НАША СЛОВА № 12 (1371), 21 сакавіка 2018 г.

Аўторак, Сакавік 27, 2018 0

100 гадоў таму назад 25-га сакавіка 1918 г.

была абвешчана незалежнасць

Беларускай Народнай Рэспублікі

З вялікім святам, беларусы!

Зварот Рады ТБМ з нагоды 100-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі

 

Шаноўнае спадарства!

Сёлетні 2018 год праходзіць пад знакам выдатнай падзеі ХХ ст. — 100-гадовага юбілею аднаўлення нашай дзяржаўнасці. Для кожнага грамадзяніна нашай краіны гэта найважнейшая дата. Роўна сто гадоў таму ў няпростых палітычных умовах нашы папярэднікі — тагачасная палітычная эліта — зрабілі рашучыя крокі, узяўшы на сябе адказнасць за лёс сваёй краіны, і абвесцілі пра стварэнне суверэннай дзяржавы.

Іх дзейнасць стала асновай для далейшай пабудовы незалежнай беларускай дзяржавы Рэспублікі Беларусь, якая з’явілася на карце свету ў 1991 г. Збылася мара многіх пакаленняў беларусаў — жыць у сваёй краіне, размаўляць на сваёй роднай мове, развіваць сваю культуру, ладзіць сваё жыццё на нацыянальным падмурку і на аснове агульначалавечых каштоўнасцей. На жаль, не ўсё зроблена так, як павінна быць і як бы нам хацелася. Але мы маем галоўнае — сваю ўласную дзяржаву.

Таварыства беларускай мовы віншуе грамадзян Беларусі і ўсіх нашых суайчыннікаў з гэтай датай — 100-мі ўгодкамі БНР.  Мы вітаем усіх, хто далучыўся да святочных мерапрыемстваў, хто ладзіць розныя імпрэзы з нагоды юбілею па ўсёй краіне і за яе межамі.

Заклікаем урачыста і годна адзначыць 100-гадовы юбілей аднаўлення нашай дзяржаўнасці. Гэта выдатная нагода для кансалідацыі актыўных грамадскіх сіл краіны. Разам мы зможам здзейсніць усё задуманае нашымі папярэднікамі дзеля годнага жыцця нашага народа і росквіту Беларусі.

Менск, 13 сакавіка 2018 г.

Запрашаем на другі этап Агульнанацыянальнай дыктоўкі!

У нядзелю 25 сакавіка ТБМ (Менская гарадская арганізацыя ТБМ) запрашае прыняць удзел у другім этапе 11-ай Агульнанацыянальнай дыктоўкі, прысвечанай Міжнароднаму дню роднай мовы

(вул. Румянцава, 13). Пачатак у 11:00. Уваход вольны.

Наталля Арсеннева

25-ты сакавік

Ён прыйдзе, гэты дзень!

Ён не прыйсці не можа!

Ён прыйдзе —

й загудзе вясновы буралом,

пакрышыць, размяце,

раскідае, зніштожыць

усё, што нам шляхі

да хаты замяло!

 

Ці чуеце?

Аб ім

шасціць быльнёг аселіц,

пяюць вятры ў лазе

і звоніць крыгаў лёд.

Ахвяраю крыві,

а Слова стане Целам,

і ўжо ніколі больш

не ўстане

Чорны Год.

Няхай бярэмя він

прыгнула нас, і крылы

апалі,

й хлеб чужы нясмачны і важкі,

няхай нас апавіў

тугой агорклы вырай —

трывайма!

 

Ён ідзе —

Вялікі Сакавік!

Ідзе…

й пад ногі рунь

яму кладзецца, таюць

снягі, на паплавох

зяленіцца трава…

 

Радзіма!

Беларусь!

Каханая, святая!

Багаславі нас жыць

і веру захаваць!

1950 г.

 

Сяргей Панізьнік

Сцяг

Светлым полем я нясу

агнявую паласу:

як маланка, нада мной

зіхаціць над галавой

Сцяг мой вольны,

Сцяг мой смелы,

Сцяг мой бел-чырвона-белы.

Быў адважны продак мой

у пагоні баявой.

Той Пагоні чую звон:

хай нясецца наўздагон

Сцяг мой вольны,

Сцяг мой смелы,

Сцяг мой бел-чырвона-белы.

Залунай на ўвесь прасцяг,

агнявых вякоў працяг:

ёсць Дзяржава, ёсць Народ!

Развінайся — і ў палёт,

Сцяг мой вольны,

Сцяг мой смелы,

Сцяг мой бел-чырвона-белы!

16.06.1994 г.

 

Аўтарытэтныя гісторыкі распавялі пра БНР

15-16 сакавіка ў інсты-туце гісторыі НАН праходзіла Міжнародная канферэнцыя «Беларуская Народная Рэспу-бліка ў гісторыі беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці», прысвечаная 100-годдзю БНР.

У ёй удзельнічалі вя-домыя спецыялісты з Беларусі і Польшчы. На канферэнцыі панаваў прыўзняты святочны настрой, выступы былі насы-чаны цікавымі малавядомымі фактамі. Пленарнае паседжан-не адкрыў дырэктар Інстытута гісторыі НАН Вячаслаў Вікта-равіч Даніловіч.

— Нашымі папярэдніка-мі быў зроблены значны ўклад для нацыянальнай дзяржаўнай незалежнасці нашай краіны, — прамовіў доктар гістарычных навук, прафесар Аляксандр Каваленя. — Беларускія землі, якія спрадвеку знаходзяцца на геапалітычным скрыжаванні, ніколі не былі ў баку ад дзяр-жаваўтваральных працэсаў, якія адбываліся на еўрапейскай прасторы.

Нашы продкі пастаянна адчувалі спробы ціску як з за-хаду, так і з усходу. Нягледзя-чы на шматлікія войны, палі-тычныя і эканамічныя ўзру-шэнні наш народ выстаяў, не знік з гістарычнай авансцэны, захаваў свае традыцыі, абара-ніў свае права на самастойнае развіццё. Моц дзяржавы і гра-мадства вызначаюцца мараль-нымі якасцямі, прыстойнасцю людзей, захаваннем памяці пра тых, хто прысвяціў сваё жыццё служэнню народу і роднай зямлі.

У ХХ стагоддзі дзяр-жаваўтваральны працэс адбы-ваўся ў вельмі складаных між-народных і палітычных абста-вінах. На разломе Расійскай імперыі ўдалося пабудаваць шэраг незалежных дзяржаў. Беларускія лідары зрабілі пра-ктычныя крокі па рэалізацыі дзяржаўнага будаўніцтва. 25 сакавіка 1918 года адбылося абвяшчэнне БНР. Сфармуля-ваная ў ХIХ стагоддзі, нацы-янальная ідэя заваявала пад-трымку эліты і насельніцтва.

 

Пра першую артыку-ляцыю беларускай нацыяналь-най ідэі ў асяроддзі студэнцкага Пецярбургскага гуртка засна-вальнікаў часопіса «Гоман» на-гадаў педагог, археолаг і края-знаўца, доктар гістарычных на-вук, прафесар Ігар Марзалюк.

Дырэктар дэпартамен-та па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі РБ Вік-тар Іосіфавіч Кураш распавёў пра міжнародныя кантакты БНР. Ён узгадаў пра дакумен-ты, якія захоўваюцца ў дзяр-жаўных архівах Рэспублікі Бе-ларусь.

Гарачымі воплескамі прывіталі прысутныя выступ-ленне кандыдата гістарычных навук, дацэнта Мікалая Уладзі-міравіча Смяховіча.

— Свята 100-годдзя БНР павінна аб’ядноўваць на-цыю, усталёўваць у краіне мір і згоду, а не быць інструментам барацьбы палітычных групо-вак, — адзначыў ён.- Дзяр-жаўнасць азначае права на самастойнае развіццё, магчы-масць і здольнасць нацыяна-льнай эліты да яго практычнага ўвасаблення. Наш народ зда-быў права на стварэнне дзяр-жавы ў 1918 годзе, але гіста-рычная сітуацыя не дазволіла ўвасобіць ідэю ў такой форме, у якой яна была задумана.

 

На паседжаннях у сек-цыях быў неаднаразова ўзгада-ны адзін з галоўных гістарыё-графаў БНР у 80-тыя гады — Віталь Скалабан. Пра эмігра-цыйныя архівы БНР распавяла кандыдат гістарычных навук Наталля Гардзіенка.

Бліскучы акадэмічны даклад кандыдата гістарычных навук, дацэнта БДУ Таццяны Паўлавай быў прысвечаны міжнароднай дзейнасці і ды-пламатычным дачынням БНР у перыяд з 1918 па 1920 год. Да-следчыца асвятліла ўдзел дэле-гацыі БНР у Брэст-Літоўскіх мірных перамовах з патраба-ваннем захавання цэласнасці беларускіх тэрыторый, і ў Па-рыжскай мірнай канферэнцыі. Яна распавяла пра дзейнасць беларускай дыпламатычнай місіі ў Кіеве, акрэсліла ролю такіх дзеячаў, як Іван Серада, Аляксандр Цвікевіч і іншых у міжнародных дачынненнях БНР.

Кандыдат гістарычных навук Станіслаў Рудовіч узга-даў пра лёс Клаўдзія Дуж-Ду-шэўскага, які стаў аўтарам эскі-зу бел-чырвона-белага сцяга, зацверджанага БНР. Марыя Міхайлаўна Міцкевіч падзя-лілася ўспамінамі пра брата Якуба Коласа — Міхася (Антося Галіну),таленавітага педагога, паэта і грамадскага дзеяча, які лічыў Раду БНР найважнейшай арганізацыяй.

Важныя думкі выказаў доктар гістарычных навук, прафесар Леанід Міхайлавіч Лыч. Ён падкрэсліў, як шмат удалося зрабіць заснавальні-кам БНР у студзені-сакавіку 1918 года. Аўтарытэтны гіс-торык адзначыў, якія вялізар-ныя высілкі рабілі прадстаўнікі Рады БНР па развіцці нацыя-нальнай беларускай адукацыі ў той складаны час. Нягле-дзячы на недахоп сродкаў і ня-мецкую акупацыю, пачаў пра-цу Менскі настаўніцкі інсты-тут.

Леанід Лыч прапанаваў звярнуцца да прадстаўнікоў дзяржавы з заклікам абвесціць агульнанацыянальным святоч-ным днём 25 сакавіка. Леанід Міхайлавіч узгадаў, што 25 гадоў таму ў сценах Інстытута гісторыі агучваць такія дасле-даванні было немагчыма, але ў кулуарах прадстаўнікі інтэлі-генцыі з цікавасцю абмяркоў-валі тэму БНР.

— Я вельмі ўдзячны ар-ганізатарам канферэнцыі за за-прашэнне прыняць у ёй удзел і выступіць з дакладам, — сказаў старшыня партыі БНФ Рыгор Кастусёў.- Асноўным пасылам было тое, што БНР — гэта бела-рускі праект.

— Упершыню мы пра-вялі такую маштабную грун-тоўную навуковую канферэн-цыю, — адзначыў дырэктар Інстытута гісторыі НАН, кан-дыдат гістарычных навук Вя-часлаў Даніловіч.

— БНР — першы крок у ланцугу ажыццяўлення бела-рускай нацыянальнай дзяр-жаўнасці. Рэальнай дзяржавай БНР не стала, але яе абвяш-чэнне паспрыяла рэалізацыі беларускай нацыянальнай дзя-ржаўнасці на савецкай аснове, а на трывалым эканамічным і культурным грунце БССР ат-рымала незалежнасць Рэспуб-ліка Беларусь. Гэта часткі адна-го ланцуга, і мы гэта павінны выдатна ўсведамляць. Па выні-ках канферэнцыі мы выдадзім навуковы зборнік.

Эла Дзвінская,

фота аўтара.

На здымках:

  1. Адкрыццё Міжна-роднай канферэнцыі;
  2. Леанід Лыч;
  3. Ігар Марзалюк;
  4. Рыгор Кастусёў;
  5. Андрусь Унучак.

 

Для пашырэння ведаў пра БНР

Новая кніга «Беларус-кая Народная Рэспубліка. Крокі да незалежнасці» была прэзентаваная падчас навуко-вай канферэнцыі ў Інстытуце гісторыі НАН. Яе аўтарамі з’яўляюцца беларускія даслед-чыкі: Каваленя А. А. Даніловіч В.Д, Мазец В.Г. і Траццяк С.А.

Вячаслаў Віктаравіч Даніловіч коратка распавёў пра новую працу навукоўцаў:

— Выданне ўяўляе са-бой абагульняльны нарыс уся-го таго, што напрацавана на сён-няшні дзень па гісторыі Бела-рускай Народнай Рэспублікі, з дадаткам у выглядзе даку-ментаў, ілюстрацыйнага матэ-рыялу.

Мы ў гэтым выданні размясцілі пратакол паседжан-ня І Усебеларускага з’езда, та-му што гэта была вельмі знака-вая падзея для практычнага працэсу рэалізацыі беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці.

Азнаямленне з гэтым выданнем дапаможа скласці цэласнае ўяўленне аб тым, што адбывалася на І Усебеларускім з’ездзе, як стваралася БНР, як пачаўся працэс стварэння бела-рускай дзяржаўнасці на савец-кай аснове — гэтыя рэчы асвет-лены ў новым выданні. На на-ступны год мы плануем больш грунтоўнае выданне. Наш да-следчык Валянцін Генрыхавіч Мазец рыхтуе вялікую мана-графію па гісторыі Беларускай Народнай Рэспублікі, — адзна-чыў В.В. Даніловіч.

Э. Оліна,

фота аўтара.

На здымках:

  1. Новая кніга;
  2. В. Даніловіч;
  3. Вячаслаў Даніловіч знаёміць гасцей канферэнцыі з гісторыка-археалагічнай экс-пазіцыяй Інстытута гісторыі НАН.

 

Шаноўныя сябры, гарадзенцы!

Шчыра запрашаем Вас і Вашы сем’і на паэтычна-музыч-ную вечарыну да 100-годдзя БНР, якая адбудзецца 23 сакавіка (пятніца, 18.30) на вул. Будзёнага, 48 а, пакой 100 (першы паверх, былая майстэрня З. Іваноўскага), дзе выступяць вядомыя гісторыкі, паэты, музыкі, барды. Вітаецца ўдзел у вечарыне ў беларускім нацыянальным касцюме, вышыванках, вышымайках.

На Свяце будуць названы найбольш крэатыўныя асобы горада за апошні год, якія шырока папулярызуюць беларускую мову.

Адбудзецца конкурс на самы прыгожы беларускі нацыянальны строй, пераможца якога атрымае падарунак.

Старшыня Гарадзенскай абласной ГА «ТБМ імя Ф. Скарыны» В. Парфёненка.

Старшыня Гарадзенскага абласнога ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» В. Дубатоўка.

 

Шаноўныя лідзяне!

Паэтычна-музычная вечарына да 100-годдзя БНР адбудзецца 25 сакавіка ў 16.00 у Лідскім гістарычна-мастацкім музеі (вул. Перамогі, 37 а, вялікая зала на першым паверсе).

Сардэчна запрашаем  кожнага і ўсіх. Вітаецца ўдзел у вечарыне ў беларускім нацыянальным касцюме, вышы-ванках, вышымайках.

 

Аркадзь Смоліч. Жыццё за Беларусь

Напярэдадні 100-годдзя абвя-шчэння незалежнасці Беларускай На-роднай Рэспублікі зусім лагічна звяр-нуцца да дзейнасці тых навукоўцаў, якія ўсё жыццё прысвяцілі вывучэн-ню і захаванню народных традыцый, мовы сваіх продкаў, садзейнічалі ста-наўленню беларускай дзяржаўнасці.

Адной з найярчэйшых асоб беларускай навукі з’яўляецца Ар-кадзь Смоліч, ураджэнец вёскі Бацэ-вічы сучаснага Клічаўскага раёна. На-родны сакратар асветы і намеснік ста-ршыні Рады БНР, старшыня Цэнтра-льнага бюро краязнаўства Беларусі і рэдактар газеты «Грамада», першы бе-ларускі прафесар геаграфіі, надзейны сябар і клапатлівы сем’янін — усё гэта ён, Аркадзь Антонавіч Смоліч.

Аб навуковай і грамадскай дзейнасці Смоліча напісана шмат да-следванняў. Біёграфы — краязнаўцы прасачылі падзеі яго жыцця, шмат ці-кавых матэрыялаў знаходзіцца ў літа-ратурным музеі Максіма Багдановіча. На радзіме вучонага, у Бацэвіцкай школе маецца невялікі мемарыяльны комплекс таленавітага земляка, супра-цоўнікі раённага музея ў час экскурсіі па экспазіцыі звяртаюць увагу навед-вальнікаў на ўласныя рэчы Аркадзя Антонавіча, запрашаюць перагар-нуць старонкі яго славутага падруч-ніка «Геаграфія Беларусі», выдадзе-нага ў 1919 годзе ў Вільні.

Пажоўклыя ад часу старонкі кнігі напоўнены адначасова заміла-ваннем, болем за будучыню і светлым гумарам. Вось як апісвае Аркадзь Антонавіч беларускі характар: «Бела-рус добры гаспадар, шануе капейку, а крыху можа і скупаваты. Гэта не перашкаджае, аднак, яму быць вель-мі гасцінным… Падарожнага ў бела-рускай хаце вельмі ахвотна пры-ймуць, накормяць, і не толькі ня возь-муць за гэта платы, але яшчэ й па-дзякуюць, што зайшоў…»

Краязнаўчыя пошукі не ма-юць межаў, і вось таленавіты вучоны, грамадскі дзеяч раскрываецца ў не-калькі нечаканым, новым ракурсе.

Аказваецца, Аркадзь Смоліч быў заўзятым тэатралам, этнографам, запісваў цікавыя гісторыі, казкі, па-данні. А яго п’еса «Хай будзе згода!» выразіла мары і спадзяванні многіх пакаленняў беларусаў. Словамі галоў-нага героя драмы Васіля Аркадзь Антонавіч выказаў сваю запаветную мару: «І асвецім мы старонку нашу святлом праўды, шчаслівымі зробім людзей ўсіх. Тады не будзе слёз, не будзе крыві і поту. Зямля аддыхне ад векавога гора…»

Атрымаўшы пасаду народна-га сакратара асветы Беларускай На-роднай Рэспублікі, Аркадзь Смоліч горача ўзяўся за нацыянальнае ку-льтурнае адраджэнне. За невялікі пе-рыяд ён са сваімі аднадумцамі зрабіў так шмат ў гэтым накірунку, што яго дзейнасць цяжка перацаніць! Най-большых поспехаў БНР дасягнула ме-навіта ў развіцці адукацыі і культуры.

Дзяржаўнай мовай новай рэс-публікі была абвешчана беларуская.

У сталіцы працавала беларус-кая гімназія, падрыхтоўка будучых настаўнікаў ажыццяўлялася ў Мен-скім педагагічным інстытуце, а пера-падрыхтоўка — на курсах беларуса-знаўства. Лекцыі тут чыталі Варонка, Грыб, Ігнатоўскі, Лёсік, Смоліч і ін-шыя. У красавіку 1918 г. заснавана Менская вышэйшая музычная школа, якая ў тым жа годзе была перайме-навана ў Беларускую кансервато-рыю. У сталіцы працавалі дзяржаў-ныя выдавецтвы і выходзілі газеты, развівалася тэ-атральнае мас-тацтва, адкры-лася больш за 300 беларускіх школ і 12 гім-назій. У кра-савіку 1918 г. створана пад-рыхтоўчая ка-місія для ад-крыцця Беларускага ўніверсітэта ў Менску. У планах урада БНР было таксама адкрыццё сельскагаспадар-чага і політэхнічнага інстытутаў.

Па ініцыятыве Івана Луцкеві-ча ў 1918 г. створана першая беларус-кая навуковая ўстанова — Беларускае навуковае таварыства ў Вільні. На аснове калекцый Луцкевіча ў Вільні і Менску была праведзена першая мас-тацкая выстаўка.

Кіпучая творчая энергія Ар-кадзя Смоліча была накіравана і на развіцце беларускага тэатральнага мастацтва. Яшчэ летам 1913-га Ар-кадзь знаёміцца з Фларыянам Ждано-вічам, Усеваладам Фальскім, іншымі нацыянальнымі тэатральнымі дзея-чамі. Яшчэ адна запаветная мара Смо-ліча збываецца. Разам яны ствараюць спачатку Першую беларускую тэат-ральную трупу, а пазней — Беларускі хор. Іх пастаноўкі і канцэрты збіралі шмат гледачоў, выклікалі незвычай-ную цікавасць. Аркадзь Смоліч пісаў, што гэта былі найшчаслівейшыя часы яго жыцця! Цяпер жа пад апекай ура-да БНР працавала створанае Ф. Жда-новічам Першае таварыства беларус-кай драмы і камедыі з хорам, арке-страм народных інструментаў і танца-вальнай групай.

Пры ўрадзе БНР былі засна-ваны бюро для падрыхтоўкі падруч-нікаў і выдавецтва «Прасвета». Аднаў-ляла сваю дзейнасць Беларускае вы-давецкае таварыства. Працавалі так-сама выдавецтвы Народнага Сакрата-рыяту БНР, выдавецкія таварыствы «Бацькаўшчына», «Крыніца». Пачалі выходзіць і газеты. У БНР разгорт-ваўся масавы культурна-асветны рух.

Агульны настрой Аркадзя Смоліча і яго паплечнікаў, мабыць, можна было б перадаць радкамі яго верша, напісанага яшчэ ў юнацтве:

Часам я ў ночы сны дзіўныя бачу:

Роіцца нейкі нязведаны край.

Повен то шчасця, то радасці — плачу,

То зло хмурлівы, то светлы, як рай!

Хочацца быць мне

                        ў тым краю каханым,

Хочацца край той

                           абняць з прастаты,

Хочацца крыкнуць: гэй, краю каханы,

Будзь мне як маці,

                      будзь родным мне ты!

 

Роднай Беларусі Смоліч пры-свяціў больш за 30 навуковых прац, якія закраналі пытанні эканомікі, кар-таграфіі, навуковай беларускай тэр-міналогіі.

На жаль, бліскучы розум Ар-кадзя Смоліча не змог перамагчы сілу сталінскага рэжыму. У ноч з 17 на 18 чэрвеня 1938 года ў Омскай турме для палітычных зняволеных талена-віты вучоны быў расстраляны.

Засталіся незавершанымі на-вуковыя працы, недачытанымі лек-цыі, ненапісанымі п’есы, вершы. Асіра-целі трое дзяцей Аркадзя Антонавіча і яго родныя, а Беларусь асірацела яшчэ на аднаго свайго вернага сына.

Лідзія Ачыновіч,

навуковы супрацоўнік Клічаўскага

краязнаўчага музея.

 

 

 

Павел Сцяцко

Прозвішчы Беларусі 

Новая серыя

(Працяг. Пачатак у папяр. нум.)

  1. Чэрнік (Іван) — вытвор з суфіксам -ік ад антрапоніма Чэрны і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Чэрн-ік. ФП: чэрны (рус. чёрный ‘чорны’) — Чэрны (мянушка, потым прозвішча) — Чэрнік. Або ад апелятыва чэрнік ‘той, хто чэрніць, фарбуе ў чорны колер’ ці ‘чарнявы чалавек’ — чорны.
  2. Шабаліна (Яніна) — вы-твор з фармантам -іна ад антрапоніма Шабала і значэннем ‘нашчадак на-званай асобы': Шабал-іна. ФП: шаба-ла (‘лыжка, чарпак, лямеш плуга’, а таксама ‘лахман, калода’, ‘балбатун’ (Даль)) — Шабала (мянушка, потым прозвішча) — Шабаліна.
  3. Шаблюк (Аляксандр) — семантычны вытвор ад апелятыва шаблюк (рэг.) ‘кавалерыст з шабляй’ (утварэнне: шабл-юк).
  4. Шавель (Ірына) — маг-чымы семантычны вытвор ад апеля-тыва шавель (рус. ‘шваль, зброд’ (Даль, Дабравольскі)). Або ад шавя-ліць ‘злёгку прыводзіць у рух, кра-таць’, ‘прымушаць да дзейнасці, пра-цы’, ‘злёгку рухаць': шав-ель; параўн. мяц-ель (-іца), круцель (ашуканец БРС), шумель (Беларускае народнае словаўтварэнне, с. 38).
  5. Шавыркін (Міхась) — вытвор з прыналежным суфіксам -ін ад антрапоніма Шавырка і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Шавырк-ін. Утваральнае слова ад апелятыва шавырка — утварэнне з фармантам -ка ад дзеяслова (рус.) шевыряться ‘капацца, вазіцца, рыцца’, рус. шевыря ‘той, хто лазіць, пераварочвае, пера-кідвае’ (Даль).
  6. Шадура (Кацярына) — семантычны вытвор ад апелятыва шадура ‘сівы’.
  7. Шакерава (Ганна) — вы-твор з фармантам -ава ад антрапоніма Шакера і значэннем ‘нашчадак на-званай асобы': Шакер-ава. ФП: шакера (‘балака’ — СНМЗ) — Шакера (мянушка, потым прозвішча) — Шаке-рава.
  8. Шалахоўскі (Аляксей) — вытвор з фармантам —скі/-оўскі ад тапоніма Шалахі / Шалахоўка і зна-чэннем ‘народзінец, жыхар названай мясцовасці, паселішча': Шалах-оўскі, Шалахоў-скі. ФП: шолах (‘лёгкае, ледзь чутнае шапаценне; шорах, шоргат’, ‘глухі невыразны шум’) — Шо-лах (мянушка, потым прозвішча) — Шолахі (тапонім) — Шалах-оўка (тапо-нім) — Шалахоўскі.
  9. Шамро (Дзіна) — семан-тычны вытвор ад апелятыва шамро ‘той, хто шамрэе’ — ‘шамаціць, шуміць, шапаціць’ (ТСБМ), або ‘той, хто зіхаціць’ (СНМЗ).
  10. Шандор (Алёна) — імя набыло ролю прозвішча. (Падаецца «Арфаграфічным слоўнікам бела-рускай мовы» А.Л. Баршчэўскай Л.П. Баршчэўскага — Мінск: Радыёла-плюс, 2010, с. 555 — «Уласныя асабо-выя імёны, распаўсюджаныя па-за ме-жамі Беларусі»).
  11. Шандроха (Эвеліна) — вытвор з фармантам -оха ад антра-поніма Шандра і значэннем ‘нашчадак (дачка) названай асобы': Шандр-оха. ФП: шандра (‘шматгадовая травя-ністая меданосная расліна сямейства губакветных’) — Шандра (мянушка, потым прозвішча) — Шандроха. Па-раўн. Мат-оха (Матвей), Сад-оха (Садок).
  12. Шапкова (Іна) — вытвор з фармантам -ова ад антрапоніма Шапка і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Шапк-ова — Шапкова. ФП: шапка (‘галаўны ўбор, звычайна цёп-лы, мяккі’, а таксама (перан.) ‘тое, што мае форму купала’, ‘загаловак буй-ным шрыфтам, агульны для некалькіх артыкулаў ў тэксце’ і інш.) — Шапка (мянушка, потым прозвішча) — Шап-кова.
  13. Шараева (Вольга) — вы-твор з фармантам -ева ад антрапоніма Шарай і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Шарай-ева. ФП: шарай (‘пра шэрага’) — Шарай (мянушка, потым прозвішча) — Шараева.
  14. Шарапа (Інэса) — семан-тычны вытвор ад апелятыва шарап ‘рабунак’ (Даль).
  15. Шаркунова (Анна) — вытвор з фармантам -ава ад антра-поніма Шаркун і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Шаркун-ова. ФП: шаркаць (‘утвараць шорах, шум трэннем, закранаць што-н. з шумам’, ‘прыстаўляць адну нагу да другой, стукаючы абцасам аб абцас (пры па-клоне, вітанні і пад.)’) — шаркун (‘той, хто шаркае’, суфікс -ун) — Шаркун (мянушка, потым прозвішча) — Шар-кунова.
  16. Шарыч (Аляксандр) — вытвор з суфіксам бацькаймення -ыч ад антрапоніма Шары і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Шар-ыч. Або вытвор з -ыч ад тапоніма Шара і значэннем ‘народзінка, жыхарка на-званага паселішча (мясцовасці)': Шар-ыч. Параўн.: Зэльвіч (-Зэльва).
  17. Шарэйка (Вольга) — ма-жлівы дэрыват з фармантам -ка ад антрапоніма Шарэй з семантыкай ‘асоба жаночага полу': Шарэй-ка. ФП: шары ((рэг.) ‘шэры’) — Шары (пра-званне, пазней прозвішча) — Шарэйка. Або ад рэг. шарэй ‘туман’ (Даль). Па-раўн. сонца — сон-ейка.
  18. Шаткоўская (Ірына) — вытвор з фармантам -оўская/-ская ад тапоніма Шаткі / Шаткоўка і значэн-нем ‘народзінка, жыхарка названай мясцовасці, паселішча': Шатк-оўская, Шаткоў(к)-ская.
  19. Шатэрнік (Мікалай) — семантычны вытвор ад апелятыва ша-тэрнік ‘той, хто робіць шатры’ (-рус. шатерник (Даль)).
  20. Шаўлюк (Аляксандр) — вытвор з суфіксам -юк ад антрапоніма Шабля і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Шабл-юк. ФП: шабля (‘халод-ная зброя з доўгім выцягнутым клін-ком’) — Шабля (мянушка) — Шабля (прозвішча) — Шаблюк, потым Шав-люк (рус.) — Шаўлюк.
  21. Шаўроў (Данііл) — вы-твор з прыналежным суфіксам -оў ад антрапоніма Шаўро і значэннем ‘на-шчадак названай асобы': Шаўр-оў. ФП: шаўро (‘гатунак мяккай хромавай ка-зінай скуры для абутку’) — Шаўро (мя-нушка, потым прозвішча) — Шаўроў.
  22. Шаўцоў (Юрый) — вы-твор з прыналежным суфіксам -оў ад антрапоніма Шавец і значэннем ‘на-шчадак названай асобы': Шаўц-оў. ФП: шавец (‘майстар у шыцці і рамонце абутку’) — Шавец (мянушка, потым прозвішча) — Шаўцоў.
  23. Шафар (Віталь) — семан-тычны вытвор ад апелятыва шафар (ст.-бел.) ‘распарадчык, той, хто рас-параджаецца расходамі’ (Нас.).
  24. Шафарэвіч (Аляксей) — вытвор з суфіксам бацькаймення —эвіч ад антрапоніма Шафар і значэн-нем ‘нашчадак названай асобы': Ша-фар-эвіч. ФП: шафар (ст. бел ‘распа-раднік, той, хто распараджаецца рас-ходамі’ (Нас.)) — Шафар (мянушка, потым прозвішча) — Шафарэвіч.
  25. Шафранскі (Алег) — вытвор з фармантам -скі ад 1) антра-поніма Шафран і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Шафран-скі. Або як прэстыжная форма ад прозвішча Ша-фран — Шафранскі; 2) тапонім Шаф-раны і значэннем ‘народзінец, жыхар названай мясцовасці, паселішча': Ша-фран-скі. ФП: шафран (‘паўднёвая травяністая расліна сямейства каса-човых’, а таксама ‘гатунак яблыкаў’) — Шафран (мянушка, потым прозвіш-ча) — Шафраны (тапонім) — Шаф-ранскі.
  26. Шашкова (Любоў) — вы-твор з фармантам -ова ад антрапоніма Шашок і значэннем ‘нашчадак (дачка) названай асобы': Шашк-ова. ФП: ша-шок (‘драпежны звярок сямейства куніц з каштоўным пушыстым фут-рам’, а таксама ‘футра гэтага звярка’) — Шашок (мянушка, потым прозві-шча) — Шашкова.
  27. Шкадун (Ірына) — семан-тычны вытвор ад апелятыва шкадун ‘той, хто шкадуе’ (шкад-ун).
  28. Шкаруба (Валерый) — семантычны вытвор ад апелятыва шкаруба ‘трэшчына, расколіна’ (укр.).
  29. Шкленнік (Валяр’ян) — семантычны вытвор ад апелятыва шкленнік ‘рабочы, які ўстаўляе акон-нае шкло ў рамы’ (шкліць вокны), суфіксальны вытвор ад дзеяслова шкліць: шкл-еннік: параўн. нарматыў-нае ад гэтай асновы шкл-яр.
  30. Шклярэўскі (Алег) — вытвор з фармантам -эўскі/-скі ад тапоніма Шкляры / Шклярэўка і зна-чэннем ‘народзінец, жыхар названай мясцовасці': Шкляр-эўскі, Шклярэў-(к)скі — Шклярэўскі. ФП: шкляр (‘рабочы, які ўстаўляе аконнае шкло ў рамы’, ‘работнік шкляной прамы-словасці’) — Шкляр (мянушка, потым прозвішча) — Шкляры і Шклярэўка (тапонімы з прозвішчамі Шкляр) — Шклярэўскі.
  31. Шкуратаў (Ігар) — вы-твор з прыналежным суфіксам -аў ад антрапоніма Шкурат і значэннем ‘на-шчадак названай асобы': Шкурат-аў. ФП: шкурат (вырабленая шкура, ‘шкураваны акравак’) Шкурат (мяну-шка, потым прозвішча) — Шкуратаў.
  32. Шман (Таццяна) — се-мантычны вытвор ад апелятыва шман ‘абыякавы чалавек’, ‘бадзяга’ (Даль).
  33. Шматко (Яніна) — дру-гасная форма, першасная Шматок — семантычны вытвор ад апелятыва шматок ‘абрэзак, абрывак (скуры, тканіны)’, ‘пра невялікую, нязначную частку чаго-небудзь'; а таксама шма-тка ‘анучка’ (рэг.). На Гродзеншчыне антрапонімы на -ко і -ок/-ак нярэдка мяняюць гэтыя канцавыя сегменты: Бажок — Бажко, Чарток — Чартко, Шматок — Шматко; на ўзор: браток — братко (у ролі звароткаў).
  34. Шматкова (Ірына) — вытвор з фармантам -ова ад антра-поніма Шматок і значэннем ‘нашча-дак (дачка) названай асобы': Шматк-ова. ФП: шмат (‘абрывак, адарваны кавалак чаго-небудзь’) — шматок (па-мян. форма, суф. -ок) — Шматок (мянушка, потым прозвішча) — Шматкова. Або ад шмоткі (‘прад-мет адзення, адзежа’) — Шмотка (мянушка, потым прозвішча) — Шматкова. Ці ад укр. шматок ‘кавалак, кусок’ — шляхам семан-тычнага вытвору — Шматок — і далей Шматкова.

(Працяг у наст. нумары.)

 

Зберагаць роднае слова

25 лютага ў 13.00 у па-мяшканні дзіцячай бібліятэкі імя У. Дубоўкі г. Паставы ад-быўся першы этап Агульнана-цыянальнай беларускай дык-тоўкі — сімвалічнай акцыі, у якой кожны ахвочы мог сваім удзелам засведчыць павагу і любоў да роднай мовы. Акцыя была прымеркавана да Міжна-роднага дня роднай мовы, які адзначаецца ў свеце 21 лютага.

У дыктоўцы парынялі ўдзел каля трыццаці чалавек. Гэта дарослыя пастаўчане, для якіх беларуская мова дарагая і блізкая, а таксама вучні старэй-шых класаў школ горада. Для дыктоўкі быў выбраны тэкст «Неацэнны скарб» (аўтар — Г. Бураўкін). Паэт як быццам за-клікаў усіх нас, сённяшніх бе-ларусаў, берагчы родную мо-ву: «Тысячы людзей слоўца да слоўца, гук да гука, песню да песні збіралі і зберагалі гэты скарб… І нам трэба вельмі асцярожна абыходзіца з ёю, каб не абразіць вопыт і волю беларусаў, што адышлі ў гіс-торыю чалавецтва…»

Асабліва хочацца ад-значыць беспамылковыя, пры-гожыя работы Пракаповіч Т.І., Падгайскай М.С., Дунец В.С. Іх поспехі будуць адзначаны па-дарункамі Таварыства бела-рускай мовы.

Апладысментамі пры-віталі ўдзельнікі дыктоўкі са-мага сталага шчырага беларуса — 90 — гадовага Антона Фурса, які шмат гадоў удзельнічае ў гэтай акцыі і ў штодзённым жыцці заўсёды карыстаецца беларускай мовай.

Пасля дыктоўкі адбыў-ся канцэрт групы «Тутэйшыя». У складзе гэтай групы — вучні старэйшых класаў: Трафімава Ірына, Кундро Ганна (СШ № 3), Скрыпко Ларыса і Дзіковіч Яўген (гімназія), Леўшын Ар-сень (СШ № 1). Сваімі спевамі яны таксама паказалі ўсім, як можна любіць і зберагаць род-нае слова.

Аліна Латыш.

 

Дзень роднай мовы на Смаргоншчыне

19 лютага ў філіяле «Гарадская бібліятэка №3″ г. Смаргоні адбыўся літаратур-ны дыліжанс, прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы «Навучымся беларуска-сці ў класікаў». Пагутарыць аб беларускіх пісьменніках былі запрошаны вучні 6 «Б» класа УА «Сярэдняя школа № 1″. Ву-чням расказалі пра гісторыю з’яўлення беларускіх кніг. Дзе-ці слухалі песні ў выкананні беларускіх выканаўцаў і вер-шы беларускіх пісьменнікаў пра родную мову, дапоўнілі прыказкі і прымаўкі, паглядзелі прэзентацыю «Будзем белару-самі». У канцы падарожжа біб-ліятэкар пажадала прысут-ным: «Калі ты чуеш беларус-кую мову не адварочвайся, а прымі  яе, бо яе месца ў тваёй краіне, бо яна паказвае на спрадвечнасць беларусаў на сваёй зямлі».

20 лютага, напярэдадні  Міжнароднага  дня  роднай мовы, філіял «Лешчаняцкая сельская бібліятэка»  правяла літаратурна-музычную веча-рыну  «Роднай мовы пералі-вы». Непаўторнасць, мілагуч-насць беларускай мовы ўдзе-льнікі мерапрыемства адчулі ў вершах  Я. Купалы, Я. Коласа, П. Панчанкі, А. Васілевіч і ін-шых паэтаў. Многія вершы, пакладзеныя на музыку, гучалі  ў выкананні «Сяброў», «Вера-соў» і «Песняроў». Вядоўца нагадала пра юбілей Уладзіміра Мулявіна, была прадэманстра-вана мультымедыйная прэзен-тацыя «Зорка Мулявіна».

Наш кар.

 

ДЗЕЛЯ КАРЫСЦІ СЭРЦАЎ

Сёлета ўпершыню ў  навучальных установах Няс-віжчыны далучыліся да на-пісання Агульнанацыянальнай дыктоўкі. У школе № 4 палі-чылі, што правільным будзе распачаць добрую традыцыю менавіта старшакласнікам, ву-чням блізкім да выхаду ў са-мастойнае жыццё. Дыктоўка «Дзеля карысці сэрцаў» (па-водле А. Ельскага) напоўнена і мудрай патрыётыкай, і баць-коўскім павучаннем — любіць і спасцігаць сваё, адвеку роднае.

У Нясвіжскай гімназіі ўдзельнікамі дыктоўкі былі ву-чні сярэдніх і старэйшых класаў (а гэта 127 чалавек). Цікава, што дыктавалі не толькі вы-кладчыкі роднай мовы, але і іншыя настаўнікі-прадметнікі — выдатны пачатак, варты пера-ймання.

Свята роднай мовы ў Нясвіжскім педкаледжы ўклю-чала і дыктоўку — спецыяль-насць «Замежная мова» — тэкст «Не новы абразок» паводле У. Сыракомлі (выкладчык І.У. Хацько), спецыяльнасць «Па-чатковая адукацыя» — тэкст «Дзеля карысці сэрцаў” (вы-кладчык М.Ф. Енчык), спецыя-льнасць «Фізічная культура» — тэкст «Жывы паэт» (выкладчык Л.І. Кіпець). Творча паставіліся да арганізацыі дыктоўкі буду-чыя педагогі. Як адзначыла дырэктар установы Алена Ва-сільеўна Жураўлёва, яны рас-працавалі адметныя бланкі са сваёй сімволікай; пісаць на іх з памыкамі, непрыгожа, без ста-рання было немагчыма.

Пятнаццаць вучняў Карцэвіцкай школы ў вольны ад заняткаў час пад кіраўніц-твам настаўніцы роднай мовы Ірыны Уладзіміраўны Гацілы таксама засяроджана і старанна выводзілі на паперы даўнія па-рады продкаў.

22 лютага ў рамках Дэ-кады роднай мовы зладзілі Агульнанацыянальную дык-тоўку ў садку № 4 г. Нясвіжа. Яе ідэйным натхняльнікам была старшыня гарадской суполкі, ветэран дашкольнага выхаван-ня Зоя Мікалаеўна Кулік. Яна ж і дыктавала. А пісаць са-бралася немалая грамада, каля паўсотні. На роўных, рука ў руку выводзілі родныя слоўкі кіраўнікі ўстановы і шараго-выя супрацоўнікі, бацькі мале-нькіх выхаванцаў і  навучэнцы мясцовага педкаледжа, якія  праходзяць тут практыку.

Усяго ж на Нясвіжчыне да напісання сёлетняй дыктоўкі далучылася 360 чалавек, а гэта ў параўнанні з папярэднім го-дам  больш аж у дзесяць разоў. Вось бы захаваць такую пра-грэсію надалей, не дзеля ліку — дзеля карысці сэрцаў.

Наталля Плакса, старшыня Нясвіжскай раённай арганізацыі ТБМ.

 

Да Дня роднай мовы ў Ашмянах

21 лютага ў гарадской бібліятэцы горада Ашмяны да Сусветнага дня роднай мовы прайшло свята беларускай мовы «Роднай мовы ты кры-нічка». Бібліятэкары прапана-валі карыстальнікам бібліятэкі адправіцца ў падарожжа па старонках беларускага часо-піса «Вясёлка». Супрацоўнікі гарадской бібліятэкі падрых-тавалі кніжную  выставу «Га-ворыць сэрца роднай мовай», якая складаецца з трох  раздзе-лаў: “Гісторыя роднай мовы” — першы раздзел, дзе прадстаў-лены беларускі фальклор, да-кументы па гісторыі беларус-кай літаратуры. Другі раздзел кніжнай выставы называецца «Скарбы роднай мовы», дзе можна знайсці вершы, выказ-ванні аб  мове беларускіх пісь-меннікаў і паэтаў, і трэці раз-дзел носіць назву «У дапамогу навучэнцам і абітурыентам». Чытачы бібліятэкі з задаваль-неннем прынялі ўдзел у акус-тычных чытаннях «Прачытаем вершы разам», падчас якіх ус-помнілі творы Максіма Багда-новіча, Францішка Багушэвіча, Пімена Панчанкі.

 

21 лютага ў Раённай дзіцячай бібліятэцы адбылася гадзіна роднай мовы «Каб ба-цькоўская мова непаўторнаю кветкай цвіла», прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы, на якую запрасілі вуч-няў 3 «Г» класа ДУА «Сярэд-няя школа № 3 г. Ашмяны».

Вядоўцы ў атмасферы добразычлівасці павялі размо-ву пра гісторыю ўзнікнення Дня роднай мовы, пра неаб-ходнасць захавання беларускай мовы і пазнаёмілі хлопчыкаў і дзяўчынак з літаратурным ба-гаццем роднай мовы. Пасля правялі гульні  «Загадкі дзеда Усяведа», дзе  3-класнікі пака-залі добрыя веды: дзеці разгад-валі загадкі і рэбусы, спабор-нічалі ў конкурсе скорагаво-рак, падбіралі для розных пра-дметаў беларускія назвы. У час мерапрыемства дзеці чыталі вершы на роднай мове і пагля-дзелі музычны мультыпліка-цыйны фільм «Будзьма бела-русамі». Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная вы-става «Святло роднага слова».

Наш кар.

 

У Нацыянальным гістарычным

музеі адкрылася выстава да 100-годдзя БНР

У Нацыянальным гіс-тарычным музеі 14 сакавіка ад-крылася выстава, прымерка-ваная да 100-годдзя абвяшчэн-ня БНР.

На выставе прадстаўле-ныя дакументы, фотаздымкі з фондаў Нацыянальнага гіста-рычнага музея Рэспублікі Бе-ларусь, Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, Беларус-кага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, На-цыянальнага гістарычнага ар-хіва, Цэнтральнага архіва КДБ Рэспублікі Беларусь, Гара-дзенскага гістарычна-археа-лагічнага музея, прыватных збораў.

На адкрыццё выставы былі запрошаныя гісторыкі, навукоўцы, дэпутаты, прад-стаўнікі творчай інтэлігенцыі, а таксама партыйныя і грамад-скія актывісты. Кіраўніцтва партыі БНФ прыйшло ў поў-ным складзе: цяперашні стар-шыня Рыгор Кастусёў, былі лідар, а цяпер намеснік стар-шыні Аляксей Янукевіч, Юры Чавусаў.

Дырэктар Інстытута гісторыі Нацыянальнай ака-дэміі навук Вячаслаў Даніловіч у сваім выступе адзначыў, што Інстытут распрацаваў канцэп-цыю гісторыі беларускай дзя-ржаўнасці.

— Пад уплывам радыка-льных геапалітычных зменаў, якія здарыліся ў той час, ад-былася хуткая трансфармацыя ідэі беларускай дзяржавы — ад аўтаноміі Беларусі ў складзе Расейскай дэмакратычнай рэс-публікі да абвяшчэння Бела-рускай Народнай Рэспублікі і яе незалежнасці ў сакавіку 1918 года. Так, БНР як дзяржава не адбылася, але гэта была пер-шая спроба практычнай рэалі-зацыі беларускай нацыяналь-най дзяржаўнасці. І гэта вельмі важны, істотны момант для на-шага народа і для нашай гісто-рыі… Менавіта тады ўпершы-ню спрабавалі стварыць сваю нацыянальную беларускую дзяржаву.

У экспазіцыю ўключа-ны ўнікальныя прадметы: ІІІ Устаўная грамата, арыгіналь-ныя спісы дэлегатаў першага Усебеларускага народнага схо-ду 1917 года, дакументы На-роднага Сакратарыяту і Рады Народных Міністраў БНР, пя-чатка Рады БНР, якую насіў Вацлаў Ластоўскі, асабістыя рэчы ўдзельнікаў тых падзей.

— Гэта сведчыць пра тое, што дзяржаўныя інтарэсы, інтарэсы краіны, інтарэсы на-цыі вышэйшыя за партфелі, вышэйшыя за ўласныя паліты-чныя амбіцыі. Гэты дакумент упершыню паказаны публіцы, — сказаў гісторык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ігар Марзалюк.

Дэпутат Палаты прад-стаўнікоў, старшыня ТБМ Алена Анісім адзначыла, што сёння па краіне крочыць свята.

— Гэта свята яднання беларусаў на глебе разумення таго, што мы не ўчора нарадзі-ліся, што беларуская дзяржаў-насць мае трывалы падмурак, мае даўнія традыцыі і мае эта-пы. І вось адзін з гэтых важных этапаў — гэта якраз-такі абвяш-чэнне БНР.

Гэта не проста наша па-мяць, гэта яшчэ і даніна нашай павагі тым прадстаўнікам Бе-ларусі, якія ў няпростых ва-рунках узялі на сябе адказ-насць за лёс краіны, абвяс-ціўшы пра стварэнне суверэн-най дзяржавы. Тое, што яны заклалі, на жаль, не ўсё яшчэ спраўдзілася. Тым не менш мы маем самае галоўнае — нашу ўласную, незалежную дзяржа-ву, — сказала Алена Анісім.

Выстава ў Нацыяналь-ным гістарычным музеі будзе працаваць з 15 сакавіка да 7 траўня.

Іна Студзінская.

 

КХП-БНФ зладзіла канферэнцыю да

100-годдзя БНР

Кансерватыўна Хрыс-ціянская Партыя-БНФ зладзі-ла ў Менску канферэнцыю, прысвечаную 100-годдзю БНР. У канферэнцыі ўзялі ўдзел больш за 200 чалавек, ся-род іх вядомыя беларускія гіс-торыкі. Гасцям і ўдзельнікам канферэнцыі зачыталі віталь-ныя словы Старшыні Рады БНР Івонкі Сурвілвы і лідара КХП Зянона Пазняка.

Як адзначыў намеснік старшыні КХП-БНФ Юры Беленькі:

— На падставе навуко-вых даследаванняў распавялі, як стваралася БНР, якое яна мела значэнне. Проста паказалі вельмі выразна і канкрэтна, што БНР была асновай, фунда-ментам утварэння незалежнай Беларускай Рэспублікі. Такса-ма навукоўцы абмеркавалі ро-лю БНР у працэсе станаўлення беларускай дзяржаўнасці.

Выступіў доктар гіс-тарычных навук Валянцін Го-лубеў:

— Тады была першая спроба ўтварэння і пабудовы Беларускай нацыянальнай дзя-ржавы. А цяпер адбываецца рэалізацыя гэтай спробы. Але зараз ідзе яе развіццё і ўмаца-ванне. І многія ідэалы БНР зараз з’яўляюцца прыкладам і для грамадзянскай супольна-сці, і для кіраўніцтва.

Сярод выступоўцаў былі гісторыкі Алег Трусаў, Леанід Лыч, Алесь Краўцэвіч і іншыя.

Урачыстая сустрэча завяршылася калектыўным выкананнем гімну Магутны Божа.

Эдуард Жолуд, Беларускае

Радыё Рацыя.

 

«Ёсць сіла дабрадатная

ў сугуччы слоў жывых….»

14 сакавіка штогод ад-значаецца Дзень праваслаўнай кнігі. Да гэтай даты быў пры-меркаваны Тыдзень права-слаўнай кнігі, які праходзіў з 12 па 18 сакавіка.

У рамках Тыдня біблія-тэчнымі ўстановамі ДУК «Ка-рэліцкая раённая бібліятэка» праведзена звыш 20 цікавых і змястоўных мерапрыемстваў, якія наведалі мясцовыя свята-ры і вернікі.

Формы мерапрыем-стваў розныя, гэта і інтэрак-тыўныя выставы праваслаўнай літаратуры з фондаў бібліятэк, а таксама выставы рэдкіх, уні-кальных выданняў, кніг рэлі-гійнага зместу і прэзентыцыі, тэматычныя гадзіны, права-слаўныя ўрокі, гадзіны мараль-насці, гадзіны духоўнай асветы, мультымедыйныя падарожжы і конкурсы дзіцячых малюнкаў. Мэта ўсіх мерапрыемстваў на-кіравана на папулярызацыю праваслаўнай літаратуры ся-род насельніцтва, якая сагрэты лікамі святых, Боскай мудра-сцю. Кнігі даюць магчымасць пазнаваць Бога, навакольны свет і самога сябе, яны вучаць чалавека бачыць добрае, веч-нае і святое.

Час праваслаўнай па-эзіі «Сэрцу карыснае слова» ў рамках Тыдня праваслаўнай кнігі адбыўся 14 сакавіка ў ра-ённай бібліятэцы.

Вядоўца мерапрыем-ства бібліятэкар Карэліцкай дзіцячай бібліятэкі Ксенія Ба-ранчык пачала сваю размову пра праваслаўную кнігу, як пра вернага спадарожніка на працягу ўсяго жыцця. Яна звя-рнула ўвагу на важнасць чы-тання кніг, якія вучаць дабру, міласэрнасці, садзейнічаюць росту духоўнаму. Затым мале-нькія чытачы бібліятэкі, удзе-льнікі нядзельнай школы, якая працуе пры дзіцячай бібліятэ-цы, прачыталі вершы аб веры, дабрыні і жыцці.

Дабрачынны Карэліц-кай акругі Мікалай Орса па-віншаваў прысутных з нады-ходам вясны, самай прыгожай пары года, пары прабуджэння і аднаўлення. Расказаў пра Вялікі пост і пра надыход най-вялікшага свята ўсіх хрысціян «Вялікдзень». Матушка Ва-лянціна прачытала свае леп-шыя асабістыя вершы, напоў-неныя глыбокім сэнсам і лю-боўю да жыцця.

У мерапрыемстве пры-няў удзел настаяцель царквы святой Вялікапакутніцы Вар-вары аграгарадка Райца іерэй Аляксей Шышкір, які спачат-ку расказаў пра біблейскія за-паведзі, выказаў пажаданні: ніколі не губляць душэўных сіл, заўсёды заставацца з чы-стымі і светлымі думкамі, а за-тым прычытаў свае вершы.

Кіраўнік літаратурнага аб’яднання «Рэчанька» Г.П. Калтунова падзякавала за ціка-выя і змястоўныя мерапрыем-ствы, якія праходзяць у раён-най бібліятэцы і прачытала свой верш, які абуджае ў душах пачуццё спагады і суперажы-вання. Сябры літаратурнай суполкі Л.В. Дзянкевіч, А.М. Аўчыннікава, М.У. Палуян таксама прачыталі свае вершы, у якіх славяць Госпада Бога, пра веру, ісціну, прыгажосць, дабрыню, любоў і надзею. Аматар паэзіі, чытачка біблія-тэкі М.М. Лаўрушчык выка-нала свой асабісты верш на беларускай мове.

Напрыканцы мерапры-емства дырэктар ДУК «Карэлі-цкая раённая бібліятэка» Л.К. Арцюх падзякавала за ўдзел у мерапрыемстве, пажадала моц-нага здароўя і дабрабыту.

На працягу ўсяго Тыд-ня ў чытальнай зале дзейнічае кніжная выстава «Жывая кры-ніца праваслаўнай кнігі», дзе экспануецца праваслаўная лі-таратура з фонду бібліятэкі і старадрукі царкоўнага біблія-тэчнага фонду.

Выкарыстоўваючы су-часныя тэхналогіі было распра-цавана віртуальнае падарожжа «Праваслаўныя кнігі аб святых месцах Беларусі». Гэтае мера-прыемства вельмі зацікавіла людзей сталага ўзросту, пако-лькі яно праводзілася ў ДУ «Цэнтр сацыяльнага абслугоў-вання насельніцтва Карэліцка-га раёна».

Мерапрыемствы, пры-свечаныя Дню праваслаўнай кнігі, накіраваны на тое, каб нагадаць пра гісторыю ўзнік-нення айчыннага кнігадрука-вання, падтрымаць цікавасць да слова, якое прымушае думаць, выхоўваць душу і тлумачыць, што ўкладваецца ў паняцце “праваслаўная кніга”. Супра-цоўнікі ДУК «Карэліцкая ра-ённая бібліятэка» сумесна з Карэліцкім дабрачыннем пра-водзяць вялікую работу па прапагандзе праваслаўных ве-даў і духоўна — маральным вы-хаванні моладзі.

Наталля Казарэз,

метадыст

ДУК «Карэліцкая раённая бібліятэка».

 

Іван Буднік

ЦЫВІЛЬНЫ  НАЧАЛЬНІК  ГАРАДЗЕНСКАГА  ПАВЕТА

(Заканчэнне. Пачатак у папярэднім нумары.)

У 1823 г. быў створаны ў Табольску прыказ аб ссыль-ных і 6 экспедыцый, прыказ размяркоўваў усіх сасланых па турмах, сачыў за іх перамяш-чэннем і размяшчэннем. З па-ловы 18 ст.  да канца 19 ст. праз яго прайшло і правезена, па прыблізных падліках савецкіх гісторыкаў, каля 1,5 мільёна сасланых, а за год праходзіла каля 18 тысяч. За месяц бяз-ладная калона мужчын і жан-чын у складзе некалькіх вазоў з хворымі, дзецьмі і старымі, акружаная казакамі наперадзе і вартавымі салдатамі па баках, прасоўвалася на 400 — 500 вёрст, а ўвесь шлях у Забай-калле (месца катаргі) займаў некалькі месяцаў.  Яго і пра-йшоў этапамі па пыльным тра-кце, у дождж і непагадзь, праз пераправы, гаці і горы Стані-слаў Сільвястровіч да Іркуцка, адкуль хутка  быў адпраўлены далей на ўсход, на Пятроўскі завод, што за 200 км на поў-дзень ад Улан-Удэ (б. Верхня-удзінск).

Гады сібірскай катаргі і ссылкі — важны рубеж у жыцці Сільвястровіча, поўны цяжкай працы, пераходаў з аднаго ме-сца зняволення на другое, роз-думу. У 1860-я гады Пятроў-скі завод з’яўляўся цэнтрам размяшчэння палітычных ссы-льных. Ён быў заснаваны ў 1789 г. па указу Кацярыны ІІ і стаў першым у Сібіры буйным вытворцам жалеза і сталі, юрыдычна ўваходзіў у Нер-чынскую горную акругу, хаця ад Нерчынска знаходзіўся за 800 км. На заводзе працавалі катаржнікі, колькасць якіх да-ходзіла да 1000 чалавек і болей. Сюды накіроўвалі ўдзельнікаў паўстання 1863-1864 гг. з Ца-рства Пальскага і Паўночна-Заходняга краю. За тры гады пасля паўстання ў Іркуцкую губ. і Забайкальскую вобласць было выслана ад 18 да 22 тыс. былых паўстанцаў. Толькі на Пятроўскім жалезаробчым за-водзе ў верасні 1865 г. знахо-дзілася 160 палітычных ссыль-ных. Асуджаныя на катаргу былі закуты ў кайданы, размя-шчаліся ў цесных, перапоўне-ных прыстасаваных заводскіх памяшканнях або ў будынках вайсковага ведамства. Іх апра-налі ў халаты з вялікай яркай латай у выглядзе бубновага ту-за, на палавіне галавы састры-галі валасы. Сільвястровіча  трымалі тут нядоўга і амаль праз два месяцы перавялі яшчэ далей на ўсход,  на Нерчынскі завод, які знаходзіўся за 658 км на паўднёвы ўсход ад Чыты.

У сярэдзіне 19 ст. Нер-чынскі завод уяўляў сабой па-селішча, якое ўзнікла паўтара стагоддзя назад пры заводзе, дзе выплаўлялі серабро з сярэ-брасвінцовых руд, што здабы-валі ў навакольных гарах. Нер-чынская катарга была створана ў 18 ст. для распрацоўкі сярэ-браных руд, а з 1830-х гадоў — ужо залатаносных россыпаў. Нерчынскі завод як паселішча стаў у 19 ст. адміністрацыйным цэнтрам Нерчынскай горнай акругі Забайкалля, якая ўклю-чала 3 катаржныя раёны, дзе існавала 13 турмаў пры заво-дах, турмы на промыслах, часо-выя турмы.  Нерчынскі завод пабудаваны па загаду Пятра І у 1704 г. і стаў першым у Расіі сярэбраплавільным заводам.   З нерчынскага серабра чаканілі расійскія грошы, памятныя медалі ў гонар перамог у Паў-ночнай вайне, вялося будаўніц-тва новай сталіцы імперыі. Здабыча руды і выплаўка се-рабра і свінца вяліся сіламі паднявольных, ссыльна-ката-ржных рабочых, якіх сотнямі гналі з усёй Расіі, што стала прычынай пазнейшага ўпадку завода ў параўнанні з ураль-скімі заводамі, дзе выкары-стоўвалася праца прыгонных рабочых. І завод, і сяло размя-шчаліся ў катлавіне, у акру-жэнні крутых горных хрыбтоў. Клімат у горных катлавінах нязвыкла суровы: зімой лю-тыя маразы ў застойным па-ветры даходзяць да 40 гр., летам — спёка з засухай, ападкаў мала і пераважна летам. Ка-таржнікі з Беларусі і Польшчы цяжка яго пераносілі. Яны вы-карыстоўваліся на рудніках, на ліцейных, вінакураных, саля-ных заводах, на залатых пры-ісках, на будаўнічых і гаспа-дарчых работах. Толькі ў 1864 г. на Нерчынскую катаргу адпраўлена каля 2 тысяч удзе-льнікаў паўстання 1863 — 1864 гг.

Сільвястровіч прабыў на Нерчынскай катарзе да 1869 г. Працу ссыльнакатаржных вязняў нерчынскіх турмаў ула-ды выкарыстоўвалі на пра-кладцы Ваколбайкальскай да-рогі ля паўднёвага ўзбярэжжа возера Байкал. Аб знаходжанні Сільвястровіча на гэтых рабо-тах маецца грунтоўны доказ (але аб гэтым пазней).

Вернемся да дарогі. Га-лоўны, або Сібірскі, тракт за-канчваўся ў Іркуцку; летам і зімой існаваў шлях на ўсход па возеры — па вадзе або па лёдзе, а вясной і восенню сувязь з За-байкаллем перапынялася з-за высокіх і крутых горных хры-бтоў і мноства рэк. Генерал-губернатар Усходняй Сібіры М. Корсакаў у 1861 г.  прапа-наваў пракласці дарогу пра-цягласцю ў 211 вёрст уздоўж  берага Байкала. Будаўніцтва вялося з 1863 г. да 1869 г. сіламі ссыльных, галоўным чынам былымі паўстанцамі  1863 г., задзейнічана было каля 700 чал., якія працавлі па ўсёй трасе партыямі па 50-70 чалавек. Сярод ссыльных Забайкалля выспела ідэя ўзняць паўстанне зняволеных у Сібіры, вызва-ліцца і прабіцца ў Кітай ці іншыя краіны. Арганізатарамі яго былі шчырыя польскія па-трыёты Нарцыз Цэлінскі і Гу-стаў Шарамовіч. 24 чэрвеня 1866 г. паўстаўшыя раззброілі варту, атакавалі іншыя сал-дацкія пасты, але праз 4 дні былі разбіты ў некалькіх баях з па-даспеўшымі войскамі і сышлі ў тайгу. Амаль праз месяц, зня-сіленыя, яны вымушаны былі здацца. Гэта быў гераічны па-рыў да свабоды, пратэст су-праць жорсткіх умоў існаван-ня. Арыштавана было звыш 600 чалавек, з іх 4 былі пака-раны смерцю, 319 павялічаны тэрмін катаргі, яшчэ звыш 100 чалавек закуты ў кайданы і 265 чалавек вызвалены.

Аб удзеле Сільвястро-віча ў паўстанні на Ваколбай-кальскім тракце сведчыць пе-рапіска гарадзенскага і кіеў-скага губернатараў праз трыц-цаць гадоў пасля паўстання 1863-1864 гг. Станіслаў Сіль-вястровіч пражываў у гэты  час у сяле Гарадзішчы-Пуста-вараўскія Кіеўскай губ. 14 ліс-тапада 1894 г. яму даравана вызваленне ад паліцэйскага на-гляду з аднаўленнем у папярэд-ніх правах паходжання. Хаця гэта і даравана, але ўлады тры-малі  пад кантролем сваіх пра-ціўнікаў, і кіеўскі губернатар запрасіў усе звесткі пра свайго падапечнага. Гарадзенскі гу-бернатар Дз. Бацюшкаў разам з інфармацыяй аб дзейнасці Сільвястровіча ў 1863-1864 гг. паведамляў 17 траўня 1895 г., што, згодна з кафірмацыяй графа Мураўёва, той «замест смяротнага пакарання … ад-праўлены быў у Сібір, дзе ў 1866 г. па справе аб хваляванні на Ваколбайкальскай дарозе быў па прыгаворы палявога ваен-нага суда … і на аснове зако-наў падвергнуты ўтрыманню ў кайданах і атрадзе … на пра-цягу аднаго года.»

Паўстанне ссыльных хаця і не прывяло да вызва-лення, але прынесла некаторае паляпшэнне ўмоў утрымання палітычных. Пазней царскімі ўказамі ў 1866 г., 1868 г., 1871 г., 1874 г. уведзена паслабленне жорсткага рэжыму для сасла-ных і вызваленых ад катаргі.  Палітычныя ссыльныя атры-малі права перасяляцца з месцаў ссылкі на жыццё пад надзор па-ліцыі ў Еўрапейскай Расіі або ў Сібіры, прыпісвацца да сель-скіх ці гарадскіх таварыстваў. У 1869 г. Сільвястровіч быў пераведзены на жыццё ў сяло Тунка, месца самай буйной па-літычнай ссылкі ў Іркуцкай губ., што за 200 км на паўднё-вы захад ад горада. Тут ссыль-ныя ўжо не прыцягваліся да цяжкіх катаржных работ. Праз некалькі гадоў ён атрымаў пра-ва перамясціцца ў еўрапейскую частку краіны і жыў (як і мно-гія палітычныя ссыльныя) у пасёлку Ядрын Казанскай губ. (цяпер Чувашыя), на правабя-рэжжы Волгі. Здаецца, за спі-ной тысячы дзён і тысячы вёрст катаргі і ўжо недалёка да род-ных месц,  але паліцэйскі нагляд жорстка рэгулюе распарадак жыцця. Толькі з дазволу вілен-скага генерал-губернатара ён атрымаў права праз 15 гадоў восенню 1878 г. прыехаць на Гарадзеншчыну, у родную Го-жу для вырашэння неадклад-ных гаспадарчых спраў.  Ужо юна-камі сталі сыны Фелікс і Станіслаў, а гаспадарка разбу-ралася. Маёнтак Гожа-Пера-лом, не раздзелены з братам Ка-зімірам, па гэтай прычыне ўра-таваўся ад канфіскацыі, але пад апекай няўмелых эканомаў прыходзіў у запусценне.  Давя-лося яшчэ тройчы звяртацца ў Вільню па дазвол працягнуць знаходжанне на радзіме, каб штосьці прывесці да ладу, а по-тым вяртацца ў той жа Ядрын.

У 1883 г., у дваццатую гадавіну, выйшаў царскі ўказ аб амністыі ўдзельнікам паў-стання 1863 г., вызваленні ад паліцэйскага нагляду, вяртанні  ранейшых правоў і стану. Ім дазволена пражыванне на ўсёй тэрыторыі імперыі, акрамя сталіц і Паўночна-Заходняга краю. І Станіслаў Сільвяст-ровіч выехаў у Валынскую губерню, пасля — у Кіеўскую (аб чым мы пісалі). Далейшы яго шлях губляецца, вядома толькі дата скону — 1910 год. Многія ўдзельнікі і кіраўнікі паўстання пазней напісалі свае  ўспаміны, і яны сабраныя ў 90-я гады ХІХ ст. у народным музеі ў гор. Рапельсвіль (Шве-йцарыя), але там няма звестак аб нашым земляку.  Супрацоў-нікам музея Станіславам Зялін-скім па матэрыялах музея  напі-сана дасканалая праца «Бітвы  і сутычкі 1863 — 1864 гг.», дзе аўтар паведамляе аб усіх бітвах паўстанцаў з расійскімі вой-скамі і іх выніках.

 

Прайшло паўтара ста-годдзя пасля паўстання, і ста-радаўняя Гожа (Ожа) вырасла ў вялікае і прыгожае сяло, але імя Станіслава Сільвястровіча, кіраўніка паўстання на Гара-дзеншчыне, які ахвяраваў жыццё за незалежнасць і сва-боду краю, застаецца тут мала-вядомым.

 

БНР у гісторыі маёй сям’і

Павел Манцэвіч з-пад Браслава — камісар Румынскага фронту ад БНР

Брат майго дзеда яра-слаўскі журналіст Павел Ман-цэвіч быў адным з вайсковых дзеячаў абвешчанай 100 гадоў таму Беларускай Народнай Рэспублікі.

Пра адно са сведчан-няў гэтаму згадвае сёлета ў пу-блікацыі «Генералы БНР» у газеце «Наша слова» гісторык Леанід Лаўрэш.

Ён піша, што ў 1918 годзе на Румынскім фронце для нацыяналізацыі былых падраздзяленняў расійскай арміі была створана «Нацыя-нальна-тэрытарыяльная дэ-макратычная арганізацыя фронту», у якую ўвайшлі камісары: ад УНР, армянскі, малдаўскі, польскі, мусульман-скі, літоўскі, эстонскі, казачы, грузінскі, ад БНР (Павел Да-натавіч Манцэвіч) і сібірскі. Гэтая арганізацыя падрыхта-вала загад аб нацыяналізацыі фронту, а камандуючы фрон-там Шчарбакоў яго падпісаў.

 

Сялянскі сын

 

Кім быў камісар Ру-мынскага фронту ад БНР Ман-цэвіч?

Павел нарадзіўся ў 1882 годзе і быў адным з васьмі дзяцей селяніна Даната Паў-лавіча (1846 гн.) і Алены Паў-лаўны (з Турчынскіх), з мяс-тэчка Іказнь Ковенскай губерні паблізу Браслава. Данат у ма-ладосці быў удзельнікам паў-стання Каліноўскага.

Павел, а затым яго бра-ты Іосіф і Флор прайшлі наву-ку ў Полацкай настаўніцкай семінарыі.

Апынуўшыся ў Віцеб-ску, Павел стаў працаваць у «Витебских губернских ново-стях», быў, як піша даследчыца беларускага дарэвалюцыйнага друку Святлана Сарока, іх рэ-дактарам.

Праз нейкі час ён ужо жыве і працуе журналістам у Яраслаўлі. Не забываецца на сваіх бацькоў, братоў і сястру Юлю. У сямейным архіве заха-валася фатаграфія Паўла, якую ён за год да пачатку Першай сусветнай вайны прысылае з Яраслаўля сваім бацькам у Іказнь.

Камісар Румынскага фронту

 

Перад вайной у жывых было двое братоў Паўла і ся-стра. І ўсе сыны Даната трапілі на фронт. Мой дзед Флор быў санітарам, Іосіф за баявыя за-слугі быў удастоены трох ордэ-наў, даслужыўся да штабс-ка-пітана, быў намеснікам каман-дзіра палка. А Павел, як бачым, стаў ваенным камісарам Ру-мынскага фронту ад БНР.

Леанід Лаўрэш заўва-жае, што нацыяналізацыя арміі была наступнай. З пяхотных дывізій усе рускія салдаты зва-льняліся ў адпачынак, пасля якога павінны былі з’явіцца да воінскіх начальнікаў па месцы жыхарства для прызначэння ў рускія часткі. А салдаты іншых нацыянальнасцяў павінны былі з’явіцца ў свае нацыянальныя часткі. 9 студзеня 1918 года за-гадам № 1332 па фронце было абвешчана аб арганізацыі Бе-ларускай Вайсковай Камісіі па арганізацыі беларускіх вайско-вых частак на Румынскім фро-нце. З гэтых частак утварылася вайсковая сіла колькасцю звыш за 100 тысяч чалавек. Былі планы пераправіць гэтыя часткі на Радзіму, каб змяніць сітуацыю ў Беларусі. Аднак зрабіць гэта стала немагчымым з-за дзеянняў румынскіх ула-даў. Беларускія часткі былі імі раззброеныя.

Беларуская армія ў Ру-мыніі спыніла сваё існаванне.

 

Тэлеграма на

фронт

 

Леанід Лаўрэш піша, што многамільённая маёмасць Беларускай арміі (толькі коней больш за 2 000), грузавых i па-сажырскіх аўтамабіляў (каля 800), баявых прыпасаў, уні-формы, складаў, гармат, руч-ной зброі i іншага, было зда-дзена ў дэпазіт Румынскаму ўраду.

Народны Сакратарыят БНР рабіў захады, каб на буду-чыню захаваць для сябе ўсю гэтую маёмасць. На фронт ад Сакратарыяту БНР ляціць тэ-леграма наступнага зместу (гл. тэкст).

Лёс маёмасці арміі сён-ня невядомы.

 

Раскіданыя лёсы

 

Павел Манцэвіч урэш-це аказваецца ў савецкай Расіі, яго брат Іосіф — у Віцебску, Флор — на тэрыторыі Заходняй Беларусі, у Іказні, побач з ба-цькамі. Першы час паміж імі яшчэ была сувязь, прыходзілі паштоўкі. Пасля яна амаль знікла.

Сямейныя расказы сцвярджаюць, што на ўсю сця-ну ў доме Паўла ў Яраслаўлі быў намаляваны яго радавод ад дзядоў-прадзедаў. Калі ж у канцы 30-х брата Іосіфа высы-лаюць на будаўніцтва Беламор-канала, Павел знішчае рысунак радаводу. Дэманстрацыя ра-даводу станавілася смяротна небяспечнай.

Утрох браты ўжо ніко-лі не сустрэнуцца. Флор па да-носе быў расстраляны немцамі ў 1941 годзе як дакладчык на Нацыянальным сходзе Заход-няй Беларусі ў Беластоку ў 1939 годзе. Іосіфа высылаюць у Фергану, ён з цяжкасцю пе-ражывае спачатку смерць жо-нкі, а затым гібель абодвух сы-ноў на фронце. Сям’я Паўла з часам аказваецца ў Горкім.

І сёння ў Ніжнім Ноў-гарадзе жывуць нашчадкі ка-місара Румынскага фронту ад БНР Паўла Данатавіча Манцэ-віча. На жаль, нашы сувязі пасля столькіх гістарычных ка-таклізмаў неяк аціхлі, пера-рваліся. Засталіся толькі ста-рыя фатаграфіі. Але я спадзя-юся, што мы знойдзем адзін аднаго дзеля памяці аб тых, хто змагаўся за нашу свабоду.

 

«Беларуская Народная Рэспубліка.

Народны Сэкрэтар’ят.

 

Беларускаму Камісару Румынскага фронту

П. Д. Манцэвічу.

 

7 красавіка 1918 г.                                     № 175.

 

Знаходзячаяся, на быўшым Румынскім фронце, маетнасьць i аружжа раззброеных беларускіх i беларусізаваных вайсковых часьцей Народны Сэкрэтар’ят Б.Н.Р. мае на мэце выкарыстаць для арганізаваньня на тэрыторыі Беларусі нацыянальных войск, калі варункі пазволяць гэта зрабіць (пасьля зьняцьця акупацыі).

На аснове вышэйпададзенага i згодна пастанове Народнага Сэкрэтар’яту Беларускай Народнай Рэспублікі ад 3 красавіка г. г. даручаецца Вам паведаміць аб гэтым адпаведным органам Румынскага Ураду, на быўшым Румынскім фронце, на той прыпадак, каб вышэйазначаная маетнасьць i аружжа, быўшых беларускіх часьцей, ня было перададзена іншым Урадам ці арганізаціям.

Старшыня Народнага Сэкрэтар’яту i

Народны Сэкрэтар Зьнешніх Спраў Варонка.

Кіраўнік Справамі Народнага Сэкрэтар’яту    Л. Заяц.»

 

Героі-заснавальнікі БНР на старонках кніг Уладзіміра Арлова

У шэрагу святочных мерапрыемстваў 12 сакавіка ў менскай «АртСядзібе» адбыла-ся лекцыя пісьменніка Уладзі-міра Арлова, прысвечаная 100-годдзю БНР і ўсім змагарам за нашу дзяржаўнасць і незалеж-насць. Прадстаўляючы аўтара кніг «Вялікае Княства Літоў-скае», «Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Кас-цюшкі», лаўрэата прэміі «За свабоду думкі» Уладзіміра Ар-лова, арт-менеджар Алесь Снег узгадаў прайшоўшыя публіч-ныя выступленні Сяргея Ха-рэўскага і Андруся Унучака, прымеркаваныя да 100-годдзя Беларускай Народнай Рэспу-блікі.

Пісьменнік узгадаў пра сваё дзяцінства ў Полацку і пра тое, што вызначыла яго га-лоўны жыццёвы накірунак. На-роджаны пад сузор’ем Панны ў полацкай радзільні, падрос-шы і пасталеўшы, ён адчуў мо-мант ісціны. Калі пошукі пад-земных лабірынтаў прывялі яго на гістфак БДУ, то пад уп-лывам кніг Караткевіча ён па-ступова ўсвядоміў, што не бяз-лікія масы (паводле марксісцка-ленінскай тэорыі), а героі ства-раюць сапраўдную гісторыю краіны, партрэты якіх хацелася павесіць у студэнцкім пакоі і ў бацькоўскім доме. Пачаўшы друкавацца яшчэ ў самвыдац-кіх альманахах, спадар Уладзі-мір распачаў падарожжа ў прасторы і часе ў пошуках са-праўдных герояў Беларусі, які-мі варта ганарыцца.

У сваёй лекцыі пісь-меннік зрабіў кароткі агляд фарміравання Айчыны нашых продкаў — Полацкай дзяржавы, з якой мелі дачыненне іншыя народы і ўплывовыя ўладары, і Вялікага Княства Літоўскага, у якім працягнуліся традыцыі нашай дзяржаўнасці і адбыва-лася жыццё ў нацыянальных формах.

— ВКЛ было буйнейшай дзяржавай, уключанай ў еўра-пейскую цывілізацыю, з магдэ-бурскім правам нашых гара-доў, з архітэктурнымі школамі, з эпохай Рэнесансу, з такой з’я-вай, як Рэфармацыя, — пад-крэсліў пісьменнік. — Біблія Францішка Скарыны 1517 года і Статут Вялікага Княства Лі-тоўскага 1588 года сведчылі пра тое, што гэта была пера-давая краіна.

Спадар Арлоў працы-таваў гісторыка Мітрафана Доўнар-Запольскага, які ска-заў прарочыя словы: «Народ, які меў дзяржаву ў мінулым, будзе мець яе і ў будучыні».

Пісьменнік распавёў пра лёсы Янкі Серады, Язэпа Варонкі, Івана і Антона Луцке-вічаў, а таксама — Рамана Скір-мунта, Палуты Бадуновай, якім ён прысвяціў старонкі кнігі » Імёны Свабоды», а так-сама асобныя раздзелы ў кнігах «Вялікае Княства Літоўскае», » Дзесяць вякоў беларускай гіс-торыі». Усе тэксты гучалі ў свой час на хвалях Радыё Сва-бода.

Сярод палітыкаў-муж-чынаў, якія адрадзілі нашу дзя-ржаўнасць, Палута Бадунова была між арганізатараў Пер-шага Усебеларускага з’езду, а напачатку 1918 года яна ўвай-шла ў склад Народнага сакра-тарыяту — першага Ўраду БНР. Подпісы Палуты Бадуно-вай стаяць пад Другой і Трэ-цяй Устаўнымі граматамі, дзе абвяшчалася пра ўтварэнне і незалежнасць БНР.

Прысутных на лекцыі зацікавіла гісторыя стварэння «Ваяцкага гімна» БНР «Мы выйдзем шчыльнымі радамі», словы для якога напісаў Ма-кар Краўцоў, а музыку ства-рыў кампазітар Уладзімір Тэ-раўскі. Пісьменнік са смуткам адзначыў, што большасць ге-рояў БНР загінула ад рук НКУС, а частка з іх — эмігра-вала.

Уладзімір Алоў правёў віктарыну для слухачоў па пы-таннях, звязаных з правядзен-нем Першага Усебеларускага з’езда і непасрэдна з абвяш-чэннем БНР.

— 25 сакавіка 1918 года мара ўсіх незалежнікаў здзей-снілася: Трэцяя Устаўная Гра-мата была прынятая і БНР была абвешчана у доме № 9 па су-часнай вуліцы Валадарскага. Гэта была адна з галоўных падзей ХХ стагоддзя, пасля якой можна было б назваць 25 жніўня 1991 го-да, — адзначыў У. Арлоў. — З трох тысяч нацый, якія існуюць у свеце, толькі двесці змаглі стварыць ула-сныя дзяржавы. Мы здолелі стварыць сваю дзяржаву, яна ёсць, і гэта дае нам гіста-рыч-ную перспе-ктыву. Няхай дзень 25-га са-кавіка будзе святам для ўсіх нас!

Літаратар распавёў пра сумесную працу над новай ілюстраванай кнігай «Ад По-лацка пачаўся свет» са знанымі фотамайстрамі Сяргеем Плыт-кевічам і Змітром Герасімо-вічам. Госці імпрэзы атрымалі кнігі і паўдзельнічалі ў аўто-граф-сесіі пісьменніка.

Э. Дзвінская,

фота аўтара.

 

У Вільні пачаліся імпрэзы да 100-годдзя БНР

17 сакавіка ў Вільні на Зарэччы (Ужупіс) адчынілася вулічная выстава архіўных фотаздымкаў «За Нашы і Вашы — 100!».

Назва выставы звяза-ная з тым, што ў 2018 годзе і Літва і Беларусь практычна адначасова адзначаюць 100-годдзе абвяшчэння дзяржаўна-сці.  Выстава падрыхтаваная да 100-годдзя БНР, арганізаваная пры садзеянні Рэспублікі Ужу-піс.   Выставу можна пабачыць на Зарэччы (Ужупіс) на вуліцы Malunu з 17-га сакавіка да 2 красавіка. На фотаздымках масавае святкаванне 80-ых угодкаў БНР у Менску каля Опернага тэатра.

У сучаснай Беларусі Дзень 25 сакавіка стаў сімвалам нацыянальнага супраціву.

Аўтар здымкаў — Ула-дзімір Сапагоў (1952-2012).

Беларускае Радыё Рацыя.

 

Выстава Паўла Масленікава

1 сакавіка 2018 года ў мастацкай галерэі «Беларт» адкрылася выстава Паўла Ма-сленікава, які нарадзіўся 19 снежня 1983 года ў г. Менску. У 2008 годзе скончыў Беларус-кую дзяржаўную акадэмію мастацтваў (кафедра станкавага жывапісу). У 2008 -2014 гг. выкладаў у гімназіі-каледжы імя І.В. Ахрэмчыка. З 2011 г. выкладае ў Беларускай дзяр-жаўнай акадэміі мастацтваў. З 1999 года прымае ўдзел у рэс-публіканскіх, міжнародных і замежных выставах. У 2016 г. — удзельнік міжнароднага пле-нэра ў Познані (Польшча), а таксама ў Літве — «Залатая Вільня». Лаўрэат дыплома Арт- Беларусь па выніках вы-ставы «Восеньскі салон з Бел-газпрамбанкам».

Спадар Павел мае шэ-раг персанальных выстаў: 1999, 2004 гг. у Магілёўскім мастацкім музеі імя П.В. Мас-ленікава. 2013 года — «Галерэя мастацтва БСМ» г. Менск. У 2014 годзе ён выстаўляўся ў Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь, а таксама ў расейскай і чэшскай амба-садах, а таксама ў 2015 годзе — у карціннай галерэі «Трады-цыя» імя Германа Пранішні-кава (г. Светлагорск).

Працы таленавітага мастака знаходяцца ў прыват-ных калекцыях і галерэях Бела-русі, Расіі, Германіі, Італіі, ЗША, Велікабрытаніі, Канады, Кітая, Чэхіі, Францыі.

На адкрыцці вернісажа з прывітальнымі словамі вы-ступалі: Алесь Наркевіч, Філіп Басалыга, Аксана Аракчэева. Было цікава.

Аляксей Шалахоўскі,

гісторык культуры,

журналіст-фрылансер.

 

 

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *