«Шэпт пажоўклых старонак» Леаніда Лаўрэша

Аўторак, Сакавік 13, 2018 0

28 лютага ў Лідскім гістарычна-мастацкім музеі прайшла презентацыя кнігі Леаніда Лаўрэша «Шэпт пажоўклых старонак». Чарговае выданне лідскага пісьменніка, краязнаўца і даследчыка змяшчае каля 500 старонак вялікага фармату. Гэта артыкулы, зацемкі, карэспандэнцыі, рэпартажы і фотаздымкі з інфармацыяй пра Лідчыну ці з Лідчыны, якія друкаваліся ў расейскіх, польскіх і беларускіх газетах і часопісах ад 1900-га да 1939-га года. Па словах аўтара, каб сабраць матэр’ял для гэтай кнігі яму прыйшлося на працягу пяці гадоў перагледзець некалькі дзясяткаў тысяч выданняў тых часоў.

консулклаўрашкзалак

— Ёсць такія кнігі, якія я зрабіў, таму што павінен быў зрабіць. Гэта адна з іх. Тэма Заходняй Беларусі, менавіты тых гадоў, пра якія гэта кніга, яна была мне цікавая з дзяцінства, ад бацькоў, ад дзядоў, таму я хацеў гэтую кнігу зрабіць. Шмат гадоў працавалася, было каля 30 тысяч газет прачытана. Архівы, мемуары, была праведзена каласальная праца. Я спадзяюся, што атрымалася. Для мяне, як для аўтара, гэтая кніга вельмі істотная.

Кніга Лявона Лаўрэша «Шэпт пажоўклых старонак» выйшла ў серыі Biblioteka «Ziemi Lidzkiej» і пры падтрымцы Генеральнага консульства Рэспублікі Польшча ў Гародні. (Выдавецтва “ЮрСаПрынт”, Гародня, наклад 70 ас.).

На мерапрыемства  быў запрошаны Консул Генеральнага консульства Польшчы ў Гародні Яраслаў Ксёнжак, які выказаў свае ўражанні пра выданне  Л. Лаўрэша і прапанаваў Лідскаму музею далейшае супрацоўніцтва.

На прэзентацыі вядома ж прысутнічаў шэф Bibliotekі «Ziemi Lidzkiej», рэдактар адноўленай у 90-я гады газеты «Ziemiа Lidzkа» Аляксандр Колышка.

На імпрэзу прыйшлі жыхары і госці горада, прадстаўнікі гарадскіх уладаў, супрацоўнікі бібліятэкі і музея, краязнаўцы. Падарункам для наведвальнікаў стаў канцэрт народнага ансамбля польскай песні «Крэсовяцы».

У хуткім часе выданне з’явіцца ў вольным доступе на сайтах pawet.net і kamunikat.org.

Андрусь Панямонаў, Беларускае Радыё Рацыя.

На здымках: слова ма-юць консул Яраслаў Ксёнжак і аўтар Ленід Лаўрэш.. 

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *