Мова народа — яго святыня

Аўторак, Сакавік 6, 2018 0

Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы ў Лідскім прафесіянальным ліцэі меліяратыўнага будаўніцтва адбылася сустрэча навучэнцаў і выкладчыкаў з паэтамі Лідчыны “Мова народа — яго святыня”. У госці да нас завіталі Алесь Хітрун, Міхась Мельнік, бард Сяржук Чарняк. На сустрэчы прысутнічала 126 чалавек.

ліцэй2ліцэй3ліцэй1ё

У час імпрэзы прагучала шмат вершаў беларускіх паэтаў пра беларускую мову з вуснаў навучэнцаў, якіх падрыхтавала Вашкевіч Баляслава Мар’янаўна — выкладчык беларускай мовы і літаратуры. Вершы пра мову чыталі Войсяш Кацярына (125 гр.), Капковіч Марыя (124 гр.), Сідорчык Вікторыя (125 гр.), Кіндэр Валянціна (125 гр.), Бомцень Мікіта (124 гр.), Сёмуха Вікторыя (124 гр.), Васільева Марыя (125 гр.). Песні спявалі Зыкава Лізавета (124 гр.), Дрозд Ілона (124 гр.). Лепшымі чытальнікамі прызналі Войсяш Кацярыну і Капковіч Марыю.

Госці пазнаёмілі прысутных са сваёй творчасцю, прачыталі вершы, падзяліліся творчымі планамі. Бард Сяржук Чарняк так узрушыў і за-цікавіў сваім выступленнем навучэнцаў і выкладчыкаў, што ўсе спявалі разам з ім.

І госці, і гаспадары атрымалі сапраўдную асалоду ад сустрэчы. Ва ўсіх з’явілася жаданне сустрэцца зноў.

 

А 21 лютага ў ліцэі ўпершыню адбылася Агульнанацыянальная дыктоўка. Пісалі дыктоўку 32 чалавекі. Тэкст Фёдара Янкоўскага “У кнігарні” чытала выкладчык беларускай мовы і літаратуры Баляслава Мар’янаўна Вашкевіч.

Лепшыя вынікі паказалі Тамашэўская Кацярына (124 гр.), Тункель Інэса (124 гр.), Пяцюн Анастасія (125 гр.), Кіндэр Валянціна (125 гр.), Заўгародняя Ангеліка.

Таццяна Францаўна Урбановіч,

намеснік дырэктара па навучальна-метадычнай рабоце Лідскага прафесіянальнага ліцэя меліяратыўнага будаўніцтва.

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *