НАША СЛОВА № 10 (1369), 7 сакавіка 2018 г.

Аўторак, Сакавік 13, 2018 0

9 сакавіка — 100 гадоў таму назад прынята Другая Устаўная грамата да народаў Беларусі

 

Дарагія нашы беларусачкі, каханыя жанчыны!

Таварыства беларускай мовы віншуе вас са святам Вясны — Міжнародным жаночым Днём!

Вы спрадвеку былі захавальніцамі сапраўдных традыцыйных культурных каштоўнасцей — найперш роднай матчынай мовы. Ваша пяшчота і любоў выхавалі многія пакаленні беларусаў у любові і павазе да сваёй бацькоўскай спадчыны праз спевы калыханкі, чытанне беларускіх кніжак, аповеды пра жыццё прадзедаў. Многія з вас і сёння незалежна ад узросту ахвяруюць свой талент і вольны час для працы з моладдзю, выхоўваючы патрэбу ў роднай беларускай мове.

Мы ўдзячныя вам за вашу пазіцыю і ўзаемападтрымку і жадаем здароўя, моцы, аптымізму, веры і непагаснай надзеі на тое, што роднае слова выведзе наш беларускі народ да нацыянальнага яднання, дабрабыту і дзяржаўнага росквіту.

Сакратарыят ТБМ.

 

1-шы Лідскі міжнародны ультрамарафон

2-4 сакавіка ў Лідзе праходзіў двухсуткавы ульт-рамарафон пад назваю «Сама-пераадоленне». Удзельнікі за-бегу стартавалі ў трох дыстан-цыях — на 12, 24 і 48 гадзін. Пры чым, менавіта ў забегу на двое сутак зарэгістравался найболь-шая колькасць удзельнікаў. Нягледзячы на мароз і снеж-ную завею, на старт выйшлі каля двух дзясяткаў атлетаў з Беларусі, Украіны, Расеі і Мал-довы. Заяўлены атлет з Польш-чы не стартаваў.

Ідэя правядзення пер-шага ў Беларусі ультрама-рафону належыць старшыші Лідскай арганізацыі ТБМ Ля-вону Анацку. Лідскія арганіза-цыі ТБМ, у першую чаргу Ёд-каўская суполка, падтрымліва-лі арганізатараў, сярод якіх дзяржаўныя і недзяржаўныя структуры.

(Падрабязны рэпар-таж гл. у наст. нумары.)

 

130 гадоў з дня нараджэння Яфіма Бялевіча

Яфім БЯЛЕВІЧ (27 лютага 1888, Менск — 13 сне-жня 1942, Магадан) — дзеяч беларускага нацыянальнага руху.

Вучыўся ў Менскай гімназіі, з якой за ўдзел у вуч-нёўскіх беспарадках у 1907 г. выключаны і арыштаваны. Хутка вызвалены. Скончыў гімназію экстэрнам. Паступіў на юрыдычны факультэт Пе-цярбурскага ўніверсітэта, ско-нчыў у 1912 годзе.

Падчас Першай сусве-тнай вайны на фронце — пра-паршчык, штабс-капітан. Ад вайскоўцаў-беларусаў абраны дэлегатам на Першы Усебела-рускі кангрэс, член яго прэзі-дыума. Да ліпеня 1918 г. займаў пасаду міністра юстыцыі і фі-нансаў у Народным сакрата-рыяце — першым урадзе БНР. Як нязгодны з яго палітыкай, выйшаў у адстаўку.

Пасля — дыпламатычны прадстаўнік ураду БНР у Кіе-ве, Адэсе, Берліне. У 1919 ары-штаваны польскімі акупацый-нымі ўладамі, але здолеў уцячы з-пад варты.

У 1918 — 1919 сябар Бе-ларускай партыі сацыялістаў-федэралістаў, у 1920 г. сябар Беларускай партыі сацыяліс-таў-рэвалюцыянераў, з якой у жніўні 1920 выйшаў з-за адмо-вы лідараў падпісаць Дэклара-цыю пра абвяшчэнне незалеж-насці БССР ад 31 ліпеня 1920.

У 1920 — 1922 гг. слу-жыў у Гомелі ў чыгуначных ча-стках Чырвонай Арміі. 1 каст-рычніка 1920 г. арыштаваны асобым аддзелам Заходняга фронту па падазрэнні ў контр-рэвалюцыйнай дзейнасьці; вызвалены праз 6 месяцаў. У чэрвені 1924 г. удзельнічаў у ліквідацыйным з’ездзе БПС-Р.

Перайшоў на фінанса-вую работу, у 1925 — 1930 гг. упаўнаважаны Наркамфіну БССР, з 1931 г. у Белшвейад-дзяленні Вышэйшага савета народнай гаспадаркі.

Арыштаваны 19 сака-віка 1932 г. Паводле пастановы калегіі АДПУ СССР асуджаны на 5 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны ў Свірскі канцлагер НКВД Ленінград-скай вобласці. У зняволенні 27 снежня 1936 г. узяты пад варту. 8 лютага 1937 г. Ленінградскім абласным судом асуджаны да 5 гадоў зняволення і 5 гадоў па-збаўлення правоў.

Загінуў у Магаданскім канцлагеры. Па першым пры-гаворы рэабілітаваны прэзіды-умам Менскага абласнога суда 16 лістапада 1963 г., па другім — пракуратурай Расейскай Фе-дэрацыі 16 снежня 1992 г.

Вікіпедыя.

 

80 гадоў з дня нараджэння

Міхася Чарняўскага

Міхась ЧАРНЯЎСКІ (7 сакавіка 1938, в. Круці Мя-дзельскага раёна Менскай воб-ласці, БССР — 20 студзеня 2013, Менск, Беларусь) — беларускі археолаг, гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1971).

У 1960 г. скончыў Мен-скі педагагічны інстытут, пас-ля — аспірантуру Інстытута гісторыі Акадэміі навук Бела-рускай ССР. У 1966-2001 га-дах працаваў у Інстытуце гіс-торыі, у 1990-2001 загадваў аддзелам археа-логіі каменнага і бронзавага вякоў.

Разам з Уладзімірам Ка-раткевічам, Зя-нонам Пазьняком быў удзельнікам клуба вальна-думнай беларус-кай інтэлігенцыі «Акадэмічны асяродак», разгромленага ў 1973-74. Быў звольнены з пра-цы, зазнаў пераслед.

У 1988-1989 стаўся ад-ным з заснавальнікаў БНФ «Адраджэнне». Пазней увахо-дзіў у сацыял-дэмакратычную партыю «Грамада». У 2001 годзе ўвайшоў у аргкамітэт грамадскага аб’яднання «Ветэ-раны Адраджэньня».

З 2007 г. — дацэнт кафе-дры археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін БДУ.

Вобласць навуковых інтарэсаў — матэрыяльная і ду-хоўная культура плямёнаў каменнага і бронзавага вякоў на тэрыторыі Беларусі. Выву-чаў нёманскую археалагічную культуру і крывінскі варыянт нарвенскай культуры, дасле-даваў крэмнездабыўчыя шахты ў Ваўкавыскім раёне, помнікі каменнага і бронзавага веку ў іншых мясьцінах Беларусі.

Аўтар дзвюх навуко-вых манаграфіяў, шэрагу на-вукова-папулярных і публі-цыстычных кніг, больш як 170 навуковых і 260 энцыклапе-дычных артыкулаў. Удзельні-чаў у падрыхтоўцы «Гісторыі беларускага мастацтва», «Ар-хеалогіі Беларусі» і «Гісторыі Беларусі» ў 6 тамах. Кансуль-таваў энцыклапедыю «Археа-логія і нумізматыка Беларусі» і інш. энцыкл. выданні.

Вікіпедыя.

 

Віцебск адзначыў Міжнародны дзень роднай мовы

«І гэта патрэбная ўмова,

Каб свет заставаўся белым —

Няхай беларуская мова

Сябе пачувае смела!»

Яўген Гучок.

 

21 лютага ў Віцебску, як і па ўсёй краіне, урачыста адзначаўся Міжнародны дзень роднай мовы. У якасці асноўных можна вылучыць дзве пляцоўкі: ВДУ імя Машэрава, дакладней, філалагічны факультэт і абласную бібліятэку. Пільныя тэле-гледачы маглі ўжо раніцай пабачыць на тэлеканале АНТ невялікі рэпартаж з філфака, дзе ішла падрыхтоўка да пастаноўкі п’есы паводле камедыі Янкі Купалы «Паўлінка». Што цікава: у якасці выканаўцаў былі задзейнічаныя і студэнты з Туркменістана, якія наву-чаюцца на філалагічным факультэце. Гэтая крэатыўная ідэя належала дэка-ну факультэта прафесару Сяргею Нікалаенку і была бліскуча ўвасо-бленая студэнтамі!

А яшчэ з самай раніцы 21 лютага ўсіх — і студэнтаў, і выклад-чыкаў — віталі і віншавалі на кожным паверсе галоўнага корпуса ўніверсі-тэта са святам роднай мовы апрану-тыя ў беларускія нацыянальныя строі студэнты. Былі тут і старажыт-ныя беларускія рыцары, і славутыя мастакі і нават сам Францыск Ска-рына, надзвычай удала ўвасоблены студэнтам-філолагам з такім жа стара-жытным імем Міраслаў.

У межах святкавання Дня роднай мовы адбылася сустрэча сту-дэнтаў філалагічнага факультэта з актывістамі абласной рады ТБМ. Старшыня рады Юрась Бабіч па-знаёміў прысутных з гісторыяй арга-нізацыі, асноўнымі напрамкамі працы, акцыямі і праектамі, накіраванымі на пашырэнне сферы выкарыстання беларускай мовы. Сябра рады Вольга Сянькова распавяла пра дзейнасць моладзевага клуба «Размаўляйка», створанага пры Цэнтры славянскіх моў і культур, і запрасіла ўсіх ахвот-ных прыходзіць і ўдасканальваць у дружалюбнай, нязмушанай атмас-феры свае навыкі ў беларускамоўнай камунікацыі.

Загадчык літаратурна-драма-тычнай часткі Коласаўскага тэатра Алесь Замкоўскі падзяліўся з прысут-нымі некаторымі моўнымі сакрэтамі ў падрыхтоўцы спектакляў, распавёў пра свой шлях да беларускасці.

Студэнты таксама з цікава-сцю прагледзелі невялікі фрагмент з відэафільма пра традыцыйныя Літа-ратурныя чытанні ў Бычках, якія ла-дзяцца віцебскімі тэбээмаўцамі.

 

А ўвечары ў абласной біблі-ятэцы ва ўрачыстай атмасферы сабра-ліся на Агульнанацыянальную дык-тоўку. На самым пачатку гурт «Вя-сёлка» (педагагічны факультэт ВДУ імя П.М. Машэрава) задаў танцава-льны настрой на ўсю сустрэчу. Гле-дачы з усмешкай падпявалі, а нека-торыя і падтанцоўвалі.

На імпрэзу прыйшлі цікавыя людзі, якія прыцягвалі ўвагу сваімі гісторыямі. Напрыклад, Алесь Зам-коўскі, загадчык літаратурнай часткі Нацыянальнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа, сказаў добрыя сло-вы: «Давайце разам з бібліятэкай, тэ-атрамі, ТБМ, універсітэтамі ісці да яе, да мовы». Сапраўды ёсць над чым паразважаць, ёсць да чаго імкнуцца.

Па добрай традыцыі на суст-рэчу завіталі літаратары нашага краю. Сярод старэйшых прадстаўнікоў гэ-тай плыні быў пастаянны госць — Уладзімір Папковіч. Паэт зачытаў свае вершы, якія краналі сваёй шчы-расцю і любоўю да роднай мовы. Лі-таратурную частку працягвалі мала-дыя паэты, якія яшчэ толькі пачына-юць свой шлях: Ірына Радзіхоўская і Марк Цыганкоў з’яўляюцца студэнта-мі ВДУ імя П.М. Машэрава. Ірына мае свой уласны зборнік вершаў «Ідо-лта». Студэнты зачыталі свае выбра-ныя творы і павіншавалі ўсіх са свя-там.

Зоркамі мерапрыемства сталі госці з Заронава. Загадчыца мясцовага музея Людміла Нікіціна прывезла з сабой экспазіцыю «Музей у чамада-не». Маленькія дзяўчаткі-экскурса-воды — Аляксандра Раманькова і Лізавета Семенчукова — у вершаванай форме прадставілі кожную залу сва-йго музея.

Мікіта Шыбека расказаў гіс-торыю свайго роду. Дарэчы, у Заро-наўскім музеі сабраная шмат звестак пра жыхароў вёскі. Дзеці з цікавасцю складаюць свой радавод і вывуча-юць гісторыю сям’і. А яшчэ хлопчык паказаў некалькі экспанатаў, прывезе-ных з музея, пра прызначэнне некато-рых гледачы нават не здагадваліся. Таму, я лічу, варта наведаць музей, каб адкрыць для сябе штосьці новае.

Тэатральным майстэрствам вылучыўся маленькі Аляксандр Дзмітрыеў. Хлопчык зачытаў напа-мяць усю «Баладу аб чатырох залож-ніках» Аркадзя Куляшова. Талент маленькага акцёра крануў сэрцы ўсіх прысутных, многія не змаглі стрымаць слёз. І гэта не дзіўна, бо Саша змог перадаць увесь настрой твора, вы-ступіў нібы артыст, у якога за плячыма ўсё тэатральнае жыццё.

Людміла Нікіціна, якая з’яўля-ецца загадчыцай краязнаўчага музея Заронава, расказала аб яго стварэнні і працы:

— Наш музей працуе ўжо 32 гады. Праз яго прайшло не адно пака-ленне заронаўскіх дзетак. Вось цяпер я прывезла дзяцей маіх былых экс-курсаводаў. Я пачынала з іх бацькамі працаваць. Дзеткі дужа задаволеныя, таму што мы не толькі праводзім экс-курсіі, але і займаемся творчай дзей-насцю. Наш Мікіта, напрыклад, заняў першае месца ў краіне на конкурсе экскурсаводаў. Ганарымся ім! Гэта не ўсе мае экскурсаводы, дзетак займа-еца шмат! На дадзены момант рыхту-емся да пяці конкурсаў, самі пачалі шыць касцюмы. Нядаўна вырашылі працаваць з дзеткамі, якія ходзяць у дзіцячы садок. Да нас цягнуцца ўсе!

Напрыканцы гутаркі Людміла Канстанцінаўна па-жадала моладзі:

— Як бы ні было, дзе б ты ні быў, куды б цябе ні занесла жыццёвая хваля, заўсёды думай пра тое, адкуль ты прыйшоў у гэты свет, дзе твае ка-рані! Моладзь павінна вяртацца да гэтага, галоўнае — не спазніцца.

Пасля ўрачыстай і цікавай канцэртнай праграмы, па традыцыі ўсе ахвотныя пісалі дыктоўку. У гэ-тым годзе шэрагі аматараў беларус-кай мовы значна пашырыліся, удзель-нікаў дыктоўкі было істотна больш, чым у мінулым годзе.

На гэты раз прапанавалі ўры-вак з тэксту Янкі Скрыгана «Вясно-вая раніца». Дыктаваў яго старшыня абласной арганізацыі ТБМ Юрась Бабіч. Па выніках дыктоўкі было вы-яўлена, што большасць удзельнікаў напісала на выдатна, без памылак! А гэта дужа радуе і сведчыць пра тое, што наша мова прыцягвае да сябе ўвагу людзей розных прафесій.

Трэба размаўляць на матчы-най мове, думаць на ёй, берагчы ў сэрцы, каб яна жыла вечна! Толькі пры такой умове будзе існаваць народ!

Крысціна Дайлідзёнак,

студэнтка ВДУ

імя П.М. Машэрава,

сябра ТБМ.

Не стала Валянціны Лемцюговай

3 сакавіка 2018 г. адышла ў лепшы свет вядомы навуковец, доктар філалагічных навук Валянціна Пят-роўна Лемцюгова. Яна была актыў-ным сябрам ТБМ, сапраўднай бела-рускай патрыёткай. Свой шматгран-ны навуковы талент Валянціна Пят-роўна рэалізоўвала ў многіх накі-рунках: даследаванні ў галіне тапа-німіі, анамастыкі, лексікалогіі. Яна — аўтар першага і пакуль адзінага Ук-раінска-беларускага слоўніка.

Валянціна Пятроўна Лемцю-гова ініцыявала распрацоўку і выдан-не ўнікальнага «Слоўніка мовы «Нашай Нівы» (1906-1915 гг). Пры яе непасрэдным удзеле быў прыняты Закон аб геа-графічных назвах, у якім юрыдычна замацавана практыка першаснага прысваення назваў геа-графічным аб’ектам на беларускай мове, пера-дача іх на лацінку, а так-сама на іншыя мовы. Дзякуючы яе руплівай працы быў выдадзены на-рматыўны Даведнік назваў населеных пунктаў па шасці абласцях. Нават такі кароткі пералік сведчыць пра тое, што свае навуковыя намаганні Валянціна Пятроўна накіроўвала на актуальныя для Беларусі даследаванні. Мы, сяб-ры Таварыства беларускай мовы, смуткуем з прычыны смерці Валян-ціны Пятроўны Лемцюговай і выказ-ваем шчырыя словы спачування род-ным і блізкім. Яе імя назаўсёды заста-нецца ў нашай гісторыі.

Старшыня ТБМ

Алена Анісім.

Агульнанацыянальная дыктоўка ў Глыбоцкай ЦРБ

21 лютага — Міжнародны дзень роднай мовы. Беларуская мова прайшла доўгі гістарычны шлях, на якім былі як часы росквіту, так і часы заняпаду. Былі нават такія перыяды, калі яна ледзь не знікла. Нашы бацькі, дзяды і прадзеды нямала зрабілі, каб беларуская мова была прызнаная як роўная сярод іншых моў свету.

Будзь жа разам з тымі, хто думае пра яе будучыню. Размаўляй па-беларуску, бо заўтра наша мова табе, тваім дзецям і ўнукам стане неабходнай. I не саромейся недаска-налай гаворкі. Мова — жывая існасць, якая жыве там, дзе ёсць людское жа-данне. Ведай: учора ты яшчэ не га-варыў па-беларуску, сёння размаў-ляеш на «трасянцы», а заўтра будзеш гаварыць  на чыстай літаратурнай мове. А для пачатку дастаткова зусім мала — проста паспрабаваць адзіны дзень у год, напрыклад, 21 лютага, з калегамі, сябрамі, роднымі, размаў-ляць па-беларуску.

Супрацоўнікі Глыбоцкай цэн-тральная раённай бібліятэкі выра-шылі адзначыць Дзень роднай мовы, далучыўшыся да напісання Агуль-нанацыянальнай дыктоўкі, якую Беларусь піша ўжо ў 11-ы раз.

Сёлета дыктоўку вырашана было прысвяціць 80-годдзю з дня за-снавання Віцебскай вобласці.

Прыемна, што напісаць дык-тоўку пажадалі глыбачане самых роз-ных прафесій і ўзросту.

Сайт Глыбоцкай ЦРБ.

 

У лідскіх установах адукацыі

11-ю Агульнанацыянальную дыктоўку пісалі

звыш 5 000 чалавек

Вяртанне да вытокаў: з любоўю да роднай мовы

Да дня роднай мовы ў Лідскім каледжы ГрДУ імя Я. Купалы быў прымеркаваны тыдзень цыклавой ка-місіі філалагічных дысцыплін.

Распачаўся тыдзень відэапрэ-зентацыяй цыклавой камісіі, фота-вернісажам «Мой родны кут», арга-нізаваным у педагагічным корпусе каледжа, і літаратурна-музычнай кампазіцыяй «Шануйце роднае сло-ва», якую падрыхтавалі навучэнцы 1 курса гуманітарнага аддзялення.

Другі дзень азначыўся экску-рсіяй навучэнцаў групы 72 ДА ў Цэнтр рамёстваў і традыцыйнай куль-туры «Спадчына», а таксама сустрэ-чай першакурснікаў з цікавай твор-чай асобай Лідчыны — бардам Сяр-жуком Чарняком «Спявайма разам па-беларуску». А вось бадай самай ма-савай і папулярнай падчас тыдня цыклавой камісіі стала акцыя «Гавары са мной па-беларуску» і ўсеагульная дыктоўка на роднай мове, якую пісалі і навучэнцы, і выкладчыкі каледжа, усяго 32 чалавекі.

Шэраг мерапрыемстваў не пакінуў без удзелу навучэнцаў усіх аддзяленняў — гэта літаратурная вік-тарына і літаратурны конкурс «Натх-ненне», у якім навучэнцы і выклад-чыкі дзяліліся сваімі спробамі пяра, экскурсіі ў Цэнтральную раённую бібліятэку імя Я. Купалы і ў літара-турны аддзел гістарычна-мастацкага музея — дом, дзе жыў, працаваў паэт Валянцін Таўлай, куратарскія гадзі-ны на тэму «Лідчына слаўная мая», а таксама кулінарны конкурс трады-цыйных беларускіх страў.

Тыдзень цыклавой камісіі фі-лалагічных дысцылін пакінуў шмат прыемных уражанняў, менавіта дзя-куючы далучэнню навучэнцаў і вы-кладчыкаў каледжа да роднага слова, літаратуры, культуры, вяртання да сваіх вытокаў.

Аліна Яхантава,

навучэнка гр. 96 па, 2 курса

Лідскага каледжа.

 

Шэраг мерапрыемстваў да Міжнароднага дня роднай мовы прайшоў у Лідскім музычным кале-джы. Менавіта ў асноўным сіламі кале-джа быў дадзены канцэрт у малой за-ле Палаца культуры 21 лютага.

Не прайшоў каледж і міма Агу-льнанацыянальнай дыктоўкі. Сёлета дыктоўку тут пісалі 34 чалавекі.

 

У Лідскім раёне 11-ю Агуль-нанацыянальную дыктоўку пісалі   34 установы агульнай сярэдняй адука-цыі: школы, гімназіі, ліцэй. Пісалі дыктоўку ў 17 населеных пунктах.

У цэлым у дыктоўцы ўзялі ўдзел 4957 вучняў, што на 51 чалавека менш, чым летась, але сёлета 21 лю-тага прыпала на перыяд успышкі за-хворванняў, таму можна лічыць, што ўзровень актыўнасці захаваўся. Хаця па школах прайшло пэўнае перараз-меркаванне.

Напэўна, найбольш актыўны ўдзел у дыктоўцы з лідскіх гарадскіх школ узялі вучні 1-й школы. Тут дык-тоўку пісалі 464 чалавекі. Прытым, што школа адносна невялікая, гэта найлепшы паказчык.

Аддзел адукацыі рэкамен-даваў школам пісаць дыктоўку, па-чынаючы з 2-га класа, але ў некаторых вясковых школах па адным сказе пі-салі і самыя малыя.

У школах наогул праводзіўся не Дзень, а Тыдзень беларускай мовы і літаратуры “З любоўю да роднага слова”. Кожны дзень  вылучаўся сваёй тэматыкай і дэвізам (“Мова родная, пявучая, звонкая…”, “Нам засталася спадчына…”, “Рускай мове дай раз-грузку — размаўляй па-беларуску” і нш.). У першы дзень, які прайшоў пад дэвізам  “Роднаму слову прызнанне ў каханні”, вучні мелі магчымасць прыняць удзел у рэспубліканскім конкурсе “Буслік-2018” і школьнай акцыі “Далучы сваю далонь”, па-знаёміцца з  кніжнымі выставамі  ў школьнай бібліятэцы “Мілагучнае, звонкае роднае слова ”,  “Час чытаць на роднай мове”, а тасама пагартаць (а можа, і з захапленнем прачытаць!) беларускую кнігу, дзякуючы школь-наму буккросінгу “Дакраніся да род-нага слова”. Прадугледжваліся афар-мленні беларускамоўных старонак школьных сайтаў, праводзіліся су-стрэчы з паэтамі і пісьменнікамі, вучні школ удзельнічалі ў мерапрыемствах да Дня роднай мовы, якія праводзілі іншыя ўстановы раёна, напрыклад, бібліятэкі.

Наш кар.На здымках: дыктоўкі ў СШ №17 г. Ліды.

 

Павел Сцяцко

Прозвішчы Беларусі 

Новая серыя

(Працяг. Пачатак у папяр. нум.)

  1. Целянчук (Іна) — вы-твор з суфіксам -ук ад антрапоніма Цялёнак і значэннем ‘нашчадак на-званай асобы': Целянч(к/ч)-ук. ФП: цялёнак (рус. телёнок ‘цяля’, рэг. ды-ял. цялёнак ‘тс.’) — Цялёнак (мянушка) — Цялёнак (прозвішча) — Целянчук.
  2. Цецяратнікава (Тац-цяна) — вытвор з фармантам -ава ад антарпоніма Цецяратнік і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Цецяра-тнік-ава. ФП: цецяратнік (‘гадаваль-нік цецярат’, а таксама ‘асоба, якая тут працуе’) — Цецяратнік (мянушка, по-тым прозвішча) — Цецяратнікава.
  3. Цімошык (Алег) — вы-твор з суфіксам -ык ад антрапоніма Цімох і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Цімош(х/ш)-ык. ФП: Цімафей (імя, з мовы грэкаў: time ‘гонар, павага’ і theos ‘Бог’ = ‘які ўслаўляе Бога’) — Цімох (з 1651 г. імя) — Цімох (проз-вішча) — Цімошык. Як і Лукаш-ык.
  4. Цітарчук (Марыя) — вытвор з суфіксам -чук ад апелятыва Ціторка і значэннем ‘нашчадак на-званай асобы': Цітар(к)чук. ФП: Ціт (імя, лац. ‘клапаціцца, абараняць’) — Ціток, Ціторка (народныя формы) — Ціторка (мянушка, потым проз-вішча) — Цітарчук. Або ад Чытарчук з зменай ч-ц, параўн. на Зэльвен-шчыне: цярэшня — чарэшня.
  5. Ціткоўскі (Ігар) — вы-твор з фармантам -оўскі/-скі ад та-поніма Ціткі / Цітаўка і значэннем ‘жыхар названай мясцовасці': Цітк-і / Цітаў(к)-скі. ФП: Ціт (імя <лац. tueor ‘клапаціцца, абараняць’) — Цітко / Ціток (памянш. форма, фармант -ко/-ок) — Цітко (мянушка, потым проз-вішча) — Ціткі / Цітаўка (паселішча з прозвішчамі Ціток, Цітка, Цітко) — Ціткоўскі.
  6. Цітовіч (Генадзь) — вы-твор з суфіксам бацькаймення -овіч ад антрапоніма Ціт і значэннем ‘на-шчадак названай асобы': Ціт-овіч. ФП: Ціт (імя <лац. ‘абарона’) — Ціта-віч (бацькайменне) — Цітовіч.
  7. Ціхановіч (Аляксандр) — вытвор з суфіксам бацькаймення —овіч ад антрапоніма Ціхан і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Ціхан-овіч: ФП: Ціхан (імя, з мовы грэкаў ‘удача, поспех’) — Ціханавіч (бацька-йменне) — Ціхановіч.
  8. Ціхіня (Грыгорый) — се-мантычны вытвор ад празвання Ціхі-ня, якое ад укр. Тихін ‘Ціхан’. Гл. Цэхановіч.
  9. Цішчанка (Яўген) — вы-твор з фармантам -анка ад антрапо-німа Цішка і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Цішч(к/ч)-анка. ФП: Ціхан (імя <грэч. ‘удача, поспех’) — Цішка (народна-гутарк. форма) — Цішка (мянушка, потым прозвішча) — Цішчанка.
  10. Цупранава (Кася) — вы-твор з фармантам -ава ад антрапоніма Цупран і значэннем ‘нашчадак (дачка) названай асобы': Цупран-ава. ФП: Купрыян (імя, з мовы грэкаў ‘жыхар Кіпра’) — Цупран (гут. форма) — Цуп-ран (прозвішча) — Цупранава.
  11. Цупрыян (Базылік) — ва-рыянт імя Купрыян (грэч. Kyprianos < kyprios ‘кіпрскі, жыхар Кіпра’), засведчаны пісьмова 1693 г., набыў ролю прозвішча.
  12. Цуркін (Яўген) — вытвор з суфіксам прыналежнасці -ін ад антрапоніма Цурка і значэннем ‘на-шчадак названай асобы': Цур-кін. ФП: цурка (‘палачка, шчэпка, трэска’) — Цурка (мянушка, потым прозвішча) — Цуркін. Або ад (рэг.) цурка ‘дачка’ (польск. curka ‘дачка’).
  13. Цывілька (Алёна) — се-мантычны вытвор ад апелятыва цы-вілька ‘неваенны чалавек’ (лац. civilius ‘грамадзянскі’).
  14. Цыганкова (Ларыса) — вытвор з фармантам -ова ад антра-поніма Цыганок і значэннем ‘нашча-дак названай асобы': Цыганк-ова. ФП: цыган (мн. цыганы ‘народ індыйскага паходжання, які жыве пераважна ка-чавымі і паўкачавымі этнічнымі гру-памі ў розных краінах свету’) — цыга-нок (памянш. ад цыган ‘дзіця цыга-ноў’) — Цыганок (мянушка, потым прозвішча) — Цыганкова.
  15. Цылінская (Наталля) — вытвор з фармантам -ская ад тапоніма Цыліна і значэннем ‘народзінка, жы-харка названай мясцовасці, паселішча': (прозвішча) Цылін-ская. ФП: Цыліна (імя <лац. coelum ‘неба’) — Цыліна (мясцовасць, паселішча з прозвішчамі Цыліна) — Цылінская.
  16. Цыцка (Іван) — семан-тычны вытвор ад апелятыва цыцка ‘грудзі жанчыны’, ‘сасок (сысок) у млекакорных’.
  17. Цэдрык (Міхаіл) — вы-твор з суфіксам -ык ад антрапоніма Цэдра і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Цэдр-ык. ФП: цэдра (‘вонкавы каляровы слой скуры ў пладоў цыт-русавых (лімонаў, апельсінаў і пад.)’, ‘высушаная апельсінавая або лімонная скурка, якая ўжываецца як вострая прыправа’) — Цэдра (мянушка, потым прозвішча) — Цэдрык.
  18. Цэхановіч (Мікіта) — другасная форма, першасная Ціхано-віч — вытвор з суфіксам бацькаймення -овіч ад антрапоніма Ціхан і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Ціхан-овіч. ФП: Ціхан (імя, з мовы грэкаў tychon ‘удача’, ‘поспех’) — Ціхан (празванне, потым прозвішча) — Ціхановіч.
  19. Цялежнікаў (Уладзі-мір) вытвор з фармантам -аў ад ант-рапоніма Цялежнік і значэннем ‘на-шчадак названай асобы': Цялежнік-аў. ФП: цялежнік (рус. тележник ‘той, хто робіць вазы, павозкі’ (Даль)) — Цялежнік (мянушка, потым прозві-шча) — Цялежнікаў.
  20. Цярэшчанка (Аляк-сандр) — вытвор з фармантам -анка ад антрапоніма Цярэшка і значэннем ‘на-шчадак названай асобы': Цярэшч(ч/к)-анка. ФП: Цярэнцій (імя, лац. ‘церці, расціраць, малаціць’) — Цярэшка (гут. форма) — Цярэшка (прозвішча) — Ця-рэшчанка.
  21. Цяслюк (Наталля) — вы-твор з суфіксам -юк ад антрапоніма Цесля і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Цесл-юк — Цяслюк. ФП: цесля (‘цясляр’) — Цесля (мянушка, потым прозвішча) — Цяслюк. Або ад цясла (‘цяслярская прылада’) — Цясла (мяну-шка, потым прозвішча) — Цяслюк.
  22. Чабаненка (Ігнат) — вы-твор з фармантам -енка ад антрапоні-ма Чабан і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Чабан-енка. ФП: чабан (‘пастух авечых статкаў’) — Чабан (мянушка, потым прозвішча) — Чабаненка.
  23. Чабатар (Алег) — семан-тычны вытвор ад апелятыва чабатар ‘шавец’, (утварэнне: чобаты (‘бо-ты’)+ар): Чабат-ар.

(Працяг у наст. нумары.)

 

Глыбінёю сэрца і думкі

У межах святкавання Дня роднай мовы землякі ўшанавалі імя паэта і верніка, няўтомнага папулярызатара беларускамоўнай Бібліі, ся-бра Саюза беларускіх пісь-меннікаў Івана Івашкі.  Мес-цам сустрэчы стала Вішня-вецкая бібліятэка, дзе раз-мясцілася адмысловая фо-тавыстава, прысвечаная яго памяці. На маляўнічых пла-катах-кампазіцыях адлюстра-ваны не толькі эпізоды жыц-ця Івана Івашкі, але пазна-чаны яго духоўныя сляды: у кароткіх каментарах чытаем пра вандроўкі па родным краі, су-стрэчы з сябрамі і аднадумцамі з чы-таннем новых вершаў, клопаты пра свой разгадаваны прысядзібны парк «Явар і каліна» ды абавязкова — пра хвіліны асаблівага ўзвышэння і піетэ-ту, калі ў рукі браў Святое Слова…

Сябра паэта, ініцыятар імпрэ-зы і вядоўца (ён жа аўтар і памятных фотааркушаў) Валер Дранчук адзна-чыў ці не галоўную якасць Івана Іва-шкі: ён быў паслядоўным і аддана-ахвярным носьбітам беларускасці, мовы Коласа і роднай Стаўпеччыны, сваёй вёскі і яе  ваколіц, дзе Мір, Гара-дзея, Нясвіж, Мікалаеўшчына…

— Родная мова ў Івана была вельмі чыстая, літаратурная, ні смя-цінкі — ці пісаў ён, ці прамаўляў між знаёмых ды незнаёмых. Ён быў тут узорны акуратыст. Гэткі філалагічны выдатнік. Аднак, як майстар і віртуоз роднага слова, Іван мяне ўразіў, калі аднойчы на пагорку прамаўляў малітву за наш мясцовы краявід, яго ацаленне. Гэта была бліскучая імпра-візацыя!.. Таму адметную ролю паэта я бачу  ў папулярызацыі беларуска-моўнага Божага слова, разумення яго штодзённай неабходнасці дзеля малі-тоўнага жыццяладу людзей, — адзна-чыў В. Дранчук. — І я шчыра за-хапляўся тым, як Іван год за годам засвойвае Біблію — не толькі энцы-клапедычна, але духоўна, глыбінёю сэрца і думкі. У яго ў хаце стаяла ад-мысловая кафедра, на якой ляжала вечная Кніга. І ён штодня яе чытаў, перачытваў. Паміж старонак я ўбачыў аднойчы, мо, сотню закладак, на якіх дробным почыркам Іван рабіў свае зацемкі, пакідаў увагі, каментары. Часам нараджаліся і вершы, перава-жна двух- ці чатырохрадкоўі. Гэтыя ды іншыя практыкі, спадзяюся, з часам знойдуць сваіх даследчыкаў, а цяпер галоўнае — не расцерушыць памяць, сканцэнтравацца на істотным: Іван Івашка не толькі аўтар трох зборнікаў паэзіі, вельмі цікавых і паспяховых, якія выходзілі ў розныя гады, але нераскрыты, нераспазнаны інтэрпрэтатар Святога пісання, аўтар паэтычных малітваў, эсэ, інш. Не выпадкова апошняя кніга, якую ён наважыўся выдаць і, на жаль, не паспеў, так і называецца — «Тэрыторыя веры». Цяпер гэты рукапіс знахо-дзіцца ў родных паэта, як пераважна і астатняя творчая спадчына, што засталася пасля Івана Івашкі.

Што да фатаграфій, яны былі зроблены ў апошнія дзесяць, дванац-цаць гадоў, калі сябры па-суседску сустракаліся на хутары Гавязна.

— Іван заўсёды выглядаў па-вясковаму самабытна, — адзначыў В. Дранчук. — Мне гэта імпанавала ў яго асобе, і я браўся здымаць — у аб’ектыве цудоўна спалучаліся самабытнасць і інтэлект, адухоўленасць і артыстыч-ны парыў. Цяпер фатаграфіі робяць яго жывым  і блізкім, а выстава маіх памятных аркушаў будзе час ад часу з’яўляцца ў бібліятэках, школах, у яго роднай хаце…

Суседка паэта Ірына Бары-севіч падзялілася не толькі ўспамінамі пра незабыўныя сустрэчы і стасункі, але прыхапіла з сабой сёе-тое з ненадрукаванага, каб пачытаць сяб-рам і прысутным.

— Мы сябравалі, як кажуць, хатамі. Абменьва-ліся кнігамі, рэлігійнымі вы-даннямі. Бывала, без яго да-памогі не маглі справіцца па гаспадарцы, ён ахвотна ад-гукаўся на першае слова. Любіў бываць у нас, а мы заўсёды радаваліся, калі ён заходзіў у нашу хату, бо з ім было цікава і вельмі душэў-на. Мы адчувалі еднасць у нашай любові да беларускай зямлі, да роднага слова, да нашай ціхай затульнай вёскі, да адна-вяскоўцаў. І ўсё, што ён напіша ці прачытае, для нас было радасным светлым святам. Апошні час яго запі-сы ўсё больш напаўняліся багавейлі-васцю і ўдзячнасцю, спакоем і раўна-вагай, біблейным сэнсам. Стыль іх таксама змяніўся, як і сам наш Янка, — здавалася, ён свяціўся ўсмешкай муд-расці і разумення. Разам з тым за-ставаўся ня-зменны ў сваёй ветлівасці і зычлівасці, не браў ніколі чарку і ніколі не брыдкасловіў… Я асабіста глыбока перажываю страту паэта. Ня-ма святла ў вокнах яго хаты насуп-раць. Але засталіся вершы, добрая памяць. І хутка прыбярэцца ў лістоту, зашуміць ягоны парк.

Сваё слова пра Івана Івашку сказалі таксама Іван Дзявойна (Вяза-вец), Ала Сяржант (Нясвіж), Аляксей Сачко (Вішнявец), Наталля Плакса (Нясвіж), Раіса Тулейка (Наваполь-цы). Была выказана прапанова ад імя прысутных звярнуцца да мясцовай улады захаваць парк насупраць паэта-вай хаты, агульнымі намаганнямі (з удзелам школы) падтрымліваць тэры-торыю ў належным стане.

Арганізавала памятную імп-рэзу Нясвіжская раённая арганізацыя ТБМ сумесна з мясцовай суполкай «Гавязна».

Гэта другое ўшанаванне паэта-земляка. Першае адбылося неўзабаве пасля ягонай смерці (кастрычнік 2017) каля роднай хаты ў вёсцы Вязавец, дзе сябры і аднавяскоўцы чыталі ўлю-бёныя радкі, дзяліліся ўспамінамі і планамі па захаванні і папулярызацыі творчай спадчыны земляка.

Наталля Плакса,

старшыня Нясвіжскай раённай арганізацыі Таварыства беларускай мовы

імя Францішка Скарыны.

На здымках: 1. Іван Івашка, 2010; 2. Верш Івана Івашкі чытае жыхар Вязаўца Іван Канстанцінавіч Дзявойна; 3. Каля імправізаванай фотавыставы: такім ён быў… 4. Пад-час імпрэзы

 

Лідскія арганізацыі БРСМ далучыліся да Агульнанацыянальнай дыктоўкі

Сёлета да 11-й Агульнана-цыянальнай дыктоўкі ўпершыню далучыліся лідскія арганізацыі БРСМ. Пакуль далёка не ўсе, але далучыліся. На момант падрых-тоўкі газеты да друку адрапарта-валі сакратары суполак БРСМ Лідскіх электрасетак Уладлена Аўчарова і Лідскага завода харч-канцэнтратаў Таццяна Яфрэмава.

На “Харчканцэнтратах” дыктоўку пісалі ІТР у кабінетах і лабараторыях. Пісалі нават у адзіночку, але само мерапры-емства атрымала самы гарачы і станоўчы водгук.

Наш кар.

На здымках: дыктоўка на лідскіх “Харчканцэнтратах”.

 

Да Дня роднай мовы

Жывое слова мудрасці духоў-най пачулі вычні СШ №11 г. Ліды падчас сустрэчы з лідскім пісьмен-нікам Уладзімірам Васько.

21 лютага ў Міжнародны дзень роднай мовы ў СШ № 11 г. Ліды прайшла сустрэча настаўнікаў і вуч-няў 5-10 класаў з лідскім пісьменні-кам Уладзімірам Гаўрылавічам Вась-ко. З вуснаў паважанага госця дзяў-чаты і хлопцы пачулі пра жыццёвы і творчы шлях пісьменніка.

Падчас сустрэчы адбылася прэзентацыя кнігі Уладзіміра Гаўры-лавіча «Зігзагі лёсу», якая пабачыла свет у 2017 годзе. Бібліятэкар школы Тамара Іосіфаўна Зенюкевіч прачы-тала вучням павучальныя і прыго-жыя вершы пісьменніка, звярнуўшы ўвагу на тое, што піша Уладзімір Ва-сько на самыя розныя актуальныя тэмы.

Шэраг пытанняў задалі ў сваю чаргу вучні паважанаму госцю і па-чулі на іх адказы аўтара не аднаго зборніка вершаў і апавяданняў. Усе ахвотныя змаглі ў гэты дзень набыць кнігу Уладзіміра Гаўрылавіча Васько «Зігзагі лёсу» і атрымаць уласны под-піс аўтара і шчырае пажаданне.

Наталля Анашкевіч,

педагог СШ № 11 г. Ліды.

 

«Шэпт пажоўклых старонак»

Леаніда Лаўрэша

28 лютага ў Лідскім гістарычна-мастацкім музеі прайшла презентацыя кнігі Ле-аніда Лаўрэша «Шэпт пажоў-клых старонак». Чарговае вы-данне лідскага пісьменніка, краязнаўца і даследчыка змя-шчае каля 500 старонак вялі-кага фармату. Гэта артыкулы, зацемкі, карэспандэнцыі, рэ-партажы і фотаздымкі з інфар-мацыяй пра Лідчыну ці з Лід-чыны, якія друкаваліся ў ра-сейскіх, польскіх і беларускіх газетах і часопісах ад 1900-га да 1939-га года. Па словах аў-тара, каб сабраць матэр’ял для гэтай кнігі яму прыйшлося на працягу пяці гадоў перагле-дзець некалькі дзясяткаў тысяч выданняў тых часоў.

— Ёсць такія кнігі, якія я зрабіў, таму што павінен быў зрабіць. Гэта адна з іх. Тэма За-ходняй Беларусі, менавіты тых гадоў, пра якія гэта кніга, яна была мне цікавая з дзяцінства, ад бацькоў, ад дзядоў, таму я хацеў гэтую кнігу зрабіць. Шмат гадоў працавалася, было каля 30 тысяч газет прачытана. Архівы, мемуары, была праве-дзена каласальная праца. Я спадзяюся, што атрымалася. Для мяне, як для аўтара, гэтая кніга вельмі істотная.

Кніга Лявона Лаўрэша «Шэпт пажоўклых старонак» выйшла ў серыі Biblioteka «Zie-mi Lidzkiej» і пры падтрымцы Генеральнага консульства Рэс-публікі Польшча ў Гародні. (Выдавецтва “ЮрСаПрынт”, Гародня, наклад 70 ас.).

На мерапрыемства  быў запрошаны Консул Гене-ральнага консульства Поль-шчы ў Гародні Яраслаў Ксён-жак, які выказаў свае ўражанні пра выданне  Л. Лаўрэша і пра-панаваў Лідскаму музею да-лейшае супрацоўніцтва.

На прэзентацыі вядома ж прысутнічаў шэф Bibliotekі «Ziemi Lidzkiej», рэдактар ад-ноўленай у 90-я гады газеты «Ziemiа Lidzkа» Аляксандр Ко-лышка.

На імпрэзу прыйшлі жыхары і госці горада, прад-стаўнікі гарадскіх уладаў, су-працоўнікі бібліятэкі і музея, краязнаўцы. Падарункам для наведвальнікаў стаў канцэрт народнага ансамбля польскай песні «Крэсовяцы».

У хуткім часе выданне з’явіцца ў вольным доступе на сайтах pawet.net і kamuni-kat.org.

Андрусь Панямонаў, Беларускае Радыё Рацыя.

На здымках: слова ма-юць консул Яраслаў Ксёнжак і аўтар Ленід Лаўрэш.. 

 

Памёр археолаг Георгі Штыхаў

Беларускі археолаг, доктар гістарычных навук Георгі Штыхаў памёр 2 сака-віка ва ўзросце 90 гадоў.

Георгі Штыхаў — адзін з найбольш аўтарытэтных бе-ларускіх археолагаў. Ягоныя манаграфіі «Старажытны По-лацак» і «Гарады Полацкай зямлі» сталі класікай беларус-кай археалогіі. Штыхаў займаў-ся вывучэннем курганных мо-гільнікаў паўночнай і цэнтра-льнай Беларусі ў раннім сярэд-нявеччы, кіраваў археалагіч-нымі экспедыцыямі ў Полацку, Віцебску, Заслаўі, Барысаве, Лукам’і, Лагойску, Копысі. Штыхаў быў першым, хто ў савецкі час прапанаваў весьці адлік гісторыі Беларусі ад По-лацкага княства.

Па ягоных падручніках пачынала вучыцца сучасная Беларусь. Быў аўтарам многіх падручнікаў гісторыі Беларусі, якія выходзілі ўжо ў 90-я гады. Ён па-новаму асэнсоўваў гіс-торыю Беларусі, ужо з пазіцый нашага, беларускага бачання, з пазіцый айчыннай гісторыі. Быў кіраўніком многіх дысер-тацый і актыўна падтрымліваў моладзь.

Георгі Штыхаў нара-дзіўся 14 ліпеня 1927 года ў вё-сцы Старая Беліца каля Гомеля. У 1956 годзе Штыхаў скончыў гістарычны факультэт БДУ, у 1993 годзе ўзначаліў аддзел археалогіі і гісторыі Полацкай зямлі Інстытута гісторыі Ака-дэміі навук Беларусі. У 1991 годзе стаў лаўрэатам Дзяржаў-най прэміі Беларусі. Гэта быў чалавек, які ўзначальваў пер-шыя рухі за аднаўленне памяці загінулых рэпрэсаваных. Пра-фесар Штыхаў быў першым прэзідэнтам Асацыяцыі ахвя-раў па-літычных рэпрэсій у Беларусі (1992-1994), а так-сама адным з заснавальнікаў дабрачыннага фонду «Памяць ахвяраў сталінізму ў Беларусі». Быў актыўным сябрам ТБМ.

Вечная памяць.

 

Ахвяраванні на ТБМ

  1. Сябры кінаклуба — 15 р., г. Менск
  2. Свярдлоў Аляксандр — 10 р., г. Менск
  3. Супіталёў Андрэй — 5 р., г. Менск
  4. Саротнік А. — 20 р., г. Менск
  5. Клецкі К. — 10 р., г. Менск
  6. Зенька Вадзім — 50 р., г. Менск
  7. Рабека Мікалай — 20 р., г. Менск
  8. Птушка С. — 5 р., в. Хільчыцы
  9. Рамановіч Раман — 10 р., г. Менск
  10. Бабіч Юры — 60 р., г. Віцебск
  11. Панамароў Сяргей — 20 р., г. Менск
  12. Несцераў Віктар — 10 р., г. Менск
  13. Дараховіч Андрэй — 5 р., г. Менск
  14. Вяргей Валянціна — 25 р., г. Менск
  15. Шкуран А.Б. — 7 р., г. Менск
  16. Казлоўская Іна — 5 р., г. Менск
  17. Савельеў Зміцер — 20 р., г. Менск
  18. Спадаровіч Віктар — 5 р., г. Лагойск
  19. Несцераў Віктар — 10 р., г. Менск
  20. Саўко Міхаіл — 20 р., г. Барысаў
  21. Сінажэнскі Мікалай — 15 р., г. Менск
  22. Фурс Антон — 10 р., г. Паставы
  23. Яніцкая Мая — 10 р., г. Менск
  24. Бубен Кастусь — 5 р., г. Менск
  25. Жыдаль — 10 р., г. Менск
  26. Плакса Уладзімір — 5 р., г. Менск
  27. Кукавенка Іван — 20 р., г. Менск
  28. Ляўшун Дзяніс — 14 р., г. Менск
  29. Барт-Юрэвіч Надзея — 200 еўра, Германія
  30. Вяргейчык — 10 р., г. Барысаў
  31. Мануленка Барыс — 5 р., г. Менск
  32. Анікееў — 15 р., г. Менск
  33. Чайкоўскі Павел — 15 р., г. Менск
  34. Чачотка Анатоль — 5 р., г. Менск

 

Дзейнасць ГА “ТБМ імя Францішка Скарыны” па наданні роднай мове рэальнага статусу дзяржаўнай вымагае вялікіх выдаткаў. Падтрымаць ТБМ – справа гонару кожнага грамадзяніна краіны.

Просім Вашыя ахвяраванні дасылаць на адрас, вул. Румянцава, 13, г. Мінск, 220034, альбо пералічыць на разліковы рахунак ТБМ № BY84BLBB30150100129705001001 у Ад-дзяленні № 539 ААТ “Белінвестбанка” IBAN — BLBBBY2X (УНП 100129705) праз любое аддзяленне ашчадбанка Беларусбанк.

 

Да 85-годдзя Міколы Грышана

24 лютага ў Дзятлаў-скім краязнаўчым музеі адбы-лася творчая сустрэча, прысве-чаная 85-годдзю мясцовава па-эта Мікалая Паўлавіча Гры-шана.

Мікалай Паўлавіч Грышан пісаў вершы і прозу, а таксама ўсё жыццё размаўляў на роднай беларускай мове. У музеі знаходзіцца зборнік яго вершаў «Вернасць». Паэт ро-дам з Баранавіцкага раёна, але на Дзятлаўшчыне, дзе ён пра-цаваў настаўнікам, прайшла большая частка яго жыцця.

На сустрэчы прысутні-чалі госці з Гародні — прафесар А. Пяткевіч, В. Дубатоўка, старшыня абласнога аддзя-лення Саюза беларускіх пісь-меннікаў, паэт Ю. Голуб, а так-сама ўдзельнікі літаратурнага аб’яднання «Пралеска», членам якога быў і Мікола Паўлавіч. Успамінамі пра паэта падзялі-ліся Георгій Шундрык, Вера Хрышчановіч, Леанарда Юргі-левіч,  Валерый Петрыкевіч, а таксама былыя вучні Мікалая Паўлавіча. На сустрэчы гучалі таксама вершы паэта, песні на беларускай мове.

Валерый Петрыкевіч, Дзятлава.

 

У Дзятлаве пісалі дыктоўку

па творах Адамчыка і Янкоўскага

Тры беларускія дык-тоўкі былі напісаны ў Дзятлаве на мінулым тыдні. Дыктоўкі пісаліся ў СШ № 1 і СШ № 3, а таксама ў Дзятлаўскім гіста-рычна-краязнаўчым музеі. У школах дыктоўкі пісалі вучні па творах беларускага пісьмен-ніка Фёдара Янкоўскага, а ў музеі — па апавяданні земляка Вячаслава Адамчыка. Пасля напісання дыктовак былі вы-значаны пераможцы. Без памы-лак дыктоўкі напісалі школьні-кі Наталля Крывулька, Анге-ліна Сяменік, Кацярына Залеў-ская — усе СШ № 1, а таксама Мікіта Кучынскі, Дзяніс Пал-ховіч і Марэк Дзям’янчык з СШ № 3. Гэтыя вучні атрымалі падарункі ад Гарадзенскага аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў, якія ўручыў Ва-лянцін Дубатоўка. Сярод да-рослых добра беларускія дык-тоўкі напісалі дзятлаўчане Ка-цярына Сарока, Валерый Пе-трыкевіч, Наталля Ляўкевіч і Лідзія Нічыпар. Напісанне ды-ктовак жыхары Дзятлава пры-свяцілі не толькі Міжнародна-му дню роднай мовы, але і ўсім тым, хто любіць і беражэ род-ную мову, а таксама сваёй ма-ленькай радзіме. Для дарослых дыктоўку чытала кіраўнік Дзя-тлаўскай суполкі ТБМ Алена Абрамчык.

Барыс Баль,

Беларускае Радыё Рацыя, Дзятлава. Фота аўтара.

 

Слонімцы пісалі дыктоўку і гутарылі

пра юбілей БНР

Сябры Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл 21 лютага адзначылі Між-народны Дзень роднай мовы. У гэты дзень некалькі чалавек напісалі дыктоўку па кнізе Алеся Краўцэвіча «Альгерд». Дыктоўку чытаў сябра БХД Іван Бедка. Пасля дыктоўкі сябры згуртавання абмеркава-лі свой план святкавання 100-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі на Слонімшчыне. Найперш, слонімцы ў сакавіку ўшануюць памяць пра сваіх знакамітых землякоў, правя-дуць шэраг творчых сустрэч і прэзентацый.

Беларускае Радыё Рацыя, Слонім.

 

Верны мастацка -дакументальнаму метаду даследавання

Васіль Якавенка ўзышоў на вышыню спасціжэння лёсу народа, яго мінулага і будучы-ні, усведамлення месца беларускай культуры ў Еўрапейскай прасторы, дасягнуў важных сацы-яльна-філасофскіх абагульненняў. Яго новы раман «Абярэг» напісаны энергічна, сакавіта, нібыта яго ствараў 45-гадовы чалавек, поўны імкнення ўвасобіць неардынарных герояў міну-лага і сучаснасці ў адным палатне апавядання.

Ужо на першых старонках з’яўляецца вобраз-сімвал Дрэва Нацыі, вячыстага вечна-зялёнага дрэва, якое ўзнялося на творах мастац-кай літаратуры. У ім сабрана ўсё, што літара-тары стварылі вартага пра народ, ягоную гісто-рыю і культуру. Яно ўвасабляе нацыянальны эпас, а сваімі каранямі сягае ў папярэднія ста-годдзі. Самыя моцныя галіны Дрэва Нацыі пера-пляліся ў адмысловым сімвале, які нашы бабулі вышывалі як абярэг і называлі бесканешнікам,- сімвале сакральнага шляху, бясконцасці, веч-насці.

Магчыма, што падобны вобраз пісьмен-нік заўважыў у велічным 10-метровым мастац-кім пано, якое ўпрыгожвае Нацыянальную біб-ліятэку. Сюды ён прыходзіў, каб падзяліцца сваімі кнігамі за два дні да свайго адыходу ў апошні шлях…

У рамане пісьменнік застаўся верным свайму мастацка-дакументальнаму метаду адлюстравання рэчаіснасці.Твор складаецца з дзвюх частак: » На хвалі распаду» і » Новы свет». У канву аповеду ён уплятае гісторыі рэальных герояў, з якімі яму даводзілася сустракацца пад-час журналісцкіх камандзіровак і расследа-ванняў — людзей самабытных, незвычайных: Міхаіла Сцяпанавіча Дзяркача, Паўла Букі інш. Асобныя старонкі рамана В. Якавенка пры-свячае акадэміку Гаўрыле Іванавічу Гарэцкаму, адначасова шкадуючы, што ў мастацкай прозе няма такога магутнага вобразу, «светлага, ёмі-стага, багатага на розныя фарбы і адценні і настолькі пасіянарнага».

Ён праводзіць свайго героя Лявона Ка-вяровіча, якому надае аўтабіяграфічныя рысы, праз выпрабаванне сучаснымі падзеямі: выбухам у менскім метро. Празаік Лявон Кавяровіч, апы-нуўшыся на бальнічным ложку, узгадвае пера-петыі літаратурнага жыцця, дзяржаўныя кло-паты, праблемы і сутыкненні.

У першым раздзеле «На хвалі распаду» Лявон Кавяровіч разважае пра лёс творчага саюза пісьменнікаў «Валатоўка»: пра страту Дома літаратара, дома адпачынку і бібліятэкі, якую ўпрыгожвалі партрэты класікаў. Чытач лёгка пазнае вядомую асобу ў вобразе Вальжы-ны Шчырай, «кемлівай, удумлівай, якая пера-жывала за лёс роднай культуры і мовы, і за страчаную пісьменнікамі нерухомую маё-масць». Лёгка можна пазнаць і іншых асоб, названых умоўнымі прозвішчамі.

Усё, што давялося перажыць на вяку самому аўтару: выпрабаванні, поспехі і дасяг-ненні, выхад рамана-эпапеі » Пакутны век» (у тэксце — Пудовага рамана) і прыняцце яго чытачамі, адлюстравана ў дыялогах яго героя. Паказана, як у крызісныя для пісьменніцкай супольнасці гады рыхтаваўся да друку і выхо-дзіў буйны эпічны твор, які быў успрыняты чытачамі як незвычайны, неардынарны.

У кнізе прыведзены шэраг водгукаў на раман-эпапею, напісаных Алегам Лойкам, Свят-ланай Явар, Яўгенам Гучком і ншымі. Захаваўся водгук Барыса Кіта: «Сваёй кнігай Васіль Цімафеевіч Якавенка дасягнуў вяршынь літа-ратурнай вартасці. Я лічу, што гэты твор можна прыраўняць да гэтакіх вядомых у свеце твораў, як слынная трылогія Генрыха Сянке-віча «Агнём і мячом», » Патоп»,» Пан Вала-дыеўскі», а таксама Льва Талстога — «Вайна і мір», якія добра адлюстроўваюць гістарыч-ныя эпохі сваіх народаў”.

Алег Лойка пазначаў: «Гэты твор — усебеларускі, эпапея драматычнай нацыяналь-най гісторыі, даваеннага часу, 1939 года, Дру-гой сусветнай вайны, пасляваенных падзей і характараў. Сутычкі з рэальнымі персанажамі гісторыі энцыклапедызуюць мастацкі твор, робяць яго сапраўдным гістарычным рама-нам».

Спосабам тэлепартацыі пісьменнік пе-раносіць свайго героя на касмічную арбіту. Ад-туль, з космасу, бачны ўсе глабальныя праблемы: забруджванне зямлі і засмечванне акіяна, ду-хоўная нішчымніца жыхароў зямлі. На касмічнай станцыі Лявон Кавяровіч сустракаецца з на-шчадкам Казміра Семяновіча і з вучонай Свят-ланай Новікавай, матэматыкам і кібернетыкам. Даследчыца дзеліцца сваімі думкамі: «Белару-ская мова ніколі не загіне ў Свеце, таму што яна — пачатак новага Свету, і брама ў яго, і яго крыніца». Вучоная чытае, як абярэг, малі-тву: «Божа, адхіні напасці аб Бацькаўшчыны нашай, Беларусі…»

У другім раздзела «Новы свет» аўтар непасрэдна ўдзяляе месца навуковым даследа-ванням С.І. Новікавай. У 90-ыя гады выхаванка адной з найлепшых матэматычных савецкіх школ — Новасібірскага ўніверсітэта, перайшоўшы пра-цаваць у Менск у грамадскую арганізацыю «Ін-стытут матэматыкі і кібернетыкі» пачала пісаць матэматычныя працы па-беларуску.

Вучоная, народжаная ў сям’і настаўніка з Магілёва, інтуітыўна адчула, што беларускі тэкст пачаў дапаўняць матэматычны змест. Мова пачала пераходзіць у матэматыку. Новікава на-пісала шэраг артыкулаў, дзе матэматычныя маг-чымасці беларускай мовы выкарыстоўваліся мэтанакіравана і свядома. Разгортвалася поле беларускіх паноўленых матэматычных тэкстаў, выпрацоўваўся новы навуковы стыль бела-рускай мовы. Па даследваннях Новікавай было відавочна, што, калі матэматыка паспрабавала апісваць беларускай мовай кібернетычныя зада-чы, гэта атрымалася адразу, бо моўныя сродкі даўно існавалі. Беларуская мова ў свой час не толькі кіравала дзяржавай, але і канструявала яе, стварыўшы Статут і прапанаваўшы дэмакра-тычны лад у дзяржаве.

Васіль Якавенка глыбока цікавіўся наву-ковымі праблемамі, узнятымі даследчыцай, су-стракаўся з яе калегамі па Інстытуце тэхнічнай кібернетыкі. Ён шкадаваў аб тым, што нягле-дзячы на тое, што яна ў 1998 годзе разам з папле-чнікамі ўдзельнічала ў трох еўрапейскіх канфе-рэнцыях кібернетыкаў у гарадах — Сіная, Патрас, Брэмэн, яе навуковая спадчына занядбаная па-сля яе адыходу. Ён разглядаў яе дзейнасць як частку нацыятворчых навуковых даледаванняў.

Не абмінуў пісьменнік у рамане тэму ядзернай бяспекі. З вуснаў яго суразмоўцы Ста-ніслава Федарэнкі гучыць сведчанне пра вы-прабаванне ядзернай зброі ў 1954 годзе на Тоц-кім артылерыйскім палігоне Арэнбургскай воб-ласці. У той дзень радыяцыйнае воблака ўзня-лося на вышыню 14 кіламетраў над біялагічным лясным запаведнікам. Паверхня зямлі стала непазнавальнаю, месцамі аплаўленаю, дзе былі дрэвы, тырчэлі абпаленыя калкі. У эпіцэнтры выбуху на 2-3 кіламетры цяпер нічога не расце. Публіцысту- эколагу не зразумела, чаму «нека-торым уплывовым асобам закарцела пагрэць рукі каля свайго самавара — Беларускай АЭС».

Хвалявала яго іншае пытанне: няўжо кітайскі тэхнапарк у Смілавіцкім раёне праглыне і атруціць сваёй вытворчасцю буйнейшае радо-вішча прэснай вады і іншыя азёры, рэчкі, безліч прыгожых мясцін! Уплятаючы ў тканіну рамана расследаванне выбуху ў менскім метро, пісь-меннік і даследчык не згаджаўся з канчатковымі высновамі суда, звяртаючы ўвагу на шматлікія супярэчнасці.

У апошнія гады пісьменніку былі блізкія працы сучаснага беларускага філосафа Міколы Крукоўскага ( 1923-2013). Міжнародная рэдак-цыйная Рада, у якую ўваходзіў пісьменнік, пад-рыхтавала да друку 5-томны збор твораў знака-мітага мысляра. Васіль Якавенка дбаў пра тое, каб памяць пра філосафа жыла. Менавіта ён знайшоў мецэната, які фінансаваў выданне філасофскай спадчыны М. Крукоўскага і пера-даў у Нацыянальную бібліятэку вялікую част-ку тыражу. Праз фонд рэспубліканскага кніга-абмену ён разаслаў кнігі па бібліятэках краіны, каб спадчына філосафа не была забыта, і яго ідэі распаўсюджваліся.

Васіль Цімафеевіч Якавенка таксама даследваў тэму гарманічнага развіцця этнасаў, нацый у сувярэнных дзяржавах. Разам з адна-думцамі ён распрацоўваў такую незвычайную ідэю, як Музей Нацый у Еўропе. На гэтую тэму ён скіроўваў лісты ў Еўрасаюз і ААН.

Перайшоўшы ў вечнасць, нястомны абаронца роднай зямлі і беларускага слова Васіль Якавенка сваім духам застанецца з намі. Але горка і балюча, што больш ніколі не патэ-лефануе, не запросіць на творчую сустрэчу, не дасць мудрай парады.

Э. Дзвінская.

На здымках: Васіль Цімафеевіч Яка-венка.

 

Яўген Гучок

Вялікае сэрца

(Васіль Якавенка: 1936.05.05. — 2018.22.01)

Р э п а р т а ж — э с э

2 сакавіка споўнілася сорак дзён, як па-йшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы — у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч Якавенка — асоба шырокага інтэлектуальнага маштабу, самадастатковая, самаахвярная, старанны і нястомны падзвіжнік, гарачы патрыёт Бела-русі. В. Якавенку сярод многіх іншых вылучалі энцыклапедычнасць ведаў, падмацаваны прак-тыкай пазнання жыццёвы вопыт, сумленнасць, прынцыповасць, вялікія арганізатарскія здоль-насці. Гэта быў сын Беларусі — дапытлівы, усюдыісны, якому да ўсяго была справа і шыро-кая зацікаўленасць.

Маючы дзве адукацыі — геолага і журна-ліста, ён добра ведаў прыроду Беларусі і псіха-логію беларусаў. Заўсёды і своечасова ён адгу-каўся на актуальныя пытанні і праблемы сваёй Радзімы і яе народа. Гэта з яго ініцыятывы былі прыпынены бяздумныя практычныя планы далейшага асушэння Палесся, спрамлення русла Прыпяці. Гэта ім пасля Чарнобыльскай ката-строфы быў створаны «Сацыяльна-экалагічны саюз «Чарнобыль», заснавана газета «Набат», арганізавана аздараўленне дзяцей дома і ў за-межжы. Ён стварыў шэраг актуальных публі-цыстычных кніг па ўсіх напрамках і праблемах беларускага жыцця («Пакуль сонца ў зеніце», «Другой зямлі не будзе», «Крушэнне над рос-танню», «Прывіды Шанхая над Свіслаччу», «Нечывелле» і інш.). А яго мастацкі раман-трылогія «Пакутны век» займае годнае месца не толькі сярод твораў беларускай, але і су-светнай літаратурнай класікі. Не меншую цікавасць выкліча і яго апошні раман «Абярэг», які выйшаў у свет незадоўга да смерці аўтара.

Родным, блізкім, аднадумцам, прыхіль-нікам яго таленту, яго роднай Беларусі цяжка змірыцца з нашай агульнай, нацыянальнай стратай.

 

* * *

Пайшоў у іншы,

Трэба думаць, лепшы свет-аплот —

У Беларусь нябесную

Радзімы сын, яе нязгасны патрыёт.

 

* * *

Хто ён такі, —

Аб гэтым колькі слоў

Для светлых

І нат затуманеных галоў.

 

* * *

Да дыхання апошняга,

Да апошніх зямных сіл

За Беларусь і яе неацэнныя скарбы

Стаяў і змагаўся Якавенка Васіль.

 

* * *

Геолаг, пісьменнік, дзеяч грамадскі,

Ведаў ён змесціва недраў Айчыны,

Як і змесціва душ людскіх

І іх успрымаў, як пасуе брату і сыну.

 

* * *

Для яго не было, не існавала

Радзімы малой і вялікай;

Яго Беларусь суцэльная і адзіная,

Усё жыццё хвалявала і клікала.

 

* * *

Ён не імкнуўся сур’ёзныя справы

У словах размазваць,

Ён здольны быў дзеямі

Справы тыя развязваць.

 

* * *

Да ўсяго яму справа была у Беларусі,

І справы тыя ён ладзіў і вёў,

І далучаў аднадумцаў і патрыётаў —

Роднай зямлі руплівых гаспадароў.

 

* * *

Ці не таму Якавенка сур’ёзна нагадвае

З Цяпіна Васіля,

Хвалявалі болесна якога

Родны народ і яго зямля.

 

* * *

А яшчэ ён нагадваў у чымсьці і Дон-Кіхота,

Але рэальна ратаваў Прыпяць, Палессе

І ў сваім «Набаце» свету паведамляў

Праўду Чарнобыля аж ў паднябессе.

 

* * *

Бывала, жыццём і творчасцю

Ён часам нагадваў штрафбат,

А за ім і над ім за яго праўду

Стаяў, вісеў, зацятваў заградатрад.

 

* * *

Утульна, бяспечна і творча

Сябе побач з ім пачувалі

Сямейнікі, блізкія і прыяцелі

І хто геаграфічна быў далей.

 

* * *

Ён здольны быў лёгка адрозніць

Падтрымку ад хітрай падробкі,

Бо не быў на сабе замкнёны, атамізаваны,

Бо цяжка жыць паасобку.

 

* * *

Ён быў таварыскі і дружалюбны,

Сябе не ўзвышаў ні над кім,

І кожнаму шчыраму беларусу і не беларусу

Быў як сябар і пабрацім.

 

* * *

І з іх разуменнем, падтрымкай

Стварыў «Экалагічны саюз…» ён,

Які прыдаўся для Бацькаўшчыны

Як ратавальны ад цэзія і іншага парасон.

 

* * *

Але ўзвышацца над ім жадалі,

Паганілі яго розныя шмэндрыкі, самазванцы,

Якіх называюць проста ў народзе —

Зас..нцы.

 

* * *

Годным учынкам калегаў, ладным іх тэкстам

Ён не зайздросціў, наадварот, ухваляў

І маркоціўся і журыўся

Ад навакольных розных халяў.

 

* * *

А дыхаць тады і сілы ў сабе

Нялёгка знаходзіць,

Калі, здавалася б, блізкія

Наўмысна не разумеюць і шкодзяць.

 

* * *

Кожны па-свойму любіць Айчыну.

Адны — на дабро сабе і рахунак,

Другія, як Якавенка, рупяцца

Пра неабходны ёй паратунак.

 

* * *

Сведчаць аб гэтым усе яго кнігі,

«Саюз «Чарнобыль» і газета «Набат»,

Яны аздараўляюць душы і нават целы,

Яны — і суддзя, і адвакат.

 

* * *

Быў ён яшчэ і дыпламатам —

З сваім апанентам умеў дамаўляцца,

Затое часам нібыта свае

Яго ўспрымалі зусім не па-брацку.

 

* * *

Айчыне — вялікае гора,

І немінуча параза,

Калі шляхі яе дзетак —

Толькі паміж халадзільнікам і ўнітазам.

 

* * *

Было ў яго многа сяброў і прыхільнікаў,

Але і зайздроснікаў — хоць адбаўляй,

Якія пры зручным для іх выпадку

Вар’яцелі і падымалі хай.

* * *

І якое магло быць стаўленне да яго

У п’янтосаў і шкурнікаў ад літаратуры?!.

Вядома, чаго можна чакаць

Ад вытворцаў літаратурнае макулатуры.

 

* * *

Так, ад гарэлкі — розум мелкі,

А ў дадатак яшчэ — паралюш,

Эй ты, шчалкапёр-выпівоха,

Чым дапаможаш Айчыне, што ёй параіш?!.

 

* * *

Што ж іх адштурхоўвала

Ад талента і патрыёта?!.

Іх трусасць і зайздрасць,

І, вядома, лянота.

 

* * *

А ці быў славалюбным Васіль Цімафеевіч,

А калі так, дык якім жа чынам?!.

А каб яго Айчыне пакутнай

Быць дзейсным, адданым сынам!

 

* * *

А ці хацеў ён прызнання, павагі

За вынікі розных здзейсненых спраў?!.

А хто іх не хоча, хто адмаўляецца,

Той няпраўду сабе і іншым сказаў.

 

* * *

Нікуды ніяк не схавацца,

Нідзе ніколі не дзецца…

Болей за ўсё хварэе на свеце

Вялікае і шчырае сэрца.

 

* * *

Хто кніг Васіля Якавенкі

Не ведае, не чытае,

Той да канца запаветную Беларусь

Не спасціг і не знае.

 

* * *

А кнігі Васіля Цімафеевіча —

Бязлітасная праўда… і да канца,

Таму яны — заўжды развянчанне

Сумніўнага ва ўсіх сэнсах вянца.

 

* * *

Складаліся, фармаваліся проста

Душы і словаў яго асновы —

Каб тых, ад каго сыходзяць святло і дабро

Заўжды былі жывы і здаровы.

 

* * *

«Пакутны век» пачынаўся з «Надлому»,

Як усё гэта робіцца між людзей…

Роднаму дому, роднаму краю

Спрыяйма ў ходзе жыватворных падзей.

 

* * *

Скалечаныя душы людскія —

Не скамечаны аркуш паперы;

Іх трэба цярпліва даводзіць

Да рысы і стану надзеі і веры.

 

* * *

А калі выспяваў і ствараўся

Раман-трылогія «Пакутны век»,

Дапамагаў Васілю Цімафеевічу

Не то анёл, не то нябачны звышчалавек.

 

* * *

Як пісьменніка, грамадскага дзеяча,

Айчыны адданага, самаахвярнага сына,

Знайшла і яго ўзнагарода —

«Медаль Скарыны».

 

* * *

А за родны край і яго прыродную мову

Трэба цвёрдасць без енкаў,

Як гэта рабіў нязменна

Васіль Цімафеевіч Якавенка.

Люты 2018 г.

 

Мова — духоўны скарб народа

Да Міжнароднага дня роднай мовы публічнымі біблія-тэкамі Лідчыны быў прымеркаваны шэраг мерапрыемстваў для іх наведвальнікаў (у першую чаргу для дзяцей і моладзі), якія праходзілі з панядзелка па пятніцу. Гэта былі кніжныя выставы беларускамоўных выданняў, літаратурныя ўрокі, гадзіны роднай мовы, конкурсы і інш. Галоўнымі ў шэрагу гэтых мерапры-емстваў сталі агульная дыктоўка і адкрыццё выставы «Кніжная спадчына Францыска Скарыны», якія прайшлі ў чытальнай зале раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы непасрэдна ў Міжнародны дзень роднай мовы, дыктоўкі ў Мінойтах і Бярозаўцы 17 лютага, а таксама …

«Роднай мовы ты крынічка» — тэматычная выстава з такой назвай адкрылася ў Лідскай гарадской дзіцячай бібліятэцы.

«Вобразная, вольная, пявучая — мова беларуская мая» — літаратурна-музычная гасцёўня працавала ў Лідскай гарадской бібліятэцы № 6 імя В.Таўлая. Тут традыцыйна ўжо пісалі Агульнанацыянальную дыктоўку.

«Час чытаць кнігі роднай краіны»  — літаратурная вечарына прайшла ў Лідскай гарадской бібліятэцы № 4.

«Таямніцы беларускіх слоў» — урок чытання прайшоў у Лідскай гарадской бібліятэцы № 2.

А завяршалі напісанне 11-й Агульнанацыянальнай дыктоўкі ў Лідзе таксама ўжо традыцыйна ў 3-й гарадской бібліятэцы 24 лютага.

Сёлета тут пісалі ажно дзве дыктоўкі. Першымі на дыктоўку прыйшлі вучні СШ № 13 пад кіраўніцтвам настаў-ніцы Наталлі Анатольеўны Гу-рскай. Тэкст “Любімая Ра-дзіма” чытала загадчык біблія-тэкі Алена Янаўна Паповіч. Найлепшыя вынікі паказалі Жалевіч Дар’я, Трайго Дар’я, Юруш Ангеліна.

Пасля школьнікаў той самы тэкст пісалі сябры лідскіх арганізацый ТБМ, усяго шэсць чалавек. Тут лепшыя вынікі паказалі Алена Мінец і Станіслаў Суднік. Хаця някепскія вынікі аказаліся і ва ўсіх астатніх удзельнікаў.

Мерапрыемствы да Дня роднай мовы праводзіліся і ў астатніх гарадскіх і сельскіх бібліятэках, але пры такой масавасці на Лідчыне ўжо становіцца лягчэй арганізаваць напісанне дыктоўкі, чым сабраць інфармацыю з усіх пунктаў яе напісання. Тут ужо мы можам у нейкай ступені гаварыць пра правамернасць ужывання тэрміну Агульнанацыянальная дыктоўка.

Наш кар.

Здымкі Лідскай ЦРБ.

 

Да Міжнароднага дня роднай мовы

Яшчэ складаючы план на год, работнікі кожнага філі-яла ДУ «Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творча-сці» палічылі мэтазгодным ук-лючыць мерапрыемствы да Дня роднай мовы. І трэба ска-заць, што яны прайшлі ў кож-най установе.

У філіяле «Бердаўскі культурна-дасугавы цэнтр» ладзілася вечарына «Прызнан-не  роднай мове», дзе з зада-вальненнем не толькі ўдзель-нікі, але і гледачы чыталі вер-шы беларускіх пісьменнікаў, спявалі песні на роднай мове, успомнілі беларускія прыказкі і прымаўкі. Па словах маста-цкага кіраўніка Інесы Парфен-чык, мерапрыемства атрыма-лася цёплым і вельмі шчырым.

У такім жа фармаце прайшоў літаратурна-музы-чны вечар «Паэтычная гасцёў-ня» ў філіяле  «Дзітвянскі Дом культуры».             

У філіяле «Гудскі цэнтр творчасці і вольнага часу»прайшла конкурсная праграма «Знаўцы беларускай мовы» сярод вучняў 7-9 кла-саў мясцовай школы.

Для вучняў мясцовай школы правялі гульню-вікта-рыну работнікі філіяла «Кру-паўскі Дом культуры».

Інфармацыйна-пазна-вальныя праграмы «Пяшчот-ная матуліна мова» і «Не цу-райцеся ж мовы беларускай» прайшлі ў філіялах: «Ваверскі Дом культуры» і адпаведна «Пескаўскі Дом культуры».

Культарганізатар філі-яла «Тарноўскі Дом культу-ры» Святлана Антонік прапа-навала пазнаёміцца вучням пачатковых класаў школы з кніжкай Міколы Маляўкі «Ся-дзіба, альбо Хата з матчынай душой». Прычым, знаёмства з гэтым творам адбывалася ў этнічным пакоі ўстановы, што было, як кажуць, і да месца, і змястоўна.                                                                 А вось у філіяле «Бе-ліцкі Дом культуры» пісалі дыктоўку «Новы дзень» павод-ле твораў Якуба Коласа. Яны адзіныя выбралі такую форму.

На базе школ праводзі-лі свае мерапрыемствы філія-лы: «Ганчарскі Дом куль-туры», «Мінойтаўскі КДЦ».

Сумесна з бібліятэкай арганізаваў літаратурныя чы-танні філіял «Мажэйкаўскі Дом культуры».

Астатнія філіялы пра-водзілі віктарыны на веданне роднай мовы.

Асабіста мне прыемна, што работнікі сельскіх устаноў культуры ладзілі гэтыя мера-прыемствы не пад прымусам, а нават з ахвотай. І напрыканцы хочацца пажадаць, каб гімнам гучалі ў нашым жыцці «10 запаведзяў» Віктара Шведа:                       Мову родную беражы,

мовай роднай даражы.                       Мову родную шануй,                                           мовай роднай не гандлюй.                  Мову родную любі,                                                мовы роднай не кідай.                                         Мову дзецям перадай.                         Мовы не аддай на здзек —                    толькі з ёю жыцця век.

Ганна Некраш,

вядучы метадыст ДУ «Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці».

На здымках: 1. Віктарына ў Гудах; 2. Дыктоўка ў Беліцы.

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *