НАША СЛОВА № 15 (1374), 11 красавіка 2018 г.

Серада, Красавік 18, 2018 0

Дарагія сябры “Нашага слова”!

Падпіска, калі глядзець па табліцы, то нібыта падрасла, але калі параўнаць з сакавіком, то зноў упала. Многія арганізацыі ТБМ стараліся ў гэты перыяд падняць падпіску ў сваіх рэгіёнах. У першую чаргу гэта Гародня, Нясвіж. Злёгку вырасла падпіска ў Менску і абласных цэнтрах, акрамя Берасця. Берасцейская вобласць — адзіная вобласць, дзе падпіска ўпала. Відавочна сказ-ваецца адсутнасць абласной арганізацыі ТБМ.

Студзень Красавік

Берасцейская вобласць:

Баранавічы р.в.       18    18

Бяроза р.в.                8      8

Белаазёрск р.в.         —       —

Бярэсце гор.             6      6

Ганцавічы р.в.          —       —

Драгічын р.в.           —       —

Жабінка р.в.             —       —

Іванава р.в                1       1

Івацэвічы р. в.          4       3

Камянец р.в.             1       1

Кобрын гор.             2       2

Лунінец гор.             3       2

Ляхавічы р.в.            2       1

Маларыта р.в.          1       1

Пінск  гор.                7       6

Пружаны р.в.           7       6

Столін р.в.                —        —

Усяго:                     60      55

 

Віцебская вобласць:

Бешанковічы р.в.      —       —

Браслаў р.в.              1       1

Віцебск гор.            17     19

Віцебск РВПС           —       1

Верхнедзвінск р.в.    4      4

Глыбокае р.в.            8      8

Гарадок р.в.              3      —

Докшыцы р.в.           3      3

Дуброўна р.в.           1      1

Лёзна р.в.                  1      1

Лепель р. в.               1      1

Міёры р.в.                1      1

Наваполацк гор.     17     17

Орша гор.               10       8

Полацк гор.              4       4

Паставы р.в.             6       8

Расоны р.в.               1       1

Сянно р.в.                 2      1

Талочын р.в.            1       1

Ушачы р.в.               2       2

Чашнікі р.в.              1       1

Шаркоўшчына р.в.  7       8

Шуміліна р.в.           —       —

Усяго:                    91      91

 

Менская вобласць:

Беразіно р.в.             2       2

Барысаў гор.            6       6

Вілейка гор.              1      1

Валожын гор.           6      6

Дзяржынск р.в.        7      7

Клецк р.в.                 —       —

Крупкі р.в.               2       2

Капыль р.в.              1       1

Лагойск                     5       5

Любань р.в.              1       1

Менск гор.           210   214

Менск РВПС           9       9

Маладзечна гор.      9     10

Мядзель р.в.            2      2

Пухавічы РВПС      4       4

Нясвіж р.в.              5       9

Смалявічы р.в.        2       2

Слуцк гор.               5       6

Салігорск гор.          5       6

Ст. Дарогі р.в.          —        —

Стоўбцы р.в.            6       4

Узда р.в.                   1       3

Чэрвень р.в.             2       2

Усяго:                   291    302

 

Гомельская вобласць:

Буда-Кашалёва          3      3

Брагін р.в.                 1       —

Ветка р.в.                  1       1

Гомель гор.             21     23

Добруш р.в.              1      2

Ельск р.в.                  1      1

Жыткавічы р.в.       11    10

Жлобін гор.               2      3

Калінкавічы гор.       1      1

Карма р.в.                  2      2

Лельчыцы р.в.           —       —

Лоеў р.в.                    1       1

Мазыр гор.               2       2

Акцябарскі р.в.        1       1

Нароўля р.в.             1       1

Петрыкаў р.в.           1       1

Рэчыца гор.               1       1

Рагачоў гор.              1       1

Светлагорск гор.      1       1

Хойнікі р.в.               —        —

Чачэрск р.в.              1       —

Усяго:                     53      55

 

Гарадзенская вобласць:

Бераставіца               2        2

Ваўкавыск гор.         4       4

Воранава р.в.            4       3

Гародня гор.           30     36

Гародня РВПС        13     15

Дзятлава р.в.           10       9

Зэльва р.в.                 1       1

Іўе р.в.                       2       2

Карэлічы р.в.            2       2

Масты р.в.                3       2

Наваградак гор.       4       4

Астравец р.в.            3       3

Ашмяны р.в.             3       4

Смаргонь гор.           4      5

Слонім гор.              11      9

Свіслач р.в.               3       3

Шчучын р.в.             3       2

Ліда                          10     12

Усяго:                    112    118

 

Магілёўская вобласць:

Бабруйск гор.           2      2

Бялынічы р.в.           —        —

Быхаў р.в.                 1       1

Глуск р.в.                  —       1

Горкі гор.                  3      2

Дрыбін р.в.                —       —

Кіраўск р.в.               —       —

Клічаў р.в.                 2       2

Клімавічы р.в.           —       —

Касцюковічы р.в.      1       —

Краснаполле р.в.       —       —

Крычаў р.в.               —       —

Круглае р.в.              2       2

Мсціслаў р.в.            1       1

Магілёў гор.            21    24

Асіповічы гор.          9       8

Слаўгарад р.в.           —       1

Хоцімск р.в.               —       —

Чэрыкаў р.в.             2       2

Чавусы  р.в.              —       —

Шклоў р.в.                2       2

Усяго                       46     48

Усяго на краіне:  653   669

 

Наперадзе Радуніца

Адной з адметнасцяў традыцыйнай беларускай ку-льтуры ёсць культ продкаў. У нашым афіцыйным календары ёсць вызвалены ад працы дзень, у які сем’і выпраўляюц-ца на месцы пахаванняў сваіх бацькоў і прадзедаў, каб пры-браць магілку і ўшанаваць іх памяць. У народным календа-ры такіх дзён было болей — во-сеньскія, дзмітраўскі, троіцкія Дзяды, Асяніны і іншыя дні, калі людзі збіраліся на могілках і ўрачыста паміналі пачына-льнікаў свайго роду. Най-больш вядомыя, паўсюдна ад-значаныя сёння — Радуніца і восеньскія Дзяды.

На сёння:

Радуніца — царкоўнае свята Праваслаўнай царквы;

Радуніца — дзяржаўнае свята (нерабочы дзень) у Рэс-публіцы Беларусь;

Радуніца — з 2018 года дзяржаўнае свята (нерабочы дзень) у Бранскай вобласці Расіі.

Радуніца, або Радаўні-ца, радунiцкiя Дзяды, Вялік-дзень мёртвых, «снеданне па радзіцелях», адзначалася вяс-ною. Гэта было адно з першых святаў новага года, які для зем-ляроба пачынаўся не ў зімку, а вясною, з выхадам у поле. У наш час такія памінальныя дні звычайна прымацаваны да ру-хомага царкоўнага календара.

Сённяшняя Радуніца ў Беларусі з’яднала два святы Наўскі Вялікдзень і ўласна Ра-дуніцу.

Наўскі Вялікдзень ад-значаўся ў большасці на захадзе і паўночным захадзе Беларусі ў першы чацвер па Вялікадні. Яго адзначалі і праваслаўныя, і католікі. Яшчэ ў 60-я гады 20-га стагоддзя католікі Нясвіж-чыны насілі велікодныя яйкі на магілы продкаў, а сёння нясуць штучныя кветкі.

Уласна Радуніца адзна-чалася больш на ўсходзе Бела-русі. Людзі прыходзілі на могі-лкі з раніцы, згадвалі памер-лых, звярталіся да іх у замовах і малітвах, жанчыны галасілі. Тут жа, на засланым на над-магільным насыпе абрусе, ху-стцы або ручніку раскладалі памінальныя стравы — яйкі, куццю, мясное, печыва. Паме-рлых запрашалі далучыцца да снедання са словамі: «Святыя радзіцелі, хадзіце к нам хлеба і солі есці, старыя і малыя». У некаторых месцах на магілах качалі яйкі. Лічылася, што так можна ажывіць нябожчыка. Абавязкова крыху ежы і напою пакідалі «для мёртвых». Паў-сюдна на крыжы навешвалі адмыслова вытканыя і аздоб-леныя ручнічкі, фартушкі, вя-ночкі, стужачкі. Часткова гэтая традыцыя захавалася, аднак замест ручнікоў прыносяць штучныя кветкі.

Сёння Радуніца — дзяр-жаўнае свята і адзначаецца на дзявяты дзень пасля Вяліка-дня, але ў рэгіёнах з традыцы-ямі Наўскага Вялікадня людзі не трымаюцца строга гэтага дня, а ідуць ці едуць на могілкі ў любы дзень па Вялікадні, ад-нак адведаць продкаў вясной стараюцца абавязкова.

budzma.by.

 

Сяргею Токцю – 50

Сяргей ТОКЦЬ нарадзіўся 12.04.1968, в. Бершты Гарадзенскай вобласці. Скончыў гістарычны факультэт Гарадзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы (1992), аспірантуру пры Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1995). Доктар гістарычных навук. Працуе ў Гарадзенскім дзяржаўным універсітэце. У 1997 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Дзяржаўны апарат ца-рызму ў Беларусі ў 30-60-х гадах ХІХ ст. (структура, функцыі, чыноўніцкі корпус)». Даследуе праблемы этнакан-фесійнай і сацыяльнай гісторыі Беларусі 19-20 стст., праводзіць мікрагістарыч-ныя даследаванні. Аўтар манаграфіі «Беларуская вёска на мяжы эпох: Змены этнічнай самасвядомасці сялянства ва ўмовах распаду традыцыйнага аграр-нага грамадства (па матэрыялах Га-радзеншчыны 19 — першай трэці 20 ст.) (Гародня, 2003)» і каля 50 навуковых артыкулаў, з якіх найважнейшыя: Ба-рацьба за беларускую дзяржаўнасць на абшарах Гарадзенскай (Берштаўскай) пушчы ў 1920-х гадах, «Bialoruskie Zeszyty Historyczne» Bialystok 2001, nr 15, s. 135-167; Беларускі нацыя-нальны рух ХІХ — пач. ХХ у кантэксце нацыянальных рухаў народаў Цэнт-ральна-Усходняй Еўропы // Нацыя-нальныя пытанні: Матэрыялы ІІІ міжнароднага кангрэса беларусістаў «Беларуская культура ў дыялогу цы-вілізацый». Мінск.:»Беларускі кніга-збор», 2001. С.68-75; Нацыятворчыя працэсы на Гарадзеншчыне 19 — па-чатку 20 ст. // Гістарычны альманах. Гародня, Т.6. 2002. С.130-151; Пра-блемы перыядызацыі беларускага нацыянальнага руху 19 — пачатку 20 ст. // Гістарычны Альманах. Т.7. 2002. С.187-192 і інш.

Kamunikat.org.

 

Круглы стол у Палаце Прадстаўнікоў

У Палаце Прадстаўні-коў 5 красавіка адбыўся кру-глы стол па пытаннях беларус-камоўнага заканадаўства. У прэзідыуме мерапрыемства сядзелі экс-старшыня Кансты-туцыйнага суда Рыгор Васіле-віч, дэпутат Ігар Марзалюк і першы намеснік дырэктара Цэнтра даследаванняў бела-рускай культуры, мовы і літа-ратуры Акадэміі навук Аляк-сандр Лукашанец.

Гаворка ішла пра тое, ці трэба (а калі трэба, то як) пашырыць ужыванне беларус-кай мовы ў працэсе закана-творчасці.

Варта адзначыць, што з запрошаных дэпутатаў і чы-ноўнікаў ніхто не выказаўся «супраць», таму дыскусія вя-лася на тэму, як менавіта гэта рабіць: прымаць законы на адной мове, а потым перакла-даць іх на іншую, або прымаць адразу на дзвюх, або вынайсці нейкі камбінаваны шлях.

Ва ўзор ставіліся пар-ламенты Казахстана, Ірландыі, расійскіх рэспублік. Прамоў-цы нагадвалі, што ў БССР зако-ны ў абавязковым парадку прымаліся на беларускай мове.

 

Прапануем вам най-больш цікавыя фрагменты дыялогаў з круглага стала.

Рыгор Васілевіч:

— Калі трэба і наспеў час прымаць законы на рускай і беларускай мове — дык калі ласка, няма ніякіх перашкод. Я не думаю, што варта кідацца з боку ў бок: прымалі па-руску, а цяпер вось па-беларуску, да-вайце і так, і так. На першы час нават можна праводзіць адну сесію па-руску, адну па-бела-руску. Калі па-беларуску, то законапраект разглядаецца па-беларуску. Дзяржаўныя служ-боўцы павінны выконваць па-трабаванні закона «Аб мовах» і закона «Аб дзяржаўнай служ-бе». Усе павінны ведаць дзве дзяржаўныя мовы, а беларус-кую мову звычайна не веда-юць. І парушаюць заканадаў-ства. І тады, калі адказваюць на беларускамоўныя звароты грамадзян па-руску, таксама парушаюць. Можа, прыняць закон аб мовах у новай рэ-дакцыі?

Мікалай Савановіч, начальнік аддзела канстыту-цыйнага права Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і права-вых даследаванняў:

— Тут я згодны з папя-рэднім прамоўцам, што не трэба кідацца з боку ў бок, давайце прымаць законы на дзвюх мо-вах. Але галоўнае, што павінен быць выбар. Чаму я сёння не магу аддаць дзіця ў беларуска-моўны садок і вымушаны ез-дзіць праз увесь горад? Няма адпаведнага садка ў маім раёне. З маіх знаёмых 5-7 чалавек ужо аддалі дзяцей у рускамоўны садок, бо не было магчымасці аддаць у беларускамоўны. Я не кажу, што яны абавязаны быць адразу выйшаў — і ля ганку. Але ў кожным раёне павінны быць.

Алена Філімонава, начальнік галоўнага ўпраў-лення нарматворчай дзейнасці ў сферы дзяржаўнага будаў-ніцтва Міністэрства юстыцыі:

— Адразу скажу, што мы стараемся адпавядаць тым патрабаванням да дзяржслу-жбоўцаў, якія прадугледжаны Законам аб мовах. А наконт тэмы круглага стала… Ніякіх прававых перашкодаў пры-маць законы па-беларуску ня-ма. Пытанне ў практыцы. Не трэба перабольшваць цяжкасці працэсу падрыхтоўкі [законаў]. Невырашальнага тут нічога няма.

 

***

Аляксандр Лукаша-нец:

— Няма грошай на бела-рускамоўны пераклад? Давай-це пісаць па-беларуску і пагля-дзім, ці знойдуцца грошы на рускамоўны пераклад.

Аксана Мякіннік, на-чальніца юрыдычнага аддзела Мінадукацыі:

— Мы прымаем ведам-ственныя акты па-беларуску. Што тычыць законаў, то я, як грамадзянін, падтрымліваю Аляксандра Аляксандравіча [Лукашанца].

 

***

Ігар Марзалюк:

— Заўважу, што гэта не размова пра існаванне дзвюх нацыянальных абшчынаў, гэта дыскусія, якая ідзе ўнутры бе-ларускай нацыі. Я супраць стварэння моўных рэзерва-цый, я заўсёды ўспрымаў сябе як прадстаўніка большасці, а не меншасці. Выхаванне моўнай культуры — гэта важна.

Алег Трусаў, ганаровы старшыня Таварыства бела-рускай мовы:

— Чаму існуе такая пра-ктыка, што суддзі, беларускія суддзі, наймаюць за нашыя ж грошы перакладчыкаў з бела-рускай мовы? Прапаную заба-раніць ім гэта рабіць, а грошы накіраваць на аплату перакла-даў заканадаўчых актаў.

Ігар Марзалюк:

— Гэтыя суддзі, выхо-дзіць, увогуле не адпавядаюць статусу дзяржаўных службоў-цаў.

 

***

Таццяна Кананчук, старшыня камісіі Палаты прадстаўнікоў па пытаннях экалогіі і прыродакарыстання:

— Будучыня за тымі прапановамі, якія тут агуча-ныя. Але такі прыклад: Кодэкс аб культуры прыняты і выка-рыстоўваецца — хто сёння патра-буе яго перакладу на рускую мову? Ніхто. Але зусім мала законапраектаў паступае на бе-ларускай мове. Чаму мала? Бо мы мала выкарыстоўваем мо-ву. Колькі грамадзян нашай краіны будзе выкарыстоўваць гэта, калі мы перакладзем зако-ны? Я пра іншае. Я пра пашы-рэнне выкарыстання беларус-кай мовы. Яна не выкарыстоў-ваецца дзяржаўнымі службоў-цамі ў поўнай меры. Сёння вясковыя школы працуюць па-беларуску, але калі дазволілі здачу экзамену па гісторыі па-руску… Гэта няправільна. Хаця я і з радасцю канстатую, што нашая моладзь усё больш і больш размаўляе па-бела-руску.

Аляксандр Лукаша-нец:

— Таццяна Пятроўна, не трэба падмяняць прыярытэты — калі будзе заканадаўчая база, то на гэтым вырасце астатняе.

Ігар Марзалюк:

— Ужо вырасла цэлае пакаленне, для якога беларус-кая тоеснасць — не савецкая тоеснасць. Майму сыну 15 год, ён, ідучы некалі з садка, шукаў паўсюль беларускае: машыны, прадукты… Гэта іншыя людзі, для іх Беларусь — не месца пра-піскі. Можа, гэта незаўважна на вуліцах, але да мовы цяпер ёсць стаўленне як да найважнейшага маркера, гляньце, як рэкламу беларускамоўную замаўля-юць. Па-беларуску гаварыць цяпер модна. Калі мы ў 1980-я хлопцамі заходзілі ў кавярню, то нам казалі: хлопцы, а вы калгаснікі ці пісьменнікі, што гаворыце па-беларуску? По-тым да гэтага дадаліся яшчэ бэнээфаўцы. Цяпер жа палітра беларускамоўных нашмат шы-рэйшая.

 

Напрыканцы круглага стала ўдзельнікі вызначылі, што далейшая работа ў кірун-ку беларусізацыі заканадаў-ства будзе весціся паступова і «крок за крокам».

— Гэта прэстыж краіны, — казалі дэпутаты ў кулуарах.

nn.by.

 

Рыцар Праўды і Справядлівасці

Гэты чалавек — як сумленне. У сваіх выступах і публі кацыях ён усюды на варце закона.

Выкрывае беззаконне, прававое бязмежжа, парушэнне правоў чалавека, самавольства, гвалт, несправядлівасць.

Ён — як промень святла, паказвае шлях у змрочнай атмасферы аўтарытарызму.

Ён — як гаючы эліксір, падрымлівае стомленых і няўпэў-неных у сабе спадарожнікаў, надае ім веры і аптымізму.

Ён — як рыцар, абаронца высокіх ідэалаў. Рыцар з пры-ўзнятым забралам. Нездарма за выяўленыя смеласць і самаах-вярнасць у барацьбе за адраджэнне свабоды і дэмакратыі на Беларусі Грамадскі рух імя Юрыя Захаранкі «Абаронцы Айчы-ны» ўзнагародзіў яго прэміяй і назваў яго «Рыцарам 2015 года».

Гэты чалавек — Пастухоў Міхаіл Іванавіч, доктар юрыды-чных навук, прафесар, «Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь», праваабаронца і выдатны публіцыст. З 1994 па 1996 гг. працаваў у складзе Канстытуцыйнага суда Рэспублікі Беларусь.

З 2015 года Міхаіл Іванавіч з’яўляецца актыўным сябрам Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны. Ён кажа, што ў такі час вырашыў быць з тымі, хто гатовы змагацца за сваю мову. Для ТБМ гэтае ягонае рашэнне вельмі важнае і ганаровае, бо ў яго асобе арганізацыя атрымала высокакласнага спецыяліста і шчырага сябра. Сёння ён актыўна працуе над прававымі аспектамі праблемы беларускай мовы ў незалежнай Беларусі.

Падчас навуковых канферэнцый, якія праводзіць ТБМ, выступае з дакладамі і публікацыямі ў прэсе па гэтай тэматыцы. З’яўляецца сябрам Аргкамітэта па стварэнні Нацыянальнага ўніверсітэта імя Ніла Гілевіча з беларускай мовай навучання.

7 красавіка Міхаіл Іванавіч адзначыў круглую дату ў сваім жыцці — яму споўнілася 60 гадоў.

Наша Таварыства ад усёй душы віншуе яго з гэтай датай і зычыць здароўя, поспехаў ва ўсіх справах і задумах, радасці кожнага дня.

Асабіста я хачу павіншаваць спадара Міхаіла Іванавіча Пастухова прысвечаным яму сваім вершам, які напісаўся ў выніку колішняй нашай з ім размовы пра яго жыццё і лёс ягонай сям’і…

 

ВЯРТАННЕ

Чалавек ён вядомы. Ды сам — не з мясцовых.

Прыехаў ён з Бранска. А дакладней, — з-пад Бранска.

І род іх — амаль што вясковы.

У дзяцінстве сваім ён набраўся там слоўцаў сялянскай —

З той мясцовай гаворкі — «нярускай», «няправільнай» мовы.

Мову дзецям настаўнікі школьныя выпраўлялі,

Ім алоўкам чырвоным у сшытках «фальклор» вытраўлялі.

Часам думаў-гадаў: ну адкуль яны, гэтыя слоўцы?

З Беларусі нібы хтось прынёс, ды натрос выпадкова…

Толькі ж ведаюць праўду пісьменнікі і навукоўцы:

Тут была насамрэч Беларусь, і тое засведчыла мова.

Яе словы жывыя на Бранскай зямлі не звяліся,

І ў ягонай душы прытаіліся ды засталіся…

Тыя словы няўцямныя, нібыта ціхія шэпты, не ўсе нават чулі…

Ён жа сэрцам іх покліч адчуў, бо ў дзяцінстве іх чуў ад бабулі —

Беларускі, у ліхія часы пераселенай прымусова

Ў Расію … Як голас душы, беларускай была яе мова.

Гэта клікала Маці — Зямля, і душа яе чула…

Усё ж бабулю Радзіма вярнуць не змагла.

А затое ўнука вярнула!

Святлана Багданкевіч,

сябра ТБМ.

7.04.2018 г., г. Менск.

 

Пытанні захавання спадчыны

Старшыні грамадскага аб’яднання

«Таварыства беларускай мовы

імя Ф. Скарыны»

Анісім А.М.

Аб разглядзе зваротаў

 

Паважаная Алена Мікалаеўна!

 

У адпаведнасці з даручэннем Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 05.02.2018 № 10/124-227 Міністэрства культуры інфармуе па сутнасці пытанняў, узнятых у Вашых зваротах аб ушанаванні памяці Ф. Скарыны і аб захаванні аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны Аршанскага рэгіёна.

Аб стварэнні музея Ф. Скарыны.

Музейныя экспазіцыі, або іх раздзелы, прысвечаныя спадчыне Ф. Скарыны, у цяперашні час функцыянуюць на пастаяннай аснове ў дзяржаўных установах «Нацыянальная бібліятэка Беларусі», «Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь», а таксама ў навукова-даследчай і асветнай установе культуры «Нацыянальны Полацкі гісторыка- культурны музей-запаведнік».

Адзіная ў дзяржаўных арганізацыях калекцыя арыгінальных выданняў Ф. Скарыны з 10 кніг прадстаўлена толькі ў Музеі кнігі дзяржаўнай установы «Нацыянальная бібліятэка Беларусі», дзе створаны належныя ўмовы для захавання калекцыі, закуплена і ўсталявана адпаведнае абсталяванне, якое забяспечвае тэмпературна-вільготнасны рэжым, неабходны для захавання старадрукаваных і рэдкіх выданняў. У іншых музеях экспанаты прадстаўлены ў копіях і муляжах.

Наяўныя музейныя экспазіцыі ва ўстановах культуры паспяхова функцыянуюць і дапаўняюць адна другую. Пры гэтым Нацыянальная бібліятэка Беларусі сёння з’яўляецца вядучым цэнтрам па захаванні і папулярызацыі спадчыны Ф. Скарыны. У 2017 г. пры ўдзеле яе супрацоўнікаў было праведзена каля 300 мерапрыемстваў, прысвечаных 500-годдзю беларускага кнігадрукавання. Быў падрыхтаваны і выданы камплект факсімільнага выдання спадчыны Ф. Скарыны, створаны інфармацыйны партал, які ўтрымлівае інфармацыю аб выданнях першадрукара, а таксама лічбавыя копіі выданняў Ф. Скарыны.

З улікам пазначанага, меркавання Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, а таксама таго, што ў цяперашні час у рэспубліцы няма ў наяўнасці арыгінальных музейных прадметаў для стварэння асобнага музея, прысвечанага спадчыне Ф. Скарыны, лічым стварэнне такога музея немэтазгодным.

Аб захаванні аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны Аршанскага рэгіёна.

Міністэрствам культуры разам з Віцебскім аблвыканкамам створаны ўмовы для захавання гісторыка-культурнай спадчыны на тэррыторыі аграгарадка Смальяны. На дадзенай тэрыторыі знаходзяцца тры аб’екты гісторыка-культурнай спадчыны: Спаса-Праабражэнская царква (катэгорыя «2»), рэшткі былога дамініканскага касцёла (катэгорыя «2») і руіны замка «Белы Ковель» (катэгорыя «2»).

Пастановай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 18 мая 2016 г. № 6 зацверджаны праект зон аховы гісторыка-культурнай спадчыны ў аграгарадку Смальяны, устаноўлена забарона на будаўніцтва будынкаў і збудаванняў на тэрыторыі зон аховы названых аб’ектаў.

Міністэрствам культуры сумесна з Віцебскім аблвыканкамам распрацаваны ўзгодненыя прапановы па паэтапнаму правядзенню работ па кансервацыі і рэстаўрацыі рэшткаў былога дамініканскага касцёла і руін замка «Белы Ковель». Ужо распрацавана навукова-праектная дакументацыя на аб’ект «Рэшткі былога дамініканскага касцёла (другая палова XVIII стагоддзя)» у аграгарадку Смальяны Аршанскага раёна Віцебскай вобласці. Віцебскім аблвыканкамам разам з Аршанскім райвыканкамам вядзецца работа па пошуку сродкаў для працягу работ на дадзеным аб’екце.

Мерапрыемствы па кансервацыі руін замка «Белы Ковель» плануецца ажыццявіць у рамках дзяржаўнай праграмы «Культура Беларусі» на 2016-2020 гады пасля завяршэння работ на ўжо пачатых аб’ектах гісторыка-культурнай спадчыны.

Па пытанні стварэння памятнага знака Тамашу Зану.

Міністэрства культуры разам з Віцебскім аблвыканкамам лічаць, што ўсталяваны і захаваны да нашага часу на магіле Тамаша Зана аўтэнтычны помнік XIX стагоддзя, першапачатковая выява якога не змянілася і зафіксавана на гравюры Напалеона Орды, прадстаўляе каштоўнасць і цікавасць для гісторыкаў і турыстаў.

У сувязі з гэтым Віцебскім аблвыканкамам прапрацоўваецца пытанне аб магчымасці ўключэння месца пахавання Тамаша Зана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як помніка гісторыі рэгіянальнага значэння, што будзе садзейнічаць папулярызацыі дадзенага аб’екта пры фарміраванні міжнародных турыстычных маршрутаў. Таксама будуць праведзены работы па добраўпарадкаванні месца пахавання і забеспячэнні належнага парадку на прылеглай да яго тэрыторыі.

Начальнік галоўнага ўпраўлення

культуры і аналітычнай работы                             В.М. Чэрнік.

 

Выстава «Беларускі друкар Спірыдон Собаль»

Рэдкія выданні XVII стагоддзя прадстаўлены на выстаўцы «Беларускі друкар Спірыдон Собаль» з 10 красавіка ў Дзяржаўным музеі гісторыі бела-рускай літаратуры. На часовай экспа-зіцыі, прысвечанай выдатнаму дзеячу беларускага асветніцтва Спірыдону Со-балю, у наведвальнікаў ёсць магчымасць убачыць яго друкарскі шлях і даведацца пра радаслоўную асветніка, пра кнігу «Букварь сиречь, начало учения детем, начинающим чтению извыкати».

belta.by.

Павел Сцяцко

Прозвішчы Беларусі 

Новая серыя

(Заканчэнне. Пачатак у папярэдніх. нумарах.)

 

  1. Ялфімаў (Вадзім) — вы-твор з прыналежным суфіксам -аў ад антрапоніма Ялфім і значэннем ‘на-шчадак названай асобы': Ялфім-аў. ФП: Яўхім і Яфім (імя <ст.-яўр. ‘да-брадушны, дабразычлівы’) — Ялфім (варыянт яго) — Ялфім (празванне, потым прозвішча) — Ялфімаў.
  2. Янко (Алена) — другас-ная форма (для адмежавання ад ут-варальнага слова), першасная Янка — утварэнне ад Ян (з 1528) — Янка (1528), ад імя (грэч. iannus <Іannus < ст.-яўр. ‘Бог мілуе’) набыла ролю прозвішча.
  3. Янчук (Вольга) — вы-твор з суфіксам -чук ад антрапоніма Ян і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Ян-чук. ФП: Ян (імя, з мовы грэкаў (гл. Ясевіч)) — Ян (празванне, потым прозвішча) — Янчук. Або ад Янка з суфіксам -ук: Янч(к/ч)-ук.
  4. Ярац (Андрэй) — мажліва семантычны вытвор ад апелятыва ярац < укр. ярець ‘ячмень’ (Грынч.), бел. (рэг.) ‘яравы злак’ (‘яравая пшаніца’). Або ад імя Ярац (грэч.) ‘асвячоны Богам’ ці варыянт імя Иерофей (Біры-ла, I, 81).
  5. Ярашэнка (Андрэй) — вытвор з фармантам -энка ад антра-поніма Яраш і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Яраш-энка. ФП: Ерафей (імя, з мовы грэкаў з семан-тыкай ‘свяшчэнны Бог’) — Яраш (на-родная форма) — Яраш (мянушка) — Яраш (прозвішча) — Ярашэнка.
  6. Ярмалюк (Вольга) — вытвор з суфіксам -юк ад антрапоніма Ярмола і значэннем ‘нашчадак (дачка) названай асобы': Ярмал-юк. ФП: Ермалай (імя) — Ярмола (народна-гу-тарк. форма) — Ярмола (мянушка, по-тым прозвішча) — Ярмалюк.
  7. Ярмоленка (Георгій) — вытвор з фармантам -енка ад антра-поніма Ярмола і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Ярмоленка. Гл. Ярмалюк.
  8. Ярмольчык (Ларыса) — вытвор з суфіксам -чык ад антрапо-німа Ярмола і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Ярмоль-чык. ФП: Ермалай (імя <грэч. Гермес) — Ярмола (нар-гут. форма) — Ярмола (мянушка) — Ярмола (прозвішча) — Ярмольчык. Або як памяншальна-ласкальнае ад Ярмола.
  9. Яроцкі (Анатоль) — вы-твор з фармантам -скі ад тапоніма Ярок і значэннем ‘народзінец, жыхар названай мясцовасці, паселішча': Яроц(к/ч)-кі. ФП: ярок (памянш. ад яр ‘круты бераг, роў, лагчына’) — Ярок (тапонім) — Яроцкі.
  10. Ярошык (Вера) — вы-твор з суфіксам -ык ад антрапоніма Яраш і значэннем ‘нашчадак (дачка) названай асобы': Ярош-ык. ФП: Ера-фей (імя) — Ярош / Яраш (народна-гутарк. форма) — Ярош (мянушка) — Ярош (прозвішча) — Ярошык.
  11. Ярук (Надзея) — вытвор з суфіксам -ук ад антрапоніма Яр і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Яр-ук. ФП: яр (‘роў, лагчына'; ‘ярына’ (рэг.)) — Яр (мянушка, потым проз-вішча) — Ярук.
  12. Ярыновіч (Уладзімір) — вытвор з суфіксам бацькаймення -овіч ад антрапоніма Ярына і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Ярын-овіч. ФП: ярына (‘аднагадовая сель-скагаспадарчая культура, якая выся-ваецца і прарастае вясной і дае ўра-джай восенню таго ж года’) — Ярына (мянушка) — Ярына (прозвішча) — Ярыновіч. Або ад яры (‘азлоблены, гнеўны, раз’юшаны’) — Яры (мянушка, потым прозвішча) — Ярына (‘дачка асобы з прозвішчам Яры‘, фармант —ына) — Ярын-овіч.
  13. Ясевіч (Анатоль) — вы-твор з суфіксам бацькаймення -евіч ад антрапоніма Ясь і значэннем ‘на-шчадак названай асобы': Яс-евіч. ФП: Ян (імя, <грэч. iannes — ioannes) — Ясь (народна-гутарк. форма ад Ян і Іван) — Ясь (празванне, потым прозвішча) — Ясевіч.
  14. Яскевіч (Святлана) — вытвор з суфіксам бацькаймення -евіч ад антрапоніма Яско і значэннем ‘на-шчадак названай асобы': Яск-евіч. ФП: Ян (імя, з мовы грэкаў) — Яс, Яско (народна-гутарк. формы) — Яско (мянушка, потым прозвішча) — Яс-кевіч.
  15. Ясючэня (Уладзімір) — вытвор з фармантам недаросласці —эня ад антрапоніма Ясюк і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Ясюч(к/ч)-эня. ФП: Ян (імя) — Ясь (нар.-гут. фор-ма) — Ясь (мянушка, потым прозві-шча) — Ясюк (‘нашчадак Ясі’) — Ясюк (мянушка, потым прозвішча) — Ясю-чэня.
  16. Яхантава (Вольга) — вытвор з фармантам -ава ад антра-поніма Яхант і значэннем ‘нашчадак (дачка) названай асобы': Яхант-ава. ФП: яхант (‘старая назва каштоўных камянёў рубіну, сапфіру і інш.’) — Яхант (мянушка) — Яхант (прозвіш-ча) — Яхантава.
  17. Яхімчык (Зінаіда) — вы-твор з суфіксам -чык ад антрапоніма Яхім і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Яхім-чык. ФП: Яўхім (імя з мовы грэкаў ‘дабрадушны’) — Яхім (разм. форма) — Яхім (прозвішча) — Яхімчык.
  18. Яхнавец (Аляксандр) — вытвор з суфіксам -ец ад тапоніма Яхнава і значэннем ‘жыхар названай мясціны': Яхнав-ец. ФП: Яўхім (імя, з мовы грэкаў ‘дабрадушны, добразыч-лівы’) — Яхім (з 1612 г.) — Яхно (про-звішча) — Яхнава (‘уладанне асобы з прозвішчам Яхно‘) — Яхнавец.
  19. Яцкоўская (Святлана) — вытвор з фармантам -ская / -оўская ад тапоніма Яцкоўка / Яцкі і значэннем ‘народзінка, жыхарка названай мяс-цовасці, паселішча': Яцкоў-ская, Яцк-оўская. ФП: Яцак (імя, ад Ян <з мовы грэкаў) — Яцко (гутарк. форма) — Яцко (прозвішча) — Яцкі (тапонім) — Яцкоўка (тапонім) — Яцкоўская.
  20. Яцэнка (Жанна) — вы-твор з фармантам -энка ад антрапо-німа Яц і значэннем ‘нашчадак назва-най асобы': Яц-энка. ФП: Ян (імя) — Ясь, Яц (народна-гутарк. форма) — Яц (мянушка, потым прозвішча) — Яцэн-ка.
  21. Ячэйка (Вольга) — се-мантычны вытвор ад апелятыва ячэй-ка ‘паглыбленне, дзірачка’, ‘акоп для аднаго стралка’, ‘дробная адзінка ў складзе большай і пад.’

 

Дзень памяці Ларысы Геніюш

Выбітная паэтка і па-трыётка Ларыса Геніюш пакі-нула гэты свет 35 гадоў таму. У менскай Арт-сядзібе гэтую дату адзначылі лекцыяй літара-тара Міхася Скоблы.

— Напярэдадні свята Вялікадня мы сустракаемся ў Арт-сядзібе з такой, як мне зда-ецца, аптымістычнай нагоды. Здавалася б, дзень памяці Ла-рысы Геніюш, якая пайшла з жыцця 35 гадоў таму, 7 кра-савіка, але на нашай вечарыне не павінна быць месца ні сму-тку, ні жалобе. Яе творы жыц-цялюбныя, яны сцвярджаюць перамогу жыцця над смерцю.

На Арт-сядзібе прахо-дзіць цыкл імпрэз, прысвеча-ных стагоддзю абвяшчэння БНР. Адной з іх і сталася лекцыя Міхася Скоблы, які асабіста ведаў Ларысу Геніюш.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск. Фота аўтара.

 

Ушанаванне памяці Ларысы Геніюш на Лідчыне

7 красавіка ў вёсцы Ёдкі, каля ўсталяванага да стагоддзя БНР памятнага ка-меня, актывісты з Ліды і Бяро-заўкі чыталі вершы Ларысы Геніюш, спявалі песні на яе словы, прагадвалі яе біяграфію а таксама тых, хто змагаўся за БНР.

З ініцыятывай ушана-ваць 35-я ўгодкі з дня смерці Ларысы Геніюш выступілі Лідскія арганізацыі Тавары-ства беларускай мовы. У Ёдкі сабліся каля 20 чалавек з роз-ных грамадскіх арганізацый. Месца каля памятнага каменя да 100-годдзя БНР было вы-брана не выпадкова. Ларыса Геніюш у 1943 годзе была пры-значана генеральным сакра-таром Рады БНР.

Імпрэзу распачаў Сяр-жук Чарняк, які выканаў пес-ню паводле верша Ларысы Ге-ніюш “Куфар”.

Станіслаў Суднік пра-чытаў два раздзелы са сваёй паэмы “Пілігрымка дадому” пра ўстаноўку крыжа ў вёсцы Сейлавічы Нясвіжскага раёна ў пачатку 60-х гадоў, у самы разгар чарговай кампаніі па барацьбе з рэлігіяй, як засцян-ковыя жанчыны, па даўняй беларускай традыцыі без муж-чын устанавілі адзіны на ўвесь раён крыж. І ўся савецкая ўлада нічога не змагла зрабіць з на-роднай воляй. Паэма толькі што апублікавана ў нясвіж-скім літаратурным альманаху “Нясвіжскі ўток” № 1.

Па чарзе хлопцы чыта-лі вершы Ларысы Геніюш, бард Сяржук Чарняк спяваў патрыятычныя пе-сні.

Вельмі ціка-ва пра Ларысу Гені-юш і яе пакаленне распавядаў Стані-слаў Суднік. Ён ска-заў, што ў таго пака-лення, да якога на-лежыць Ларыса Ге-ніюш, фактычна ні-чога не было, акрамя веры ў Беларусь, нават надзеі не было. А нам сёння лягчэй, паколькі ёсць вера, ёсць надзея і нават невялікія поспехі.

Наогул, атмасфера бы-ла веснавая, перадвелікодная, і добра, што з’явілася каля Лі-ды яшчэ адно месца, дзе можна вольна сабрацца на невялікую нацыянальную імпрэзу, не пы-таючыся асаблівага дазволу.

Наш кар.

 

Навіны Германіі

«Баварыя» ў 28-мы раз стала чэмпіёнам Германіі па футболе

Мюнхенская «Бава-рыя», 7 красавіка атрымаўшы ў гасцях буйную перамогу над «Аўгсбургам» (4:1) у 29-м ту-ры нямецкай бундэслігі, стала недасягальнай для супернікаў і забяспечыла сабе 28-мы тытул чэмпіёна Германіі.

Гэта шостае запар чэм-піёнства «Баварыі», якая непа-дзельна пануе ў Германіі з вясны 2013 года. 6 тытулаў за-пар — новы рэкорд бундэслігі. Да «Баварыі» нікому не ўда-лося стаць чэмпіёнам больш трох разоў запар.

За пяць тураў да фіні-шу ў актыве «Баварыі» — 72 ачкі, яе найбліжэйшы пера-следнік, «Шальке-04″ з Гель-зенкірхена, адстае на 20 балаў (!), дортмундская Барусія — зза-ду праз 24 ачкі ад лідара.

Да чарговага золата «Баварыю» прывёў 72-гадовы спецыяліст Юп Хайнкес, які ў 2013 годзе завяршыў трэнер-скую кар’еру, але вярнуўся ў прафесію пасля таго, як уво-сень 2017-га пасля серыі няўдач кіраўніцтва клуба вырашыла растацца з італьянскім настаў-нікам Карла Анчалоці.

Юп Хайнкес у чарговы раз узначаліў «Баварыю» ў кастрычніку 2017 года і пры-вёў яе да чэмпіёнства ў бун-дэслізе. Акрамя таго, ён уста-навіў яшчэ адзін рэкорд, здабы-ўшы з камандай 12 перамог запар у матчах Лігі чэмпіёнаў.

Наогул жа гэта чацвё-рты прыход Юпа Хайнкеса да штурвала «Баварыі». Раней ён узначальваў каманду ў 1987-1991, 2009 і 2011-2013 гадах. І гэта ўжо чацвёртае золата Хай-нкеса за рулём «Баварыі» (1989, 1990, 2013, 2018).

tut.by.

 Фота: fcbayern.com.

 

У Дзятлаве ўшанавалі паэта Віктара Шымука

У Дзятлаўскай раённай бібліятэцы адбылася вечарына, прысвечаная памяці паэта Вік-тара Шымука (1933-1998), які быў родам з Дзятлаўшчыны і якому 2 красавіка споўнілася б 85 гадоў з дня нараджэння. Мерапрыества памяці Віктара Шымука арганізавалі супра-цоўнікі бібліятэкі. У гэты дзень у бібліятэцы гучалі вершы і песні на вершы паэта-земляка. Цудоўна выканалі музычныя творы Ганна Харлінская з мясцовага РДК і вучаніца Гез-галаўскай школы Ксенія Шы-куць. Дзяўчынка праспявала песню на словы паэта. Пры-сутным было цікава паслухаць вуступленні Алены Абрамчык — супрацоўніцы Дзятлаўскага музея і грамадскага актывіста Валерыя Петрыкевіча. Спада-рыня Алена прачытала вершы, прысвечаныя Віктару Шыму-ку, а спадар Валерый прапана-ваў на будынку рэдакцыі раён-най газеты «Перамога» ўстана-віць мемарыяльную шыльду, прысвечаную дзятлаўскаму паэту.

— Справа ў тым, — сказаў Валерый Петрыкевіч, — што ў 1949-1951 гадах Віктар Шы-мук працаваў адказным сакра-таром Дзятлаўскай раённай газеты, якая тады называлася «За новую вёску». Гэта быў няпросты час, але юнак пра-цаваў шчыра і ў 1951 годзе паступіў на факультэт журна-лістыкі Белдзяржуніверсітэта. Ён ніколі не забываў роднай Дзятлаўшчыны, шмат друка-ваўся на старонках раёнкі.

Ідэю Валерыя Петры-кевіча падтрымалі ўсе прысут-ныя. Дарэчы, да вечарыны па-мяці Віктара Шымука была арганізавана выстава яго кніг і асобных твораў.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Дзятлава. Фота аўтара

 

«Мы спраўдзім волі нашай свята»

Пранікнёныя радкі з верша паэта Уладзіміра Някля-ева прагучалі на адкрыцці вя-лікай мастацкай выставы «Код: 25.03.18», прысвечанай 100-годдзю абвяшчэння незалеж-насці Беларускай Народнай Рэспублікі.

На ўрачыстасці пры-сутнічала больш за 200 гасцей. Старшыня Саюза беларускіх мастакоў Рыгор Сямёнавіч Сітніца павіншаваў прысутных і адзначыў, што дата 25 сакавіка павінна застацца ў генетычным кодзе беларусаў і ўвайсці ў пад-свядомасць грамадзян,

— Мастацкая хваля ідзе заўсёды наперадзе, — сказаў у сваёй прамове Уладзімір Няк-ляеў. — Мастакі, паэты і музыкі лепш адчуваюць суінасць га-лоўных нацыятворчых працэ-саў. Без карэнняў не вырасце тое дрэва, на якім будзе лунаць бел-чырвона-белы сцяг, таму памяць пра 25 сакавіка напаў-няе нашыя дні асэнсаваннем важнасці таго, што зрабілі дзе-ячы БНР і што Беларуская Народная Рэспубліка сапраў-ды адбылася.

На заканчэнні ўрачыс-тасці госці заспявалі разам з Максімам Іўкіным гімн “Мы выйдзем шчыльнымі радамі”, а потым выступіў гурт «Балцкі Субстрат».

Наведвальнікі пазнаё-міліся з творамі Віктара Мар-каўца «Пакутнікам зямлі бела-рускай. Яўген Кулік», “Ян Ма-тусевіч”, карцінамі Алеся Ма-рачкіна «Дабравест», “Утопія-17″, “Адраджэнне», інсталяцы-ямі і партрэтамі пэндзля Алеся Пушкіна, выразнымі палотнамі Андрэя Дубініна. Алы Шкара-дзёнак, Марыі Касцюкевіч і іншымі працамі мастакоў роз-ных пакаленняў.

Адначасова на першым паверсе Палаца Мастацтваў была прэзентавана экс-пазіцыя, якая склада-ецца з 30-ці лепшых карцін Алеся Іванавіча Цыркунова, якога Ры-гор Сітніца назваў жы-вым носьбітам нашых святыняў.

Эла Дзвінская,

фота аўтара.

На здымках:

  1. Рыгор Сітні-ца, Алесь Цыркуноў, Уладзімір Някляеў;
  2. Мікола Ку-пава;
  3. На выставе “Код: 25.03.18”;
  4. Наведваль-нікі экспазіцыі.

 

 

Ахвяраванні на ТБМ

 

  1. Жыліч Т.М. — 10 р., г. Менск
  2. Бойса І.Б. — 20 р., г. Ліда
  3. Птушка С.І. — 5 р., в. Хільчыцы
  4. Рамановіч Раман — 10 р., г. Менск
  5. Сотнікаў А.Я. — 25 р., г. Менск
  6. Спадаровіч Віктар — 1 р., г. Менск
  7. ZRSU — 3 р., г. Менск
  8. Кукавенка Іван — 20 р., г. Менск
  9. Рылько Леанід — 10 р., г. Баранавічы
  10. Супіталёў Андрэй — 10 р., г. Менск
  11. Жыдаль Дз.У. — 25 р., г. Менск
  12. Мануленка Барыс — 5 р., г. Менск
  13. Ляскоўскі Уладзіслаў — 80 р.,

г. Шаркаўшчына

  1. Ляўшун Дзяніс — 11 р., г. Менск
  2. Шышко І.В. — 5 р., г. Менск
  3. Ралько Леанід — 10 р., г. Баранавічы
  4. Шкірманкоў Фелікс — 10 р., г. Слаўгарад
  5. Вернік Вольга — 100 р., г. Менск
  6. Сяргейчык Віктар — 24,4 р., г. Менск
  7. Неабыякавы — 5 р., г. Менск
  8. Курава Т.А. — 10 р., г. Менск
  9. Крыўко Арына — 5 р., г. Наваполацк
  10. Спадаровіч Віктар — 1 р., г. Менск
  11. Далангоўская — 5 р., г. Менск
  12. Птушка С.І. — 5 р., в. Хільчыцы
  13. Кісель Яніна — 2 р., г. Гомель
  14. Вяргейчык В.П. — 10 р., г. Барысаў
  15. Аніскевіч Ганна — 10 р., г. Баранавічы
  16. Эмалькоў С. — 20 р., г. Гродна
  17. Давідоўскі — 20 р., г. Менск
  18. Сямашка — 15 р., г. Бярэсце
  19. Несцераў Віктар — 10 р., г. Менск
  20. Дзядова Алена — 10 р., г. Наваградак
  21. Лягушаў Алег — 10 р., ст. Ясень
  22. Лойка Генадзь — 50 р., г. Менск
  23. Сябры кінаклуба — 15 р., г. Менск
  24. Свярдлоў Аляксандр — 10 р., г. Менск
  25. Супіталёў Андрэй — 5 р., г. Менск
  26. Саротнік А. — 20 р., г. Менск
  27. Клецкі К. — 10 р., г. Менск
  28. Зенька Вадзім — 50 р., г. Менск
  29. Рабенка МІкалай — 20 р., г. Менск
  30. Птушка С. — 5 р., в. Хільчыцы
  31. Рамановіч Раман — 10 р., г. Менск
  32. Бабіч Юры — 60 р., г. Віцебск
  33. Панамароў Сяргей — 20 р., г. Менск
  34. Несцераў Віктар — 10 р., г. Менск
  35. Дараховіч Андрэй — 5 р., г. Менск
  36. Вяргей Валянціна — 25 р., г. Менск
  37. Шкуран А.Б. — 7 р., г. Менск
  38. Казлоўская Іна — 5 р., г. Менск
  39. Савельеў Зміцер — 20 р., г. Менск
  40. Спадаровіч Віктар — 5 р., г. Лагойск
  41. Несцераў Віктар — 10 р., г. Менск
  42. Саўко Міхаіл — 20 р., г. Барысаў
  43. Сінажэнскі Мікалай — 15 р., г. Менск
  44. Фурс Антон — 10 р., г. Паставы
  45. Яніцкая Мая — 10 р., г. Менск
  46. Бусел Кастусь — 5 р., г. Менск
  47. Жыдаль Дз.У. — 10 р., г. Менск
  48. Плакса Уладзімір — 5 р., г. Менск
  49. Кукавенка Іван — 20 р., г. Менск
  50. Ляўшун Дзяніс — 14 р., г. Менск
  51. Барт-Юрэвіч Надзея — 200 еўра, Германія
  52. Вяргейчык В.П. — 10 р., г. Барысаў
  53. Мануленка Барыс — 5 р., г. Менск
  54. Анікееў — 15 р., г. Менск
  55. Чайкоўскі Павел — 15 р., г. Менск
  56. Чачотка Анатоль — 5 р., г. Менск
  57. Сябры кінаклуба — 17 р., г. Менск
  58. Навуменка Валянціна — 14 р., г. Менск
  59. Янучок Мікалай — 10 р., г. Менск
  60. Рабека Мікалай — 20 р., г. Менск
  61. Крыўко Арына — 10 р., г. Наваполацк
  62. Шкірманкоў Фелікс — 10 р., г. Слаўгарад
  63. Рысявец Ул. — 10 р., г. Менск

 

Дзейнасць ГА “ТБМ імя Францішка Скарыны” па наданні роднай мове рэальнага статусу дзяржаўнай вымагае вялікіх выдаткаў. Падтрымаць ТБМ – справа гонару кожнага грамадзяніна краіны.

Просім Вашыя ахвяраванні дасылаць на адрас, вул. Румянцава, 13, г. Мінск, 220034, альбо пералічыць на разліковы рахунак ТБМ № BY84BLBB30150100129705001001 у Ад-дзяленні № 539 ААТ “Белінвестбанка” IBAN — BLBBBY2X (УНП 100129705) праз любое аддзяленне ашчадбанка Беларусбанк.

 

Валер Санько

Свецяць сонца і прыкметы

(Працяг. Пачатак у папярэднім нумары.)

 

Вера не надзея, не стамляецца

 

Хрысціянства доўга выступала супраць язычніц-кага памінання роднымі памер-лых сваякоў на кладах. Асаблі-ва на Радаўніцу. Ніякіх сыроў і хлеба, віна і цукерак, усе гэтыя перакусы з памерлымі на ма-гілах, трызны — аджылае, ня-правільнае, паганства, заўзята цвердзілі святары. Прайшло нейкіх 50 пасляваенных гадоў ад кастрычніцкага атэістычна-касмапалітнага перавароту — беларускае і рускае хрысціян-ства не стала катэгарычнае. У цэрквах і касцёлах не раяць па-мінальныя перакусы на магі-лах, але ўжо не настайваюць на сваім, не забараняюць, не пу-жаюць грахоўствам. Так бап-тысты не прызнавалі крыжа стагоддзямі, на апошніх іх Біб-ліях свеціцца крыж. Адступілі, прыстасаваліся — не прайгралі.

Даўнінныя вядуны і жрацы сумленна кіравалі абра-дамі, памагалі абярэгамі, квет-камі і крыжамі, накіроўвалі по-шукаўцаў і хворых. Многія ця-перашнія экстрасэнсы здатныя толькі павярхоўніць, дробязна вылікоўнічаць.

Калі вядун долеў гава-рыць з сіламі прыроды, жывё-ламі, раслінамі, то цяперашні гарадскі экстрасэнс увесь у пытаннях. Змаршчынеў, зсівеў, растаўсцеў, аброс хворасцямі, ведае адно — роспыты. Даўней-шы чараўнік і шаптун, жрэц і шаман — падарожнікі, яны былі струнамі сувязі людзей з ін-шым светам, не ваявалі з лю-дзьмі, прыродай, дамаўляліся.

Многія з сучасных эк-страсэнсаў боўтаюцца ў быце. Такому патрэбна задаць няма-ла пытанняў хвораму, пакуль пачне раіць штосьці. Без пы-танняў, як умее Аляксей Бяль-ко, не можа абазвацца.

Калі Марта Захарэвіч і Аляксей Бялько з старых дрэ-ваў на Купалле і Каляды атры-млівалі белы агонь і стары агонь — попел такога кастра су-пыняў свары ў сем’ях, ляноту, беднасць, то гарадскія павяр-хоўнікі, замарочная экстрасэн-савасць прыпаўзалі да гэтых вядух, прыляталі на легкавіках з адной малесенькай просьбай: як вылячылі такога, чым ле-чыцца такое; скажыце ім ху-ценька, у іх няма часу, яны спя-шаюцца, яны заплацяць.

Аляксей Бялько часам пытаў у паспешнага гарадскога экстрасэнса, што такое полымя, у чым розніца душы і духа, як памагае неба чалавеку. Крыў-дзіліся. Пра гэта яны потым пацікавяцца, запішуць. Добра, што нагадалі такое, аднак, па-трабавалі адказу на пытанне, выбаўленне ад наспелай пра-блемы. Яны прыехалі — могуцца водгуку.

Аляксей Бялько рас-ставаўся з летунамі.

Часта хутка не ўдава-лася.

Прыезджыя дачуліся: нейкую мазь вы перадаяце хво-рым, з чаго яна. Моцна памагае ў вас, памагацьме ў нас, як і з чаго яе рыхтаваць. Скажыце, калі ласка, мы заплацім.

…Ад’язджалі адука-ванцы пакрыўджанымі. Яны добрыліся, абяцаліся, спадзя-валіся, ім не памаглі, іспыты наладзілі. Якія нядобрыя слуц-цакі і іхнія народныя лекары, асабліва вялікаігрушавец Аля-ксей Бялько.

Зачастую ў адукаваных сярэдніх праслойках, асабліва рабоча-сялянскага заводу, зні-кае здаровая прага ведаў, па-дзеяў, разумення. Мяшчанства рай- і аблгарадкоў патрабуе ўвагі і клопату да сябе, само аддаць не хоча, набыць не ўмее. Ім патрэбна ўтульнасць, пяш-чота, жратва. Асноўны выдых мешчаніна — пра яго павінны дбаць, клапатаць. Жыве руп-наю пчалою, мурашкаю, хоча жыць птушкаю.

— Можна. Праз працу і дасягненні некалькі пакален-няў. Інтэлігент петрыць здоль-ны.

— Доктар Аляксей Бя-лько, не кажыце такое, якія па-каленні, мне цяпер падказка не-абходна.

У пачатку таго стагод-дзя ведунамі і шаманамі, Вяр-надскімі і Цыялкоўскімі чала-вецтва папярэджвалася — не-ўзабаве канец, адумайцеся пра спажыванне, правільна-экано-мнае развіццё тэхнікі.

Не прыслухаліся, не зразумелі. Спажывецкі лад жыцця прывёў планету на мя-жу самазнішчэння. Амаль усё з’елі, спажылі, нетры заканчва-юцца. Ядзерныя выбухі ўсё ча-сцей сутрасаюць не паветра — цела планеты, яе душу.

У кожнага граху ёсць аўтар, прычына.

Вера і прыкмета не ста-мляюцца надзеіць, недзе ёсць выхад.

Сузгоддзе ўнутры са-мога і блізкімі можна ўсталя-ваць, заваяваць, заўжды ў яго аснове малітвы і справы. У ця-перашніх многіх дзяржаўцаў адна справа, канкрэтная, маліт-вы няма, калі ёсць — павярхоў-насць. Неба гаворыць з чалаве-кам вачыма і духам, не цяміць падказчык сэнс навучання, та-ды вучаць яго хваробы.

Лёс і прадбачанне мо-гуць поручніцца — калі ў сузгод-насці ідуць да мэты, калі вы-бралі спосаб ісці і мэту раз-віцця.

Хто пераступіць клят-ву — пракляты, такіх адвярга-юць жрацы і начальства, не толькі шараговы люд.

 

Вера і самазабойства

 

Беларускія прыкметы, у якім бы асяроддзі не існавалі ў праслойках грамадства, усё-відавочна супраць усё больш распаўсюджванага зараз сама-забойнага глупства маладых і старых. Любы разумны чала-век, калі асягае вечную існасць прыкметаў — жахаецца пака-рання Тагасвецця.

Вера і самазнішчэнне не сумяшчальныя. Кожны перад страшэнным одумам павінны раздумацца — пра сябе, блізкіх, прыношваны боль вакольным. Як горка і балюча стане ім ад такога. Іх неабходна нават у апошнія хвіліны адгаворваць. Практыка паказвае, менавіта апошнія секунды становяцца вырашальнымі. Задуманы на вар’яцтва не палезе ў пятлю або пад цягнік, застанецца жывы, будзе працаваць, дзяцей вы-хоўваць.

Страх Тагасвецця ахо-плівае любога ўшалелага. Сама-забойны дурылка Там трапіць у пекла, ужо згодны на пакуты вечныя ў зямным разуменні — і не зможа. Ратуючыся ад ня-сцерпнага болю самазабойцу Там замарыцца пра самае вог-неннае пекла, захоча вырата-вацца ад разрыўнай кары няруху — і не зможа.

Глупства самазабойцы закране сваяцтва яго на зямлі і Там.

Імануіл Кант лічыў смяротную кару не толькі справядлівай, а найлепшым хуткім пакараннем для асабліва гадкіх забойцаў.

Вальтэр выступаў су-праць смяротнай кары, калі са-мазабойца гразіўся, што можа пазбавіць жыцця многіх, тым болей, калі сам пацвярджае намеры.

За смяротную кару быў Гегель: яна закладзена ў самім злачынцы, то бок у ёй воля і думкі злачынцы. Стара-жытны прынцып таліона — ка-ра павінна быць роўная зла-чынству, — дзейнічае ва ўсіх народаў, ва ўсе эпохі, даказваў Гегель.

На выбарах 80% насе-льніцтва ЗША пры падтрымцы любога кандыдата ў прэзідэн-ты ЗША адабраюць смярот-ную кару.

Крыўдна разумным і таленавітым, як той жа Аля-ксандр Фадзееў, зрабіць над сабой самасуд. Лаўрэат Нобе-леўскай прэміі Міхаіл Шолахаў быў за смяротную кару зла-чынцам: гуманізм — гэта не слюнцяйства.

На з’ездзе народных дэпутатаў РСФСР (чэрвень, 1990) 82% прагаласавалі за смяротную кару.

Прароцкія сны для та-го, каб жывыя істоты маглі пад-рыхтавацца да будучыні, за-глядваючы ў яе.

Прадказванне тэрмінаў вялікага сыходу адчуваюць выбраныя, агульнае поле смя-ротнай небяспекі адчуваюць многія.

Час — вуліца з двухбако-вым рухам, ён можа адначасова даць сувязь мінулага з буду-чым у сне, прадчуваннях.

Бог стараецца не ўмеш-вацца ў справы асобы, назірае заўжды.

Самы закаранелы матэ-рыяліст не павінны падавацца на свабоду волі і прадказання лёсу ў самазабойцы: асцерагац-ца толькі, каб з’ехалы з рэйкаў не пацягнуў за сабою іншых людзей, як правіла, невінава-тых.

Шарагоўцу не патрэб-на знацца з цыганкамі, не га-даць на руках. Найболей дзей-ныя і мудрыя сярод гадалак самі не бяруцца прадказваць будучыню чалавеку, асабліва незнаёмаму маладому, як пра-віла нецямкаму. Бо названая лічба, дата можа закласціся ў яго няспелых мазгах, адбіцца на агульным плане лёсу.

У асноўным вызнача-юцца тры формы суіцыду: са-праўдны, афектыўны, дэманст-рацыйны.

Хто выратаваў чалаве-чае жыццё — павысіў сваё рэ-намэ перад брамай Чысцілішча. Друкаваннем фаталістычнага язычніцкага твору рэдакцыя ратуе мноства мужыкоў і баб сваёй краіны, суседніх, пла-нету.

… 26 жніўня 2017 аўтар перажыў інсульт (удар па маз-гавых частках). Па дзве і тры кропельніцы штодня — у дзвюх бальніцах, да 29.9.2017. Праз пяць дзён хуткая дапамога за-везла ў неўралагічнае аддзя-ленне дзявятай клінікі Менска. На чарговае КТ галавы аўтар не згаджаўся, гэта ж апрамень-ванне звілін мозга. Пад ціскам медыкаў і абставінаў мусіў зга-дзіцца. Слава богу, аказваецца, менскія новыя клінічныя пры-боры дзейсныя. Галава аўтара за апошнія гады перажыла аказваецца не два інсульты — тры.

Наказ медыкаў: не бу-дзеш асцерагацца, не будзеш лекавацца, хутка пагудзеш пад бярозкі ў роднай Вялікай Слі-ве на Случчыне, на магілу по-руч са сваякамі, асабліва з маці.

Часу мала, таму аўтар спяшыць выказацца пра галоў-нае.

Як вера ў Аллаха заўж-ды дапамагала мусульманам, нават у паражэннях, так вера ў прыкмету і абярэг заўжды па-магала і памагае беларусу.

Калі Хрыстос не ўваск-рос, значыць, наша хрысція-ская вера, як і мусульманская, нічога не вартая. Нішто не за-мінае чалавеку дасягаць у ве-ры. Традыцыі любога народа назапасілі велізарны досвед апрацоўваць зямлю, з жывёла-мі гаварыць, сумесніць з лю-дзьмі. Разумей кожны, вучыся.

Калі Бога няма, рэлігіі няправільныя, прыкметы і абя-рэгі — лішніца, чаму касмапалі-тныя Саветы ўсё жыццё з імі змагаліся. Камідэолагі ганьбілі не адно сябе. Ганьбілі краіну, вынішчалі не толькі жрацоў і шаманаў, папоў і ксяндзоў, вынішчалі дух народны, на-цыю. У Туве, Хакасіі, Башкірыі пад корань вынішчалі шаманаў. Павялічыліся хваробы, смя-ротнасць, затое бубначоў у ра-ёне не стала. Дзеці змушана вы-рашчаных кіраўнічкоў-прыста-саванцаў і павярхоўнікаў толькі цяпер не саромеюцца прызна-вацца ў сваёй цемнасці і этычнай неадукаванасці.

Як некалі асобным са-вецкім уладнікам было выгад-на выстаўляць сябе ваяўнікамі і змагарамі з праклятымі контр-рэвалюцыянерамі і нацдэмамі, кулакамі і выраджэнцамі, так асобным цяперашнім бела-рускім апазіцыянерам і ўлад-нікам у эпоху першага прэзі-дэнта стала выгадна выстаў-ляць сябе ваяўнікамі за двух-моўе і нейтралістамі ў адносінах да беларускай мовы, традыцыі. Прыкметавасць і абярэгавасць часам прымаюць, а беларус-кую мову, без чаго няма нацыі і дзяржавы, паціху адсоўваюць у запечак, на дзясятую паліцу. Прыдуць яны да ўлады, тады ёй памогуць падняцца з кале-няў, пасля, вераемна. Цягамо-ціна была, цяпер чуецца.

Доктар Аляксей Бяль-ко асягае ўласную мажлівую недакладнасць у вызначэнні тых ці іншых пытанняў веры. Але вызнаўцы канфесійных тонкасцяў не змогуць яго па-пракнуць, што ваюе з якой ве-раю, прыніжае ці ўзносіць яе адну.

Яго аб’ектывізм усеба-чны.

Прылучыцца да тайнаў анёльства і веры найперш той, хто поўнасцю прысвяціў сябе язычніцтву, прыкмеце, трады-цыі нацыі. Бог дазваляе асоб-ным людзям часам пранікнуць у тайны існавання і стварэння. Людзі Яго дарунак зачастую не раскемліваюць, сумнява-юцца не ў Яго сіле — у сабе. Іх сумненям і пошукам ні пачатку ні канца. Як самому стварэнню. Як глыбіні розуму дзіцяці.

 

Ці пагражае Апакаліпсіс чалавецтву?

 

На першым скрыжа-ванні будуць усе людзі, на на-ступных — рэдкія. Перад дзвя-рыма святога Пятра апынуцца выбраныя. На тых вагах уліч-ваецца пасада, ступень, пра-фесія, беднасць, багацце ўкале-ненага, але гэта ўсё на другім плане. Спадзявацца на лепшую палічку/струмень таму, што я рабіў дабро, не дапускаў зла, можна, але гэтага мала. Гэта само сабой зразумела, інакш наогул перад высокай брамай Пятра не была б душа твая і дух, як большасці двухногіх.

У Тагасвецці важныя чатыры градацыі. Называю ад-ну з іх. Ці зрабіў чалавек тое высокае, новае, якое без яго ні-хто на свеце не зрабіў бы. Сяб-ры, ворагі, сваякі Там на дзя-сятым месцы, асноўнае — выка-наў чалавек прызначанае, да чаго вяла яго вялікая Праві-дэнцыйнасць і гены ці не, памог ці не свайму роду, нацыі.

Хачу данесці да чытача (не толькі) трывогу пісьмен-ніка пра лёс асобнага чалавека і ўсёй планеты. Мой неспакой апраўданы, заслугоўвае ўвагі. Тым больш што ў моры цяпе-рашняй верхагляднай лiтара-турнай і газетнай шалупені, фактаграфіі я з гэтым праб-лемным творам шосты год у Беларусі не магу прабіцца ні ў адно дзяржаўнае выданне.

Вайна можа ўспыхнуць не па волі вялікіх, якія могуць націскаць кнопкі. Менавіта та-му людзі, светлыя і цёмныя, бе-лыя і жоўтыя, шараговыя і ге-нералы павінны ведаць аб небя-спецы сумешчаных выбухаў на планеце.

Самы даступны, ясны, нявінны спосаб яшчэ раз папя-рэдзіць абсалютна ўсіх пра грэх самазнішчэння планеты — выка-заць думкі пра самазнішчэнне зямлі.

У другой частцы апа-вядання даводзіцца насельніц-тву краін Еўропы і кіраўнікам, якое глупства яны робяць, калі размяшчаюць у сябе амеры-канскія ракеты.

Польшча, Чэхія, Іспа-нія, Прыбалтыйскія дзяржавы ўласнае няўменне гаспада-рыць, г. зн. жыць толкам, кам-пенсуюць прадастаўленнем баз для амерыканскіх войскаў. Не разумеюць, што атрыманыя ад ЗША трыццаць сярэбранікаў за базы могуць абярнуцца рас-пяццем не толькі іх краін, усёй планеты.

Апавяданне яшчэ раз явіць звышасветным, развітым урадам (вядомае ім або невя-домае, справа дзясятая) жах адначасовага выбуху на плане-це пяцідзесяці ядзерных пры-ладаў (атамных бомбаў). На Зя-млі перастане існаваць жыццё. Дзе б ні ўпалі бомбы, на любым кантыненце, разарвуцца ў па-ветры, вадзе, пясках, фініш адзін — планета сарвецца з восі, апусціцца ў змрок здранц-вення, астэроідны холад.

 

Даўніна стукаецца ў шыбы і форткі кожнага

 

Нацыя не можа быць паўнавартаснай, калі ў яе гісто-рыі шмат правалаў, белых плям. Апошнія гады асобныя беларускія лёгкагаловыя на-паўінтэлігенты пачынаюць шмат выплетваць пра белару-саў як неадбылую нацыю. Мы яшчэ не ўсталяваліся, мы яшчэ ў стадыі будаўніцтва і станаў-лення. То бок самі паніжаюць шматвяковы народ да афры-канскага племені.

Менавіта таму многія беларускія дзяржаўнікі «обо-снованно» замоўчваюць, пе-рафарматуюць цёмныя неда-сведчаныя плямы з жыцця беларуса, горада свайго, галі-ны і роду на дзяржаву ў цэ-лым.

Аляксей Бялько паўта-раецца сумысля. Жаданне не-далёканцаў сказаць адметнае, несузгодненае пераліваецца ў таптанне і прыніжэнне бела-рускасці (ліцвінства).

Яны не розняць, што рускага народу, рускай цывілі-зацыйнай прасторы ў ВКЛ не існавала. Для некаторых мяс-цовых рускіх Беларусь, яе мо-ва — малая радзіма, адгаліна-ванне старажытнарускай на-роднасці. Для іх тэрмін «русь», часта сустраканы ў рускіх ле-тапісах і еўрапейскіх хроніках, апісанне гісторыі старажытнай Русі, ВКЛ, Маскоўскага цар-ства, Рэчы Паспалітай, з’яўля-ецца шматзначным тэрмінам як і назва «славяне», «славянцы». Не петраць — рускіх, маскоўцаў у ВКЛ не было.

Міф пра старажытна-рускую народнасць у сур’ёз-ных даследчыкаў даўно лічыц-ца выдумкай. Мова берасця-ных грамат Ноўгарада адносіц-ца да лехіцкай моўнай групы, мовы славян Палабскай Русі, а ў Кіеве быў распаўсюджаны карпацкі славянскі дыялект.

Паўтараюць палітыза-ваныя выдумкі савецкіх часоў рускія мудрацы, каб даказаць — няма і ніколі не было бела-русаў, украінцаў, а ёсць за-ходняя галіна адзінага рускага народа.

(Працяг у наступным нумары.)

 

Яўген Гучок

Не забаўка і не нажыва

Эрнэсту Васільевічу Ялугіну прысвячаецца

Ужо 60 гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства пра-заік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка Аршанскага раёна Віцебскай вобласці (сёння гэта прыгарад Дуброўны). Пасля заканчэння сярэдняй школы і ўніверсітэта працаваў як журналіст-карэспадэнт, адказны сакратар, загадчык аддзела, намеснік галоўнага рэдак-тара, галоўны рэдактар у розных раённых, абласных, рэспубліканскіх і саюзных газетна-часопісных выданнях. З’яўляецца аўтарам мно-гіх нарысаў, аповесцей (і дакументальных), сцэнарыяў дакументальных фільмаў, п’ес і раманаў, сярод якіх сапраўднымі шэдэўрамі з’яўляюцца дакументальная аповесць «Без эпітафіі» пра трагічны лёс Цішкі Гартнага, гістарычная аповесць «Мсціслаўцаў посах» пра аднаго з першых нашых друкароў Пятра Мсці-слаўца, гістарычныя раманы «Ідзі і кажы», «Перад патопам» пра найважнейшыя перыпе-тыі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага і складаныя (часам трагічныя) лёсы яго жы-хароў і іншыя.

Сёння Эрнэст Васільевіч моцна хварэе. Пажадаем яму хуткага выздараўлення і ўвагі, і павагі прыхільнікаў яго таленту.

І

 

*  *  *

Талент высокі і чысты —

Душы народнай

Донар праз вякі.

 

*  *  *

Пісьменнік і пісака —

То розныя паняцці,

Як акіян глыбокі і лужа плыткая.

 

*  *  *

Літаратура — не шабашка,

Хаця шабашнікам заўсёды —

І званні ганаровыя, і грошы немалыя.

 

*  *  *

А пена — яшчэ не творчасць,

Яна — нібы бросня

Над агуркамі ў чане.

 

*  *  *

Нямала клоўнаў у літаратуры,

Але і пілатаж вышэйшы там…,

Ды гэта не пра іх.

 

*  *  *

Сапраўдны майстра слова

Не быў ніколі ў ролі папрашайкі

І ні на якую падачку сябе не спакушаў.

 

*  *  *

Ну колькі можна ўжо пра

Целагрэйкі, сырадой і кірзачы…

Душы патрэбна болей неба.

*  *  *

Для каго літаратура — забаўкі і забаўкі,

А для каго — пры таленце

Заўсёды праца, праца, праца.

 

*  *  *

Праслухоўваюць непаслухмяных

І пасуць таленавітых…

Калі раней — дык іх у Курапаты.

 

*  *  *

Не ідэалагічны сілас ад рэжымаў,

А сіла розуму і сэрца чысціня

Пісьменніку, нібы паветра, неабходны.

 

*  *  *

Хтось чухае сваю патыліцу,

А хтось сабе — азадак,

Ты ж іх сумлення рэшткі скрабані.

 

ІІ

 

*  *  *

Сёй-той нібыта на танцулькі

Па кантрамарцы

Імкнецца ў літаратуру.

 

*  *  *

Ад «тварэння» занадта раскручаных

Вельмі многа ў грамадстве

Ускручаных.

 

*  *  *

А вунь якія зборы твораў,

І ўсе яны, на жаль, —

Фальшак і паражняк.

 

*  *  *

Во настрачыў пісака,

Што чытачу на вушы

Пыл кладзецца.

 

*  *  *

Закормлены, залашчаны пісака,

Што бачыць ён вакол і ў даўніне

Вочкамі заплыўшымі сваімі?!.

 

*  *  *

Плечы многіх так званых пісьменнікаў

Заўсёды прасілі і просяць

Пагонаў і партупеяў.

 

*  *  *

Хто пад пахай сядзіць у рэжыму,

Той ліжа яму і адтуль

І азадак і пяты.

 

*  *  *

На кармушку халяўна-рабскую

Скіраваны патугі

Пісак.

 

*  *  *

Ад чаркі да шкваркі

І жыццёвы і творчы шлях

Пралягае у гэтых пісакаў.

 

*  *  *

Як хлёбаюць у карыце свінні

Рэжымам так падхлёбваюць-прыхлёбваюць

Прадажныя пісакі.

 

*  *  *

Хто грашовы, не творчы нясе інтарэс,

Той трапляе абавязкова

У пастку д’ябла.

 

*  *  *

А залезеш у пазуху д’ябла —

Ні светлых зямных успамінаў,

Ні напамінку аб вечным небе.

 

*  *  *

Хто за слова кладзе ў кішэні валюту,

Той аднойчы ў порткі

Між волі сваёй накладзе.

*  *  *

Яны нібыта Бацькаўшчыне служаць,

А самі ў дол штодня

Закапваюць яе.

 

*  *  *

Калі вядуць рэжымы паляванне

На сапраўдных і сумленных творцаў,

Дык у дапамогу тым рэжымам і пісакі.

 

*  *  *

Каб жа толькі сябе рабавалі,

Дык і Радзіму

Рабуюць яны.

 

*  *  *

Калі творца ідзе да рэжыму па ласку —

Не інакш — ён ідзе

На кастрацыю.

 

*  *  *

Не заўсёды раскручанае раскуплена,

А калі і раскуплена,

Дык душа ў пакупніка аблуплена.

 

*  *  *

І яшчэ раскручаныя рэжымам пісакі

Ў грамадстве фармуюць

Ідыётства і гадства.

 

*  *  *

А чыйсці выхад у свет

Ні болей — ні меней,

Як выхадка дзікая.

 

*  *  *

Аднавяскоўцы —

калгаснай сістэмы выкармышы

Браць разам чарку занадта здольныя,

А вось суполку здаровую творчую — ні-ні-ні.

 

*  *  *

А гэты ўжо ад тлушчу вар’яцее —

І чартапалох літаратурны

Выдае.

 

*  *  *

А ў яго падкаўнерык — бы падваротня,

І твор яго не лепшы —

Падваротны.

 

*  *  *

Калі пісака над сваім раманам кісне,

Дык можна ўявіць,

Якіх ён мае чытачоў.

 

*  *  *

А гэтай жухласцю

Сваю спатоліць смагу

Народзец бытавушны, разавы.

 

*  *  *

Пачні замываць плямы брудныя

Ў тэкстах пісак некаторых,

Дык ад твораў такіх застаюцца нулі і мінусы.

 

*  *  *

І творакідальнікі-грошахапальнікі

Ў рэшце рэшт фінішуюць

У прадонне.

 

*  *  *

Хітруны, карыталізнікі,

Месца ваша заслужанае —

Пад ліхтаром чырвоным.

*  *  *

Але былі, і ёсць, і будуць

І ў нас ў жыцці і ў літаратуры

Асобы рыцарскага звання годныя.

 

ІІІ

 

*  *  *

Сёння слова абесцэнена і абжулена,

Але больш бы такіх, як Ялугін,

Пісьменнікаў.

 

*  *  *

Такі талент заўжды сучасны

Для Радзімы, планеты,

Сусвету.

 

*  *  *

Ялуга… ялуга… — векавая магутная елка…

Вось адкуль і прозвішча гэта —

Ялугін.

 

*  *  *

Эрнэст, Эрнэст… Чаму Эрнэст?!.

Ды проста вельмі ўсё:

Бацькі з энтузіязмам успрыймалі Крэнкеля. 1

 

*  *  *

І яшчэ знешне падобны Эрнэст Ялугін

У сваёй маладосці і знешне

На Джона Кенадзі — амерыканскага прэзідэнта.

 

*  *  *

Прыйшоў у свет і гадаваўся

Пры чыгунцы…

Ды мо таму, нібы чыгунка, ён дакладны?!.

 

*  *  *

Не абмінуў яго ў час вайны

Барак тыфозны,

Ды маці свайго Эру вырвала адтуль.

 

*  *  *

Пры немцах за тое,

што антыгітлераўскія прыпеўкі

Спяваў на вуліцы,

Быў п’янымі паліцаямі збіты.

 

*  *  *

І з той прычыны

Без слухавога апарата

Не абыходзіцца Ялугін сёння.

 

*  *  *

А за антысталінскі дзіцячы вершык

Ледзь усю сям’ю

Ў Сібір не скіравалі.

 

*  *  *

У Дняпры патануў у дзяцінстве

Хлопчык Эрык,

Ды ўратавалі яго бацька і байкапісец Корбан.

 

*  *  *

Яшчэ не раз ён патанаў

У тым Дняпры любімым

Ды, дзякуй Богу, выбіраўся сам.

 

*  *  *

Тады, але зімой,

У снежную завею і мароз

Амаль замерзшаму мне паратунк даў

мужчына незнаёмы.

*  *  *

Дзевяцігадовы ішоў тады

Я ў школу

Па рэйках паравозных.

 

*  *  *

Многа праўды беларускай

і ў акіяне,

Адным Дняпром колькі яе

Туды сплыло.

 

*  *  *

Авохці мне! Які быў час тады,

Калі па хлеб чэргі

Нагадвалі для гладыятараў арэны.

 

*  *  *

Асінаўка —

сягоння прыгарад Дуброўны.

І землякі назвалі вуліцу

й завулак там

За яго кнігі прозвішчам ягоным.

 

*  *  *

У каго і якіх тут няма забралаў!

А ён без забрала

Вядзе свой жыццёвы і творчы рэй.

 

*  *  *

Каб браць пад казырок —

Ён казырка не меў такога,

Як і забрала ён не меў.

 

*  *  *

Ты сам сабе і штаб,

І ўсе, якія толькі ёсць,

падраздзяленні,

Калі ахрышчаны талентам

сумленным.

 

*  *  *

Хтось зліпае вочы паспалітыя,

А ён праз абсяг гісторыі

Памяць і душы вярэдзіць іх.

 

*  *  *

І ў seken-hend духоўна-разумовы

Па імпарт

Ніколі не звяртаўся ён.

 

*  *  *

Адна генеральна-сюжэтная лінія

Праходзіць праз творы Ялугіна —

Сумленне і патрыятызм.

 

*  *  *

І пані цэнзура тэксты яго

Не абмінала

Пільна-прыдзірлівай увагай сваёй.

 

*  *  *

Яго ўлады і калегі не раскручвалі,

Затое цэнзура часам

Закручвала яго.

 

*  *  *

І што ні твор яго —

То споведзь беларускае

Душы.

 

*  *  *

Быць сабою, з Радзімаю быць

З маленства цягнула яго,

А інакш? Дык навошта ты?!.

 

*  *  *

Кожны твор яго —

Цягнік з паравозам, з вагонамі

З разумова-маральным грузам.

 

*  *  *

На чым яшчэ будуецца

стылістыка пісьменніка?

На добрым веданні

Душы народа і ягонай мовы.

 

*  *  *

Галоўнае — не прыдумляць,

Не прыдаваць

сваім героям аперэтачнасць,

Не ставіць іх ніколі на катурны.

 

*  *  *

Ён і пра «Гарт» —

Саюз патрыятычнай моладзі,

Пра лёс іх драматычны прамаўляў.

 

*  *  *

Як журналіст і як рэдактар

Ён годны след пакінуў

І ў «Нашым слове».

 

*  *  *

Яго ў «Огонёк» і ў «Комсомолку»

На працу запрашалі ў Маскву…

Але ці можна жыць за межамі

Айчыны?!.

 

*  *  *

А як жа жыць без Беларусі,

А як жа жыць не ў Беларусі,

А як жа Беларусі не служыць?!.

 

*  *  *

А Быкава сябры —

маскоўскія пісьменнікі

Прызналі, што лепей, чым Ялугін,

Пра яго ніхто яшчэ не напісаў.

 

*  *  *

Калі хто з беларусаў з ім

Не на роднай мове размаўляе,

Яму заўсёды сорамна за ўсіх.

 

*  *  *

Часам пісаў і па-руску,

Каб болей маглі прачытаць

Ад моваы сваёй адшчапенцы.

 

*  *  *

Не адцягваць увагу

Ад праблемаў сучасных Айчыны!

Наадварот,

працаваць на яе прыцягненне!

 

*  *  *

І ён прыйшоў сказаць пра Беларусь,

Што у смузе вякоў ды нядаўна

Цярпела ад чужынца

і сваіх манкрутаў.

 

*  *  *

Хтосьці з капцілкай

ідзе ў гісторыю,

А хтосьці з паходняй,

Каб высвеціць праўду народную.

 

*  *  *

Кожны твор гістарычны Ялугіна —

Дакладна-сумленны компас

У складанае наша мінулае.

 

*  *  *

Так, і сёння патрэбны

сумленныя вартаўнікі

І ў далёкай нашай

Мінуўшчыне.

*  *  *

На словах сумленных,

суровых, бязлітасных

І гістарычная праўда

Жыве і трымаецца.

 

*  *  *

Не трэба даводзіць сябе да таго,

Каб у імя кахання

Ператвараць у ахвяру

Айчыну і Творца.

 

*  *  *

Пільней углядацца ў гістрыю

Натхнялі яго Міколы —

Улашчык і Ермаловіч,

Грыцкевіч і многія іншыя патрыёты.

 

*  *  *

Глыбокакапальнікам

у гісторыі Беларусі

Называе Ялугіна

Мальдзіс.

 

*  *  *

Вывучаць раны памяці нашай

Дапамагаюць крыніцы

пісьмовыя розныя

І талент уласны, і інтэлект.

 

*  *  *

«Ідзі і кажы»,

«Перад патопам» і інш. —

То добры падарунак

Тэатру гістарычнае драматургіі…

Ды дзе ён?!.

 

*  *  *

«Ідзі і кажы», а я бяру і чытаю;

«Перад патопам» — чытай-спасцігай;

«Без эпітафіі» — будзь пільным.

 

*  *  *

«Перад патопам»…

Ён дваццаць год пісаў раман,

Каб гістарычна быць

ва ўсім дакладным.

 

*  *  *

Рупліва, з устаноўкаю

на звышдакладнасць,

Не спехам ствараюцца раманы

Пра сівую даўніну.

 

*  *  *

Каб гістарычнай праўдзе

Сумленна слугавалі ўсе творцы,

Дык і цяпершчына была б інакшай.

 

*  *  *

«Эрнэст Васільевіч,

чаму не жэнішся?

Даўно ж памерла Ваша Джэма!»

«Для вас яна памерла,

а не для мяне!»

 

*  *  *

А вас і яго прыгоды…

Каб выдаць

свае гістарычныя творы,

Ён хату сваю прадаў.

*  *  *

Не ўшанаваны, не ганараваны…

Але яго раманы

гістарычныя і іншыя —

Для чытача ўзнагарода.

 

*  *  *

Калі ты не раскручаны

Наменклатурна ці,

скажам, міжсабойна,

Дык перакладчыкі цябе

наўмысна не заўважаць.

 

*  *  *

Такія рашуча здольны

Ажыўляць парэшткі памяці і душы

Ў сваіх суаайчыннікаў занядбаных.

 

*  *  *

Такія заўжды гатовы

Падставіць плячук свой

Айчыне.

 

*  *  *

Каб гістарычнай праўдай

цікавіліся людзі,

Пісьменнік-патрыёт

Уласным коштам свае кнігі выдае.

 

*  *  *

«Як добрым выціральнікам

я выцерся», —

Сказаў сусед мой,

Раман Ялугіна асвоіўшы.

 

*  *  *

Творы многіх пісьменнікаў —

Прыхаванае адпяванне Айчыны,

А яго — заклік ісці да яе.

 

*  *  *

Вядома, задача свая у кожнага:

Хтось чытача дурыць і пацяшае,

А ён абуджае і жывіць памяць.

 

*  *  *

«Твор «Без эпітафіі» Ялугіна

Сказаў нам болей,

чым усе акадэмічныя гісторыкі» —

То Быкава вердыкт.

 

*  *  *

Слова Праўды

Да Радзімы і Творцы

Дарогу торыць.

 

ІV

 

*  *  *

Як золата не многа ў народзе,

Так словаў залатых нямнога

Ў пісьменнікаў.

 

*  *  *

З усіх чатырох бакоў

Слова праўды

Святло прыцягвае.

 

*  *  *

Стукі сэрца твайго —

Вось табе

І знакі прыпынку.

*  *  *

Ў літаратуры хтось —

Нібыта на курорце,

А хтосьці — бы ў шахце,

бы у каменаломні.

 

*  *  *

А хто апалітычны,

Ці не занадта палітычны ён

Наадварот?!.

 

*  *  *

Голас праўды журчыць і журчыць,

Супрацьлеглае ёй —

Жухне і жухне.

 

*  *  *

Як земснарад, што рэчку чысціць,

Так для Айчыны дарагой

Пісьменніцкі патрыятычны талент.

 

*  *  *

На Айчыну не трэба глядзець

З магілы;

Трэба з неба глядзець на яе.

 

*  *  *

Як будзеш падпораю для Радзімы,

Дык і яна адгукнецца

Табе.

 

*  *  *

Сапраўдны талент

ды без аўдыторыі?!.

Няпраўда!

Хоць адзін ды прыйдзе патрыёт.

 

*  *  *

Упадак грамадства —

Не ўпадак для творцы сапраўднага,

Наадварот,

больш мажлівасці працаваць!

 

*  *  *

Калі ідзе сумленне ў андэграўнд,

Яно калісьці знізу пошласць узарве

Ці з вышыні яго накрые.

 

*  *  *

Таленавіты грамадзянскі тэкст

Дапамагае распазнаць

І ў прэзідэнце рэзідэнта.

 

*  *  *

Пры таленце не доўга ўпасці ў грэх,

Але ёсць паратунак —

Бацькаўшчына і Стваральнік.

 

*  *  *

Яшчэ ніхто гісторыю не адмяняў;

Скажай яе — яна ўсё тая ж;

Аб гэтым і пісьменнікі

таленавітыя гавораць.

 

*  *  *

Каб лёсу пустацвету

Твор твой не спазнаў,

Радкі свае на зоркі неба арыентуй.

 

*  *  *

Адстараніць ад Слова Праўды

Паэта здольна толькі смерць

І то часова.

 

*  *  *

І добрая кніга —

Дарога добрая…

Яна вядзе да Дабра і Стваральніка.

 

 

 

 

1 Крэнкель Эрнэст Тэадоравіч (1903, г. Тарту, Эстонія — 1971, г. Масква) — савецкі палярнік. Доктар геаграфічных навук. Герой Савецкага Саюза. Дырэктар навукова-даследчага інстытута гідраметэаралагічнага прыладабудавання. Радыст на палярных станцыях Матачкін Шар, бухта Ціхая, мыс Алавяны, востраў Дамашні. Удзельнік арктычных экспедыцый на дырыжаблі «Граф Цэпелін», караблях «Сібіракоў», «Чалюскін», радыст першай дрэйфуючай станцыі «Паўночны полюс». Здзейсніў радыёсувязь на кароткіх хвалях, устанавіў сусветны рэкорд далёкай радыёсувязі паміж Зямлёй Франца-Іосіфа і Антрактыдай.

 

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *