Ушанаванне памяці Ларысы Геніюш на Лідчыне

Серада, Красавік 18, 2018 0

7 красавіка ў вёсцы Ёдкі, каля ўсталяванага да стагоддзя БНР памятнага каменя, актывісты з Ліды і Бярозаўкі чыталі вершы Ларысы Геніюш, спявалі песні на яе словы, прагадвалі яе біяграфію а таксама тых, хто змагаўся за БНР.

З ініцыятывай ушанаваць 35-я ўгодкі з дня смерці Ларысы Геніюш выступілі Лідскія арганізацыі Таварыства беларускай мовы. У Ёдкі сабліся каля 20 чалавек з розных грамадскіх арганізацый. Месца каля памятнага каменя да 100-годдзя БНР было выбрана не выпадкова. Ларыса Геніюш у 1943 годзе была прызначана генеральным сакратаром Рады БНР.

Імпрэзу распачаў Сяржук Чарняк, які выканаў песню паводле верша Ларысы Геніюш “Куфар”.

чварняккашуракклюдзікразамк

Станіслаў Суднік прачытаў два раздзелы са сваёй паэмы “Пілігрымка дадому” пра ўстаноўку крыжа ў вёсцы Сейлавічы Нясвіжскага раёна ў пачатку 60-х гадоў, у самы разгар чарговай кампаніі па барацьбе з рэлігіяй, як засцянковыя жанчыны, па даўняй беларускай традыцыі без мужчын устанавілі адзіны на ўвесь раён крыж. І ўся савецкая ўлада нічога не змагла зрабіць з народнай воляй. Паэма толькі што апублікавана ў нясвіжскім літаратурным альманаху “Нясвіжскі ўток” № 1.

Па чарзе хлопцы чыталі вершы Ларысы Геніюш, бард Сяржук Чарняк спяваў патрыятычныя песні.

Вельмі цікава пра Ларысу Геніюш і яе пакаленне распавядаў Станіслаў Суднік. Ён сказаў, што ў таго пакалення, да якога належыць Ларыса Геніюш, фактычна нічога не было, акрамя веры ў Беларусь, нават надзеі не было. А нам сёння лягчэй, паколькі ёсць вера, ёсць надзея і нават невялікія поспехі.

Наогул, атмасфера была веснавая, перадвелікодная, і добра, што з’явілася каля Ліды яшчэ адно месца, дзе можна вольна сабрацца на невялікую нацыянальную імпрэзу, не пытаючыся асаблівага дазволу.

Наш кар.

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *