На Лідчыне ўсталявалі памятны камень «100 год БНР»

Пятніца, Красавік 6, 2018 0

На Лідчыне ўсталявалі памятны камень — «100 год БНР». Актывісты і фундатары адшукалі вялікі валун патрэбнай формы ў вёсцы Дакудава, каля Нёмана. Затым перавезлі яго на прыватны падворак у Ёдкі, што каля Ліды. А майстар з Бярозаўкі вырабіў на камені адпаведны надпіс — «100 год БНР» і «БЕЛАРУСЬ НАВЕЧНА». Такім чынам Лідчына адзначае памятную дату ўтварэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Кажа гаспадар сядзібы, дзе ўсталяваны камень, разбяр па дрэве Іван Мікулка:

— 100 год таму адбылася такая з’ява — утварэнне БНР. Канешне, гэта гістарычная падзея, і гэты камень — ужо не проста камень, які дзесьці ляжаў там у полі, цяпер ён з’яўляецца гістарычным камнем. 100 год — гэта не дзіцячы ўзрост, не юначы. Гэта сталы ўзрост. І таму сёння кожны з нас павінен адчуваць, дзеля чаго ён жыве.

DSCF0634усек

Ідэя ўсталявання памятных камянёў з нагоды 100-годдзя БНР належыць палітыку Зянон Пазняку. Мяркуецца, што цягам гэтага года падобныя манументы паўстануць па ўсёй Беларусі, а таксама па свеце, дзе жывуць беларусы. Такім чынам, Лідчына — першая мясціна, дзе здзеснілі такую задуму. Вядома, што патрыёты з Наваградчыны таксама выступілі з падобнай ініцыятывай.

Андрусь Панямонаў, Беларускае Радыё Рацыя, Фота аўтара.

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *