НАША СЛОВА № 9 (1368), 28 лютага 2018 г.

Аўторак, Сакавік 6, 2018 0

11-я Агульнанацыянальная беларуская дыктоўка

БЕЛАРУСКАЯ ДЫКТОЎКА Ў ФРУНЗЕНСКАЙ АРГАНІЗАЦЫІ г. МЕНСКА

21 лютага ў бібліятэцы імя Францішка Багушэвіча ў Менску прайшла беларуская дыктоўка з нагоды Міжнарод-нага дня роднай мовы. Дык-тоўку правяла Фрунзенская арганізацыя ТБМ г. Менска. Вёў дыктоўку выкладчык, ся-бар Рады ТБМ — Алесь Чэчат. Апрача сяброў ТБМ, бралі ўдзел у ёй і навучэнцы лінгва-гуманітарнага каледжа. Дык-тоўка прайшла ў святочнай атмасферы і засведчыла, што любоў да роднай мовы і сёння жыве ў сэрцах людзей.

Павел Чайкоўскі. Менск.

Дыктоўка ў бібліятэцы імя А. Міцкевіча

У бібліятэцы імя А. Міцкевіча ў Менску 21 лютага адбылося святочнае мерапры-емства, прысвечанае Міжна-роднаму дню роднай мовы. Наведвальнікі бібліятэкі напі-салі дыктоўку па апавяданні Міколы Купавы «Партрэт Францішка Скарыны». Яе пра-дыктавала супрацоўніца біб-ліятэкі Ванда Браніславаўна.

«Партрэт Скарыны ўнікальны паводле ўсіх патра-баванняў кампазіцыі і зместу, і ролі ў нашай гісторыі і ку-льтуры, — гаворыцца ў тэксце.- На партрэце Скарына максі-мальна набліжаны да гледача, паказаны як пісьменнік і пе-ракладчык.»

Для гасцей імпрэзы вы-ступілі з чытаннем вершаў па-эткі Людміла Круглік і Свят-лана Раманава. Святочная су-стрэча завершылася частаван-нем пірагамі з гарбатай.

Э. Оліна.

100 гадоў з дня нараджэння

Алеся Бачылы

Алесь БАЧЫЛА, сапр. Аляксандр Мікалаевіч (2 сакавіка 1918, в. Лешніца, цяпер Пухавіцкі раён Менскай вобласці — 4 студзеня 1983) — беларускі паэт, драматург, пе-ракладчык. Заслужаны дзеяч культуры БССР (1967).

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Караліш-чавіцкай і Сінілаўскай школах на Меншчыне. Завочна скон-чыў Менскі настаўніцкі інсты-тут (1939). Восенню 1939 г. прызваны ў Чырвоную Ар-мію, служыў да 1945 г. Удзель-нічаў у паходзе ў Іран, у баях на Крымскім, Паўночна-Каў-казскім (Чарнаморская група войск), Варонежскім, 2-м Бе-ларускім і 1-м Прыбалтыйскім франтах. Пасля вайны праца-ваў у «Настаўніцкай газеце», потым у газеце «Літаратура і мастацтва» — загадчыкам аддзе-ла, адказным сакратаром (1946-1951), намеснікам галоў-нага рэдактара (1952-57). У 1951-52 г. — уласны карэспан-дэнт «Литературной газеты», рэдактар Дзяржаўнага выда-вецтва БССР. З 1952 года нам. галоўнага рэдактара газеты «Літаратура і мастацтва». У 1957-1972 г. — адказны сакра-тар часопіса «Полымя», у 1972-1978 — старшы рэдактар выда-вецтва «Мастацкая літара-тура».

Дэбютаваў у друку ў 1934 годзе. Аўтар зборнікаў паэзіі «Шляхі» (1947), «Зоры вясеннія» (1954), «Юнацтва» (1959), «Дарыце цюльпаны» (1966), «Тры багіні» (1973), «Белы бярэзнік» (1976), «Га-раць лісты кляновыя» (1981) і інш., паэмы «Асенняя апо-весць» (1965), «Паэмы тугі» (апубл. 1987) пра калекты-візацыю, раскулачванне, ад-вучванне селяніна быць гас-падаром на зямлі.

Аўтар лібрэта опер «Яснае світанне» (1958, муз. А. Туранкова), «Калючая ружа» (1960), «Калі ападае лісце» (1968), «Зорка Венера» (1970) і аперэты «Паўлінка» (1973, усе на муз. Ю. Семянякі).

Аўтар кнігі пра М. Баг-дановіча «Дарогамі Максіма» (1971; 2-е выд., 1983). Пісаў са-тырычныя творы (зборнік «Кавалер Мікіта», 1967) і тво-ры для дзяцей (зб. «Мне купілі самакат», 1981).

Да 100-годдзя з дня нараджэння Алеся Бачылы “Белпошта” выпусціла маста-цкую паштоўку.

Вікіпедыя.

 

Лявону Баршчэўскаму – 60

Лявон Пятровіч БАР-ШЧЭЎСКІ (нар. 4 сакавіка 1958, Полацк) — беларускі фі-лолаг, перакладчык, грамадскі дзеяч і палітык.

Скончыў з адзнакай Менскі дзяржаўны педагагіч-ны інстытут замежных моў на спецыяльнасць нямецкая і анг-лійская мовы. Працаваў вы-кладчыкам нямецкай і англій-скай моваў у школе № 10 г. Полацка, потым у Наваполац-кім політэхнічным інстытуце (цяпер Полацкі дзяржаўны ўні-версітэт). Скончыў аспіран-туру пры Менскім пед-інстытуце замежных моў (1987), атрымаў ступень кандыдата філалагічных навук (1989).

У 1990-1995 гадах Л. Баршчэўскі быў дэпута-там Вярхоўнага Савета XII склікання, уваходзіў у склад парламенцкай апазіцыі БНФ. Працаваў у камісіі па адукацыі, культуры і заха-ванні гістарычнай спадчы-ны, а таксама ў камісіі па міжнародных справах і зне-шнеэканамічнай дзейнасці. Быў суаўтарам канцэпцый, прынятых у 1990-1992 гадах законаў «Аб грамадзянстве», «Аб адукацыі», «Аб рэферэн-думе» і інш. У красавіку 1992 года на 9-й сесіі ад імя Апазіцыі БНФ прадстаўляў распрацава-ны спецыялістамі праект За-кона «Аб барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю», які быў адхілены большасцю Вярхоўнага Савета.

З 1995 года — намеснік старшыні Беларускага народ-нага фронту «Адраджэньне», у 1996-1999 гадах — выконваў абавязкі старшыні партыі пасля эміграцыі Зянона Пазняка. Пасля расколу партыі ў 1999 г. стаў намеснікам старшыні Партыі БНФ Вінцука Вячоркі.

На 10 з’ездзе Партыі БНФ у снежні 2007 года аб-раны старшынём партыі. У ве-расні 2009 года сышоў з пасады старшыні, на якой яго, па выні-ках з’езду партыі, замяніў Аля-ксей Янукевіч. У 2011 годзе разам з групай паплечнікаў выйшаў з Партыі БНФ.

Шматгадовы намеснік дырэктара Беларускага гума-нітарнага ліцэя, які быў афі-цыйна закрыты ўладамі ў 2003 годзе. Шматгадовы сябар рэ-спубліканскай Рады ТБМ.

Аўтар больш за 30 ар-тыкулаў і навуковы кансуль-тант 18-томнай «Беларускай энцыклапедыі» (1996-2004), Рэдактар серыі «Еўра Грама-тыкі» (з 2008). Укладальнік 27-моўнага «Еўраслоўніка» (2008), «Польска-беларускага тэматы-чнага слоўніка для школьнікаў і студэнтаў» (2013) і шмат інш.

Лаўрэат прэміі імя Ф. Багушэвіча Беларускага ПЭН-Цэнтра (1997).

Вікіпедыя.

 

Сакральныя тэксты спрыяюць развіццю нацыянальнай мовы

21 лютага ў Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі адбылася наву-ковая канферэнцыя «Беларус-кая мова ў сферы sacrum: гісто-рыя і сучаснасць».

— Наша канферэнцыя адбываецца ў Міжнародны дзень роднай мовы, — адзначыў акадэмік НАН, доктар філала-гічных навук, прафесар Аляк-сандр Лукашанец. Сам факт правядзення гэтага мерапры-емства ў Дзень беларускай мо-вы сведчыць пра тое, што мова займае важнае месца ў духоўнай сферы жыцця нашага грамад-ства. Гэта працуе на аўтарытэт канфесій, якія дзейнічаюць у краіне, і на прэстыж беларус-кай мовы. Чым больш будзе пашырацца ўжыванне нашай нацыянальнай мовы ў актуаль-ных для развіцця грамадства сферах, тым больш прыязна да яе будуць ставіцца грамадзяне нашай краіны і вернікі розных канфесій. Сумесныя намаганні прадстаўнікоў канфесій да-памогуць нам зрабіць крокі па расшырэнні ўжывання мовы.

З прывітальным сло-вам выступіла дэпутат Палаты Прадстаўнікоў, старшыня ТБМ імя Ф. Скарыны Алена Анісім:

— Наша мова зазнала перыяды ўзлёту і заняпаду, пе-рыяды росквіту і дыскрыміна-цыі. Важна, каб яна прысут-нічала ва ўсіх сферах жыцця, бо мова лучыць нашыя пака-ленні, дае кожнаму чалавеку далучэнне да тых скарбаў, якія былі створаны цягам стагод-дзяў. Канферэнцыя закранае далікатную тэму, якая даты-чыць асабістай прасторы кож-нага чалавека. Хачу пажадаць, каб родная мова гучала што-дня і была натхняючым мо-мантам, служыла апірышчам у жыцці і садзейнічала поспеху!

Дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Ігар Лявонавіч Капылоў адзна-чыў, што падобная канферэн-цыя праходзіць упершыню ў інстытуце, яна сведчыць пра збліжэнне гуманітарнай навукі і веры, пра актыўнае ўзаема-дзеянне святароў з акадэміч-ным асяродкам.

З дакладамі выступілі доктар гістарычных навук, прафесар Аляксандр Кава-леня, доктар тэалогіі ксёндз ка-нонік Ян Крэмез, пратаіерэй Сергій Гардун, доктар габілі-таваны Эва Галахоўска з Поль-шчы, муфцій мусульман Алей Варановіч, магістр багаслоўя Аляксандр Багданенкаў, протапрэсвітар Яўген Усошын, доктар тэалогіі Марына Пашук і ін-шыя.

На канферэнцыі прагучала важная ду-мка пра тое, што сакра-льны тэкст адыгрывае важную ролю ў развіцці нацыянальнай мовы. Перад даследчыкамі стаіць задача перакласці ўсю Біблію на сучасную беларускую мову, каб мець цэльны пераклад, які б можна было б па-раўнаць з рускім сіна-дальным выданнем Бі-бліі.

На мерапрыем-стве быў прадстаўлены Беларускі біблійны кор-пус http://biblija. bnkorpus.info/, які змя-шчае 16 перакладаў Біб-ліі на беларускую мову: Францішка Скарыны, Каталіцкага Касцёлу, Беларускага Экзархату Маскоўскага Патрыяр-хату, Л. Дзекуць — Ма-лея, А. Луцкевіча, кс. В. Гадлеўскага, Л. Галяка, В. Тумаша, кс. Пётры Татарынава, Я. Стан-кевіча, кс. У. Чарняў-скага, А. Клышкі, В. Сёмухі, М. Міцкевіча, А. Бокуна.

Падчас дыскусіі аб-мяркоўвалася варыянтнае ўжыванне тэрмінаў і паняццяў адпаведна ўсходняй і заходняй традыцыі: храм — святыня, хрышчэнне — хрост, распяцце -ўкрыжаванне, благадаць — ла-ска, ангел — анёл, Прычасце — Святая Камунія,Узнясенне — Унебаўшэсце Пана.

Дыскутуючы пра ўжы-ванне словаў » Пан», » Госпад» і » Гасподзь» у адносінах да Бога, даследчыкі засведчылі пра існаванне ў іншых мовах адпаведных словаў «Lord» (англ.) і Senor Jezu (гішп.) і інш.

Айцец Андрэй Крот з Гародні распавёў пра выда-вецкую дзейнасць грэка-ка-толікаў, пачынаючы з 90-ых гадоў мінулага стагоддзя, узга-даў пра вялікія намаганні ў гэтай галіне айца Аляксандра Надсана і дзейнасць выдавец-тваў » Божым шляхам», » Унія» і іншых.

У другой палове дня адбыўся круглы стол «Мова і рэлігія: беларускі кантэкст». У секцыйных паседжаннях аб-мяркоўваліся тэмы лексікалогіі і стылістыкі сучаснай бела-рускай мовы ў сферы sacrum, а таксама праблемы адлюст-равання сакральнага ў творах літаратуры, рэлігійны кампа-нент у мове мастацкіх твораў.

Эла Дзвінская,

фота аўтара:

  1. Акадэмік А.А. Лука-шанец адкрывае канферэн-цыю;
  2. Алена Анісім і іншыя ўдзельнікі мерапрыемства;
  3. Ксёндз Ян Крэмез.

 

Прэзентацыя «Псалтыра» ў Дзень роднай мовы

21 лютага ў Міжна-родны Дзень роднай мовы ў межах канферэнцыі «Беларус-кая мова ў сферы sacrum: гіс-торыя і сучаснасць» адбылася прэзентацыя новага выдання «Псалтыра», ажыццёўленага Каталіцкім касцёлам у год 500-годдзя беларускага кнігадру-кавання.

Аўтары-ўкладалаль-нікі кнігі доктар філалагічных навук, загадчык кафедры гіс-торыі беларускай мовы БДУ, прафесар Мікалай Прыгодзіч і Валянціна Карлаўна Раман-цэвіч распавялі пра гэтае ўніка-льнае выданне. Акрамя псал-моў цара Давіда, кніга ўключае кароткі тлумачальны даведнік, утрымлівае арыгінальныя прадмовы Францішка Скары-ны. Выданне ў прыгожай палі-графіі са зручным буйным шрыфтам аздоблена каляро-вымі ілюстрацыямі з выявамі Святой Зямлі.

— «Псалтыр» на суча-снай беларускай мове асвячае яе, спрыяе павышэнню прэс-тыжу беларускай мовы ва ўсіх сферах грамадства і яе заха-ванню. Нацыянальная мова павінна аб’ядноўваць людзей і нацыю, і Слова Божае таксама павінна аб’ядноўваць, — ад-значыў на прэзентацыі кнігі акадэмік НАН Беларусі, док-тар філалагічных навук, пра-фесар Аляксандр Лукашанец.- «На Беларусі Бог жыве,- казаў Уладзімір Караткевіч».

— Даследчыцкая праца пачалася з канферэнцыі 13 снежня 2008 года «Святое Ева-нгелле і праблемы перакладу на беларускую мову», — распа-вёў доктар філалагічных на-вук, прафесар Міхаіл Прыго-дзіч. Упершыню такая прабле-ма была пастаўлена на наву-ковым узроўні. Штуршком па-служыла кніга Уладзіслава Завальнюка «Родная мова ў ду-хоўным жыцці беларуса» (2008). З таго часу двойчы быў выдадзены «Слоўнік сучаснай беларускай мовы» з уключэн-нем рэлігійнай лексікі. У 2013 годзе быў выдадзены «Энцы-клапедычны слоўнік рэлігійнай лексікі беларускай мовы». Пад-рыхтаваны рукапіс хрысціян-скага міжканфесійнага давед-ніка.

— Паколькі Францішак Скарына пачаў кнігадрука-ванне з «Псалтыра», ксёндз Уладзіслаў паставіў нам зада-чу: перакласці кнігу на сучас-ную беларускую мову, — ус-памінае выдатнік народнай ас-веты, выкладчыца са шматга-довым стажам Валянціна Кар-лаўна Раманцэвіч.

Яна здзейсніла пілі-грымку на Святую Зямлю, прааналізавала шматлікія кры-ніцы, выслухала пытанні лю-дзей, не аднойчы прачытала Евангелле. Яна звярнула ўвагу на тое, што ў Новым Запавеце да Хрыста хворыя звярталіся з заклікамі: «Іісусе, сыне Да-відаў, вылечы нас!», нагад-ваючы пра яго паходжанне з роду цара Давіда. Рыхтуючы кнігу да выдання, ксёндз Ула-дзіслаў Завальнюк выдатна распрацаваў тэматыку псал-моў.

Гэта была першая маш-табная навуковая канферэн-цыя ў найноўшы час, якая праходзіла ў Інстытуце мова-знаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі з удзелам да-следчыкаў — філолагаў, гісто-рыкаў, перакладчыкаў і прад-стаўнікоў розных рэлігійных канфесій.

Эла Дзвінская,

фота аўтара:

  1. Псалтыр 2017 года выдання на беларускай мове.

 

 

У Менску прэзентавалі апошні том “Гістарычнага слоўніка беларускай мовы”

У менскім Музеі Яку-ба Коласа прэзентавалі апошні 37-ы том “Гістарычнага слоў-ніка беларускай мовы”. Гаво-рыць дырэктар Інстытута мо-вазнаўства Акадэміі навук Бе-ларусі Іван Капылоў:

— Мова старабеларус-кая абслугоўвала магутную еўрапейскую дзяржаву пад назвай Вялікае Княства Літоў-скае. З гэтай мовай лічыліся і нашы суседзі: у Канцылярыі Маскоўскай дзяржавы і ў кан-цылярый Каралеўства Поль-скага таксама паважалі, мусілі паважаць, старабеларускую мову і афіцыйна дзелавыя пісь-мы, накіраваныя ў ВКЛ, так-сама пісаць на гэтай мове. Гэта слоўнік — тая платформа, якая дазваляе нам усвядоміць сябе старажытнаеўрапейскім наро-дам, са старажытнай, самабыт-най, еўрапейскай мовай, якую мы павінны перадаваць з па-калення ў пакаленне.

Задача стварыць “Гіс-тарычны слоўнік беларускай мовы” была пастаўлена ў Ін-белкульце яшчэ ў 1920-я гады. Больш за 90 гадоў спатрэбі-лася, каб справа дайшла да за-вяршэння.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск.

На Наваградчыне дыктоўку напісалі каля 2800 чалавек

«Блізкі свет» Раісы Крывальцэвіч, або Мова і памяць

Міжнародны дзень роднай мовы — свята, якое з 1999 года адзнача-ецца штогод 21 лютага з мэтай заах-вочвання моўнай разнастайнасці і шматмоўнай адукацыі і спрыяе ўсве-дамленню моўных і культурных тра-дыцыяў, якія грунтуюцца на ўзаема-разуменні, цярпімасці і дыялогу. Дата 21 лютагабыла абраная таму, што ў гэты дзень у 1952 годзе загінулі пяць студэнтаў, што змагаліся за прызнанне бенгальскай мовы ў якасці дзяржаў-най ва Усходнім Пакістане, які ў 1971 годзе стаў асобнай дзяржавай Бангла-дэш. Свята было заснавана арганіза-цыяй ЮНЭСКА.

21 лютага ў бібліятэку была запрошана аўтар, празаік і эсэіст Раіса Крывальцэвіч, з якой бібліятэку звяз-ваюць добрыя сяброўскія адносіны. Гэта ўжо другая сустрэча з пісьмен-ніцай. Нарадзілася Раіса Яўгенаўна ў вёсцы Слухавічы на Наваградчыне. Скончыла Менскі педагагічны інсты-тут імя М. Горкага. Друкавалася ў часопісах «Верасень» і «Дзеяслоў». Аўтарка кнігі абразкоў «Дарога» (2014).

У верасні 2017 года ў біблія-тэцы прайшла творчая сустрэча з ёй. Раіса Яўгенаўна — сапраўдная бела-руска, якая не толькі прыгожа раз-маўляе на мілагучнай беларускай мо-ве, але яшчэ і ведае яе дасканала, ро-біць усё магчымае, каб куфэркі багац-ця роднай мовы не пусцелі.

На жаль, у Беларусі людзі ма-ла гавораць на роднай мове. У Між-народны дзень роднай мовы супра-цоўнікі раённай бібліятэкі змаглі пра-верыць свае веды, напісаўшы дык-тоўку. Тэкст чытала Раіса Яўгенаўна з кнігі Вінцука Адважнага, беларус-кага пісьменніка, паэта, публіцыста з серыі «Беларускі кнігазбор». Сёння не так часта даводзіцца трымаць у ру-ках ручку даросламу чалавеку. Калі школьныя гады далёка, пачуцці зусім іншыя. Таму аднесліся да гэтага су-працоўнікі вельмі сур’ёзна. Склада-ныя сказы, знакі прыпынку — усё гэта давялося ўспомніць.

Потым паступова непасрэдна перайшлі да другой часткі сустрэчы.

Аўтар падзялілася сваімі ўспа-мінамі, перажываннямі, аналізуючы ўласную кнігу «Блізкі свет. Хатні сло-ўнік-успамін». Гэта своеасаблівая кні-га сямейнай памяці, у якой праз пада-дзеныя словы, афарызмы, прыказкі, прымаўкі, якія ўжываліся ў сям’і, аў-тар хацела пакінуць удзячны ўспамін пра сваіх бацькоў, паказаць незвычай-ную адметнасць і сакавітасць бела-рускай мовы, нагадаць «родныя слу-хавіцкія слоўцы». Першае жаданне запісваць узнікла яшчэ ў студэнцкія гады. Па асноўнай сваёй прафесіі Раіса Яўгенаўна, дарэчы, настаўнік нямец-кай мовы.

Яна расказвала пра тое, што калі чытала бацькам запісанае, зана-тоўвала каментарыі бацькі. З часам зразумела каштоўнасць і неабход-насць прамоўленага. Аўтар адзначыла спецыфічныя моўныя асаблівасці На-ваградчыны, пра якія яна прачытала ўпершыню ў кнізе «Памяць. Нава-грудскі раён» у артыкуле Булыкі «Мова Навагрудчыны». Ішла таксама размова пра жывучасць народнага слова. Асобна прыводзіліся прыкла-ды этымалагізмаў, рабіўся аналіз асоб-ных слоў.

Зараз Раіса Яўгенаўна працуе над кнігай, прысвечанай мастаку і зе-мляку Віктару Залаціліну, які таксама збірае тапонімы сваёй мясцовасці. Моўнае багацце свайго краю і яго гісторыя таксама будуць занатаваны ў новай кнізе. Словы, па думцы аўтара, як «зачэпка да вяртання ў мінулае», да жывога народнага маўлення бела-русаў.

Іна Анатольеўна Шаўчук,

загадчык аддзела

абслугоўвання і інфармацыі

ДУК «Навагрудская раённая бібліятэка».

 

А асноўны ўклад у дыктоўку на Наваградчыне ўнеслі ўстановы адукацыі. Сёлета Агульнанацыяна-льную дыктоўку пісалі 18 школ На-ваградскага раёна або 2780 вучняў. Дыктоўку пісалі ў 12 населеных пун-ктах. Пра гэта старшыні Наваград-скага ТБМ Святлане Абдулаевай па-ведамілі ў аддзеле адукацыі раёна.

Наш кар.

 

 

Дыктоўка ў Валожыне

21 лютага прайшоў 1-шы этап напісання Агульнанацыянальнай дыктоўкі ў горадзе Валожыне, ініцыя-тарам правядзення якой стала Вало-жынская суполка ТБМ.

Напісанне дыктоўкі сябрамі суполкі стала ўжо традыцыйным. Сё-лета ж упершыню да гэтай светлай акцыі далучыліся і іншыя валожын-цы. Аўдыторыю склалі 17 чалавек, на жаль, па сур’ёзных прычынах адсу-тнічалі 5 сяброў, але тых, хто прый-шоў, яднала роднае слова і дух бела-рускасці…

Быў узяты адзін з прапана-ваных тэкстаў ТБМ — «На пачатку было слова» Анатоля Бутэвіча. Дык-тоўку пісалі ў раённай ЦРБ, чытала настаўніца беларускай мовы і літа-ратуры, старшыня Валожынскай су-полкі ТБМ імя Ф. Скарыны Людвіка Таўгень.

Найлепшыя вынікі паказалі Лізавета Пятроўская (сябра ТБМ, кі-раўнік Заслужанага фальклорнага ка-лектыва «Гасцінец»), якая з сынам Станіславам прыехала з Ракава;  Ма-рыя Трапашка (сябра ТБМ, аўтар 3-х зборнікаў рэлігійных і інш. песень) з Вішнева; Наталля Штэйнер (журна-лістка); Тамара Сухавецкая (працава-ла стыльрэдактарам у мясцовай газе-це); Аксана Віршыч (псіхолаг СШ № 2 г. Валожына); Валянціна Краўневіч (журналіст раённай газеты «Працоў-ная слава»).

Вырашылі наступны раз пі-саць дыктоўку 25 сакавіка, спадзяём-ся, большым складам сяброў.

Наш кар.

Фота Валянціны Краўневіч.

 

Павел Сцяцко

Прозвішчы Беларусі 

Новая серыя

(Працяг. Пачатак у папяр. нум.)

  1. Хвашчынскі (Мікалай) — вытвор з фармантам -ынскі (-інскі) ад тапоніма Хвашчы з семантыкай ‘народзінец, жыхар названай мясцо-васці, паселішча': Хвашч-ынскі. ФП: хвошч (‘шматгадовая споравая раслін сямейства хвашчовых з зялёнымі, звычайна галінастымі сцёбламі і лус-каватым лісцем’) — Хвошч (мянушка) — Хвошч (прозвішча) — Хвашчы (‘мясцо-васць з прозвішчамі Хвошч‘) — Хва-шчынскі.
  2. Хвашчэўская (Алеся) — вывор з фармантам прэстыжнасці (шляхетнасці) -эўскі ад прозвішча Хвошч. Гл. Хвашчынскі.
  3. Хвяжэнка (Вольга) — другасная форма, першасная Хвя-джэнка — вытвор з фармантам -энка ад антрапоніма Хведзя і значэннем ‘нашчадак (дачка) названай асобы': Хвядж(дз/дж)-энка. ФП: Фёдар і Хведар (імя <грэч. ‘Божа дар’) — Хведзя і Хведжа (рэг.) — разм. форма — Хвя-джэнка — Хвяжэнка.
  4. Хількевіч (Уладзімір) — вытвор з суфіксам бацькаймення —евіч і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Хільк-евіч. ФП: хілы (‘слабы, хваравіты’) — хілько (‘пра хілага чала-века’) — Хілько (мянушка, потым про-звішча) — Хількевіч.
  5. Хілько (Хрысціна) — семантычны вытвор ад апелятыва хілько ‘хілы, хваравіты чалавек’.
  6. Хільмановіч (Уладзі-мір) — вытвор з суфіксам бацькаймен-ня -овіч ад антрапоніма Хільман і зна-чэннем ‘нашчадак названай асобы': Хільман-овіч. ФП: Філімон (імя <грэч. з семантыкай ‘любіць’) — Хілімон, Хіль-мон (народныя варыянты) — Хільман (празванне, потым прозвішча) — Хіль-мановіч.
  7. Хільчэўскі (Аляксандр) — вытвор з фармантам -эўскі ад тапоніма Хількі і значэннем ‘наро-дзінец, жыхар названай мясцовасці, паселішча': Хільч/эч -эўскі. ФП: хілы (‘слабы, хваравіты’) — Хілы (мянушка, потым прозвіша) — Хілько (‘пра хілага, хваравітага чалавека’ — (мянушка)) — Хілько (прозвішча) — Хількі (тапонім) — Хільчэўскі.
  8. Хінская (Таццяна) — вы-твор з фармантам -ская ад тапоніма Хіны і значэннем ‘народзінка, жыхарка названай мясцовасці, паселішча': Хін-ская.
  9. Хітрык (Ганна) — вытвор з суфіксам -ык ад антрапоніма Хітры і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Хітр-ык. ФП: хітры (‘выкрутлівы, які дзейнічае скрытна, не яўна, на зман’) — Хітры (мянушка, потым про-звішча) — Хітрык. Параўн. Худык, Хворык.
  10. Хлусевіч (Тамара) — форма бацькаймення з фармантам —евіч ад антрапоніма Хлус і значэннем ‘нашчадак (дачка) названай асобы': Хлус-евіч. ФП: хлус (‘той, хто хлусіць; манюка’) — Хлус (мянушка) — Хлус (про-звішча) — Хлусевіч.
  11. Ходзька (Дамінік) — се-мантычны вытвор ад апелятыва ходзька ‘той, хто ходзіць’ (пра малых дзяцей, якія пачынаюць хадзіць).
  12. Храмогін (Андрэй) — вытвор з прыналежным суфіксам -ін ад антрапоніма Храмога і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Храмог-ін. ФП: храмы (рус.) ‘кульгавы, кры-вы’)) — храмога (‘пра кульгавага, кры-вога чалавека’, фармант -ога) — Хра-мога (мянушка, потым прозвішча) — Храмогін.
  13. Храмчанкова (Ніноль) — вытвор з фармантам -ова ад антра-поніма Храшчанок і значэннем ‘на-шчадак названай асобы': Храмчанк-ова. ФП: храмы (рус.) — хромка (‘хра-мы чалавек’) — Хромка (мянушка, по-тым прозвішча) — Хромчанка (‘нашча-дак хромкі’, фармант -анка) — Храм-чанкова.
  14. Хромчанка (Ігар) — вы-твор з фармантам -анка ад антрапоні-ма Хромка і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Хромч(к/ч)анка. ФП: храмы (рус. хромой ‘кульгавы, кры-ўко’) — Храмко (мянушка потым про-звішча) — Хромчанка (рус. Хром-ченко).
  15. Хрусталёў (Барыс) — вы-твор з прыналежным суфіксам -ёў ад антрапоніма Хрусталь і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Хрустал-ёў. ФП: хрусталь (рус. ‘крышталь’ (Даль)) — Хрусталь (мянушка, потым прозвішча) — Хрусталёў.
  16. Хрушчоў (Андрэй) — вытвор з прыналежным суфіксам -оў ад антрапоніма Хрушч і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Хрушч-оў. ФП: хрушч (‘жук сямейства плас-цініставусых; майскі жук’) — Хрушч (мянушка, потым прозвішча) — Хруш-чоў.
  17. Хрысценка (Канстан-цін) — вытвор з фармантам -енка ад антрапоніма Хрыста і значэннем ‘на-шчадак названай асобы': Хрысц-енка. ФП: Хрыстафор (імя, з мовы грэкаў ‘які нарадзіў Хрыста’) — Хрыста (гу-тар. форма) — Хрыста (мянушка, по-тым прозвішча) — Хрысценка. Або ад Хрысця (Хрысціна, імя, з мовы грэкаў ‘хрысціянін’), з фармантам -енка і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Хрысц(я)енка.
  18. Хутарская (Ларыса) — вытвор з фармантам -ская ад тапоніма Хутар і значэннем ‘народзінка, жы-харка названай мясцовасці, паселішча': Хутар-ская. ФП: хутар (‘адасоблены сялянскі зямельны ўчастак разам з ся-дзібай уладальніка’) — Хутар (тапонім) — Хутарская. Або семантычны вы-твор ад прыметніка хутарскі ‘які адно-сіцца да хутара, звязаны з ім’ — Ху-тарскі (-ая).
  19. Цабкала (Жанна) — дру-гасная форма, першасная Цапкала — семантычны вытвор ад апелятыва цап-кала ‘той, хто хапае рукамі, ‘цапае’. Форма з «б» дзеля адмежавання ад апелятыва.
  20. Царлюкевіч (Віталь) — вытвор з суфіксам бацькаймення —евіч ад антрапоніма Царлюк і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Царлюк-евіч.
  21. Царун (Павел) — семан-тычны вытвор ад апелятыва царун ‘той, хто царуе (цар-ун), гаспадарыць, пануе ў чым-н.’ (царун у гульні ў кар-ты, футбол) (Слонімшчына).
  22. Целеш (Лявон) — семан-тычны вытвор ад апелятыва целеш ‘той, хто апрацоўвае калоды’ (Падруч-ны гістарычны слоўнік субстантыўнай лексікі) або (рэг.) целеш ‘калода, кру-гляк’.
  23. Целешава (Таццяна) — вытвор з фармантам -ава ад антра-поніма Целеш і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Целеш-ава. ФП: целеш (‘калода, кругляк’ (Бяльк.)) — Целеш (мянушка) — Целеш (про-звішча) — Целешава.

(Працяг у наступным ну-мары.)

 

Жыві, родная мова!

Бяссмертнае слова, ты, роднае слова!

Ты крыўды, няпраўды змагло;

Хай гналі цябе, накладалі аковы,

Дый дарма: жывеш, як жыло!

Я. Купала.

 

З нагоды Міжнароднага дня роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага ў чытальнай зале ДУК «Карэліцкая раённая бібліятэка» саб-раліся вучні мясцовых школ, актыўныя чытачы бібліятэкі, работнікі культуры. Ладзілася кніж-ная выстава «Гімн роднай мове», якая складаецца з раздзелаў: «Ад прадзедаў спакон вякоў…», «Развіццё беларускай мовы», «Нашы любімыя беларускія творы».

Адкрылася сустрэча відэаролікам пра Сінявокую Беларусь і гучаннем знаёмых радкоў «Мой родны кут, як ты мне мілы…».

Бібліятэкар Валянціна Кошур, ведучы гаворку пра шлях развіцця роднай мовы, заклі-кала яе вывучаць, пашыраць, распрацоўваць, бо матчына мова — найвя-лікшы скарб.

Пра прыгажосць роднай мовы, уклад белару-скіх пісьменнікаў у яе раз-віццё, адносіны да народнага скарбу гаварыла ў сваёй прамове начальнік аддзела ідэалагічнай работы, куль-туры і па справах моладзі райвыканкама Іна Санчук.

— Калі мы будзем бе-рагчы мову, то мы будзем берагчы спачыну, — сказала прамоўца.

Сябар Саюза пісь-меннікаў Рэспублікі Бела-русь Святлана Кошур заклікала прысутных авалодваць роднай мовай. Па яе меркаванні, трэба пачынаць з самага маленства, а таксама саміх сябе. Прачытаўшы верш пра родную мову Л. Геніюш, запрасіла прысутных напісаць агуль-нанацыянальную дыктоўку.

— Акрамя таго, гэты тэкст павінен вам спадабацца і закрануць вас, — сказала Святлана Андрэеўна.

Урывак П. Сабіна «Плач вады» тычыўся мясцовых краявідаў, вазера Свіцязь і жвавень-кай рачулкі Сваротва, якая адзіная выцякае з шыкоўнага возера. Сапраўды — родная мова чы-стая, светлая, мілагучная, і трэба яе берагчы і шанаваць.

Наталля Уладзіміраўна Казарэз,

метадыст ДУК

«Карэліцкая раённая бібліятэка».

 

Віншуем сяброў ТБМ, якія нарадзіліся ў сакавіку

Адаміна Алена

Адамовіч Славамір Генрыхавіч

Азарчык Раман Уладзіміравіч

Анацка Ганна

Андрэас Анатоль

Аніскевіч Алег

Аноп Віталь Аляксандравіч

Антонава Алена Аляксеўна

Арочка Ларыса Іванаўна

Асіпчук Аксана Мікалаеўна

Аскерка Анатоль

Астаповіч Галіна Канстанцін.

Астроўскі Аляксандр Алякс.

Аўсяннікава Тамара Алякс.

Баброўская Людміла

Бажыцка Алег Аляксандравіч

Бандарэнка Юлія Дзмітрыеўна

Бараноўскі Сяргей

Бародзіч Ганна Стафанаўна

Баршчэўскі Лявон Пятровіч

Барэль Таццяна Уладзіміраўна

Баўсюк Мікола

Бахцізіна Кацярына Георгіеўна

Белякоў Аляксандр

Бермант Раіса Барысаўна

Богдан Вадзім

Бойка Сяргей Васільевіч

Бохан Уладзіслаў Сяргеевіч

Бубула Вольга

Бугай Казімір Іосіфавіч

Бугук Яўгенія Якаўлеўна

Бука Таццяна Леанідаўна

Булак Аляксандр

Бураўкін Арсень Аляксеевіч

Бутылін Міхась Уладзіміравіч

Бяляева Наталля Уладзімір.

Васільчанка Мікола Рыгоравіч

Вашкевіч Андрэй Фрыдрых.

Вашкевіч Ігар Пятровіч

Віцько Дзмітры Вячаслававіч

Войшніс Фаіна Сцяпанаўна

Вулхайзер Курт Фрэдрык

Вянгура Ніна Фёдараўна

Вярбіцкая Ядвіга Станіслав.

Вячорка Францішак Валянцін.

Галец Вольга Георгіеўна

Гапеенка Анатоль Мікалаевіч

Гарасюк Аляксандр

Гардзей Н. М.

Гаркавая Людміла

Гарэлікава Ларыса Эдуардаўна

Герасімовіч Валянцін Іванавіч

Гіль Лілея Эдмундаўна

Гоўша Сяргей Канстанцінавіч

Грамыка Валянціна Васільеўна

Грыгаровіч Радаслаў Іванавіч

Грыгор’еў Аляксандр Віктар.

Грынь Наталля Станіславаўна

Грышкевіч Юры Генадзевіч

Гук Ганна Іванаўна

Гуркоў Канстанцін Уладзімір.

Дабратвор Ілля Мікалаевіч

Давыдоўская Алена Сяргееўна

Дайлідка Юры

Далудзенка Анастасія Дзмітр.

Дамасевіч Віталь Уладзімірав.

Дапкюнас Жанна Казіміраўна

Дарашкоў Сяргей

Дзіцэвіч Рычард Мікалаевіч

Дзмітруковіч Вольга Фёдар.

Другакова Марына Мікал.

Дрык Людміла

Дубіцкі Уладзімір Пятровіч

Дыдышка Ніна

Дэц Алена Георгіеўна

Жылко Антон Мікалаевіч

Забалотная Леакадзія Віктар.

Завацкі Яўген Ігаравіч

Занкевіч Сяргей Міхайлавіч

Згірскі Міхаіл Францавіч

Здзітавец Алена Уладзіміраўна

Зінавенка Сяргей Леанідавіч

Зянькевіч Барыс Барысавіч

Іванова Бярнарда Пятроўна

Ішчанка Галіна Мікалаеўна

Кавальчук Дамініка Сяргееўна

Кавальчук Дзмітры Леанідавіч

Кадушка Вера Уладзіміраўна

Казлова Аляксандра Віктар.

Каліновік Вольга Фёдараўна

Калоша Аляксандр Аляксанд.

Кандраццева Зінаіда Міхайл.

Капковіч Вольга

Карабач Марыя

Каралёва Таццяна Іванаўна

Карась Ганна Аляксандраўна

Караткевіч Таццяна Мікал.

Карлінскі Віктар Адамавіч

Карпіцкі Максім Юр’евіч

Кашкур Іосіф Станіслававіч

Кечанкоў Мікалай Мікалаевіч

Кірылаў Герман Іларыёнавіч

Кіслая Вольга Юр’еўна

Клімавец Яўгенія Антонаўна

Клімус Андрэй

Клінава Дарыя

Коваль Ірына Віктараўна

Козел Ларыса Міхайлаўна

Конічава Галіна

Корань Вольга

Кохан Павел Сяргеевіч

Крапоціна Вольга Іванаўна

Красніцкі Віктар Яўгенавіч

Крол Цімур Аляксандравіч

Крук Ларыса Васільеўна

Крукоўскі Уладзімір

Крывенькая Марына Расцісл.

Кулеўскі Уладзіслаў Ігаравіч

Кулішча Эдуард Францавіч

Кунцэвіч Уладзімір Генадз.

Курбацкі Аляксандр Міхайл.

Кухаронак Валянціна Іванаўна

Кухто Васіль Іванавіч

Лазіцкі Дзяніс Андрэевіч

Лазоўскі Алег Алегавіч

Лапенка Аляксей Купрыянавіч

Лапіцкі Аляксей Іванавіч

Латушка Ірына

Латыш Аліна Лявонаўна

Леўшукоў Андрэй

Ліннік Мікалай Міхайлавіч

Лісоўскі Тарас Станіслававіч

Ліцьвінчук Наталля

Лойка Ганна Станіславаўна

Лукашэвіч Аляксей Пятровіч

Луханіна Алена Альбінаўна

Ляўковіч Міхась Васільевіч

Мазанік Аляксандр Віктаравіч

Макар Юры Уладзіміравіч

Макарэвіч Сяргей Іосіфавіч

Малахава Людміла Віктараўна

Малашанка Зміцер Васільевіч

Малашчанка Ядвіга Алегаўна

Малышчыц Мікалай Васіл.

Мамонька Алена

Мамчыц Эдуард Іосіфавіч

Марачкін Аляксей Антонавіч

Марус Алена

Маханько Алена Валер’еўна

Махвіц Аляксей Яўгенавіч

Мацвееў Ігар Аляксеевіч

Мельнікава Анжэла

Мельнікава Святлана

Мерцалава Надзея Фёдараўна

Мінава Вера

Місевіч Мар’ян

Міхалькевіч Віталь Генрых.

Міхалькевіч Віталь Паўлавіч

Міхалькевіч Уладзіслаў Генр.

Міхнавец Дзіна Мікалаеўна

Мухіна Надзея Аляксандраўна

Мяцюн Таццяна Мар’янаўна

Насовіч Эдуард Піліпавіч

Несмяянава Людміла Данілаўна

Носава Галіна

Падгайскі Мікалай Вячаслав.

Пазднякова Анастасія Дзмітр.

Пазняк Марыя

Пальчэўскі Юры Леанідавіч

Паляк Надзея Васільеўна

Панкевіч Аляксандр

Папковіч Уладзімір Антонавіч

Паўлавец Зміцер Змітравіч

Паўлюковіч Ніна

Пералайка Мікалай Уладзімір.

Перападзя Ліна Фёдараўна

Праконіна Вера Уладзіміраўна

Прыбыш Ірына Мікалаеўна

Прыгодзіч Фёдар Уладзімір.

Пяткевіч Аляксей Міхайлавіч

Пятручык Уладзіслаў Анатол.

Рабчынская Лідзія Аляксееўна

Раманоўская Ганна Леанідаўна

Раманоўская Яніна

Рамашэўская Людміла Алякс.

Родзік Анатоль Леанідавіч

Рулевіч Алена Валер’янаўна

Русан Сяргей Іванавіч

Руткоўская Антаніна Фадз.

Рыбакова Ірына Алегаўна

Рыбакоў Яўген Юр’евіч

Рыбачонак Аляксандр Міхайл.

Рымша Ангеліна Алегаўна

Сабалеўская Вольга Аляксан.

Савіцкі Максім

Савіцкі Павел Уладзіміравіч

Садоўская Алена Станіслав.

Садоўскі Раман

Салдаценка Ігар Пятровіч

Санько Зміцер Хведаравіч

Саракавік Анатоль Вячаслав.

Сарнацкі Аляксандр Балясл.

Саўчанка Марыя Уладзімір.

Севасцьянава Ганна Сяргееўна

Сідаровіч Ала Рамуальдаўна

Сідарэвіч Святлана Рыгораўна

Сідарэнка Сяргей Уладзімір.

Сінькевіч Сяргей Алегавіч

Сіняўская Вера Васільеўна

Смаль Вячаслаў Мікалаевіч

Смірнова Рэната Юр’еўна

Старавойт Наталля Юр’еўна

Стаўбун Ірына Іванаўна

Стахоўскі Станіслаў Аляксан.

Стаціўка Мікалай

Страха Соф’я Валянцінаўна

Стэпусь Васіль

Суравіцкі Віталь Анатольевіч

Сурскі Ягор Дзмітрыевіч

Сухарава Любоў Васільеўна

Сушко Вера Іванаўна

Сцямпкоўскі Сяргей

Сцяцко Павел Уладзіміравіч

Сянкевіч Васіль Іванавіч

Табушава Ірма Алегаўна

Тамулёнак Мікалай Іванавіч

Тацянкоў Генадзь Максімавіч

Толсцік Вольга

Точка Людміла Браніславаўна

Трайнель Віктар

Траццякова Алена Уладзімір.

Трацяк Іван Іванавіч

Трашчанка Уладзімір Яўхім.

Турок Марыя Аляксандраўна

Уазіз Амін

Узлоўскі Валянцін

Федаровіч Валерый Васільевіч

Філіпаў Мікалай Альбертавіч

Фірысюк Таццяна Мікалаеўна

Хабян Вольга

Хамрэнка Ірына Алегаўна

Харашылава Тамара Пятроўна

Хацятоўскі Аляксей Аляксан.

Храпавіцкі Васіль Сяргеевіч

Цвяткова (Русак) Надзея Іван.

Цыркуноў Аляксандр Іванавіч

Чакур Анатоль Мміхайлавіч

Чаляпін Аляксей

Чапля Аляксей Генрыкавіч

Чарняўская Святлана

Чашчына Наталля Мікалаеўна

Чэчат Сяргей Аляксандравіч

Шавель Яўген Іванавіч

Шагулін Алег Іванавіч

Шадыра Вадзім Іосіфавіч

Шарах Генадзь Мікалаевіч

Шаргаева Святлана Міхайл.

Шарэйка Вольга

Шахоўская Святлана Уладзім.

Шыпіла Вераніка Уладзімір.

Шышкіна Лена Сяргееўна

Шышук Андрэй Іванавіч

Шэметава Алеся Аляксандр.

Якубоўская Таццяна

Якубук Наталля Раманаўна

Яноўская Марыя

Януковіч Вікторыя Эдуард.

Янчанка Алена Рыгораўна

Яўдошына Ларыса Іванаўна

Яцына Яна Мікалаеўна

 

11-я Агульнанацыянальная беларуская дыктоўка ў сумежжы

Другую ўстаўную грамату БНР пісалі пад дыктоўку ў Варшаве

Беларусы Варшавы пазнаёміліся са зместам гіста-рычнага дакумента падчас Агу-льнанацыянальнай дыктоўкі, якая ўжо дзясяты раз прахо-дзіць тут у Міжнародны дзень роднай мовы. Працягвае па-этка і тэлевядоўца Валярына Кустава:

— Мы пісалі Агульна-нацыянальную беларускую дыктоўку. Гэта традыцыя, якая доўжыцца ўжо 10 гадоў. Уласна кажучы, сёння быў юбілейны год. І акурат першая дыктоўка пісалася да 90-годдзя БНР. Такім чынам, гэтай дык-тоўкай мы пачынаем марафон святкавання 100-годдзя БНР.

Сувязь паміж развіц-цём нацыянальнай культуры і дабрабытам насельніцтва тлу-мачыць прафесар гісторыі, вы-кладчык Варшаўскага ўнівер-сітэта Вячаслаў Швед:

— Уся гісторыя розных краінаў, не толькі нашай, па-казвае, што чым больш народ валодае мовай, карыстаецца ёй, тым больш ён узрастае ў сваёй культуры агульнай, а таксама эканамічнай, што звязана, ка-нешне, і з побытам.

Тэкстам дыктоўкі была Другая ўстаўная грамата Вы-канаўчага камітэта Усебелару-скага з’езда, прынятая ў Мен-ску 9-га сакавіка 1918 года. Менавіта гэты дакумент абвес-ціў нараджэнне Беларускай Народнай Рэспублікі.

Эдуард Жолуд, Беларускае Радыё Рацыя, Варшава. Фота аўтара.

У Варшаўскім універсітэце таксама была дыктоўка пра БНР

Дзень роднай мовы адзначылі дыктоўкай пра ста-годдзе БНР. Мерапрыемства арганізавала кафедра белару-сістыкі Варшаўскага ўніверсі-тэта. Тэкст чытала супрацоўнік навучальнай установы Вольга Трацяк:

— У гэтым годзе прыпа-дае 100 гадоў з дня абвяшчэння БНР. Упершыню кафедра бе-ларусістыкі менавіта з нагоды Міжнароднага дня роднай мо-вы зарганізавала беларускую дыктоўку. Спадзяёмся, што будзе працяг.

У дыктоўцы ўзяло ўдзел каля трыццаці чалавек. Адметна, што сярод прысут-ных былі не толькі беларусы, але таксама палякі, украінцы, госці з Чэхіі і Расеі.

Адам Завальня, Беларускае Радыё Рацыя, Варшава. Фота аўтара.

У трох літоўскіх гарадах правялі беларускія дыктоўкі да Дня роднай мовы

Дыктоўкі, прымерка-ваныя да Міжнароднага дня роднай мовы прайшлі ў Вільні, Клайпедзе і Вісагінасе. Агулам у імпрэзах прынялі ўдзел амаль 60 чалавек, паведамілі Свабо-дзе ў Амбасадзе Беларусі ў Літве.

У Вільні мерапрыем-ства арганізавала амбасада Беларусі ў Літве. Як паведаміў Радыё Свабода прадстаўнік амбасады такая дыктоўка пра-водзілася імі ўпершыню за доўгі час. Клас беларускай гім-назіі імя Францішка Скарыны ў Вільні сабраў 30 чалавек. Cярод іх былі дыпламаты, прадстаўнікі дыяспары, вучні гімназіі і іх бацькі. Тэкст дык-тоўкі быў прысвечаны біягра-фіі драматурга Вінцэнта Дуні-на-Марцінкевіча, 210-годдзе якога адзначаецца сёлета.

— Тое, што сюды прые-халі людзі нават з іншых гара-доў Літвы, паказвае шчырую любоў беларусаў да матчынай мовы, — адзначыла дарадца-пасланнік амбасады Людміла Таратыновіч.

Прадстаўнікі дыяспа-ры самарганізаваліся ў Віса-гінасе, дзе напісаць дыктоўку прыйшло 15 чалавек. У Клай-педзе святочныя мерапрыем-ствы былі арганізаваныя гана-ровым консулам Беларусі і старышынём беларускай су-полкі «Крыніца» Мікалаем Логвінавым. Дыктоўку пісалі 12 чалавек, пасля святкаванне працягнулася імпрэзай пры-свечанай кнігадрукару Фран-цішку Скарыну.

Радыё Свабода.

На здымку: Беларус-кая дыктоўка ў Вільні.

Вучні Бельскай «Тройкі» напісалі беларускую дыктоўку

Комплекс школаў імя Яраслава Кастыцэвіча ў Бель-ску-Падляшскім адсвяткаваў Міжнародны дзень роднай мо-вы. Дзякуючы Дарафею Фё-ніку, вучні таксама мелі маг-чымасць больш даведацца пра патрона сваёй пляцоўкі.

— Менавіта Яраслаў Кастыцэвіч сфармаваў бель-скую «Тройку», кажа настаўні-ца беларускай мовы Валянціна Бабулевіч. — Ён па-сапраўднаму адраджаў беларускае слова.  Ён ведаў і разумеў асяроддзе і тое, што вёскі — гэта беларуская мо-ва. І ён прыкладаў намаганні для развіцця беларускага шко-льніцтва. І таму, па-першае, я вырашыла  падкрэсліць заслу-гі Яраслава Кастыцэвіча. А па-другое, вырашыла зрабіць ды-ктоўку.

Гэта была першая агу-льнашкольная дыктоўка, пры-свечаная Міжнароднаму дню роднай мовы, якая прайшла ў Комплексе школаў з дадатко-вай беларускай мовай наву-чання імя Яраслава Кастыцэ-віча ў Бельску-Падляшскім.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё

Рацыя,

Бельск-Падляшскі.

Фота аўтара.

З УСІМ БЕЛАРУСКІМ СВЕТАМ

Святочны настрой, адухоўленыя твары, шчырыя віншаванні, далікатныя  кветкі, задушэўныя прамовы, хвалю-ючыя ўспаміны… і засяроджа-насць асноўнай дзеі — Нясвіж-чына піша разам з усім бела-рускім светам. Галоўная пля-цоўка — раённая бібліятэка імя Паўлюка Пранузы. Утульная зала запоўнена аж на 105 ад-соткаў. Сярод удзельнікаў гра-мадзянскага чыну настаўнікі і ўрачы, прадаўцы і літаратары, журналісты і прадпрымальнікі

Для дыктоўкі-2018, другой на Нясвіжчыне, былі падрыхтаваны тры тэсты. «Дзеля карысці сэрцаў» — з Аляксандра Ельскага. Гэта крыху скарочаны ўступ да  ар-тыкула  «Нясвіж Радзівілаў чвэрць стагоддзя назад і сёння» з мудрымі павучаннямі ў са-мых дробных дэталях «спасці-гаць усё тое, што завецца ба-цькоўскім, уласным». «Не новы абразок» — другі тэкст, паводле Уладзіслава Сыракомлі.  Шчы-млівы ўспамін з дзяцінства, з нядзельнай дарогі паміж Свер-жанем і Нясвіжам. Трэці  — удзя-чныя словы Уладзіміра Ліпска-га пра Паўлюка Пранузу, 100-гадовы юбілей якога адзна-чаецца сёлета.

Выбралі першы: для арганізацыі, што ўзнаўляе сваю дзейнасць, даўнія (1907 г.) словы А. Ельскага гучаць як праграмны маніфест. Гонар прадыктаваць іх выпаў вы-кладчыцы роднай мовы і літа-ратуры Нясвіжскай гімназіі, дзейнаму педагогу з вопытам  і поспехам  у працы  Наталлі Швайко (акурат на той час і «акенца» было сярод школьных  заняткаў).

Пісалі з асалодай. Тым больш, што для кожнага былі  падрыхтаваны адмыслова афо-рмленыя дызайнерскія лісты з густоўнай абрэвіятурай АНД (Агульнанацыянальная дык-тоўка) ды іншымі пазначэння-мі, не лішнімі для мясцовага ТБМ-аўскага летапісу.

Настраёвай беларуска-моўнай хваляй для ўдзельнікаў дыктоўкі сталіся  песні:  першая    ў выкананні кіраўнікоў фаль-клорнага калектыву «Згода»  Іны Філіпавай і Леаніда Шы-шко. Другую, вельмі ж даў-нюю, бабуліну, падаравала ўдзельнікам кіраўнік Нова-свержанскай суполкі ТБМ Ва-лянціна Іванаўна Холадава. Галоўны музычны камертон сустрэчы ў Дзень роднай мовы  — вечныя «Зорачкі» Сяргея Но-віка-Пеюна. Мяркуем: ці не быць гэтай песні заўсёднай спадарожніцай, гукавым пок-лічам  нясвіжскіх дыктовак?!

Свята не адпускала: хто цытаваў словы Адама Міцкеві-ча пра «самую гарманічную і з усіх славянскіх моў найменш змененую», хто прыгадваў жыццёвыя гісторыі-камплі-менты за мову. Ад аматараў прыгожага слоўка (былі і такія) прагучала нямала ўдалых вы-слоўяў і афарызмаў.   Адно з іх — ад Валера Дранчука: «Агуль-нанацыянальная дыктоўка — гэта не праверка на ПРАВАпіс, а наша самаправерка на ПРАВА жыць з роднай мовай і  карыстацца ёю штодня.»

Наталля Плакса.

На здымках: 1. Агу-льны план; 2. Дыктуе Наталля Швайко; 3. Валянціна Хола-дава: песня ад бабулі з цікавай  і драматычнай гісторыяй; 4. Ве-тэран педагагічнай працы, на-стаўніца роднай мовы  Часлава Суднік сярод удзельнікаў дык-тоўкі  Ларысы Ратомскай і Але-га Гунька; 5. Пішацца дык-тоўка.

Напісалі дыктоўку і дакрануліся да кніжнай спадчыны Скарыны

мовы публічнымі біблі-ятэкамі Лідчыны быў прымер-каваны шэраг мерапрыемстваў для іх наведвальнікаў (у пер-шую чаргу для дзяцей і мола-дзі), якія праходзілі з паня-дзелка па пятніцу. Гэта былі кніжныя выставы беларуска-моўных выданняў, літаратур-ныя ўрокі, гадзіны роднай мо-вы, конкурсы і інш. Галоўнымі ў шэрагу гэтых мерапрыем-стваў сталі агульная дыктоўка і адкрыццё выставы «Кніжная спадчына Францыска Скарыны», якія пра-йшлі ў чытальнай зале раённай біблія-тэкі імя Янкі Купалы непасрэдна ў Між-народны дзень род-най мовы.

Праверыць сваю пісьменнасць і напісаць дыктоўку на беларускай мове ў той дзень меў магчы-масць любы наведва-льнік бібліятэкі. Тэк-стам, выбраным для дыктоўкі, быў уры-вак з твора Фёдара Янкоўскага «У кнігарні». Дыктавала тэкст намеснік дырэктара раённай бібліятэкі Алена Быстрыцкая. Дарэчы, як адзначыла Алена Адамаўна пасля праверкі напі-санай удзельнікамі дыктоўкі (а ахвотных прыняць у ёй удзел было нямала), тэкст (хоць і  не з лёгкіх) быў напісаны даволі граматна, толькі ў асобных выпадках сустракаліся пунк-туацыйныя памылкі.

Адразу пасля напісан-ня дыктоўкі ў той жа чыталь-най зале адбылася прэзента-цыя кніжнай выставы «Кніж-ная спадчына Францыска Ска-рыны», якую правяла галоўны бібліёграф бібліятэкі Галіна Курбыка. Выстава ўяўляе са-бой поўны збор кніг, надрука-ваных беларускім першадру-каром і асветнікам. Шматтом-нае факсімільнае выданне складаецца з 20 тамоў, якія ўяўляюць сабой поўны збор 25 кніг, надрукаваных Скарынам у Празе ў 1517-1519 гадах і ў Вільні ў 1522-1525 гадах. Згаданае шматтомнае выданне Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы атрымала ў канцы мінулага года ад Нацыяналь-най бібліятэкі Беларусі. Навед-вальнікі выставы атрымалі ўні-кальную магчымасць пагля-дзець усе дваццаць кніг.

Аляксандр

МАЦУЛЕВІЧ.

Міжнародны дзень роднай мовы ў доме паэта Валянціна Таўлая

Міжнародны дзень ро-днай мовы не абмінуў і літа-ратурны аддзел Лідскага гіста-рычна-мастацкага музея. Бо менавіта тут, як заўважана, па-стаянна гучыць беларускае слова, тут пануе атмасфера беларускасці.

З самага рання сюды завіталі на экскурсію дзеткі з дзіцячага садка № 24, затым — студэнты педагагічнага кор-пуса Лідскага каледжа. З вуснаў малодшых і старэйшых навед-вальнікаў гучала толькі бела-руская мова. Ім цікава было паслухаць пра творчасць паэта Валянціна Таўлая, лідскіх май-строў мастацкага слова. Уся гэ-тая інфармацыя для іх стане карыснай у далейшай вучобе.

Ужо другі год літара-турнае аб’яднанне «Суквецце» пры рэдакцыі «Лідскай газе-ты», якое тут размяшчаецца, вырашыла чарговае пасяджэн-не прысвяціць роднай мове. Сабраліся майстры прыгожага слова, настаўнікі, а таксама супрацоўнікі гістарычна-мас-тацкага музея. Ужо стала тра-дыцыяй, калі з 2008 года Тава-рыства беларускай мовы пача-ло праводзіць у гэты дзень агульнабеларускія дыктоўкі паводле беларускамоўных тво-раў. Не абышлі яе і ў доме паэта В. Таўлая. На гэты раз дыктоў-ка была аб’яўлена пад 11 нума-рам. Кіраўнік літаб’яднання «Суквецце», супрацоўнік му-зея Алесь Хітрун зачытаў урывак з твора беларускага пісьменніка Анатоля Бутэвіча «На пачатку было слова». Па-сля яго напісання прайшла праверка, у выніку чаго былі падведзены вынікі. І так, І месца атрымала супрацоўнік музея Святлана Мартыненка (між ін-шым, і ў тым годзе яна таксама сябе актыўна праявіла ў май-стэрскім напісанні дыктоўкі), ІІ  месца падзялілі паміж настаў-ніцай рускай мовы і літаратуры СШ №11 Анашкевіч Наталляй і паэтамі Маркевіч Ірынай, Сліўко Ірэнай, а трэцяе адпа-ведна атрымалі ўсе астатнія ўдзельнікі — галоўны рэдактар газеты «Наша слова» Станіслаў Суднік, паэты Ірына Бараздзі-на, Шот Людміла, Гуліцкі Дзмі-трый, супрацоўнік музея Сала-духін Іван.

Арганізатар мерапрыемства Алесь Хітрун.

Мова народа — яго святыня

Напярэдадні Міжна-роднага дня роднай мовы ў Лідскім прафесіянальным ліцэі меліяратыўнага будаўніцтва адбылася сустрэча навучэнцаў і выкладчыкаў з паэтамі Лідчы-ны “Мова народа — яго святы-ня”. У госці да нас завіталі Алесь Хітрун, Міхась Мель-нік, бард Сяржук Чарняк. На сустрэчы прысутнічала 126 ча-лавек.

У час імпрэзы прагу-чала шмат вершаў беларускіх паэтаў пра беларускую мову з вуснаў навучэнцаў, якіх пад-рыхтавала Вашкевіч Баляслава Мар’янаўна — выкладчык бела-рускай мовы і літаратуры. Ве-ршы пра мову чыталі Войсяш Кацярына (125 гр.), Капковіч Марыя (124 гр.), Сідорчык Ві-кторыя (125 гр.), Кіндэр Ва-лянціна (125 гр.), Бомцень Мікіта (124 гр.), Сёмуха Вік-торыя (124 гр.), Васільева Ма-рыя (125 гр.). Песні спявалі Зыкава Лізавета (124 гр.), Дрозд Ілона (124 гр.). Леп-шымі чытальнікамі прызналі Войсяш Кацярыну і Капковіч Марыю.

Госці пазнаёмілі пры-сутных са сваёй творчасцю, прачыталі вершы, падзяліліся творчымі планамі. Бард Сяр-жук Чарняк так узрушыў і за-цікавіў сваім выступленнем навучэнцаў і выкладчыкаў, што ўсе спявалі разам з ім.

І госці, і гаспадары ат-рымалі сапраўдную асалоду ад сустрэчы. Ва ўсіх з’явілася жа-данне сустрэцца зноў.

 

А 21 лютага ў ліцэі ўпершыню адбылася Агульна-нацыянальная дыктоўка. Пі-салі дыктоўку 32 чалавекі. Тэкст Фёдара Янкоўскага “У кнігарні” чытала выкладчык беларускай мовы і літаратуры Баляслава Мар’янаўна Ваш-кевіч.

Лепшыя вынікі пака-залі Тамашэўская Кацярына (124 гр.), Тункель Інэса (124 гр.), Пяцюн Анастасія (125 гр.), Кіндэр Валянціна (125 гр.), Заўгародняя Ангеліка.

Таццяна Францаўна Урбановіч,

намеснік дырэктара па навучальна-метадычнай рабоце Лідскага прафесіянальнага ліцэя меліяратыўнага будаўніцтва.

Дыктоўка ў Central Coffee, г. Ліда

21 лютага пісалі дык-тоўку ў лідскай кавярні Central Coffee (Цэнтральная Кавяр-ня), вул. Савецкая (Віленская) — 19. Тэкст «3-ай Устаўной гра-маты Рады БНР» чытаў сябар Лідскай гарадской рады ТБМ, акцёр Лідскага народнага тэ-атра Алег Лазоўскі. У дык-тоўцы ўзялі ўдзел сем чалавек: бармэн рабіў бясплатную ка-ву, адзін чытаў, а пяцёх пісалі.

Не проста засадзіць за дыктоўку людзей, якія на хвілі-нку забеглі выпіць па кубачку кавы, але хлопцы справіліся.

Гаспадару кавярні Кі-рылу Нежывому за месца для дыктоўкі ўручылі каляндар для яго кавярні, астатнім пада-рылі часопісы і буклеты ТБМ, а таксама зладзілі невялікі кан-цэрт. Лідскі бард Сяргей Чар-няк спяваў песні на вершы вя-домых беларускіх аўтараў, а вядоўца дыктоўкі Алег Лазоў-скі прачытаў верш С. Судніка «Балада пра беларускую шко-лу».  Ва ўсіх настрой быў свя-точны і ўсім удзельнікам кава была бясплатная!

Наш кар.

 

Дзень роднай мовы ў Палацы культуры

У Міжнародны дзень роднай мовы ў Палацы куль-туры горада Ліды прайшлі мерапрыемствы, прымеркава-ныя да гэтай даты. Па-першае, калектыў Палаца культуры ак-тыўна падтрымаў акцыю «Раз-маўляй са мной па-беларус-ку!», і на працягу дня яго рабо-тнікі віталі калег і наведваль-нікаў установы на беларускай мове. У фае ў той дзень дзейні-чала анімацыйна-музычная пляцоўка «Ведамі багатыя», дзе для наведвальнікаў праводзі-ліся гульні, у ходзе якіх правя-ралася веданне імі беларускай мовы, і традыцыйныя беларус-кія гульні, ахвотныя таксама маглі паслухаць жывую цымба-льную музыку. У гарадской дзіцячай бібліятэцы, што мес-ціцца ў памяшканні Палаца культуры, дзейнічала кніжная выстава твораў беларускамоў-ных пісьменнікаў.

А ўвечары ўсіх ахвот-ных запрасілі ў малую залу — на бард-сустрэчу «І песняй за-гучыць душа», асноўнай мэтай якой было адкрыццё цудоўнага свету пявучай беларускай мо-вы для маладога пакалення. На працягу мерапрыемства ў зале гучалі цудоўныя вершы бела-рускіх паэтаў, творы таленаві-тых маладых выканаўцаў аўта-рскай песні, песні з рэпертуару вядомых усяму свету «Песня-роў» і папулярных беларускіх вакальных груп. На малой сцэ-не выступалі народны ан-самбль «Вербніца» і таленаві-тыя навучэнцы Лідскага дзяр-жаўнага музычнага каледжа, а таксама Гарадзенскага каледжа мастацтваў. Акрамя таго, у мерапрыемстве прынялі ўдзел салісты эстраднай студыі «Ак-цэнт», удзельнікі народнага тэ-атра гульні «100 сяброў», на-роднага ансамбля скрыпачоў «Славяначка» і рок-гурта «Прэмія» Палаца культуры го-рада Ліды.

У рамках бард-сустрэ-чы таксама прайшла творчая прэзентацыя карціны лідскага мастака Уладзіміра Мельні-кава «Малюся я небу…», пры-свечаная заснавальніку і мас-тацкаму кіраўніку вакальна-інструментальнага ансамбля «Песняры» Уладзіміру Муля-віну.

Аляксандр МАЦУЛЕВІЧ.

 

Зміцер Вайцюшкевіч даў канцэрт на малой радзіме

21 лютага пасля нека-лькіх гадоў перапынку ў Бяро-заўцы адбыўся канцэрт Змітра Вайцюшкевіча. Для прыхіль-нікаў яго творчасці выступ у мясцовым Палацы культуры быў доўгачаканым яшчэ і та-му, што сам артыст родам з Бя-розаўкі. Канцэрт на сваёй ма-лой радзіме Зміцер Вайцюш-кевіч прысвяціў 25-годдзю вы-ступу на сцэне, а таксама Дню роднай мовы, які адзначаўся акурат у гэты дзень. Музыка адзначыў, што вельмі важна выступаць беларускім арты-стам не толькі на вялікіх пля-цоўках, але і ў тых мясцінах, ад-куль яны родам:

— Памятаюць мяне ма-лога. Я вельмі рады сустрэчы. І я  вельмі рады, што прыйшлі людзі. Была тая атмасфера, якую артыст вельмі любіць. Не толькі я, а кожны. Таму я вель-мі ўдзячны сваім родным бя-розаўскім людзям. Будзем яш-чэ спрабаваць трошкі нешта рабіць тут. І на Лідчыне, і на Гарадзеншчыне, і па ўсёй  Бела-русі. Таму што ўсё ж такі бела-рускія артысты акрамя Вар-шаваў і Таронтаў павінны вы-ступаць яшчэ і на Радзіме.

Пасля Бярозаўкі Змі-цер Вайцюшкевіч плануе вяс-ною зладзіць яшчэ некалькі сваіх выступаў у Віцебску, Ба-рысаве, Менску, Лідзе, Гарод-ні і іншых беларускіх гарадах, а таксама 25 сакавіка ў Вар-шаве.

Андрэй Панямонаў, Беларускае Радыё Рацыя.

У Лідзе адбыўся канцэрт заслужанага аматарскага калектыва Рэспублікі Беларусь ВІА «Шкляры»

Канцэрт заслужанага аматарскага калектыва Рэспу-блікі Беларусь ВІА “Шкляры” з г. Бярозаўкі Лідскага раёна адбыўся ўвечар у сераду, 21 лютага, на вялікай сцэне Палаца культуры і сабраў не толькі аматараў музыкі, прыхільнікаў творчасці артыстаў, але і чаль-цоў Рэспубліканскай эксперт-най камісіі. У іх ліку — кансу-льтант кіравання культуры і народнай творчасці Міністэр-ства культуры Рэспублікі Бела-русь Іван Галабурда, кандыдат педагагічных навук, дацэнт кафедры музычна-педагагіч-най адукацыі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўні-версітэта імя Максіма Танка, мастацкі кіраўнік ансамбля народнай песні, музыкі і танца «Валошкі» Аляксандр Кава-лёў, лаўрэат прэміі адмысло-вага фонду Прэзідэнта Рэспу-блікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, лаўрэат міжнародных конкурсаў, саліст вакальнага праекту «Нонсэнс» Аляксандр Кавалёў, іншыя га-наровыя госці.

20 снежня 2007 года рашэннем калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі  Бела-русь за ўнёсак у развіццё на-цыянальнай культуры народ-наму вакальна-інструменталь-наму ансамблю «Шкляры» бы-ло прысвоена званне «Заслужа-ны аматарскі калектыў Рэспу-блікі Беларусь». За гэтыя гады адбылася вялікая колькасць выступаў, пляцоўкамі для якіх станавіліся канцэртныя залы Беларусі і іншых  краін. Цяпе-рашняя ж праграма стала для артыстаў асабліва значнай: яны пацвярджалі сваё ганаровае званне.

Са сцэны гучалі леп-шыя словы пра каханне, вясну і музыку — песні, якія даўно ста-лі хітамі. У іх ліку — «Ой, Кня-зёўна», «Добрыя вечар, дзяў-чыначка», «Мелодыя», і вядо-ма, «Віват, Нёман» (адмыслова напісаная для ансамбля кампа-зітарам Алегам Елісеенкавым і якая стала гімнам хвалебнай працы працоўных шклозавода «Нёман»). Бурныя аплады-сменты гучалі для самай чаро-ўнай ўдзельніцы калектыва — Вольгі Трафілавай. Фіналістка нацыянальных тэлевізійных праектаў, лаўрэат рэспублікан-скіх і міжнародных конкурсаў прадставіла сваю песню «Про-мень майго жыцця».

— Амаль пяцьдзесят га-доў «Шкляры» дораць нам сваю творчасць, — заўважыла жыхарка нашага горада Алена Смольская. — Поспехаў тале-навітаму калектыву і ў далей-шым!

Канцэрт скончыўся бу-рнымі авацыямі.

Вольга Мацеша,

г. Ліда.

 

Спадчына Францішка Скарыны ў Рызе

У Рызе адбылася бела-руская вечарына, падчас якой прадстаўнікі беларускіх гра-мадскіх арганізацый, устаноў культуры і навукі Латвіі, а так-сама Пасольства Рэспублікі Бе-ларусь і госці з Беларусі аб-меркавалі дасягненні і перс-пектывы супрацоўніцтва. У межах сустрэчы адбылася прэ-зентацыя вынікаў рэалізацыі міжнароднага навуковага і выдавецкага праекту па факсі-мільным узнаўленні кніжнай спадчыны Францішка Скары-ны. Намеснік дырэктара Нацы-янальнай бібліятэкі Беларусі Алесь Суша перадаў поўны ка-мплект факсімільнага выдання ў дар Акадэмічнай бібліятэцы Латвійскага ўніверсітэта.

Мерапрыемствы пра-йшлі на базе самай старажытнай бібліятэкі Латвіі — Акадэмічнай бібліятэкі Латвійскага ўнівер-сітэта, якая была заснавана яш-чэ ў 1524 годзе і зберагае ўні-кальныя кніжныя зборы, у тым ліку некаторыя знакавыя пом-нікі беларускага паходжання. У межах мерапрыемства дасяг-нуты дамоўленасці пра арга-нізацыю супольных сустрэч, прэзентацый, выстаў, навуко-вых форумаў і дыскусій па ак-туальных пытаннях кніжнай культуры Беларусі і Латвіі.

Міжнародны навуковы і выдавецкі праект па ўзнаў-ленні кніжнай спадчыны бела-рускага першадрукара, рэалі-заваны Нацыянальнай біблія-тэкай Беларусі і Банкам БелВЭБ, завяршыўся сёлета і стаў кульмінацыяй юбілейных мерапрыемстваў у Беларусі і за мяжой. Гэты праект стаў ка-талізатарам цэлага шэрагу но-вых ініцыятыў, якія пройдуць у бліжэйшыя гады ў Беларусі і за мяжой і будуць скіраваны на папулярызацыю кніжнай спадчыны нашай краіны.

На восень 2018 г. за-планавана правядзенне Дзён беларускай культуры ў Латвіі, якія пройдуць па розных гара-дах і мястэчках у розных рэгі-ёнах Латвіі. У Латвіі пражывае выключна вялікая беларуская дыяспара, якая традыцыйна прымае актыўны ўдзел у гэтых святочных мерапрыемствах.

Эла Дзвінская.

На здымку: А.А. Су-ша і супрацоўніца бібліятэкі Латвійскага ўніверсітэта.

Летуценнасць і вялікія здзяйсненні

У цэнтральнай навуко-вай бібліятэцы імя Якуба Кола-са НАН Беларусі адбылася ве-чарына памяці выдатнага літа-ратара, народнага пісьменніка Беларусі, акадэміка НАН Бе-ларусі, доктара філалагічных навук, прафесара,заслужанага дзеяча навукі БССР, лаўрэата дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Якуба Коласа Івана Якаўлевіча Навуменкі.

Мерапрыемства адбы-лося 15 лютага 2018 года і пра-цягвалася 3 гадзіны. Адбылася прэзентацыя 10-томнага збору твораў пісьменніка, а таксама выхад у свет кнігі «Летуцен-насць і вялікія здзяйсненні» (ўкладальнік Лаўшук Сцяпан Сцяпанавіч). Гэта ўспаміны больш за 50 аўтараў пра кла-сіка! Усіх прысутных прывітаў дырэктар ўстановы,вядомы гісторык Аляксандр Іванавіч Груша. У зале прысутнічала больш за 100 чалавек, сярод якіх многа знакамітых навукоў-цаў. Гэта Аляксандр Лакота, Аляксандр Каваленя, Іван Лі-штван, Пётр Лысенка, Іван Са-верчанка, Ігар Шаладонаў, Іван Чарота, Кастусь Цвірка, Ула-дзімір Чарота, Ганна Запар-тыка, Алесь Лапата-Загорскі, Аляксандр Лукашанец і іншыя асобы. Уступнае слова ад вы-давецтва «Беларуская навука» браў кіраўнік ус-тановы Станіслаў Нічыпаро-віч.

Наклад навукова-папу-лярнага выдання 152 асобнікі. Кніга адрасаваная шырокаму колу чытачоў,усім хто цікавіцца гісторыяй беларускай навукі, культуры і літаратуры.

Трэба адзначыць, што перад прысутнымі выступалі славутыя беларускія паэты: Раіса Баравікова, Віктар Шніп, Анатоль Вярцінскі, Аксана Спрынчан…

Было цікава таксама па-слухаць крытычныя заўвагі Валерыі Іванаўны Навуменкі да прэзентаванай кнігі. Адбы-лася дыскусія!

Кнігу я набыў за 9 руб-лёў і ўважліва прачытаў. Аса-біста мне спадабалася тая част-ка ўспамінаў, якую напісаў сла-вуты прафесар Дзмітрый Буга-ёў (1929-2017 гг.) і якая мае назву «Шырыня натуры, ба-гацце здзяйсненняў», а таксама старонка Віктара Карамазава пад назвай «Ад роднай хаты»…

Кніга багата аздоблена выдатнымі фотаздымкамі! Я спадзяюся, што яна будзе пера-выдадзена. Калі я завітваю на Кальварыю, заўсёды заходжу да месца пахавання Івана Якаў-левіча.

Сёння мы будзем больш ведаць пра ягоную асо-бу, бо з’явілася такая цікавая кніга. Раю набыць яе нашым чытачам.

Аляксей Шалахоўскі,

гісторык культуры,

журналіст-фрылансер.

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *