100 год БНР у Лідзе

Пятніца, Красавік 6, 2018 0

Святкаванне 100-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі ў Лідзе арганізоўваў Лідскі гістарычна-мастацкі музей. Ліда — адзіны горад у краіне, дзе святкаванне юбілею БНР ладзіла выключна дзяржаўная структура, грамадскасць актыўна дапамагала.

Вечарыну вялі паэт Алесь Хітрун і дырэктар музея Ганна Драб. Падчас святкавання ў гэты дзень гучалі патрыятычныя песні ў выкананні Сяргея Чарняка і Зміцера Захарэвіча. Артыст Алег Лазоўскі выдатна выканаў вершы лідскіх паэтаў Уладзіміра Васько, Станіслава Судніка, а таксама класікаў Анатоля Бутэвіча і Ніла Гілевіча.

IMG_2897IMG_2904чарнякк

захарэвічкзала2кзалак

Кароткую лекцыю пра гісторыю БНР прачытаў навуковы супрацоўнік музея Ілья Пузаткін, а пра ўклад лідзян у справу БНР распавёў прызнаны гісторык Леанід Лаўрэш, які некалькі месяцаў таму назад быў прыняты ў Саюз беларускіх пісьменнікаў. Таму важным пунктам імпрэзы стала ўручэнне Леаніду Лаўрэшу пасведчання сябра Саюза пісьменнікаў, для чго з Гародні спецыяльна прыехаў старшыня абласнога аддзялення Валянцін Дубатоўка.

Трэба сказаць, што з Гародні прыехала цэлая дэлегацыя. Прафесар Аляксей Пяткевіч распавёў прысутным кароткую гісторыю БНР, а паэты Рычард Бялячыц і Ала Нікіпорчык дадалі свае вершу ў лідскую паэтычную нізку. Валянцін Дубатоўка прэзентаваў альманах «Новы замак» за 2017 год і шчыра павіншаваў усіх прысутных са слаўным юбілеем.

пяткевічклаўрашк

Ад Ліды акрамя Алега Лазоўскага вершы чыталі Ганна Рэлікоўская, Міхась Мельнік, Алесь Мацулевіч, Станіслаў Суднік.

суднікк

Атрымалася свята, якога ў Лідзе даўно не было, што праўда і такой даты не было. Людзі пакідалі залу са словамі падзякі ў адрас калектыву музея і гарадскіх уладаў у цэлым. Той рэдкі выпадак, калі ўладу не лаялі, а шчыра дзякавалі. Дзякавалі не толькі за імпрэзу, а за дзяржаўны падход да пытання кансалідацыі гра-мадства на грунце беларускага патрыятызму.

У Лідзе ўжо многія гады ідзе цеснае супрацоўніцтва паміж грамадскімі арганізацыямі і органамі ўлады, так будзе і далей.

Наш кар. 

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *