НАША СЛОВА № 13 (1372), 28 сакавіка 2018 г.

Серада, Красавік 4, 2018 0

Хрыстос уваскрос і Беларусь уваскрэсла!

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

100-годдзе Беларускай Народнай Рэспублікі

Свята ўсіх беларусаў

На пля-цоўцы ля Опер-нага тэатра ўдзень 25 сакаві-ка адбыўся кан-цэрт «Свята Не-залежнасці». Па розных падліках, туды прыйшлі ад 20 да 50 тысяч чалавек.

Шасціга-дзінны канцэрт каля менскай Оперы стаў цэнт-ральнай падзеяй святкавання ста-годдзя Беларус-кай Народнай Рэспублікі. Ён быў дазволены гарадскімі ўла-дамі. Падчас урачыстай часткі канцэрту з прамовай высту-пілі грамадскія дзеячы, прад-стаўнікі СМІ, спонсары і пар-тнёры кампаніі #БНР100. Cя-род іх Алена Анісім, Юры Зісер, Франак Вячорка, Зміцер Дашкевіч і іншыя. Быў зачы-таны зварот ад Святланы Але-ксіевіч.

«Свята незалежнасці» — не толькі музычны канцэрт. Падчас мерапрыемства праца-валі фудкорт «Ежа БНР», забаў-ляльна-адукацыйная пляцоўка «Вуліца БНР», сувенірны «Кі-рмаш БНР» і дзіцячая пляцоў-ка «Дзеткі БНР».

З галоўнай сцэны Дня Волі прагучалі песні гуртоў Nizkiz, Akute, РСП, Dzieciuki, Amaroka і «Мутнаевока». Са святам прысутных павінша-валі Юры Стыльскі, Ігар Варашкевіч, Кася Камоцкая, Пётр Клюеў, Адэля Вольская і Павел Аракелян.

Радыё Свабода.

 

Зварот Старшыні Рады БНР Івонкі Сурвілы з нагоды стагоддзя абвяшчэння незалежнасці Беларусі

Дарагія мае суродзічы, дарагія сябры беларусы!

Ад імя Рады Беларускай Народнай Рэспублікі вітаю Вас са Стагоддзем!

Святкуем мы сёння не толькі Юбілей таго слаўнага 25-га Сакавіка 1918 года, калі народ наш аб’явіў свету, што «скідае апошняе ярмо дзяржаўнай залежнасці», але і стагоддзе змагання, часта ў вельмі цяжкіх умовах, каб ажыццявіць ідэалы 25 Сакавіка.

Сёння, сто год пасля абвешчання незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі, Беларусь жыве і жывуць ідэалы 25 Сакавіка. Шлях наш быў цярністым, але мы выжылі, і не дазволілі згаснуць нашай паходні надзеі.

Дарагія Сябры! Без гэтай паходні надзеі, не аднавілі б мы незалежнасці Рэспублікі Беларусь у 1991-м годзе, бо не было б ужо каму яе аднаўляць. Не было б БНР, не было б БССР, не было б і незалежнай дзяржавы Беларусь.

Але ідэалаў БНР мы яшчэ не здзейснілі. Беларускі дом яшчэ ўсё не зусім беларускі, і незалежнасць яго яшчэ ўсё пад пагрозай.

Ці знойдзе наш народ сілы адбудаваць яго зсярэдзіны? Ці хопіць у нас вытрываласці, каб адбудоўваць яго, пакуль не адродзім назаўсёды «жыццё рэспублікі сваей»? Ці перажытае прамыванне мазгоў чужой прапагандай дазволіць нашым людзям прызнаць, што былі яны анямелымі ахвярамі чужога захопніка?

І ці зразумее народ, што будучыня ў яго руках і што ад яго залежыць, ці Беларусь станецца заможнай краінай Еўропы, ці застанецца эксплуатаванай калоніяй замежных недобразычліўцаў.

Дарагія Суродзічы! Ідэалы БНР жывуць і будуць жыць. Але ад кожнага з нас залежыць, калі мы іх здзейснім.

Дык давайце скарыстаем з гэтага вялікага Юбілею, каб даказаць сабе і свету, што мы іх годныя.

Жыве Беларусь!

 

Зварот Нобелеўскага лаўрэата Святланы Алексіевіч да ўдзельнікаў Свята Незалежнасці

Я шкадую, што мяне ў гэты дзень няма сярод вас, і я не чую вашыя галасы, не бачу вашых твараў. І ў той жа час я з вамі, у думках я з вамі. Сёння ў нас свята — мы святкуем тое, што мы ёсць. Усведамляем тое, што мы ёсць беларусы. Бела-русы не раз маглі знікнуць у бездані імперыі. Два стагоддзі вынішчалася ўсё беларускае. Каралеўская Польшча і Мас-коўскае княства бязлітасна пе-рамолвалі беларускую куль-туру. Відны польскі палітычны дзеяч Раман Дмоўскі яшчэ ў пачатку XX стагоддзя адгукаў-ся пра беларусаў, літоўцаў і ўкраінцаў як пра «палякаў ні-жэйшага гатунку», а Сталін ра-біў з беларусаў рускіх. Крыва-выя рэпрэсіі на беларускай зя-млі адбываліся пастаянна, па-чынаючы з кастрычніцкага перавароту і да смерці Сталіна ў 1953-м годзе. Мой бацька да вайны вучыўся ў Менску ў Ка-муністычным інстытуце жур-налістыкі, і ён распавядаў, як адзін за адным знікалі най-лепшыя выкладчыкі і студэн-ты. Бацьку выратавала вайна, ён пайшоў на фронт. Знішчала-ся ў першую чаргу інтэліген-цыя. Сталін разумеў, што без нацыянальнай культуры і мо-вы няма народа. Як жа мы вы-стаялі, выратаваліся? Вось гэ-тыя, «тутэйшыя», «людзі на ба-лоце», так, выстаялі! Я яшчэ заспела па вёсачках старых жан-чын, якія гаварылі на чыстай беларускай мове. Слухаючы іх, разумела, што гэта яны хава-юць, сцерагуць нашую краіну ліцвінаў. Ніколі не памірала на-родная душа.

У інтэрнэце няцяжка знайсці фатаграфіі дэлегатаў Першага ўсебеларускага з’езда ў 1918 годзе — гэта твары во-льных людзей. Яны вераць, яны мараць — гэта відаць. То-лькі яны маглі зрабіць тое, што зрабілі: сярод вайны, разрухі і рознагалоссяў абвясціць БНР. А нашыя апаненты любяць казаць, што ў гэтай дзяржавы не было межаў, не было арміі, не было нічога. Але праз 100 гадоў мы ведаем, што Беларус-кая Народная Рэспубліка бы-ла. І мы адтуль!

Тыя, хто вырас у СССР, нічога не ведалі пра Бе-ларускую Народную Рэспуб-ліку, а калі ведалі, то гаварылі пра гэта шэптам. Мы выраслі з мінулага. Нас прымушалі любіць чужое мінулае. Ужо вырасла маладое пакаленне, якое ведае і любіць сваё мінулае, гатовае за яго змагацца.

Святлана Алексіевіч не рашылася выступіць на халод-ным паветры: у яе праблемы з горлам. Зварот пісьменніцы зачытала Зінаіда Бандарэнка.

 

Кароткая справаздача па паездцы ў Лондан старшыні ТБМ Алены Анісім

Паважаныя сябры ТБМ, нашы прыхільнікі і па-плечнікі!

Напярэдадні Дня Волі я па запрашэнні Згуртавання беларусаў Вялікабрытаніі зна-ходзілася ў Лондане з 18 па 23 сакавіка. Мэтай паездкі быў удзел у святкаванні 100-годдзя  БНР, якое ладзілі беларусы.

Мікола Пачкаеў, ста-ршыня Згуртавання белару-саў Вялікабрытаніі і сябра Рады БНР, склаў даволі аб’ём-ную праграму.

Першае, што мы зрабі-лі пасля майго прылёту ў анг-лійскую сталіцу, паехалі на мо-гілкі, дзе пахаваны многія бе-ларусы, у тым ліку — святары, пакланіліся магіле айца Аляк-сандра Надсана, які шмат гадоў апекаваўся беларусамі ў замеж-жы, іх духоўным жыццём, да-памагаў дзецям з Чарнобыль-скай зоны.  Пабыла я таксама ў Доме, дзе жыў айцец А.Надсан і дзе да нядаўняга часу адбы-валіся службы, пакуль не была пабудавана новая адмысловая царква. Гэты драўляны буды-нак, як многія ўжо ведаюць, атрымаў прэмію як адзін з ад-метных у англійскай сталіцы.

У гэты ж вечар я пазна-ёмілася і з скарбамі, якія захоў-ваюцца ў Скарынінскай біблія-тэцы, што знаходзіцца непада-лёк ад царквы. На ўспамін пра наведванне я пакінула запіс у кнізе, а таскама буклет ТБМ і некалькі сувеніраў, у прыват-насці ручнік з Нясвіжскай зям-лі, радзімы айца Аляксандра Надсана.

Падчас паездкі ў Лон-дан я мела сустрэчу з паслом Беларусі ў Англіі сп. С.Ф. Алей-нікам, мы размаўлялі пра ўза-емадзеянне і супрацу з Згур-таваннем беларусаў Вяліка-брытаніі.

Самым запамінальным уражаннем для мяне, вядома, застанецца знаёмства з Івонкай Сурвілай, старшынёй Рады БНР. Напэўна, ёсць такая ад-метная рыса беларускай мента-льнасці, як шчырасць і адкры-тасць, што праяўляецца акурат у такія моманты першай суст-рэчы. Як толькі мы пабачыліся і пачалі размаўляць, узнікла адчуванне духоўнай роднасці і блізкасці. Я перадала сп. Івон-цы Сурвіле афіцыйнае запра-шэнне нашай Рады ТБМ прые-хаць у Беларусь у 2018 г. На-колькі гэта можа быць рэалі-завана — пытанне часу і адпа-ведных намаганняў.

21 сакавіка адбыўся прыём у англійскім парламен-це, прысвечаны 100-годдзю БНР, арганізаваны Міколам Пачкаевым пры падтрымцы дэпутата Джона Уатэндэйла. Перад прысутнымі выступілі Джон Уатэндэйл, я як дэпутат Палаты прадстаўнікоў (хоць афіцыйна знаходзілася  ў ад-пачынку), Івонка Сурвіла і Станіслаў Шушкевіч. Прысут-нічаў на прыёме прадстаўнік беларускага пасольства П. Ка-суха.

На прыёме было шмат беларусаў, некаторыя з дзець-мі, і гэта вельмі прыемна.

На наступны дзень уве-чары Івонка Сурвіла, Стані-слаў Шушкевіч і я наведалі Беларускі дом у Лондане, дзе сустрэліся з беларусамі Вялі-кабрытаніі ў нефармальных умовах і адказалі на іх пытанні.

23 сакавіка я вярнула-ся ў Менск, дзе ўжо ўвечары атрымала новыя каляндарыкі ТБМ, выдадзеныя да 100-год-дзя БНР Ігарам Марачкіным, якія былі прэзентаваныя ўдзе-льнікам святочных мерапрыем-стваў у нашай сталіцы 24 і 25 сакавіка.

Адносна фінансавага пытання паведамляю, што вы-даткі за праезд і пражыванне ў Лондане ўзяло на сябе Згурта-ванне беларусаў Вяліка-брытаніі, візу я аплаціла за ўласны кошт. Паездка адбывалася падчас майго афіцыйнага адпачынку, таму ніякіх затрат ТБМ не было.

На здымках: 1. 22 сакавіка ў Беларускім доме ў Лондане на суст-рэчы з беларусамі Бры-таніі разам з Івонкай Сурвілай і Станіславам Шушкевічам; 2. Падчас выступу ў англійскім парламенце.

 

 

Тэкст прамовы Алены Анісім у англійскім парламенце

Ледзі і джэнтльмены!

Дзякуй за магчымасць выступіць з гэтай высокай трыбуны.

Дзякуй усім, хто спры-чыніўся да арганізацыі сён-няшняй імпрэзы.

 

100 гадоў таму наша палітычная эліта ў няпростых палітычных абставінах, калі лёс нашага народа вырашаўся без удзелу яго прадстаўнікоў, узя-ла на сябе адказнасць і абвяс-ціла пра стварэнне суверэннай дзяржавы пад назвай Беларус-кая Народная Рэспубліка. Так 100 гадоў таму беларускі на-род пачаў свой шлях да аднаў-лення дзяржаўнасці. Шмат што было здзейснена, але, на жаль, не ўсё, каб БНР была прызна-ная тагачаснымі ўплывовымі палітычнымі сіламі свету. Тым не менш, было зроблена галоў-нае: наш народ на ўвесь свет заявіў пра сваё жаданне і права быць самастойным палітычным суб’ектам. Дзякуючы гэтаму гістарычнаму факту ў больш спрыяльных палітычных умо-вах у 1991 г. паўстала незалеж-ная краіна Рэспубліка Бела-русь, прызнаная ўсімі краінамі свету. Адной з першых, хто прызнаў нашу незалежнасць, была Вялікабрытанія.

Працэс аднаўлення бе-ларускай дзяржаўнасці заўсё-ды быў няпростым. І сённяшнія палітычныя працэсы ў свеце час ад часу набываюць небяспеч-ныя тэндэнцыі, якія прымуша-юць хвалявацца за лёс нашай краіны, за стабільнасць і перс-пектывы ўстойлівага развіцця. Таму мы бачым перад сабой цэлы шэраг задач. Адна з іх — умацаванне незалежнасці на-шай краіны праз развіццё на-цыянальнай культуры і пашы-рэнне выкарыстання беларус-кай мовы ў сферы адукацыі, інфармацыйнай прасторы, у заканадаўстве. Гэта дзейнасць не толькі надзённая патрэба ча-су, але яна адпавядае тым пры-нцыпам і ідэалам, якія закла-даліся нашымі папярэднікамі — заснавальнікамі БНР. Я ўпэў-нена, што рухаючыся па шляху ўмацавання сваёй незалежнасці, грунтуючыся на нацыяналь-ным гістарычным і культур-ным падмурку, прызнаючы і паважаючы агульначалавечыя каштоўнасці, Беларусь стане сапраўднай дэмакратычнай краінай. І нам вельмі важна, што развіццё нашых беларус-ка-брытанскіх узаемаадносін адбываецца ў розных сферах: на агульнадзяржаўным, між-парламенцкім і грамадскім уз-роўні. Дзякуй вам за разуменне і падтрымку нашай беларускай супольнасці. Бо толькі сканса-лідаваўшы ўсе свае сілы, мы можам дасягнуць поспеху ў развіцці Беларусі як незалеж-най дэмакратычнай краіны.

 

У Віцебску адбылася ХІ справаздачна-выбарная канферэнцыя абласной арганізацыі ТБМ

18 сакавіка 2018 года ў абласной бібліятэцы горада Віцебска прайшла 11 справа-здачна-выбарчая канферэнцыя Віцебскай абласной арганіза-цыі ГА «Таварыства беларус-кай мовы імя Ф. Скарыны».

І зноў абласная біблія-тэка сабрала аматараў беларус-кага слова. Але на гэты раз справа больш сур’ёзная. Дэле-гаты і госці арганізацыі суст-рэліся дзеля таго, каб падвесці вынікі і зрабіць справаздачу аб праведзенай працы. Прыемна было бачыць, што на мера-прыемства прыйшлі прадстаў-нікі ўлады. Так, напрыклад, дэпутат абласнога Савета на-родных дэпутатаў, дэкан філа-лагічнага факультэта ВДУ імя П.М. Машэрава, прафесар Ся-ргей Нікалаенка падтрымаў ідэю стварэння ў Віцебску бе-ларускамоўных і класаў, а по-тым і школы. Ён нагадаў, што філалагічны факультэт цяпер сапраўды з’яўляецца цэнтрам беларускасці. Свае словы пад-мацаваў прыкладамі праве-дзенай працы. Шэраг мера-прыемстваў праходзіў і прахо-дзіць у сценах не толькі факу-льтэта, але і ўніверсітэта.

Далей слова ўзяў га-лоўны спецыяліст упраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама Дзяніс Юрчак, які падзякаваў абласной арга-нізацыі ТБМ за дзейнасць і вя-лікую працу. Ён адзначыў, што на сённяшні дзень моўнае пы-танне дастаткова складанае і трэба зрабіць усё, каб беларус-кая мова выйшла на першы план.

Першы сакратар Віце-бскага абласнога камітэта БРСМ Віктар Глушын таксама далучыўся да слоў папярэдніх прадстаўнікоў органаў дзярж-улады. Ён паведаміў прысут-ным, што моладзь нашага гора-да цягнецца да мовы.

— З кожным разам да нас далучаецца усё больш маладых людзей, якія лічаць беларус-кую мову галоўнай.

Гэта дужа прыемна і сведчыць аб тым, што ў родна-га слова з’явіліся ўсе шанцы, каб стаць больш папулярнай у нашай краіне. Спадар Глушын расказаў пра мерапрыемствы, што адбываюцца ў горадзе, і пра ўдзел моладзі ў іх.

Канферэнцыю ўпрыго-жылі музычныя нумары. Па добрай традыцыі абласная рада запрасіла таленавітых спевакоў, якія выканалі беларускія песні. Аляксандра Лях, студэнтка гіс-тарычнага факультэта ВДУ імя П.М. Машэрава, першая за-спявала і тым самым перадала ўрачысты настрой гледачам. Працягнуў выступленне на-стаўнік музыкі 28-й школы г. Віцебска Януш Луфераў. Ёе выканаў усім вядомую кампа-зіцыю «Купалінка». Многія гледачы спявалі разам з ім. На нашу сустрэчу завітала і выпу-скніца мастацка-графічнага факультэта ВДУ імя П.М. Ма-шэрава Ганна Пяцько. Дзяўчы-на праспявала пад гітару самую вядомую сярод моладзі песню «Простыя рэчы». Гэта кампа-зіцыя яшчэ больш узняла на-строй прысутным.

Пасля ўрачыстай ча-сткі старшыня абласной рады ТБМ Юрась Бабіч расказаў пра парадак дня і выступіў са справаздачным дакладам. Пад-час выступлення было адзна-чана, што праца за адпаведны перыяд зроблена вялікая. У апошнія часы да арганізацыі часцей далучаецца моладзь, што не можа не радаваць. Ён расказаў пра мерапрыемствы і сустрэчы, якія адбываліся за апошнія два гады. Абласная арганізацыя, на жаль, мае і шэ-раг праблем, якія плануюць вырашыць за як найхутчэй.

Вялікую ўдзячнасць выказаў старшыня абласной рады спадарыні Валянціне Крук за плённую і складаную працу ў Полацкай гарадской арганізацыі таварыства.

Са справаздачай рэві-зійнай камісіі выступіла Люд-міла Сяменас. Асабіста ад сябе яна дадала, што жадае, каб у школах былі беларускамоўныя класы, каб выкладанне гісторыі і геаграфіі Беларусі праходзіла выключна па-беларуску.

Да мікрафона падыхо-дзілі ўсе ахвотныя выступіць у спрэчках. Ветэран тэбээмаў-скага руху Валянцін Арлоў падзяліўся сваімі думкамі на-конт развіцця беларускай мо-вы:

— Такое ўражанне, што стаіць пытанне аб знішчэнні на-цыі. Я нават не ведаю, што ска-заць. Дастаткова выйсці на ву-ліцу, каб убачыць «роўнасць» дзяржаўных моў. Хочацца, каб у гарадах, мястэчках і вёсках ствараліся нашыя суполкі. Трэба ствараць суполкі, якія будуць прапагандаваць бела-рускія святы і звычаі. І абавя-зкова працаваць з моладдзю, каб пазбегнуць вялікай небяс-пекі.

Людміла Нікіціна так-сама звярнула ўвагу, што ў пер-шую чаргу трэба працаваць з моладдзю.

— Праз свой музей я раблю гэтую справу. Мае дзе-ці чуюць ад мяне роднае слова і нясуць яго дадому. Гэта дужа добра. Таму што ўсе мае дзеці размаўляюць толькі па-бела-руску. Кожны з нас сваім шля-хам павінен данесці слова да дзяцей і моладзі. У іх наша бу-дучыня.

Георгій Станкевіч вы-казаў меркаванне, што “калі да чалавека мова прыйшла не з дзяцінства, то цяжка пераву-чыць яго пасля. Чаму ўлада не хоча дапамагаць нам? Чаму мала беларускамоўных школ? Мы ж беларусы! Беларуская мова павінна ісці ад дзяржавы, тады і нармалізуецца стано-вішча роднага слова”.

Шэраг прысутных дэ-легатаў — Зміцер Лупач, Ма-рыя Баравік, Юры Нагорны, Валянціна Болбат і ганаровы старшыня абласной рады Іосіф Навумчык выказвалі думкі, што для развіцця беларускай мовы трэба супрацоўнічаць з дзяржаўнымі органамі, СМІ, сістэмай адукацыі. Беларуская мова — гэта не палітыка! Улада павінна сёння праяўляць ціка-васць да мовы.

— Пара вяртацца да тых часоў, калі мы збіраліся за круглым сталом разам з ула-дай, каб вырашаць нашыя праблемы, — сказаў спадар Навумчык. — Трэба вырашаць штосьці з адукацыяй, бо гэта вялікая праблема, калі дзеці вывучаюць амаль усе прад-меты на рускай мове.

Да гэтай думкі далу-чыўся і Франц Сіўко.

Скончыўшы абмерка-ванне праблем, Юрась Бабіч агучыў пададзеную ў раду зая-ву спадара Мар’яна Даргіля з просьбай прыняць яго ў шэ-рагі ТБМ. Абсалютна ўсе дэ-легаты канферэнцыі прагала-савалі «за».

Быў зацверджаны план дзейнасці абласной арганізацыі на наступныя два гады.

Потым адбыліся выба-ры рады, старшыні і намесні-каў. Старшынём абласной рады зноў абраны дацэнт ВДУ імя Машэрава Юрась Бабіч, наме-снікамі — выкладчыца англій-скай мовы Алена Сакалова і выкладчыца літаратуры Воль-га Сянькова. За ўсе канды-датуры дэлегаты прагаласавалі адзінагалосна.

Прыемна адзначыць, што вядомы ў Беларусі паэт-гумарыст Міхась Мірановіч атрымаў Ганаровую грамату абласной арганізацыі ТБМ за шматгадовую плённую працу па папулярызацыі беларускай мовы і ў сувязі з 70-годдзем.

На такой аптымістыч-най ноце канферэнцыя закон-чыла сваю працу. Усе прысут-ныя мелі магчымасць выпіць гарбаты ці кавы, паласавацца салодкімі прысмакамі, і ў такой нязмушанай атмасферы падзя-ліцца ўражаннямі, абмеркаваць планы і ідэі.

Крысціна Дайлідзёнак, студэнтка ВДУ імя Машэрава, сябра ТБМ.

 

СПРАВАЗДАЧА

Віцебскай абласной рады ГА «Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны» за перыяд з красавіка 2016 — па сакавік 2018 гг.

У справаздачны перыяд рада Віцебскай абласной арганізацыі ТБМ праводзіла працу згодна з прынятым на папярэдняй справаздачна-выбар-чай канферэнцыі планам, а таксама з улікам сітуацыі, якая склалася ў гра-мадстве.

21 красавіка 2016 года ў Віце-бскім дзяржаўным універсітэце імя П.М. Машэрава прайшоў арганізава-ны абласной радай ТБМ і філалагіч-ным факультэтам конкурс чытальні-каў беларускамоўнай паэзіі «Слова роднае, непаўторнае…». Асноўная мэта названай акцыі — папулярызацыя роднага беларускага слова, зацікаў-ленне вучняў, студэнтаў беларускай паэтычнай спадчынай, развіццё моў-на-эстэтычнага густу. Імпрэза адбы-лася ў межах ужо традыцыйнага філ-факаўскага «Тыдня пазнання і твор-часці». Удзел у названым творчым мерапрыемстве прынялі каля пяцідзе-сяці вучняў віцебскіх школ і гімназій, а таксам студэнты. Конкурс право-дзіўся ў дзвюх намінацыях: індывіду-альнае выкананне твораў і прэзента-цыя літаратурна-музычных кампазі-цый. Журы, у склад якога ўваходзілі сябры рады ТБМ і выкладчыкі ВДУ імя Машэрава, падвяло вынікі, а па-зней пераможцам былі ўручаны Ды-пломы і памятныя падарункі.

У чэрвені 2016 і 2017 гг. былі праведзены разам з «Рухам «За сва-боду» традыцыйныя Літаратурныя чытанні на радзіме Васіля Быкава — у вёсцы Бычкі Ушацкага раёна, пры-свечаныя ўшанаванню вялікага бела-рускага пісьменніка. Рада арганіза-вала выезд актывістаў таварыства, віцебскіх пісьменнікаў, настаўнікаў, выкладчыкаў ВНУ, якія прымалі не-пасрэдны ўдзел у свяце. Быкаўскае свята ў Бычках даўно ўжо стала візіт-най карткай нашай арганізацыі. Мно-гія прыхільнікі творчасці нашага сла-вутага земляка ды і проста аматары беларускага слова задоўга да даты правядзення імпрэзы цікавяцца мера-прыемствам, уносяць свае прапановы і пажаданні.

6 верасня 2016 абласной ра-дай і Віцебскай абласной бібліятэкай была праведзена імпрэза, прысвеча-ная 80-годдзю Генадзя Бураўкіна. У межах гэтай імпрэзы адбылася прэзен-тацыя кнігі ўспамінаў пра паэта «Пе-радусім Беларусь». Сярод удзельні-каў свята былі жонка Генадзя Бураў-кіна спадарыня Юлія, літаратары Барыс Пятровіч, Сяргей Шапран, Мі-хась Скобла, Усевалад Сцебурака.

22 лютага 2017 года да Дня роднай мовы праведзена Х Агульна-нацыянальная дыктоўка, арганізава-ная абласной радай разам з абласной бібліятэкай. Упершыню ў Віцебску Агульнанацыянальная дыктоўка піса-лася ў абласной бібліятэцы. Таксама ўпершыню ў дзяржаўным выданні — гарадской газеце «Віцьбічы» — было апублікавана інтэрв’ю са старшынём абласной рады ТБМ.

28 лютага 2017 года кіраўніц-тва абласной рады (Юрась Бабіч, Іосіф Навумчык) сустрэлася з начальнікам аддзела адукацыі аблвыканкама спа-даром Дзмітрыем Хамой. Абмерка-валі пытанні беларускамоўнай адука-цыі ў вобласці, неабходнасць ства-рэння (аднаўлення) беларускамоўных гімназій у Віцебску, Оршы, Полацку, Наваполацку, Глыбокім. Сустрэча прайшла ў канструктыўнай атмасфе-ры. З боку кіраўніка абласнога ад-дзела адукацыі выказана разуменне нашай занепакоенасцю. Была дасяг-нута дамоўленасць, што праца ў гэ-тым кірунку будзе працягвацца.

У лютым-сакавіку 2017 года ўзніклі праблемы са статутнай дзей-насцю Полацкай раённай арганізацыі ТБМ. Мясцовыя ўлады сталі ўсяляк перашкаджаць нашым актывістам, запалохваць людзей, якія бяруць удзел у тэбээмаўскіх акцыях. Кіраў-ніцтва рады звярнулася з мэтай выра-шэння ўзніклых праблем да дзяржаў-ных чыноўнікаў абласнога ўзроўню. У прыватнасці, сп. Навумчык меў адмысловую сустрэчу са сп-няй Але-нскай — тагачасным намеснікам на-чальніка ідэалагічнага аддзела абл-выканкама. Мы прасілі таксама ака-заць дапамогу ў вырашэнні праблемы дэпутата Палаты прадстаўнікоў і та-гачаснага намесніка старшыні ТБМ сп-ню Алену Анісім. Дзякуючы пры-нятым мерам, на нейкі перыяд сіту-ацыя з дзейнасцю нашых актывістаў у Полацку палепшылася, але ў апошні час сябры ТБМ зноў перажываюць цяжкасці ў правядзенні сваёй асвет-ніцкай працы.

14 сакавіка 2017 года кіраў-ніцтва абласной арганізацыі (Юрась Бабіч, Іосіф Навумчык) сустрэлася з намеснікам старшыні Віцебскага абл-выканкама сп. Пеніным. У ходзе су-стрэчы былі абмеркаваны праблемы Полацкай арганізацыі Таварыства, пытанні адсутнасці беларускамоўнай рэкламы ў Віцебску, ігнараванне дзейнасці Саюза беларускіх пісьмен-нікаў, справа з Літаратурным музеем у Віцебску, пытанне перайменавання абласной бібліятэкі і ўшанаванне памяці пісьменнікаў-землякоў: Быка-ва, Барадуліна, Бураўкіна.

Сябры ТБМ і кіраўніцтва аб-ласной рады прымае непасрэдны ўдзел ва ўсіх акцыях і мерапрыем-ствах, накіраваных на папулярыза-цыю беларускай мовы, якія право-дзяцца на філалагічным факультэце ВДУ імя Машэрава. Так, у прыват-насці, у снежні 2016 і 2017 гг. сябры Таварыства прымалі актыўны ўдзел у арганізацыі і правядзенні «Фесты-валю беларускага слова». Па ініцыя-тыве кіраўніцтва абласной рады на факультэце была арганізавана імпрэза пад назвай «З гітарай па-беларуску», дзе студэнты, магістранты, аспіранты спявалі вядомыя беларускія песні. Таксама была зладжана адмысловая відэапрэзентацыя беларускіх гуртоў, якія спяваюць па-беларуску. Акцыя мела вялікі поспех.

Пры філалагічным факультэ-це ў 2017 годзе створаны Цэнтр сла-вянскіх моў і культур. У межах Цэнтра працуе клуб «Размаўляйка», які збі-раецца раз на тыдзень і куды кожны ахвочы можа прыйсці, каб дзве га-дзіны паразмаўляць па-беларуску, у нязмушанай атмасферы абмеркаваць пэўныя пытанні, проста пабыць у ся-броўскай супольнасці. Таксама ў ме-жах названага Цэнтра сябрамі рады ТБМ была арганізавана сустрэча з вядомымі беларускімі літаратарамі Міхасём Мірановічам, Альгердам Ба-харэвічам, Вальжынай Морт. Філала-гічны факультэт і Цэнтр славянскіх моў і культур, кіраўніком якога з’яў-ляецца старшыня абласной рады ТБМ, праводзіць у гэтым годзе пер-шую навуковую канферэнцыю для студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў, прысвечаную Васілю Быкаву. Мы лі-чым гэта вельмі важным крокам у плане ўшанавання імя нашага славу-тага земляка. У наступным годзе пла-нуецца правядзенне Быкаўскай наву-ковай канферэнцыі для лінгвістаў і літаратуразнаўцаў з міжнародным удзелам.

13 лютага 2018 года ў межах сустрэчы кандыдатаў у дэпутаты мяс-цовых саветаў адбылася своеасаблівая прэзентацыя Віцебскай абласной ар-ганізацыі ТБМ у сярэдняй школе №25. Старшыня рады выступіў перад бацькамі вучняў, пазнаёміў з задачамі арганізацыі і планаванымі імпрэзамі па лініі ТБМ.

21 лютага 2018 года сябры Таварыства і кіраўніцтва абласной ра-ды прынялі непасрэдны ўдзел у свят-каванні Міжнароднага дня роднай мовы. На філалагічным факультэце ВДУ адбылася прэзентацыя Віцеб-скай абласной рады ТБМ. Падчас сустрэчы са студэнтамі старшыня ра-ды Юрась Бабіч распавёў пра мэту і задачы арганізацыі, гісторыю ства-рэння, асноўныя кірункі дзейнасці і дасягненні Віцебскай абласной ар-ганізацыі. Прысутныя на сустрэчы сябры таварыства Вольга Сянькова — выкладчыца ВДУ — і Алесь Замкоўскі — загадчык літаратурна-драматычнай часткі Коласаўскага тэатра — расказалі пра працу з моладдзю, падзяліліся сваім досведам папулярызацыі мовы.

У гэты ж дзень у абласной біб-ліятэцы каля пяцідзесяці чалавек піса-лі дыктоўку, прымеркаваную да Дня роднай мовы. Другі год запар гэтая акцыя арганізоўваецца сумесна аблас-ной радай ТБМ і абласной бібліятэ-кай. Паказальна, што менавіта падчас такіх мерапрыемстваў да дзейнасці та-варыства далучаюцца ў той ці іншай ступені новыя людзі, пераважна мо-ладзь.

За справаздачны перыяд вы-разна акрэслілася тэндэнцыя да пашы-рэння ўжывання беларускай мовы ў ВДУ імя Машэрава. Паступова, дзя-куючы супрацы кіраўніцтва абласной рады і філалагічнага факультэта і асабістай пазіцыі дэкана прафесара Сяргея Нікалаенкі, універсітэт ста-новіцца цэнтрам беларушчыны.

Па ініцыятыве кіраўніцтва абласной рады ў газеце «Віцебскія весці» два гады назад была заснавана моўная рубрыка, якая працягвае вы-ходзіць з пэўнай перыядычнасцю і зараз. А ў газеце «Каталіцкі веснік» публікуюцца матэрыялы па культуры маўлення.

На працягу апошніх двух га-доў праведзена вялікая праца акты-вістамі таварыства ў розных рэгіёнах вобласці. Эфектыўна дзейнічаюць су-полкі арганізацыі ў Германавічах, Пад-свіллі, вёсцы Заронава Віцебскага ра-ёна, у Оршы, Гарадку, Верхня-дзвінску, у Бешанковіцкім раёне. Апошнім часам цікавыя імпрэзы праводзяць актывісты Таварыства ў мястэчку Лужкі Шаркаўшчынскага раёна. Нягледзячы на шматлікія цяж-касці, вялікая праца праводзіцца на-шымі актывістамі ў Полацку.

У сакавіку гэтага года па ініцы-ятыве сябра рады Георгія Станкевіча быў падрыхтаваны адмысловы зварот у раённыя аддзелы адукацыі вобласці адносна стану беларускамоўнай аду-кацыі. Мы ставілі за мэту высветліць пазіцыю чыноўнікаў па праблеме адкрыцця беларускамоўных школ у блізкай перспектыве ў сувязі з за-крыццём шэрагу вясковых беларус-камоўных школ фактычна ў кожным сельскім раёне.

Разам з пэўнымі дасягненнямі ў дзейнасці абласной рады ёсць так-сама і тыя пытанні, якія пакуль не ўда-лося вырашыць. Так, па-ранейшаму ў Віцебску ды і ў іншых буйных гара-дах вобласці адсутнічаюць школы з беларускай мовай навучання. На наш погляд, наспела неабходнасць ства-рэння пры аблвыканкаме Грамадскай рады, дзе б абмяркоўваліся актуаль-ныя пытанні адукацыі і культуры. Нягледзячы на шматлікія спробы, па-куль не адноўленая дзейнасць рэгіяна-льных структур ТБМ у Мёрскім і Браслаўскім раёнах, дзе некалі акты-вісты Таварыства працавалі актыўна. Думаецца, што на вырашэнне назва-ных праблем павінна быць накірава-на праца новага складу рады.

Старшыня Віцебскай абласной арганізацыі ТБМ

Юрась Бабіч.

 

Павел Сцяцко

Прозвішчы Беларусі 

Новая серыя

Працяг. Пачатак у папяр. нум.)

  1. Шніп (Віктар) — семан-тычны вытвор ад апелятыва шніп ‘дзюбападобны клін наперадзе таліі жаночай сукенкі’.
  2. Шніпко (Віктар) — вы-твор з фармантам -ко ад антрапоніма Шніп і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Шніп-ко. Гл. Шніп.
  3. Шоцік (Дар’я) — вытвор з суфіксам -ік ад антрапоніма Шот / Шоц і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Шоц-ік.
  4. Шпачук (Андрэй) — вы-твор з суфіксам -ук ад антрапоніма Шпак і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Шпач(к/ч)-ук. ФП: шпак (‘невялікая пералётная птушка атрада вераб’іных з цёмным апярэннем’) — Шпак (мянушка, потым прозвішча) — Шпачук.
  5. Шукаловіч (Аксана) — вытвор з суфіксам бацькаймення -овіч ад антрапоніма Шукала і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Шукал-авіч — Шукаловіч. ФП: шукала (‘той, хто шукае’) — Шукала (мянушка, по-тым прозвішча) — Шукаловіч.
  6. Шулейка (Юрый) — се-мантычны вытвор ад апелятыва шу-лейка — (утварэнне з пам.-ласк. з суфіксам -ейка ад шула ‘бервяно або тоўсты брус з высечанымі пазамі, за-мацаваны ў чым-небудзь вертыкаль-на'; ‘слуп, брус, на які падвешваюцца вароты’.
  7. Шульжэнка (Зінаіда) — вытвор з фармантам -энка ад антра-поніма Шульга і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Шульг-енка — Шуль-ж(г/ж)-энка. ФП: шульга (рэг. рус. ‘левая рука’, ‘ляўша’ (Даль), укр. ‘ляў-ша’ (Грынч) — Шульга (мянушка, по-тым прозвішча)) — Шульжэнка.
  8. Шулюк (Дзмітрый) — вытвор з суфіксам -ка ад антрапоніма Шула і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Шул-юк. ФП: шула (‘бервяно ці тоўсты брус з высечанымі пазамі, замацаванымі ў чым-н. вертыкальна’, ‘слуп ці брус, на які падвешваецца створка варот’) — Шула (мянушка, по-тым прозвішча) — Шулюк.
  9. Шулякоўская (Алёна) — вытвор з фармантам -оўская ад тапоніма Шулякі і значэннем ‘на-родзінка, жыхарка названай мясцо-васці, паселішча': Шуляк-оўская.
  10. Шумілін (Аляксандр) — вытвор з прыналежным суфіксам —ін ад антрапоніма Шуміла і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Шумі-лін. ФП: шуміла (‘той, хто шуміць, любіць лаяцца, крычаць’) — Шуміла (мянушка, потым прозвішча) — Шумілін.
  11. Шупеня (Марыя) — вы-твор з фармантам -еня ад антрапоніма Шупа і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Шуп-еня. ФП: шупа (‘той, хто разумее, кеміць, цяміць’, ‘кемлівы ча-лавек’) — Шупа (мянушка, потым про-звішча) — Шупеня. Параўн. Адам-еня.
  12. Шупіцкая (Аксана) — вытвор з фармантам -ская ад тапоніма Шупікі і значэннем ‘народзінка, жы-харка названай мясцовасці, паселішча': Шупік-ская — Шупіцкая.
  13. Шуранава (Дзіна) — вы-твор з фармантам -ава ад антрапоніма Шуран і значэннем ‘нашчадак (дачка) названай асобы': Шуранава. ФП: шур (рэг.) (‘швагер’) — шуран (тое сама: параўн. рус. шурин ‘швагер’) — Шуран (мянушка, потым прозвішча) — Шура-нава.
  14. Шурба (Сяргей) — семан-тычны вытвор ад апелятыва шурба (рэг.) — ‘шруба‘ (перастаноўка фанем).
  15. Шутава (Марына) — вы-твор з фармантам -ава ад антрапоніма Шут і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Шут-ава. ФП: шут (рус.) ‘блазен’ — Шут (мянушка, потым про-звішча) — Шутава.
  16. Шухава (Кацярына) — вытвор з фармантам -ава ад антра-поніма Шух і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Шух-ава. ФП: шух (‘гукаперайманне кароткага шуму’, а таксама ў ролі выказніка паводле знач. дзеясл. шухаць, шухнуць, шухнуцца) — Шух (мянушка, потым прозвішча) — Шухава.
  17. Шчадрова (Ніна) — вы-твор з фармантам -ова ад анрапоніма Шчодры і значэннем ‘нашчадак (дачка) названай асобы': Шчодр-аваШчад-рова. ФП: шчодры (‘які шырока ака-звае дапамогу, не скупы’, ‘каштоўны, багаты’, (перан.) ‘моцны, інтэнсіўны ў сваім дзеянні, выяўленні’) — Шчодры (празванне, потым прозвішча) — Шча-дрова.
  18. Шчамялёва (Людміла) — вытвор з фармантам -ёва ад антра-поніма Шчамель і значэннем ‘нашча-дак (дачка) названай асобы': Шчамел-ёва — Шчамялёва. ФП: шчамель (рэг. ‘чмель’) — Шчамель (мянушка,потым прозвіша) — Шчамелева (бацькаймен-не) — Шчамялёва.
  19. Шчаслёнак (Марына) — вытвор з суфіксам -ёнак ад антра-поніма Шчаслівы і значэннем ‘нашча-дак (дачка) названай асобы': Шчасл (івы)-ёнак. ФП: шчасце (‘стан і пачуц-цё пэўнай, найвялікшай задаволенасці’, ‘поспех’, удача) — шчаслівы (‘поўны шчасця, якому спрыяе шчасце, удача, поспех’, ‘які прыносіць шчасце, удачу’, ‘добры, удалы’) — шчаслёнак (пра шча-слівага чалавека) — Шчаслёнак (мяну-шка) — Шчаслёнак. Або семантычны вытвор ад апелятыва шчаслёнак.
  20. Шчогалева (Таццяна) — вытвор з фармантам -ева ад антра-поніма Шчогаль і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Шчогал-ева. ФП: шчогаль (рус. щеголь ‘франт, фарсун’) — Шчогаль (мянушка, потым про-звішча) — Шчогалева.
  21. Шчоткіна (Марыя) — вытвор з фармантам -іна ад антра-поніма Шчотка і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Шчоткіна. ФП: шчотка (‘прыстасаванне для чысткі, змятання і пад. (калодачка з густа-насаджаным шчаціннем ці іншым матэрыялам’), а таксама іншыя пры-лады ў электратэхніцы і пад.) — Шчот-ка (мянушка, потым прозвішча) — Шчоткіна.
  22. Шчурок (Іван) — семан-тычны вытвор ад апелятыва шчурок — памянш.-ласк. ад шчур, які мае тры значэнні: 1) ‘невялікая птушка ся-мейства ўюркавых’, 2) ‘пацук’, 3) у слав. міфалогіі — ‘далёкі продак, рода-начальнік’.
  23. Шчыры (Тарас) — се-мантычны вытвор ад апелятыва шчы-ры, які мае шмат значэнняў: ‘праў-дзівы, адкрыты’ ‘задушэўны, інты-мны’, ‘сардэчны, душэўны’, ‘пазбаў-лены прытворства’, ‘старанны, верны, адданы, заўзяты’, ‘просты, даверлівы’.
  24. Шчэгельскі (Андрэй) — вытвор з фармантам -скі ад тапоніма Шчэгелі ((рус.) <Щеглы) і значэннем ‘жыхар названай мясцовасці': Шчэге-ль-скі. ФП: шчэгол (<рус. щегол ‘шчы-гол’ (маленькая пеўчая птушка сямей-ства ўюрковых з яркім апярэннем)) — Шчэгол (мянушка, потым прозвішча) — Шчэгольскі — Шчэгельскі.

(Працяг у наст. нумары.)

 

Архітэктар, аўтар эскізу

бел-чырвона-белага сцяга

Усё новыя звесткі пра дзеячаў БНР становяцца агу-льным здабыткам. Аповедам пра Клаўдзія Дуж-Душэўска-га, беларускага палітычнага дзеяча, дыпламата, рэдактара і педагога падзяліўся на Міжна-роднай канферэнцыі ў інстыту-це гісторыі НАН даследчык Станіслаў Рудовіч. Яшчэ ў 1992 годзе гісторык абнарод-ваў у газеце «Звязда» факт стварэння яго героем эскізу нацыянальнага сцяга .

Гэты высакародны ча-лавек нарадзіўся 27 сакавіка 1891 года ў Глыбокім ў ката-ліцкай сям’і. З дзяцінства ён дапамагаў бацьку з дзядзькам, а з пачаткам атрымання адука-цыі займаўся чарчэннем, і на-ват складаў каштарысы дамоў, касцёла, будаўніцтва шашы і масткоў. У старэйшых класах сам кіраваў невялікімі будаўні-чымі працамі, пад пільным во-кам бацькі складаў праекты.

У 1912 годзе пасля за-канчэння вучылішча ў Вільні Клаўдзі Дуж-Душэўскі пасту-піў у горны інстытут у Пецяр-бурзе і спасцігаў прамудрасць горнага інжынера. Вольны час, жывучы ў паўночнай сталіцы, Душэўскі аддаваў нацыяналь-на-культурнаму руху. Разам з землякамі ён ўдзельнічаў у працы літаратурнага гуртка, у выданні часопіса «Раніца», газет «Дзянніца» і «Светач». Ён пазнаёміўся з Янкам Купалам і выконваў ролю Сцяпана Кры-ніцкага ў «Паўлінцы». Падчас вучобы Клаўдзі шмат паездзіў па Расіі, быў на практыцы ў Сібіры, у Жыгулях на Волзе веў будаўнічыя работы пра бу-даўніцтве фабрыкі. У гады га-ды Першай сусветнай вайны ён шчодра дзяліўся сіламі і часам у беларускім дабрачынным Та-варыстве дапамогі пацярпелым ад вайны.

Пазней ён напісаў у сва-ёй аўтабіяграфіі на літоўскай мове: «Цікава адзначыць, што беларусы лічылі сваім дзяр-жаўным сцягам той жа, што і літоўцы, белы вершнік на чырвоным полі, але нацыя-нальнага сцяга не было. Мне давялося зрабіць некалькі пра-ектаў нацыянальнага сцяга. Адзін з іх быў прыняты. З таго часу, ён і лічыцца беларускім нацыянальным сцягам».

Гэта адбылося вясной 1917 года. Па некаторых дадзе-ных, на пачатку 1917 года гэты сцяг ужо лунаў на будынкам Таварыства дапамогі ахвярам вайны. А 12 сакавіка ў Менску быў праведзены дзень бела-рускага значка, падчас якога раздаваліся значкі з відарысам бел-чырвона-белага сцяга.

Падзенне царызму ак-рыліла маладых адраджэнцаў, усяліла надзеі на ўвасабленне нацыянальных спадзяванняў. Пасля перапынку аднаўляецца дзейнасць Беларускай сацыя-лістычнай грамады, якая паста-віла сваёй мэтай абарону пра-воў беларускага народа, і Ду-шэўскі без ваганняў уступіў у яе шэрагі. У хуткім часе ён быў абраны ў склад яе выканаўчага камітэта і яго прызідыума. У сакавіку 1919 года Душэўскі паступіў на службу харчаван-ня, дзе атрымаў пасаду загад-чыка аднаго з падраздзяленняў. Кастрычніцкі пераварот 1917 года змяніў умовы існавання, даводзілася зноў шукаць пра-цу, немагчыма стала атрымаць дыплом, бо рабоча-сялянская ўлада адмяніла ўсе дыпломы. Рэальная палітыка новых ула-даў разыходзілася з абвешча-ным правам нацый на самавы-значэнне. Першы Усебелару-скі з’езд быў разагнаны.

У сакавіку 1918 года беларускія адраджэнцы, акты-вісты Беларускай сацыялісты-чнай грамады абвесцілі неза-лежнасць БНР. Клаўдзі Дуж-Душэўскі ўсёй душой падтры-млівае гэты крок і становіцца шчырым саўдзельнікам палі-тычных акцый маладой рэс-публікі.

Пасля расколу у шэрагах Беларускай са-цыялістычнай грамады, Душэўскаму стала най-больш блізкай платфор-ма партыі сацыялістаў -рэвалюцыянераў. Разам з Вацлавам Ластоўскім ён належаў да памяркоўнага крыла гэтай партыі. Па-сля адыходу немцаў у Менску ўсталявалася са-вецкая ўлада. З красавіка 1919 года Душэўскі зна-ходзіўся ў Вільні: ён быў сябрам Беларускага на-цыянальнага камітэта, старшынём Цэнтральнай бела-рускай рады Віленшчыны і Гарадзеншчыны (травень — лі-пень 1919). Восенню 1919 года ён стаў дыпламатычным прад-стаўніком ураду БНР у дзяр-жавах Балтыі, дзяржаўным сакратаром ва ўрадзе Ластоў-скага. Выразна праявілася яго энергія, яго імпэт і адданасць беларускай справе.

Ён энергічна займаўся дыпламатычнай дзейнасцю, шмат сустрэч правёў у прад-стаўнікамі правячай эліты Лат-віі, Эстоніі, Фінляндыі.

Пазней Душ-Душэўскі выкладаў у Віленскай бела-рускай гімназіі і на беларускіх настаўніцкіх курсах. У пачатку 1921 г. ён быў арыштаваны по-льскімі ўладамі і вызвалены 7 лютага 1921 г., і эміграваў у Літоўскую рэспубліку (Каў-нас). У 1920-1930-я г. ён праца-ваў у міністэрствах беларускіх спраў, замежных спраў, сувязі Літвы, быў адным з кіраўнікоў Беларускага цэнтра ў Літве, Лі-тоўска-Беларускага тавары-ства. У 1927 г. ён скончыў Лі-тоўскі ўніверсітэт у Каўнасе і працаваў інжынерам.

Клаўдзі Дуж-Душэўскі выдаваў і рэдагаваў часопісы «Беларускі сцяг» (1922), «Кры-віч» (1923-26), «Беларускі асяродак» (з 1933). Апрацоў-ваў разам з В. Ластоўскім, Т. Іваноўскім лацінска-руска-бе-ларускі слоўнік па арніталогіі, перакладаў на беларускую мо-ву падручнікі для сярэдніх школ.

Інжынер і грамадскі дзеяч быў арыштаваны савец-кімі ўладамі 2 ліпеня 1940 года. Следства скончылася ў чэрвені 1941 года. Было складзена аб-вінавачвальнае заключэнне, але ў сувязі з пачаткам вайны Душэўскі не быў асуджаны і эвакуяваны.

Пры немцах ён праца-ваў на заводзе гумавых выра-баў «Інкарас» на пасадзе інжы-нера. У канцы 1941 г. у Вільні Клаўдзі Душэўскі сустракаўся з Вацлавам Іваноўскім, які прапанаваў яму пасаду намес-ніка бурмістра Менска. Душэ-ўскі не пагадзіўся, а восенню 1942 года зноў адмовіўся ад прапановы. У жніўні 1943 года ён быў арыштаваны нямецкімі ўладамі разам з жонкай за ўкрыццё яўрэяў і адпраўлены ў канцэнтрацыйны лагер Пра-вянішкесе. Дзякуючы заступ-ніцтву сяброў і як спецыяліст-інжынер, ён быў вызвалены праз 4 месяцы, пасля чаго пра-цаваў у тарфяным трэсце на пасадзе інжынера-будаўніка. Акрамя ўласных дзяцей, разам з жонкаю Клаўдзі Дуж-Душэ-ўскі выхоўваў двух дзяцей-сірот.

У 1944-46 гадах ён пра-цаваў дацэнтам Каўнаскага ўніверсітэта і на будаўнічым факультэце атрымаў пасаду загадчыка кафедры гісторыі архітэктуры. У снежні 1946 — траўні 1947 гг. ён знаходзіўся пад следствам у Вільні. «За не-дастатковасцю сабраных дока-заў для перадачы ў суд» яго справа была спынена, а ён сам вызвалены з-пад варты.

Клаўдзі Дуж-Душэўскі быў зноў арыштаваны ў лю-тым 1952 года і асуджаны на 25 гадоў зняволення як бела-рускі нацыяналіст. У 1954 г. тэ-рмін зняволення быў скароча-ны да 10 гадоў, а 16 красавіка 1955 года ён быў датэрмінова вызвалены ў сувязі з пагар-шэннем стану здароўя. Пасля вызвалення Клаўдзі Дуж-Ду-шэўскі працаваў у інстытуце «Літбудпраект». Вядомы архі-тэктар з’яўляецца аўтарам шматлікіх будынкаў у Коўні, Панявежасе, Клайпедзе і Шаў-лях. У 1959 годзе ён быў паха-ваны ў Коўні.

Запісала Э. Дзвінская.

На здымку: З дакладам пра К. Дуж -Душэўскага вы-ступае Станіслаў Рудовіч.

 

У Гародні адбылася вечарына з нагоды 100-годдзя БНР

У Гародні прайшла вечарына, прысвечаная ста-годдзю БНР. Яе арганізатарамі выступілі Таварыства бела-рускай мовы сумесна з Саюзам беларускіх пісьменнікаў. Ад-метнасцю святкавання сталі сумесныя спевы гімнаў бела-русаў  – “Ваяцкага гімну”, “Пагоні”, “Магутны Божа”. Мікола Таранда, старшыня клуба “Паходня”, згадаў, як святкаваўся Дзень Волі ў 1989 годзе, а таксама пра свае адве-дзіны Зоські Верас у Вільні.

– Упершыню мы пае-халі да Зоські Верас у чэрвені 1986 года. І калі мы запыталі: раскажыце пра Менск, яна нічога не адказала. Затым мне напісала: думаеце я не чула, не ведала, пра што вы пытаецеся. Але пра гэта яшчэ гаварыць нельга. Прыязджайце адзін, я вам усё раскажу і пакажу. Яна паказвала ўсе дакументы, фо-таздымкі, якія захоўвала праз усё сваё жыццё.

На імпрэзе апрача му-зыкаў і паэтаў былі выступы гарадзенскіх навукоўцаў, якія распавялі прысутным пра ця-жкі і светлы шлях абвяшчэння БНР. Аляксей Пяткевіч, стар-шыня Гарадзенскай рады ТБМ сказаў:

– Каб прыняць Трэ-цюю Устаўную грамату, якая павінна была нарэшце прыйсці да канкрэтнага выніку, збі-раецца пашыраная Рада. Ча-лавек больш за 100. Ад зем-стваў, ад розных саюзаў, ад розных арганізацыяў. З Вільні прыязджаюць вядомыя палі-тыкі на чале з Антонам Луцке-вічам.

Абласная Рада ТБМ адзначыла адмысловымі ліста-мі і падарункамі рупліўцаў Бе-ларускай мовы і культуры з нагоды стагоддзя БНР, а так-сама Саюз беларускіх пісьмен-нікаў уручыў некаторым вы-ступоўцам новы гарадзенскі літаратурны альманах “Новы Замак”.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя.

Фота аўтара.

 

У Гародні адбылася дыктоўка ў гонар 100-годдзя БНР

Адзінаццатая нацыяна-льная дыктоўка, прымеркава-ная да сотых угодкаў БНР, прайшла ў Гародні. У зале, якая змясціла каля сотні чала-век, чытаўся ўрывак з рамана Генрыха Далідовіча «Свой дом» пра абвяшчэнне Трэцяй Устаў-ной Граматы Беларускай На-роднай Рэспублікі. Чытаць ды-ктоўку гэтым разам было пра-панавана галоўнаму рэдактару літаратурнага альманаха «Но-вы Замак» Янку Трацяку. Адзін з арганізатараў дыктоўкі Эдвард Дмухоўскі сказаў:

— Гэта ў нас ужо 11-я дыктоўка. Дзякуй Богу, мы да-жылі да 100-годдзя БНР. Усе нашыя дыктоўкі былі прысве-чаныя Дню Волі, Дню Бела-рускай Народнай Рэспублікі. Ну а сённяшняя, сам Бог казаў, каб яна была прысвечана БНР. Удзельнікі ўбачаць вясковы клімат нашага краю: буслоў, платы, збанкі, кветкі, бел-чыр-вона-белыя сцягі, Пагоні. Па-вінен быць добры настрой, до-брыя спевы, добры тэкст.

Нашае Беларускае Ра-дыё Рацыя не толькі інфарма-цыйна, але і прамацыйна пад-трымлівае беларускія святоч-ныя імпрэзы, якія нагадваюць пра тое, што Беларуская На-родная Рэспубліка — гэта старт Беларусі ў дваццатым стагоддзі як незалежнай краіны. Кажа Віктар Сазонаў, прадстаўнік «Рацыі», які ад радыё пада-раваў удзельнікам дыктоўкі юбілейныя каляндарыкі:

— Беларускае Радыё Рацыя вельмі шырока асвятляе — і ў эфіры, і на старонках сва-йго сайта — падзеі, якія звя-заныя са 100-годдзем БНР. Ні-чога стараецца не прапускаць, бо на падобныя імпрэзы пры-ходзяць патэнцыйныя слухачы, патэнцыйныя чытачы матэры-ялаў Беларускага Радыё Ра-цыя. Безумоўна, мы таксама стараемся падтрымаць гэтыя імпрэзы тым, чым можам пад-трымаць, у тым ліку і рэклам-най кампаніяй нашага радыё.

Напрыканцы імпрэзы акустычна выступіў музыка Алесь Дзянісаў з сваімі твора-мі, напісанымі на вершы гара-дзенскіх паэтаў.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё

Рацыя.

Фота аўтара.

 

100-годдзе БНР на Лідчыне

На Лідчыне ўсталявалі памятны камень «100 год БНР»

На Лідчыне ўсталявалі памятны камень — «100 год БНР». Актывісты і фундатары адшукалі вялікі валун патрэб-най формы ў вёсцы Дакудава, каля Нёмана. Затым перавезлі яго на прыватны падворак у Ёдкі, што каля Ліды. А майстар з Бярозаўкі вырабіў на камені адпаведны надпіс — «100 год БНР» і «БЕЛАРУСЬ НАВЕЧ-НА». Такім чынам Лідчына адзначае памятную дату ўтва-рэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Кажа гаспадар ся-дзібы, дзе ўсталяваны камень, разбяр па дрэве Іван Мікулка:

— 100 год таму адбыла-ся такая з’ява — утварэнне БНР. Канешне, гэта гістарычная па-дзея, і гэты камень — ужо не проста камень, які дзесьці ля-жаў там у полі, цяпер ён з’яўля-ецца гістарычным камнем. 100 год — гэта не дзіцячы ўзрост, не юначы. Гэта сталы ўзрост. І таму сёння кожны з нас павінен адчуваць, дзеля чаго ён жыве.

Ідэя ўсталявання памя-тных камянёў з нагоды 100-годдзя БНР належыць паліты-ку Зянон Пазняку. Мяркуец-ца, што цягам гэтага года падо-бныя манументы паўстануць па ўсёй Беларусі, а таксама па свеце, дзе жывуць беларусы. Такім чынам, Лідчына — першая мясціна, дзе здзеснілі такую задуму. Вядома, што патрыёты з Наваградчыны таксама вы-ступілі з падобнай ініцыяты-вай.

Андрусь Панямонаў, Беларускае Радыё Рацыя, Фота аўтара.

 

Памяці герояў нацыянальнага адраджэння

24 сакавіка, напярэдад-ні Дня Волі актывісты ТБМ і іншых грамадскіх арганізацый з Лідчыны, а таксама сябар ТБМ Віталь Куплевіч з Радуні наведалі памятныя мясціны, звязаныя з нацыянальным бе-ларускім адраджэннем.

У Лідзе на праваслаў-ных могілках быў запалены зніч на магіле дзеячоў Беларус-кай незалежніцкай партыі Юль-яна Саковіча, Валерыя Мара-кова і інш.

У Воранаве ўсклалі кветкі і запалілі зніч на магіле міністра абароны БНР, гене-рала ад інфатэрыі Кіпрыяна Кандратовіча.

У вёсцы Пагародна наведалі музей у мясцовай школе, дзе ёсць экспазіцыя, прысвечаная генералу Канд-ратовічу. Генерал Кандратовіч валодаў маёнткам Гародна, тут у мясцовым парку пахавана урна з прахам дачкі генерала.

Наступным пунктам стала магіла Алаізы Пашкевіч (Цёткі) ў Старым Двары Шчу-чынскага раёна. Большасць ак-тывістаў была тут упершыню. А разам з тым Цётка, хоць і не дажыла непасрэдна да БНР, але  для таго, каб БНР адбылася, зрабіла не менш, а мо і больш за многіх з тых, хто прымаў 3-ю Устаўную грамату.  Тут так-сама былі ўскладзены кветкі і запалены зніч.

Адгэтуль пераехалі да магілаў паўстанцаў каля Мало-га Ольжава ў Лідскім раёне, каб запаліць знічы, а таксама аца-ніць аб’ём работ па дабраўпа-радкаванні мемарыяла, бо ра-боты, якія вяліся восенню, не закончаны.

Наш кар.

На здымках: актывіс-ты каля магілаў Кіпрыяна Кан-дратовіча і  Цёткі.

 

Прадстаўнічы сход ушанаваў памяць заснавальнікаў БНР

24 сакавіка ў Менску ў вялікай залі адбыўся ўрачысты сход грамадскасці, прысвечаны 100-годдзю БНР. У ім ўзялі ўдзел уплывовыя асобы, прад-стаўнікі дэмакратычнай супо-льнасці і творчай інтэлігенцыі, чальцы палітычных партый і арганізацый, дыпламатычнага корпусу. Да прысутных звяр-нуўся старшыня Аргкамітэта па святкаванні 100-годдзя БНР, вядомы мастак, спадар Мікола Купава:

— Беларуская Народная Рэспубліка стварылася воляю народа, адбылося адраджэнне нашай дзяржаўнасці. БНР ста-ла новым ідэалам, які паслужыў у далейшым стварэнню незале-жнай Рэспублікі Беларусь ў 1991 годдзе. Але ў 20 -30-тыя гады наш народ падвергся жорсткім выпрабаванням. Дзе-ячы Першага Усебеларускага з’езда і прадстаўнікі Рады БНР, якія засталіся на тэрыторыі СССР, былі рэпрэсаваныя і знішчаныя. Толькі тыя людзі, якія эмігравалі, захавалі легі-тымнасць БНР у Чэхіі, ЗША і Канадзе.

Прысутныя ўшанавалі памяць загінулых дзеячоў БНР супольнай малітвай з удзелам святара Беларускай Аўтакефа-льнай Праваслаўнай царквы айца Леаніда Акаловіча.

З успамінам пра падзеі найноўшай гісторыі выступіў спадар Мечыслаў Грыб:

— Па даручэнні Вярхоў-нага Савета Рэспублікі Бела-русь ХІІ склікання я ўзначаліў камісію па распрацоўцы новай Канстытуцыі Рэспублікі Бела-русь. 15 сакавіка 1994 года Вярхоўны Савет даверыў мне як старшыні падпісаць гэтую Канстытуцыю, што я зрабіў з вялікім задавальненнем. Я га-наруся тым, што гэтая Кансты-туцыя аб’явіла суверэнітэт і не-залежнасць Рэспублікі Бела-русь. Яна ўсталявала і зацве-рдзіла нашую нацыянальную сіволіку: бел-чырвона-белы сцяг і герб Пагоню. Гэта было зроблена рэальна і адкрыта для ўсяго свету.

Вярхоўны Савет зрабіў тое, што дзячы БНР спрабавалі зрабіць, але ім не далі. У Кан-стытуцыі было прапісана, што адзінай дзяржаўнай мовай у Рэспубліцы Беларусь з’яўля-ецца беларуская. На жаль, рэферэндум 1996 года прывёў да змены нашай сіволікі, сцяга і герба і ўвядзення другой дзяржаўнай мовы, рускай. Але гістарычная праўда, якую не-магчыма схаваць, усё ж вый-шла на паверхню, таму мы сёння сабраліся ва ўрачыстай абстаноўцы.

Для гасцей вечарыны быў зладжаны выдатны кан-цэрт. Разам з Сяржуком Доў-гушавым грамада заспявала беларускія песні і гімны 1917-1919 гадоў. Для гасцей вы-ступілі гурты «Балцкі субст-рат» і «Тутэйшая шляхта». Змі-цер Вайцюшкевіч натхніў пры-сутных сваімі песнямі «Красу-ня-вясна», » Жыве Беларусь» і «Сцяг». Прапанаваны арганіза-тарамі пачастунак быў шчод-рым і аздобленым нацыяна-льнай сімволікай.

Э. Дзвінская,

фота аўтара.

На здымках:

  1. Мікола Купава і айцец Леанід Акаловіч;
  2. Спявае «Тутэйшая шляхта»;
  3. Сяржук Доўгушаў, Яніна і Алесь Пушкіны.

 

Каляндар да 100-годдзя БНР

МГА «ЗБС Бацькаўш-чына» ініцыявала выданне святочнага календара «Адрасы БНР», які выйшаў у выдавец-тве «Кнігазбор» накладам 1000 асобнікаў. Старонкі календара упрыгожваюць 12 фотаздым-каў з выявамі будынкаў у Мен-ску, Гародні, Вільні, Коўні, Ры-зе, Таліне, Празе і Нью-Ёрку, звязаных з дзейнасцю Беларус-кай Народнай Рэспублікі. Сту-дзеньская старонка 2018 года змяшчае відарыс гарадскога тэатра ў Менску — месца пра-вядзення Першага Усебела-рускага з’езду, у выніку якога быў сфарміраваны Выканаўчы камітэт, які пазней ініцыяваў абвяшчэнне БНР. На сакавіц-кай старонцы — дом на Сер-пухаўскай вуліцы ( сёння Вала-дарскага,9), дзе 25 сакавіка была абвешчана незалежнасць БНР. Фотаздымкі былі выка-наны Юліяй Цімафеевай, Паў-лам Котавым і Наталляй Гар-дзіенка.

Э. Дзвінская.

 

Аўтар гімна Беларускай Народнай Рэспублікі

У векавы юбілей Бела-рускай Народнай Рэспублікі, якая ўтварылася як незалежная дзяржава ў выніку працяглай барацьбы выдатных сыноў бе-ларускага народа, мы з паша-най успамінаем іх імёны. І няхай не ўсё з патрэбнага ўдалося ім здзейсніць у тых складаных умовах войн і агрэсій, але самае важнае яны зрабілі — іх высіл-камі была створана незалежная дзяржава. Сярод іх выдзяля-ецца сваёй актыўнасцю дэлегат вайскоўцаў-беларусаў Паўд-нёва-Заходняга фронту, палі-тык, літаратар, грамадскі дзеяч Макар Касцевіч (Краўцоў) з Гарадзеншчыны, аўтар гімна Беларускай Народнай Рэспу-блікі.

 

Баброўня і ваколіцы

 

Не кожная беларуская вёска, асабліва невялікая, можа ганарыцца, што яна дала свету не аднаго, а двух выдатных сваіх сыноў. А вось невялікая Баб-роўня на Гарадзеншчыне, у якой цяпер налічваецца 13 хат з непастаяннымі жыхарамі, мо-жа дазволіць сабе такое, бо тут нарадзіліся і пайшлі ў вялікі свет два вядомыя беларускія творцы-літаратары — Макар Краўцоў і Міхась Васілёк.

Месца, дзе размясціла-ся Баброўня, вызначаецца ней-кай асаблівай прыгажосцю, да-брадзейнай энергетыкай; тут, у акружэнні хвойнага лесу, на крутым беразе лясной таямні-чай Котры з празрыстай вадой дыхаецца асабліва прыемна чыстым паветрам, настоеным на пахучых дзікарослых травах, сасновай смале. Пра хараство і жыватворчы ўплыў на чала-века навакольнага асяроддзя прыкотранскіх мясцін вакол Боброўні расказвае шчыры бе-ларус Андрэй Юшкевіч, былы настаўнік з недалёкай Галавац-кай сярэдняй школы. На яго думку, тут і вада ў студні смач-нейшая, і мёд саладзейшы, і паветра здаравейшае, і жыхары добразычлівыя і таленавітыя, хіляцца адзін да аднаго, навед-ваюцца ў госці. Душы іх поў-няцца энергіяй тварэння, тво-рчасці. Нездарма з’явіліся і прагучалі радкі:

Баброўня…

То хіба зямля тут такая,

Што зробіш тут некалькі

                           крокаў нагой,

Як сэрцам пачуеш:

                          душа запявае,

І вольныя песні

                 тут льюцца ракой.

Настоем гаючым

                  на травах і соснах

Гаілі тут душы

                        Міхась і Макар.

І дух ваяўнічы

                  іх песень дзівосных

Быў духам народных

                           надзеяў і мар.

 

А сталыя карэнныя жыхары вёскі раней казалі: «Ба-броўня — не ўсім роўня». І яны вызначаліся сярод жыхароў суседніх вёсак больш замож-ным жыццём, свабодай, сваімі незалежніцкімі традыцыямі, уменнем прыгожа ладзіць свой побыт і паводзіны, культурны адпачынак. Мужыкі не толькі вольна пачувалі сябе ў лесе, але і ўмелі прыгожа майстраваць розны хатні посуд, музычны ін-струмент, у прыватнасці, скры-пкі. Адна такая, змайстраваная пляменнікам Макара Краўцо-ва — Платонам, знаходзіцца цяпер у музеі Максіма Багда-новіча ў Гародні. Старажылы ўспаміналі, што раней дзяўчаты з Баброўні прыходілі ў суседнія вёскі на забавы ў пальчатках і не хацелі знаёміцца з хлопцамі, якія ў хаце не здымалі шапкі.

Магчыма, гэтыя разам узятыя абставіны паўплывалі на тое, што тут у канцы 19 і па-чатку 20 стагоддзя з’явіліся та-ленавітыя паэты Макар Кра-ўцоў (нарадзіўся ў 1891 г.) і Міхась Васілёк (у 1905 г.). Або-два — Касцевічы, але не сваякі. Як патлумачыла праўнучка (па братавай лініі) Ала Раманен-кава, яны на працягу апошніх чатырох-пяці пакаленняў не былі ў сваяцтве, але іх продкі паходзяць з адной мясцовасці — недалёкіх старажытных Бер-штаў і маглі ў далёкі час нале-жаць да аднаго роду.

Многае змянілася ў Ба-броўні з тых часоў, перамены адбыліся і з самой вёскай, за-муравела-закалодзела дарога і вуліца. З цяжкасцю можна адшукаць месца, дзе ў вёсцы стаяла бацькоўская хата Мака-ра Касцевіча. Каля гэтага месца скідзяляне, прыхільнікі твор-часці слаўных землякоў, уста-навілі помнік — высокі камень-валун, які як быццам чакаў свайго часу, каб ушанаваць іх памяць. І любы прахожы або праезджы, прачытаўшы, даве-даецца:

“У вёсцы Баброўня нарадзіліся слынныя сыны беларускай зямлі, дзеячы беларускага нацыянальнага вызвольнага руху паэты

Міхась Васілёк

(Міхаіл Восіпавіч Касцевіч)

  1. 11. 1905 — 03. 09. 1960 Макар Краўцоў

(Макар Мацвеевіч Касцевіч) 18. 08. 1891 — 1939”

 

Драматычны шлях паэта

 

Пра складанасці і доў-гі шлях да з’яўлення помніка распавёў Уладзімір Трахімчык са Скідзеля і пачуў пахвальную ацэнку за ўдалае вырашэнне праблемы. Камень-помнік доб-ра ўпісваецца ў мясцовасць і як бы сімвалізуе яднанне чалавека з роднай зямлёй, з роднай ха-тай. А вакол яго пасаджаны і ўжо набіраюць сілу маладыя дрэўцы — будучы сквер.

Да гэтага знакавага ме-сца наведваюцца і скідзяляне, і гарадзенцы, і азяране (з мяст. Азёры), каб ускласці кветкі і ўспомніць аб слаўным і трагіч-ным шляху паэта і грамадзя-ніна Макара Касцевіча (Краў-цова). Вывучэннем жыццёвага і творчага шляху свайго  земля-ка-патрыёта працяглы час зай-маецца былая настаўніца са Скі-дзеля Таццяна Савянкова, і яна добра ведае аб складаным і па-кручастым жыццёвым шляху беларускага хлопца Макара з сялянскай сям’і Касцевічаў.

У вёсцы сям’ю называ-лі Краўцовымі, таму што ў мі-нулым адзін з продкаў быў краўцом і шыў кажухі, вяскоў-цы казалі: «Краўцовы дзеці». Гаспадарка бацькі — Мацвея Касцевіча, была даволі замож-най: налічвалася 36 дзесяцін ворнай зямлі, лесу і сенажацяў; мелася дастаткова жывёлы, каб яе апрацаваць і пракарміць вялікую сям’ю, у якой было ся-мёра дзяцей. Бацькі клапаціліся і аб навучанні дзяцей, але цягу да навучання мелі толькі ста-рэйшы з братоў Габрыэль і ма-лодшыя Макар і Банік (Беня-дыкт).

У пачатку 20 стагоддзя папулярнай і аўтарытэтнай пра-цай лічылася настаўніцкая па-сада, і яна давала дарогу ў жыццё многім сялянскім дзе-цям. Па ёй і рушыў Макар Кас-цевіч. Скончыўшы царкоўна-прыходскую школу ў суседніх Галавачах, а затым Свіслацкую настаўніцкую семінарыю, не-калькі гадоў працаваў вяско-вым настаўнікам на Гарадзен-шчыне. На свядомасць мала-дога настаўніка вялікі ўплыў аказала Першая сусветная вай-на. У 1915 годзе яго прызвалі ў царскае войска, і пасля вай-сковай школы ён апынуўся на Паўночна-Заходнім фронце, а потым служыў на Валыні ў 44-ым армейскім корпусе Паўднё-ва-Заходняга фронту. Вучоба ў вайсковай школе, цяжар фра-нтавых баявых дзеянняў фар-міравалі ў маладога афіцэра незадаволенасць вайной. Лю-таўская рэвалюцыя абудзіла свядомасць франтавікоў. У паняволеных народаў Расіі, у тым ліку і беларусаў, абуджа-ецца і расце імкненне да неза-лежнасці свайго краю.

Пасля Лютаўскай рэва-люцыі адбываецца дэмакраты-зацыя арміі, ствараюцца салда-цкія камітэты. Летам 1917 г. са-лдаты-беларусы абралі Мака-ра Касцевіча старшынём кар-пуснога салдацкага камітэта, а ў пачатку снежня накіравалі ў Менск на І Усебеларускі кан-грэс.

Антываенныя развагі прывялі Макара Касцевіча ў шэрагі тых свядомых вайскоў-цаў, хто летам 1917 года ства-рыў Цэнтральную Беларус-кую Вайсковую раду і пад-трымваў дэмакратычныя пера-мены ў краі. Прыбыўшы ў Менск, ён уключыўся ў што-дзённую працу Вайсковай ра-ды. Стаў актыўным удзель-нікам Усебеларускага кангрэ-са, які сабраўся ў Менску ў снежні 1917 года. Ён з хва-ляваннем адчуваў узнёслую, урачыстую атмаферу з’езда, называў пазней «бессмяротным момантам у жыцці нацыі», «гіс-тарычнай часінай». Пазней, успамінаючы гэтыя падзеі, ён пісаў: «Чулася энергія, жадан-не барацьбы, чулася непака-рымасць праўды, бессмярот-насць ідэі Вялікага Сходу!» Пе-раломнай падзеяй работы з’ез-да стала галасаванне па рэза-люцыі аб абвяшчэнні бела-рускай рэспублікі, якое было перарвана гвалтоўным разго-нам бальшавікамі ноччу 18 снежня Усебеларускага з’езда і арыштам часткі яго кіраўні-коў. Пазней у той жа дзень уца-леўшыя дэлегаты з’езда таемна сабраліся ў чыгуначным дэпо пад аховай рабочай дружыны і прынялі шэраг важных рашэн-няў: У прыватнасці надалі абра-най яшчэ на з’ездзе Радзе (56 чалавек на чале з Я. Лёсікам) уладныя паўнамоцтвы дзейні-чаць ад імя з’езда і выбралі з яе складу працоўны орган — Вы-канаўчы камітэт для штодзён-най практычнай работы. Яго ўзначаліў Язэп Варонка, камі-тэт складаўся спачатку з 10 ча-лавек, а пасля быў дапоўнены да 17 чал. прадстаўнікамі іншых нацыянальнасцей. Макар Кас-цевіч быў абраны ў члены Вы-канкама Рады і поўнасцю ад-даўся рабоце, ён быў і ў складзе Рады Усебеларускага з’езда. Працаваць даводзілася на паў-легальным становішчы, пад пастаянным кантролем бальша-вікоў. Бальшавіцкая ўлада пра-трымалася нядоўга. З наблі-жэннем немцаў да Менска 19 лютага 1918 г. члены Аблвы-канкамзаха і Савета Народных камісараў Заходняй вобласці збеглі ў Смаленск, і Выканкам Рады абвясціў, што «ўзяў уладу ў свае рукі» для навядзення парадку ў горадзе. На насту-пны дзень 20 лютага Выканкам звярнуўся да народаў Белару-сі з Першай Устаўной граматай, у якой абвясціў сябе часовай уладай да склікання Устаноў-чага сойму, заклікаў беларускі народ здзейсніць сваё права на «поўнае самавызначэнне». У ёй абвясціў аб стварэнні выканаў-чай улады — Народнага сакра-тарыята Беларусі з сямі чала-век. Пад Устаўной граматай стаялі подпісы Язэпа Варонкі і Макара Касцевіча. Трэба ад-значыць, што ў гэтыя дні М. Касцевіч і невялікая група яго аднадумцаў з Беларускай са-цыялістычнай грамады пры-трымваліся рэзалюцыі Усебе-ларускага з’езда аб тым, што Беларусь павінна заставацца аўтаномнай структурай з рэс-публіканскім ладам у складзе Расіі. Але ў сярэдзіне сакавіка яны адмовіліся ад гэтай пазіцыі і 25 сакавіка 1918 г. падтрымалі абвяшчэнне незалежнасці Бела-рускай Народнай Рэспублікі.

Пад уплывам гэтых хвалюючых падзей на Усебела-рускім з’ездзе і абвяшчэннем незалежнасці БНР ён напісаў «Ваяцкі марш», надрукаваны 30 кастрычніка 1919 г. Марш стаў гімнам паўстаўшай Бела-рускай дзяржавы.

Мы выйдзем

               шчыльнымі радамі

На вольны родны

                         свой прастор.

Хай воля вечна будзе з намі,

А гвалту мы дамо адпор…

На бой за шчасце і за волю

Народа слаўнага свайго!

Браты, цярпелі мы даволі,

На бой усе да аднаго!..

 

Узнёслыя радкі гімна, пакладзеныя на музыку Ула-дзімірам Тэраўскім, натхнялі слуцкіх паўстанцаў на бараць-бу за незалежнасць БНР у лістападзе — снежні 1920 г.

Зразумела, што ў шэ-рагах паўстанцаў быў і Макар Краўцоў. Па даручэнні Вай-сковай камісіі ў лістападзе 1920 г. ён выдаваў у Слоніме зва-роты да сялян і чырвонаар-мейцаў з заклікам далучацца да паўстанцаў Случчыны, друка-ваў лісткі з вершамі «Пагоня» М. Багдановіча, «Адвеку мы спалі», сваім «Мы выйдзем шчыльнымі радамі» і інш. Гэ-тыя некалькі гадоў — ад Усе-беларускага кангрэса да пара-зы Слуцкага чыну — былі для яго самымі незабыўнымі, самы-мі напружанымі ў жыцці, хаця даводзілася працаваць з агляд-кай на акупацыйныя ўлады — нямецкую ў 1918 г., а пазней польскую. Гэта быў зорны час Макара Краўцова: ён паспяваў актыўнічаць на кангрэсе, і пра-цаваць у Радзе БНР і ў рэ-дакцыі «Вольная Беларусь», пісаць вершы і артыкулы, і на-стаўнічаць у Менску, і выкла-даць на курсах беларусазнаў-ства, і удзельнічаць у 1918 г. па запрашэнні ўраду БНР у падрыхтоўцы статута Беларус-кага нацыянальнага ўніверсі-тэта. Як прыхільнік незалежнай Беларусі, ён імкнецца прыняць удзел ва ўсім, дзе можна аба-раніць беларускія інтарэсы.

Пасля паражэння ў Су-светнай вайне Германія выво-дзіла свае войскі з Беларусі, куды зноў вярталася ўлада ба-льшавікоў. Рада і ўрад БНР у снежні 1918 г. пераязджаюць у Вільню, а 27 снежня — у г. Гародню, якая да верасня 1919 г. лічыўся сталіцай БНР і ў пачатку верасня — зноў у Менск, які занялі польскія войскі. І Макар Касцевіч удзе-льнічае ў гэтых вымушаных пераездах. Ён з радасцю вітае родную Гародню:

Ізноў я тут. Цябе вітаю,

Мой родны Горадзен стары!

Ізноў па вуліцах лятаю

Да самай позняе пары.

З цябе нацешыцца няможна

Пасля разлукі ў тры гады!…

Вітай жа, Горадзен, дзяціну

Тваіх муроў, твае раллі,

Хоць ты прытулішчам

                            будзь сыну —

Выгнанцу роднае зямлі!

 

Апорай незалежнасці магло быць беларускае войска, і падпаручнік Макар Касцевіч у 1919 — 1921 гадах удзельнічае ў працы толькі што ўзніклай Беларускай Вайсковай аргані-зацыі (БВА), якая выбрала Бе-ларускую Вайсковую камісію і мела мэту стварыць беларус-кае войска са згоды польскіх уладаў. Канкрэтнымі справамі займалася Беларуская Вайско-вая камісія, у якой Макар Кас-цевіч загадваў культурна-ас-ветніцкім аддзелам і ўзначаль-ваў падкамісію па падрыхтоў-цы вайсковых статутаў для бе-ларускай арміі: вяліся пера-клады польскіх статутаў і пад-рыхтоўка іх да друку. Польскія ўлады пагаджаліся з існаваннем БВК і нават абяцалі падтрымку ў стварэнні беларускага вой-ска, пакуль ішла вайна з савец-кай Расіяй. Але пасля падпі-сання Рыжскай дамовы ў сака-віку 1921 г. БВК была лікві-давана польскімі ўладамі па патрабаванні Расіі, а беларус-кія вайсковыя часткі так і не былі створаны.

Вера ў ідэалы незалеж-най Беларускай дзяржавы, у ідэалы Беларускай Народнай Рэспублікі прыдавалі сілы Ма-кару Касцевічу, і ён імкнуўся аддаць іх на карысць беларус-кай справы. Рада і ўрад БНР у пачатку 20-х гадоў не маглі працаваць на тэрыторыі ізноў акупаванай Беларусі, і яны пе-рабіраюцца спачатку ў Рыгу, пасля — у Коўню, а ў 1923 г. — у Прагу.

 

Драматычна і цяжка складваецца жыццё Макара Касцевіча пасля Рыжскай да-мовы 1921г. паміж Савецкай Расіяй і Польшчай аб падзеле Беларусі. Ён жыве пераважна ў занятай палякамі Вільні, дзе канцэнтравалася беларускае адраджэнне, выдаваліся бела-рускія газеты і часопісы, існа-вала беларускае школьніцтва. Пэўны час (у 1922 — 1923 гадах) працаваў у Радашковіцкай бе-ларускай гімназіі, рэдагаваў часопіс «Саха», супрацоўнічаў з іншымі часопісамі. Вясной 1922 г. увайшоў у склад Цэнт-ральнай школьнай рады Тава-рыства беларускай школы, якая мела мэту развіваць бела-рускае школьніцтва і беларус-кую асвету наогул. ТБШ была створана ў 1921 г. на Віленш-чыне і ў 20 — 30-я гады распаў-сюдзіла сваю дзейнасць на ўсю Заходнюю Беларусь. У 30-ыя гады, калі беларускае школь-ніцтва на «крэсах усходніх» было амаль вынішчана, ТБШ працягвала сваю працу па аба-роне беларускіх школ да за-крыцця арганізацыі ў 1937 г., і беспрацоўны Макар Краўцоў уваходзіў у склад Галоўнай ра-ды Таварыства. З 1927 года ў перыяд найбольш паспяховай дзейнасці ён актыўна працаваў у Беларускім навуковым тава-рыстве ў Вільні, якое вывучала беларускую гісторыю; пад-трымвала, пашырала, дапама-гала беларускаму Музею Іва-на Луцкевіча, распрацоўвала падручнікі для беларускіх школ, падтрымвала дзейнасць пісьменнікаў і мастакоў.

Як і за многімі бела-рускімі дзеячамі, хто пера-браўся ў Заходнюю Беларусь, за Макарам Краўцовым вялося польскай паліцыяй і службай бяспекі пастаяннае назіранне, адсочваліся яго кантакты і су-вязі. Ужо ў 1923 годзе ўпраў-ленне паліцыі Віленскай акругі прыйшло да высновы, што Ма-кар Касцевіч з’ўляецца «дзея-чом, вядомым як цвёрды бела-рускі незалежнік і трэба зра-біць вывад, што праектуемы ім часопіс «Саха» нічым не бу-дзе розніцца ад папярэдніх бе-ларускіх газет «Беларускі звон» і «Наша будучыня»… Па прафесіі — настаўнік. Пад-трымвае пастаянны цесны кантакт з усімі вядомымі бе-ларускімі дзеячамі. Па пера-кананнях — левы. Перад пачат-кам вялікай вайны 1914 — 1918 г.г. удзельнічаў у рабоце пар-тый.» Прызнанне М. Краўцо-ва левым давала паліцыі пад-ставы арыштоўваць па абвіна-вачванні ў пракамуністычнай агітацыі.

Пражыванне ў Вільні без пастаяннай працы і матэ-рыяльных сродкаў цяжка адбі-валася на здароўі, занятках, творчых планах. Час ад часу, маючы на гэта права (сваёй доляй зямельнай спадчыны ў Баброўні ён не карыстаўся), звяртаўся ён па дапамогу да сваякоў у Баброўню, у пры-ватнасці, да пляменніка Пла-тона, з якім падтрымліваў доб-рыя сувязі. Так, 11 снежня 1936 г. цікавіўся, як ідуць гас-падарчыя справы (меліяра-цыя, продаж лесу), як жывуць родныя і дадаў пра сябе: » У хаціне нашай сядзець было холадна і мы ўжо нумар ква-тэры змянілі — з 6-га на № 1-шы ў тым самым доме. Цяпер цёпла, хоць пісаць мне і не так зручна. Але няма чаго вельмі і пісаць. Справы робяцца ўсё вузейшымі. Дзеля ўсяго гэта-га яшчэ раз прашу выслаць, не адкладаючы, усе грошы, якія там для мяне маеш, бо адчу-ваем мы ў іх вострыя патрэбы ў зімовы час.»

Жывучы ў Вільні, ён патрымваў цесныя сувязі са Скідзельшчынай, амаль кожны год летам наведваў родную Баброўню і сваякоў, якія да-памагалі яму матэрыяльна. У сваёй вёсцы і ў суседніх Бан-дарах сумесна з моладдзю на-ладжваў вечары, на якіх ставілі спектаклі — «камадэйкі», — спя-валі беларускія песні, а сам Макар і Міхась Васілёк чыталі свае вершы, хаця польская па-ліцыя такія мерапрыемствы забараняла. Пры яго падтрым-цы плённа працавала разгалі-наваная і ўплывовая Скідзе-льская арганізацыя Тавары-ства беларускай школы.

Сваёй творчасцю, ак-тыўнай грамадскай дзейнасцю Макар Краўцоў садзейнічаў станаўленню незалежнай бе-ларускай дзяржавы. Але гэта не патрэбна было савецкай ула-дзе, якая прыйшла ў Заходнюю Беларусь у верасні 1939 г. Не патрэбен быў і Макар Краў-цоў, і таму ён, арыштаваны ў Вільні і вывезены ў Беласток, загінуў там у засценках НКВД у 1939 — 1940 гг.

 

Літаратурная творчасць

 

Пра Макара Касцевіча (Краўцова) як пра асобу шмат-гранную, таленавітую раска-заў прафесар Гарадзенскага ўніверсітэта імя Я. Купалы Аляксей Пяткевіч. Ён паведа-міў, што паэт выступіў у друку ў 1916 г., але яго талент най-больш ярка раскрыўся ў часы нацыянальнага адраджэння, барацьбы за нацыянальную дзяржаву і ў пачатку 20-х га-доў, ён паспяхова спалучаў лі-таратурную працу з грамад-скай дзейнасцю. Ён друкаваўся ў многіх беларускіх выданнях — газетах і часопісах: «Гоман», «Звон», «Беларускае жыццё», «Беларусь», «Наша думка», «Саха», «Маланка», «Сялян-ская ніва», «Беларуская куль-тура», «Шлях моладзі» і інш., але асобнага выдання яго тво-раў не было. Літаратуразнаў-цам-даследчыкам трэба многа папрацаваць, каб паказаць на-шым сучаснікам багатую літа-ратурную спадчыну Макара Краўцова: высокае паэтычнае майстэрства, разнастайнасць паэтычных форм, узнёслы па-трыятычна-рамантычны на-строй. Ён ствараў і лірычныя вершы, рамансы, і патрыяты-чныя песні, пісаў публіцы-стычныя артыкулы. Хаця ён жыў у Заходняй Беларусі ў Вільні, але быў добра знаёмы з літаратурным працэсам у Са-вецкай Беларусі і адгукаўся на яго: напісаў глыбокія артыкулы аб творчасці Я. Купалы, Я. Ко-ласа, М. Багдановіча, У. Жылкі, К. Буйло, Цёткі і інш.

Шмат перакладаў по-льскіх, рускіх, англійскіх паэтаў і пісьменнікаў, ім зроблены пераклады твораў М. Лерман-тава, Л. Талстога, Максіма Гор-кага, А. Купрына, М. Зошчанкі, А. Міцкевіча, Г. Сянкевіча,Т. Шаўчэнкі і інш. На пачатку лі-таратурнага шляху М. Краў-цова прыкмецілі вядомыя дзе-ячы беларускай культуры. Пра яго як маладога паэта пісаў акадэмік Яўхім Карскі ў «Ма-тэрыялах для слоўніка бела-рускіх пісьменнікаў апошняга часу» як дадатку да капіта-льнай шматтомнай працы «Бе-ларусы». У ёй вучоны знаёміць з творчасцю 203 беларускіх пісьменнікаў 19 — пачатку 20 стагоддзя і дае кароткую ха-рактарыстыку іх творчасці, у тым ліку і Макара Краўцова. Высока ацэньвае яго літара-турную творчасць і Максім Гарэцкі ў сваёй «Гісторыі бела-рускай літаратуры». У 30-я гады ў сувязі з цяжкімі матэ-рыяльнымі ўмовамі, асабістым беспрацоўем, пераследам по-льскіх уладаў Макар Краўцоў адышоў ад паэтычнай твор-часці, жыў выпадковымі зароб-камі. Але яго не пакідала высо-кая ідэя служэння беларускай справе, і ён і ў гэтыя гады ўспа-мінаў і часам пісаў артыкулы, прысвечаныя дзеячам Белару-скай Народнай Рэспублікі Іва-ну Луцкевічу, Пётру Крэчаў-скаму, Алесю Гаруну, напісаў гістарычнае даследаванне «Рада Беларускай Народай Рэспуб-лікі». Аднак да нашых дзён не выдадзены зборнік яго твораў, адсутнічае і глыбокі навуковы аналіз яго творчасці, хаця яго літаратурная і грамадская дзейнасць заслугоўваюць вы-сокай ацэнкі.

У час сустрэчы ў Баб-роўні гучалі шчырыя, душэў-ныя вершы Макара Краўцова і Міхася Васілька ў выкананні прысутных. Паэтка Галіна Са-мойла прачытала верш М. Краўцова, прысвечаны жыха-ру Баброўні, суседу Косцю Буцько, з якім аўтар сустрака-ўся пры наведванні вёскі і які быў адным з ініцыятараў уста-ноўкі помніка ў Баброўні. Год-на прагучаў і неўміручы верш «Мы выйдзем шчыльнымі ра-дамі», які жыве і натхняе бела-русаў і ў нашы дні. Пра гэта засведчыла Тамара Мазур, прачытаўшы ўласны верш:

Мы ўсе мудрэйшыя з гадамі,

Падзенні зведаўшы і ўзлёты.

Мы выйдзем

                 шчыльнымі радамі

Пад промняў сонца

                            пазалотай…

Без лішніх суддзяў

                          і прысяжных,

Не на задворках і не ўпотай

Мы выйдзем

                шчыльным і радамі

Пад промняў сонца

                               пазалотай.

 

А праўнучка Макара Краўцова Ала Раманенкава зацікавіла прысутных яшчэ адным выхадцам з сям’і Касце-вічаў — Міхасём, унукам Мака-ра па братавай лініі. Творчы склад яго натуры адчуваўся ва ўсім: ён склаў радавод сямей-ства Мацвея Касцевіча, бацькі Макара, пісаў і змяшчаў у мяс-цовым друку краязнаўчыя ар-тыкулы і вершы, прысвечаныя землякам і роднай Баброўні, востра перажываў яе заняпад.

 

Памяць не згасне

 

Маленькая Баброўня жыве. Яе падтрымвае і неў-міручая Котра, якой усё больш цікавяцца беларускія і замеж-ныя турысты, і чароўная пры-рода, і аўталаўка, што кожны тадзень наведвае вёску па доб-рай грунтовай дарозе. Пад-трымваюць Баброўню і слаў-ныя паэты — яе былыя жыхары.

Землякі ўсё больш ці-кавяцца іх жыццёвым лёсам і творчасцю. А ў абласным і раённым друку час ад часу да юбілею з’яўляюцца артыкулы, прысвечаныя Макару Краў-цову, паўтараючыя ў нечым адзін другога.

Унук Макара Краўцо-ва — Міхась Платонавіч Касце-віч, у 90-я гады і ў пачатку новага стагоддзя заняўся глы-бокімі пошукамі звестак пра жыццёвы шлях і лёс свайго дзеда. Звяртаўся ў Беларускі дзяржаўны архіў-музей літа-ратуры і мастацтва, адкуль ат-рымаў некаторыя матэрыялы аб жыцці Макара Краўцова ў Вільні ў 20 — 30-ыя гады. А звароты ў 2000 годзе ў Камітэт дзяржбяспекі Рэспублікі Бела-русь (Упраўленне па Гарадзен-скай вобласці), у Дзяржаўны архіў у Беластоку ў 2002 годзе, у Цэнтральны дзяржаўны ар-хіў Рэспублікі Літва не пры-неслі ніякіх вынікаў з-за адсут-насці дакументаў, датычных Макара Краўцова.

Аднак памяць пра па-этаў жыве: яна ў тым, што ў Скідзельскім сельскагаспа-дарчым ліцэі даўно дзейнічае і пашыраецца аддзел, прысве-чаны Макару Краўцову і Мі-хасю Васільку, што ў музеі Элі-зы Ажэшкі ў вёсцы Мількаў-шчына разгорнута экспазіцыя, прысвечаная і М. Краўцову, і М. Васільку, што ў гэтыя музеі ведаюць дарогу экскурсіі .

І ўпэўнена Ала Рама-ненкава, будуючы новы дом у Баброўні каля былых сядзіб Касцевічаў, што не зарасце народная сцяжынка да вёскі, якую ўславілі два таленавітыя паэты, і памяць аб іх не згасне.

Іван Буднік.

На здымках:

  1. Макар Касцевіч (злева) у царскім войску;
  2. Макар Касцевіч у 20-я гады ў Вільні;

3 і 4. Памятны камень перад вёскай Баброўняй.

 

ЮБІЛЕЙ СЛАВУТАГА МАСТАКА

Аднойчы вядомы літа-ратар Уладзімір Ільіч Содаль (светлай памяці) яшчэ пры сваім жыцці прасіў мяне, каб я напісаў пра гэтага цудоўнага чалавека.

Чалавек, пра якога іш-ла размова — Аляксандр Івана-віч Цыркуноў. Нарадзіўся бу-дучы мастак на Гомельшчыне ў вёсцы Лясань Жлобінскага раёна. Служыў ў войску, пра-цаваў на Менскім аўтазаводзе. Шукаў сваё месца ў мастацтве, наведваючы ў розныя часы розныя мастацкія гурткі, мас-тацкую студыю ДК Менскага трактарнага завода. Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1976). Сваімі настаў-нікамі лічыць Хаіма Ліўшыца, Пятра Крахалева, Анатоля Ба-раноўскага.

Творы мастака вылу-чаюцца экспрэсіўнасцю, лака-нізмам вобразнай структуры, разнастайнасцю тэхнічных прыёмаў, каларыстычнымі вы-рашэннямі. Сюжэтна-тэматыч-нымі карцінамі «Гусляр» (1980), «Вяселле ў Капылі» (1982), «Бульба»(1984), «У ча-канні»(1984), «Роспач. Двое» (1984), «Памяці Караткевіча» (1985), «Хрост ліцвінаў» (1987) «Поступ»» (1988), «Дзяды» (1988), «Покліч» (1994), «Пла-шчаніца» (2000), «Жыццядай-ная крыніца» (2002), «На до-світку», «Свята» (1988), «Адве-чнае святло Беларусі» (1988). А вось Анатоль Белы вельмі паважаў сп. Цыркунова як партрэтыста.

Лепшымі партрэтамі лічацца «Веткаўчанін Фёдар Шкляраў» (1976), «Прысвя-чэнне Васілю Быкаву» (1990), «Мікола Ермаловіч» (2001), «Вітаўт Вялікі»(2003), «На Па-лессі» (1988), » Белая мелодыя» (1985).

Сапраўды ёсць жанр да якога мастак больш прывязаны — партрэт.

Лепшай рэцэнзіяй на сваю творчасць спадар Цыр-куноў лічыць артыкул Тацця-ны Гаранскай з часопіса «Мас-тацтва» (2011).

Творы Аляксандра Іванавіча знаходзяцца ў музеі Анатоля Белага (г. Старыя Дарогі), музеях Гародні, Ві-цебска, Астраўца, Паставаў, Оршы, Жлобіна, Веткі інш., у прыватным зборы (Італія).

Акрамя жывапісных твораў сп. Алесь Іванавіч вы-рабляе і архітэктурна-мема-рыяльныя знакі, помнікі. Мас-тацкія праекты і большая част-ка працы (акрамя кавальскай працы) былі выкананы маста-ком. Усе яны прысвечаны па-дзеям ці асобам, якія маюць грамадскую і гістарычную зна-чнасць, і былі ўстаноўлены і асвечаны ў знамянальныя  дні. Сярод каторых Крыж «Усім святым Беларусі. Да 2000-годдзя нараджэння Хрыстова» (02.10.2000 — Дзяды; вёска Чэхі Мядзельскі р-н), дзе выканана 10 рэльефных медальёнаў, 5 іншых рэльефаў, шмат арна-ментыкі і тэксту.

Калі ўглядаешся ў мана-літ даследчыцкай і творча-пра-пагандысцкай дзейнасці мас-така Алеся Цыркунова, дзіву даешся — адкуль столькі энергіі ( у 70 год) моцы і ў рэшце рэшт сродкаў. Алейны жывапіс без спонсарскіх укладанняў — заня-так дарагі для тых, хто не шу-кае фінансавай аддачы.

Сябра ТБМ рэгулярна робіць выставы ў офісе ТБМ. Сёння творца працуе над паэ-май Янкі Купалы «На куццю» (1912) і рыхтуе нізку жывапі-сных твораў паводле гэтай тэ-матыкі.

Жадаю Алесю Івана-вічу моцнага-моцнага здароўя, новых твораў, аптымізму, энер-гіі, а таксама здзяйсненняў ўсіх мар і задум!

З 70 -годдзем!

Аляксей Шалахоўскі,

гісторык культуры,

журналіст-фрылансер.

25 сакавіка ў сядзібе ТБМ адкрылася выстава тво-раў Алеся Цыркунова, пры-свечаная 100-годдзю БНР. Выставы да 25 сакавіка ў роз-ных месцах мастак ладзіць з году ў год. У адкрыцці выста-вы бралі ўдзел Алена Анісім і Алег Трусаў.

Пасля адкрыцця вы-ставы прысутныя напісалі Агу-льнанацыянальную беларус-кую дыктоўку. Дыктоўку чы-таў прафесійны педагог Алесь Чэчат. Як правіла дыктоўка ў ТБМ 25 сакавіка завяршае Агульнанацыянальную дык-тоўку ў краіне.

Наш кар.

 

100 год БНР у Лідзе

Святкаванне 100-год-дзя Беларускай Народнай Рэс-публікі ў Лідзе арганізоўваў Лідскі гістарычна-мастацкі му-зей. Ліда — адзіны горад у краі-не, дзе святкаванне юбілею БНР ладзіла выключна дзяр-жаўная структура, грамад-скасць актыўна дапамагала.

Вечарыну вялі паэт Алесь Хітрун і дырэктар му-зея Ганна Драб. Падчас свят-кавання ў гэты дзень гучалі патрыятычныя песні ў выка-нанні Сяргея Чарняка і Зміцера Захарэвіча. Артыст Алег Ла-зоўскі выдатна выканаў вершы лідскіх паэтаў Уладзіміра Ва-сько, Станіслава Судніка, а таксама класікаў Анатоля Бутэ-віча і Ніла Гілевіча.

Кароткую лекцыю пра гісторыю БНР прачытаў наву-ковы супрацоўнік музея Ілья Пузаткін, а пра ўклад лідзян у справу БНР распавёў прызна-ны гісторык Леанід Лаўрэш, які некалькі месяцаў таму назад быў прыняты ў Саюз бе-ларускіх пісьмен-нікаў. Таму важ-ным пунктам імп-рэзы стала ўру-чэнне Леаніду Ла-ўрэшу пасвед-чання сябра Саю-за пісьменнікаў, для чго з Гародні спецыяльна пры-ехаў старшыня абласнога аддзя-лення Валянцін Дубатоўка.

Трэба сказаць, што з Гародні прыеха-ла цэлая дэлега-цыя. Прафесар Аляксей Пяткевіч распавёў прысутным кароткую гісто-рыю БНР, а паэты Рычард Бя-лячыц і Ала Нікіпорчык дадалі свае вершу ў лідскую паэтыч-ную нізку. Валянцін Дубатоў-ка прэзентаваў альманах «Но-вы замак» за 2017 год і шчыра павіншаваў усіх прысутных са слаўным юбілеем.

Ад Ліды акрамя Алега Лазоўскага вершы чыталі Ган-на Рэлікоўская, Міхась Мель-нік, Алесь Мацулевіч, Стані-слаў Суднік.

Атрымалася свята, яко-га ў Лідзе даўно не было, што праўда і такой даты не было. Людзі пакідалі залу са словамі падзякі ў адрас калектыву музея і гарадскіх уладаў у цэ-лым. Той рэдкі выпадак, калі ўладу не лаялі, а шчыра дзяка-валі. Дзякавалі не толькі за імпрэзу, а за дзяржаўны падход да пытання кансалідацыі гра-мадства на грунце беларускага патрыятызму.

У Лідзе ўжо многія гады ідзе цеснае супрацоўніц-тва паміж грамадскімі аргані-зацыямі і органамі ўлады, так будзе і далей.

Наш кар. 

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *