Навіны Германіі. Вялікдзень у Германіі

Панядзелак, Красавік 9, 2018 0

Як гэта па-нямецку?

У розных мовах замацаваліся розныя найменні гэтага свята. У рускай мове слова пасха сыходзіць сваімі каранямі да лацінскага наймення pascha, утворнаму ад pessach на іўрыце. Песах — так завецца сёння цэнтральнае юдзейскае свята, якое адзначаецца ў памяць пра зыход з Егіпту. Пачынаецца яно, паводле габрэйскага календара, на 15-ты дзень вясновага месяца нісан і святкуецца на працягу сямі дзён у Ізраілі і васьмі — па-за Ізраілем.

Па-нямецку свята Вялікадня завецца Ostern. Ostern — слова старажытнагерманскага паходжання, сваім значэннем цесна злучана з найменнем часткі свету — усход (Osten). Для параўнання, Easter — Вялікдзень у ангельскай мове такса-ма перагукваецца з назвай часткі свету, дзе ўстае сонца — east. Той бок, дзе ўзыходзіць сонца, лічыўся адмысловым, знакавым у хрысціян, звязаным з уваскрэсеннем Ісуса Хрыста.

Калі ў немцаў Вялікдзень?

Вялікдзень адносіцца да ліку так званых «рухомых» царкоўных святаў, дата якіх змяняецца ў залежнасці ад года. У грыгарыянскай і юліянскай традыцыі маецца разыходжанне паміж датамі разліку Вялікадня, якое часам можа дасягаць нават пяці тыдняў! Часцей за ўсё каталіцкі Вялікдзень святкуецца на тыдзень раней за праваслаўны.

Гэта розніца абумоўлена розніцай паміж грыгарыянскім і юліянскім сонечнымі календарамі, з-за чаго праваслаўныя і каталікі ў розны час пачынаюць адлік часу, пакінутага да Вялікдня ад першага вясновага маладзіка.

Цікава таксама, што ў Германіі Вялікдзень, як і Каляды, — свята дзяржаўнага ўзроўню. На Вялікдзень нямецкія школьнікі выходзяць на вакацыі, якія так і завуцца «велікоднымі» — Osterferien. Вакацыі гэтыя доўжацца ад аднаго да двух тыдняў, у залежнасці ад федэральнай зямлі.  Акрамя таго, афіцыйнымі выходнымі днямі лічацца таксама Karfreitag,  Ostersonntag і Ostermonntag.

 

Што такое Karfiertag, Ostersonntag і Ostermontag?

Karfreitag (па-беларуску Вялікая пятніца, Жарсная пятніца) — так завецца пятніца на Жарсным тыдні — тыдні перад Вялікднем. Гэты дзень прысвечаны ўспаміну пра смерць Ісуса Хрыста на крыжы, здыманне з крыжа Яго цела і пахаванне. У Германіі гэты дзень завуць таксама «stiller Tag» (ціхі дзень) ці «stiller Feiertag» (ціхае свята). У гэты дзень нават існуе забарона на правядзенне забаўляльных і спартовых мерапрыемстваў у грамадскіх месцах, танцы-дыскатэкі, і нават тэатрам даводзіцца лічыцца з наяўным законам. У многіх гарадах Германіі вялікія гандлёва-забаўляльныя цэнтры застаюцца ў гэты дзень зачыненымі для наведвальнікаў.

Karsamstag (Вялікая субота, Жарсная субота) — субота Жарснага тыдня, прысвечана, паводле хрысціянскай традыцыі, пасту і малітвам у чаканні Уваскрэсення Хрыста. Гэты дзень у некаторых рэгіёнах Германіі завецца таксама «stiller Samstag» па аналогіі з пятніцай — ціхая субота.

Ostersonntag — так завецца дзень, які азначае сабой Уваскрашэнне Хрыста, канец Вялікага Паста і Жарснага тыдня. У гэты дзень усе звычайна збіраюцца за сямейным сталом з традыцыйнымі стравамі, віншуюць адзін аднаго з Вялікаднем. У Германіі гэты дзень — выходны.

Ostermontag — панядзелак адразу ж пасля Вялікадня, таксама з’яўляецца выходным днём. У гэты дзень не працуюць школы, грамадскія і дзяржаўныя ўстановы, а таксама шматлікія крамы. Так што, калі вы апынуліся ў Германіі напярэдадні Вялікадня, варта загадзя падумаць пра тое, каб назапасіцца ежай на гэтыя выходныя і падрыхтаваць усё неабходнае для свята Вялікадня!

 

Калі яйкі фарбаваць будзем?

Так, так — немцы таксама фарбуюць яйкі на Вялікдзень! Праўда, яны часцей за ўсё гэта робяць не самі, а купляюць у супермаркеце ўжо гатовыя звараныя і размаляваныя яйкі. Іх можна купіць, дарэчы, і не толькі на Вялікдзень — у іншы час гэтая шматколернасць будзе звацца Picknickeier. Але на Вялікдзень іх прадаюць проста ў велізарных колькасцях, прычым ужо задоўга да самага свята!

Паштоўкі з на-маляванымі на іх яйкамі, зайцамі і іншымі атрыбутамі свята пачынаюць з’яўляцца ў крамах дзе-нідзе ўжо пасля Каляд, а за некалькі тыдняў да самога свята ў некаторых гандлёвых цэнтрах з’яўляюцца фігуркі велікодных зайцаў і малюнак сцэнак, як дзеці шукаюць рознакаляровыя яйкі ў садзе і ў двары. Пасля Вялікадня ўсё гэта ўпрыгожвальніцтва прыбіраюць, і некаторыя людзі жартуюць, што раз прыбралі велікодную «мішуру» з паліц, значыць хутка зноў з’явіцца калядная. На тое гэта і Германія — усё спланавана загадзя, нават Ostereier!  

Вельмі папулярныя на Вялікдзень таксама шакаладныя яйкі і кіндэрнеспадзеўкі — па-нямецку Uberraschungseier, скарочана U-eier (яйкі з неспадзеўкай!). Іх асабліва любяць дзеці, для якіх Вялікдзень — гэта ў першую чаргу вясёлае свята, бо на Вялікдзень прыходзіць….не, не Санта Клаўс, а  Велікодны заяц!

 

Што хавае Велікодны заяц?

заяцк

Ну, вядома ж, яйкі! Гэта ён хавае напярэдадні рознакаляровыя размаляваныя яйкі і слодычы ў садзе, каб дзеці потым іх шукалі і цешыліся! Гэта яго малююць на малюначках з пажаданнямі і ў яго часам пераапранаюцца тата ці старэйшы брат, каб даставіць радасць малянятам, якія вераць — раз яйкі бяруцца невядома адкуль, значыць, іх сапраўды прынёс  Osterhase, гэты самы Велікодны заяц!

Велікодны заяц як знак урадлівасці і багацця стаў знакам Вялікадня ў Германіі з XVI стагоддзя і з тых часоў распаўсюдзіўся па ўсім свеце. Адмысловай папулярнасцю ён карыстаецца ў Германіі, Швейцарыі і Нідэрландах. У выглядзе зайчыкаў робяць таксама цацкі, слодычы і сувеніры. Ёсць на Вялікдзень яшчэ і іншы звычай — Eier rollen, што значыць качаць яйкі: у каго далей пакоціцца, той і перамог. Радасці ў дзяцей, хоць дарма аддавай!

У немцаў ёсць шмат прымавак і вершыкаў пра Вялікдзень, многія з гумарам!

Сайт De-online.

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *