НАША СЛОВА № 11 (1370), 14 сакавіка 2018 г.

Панядзелак, Сакавік 19, 2018 0

Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла выступіла ў парламенце Канады з нагоды 100-х угодкаў БНР

Атаўскі ад-дзел Згуртаваньня беларусаў Канады і Беларускі інстытут навукі і мастацтва ў Канадзе зарганізавалі 11 сакавіка ўрачыстае святкаванне ўгодкаў БНР. Памяшканне для свята надаў парла-мент Канады. Стар-шыня Рады БНР Іво-нка Сурвіла вітала прысутных па-бела-руску, па-ангельску і па-французску.

Прадстаўнік мэрыі зачытаў вінша-ванне ад мэра Атавы, выступалі дэпутаты парламента, архіяпі-скап Беларускай аўтакефа-льнай праваслаўнай царквы Святаслаў.

Пасля святочнай імп-рэзы адбыўся канцэрт, а потым сяброўскі пачастунак.

Радыё Свабода.

 

У парку Янкі Купалы ў Менску ўсталявалі мемарыяльную дошку ў гонар братоў Луцкевічаў

Памятная дошка была ўсталявана непадалёку ад музея Янкі Купалы.

Перад Другой сусвет-най вайной на тэрыторыі пар-ку знаходзілася жылая забу-дова. Тут на Садовай вуліцы месціліся дамы Зоф’і Луцкевіч, маці Івана і Антона Луцкевічаў. Браты жылі тут з 1896 года, па пераездзе з Лібавы. У лютым 1906 года браты пераходзяць на нелегальнае становішча і пераязджаюць у Вільню. Пе-раезд адбыўся з той прычыны, што распачалося следства ў справе замаху на менскага гу-бернатара Курлова. Замах здзе-йснілі Іван Пуліхаў і сёстры Із-майловіч, якія былі частымі га-сцямі на кватэры Луцкевічаў, таму апошнія аўтаматычна пад-падалі пад падазрэнне.

nn.by.

 

Запрашаем на другі этап Агульнанацыянальнай дыктоўкі!

У нядзелю 25 сакавіка ТБМ (Менская гарадская арганізацыя ТБМ) запрашае прыняць удзел у другім этапе 11-ай Агульнанацыянальнай дыктоўкі, прысвечанай Міжнароднаму дню роднай мовы

(вул. Румянцава, 13). Пачатак у 11:00. Уваход вольны.

100 гадоў з дня нараджэння Эдуарда Валасевіча

Эдуард Станіслава-віч ВАЛАСЕВІЧ (12 сакавіка 1918, Магілёў — 1997) — бела-рускі пісьменнік, паэт-байка-пісец.

Нарадзіўся ў сям’і чы-гуначніка. Спачатку вучыўся ў чыгуначнай сямігодцы. У 1935-1936 гадах працаваў гру-зчыкам на чыгунцы. Скончыў Магілёўскі педагагічны інсты-тут у 1941 годзе.

З 1941 года ў Чырво-най Арміі. Быў цяжка паране-ны ў 1943 годзе. З 1944 года выкладаў фальклор і рускую літаратуру ў Магілёўскім пед-інстытуце. Працаваў у аблас-ной газеце «За Радзіму» (Ма-гілёў). У 1952 годзе пераехаў у Менск. Працаваў у часопісах «Полымя», «Вожык», у Бел-дзяржфілармоніі. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1950 года.

У 1970-74 гг. дырэктар Беларускага аддзялення Усе-саюзнага ўпраўлення па ахове аўтарскіх правоў СП СССР.

Дэбютаваў у друку ў 1938 годзе. Першую кніжку «Вершы і байкі» выдаў у 1954 г. Аўтар зборнікаў баек «Зала-тая рыбка» (1957), «Як дбаеш — так і маеш» (1958), «Арліны суд» (1959), «Соль» (1962), «На вясёлай хвалі» (1967), «Туды і рак з кляшнёй…» (1970), «Па-люсы» (1977), «Кругавая па-рука» (1979) і г. д.

Байкі адметныя актуа-льнасцю тэматыкі, камізмам сітуацый, жывым народным гумарам. Пісаў гумарыстыч-ныя вершы і байкі для дзяцей (зборнікі «Камар-званар», 1959; «Горкі мёд», 1967 і ін-шыя), аднактавыя камедыі, скетчы, эпіграмы і пародыі.

Перакладаў з рускай і  ўкраінскай мовы.

Вікіпедыя.

Алесю Клышку – 70

8 сакавіка сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў, кан-дыдат тэхнічных навук Алесь КЛЫШКА адзначыў свой юбілей. Гэтаму мужнаму, тале-навітаму, апантанаму жыццём чалавеку споўнілася 70 гадоў.

Алесь Клышка нара-дзіўся ў Менску. Скончыў палі-тэхнічны інстытут, абараніў кандыдацкую дысертацыю. Ён — тэхнічны чалавек, які мае шмат патэнтаў на вынаходніц-твы ў галіне экалагічна чыстых тэхналогій і аховы навакольнага асяроддзя, напісаў на гэтыя тэмы і апублікаваў больш за сотню навуковых матэрыялаў. А яшчэ Алесь Клышка — шчы-ры беларус, які любіць роднае слова, займаецца літаратурай. Ён напісаў і выдаў шмат кніг паэзіі, публіцыстыкі, кніг тво-раў для дзяцей. Разам з паэтам Зьнічом (Алегам Бембелем) яны напісалі цудоўныя кнігі «Жыровіцкія камяні», «Шлях да Жыровічаў», «Жыровіцкая пастэраль» і «Званіца». Гэта кнігі-гутаркі, кнігі-развагі пра нялёгкі лёс нашай Бацькаў-шчыны, пра месца Беларусі ў духоўнай прасторы планеты, пра тыя падзеі, якія сёння ад-бываюцца ў свеце, у палітыцы і ў літаратуры. Алесь Клышка падрыхтаваў і выдаў таксама ўнікальны фільм па гісторыі Менска «Менская зямля», а таксама шэраг аўдыёкніжак і музычных стужак.

Жанаты, мае сына і да-чку, чатырох унукаў.

Вікіпедыя.

 

«Спеўны Сход» да 100-годдзя БНР

20 сакавіка ў культурніцкім цэнтры «Корпус» (пр. Машэрава, 9) адбудзецца «Спеўны Сход», тэмай якога будуць песні і гімны Беларускай Народнай Рэспублікі. На сходзе будзем спяваць «Магутны Божа», «Пагоня», «Ад веку мы спалі ды нас разбудзілі» і іншыя творы 1917-1919 гадоў. Спецыяльныя госці імпрэзы: музычная капэла «Санорус» і кампазітар Максім Іўкін.

25 сакавіка 2018 спаўняецца 100 год з дня абвяшчэн-ня Беларускай Народнай Рэспублікі. Па сутнасці, падпісанне трэцяй Устаўной граматы і абвяшчэнне БНР з’яўляецца першым афіцыйным прызнаннем беларускай дзяржаўнасці. Нельга не адзначыць такую падзею! Прыходзьце паспяваць і адсвяткаваць 100-годдзе БНР!

Вядоўца — Сяржук Доўгушаў. Уваход вольны! Пачатак а 19-й. Інфалінія: +37529 5657218, +37529 3415143.

Cвята роднай мовы на Дзяржыншчыне

З 21 па 24 лютага ва ўстановах адукацыі, культуры і прадпрыемствах Дзяржын-скага раёна Менскай вобласці адбыліся мерапрыемствы з на-годы Дня роднай мовы.

Асаблівай увагі заслу-гоўвае Агульнанацыянальная дыктоўка, якая адбылася 21 лютага на базе Дзяржынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі і была напісана паводле твораў ураджэнца Дзяржыншчыны Каруся Каганца, якому 13 лю-тага споўнілася 150 гадоў. У дыктоўцы прынялі ўдзел наву-чэнцы, моладзь, старэйшае па-каленне, сярод якіх былі мяс-цовыя паэты, творцы, прад-стаўнікі кіраўніцтва раёна, сябры ТБМ імя Скарыны, БРСМ і інш. Напрыканцы ме-рапрыемства кожны мог разга-даць крыжаванку да Міжна-роднага дня роднай мовы, скла-дзеную Лявонам Целешам, які прысутнічаў у зале. Мерапры-емства падаравала шмат станоў-чых эмоцый яго ўдзельнікам.

Варта ўзгадаць і пра штогадовае раённае «Свята беларускай мовы» якое тра-дыцыйна праходзіла ў Чарка-скім Доме культуры 24 лютага. Свята складалася з некалькіх частак і ўключала конкурс ма-люнкаў прысвечаны беларус-кай мове: «Родная мова — душы аснова», дэманстрацыю мульт-фільма «Шрэк 3″ дубляванага па-беларуску, кніжную выста-ву як сучасных аўтараў, так і класікаў беларускай літара-туры.

Перадсвяточны наст-рой свята ў Доме культуры стваралі беларускія народныя песні, якія гучалі з дынамікаў гукаўзмацняльнай апаратуры, дзеці ў народных касцюмах, якія раздавалі паштоўкі з серыі «Не маўчы па-беларуску». У фае працавалі гульнёвыя зо-ны, дзе кожны ахвотны мог прадэманстраваць свае веды па беларускай мове і атрымаць каштоўныя падарункі.

Афіцыйная частка свя-та пачалася ўрачыста і ўзнёсла з выканання ансамблем «Сяб-роўкі» песні «Радзіма», мясцо-вага аўтара і кампазітара Надзеі Камаровай. У канцэртнай част-цы прымалі ўдзел калектывы Чаркаскага Дома культуры: ансамбль народнай песні «Сяб-роўкі», дзіцячая вакальная студыя «Вясёлыя ноткі» і інш., якія выканалі вядомыя бела-рускія кампазіцыі на розны густ. Прысутныя на свяце на-столькі былі прасякнутыя і ўражаныя дзеяннем, што пера-стаў існаваць падзел паміж гле-дачамі і артыстамі. У чарговы раз «Свята беларускай мовы» парадавала сваёй цікавай пра-грамай і падкрэсліла багацце і значнасць роднай мовы і куль-туры ў сучаным грамадстве.

Наогул, у святочнай дзейнасці да Міжнароднага дня роднай мовы на Дзяржын-шчыне прынялі ўдзел больш за 1000 чалавек, было праведзена каля 30 разнастайных мера-прыемстваў.

Кірыл Шык.

 

Свята роднай мовы ў Пружанах

Дваццаць першага лю-тага ў Пружанах у Раённай дзіцячай бібліятэцы, у пакоі, прысвечаным Еўдакіі Лось, раённая рада ТБМ правяла «Свята роднай мовы». Напярэ-дадні па нашай ініцыятыве ў сельскагаспадарчым каледжы і школах горада адбыліся бела-рускія дыктоўкі па тэкстах, якія рэкамендавала кіраўніцтва ТБМ. Вызначаны па два пера-можцы ў кожнай установе, і яны былі запрошаны на свята.

21лютага гэтыя хлопцы і дзяўчаты, іх настаўнікі і сябры ТБМ, усяго 30 чалавек, удзе-льнічалі ў нашым мерапры-емстве. Спадарыня Ларыса Жаўнярчук адкрыла свята і стала яго вядоўцай. Моладзь напачатку прадэкламавала ве-ршы, прысвечаныя роднай мове, прысутных прывітала і павіншавала са святам стар-шыня рады Жэгалава Тарэса, а пасля былі ўручаны падзяч-ныя лісты і падарункі пера-можцам дыктоўкі. Перад пры-сутнымі таксама выступіў паэт- пчаляр Мікола Папека, ён чы-таў свае вершы, расказваў аб сваёй малой радзіме, адказваў на пытанні моладзі, сарод якой былі і асобы, якія так-сама спрабуюць свае сілы ў паэзіі.

У ходзе мера-прыемства была вы-казана падзяка, уру-чаны падарунак і па-дзячны ліст  загадчы-цы дзіцячай біблі-ятэкі Дзмітруковіч Вользе. Дзякуючы арганізатарскай пра-цы спадарыні Вольгі, бібліятэка праводзіць вялікую працу на карысць беларускай мовы і культуры ў Пружанах.  Апошняя частка нашага свята праходзіла за кубачкам гарбаты і з цу-керкамі. Спадарыня Ларыса правяла моўныя конкурсы, а пасля ў жывой размове мы абмеркавалі набалелыя пра-блемныя пытанні нашага рэгі-ёна. Напрыклад,  што рабіць з усталяванымі паўсюдна ў го-радзе і за яго межамі ў якасці помнікаў аб’ектамі вайсковай тэхнікі: танкамі, самалётамі, верталётамі, самаходкамі, ар-тылерыйскімі гарматамі і нават ракетамі. Ці мэтазгодна іх за-хоўваць у гарадскіх скверах, ці вывезці, напрыклад, у былы вайсковы гарадок за 5 кіла-метраў ад Пружан у Слабуд-ку і там арганізаваць свое-асаблівую памятную выста-вачную пляцоўку, бо ў горадзе гэта выглядае даволі абсурдна, нібыта нашы Пружаны, як і, дарэчы,  многія мясціны Бела-русі, усё яшчэ ваююць. У нас часта можна пачуць высакапа-рныя словы аб гераізме, аб вай-не і адначасова таптаць магілы канкрэтных воінаў, палеглых на нашай зямлі ў розных войнах, прайшоўшых праз гэтую зям-лю. Прыкладаў шмат і на Пру-жаншчыне, асабліва такая з’ява была распаўсюджана ў бэсэ-сэраўскі перыяд.

У час размовы ўзнікла ініцыятыва стварыць паэтыч-ную майстэрню, весці якую ўзялася спадарыня Ларыса Жаўнярчук. На паседжанні майстэрні запрашаць нашых берасцейскіх паэтаў, паэтыч-ную моладзь і ўсіх ахвотных, хто спрабуе пісаць па-беларус-ку. Узнікла задума правесці конкурс работ на тэму «Мая малая Радзіма».

Вось так мы адзначылі Дзень роднай мовы.

Тарэса  Жэгалава.

 

Віншуем пераможцаў Агульнанацыянальнай дыктоўкі

Віншуем пераможцаў штогадовай Агульнанацыянальнай дыктоўкі па беларускай мове (тэкст “Хто мы такія?” паывдле М. Багдановіча, 1915 г.), якая праводзілася сярод навучэнцаў Беларускага гуманітарнага ліцэя, сяброў ТБМ:

Дануту Радыну,

Марыю Маркелаву,

Эвеліну Муржак,

Аляксандру Харэвіч,

         Дарыну Васілевіч.

Падзяка за верш

7 сакавіка сябры Лідскай га-радской арганізацыі ТБМ і Ёдкаў-скай суполкі ТБМ наведалі Міной-таўскую сярэднюю школу Лідскага раёна. Нагодай стала бліскучае вы-кананне на Лідскім тэлебачанні удзель-ніцай алімпіяды па беларускай мове Рэнатай Мамедавай верша Анатоля Вярцінскага ну і, вядома, свята 8 са-кавіка.

Сябры ТБМ падзякавалі Рэ-наце за цудоўнае выкананне верша, павіншавалі ўсю прыгожую палову Мінойтаўскай школы з жаночым святам.

Была ў віншаванні і мастацкая частка ў выкананні Сяржука Чарняка, была і салодкая частка ад Ёдкаўскай суполкі.

Наш кар.

 

Павел Сцяцко

Прозвішчы Беларусі 

Новая серыя

(Працяг. Пачатак у папяр. нум.)

  1. Чаброўская (Вольга) — вытвор з фармантам -ская/-оўская ад тапоніма Чабры / Чаброўка і значэн-нем ‘жыхар названай мясцовасці': Чабр-оўская, Чабраў(к)-ская. ФП: чабор (‘травяністая духмяная расліна сямейства чубакветных з дробнымі пахучымі кветкамі лілова-ружовага ці белага колеру’) — Чабры (‘мясціна, дзе расце чабор’) — Чабраўка (‘паселішча, дзе побач расце чабор’) — Чаброўская.
  2. Чабярук (Алёна) — вы-твор з суфіксам -ук ад антрапоніма Чабёр і значэннем ‘нашчадак (дачка) названай асобы': Чабёр-ук — Чабярук. ФП: чабёр (рэг.) чабор (‘травяністая духмяная расліна сямейства чуба-кветных з дробнымі пахкімі кветкамі ружова-ліловага ці белага колеру’) — Чабёр / Чабор (мянушка, потым про-звішча) — Чабярук. Або ад апелятыва чабрук (‘тое, што і чабор’ — СбГПЗбП) з паўнагалоссем (Чабярук).
  3. Чавычоў (Андрэй) — вы-твор з прыналежным суфіксам -оў ад антрапоніма Чавыча і значэннем ‘на-шчадак названай асобы': Чавыч-оў. ФП: чавыча (‘далёкаўсходняя прамы-словая рыба сямейства ласасёвых’) — Чавыча (мянушка) — Чавыча (проз-вішча) — Чавычоў.
  4. Чагіна (Маргарыта) — вытвор з фармантам -іна ад антра-поніма Чага і значэннем ‘нашчадак (дачка) названай асобы': Чаг-іна. ФП: чага (‘чорны грыб у выглядзе нарасці на ствале бярозы’) — Чага (мянушка) — Чага (прозвішча) — Чагіна.
  5. Чайка (Наталля) — се-мантычны вытвор ад апелятыва чай-ка, які мае некалькі значэнняў: 1) вадаплаўная пералётная птушка з гу-стым, шчыльным пер’ем; 2) пласка-донная лодка; 3) старажытны ветра-зевы човен з вёсламі і прымацаванымі ўздоўж падводнага борта пучкамі ча-роту, які служыў для павелічэння плывучасці і абароны ад стрэлаў пра-ціўніка.
  6. Чапля (Аляксей) — се-мантычны вытвор ад апелятыва чапля ‘вялікая балотная птушка сямейства галянастых з вялікай дзюбай і доўгай шыяй’.
  7. Чапрага (Чэпрага) (Ку-зьма) — семантычны вытвор ад апеля-тыва чапрага і чэпрага (<чепрага) — ‘металічная спражка для пояса’.
  8. Чапскі (Адам) — вытвор з фармантам -скі ад Чапка і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Чапс-кіЧап(к)-скі. ФП: чапка (<польск. cza-pka ‘шапка’) — Чапка (мянушка, потым прозвішча) — Чапскі.
  9. Чардаш (Эдвард) — се-мантычны вытвор ад апелятыва чар-даш ‘венгерскі народны танец і му-зыка да гэтага танца’, а таксама ‘му-зычная п’еса ў рытме гэтага танцу’.
  10. Чарнабурка (Арнольд) — семантычны вытвор ад апелятыва чарнабурка ‘чорна-бурая ліса’ і ‘фут-ра гэтай жывёлы; гаржэтка з футра чорна-бурай лісы’.
  11. Чарнамырдзін (Засім) — вытвор з прыналежным суфіксам —ін ад антрапоніма Чарнамырда і зна-чэннем ‘нашчадак названай асобы': Чарнамырдз-ін. ФП: чарнамырда (рэг.) (‘з чорнай мордай, чарнаморды’) — Чарнамырда (мянушка, потым про-звішча) — Чарнамырдзін. Форма «ы» дзеля адмежавання ад апелятыва морда.
  12. Чарнігаўская (Анжалі-ка) — вытвор з фармантам -ская ад та-поніма Чарнігаў і значэннем ‘наро-дзінка, жыхарка названага паселішча': Чарнігаў-ская.
  13. Чарнілоўская (Мары-на) — вытвор з фармантам -ская ад тапоніма Чарнілаўка і значэннем ‘жы-харка мясціны, названай утваральным словам': Чарнілаў(к)-ская.
  14. Чарнякевіч (Андрэй) — вытвор з суфіксам бацькаймення —евіч ад антрапоніма Чарняк і значэн-нем ‘нашчадак названай асобы': Чар-няк-евіч. ФП: чарняк (‘чарнарабочы, брудны, запэцканы чалавек’ (Даль) ‘смуглы, чарнявы чалавек’) — Чарняк (мянушка, потым прозвішча) — Чарня-кевіч.
  15. Чарняўскі (Ігар) — вы-твор з фармантам -скі ад тапоніма Чарняўка і значэннем ‘народзінец, жыхар названай мясцовасці, паселі-шча': Чарняўскі. Або прэстыжная форма ад антрапоніма Чорны / Чар-нявы і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Чарн-яўскі / Чарняў-скі.
  16. Чарота (Аляксей) — фо-рма жан. (агульн.) роду ад Чарот — семантычнага вытвору ад апелятыва чарот ‘высокая травяністая расліна сямейства асаковых, якая расце ў вадзе рэк, азёраў, на балотах’.
  17. Чубат (Аляксей) — тран-сфармаваная пад назоўнік мужчын-скага роду форма прыметніка Чуба-ты — семантычнага вытвора ад апе-лятыва чубаты ‘з чубам’.
  18. Чубрык (Аляксандр) — семантычны вытвор ад апелятыва чубрык (укр. чубрик ‘кончык жаночай касы з уплеценай стужкай’ (Грынч.)).
  19. Чукічова (Надзея) — вытвор з фармантам -ова ад антра-поніма Чукіч і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Чукіч-ова. ФП: чукі-чукі (‘выклічнік, які суправаджае пад-кідванне малога дзіцяці (ўверх) на руках дарослага’) — чукіч (‘асоба, якая гэта выконвае’) — Чукіч (мянушка, потым прозвішча) — Чукічова.
  20. Чумак (Яўгенія) — се-мантычны вытвор ад апелятыва чумак ‘возчык і гандляр на Украіне і на по-ўдні Расіі, які перавозіў на валах соль, рыбу і іншыя тавары’.
  21. Чумакоў (Нікан) — вы-твор з прыналежным суфіксам -оў ад антрапоніма Чумак з семантыкай ‘на-шчадак названай асобы': Чумак-оў. Гл. Чумак.
  22. Чумачэнка (Рыгор) — вытвор з фармантам -энка ад антра-поніма Чумак і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Чумач(к/ч)-энка. ФП: чумак (саст.: на Украіне у 15-19 стст. — вазак і гандляр, які перавозіў на валах соль, рыбу і іншыя тавары) — Чумак (мянушка, потым прозвішча) — Чумачэнка.
  23. Чурыла (Уладзімір) — семантычны вытвор ад апелятыва чурыла ‘неахайны чалавек, пудзіла, нелюдзімы, дзіклівы чалавек, сугней (Нас.)’ (Ад чурацца (рэг.) ‘цурацца’) — чур-ыл-а).
  24. Чухнова (Алёна) — вы-твор з фармантам -ова ад антрапоніма Чухно і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Чухн-ова. ФП: Ціхан (імя <грэч. tychon ‘удача, поспех’) — Чышка (з 1582) — Чыхно > Чухно — Чухнова. Або ад апелятыва чухан (‘той, хто чу-хаецца’ (скрабе цела ці частку яго; ‘ма-рудна, няўмела, без жадання што-н. рабіць’), які стаў мянушкай, потым прозвішчам) — Чухно (‘тое, што чухан’) — Чухнова (‘нашчадак асобы з про-звішчам Чухно (<Чухан)’).
  25. Чыгір (Андрэй) — семан-тычны вытвор ад апелятыва чыгір ‘во-дападымальнае прыстасаванне для падачы вады на паліванне садоў, віна-граднікаў’ (Даль).
  26. Чыгрын (Сяргей) — другасная форма, першасная Цігрын — вытвор з прыналежным суфіксам —ын ад антрапоніма Цігра і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Цігр-ын. ФП: цігра (рэг.) (‘буйная драпежная млекакормная жывёліна сямейства кашэчых з паласатай скурай’, ‘тыгр, тыгрыца’) — Цігра (мянушка, потым прозвішча) — Цігрын — Чыгрын. Мена гукаў [ч] — [ц] — уласціва народна мове (Гродзеншчына, Зэльвенскі р-н і інш.). Гэта адлюстравана ў акадэміч-ным даведніку «Падручны гістарыч-ны слоўнік субстантыўнай лексікі» (Мінск, 2013): «терешня ‘черешня’ — чарэшня. Зафіксавана яно і ў кнізе ‘Слоўнік народнай мовы Зэльвенш-чыны'» (аўтар П.У. Сцяцко — Гродна, 2005). «Цярэшня, ж. Чарэшня. Ушча-піў цярэшню» (с. 135).
  27. Чыжонак (Іван) — вы-твор з суфіксам недаросласці -онак ад антрапоніма Чыж і значэннем ‘на-шчадак (дзіця) названай асобы': Чыж-онак. ФП: чыж (‘невялікая лясная птушка сямейства ўюркавых’) — Чыж (мянушка, потым прозвішча) — Чы-жонак. Або непасрэдна ад апелятыва чыжонак (‘чыжык’, дыялектны су-фікс -онак), які набыў функцыю про-звішча праз ступень празвання.
  28. Чыжык (Адам) — вы-твор з суфіксам -ык ад антрапоніма Чыж і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Чыж-ык. ФП: чыж (‘невялі-кая лясная птушка’) — Чыж (мянушка) — Чыж (прозвішча) — Чыжык. Або непасрэдна ад апелятыва чыжык (тое, што і чыж) ці памян.-ласк.-зневаж. ад Чыж (прозвішча).
  29. Чырыкаў (Мікалай) — вытвор з прыналежным суфіксам -аў ад антрапоніма Чырык і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Чырык-аў. ФП: чырыкаць (‘тое, што і цырыкаць ‘шчабятаць’ (пра птушак)’) — чырык (‘птушка, якая чырыкае’) — Чырык (мянушка, потым прозвішча) — Чыры-каў. Або ад чырык ‘невялікі чыр’ (скула).
  30. Чысцякоў (Андрэй) — вытвор з прыналежным суфіксам -оў ад антрапоніма Чысцяк і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Чысцяк-оў. ФП: чысцяк (‘чысцюля’, ‘франт'; ‘беларучка, песта’ (Даль)) — Чысцяк (мянушка, потым прозвішча) — Чыс-цякоў.
  31. Чэмер (Мікола) — семан-тычны вытвор ад апелятыва чэмер тое, што і чамярыца ‘травяністая яда-вітая лугавая расліна сямейства лілей-ных з тоўстым карэнішчам, буйным востраканечным лісцем і мяцёлкамі кветак, якая выкарыстоўваецца ў ме-дыцыне’.
  32. Чэркасава (Святлана) — вытвор з фармантам -ава ад антра-поніма Чэркас і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Чэркас-ава. ФП: Чэркас (імя, ст. рэдк.) — Чэркас (пра-званне, потым прозвішча) — Чэркасава — Чэркасава і Чаркасава.

(Працяг у наступным ну-мары.)

 

Міжнародны дзень роднай мовы ў Лужках

Настаўнікі і вучні Лужкаўскай сярэдняй школы Шаркаўшчынскага раёна зладзілі свята, прысвечанае Міжнароднаму дню роднай мовы. Школа гасцінна сустрэла ўдзельнікаў народнага літаратурна-музычнага аб’яднання «Світанак» Кацярыну Со-сна, Надзею Вайцюль, Людмілу Ар-дынскую і вядомую грамадскую дзя-ячку Аду Эльеўну Райчонак, засна-вальніцу чатырох музеяў у вёсцы Германавічы. Нагодай сустрэцца стала выданне кнігі Людмілы Іосі-фаўны Ардынскай для дзяцей «Белы бусел».

Гэты зборнік вершаў і апавя-данняў для дзяцей вызначаецца не толькі душэўнымі, поўнымі дабрыні і жыццёвай мудрасці літаратурнымі творамі, але і ілюстрацыямі, створа-нымі маленькімі чытачамі.

Любоў да прыроды роднага краю адлюстроўваецца ў поўных за-мілаванасці пейзажах, па-майстэрску апісаных словам, і ў «Птушынай тэматыцы». У кнізе змешчаныя нека-лькі твораў, прысвечаных крылатым сябрам. Гэта вершы «Шпакі», «Птахі чырвоныя — снегіры», «Дзяцел» і ін-шыя.

Усе вершы Людмілы Іосіфаў-ны аб’ядноўвае адно — глыбокае і ўзнёслае пачуццё — любоў да роднага краю. Галоўнае, чым аўтар дзеліцца са сваімі чытачамі ўсіх узростаў — гэта гонар за сваю малую радзіму і любоў да яе. Ёю дыхаюць вершы «Белы бусел», «Гімн вёскі Алашкі», «Шар-каўшчынскі край», «Радзіма», «Шар-каўшчынская крынічка».

Людміла Іосіфаўна ўпэўнена: толькі той чалавек, які сапраўды лю-біць сваю краіну, можа прынясці плён гэтай зямлі. Гэта — будучыня Беларусі. Таму адрасуе маленькім чытачам вер-шы з вобразамі дзетак, якія ганарацца тым, што яны беларусы.

Творы не абмінае боль, за мі-нулае гэтай зямлі, таму піша Людміла Іосіфаўна і вершы на ваенную тэма-тыку. Маўклівымі сведкамі тых па-дзей сёння з’яўляюцца абеліскі, якія сустракаюцца ў кожнай вёсцы нашага краю. Аб гэтым верш «Абеліск».

Кожны чалавек павінен усве-дамляць каштоўнасць роднага слова, але паэт адчувае яго асабліва востра. З асаблівай адказнасцю выкарыстоў-вае слова Людміла Іосіфаўна, з аса-блівым замілаваннем піша пра яго ў вершах «Родная мова», «Мая мова».

«Белы бусел» — значная падзея ў жыцці Людмілы Іосіфаўны Ардын-скай і культурнага асяродка нашага раёна. Адбылася яна дзякуючы кіра-ўніку культурна-асветніцкага цэнтра імя Язэпа Драздовіча Адзе Эльеўне Райчонак, Людміле Садоўскай і ін-шым сябрам паэткі, што ўдзельнічалі ў зборы сродкаў, з дапамогай якіх Людміла Іосіфаўна падрыхтавала да друку і выдала кнігу для маленькіх чытачоў.

Падчас літаратурнай сустрэ-чы, вучні 5-8 класаў дэкламавалі вершы з кнігі. Кацярына Мар’янаўна Сосна і Надзея Іванаўна Вайцюль так-сама пазнаёмілі дзяцей са сваёй твор-часцю натхнёна прачытаўшы творы.

Немагчыма было ў Міжна-родны дзень роднай мовы абмінуць увагай 160-годдзе з дня нараджэння Лазара Перэльмана — ураджэнца Лужкоў, які вядомы ва ўсім свеце, як мовазнаўца, што стаяў ля вытокаў ад-раджэння іўрыту. Яго намаганнямі мова, якая з ІІ ст. н.э. была мовай малі-тваў стала сродкам зносін 9 мільёнаў чалавек.

Літаратурная сустрэча пры-несла прысутным не толькі новыя ве-ды, але і шэраг станоўчых эмоцый ад зносін з цікавымі творчымі людзьмі і стала добрым пачаткам у школе Года малой радзімы. Вучні прынялі ак-тыўны ўдзел у свяце, чыталі вершы, спявалі песні на роднай мове.

Лужкаўская СШ — адна з леп-шых школ раёна, дзе надаецца вялікая ўвага духоўнаму, экалагічнаму і пра-цоўнаму выхаванню вучняў. Школа супрацоўнічае з Лужкаўскім лясніц-твам. Яна ўражвае мноствам прыго-жых кветак, асабліва здзіўляе навед-вальнікаў зімовы сад з экзатычнымі раслінамі.

Цікавая і змястоўная пра-грама была падрыхтавана настаўні-камі беларускай мовы Вершаловіч Н.В., Радзевіч Н.У., музычнае афарм-ленне Гірэй Л М. Галоўны ініцыятар і арганізатар мерапрыемства — Лапа-цкая А.У. Мерапрыемства закон-чылася песняй «Маленькая Радзіма» на словы Людмілы Ардынскай, му-зыка Ганны Шаколы, у выкананні ва-кальнага гурта школы.

Пра свае ўражанні аб свяце Людміла Ардынская напісала верш.

 

СВЯТА МОВЫ

 

Поле грэла снежныя бакі,

Сонейка прадвесне абяцала,

Елачкі ў лесе ажывалі,

І лаза святлела ля ракі.

 

Горныя і Ложныя Жукі…

Шлях праз іх ляжыць невыпадкова:

Мы на свята едзем роднай мовы,

Вёсачкі мільгаюць, вось Лужкі.

 

На краёк Шаркоўшчынскай зямлі,

Дзе з Глыбоцкай Мнюціца імкнецца,

Прабяжыць і ў Дзісну ўліецца,

Мову падтрымаць сваю прыйшлі.

 

У школе шчыра сустракаюць нас,

Дзе на роднай мове навучаюць.

У які ні ўвойдзеш светлы клас,

Вас па-беларуску прывітаюць.

 

Мова ў залу прывяла дзяцей,

Лёгкакрылай птушкай узлятала.

І спявала звонка, й шчабятала.

Вось каб бачыў Бурачок Мацей!

 

Радуе адна з усіх надзей,

Што нашчадкі мову не пакінуць,

Зберагуць і не дадуць загінуць.

Стане самай роднай для людзей.

Наш кар.,

г. п. Шаркаўшчына.

 

У КАЦ «Гарадок» у Міжнародны дзень роднай мовы адзначылі рупліўцаў роднага слова Гарадоччыны

21 лютага ў раённай бібліятэ-цы прайшла імпрэза «Шануй родную мову» на якой адбылася размова пра стан беларускай мовы ў сістэме аду-кацыі, культуры раёна. Пад час мера-прыемства былі прачытаны вершы і выканана аўтэнтычная песня калек-тывам «Глейна», а таксама прайшло ўзнагароджанне актыўных прыхіль-нікаў беларускай мовы Гарадоцкага раёна.

Адкрыла свята супрацоўніца бібліятэкі Святлана Бабурова, якая распавяла пра гісторыю ўзнікнення Міжнароднага дня роднай мовы і яго святкаванне на Беларусі. Старшыня Гарадоцкай Рады ГА «ТБМ імя Ф. Скарыны» Леанід Гаравы распавёў пра гісторыю ўтварэння і дзейнасці Таварыства беларускай мовы на Гарадоччыне, асабліва спыніўшыся на правядзенні літаратурна-краязнаў-чых чытанняў «Паэма „Тарас на Парнасе“: здабыткі і праблемы», якія спрыялі мемарыялізацыі аўтара па-эмы Канстанціна Вераніцына і галоў-нага героя паэмы — Тараса на Гара-доцкай зямлі: каля краязнаўчага музея, у в. Астраўляне і каля цэнт-ральнага сквера райцэнтра.

Загадчыца метадычнага ка-бінета аддзела адукацыі Алёна Кула-кова распавяла пра стан выкары-стання беларускай мовы ў школах раёна, падрыхтоўку дыпламантаў абласной алімпіяды па беларускай мове ў СШ № 1. Прысутныя даведа-ліся, што ў далёкім 1926 годзе ўсе шко-лы раёна навучалі дзяцей на беларус-кай мове. Бібліятэкар першай катэго-рыі Кацярына Банадысева распавяла пра працу бібліятэк раёна па папу-лярызацыі беларускіх пісьменнікаў і іх кніг у раённай сетцы бібліятэк, а Лілея Рэзкіна кіраўніца народнага фальклорна калектыва «Глейна» па-ведаміла ўдзельнікам імпрэзы пра збор аўтэнтычных народных песень у Гарадоцкім краі і разам з удзель-нікамі калектыва выканалі песню «Зара, мая зараначка», якая была запісана ў в. Марчанкі на ўсходзе Гарадоччыны.

Потым для прысутных вучня-мі СШ № 1 былі выдатна прачытаны беларускія вершы: Я. Купалы «Спад-чына», П. Броўкі «Калі ласка», Д. Бічэль «Роднае слова», П. Пранузы «Мова», П. Панчанкі «Родная мова».

Арганізатары свята — метады-чны кабінет аддзела адукацыі, спорту і турызму, Цэнтр традыцыйнай куль-туры і народнай творчасці, рай-бібліятэка адзначылі граматамі ак-тыўных прыхільнікаў роднага слова ў Гарадоцкім раёне: чытачоў бела-рускіх кніг райбібліятэкі, спевакоў народных песень, дыпламантаў аб-ласной алімпіяды па беларускай мове і літаратуры і іх настаўніц.

А ад імя Гарадоцкай Рады ТБМ імя Ф. Скарыны ўсім рупліўцам роднага слова былі ўручаны бела-рускія кнігі і было пажадана выпі-сваць і чытаць газету ТБМ «Наша слова», а таксама штодзённа кары-стацца роднай мовай.

Л. Антонаў.

Асоба года

У Магілёве ўжо шосты раз запар грамадзянская іні-цыятыва «Грамадскі магістрат» вызначыла намінантаў на зван-не «Асоба года» і «Падзея года» 2017 года па версіі “Грамад-ства”.

28 студзеня 1577 г. ука-зам караля польскага і вялікага князя літоўскага Стэфана Бато-рыя гораду Магілёву было на-дадзена поўнае Магдэбургскае права (права на самакіраванне, паводле якога горад атрымлі-ваў эканамічную і пэўную па-літычную свабоду і выбіраў з шэрагу грамадзянаў гарадскі магістрат) і першы герб. Дарэ-чы, той герб значна адрозні-ваўся ад сучаснага, які быў атрыманы пасля знішчэння ў 1661 г. маскоўскага гарнізона. Пасля тых крывавых падзей горад, які зброяй даказаў сваю годнасць, быў прыраўнаваны ў правах да Вільні.

Таму невыпадкова, што менавіта 28 студзеня ў Магі-лёве адбылося канчатковае пад-вядзенне вынікаў і вызначэнне лаўрэатаў у Грамадскім цэнт-ры «Кола», урачыстае ўручэн-не прэміі «Чалавек года» і «Па-дзея года».

Загадзя адбылося пасе-джанне грамадзянскай ініцыя-тывы «Грамадскі магістрат»- супольнасці людзей, неабыяка-вых да лёсу роднага горада, на якім быў вызначаны шорт-ліст намінантаў на грамаддскую Прэмію «Асоба года» і «Падзея года» — 2017. Спіс прэтэндентаў абіраўся з падзей, якія адбыва-ліся цягам 2017 года ў Магілёве і выклікалі рэзананс сярод грамадства. Гэтым разам адбор праводзіўся з 84 падзей і 15 грамадзян. Намінантамі былі атабраныя 5 асобаў і 7 падзеяў, дзейнасьць якіх выклікала найбольшы рэзананс ў грамад-стве.

Прэмія выдавалася ў дзвюх намінацыях: «Падзея года» і «Чалавек года». Вядоў-ца, магілёўскі гісторык Ігар Пушкін, растлумачыў прысут-ным, што асноўная мэта намі-нацыі — выявіць грамадскіх лідараў, якія на грамадскіх па-чатках зрабілі наш горад больш утульным, правялі мерапры-емствы, якія сталі падзеямі для Магілёва. Спіс кандыдатаў быў падрыхтаваны метадам навуковага кантэнт-аналізу, які зрабіла група выпускнікоў Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. За аснову інфар-мацыі былі ўзятыя тры асноў-ныя магілёўскія выданні, а таксама інтэрнэт-рэсурсы. По-тым, калі з пераможцаў быў складзены short-list, у адпавед-ных суполках сацыяльных се-так, а таксама на сайце «Грамад-скага магістрата» адбылося га-ласаванне, дзе і былі вызна-чаны пераможцы.

Дарэчы, выбіраць бы-ло з чаго. Так, у намінацыю «Падзея года» трапілі такія праекты:

Культурны праект «Вершы на сценах»;

Фэст аматарскіх філь-маў «Словы»;

Арт-праект «Сабака Чака»;

Усталяванне памятнага знака Максіму Багдановічу;

Праект «Навучальныя схемы для танцаў на вуліцах Магілёва;

Літаратурна-творчы праект «Пяць вечароў» у біб-ліятэках Магілёва.

Але нягледзячы на тое, што кожная з гэтых ініцыяты-ваў вартая быць узятай на ўзбраенне ў любым горадзе Бе-ларусі, перамогу атрымаў ку-льтурны праект «Вершы на сценах».

Намінантамі на Прэмію «Асоба года» сталі:

Барысаў Ігар — змага-ецца за будаўніцтва новага сацыяльнага аб’екта ў мікра-раёне Цярохіна г. Магілёва; актыўна пратэставаў супраць усталявання ў Магілёве пом-ніку Расійскаму цару Мікалаю ІІ; арганізатар кампаніі па ўсталяванні ў Магілёве пом-ніка літаратару, грамадскаму дзеячу 20-х гадоў мінулага стагоддзя і першаму старшыні беларускага савецкага ўраду Зміцеру Жылуновічу.

Булавацкі Міхась — грамадскі праваабаронца, паэт, літаратар; змагаецца з магі-лёўскімі чыноўнікамі за правы грамадзян. Выдаў кнігу-гісто-рыю змагання з уладамі за ўжыванне беларускай мовы ў грамадскім асяродку Магі-лёва.

Лісоўскі Алег — аматар і калекцыянер старажытных фота Магілёва, арганізатар фота-выставы «Невядомы Ма-гілёў», выдае за свой кошт кнігі пра Магілёў

Ліцін Аляксандр, Шан-даровіч Іда — арганізатары праекту «Вузел жыцця».

Шанцаў Уладзімір — удзельнік кампаніі па ачыстцы «Святога возера» ў Магілёве. Выступіў з ініцыятывай пабу-даваць сацыяльныя аб’екты замест «Трыумфальнай аркі» на Менскай шашы.

Чалавекам года, так-сама ў жорсткай канкурэнтнай барацьбе, быў абвешчаны Лі-соўскі Алег, айцішнік з Бава-рыі, які збірае з усяго свету даўнія фотакарткі Магілёва, траціць тысячы еўра і дзяліцца імі бясплатна. Летась было дзве выставы яго фотакалекцыі.

Алег Дзячкоў,

«Чалавек года» — 2016,  кіраўнік магілёўскай гарадской арганізацыі ТБМ.

Лаўрэаты прэміі імя Віктара Сырыцы

Праекты «Жывая мо-ва» і ўшанаванне памяці паў-станцаў 1863 года, арганізава-ныя сябрамі ТБМ і БНФ ў рэгіёнах, сталі ў гэтым годзе лаўрэатамі прэміі імя Віктара Сырыцы, якая была заснаваная Праваабаронча-асветніцкім грамадскім аб’яднаннем «Рух «За Свабоду».

— Прэмія імя Віктара Сырыцы паўстала ў 2016 годзе. Віктар Сырыца — вядомы чала-век, думаю не толькі ў Бара-навічах, дзе ён жыў, узначаль-ваў гарадскую суполку Руху «За Свабоду», ТБМ, аб’ядноў-ваў вялікую колькасць мясцо-вых актывістаў, аўтар, ініцыя-тар шматлікіх мерапрыемст-ваў, канферэнцый, Мілавідска-га фестывалю. Пасля ягонай смерці Рух прыняў рашэнне за-снаваць прэмію ягонага імя, — нагадаў старшыня ПАГА «Рух «За Свабоду» Юрый Губа-рэвіч.

Па ягоных словах, на сёння існуюць дзясяткі ініцыя-тываў, якія можна параўнаць па ступені значнасці з тым, што адбываецца на нацыянальным узроўні.

— Сёння на слыху Менск, але людзі ў малых мяс-тэчках робяць важную справу, якая аб’ядноўвае дзясяткі людзей і гэта па маштабах тое ж, што і сотні ці тысячы ў Мен-ску, — падкрэсліў старшыня аргані-зацыі. — Задача прэ-міі — падтрымка до-брых ініцыятываў, вартых увагі. У гэтым годзе ў вы-ніку галасавання Рады Руху «За Свабоду» лаўрэ-атамі сталі аргані-затары дзвюх іні-цыятываў — з Пола-цка Вольга Дамас-кіна («Жывая мо-ва») і з Лідчыны Вітольд Ашу-рак, Валер Мінец і Сяргей Пан-тус (ушанаванне памяці паў-станцаў 1863 года).

Падзякаваў за ўзнага-роду сябра Сойму Партыі БНФ Вітольд Ашурак:

— Надалей мы плануем працягваць быць актыўнымі, настырнымі. Можа, і смешна прагучыць, але наспеў час дэ-камунізацыі, і мы плануем у нашым асяродку рабіць усё, каб здзейсніць гэтую мэту. Можа, гэта грандыёзная ідэя, але трэба быць рэалістамі і ставіць немагчымыя задачы, — упэўнены Ашурак.

— Калі ствараўся праект «Жывая мова», мы не думалі пра нейкія ўзнагароды, рабілі яе для грамадства. І ўвесь год я хвалявалася, што нам не да-зволяць, быў скептычны на-строй. Але ўсё добра, людзям цікава, яны прыходзяць, чака-юць наступных сустрэчаў. Бу-дзем працягваць працаваць, «Жывая мова» жыве і будзе жыць, — сказала  сябра Сойму Партыі БНФ Вольга Дамаскіна.

“Новы час”.

 

У Лідзе прайшоў першы этап Міжнароднага ультрамарафону «Самапераадоленне»

Сонечнай марозна-лег-кадумнай нядзельнай раніцай 4 сакавіка завяршыўся ў Лідзе першы этап Міжнароднага фэсту-ультрамарафону «Сама-пераадоленне».

Назва фэсту «Самапе-раадоленне» вельмі сімваліч-нае. Удзельнікам прыйшлося пераадольваць не толькі сябе і дыстанцыю, але і капрызы на-двор’я, якому ўздумалася ў першыя дні каляндарнай вясны ўзбадзёрыць нас ласкавай заві-рухай

Натхніцель і адзін з ар-ганізатараў лідскага ультра-марафону, старшыня Лідскай арганізацыі ТБМ імя Ф. Ска-рыны Леанід Анацка, які ўжо неаднаразова прымаў удзел у ультрамарафонскіх забегах выказаўся, што падчас забегу «галоўнае не змакрэць і не змерзнуць». Першая праблема была знята надвор’ем, і зма-крэць на дыстанцыі было ня-проста. Цяжэй было не змерз-нуць.

Магчыма, з-за капры-заў прыроды, не ўсе ўдзельнікі ультрамарафону, якія даслалі свае заяўкі, змаглі прыняць у ім удзел. Раней мы ўжо пісалі, што для ўдзелу ў забегах заяўкі даслалі 32 чалавекі, але ў спа-борніцтвах прынялі ўдзел толь-кі дваццаць.

Удзельнікі змагаліся на трох часавых дыстанцыях: 48, 24 і 12 гадзін. У 12-гадзінным забегу прынялі удзел 4 чалаве-кі, у 24-гадзінным — 2 чалавекі. Самым масавым аказаўся 48-гадзінны забег, у якім старта-вала 14 чалавек. Сярод іх было і двое лідзян — Леанід Анацка і Алег Салянік.

У 12-гадзінным забегу першым стаў Павел Лысенка з Маларыты (Берасцейская воб-ласць) з вынікам 95 кіламетраў, другім быў госць з Кіева Ва-лерый Хрыстэнак. Яго вынік 84 кіламетры 665 метраў. Трэ-цім прызёрам на гэтай часавай дыстанцыі стаў Яўген Дзядоў з Кішынёва з вынікам 84 кіла-метры.

Сярод «сутачнікаў» наймоцным быў Віктар Лісоў-скі са Шчучына з вынікам 137 кіламетраў. На 35 кіламетраў менш прабег мінчук Анатоль Лапуць, які заняў 2-е месца.

Сярод тых, хто ў гэтых няпростых умовах не пабаяўся выйсці ў забег на 48 гадзін, леп-шым быў мінчук Пётр Рагой-ша. Яго вынік не можа не ўразіць — 271 кіламетр 495 мет-раў. Дарэчы, Пётр упершыню ўдзельнічаў у двухсутачным ультрамарафоне. Не на шмат меней за яго прабег расеец Ва-сіль Дзюкін, якому 13 сакавіка будзе ўжо 60 гадоў. Яго вынік 256 кіламетраў. Трэці вынік таксама ў расейца Андрэя Зі-ноўева — 233 кіламетры.

Сярод жанчын у 48-гадзінным забегу лепшай была мінчанка Аксана Сулімчык з вынікам 221 кіламетр.

Асоба хочацца адзна-чыць паказаўшую другі вынік Ларысу Лабарткову з Львова. У студзені гэтага года ёй споў-нілася 69 гадоў, і ў гэтым уз-росце яна за двое сутак здолела пераадолець 212 кіламетраў. Трэцяй была яшчэ адна мін-чанка Святлана Ярац з вынікам 182 кіламетры.

Першы этап лідскага ультрамарафону завяршыўся. Другі і трэці яго этапы прой-дуць у верасні і снежні гэтага года. Тады і будуць падведзены яго канчатковыя вынікі. Але ўжо цяпер можна сказаць, што наш горад цалкам можа стаць горадам ультрамарафонцаў. Ва ўсякім разе, усе яго цяпера-шнія ўдзельнікі адзначылі доб-ры ўзровень арганізацыі пер-шага этапу.

У першым этапе па-куль узялі ўдзел толькі двое лідзян — Леанід Анацка і Алег Салянік. Але, як той казаў, ця-жка пачаць, ды лёгка канчаць. Леанід Анацка пераадолеў за двое сутак 192 кіламетры 246 метраў. У Алега, які ўпершы-ню выйшаў на ультрамара-фонскі забег пакуль, у параў-нанні з іншымі ўдзельнікамі, вынік сціплы — 70 кіламетраў. Але давайце прызнаемся: а ці многія з нас здольныя на нешта падобнае? Ці многія з нас змо-гуць сказаць сабе: я перамог сябе, перамог сваю ляноту, падняўся ў чымсьці над сабой учарашнім.

Не многія. Але многія сябры ТБМ падтрымлівалі Лявона Анацку. Вядоўцам ад-крыцця і закрыцця этапу быў сябар Лідскай гарадской ар-ганізацыі ТБМ Алег Лазоўскі, які ўсю імпрэзу вёў на бела-рускай мове. Тэхнічна пад-трымлівалі марафон Лідская гарадская і Ёдкаўская аргані-зацыі. Сябры ТБМ у канцы павіншавалі Лявона Анацку з удалым завяршэннем і ўру-чылі каштоўны падарунак.

Безумоўна, асноўная арганізацыйная нагрузка легла на Лідскі райвыканкам, Лідскі і Гарадзенскі спорткамітэты, але і грамадская падтрымка мае не малое значэнне.

Ультрамарафон у Лі-дзе — па сутнасці першае сур’ёз-нае спартовае мерапрыемства, ініцыяванае ТБМ.

0154.by.  

Іван Буднік

ЦЫВІЛЬНЫ  НАЧАЛЬНІК  ГАРАДЗЕНСКАГА  ПАВЕТА

Днямі споўнілася 155 гадоў, як па закліку Літоўскага правінцыйнага камітэта на Беларусі пачалося паўстанне супраць расійскага панавання. Найважную ролю ў яго арганізацыі і кіраўніцтве ў Гарадзенскай губерні  выканаў Кастусь Каліноўскі, які стварыў разгалінаваную Гарадзенскую рэвалюцыйную арганізацыю. Сярод сяброў яе быў  Станіслаў Сільвястровіч, які ўзначаліў паўстанцкі рух у Гарадзенскім павеце. Імя гэтага чалавека, самаахвярна служыўшага  справе вызвалення краю ад чужынцаў, мала вядома на Гародзеншчыне, а заслугоўвае розгаласу і павагі.

Пасля арышту 30 ліпе-ня 1863 г. Станіслаў Сільвя-стровіч, Гарадзенскі ваяводскі і павятовы начальнік  у час паўстання 1863 — 1864 гг., во-сем месяцаў таміўся ў Гарадзе-нскім турэмным астрозе. Час ад часу яго выклікалі на допы-ты ў Гарадзенскую следчую па палітычных  справах камісію. Але кожны раз ён пераконваў-ся, што яна не мае важкіх дока-заў яго ўдзелу ў рэвалюцый-най арганізацыі і адмаўляў аб-вінавачванні. Час ішоў, і мроі-лася надзея, што яго справа мо-жа быць адкладзена, а ён будзе пакараны менш сурова на пад-ставе падазрэнняў. Было даста-ткова часу, каб абдумаць свае паводзіны і адказы ў камісіі та-кім чынам, каб не пацягнуць з сабой іншых. Пазней, ужо ў Віленскай асобай следчай ка-місіі, Сільвястровіч прызна-ваў: “Той жа самы дзень; але думка, што акрамя мяне з гэтай справай звязана столькі іншых асоб, якіх я ў сваіх пры-знаннях павінен быў бы абавяз-кова назваць як вінаватых разам са мной — думка гэта так мяне трывожыла, што я вырашыў адцягваць сваё пры-знанне, … пакуль яны самыя сябе не абвінавацяць». Час цягнуўся, а ён не даваў пры-знанняў ні супраць сябе, ні су-праць сяброў па рэвалюцый-най арганізацыі.

У час роздуму перад вачыма жыва паўставалі падзеі паўстання і дзейнасці аргані-зацыі, а таксама і не такія далё-кія карціны жыцця: сям’я і жыццё ў Гожы, бацькі, мала-досць і вучоба. Перабіраючы мінулае, як бы вывяраў свой 30-гадовы жыццёвы шлях: дзе не дапрацаваў ці памыліўся, што можна паправіць. І адчу-ваў, што не сорамна яму за пра-жытыя гады, за свой род. Ён успамінаў свае частыя сустрэ-чы ў Гародні з маладымі слу-жбоўцамі, лекарамі, знаёмымі абшарнікамі, з якімі яго зблі-жала не толькі маладосць, але і блізкасць поглядаў, прыходзілі на памяць студэнцкія спрэчкі ў час вучобы ў Дэрптцкім уні-версітэце ў пачатку 50-х гадоў. Не астылая са студэнцкіх гадоў актыўнасць штурхала яго да дзеяння, не дазваляла сядзець у маёнтку і займацца толькі гаспадарчымі справамі.

Грамадскай актыўнасці садзейнічала і ажыўленне гра-мадскага жыцця ў краіне, у гу-бернскай Гародні ў другой па-лове 50-х гадоў ХІХ ст. Рас-паўсюджваліся чуткі аб наспя-ваючых пераменах у прыгон-ніцкай сістэме. Нават вышэй-шыя ўлады ў Вільні і Гародні завялі размовы з памешчыкамі аб паляпшэнні побыту сялян, вызваленні іх ад прыгоннай залежнасці і нават аб надзяленні зямлёй. Такая нарада была пра-ведзена генерал-губернатарам     У. Назімавым у 1857 г. у Вільні, дзе прадстаўнікі гарадзенскіх землеўладальнікаў выказаліся за вызваленне сялян без зямлі. Пытанне аб шляхах вызвалення сялян ад прыгону абмяркоўва-лі не толькі ў губернскім камі-тэце, але і ў памешчыцкіх гас-ціных і кватэрах чыноўнікаў. Рэформа 1861 г. і яе правя-дзенне не супакоіла грамад-ства, асабліва сялян, якія чакалі скасавання прыгонных павін-насцей і адмаўляліся падпісваць устаўныя граматы, дзе раней-шыя павіннасці захоўваліся на працяглы час. У некаторых вёсках сяляне бунтавалі, і для іх успакаення ўлады пасылалі воінскія каманды на пастой і каралі розгамі. Гэта ўзбуджала, актывізавала гарадзенскае гра-мадства, умацоўвала лібераль-ныя надзеі на перамены. Але гэтага не было ў маёнтку Гожа  С. Сільвястровіча, які валодаў 1597 дзес. зямлі, сяляне атры-малі добрыя надзелы і былі пе-раведзены на самы ўмераны аброк. У яго вёсках Гожа і Бар-барычы налічвалася 27 сялян-скіх двароў, і да сялян пера-йшло 995 дзесяцін, а за памеш-чыкам захавалася 602 дзес. На кожны сялянскі двор прыпа-дала 1 дзес. прысядзібнай, 30 дзес. ворыўнай зямлі, 4 дзес. сенакосаў і было 50 дзес. агу-льнай пашы.  Такія паводзіны гаспадара маёнтка выклікалі, з аднаго боку, незадавальненне многіх абшарнікаў павета, а з другога — адабрэнне і павагу  дэмакратычна настроенай мо-ладзі і чыноўнікаў.

Значны ўплыў на гара-дзенцаў аказваў заўсёдны, неза-тухаючы дзесяцігоддзямі су-праціў расійскаму панаванню ў Царстве Польскім, у Варша-ве.   Так было і ў лютым 1861 г., калі ўлады расстралялі дэ-манстрацыю ў сувязі з трыц-цатымі ўгодкамі лістападаў-скага паўстання 1830-31 г. У час разгону дэманстрантаў пяць чалавек было забіта і шмат паранена.   Звесткі аб падзеях у Польшчы праз перапіску, па-ездкі, родных і знаёмых хутка даходзілі да Гародні і Вільні і выклікалі акцыі салідарнасці. Станіслаў Сільвястровіч пры-знаваўся: «Няшчасныя здарэн-ні ў Варшаве ў лютым і краса-віку 1861 г., расказаныя мне адным з відаводцаў, узбудзілі ва мне першыя захапленні. На-ступіўшыя пасля таго жалоб-ныя малебны ў касцёлах, а яш-чэ больш бесперапынныя спевы гімнаў, якія яшчэ доўга існа-валі  ва ўсіх касцёлах і пры-ватных дамах — уздымалі гэ-тыя захапленні.» Разам з сяб-рамі і знаёмымі чыноўнікамі і вучнёўскай моладдзю ён удзе-льнічаў у маніфестацыях, спе-вах забароненых гімнаў (асаб-ліва раздражняла ўлады пат-рыятычная песня «Яшчэ Поль-шча не загінула…»), у  ма-лебнах. На адным са сходаў аб-шарнікаў ён сабраў 80 рублёў ахвяраванняў на помнік ахвя-рам варшаўскага расстрэлу. Усё гэта рабіла Станіслава Сі-львястровіча вядомай асобай у горадзе, ён усё болей збліжа-ецца з дэмакратычна настрое-нымі чыноўнікамі, інтэліген-тамі. Сярод іх Эразм і Баляслаў Заблоцкія, Целясцін Цеханоў-скі, Іосіф Руткоўскі, памешчыкі Станіслаў Солтан і Іван Камен-скі, ксёндз Андрэй Чаповіч і інш. Пад уздзеяннем узраста-ючага грамадскага руху ў Сіль-вястровіча расла надзея, што могуць адбыцца значныя гра-мадска-палітычныя перамены, бо «хутка цэлы край будзе падрыхтаваны да паўстан-ня».

У другой палове 1862 г. да Гародні даходзяць звесткі аб узнікненні ў Варшаве пад-польнага камітэта, намаганнямі К. Каліноўскага і яго паплеч-нікаў у горадзе ствараецца пад-польная рэвалюцыйная аргані-зацыя. Па запрашэнні  Э. Заб-лоцкага  Станіслаў Сільвястро-віч уключаецца ў яе работу: курыруе паўночную частку павета (да Скідзеля), збірае грошы на паўстанне, адшуквае і агітуе людзей у паўстанцкі ад-дзел, па даручэнні В. Уруб-леўскага з гэтымі мэтамі наведаў кс. Чаповіча ў Мастах і Глін-дзіча ў Ваўкавыску. Калі  Віль-ня заклікала ўсю Літву далу-чыцца да паўстання, Сільвяст-ровіч прапанаваў свой маёнтак Гожа зрабіць пунктам збору гарадзенскіх паўстанцаў, але ў Гародні вырашылі рухацца ў Гарадзенскую пушчу 2 сакаві-ка па чыгунцы да Парэчча, за-хапіўшы цягнік на станцыі Гародня. Гэта закончылася ня-ўдачай: здолелі вырвацца 8 чалавек з Кульчыцкім, а звыш 70 былі схоплены паліцыяй і салдатамі.

У першых днях краса-віка 1863 г. Станіслаў Сільвяст-ровіч атрымаў з Вільні наміна-цыю на цывільнага начальніка Гарадзенскага павета, і клопа-таў навалілася шмат. Улады, каб загадваць, патрабаваць і караць, не меў; можна было прасіць і даказваць, перакон-ваць, была адказнасць за спра-ву і жаданне зрабіць што-не-будзь карыснае. Былі зацвер-джаны акружныя начальнікі і рэферэнты (адказныя за кі-рункі дзейнасці); вырашылі пытанне адшукання грашовых сродкаў — на нарадзе ў гасці-ніцы Ромера ўстанавілі 10% збор з чыстага прыбытку ўсіх абшарнікаў павета.

Штодзённымі яго аба-вязкамі былі пошукі для паў-станцаў вопраткі і грошай, пра-дуктаў і зброі, медыкаментаў, агітацыя за ўступленне ў аддзе-лы, і ён ездзіў па маёнтках сам і ўздзейнічаў на памочнікаў — акружных і рэферэнтаў. Праз Гарадзенскі павет (так называлі ўжо ўезд) падтрымлівалася сувязь Вільні (Літоўскі правін-цыяльны камітэт) і Беластока (тут знаходзіўся камісар Гара-дзенскага ваяводства К. Калі-ноўскі) з суседнімі паветамі — Сакольскім, Ваўкавыскім, Сло-німскім, у зваротным накірун-ку ішла інфармацыя,  справа-здачы. Разам з Сільвястрові-чам працавалі Станіслаў Сол-тан, Іван Каменскі, Севярын Ромер, Пётр Пакубята, Сігіз-мунд Урублеўскі, Франц Бага-тка, ксёндз Чаповіч і інш.   Ар-ганізацыя дзейнічала, пераадо-льваючы шматлікія перашко-ды,  небяспеку, пераслед цар-скіх уладаў, быў створаны і дзейнічаў  паўстанцкі аддзел пад камандай А. Лянкевіча. Паўстанцкі рух пашыраўся вя-сной і летам, але ён не ахапіў сялянскую частку жыхароў, якая знаходзілася пад кантро-лем расійскай улады. Добра ўзброеныя карныя вайсковыя атрады кантралявалі дарогі, гарады і вёскі, жорстка каралі ўсіх, хто асмеліўся чым-не-будзь  падтрымаць паўстанне.

Але ў канцы чэрвеня — пачатку ліпеня ў сувязі з ары-штамі ў паўстанцкай арганіза-цыі адбываюцца перамены: Кастусь Каліноўскі быў вер-нуты ў Вільню і ўзначаліў усё паўстанне ў краі, на месца ва-яводскага камісара быў пры-значаны Эразм Заблоцкі, а ва-яводскім цывільным началь-нікам  па прапанове Заблоцкага — Сільвястровіч. Цяпер ён ад-казваў за справы ў чатырох паўночных паветах, павялі-чыліся яго задачы, у выкананні якіх апіраўся на падтрымку побач з ім працаваўшых  вая-водскага касіра Людаміра Аб-рэмскага, начальніка і работ-нікаў канцылярыі Ігната Геніу-ша,  Адольфа Талочкі і Улады-слава Брыерэ дэ Мартэрэ, паў-станцкага начальніка г. Гародні Целясціна Цеханоўскага, Ада-ма Баяроўскага, служыўшага для сувязі  паміж паветамі. Але са спадам паўстанцкага руху рэпрэсіўнае кола сціскаецца, і 30 ліпеня Станіслаў Сільвяст-ровіч апынуўся ў турэмным астрозе, а яго паплечнікі ады-ходзілі ад справы.  Пацягнуліся напружаныя дні з допытамі і рэдкімі ўспамінамі.

 

*   *   *

 

Звернемся і мы да яго мінулага. Род Сільвястровічаў з’явіўся на Гарадзеншчыне ў канцы 18 ст., калі мастаўнічы Смаленскага ваяводства Юль-ян Сільвястровіч 28 сакавіка 1787 г. набыў маёнтак Гожа ў Ігнація Сівіцкага за 98 тысяч злотых і аформіў здзелку ў зем-скім судзе Трокскага ваявод-ства. Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай і далучэння яе часткі да Расіі род Сільвястро-вічаў атрымаў у 1817 г. правы расійскага дваранства.  Маён-так складаўся з двух фальвар-каў — Гожы і Пералома, акру-жаных лесам і аддаленых вёрст на пятнаццаць. Гэтыя паселі-шчы каля Нёмана вядомыя яшчэ з 14 ст. (Пералом) і 15 ст. (Гожа, Ожа) і былі цікавыя прыбліжаным да вялікага кня-зя літоўскага. Па стану на 1832 г. імі кіравалі два сыны Юлья-на: у Гожы, дзе налічвалася 20 сялянскіх двароў — саракага-довы Іван, арандаваўшы яшчэ казённы маёнтак Пржэвальскі (Прывалку) з пяццю суседнімі вёскамі, дзе налічвалася 96 два-роў (410 чалавек);  Пераломам валодаў старэйшы з братоў — Гілярый, сюды ўваходзілі яшчэ чатыры невялікія вёскі і наліч-валася 40 двароў. Маёнтак Гожа-Пералом лічыўся адзі-ным, застаўся такім пасля сме-рці нежанатага Гілярыя і пера-йшоў па спадчыне да сыноў Івана. Пералом дастаўся Казі-міру з яго сямействам, Гожай  валодаў Станіслаў, але маёнтак па-ранейшаму не быў раздзе-лены паміж братамі. І гэтая абставіна ўратавала яго ад кан-фіскацыі за ўдзел Станіслава ў паўстанні.

У Вільні асобая след-чая камісія працягнула допыты Сільвястровіча, прыводзіла прамыя доказы яго дзейнасці і прызнанні некаторых членаў Гарадзенскай рэвалюцыйнай арганізацыі. Ён пераканаўся, што многае ўжо вядома карні-кам і яго запіральніцтва, не-прызнанне не дапаможа ні ар-ганізацыі, ні яму. У пратаколе камісіі адзначаны яго цяжкія вымушаныя разважанні: «Пас-ля некалькідзённых хістанняў я пераканаўся, што маё пры-знанне ніколькі ім (членам арганізацыі — І.Б.) нашкодзіць не можа, а маючы надзею на Бога што і іх натхніць шчас-ліваю думкай шчырага пры-знання, і як менш віноўныя не будуць прыцягнуты да суро-вага пакарання, — я рашыўся з усёй шчырасцю, не шкадуючы сябе, не імкнучыся зменшыць у чым-небудзь сваю віну, ска-заць сапраўдную праўду…» З яго і іншых арыштаваных сяб-роў прызнанняў мы ведаем аб рэвалюцыйнай арганізацы і яе дзейнасці. У той жа час схіляем галаву перад мужнасцю тых, хто, як гераічны Кастусь Калі-ноўскі, узяў усё на сябе і выка-заў толькі асноўныя ідэі бара-цьбы; ухваляем тых, хто поўна-сцю адмаўляў перад следчымі свой удзел у паўстанні: Іван Ка-менскі, Целясцін Цеханоўскі, Уладзіслаў Сімановіч, Іосіф Руткоўскі, Іван Грынявіцкі. Але і тыя, і іншыя, займаўшыя пасады ў рэвалюцыйнай арга-нізацыі, трапіўшы ў лапы кар-нікаў, былі адпраўлены на ка-таргу. Канфірмацыяй галоўна-га начальніка края генерал-гу-бернатара М. Мураўёва ад 12 лістапада 1864 г. Станіслаў Сільвястровіч быў аднесены да І катэгорыі пакарання, але рас-стрэл заменены на катаргу, і ён высланы на  восем гадоў на ка-таржныя работы на заводах.

 

*   *   *

 

Шлях з Беларусі да месца катаргі ў Сібіры — гэта яшчэ адно пакаранне. З Еўра-пейскай Расіі ў неабжытую Сібір да граніцы з Кітаем вёў адзін Маскоўска-Сібірскі тракт, які атрымаў у народзе назву «вялікі кайданны шлях», «гасударава дарога» і інш.

Хаця царскі ўказ аб яго будаўніцтве быў прыняты ў ка-нцы 17 ст. (1689г.), але да яго рэалізацыі прыступілі праз 40 гадоў. Пракладка і ўладкаванне яго працягваліся  да сярэдзіны 19 ст.. Па Сібірскім, або Мас-коўскім, тракце праехалі з па-дарожнай дзясяткі тысяч дзяр-жаўных мужоў, служылых лю-дзей, купцоў, падарожнікаў; прайшлі ў Забайкалле пехатой, у кайданах тысячы ссыльна-катаржных. Пачынаўся Сібір-скі тракт як гандлёвы і пашто-вы, а з другой паловы 18 ст. выкарыстоўваўся і для пера-мяшчэння ссыльных. У 1817 г. на галоўных дарогах былі пабу-даваны этапы для ссыльных, увесь шлях у Сібір быў разбіты на 61 этап. На тракце праз 25 — 40 вёрст былі ўсталяваны  этап-ныя пабудовы — памяшканні для афіцэраў, салдат-канваіраў і ссыльных (этапныя турмы) і іншыя будынкі. (Іх выдатна апісаў Л. М. Талстой у рамане «Уваскрасенне»).

(Заканчэнне ў наступным нумары.)

 

Стагоддзю абвяшчэння незалежнасці

Беларускай Народнай Рэспублікі прысвячаецца

Кароткая гісторыя Беларусі ў календары

Барыс, С. В. Каляндар гісторыі Беларусі : даведнік / Сымон Барыс. —

Мінск   2018. — 320 с. [16 л.] іл.

Гэтая кніга ўяўляе са-бой кароткую гісторыю Бела-русі, якая распісана па датах. Кніга падзелена на 12 частак па назве месяцаў. У кожным ме-сяцы на кожны дзень даюцца даты народзінаў (а калі іх няма, дык дата смерці) вядомых асоб (дзяржаўных, ваенных і палі-тычных дзеячаў, мастакоў, пісь-меннікаў, народных артыстаў, акадэмікаў і некаторых вучо-ных) і важнейшых падзей з гіс-торыі Беларусі. Яна была скла-дзена па замове вядомага калек-цыянера Анатоля Белага ў са-кавіку 2009 г. Значная частка матэрыялаў увайшла ў калян-дар «Люстра дзён», які змешча-ны на сайце Анатоля Белага Spadchyna.net y Internet.

 

Звычайна летапісы і хронікі пішуць дзень за днём, год за годам. Аднак ёсць і сво-еасаблівы ўлік падзей, што ад-быліся ў гэтую добу ў розныя гады. І ў гэтым ёсць нешта ма-гічнае, якое магчыма ад нас не залежыць. Мы прывыклі ад-значаць юбілеі гістарычных асоб і падзей, падводзіць вынікі значных з’яў у жыцці грамад-ства, заўважаць дапушчаныя памылкі. А каб скласці калян-дар юбілейных дат на наступны год, трэба ўспомніць пра падзеі, што адбылося ў мінулыя гады. І гэта кніга дапаможа такім складальнікам.

Вельмі цікава праса-чыць, што здаралася ў бела-рускай гісторыі па днях, па-ставіўшы на другое месца хра-налогію гадоў.  Такім чынам, мы нібы ўзялі каляндар з падзе-ямі кожнага года і згрупавалі іх па датах, не звяртаючы ўвагі на дні тыдня. У такім люстры дзён падзеі вышыхтоўваюцца не лінейна і не паслядоўна, а канцэнтрычна па датах, а потым ужо па гадах.

На старонках гэтай кні-гі аўтар імкнуўся паказаць жыццё выбітных асоб з гісторыі Беларусі і падзеі, якія варты ўвагі, бо яны мелі пэўнае гіста-рычнае значэнне. Пры падбо-ры матэрыялаў укладальнік стараўся пазбегнуць тэндэн-цыйнасці і ўласных ацэнак, хацеў паглядзець на ўсё позір-кам пабочнага аб’ектыўнага назіральніка. Зразумела, шмат чаго ў кнігу не трапіла, бо ўсё ахапіць і немагчыма. Ёсць спадзяванні, што чытачы зной-дуць для сябе цікавыя звесткі з гісторыі Беларусі.

У гэтым календары прадстаўлены ўсе важнейшыя падзеі і асобы беларускай гіс-торыі ад Усяслава Чарадзея да Аляксандра Лукашэнкі. На по-гляд аўтара, кіраўнікі дзяржаў аказваюць пэўны ўплыў на развіццё грамадскай гаспадаркі і сацыяльны стан грамадства. Падзеі і асобы з беларускай гіс-торыі даюцца незалежна ад таго, дзе знаходзілася Бела-русь — у Рэчы Паспалітай, Ра-сійскай імперыі або ў Савецкім Саюзе. Пры адборы выбітных асоб аўтар кнігі не звяртаў ува-гі на іх палітычную арыента-цыю, а таму тут сышліся разам пад адной вокладкай, нібы пад адной страхой, і каралі поль-скія, і вялікія князі літоўскія, расійскія імператары і кіраўні-кі Камуністычнай партыі Бела-русі і КПСС, але толькі тыя, што мелі дачыненне да падзей у Беларусі. Тут жа знайшлося месца і гетману вялікаму літоў-скаму Канстанціну Астрожска-му і Маршалу Савецкага Са-юза Івану Якубоўскаму. Тут чытач знойдзе шмат чаго бела-рускага адметнага нацыяналь-нага, што раней наўмысна ха-валася ў савецкай гісторыі і нават цяпер не шануецца хоць і варта таго. Такім чынам, у гэ-тую кнігу трапілі асобы і па-дзеі, якія не ўсім спадабаюцца. Але з гісторыі іх нельга выкі-нуць, бо яны жылі ці падзеі ўжо адбыліся. І не важна добрыя яны ці благія, але яны ўжо бы-лі. А для нас усё гэта павінна быць навукай, каб мы зрабілі для сябе высновы і спрагна-завалі будучыню, бо, на жаль, гісторыя развіваецца цыклічна.

Даты народзінаў або смерці вядомых асоб і важней-шых падзей з гісторыі Беларусі даюцца пераважна па грыга-рыянскім календары. Аднак прывесці ўсе даты паводле гры-гарыянскага календара немаг-чыма ды і няма сэнсу. Насе-льніцтва старажытнай Русі (Полацкага і Тураўскага кня-стваў) і Вялікага Княства Лі-тоўскага карысталася юліян-скім календаром да 1 студзеня 1583 г., а жыхары Расіі — да 14 лютага 1918 г. На Беларусі з 1795 г. да 1918 г. дзяржаўныя органы ўлады і праваслаўная царква карысталіся юліянскім календаром. У гэтай кнізе за-хаваны даты некаторых падзеў так, як яны запісаны ў хроніках, каб не ўносіць блытаніну. Але там, дзе даты падзей падаюцца па старым стылі, аўтар кніжкі ў дужках напісаў (па ст. ст.). Звычайна ў энцыклапедыях і ў даведачнай літаратуры даты нараджэння асоб да 1918 года даюцца па двух стылях: па юліянскім календары і ў дуж-ках — па грыгарыянскім.

Што паслужыла асно-вай для напісання такога кален-дара? За гады незалежнасці Беларусі па яе гісторыі надру-кавана нямала кніг. Выдадзены розныя тэматычныя энцыкла-педыі. Таму задача аўтара была ў тым, каб адлюстраваць усю гісторыю Беларусі на працягу аднаго года. Зразумела, у пер-шую чаргу спатрэбіліся Бела-руская энцыклапедыя ў 18-ці тамах, Энцыклапедыя гісторыя Беларусі ў 6-ці тамах, энцы-клапедычны даведнік «Бела-русь» і іншыя кнігі па гісторыі нашай краіны. Задача склада-льніка кнігі была ў тым, каб адабраць самае істотнае, важнае і размясціць кароткія звесткі пра асобы і падзеі па датах у календары.

Наш кар.

«Амерыканка»

Вечарына сучаснага беларускага перакладу

ў Магілёве

Напрыканцы мінулага года ў межах кампаніі «Будзьма беларусамі!» у Магілёве адбы-лася прэзентацыя «Палёту над гняздом зязюлі» Кена Кізі ў перакладзе на беларускую мо-ву, а таксама перакладаў серыі «Паэты планеты» і «Прайдзі-Свет», якія можна было на-быць.

У кастрычніку 2017 года была паспяхова заверша-на кампанія па зборы сродкаў на выданне кнігі серыі «Аме-рыканка» — рамана Кена Кізі «Палёт над гняздом зязюлі», перастворанага па-беларуску Аляксеем Знаткевічам. Пера-кладчыкі сабралі на платформе uley.by амаль 6955 рублёў на друк і выплату аўтарскіх пра-воў. Самую вялікую суму пе-ралічыў мецэнат Ігар Жаба-роўскі, які зрабіуся галоўным спонсарам выдання.

«Палёт над гняздом зязюлі» выйшаў у сярэдзіне лістапада ў выдавецтве «Яну-шкевіч». І цяпер адбываюцца прэзентацыі. Паводле задумы стваральнікаў, «Амерыканка» аб’ядноўвае кнігі культавых пісьменнікаў Паўночнай Аме-рыкі пра свабоду і чалавечую годнасць. Апроч шэдэўра Кізі перакладзены на беларускую мову і чакаюць выданя яшчэ тры раманы: «Байцоўскі клуб» Чака Паланюка, «Чытво» Чар-лза Букоўскага, «Пенелапіяда» Магарэт Этвуд. Беларускія пе-ракладчыкі дзякуюць усім чы-тачам, якія паверылі ў серыю і замовілі кнігу падчас кампаніі «Кізі: Блізкае нам вар’яцтва» і асабліва тым з іх, якія перавялі на рахунак больш, чым кашта-вала кніга. Яны успрымаюць гэтыя грошы не як ахвяра-ванне, а як інвестыцыю, — каза-ла кіраўніца краўдфандынг-кампаніі і рэдактарка серыі «Амерыканка» Марыя Мар-тысевіч. Прыбытак, які яны атрымаюць з продажу рамана «Палёт над гняздом зязюлі», пойдзе на друк рамана «Бай-цоўскі клуб» Чака Паланюка. І гэтак далей, па ланцужку.

Змест серыі «Амеры-канка», як і многіх іншых іні-цыятыў сучаснай Беларусі, вы-значаюць самі перакладчыкі. Яны не ставяць перад сабой камерцыйных мэтаў, таму вы-біраюць тыя творы, якія, на іх думку, паспрыяюць развіццю беларускай культуры і грамад-тва. Каб беларуская мова і літаратура годна існавалі і фу-нкцыянавалі ў глабальным свеце, па-беларуску мусяць прагучаць самыя разнастай-ныя творы сусветнай літара-туры. Сучасная класіка ды культавыя аўтары Паўночнай Амерыкі — асноўны прыцэл серыі «Амерыканка».

Перакладчыкі прапа-навалі нашай увазе пяць дока-заў цікавай «гіпотэзы», што ў 2017 годзе Скарына выдаваў бы Біблію праз краўдфандынг.

Паўтысячагоддзя таму ў Празе пабачыла свет першая друкаваная кніга на беларус-кай мове — «Псалтыр», які 6 жніўня 1517 года выдаў Фран-цішак Скарына. Гэта стала знакавай падзеяй не толькі для беларускага кнігадруку, але і для беларускага перакладу. Перакладчыкі, якія два месяца збіралі сродкі на выданне серыі перакладной літаратуры «Аме-рыканка» параўналі свой до-свед з агульнавядомымі фак-тамі жыцця славутага палачані-на, і прыйшлі да (не) чаканай высновы. Калі б Скарына жыў у XXI стагоддзі, ён таксама быў змушаны збіраць грошы на выдавецкія праекты праз інтэрнэт.

  1. Выданне кніг у Бела-русі — дарагая асалода. Што цяпер, што 500 гадоў таму. Ад-важваюцца на такое хіба фа-наты сваёй справы. Каб змен-шыць выдаткі, сучасныя вы-даўцы друкуюць кнігі ў су-седніх краінах: Літве, Украіне ці Расіі. Скарына першым прыйшоў да гэтай схемы, за-снаваўшы свой кніжны стартап у чэшскай Празе. Уся актыў-ная друкарская дзейнасць за-няла два гады: 22 кнігі з 1517 па 1519. Усяго Скарына іх на-друкаваў 24. Апошняя — «Апо-стал» — выйшла ў Вільні ў 1525 годзе. Клі браць да ўвагі умовы існавання беларускай кнігі ў наш час, можна меркаваць, што рэвалюцыйныя для свайго ча-су выданні Скарыны так і не акупіліся. Вядома, што перша-друкар спрабаваў заваёўваць новыя рынкі, дзеля чаго пера-ехаў у Маскву. Аднак перане-сці туды бізнэс не ўдалося: ма-скоўскія манахі-перапісчыкі вылічылі канкурэнта і выту-рылі яго з Трэцяга Рыма, аб-весціўшы «лацінянінам». Не знайшоўшы магчымасці разві-вацца, Скарына, відавочна, адчуў эмацыйнае выгаранне і, як сказалі б цяпер, змяніў сфе-ру, заняўшыся іншымі спра-вамі.
  2. Як і сучасныя бела-рускія перакладчыкі, якія не атрымліваюць дапамогі ад дзя-ржавы, Скарына не змог бы выдаць кнігі без патрымкі спонсараў. Яго мецанатамі былі віленчукі Якуб Бабіч і Багдан Анькаў, а таксама князь Кан-станцін Астрожскі ды іншыя адукаваныя магнаты эпохі. Лі-чыцца, што Бабіч і Анькаў фі-нансавалі пераклад і выданне 22 кніг, якія Скарына друкаваў у Празе, і дзвюх у Вільні. Ві-ленская друкарня Скарыны месцілася ў доме Бабіча.
  3. На краўдфандынг звычайна выносяцца праекты, карысныя для культуры і гра-мадства. Скарына бачыў сваёй мэтай асвету суайчыннікаў. Менавіта таму ён не друкваў Бібліі цалкам. Такое выданне было б вельмі дарагім і заняло б шмат часу. Ды і цікавае яно было б хіба адукаванай эліце Вялікага Княства, якая да таго ж свабодна чытала на лаціне, па-грэцку ці на старагабрэй-скай мове, калі згадаць пра юдэ-йскіх мудрацоў. Скарына пера-кладаў на «рускую мову» са-мыя папулярныя раздзелы для шырокага чытача. Да Святога Пісьма ён дадаваў разгорну-тыя каментары і такім чынам выкарыстоўваў Біблію, каб пашыраць сярод «паспалітых людзей» свецкія веды. Напры-клад, друкаваў календары со-нечных і месяцавых зацменняў.
  4. Калі збіраеш грошы на культуру па схеме дабра-чыннасці, іх хапае толькі на самае неабходнае. Скарына свя-дома выкарыстоўваўваў чор-на-белы друк, каб знізіць са-бекошт кніг. Толькі «падарун-кавае» выданне «Песні песняў» мела яшчэ і чырвоную фарбу. Скарына зрабіў друкаваную кнігу пад’ёмнай для тагачаснага «сярэдняга класу» — купцоў, ме-дыкаў, настаўнікаў. Прычым не толькі па грашах, але і літа-ральна: скарынаўскія выданні ў параўнанні з філіянтамі таго часу выглядалі сапраўднымі покетбукамі. «Малую пада-рожную кніжку» ў 1/12 арку-ша, выдадзеную ў Вільні ў 1522 годзе, дзе змяшчаліся са-мыя ўжытковыя рэлігійныя тэксты, можна было браць у вандроўку. Для тагачасных людзей гэта было супастаўна з вынаходніцтвам у XXI ста-годдзі электроннай кнігі.
  5. Важны складнік краўдфандынгу — падача, візу-альны шэраг. Чым прываб-нейшы праект, тым ахвотней яго падтрымлівае аўдыторыя. Скарына быў, апроч усяго, яш-чэ і здольным дызайнерам. Ён не толькі ўласнаручна рабіў гравюры, каб праілюстраваць свае кнігі, але і распрацаваў па-знавальны лагатып друкар-скага прадпрыемства — Месяц і Сонца — які і цяпер актыўна ўжываецца ў беларускай куль-туры. Адкінуўшы лішнюю сціпласць, друкаваў у выдан-нях Бібліі аўтапартрэт, зрабіў-шы сябе тварам уласнага прад-прыемства. Па эскізах Скары-ны нямецкія майстры вырабілі аўтарскі шрыфт, абрысы якога сёння асыцыююцца з гісторы-яй беларускай кнігі.

Ці ўдалося б Франціш-ку Скарыну сабраць неабход-ную на выданне яго кніжнай серыі суму праз краўдфан-дынг? Ці змог бы ён перака-наць суайчыннікаў у тым, што друкаванне кніг — перспек-тыўная справа, якая ўсяго праз паўстгоддзя зменіць культур-нае аблічча іх радзімы, зрабіў-шы Вялікае Княства Літоўскае центрам славянскага пісьмен-ства? Цікавае пытанне, на якое няма адказу.

Перакладчыкі серыі перакладной літаратуры «Аме-рыканка» вераць, што добрыя пераклады добрых твораў рухаюць наперад мову, літара-туру і змяняюць грамадства да лепшага.

Наталля Шамянкова,

г. Магілёў.

Святочная вясна з беларускім артыстам

Вясновы жаночы дзень і блізкае святкаванне 100-год-дзя БНР сталі нагодай для таго, каб лепшыя беларускія песні натхнілі грамаду веліччу ідэа-лаў і напоўнілі святы беларус-кім нацыянальным зместам.

7 сакавіка адбыўся па-спяховы канцэрт Змітра Вай-цюшкевіча ў Менскім Палацы культуры імя Шарко, а 10 сака-віка артыст выступіў у віцеб-скім арт-пабе «Тorvald».

Апошні паўнафармат-ны вясновы канцэрт выканаў-цы адбываўся ў сакавіку 2011 года ў ДК МАЗ, таму аўды-торыя эмацыйна і ўзрушана вітала спевака. За гэтыя гады артыст з моладзевага музычна-га лідара ператварыўся ў са-праўднага музычнага мэтра.

У рамках грамадскай кампаніі «Салідарнасць з Бе-ларуссю» ён здзейсніў у 2012 годзе аўтапрабег Прага- Браці-слава-Кракаў-Амстэрдам- Ве-на- Берлін, дзе яго прымалі ў мэрыях, студыях і кавярнях. У 2012 годзе артыст выступаў у Ізраілі і спяваў для беларусаў Іркуцка. У 2015-17 гадах ма-штабныя канцэрты спевака ад-бываліся ў Вільні ў памяшканні гарадской ратушы і ў Поль-скім доме. У 2017 годзе артыст здзейсніў падарожжы па ЗША і Канадзе, дзе ён высока нёс бе-ларускую песню.

А ў лістападзе 2017 Зміцер Вайцюшкевіч і яго аркестр меў сапраўдны музыч-ны рынг са знаным бардам Ярамірам Нагавіцам у яго тэа-тры ў Астраве, на якім нашы музыкі праявілі сябе на сусвет-ным узроўні.

Сёлета на новым вяс-новым канцэрце спявак, падзя-ліўся радкамі высокай паэзіі і нагадаў пра тое на які высокі пьедэстал Арыстакраткі кахан-ня, Гаспадыні Зорнага Палаца узнёс жанчыну народны паэт Беларусі Рыгор Іванавіч Бара-дулін.

У 20-ці песнях спявак выявіў розныя жаночы вобра-зы ў розных іпастасях. Закаха-ныя дзяўчыны, матулі, шляхет-ныя пані, якім шлюць пры-вітанне лісоўчыкі — усе вартыя замілавання і любавання.

Хай будуць

               кветкамі расшыты

Сукенкі вашы белыя

Яніны, Вольгі і Алесі,

Галіны, Зіначкі,

Людмілы, Ксені,

Кацярыны, Ніначкі.

 

Самыя галоўныя тэмы пранізваюць творчасць Змітра Вайцюшкевіча, любоў да Ра-дзімы, вернасць нацыяналь-ным сімвалам. Важнейшая з тэм — тэма кахання.»Кожны чалавек хоча кахаць і быць ка-ханым, народжаны для кахан-ня, шукае яго ўсё жыццё, мо-ліцца яму і памірае з успамінам аб ім», — пісаў Уладзімір Карат-кевіч у апавяданні «Барвяны шчыт». Беларускі артыст апя-вае святое і ўзвышанае каханне.

Для дзяўчат, жанчын, якія могуць у сённяшнім зман-лівым свеце расчаравацца, згу-біць веру ў існаванне сапраўд-нага кахання, важны прыклад дзеяча культуры, які нясе праз усю творчасць ідэал любові, захоўвае і аберагае яго, і слу-жыць яму ў сваім асабістым жыцці.

«Ты — як пасланніца

                          светлага дня,

Поўная замілавання,

Ты недасяжная, як вышыня,

Арыстакратка кахання».

 

Светлыя, непадробныя перажыванні пераконваюць сваёй шчырасцю. Таму песні на словы Рыгора Барадуліна, Адама Русака, Уладзіміра Някляева «Зоркі нашыя», «То-лькі з табою», «Прыдзі, мой каханы», «Пад ранне» стано-вяцца сучаснай класікай. Па-чуцці апісваюць такія словы як «мілаваць», «галубіць», «лю-ляць» і «калыхаць».

«Я цябе закалышу,

             як калыша Бог душу,

Залюляю, залюляю,

              як кахаю, як кахаю».

 

Яшчэ адна з вечных тэм — пяшчота да матулі і ўдзяч-насць ёй. У 2014 годзе Зміцер Вайцюшкевіч прэзентаваў кліп на песню «Мама». Аўтарам тэк-сту з’яўляецца Генадзь Мікала-евіч Бураўкін.

— Гэта песня — споведзь перад мамай, і пажаданне доў-гага жыцця для ўсіх матуль, — кажа спявак. — Па-беларуску шырокавядомай песні пра ма-тулю няма, таму для мяне было важна гэта зрабіць.

«Калі шчасце атуліць,

                    ці аціхну ў журбе

Я заўсёды, матуля,

                       успамінаю цябе.

«Ты мне родная самая,

                   па душы, па крыві,

Ты жыві мая мама,

                доўга-доўга жыві».

 

З новага альбома, за-пісанага з польскімі скрыпа-чамі, які выйдзе ў тра-ўні 2018 года, прагу-чалі на вечарыне песні «Малада ўдава», «Ра-быня». Былі выкананы некалькі новых выраз-ных песень на словы Алеся Ліпая. Звяртаю-чыся да публікі, ар-тыст разважаў не толь-кі пра прыгожую па-лову чалавецтва, але і пра беларускіх муж-чын. Заўважаючы іх апатыю і страту ціка-васці да жыцця, артыст раіць іх спадарожніцам даацэньваць іх і казаць ім больш пазітыўных словаў. З такім намерам ён выканаў пес-ню «Ты — залаты».

— У лістападзе я з зада-вальненнем удзельнічаў у спра-ваздачным канцэрце «25 гадоў на сцэне» Змітра Вайцюшке-віча, — узгадвае Алег Хаменка. -Пасля гадоў перапынку гэта была, безумоўна, вялікая куль-турная падзея. Я адчуў атма-сферу людзей, якія прыйшлі, было ўсведамленне таго, што ў зале прысутнічае элітная гра-мадзянская супольнасць лю-дзей, якіх аб’яднала творчасць Змітра. І гэта варта вялікай хвалы! Праграма была вельмі моцная. Зміцер выглядаў на сцэне як мэтр, правадыр, май-стра. Паколькі мы прайшлі з ім палову жыцця, то я адчуваў, якая моцная ў яго харызма. Мне было вельмі прыемна ба-чыць, што твой найбліжэйшы сябар такога ўзроўню! У Змі-тра ёсць вельмі адданыя слу-хачы, якімі толькі можна гана-рыцца.

Ягоная музыка -для людзей сталых і дарослых, (не такая ўжо моладзевая, як му-зыка Асute, Паліны Рэспублікі, ці гурта «Мікіта»). Ён прапануе рознабаковыя падыходы да каштоўнасцей мінулага, і гэта заўсёды цікава!

У мастацтва Змітра прыйшла мудрасць. Калі ён выпускае новыя і новыя аль-бомы, то яму ёсць што сказаць слухачу. Чалавек піша шмат гадоў, і яго песні становяцца народнымі па-сутнасці. Яго песні застануцца з народам і праз 50, і праз 100 гадоў! Калі трэба будзе ўзгадаць лепшае , то ўзгадаюць яго песні. Гэта ўвойдзе ў музычны летапіс су-часнасці!»

На завяршэнні канцэр-ту прагучала песня «Красуня-вясна», артыст прывітаў гра-маду з надыходзячым 100-год-дзем БНР.

Э. Дзвінская,

фота аўтара.

  1. Арыст на веснавым канцэрце;
  2. Спявак з Ярамірам Нагавіцам;
  3. З Іосіфам Навумчы-кам у арт-пабе «Тorvald».

“Беларусы ў ЗША”

Такую назву мае кніга Вітаўта Кіпеля ,якая з’явілася ў 2017 годзе ў выдавецтве «Кні-газбор». Гэта выданне другое дапоўненае і дапрацаванае. Навуковым рэдактарам з’яўля-ецца Наталля Гардзіенка.

Аўтарам гэтай піянер-скай (у амерыканскіх трады-цыях) кнігі з’яўляецца дырэк-тар мала каму вядомай раней на Бацькаўшчыне ўстановы «Беларускі інстытут навукі і мастацтва» (БІНІМ) у Нью-Ёрку доктар Вітаўт Кіпель. Гэ-та ў наступныя дзесяцігоддзі паспаліты чытач будзе пазна-ваць спадара Вітаўта ў яго шматлікіх разнастайных іпас-тасях: даследчыка, навукоўца , палітычнага і грамадскага дзе-яча, бібліёграфа, апантанага кніжніка, захавальніка гістары-чнай памяці не толькі паваеннай беларускай Амерыкі, але і да-ваеннага Менска…

Пасля дэбюту на Баць-каўшчыне кніга «Беларусы ў ЗША» была выдадзена ў 1999 годзе на англійскай мове ў акадэмічным выдавецтве «Uni-versity Press of America». Для гэтага перавыдання за аснову ўзяты пераклад Сяргея Шу-пы…

Трэба адзначыць, што Вітаўт Кіпель (нар. 30 траўня 1927, Менск) у 1945-1948 гг. у Беларускай гімназіі імя Янкі Купалы ў Заходняй Нямеч-чыне, займаўся скаўтынгам. Паступіў на медыцынскі факу-льтэт Цюбінгенскага ўніверсі-тэта, а ў 1953 г. закончыў Лю-вэнскі ўніверсітэт (Бельгія) з дыпломам геолага, а ў 1955 г. атрымаў ступень доктара міне-ралогіі.

Быў заступнікам стар-шыні саюза беларусаў Бельгіі. У 1955 г. пераехаў у ЗША. Працаваў у навукова-вытвор-чых фірмах, у Балтымарскім універсітэце (штат Мары-ленд). З 1959 па1985 г. займаў розныя пасады ў Даследчым цэнтры навукі і тэхналогіі Нью-Ёркскай публічнай біб-ліятэкі (у тым ліку і на пасадзе выканаўчага дырэктара). У 1960-1963 гг. вучыўся у Рут-герскім універсітэце (Нью-Джэрсі) дзе атрымаў яшчэ адзін дыплом па спецыяльнасці «Біб-ліятэказнаўства». Лідар бела-рускага рэспубліканскага ру-ху. Старшыня федэрацыі бела-рускіх рэспубліканскіх клубаў (1972-1982 гг.) У 1974 г. абраны на старшыню рэспубліканскай федэрацыі штата Нью-Джэрсі. Рэдактар газеты рэспублікан-цаў штата Нью-Джэрсі «Heri-tage Review». Заснавальнік і дырэктар беларускіх фесты-валяў у Нью-Джэрсі (1978-1982 гг.). Узнагароджаны ў 1975 г. медалём Паняволеных народаў Эйзенхаўэра. Ад 1982 года дырэктар БІНІМ. Нягле-дзячы на такі шаноўны ўзрост доктар Вітаўт Кіпель захоўвае цікавасць да падзей у Баць-каўшчыне і надзвычай плённа працуе. Гэтая надзвычай ціка-вая кніга таму яскравы доказ.

Падрыхтоўка другога выдання заняла каля двух га-доў супольнай працы самога Вітаўта Кіпеля, архівіста Ля-вона Юрэвіча і даследчыка беларускай эміграцыі Наталлі Гардзіенкі. Кніга выйшла ў се-рыі «Бібліятэка Бацькаўшчы-ны». Кніга пакуль яшчэ ёсць у кнігарнях Беларусі. Спяшай-цеся набыць.

Аляксей Шалахоўскі,

гісторык культуры,

журналіст-фрылансер.

 

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *