Памяці герояў нацыянальнага адраджэння

Пятніца, Красавік 6, 2018 0

Памяці герояў нацыянальнага адраджэння

24 сакавіка, напярэдадні Дня Волі актывісты ТБМ і іншых грамадскіх арганізацый з Лідчыны, а таксама сябар ТБМ Віталь Куплевіч з Радуні наведалі памятныя мясціны, звязаныя з нацыянальным беларускім адраджэннем.

У Лідзе на праваслаўных могілках быў запалены зніч на магіле дзеячоў Беларускай незалежніцкай партыі Юльяна Саковіча, Валерыя Маракова і інш.

IMG_2867

У Воранаве ўсклалі кветкі і запалілі зніч на магіле міністра абароны БНР, генерала ад інфатэрыі Кіпрыяна Кандратовіча.

воранк

У вёсцы Пагародна наведалі музей у мясцовай школе, дзе ёсць экспазіцыя, прысвечаная генералу Кандратовічу. Генерал Кандратовіч валодаў маёнткам Гародна, тут у мясцовым парку пахавана урна з прахам дачкі генерала.

Наступным пунктам стала магіла Алаізы Пашкевіч (Цёткі) ў Старым Двары Шчучынскага раёна. Большасць актывістаў была тут упершыню. А разам з тым Цётка, хоць і не дажыла непасрэдна да БНР, але  для таго, каб БНР адбылася, зрабіла не менш, а мо і больш за многіх з тых, хто прымаў 3-ю Устаўную грамату.  Тут таксама былі ўскладзены кветкі і запалены зніч.

цёткак

Адгэтуль пераехалі да магілаў паўстанцаў каля Малога Ольжава ў Лідскім раёне, каб запаліць знічы, а таксама ацаніць аб’ём работ па дабраўпарадкаванні мемарыяла, бо работы, якія вяліся восенню, не закончаны.

IMG_2886

Наш кар.

На здымках: актывісты каля магілаў дзеячоў БНП, Кіпрыяна Кандратовіча,  Цёткі і паўстанцаў.

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *