«Мова Нанова» ў Лідзе

Панядзелак, Красавік 23, 2018 0

У Лідзе ўпершыню прайшлі курсы «Мова нанова». Моўныя заняткі прайшлі ў арт-пляцоўцы GA11ERY, што месціцца на бульвары Гедыміна. Першы занятак у Лідзе правялі выкладчыкі курсаў з Гародні Эмілія Комар і Вераніка Парманчук. А спецыяльным госцем курсаў быў ультрамарафонец, старшыня Лідскай гарадской арганізацыі ТБМ Лявон Анацка. Наведвальнікі ўдзельнічалі ў інтэрактыўных гульнях і віктарынах. Выкладчык курсаў Эмілія Комар спадзяецца, што заняткі «Мова Нанова» стануць у Лідзе рэгулярнымі.

дзеўкікзалак

— Мы вельмі спадзяёмся, што тут збярэцца каманда. Мы бачылі, што шмат ахвотных, і філолагаў, і арганізатараў. Калі каманда будзе, з памяшканнем ужо дамоўлена, і курсы адкрыюцца ў верасні. Галоўнае, каб спрацавала каманда.

Год таму ўжо была спроба арганізаваць курсы «Мова нанова» ў Лідзе. Але тады арганізатары не змаглі знайсці агульную мову з уладамі. На гэты раз яны спадзяюцца, што курсы «Мова нанова» ў Лідзе ўсё ж такі будуць.

Андрусь Панямонаў,

Беларускае Радыё Рацыя, Ліда. Фота аўтара.

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *