НАША СЛОВА № 14 (1373), 4 красавіка 2018 г.

Панядзелак, Красавік 9, 2018 0

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

У Менску зарэгістраваны беларускамоўны ўніверсітэт

У Беларусі ў якасці юрыдычнай асобы зарэгіст-раваны прыватны ўніверсітэт імя Ніла Гілевіча. Пра гэта  паведаміла старшыня Тавары-ства беларускай мовы імя Францішка Скарыны, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім, якая выступіла засна-вальніцай беларускамоўнай ВНУ:

— Мы маем дакументы аб рэгістрацыі Прыватнай ус-тановы адукацыі “Уіверсітэт імя Ніла Гілевіча”. Заснаваль-нікам выступае Таварыства бе-ларускай мовы імя Францішка Скарыны. Універсітэт зарэгіст-раваны.

РР:

— Трэба знайсці фінан-саванне, памяшканне, нейкім чынам наладзіць працу ўні-версітэта. Зараз такія пы-танні стаяць перад Тавары-ствам беларускай мовы?

— Безумоўна, але яны стаяць не толькі перад Тава-рыствам беларускай мовы, але яны ўжо стаяць і перад тымі, хто будзе працаваць непасрэ-дна ў структуры ўніверсітэта. Таварыства беларускай мовы выконвае свае функцыі, а затым перадае паўнамоцтвы непасрэ-дна кіраўніцтву ўніверсітэта. Для таго, каб яно прыступіла да дзейнасці, мы мусім зацве-рдзіць кандыдатуру рэктара. Рада ТБМ адзінагалосна пры-няла рашэнне рэкамендаваць на пасаду рэктара былога ста-ршыню ТБМ Алега Трусава.

Навучанне ва ўнівер-сітэце, як і ў іншых прыватных ВНУ, плануецца зрабіць пла-тным. Статут будучай ВНУ прадугледжвае магчымасць навучання па 56 спецыяль-насцях. Плануецца стварыць тры факультэты — гуманіта-рны, факультэт філалогіі, за-межных моў і перакладу, а таксама факультэт культура-логіі і мастацтваў.  У верасні арганізатары плануюць пачаць працу падрыхтоўчага аддзя-лення.

Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя.

(Працяг тэмы на ста-ронцы 2.)

90 гадоў Хведару Нюньку

Хведар Якубавіч НЮНЬКА (нар. 6 красавіка 1928, в. Алешавічы, гміна Ка-менка, Гарадзенскі павет, Бела-стоцкае ваяводства, Польшча, цяпер Мастоўскі раён Бела-русі) — беларускі грамадска-культурны дзеяч у Летуве. Старшыня Таварыства бела-рускай культуры ў Летуве (4.2.1989 — 29.9.2014).

Быў другім пасля сяст-ры дзіцём у беднай сялянскай сям’і (2,5 гектары зямлі). Ат-рымаўшы ў Мастах зямлю і лес ад мясцовага землеўладальніка, ягоны бацька Якуб збудаваў там дом з крамай тканіны і хар-чавання. У 1936 годзе праз пе-рашкоды мясцовага фабрыкан-та сям’я пераехала на кватэру ў Шчучын, дзе бацька наладзіў гуртавы збыт сшыткаў у шко-лы.

З прыходам немцаў у 1941 годзе бацька наняў Хве-дару настаўніка нямецкай мо-вы, што пазьней уратавала яго бацьку ад расстрэлу. Калі на бацьку зрабілі данос аб вывеш-ванні чырвонага сцяга, Хве-дар патлумачыў па-нямецку ў камендатуры, што той парваў польскі сцяг з прыходам Чырвонай арміі ў 1939 годзе. У 1943 годзе ся-м’я пераехала ў Вільню, у якой Х. Нюнька ў 1948 годзе скончыў ра-сейскую гімназію імя Чарняхоўскага. Вучыў-ся на лясным факультэ-це Летувіскай сельска-гаспадарчай акадэміі (скончыў у 1953 годзе). Атрымаў размеркаванне ў Дзяржплан, аднак уладкаваўся на тры гады паводле спецыяльнасці інжынерам да 1959 года. Цягам 35 гадоў да 1992 года працаваў галоўным адмыслоў-цам па каштарысах у праект-ных будаўнічых інстытутах Ві-льні. З 1980-х гадоў вядзе ак-тыўную грамадска-культур-ную працу па адраджэнні бе-ларускасці ў Летуве. Сябар прэзідыума Рады БНР з 1997 года.

29 верасня 2014 года на паседжанні Рады ТБК Хведару Ньнюку быў выказаны неда-вер, і прыпынена яго старшы-нства ў ТБК. 17 студзеня 2015 года Агульны сход ТБК вы-ключыў Хведара Нюньку з шэрагаў Таварыства беларус-кай культуры ў Летуве.

Судовае паседжанне па справе дамоў, дзе Х. Нюнька адказчык, адбылося 21 верас-ня 2016 года. Віленскі акруж-ны суд сваім рашэннем ад 7 сне-жня 2016 года паставіў апош-нюю кропку ў судовай справе. Адкінутыя ўсе абвінавачанні ў адносінах да асобы Хведара Нюнькі, і ў якасці кампенсацыі суд прысудзіў выплаціць на яго карысць 3000 еўра.

Вікіпедыя.

 

Мар’яну Дуксу – 75

Мар’ян ДУКСА  — бе-ларускі празаік і паэт.

Нарадзіўся 5 красавіка 1943 года ў вёсцы Каракулічы Мядзельскага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям’і. Рана страціў бацьку. У 1958 — 1960 гг. займаўся ў Свірскім вучы-лішчы механізацыі сельскай гаспадаркі, закончыўшы яго, працаваў у калгасе ўлікоўцам трактарнай брыгады, аднача-сова вучыўся завочна ў сярэд-няй школе. У 1969 годзе скон-чыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага уні-версітэта і пачаў працаваць на-стаўнікам Сольскай сярэдняй школы (1969-1987).

На старонках рэспублі-канскай перыёдыкі выступае з вершамі з 1960 года. Выдаў вершаваныя зборнікі «Спат-канне» (1967), «Крокі» (1972), «Станцыя» (1974), «Прыгар-шчы суніц» (1976), «Забытыя словы» (1979), «Зона супраціў-лення» (1982), «Твая пара сяў-бы» (1985), «Заснежаныя яга-ды» (1989). Аўтар кніг для дзя-цей «Зялёны акварыум» (1980) і «Світаюць сосны» (1987).

Лаўрэат Літаратурнай прэміі Саюза пісьменнікаў Бе-ларусі імя А. Куляшова (1990) за кнігу паэзіі «Заснежаныя ягады» (1989).

Першая кніга паэта — «Спатканне» — выйшла з друку ў 1967 г. Спатканне сапраўды было прыемным, бо адчува-лася, што ў літаратуру пры-йшоў новы таленавіты творца, прыйшоў сваім шляхам, роўна, шчыра, нікога не паўтараючы.

Якія праблемы ўзды-маў малады аўтар? Пісаў, як і іншыя, пра свае, яшчэ блізкае дзяцінства, пра зямлю і чала-века на ёй, пра каханне ды адзі-ноту, якая часта мяжуе з гэтым светлым пачуццём. Можна бы-ло заўважыць, што паэт вельмі чуйны да роднай прыроды, але сваё захапленне ёю выказвае неяк стрымана, быццам хоча агледзецца навокал, паразва-жаць. Роздум, разважлівасць, засяроджанасць — гэта ўжо вы-разна акрэсленыя рысы ран-няй паэзіі Мар’яна Дуксы.

Самае галоўнае жадан-не ў творцы — «у чужое сэрца слова… перасадзіць».

Словы Мар’яна Дук-сы: «Я настойліва сцвярджаю, што паэзія — гэта своеасаблівая пропаведзь — палітычная, сацы-яльная, рэлігійная, маральная, эстэтычная, пропаведзь заў-сёды гуманістычная па сваёй сутнасці. Пропаведзь, дадзе-ная Богам».

Вікіпедыя.

 

Нацыянальны ўніверсітэт імя Ніла Гілевіча

Старшыня ТБМ і дэ-путат Палаты Прадстаўнікоў Алена Анісім абвесціла 27 сакавіка на прэсавай канферэн-цыі пра рэгістрацыю Прыват-най установы адукацыі «Уні-версітэт імя Ніла Гілевіча» і прадэманстравала пасведчанне аб яго рэгістрацыі. Універсітэт з беларускай мовай навучання, створаны ТБМ імя Францішка Скарыны існуе як юрыдычная асоба. Пасля таго, як многія варыянты назваў былі адхіле-ныя, кіраўніцтва ТБМ звярну-лася да сына Ніла Гілевіча з просьбай надаць імя народнага паэта Нацыянальнаму ўнівер-сітэту, і спадар Сяргей хутка і аператыўна даў сваю згоду. Ра-да ТБМ 13 сакавіка падрых-тавала неабходныя дакументы і прыняла адпаведнае рашэнне.

15 сакавіка 2018 года А. Анісім і юрыст А. Горбач перадалі дакументы і ў Дзень Канстытуцыі ўніверсітэт быў зарэгістраваны. Ён рэальна зможа пачаць працу з восені 2019 года, а з верасня 2018 будзе працаваць падтрыхтоў-чае аддзяленне. Як прыватная навучальная установа, універ-сітэт зможа прыняць 50 сту-дэнтаў. Будзе адкрыты ўнівер-сітэцкі сайт і газета. Універсітэт будзе існаваць за кошт еўра-пейскіх грантаў і за кошт аплаты за навучанне. У Статуце ўні-версітэта зарэгістраваны 56 спецыяльнасцяў.

— Гэта наш унёсак у святкаванне 100-годдзя Бела-рускай Народнай Рэспублікі, — падкрэсліла Алена Анісім.- Каб перайсці на наступны этап нам спатрэбіцца яшчэ шмат працы. Зараз ідуць кансульта-цыі з Міністэрствам адукацыі. Каб распачаць адукацыйны працэс нам трэба будзе атры-маць ліцэнзію.

— Гэта вялікі гонар для мяне, што ў сталіцы беларус-кай дзяржавы будзе існаваць універсітэт імя Гілевіча. І гэта лагічна, бо бацька 20 гадоў чытаў лекцыі на філфаку БДУ выключна па-беларуску і быў арганізатарам і стваральнікам ТБМ, — адзначыў спадар Сяр-гей Гілевіч.

— Нацыянальны ўнівер-сітэт неабходны як завярша-льная веха фарміравання бе-ларускай нацыі,- адзначыў спа-дар Уладзімір Колас.- У Бела-русі мы мусім дбаць аб развіцці беларускай мовы і наданні ёй належнага статусу. Мы павін-ны зрабіць універсітэт прыцяг-альным і прывабным, канку-рэнтаздольным на рынку аду-кацыйнай прасторы. Выкла-данне ў ім павінна весціся на самым высокім сучасным уз-роўні. Мы глядзім на сусвет-ныя стандарты і Балонскі пра-цэс, пад якім падпісалася Бела-русь. Наш універстэт будзе пі-лотнай навучальнай установай, дзе прынцыпы Балонскага працэсу будуць апрабоўвацца, досвед можа транслявацца на ўсю краіну. Ёсць спадзяванне, што Нацыянальны ўніверсітэт дапаможа знайсці паразуменне ў грамадстве і стаць нашай агульнай справай. Гэта магчы-масць зазірнуць у будучыню і паўплываць на яе.

— Як толькі БНР абве-сціла незалежнасць, было за-пісана, што дзяржава без уні-версітэта існаваць не можа, -прамовіў Алег Трусаў. — Тады быў створаны аргкамітэт на чале з акадэмікам Карскім. Праца пайшла станоўча, і Кар-скі спадзяваўся стаць рэктарам БДУ, але яго кіраўніком у 1921 годзе стаў Уладзімір Пічэта. Бе-ларусізацыя ўніверсітэта ішла актыўна, і ў 1928 годзе боль-шасць прадметаў у БДУ вы-кладалася па-беларуску. Калі б не сталінскія рэпрэсіі, БДУ даўно б ужо быў нацыяналь-ным. У БДУ існавалі добрыя навуковыя школы, але была татальная русіфікацыя. Тых, хто пісаў канспекты па-бела-руску, выключалі. У 1973 го-дзе разагналі навуковую кан-ферэнцыю па этнагенэзу, зніш-чылі навуковыя зборнікі. Калі Беларусь стала незалежнай, і беларуская мова зноў стала дзяржаўнай, наша парламен-цкая камісія на чале з Нілам Гі-левічам актыўна займалася пытаннямі мовы. Да 1996 года тысячы выкладчыкаў ВНУ вы-кладалі па-беларуску. Пасля ганебнага рэферэндуму пра-фесар Хадыка прапанаваў зма-гацца хаця б за адну навучаль-ную ўстанову. У 1998 годзе ТБМ сабрала 55 тысячаў под-пісаў за адкрыццё нацыяналь-нага ўніверсітэта і ўручыла іх міністру Васілю Стражаву.

Цяпер, пасля двухга-довай працы Аркамітэта, мы вырашылі стварыць прыватны ўніверсітэт. Мы будзем фар-маваць навуковыя школы, якія будуць аб’ядноўваць выклад-чыкаў, студэнтаў і аспірантаў. Напрыклад, будзе існаваць школа прафесара Краўцэвіча. Загадчыкамі кафедр стануць уплывовыя і знакамітыя асо-бы. Нядаўняе свята паказала, што будучых студэнтаў — цэлая плошча! Ёсць і шмат выклад-чыкаў, гатовых працаваць. Прадугледжваецца кафедра археалогіі і энталогі, кафедра сацыялогіі і псіхалогіі, кафедра права, кафедры бізнесу і эканомікі, кафедры славянскіх і германскі моваў, кафедры філа-логіі і лінгвістыкі і ін-шыя. Мэта нашага ўні-версітэта — стварэнне нацыянальнай эліты.

— Наш універ-сітэт будзе прадукаваць веды пра Беларусь і веды, якія Беларусі па-трэбныя. Гэта будзе ўнівер-сітэт даследчыцкі, у гэтым бу-дзе яго прынцыповае адроз-ненне ад падобных інстытуцый. Мы вызначылі шэсць асноў-ных накірункаў, — сказаў гео-граф і этнолаг Павел Церашко-віч, удзельнік рабочай групы па стварэнні Нацыянальнага ўніверсітэта.

Адзін з накірункаў бу-дзе займацца выкарыстаннем культурнай і гістарычнай спад-чыны, бо нам неабходныя мене-джэры, здольныя з гэтага зра-біць эканамічны рэсурс, як ў большасці еўрапейскіх краінаў. Рэгіяналістыка дапаможа вы-вучаць краіны суседзяў і тых, якія з’яўляюцца наймацней-шымі гульцамі на сусветным рынку эканомікі і палітыкі.У нас няма зараз паланістыкі, германістыкі і еўрапеістыкі. Нам патрэбны будуць спецыя-лісты, якія будуць ведаць гэтыя краіны з усіх бакоў. Ур-баністыка дапаможа комплек-сна займацца гарадскім асярод-дзем. Медыйныя даследванні будуць блізкімі да журналіс-тыкі, і ў іх рамках мы будзем спрабаваць рыхтаваць літара-тараў і спецыялістаў па напісан-ні сцэнароў для кінематографа. Падрыхтоўка менеджэраў спа-трэбіцца на рынку працы. У Статуце запісана, што бела-руская мова будзе нашай свое-асаблівай візітоўкай. Студэнты змогуць навучацца на англій-скай мове і на іншых, запатра-баваных вучэбным працэсам.

Э. Дзвінская,

на здымках аўтара:

  1. Павел Церашковіч, Алег Трусаў, Алена Анісім;
  2. Сяргей Гілевіч.

 

Пакажа час

Калі мы называем да-школьнае выхаванне першай прыступкай народнай адука-цыі, у першую чаргу не зусім дасведчанаму чалавеку прыхо-дзіць на розум догляд дзяцей, харчаванне, ласкавыя адно-сіны.

Педагогі-прафесіяна-лы вельмі добра ведаюць, што так, гэта ўсё неабходна для ро-сту дзяцей, але яшчэ, калі вы хочаце выхаванасці, гарманіч-нага развіцця эмоцый, пачуц-цяў, разумовых здольнасцей у дашкольнікаў, што складзе ас-нову асобы на ўсё жыццё, аса-блівую ўвагу гэтаму патрэбна надаваць да пяці гадоў дзіцяча-га ўзросту, менавіта, у першыя гады яго жыцця.

Я, за многія гады пра-цы, маю досвед адносін з роз-нымі дашкольнымі ўстановамі і вельмі паважаю менавіта вы-хавацеляў дзіцячых садоў — роз-набакова адукаваных, умелых, з тонкім псіхолага-педагагіч-ным падыходам, ствараючых неверагодныя ўмовы эмацыя-нальнага дзіцячага свету.

Непасрэдна з гэтакім, цывілізаваным  у прафесійным сэнсе светам дзяцінства, мне прыйшлося сутыкнуцца ў Ты-дзень роднай мовы. Дзяржаў-ная ўстанова адукацыі «Яслі-сад № 4 г. Нясвіжа «Караблік дзяцінства», знакамітая ў гора-дзе, вобласці, краіне сваімі іна-вацыямі, працай з бацькамі, са святарамі па выхаванні ў дзя-цей і іх атачэння духоўнасці, мэтанакіраванасці. Бацькі ідуць сюды як у метадычны цэнтр — свой бацькоўскі, звы-чайны. І жывуць жыццём сваіх дзяцей, іх выхавацеляў, патрэ-бамі і святамі, паўсядзённасцю і дасягненнямі. Невядома, як удаецца адным зацікавіць, дру-гім зацікавіцца, але гэта так. І вось, Тыдзень роднай мовы!  У 4-м садку кожны чацвер — дзень роднай мовы, на працягу ўжо многіх гадоў. Усе дзеці, бацькі і выхавацелі, супрацоўнікі пра-водзяць заняткі і проста раз-маўляюць на роднай, чароў-най, сваёй. І ніякіх пытанняў! У дзяцей толькі здзіўленне ў вачах на запытанне: «А з мамай дома размаўляецце па-бела-руску?»

— Мама не хоча.

— А табе падабаецца?

— Падабаецца!

 

Так, канешне, маладыя мамы ўжо і не могуць размаў-ляць па-беларуску, бо адвучы-ліся ад сваёй, а на другой гэтак хораша, як на сваёй, і не атры-маецца.

І вось у садку пачалі ўсё спачатку, а можа працяг-нулі роднае слова ўводзіць ў жыццё паўсядзённасці малых беларусаў.

Ці дасць гэта вынік, як першая прыступка адраджэн-ня беларускай мовы, пакажа час.

Але я атрымала асало-ду ад вялікага сходу на нацы-янальную дыктоўку ў садку №4 выхавацеляў, супрацоўні-каў, студэнтаў-практыкантаў педкаледжа, бацькоў дзяцей.

Удзельнікі мерапрыем-ства назіралі цудоўны занятак, які правяла выхавацель дашко-льнай адукацыі Маляўка Іна Леанідаўна з дзецьмі старэй-шага ўзросту па выхаванні па-вагі і любові да Беларусі. Эма-цыянальны ўдзел у свяце ўсіх прысутных даў мне такі ўздым, што вельмі захацелася раска-заць аб гэтым незвычайным садочку чытачам нашага вы-дання. Кіраўнік дзяржаўнай установы адукацыі «Яслі-сад № 4 г. Нясвіжа «Караблік дзя-цінства» В.І. Пуляк — застрэль-шчык усіх спраў няпростага свету дзяцінства і вельмі кры-ятыўны ініцыятар, разумны дарадца супрацоўнікам і баць-кам, прыклад калегам.

Чамусьці, верыцца, што дзеці гэтага садка і іх ба-цькі на ўсё жыццё зберагуць у сэрцах і памяці ініцыятыўнасць, адказнасць, веды і духоўнасць, якія атрымалі ад вельмі год-ных, разумных, сапраўдных педагогаў.

Зоя Кулік,

г. Нясвіж.

Пра музей Барыса Кіта

Старшыні грамадскага аб’яднання

‘Таварыства беларускай мовы

імя Францішка Скарыны»

Анісім А.М.

Аб ушанаванні памяці Б. Кіта

 

Паважаная Алена Мікалаеўна!

У адпаведнасці з даручэннем Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 19 сакавіка 2018 г. № 10/535-9 Міністэрства культурь інфармуе грамадскае аб’яднанне «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» аб выніках разгляду звароту аб ушанаванні памяці Барыса Уладзіміравіча Кіта (1910-2018).

Узнятыя таварыствам пытанні ўшанавання памяці Б.У. Кіта разгледжаны Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь сумесна з НАН Беларусі, міністэрствамі культуры, адукацыі, сувязі і інфарматызацыі, аблвыканкамі і Мінскім гарвыканкамам.

Сёння памяць вядомага ўраджэнца Беларусі ўшанавана наступным чынам:

у Навагрудскім гісторыка-краязнаўчым музеі створана экспазіцыя, прысвечаная асабіста Б. Кіту;

у 2008 г. у сярэдняй школе № 1 г. Навагрудка адчынены музей Б.У. Кіта (на будынку школы ўсталявана ў яго гонар мемарыяльна дошка);

Б.У. Кіт з’яўляецца Ганаровым грамадзянінам г. Навагрудка, Ганаровым доктарам навук УА «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы».

Па пытаннях выдання паштовага канверта або іншых знакаў паштовай аплаты з партрэтам Б.У. Кіта Міністэрства сувязі інфарматызацыі праінфармавала, што ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам дадзеная працэдура можа быць ажыццёўлена, як правіла, не раней за 5 год пасля канчыны і да юбілеяў з дня нараджэння, якія кратныя 25.

Улічваючы, што ў фондах Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь матэрыялаў, прысвечаных жыццю і дзейнасці Б.У. Кіта, не маецца, арганізацыя адпаведнай экспазіцыі ў дадзеным музеі не ўяўляецца магчымай.

Разам з тым, у адпаведнасці з канцэпцыяй і тэматыка- экспазіцыйным планам пастаяннай экспазіцыі Нацыянальнага гістарычнага музея Рэснублікі Беларусь, якая будзе створана ў новым будынку музея па пр.Пераможцаў, адзін з раздзелаў пастаяннай экспазіцыі будзе прысвечаны тэме «Беларусы замежжа» і ў тым ліку жыццю і дзейнасці Б.У. Кіта.

Прыняцце іншых мер па ўшанаванні памяці Б.У. Кіта на цяперашні час не плануецца.

Прынятыя па Вашым звароце рашэнні могуць быць абскарджаны ў парадку, вызначаным артыкулам 20 Закона Рэспублікі Беларусь «Об обращениях граждан и юридических лиц».

Намеснік Міністра                          А.А. Яцко.

Жывы паэт

У перадапошні дзень сакавіка ў Нясвіжы сабраліся разам аматары  паэзіі, каб ушанаваць  памяць паэта Паўлюка Пранузы, яго 100-гадовы юбілей. Арганізатары, а гэта сябры ТБМ і супрацоўнікі раённай біблія-тэкі імя Паўлюка Пранузы, назвалі сустрэчу «Жывы паэт».

Хораша, цёпла гаварылі пра Паўла Кузьміча  дачка Алена Лявіц-кая,  школьныя вучаніцы паэта Ста-ніслава Вальчык, Наталля Плакса і літаратурны вучань Валерый Дран-чук, супрацоўнік бібліятэкі Зоя Сіл-кова і зямляк Станіслаў Суднік. Так, праз  шматлікія ўспаміны і паўстаў паэт, як жывы. Невялікая дыктоўка, якую напісалі падчас літаратурнага свята, дапоўніла вобраз «маэстра ры-фмаў». Словы для яе ўзялі з прадмо-вы Уладзіміра Ліпскага да  аднаго са зборнікаў нясвіжскага паэта, у якой  удзячна прыгадваюцца мілыя дэталі даўняй сустрэчы на Гарадзейскім цукровым камбінаце.

Да таго ж Уладзімір Сцяпа-навіч даслаў у Нясвіж сваё прывіта-льнае слова: “Шаноўныя несвіжане! Перад тым, як узяцца пісаць дык-тоўку пра вядомага Паэта, шчы-рага Педагога Паўлюка Пранузу, задумайцеся пра адну народную мудрасць: «Жыві так, каб было жыццё пасля жыцця». Як трэба жыць у зямным раі? Што рабіць, каб па табе засталася памяць? Якім ты павінен быць у сям’і,  на працы, з сяб-рамі?

Павел Кузьміч, сціплы і доб-ры, шчыры і заўсёды з мілай усмеш-кай, даў свае ўрокі: будзь верны свай-му чалавечаму гонару, будзь Белару-сам, і рабі тое, на што скіраваў цябе Бог, калі пасылаў на Зямлю!

Поспехаў Вам у творчым раздуме над лёсам і жыццём Паўлюка Пранузы!”

 

Каб падмацаваць высновы таго роздуму, удзельнікі літаратур-най сустрэчы неаднойчы звярталіся да паэтавых радкоў, часам вельмі даў-ніх, яшчэ ваеннай пары:

У бліндажы, траншэі вузкай,

Хоць бой упарты бушаваў,

А роднай мовы беларускай

Ніколі я не забываў.

 

На гэтай мове калыханку

Спявала маці ў цішыні.

«За Беларусь!» — на грозным танку

Пісаў прад боем на брані.

 

А ў час кароткага прывалу,

Хоць стомлен, адпачыць бы рад,

Я зборнік з вершамі Купалы

Чытаў для землякоў-салдат.

 

…І даводзілі павярхоўным даследчыкам жыцця і творчасці П. Пранузы: памылкова сцвярджаць, што  ён «усё жыццё настаўнічаў у Ня-свіжы і пісаў пра Сталіна, Леніна, пар-тызан і мудрых старшынь калгасаў». Родная мова, матчына калыханка, Бе-ларусь, Купала і Колас, землякі — вось апорныя словы яго паэзіі, трывалы і нязменны  падмурак  творчасці.

Станіслава Вальчык,

г. Нясвіж.

 

Павел Сцяцко

Прозвішчы Беларусі 

Новая серыя

(Працяг. Пачатак у папяр. нум.)

  1. Шчэпаў (Уладзімір) — вытвор з прыналежным суфіксам -аў ад антрапоніма Шчэпа і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Шчэп-аў. ФП: шчэпа (‘чаранок высокага дун-ковага дрэва, які ўстаўляецца ў рас-шчэпленую частку расліны для пры-шчэпкі’, а таксама ‘прышчэпленая расліна’) — Шчэпа (мянушка, потым прозвішча) — Шчэпаў.
  2. Шчэрбік (Галіна) — вы-твор з суфіксам -ік ад антрапоніма Шчэрба з семантыкай ‘нашчадак (дачка) названай асобы': Шчэрб-ік. ФП: шчарбіць (‘рабіць шчарбіны (пу-стата паміж зубамі’)) — шчэрба (‘пра шчарбатага чалавека’) — Шчэрба (мя-нушка) — Шчэрба (прозвішча) — Шчэрбік.
  3. Шыбека (Захар) — семан-тыны вытвор ад апелятыва шыбека ‘той, хто шыбка (хутка) ходзіць’. Па-раўн. хвалека ‘хвалько’, умека ‘здо-льны’, салапека ‘салапяка’.
  4. Шыбко (Вольга) — дру-гасная форма, першасная Шыбка — семантычны вытвор ад апелятыва шыбка — памянш. ад шыба ‘кавалак шкла, устаўлены ў аконную раму’.
  5. Шымановіч (Ілья) — вытвор з суфіксам бацькаймення -овіч ад антрапоніма Шыман і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Шыман-овіч. ФП: Сіман (імя <ст.-яўр. simon ‘слухаць, чуць’) — Шыман (катал. імя) — Шыман-овіч.
  6. Шымко (Кірыл) — вы-твор з фармантам -ко ад антрапоніма Шыма і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Шым-ко. ФП: Сіман (імя ст.-яўр. ‘слуга’) — Сіма і Шыма (нар.-гут. варыянт яго) — Шыма (прозвішча) — Шымко.
  7. Шырокава (Ганна) — вы-твор з фармантам -ава ад антрапоніма Шырокі і значэннем ‘нашчадак на-званай асобы': Шырок-ава. ФП: шырокі (‘вялікі ў папярочніку’, ‘пра-сторны (пра адзенне)’, ‘вялікі ў пра-сторы’, ‘размашысты, свабодны’, ‘не абмежаваны’ і інш.) — Шырокі (мяну-шка, потым прозвішча) — Шырокава.
  8. Шытаў (Ігар) — вытвор з суфіксам прыналежнасці -аў ад антрапоніма Шыты і значэннем ‘на-шчадак названай асобы': Шыт-аў. ФП: шыты (‘зроблены, выкананы шляхам жыцця’) — Шыты (мянушка, потым прозвішча) — Шытаў.
  9. Шыханцоў (Генадзь) — вытвор з прыналежным суфіксам -оў ад антрапоніма Шыханец і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Шыханц-оў. ФП: шых (шанц) — шыханы (па-шанцаваны) — шыхан (‘той, каму па-шанцавала’) — Шыхан (мянушка, по-тым прозвішча) — Шыханец (‘нашча-дак Шыхана’, суфікс -ец) — Шыханцоў.
  10. Шыхаў (Аляксандр) — вытвор з прыналежным суфіксам -аў ад антрапоніма Шых і значэннем ‘на-шчадак названай асобы’. Шых-аў. ФП: шых (‘парадак, узор’ (Нас.) ‘шчасце, шанц’ (СНМЗ)) — Шых (мянушка, потым прозвішча) — Шыхаў.
  11. Шыцік (Павел) — семан-тычны вытвор ад апелятыва шыцік / шыцюк ‘шашаль’ (насякомае атрада жукоў, лічынкі якога псуюць скуры, футры, точаць дрэва і пад.).
  12. Шыцько (Аляксандр) — семантычны вытвор ад апелятыва шыцько (утварэнне з фармантам -ко ад шыць) ‘той, хто шые’, непахв. ‘шавец’.
  13. Шычко (Сяргей) — вы-твор з фармантам -ко ад антрапоніма Шыч і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Шыч-ко. ФП: сыч (‘начная птушка атрада соў'; (перан.) ‘маўклі-вы, пануры чалавек’ — шыч (фанет. варыянт слова сыч пры чарг. (рэг.) с/ш; параўн. сакун — шакун)) — Шыч (мя-нушка) — Шыч (прозвішча) — Шычко.
  14. Шышло (Вольга) — се-мантычны вытвор ад апелятыва шы-шло ‘капун, маруда’ (Даль).
  15. Шэлехаў (Міхаіл) — вы-твор з прыналежным суфіксам -аў ад антрапоніма Шэлех і значэннем ‘на-шчадак названай асобы': Шэлех-аў. ФП: шэлег (‘старажытная дробная манета’) — шэлех (гукавая, вымаўленчая форма: аглушэнне звонкага [г] і пера-ход яго ў глухі [х]) — Шэлех (мянушка, потым прозвішча) — Шэлехаў. Параўн. Шэлегава, Шэляговіч (шэлег), дзе аглушэнне не было.
  16. Шэўчык (Ірына) — се-мантычны вытвор ад апелятыва шэў-чык (укр. шевчик) ‘памочнік шаўца’.
  17. Юзафовіч (Магдалена) — вытвор з суфіксам бацькаймення —овіч ад антрапоніма Юзаф і значэннем ‘нашчадак (дачка) названай асобы': Юзаф-овіч. ФП: Юзаф (імя <ст.-яўр. ‘Бог памножыць’), варыянты Іосіф, Восіп / Осіп / Іосіп) — Юзаф (проз-вішча) — Юзафавіч. Набывае і формы Юзефовіч, Юзэфовіч, Язэпавіч.
  18. Юргель (Рагнеда) — другасная форма, першасная Юр-кгель (з 1539 г.) — вытвор з фармантам -ель ад антрапоніма Юрка і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Юркг-ель (кг — выбугному [g]). ФП: Юрый (з мовы грэкаў georgos ‘земляроб’) — Юры (варыянт імя) — Юрка (нар. фо-рма) — Юркгель — Юргель.
  19. Юркевіч (Дар’я) — вы-твор з суфіксам бацькаймення -евіч ад антрапоніма Юрка і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Юрк-евіч. ФП: Юрый (з мовы грэкаў: georgos ‘земляроб’) — Юрка (народная форма) — Юрка (мянушка, потым прозвішча) — Юркевіч.
  20. Юркштовіч (Мікалай) — вытвор з суфіксам бацькаймення —овіч ад антрапоніма Юркшта і зна-чэннем ‘нашчадак названай асобы': Юркшт-овіч. ФП: Юрый (грэц. Georgos — georgos ‘земляроб’) — Юрк-шта (разм. форма) — Юркшта (мяну-шка, потым прозвішча) — Юркштовіч.
  21. Юроўскі (Адам) — вы-твор з прэстыжным фармантам -оўскі ад антрапоніма Юрый і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Юр-оўскі. Або ад тапоніма Юраўка і значэннем ‘народзінец, жыхар названага пасе-лішча': Юраў-скі — Юроўскі.
  22. Юруць (Мікалай) — вы-твор з фармантам -уць ад імя Юрый набыў ролю прозвішча. Гл. Юргель.
  23. Юрчык (Аксіння) — вы-твор з суфіксам -ык ад антрапоніма Юрка і значэннем ‘нашчадак (дачка) названай асобы': Юрч(к/ч)-ык. ФП: Юрый (імя) — Юрка (гут. форма яго) — Юрка (мянушка, потым прозвішча) — Юрчык.
  24. Юрэня (Анатоль) — вы-твор з фармантам -эня ад антрапоніма Юра і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Юр-эня. ФП: Юрый (імя гл. Юркевіч) — Юра (гутар. форма) — Юра (прозвішча) — Юрэня.
  25. Юшкевіч (Ірына) — вы-твор з суфіксам бацькаймення -евіч ад антрапоніма Юшка і значэннем ‘нашчадак (дачка) названай асобы': Юшк-евіч. ФП: Юрый (імя з мовы грэкаў ‘земляроб’) — Юшка (гутарк. экспрэс. форма) — Юшко (мянушка, потым прозвішча) — ЮшкавічЮш-кевіч.
  26. Юшкоўская (Вольга) — вытвор з фармантам -оўская/-ская ад антрапоніма Юшкі / Юшкоўка і значэннем ‘народзінка, жыхарка назва-най мясцовасці, паселішча': Юшк-оўская, Юшкоў-ская. ФП: Яўхім (імя, з мовы грэкаў, з семантыкай ‘дабра-душны, добразычлівы’) — Юшко (на-родна-гутарк. форма) — Юшко (пра-званне, потым прозвішча) — Юшкі (тапонім) — Юшкоўка (тапонім ад Юшкі, фармант -оўка) — Юшкоўская.
  27. Яворскі (Станіслаў) — вытвор з фармантам -скі ад тапоніма Явар і значэннем ‘нараджэнец, жыхар названай мясцовасці, паселішча': Явар-скі — Яворскі. ФП: явар (‘дрэва ся-мейства кляновых, белы клён; драўні-на гэтага дрэва’, а таксама (рэг.) ‘аер’) — Явар (тапонім) — Яварскі — Яворскі.
  28. Яжоў (Анатоль) — вы-твор з прыналежным суфіксам -оў ад антрапоніма Ёж і значэннем ‘нашчадак названай асобы’ — Еж-оў — Яжоў. ФП: ёж (рус. ёж ‘вожык’) — Ёж (мянушка, потым прозвішча) — Яжоў.
  29. Яжэвіч (Андрэй) — вы-твор з суфікам бацькаймення -эвіч ад антрапоніма Ёж і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Еж-эвіч — Яжэвіч. ФП: ёж (рус.) ‘вожык’ — Ёж (мянуш-ка, потым прозвішча) — Яжэвіч. Або ад апелятыва ежа (‘тое, што ядуць і п’юць; прадукты харчавання’), які даў антрапонім Ежа, а затым ЕжавічЯжэвіч.
  30. Языковіч (Віктар) — вы-твор з суфіксам бацькаймення -овіч ад антрапоніма Язык і значэннем ‘на-шчадак названай асобы': Язык-овіч. ФП: язык (‘рухомы мышачны орган у ротавай поласці, які з’яўляецца ор-ганам смаку, а ў чалавека удзельнічае таксама ва ўтварэнні гукаў мовы'; ‘палонны, ад якога можна атрымаць патрэбныя звесткі’, ‘пра што-н. вы-цягнутае па форме падобнае на язык’) — Язык (мянушка, потым прозвішча) — Языковіч.
  31. Якубоўская (Ірына) — вытвор з фармантам -ская / -оўская ад тапоніма Якубоўка / Якубы і зна-чэннем ‘народзінка, жыхарка названай мясцовасці, паселішча': Якубоў(к)-ская / Якуб-аўская. ФП: Якуб (імя, ст.-яўр.) — Якуб (прозвішча) — Якубы / Якубоўка (тапонім) — Якубоўская.
  32. Якутовіч (Якуб) — вы-твор з суфіксам бацькаймення -овіч ад антрапоніма Якут і значэннем ‘на-шчадак названай асобы': Якут-овіч. ФП: якут (мн. якуты — ‘народ цюрк-скай моўнай групы, які складае асноў-нае насельніцтва Рэспублікі Саха (Якуціі), што ўваходзіць у склад Расійскай Федэрацыі’) — Якут (мяну-шка, потым прозвішча) — Якутовіч.
  33. Якушэўскі (Вадзім) — вытвор з фармантам -скі/-эўскі ад тапоніма Якушоўка / Якушы і зна-чэннем ‘народзінец, жыхар названай мясцовасці, паселішча': Якушэўскі, Якуш-эўскі. ФП: Якаў (імя) — Якуш (народна-гутарк. форма) — Якуш (мянушка, потым прозвішча) — Якушы (тапонім) — Якушо(э)ўка (тапонім) — Якушэўскі.

(Працяг у наст. нумары.)

 

Павышэнне сацыяльнай ролі беларускай мовы  — галоўнае патрабаванне часу

Мова — гэта гісторыя народа. Мова — гэта шлях цывілізацыі і культуры.

А. Купрын.

 

Калі мы развучымся гаварыць на беларускай мове, мы перастанем быць нацыяй.

Аляксандр Лукашэнка.

(З паслання Прэзідэн-та Рэспублікі Беларусь народу і Нацыянальнаму сходу.)

 

I такое, як справядліва заяўлена Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, практычна адбылося з намі. Ледзь не ўвесь беларускі народ «анямеў» у роднай мове! Жах! Галоўная «заслуга» ў гэтым дзяржаўнага чыноўніцкага апарата, Праваслаўнай царк-вы, школы Расійскай імперыі, а пазней — бальшавікоў прарус-кай арыентацыі, рэпрэсіўных органаў Савецкай Беларусі. На вялікі здзіў ўсяму свету, ад та-кой шкоднай, варожай народу антынацыянальнай палітыкі не адцураліся і ўлады суверэннай Рэспублікі Беларусь, свядома вытурыўшы на задворкі яе ба-завую мову.

Аб’ектыўна ацэньва-ючы рэальную моўную сітуа-цыю ў Рэспубліцы Беларусь, самая аўтарытэтная на планеце Зямля міжнародная арганіза-цыя ЮНЭСКА колькі гадоў таму ўнесла беларускую мову ў чырвоны спіс моваў, якім па-гражае выміранне. Гэты гане-бны, найперш за ўсё для самой нашай дзяржавы факт, не ас-меліўся, не пажадаў абверг-нуць ніводзін яе палітык, ніво-дзін афіцыйны ідэолаг, ніхто з бюджэтных навукоўцаў, у тым ліку і з філолагаў у статусах прафесароў, дактароў навук, член-карэспандэнтаў! Мо за гэта каго-небудзь з апошніх па-зней абралі акадэмікамі? Такое магільнае маўчанне трэба тлу-мачыць, відаць, тым, што і Прэ-зідэнт, і ў масе сваёй увесь дзяржаўны апарат, прыцяг-нутая ім на службу інтэлекту-альная эліта цалкам згодныя з суровым, але справядлівым прысудам ЮНЭСКА. А пако-лькі згодныя, таму не робяць нават сімвалічных крокаў па выратаванні роднага слова ад поўнага заняпаду, купаюцца, боўтаюцца з зайздроснай аса-лодай у рускамоўнай стыхіі, татальна запанаваўшай у нас за гады функцыянавання прэзі-дэнцкай сістэмы кіравання кра-інай. Гэта вялікая недарава-льная здрада нацыянальнаму інтарэсу, за што нам не дару-юць нашчадкі. Трэба, шаноў-ная палітычная, інтэлектуаль-ная эліта, не радавацца вам вы-нікамі русіфікатарскай палі-тыкі, нягледзячы на іх нечу-ваную для ўсёй айчыннай гіс-торыі маштабнасць, а энергіч-на, рашуча змагацца за ўзвя-дзенне беларускай мовы на дзяржаўны п’едэстал, адзіна законны толькі для яе адной на нашай зямлі. Сорам, ганьба ўладзе, што яна забяспечыла беларускай мове месца толькі ля падножжа такога п’едэстала дый то на вялікай адлегласці.

У перспектыву такога высакароднага нацыянальна-патрыятычнага руху, як зма-ганне за поўнакроўнае жыццё роднага слова тытульнага на-рода, мы верым, таму маем вя-лікае жаданне выкласці шэраг прапаноў па забеспячэнні бе-ларускай мове ключавых пазі-цый у абслугоўванні ўсіх сфе-раў афіцыйнай дзейнасці чала-века. Мы свядома не збіраемся выступаць з прапановай абвя-сціць 2018 год Годам беларус-кай мовы (да гэтага яшчэ не гатовае наша грамадства, у тым ліку і яго палітыкі), але такім ён абавязкова павінен быць па факце. I не толькі 2018 год. Нам, думаем, пагодзяцца мно-гія, не ўдалося сабраць жада-нага ўраджаю ад правядзення ў 2016 годзе Года культуры, а ў 2017 годзе Года навукі. У першым выпадку год — на ра-дасць вялізнага пласта здэна-цыяналізаванага насельніцтва — азнаменаваўся далейшым ума-цаваннем рускага культурна-моўнага пачатку ў Рэспубліцы Беларусь, а летась, у Год на-вукі, айчынная навука так і не давяла да ўсведамлення наро-да, чым для яго з’яўляюцца родная мова і нацыянальная ідэя. Ён па-ранейшаму працяг-вае жыць упоцемку, не разуме-ючы, куды яго вядуць прама-скоўскай арыентацыі палітыкі, ідэолагі, паслухмяныя ім інтэ-лектуалы.

Належнага эфекту не атрымалі мы і ад святкавання ў мінулым годзе 500-годдзя бе-ларускага кнігадрукавання, бо адзначалася яно ў поўным ад-рыве ад надзённых нацыяналь-на-культурных, моўных праб-лем сучаснасці. Гэтага, як аг-ню, баяліся ўсе, хто меў дачы-ненне да арганізацыі, правя-дзення юбілею беларускага кнігадрукавання.

Экстрэмальнае для бе-ларускай мовы становішча вы-магае не лозунгаў, а канкрэт-ных спраў ад высокіх эшалонаў улады, хаця ільвіная доля ад-казнасці за выміранне бела-рускай мовы ляжыць, несум-ненна, менавіта на іх. Перака-наўчым сведчаннем таму з’яў-ляюцца праведзеныя імі на ка-рысць рускай мовы рэферэн-думы ў траўні 1995 і ў ліста-падзе 1996 г. Таму вызваляць палітычную эліту ад адказна-сці, ад удзелу ў выратаванні беларускай мовы ніяк не выпа-дае. Падобнага роду абавязкі неабходна таксама ўскласці і на кожнае міністэрства, ведамства, а таксама на буйныя прадпры-емствы, установы, арганізацыі, дзе ёсць пасады намесніка кі-раўніка па ідэалогіі і працы з моладдзю. У інтарэсах нацыя-нальнай ідэі трэба прыкласці ўсе сілы, каб хутчэй вывесці з летаргічнага сну БРСМ і ў яго статуце дакладна вызначыць ролю і месца беларускай мовы ў жыцці гэтай самай масавай грамадскай арганізацыі. Ёй мы рэкамендуем грунтоўна пазна-ёміцца і запазычыць шмат чаго карыснага з плённага ўдзелу моладзі, камсамолу ў ажыццяў-ленні дзяржаўнай палітыкі бе-ларусізацыі ў міжваенны пе-рыяд.

У кожнай з вышэй пе-ралічаных сфераў грамадскай дзейнасці людзей павінны рэ-гулярна па перспектыўных пла-нах праводзіцца адукацыйныя і асветніцкія мерапрыемствы, круглыя сталы з мэтай абмер-кавання і выпрацоўкі дзейсных практычных шляхоў па ўкара-ненні ў іх штодзённае жыццё першай па значэнні дзяржаў-най мовы — беларускай. У кож-най газеце, кожным часопісе, на тэлебачанні і радыё павінны быць сталыя рубрыкі, да пры-кладу: «Беларускую мову — у паўсядзённае жыццё!», «Пра-блемы павышэння сацыяльнай ролі беларускай мовы ў краіне, вобласці, раёне, горадзе». Та-кую практыку не толькі мож-на, але і трэба распаўсюдзіць на працоўныя калектывы. Гэта абавязкова паспрыяе выха-ванню ў нацыі, у кожнага яе індывідыума цвёрдага ўсве-дамлення аб пільнай неабход-насці поўнамаштабнага выка-рыстання беларускай мовы ў афіцыйным жыцці, дзе яна, насуперак разумнаму сэнсу, а не па волі народа, адсутнічае з ужо досыць далёкага сумнавя-домага 1995 года. Важна псіхо-лага-педагагічна стварыць спрыяльны агульнадзяржаў-ны, агульнанародны клімат добраахвотнасці ўводу бела-рускай мовы ў афіцыйнае жыц-цё, а не займацца адміністра-цыйным навязваннем яе таму ці іншаму калектыву дый са-мім дзяржаўным чыноўнікам. Смеху варта, што за гады прэ-зідэнцкага кіравання краінай ніводзін з нашых малочных за-водаў (камбінатаў) не навучыў-ся пісаць па-беларуску нават словы “Кефір”, “Малако”.

Усіх рангаў уладным, адміністрацыйным структу-рам, ажыццяўляючы такую надзвычай важную нацыяства-ральную дзейнасць, неабходна абапірацца на суполкі Тавары-ства беларускай мовы імя Фра-нцішка Скарыны, Таварыства беларускай школы, для чаго ёсць прамы сэнс пайсці на пэў-нае адзяржаўленне гэтых вялі-кага этнакультурнага патэнцы-ялу грамадскіх арганізацый. Іх жа сучаснае матэрыяльнае, фінансавае становішча не вы-трымлівае нават самай элемен-тарнай крытыкі, проста жахлі-вае. А яны ж на сёння адзіныя грамадскія калектыўныя зма-гары за захаванне таго неацэн-нага багацця, якое дае нам, бе-ларусам, права называць сябе не якім-небудзь этнічна нявы-значаным бесструктурным людам, а паўнавартаснай на-цыяй. Ніколькі не пераболь-шым, зазначыўшы, што ў несу-мненных поспехах, дасягнутых за апошнія гады існавання Са-вецкай Беларусі, а таксама за час функцыянавання парла-менцкай сітэмы кіравання ў Таварыства беларускай мовы па ўкараненні беларускай мовы ў афіцыйнае жыццё заслуг не менш, чым у самога дзяржаў-нага чыноўніцкага апарату.

I яшчэ жадаем звяр-нуцца з такой прапановай да высокіх эшалонаў улады: да-вайце нарэшце не будзем лена-вацца ці саромецца вучыцца ў народаў свету, як трэба шана-ваць родную мову, забяспеч-ваць ёй вядучую ролю ва ўсіх сферах грамадскай дзейнасці чалавека. «В нашей родной России» (словы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь), напры-клад, дбаюць пра прысутнасць рускай мовы на ўсёй постса-вецкай прасторы. Прычым, прыярытэт беспамылкова ад-водзіцца сферы адукацыі. А ў «суверэннай» Рэспубліцы Бе-ларусь гэтая ва ўсіх краінах свету галоўная нацыяствара-льная сфера стала практычна рускамоўнай. Вось якую «за-служаную плату» атрымалі мы ад сваёй усходняй суседкі за сваё неахайнае, бяздумнае ста-ўленне да роднай беларускай мовы. Ёсць што запісаць на ба-ланс дзяржаўнай моўнай палі-тыкі прэзідэнцкай вертыкалі.

Нам вельмі сорамна і за нашых дзяржаўных чыноўні-каў, і за шырокія колы інтэлі-генцыі, што яны не маюць нават элементарнай зацікаўленасці да беларускай мовы і, не выклю-чана, мо на цэлы парадак ад-стаюць у гэтым ад сваіх за-межных калег. Пэўны час у нас праводзіцца на ўсе сто адсоткаў адпаведны нацыянальнаму інтарэсу конкурс «Чытаем па-беларуску з Velcom». А да сён-ня яшчэ не зафіксавана, каб у ім удзельнічалі айчынныя афі-цыйныя асобы. А вось многія прадстаўнікі замежжа, якія працуюць, жывуць у Рэспулі-цы Беларусь, з вялікай ахвотай ідуць на падобнага роду нацы-янальна-адраджэнцкія мера-прыемствы. Гэта асабліва ха-рактэрна дыпламатам. У час правядзення такога конкурсу ў снежні 2017 года ў Менску Пасол Каралеўства Швецыі Крысціна Юхансон прачытала верш Максіма Багдановіча «Зорка Венера», Часовы Паве-раны ў справах ЗША ў Бела-русі Роберт Джон Райлі — верш Ніла Гілевіча «Белыя сыплюц-ца долу крышталікі», Надзвы-чайны і Паўнамоцны Пасол Італьянскай Рэспублікі Стэ-фана Б’янкі — санет Язэпа Пу-шчы «Дантэ — Аліг’еры», па-мочнік Пасла Рэспублікі Карэя ў Беларусі Ю Хо Гел — верш Якуба Коласа «Надыход зімы».

Якая б з гэтага вялікая карысць была, каб правядзенне конкурсу накшталт «Чытаем па-беларуску з Velcom» увай-шла ў практыку Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Бела-русь, дзвюх палат Нацыяналь-нага сходу Рэспублікі Бела-русь, апаратаў Савета Мініст-раў, абласных, раённых (гарад-скіх) Саветаў дэпутатаў, усіх міністэрстваў і найбольш знач-ных ведамстваў, самых буйных прадпрыемстваў і ўстаноў. Упэўненыя, абавязкова адбыў-ся б карэнны псіхалагічны пералом на карысць беларус-кай мовы нават і ў зрусіфіка-ваных у сёмым пакаленні на-шых людзей, не выключаючы і высокага рангу палітыкаў.

Сёлета мы адзначаем — і хочацца думаць, што адзначым на самым высокім дзяржаўным узроўні, а не так бедна, як ле-тась, стогадовы юбілей Перша-га Усебеларускага кангрэсу (з’езду) — вялікае з вялікіх на-цыянальнае свята: 100-годдзе з дня абвяшчэння 25 сакавіка 1918 года незалежнасці Бела-рускай Народнай Рэспублікі. Таму свае разважанні пра шля-хі выратавання беларускай мовы, забеспячэнне ёй закон-нага прыярытэту на роднай ба-цькоўскай зямлі закончым над-звычай актуальнымі, непаду-ладнымі часу словамі аднаго са старшынь Рады БНР Пётра Крэчэўскага: «Без мовы няма нацыі, без культуры — няма народу і не можа быць Неза-лежнасці, сваёй уласнай дзяр-жавы». У снежні 1917 года на Першым Усебеларускім Канг-рэсе (з’ездзе) было заяўлена пра неабходнасць адраджэння беларускай мовы, і БНР ужо ў першым месяцы свайго існа-вання абвясціла яе ў поўнай адпаведнасці з сусветнай пра-ктыкай адзінай дзяржаўнай і абавязковай для абслугоўван-ня ўсіх сфераў афіцыйнага жыцця маладой краіны. На такі гістарычна апраўданы, адзіна правільны крок і павінна не-адкладна стаць сёння, хаця і са спазненнем аж на цэлыя сто гадоў, прэзідэнцкая верты-каль Рэспублікі Беларусь. Гэта неабходна для выратавання нашага дарагога роднага слова ад пагібелі і ў адначассе самога беларускага народа і яго дзяр-жаўнасці ад такой жа горкай долі. Рашучы паварот прэзі-дэнцкай вертыкалі тварам да мовы тытульнага народа ва ўсе сферы афіцыйната жыцця. Бе-ларуская мова — гэта кісларод для рэальнага нацыянальнага суверэнітэту, без якога ён за-станецца толькі на паперы. На-быты ў 2018 годзе станоўчы досвед па ўкараненні роднага слова ва ўсе сферы грамадскай дзейнасці чалавека — у што так хочацца верыць! -дапаможа нам стварыць неабходную ба-зу для абвяшчэння 2019 года Годам беларускай мовы і на высокім узроўні правесці яго.

Заслугоўвае ўвагі і аба-вязковага пераймання пазітыў-ны, нацыянальна-патрыятыч-ны досвед братняй Украіны, як трэба даражыць, цаніць роднае слова. З мэтай павышэння са-цыяльнай ролі і значэння ўкра-інскай мовы як канстытуцый-нага кансалідуючага фактару, як шляху умацавання дзяр-жаўнасці адзінай, непадзельнай Украіны да прэзідэнта Украі-ны Пятра Парашэнкі звярну-лася 178 народных дэпутатаў Вярхоўнай Рады Украіны, Ка-мітэт Рады па культуры і ду-хоўнасці, 36 вядомых украін-скіх навукоўцаў, пісьменнікаў, мастакоў з прапановай абвяс-ціць 2018 год Годам украінскай мовы. Іх ініцыятыву падтры-маў Сусветны камітэт укра-інцаў

Верым, што досвед Ук-раіны мабілізуе і наш дзяржаў-на-палітычны апарат, інтэлек-туалаў Беларусі, грамадскую супольнасць звярнуцца да Прэзідэнта Аляксандра Лука-шэнкі з прапановай абвясціць 2019 год Годам беларускай мовы.

Менш як праз месяц пасля заканчэння 2019 года — упэўненыя, Года беларускай мовы — нацыянальна-патрыя-тычныя колы краіны абавязко-ва будуць адзначаць 30-годдзе прыняцця «Закона аб мовах у Беларускай ССР». Нагадаем, што ў гэтага гістатычнай важ-насці Закона гадамі ўзлёту былі толькі люты 1990 — ліпень 1994 года, а гадамі свядома запла-нанага ўладамі заняпаду — жні-вень 1994 г. і па сёняшні дзень.

Не губляем надзеі, што ў высокіх эшалонах улады Бе-ларусі хопіць цвярозага розу-му, прафесійнай смеласці і ад-вагі, каб вярнуць да жыцця на-цыянальна прагрэсіўны і так актуальны, запатрабаваны на сёння Закон «Аб мовах у Бела-рускай ССР», прыняты 28 га-доў таму назад.

Леанід Лыч,

прафесар.

Мікола Савіцкі, прафесар.

 

Навіны Германіі

Вялікдзень у Германіі

Як гэта па-нямецку?

 

У розных мовах зама-цаваліся розныя найменні гэ-тага свята. У рускай мове слова пасха сыходзіць сваімі кара-нямі да лацінскага наймення pascha, утворнаму ад pessach на іўрыце. Песах — так завецца сёння цэнтральнае юдзейскае свята, якое адзначаецца ў па-мяць пра зыход з Егіпту. Пачы-наецца яно, паводле габрэйска-га календара, на 15-ты дзень вясновага месяца нісан і свят-куецца на працягу сямі дзён у Ізраілі і васьмі — па-за Ізраілем.

Па-нямецку свята Вя-лікадня завецца Ostern. Ostern — слова старажытнагерманскага паходжання, сваім значэннем цесна злучана з найменнем ча-сткі свету — усход (Osten). Для параўнання, Easter — Вялік-дзень у ангельскай мове такса-ма перагукваецца з назвай ча-сткі свету, дзе ўстае сонца — east. Той бок, дзе ўзыходзіць сонца, лічыўся адмысловым, знака-вым у хрысціян, звязаным з уваскрэсеннем Ісуса Хрыста.

 

Калі ў немцаў Вялікдзень?

 

Вялікдзень адносіцца да ліку так званых «рухомых» царкоўных святаў, дата якіх змяняецца ў залежнасці ад года. У грыгарыянскай і юліянскай традыцыі маецца разыходжан-не паміж датамі разліку Вяліка-дня, якое часам можа дасягаць нават пяці тыдняў! Часцей за ўсё каталіцкі Вялікдзень свят-куецца на тыдзень раней за праваслаўны.

Гэта розніца абумоўле-на розніцай паміж грыгарыя-нскім і юліянскім сонечнымі ка-лендарамі, з-за чаго праваслаў-ныя і каталікі ў розны час па-чынаюць адлік часу, пакінутага да Вялікдня ад першага вясно-вага маладзіка.

Цікава таксама, што ў Германіі Вялікдзень, як і Ка-ляды, — свята дзяржаўнага ўзроўню. На Вялікдзень ня-мецкія школьнікі выходзяць на вакацыі, якія так і завуцца «ве-лікоднымі» — Osterferien. Ва-кацыі гэтыя доўжацца ад адна-го да двух тыдняў, у залежнасці ад федэральнай зямлі.  Акрамя таго, афіцыйнымі выходнымі днямі лічацца таксама Karfrei-tag,  Ostersonntag і Ostermonn-tag.

 

Што такое Karfiertag, Ostersonntag і Ostermontag?

 

Karfreitag (па-бела-руску Вялікая пятніца, Жар-сная пятніца) — так завецца пят-ніца на Жарсным тыдні — тыдні перад Вялікднем. Гэты дзень прысвечаны ўспаміну пра смерць Ісуса Хрыста на кры-жы, здыманне з крыжа Яго цела і пахаванне. У Германіі гэты дзень завуць таксама «stiller Tag» (ціхі дзень) ці «stiller Feiertag» (ціхае свята). У гэты дзень нават існуе заба-рона на правядзенне забаўля-льных і спартовых мерапрыем-стваў у грамадскіх месцах, танцы-дыскатэкі, і нават тэат-рам даводзіцца лічыцца з наяў-ным законам. У многіх гарадах Германіі вялікія гандлёва-за-баўляльныя цэнтры застаюцца ў гэты дзень зачыненымі для наведвальнікаў.

Karsamstag (Вялікая субота, Жарсная субота) — су-бота Жарснага тыдня, прысве-чана, паводле хрысціянскай традыцыі, пасту і малітвам у чаканні Уваскрэсення Хрыста. Гэты дзень у некаторых рэгіё-нах Германіі завецца таксама «stiller Samstag» па аналогіі з пятніцай — ціхая субота.

Ostersonntag — так за-вецца дзень, які азначае сабой Уваскрашэнне Хрыста, канец Вялікага Паста і Жарснага тыд-ня. У гэты дзень усе звычайна збіраюцца за сямейным сталом з традыцыйнымі стравамі, він-шуюць адзін аднаго з Вяліка-днем. У Германіі гэты дзень — выходны.

Ostermontag — панядзе-лак адразу ж пасля Вялікадня, таксама з’яўляецца выходным днём. У гэты дзень не працу-юць школы, грамадскія і дзяр-жаўныя ўстановы, а таксама шматлікія крамы. Так што, ка-лі вы апынуліся ў Германіі на-пярэдадні Вялікадня, варта за-гадзя падумаць пра тое, каб назапасіцца ежай на гэтыя вы-ходныя і падрыхтаваць усё не-абходнае для свята Вялікадня!

 

Калі яйкі фарбаваць будзем?

 

Так, так — немцы так-сама фарбуюць яйкі на Вялік-дзень! Праўда, яны часцей за ўсё гэта робяць не самі, а куп-ляюць у супермаркеце ўжо га-товыя звараныя і размалява-ныя яйкі. Іх можна купіць, да-рэчы, і не толькі на Вялікдзень — у іншы час гэтая шматколер-насць будзе звацца Picknickeier. Але на Вялікдзень іх прадаюць проста ў велізарных колькас-цях, прычым ужо задоўга да самага свята!

Паштоўкі з на-маляванымі на іх яйка-мі, зайцамі і іншымі атрыбутамі свята пачы-наюць з’яўляцца ў кра-мах дзе-нідзе ўжо пасля Каляд, а за некалькі тыдняў да самога свя-та ў некаторых ганд-лёвых цэнтрах з’яўля-юцца фігуркі велікод-ных зайцаў і малюнак сцэнак, як дзеці шука-юць рознакаляровыя яйкі ў садзе і ў двары. Пасля Вялікадня ўсё гэта ўпрыгожвальніц-тва прыбіраюць, і нека-торыя людзі жарту-юць, што раз прыбралі велікод-ную «мішуру» з паліц, зна-чыць хутка зноў з’явіцца каляд-ная. На тое гэта і Германія — усё спланавана загадзя, нават Ostereier!  

Вельмі папулярныя на Вялікдзень таксама шакалад-ныя яйкі і кіндер-неспадзеўкі — па-нямецку Uberraschungseier, скарочана U-eier (яйкі з нес-падзеўкай!). Іх асабліва любяць дзеці, для якіх Вялікдзень — гэта ў першую чаргу вясёлае свята, бо на Вялікдзень прыхо-дзіць….не, не Санта Клаўс, а  Велікодны заяц!

 

Што хавае Велікодны заяц?

 

Ну, вядома ж, яйкі! Гэ-та ён хавае напярэдадні роз-накаляровыя размаляваныя яйкі і слодычы ў садзе, каб дзе-ці потым іх шукалі і цешыліся! Гэта яго малююць на малюна-чках з пажаданнямі і ў яго часам пераапранаюцца тата ці ста-рэйшы брат, каб даставіць ра-дасць малянятам, якія вераць — раз яйкі бяруцца невядома ад-куль, значыць, іх сапраўды прынёс  Osterhase, гэты самы Велікодны заяц!

Велікодны заяц як знак урадлівасці і багацця стаў зна-кам Вялікадня ў Германіі з XVI стагоддзя і з тых часоў распаў-сюдзіўся па ўсім свеце. Адмы-словай папулярнасцю ён кары-стаецца ў Германіі, Швейцарыі і Нідэрландах. У выглядзе зай-чыкаў робяць таксама цацкі, слодычы і сувеніры. Ёсць на Вялікдзень яшчэ і іншы звычай — Eier rollen, што значыць ка-чаць яйкі: у каго далей пако-ціцца, той і перамог. Радасці ў дзяцей, хоць дарма аддавай!

У немцаў ёсць шмат прымавак і вершыкаў пра Вя-лікдзень, многія з гумарам!

Сайт De-online.

Віншуем сяброў ТБМ, якія нарадзіліся ў красавіку

Абакунчык Галіна

Абрамовіч Віталь Мар’янавіч

Адынец Сяргей

Аксак (Арлова) Валянціна Ів.

Аляксандраў Уладзімір Леан.

Аляхновіч Андрэй Пятровіч

Анацка Дзмітры Юр’евіч

Андрэенка Таццяна Пятроўна

Апяцёнак Мікалай Мікалаевіч

Арабей Віталь Генадзевіч

Арлоў Сяргей Аляксеевіч

Арэп’ева Вольга Генадзеўна

Асіеўская Крысціна Эрнест.

Астапенка Аляксандр

Астапеня Рыгор Яўгенавіч

Астраўцоў Сяргей Аляксанд.

Атрашэнка Сяргей Нікіфарав.

Аўшукоў Леанід Аляксандр.

Ашурык Андрэй Міхайлавіч

Багдановіч Юры Уладзіміравіч

Базнікін Юры Іванавіч

Балушэўская Ірына

Бандарэнка Зінаіда Аляксандр.

Бараноўская Вольга Аляксан.

Бараноўскі Уладзімір Мікал.

Барскі Віктар Яўгенавіч

Барысевіч Даніла Андрэевіч

Басякова Аліна

Болтак Аляксандр

Брылеўская Наталля Міхайл.

Будай Людміла

Булатоўскі Арцём Ігаравіч

Бульянкова Яніна

Бухоўская Яніна

Быль Віталь Анатольевіч

Вайцэховіч Зінаіда Афанас.

Вайцэховіч Эдуард Антонавіч

Вайцяховіч Марыя

Вакар Людміла Уладзіміраўна

Валадзько Вадзім Пятровіч

Валынец Алена

Варган Віталь

Васільеў Павел Аляксеевіч

Васількоў Віталь Рыгоравіч

Ваўкавец Яўген

Вераб’ёў Віталь

Вінаградаў Дзмітрый Мікал.

Вінаградаў Павел Юр’евіч

Войкель Павел Анатольевіч

Воўкава Вікторыя Анатол.

Вярбоўская Ірына Леанідаўна

Гагалінская Людміла

Гаеўская Аляксандра Рамуал.

Гапановіч Іван

Гарадовіч Ала Леанідаўна

Гардынец Лідзія Міхайлаўна

Гарэлікава Тамара Пятроўна

Гасюк Марына

Гладкая Анастасія Мікалаеўна

Гоеўская Алеся

Грыгаркевіч Вадзім Юр’евіч

Грынявецкая Надзея Канстан.

Грынявіцкі Юры Анатольевіч

Грыцкевіч Аляксандра Аляк.

Гуркова Аніта Гражына Аляк.

Гучак Вольга Уладзіміраўна

Дайлід Павел Канстанцінавіч

Дарафейчык Ганна

Дарога Мікалай Філіпавіч

Даўгашэй Галіна Аляксандр.

Дземідзенка Анастасія Алякс.

Дзенісевіч Ніна

Дзінгілеўскі Віталь Віктаравіч

Дзьячкоў Алег Уладзіміравіч

Дзябёлая Алена Віктараўна

Дзягілева Галіна

Дзям’яненка Алесь Мікалаевіч

Дзяргач Галіна Іванаўна

Доўкша Ірына

Драйліх Алена Уладзіміраўна

Дубіцкая Сцяпаніда

Дулько Вольга

Дундалевіч Людміла

Ельяшэвіч Ірына

Ермаловіч Канстанцін Уладзім.

Жукаў Вітаўт В.

Заблоцкі Максім Мікалаевіч

Завадская Алена Міхайлаўна

Занкевіч Вольга

Захарэвіч Алена Міхайлаўна

Зверава Тамара Мікалаеўна

Звярок Андрэй Сяргеевіч

Зелянеўская Аксана Міхайл.

Зіноўева Святлана

Зуева Ларыса Алегаўна

Іванова Ніна

Іваноў Ігар Віктаравіч

Івашчанка Аляксандр Анатол.

Ільніцкі Кірыла

Ільючык Мікалай Антонавіч

Іотчанка Настасся Аляксееўна

Іўчына Таццяна Сяргееўна

Кабзар Анатоль Ігаравіч

Кадушкевіч Іван Антонавіч

Казакевіч Юры Аляксандр.

Казловіч Алена

Казмерчак Ігар Міхайлавіч

Каляда Надзея Сяргееўна

Каляда Наталля Васільеўна

Камлюк Алесь Антонавіч

Канановіч Аляксандр Алякс.

Канапацкі Вадзім

Караленя Жанна Сямёнаўна

Карлінская Тамара Іванаўна

Карповіч Алесь Аляксандр.

Касая Ганна

Кастусёў Рыгор Андрэевіч

Касьянчык Святлана Васіл.

Кацэвіч Ірына Мікалаеўна

Качан Алена Станіславаўна

Кашалькова Марыя Якаўлеўна

Кашэль Кастусь

Кісялёва Святлана

Клішэвіч Ігар Уладзіміравіч

Кніт Уладзімір Міхайлавіч

Кракоўны Яўген Аляксандр.

Краснасельскі Дзяніс

Красоўская Наталля Леанід.

Крэцкі Віталь

Кузьміна Дар’я Міхайлаўна

Кузьняцоў Канстанцін Канст.

Кулак Віктар Уладзіміравіч

Кулаковіч Уладзімір Уладзім.

Кульбака Аляксандр Пятровіч

Курачыцкі Андрэй

Курэпін Мікіта

Кусянкова Любоў Яўгенаўна

Кушчанка Карына Аляксанд.

Лавіцкі Мікалай Емельянавіч

Лакуцін Сяргей Дзмітрыевіч

Лапуць Ірына Сяргееўна

Лапцік Таццяна Яўгенаўна

Латушка Раман Андрэевіч

Леановіч Аляксандра

Леванцэвіч Лена Васільеўна

Лепушэнка Максім Алегавіч

Леўчанка Ганна Паўлаўна

Лісай Генадзь Станіслававіч

Літвіноўская Алеся Генадз.

Лічко Уладзімір Яўгенавіч

Лука Алена Вячаславаўна

Лукашэвіч Юры Аляксандр.

Лысая Наталля

Львова Ганна Леанідаўна

Ляхоцкая Алена

Ляшчоў Віктар

Максімовіч Кацярына

Малец Надзея

Малічэўскі Павел Віктаравіч

Мамантава Любоў

Манкус Артур Эдуардавіч

Манкус Канстанцін Віктаравіч

Манько Агата Антонаўна

Манько Алеся

Маразюк Анатоль Васільевіч

Марозава Наталля Анатол.

Марчук Дзмітры Іванавіч

Маслюкоў Тэльман Віктаравіч

Матвеева Ганна

Мацвеева Таццяна Віктараўна

Мацельскі Міхась Альфрэд.

Мельнікава Ала

Міцкевіч Вольга Уладзімір.

Міцынская Валянціна Алякс.

Мішур Юльяна Дзмітрыеўна

Нагорная Аліна Аляксандр.

Несцяровіч Антаніна Андр.

Несцярук Аркадзь Вітальевіч

Падэнка Наталля Анатольеўна

Пазнухова Васіліса Міхайл.

Паклонская Людміла

Панкоў С.А.

Паплаўны Анатоль Уладзімір.

Папоў Ігар Селівёрставіч

Пархімчык Віктар Віктаравіч

Парэчына Зінаіда Паўлаўна

Пастухоў Міхаіл Іванавіч

Пашук Таццяна Дзмітрыеўна

Петрашэвіч Арцём

Плахатнюк Святлана Паўлаўна

Пракаповіч Георгі Дзмітр.

Пушкіна Яніна Аляксандраўна

Пшанічны Юры Рыгоравіч

Пяткевіч Дзяніс

Пятроўская Лізавета

Рабецкая Таццяна Юр’еўна

Райчонак Ада Эльеўна

Раманчук Раіса Міхайлаўна

Рудакоў Алег Васільевіч

Русецкі Сяргей Васільевіч

Савельева Таццяна Анатол.

Савіч Валер Уладзіміравіч

Сакалоў Юры Аляксандравіч

Сакалоўская Вераніка Пятр.

Сакалуха Алесь Іванавіч

Саладкевіч Ганна Міхайлаўна

Сацута Іван Уладзіміравіч

Северцаў Мікалай Аляксанд.

Селуянава Ала

Сівук Кацярына

Сідараў Сяргей

Сільнова Людміла Данілаўна

Сіўковіч Валянціна Мікал.

Скакоўская Марыя Вітальеўна

Скідан Аляксандр Пятровіч

Снапкоўскі Сяргей Уладзімір.

Соркіна Іна Валер’еўна

Станіславенка Ганна Рыгор.

Статкевіч Андрэй Ігаравіч

Сташулёнак Іван Іванавіч

Стрыжак Андрэй Сяргеевіч

Стрэцскене Валянціна Канст.

Сугак Вадзім Канстанцінавіч

Сулецкая Ніна Андрэеўна

Сцяпук Валянціна Андрэеўна

Сыцько Кірыл Валер’евіч

Сяцко Таццяна Сяргееўна

Таболіч Алена Уладзіміраўна

Талпека Дзмітры Міхайлавіч

Тарарака Алена

Труноў Віктар Іванавіч

Тушынскі Дзяніс Міхайлавіч

Усціновіч Юры

Федуковіч Вольга Мікалаеўна

Фейгіна Сафія Георгіеўна

Філіпчанка Дзяніс Уладзімір.

Фінагенаў Антон Аляксандр.

Фурс Антон Віктаравіч

Фэйгіна Сафія Георгіеўна

Фясенка Іван Іванавіч

Хаданёнак Марыя Іванаўна

Хадаровіч Ганна Уладзімір.

Хальманцэвіч Сяргей Анатол.

Хільмановіч Уладзімір Іван.

Хлапянюк Наталля Андрэеўна

Царук Юлія

Целеш Лявон Сцяпанавіч

Цехановіч Зміцер

Цімохіна Марыя Максімаўна

Ціханаў Максім Віктаравіч

Цярохін Уладзімір Станіслав.

Цярэшка Васіль Яўгенавіч

Чабатарэўская Тамара Мацв.

Чаеўская Ала Канстанцінаўна

Чарняўская Святлана Сярг.

Чарняўскі Міхаіл Давыдавіч

Чарткоў Алег Алегавіч

Чырвонцава Вікторыя Мікіт.

Чырэц Дзмітры Аркадзевіч

Шапялевіч Валянціна Рыгор.

Шаўра Юры Міхайлавіч

Шаўцоў Раман Ігаравіч

Шашкель Ніка Пятроўна

Шкобрава Вольга Піліпаўна

Шук Надзея

Шумчык Франц Станіслававіч

Шут Павел Васільевіч

Шчукін Міхаіл Уладзіміравіч

Шчыракова Ларыса

Шэвяка Аляксандр Пятровіч

Юржыц Святлана Леанідаўна

Юржыц Уладзімір Генадзевіч

Яблонскі Зміцер Міхайлавіч

Якіменка Юлія Андрэеўна

Яловік Павел Ірэніюшавіч

Ярмоленка Васіль Сцяпанавіч

Яфімовіч Юлія Паўлаўна

Яцэнка Вольга

 

85 ГАДОЎ З ДНЯ НАРАДЖЭННЯ

П.А. АТРУШКЕВІЧА

У 1952 годзе скончыў Нясвіжскую педагагічную ву-чэльню і працаваў настаўнікам матэматыкі ў в. Ячанка Ста-ўбцоўскага раёна, у 19 гадоў стаў дырэктарам сямігадо-вай школы. У 1958 годзе пасля заканчэння Беларускай сель-скагаспадарчай акадэміі ма-лады інжынер-землеўпарад-чык быў накіраваны на працу ў Алма-Ату, дзе пачаў працу ін-жынерам, начальнікам аддзе-ла цэнтральнай комплекснай экспедыцыі (1958-1960 гг.)…

Сёлета спаўняецца 85 гадоў з дня нараджэння пра-фесара П.А. Атрушкевіча, творчае жыццё якога прайшло ў Казахстане. Як там апынуўся хлопец з вёскі Мархачоў-шчына, што знаходзіцца неда-лёка ад Новага Свержня (Стаў-бцоўскі раён), як расціла яго і дзесяткі ягоных сяброў — выпу-скнікоў Горацкай сельскагаспа-дарчай акадэміі — цалінная эпа-пея і на ўсё жыццё парадніла яго з Казахстанам? Аб гэтым Павел Аляксандравіч сам з цеплынёй распавядае ў кнізе «Душа жыве ў Казахстане», якая ўваходзіцць у казахскую серыю ЖЗЛ. Дарэчы, стварэн-не гэтай серыі ініцыяваў Прэ-зідэнт Казахстана Н.А. Назар-баеў, які да 10-годдзя неза-лежнасці Казахстана даручыў адзначыць у серыі тых людзей, што шмат зрабілі для міжна-цыянальнай згоды ў краіне. Гэта тэма для рэктара КазДАБА прафесара П.А. Ат-рушкевіча была балючай і вельмі актуальнай. Справа ў тым, што КазДАБА Павел Аляксандравіч узначаліў ад-разу пасля снежаньскага паў-стання казахская моладзі (17-18 снежня 1986 г., г. Алма-Ата). У тых хваляваннях удельнічалі асобныя студэнты і выкладчы-кі архітэктурна-будаўнічага інстытута. Галоўнай задачай у той час было зніжэнне ўзроў-ню палітызаванасці студэнцкай моладзі на аснове глыбокай павагі да казахскай мовы, звы-чаяў, гісторыі і культуры каза-хаў. Павел Аляксандравіч ра-зумеў, што маладых хлапцоў-першакурснікаў лёгка было выцягнуць на плошчу, але не-магчыма пабудаваць самастой-ную казахстанскую дзяржаву без нацыянальнай тэхнічнай інтэллегенцыі. Пачалася на-пружаная праца па мадэрні-зацыі матэрыяльнай базы ін-стытута, будаўніцтве вучэб-ных карпусоў і студэнцкіх ін-тэрнатаў, перапрацоўцы наву-чальных планаў і дакументацыі з улікам новых спецыяльнасцей і змен у навучальна-выхаваў-чай працы. У інстытуце з’яві-ліся новыя лабараторыі, кафе-дры. Многія дысцыпліны вы-кладаліся на казахскай мове. ВНУ пачала актыўна выкары-стоўваць магчымасці міжна-роднага супрацоўніцтва. Кож-ны год дзесяткі студэнтаў-каза-хаў і аспірантаў накіроўваліся працягваць навучанне ў Ту-рэцкай Рэспубліцы, Англіі. Многія выкладчыкі там жа пра-ходзілі стажыроўкі. Аб’яднан-ню калектыва інстытута добра служылі святочныя мерапры-емствы (святкаванне Наўрыза і інш.). Бытавыя, навучальныя праблемы студэнтаў выраша-ліся на «студэнцкіх чацвяргах». Інстытут змяніўся. У 1990 го-дзе ён адным з першых ВНУ прайшоў саюзную атэстацыю, а ў 1994 г. пастановай ка-ахстанскага ўраду інстытут быў перайменаваны ў архітэктур-на-будаўнічую акадэмію. Гэ-тыя змены адчулі ўсе супра-цоўнікі КазДАБА: іх зарплата стала удвая вышэй, чым у іншых ВНУ Казахстана.

1990 год прынёс П.А. Атрушкевічу і новыя клопаты: ён быў абраны дэпутатам Вяр-хоўнага Савета Казахстана, а ў наступны перыяд — і Межліса. У 1992 годзе П.А. Атрушкевіч прапанаваў ВС Казахстана макет дзяржаўнага сцяга рэс-публікі, распрацаванага казах-скімі студэнтамі -архітэктарамі. Асноўныя ідэі гэтага макета знайшлі адлюстраванне ў ця-перашнім дзяржаўным сцягу Рэспублікі Казахстан. Праца ў вышэйшым дзяржаўным орга-не краіны, затым у Асамблеі народаў Казахстана (намесні-кам Старшыні, Старшыня — Прэзідэнт Рэспублікі Казах-стан Н.А. Назарбаеў) прынесла новы досвед і пераасэнсаванне ранейшага.

У гэтыя годы ў Казах-стане прыкметна актывізава-ліся міграцыйныя працэсы. Многія выязджалі: асабліва, немцы, рускія, украінцы, бела-русы. Людзей падганяла ня-ўпэўненасць у будучыні. Вай-скоўцы імкнуліся служыць на сваёй этнічнай радзіме. Спецы-ялісты бачылі перашкоды ў прафесійнай дзейнасці. Людзі пачалі гуртавацца па этнічным прызнаку. З’явіліся нацыяна-льныя культурныя асяродкі. Сярод казахстанскіх беларусаў найбольшую нацыянальную свядомасць праявілі былыя ца-ліннікі, вайскоўцы і спецыялі-сты. Узнік культурны асяродак «Беларусь» у Алма-Аце (ста-ршыня — П.А. Атрушкевіч, ад-казны сакратар — Я.А. Майсей-чык), у Прыазёрску падпал-коўнікам С.В. Суднікам вы-давалася беларускамоўная га-зета «Рокаш». Наладзіліся кан-такты з Міністэрствам адука-цыі Беларусі, ЗБС «Бацькаўш-чына», іншымі беларускімі ася-родкамі. Дзесяткі дзяцей казах-станскіх беларусаў змаглі атры-маць вышэйшую адукацыю ў беларускіх ВНУ. Пазней бела-рускія згуртаванні пачалі з’яў-ляцца ў іншых гарадах Казах-стана. Павучальнымі былі су-стрэчы з беларускімі навукоў-цамі-гісторыкамі (Я.І. Юхо, У. Емельянчыкам і інш.). Павел Аляксандравіч актыўна пад-трымаў іх прапанову годна ад-значыць 250-годдзе з дня нара-джэння А.Т.Б. Касцюшкі. КА «Беларусь» арганізаваў фінан-саванне кніжкі «Нарадзіўся я ліцвінам», якая пасля гэтага хутка выйшла ў свет у выда-вецтве «Навука і тэхніка». Ся-бры КА «Беларусь» распраца-валі макет значка ў гонар 250-годдзя А.Т.Б. Касцюшкі, і ў Казахстане вырабілі яго. Па макеце, падрыхтаваным мас-такамі Казахстана, на менскім гадзіннікавым заводзе было выраблена каля дзвюх тысяч наручных гадзіннікаў да юбі-лею нацыянальнага героя трох нацый. Але гэтага было мала. Трэба было аднавіць дом-му-зей А.Т.Б. Касцюшкі ў Мара-чоўшчыне (каля г. Косава). Усе былі за такое аднаўленне. Не хапала галоўнага — грошай. У П.А. Атрушкевіча на той мо-мант з’явіліся карысныя канта-кты ў ЗША, а кніжкі, значкі і гадзіннікі паказвалі амерыкан-скім сябрам, што беларусы са-праўды імкнуцца годна адна-віць у памяці народа слаўныя старонкі сваёй гісторыі. КА «Беларусь» пісьмова звярнуў-ся да тагачаснага амбасадара ЗША ў Маскве (амбасада ў Менску з’явілася пазней) з пра-шэннем дапамагчы ў фінанса-ванні аднаўлення дома-музея А.Т.Б. Касцюшкі ў Марачоўш-чыне. Пасля з’яўлення амеры-канскай амбасады ў Менску такая дапамога была аказана.

Такія моманты ў пра-цэссе аднаўлення нацыяналь-най свядомасці беларусаў не адзінкавыя. Здаецца, іх зусім не ведаюць у Берасцейскім края-знаўчым музеі, Мемарыяль-ным музеі-сядзібе Т. Касцюшкі ў Марачоўшчыне. Але радуе тое, што кожны год дзесяткі тысяч беларусаў прыходзяць да каменя Касцюшкі на яго радзіме, каб успрыняць тыя сі-лы, што ўзгадавалі патрыя-тызм А.Т.Б. Касцюшкі.

П.А. Атрушкевіч годна прайшоў свой жыццёвы шлях. Прах яго пакоіцца на адэскіх могілках з 2014 г.

Я.А. Майсейчык.

 

«Амерыканская мроя»

Cветлай памяці Яраслава Вініцкага

У якія прафесіі ішлі на-шыя суродзічы, калі прыбыва-лі ў 1950-х гадах у Амерыку? Адной з такіх прафесіяў для многіх сталася зубная тэхніка, абслугоўванне дантыстаў, вы-рабам зубоў. Працаю ў гэтай галіне шмат хто здолеў рэалі-заваць сабе і дзецям так зва-ную «амерыканскую мрою», ці, як у нас кажуць, выбіцца ў людзі.

Адным з такіх быў ня-даўна памерлы (26.01.2018) у Каліфорніі Яраслаў (Славік) Вініцкі. Прыбыўшы ў Нью Ёрк на пачатку 1950-х, ён не-ўзабаве перабраўся ў Лос-Ан-джалес, дзе пасялілася з часам уся сям’я Вініцкіх: бацькі, дзве дачкі і сын.

Славік нарадзіўся ў Нясвіжы (26.04.1925) у сям’і былога афіцэра царскай арміі і беларускага грамадскага дзе-яча Алеся Вініцкага. Сям’я Ві-ніцкіх апынулася пад канец вайны ў Германіі. Там Славік паступіў ва ўніверсітэт і атры-маў дыплом дантыста.

Але ў Амерыцы дып-ломы з іншых краінаў не пры-знаюцца, нават, калі хто грама-дзянін ці ўраджэнец Злучаных Штатаў. Славік выбраў сабе блізкую да дантыстыкі прафе-сію зубнога тэхніка. Пагатоў, што ён быў здольны ў руках, а ў дадатак адзначаўся мастакі-мі талентамі, любіў малюнкі, музыку, займаўся ў вольны час фатаграфіяй.

У сваёй прафесійнай працы, у якой яму шмат дапа-магала жонка Кацярына (з до-му Яцэвічаў), Славік не толькі адзначаўся якасным выкован-нем заказаў, але і строгай аку-ратнасцю, датрымоўваннем тэрмінаў. Усё гэта забяспечыла яму высокую ацэнку з боку дантыстаў, супраца з якімі тры-вала 35 гадоў.

Працай сваёй Вініцкія змаглі забяспечыць вышэй-шую асвету дзвюм дочкам, Ані і Люсі, ды сыну Антону (сёння падпалкоўнік амерыканскай арміі ў адстаўцы). Усім траім шлях да «амерыканскай мроі» забяспечылі бацькі.

Працавітае жыццё Яра-слава Вініцкага скочылася 26 студзеня сёлета. Сям’я і мно-ства сяброў ушанавалі ягоную светлую памяць 9 лютага, а 10 лютага адбыліся паховіны — на просьбу сям’і толькі ў пры-сутнасці родных — на могіль-ніку Holy Cross Cemetery (імя Святога Крыжа) у Калвер-Сіці, частцы горада Лос-Ан-джалес.

Вечная яму памяць.

Янка Запруднік.

 

Свята 100-годдзя БНР у Пружанах удалося

У Пружанах ад-значылі 100 гадоў БНР. Нягледзячы на тое, што ўлада зняла палову запла-наванай праграмы і заба-раніла ўскладаць кветкі да помніка Рыгора Шыр-мы, кажа старшыня Пру-жанскай арганізацыі Та-варыства беларускай мо-вы Тарэса Жыгалава:

— Мы сабраліся ля музычнай школы, пасля чаго пайшлі ў Палац куль-туры. Там у нас адбыўся кан-цэрт. Выступалі нашы паэты, чыталі свае вершы. Легіянеры Чырвонага крыжа заспявалі дзве беларускія песні. Была свая, пружанская група «Сцяг», якая заспявала на бела-рускай мове свае песні. Быў хлопчык-ілюзіяніст, які паказ-ваў розныя фокусы.  Кветкі былі ўскладзены напярэдадні, а 25-га стаяў яшчэ адзін кошык з кветкамі ад невядомых прыхі-льнікаў беларускасці. Цікаво-сткай праграмы была выстава пра дзеячаў БНР. Выставу ар-ганізаваў музей «Пружанскі палацык». Адкрыў мерапры-емства 92-гадовы адраджэнец, старэйшы захавальнік белару-скасці Іван Здановіч. Ён наўмы-сна прыехаў з Берасця, дзе жы-ве цяпер у дзяцей. Удзельнікі свята атрымалі бел-чырвона-белыя банцікі, частаваліся ка-раваямі і спявалі разам гімн «Магутны Божа». Свята цяг-нулася з 12 гадзін да позняга вечара.

Радыё Рацыя, Пружаны.

 

 

 

 

Валер Санько

Свецяць сонца і прыкметы

Прырода аздараўляе і лечыць усё жывое. Мы ўсе час-цінкі яе вялікасці. Яна вучыць чалавека прадбачыць будучы-ню, ведаць заўтрашні дзень ужо сёння. Дасягаецца гэта ўменнем разбірацца ў прык-метах.

Аўтар амаль паўста-годдзя вывучаў беларускі фа-льклор. Ён упершыню асобна сабраў, выдзеліў прыкметы пра ганебшчыну сучасся — лаянку, курава, п’янства, тату-іроўкі. Доказная аргумента-цыя пісьменніка і доктара на-роднай медыцыны пра непа-трэбнасць утрымання кошак і сабак у гарадскіх кватэрах, ка-рысць і шкоду сотавых тэлефо-наў, інтэрнету, пра грэх самаза-бойства, пакаранне кожнаму за пашкоджанне помнікаў, лішні-цу ўстановак крыжоў бліз да-рог.

Любасць Бога да лю-дзей выяўляецца найперш у дачы ім святла Сонца і святла прыкметы, дачы права на роў-насць перад судом Сваім, роў-насць у праве заслужыць па-шану і прыянне Зямлі і Айчы-ны, літасць прыроды, роў-насць мажлівасцяў духоўнага росту. У адносінах не аднаго сябе — пакаленняў.

Людзі самі парушаюць гармонію прыроды, яе вялі-кую справядлівасць — учынка-мі, невыкарыстаннем задаткаў, волі, пазбываннем прыкметаў, традыцыяў. Усё мацней вызво-ньваюцца ў грамадстве напа-ўграматныя і зацыкленыя на чым адным павярхоўнікі, аса-бліва хібнікаў шмат сярод асту-пененых. Для надта многіх з іх прыкмета продкаў, як і ўсэн-саваная рэлігія — лішніца. Жы-вуць бяздумна, з павярхоўна вычытанага, пачутага ў скрын-цы. Не кемяць, што самае най-строгае і вычышчальнае сіта адбору падзеяў, герояў, асобаў, матэрыялаў не ў часопісах, га-зетах, тым болей не ў кінасту-дыях і тэлевізійнасці.

…Язычніцтва ўвабрала ў сябе старажытнасць звычаю і абраду, святочных гімнаў Ку-палля і дажынак, Калядоўя і калядоўнікаў, прыкмета ўхіт-рылася не проста заўладарыць над усім, яна своеасабліва ас-вяціла ўстаялыя вераванні і практыкі яшчэ з часоў прадгі-сторый, з часоў унезалежвання родаў/плямён Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, з часоў тры-польнай культуры (ІV-III ты-сячагоддзяў да н.э.).

Славянскую прарадзі-му шукалі яшчэ антычныя аўтары. Славянцы выступалі на Сярэднім Дунаі — пад проз-вішчамі ілірыйцаў і кельтаў, на Одры, Лабе і Вісле — венедаў, кельтаў (пазней германцаў, бу-дзінаў), у Карпатах і на ніжнім Дунаі — дакаў і фракійцаў, на Усходняй Еўропе — скіфаў і сарматаў. Менавіта ў Трыпол-лі прыкмета больш карысная і найлепей паказвае сябе чала-веку. Ускосна і напрамую ву-чыць яго, перасцерагае.

Агафіры, будзіны, лу-жычцы, неўры, ілірыйцы, ве-неды, фракійцы, скіфы… яшчэ цвёрда не выявілі культурна-моўных адрознасцяў, еднасці, прыхільнасці да нейкай этна-моўнай групы, але яны ўжо перамаўляліся, прыкметы ме-лі, сачылі за парадкамі

Плямёны праславян-цаў звычаям следавалі, плямё-ны дамаўляліся. Як, напры-клад, у аб’яднальным адпоры усходняй Еўропы персідскім заваёўнікам у шостым стагод-дзі да новай эры.

Многія антычныя аўта-ры венедаў, антаў, склавінаў працягвалі называць скіфамі, таўраскіфамі. Храналогія пра-славянскай культурнай і моў-най агульнасці з індаеўрапей-скай сям’і выдзяляецца канцом трэцяга — пачаткам другога ты-сячагоддзя да н.э.

Былі традыцыі ў бла-кітнавокіх і рыжых, па Гера-доту, раслякоў. Нечым жа кіра-валіся скіфы, сарматы, ракса-ланы — нашы продкі з часоў трыпольскай культуры (IV-III тысячагоддзяў да новай эры), калі перасоўваліся ў паміжрэч-чы Дняпра і Днястра; калі на поўначы суседнічалі з герман-цамі, лужычанамі, парусамі ад Одры і Прыпяці, да Карпат і Судэтаў на поўдні. Абнялі, за-своілі пры гэтым трыполь-скую культуру (XVIII — XIII стагоддзяў да н.э.) і тшынецка-камароўскую культуру (XV — XI да н.э.), лужыцка-скіфскую лесастэпавую культуру.

Усходнія паўночныя славянцы ў восьмым і сёмым стагоддзях распаліся на славе-наў (возера Ільмень — Ноўга-рад), крывічоў (верх Волгі і Заходняй Дзвіны, вытокі Дня-пра — Смаленск, Віцебск, Пскоў), палачанаў (вакол По-лацка). Пасяліліся паўднёвыя славянцы паводле сучасных летапісаў: палянцы на Дняпры, вакол Кіева, драўлянцы — у Палессі, дулебы — на Бузе, дры-гавічы — паміж Прыпяццю і Дзвіной, северанцы — на Дзя-сне, Сейме, Суле.

Моўныя асаблівасці былі, адзначаліся, прыкметы існавалі, звычаі жылі, паводзі-ны ўзаконьваліся. Сонца праз жрацоў дапамагала ўсім.

За тысячагоддзі прык-мету і абярэг выкрадуць у свя-тога язычніцтва канфесійныя рэлігіі. Прыстасуюць пад ся-бе… і не стомяцца канфесійнікі ганіць іх, адштурхоўваць. Хоць менавіта з прыкметы, даход-лівай, лёгка ўспрыйманай аду-каваным і неадукаваным за-родзяцца традыцыя і звычай. Менавіта з прыкметы пайшлі на планеце ачышчэнні вадой, агнём, хрышчэнне абразамі і прысягамі.

Уважліваму ўсюды ра-дасць, у вёсцы і горадзе, у хра-ме і на лузе. Яскравае адчу-ванне паўнаты жыцця, паста-янны росквіт духоўных і фізіч-ных магчымасцяў у сябе і блі-зкіх немагчымыя без аналізу, вывучэння з’яў прыроды, зна-чыць — прыкмет.

Спакойніць чалавека з мінулым і будучыняй прык-мета, змірвае нават з ашукан-цам, неразвітым, гультайным. Прыкмета навучае беларуса мужнай прыстойнасці, вяр-танню да першароднага дабра-дзейства, засцерагае нават прайдзісвета, генетычнага ту-пака. Вучыць. Як рабіла тыся-чагоддзі. Яна заберагае нацыю ў цэлым, развівае індывіда, калі той жадае вучыцца, мае схіль-насць і волю да вучобы.

Існаванне сярэдняга чалавека ідзе ў прынцыпе па вядомым коле — жыць для сябе; жыць для крэўных і блізкіх, ка-лектыву, нацыі; жыць для леп-шых з свайго народа; імкнення самому стаць лепшым, ства-ральнікам; жыць для сумлен-насці, філасофіі, прароцтва. На ўсіх стадыях шмат працаваць, годна паводзіцца.

Ніводнай з азначаных ступеняў не дасягнуць без свя-тла прыкметы, свядомага імк-нення за фізічным займець ду-хоўнае існаванне, творчае, у чым бы яно не праяўлялася.

Прыкмета адшліфа-вала звычай, праз парадак — за-кон. Ужывае прыкмету чала-век, удакладняе, развівае, з ёю ўважліваму лягчэй, асабліва калі назірае з яе дапамогай за раслінамі, жывёламі, праявамі прыроды.

Даўніна, найлепей ад усяго прыкмета пасабляе чала-веку пачуць дапамогу і ўшчу-нак ад Стваральніка. Як найбо-лей даступная і ясная, стагод-дзямі выпрабаваная. Прыкме-тавасць і звычай, як веру, не абплёўваюць, не нізяць. Пры-кмета асвятляе жыццёвыя по-шукі і здзяйсненні кожнага. На карысць уласных продкаў, на-рода, самога шукальніка.

Беларусы — адна з най-старажытных арыйскіх нацыяў, сярод славянства па захавана-сці фальклору першая нацыя. Беларус болей ад усіх ідзе па шляху традыцыі, адданасці ра-дзімнаму кутку. Асвятляла яму сцяжыны, памагла выцер-пець нягоды захаванне прыкме-ты, развіццё прыкметы, следа-ванне прыкмеце.

Іх, зорна-ясных і таем-ных, у беларуса плоймы.

 

Заўжды ў сэрцы — вера

 

Калі якая секта, нават царква цвердзіць, што адзіна яна ведае, дарасла да распаў-сюду Божых ведаў, прамаўляе поўную ісціну — ілжэ. Бо калі яна справядлівая, то астатнія, нязгодныя з ёю няпраўдзяць, хлусяць. Ад замкнутых вы-ключна на ўласных ідэях, заў-жды рацыянальна-наступоў-ных сектаў і цэркваў у сусвет сеецца аднабокасць, зло. Такія прапаведнікі і выспаведнікі прапаведуюць у храмах іншага народа, выспаведуюць на чу-жой народу мове і могуцца, каб іх цанілі. Хочуць зняць з душ чалавечых чужы грэх, а самі грэшаць.

Усемагчымая слоўная лухта — «дзейнічаем мы так даўно, у нас так прынята, няма сродкаў, людзей, няма сілы пераходзіць на мову народа, сярод якога цяпер правімся» — мана вялікая, мяжуе з свята-тацтвам.

Ні ў хвальбе, ні ў стог-нах такога выспаведніка праў-ды не было, няма, не з’явіцца. Калі бывае, то яго праўда роў-ная пераробленаму з жанчыны мужчыну, пераробленай з му-жчыны жанчыне.

Паўтараемся, на якой мове маліліся твае прадзеды, на такой маліся ты, выспаведвай іншых. Не лезь у чужы храм з сваёй малітвай, статутам, не чапай іншай мовы.

Адракаешся ад веры продкаў, уступаеш у секты — ганьбіш прадзедаў. Адрокся ад іх, страчваеш памогу іерархаў, роду, этычнае карэнне. Не про-ста адрокся — выклікаў гнеў уласных пакаленняў на сваю галаву. Яны не змогуць Ад-туль належна памагаць выра-чэнцу, абплявальніку сваіх ко-лішніх малітваў, стогнаў, спраў. Змогуць помсціць. Ты ім, інша-светным, пашкодзіць ужо не можаш, яны табе і дзеткам за адрачэнне, абплёўванне праш-чураў могуць. Не памогуць табе і тваім у цяжкую хвіліну, не падкажуць шлях на леп-шасць — сном, падзеяй, явай.

Болей таго, ты, нядаўні беларускі праваслаўнік, като-лік, стаў адвентыст, іегавіст, крышнаіт, буддзіст, канфуцыя-нец, сіяніст, мусульманец, бап-тыст, выходзіць ты жывеш пра-вільна, на беларускай зямлі прапаведуеш люду ісціны сва-ёй новай веры (і не на мясцовай мове) — няправіш. Твае ўласныя прадзеды, атрымліваецца, жы-лі няправільна, грэшна.

Выраканцы, як інша-моўныя святары, не свецяць — засцяць. Свядома накіроў-ваюць чалавека ці народ у су-працьлегласць звекавечна-вы-каванай нацыянальнай трады-цыі. Падпіхваюць на раства-рэнне ў чужой нацыі, мове, на знікненне народа з сусветнай планіды, у расліннасць.

Усявышні, Найдобры і Усямоцны чалавеку не слуга і не нянька. Не можа Ён штодня займацца тваімі вялікімі ці ма-лымі справамі, напаўсправамі, гультайствам і планамі, выда-брэнствам і злыбядзёнствам, дасягненнямі і промахамі, па-свіць цябе.

 

Накірунак

 

Ён паставіў, дазволіў адкрыць межы і можы спраў, намеціў сцяжыны да Яго кож-наму — шукай, знайдзі, удаклад-няй, бяры.

Даўніна, найлепей ад усяго вера, пасабляе чалавеку пачуць дапамогу і ўшчунак ад Стваральніка. Як найболей да-ступная і ясная, стагоддзямі выпрабаваная. Прыкметавасць і звычай, як веру, не абплёўвай, не нізь. Яна асвятляе шлях жыццёвых пошукаў і здзяйс-ненняў кожнага. На карысць уласных продкаў, нацыі, на-рода.

 

Грахі

 

Невыкананне прыкме-таў продкаў, нацыі; парушэнне рэлігійных нормаў; парушэнне сістэмы забаронаў тваёй рэлігіі; парушэнне абрадавай практы-кі; забойства, падгаворванне на забойства; клятвапарушэнне, падгаворванне на пераступ клятвы; крыўда чалавеку, асаб-ліва дзіцяці, старому, удаве; ад-мовіць цяжарнай; зладзейства; крыжазнішчэнне, крыжазні-манне; парушэнне храма; чара-дзейства; крадзёж; лянота; аб-жорства; недараванне;

гардыня, доўгі гнеў;

непавага хлеба. Нельга кідацца хлебам, браць нямыты-мі рукамі. Убачыў кавалак хлеба на дарозе — паднімі ці па-кладзі на траву. Хлеб не расто-пчуць, пойдзе на ўмацаванне раслін, чарвякоў, зямлі, яго з’ядуць птушкі. (Язычніцкія прыкметы ў большасці наро-даў норма, святасць).

пыхлівасць, ганарлі-васць;

працаваць на вялікія рэлігійныя святы. Але… жывё-лу карміць трэба, дзяжурыць, стравы рыхтаваць, кветкі палі-ваць, школьныя/студэнцкія за-данні выконваць.

 

Жывёлы (птушкі, ваў-кі, гадзюкі…) нясуць сваю пра-ўду і сваю існасць, як і кожнае жывое, да іх адносіцца адпа-ведна іхняму паводзінству.

Дрэвы, травы таксама маюць станоўчае, адмоўнае, нажываюць плюсы, мінусы.

Грэх не падказаць — ма-ладому невуку, сталаму ня-знаку.

Грэх выдумляць на не-вінаватага, ілгаць. Асабліва грахоўна — заведама даваць іл-жывую клятву.

Не хачу браць грэх на душу, абгаворваць каго-не-будзь. У брахуноў на Тым свеце высунутыя языкі і звязаныя рукі.

Доляй грэх мяняцца. Як параўноўвацца здароваму з шчасцем іншага, няшчасцямі.

Рэлігійныя, бытавыя, партыйныя крытэрыі паасоб-ку і ўсе разам часта не могуць вызначыць межы народнай і нацыянальнай існасці, пара-метры канкрэтнага чалавека.

Жыццё большая іпас-тась, чым выкананне прадпі-санняў рэлігіі, праца, сям’я, вера. Гэта яшчэ росшукі мэты, дзеянняў, набыткаў, расшы-рэнне дарогі на зямлі і да неба.

Нябеснасць нашмат зніжае грахі парадзісе пры ро-дах, забітаму неспадзеўкі чала-векам ці громам. Заслужвай сузіркі нябеснага, вышняга. Знайдзі любімую справу.

Кожны народжаны ня-се часцінку першароднага гра-ху, паводле некаторых рэлігіяў.

Грахі пераліваюцца ад дзядоў, прадзедаў, бацькоў на дзяцей, унукаў. Асобныя люд-цы жывуць з упэўненасцю — аддам на зямлі кранты і справы з канцом, усё ўсталюецца, пе-растану Там хварэць, мучыц-ца, жабрачыць. Тупыя і под-лыя памыляюцца, не пераста-нуць, могуць зусім раства-рыцца.

Многія хворыя, павод-ле ведуноў і шаптуноў, не выла-зяць з балячак, жывымі гніюць ад грэшнасці не толькі сваёй, а і бацькоў, дзядоў. Сведчанне — гадамі ўсемагчымыя язвы, па-рэзы, бясплоддзе, незажыўныя раны, анкалогія ў некаторых сем’ях.

Большасць з багатых і бедных, працавітых і гультай-ных за жывёльнае існаванне атрымліваюць сваё на Гэтым свеце і найабавязкова на Тым, паводле мудрасці народаў. Такі нават не ведае колькі пера-крыжаванняў чакае яго пры пераходзе, ужо на першым су-тыку можа застыць ў неакрэс-леным чаканні на доўга-доўга (чысцілішча), а потым скранец-ца — і пазайздросціць чарвяку на раскаленай скавародцы.

Паняцце граху і гра-хоўнасці ў народа і нацыі ві-дазмяняюць эпохі. Любыя ва-рыяцыі, як змены этыкі/філа-софіі, не выключаюць пака-ранне за парушэнне маралі, пустое існаванне.

Пад маркаю веры пра-вакаваць чалавека на грэх аса-бліва небяспечна. Такі грэх надта хутка зрыньваецца на правакатара, суродзічаў.

Ставіць свечкі, пада-ваць запіскі за здароўе блізкіх можна і патрэбна, як маліцца за памерлых. Уключаць у за-піску імёны няхрышчаных лю-дзей — няварта; не ўведзенага ў стан рэлігійнасці не пачуе анёл любой веры, не перадасць Бу-ду, Хрысту, Мухамеду прось-бу жывога за мёртвага.

Літасціну патрэбна да-ваць бедным, храмам, нябож-чыкам. У большасці выпадкаў патрэбна належна ацэньваць просьбітніка. Не дапамагаюць махляру, алкашу, гультаіне.

Пераход душы ў леп-шы свет і з паверха на паверх Там ідзе рознымі шляхамі. Крэмацыя тысячагоддзямі бы-ла нармальнай ва ўсіх языч-нікаў — інкаў, ібераў, этрускаў, венедаў, грэкаў, славян, пару-саў, нарвежцаў, кельтаў, гер-манцаў. За крэміраваных можна і патрэбна маліцца, ставіць свечкі.

Звон ад храмаў/звана-рняў ачышчае прастору, ума-цоўвае душы, аблягчае існаван-не гэтых і тых.

Продкі славян узвы-шалі душы, пры жыцці ўзносілі іх у нябёсы ўзвядзеннем хра-маў, рамонтам званіцаў, друка-ваннем малітоўнікаў, перапіс-ваннем малітваў. Навучаннямі настаўнікаў.

 

Пост

 

Меней пасціць, а то і ніяк могуць дзеці да 14 гадоў, цяжарныя, падарожнікі, хво-рыя, саслабелыя.

Дыета блізкая да посту, шліфуе фізіялогію, пост дадат-кова вялічыць душу, то бок кіруе ў бок вечнасці.

Некалі былі строгія аб-межаванні на ежу ў часе посту. Забаранялі яйцы, малочныя прадукты, не адно мяса. Ця-пер, у пару незбалансаванасці, абмяжоўваюць у асноўным мясное.

Найболей праведныя вернікі ў посныя дні адмаў-ляюцца ад інтэрнэта, часам тэлевізара.

Усемагчымая жыцей-ская мішура вераемна патрэ-бная ў час посту, але найлепшая пазнака посту — уласная спа-вядальнасць, узаемадапамога іншым. Не патрэбна выдоб-рывацца лішне.

(Працяг у наступным нумары.)

 

Свята Буквара

Нацыянальная біблія-тэка Беларусі адкрыла выста-ву, прысвечаную 400-годдзю першага беларускага «Буква-ра». У падзеі ўзялі ўдзел біблі-ёграфы і бібліятэкары, вы-кладчыкі і студэнты БДПУ імя Танка, настаўнікі і вучні школ горада Менска.

Імпрэза выдатна пера-дала трапяткую атмасферу су-стрэчы з першай адукацыйнай кнігай у жыцці дзіцяці, з якой знаёміць мілая і ўсмешлівая на-стаўніца. Таемства навучання чытанню здаўна адбывалася па святых кнігах і потым па бук-варах.

Лічылася, што самым старажытным з’яўляецца Ку-цеінскі «Буквар» Спірыдона Собаля 1631 года, але пазней-шыя знаходкі ўстанавілі, што найбольш старажытны бела-рускі «Буквар» быў выдадзе-ны 24 ліпеня 1618 года ў дру-карні віленскага Свята-Духава праваслаўнага брацтва ў Еўі ў Вялікім Княстве Літоўскім. Асобнікі яго захоўваюцца ў Лонданскай бібліятэцы «Мідл Тэпмл» і ў Каралеўскай біб-ліятэцы Даніі.

— Гэта дае права бела-русам ганарыцца сваімі глыбо-кімі асветніцкімі і кніжнымі традыцыямі, — сказаў намеснік дырэктара Нацыянальнай біб-ліятэкі А.А. Суша. — З таго часу «Буквар» выдаваўся пад такой назвай у землях Польшчы, Літ-вы, Расіі, Украіны. Гэта сапраў-дны феномен, які сведчыць пра шматграннасць беларускіх кніжных традыцый.

На выставе дэманстру-юцца знакамітыя буквары і азбукі XVI-ХХІ стст. — розныя па складзе, графіцы, мастацкім аздабленні, педагагічных пры-ёмах навучання чытанню і пісь-му. Можна пабачыць права-слаўныя і ўніяцкія буквары, стараверскія выданні. Тут прадстаўлены буквары новага беларускага адраджэння часоў ХХ стагоддзя, «Лемантары» Каруся Каганца, Цёткі, Якуба Коласа, Вацлава Ластоўскага, Янкі Станкевіча, Леанілы Га-рэцкай, буквары складанага перыяду 20-30-тых гадоў у складзе СССР. У новых бук-варах замест малітваў знахо-дзяцца гімны савецкай эпохі. Можна пацікавіцца падручні-камі хвалі ліквідацыі непісьмен-насці, пабачыць буквары Захо-дняй Беларусі, афіцыйныя і неафіцыйныя, выпушчаныя самвыдатам і выпушчаныя вя-лікім накладам для ўсіх школ, буквары часоў Вялікай Ай-чыннай вайны і пасляваеннай абудовы, і сучасныя асобнікі, выдадзеныя прадстаўнікамі эміграцыі ў Нью-Ёрку, Саўт-Рыверы.

Адным з лепшых бела-рускіх буквароў ХХ — пачатку ХХІ стагоддзяў лічыцца вядо-мы «Буквар» Анатоля Клышкі, які ўпершыню выдадзены ў 1969 годзе і перавыдаваўся 23 разы на беларускай, рускай і польскай мовах. Ён атрымаў залаты медаль Міжнароднай Ляйпцыгскай кніжнай экспа-зіцыі ў 1977 годзе, а ў 2004-м прызнаны лепшым падручні-кам года на выстаўцы ў Франк-фурце-на-Майне. На выставе ў НББ можна ўбачыць і самыя новыя буквары, падрыхтава-ныя Вольгай Цырынавай.

— Цудоўная ідэя — зра-біць свята для ўсёй краіны, свя-та галоўнай вучэбнай кнігі! — адзначыла прадстаўніца БДПУ імя Танка. — Выдатна, што мы можам зазірнуць углыб вякоў і параўнаць традыцыю з сён-няшнім днём. Сучасныя новыя ілюстраваныя кнігі чытаюць дзеці.

Асветніцкія праекты Нацыянальнай бібліятэкі важ-ныя для дзяцей і будучых педа-гогаў. На кнігазнаўчых чы-таннях, якія пройдуць у кра-савіку, секцыя будзе прысвеча-на навучанню грамаце і буква-рыстцы. Там можна будзе па-знаёміцца з працэсам наву-чання па сучасным буквары.

Эла Дзвінская,

фота аўтара.

 

Прэзентацыя кнігі пра Каліноўскага ў Вільні

24 сакавіка 2018 года ў Вільні ў Беларускім Доме пра-воў чалавека імя Барыса Звоз-скава адбылася прэзентацыя кнігі маладога гісторыка з Га-родні Васіля Герасімчыка «Кан-станцін Каліноўскі: Асоба і легенда».

Кніга выйшла своеча-сова на 180-годдзе Кастуся Ка-ліноўскага (якое зараз адбыва-ецца ў цяні славутага 100-год-дзя БНР)

Кніга разбурае хрэста-матыйныя погляды на выбіт-ную гістарычную асобу. Чыта-чу адкрываюцца таямніцы ра-даводу Каліноўскага, атмас-фера і грамадскія настроі, у якіх Канстанцін Каліноўскі вы-рас, сталеў, вучыўся. Падрабя-зна разглядаюцца яго студэнц-кія гады ў Маскве і Пецярбур-зе. Разбіваецца ўшчэнт міф пра «польского мятежника». Мы бачым паслядоўнага патрыёта Літвы-Беларусі.

Алесь Рэзнікаў.

«Паэзія — хвароба ўсіх вякоў…»

Паэзія — хвароба ўсіх вякоў.

Паэзія — служанка й каралева.

(Рыгор Барадулін)

 

Напярэдадні Міжна-роднага дня паэзіі літаратурны клуб «Святліца» ДУДА «ЦТДМ «Агат» г. Магілёва» правёў імпрэзу, удзел ў якой прымалі знакамітыя беларус-кія паэты Леанід Дранько-Ма-йсюк і Эдуард Акулін. Дзіця-чая бібліятэка імя А.С. Пушкі-на гасцінна расчыніла дзверы для ўсіх аматараў паэзіі. Тут прысутнічалі і школьнікі гора-да Магілёва і сябры ГА «ТБМ імя Ф. Скарыны».

Міжнародны дзень паэзіі адзначаецца 21 сакавіка. Ён заснаваны ў 1999 годзе на 30-й сесіі ге-неральнай канферэнцыі ЮНЕСКА, якая праходзі-ла ў Парыжы. У рашэнні канферэнцыі гаворыцца, што паэзія здольная даць адказы на самыя вострыя і глыбокія духоўныя пы-танні сучаснага чалавека, але для гэтага неабходна прыцягнуць увагу гра-мадскасці да паэзіі. Асноў-ная мэта Міжнароднага дня паэзіі падтрымаць мовы, якія аказаліся на мяжы зні-кнення.

Дзень нараджэння лі-таратурнага клуба «Святліца» таксама 21 сакавіка. І, відавоч-на, не выпадкова, бо навучэнцы школ, ліцэяў, студэнты знайшлі для сябе месца, дзе можна раз-віваць свае здольнасці, дзяліц-ца творчымі набыткамі і мець паразуменне. Вось як выказа-лася Крысціна Башарымава, студэнтка МДУ імя Куляшова:

— «Святліца» — гэта асо-бная Планета. Гэта сад, дзе растуць кветкі, а Тамара Пят-роўна — садоўнік, які кожны дзень палівае гэтыя кветкі, вы-рывае пустазелле, абразае за-сохлыя лісты, — стварае умовы для іх росту.

Вядоўца імпрэзы, сяб-ра Саюза беларускіх пісьменні-каў, кіраўнік літаратурнага клуба «Святліца» Тамара Аў-сяннікава адкрыла паэтычную сустрэчу вершам Ніла Гілевіча «Санет» (Паэт крыху вар’ят — абавязкова…) і вершам Яўгеніі Янішчыц «Падставіць голасу лісток«, распавяла аб гісторыі стварэння Міжнароднага дня паэзіі і клуба «Святліца», прад-ставіла гасцей і перадала слова галоўнаму рэдактару часопіса «Верасень» Эдуарду Акуліну, які прэзентаваў сямнаццаты нумар (цікавае супадзенне, 17-ы нумар 2017 года презента-ваўся 17 сакавіка). Эдуард Акулін адзначыў, што часопіс заснаваны па ініцыятыве ГА «Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны» з мэтаю пад-трымаць маладых літаратараў, што нумар адкрываюць мала-дыя паэты клуба «Святліца», што ў нумары прадстаўлены і вершы кіраўніка клуба.

Затым выступілі аўта-ры часопіса Лізавета Дзеручэн-ка, Крысціна Башарымава, Алена Быкава, Тамара Аўсян-нікава. Сябра літаратурнага клуба Мілада Паўлава, вучані-ца 6 класа, захапіла ўсіх пры-стуных пранікнёным выканан-нем верша Яўгеніі Янішчыц «Непрыручаная птушка». Ву-чаніца сярэдняй школы № 45 Аліна Трутнева, госця імпрэ-зы, прачытала верш Зінаіды Гіпіус «И звери…», з якім яна ўдзельнічала ў рэспублікан-скім конкурсе «Жывая кла-сіка».

У другой частцы імп-рэзы прысутныя пазнаёміліся з творчасцю Леаніда Дранько-Майсюка і Эдуарда Акуліна. Паэты выказалі павагу і сваё захапленне таленавітымі твор-цамі Магілёўшчыны. Разам з прысутнымі яны ўспомнілі Ма-ксіма Гарэцкага, Аркадзя Ку-ляшова, Аляксея Пысіна, Мі-хася Стральцова, Сцяпана Гаў-русёва, Анатоля Сербантовіча, Алеся Пісьмянкова і іншых.

Леанід Дранько-Май-сюк расказваў цікавыя гісто-рыі з свайго жыцця, чытаў вер-шы, а таксама прадставіў сваю кнігу пра маладыя гады Мак-сіма Танка «Натуральны, як лінія небасхілу».

Эдуард Акулін выка-наў некалькі песень, а знака-мітую — «Белае паліто» спявала ўся зала разам з аўтарам.

Імпрэза завяршылася фотасесіяй і атрыманнем аўто-графаў. Але прысутныя яшчэ доўгі час абменьваліся ўражан-нямі і словамі падзякі, бо мена-віта такія сустрэчы садзейніча-юць развіццю паэзіі, вяртанню яе да вуснай традыцыі паэтыч-ных чытанняў.

А я задумалася над словамі Рыгора Барадуліна «Паэзія — хвароба ўсіх вякоў». Сапраўды ёю хварэюць многія. І згаджаюся на такую хваробу, няхай толькі іншыя да нас не прыстаюць.

Лізавета ПРАЯВЕНКА,

сябра літаратурнага

клуба «Святліца».

 

 

 

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *