НАША СЛОВА № 16 (1375), 18 красавіка 2018 г.

Панядзелак, Красавік 23, 2018 0

Прэзідэнт Ірландыі выйшаў на марш, каб падтрымаць дзяржаўную мову

Тысячы людзей прыйшлі на марш і вулічны фестываль у сталіцы Ірландыі, Дубліне, каб падтрымаць ірландскую мову.

Прэзідэнт Ірландыі Майкл Гігінс быў адным з выступоўцаў, якія звярнуліся да наведнікаў акцыі. Сярод іншага, ён сказаў, што ірландскамоўная супольнасць застаецца актыўнай, а дзяржава павінна падтрымліваць ірландскую мову.

Асноўнай мовай зносін у Ірландыі застаецца ангельская. Афіцыйныя дакументы выдаюцца на дзвюх мовах, гэтак жа, як на дзвюх мовах часта выкананы надпісы на шыльдах, дарожных паказальніках. Ірландскую вывучаюць у школах, на ёй вядуцца некаторыя перадачы на радыё і тэлебачанні, існуе ірландскамоўны канал TG4. Аднак сітуацыя з ірландскай мовай ці не горшая, чым у нас з беларускай, таксама дзяржаўнай. Ірландская, дакладней — гэльская, мова вельмі моцна адрозніваецца ад ангельскай, і большасць насельніцтва Ірландыі яе проста не разумее.

Паводле Радыё Свабода.

 

«Мова Нанова» ў Лідзе

У Лідзе ўпершыню прайшлі курсы «Мова нано-ва». Моўныя заняткі прайшлі ў арт-пляцоўцы GA11ERY, што месціцца на бульвары Ге-дыміна. Першы занятак у Лі-дзе правялі выкладчыкі кур-саў з Гародні Эмілія Комар і Вераніка Парманчук. А спе-цыяльным госцем курсаў быў ультрамарафонец, старшыня Лідскай гарадской аргані-зацыі ТБМ Лявон Анацка. Наведвальнікі ўдзельнічалі ў інтэрактыўных гульнях і вік-тарынах. Выкладчык курсаў Эмілія Комар спадзяецца, што заняткі «Мова Нанова» ста-нуць у Лідзе рэгулярнымі.

— Мы вельмі спадзя-ёмся, што тут збярэцца каман-да. Мы бачылі, што шмат ахво-тных, і філолагаў, і арганізата-раў. Калі каманда будзе, з па-мяшканнем ужо дамоўлена, і курсы адкрыюцца ў верасні. Галоўнае, каб спрацавала ка-манда.

Год таму ўжо была спроба арганізаваць курсы «Мова нанова» ў Лідзе. Але тады арганізатары не змаглі знайсці агульную мову з ула-дамі. На гэты раз яны спадзя-юцца, што курсы «Мова нано-ва» ў Лідзе ўсё ж такі будуць.

Андрусь Панямонаў,

Беларускае Радыё Рацыя, Ліда. Фота аўтара.

 

260 гадоў з дня нараджэння Язафата Булгака

Язафат БУЛГАК (20 красавіка 1758, Слонімскі па-вет — 25 лютага 1838) — бела-рускі царкоўны дзяяч. Япіскап тураўскі (1790-1795) і берас-цейскі (1798-1828), мітрапаліт кіеўскі, галіцкі і усяе Русі (з 1817), архіяпіскап полацкі (з 1833). Доктар тэалогіі і кана-нічнага права (1785). Супраць-стаяў уладам Расейскай імперыі ў справе ліквідацыі Грэка-Ка-таліцкай Царквы. Ягоная смерць зняла апошнюю пера-шкоду для скасавання Берас-цейскай уніі (1596).

Прадстаўнік шляхец-кага роду Булгакаў гербу «Сы-ракомля». Меў кузена Юрыя Булгака, япіскапа пінскага і тураўскага, з якім яго нярэдка блыталі.

Навучаўся ў школе пры Жыровіцкім манастыры (1763-1774), працягваў адука-цыю ў Рыме (1782-1785).

У 1774 уступіў у ор-дэн базылянаў. Выкладаў у ма-настырскіх школах у Бераз-веччы (цяпер Глыбоцкі раён) і Жыровічах. Быў япіскапам ту-раўскім і каад’ютарам Пінскай япархіі. За часамі Па-ўла I спрыяў вяртан-ню да Уніі парафіяў, якія расейскія ўлады гвалтоўна перавялі ў праваслаўе. У 1797 г. даслаў папскаму ну-нцыю ў Расейскай імперыі Л. Літу запі-скі пра ўціск уніятаў у Кіеўскай і Пінскай япархіях. У 1798 г. атрымаў прызначэн-не япіскапам берас-цейскім, ягоная рэзі-дэнцыя спачатку ме-сцілася ў Наваград-ку, потым з 1810 г. — у Жыровічах. Будучы грэка-ка-таліцкім мітрапалітам, адна-часна з 1818 быў старшынём 2-га (уніяцкага) дэпартамента Рымска-каталіцкай духоўнай калегіі ў Пецярбургу (з 1828 — асобнай Грэка-каталіцкай ка-легіі). Імкнуўся ўзвысіць зна-чэнне базылянаў у царкве (прызначэнне іх прадстаўніка ў чальцы 2-га дэпартамента ў 1819 г., праект аб’яднання Лі-тоўскай і Беларускай правін-цыяў ордэна і інш.).

Узмацненне ва ўнутра-най палітыцы царызму расей-скіх нацыяналістычных тэндэн-цыяў з сярэдзіны 1820-х пры-вяло да змяншэння ролі ўніяц-кай япархіі і асабіста Я. Булга-ка. У агоным атачэнні з’явіліся маладыя дзеячы (І. Сямашка, А. Зубко, В. Лужынскі і інш.) — прыхільнікі збліжэння, а потым і аб’яднання з праваслаўнай ца-рквой Маскоўскага патрыяр-хату.

Вікіпедыя.

 

180 гадоў з дня нараджэння Уладзіслава Дыбоўскага

Уладзіслаў Іванавіч ДЫБОЎСКІ (18 красавіка 1838, маёнтак Адамарын, Вілейскі павет, цяпер Ва-ложынскі раён — 27 ліпеня 1910) — беларускі заолаг, батанік, палеантолаг, мі-нералог і фалькларыст. Доктар мінералагічных навук (1878). Брат Бене-дыкта Дыбоўскага.

Нарадзіўся ў бы-лым маёнтку Адамарын Вілейскага павета Мен-скай губерні. Належаў да сярэднезаможнага шля-хецкага роду Дыбоўскіх з Менскага павета ВКЛ.

Скончыў у 1862 годзе Дэрпцкі ўнівер-сітэт. За ўдзел у паўстанні 1863-1864 гадоў прыга-вораны да турэмнага зняво-лення. З 1871 года працаваў у Дэрпцкім універсітэце. У 1878 пераехаў на Наваградчыну. Даследаваў выкапнёвыя рэшт-кі Усходняй Прыбалтыкі, Сібі-ры, флору i фаўну Наваград-чыны i іншых частак Расійскай імперыі.

Збіраў беларускі фаль-клор. У штогодніку «Zbiоr Wiadomosci do Antropologii Krajowej» («Зборнік паведам-ленняў па айчыннай антрапа-логіі») апублікаваў «Беларус-кія прыказкі з Наваградскага павета» (т. 5, 1881, 768 тэкстаў), «Беларускія загадкі з Менскай губерні» (т. 10, 1886, 112 тэк-стаў).

Памёр 27 ліпеня 1910 года. Пахаваны ў в. Войнава (Наваградскі раён).

Вікіпедыя.

 

Шукаем будучых першакласнікаў для стварэння беларускамоўнага класа ў Фаніпалі

Невялікая колькасць навучэнцаў, асобная ўвага да кожнага дзіцяці і, адпаведна, высокі ўзровень навучання — тыя магчымасці, якія адкрывае для будучых першакласнікаў клас з беларускай мовай навучання.

Для стварэння беларускамоўнага класа ў сярэдняй школе № 1 г. Фаніпаля трэба набраць адпаведную колькасць будучых першакласнікаў.

Зацікаўленых бацькоў просім звяртацца па тэлефоне +375-29-504-32-06 (МТС), Яніна.

 

Чыстае сумленне Барыса Кіта

У цыкле літаратурных сустрэч у менскай сядзібе ТБМ 11 красавіка адбылася вечарына, нрысвечаная памяці Барыса Уладзіміравіча Кіта (1910-2018). З успамінамі пра слыннага беларуса выступілі літарагуразнаўца, прафесар Лідзія Савік, журналіст і пісь-меннік Валер Каліноўскі, да-следчыца дзейнасці беларусаў замежжа, кандыдат гістарыч-ных навук Наталля Гардзіенка. У момант правядзення вечары-ны ў зале сярод іншых прац дэ-манстраваўся партрэт выбіт-нага навукоўца, зроблены мас-таком Алесем Цыркуновым.

— Такія людзі нясуць святло нацыі, грамадзянскі чын, імкнуцца да ідэалу ва ўсім. Такія велічныя асобы ідуць шляхам пастаяннага самаразвіцця, самаўдаскана-лення, росту. Прафесіяналізм у жыцці Барыса Кіта спалуча-ўся з чалавечнасцю. Вялікая ўдзячнасць і наша светлая па-мяць такім людзям за тое, што яны жылі для Беларусі, для ўсіх нас! — прамовіла старшыня ТБМ, дэпутат Палаты Прад-стаўнікоў спадарыня Алена Анісім.

Пра Барыса Кіта пісалі нарысы і кнігі Васіль Быкаў, Вольга Іпатава, Адам Мальдзіс і Васіль Якавенка, яму пры-свячалі вершы Ры-гор Барадулін, Ва-сіль Жуковіч і іншыя, але галоўным сваім біёграфам Барыс Уладзіміравіч лічыў Лідзію Сымонаўну Савік.

— У 90-тыя гады мы з Ірынай Багдановіч працавалі ў архівах КДБ і зна-йшлі там творы рэ-прэсаваных пісьмен-нікаў, якія з’ехалі за мяжу. З ар-хіваў мы ведалі імёны тых, якія вырваліся ў вольны свет. У тыя гады Акадэмія Навук камандзі-равала мяне як літаратура-знаўцу ў ЗША дзеля таго, каб я сабрала матэрыял пра бела-рускіх пісьменнікаў замежжа. Адчувалася эйфарыя 90-тых гадоў, калі ўсім верылася, што будзе жыць наша мова і наша гісторыя. Я апынулася ў Ма-сея Сяднёва, найвыдатнага беларускага паэта і празаіка. Да яго прыехаў Барыс Уладзімі-равіч Кіт. Ён прыйшоў у дом Масея Сяднёва і загаварыў на чысцюткай выдатнай беларус-кай мове.

У Франфурце Барыс Кіт выкладаў фізіку ў Гайдэль-бергскім універсітэце і кожны год прыязджаў да сыноў і ўну-каў у Амерыку. Ён быў прафе-сарам Мэрыленскага Вашынг-тонскага ўніверсітэта і чытаў лекцыі ў Еўропе. Выбітны бе-ларус стаў чалавекам, які да-памог Амерыцы паляцець на Месяц, які разлічваў траекто-рыю палётаў, быў адным з вы-находнікаў касмічнага паліва, уваходзіў у эліту амерыканскіх вучоных. Гэта гонар нашай нацыі, з якога ўсе могуць браць прыклад.

Барыс Кіт пазней за-прасіў Лідзію Савік у Франк-фурт, дзе шмат распавядаў ёй пра свае жыццё. Яна захапілася яго асобай і пачала друкаваць нарысы пра яго ў «Голасе Ра-дзімы», а потым выйшлі кніжкі «Космас беларуса», «Грама-дзянін свету», “Зорны шлях» да юбілеяў Барыса Уладзіміра-віча. Паспяховы ў сусветным маштабе чалавек, ён не забываў пра Беларусь, некалькі разоў прыязджаў у Наваградак, ўдзельнічаў у мерапрыемст-вах, прыходзіў на магілу маці.

— Я ўсё жыццё быў на-стаўнікам. Я нікому не зрабіў нічога дрэннага, таму Бог так доўга трымае мяне на зямлі, — прызнаўся Барыс Уладзіміра-віч у адным з апошніх інтэрв’ю, Яго іпастась педагога мела вя-лікае значэнне. Важнай была яго дзейнасць у якасці дырэк-тара Віленскай, Наваградскай і Пастаўскай гімназій. Ён пры-трымліваўся думкі, што дзяцей трэба вучыць нават у цяжкі ва-енны перыяд. Але ён бараніў сваіх вучняў і не дазволіў фа-шыстам выкарыстоўваць пад-леткаў у дзеяннях карнікаў, за што і патрапіў на некалькі ме-сяцаў у турму.

Калі б ён не выехаў у эміграцыю пасля вайны, яго відавочна, чакаў бы ГУЛАГ. Барыс Кіт дапамог іншым су-айчыннікам і, у тым ліку, прад-стаўнікам навуковай інтэліген-цыі, пераехаць у ЗША і пася-ліцца ў Саўт-Рыверы, дзе ства-рылася вялікая калонія бела-русаў.

Валер Каліноўскі рас-павёў пра свае апошнія суст-рэчы з Барысам Кітам у Франк-фурце ў доме састарэлых. За-павет вялікага беларуса быў запісаны на відэа і размешчаны на сайце Радыё Свабода. Спа-дар Валер прысутнічаў на па-хаванні Барыса Уладзіміраві-ча. Ён пражыў 108 гадоў без двух месяцаў.

Вечарына была прася-кнутая журботнымі ўспамінамі пра гісторыю светлага кахання Барыса Кіта і Тамары Казевіч.

Наступныя літаратур-ныя сустрэчы на сядзібе ТБМ пройдуць 18 і 25 красавіка. На іх выступяць Пятро Васючэн-ка з прэзентацыяй новай кнігі і паэт Яўген Гучок. Пачатак ме-рапрыемстваў — у 18.45.

Эла Дзвінская.

На здымках:

  1. Наталля Гардзіснка, Лілзін Савік, Уладзімір Азёма;
  2. Падчас імпрэзы.

 

 

Сяргей Панізьнік

БОЛЬ БЕЛАРУСІ — АКІЯННЫ…

«Чалавек — гэта сад…»

 

Валерыю Маракову (27.03.1909-29.10.1937) — паэту, які «… вызначаецца лірычнасцю, эмацыйнай напружанасцю, гучаль-насцю сваіх вершаў» (М. Гарэцкі).

28-гадовы сын Дзмітрыя расстраляны ў Менску карнікамі НКУС як контррэвалю-цыянер, нацыянал-фашыст разам з дваццацю двума беларускімі літаратарамі.

 

Чарнявым будзь, блакітнавокім,

ці залатавалосым будзь —

напіша Бэндэ, грымнуць крокі,

і ў Курапатах крывасмокі

ўсіх за Беларусь заб’юць.

«Наш край да ленінскае мэты»

вялі расстрэльна хіжакі,

і — у патыліцу — паэты

прымалі кулі-запаветы

ад пралетарскае рукі.

«Цяпер ў грудзях другія словы…”

«Я рад за юных і жывых…”

Ды зноў паэт русагаловы

за кратамі нахмурыў бровы,

бо самі «сведкі» б’юць пад дых.

Пялёсткі Маракова, цені

кружляюць… Бог, дапамажы

невінаватым у збавенні…

«Упаў срабрысты месяц на калені,

стаў цалаваць маўклівыя крыжы»,

1997 г.

 

Вершнік

 

Леаніду Уладзіміравічу Маракову (15.04.1958 — 17.12.2016) — пісьменніку, энцы-клапедысту, даследчыку гісторыі рэпрэсій са-вецкіх уладаў на Беларусі. Аднавіў біяграфіі больш як 20 тысяч ахвяраў сталінскага ге-нацыду.

 

У Маракова ёсць ахова —

яго нямігаўскі паверх.

У Маракова ёсць падкова:

дзве дужкі звернутыя ўверх.

I там не шчасце, а слязіны

ахвяраў сталінскіх акоў…

Іх тысячы, а ён адзіны

ахоўнік душаў — Маракоў.

Імёны катаў акаяных

на свет выводзіць Леанід.

Боль Беларусі — акіянны…

I ён раскалыхнуў граніт,

а потым змог сарваць супоні

са схронаў: — З намі праўды ніць!

… Яго напорыстай пагоні

цяпер нікому не спыніць.

8.09. 2007 г.

На здымку: Леанід Маракоў у кватэры дома на Нямізе. 7.10.2007 г.

Фота С. Панізьніка.

 

У Гародні прайшла імпрэза, прысвечаная Яўгену Петрашэвічу

У Гародні прайшла ім-прэза, прысвечаная песняру гарадзенскай зямлі Яўгену Петрашэвічу, які летась памёр на 87-м годзе жыцця. У зале абласной бібліятэкі быў анш-лаг. Ад моладзі, да старэйшых людзей, што разам працавалі, сябравалі і стваралі беларускі мастацкі свет, якому Яўген Пет-рашэвіч прысвяціў сваё жыццё. Якім запомніўся Яўген Петра-шэвіч, кажа прафесар Аляксей Пяткевіч:

— Ён быў працаўніком музычнай нівы. Прычым пра-цаўніком, які мала гаварыў, але вельмі многа рабіў. Абсяг яго-най культурнай дзейнасці на музычнай пляцоўцы быў вель-мі шырокі, ён працаваў у самых розных жанрах, ён напісаў нека-лькі соцень песень. Прычым на тэксты пераважна мясцовых паэтаў. Гэта таксама многа зна-чыць.

Яўген Петрашэвіч ак-тыўна супрацоўнічаў з многімі гарадзенскімі інструменталь-нымі і харавымі калектывамі, пісаў вершы, карбаваў камень, і выразаў дрэва. Шмат твораў яго маюць характар грама-дзянскай лірыкі, глыбока па-трыятычнай. Кажа Марк Коп, у мінулым дырэктар абласнога метадычнага цэнтра:

— Я дагэтуль рады таму, што мы з дачкой у 2010 годзе выдалі вялікі ягоны зборнік «Беларускі вясёлкавы край», куды змясцілі найлепшыя яго-ныя творы. Ягоны ўнёсак бяс-цэнны і тым, што ён падрых-таваў вялікую колькасць удзе-льнікаў мастацкай самадзей-насці ў прафесійных музы-кантаў, кампазітараў. Да пры-кладу Леанід Захлеўны і Віктар Войцік — гэта вядучыя і дагэ-туль кампазітары нашай Бела-русі.

Цёплымі словамі згад-ваюць Яўгена Петрашэвіча ягоныя ўдзельнікі народнага калектыву «Гарадзенскія Ду-дарыкі», дзе маэстра праявіў сябе не толькі як выдатны кі-раўнік калектыву, але таксама як і руплівы педагог. Падчас імпрэзы фонды абласной біб-ліятэкі папоўніліся нотамі з творчай спадчыны Яўгена Пе-трашэвіча ад удзельнікаў, якія перадалі каштоўныя матэры-ялы ў дар.

Якуб Сушчынскі,

Беларускае Радыё Рацыя.

 

Сымон Барыс

Гiстарычныя ўрокi для беларусаў

Беларусы маюць шмат-вяковую гісторыю. Яна гераіч-ная і трагічная. Але галоўнае ў тым, што мы захаваліся ў свеце і мелі сваю дзяржаву (Полац-кае княства і Вялікае Княства Літоўскае). Беларускі народ — самастойная нацыя, якая сёння мае сваю дзяржаву. У гэтым заслуга нашых продкаў — дзяр-жаўных дзеячаў і вучоных. Мы зрабілі свой адметны ўклад у развіццё сусветнай навукі і ку-льтуры. Мы ўзбагацілі Еўропу сярэдявечным правам, разві-тым фальклорам, непаўтор-ным народным мастацтвам. У гісторыі назаўсёды застануцца такія імёны, як У. Чарадзей, К. Тураўскі, Е. Полацкая, Ф. Ска-рына, К. Семяновіч, І. Капіевіч, Леў Сапега і іншыя.

Вялікае Княства Літоў-скае развівалася ў рэчышчы Еўропы. Яго закранула Рэфар-мацыя царквы, і тут была Ас-вета. Згадайма, што ў Беларусі ў ХVІ стагоддзі дзейнічала 18 друкарняў (былі ў гарадах Ашмяны, Вільня, Берасце, Бя-лынічы, Буйнічы, Еўе, Заслаўе, Заблудаў, Куцейна, Лоск, Люб-ча, Магілёў, Менск, Нясвіж, Пінск, Полацк, Супрасль, Ця-піна. Менавіта беларускія дру-кары Іван Фёдараў (Федаровіч) і Пётр Мсціславец сталі пер-шымі друкарамі і ў Масковіі.

Мы маем такую гісто-рыю, якой могуць пазайздрос-ціць многія народы. Але калі не пазайздросціць, то перапі-саць ці прысвоіць сабе. Так адбылося з гісторыяй ВКЛ, якую практычна прысвоілі са-бе нашы суседзі — літоўцы. Так здарылася і з нашай гісторыяй у нашых суседзяў — Расіі. Яе спачатку перапісалі, а затым перайначылі і часткова пры-своілі сабе. Потым навязалі нам жа. Бо гісторыю пішуць пера-можцы. Далучыўшы Беларусь да Расіі, заслугі нашага народа былі прызнаны і прыпісаны да Расіі. Вось толькі такі пры-клад. У 1862 г. у Расіі ўрачыста адзначылі тысячагадовае існа-ванне Русі, на якую маюць больш правоў Украіна і Бела-русь ды Наўгародская зямля. Таму і помнік з гэтай нагоды паставілі не ў Маскве, а ў Ноў-гарадзе Вялікім, які вядомы з 859 г. Усе ведаюць, што былі ў Сярэднявеччы тры незалеж-ныя дзяржавы-пабрацімы Кі-еўская Русь, Ноўгародская зя-мля (Вялікі Ноўгарад, Наўга-родская рэспубліка) і Полац-кая зямля (Белая Русь). Такім чынам, Масковія (што ў канцы ХV названая Расіяй) — гэта па-знейшая Русь. Старажытная Русь — гэта ў ХІІ — ХІV стст. у першую чаргу Кіеўская Русь, Вялікі Ноўгарад ды Белая Русь. Белая Русь і Кіеўская Русь былі дабраахвотна далу-чаны да Літвы (са сталіцай На-ваградак), і сталі арганічнай ча-сткай Вялікага Княства Літоў-скага, Рускага і Жамойцкага. Жамойты і ліцвіны не зава-ёўвалі Русь, як сцвярджалі ма-скоўскія палітыкі. Гэта Іван ІІІ, жаніўшыся з грачанкай Соф’яй Фамінічнай Палеалог (плямен-ніца апошняга візантыйскага імператара Канстанціна ХІ), назваў сваю дзяржаву Расія (грэцкая назва Русі) і рашыў стаць збіральнікам рускіх зя-мель, назваўшы сябе «гасуда-ром усёй Русі». Заваяваў Ноў-гарад Вялікі і нават ваяваў са сваім зяцем вялікім князем лі-тоўскім Аляксандрам Казімі-равічам, жонка якога Алена Іванаўна папракала бацьку, чаму ён нападае на літоўскія ўсходнія землі. Расійскую імпе-рыю ўтварылі Іван ІІІ, Іван ІV ды Пётр І. Былі і ў ВКЛ вялікія князі Альгерд, Вітаўт, Стэфан Баторый ды Ян ІІІ Сабескі, дзяржаву якіх па плошчы і міжнародным значэнні можна параўнаць з імперыяй. Нага-даем чытачу, што Ноўгарад Вялікі быў прымусова далуча-ны да Масковіі Іванам ІІІ у выніку бітвы на Шалоні ў 1471 г. Маскоўска-наўгародскія войны вяліся ў 1456 г., 1471 г. і 1477-1478 гг. (Прыгадаем таксама несупынныя войны, якія вяла наша дзяржава ў ХVІ — ХVІІ стст. з усходнім сусе-дам.) Затым Вялікі Ноўгарад быў разбураны Іванам ІV у выніку шасцітыднёвай крыва-вай расправы з наўгародцамі зімой 1569/1570 гг. Іван Грозны ў выніку пагрому і рабавання знішчыў некалькі дзесяткаў тысяч жыхароў Ноўгарада. Ле-пшыя людзі (баяры, купцы і майстры) былі вывезены з Ноўгарада ў Масковію. Аб гэ-тым напісана ў гісторыі Расіі і ў гісторыі Ноўгарада Вялікага. У выніку практычна загінуў яшчэ адзін усходнеславянскі народ — наўгародцы (ільмень-скія славене), які меў надзвы-чай адметную, багатую гісто-рыю і культуру. Узгадаем у сваю чаргу, што адбылося на нашых землях у часы крыва-вых нашэсцяў Івана ІV і праз стагоддзе Аляксея Міхайла-віча. Чым тая ж «трубяцкая разня» ў Мсціславе і падобныя дзікунствы ў многіх іншых мяс-цінах нашай краіны не па-добныя да «наўгародскай раз-ні»!? Але пэўныя адрозненні ўсё ж ёсць: мы выстаялі і заха-валіся як народ ад поўнага знішчэння і асіміляцыі, а наўга-родцы — не, бо мы на той момант захавалі сваю дзяржаўнасць. Больш жахлівыя наступствы наступяць для нас пазней. Вось першы важны гістарычны ўрок!

8 (20) верасня 1862 г. у Ноўгарадзе быў адкрыты пом-нік «Тычагоддзе Расіі», на якім ёсць 6 скульптур нашых земля-коў — епіскап беларускі Георгі Каніскі, вялікія князі літоўскія Гедзімін, Альгерд, Вітаўт, тро-кскі і жамойцкі князь Кейстут, пскоўскі князь Даўмонт. Зра-зумела, там не хапае тых сла-вутых асоб, якія мной былі на-званы напачатку. Трэба і нам паставіць аналагічны помнік тысячагадовай дзяржаўнасці ў Полацку. Дарэчы, да згаданага наўгародскага помніка меў да-чыненне і наш зямляк скуль-птар Міхаіл Мікешын.

У беларускай гісторыі назаўсёды застануцца і такія імёны асобаў, якія прычынілі шмат шкоды беларускай дзяр-жаўнасці, а значыць і бела-рускаму народу. Гэта Уладзі-мір Святаславіч, Уладзімір Манамах, Уладзіслаў Ягайла, Аляксей Міхайлавіч Раманаў, Кацярына ІІ, Аляксандр Суво-раў, Іосіф Сямашка і Міхаіл Мураўёў, Барыс Берман і Аля-ксей Наседкін, Адольф Гітлер.

Уніяцкі мітрапаліт Іо-сіф Сямашка скасаваў Бела-рускую ўніяцкую царкву, якую Кастусь Каліноўскі слу-шна называў нацыянальнай царквой нашага народа. Тады ж быў знішчаны значны пласт ўніяцкай культуры. На жаль, мы Беларускую нацыяналь-ную ўніяцкую царкву так і не адрадзілі, бо існаванне некаль-кіх парафій у буйных гарадах — гэта не нацыянальная царква.

Сапраўдную гісторыю Беларусі наш народ ведае сла-ба. За царскім часам і савецкім нам яе расказвалі з пазіцый Ра-сіі, а ў той жа час свой погляд на Беларусь навязвалі палякі. У выніку гэтага пра 4 вайны Маскоўскай дзяржавы з Вялі-кім Княствам Літоўскім у ХVІ ст. за беларускія землі і пра 13-гадовую вайну (1654-1667 гг.) Рэчы Паспалітай і Маскоўскага царства мы нават і не ведалі, а між іншым тая вайна гадамі вялася на беларускай зямлі і ў выніку яе мы страцілі палову свайго насельніцтва. Яшчэ бы-ла вайна на нашай зямлі з Мас-коўскім царствам у 1492-1494 гг. і войны Расіі з Рэччу Пас-палітай у 1609-1618 гг. і Сма-ленская 1632-1634 гг. Больш за 5 гадоў (1704-1709) доўжылася ў Беларусі і Паўночная вайна, у выніку якой насельніцтва Бе-ларусі скарацілася з 2,2 млн. чалавек да 1,5 млн. Загінуў кож-ны трэці жыхар нашай краіны. На нашай зямлі вяліся баі ў Першую і ў Другую сусвет-ныя войны. У апошнюю Бела-русь страціла кожнага чацвёр-тага, а недзе і кожнага трэцяга свайго жыхара.

Звычайна войны пачы-наюць не салдаты, а дурака-ватыя кіраўнікі дзяржаў, якія хлуснёй адурачваюць свой на-род і аддаюць злачынныя зага-ды сваім салдатам. Гэта можна падцвердзіць прыкладамі з гіс-торыі мінулага стагоддзя. Па-думайце, хто і чаму тады пачы-наў войны. Толькі не просты народ, бо і немцам, і рускім вайна прынесла толькі ахвяры, голад, пажары і разбурэнні.

У 1920-1930-х гадах Беларусь аказалася, нібы збож-жа ў жорнах паміж двух паста-воў (камянёў). У Заходняй Бе-ларусі беларускіх патрыётаў пераследавала польская дэфен-зыва і кідала іх у турмы, а ў БССР такіх жа патрыётаў, аб’яўлялі нацдэмамі і польскімі шпіёнамі, арыштоўвалі і вы-сылалі ў лепшым выпадку ў лагеры на Поўнач і ў Сібір, а ў горшым — расстрэльвалі. У 1930-х гадах у Савецкім Саюзе органы НКВД фактычна раз-вязалі тэрор супраць свайго народа, нават па падазрэнні, а не за віну. У Заходняй Беларусі судзілі хоць за пэўную віну і быў адкрыты суд. У БССР су-дзілі закрытым судом «тройкі», якія выконвалі план па зніш-чэнні «ворагаў народа». А пры допыце прымяняліся катаван-ні, і выбітыя прымусовыя пры-знанні і былі асновай для пры-суду. Такім чынам, тут зняво-лілі без віны былых кіраўнікоў БНР Вацлава Ластоўскага, Аляксандра Цвікевіча, Антона Луцкевіча, Янку Сераду, Язэ-па Лёсіка і знішчылі іх. Сёлета 100-я ўгодкі абвяшчэння БНР, а названыя асобы аніяк не ўша-наваныя. Але затое тут увека-вечаны праціўнікі незалежнасці Беларусі — Калінін, Сталін, Мя-снікоў, Кнорын і Ландэр. Вось такое стаўленне сучаснай улады да беларускай спадчыны і да незалежнасці сваёй дзяржавы.

Нам неабходна было напісаць гісторыю Беларусі та-кой, як яе бачаць самі беларус-кія гісторыкі. І гэта нам ужо ўдалося зрабіць у 1980-1990-х гадах.Тут заслуга належыць Генадзю Каханоўскаму, Міха-сю Ткачову, Міколу Ермалові-чу, Анатолю Грыцкевічу і За-хару Шыбеку, а на пачатку ХХІ ст. іх справу прадоўжылі Ге-надзь Сагановіч, Алег Трусаў, Валянцін Голубеў, Аляксандр Смалянчук і іншыя. А нашы гісторыкі-краязнаўцы Фёдар Шкляраў, Алесь Белакоз, Ана-толь Белы і Анатоль Рогач стварылі мясцовыя краязнаў-чыя музеі або паставілі шэраг гістарычных помнікаў сваім землякам. Яны бралі прыклад з такіх энтузіястаў мінулага, як браты Тышкевічы, Еўдакім Раманаў і Язэп Стаброўскі.

Нельга гісторыю палі-тызаваць. Яна павінна быць нейтральнай, а пра падзеі ў ёй павінна расказвацца праўдзіва. Кепска, што сёння нашы леп-шыя гісторыкі (дактары і кан-дыты гістарычных навук) пра-цуюць не ў Беларусі, а ва ўні-версітэтах у Вільні, Варшаве і ў Ізраілі.

Гiсторыя беларускага народа, як i гiсторыя нашых суседзяў, шмат у чым павуча-льная для новых пакаленняў. I трэба ўмець з адмоўнага i ста-ноўчага досведу нашых прод-каў зрабiць неабходныя i правi-льныя высновы. На жаль, калi прааналiзаваць сучаснае палi-тычнае i мiжнароднае стано-вiшча Беларусi, мы не зрабiлi належны вывад, працягваем наступаць на адныя i тыя ж гра-блi i не хочам заўважаць свае гiстарычныя памылкi. Чаму ж так здарылася?

Беларусь здаўна аказа-лася на стыку дзвюх цывiлi-зацый — усходняй i заходняй — i на стыку дзвюх плыняў хрыс-цiянства — каталiцызму i пра-васлаўя. Гэта ўсё паўплывала на менталiтэт беларускага на-рода, з яго спагадлiвасцю i па-мяркоўнасцю. I каранi яго iдуць у V стагоддзе, калi на тэ-рыторыi Беларусi адбывалася славянiзацыя балтаў. Уменне жыць у згодзе i мiры з сусе-дзямi мела як станоўчы, так i адмоўны бакi, што iншы раз у сваiх iнтарэсах выкарыстоўвалi суседзi, калi яны мелi ваяўнi-чых кiраўнiкоў. I наадварот, нашы слаўныя князi, выдатныя палкаводцы Усяслаў Чарадзей i Вiтаўт Вялiкi, якiя вялi ваяў-нiчую палiтыку i ўмацоўвалi дзяржаўнасць на сваiх землях, здабылi ў гiсторыi славу для свайго народа i свайго гаспа-дарства. Мiнулi стагоддзi, змя-нiлася шмат пакаленняў, а яны засталiся ў гiсторыi як асобы, якiя здабылi гонар нашаму на-роду.

З далёкiх часоў Сярэд-нявечча ў нашых продкаў лiц-вiнаў i русiнаў цягнецца адна загана, якая захавалася ў бе-ларусаў нават цяпер. Гэтая загана — зайздрасць, якая вы-клiкае супернiцтва i варо-жасць. Супернiцтва i варо-жасць узнiкла сярод культур-на-адмiнiстратыўных цэнтраў усходнiх славян: спачатку па-мiж Кiевам, Ноўгарадам i По-лацкам, затым памiж Полацкам i Смаленскам, Полацкам i Менскам, Наваградкам i Ула-дзiмiрам Валынскiм, яшчэ паз-ней памiж Полацкам i Вiльняй, а ў канцы Сярэднявечча i на па-чатку Новага часу — памiж Ма-сквой i Вiльняй.

Варожасць памiж кня-зямi ўзнiкала ў вынiку змагання за пасад, за ўладанне, за жан-чын. У вынiку барацьбы кня-зёў за ўладу пралiта шмат крывi i загублена жыццяў. Да-маганнi менскага князя Глеба Усяславiча на полацкiя землi прывялi да першай хатняй вай-ны на крывiцкiх землях. Да най-больш значнай хатняй вайны на тэрыторыi Крывii трэба адне-сцi паходы друцкага i полацка-га князя Рагвалода Барысавiча на горад Менск i аблога яго ў 1159 г., 1160 г. i 1161 гадах. У 1161 г. менскi князь Валадар Глебавiч каля Гарадца разбiў войска полацкага князя. Бара-цьба за полацкi трон вялася ў 1167 г. памiж менскiм князем Валадаром Глебавiчам, полац-кiм князем Усяславам Васiль-кавiчам i вiцебскiм князем Да-выдам Расцiславiчам. Перамо-гу атрымаў полацкi князь Уся-слаў Васiлькавiч. У вынiку ўпа-ртай барацьбы Давыд Расцiсла-вiч вытрымаў у 1167 г. аблогу менскага князя Валадара Гле-бавiча, але па нейкiх прычынах пазбавiўся Вiцебскага княства. У XII ст. прадаўжалася драб-ленне Полацкага i Тураўскага княства на асобныя ўдзелы, а гэта прыводзiла да частай вара-жнечы памiж удзельнымi кня-зямi. Аднак варта звярнуць асаблiвую ўвагу, што сярод крывiцкiх князёў не было за-бойстваў супернiкаў, што на-зiралася ў XIII ст. у Вялiкiм Княстве Лiтоўскiм. Яны бу-дуць спынены толькi Востраў-скiм пагадненнем памiж Ягай-лам i Вiтаўтам.

У Высокiм сярэдня-веччы сапернiцтва памiж По-лацкам i Кiевам, Полацкам i Ноўгарадам, затым сапернiцтва памiж Полацкам i Смаленскам, Полацкам i Менскам аслабляла ваенную магутнасць славян-скiх зямель, што прыцягвала ўвагу крыжакоў, полаўцаў, пе-чанегаў, а затым яны сталі лёгкай здабычай мангола-та-тараў. I нават тады, калi iсна-вала яўная пагроза з паўночнага захаду i паўднёвага ўсходу, не сцiхала варажнеча на лiтоўскiх i славянскiх землях.

Узнiкла супернiцтва памiж дзвюмя буйнымi дзяр-жавамi XIII ст. — Галiцка-Ва-лынскiм каралеўствам i Кара-леўствам Лiтоўскiм. Гэта не зусiм звычайная назва ў гiста-рыяграфii, больш звыклая не каралеўства, а княства, але так іх назваць я маю падставы. Менавiта ў 1254 г. князь Раман Данiлавiч Галiцкi i ў 1253 г. князь лiтоўскi Мiндоўг карана-валiся на каралёў, i iх карана-цыя была ўхвалена Папам рым-скiм Iнакенцiем IV. Iншая спра-ва, што лiтоўскi i галiцкi каралi потым адмовiлiся ад гэтага ты-тула. Аднак доўгi час Уладзiмiр Валынскi i Наваградак заста-валiся супернiкамi ў справе аб’яднання вакол сваiх цэнтраў славянскiх зямель. Падставы для ўмяшання ва ўнутраныя справы суседняй дзяржавы iн-шы раз узнiкалi ў вынiку шлю-баў памiж прадстаўнікамі кня-скіх сямей, што давала магчы-масць патрабаваць спадчыну на правах сваяцтва.

Перанос сталiцы Гедзі-мінам з Наваградка ў Вiльню не спынiў мiжусобiц. Яны ўзнi-калi памiж Кейстутам i Ягайлам, Ягайлам i Вiтаўтам. I Ягайла, i Вiтаўт звярталiся па дапамогу да крыжаносцаў Тэўтонскага ордэна. I захопнiкi спусташалi землi нашых продкаў. З часоў Альгерда Вiльня супернiчае з Масквой за ролю цэнтра ў аб’я-днаннi славянскiх зямель. Па-сля заключэння Крэўскай унii пачалося акаталiчванне насе-льнiцтва Вялiкага Княства Лi-тоўскага. Жыхары на тэыторыi Беларусi сталi вызнаваць або праваслаўную, або каталiцкую веру. Паколькi вялiкiя князi лi-тоўскiя, пачынаючы з Ягайлы, былi католiкамi, дык i ката-лiцкая вера ў ВКЛ заняла пану-ючае становiшча.

Праваслаўныя магнаты i шляхцiцы былi абмежаваны ў правах, а гэта вяло да неста-бiльнасцi ў краiне. На баку па-крыўджаных праваслаўных у ВКЛ была праваслаўная Мас-ква. Каталiцкая шляхта ВКЛ заўсёды мела падтрымку ў по-льскага караля. Узнiкла супра-цьстаянне памiж Варшавай i Масквой. Варта не забываць, што і ў ВКЛ было некалькі гра-мадзянскіх войнаў.

Першая з іх адбылася пасля смерці Вітаўта, калі пра-васлаўны Свідрыгайла паспра-баваў знайсці хаўруснікоў су-праць былой хаўрусніцы По-льшчы. Свідрыгайлу падтры-мала Полацкая зямля, але аста-тнія былі супраць яго. У паз-нейшы час ваявалі паміж сабой магнаты Сапегі, Радзівілы, Ві-шнявецкія,Чартарыйскія. І не эдарма ўзнікла прымаўка «Па-ны б’юцца, а ў мужыкоў чубы трасуцца». Усяго ў гiсторыi Беларусi было каля 10 грама-дзянскiх войнаў. Гэтыя войны (і знешнія, і асабліва ўнутра-ныя) прыносілі няшчасце про-стаму народу.

(Працяг у наст. нумары.)

 

Алесь Макрацоў

ПАРЦЭЛЫ

***

Беларускі люд…

«Упрыгожаны» рускамоўем…

 

***

Вяртанне ў родную вёску,

Якой…

Насамрэч няма?

 

***

Ласкавы…

Бэзавы дзень

Нараджэння

Ў паэта…

 

***

Галубка дзікая

Прылятала…

Надзею і пёрка

Падаравала…

 

***

Пчаліны

Гімн…

Вэлюму

Яблыні…

 

***

Дух

Мой —

Дзіця

Божае?..

 

***

Савецкага

Часу…

Нялітасныя

Дажынкі…

 

***

У хатах

Печы…

З цэглы

Царквы?..

 

***

Паснулі

Касцы…

На лузе

Лазы копы.

 

***

Кляны…

Каля загінутай

Хаты…

Трох сыноў?

 

***

Поле

Жыцця…

Зарасло

Гадамі…

 

***

Матуліны

Сны…

На плячы

ў сына…

 

***

Чырвонае

Пужала…

На суседскім

Падворку…

 

***

Ніводнага

Зуба…

У майго

Аднакашніка…

 

***

Жыццё…

Як ці заварка

Гарбаты

Пакеціка…

 

***

Здзічэлага

Саду…

Драпежная

Лапа…

 

***

Раскрытая

Пашча…

Балотнага

Вываратня…

 

***

Залатым

Ядром…

Праляцела

Маланка…

 

***

Даўгавухі…

Даў лататы

З грады…

Шкодны заяц!..

 

***

Гародны

Дэльфін…

Кабачок крутабокі…

 

***

Бур’ян…

Не заглушыў

Святаяннік.

Сонечна…

 

***

Сівога

Дзяцінства

Жнівеньскія

Аблокі…

 

***

Капа…

Працяжнікаў

Складзеная.

Мурашкі…

 

***

Дзялянка

У лесе…

Сумны

Падсвечнік…

 

***

Шыпенне

Гадзюкі…

Бы шыны

Прабітай…

 

***

Рыпенне

Ботаў…

Нібыта

Вупражы…

 

***

Гаюча…

Пахне

Смалой

Падтопа…

 

***

Спагеці…

На забытай

У пограбе

Бульбе…

 

***

Юшку…

Забыў адкрыць.

Дымна ў хаце

І горка…

 

***

Цёплы…

Кастрычнік.

Лета

Прысак…

 

***

Роднай

Хаты…

Дзедавы

Вочы…

 

***

Душа…

Кантужанага

Вайной

бацькі…

 

***

Восені

Золата…

На магілцы

Матулі…

 

 

Красавіцкія вернісажы

5 красавіка 2018 года ў Нацы-янальным гістарычным музеі Рэспу-блікі Беларусь адкрылася сумесная выстава скульптара Сяргея Аганава (1974 г.н.) і мастака-графіка Ігара Гардзіёнка «На адным полі ваяры». Экспазіцыя ўключае больш за 30 тво-раў.

Аганаў Сяргей Львовіч скон-чыў Беларускую дзяржаўную акадэ-мію мастацтваў па спецыяльнасці «скульптура». Удзельнічае ў мастацкіх выставах з 2001 года, сябар грамад-скага аб’яднання «Беларускі саюз мастакоў». З 2005 г. працуе ў галіне станкавай манументальнай скульп-туры. Сярод творчых дасягненняў помнік па-геройску загінуламу кур-санту Зміцеру Гвішыяні (Менск 2004), брама ў храме-помніку Усіх Святых (сумесна з Андрэем Хацяноў-скім, Менск, 2013-2017), мемарыяль-ная дошка Янку Купалу (сумесна з В. Нячай, Вільня, Літва), скульп-турная кампазіцыя «Войт», прысве-чаная атрыманню Менскам Магдэ-бургскага права (2014 г.), помнік князёўне Анастасіі Слуцкай (Слуцк, 2016 г.), помнік Давыду Гарадзен-скаму (Гародня, 2017 г.). Перамога ў конкурсе на помнік «Гедымін — засна-вальнік Лідскага замка» (сумесна з В. Нячай, Ліда, 2018 г.).

Асабіста мне на выставе спа-дабаліся творы: «Гедымін», «Лікі продкаў», «Няміга», «Грунвальд»…

 

Гардзіёнак Ігар Леанідавіч скончыў Беларускую Дзяржаўную акадэмію мастацтваў па спецыялнасці «графіка». Удзельнік мастацкіх выстаў з 1992 года, сябар грамадскага аб’яд-нання «Беларускі саюз мастакоў» з 1997 года. Працуе ў станкавай і кні-жнай графіцы, жывапісе і дызайне. У Беларускай Дзяржаўнай акадэміі мас-тацтваў працуе з 2004 г. У 2011-2017 гг. загадчык ка-федры малюнка, жывапісу і скульптуры, дацэнт кафед-ры малюнка. Сярод тво-рчых прац ў кніжнай графі-цы вылучаюцца: трыпціх «Шлях на Грунвальд» (2010), «Гедзімін. Каралеў-ства Літвы і Русі» (выдавец Татарнікаў С.Ю., Менск, 2012 г.), ілюстрацыі да кніг Ю. Мазго «Адвечныя скарбы Радзімы» (выда-вецкі дом «Звязда», Менск, 2013 г.), М. Мятліцкага «Скарб бяздонны. Ле-генды і паданні» (выдавецкі дом «Звя-зда», Менск, 2016 г.).

Выстава будзе працаваць па 30 красавіка.

 

А вось 6 красавіка 2018 года мастацкая галерэя «Беларт» грамад-скага аб’яднання «Беларускі саюз мастакоў» запрасіла на адкрыццё вы-ставы жывапісу Юліі Мацуры «Водгук святла». Мастачка на-радзілася 27 лютага 1984 г. у Менску. У 2002 годзе скончыла Менскі каледж мастацтваў, а ў 2008 — Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў (кафедра графікі). З 2008 г. — сябра Бела-рускага саюза мастакоў. Працуе ў тэхніцы афорту, літаграфіі і жывапісу. Працы знаходзяцца ў прыватных калекцыях Беларусі, Украіны, Кітая, Іспаніі, Нямеч-чыны, Швецыі, Фінляндыі, ЗША, Расіі, Ізраіля…

У 2005 годзе дзяўчына атрымала Гран-пры пленеру экс-лібрыса ў г. Крыжова (Польшча). Спадарыня Юлія з’яўляецца сты-пендыяткай прэзідэнцкага фонду па падтрымцы таленавітай моладзі. З 2002 года актыўна удзельнічае ў рэс-публіканскіх і міжнародных выставах.

У 2010 г.- удзельніца другога беларускага біенале жывапісу, графікі і скульптуры; удзельніца выставы краявідаў (Палац Мастацтваў)

У 2012 годзе — удзельніца рэспубліканскай мастацкай выставы «Тастамант» трэцяга беларускага біе-нале жывапісу, графікі і скульптуры (таксама Палац Мастацтваў). Таксама ўдзельніца выставы, прысвечанай юбілею Янкі Купалы і Якуба Коласа. Удзельніца міжнароднага біенале ак-варэлі (г. Петразаводск, Расія). Удзе-льнічала ў выставе віцебскіх мастакоў «Партрэт горада», таксама ў міжна-родным біенале акварэлі «Вада + фарба».

У 2016 годзе творчая асоба ўдзельнічае ў персанальнай выставе жывапісу і графікі «Засталася цішы-ня» ў мастацкай галерэі «Беларт» ГА БСМ і іншых мерапрыемствах…

На адкрыцці выставы высту-пілі Ларыса Фількінштэйн,Уладзімір Савіч, Юры Падолін, Юры Хілько і іншыя асобы. Было цікава. Карціны ў галерэі даступныя для прагляду па 30 красавіка.

Аляксей Шалахоўскі,

гісторык

культуры,

журналіст-фрылансер.

 

Першы раённы Велікодны фестываль у Нясвіжы

… я жыву — між «няможна»  і «хочацца»…

я тужу  — між «няхочацца» й «трэба»…

як на ручкі дзіцёнак просіцца,

малю Бога: — … вазьмі на Неба!..

— слухай спевы спрадвечнага ладу …

чуй — якая ў іх сіла й краса…

Неба ў сэрцы тваім, маё чада …

толькі ты не сыходзь з яго сам…

Алег Бембель.

 

Свята Вялікадня падабаецца ўсім без выключэння, яно аб’ядноўвае, запрашае  да су-моўя людзей розных канфесій і званняў. Пац-вярджэнне гэтым словам — першы Велікодны фестываль, які адбыўся ў Нясвіжы 15 красавіка бягучага года. У ім прынялі ўдзел святары Няс-віжскага дабрачыння, манахіня рыма-каталіц-кай парафіі Божага цела ў Нясвіжы сястра Люд-міла, наведвальнікі нядзельных школ, прадстаў-нікі духоўна-асветніцкага цэнтра «Існасць», што працуе пры Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Паўлюка Пранузы, аматарскія калектывы Нясвіжчыны.

Фестываль распачалі вя-доўцы Раман Грышын і Кацяры-на Кастурбай вершам Алега Бе-мбеля (манаха Іаана)  «Я жыву між «няможна» і «хочацца». А першыя акорды фестывалю прагучалі ў выкананні хору храма Узнясення Гасподняга пад кіраўніцтвам Іры-ны Чысцяковай. Вельмі стараліся падтрымаць святочны настрой ва ўсіх, хто сабраўся на  свята, і ўдзе-льнікі дзіцячага хору храма Геор-гія Пераможца г. Нясвіжа пад кіраўніцтвам Хрысціны Пят-рэнкі, юныя прадстаўнікі  брацт-ва Прэабражэння Гасподняга Троіцкага храма вёскі Салтанаў-шчына (кіраўнік Алег Абрамо-віч), наведвальнікі тэатральнага гуртка «Агеньчык» СШ № 4 гора-да Нясвіжа.

Да іх далучыліся народны ансамбль песні «Млечны шлях» пад кіраўніцтвам Таццяны Казло-вай, вакалісты вакальнай студыі «МІКСТ» Злата Верамчук і Юлія Шчарбакова, танцавальныя ка-лектывы «Вясёлка» (кіраўнік Настасся Стульба), «Пугаўкі», «Кропелька» (кіраўнік Алена Капуста), народны ансамбль пе-сні «Лянок», народны ансамбль песні «Забава» Гарадзейскага цэн-тра культуры» (кіраўнік Вольга Александро-віч), народны ансамбль песні «Згода» (кіраўнік Іна Філіпава), народны ансамбль песні «Ланская бяседа» (кіраўнік Таццяна Мароз) і многія іншыя.

Вельмі спадабаліся несвіжанам велікод-ныя акцыі «Дрэва», пад час якой усе ахвочыя змаглі ўпрыгожыць Велікоднае дрэва сама-робнымі  яйкамі і «Велікоднае свята — размалюем свята разам», дзе маленькія нясвіжцы паспра-бавалі стварыць пісанку.

Падчас фестывалю былі  падведзены вынікі дзясятай раённай Велікоднай выставы «Яечак сёлета багата — мы шчыра сустракаем свята», якія агучыла старшыня журы Марына Пятроўна Канавалава.

Несвіжанам у гэты дзень былі прапа-наваны і майстар-класы ад народныў умельцаў  Алены Хоміч і Ганны Міхайлік (саломапляцен-не), Вольгі Пастуховіч і Таццяны Бутрымовіч (вышыўка), Кацярыны Мяленькі (роспіс па дрэве), Святланы Мартас (бісерапляценне).

Усе ўдзельнікі свята былі адзначаны па-дзякамі аддзелаў ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі,  адукацыі, спорту і турызму Нясвіжскага райвыканкама, Нясвіжскага РК ГА «БРСМ».

У свяце прынялі ўдзел і наведвальнікі  сямейнага клуба «Згода», што працуе пры Няс-віжскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Паўлюка Пранузы. Сем’і Таццяны і Аляксандра Высоцкіх (пяцёра іх дзетак з шасці ўваходзяць у тэатральны гурток «Агеньчык»), Таццяны і Уладзіміра Бутрымовічаў, Сяргея і Наталлі Ка-ладзінскіх, Аляксандра і Надзеі Нялюбіных, Анатоля і Алены Франчукоў, якія не раз дапа-магалі ў арганізацыі мерапрыемстваў духоўнага плану ў Нясвіжы, таксама былі адзначаны па-дзякамі.

Ініцыятарам правядзення фестывалю стала дырэктар ДУК «Нясвіжскі цэнтр куль-туры» Ганна Дзмітраўна Вінні-чак. Яе ініцыятыву падтрымалі ўсе супрацоўнікі ўстановы, якую яна ўзначальвае, кіраўніцтва ра-ёна ў асобе старшыні райвыкан-кама Генадзя Міхайлавіча Салаўя, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Аляксандр Віктаравіч Круглік, начальнік аддзела аду-кацыі, спорту і турызму Нясвіж-скага райвыканкама Алена Ула-дзіміраўна Клішэвіч, Нясвіжскага РК ГА «БРСМ» Хрысціна Літві-нава, дырэктар Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Паўлюка Пранузы Людміла Вітко, дабрачынны Нясвіжсмкай царкоўнай акругі протаіерэй Аляксандр Данчанка, ксёндз рыма-каталіцкай парафіі Божага Цела ў Нясвіжы дэкан Нясвіжскага дэканата Віталь Скрыга і многія іншыя несвіжане, неабыякавыя да спраў ду-хоўнасці.

Бог дорыць усім нам любоў, спакой і ра-дасць. Нясе гэтыя каштоўнасці ў кожны дом, пасяляе ў кожную душу. А нам застаецца толькі прыняць Яго падарункі з удзячнасцю. І памя-таць не толькі пра зямлю, якая ў нас пад нагамі, але калі-нікалі ўглядацца ў бязмежныя прасторы неба. Таму ёсць надзея, што добрае пачынанне, распачатае на Нясвіжчыне, абавязкова будзе мець працяг.

Валянціна Шчарбакова.

 

Калі падымаешся вышэй,

бачыш дзівосную прыгажосць!

Году малой радзімы прысвяціў новую выстаўку мастацкіх фотаздымкаў «Неча-каная Беларусь» вядомы фота-майстар Сяргей Плыткевіч, дырэктар выдавецтва “Рыф-тур” і Фонду надтрымкі жывой прыроды «Чырвоны бор». Аў-тар шматлікіх фотаальбомаў, турыстычных даведнікаў, збо-раў паштовак на працягу дзе-сяцігоддзяў дзеліцца з гледа-чамі сваім унікальным бачаннем хараства нашай зямлі.

З вышыні птушынага палёту ён адпюстраваў разліў Прыпяці, убачыў Полацк, Ві-цебск, Гярвяты, Ашмяны, Менск. Паказаў, як выгінаюц-ца дугой блакітныя стужкі рэ-чак, як пераліваюцца рознымі колерамі лясы і рассыпаюцца бісерам маленькія купінкі і вы-спачкі сярод вялікіх балот, Яго кнігі «Беларуская экзотыка», «Нечаканая Беларусь», «Пла-нета Беларусь», «Дзікая пры-рода ў цэнтры Еўропы», «Ад Полацка пачаўся свет» і шэраг іншых — люстэрка нашай кра-іны для замежнікаў. Выставы фотаздымкаў Сяргея Плытке-віча праходзілі ва Уроцлаве, Кракаве, Варшаве, Маскве, Празе, Вільні, Таўрагу, Абу Дабі.

Сяргей Міхайлавіч на-радзіўся 7 жніўня 1963 года ў вёсцы Ванюжычы Петрыкаў-скага раёна Гомельскай воб-ласці. Фатаграфаваць ён пачаў з чатырнаццаці гадоў. Усё па-чынанася з рамантыкі, з ту-рысцкіх паходаў, з жадання здымаць, і адчуўшы гэта, маці падарыла хлопцу фотаапарат “Вілія”, які набыла на 13-тую зарплату. Полацкі лясны тэх-нікум паглыбіў повязь юнака з прыродай і прыхільнасць да ўсіх дзівосных лясных істот, А факультэт журналістыкі, на які Сяргей паступіў у 1982го-дзе, дапамог адшліфаваць май-стэрства фатаграфіі, даў досвед працы ў студэнцкім перыяды-чным друку, а таксама — буд-атрадаўскі досвед. Яго ідэалам у журналістыцы былі Васіль  Пяскоў і Юрый Рост.

Сяргею давялося па-працаваць у студэнцкім атра-дзе, які разбіраў завалы пасля землятрусу ў Арменіі. З кале-гам Сяргеем Брушко ён рабіў здымкі ў Чарнобыльскай зоне. На стужцы засталіся сляды ра-дыяцыі… Ён аб’ехаў усю Бела-русь, здымаў Налібоцкую і Бе-лавежскую пушчу, Браслаўш-чыну. На пытанне, як пачалі стварацца здымкі з вышыні, вядомы фотамайсгар адказаў:

— Хацелася знайсці не-звычайны ракурс. Я ўбачыў кніжку аднаго французскага фатографа, які зняў увесь свет. Я вырашыў зрабіць так пра Беларусь. Дапамаглі сябры з Полацкага ляснога тэхнікума. У нас была спецыялізацыя лёт-чык- назіральнік, той які фіксуе пажары і паведамляе ў Міні-стэрства надзвычайных зда-рэнняў. Выпускнікі Полацкага ляснога тэхнікума працавалі па ўсёй Беларусі. Яны пачалі браць мяне з сабой, з імі я рабіў цікавыя панарамныя здымкі. Спачатку я лятаў з «Беллес-авія», а потым мы маглі самі за-маўляць вергалёт. Цяпер я на-быў квадракоптар і падыма-юся на ім у неба.

Калі ты ўздымаешся ў вышыню, то бачыш усю Бела-русь, якая была 20, 30 і 100 гадоў таму. Ёсць такія мясціны, якія абсалютна не змяніліся. Такімі іх будуць бачыць нашы дзеці і ўнукі. Існуе тэрмін: мора Герадота або Палеская Ама-зонка. У праўдзівасці яго пера-конваешся на вышыні. Мяне як паляшука ўражвае разліў  Прыпяці.

Калі пралятаеш над ку-палам Сафійскага сабора і ба-чыш, як Палата ўпадае ў Заход-нюю Дзвіну — адчуваеш, што гэта калыска нашай беларускай цывілізацыі. Адзін са стара-жытнейшых гарадоў Беларусі. У нас з Уладзімірам Арловым выходзіла кніга “Ад Полацка пачаўся свет”. Пісьменнік напі-саў цудоўныя тэксты, а я імк-нуўся адпаведна сфатаграфа-ваць. Полацк — радзіма Уладзі-міра Арлова, і для мяне гэты горад стаў другой радзімай, бо там я вучыўся ў тэхнікуме.

Прадстаўляючы фота-здымкі з новай зкспазіцыі, Сяр-гей Плыткевіч распавёў пра за-паведныя і маляўнічыя мясціны Беларусі.

— Прыродны комплекс «Чырвоны бор» ахоплівае два заказнікі на тэрыторыі Верхне-дзвінскага і Расонскага раёнаў. Уявіце: 300 метраў — балаціна, а пасля адразу ж — гара, потым — сасновы бор, альшаннік, рака, шмат азёр… Верхавое балота Ельня на думку спецыялістаў з’яўляеца самым вялікім ў Еў-ропе. Калі падымаешся вышэй, бачыш дзівосную прыгажосць. На гэтым балоце ёсць возера Ельня, возера Плоскае, казач-нае возера Курганістае. А на азёрах — мноства фантастычных астравоў!

На падсумаванне Сяр-гей Міхайлавіч падзяліўся на-віной пра адкрыццё новага ін-тэрнет-рэсурса www.planeta belarus.by

— Перспектыва — за но-вымі тэхналогіямі. На гэтым ты-дні мы адкрываем маштабны інтэрнет-праект “Планета Бе-ларусь”, які я рабіў два апош-нія гады. На ім будуць прад-стаўлены ўсе цікавосткі, туры-стычныя марштруты, сядзібы, звязаныя з дзейнасцю пісьмен-нікаў. Праз сайт можна будзе выбраць маршруты і месцы для адпачынку, замовіць і ап-лаціць іх. У будучыні гэты пра-ект будзе знакавым для нашай Беларусі. Апошнія 25 гадоў я займаюся прафесійным туры-змам і ведаю, як важны для краіны добры імідж. Можна будзе набраць на сайце любы аб’ект: царква ў Расонах, касцёл у Вушачах, возера Ізубрыца — і пачытаць гісторыю будынка, пабачыць, як ён зараз выглядае і знайсці, якія дарогі туды вя-дуць, дзе можна побач спыніц-ца. Вельмі сучасны рэсурс. Тэ-ксты стваралі аўтары нашага краязнаўчага выдавецтва. на-прыклад, з раённага цэнтра Бя-роза пісала Валянціна Казловіч. якая родам з гэтых мясцін.

Пра сваю сям’ю спадар Сяргей распавёў:

— Мая жонка Наталля з’яўляецца рэдактарам сайта «Дзікая прырода». У нас — сын і дачка. Дачка стала мастаком і робіць жаночыя капялюшыкі. Мы вырашаем еўрапейскую праблему, наш зяць — курд з Ірака.

Выстаўка “Нечаканая Беларусь” дэманструецца ў мастацкай галерэі «Атрыўм» Нацыянальнай бібліятэкі Бе-ларусі.

Эла Дзвінская,

фота Сяргея Плыткевіча.

 

З успамінаў Вандаліна Шукевіча1 

Голас з Рудніцкай пушчы

Адзін з эпілогаў паўстання

Дзякуючы Юзафу Шукевічу — пляменніку Вандаліна Шукевіча, мы атрымалі магчымасць надрукаваць фрагмент тэксту аб падзеях паўстання 1863 г., напісаны праз гады Ван-далінам Шукеічам на падставе ўласных успамінаў дзяцінства.

(Рэд. “Віленскага Кур’ера”).

 

У памятным для кожна-га мясцовага чалавека студзені 1863-га года амаль што не было зімы. Толькі трохі закранула яна сваім снежным крылом на-шу краіну і ўмацавалася дзесь далёка за Дзвіной і Дняпром, пакінуўшы зямлю голай і бру-днай, але не замарожанай, а загорнутай у шэрыя туманы, якія час ад часу разрывала яр-кае сонца, якое дасылала зямлі свае гарачыя пацалункі. Ста-рэйшыя людзі не памяталі та-кога цяпла ў гэтую пару і пры-пісвалі такую з’яву ласцы Пана Бога, які злітаваўся над тымі, хто пакінуў свае сямейныя аг-мені і самае дарагое ў жыцці, хто туляўся па лясах і ваяваў на баку святла пры гэтым цэ-лымі тыднямі не меў даху над галавой.

У красавіку вясна была ўжо ў самым росквіце, яна рас-сявала па зямлі, якая ўжо прач-нулася ад зімовага сну, свае ча-радзейныя дары і напаўняла людскія сэрцы надзеяй.

Надзея! Хто тады не меў яе ў нашым краі? Каму не мроіліся вялікія планы адбудо-вы сваёй дзяржавы? Бо, хто не марыў — той не меў веры …

«Гэтая труна, якая стаіць падпёртая рукой гі-ганцкага ката, разломіцца» 2. Хто не чакаў уваскрашэння! Але іншыя былі планы Ўсявы-шняга! Гром праходзіў за гро-мам, героі гінулі за ідэю і пакі-далі пасля сабе пустату, якую нельга было запоўніць. Нягле-дзячы на вялізныя высілкі ге-рояў, Святая справа не пера-магла.

Адна з першых сцэн гэтай гістарычнай трагедыі ра-зыгралася ў Лідскім павеце. Галоўным акцёрам драмы быў Людвік Нарбут, сын Тэадора, знанага гісторыка Літвы. І трэ-ба сказаць, што Людвік выка-наў даручаную яму ролю па-майстэрску. Згодна з меркаван-нямі спецыялістаў, ягоная так-тыка вайны была настолькі дасканалай, што яе потым вы-вучалі ў вайсковых школах як узор партызанкі. Быў ён тут майстрам, загартаваўся ў агні вайны на Каўказе, куды быў сасланы з віленскай гімназіі ў 1848 г. і 11 гадоў служыў ша-раговым жаўнерам, удзель-нічаў у больш, чым у 90 сутыч-ках і вялікіх бітвах. Вярнуўся дамоў, бо кроўю заслужыў афі-цэрскі чын. Ледзь паспеў адпа-чыць ад небяспечных вайско-вых спраў і прызвычаіцца да цяпла хатняга агменя, як Ай-чына, якая пачала ўставаць з труны, паклікала яго да зброі. Прызначаны кіраваць зброй-ным паўстаннем на Лідчыне ён збірае людзей і на Грамніцы, выконваючы свой абавязак, выступае з групай байцоў. Але я не маю намер пісаць гісторыю партызанскага руху, якім на працягу больш двух месяцаў кіраваў Нарбут. Хацеў бы то-лькі дзеля памяці нашага героя і яго сяброў падаць некалькі ўспамінаў з тых бурлівых дзён, якія засталіся нават у маёй дзі-цячай памяці.

Людская памяць нена-дзейная. Асабліва ў памяці дзі-цячых гадоў часта нават дроб-ныя дэталі могуць мець вялі-кую вагу, заціраючы больш значныя эпізоды і такім чынам ствараць невыразнае хаатыч-нае цэлае з якога час ад часу усплываюць розныя факты і фактыкі. У маёй памяці, перад усім, захавалася адчуванне на-пружанасці, якое ахоплівала мяне, калі я здалёк бачыў жаў-нерскую масу якая сунулася па дарозе ад чыгункі3. Гэтая жаўнерская маса рабіла ўра-жанне гіганцкай змяі, у якой зіхацяць на сонцы жалезныя шыпы — багнеты.

Я ведаў, што гэтая змяя паўзе, каб знішчыць нас, і страх ахопліваў маю дзіцячую душу, як быццам я бачыў постаць са-мой смерці! І дзіўная рэчы — не думалася пра пагрозу сябе аса-біста, хоць пагроза не раз была вельмі блізка бо паўстанцы не абміналі наш дом. Але я адчу-ваў што шэрая маса на дарозе — гэта смерць нашых братоў, а бляск багнетаў гэта маланкі накіраваныя ў нашых герояў, якія змагаліся за волю. Далей памятаю агідныя ўражанні вы-кліканыя гукам стрэлаў бітвы ў Лакштунцах4, потым глухія весткі пра паразу і рассеянне паўстанцаў, пра смерць Нарбу-та пад Дубічамі і нарэшце пра пахаванне ахвяр, енкі роспачы ўсіх дарослых.

Страчана надзея, цем-ра без променю агню, пекла.

Гэтыя ўспаміны міну-лага, нібы пералётныя птушкі, абселі мой розум. За ўвесь час не забылася гора аб забітых Злом, гэтым горам жылі старэй-шыя пакаленні, гора, таму што столькі сіл і энергіі, столькі ге-раізму пайшло марна! Бо коль-кі было неабходна гераізму, каб пайсці на смяротную справу, не маючы надзеі, што нават аса-бістая смерць створыць умовы для жыцця наступных пакален-няў. Такой надзеі Нарбут не мог мець, бо як прафесійны вайско-вец добра ведаў моц абодвух бакоў. Бачыў, што паўстанне не толькі не пашыраецца, але на-ват наадварот — гасне з кожным днём, што сілы з кожным днём змяншаюцца, а дапамога, якую чакалі, не прыходзіць. Але пры гэтым не падаў духам, змагаўся да апошняй кроплі крыві і ад-даў сваё жыццё за Бацькаўш-чыну. Сутычка ў Лакштунцах, гукі якой так адбіліся ў маёй дзіцячай душы, была адносна паспяховай. Бо толькі не ўт-рымаліся і адступілі перад рэ-гулярным войскамі, якія знач-на пераважалі, мелі нават гар-мату. Але ваявалі спраўна і значна прарэдзілі шэрагі рус-кіх. Таму іх не пераследавалі, і паўстанцы маглі адступіць ў балоты рэк Котры і Пелясы на поўдзень ад Дубічаў. Тут Нар-бут, адчуваючы сябе ў аднос-най небяспецы, дазволіў трохі адпачнуць пасля доўгіх і цяжкіх пераходаў, чакаў папаўнення з Троцкага павета. Не дачакаўся, бо 4 траўня выбухнула другая бітва, апошняя ў яго жыцці. Бітву пад Дубічамі добра не памятаю, ведаю толькі, што палкоўнік Цімафееў, высланы супраць Нарбута на чале ад-дзелаў гвардыі, стаяў каля На-чы, а потым пайшоў у Дубічы, дзе ён нейкі час затрымаўся пе-рад ударам па паўстанцах, якія атабарыліся паміж рэкамі і балотамі. Гэта прамаруджанне тлумачылася па-рознаму: ад-ны даводзілі, што яго трымаў страх няўдачы, бо не ведаў, якія сілы мае Нарбут і чакаў дапа-могі, іншыя тлумачылі прама-руджанне міралюбнасцю Ціма-феева, які не жадаў дарэмна ліць кроў сваіх жаўнераў і таму цягнуў час, каб даць Нарбуту час адступіць у бяспечнае мес-ца Гарадзенскай пушчы. За апошнюю версію кажа факт, з якога пачаўся бой: пасля трох ці чатырох дзён бяздзеяння не-калькі афіцэраў, лічачы, што паўстанцы далёка, выбраліся на лодках на паляванне і праз не-калькі вёрст уніз па рацэ неспа-дзявана наткнуліся на паўстан-ца. Той выстраліў і пабег да сва-іх, а афіцэры як хутчэй вярну-ліся ў Дубічы5. Адразу пасля гэтага рускае войска выйшла з Дубіч шукаць паўстанцаў. Пры пераправе цераз раку каля Ду-біч па вузкай кладцы ім ніхто не перашкаджаў. Жаўнераў праводзіў знаёмымі сцежкамі сярод балот селянін Базыль6  (павешаны потым паўстанцамі з атрада Віславуха)7. Так сал-даты дайшлі да паўстанцкага лагера. Бой быў кароткім. Па-сля першых стрэлаў Нарбут быў паранены ў нагу. Паплеч-нікі згрудзіліся каля яго і спра-бавалі вынесці з прастрэль-ванага месца. На гэта звярнуў увагу непрыяцель і менавіта на гэтай групе сканцэнтраваўся агонь салдатаў, амаль што ўсе паплечнікі Нарбута былі забі-тыя (менавіта гэты момант на-маляваны ў Андрыёлі)8. Загі-нуў Нарбут, якога неслі на ру-ках, загінулі Леан Краінскі з Грышанішак, Францішак і Аляксандр Бразоўскія з Гур-нофеля, што пад Васілішкамі, Уладзіслаў Жукоўскі з Лацка, Губарэвіч, Пётр Янкоўскі, Па-кемпіновіч, Скірмунт з Пін-шчыны, Ёдка з Петрашунцаў, Лукашэвіч з ваколіцы Мека-нцы, селянін Грэмза з вёскі Лі-пканцы і іншыя9. Рэшта паў-станцаў рассеялася па лясах і часткова патрапіла ў рукі ворага, часткова памерла ад ран і голаду, часткова далу-чалася да іншых паўстанцкіх аддзелаў. Але аддзел Нар-бута перастаў існаваць.

Пасля разгрому па-ўстанцаў, палкоўнік Ціма-фееў вярнуўся ў Дубічы і даў дазвол пахаваць палег-лых з набажэнствам. Гэты, для таго часу, людскі ўчы-нак прынёс яму сімпатыю. Па лесе былі падабраныя трупы паўстанцаў, перане-сеныя да мясцовага касцёла і зложаныя ў бабінцы.

Страшны, грозны, а таксама балючы быў выгляд пакутнікаў за свабоду, распра-нутых да кашуляў і ляжаўшых ў рад, нібы зжатыя смерцю сна-пы. Такая невымерная павага, такая веліч адчувалася ў гэтых постацях, што мы глядзелі на іх, як на святых, як на найлеп-шую частку нашага народа, якую страцілі назаўжды і з якой назаўжды будуць пахаваныя нашы надзеі і самыя прыгожыя мары.

Вестка пра дазвол паха-ваць герояў разышлася хутка і кожны паспяшыў да касцёла, і кожны прывёз усё неабходнае для цырымоніі пахавання. Лю-дзей было так шмат, што яны запоўнілі не толькі касцёл, але і ўсе могілкі, і адусюль да нябёс уздымаліся малітвы. Чуліся ен-кі і крыкі роспачы, гэтыя гукі плылі па хвалях блізкага возе-ра, шумелі бурай у блізкай пу-шчы і агромністай скаргай уз-дымаліся да скляпення нябёсаў, клічучы да помсты і ратунку народа, які гінуў. Усе ціснуліся ў натоўпе, каб хоць здалёк паба-чыць чорную панурую пірамі-ду з нябожчыкаў, якая танула ў зелені, затопленая плынямі святла і дыму ад кадзільніц. Кожны стараўся назаўжды за-помніць бледныя і змярцвелыя дарагія рысы, якія яшчэ зусім нядаўна жылі з запалам і лю-боўю да Айчыны. І прыняла іх парэшткі маці-зямля, якую яны так любілі, а людзі сваімі далонямі засыпалі іх вялікі,  як народная крыўда, дол. Толькі скончыўся балючы абрад, то-лькі раз’ехаліся апошнія ўдзе-льнікі пахавання, як прыйшоў іншы вайсковы аддзел з каза-камі, каб разагнаць сабраўшы-хся тутэйшых. Але спазніліся і таму, каб сцерці з паверхні зямлі след «бунтовщиков», то-лькі зруйнавалі курган над ма-гілай. Некаторыя з мясцовага люду апавядалі яшчэ горшыя рэчы, а менавіта, што ўначы труны былі выкапаныя і кіну-тыя пасярод возера. Зараз мес-ца, дзе магіла герояў, адзначана доўгай упадзінай з каменем, на якім надпіс «Леан Краінскі, 1863″, пасярэдзіне10. Пуста і глуха зараз у гэтым закінутым кутку нашай Радзімы, нічога не напамінае трагедыі, якая тут адбылася раней, і нават люд-ская памяць гэтыя светлыя воб-разы нашай гісторыі захавала ў выцвілых барвах …

 

Ці былі высілкі герояў марнымі?

Для паўнаты разумен-ня падзей у Лідскім павеце, да-зволю сабе дадаць яшчэ адзін эпізод, які адбыўся пры канцы бою пад Дубічамі. Адзін з удзе-льнікаў быў паранены ў  нагу, страціў шмат крыві, і перама-гаючы боль краўся ў  бок мяс-тэчка Забалаць. Паўстанец прылёг у лесе, каб набрацца сіл і пабачыў вайсковы аддзел з афіцэрам на чале, які ішоў у яго бок. Ні хвіліны не марудзя-чы, не думаючы пра наступ-ствы, ён выстраліў у афіцэра з пісталета і забіў яго. Жаўнеры кінуліся да паўстанца і літа-ральна ўзнялі яго на багнеты, пасля чаго вырашылі, што ге-рой загінуў і таму пакінулі  ў лесе, а цела афіцэра панеслі з сабой. Аднак, атрымаўшы ша-снаццаць ран, паўстанец не  па-мёр, яго знайшлі і перанеслі ў бліжні маёнтак. Ён выжыў, цал-кам выздаравеў і зараз ранамі, якія пакрываюць яго цела, мо-жа засведчыць праўдзівасць сваёй гісторыі11. Гэта адзін з шматлікіх фактаў, якія паказ-ваюць баявы дух, што жыў у мужных сэрцах нашых ваяроў за свабоду і ўздымаў іх да вы-шыняў сапраўднага гераізму. Наша павага ім за пралітую кроў, за ахвяры якія яны панес-лі дзеля Бацькаўшчыны. Пава-га да пакутнікаў якія загінулі з-за любві да свабоды. Хай па-мяць пра іх застанецца ў на-ступных пакаленнях, а пралітая кроў, нібы вясеннія плыні, хай угноіць глебу нашага духу, якая страціла ўрадлівасць пад цяжарам няволі і падрыхтуе яе да прыняцця божага пасеву.

Пераклад

Леаніда Лаўрэша.

 

 

1 Kurjer Wilenski № 22 (2912), 24 stycznia 1934.

2 «Ze grob ten peknie, co stoi wsrоd swiata przyparty reke olbrzymiego kata» — радок Зыгмунта Красінскага (Zygmunt Krasinski).

3 У 1860-1862 гадах праз паўночна-заходні ўчастак Лідскага павета была пракладзена чыгуначная лінія Санкт-Пецярбург-Варшава праз Вільню, на якой былі пабудаваны стан-цыі Вільня, Ландвараў, Руднікі, Алькенікі, Араны, Марцінканцы, Парэчча і Гародня. Гэтая чыгунка актыўна выкарыстоўвалася ўладамі для перавозкі войск.

4 Ва ўрочышчы Лакштунцы адбываліся фінальныя падзеі бітвы пад Кавалькамі 20 красавіка 1863 г. Удзельнік паўстання Міхал Эльвіра Андрыёлі пісаў пра гэта: «Акружаныя і зацісну-тыя маскалямі, якія мелі за справу гонару разбіццё аднаго ад-дзела, што меў славу на Літве, цэлую ноч адступалі без дарог, змучаныя, галодныя, замёрзлыя. Ксёндз Гарбачэўскі, Краінскі, Нарбут і праваднік са свечкаю ў руках шукаюць дарогі па пушчы. Мы парамі, хістаючыся ад стомы і сплючы на маршы, чапляю-чыся за калоды і вываратні, сунемся следам за агеньчыкам. Бываюць хвіліны, што нашы праваднікі губляюцца ў вялізарнай пушчы, кажуць аддзелам спыніцца, а самі разыходзяцца шукаць слядоў дарогі: тады адны стоячы, другія прысеўшы, іншыя абапёршыся зноў засынаюць чуткім сном. Зноў каманда: «Руш», — і цягнецца сонная, змучаная дружына.

Пад раніцу, пераканаўшыся, што кружым вакол, кідаем асцярожнасць і галодныя спыняемся недалёка ад хаты лесніка ва ўрочышчы Лакштунцы. Пра выбар пазіцыі няма гаворкі. Бо мы думаем, што маскалі, збітыя нашым начным бадзяннем, пакінуць нас у спакоі. Затрымаліся ў сярэдзіне вялізнага лесу, маючы за сабой балота, а перад вачамі невялікую прасеку, цераз якую вілася сцежка да лесніка. Сонца пачынае прыпякаць, пад адзінаццаць раніцы становіцца горача. Кожны размясціўся, як мог, захоўваючы, аднак, баявую лінію, павернутую фронтам да прасекі. Адны спяць, другія ядуць, іншыя выграваюцца на сонцы, некаторыя чытаюць кніжкі альбо лісты.

Каля другой пазіцыі ад паўдня зменены пікеты, цішыня ў лагеры нечуваная, чуцён піск мух і камароў. Нарбут на хвіліну адышоў за зараснік, звыклая пільнасць на гэты раз аслабла, цяпло і стома апанавалі ўсімі.

Раптам стрэл здалёку, а за ім два іншыя: «За зброю, за зброю!». Нарбут ужо паміж намі. Забурліла, як у катле, падхоп-ліваюцца задрамаўшыя… пытанні, неспакой, замяшанне. Толькі начальнік спакойны, гаворыць пасунуцца наперад на 300 крокаў і заняць баявую лінію па трое ўздоўж краю лесу і прасекі.

Пераканаліся тады, што можа халодная адвага аднаго чалавека. Усе, хвіліну назад трывожныя, неспакойныя, гатовыя ўцякаць, зараз прытомныя, зручна пазаймалі прызначанае сабе месца. Касінеры з афіцэрам у баявой калоне залеглі праз 200 крокаў за стралкамі. Тыя ж, хаваючыся за пнямі і ў кустах, галавой наперад з руляй перад сабой і пальцам на спуску, чакалі каманды да стральбы, а здалёку ўжо гралі маскоўскія трубы баявы сігнал: «Рассыпались молодцы! За камни, за кусты, по два в ряд!» Знаёмы той сігнал дагэтуль гучыць у вушах. У лесе, дзе кожны куст, кожнае дрэва хавае засаду, дзе ніколі нельга палічыць непрыяцеля, дзе кожнаму здаецца, што толькі ён і некалькі бліжэйшых яшчэ бароняцца, а рэшта ўжо ўцякла, дзе рэха сто разоў паўтарае стрэлы і рык маскалёў, а небяспека, здаецца, атачае з усіх бакоў — вайсковая труба робіць немалое ўражанне. «Пане Пілецкі, — гукае Нарбут, — вазьмі 10 чалавек і руш на рэкагнасцыроўку, — а праз хвіліну: — Калі ласка, не рызы-куй». Пілецкі, былы студэнт Пецярбургскага ўніверсітэта, смелы, талковы, разважлівы, а прытым ветлівы і далікатны хлопец, быў улюбёнцам усяго аддзела. Яму то Нарбут давяраў найрызыкоўнейшыя справы, пэўны ў тым, што той з іх смела і разважліва выйдзе.

Пасля адходу Пілецкага наступіла ціша, якой нават маскоўская труба не прарывала. Толькі сэрцы біліся хутчэй. Нарбут перабягае ўздоўж усёй лініі з шашкай у адной і шапкай у другой руцэ, спыняецца, слухае і зноў выглядае, ці ўсе на месцы.

Страшную цішу неспадзявана разрываюць гукі некалькіх стрэлаў, загралі трубы, і даляцела: «Ура-Ура», якое лес падхапіў і на тысячу таноў паўтарыў. Зашамацелі кусты, і з стрэльбамі, якія яшчэ дыміліся, выскачылі нашы рэкагнасцыроўшыкі. Твары белыя, дыханне прыспешанае: «Пане начальнік! Ідуць шасцёр-камі, лінія велізарная, займаюць крылы!» — “Добра! На месца! Ціха… ніякіх галасоў! Хто крыкне — расстраляю! Страляць прыцэльна! Чакаць, пакуль не загадаю! Каб мне ніхто не піскнуў!” А ад стрэлаў маскоўскіх здавалася, што ломіць лес, кулі капаюць зямлю. Ужо сям-там чуваць: «Езус, Марыя! Правядзіце мяне на воз!» Але загадана не страляць. І кожны сэрцам, што гучна б’ецца, з стрэльбай наперад чакае, пакуль яму пакажацца маскаль.

Гулка грыміць лес. Стрэлы і крыкі ў 100 раз гусцейшыя і бліжэйшыя, ломяцца галіны, чуваць рух цяжкай масы. Праз хвіліну ўбачым маскоўцаў, а перад намі прасека, ціхая, аблітая сонцам.

Замігалі шэрыя шынялі, бліснула зброя і белыя акруглыя аблочкі на фоне лесу. Маскалі займаюць супрацьлеглы край прасекі. Хаваюцца за дрэвы, але наперад, нягледзячы на загады афіцэраў, не рухаюцца. Відаць, іх непакоіць ціш з нашага боку. Нарэшце з трэскам і стрэламі рухаюцца шасцёркамі. Была то хвіліна збавення, сэрцы біліся гвалтоўна, яшчэ 40 крокаў і вытнуць у штыкі, але раздаўся знаёмы нам моцны голас: «Агонь, хлопцы, усёй лініяй!» І ад канца да канца праляцеў выбух больш сотні стрэлаў, а потым ціша і дым.

Не граюць трубы, маўчыць «Ура!».

— Добра, добра, спраўна, набіць зброю, востра, хлопцы! — гукае расчырванелы Нарбут, абабягаючы ўсю лінію.

Зноўку граюць трубы, і чуваць маскоўская каманда, зноўку грымяць стрэлы і: «Ура, вперёд, ребята!». Ломяцца кусты. Прымушаныя, гнаныя сілай паслушэнства, кідаюцца маскалі галавою ўніз з штыкамі наперад. Ужо, ужо сядзяць нам на карку. Яшчэ хвіліна — і ўсе кінемся наўцёкі. Але на выгук: «Агонь, прыцэльна!» запаляюцца 150 стрэльбаў на нашай лініі. Воблака дыму закрывае ўсё, уціхае трэск, чуваць толькі енкі параненых і канаючых з абодвух бакоў.

Але не доўга трывае цішыня, падходзіць падмога. Зноў заенчыў лес, стрэлы, крыкі, паніка… Даём агню некалькі разоў, яшчэ трымаемся. Раптам пабегла левае крыло, зламанае наці-скам маскалёў, стараемся ўтрымацца, але ўжо позна. Кідаемся направа, за малое балотца, дзе ўсё фармуецца вакол начальніка. …Агонь аддаляецца, чуваць толькі адзіночныя стрэлы, галасы ціхнуць, лес замаўкае, ціша, але як яна адрозніваецца ад раней-шай. Бітва скончылася. Пунцовае сонца села за лесам. Здалёк даходзіць да нас глухі шум размоў, водгалас трубы і ад часу да часу далёкі стрэл. Ноч…» — Цыт. па Суднік Станіслаў. Людвік Нарбут // Наша слова № 37 (1084) 12 верасня 2012 г.

5 Па рускай версіі, для пошуку паўстанцаў, быў пасланы на другі бераг выведнік. Вярнуўшыся, ён расказаў, што за ракой ёсць пікет паўстанцаў. Выведніку з мясцовых не асабліва давяралі, і таму штабс-капітан Рэнвальд, камандзір 1-й стралковай роты, вызваўся праверыць гэтае данясенне. Пераапрануты паляўнічым, ён ўзяў з сабой стрэльбу і сабаку і, сеўшы ў човен, загадаў двум веслярам, таксама ўзброеным стрэльбамі, плыць уніз па рацэ. Пад’ехаўшы да таго месца, дзе першы выведнік бачыў пікет, афіцэр выйшаў з лодкі і пачаў аглядаць процілеглы бераг, быццам бы адшукваючы дзічыну, і неўзабаве ўбачыў пікет інсургентаў. Складзеныя ў сошкі стрэльбы з развешанай на іх бялізнай даказвалі, што паўстанцы не чакалі з’яўлення выведніка. Аднак вартавы заўважыў Рэнвальда і прыцэліўся ў яго, тады афіцэр хутка знік з берага, дабег да чоўна і паплыў да сваіх. — Гл: па История Лейб-гвардии Павловского полка. СПб., 1890. С. 418.

6 Па іншай версіі — Адам Карповіч. Менавіта з дапамогай падкупленых сялян Адама Карповіча і Антона Талікоўскага (ці Талочкі), былі знойдзены сляды інсургентаў і потым здраднік Адам Карповіч ад сялян дазнаўся, што аддзел Нарбута знахо-дзіцца ў Дубіцкай пушчы каля возера Пеляса і данёс Цімафееву — Гл.   Karbowski W. Ludwik Narbutt. Zyciorys wodza w powstaniu styczniowem na Litwie. 1935.  S. 111-119.

71 чэрвеня па прысудзе Нацыянальнага Ўраду ў вёсцы Мантаты быў павешаны Адам Карповіч. Потым былі запісаны апошнія словы Карповіча, і мы ведаем на якой мове паўстанцы размаўлялі паміж сабой. Калі інсургенты шукалі вяроўку, каб павесіць здрадніка, ён сказаў ім літаральна наступнае: «Паны, нашто шукаеце вяроўку, я маю дзяжку, тай павесьце», у поль-скім тэксце кнігі за гэтымі словамі, запісанымі лацінкай, ідзе пераклад на польскую мову. Здраднік вісеў два тыдні перад ха-тай Баневіча ў Мантатах, пакуль яго не знялі рускія салдаты. — Гл. Karbowski W. Ludwik Narbutt.  … S. 128-130.

8 Вакол Нарбута сабралася групка самых верных байцоў. Яны адыходзілі, падтрымліваючы камандзіра і адстрэльваючыся. На гэтую групку быў накіраваны агонь большай часткі салдатаў. Амаль што ўсе, хто быў разам з Нарбутам, былі забіты. Апошнімі да палкоўніка падбеглі Уладзіслаў Клімантовіч і Севярын Яку-боўскі, яны і пачулі яго апошнія словы: «Dulce est pro patria mori» («Салодка памерці за Радзіму»).

9 Паўстанцы, загінуўшыя пад Дубічамі:

  1. Нарбут Людвік, 32 гады;
  2. Бразоўскі Аляксандр, 32 гады, лекар з Гурнофеля;
  3. Бразоўскі Францішак, 35 гадоў, жыхар Гурнофеля;
  4. Грэмза Казімір, 25 гадоў, селянін з Ліпкунцаў;
  5. Губарэвіч Стэфан, 35 гадоў, жыхар Галавічполя;
  6. Ёдка Станіслаў Ян, 22 гады, жыхар Петрашунцаў;
  7. Краінскі Леан, 35 гадоў, жыхар Грышанішак;
  8. Пакемпіновіч Юзаф, 22 гады, студэнт Кракаўскага ўніверсітэта;
  9. Паплаўскі Уладзімір, 28 гадоў, жыхар Капцюха;
  10. Скірмунт Тамаш, 30 гадоў, з Піншчыны.
  11. Тарашкевіч Ігнат, 38 гадоў, фельчар з Ліды;
  12. Жукоўскі Уладзіслаў Вандалін, 27 гадоў, жыхар Лацка.
  13. Адам, прозвішча невядомае, сябар Нарбута.

10 Успаміны напісаны да 1914 г. 70 гадоў магіла паўстанцаў выдзялялася толькі адным каменем з надпісам «Ляан Краінскі, 1863″, які ўсталявала сям’я аднаго з 13 пахаваных тут паўстанцаў. У 1933 годзе, па ініцыятыве жаўнераў і афіцэраў 76-га Лідскага палка пяхоты ў Дубічах паставілі помнік памяці Людвіка Нарбута і палеглых паўстанцаў. Сродкі на яго пабудову былі сабраны спецыяльным Камітэтам Лідчыны, на чале якога стаяў генерал Эдвард Рыдз-Сміглы. Праект помніка выканаў Фердынанд Руш-чыц. У падножжа помніка закапаны пастамент помніка Мураўёву — Вешальніку, які быў пастаўлены расейскімі ўладамі ў Вільні ў 1888 годзе да 25 угодкаў задушэння паўстання. Сам помнік быў вывезены з Вільні расейцамі ў 1915 годзе перад наступленнем нямецкіх войскаў, а пастамент тырчаў на пляцы Напалеона ў Вільні да 1933 года.

11 Верагодна, гаворка ідзе пра Пятра Паплаўскага, пра яго — у наступных мемуарах.

 

Валер Санько

Свецяць сонца і прыкметы

(Працяг. Пачатак у папярэдніх нумарах.)

Маскоўскае княства стала царствам, за пяцьсот га-доў бесперапыннай экспансіі заваявала і русіфікавала мно-ства народаў і плямён Залатой Арды — фінаў, якутаў, буратаў, тувінцаў, чувашоў, мардвы, комі… Усе яны належаць роз-ным чалавечым расам. Да іх усіх паняцце старажытнарус-кай народнасці не адносіцца, а для беларусаў і ўкраінцаў ад-носіцца. Чаму? Адказу няма.

Варагі — дружыны фрызаў, готаў, заходніх славян — стварылі Варажскую Русь. Некалькі стагоддзяў пасля Вя-лікае Княства Уладзімірскае, створанае варажскімі князямі Кіева, стала перацягваць на ся-бе назву русіны, русічы. Што раней называлася ардынскім пачалі называць цяпер рускім. Масква была улусам Арды, а не Руссю, як усё часцей яе на-зывалі рускія карамзіны.

У нашых продкаў былі паняцці ліцвін, жмудзін, русін, маскавіт. Паняццяў літовец, украінец, беларус, рускі нао-гул не існавала. Выдумалі адзі-нае рускае племя, нібыта існа-валае да заваёвы Уладзіміра-Суздальскае княства, хаця да 1772-1795 гадоў так званыя рускія ніколі не былі ў складзе Масковіі. У ліцвінаў былі свае княствы — Полацкае, Смален-скае, Турава-Пінскае…

Па словах вялікіх гісто-рыкаў Мікалая Карамзіна і Уладзіміра Ключэўскага, Сяр-гея Салаўёва, у цэнтральнай і паўночнай Расіі рускіх у той час абсалютна не было. У дыя-лектах рускага племені былі: у беларусаў балцкі, у рускіх — фінскі, у ўкраінцаў — сармацкі, у чэхаў — кельцкі, у балгар — цюркскі, у ляхаў і славакаў — сармацкі, у лужычцаў і мазу-раў — балцкі субстрат. Толькі нязнакі купляюцца на пуста-квецце доказаў рускай права-слаўнай царквы, што іх царкоў-наславянская мова старажыт-наруская. Гэта вымерлы сало-нскі дыялект (VIIІ — XI ст.) Ма-кедоніі. Ніколі Руссю Македо-нія не была. У Румыніі, Мал-давіі старажытнаславянская мова ніколі не была рускаю. На сла-вянскую мову могуць пе-райсці Казахстан і Туркмені-стан, але іх цывілізацыя ніколі не была рускаю, ніхто не спра-чаецца. Даўнейшасць трэба ўсе-бакова вывучаць.

Чалавек абавязаны па-мятаць мінулае сям’і мінімум да шасці пакаленняў, як кожны жывы абавязаны даглядаць ма-гілы родных.

Паўторы ў Аляксея Бялько, непазбежныя паўторы. Этрускі ўнеслі вялікія змены ў Свет-Першакраю. Іх мова стала асноваю санскрыту, ка-торы паводле выказаў мноства еўрапейскіх вучоных, стаў пра-маці індаеўрапейскіх моваў.

Мы, этрускі, дапамаглі ўстанавіцца кушанам і шуме-рам, магутнай цывілізацыі шу-мерскага царства. Багі этрус-каў не проста падпарадкоў-валіся Сонцу, іх салярнае кола прызналі ўсе народы. Прата-грэцкія плямёны — пелазгі — на-зывалі ліцвінскі хлеб паляні-цамі. Менавіта этрускі памаглі ўкараніцца Венедыі і Этрурыі нашмат раней за Рым. Паўсю-дзілі служэнне волі, сілы, здо-льнасці магутнага Сонца на ва-кольных.

Людзі поўначы, блакіт-навокія, праманосыя, лабас-тыя, русявыя — хадзілі ў вялікія марскія паходы, будавалі хра-мы. Іх тонкіх вышыванак і хут-кіх лодак баяліся грэкі і візан-тыйцы. Этрускаў, венедаў і скі-фаў шырока наймалі ў войска. Менавіта яны ішлі ў першых калонах-лініях войск вялікага Аляксандра. Яны трапілі ў гіс-тарычныя хронікі, у тым ліку ў Біблію пад назваю марскіх народаў. Захапляе іх веліч і ге-раізм, праца і вынаходлівасць, магутнасць распаўсюджання.

Шкада, тысячагоддзя-мі пласты гісторыі даследуюц-ца слаба, асабліва гісторыя эт-рускаў, арыяў, венедаў, жыха-роў культуры Трыполля. Нас прызнавала мноства самастой-ных плямёнаў і родаў — пелазгі, лялягі, далянцы, бодрычы, по-пелі, македонцы, венеды, обры-чы, траянцы, парусы… Мы трымалі ў еднасці і тамтэйшай гістарычнай культуры многія народы.

У сеяве вякоў і тысяча-годдзяў з дапатопных часоў высвечваецца народ з дванац-цаці тысячагадовай гісторыяй — этрускі, гіпербарэйцы.

Чаму мы пра гэта не крычым на ўвесь свет?

Мы ўсе асцярожні-чаем, злуе доктар Аляксей Бя-лько.

Так, у яго не строгая навуковая выверанасць фак-туры, але пра ўласнае былое, нават дамысленную гісторыю, ён гаворыць.

Хто быў у сярэдзіне клубка народаў?

Паўтару — мы! Ліцвіны, укры падтрымлівалі ствараль-нікаў вялікай Веденіі, Венецыі, Этрурыі, папярэднікаў Рым-скай імперыі, нашыя продкі давалі ўсім літары, грамату, кола.

Некалі цяперашнія чэ-хі, палякі, ліцвіны (не літоўцы) былі адным брацкім народам. Колішнія ўгра-фіны і татары, заснавальнікі Масковіі, пазы-чылі ў гэтых народаў назву, праз Македонскую культуру — старацаркоўную мову.

Энергетыку язычніцкіх плямёнаў і родаў хрысціянства не змагло адрынуць, перапла-віла, хрышчэнне памагло даў-ніну прысабечыць. Менавіта таму далёкія манахі і князі сталі доктару Аляксею Бялько на-шмат бліжэй, чым многія ця-перашнія так званыя бара-цьбіты за волю, якія не вядуць барацьбу з гістарычнай павяр-хоўнасцю, за яднанне белару-саў, за іх рэдкія яхантавыя вог-нікі — словы, родную мову.

Крыжаносцы нішчылі аплот хрысціянства, Візантыю, двойчы рабавалі Канстанціно-паль з грабежніцкага хапуну і падтатурквання рымскіх папаў, а ў выніку знішчылі сябе, ма-гутную і асветную палову хры-сціянства — Візантыю — спара-дзілі, а пасля ўмацавалі мусу-льманскую канфесію.

Не забудзем, татарская арда ў Азіі і на Волзе не была спярша ісламскаю, як не былі мусульманскімі Егіпет, Ірак, Лівія.

Любая вайна ў сярэднія вякі пакрывалася рэлігійным флёрам.

У ВКЛ галоўны дэвіз — роўнасць, вольнасць, незалеж-насць, у Кароне Польскай — вольнасць, роўнасць, неза-лежнасць. Быццам усё блізка і ясна, хаця паводле Францішка Скарыны, ліцвінаў будуць ад-нолькава моцна душыць па-ралельна нашмат меншая Ка-рона і яшчэ меншае Маскавіц-кае Княства. Яны нахапаліся ліцвін-скай/беларускай зямлі, гарадоў, прыкмет, песняў, фа-льклору і ўсё мала. Усё вучаць нас, прынамсі хочуць вучыць.

На Беларусі у 15-18 стагоддзях шляхты 12%, у ін-шых краінах Еўропы 1-2%, асабліва мала ў Расіі. Менавіта таму тапталася беларускае два-ранства, маскавітамі ўсяляк прыцяснялася пасля сілавога далучэння ВКЛ да Расіі (1795).

19.10.1831 быў царскі Указ пра даказванне дваран-ства. Кожны абавязаны пра-даставіць арыгінал дакумента пра атрыманае шляхецтва. Ко-піі, пасведчанні сведкаў, рашэн-ні павятовых соймікаў не пры-маліся. Пачалі ўжывацца тэр-міны: «Не принадлежащие в крестьянство», «Недоказанные дворяне», «Внесословные», «Однодворцы», «Мещане», «Хлебопашцы». Такія станы людзей асабліва закранулі Бе-ларусь, Украіну.

Прыезджыя рускія святары і мясцовыя беларус-кія заходнерусісты пад апраў-данне рускіх гістарычных ку-льтурных рэлігійных абста-вінаў прапаведуюць: Беларусь — гэта расійская цывілізацый-ная прастора. Абвяргаць іх ня-ма сэнсу. У людзей абсалютна розныя ўяўленні пра Айчыну. Для заходнерусістаў айчына — Расійская імперыя, СССР, РФ. Многія адукаваныя беларусы, хоць тут нарадзіліся самі і ба-цькі іхнія, пад націскам агуль-най павярхоўнай прапаганды Маскоўшчыны і ўласных за-ходнерусістаў зачастую пачу-ваюцца чужынцамі. Як раней пры царах іхнія дзяды не мелі тут сваёй радзімы, так цяпер іхнім праўнукам на школьных і студэнцкіх партах даводзяць, што тут у іх усяго малая радзі-ма. Талкуюць пра сапраўдную айчыну, Маскоўшчыну, а не Беларусь.

(Заканчэнне ў насту-пным нумары.)

 

Па Віцебшчыне са слынным краязнаўцам

Радзімазнаўства — мудрая навука,

Радзімазнаўства, як у забыцці,

Ідзе, каб сцежку ісціны знайсці.

(Рыгор Барадулін.)

 

У Год малом радзімы мы сустрэліся з нястомным да-следчыкам роднага краю — спа-даром Міколам Піваварам, які жыве ў мястэчку Лужасна пад Віцебскам.

Мікалай Васільевіч больш за 20 гадоў комнлексна даследуе Віцебшчыну, аддаю-чы перавагу гісторыі і культу-ры краю, экалагічнаму стану і ахоўваным тэрыторыям, жыц-цю і дзейнасці землякоў, рас-працоўцы турыстычна-края-знаўчых маршрутаў у навакол-лях Віцебска.

ГА «Гісторыка» не ад-нойчы запрашала ўсіх ахвотных адправіцца з вядомым края- знаўцам па захапляльным мар-шруце: Віцебск — Астроўна — Бешанковічы — Дабрыгоры — Двор Нізгалава — Свяча — Бачэй- кава — Іванск — Чашнікі — Цяпіна — Лукомль — Новалукомль — Чарэя — Белая Царква — Сялява — Віцебск.

А ў іншы раз падаро-жнікі аглядалі разам са спада-ром Міколам замчышчы ў Друцку, Копысі, Оршы, Сма-лянах, даведваліся, якім быў Віцебск у XII стагоддзі ды ў іншыя часы.

За апошнія гады Міка-лай Васільевіч праявіў сябе як аўтар больш за 40 артыкулаў у міжнародным, рэспублікан-скім, рэгіянальным навуковым друку, 50 артыкулаў на края-знаўчую тэматыку ў «Краязна-ўчай газеце», «Народным сло-ве», »Віцьбічах», » Віцебскім рабочым».

Спадар Мікола прымаў удзел у стварэнні гістарычнай экспазіцыі выставачнага цэнтра ў Віцебску «Духаўскі круглік», За гэта яго ў горадэе любяць і шануюць. Ён — аўтар перасоў-ных выстаў “Наш край” (1999, Лужаснянская гімназія), «Не-чаканыя ваколіцы» (2009, «За-дзвінне» ВРГКМ), «Гонар і слава Прыдзвінскага краю». Кандыдат гістарычных навук, настаўнік Віцебскага кадэцкага вучылішча і выкладчык Віцеб-скага педуніверсітэта імя Ма-шэрава Мікалай Півавар рас-працаваў і выдаў больш за 10 буклетаў, прысвечаных нава-коллям горада над Дзвіной. I  стаў распрацоўшчыкам і ства-ральнікам сайта «Наш край: наваколлі Віцебска» (www.kraj. vitebsk.net,1999, 2003). Ён стварыў базу звестак, якая ўтрымлівае гісторыю пра пом-нікі даўніны, славутых эемля-коў, пісьмовыя гістарычныя крыніцы, персаналіі краязнаў-цаў Віцебшчыны.

— Мікалай Ваальевіч, раскажыце, калі ласка, трош-кі пра сябе. Вы нарадзіліся ў Лужасне ў 1971 годзе?

— Як кажуць, дзе нара-дзіўся, там і згадзіўся. Я вырас у сям’і настаўнікаў і з маленства вельмі любіў чытаць, асновай майго інтэлектуальнага багажа быў часопіс «Наука и жизнь». У нашай сям’і ён захоўваўся з 1969 года. З дзяцінства я пра-водзіў шмат часу ў лесе і ў полі. Ведаў назвы ўсіх раслін і склаў слоўнік на розных мовах. У школе я вельмі любіў геагра-фію і гісторыю. 10 клас закан-чваў у Мазалава ў 1988 годзе. У 1993 годзе скончыў гістфак з замежнай мовай Менскага дзяржаўнага педагагічнага ін-стытута імя Горкага. Пачаў працаваць у Лужаснянскай гімназіі і зноў вярнуўся туды ж пасля службы ў войску, у 103-й асобнай гвардзейскай брыгадзе.

— У Вашых вучняў з Лужаснянскай гімназіі для таленавітых і адораных дзя-цей з Віцебскай вобласці быў вельмі высокі рэйтынг пасту-плення ў навучальныя ўстано-вы Беларусі і Расіі.

— У мяне было сем пе-раможцаў рэспубліканскіх алі-мпіяд. Класы матэматыкаў (на-роднага настаўніка Міхаіла Во-лкава) і біёлагаў былі вельмі моцныя. Калі дзеці вучыліея ў гімназіі, з маіх вынускнікоў шмат хто пайшоў на гістфак БДУ.

Я паўжартам выдзя-ляю чатыры дэфініцыі края-знаўства: навуковая дысцып-ліна, грамадскі рух, школьнае краязнаўства, і апошняе — заня-так у вясковай школе з дзецьмі, каб не спіцца. Дзецям заўсёды хочацца дазнацца, што дзесьці па суседству ёсць царква, дзе-сьці — курганы, камень кахання, радзіма герояў. I аказваецца, што памятных мясцін значна больш. Мне запомніўся адзін такі паход на вёску, калі мы знайшлі самую старажытную, вялікую хвою на Беларусі вы-шынёй 28 метраў і ўзростам у 200 гадоў. Для нас гэта быў не-звычайны помнік прыроды, а для кагосьці ён значыў усяго два прычэпы дроў (і я з гэтага абураўся). Першая кніжка вый-шла ў мяне саматужна ў 2002 годзе і называлася «Турысцкія экскурсіі і паходы ў наваколлях Віцебска».

— Вы даглядалі і аспіс-валі Лужаснянскі дэндрапарк, непаўторную прырадную тэ-рыторыю.

— У наваколлях Лужа-сна растуць расліны, якія зане-сены ў Чырвоную кнігу Бела-русі. Дэндрапарк займае пло-шчу 8,8 гектараў, ён знахо-дзіцца ў міжрэччы Заходняй Дзвіны і вусцевай часткі заход-няга берага рэчкі Лужаснянкі. У парку сабрана жывая калек-цыя дрэваў і кустоў: цягнуцца кляновыя, ліпавыя, бярозавыя і ясеневыя алеі, растуць манч-журскі, грэцкі і чорны арэх, белая піхта, бук. «Хросным бацькам» дэндрапарку быў М.Т. Ражкоў, выкладчык Лу-жаснянскага сельскагаспадар-чага тэхнікума.

— Вы адшукалі і паказалі сваіч вучням шмат помнікаў прыроды Віцебшчыны.

— Сапраўды, у цэнтра-льным парку Бешанковічаў расце старадаўні дуб, якому больш за 300 гадоў. Па архіў-ных звсетках, пад ім адпачываў Напапеон Банапарт. А ў вёсцы Мазалава ёсць цэлая алея ду-боў-волатаў і высачэзных тапо-ляў, якім больш за 150 гадоў.

— Укнізе «Краязнаўцы Віцебшчыны» Вы сабралі зве-сткі пра сучасных даследчыкаў гісторыі і культуры роднага краю, Вашых аднадумцаў: Георгія Штыхава, Аду і Міха-ся Райчонкаў, Уладзіміра Скра-батуна, Алеся Мемуса і іншых.

— Гэта кніжка пісалася дзесяць гадоў, быў ахоплены даследваннямі 21 раён. Адной-чы я спытаў у незнаёмага ча-лавека пра расліну: ці гэта ку-раслеп лясны, ці дуброўны? Аказалася, што сустрэты мной чалавек быў эколаг і краязна-вец, кандыдат біялагічных на-вук Анатоль Максімавіч Да-рафееў, першы міністр экалогіі незалежнай Беларусі, аўтар Чырвонаіі кнігі Віцебскай воб-ласці. Потым ён параіў мне па-ступаць у аспірантуру.

Аднойчы я прыехаў да Полацкага краязнаўца Уладзі-міра Глушкова. Ён з братам і праўнучкай Івана Хруцкага выявіў месца пахавання вя-домага мастака і браў удзел у яго добраўпарадкаванні. А Георгі Штыхаў прыязжаў да нас у Лужасна на раскопкі Га-радзішча.

Бацькам сучаснага бе-ларускага краязнаўства можна лічыць гісторыка, археолага, музеязнаўца і фалькларыста Генадзя Аляксандравіча Каха-ноўскага (1936-1994). Ён пра-цаваў дырэктарам Менскага абласнога краязнаўчага музея ў Маладзечне ў 1964-1981 га-дах, навуковым супрацоўнікам інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР (1981 — 91), у Нацыяна-льным навукова-асветніцкім цэнтры імя Ф. Скарыны. (1991). Быў ініцыятарам ства-рэння і старшынём беларус-кага краязнаўчага гаварыетва (1989). Ён сустракаўся з Ула-дзімірам Дубоўкам, Канстан-цыяй Буйло, Мікалаем Улаш-чыкам. З-за сваёй патрыятыч-най пазіцыі ў канцы 1960-тых гадах ён быў абвінавачаны ў нацыяналізме, звольнены з працы. Толькі дзякуючы ўмя-шанню Генадзя Бураўкіна, Ян-кі Брыля і Міхася Ткачова, ён быў адноўлены на працы.

Мая дысертацыя назы-валася «Краязнаўства Беларусі з 1961 па 1991 год». Кніга вый-шла ў форме манаграфіі. Ця-пер краязнаўства страціла цэн-зуру, ідэалагічную абмежава-насць. Да абароны маёй працы я напісаў кніжку “Даследчыкі Полацка-Віцебскай даўніны XVI стагоддзя — 1944 г.». Ака-залася, што існавала вялікая колькасць такіх асобаў. Мне захацелаея працягнуць гэтую працу. Я бы пісаў яе і зараз, бо пра кожнага чалавека можна скласці больш за дзесяць ста-ронак. Я ведаў, што ў Полацку ёсць цікавейшы даследчык Сяргей Мікалаевіч Глушкоў і я прыехаў да яго. Гэта фенаме-нальнейшая асоба, выслухаў-шы яго, я прапусціў адзін і другі цягнік, і застаўся на на-ступны дзень, Ен праводзіць росшукі і вывучэнне каменных крыжоў, сакральных валуноў, капішчаў, збірае легенды, па-данні, вывучае тапаніміку го-рада і ваколіц. Папулярызуе звесткі пра землякоў і выдат-ных асоб, звязаных з Полаччы-най, вывучае геалагічныя пом-нікі прыроды.

Пры падрыхтоўцы ад-ной з кніг важнай для мяне была дапамога Віталя Скалабана. Ка-лі матэрыял быў ужо звярста-ны, ён параіў мне з новай кнігай пайсці ў друкарню. Такім чы-нам, кніжка аказалася больш дасканалай.

Важным для мяне было знаёмства з Алегам Васільеві-чам Куржалавым. Ён вучыўся на гістфаку БДУ разам з Ула-дзімірам Арловым і працаваў на пасадах, звязаных з края-знаўствам з 1979 года. У пер-шай налове 1980-тых гадоў з пачаткам руйнавання старой забудовы Віцебска, ён выказ-ваўся супраць знішчэння ахоў-ваных аб’ектаў, у 1984 удзель-нічаў у працы па выратаванні Віцебскай Пакроўскай царк-вы.

На працягу 1990-пача-тку XXI стагоддзя ён стаў арга-нізагарам школьнага кразнаў-ства ў Віцебскай вобласці, рас-працоўшчыкам шматлікіх ідэй і праекгаў: экспедыцый, вікта-рын, конкурсаў-аглядаў музе-яў, конкурсаў лігаратурных твораў, прысвечаных роднаму краю і іншых. Ён стварыў сіс-тэму пазітыўнай канкурэнцыі, праводзіў канферэнцыі, на якіх кожны даследчык імкнуўся па-казаць, як ён вырас за год. Га-радзеншчына слаўная сваім гістарычным краязнаўствам, на Берасцейшчыне пераважае геаграфічны і літаратурны кі-рунак, а Віцебшчына багатая школьным краязнаўствам. Мы выдалі кніжку «Віцебскі раён. Краязнаўчыя нарысы».

— Спадар Мікалай, адна з Вашых апошніх кніжак пры-свечана музеям Віцебска. Яе прэзеншдцыя паспяхова прай-шла ў горадзе.

— Нарэшце, мне захаце-лася палічыць, колькі ў нас ёсць музеяў. Аказалася, што — 128. У кніжку ўвайшлі 50 (з ведам-ственнымі і школьнымі), а дзя-ржаўных музеяў усяго шэсць.

Яны павінны адпавя-даць пэўным патрабаванням. Ёсць музеі пажарнай бяспекі, міліцыі, разнастайныя школь-ныя музеі. Мне прапанавалі напісаць кнігу не навуковай мо-вай, а літаратурнай, даступнай для турысгаў. Галоўнай ідэяй была прапаганда нашага гіс тарычна-культурнага патэн-цыялу. Цікава было праса-чыць, як мянялася пазіцыя кі-раўніцгва горада. Зараз у нас ёсць Дом-музей Шагала і ёсць мастацкі цэнтр Марка Шагала, музей віцебскай мастацкай школы, Арт-прастора і іншыя.

У 2007 годзе мне пра-панавалі пайсці экскурсаводам, і я вёў экскурсіі на беларускай і польскай мове. Прыклаў ру-ку да стварэння экспазіцыі вы-ставачнага цэнтра «Духаўскі круглік». Я б хацеў напісаць яшчэ 70 кніг. Калі ўлічыць, што на кніжку ідзе ад 2 да 10 гадоў, жыць мне прыдзецца доўга.

— Сярод маладых края-знаўцаў, нанэўна, ёсць Вашыя паслядоўнікі?

— Аднойчы ў 2006 го-дзе я павёз дзяцей на алімпіяду і сярод дзесяціклаенікаў суст-рэў Кастуся Шыталя. Мы па-чалі размаўляць, і я здзівіўся глыбокім ведам юнака з Док-шыцаў. Яго першы артыкул быў надрукаваны ў газеце “Родныя вытокі” ў 1999 годзе, а потым ён друкаваўся ў «Во-льным Глыбокім» і ў “Нашай Ніве”, што для мяне было па-казчыкам высокай эрудыцыі. Ён выдаваў газету «Прамень» у 2007-2009 гадах з сацыяльнай і краязнаўчай тэматыкай, су-працоўнічаў з сайтам radzima. оrg. Я вельмі задаволены, што ёсць такія сур’ёзныя і зацікаў-леныя хлопцы.

Э. Дзвінская,

фота аўтара і з сайта www.kraj.vitebsk.net.

На здымках:

  1. Мікалай Півавар у Віцебскай абласной бібліятэцы.
  2. Самая вялікая хвоя на Беларусі каля в. Сушчова Віцебскай вобласці.
  3. Валун каля вёскі Мазалава.

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *