У лідскіх установах адукацыі 11-ю Агульнанацыянальную дыктоўку пісалі звыш 5 000 чалавек

Аўторак, Сакавік 13, 2018 0

Вяртанне да вытокаў: з любоўю да роднай мовы

Да дня роднай мовы ў Лідскім каледжы ГрДУ імя Я. Купалы быў прымеркаваны тыдзень цыклавой камісіі філалагічных дысцыплін.

Распачаўся тыдзень відэапрэзентацыяй цыклавой камісіі, фота-вернісажам «Мой родны кут», арганізаваным у педагагічным корпусе каледжа, і літаратурна-музычнай кампазіцыяй «Шануйце роднае слова», якую падрыхтавалі навучэнцы 1 курса гуманітарнага аддзялення.

Другі дзень азначыўся экскурсіяй навучэнцаў групы 72 ДА ў Цэнтр рамёстваў і традыцыйнай культуры «Спадчына», а таксама сустрэчай першакурснікаў з цікавай творчай асобай Лідчыны — бардам Сяржуком Чарняком «Спявайма разам па-беларуску». А вось бадай самай масавай і папулярнай падчас тыдня цыклавой камісіі стала акцыя «Гавары са мной па-беларуску» і ўсеагульная дыктоўка на роднай мове, якую пісалі і навучэнцы, і выкладчыкі каледжа, усяго 32 чалавекі.

чкарнякк

Шэраг мерапрыемстваў не пакінуў без удзелу навучэнцаў усіх аддзяленняў — гэта літаратурная віктарына і літаратурны конкурс «Натхненне», у якім навучэнцы і выкладчыкі дзяліліся сваімі спробамі пяра, экскурсіі ў Цэнтральную раённую бібліятэку імя Я. Купалы і ў літаратурны аддзел гістарычна-мастацкага музея — дом, дзе жыў, працаваў паэт Валянцін Таўлай, куратарскія гадзіны на тэму «Лідчына слаўная мая», а таксама кулінарны конкурс традыцыйных беларускіх страў.

Тыдзень цыклавой камісіі філалагічных дысцылін пакінуў шмат прыемных уражанняў, менавіта дзякуючы далучэнню навучэнцаў і выкладчыкаў каледжа да роднага слова, літаратуры, культуры, вяртання да сваіх вытокаў.

Аліна Яхантава,

навучэнка гр. 96 па, 2 курса

Лідскага каледжа.

 

Шэраг мерапрыемстваў да Міжнароднага дня роднай мовы прайшоў у Лідскім музычным каледжы. Менавіта ў асноўным сіламі каледжа быў дадзены канцэрт у малой зале Палаца культуры 21 лютага.

Не прайшоў каледж і міма Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Сёлета дыктоўку тут пісалі 34 чалавекі.

 

У Лідскім раёне 11-ю Агульнанацыянальную дыктоўку пісалі   34 установы агульнай сярэдняй адукацыі: школы, гімназіі, ліцэй. Пісалі дыктоўку ў 17 населеных пунктах.

У цэлым у дыктоўцы ўзялі ўдзел 4957 вучняў, што на 51 чалавека менш, чым летась, але сёлета 21 лютага прыпала на перыяд успышкі захворванняў, таму можна лічыць, што ўзровень актыўнасці захаваўся. Хаця па школах прайшло пэўнае пераразмеркаванне.

Напэўна, найбольш актыўны ўдзел у дыктоўцы з лідскіх гарадскіх школ узялі вучні 1-й школы. Тут дыктоўку пісалі 464 чалавекі. Прытым, што школа адносна невялікая, гэта найлепшы паказчык.

клас2к

Аддзел адукацыі рэкамендаваў школам пісаць дыктоўку, пачынаючы з 2-га класа, але ў некаторых вясковых школах па адным сказе пісалі і самыя малыя.

У школах наогул праводзіўся не Дзень, а Тыдзень беларускай мовы і літаратуры “З любоўю да роднага слова”. Кожны дзень  вылучаўся сваёй тэматыкай і дэвізам (“Мова родная, пявучая, звонкая…”, “Нам засталася спадчына…”, “Рускай мове дай разгрузку — размаўляй па-беларуску” і нш.). У першы дзень, які прайшоў пад дэвізам  “Роднаму слову прызнанне ў каханні”, вучні мелі магчымасць прыняць удзел у рэспубліканскім конкурсе “Буслік-2018” і школьнай акцыі “Далучы сваю далонь”, пазнаёміцца з  кніжнымі выставамі  ў школьнай бібліятэцы “Мілагучнае, звонкае роднае слова ”,  “Час чытаць на роднай мове”, а тасама пагартаць (а можа, і з захапленнем прачытаць!) беларускую кнігу, дзякуючы школьнаму буккросінгу “Дакраніся да роднага слова”. Прадугледжваліся афармленні беларускамоўных старонак школьных сайтаў, праводзіліся сустрэчы з паэтамі і пісьменнікамі, вучні школ удзельнічалі ў мерапрыемствах да Дня роднай мовы, якія праводзілі іншыя ўстановы раёна, напрыклад, бібліятэкі.

Наш кар.На здымках: дыктоўкі ў СШ №17 г. Ліды.

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *