НАША СЛОВА № 17 (1376), 25 красавіка 2018 г.

Субота, Травень 5, 2018 0

100 гадоў таму назад — 28 красавіка 1918 года — беларуская мова афіцыйна стала дзяржаўнай мовай БНР

28 красавіка 1918 года афіцыйна ўведзена ў дзеянне пячатка Рады БНР з Пагоняй і з надпісам на адзінай дзяржаўнай мове — беларускай.

150 гадоў з дня нараджэння Рамана Скірмунта

Раман СКІРМУНТ (25 красавіка 1868, вёска Па-рэчча Пінскага павета — 7 каст-рычніка 1939) — беларускі гра-мадска-палітычны дзяяч, буй-ны землеўладальнік. Паходзіў з беларускага шляхецкага роду Скірмунтаў. Скончыў Рыж-скую класічную гімназію. Ат-рымаў адукацыю ў Варшаў-скім універсітэце (юрыспру-дэнцыя) і ў Венскім універ-сітэце (філасофія).

Раман Скірмунт вы-ступаў як адзін з ідэолагаў кра-ёўцаў, дамагаўся стварэння Краёвай партыі Літвы і Бела-русі як міжнацыянальнага бло-ку польскай, беларускай і ле-тувіскай палітычных аргані-зацыяў. У лістападзе 1905 г. ён надрукаваў у газеце «Kurier Litewski» зварот «Краёвай па-ртыі Літвы і Русі» — фактычна праграму партыі, якая патра-бавала ўвядзення ўсіх дэма-кратычных свабодаў і найперш свабоды нацыянальнага жыц-ця і роўнасці нацыянальнасцяў, краёвага самакіравання, не-датыкальнасці прыватнай уласнасці.

З 1906 Р. Скірмунт дэ-путат першай Дзяржаўнай ду-мы Расейскай імперыі, ініцыя-тар аб’яднання дэпутатаў-кра-ёўцаў у г.зв. Групу заходніх ус-краінаў. З кастрычніка 1910 да студзеня 1911 чалец Дзяржаў-нага савета Расейскай імперыі.

У студзені 1917 г. узна-чаліў Менскі аддзел Беларус-кага таварыства дапамогі паця-рпелым ад вайны. З сакавіка 1917 г. — старшыня Беларускага нацыянальнага камітэта ў Мен-ску. У красавіку 1917 г. узнача-ліў беларускую дэлегацыю да расейскага Часовага ўраду з па-трабаваннем аўтаноміі Бела-русі. У красавіку 1918 г. увай-шоў у Раду Беларускай Наро-днай Рэспублікі, у траўні 1918 г. яму даручылі фармаванне новага складу Народнага са-кратарыяту Беларусі, з 9 ліпе-ня 1918 г. — прэм’ер ураду БНР і сакратар міжнародных спра-ваў. Выказваўся за набыццё дзяржаўнымі органамі БНР рэ-альнай улады, збіранне вакол яе ўсёй этнічнай тэрыторыі бе-ларусаў, памяркоўную аграр-ную рэформу. 20 ліпеня 1918 г. пайшоў у адстаўку з пасады старшыні ўраду. Працаваў у міжнароднай камісіі Рады БНР. У польска-савецкую вайну 1920 г. імкнуўся не дапусціць падзелу Беларусі. Пасля на пэўны час Р. Скірмунт адышоў ад палітычнага жыцьця, жыў у сваім маёнтку Парэчча. У 1930 абраны сенатарам Польскай Рэспублікі.

Быў забіты мясцовымі жыхарамі на загад савецкага камісара пасля заняцця Заход-няй Беларусі савецкімі вой-скамі ў 1939 годзе.

Вікіпедыя.

 

Да слова беларускага праз Слова Божае

Мітрапаліт Менска-Магілёўскі, старшыня Канфе-рэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі, архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч 20 красавіка наве-даў Ліду з важнай місіяй.

Кіраўнік Каталіцкай царквы ў Беларусі прыняў удзел у прэзентацыі Новага За-павету на беларускай мове. Гэ-та першы поўны афіцыйны пе-раклад на беларускую мову, выкананы беларускім рымска-каталіцкім касцёлам. Мера-прыемства адбылося ў сценах гістарычна-мастацкага музея Ліды.

Увосень прэзентацыя доўгачаканага выдання адбы-лася ў Менску ў касцёле свя-тых Сымона і Алены і нацыя-нальнай бібліятэцы. А цяпер магчымасць урачыстасць ві-таць Кнігу кніг выпала і нашаму гораду.

Сімвалічна, што закан-чэнне працы супала з 500-год-дзем беларускага кнігадрука-вання. Цікавы і той факт, што пераклад выкананы практычна адначасова з Праваслаўнай царквой Беларусі, што лішні раз пацвярджае рух дзвюх канфесій у ад-ным кірунку.

Над канчатко-вым варыянтам кнігі калектыў пераклад-чыкаў працаваў на працягу 15 гадоў. Складанасць працы заключалася ў тым, што пераклад павінен быць зроблены мена-віта на жывую суча-сную беларускую мо-ву. Таму праца была не столькі тэхнічнай, колькі творчай. Над выданнем працавалі супрацоўнікі сек-цыі па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакумен-таў, якая працуе пры Ката-ліцкім касцёле Беларусі.

Тадэвуш Кандрусевіч звярнуўся з прывітальным словам да лідзянаў. Касцё-льны іерарх падкрэсліў знач-насць падзеі як для ўсяго бе-ларускага народа, так і для кожнага хрысціяніна ў пры-ватнасці.

Доктар біблейскай тэа-логіі Марына Пашук выступі-ла перад лідзянамі з дакладам. Навуковы супрацоўнік распа-вяла, што адметнай асабліва-сцю дадзенага перакладу з’яў-ляюцца геаграфічныя карты тых часоў, біблейскі слоўнік, а таксама храналагічная табліца падзей, звязаных з агульнай гісторыяй чалавецтва.

Пакуль выдадзена ка-ля 2 тыс. паасобнікаў Новага Запавету. Напрыканцы мера-прыемства мітрапаліт Тадэ-вуш Кандрусевіч уручыў кні-гі Новага Запавету прадстаў-нікам мясцовай улады, супра-цоўнікам гістарычна-мастацка-га музея, раённай бібліятэкі, прадстаўнікам Праваслаўнай і Грэка-каталіцкай цэркваў і інш. Набыць выданне ў Лідзе можна ў Фарным касцёле.

У праграме візіту так-сама была сустрэча са старшы-нём райвыканкама Міхаілам Карповічам, а таксама навед-ванне экспазіцый гістарычна-мастацкага музея і Лідскага за-мка.

 Вольга Ніканенка,

0154.by.

 

Моладзь БНФ зладзіла першыя сустрэчы моўнага клуба

“Ў-моўны клуб” — но-вая ініцыятыва Моладзі БНФ, накіраваная на тое, каб згур-таваць людзей, зацікаўленых у вывучэнні роднай мовы, даць ім магчымасць папрактыка-вацца ў ёй, падцягнуць свой узровень валодання беларус-кай мовай, а таксама добра, цікава і, галоўнае, з карысцю для сябе правесці час у бела-рускамоўным асяроддзі.

Пра “Ў-моўны клуб” карэспандэнту беларускай службы Польскага Радыё рас-павядае лідарка Моладзі БНФ Ганна Смілевіч (Пахолка):

— Наша ініцыятыва на-кіраваная да тых, хто дрэнна ведае беларускую мову або добра ведае, але жадае практы-кавацца. Ёсць магчымасць збі-рацца ў нефармальнай абста-ноўцы і размаўляць. Няма пад-ручнікаў, дамашніх заданняў і г.д. Мы ладзім прагляды фі-льмаў на беларускай мове, аб-мяркоўваем навіны, чытаем кнігі. Адбылося ўжо некалькі сустрэч у Менску, у суботу — першая сустрэча клуба ў Ві-цебску. Мы вырашылі, што калі мерапрыемства спадаба-ецца, то будзем адкрываць такія “Ў-моўныя клубы” ў ін-шых гарадах… Беларуская мо-ва карыстаецца ўсё большай папулярнасцю, моладзь жадае адраджаць беларушчыну, і ўсё больш людзей перастае саро-мецца і пераходзіць на бела-рускую мову.

Сустрэчы “Ў-моўнага клуба” адбываюцца ў Менску ў сядзібе БНФ па адрасе вул. Чарнышэўскага, 3-39, а ў Віцебску першае спатканне адбылося ў гэтую  суботу (вул. 1-я Сенненская, д. 5).

Фільм, які супольна глядзелі на віцебскай сустрэчы, быў прысвечаны Палуце Баду-новай — сябру Рады БНР, бела-рускай патрыётцы, расстра-лянай НКВД.

Гісторыя, якая прыму-шае задумацца над прычынамі татальнай русіфікацыі ў Бе-ларусі.

— Калі пачалося таталь-нае не знішчэнне, але замоўч-ванне гэтае мовы, пераход на трасянку, я лічу, што ў той мо-мант мы пачалі губляць частку таго, за што змагаліся нашыя продкі, — кажа наведнік клубу, студэнт ветакадэміі Іларыён Купрыянаў.

Адмысловым госцем сустрэчы стаўся паэт і пера-кладчык Уладзімір Папковіч. Ён прачытаў свае творы ды пахваліў высілкі ў адраджэнні выкарыстання роднае мовы.

— У нас уся вёска, усё наваколле, гэта Менская цяпер вобласць, Вілейскі раён, хаця гэта была Заходняя Беларусь, але ні па-расейску, ні па-по-льску ніхто не размаўляў. Гава-рылі толькі па-беларуску ўсе, а калі цяпер усё па-расейску, то гэта трэба вялікія намаган-ні, — адзначае паэт, перакладчык Уладзімір Папковіч.

— Спадзяюся, гэта будзе не разавая ініцыятыва, што яна пратрывае не адзін-два, а можа некалькі гадоў, — кажа ў камен-тары тэлеканалу Белсат кіраў-нік Віцебскай арганізацыі Пар-тыі БНФ Кастусь Смолікаў.

— Сядзелі, свае думкі выказвалі. Усё гэта па-бела-руску, але хутчэй на трасянцы — шмат маладых людзей пры-ходзяць і толькі-толькі знаё-мяцца з беларускаю моваю. І ў гэтым уся фішка, каб людзі пераадольвалі гэты страх. І вось праз музыку, фільмы, кні-гі, проста размовы з людзьмі яны маглі размаўляць па-бела-руску ў жыцці, — распавядае намеснік старшыні Партыі БНФ Юрась Лукашэвіч.

Бліжэйшым часам «Моладзь БНФ» рыхтуе такія сустрэчы ў Гомлі, Баранавічах, Берасці, Горадні і Барысаве. Актывісты заклікаюць сачыць за абвесткамі на іхняй інтэрнэт-старонцы ды прыходзіць усіх зацікаўленых і не саромецца свайго ўзроўню ведання мовы. Бо кожны крок бывае некалі ўпершыню.

Усю неабходную інфа-рмацыю пра тое, як запісацца ў клуб, калі ён будзе адбывацца і дзе, можна знайсці на сайце: moladzbnf.info і ў суполцы ў Вкантакце — паведамляе Бела-рускае Радыё Рацыя.

 

Шукаем будучых першакласнікаў для стварэння беларускамоўнага класа ў Фаніпалі

Невялікая колькасць навучэнцаў, асобная ўвага да кожнага дзіцяці і, адпаведна, высокі ўзровень навучання — тыя магчымасці, якія адкрывае для будучых першакласнікаў клас з беларускай мовай навучання.

Для стварэння беларускамоўнага класа ў сярэдняй школе № 1 г. Фаніпаля трэба набраць адпаведную колькасць будучых першакласнікаў.

Зацікаўленых бацькоў просім звяртацца па тэлефоне +375-29-504-32-06 (МТС), Яніна.

 

Прапановы дэпутата Алены Анісім аб беларусізацыі заканадаўства заблакавалі яе ж калегі

Гэта адбылося 18 кра-савіка на пленарным паседжан-ні Палаты прадстаўнікоў. Апо-шнім пытаннем парадку дня былі дапаўненні і змяненні ў рэгламент працы палаты.

Алена Анісім прапана-вала змяніць артыкул № 119 рэгламенту і запісаць, што за-коны Палата прадстаўнікоў прымае на беларускай і рускай мовах, а не на беларускай і (альбо) расейскай мовах, як гэта прапісана цяпер.

Старшыня камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мяс-цовым самакіраванні і рэгла-менце Леанід Цупрык сказаў дэпутатам, што, на думку ка-місіі, ініцыятыва Алены Анісім супярэчыць адразу двум зако-нам: «Аб Нацыянальным схо-дзе» і «Аб мовах». Бо ў абодвух гэтых нарматыўных актах пра-пісана аб прыняцці законаў на беларускай і (альбо) расейскай мовах. Таму, сказаў Цупрык, камісія не мае падставаў ста-ноўча паставіцца да прапановы дэпутаткі.

Разам з тым, падкрэ-сліў старшыня камісіі, Алена Анісім, як і кожны дэпутат Па-латы прадстаўнікоў, мае права заканадаўчай ініцыятывы. А гэта азначае, што яна можа вы-несці на разгляд калегаў свае змены да двух згаданых раней законаў.

Адразу пасля пасе-джання спадарыня Анісім пра-каментавала сітуацыю для Свабоды.

— Мяне гэтым не спы-ніць. Я хацела вырашыць зада-чу найпрасцейшым спосабам. Нічога, буду рыхтаваць змены да двух законаў. Гэта, зразуме-ла, зойме дадатковы час, але што зробіш. Ад сваёй мэты не адступлюся. І не ўсё так стра-шна, — сказала яна.

Дэпутат таксама сказа-ла, што адначасова будзе пра-соўваць прыняцце законаў на дзвюх дзяржаўных мовах пры другім чытанні. На круглым стале ў Палаце прадстаўнікоў, паводле яе, усе юрысты казалі, што юрыдычных перашкодаў для гэтага няма.

— У мяне складаецца ўражанне, што прынцыповых праціўнікаў прыняцця законаў на дзвюх мовах няшмат. Галоў-ны іхні аргумент — неабход-насць дадатковага фінансаван-ня. І вось тут трэба добра паду-маць, як мінімізаваць выдаткі, — сказала дэпутат.

На думку Алены Ані-сім, адсутнасць усіх законаў на беларускай мове — прамое пару-шэнне Канстытуцыі, якое не дае грамадзянам абараніць свае правы ў судовым парадку. Бо пакуль законаў на беларускай мове няма, пераклады іх не ма-юць юрыдычнай сілы.

— Людзі звяртаюцца з тым, што іхнія правы пару-шаюцца, асабліва ў судах, і спа-сылаюцца на адсутнасць зака-надаўства на беларускай мове. А мы як заканадаўцы, атрым-ліваецца, самі перашкаджаем іх канстытуцыйнаму праву і аб-вешчанай роўнасці моваў, — ка-жа Алена Анісім.

 

Уладзімір Глод,

радыё “Свабода”.

 

Немагчыма быць гаспадаром зямлі  без ведання літаратуры

З лекцыяй «Невядомая беларуская літаратура: пра што вам не казалі ў школе» выступіла ў праекце «БелЛіт: мабільны гід» пісьменніца, літаратурная даследчыца і вы-кладчыца Смалявіцкай гімназіі Ганна Севярынец, аўтар-укла-дальнік кніг пра Алеся Дудара  і Уладзіміра Дубоўку, і рамана «Дзень святога Патрыка». Не так даўно яна звярнулася ў Мі-ністэрства адукацыі з адкры-тым лістом з прапановай пера-гледзець і дапоўніць спіс аўта-раў, якія вывучаюцца ў школь-най праграме.

У новым, прыцягаль-ным для моладзі праекце, арга-нізаваным кампаніяй МТС, за-планавана шэсць лекцый. Удзе-льнікі заняткаў атрымалі залі-коўкі, і паспяховыя наведваль-нікі ўсіх лекцый у выніку атры-маюць не толькі  адноўленыя веды, але «чырвоныя дыпло-мы» і прызы. Сустрэчы прахо-дзяць  а 19-тай гадзіне  ў бізнэс-цэнтры «Імагуру» ў Менску па вул Фабрыцыуса, 7. Наведва-льнікі лецый ужо мелі магчы-масць сустрэцца  з Юліяй Ціма-феевай, Альгердам Бахарэві-чам, Алесем Сушам.  4  і  23 красавіка пройдуць выступ-ленні  Вальжыны Морт, Анд-рэя Хадановіча, Ганны Бутыр-чык, Марыны Казлоўскай.

Ганна Севярынец імк-нецца развянчаць міф аб тым, што беларуская літаратура з’я-ўляецца пераважна сялянскай, ваеннай і не цікавай. Геапа-літычныя і гістарычныя скры-жаванні, на якіх стагоддзямі існуюць беларусы, на думку  выкладчыцы, з’яўляюцца  ключом для  вывучэння бела-рускай літаратуры. Яе  напаў-няюць найцікавейшыя сюжэ-ты, якія толькі трэба адшу-каць. Але, на жаль, гэта не ро-біцца ў сярэдняй школе. Наад-варот, у школьнай  праграме  творы падаюцца без іх хары-зматычнай афарбоўкі, без ілю-страцый і адпаведных каментароў. Выклад-чыца падкрэсліла шматмоўны і полікан-фесійны характар бе-ларускай літаратуры, бо на нашай зямлі ства-раліся творы па-поль-ску, па-расейску, па-беларуску, на ідыш і на іўрыце. «Немагчыма быць гаспадаром сваёй зямлі без ведання літа-ратуры. Нягледзячы на паўстанні, войны і акупацыі, беларуская літаратура жыве і дае свету таленавітых пу-бліцыстаў, празаікаў і паэтаў», — упэўнена даследчыца.

У сваім выступленні Г. Севярынец узгадала пра ціка-выя старонкі з жыцця Тамаша Зана, Максіма Багдановіча, Янкі Купалы, распавяла пра Уладзіслава Галубка і Уладзі-міра Дубоўку. Аповед супра-ваджаўся дэманстрацыяй прэ-зентацыі з выявамі мясцін, звя-заных з жыццём пісьменнікаў, рарытэтных фотаздымкаў.

Э. Дзвінская,

фота  аўатара.

На здымках:

  1. Ганна Севярынец;
  2. Слухачы лекцыі;
  3. Залікоўка ўдзельні-каў праекту «БелЛіт:мабільны гід».

 

Сымон Барыс

Гiстарычныя ўрокi для беларусаў

(Працяг. Пачатак у папяр. нумары.)

Вялікія князі літоўскія Жыгімонт Стары, Жыгімонт Аўгуст і Станіслаў Панятоўскі праводзілі неабходныя рэфор-мы ў дзяржаве. Апошняму рэ-формы не ўдаліся, бо яму пе-рашкодзілі іх правесці і шляхта, і кіраўнікі суседніх дзяржаў. Рэфарматарамі ў Расійскай імперыі былі Пётр І, Аляк-сандр ІІ і Пётр Сталыпін, а ў Савецкім Саюзе — У. Ленін, М. Хрушчоў і М. Гарбачоў.

М. Гарбачоў вымуша-ны быў правесці палітычныя і эканамічныя рэформы, бо СССР пацярпеў паразу ў гон-цы ўзбраенняў у спаборніцтве з ЗША. Тады ж у Савецкім Са-юзе наступіў эканамічны кры-зіс, бо сусветныя цэны на нафту рэзка знізілася. А СССР нават збожжа купляў у Канадзе і мя-са — у Аргенціне. А на пачатку 1930-х гадоў Саюз ССР прада-ваў збожжа ў Францыю, што прывяло ў 1932 -1933 гадах да «галадамору» на Украіне і го-ладу ў Паволжы, на Паўноч-ным Каўказе, а таксама і на Па-лессі.

Гарбачоў аб’явіў Гало-снасць і Перабудову. З удзелам народа ён хацеў рэфармаваць савецкую сістэму. Аднак наро-ды, калі даведаліся ўсю праўду пра савецка-бальшавіцкую сістэму кіравання, пра войны і рэпрэсіі, разбегліся «па сваіх дамах» (рэспубліках), пакуль іх зноў не загналі ў агульную ін-тэрнацыянальную казарму на чале з генералам (Генеральным сакратаром ЦК партыі) і з ад-ной рускай мовай (государст-венным русским языком), каб хутчэй пабудаваць камунізм. Дарэчы, у Савецкім Саюзе бу-давалі камунізм, але сапраўд-нага сацыялізму тут так і не было. А яго без дыктатуры ка-муністычнай партыі пабудавалі ў Швецыі і Нарвегіі. Кожны народ СССР захацеў жыць у сваёй незалежнай дзяржаве, бо нават саюзныя рэспублікі су-верынітэту над сваёй тэрыто-рыяй не мелі. Так І. Сталін без згоды СНК і ЦВК БССР змя-няў межы Беларусі некалькі разоў. У выніку такіх сталінскіх «падарункаў» БССР страціла Беластоцкую вобласць, Вілен-скі край і некаторыя раёны Смаленскай вобласці. І трэба дзякаваць Богу і мудрасці М.С. Гарбачова, які не дапу-сціў грамадзянскай вайны ў 1991 годзе, як гэта здарылася ў Югаславіі ў 1991-1995 гг., 1999 і 2001 гадах. Там Прэзі-дэнт Югаславіі Слабадан Міло-шавіч за тыя войны трапіў у турму Міжнароднага трыбу-нала ў Гаазе, дзе ён і памёр.

Як ставіўся савецкі на-род да сваіх правадыроў? Аб гэтым добра сведчыць фальк-лор таго часу. Вось дзве амаль прытчы. Назавіце савецкіх ца-роў. Савецкія цары — гэта Ула-дзімір Чырвоны, Іосіф Грозны (Жахлівы), Мікіта Цудатворац, Леанід Летапісец, Міхаіл Ме-чаны. А як жылі за савецкімі царамі? Пры Леніне — як ў цяг-ніку ў метро (вакол цёмна, а ўперадзе — ліхтар), пры Сталіне — як раніцай у аўтобусе (ся-дзяць, вісяць і трасуцца, а вы-йсці не могуць), пры Хрушчо-ве — як у самалёце ў палёце (гойдае і нельга выйсці), пры Брэжневе — як у трамваі (едзем ціха па рэйках аж да развароту), пры Гарбачове — камфортна, як у таксі (але чым далей едзем, дык усё даражэй). Як мудра сказана! А што Сталін быў ты-ран і дыктатар, дык у расійскай гісторыі яго можна параўнаць з Іванам ІV Грозным. Не буду прыводзіць шмат фактаў, але прывяду пару з гісторыі Бела-русі. Беларусам першую паса-ду па кіраванні КП(б)Б да 1956 г. не давяралі. Ім дазваляліся толькі пасады Старшыні СНК БССР і Старшыні ЦВК Саветаў БССР. На гэтых пасадах у роз-ны час былі Язэп Адамовіч, Аляксандр Чарвякоў, Мікалай Галадзед, Зміцер Жылуновіч. Усе яны падчас рэпрэсій па-кончылі сваё жыццё самагуб-ствам, бо добра ведалі, што іх чакаюць пакуты, здзекі і рас-стрэл. Так паступіў у 1931 г. і першы прэзідэнт АН БССР Усевалад Ігнатоўскі, а праз 6 гадоў і яго двух сыноў расстра-ляюць.

Узнікае пытанне: хто ж тады кіраваў Савецкай Бела-руссю, калі яе кіраўнікоў рас-стрэльвалі альбо яны самі сябе забівалі!? Калі маладое пака-ленне не ведае адказ на гэтае пытанне, то падскажу. Кіраў-нікоў для БССР прызначалі ў Маскве са згоды Сталіна, а ў Менску толькі фармальна за іх галасавалі. А хто быў суп-раць, дык ён — «вораг народа». Цікавы лёс Першага сакратара ЦК КП(б)Б Мікалая Гікалы (1932-1937 гг.). У многіх рэс-публіках кіраваў і ў Беларусі падчас рэпрэсій выслужваўся, а ў 1938 г. яго самога расстра-лялі. Напэўна, за яго старанні. Гэта таксама ўрок для нас і для будучых пакаленняў.

Вялікую шкоду пры-чыніла Беларусі эміграцыя як прымусовая, так і па сваёй волі. Часта здаралася так, што нашы продкі былі вымушаны пакі-нуць нашу зямлю. А гэта былі здаровыя працаздольныя май-стры і вучоныя. Захопнікі вы-возілі іх у палон і сялілі на сваіх свабодных землях. Так шмат беларусаў у сярэдзіне ХVІІ ст. апынулася ў Сібіры. Іх туды вывезлі маскоўцы ў час 13-гадовай вайны, якая вялася паміж Масковіяй і Рэччу Пас-палітай. А баі вяліся на тэры-торыі ВКЛ. Туды ж адпраўлялі беларусаў у час Сталыпінскай рэформы на пачатку мінулага стагоддзя. Як сцвярджае ір-куцкі беларус-патрыёт Алег Рудакоў: «Аж 11 перасяленняў беларусаў было ў Сібір. Там яны сяліліся не толькі сем’ямі, а і цэлымі вёскамі». А пры са-вецкай уладзе ў далёкую Сібір людзі ехалі не толькі дабраах-вотна па вярбоўцы, а прыму-сова перасялялі іх тысячамі, як ненадзейных у час рэпрэсій 1930-1940-х гадоў. У паслява-енны час праводзіліся масавыя вярбоўкі на перасяленне ў Ка-рэлію, Сібір і на Далёкі Ўсход — на так званыя новабудоўлі камунізму. Некаторыя сяляне ехалі туды часова і заставаліся там жыць або загінулі. Не трэба думаць, што ў Беларусі не хапае зямлі для пражывання. Нават сённяшняя шчыльнасць насельніцтва ў Беларусі, на-пэўна, у 4 разы ніжэй, чым у Нямеччыне. Але ж чамусьці ўзровень жыцця там вышэй-шы, чым у нас.

Раскіданы беларусы па ўсім свеце. Шмат іх жыве ў ЗША, Канадзе, Чэхіі, Польш-чы, Літве, Латвіі і Эстоніі. Жы-вуць беларусы нават у далёкай Аўстраліі і Аргенціне. Фран-цыя і Германія — таксама пры-вабныя краіны для беларусаў. Звярніце ўвагу, што гэта былі варожыя для нас дзяржавы. Французы і немцы прыходзілі сюды вайной, а немцы і не адзін раз. Выязджалі нашы землякі туды на заработкі альбо рата-валіся такім чынам ад турмы. На жаль, і на мяжы ХХ і ХХІ стагоддзяў эміграцыя працяг-ваецца. З незалежнай Беларусі моладзь выязджае за мяжу ча-сова, а можа і назаўсёды. Нека-торыя з іх там атрымліваюць прытулак як палітычныя эмі-гранты. Цяпер настаў час, каб умацаваць нашу Рэспубліку Беларусь, трэба вярнуць бе-ларусаў з-за мяжы. Не кітайцаў і сірыйцаў сяліць тут на льго-тных умовах, а сваіх бадзягаў. Ведайце, што ад дабра да дабра не ходзяць. Людзі ўцякаюць ад благога. Трэба кіраўніцтву на-шай дзяржавы праводзіць та-кую палітыку, каб беларусы, што жывуць за мяжой, вярта-ліся сюды дамоў, як гэта ро-бяць яўрэі, калі вяртаюцца ў Ізраіль. І не трэба ім перашка-джаць. Хай едуць дамоў, калі хочуць. Варта замежным бела-русам выдаваць карту белару-са (як Польшча выдае беларус-кім палякам). Па гэтай карце трэба даваць пэўныя льготы, каб яны прыязджалі хоць часо-ва, а можа і вернуцца сюды на-заўсёды, бо гэта іх Радзіма. Хай жа яны, набыўшы за мяжой прафесію, веды і грошы, вяр-таюцца ў Беларусь, каб разві-ваць і будаваць сваю родную Бацькаўшчыну разам з намі, тутэйшымі. Для іх роднай зямлі нідзе няма. Настаў час вяртаць і нам усіх беларусаў дамоў на Бацькаўшчыну. Родная краіна чакае сваіх уцекачоў і высла-ных!

Уратуйма незалежную Беларусь! З усiх еўрапейскiх народаў, напэўна, толькi бела-русы кепска ведаюць сваю гiс-торыю, не робяць высновы з мiнулых падзей, а таму ўвесь час спазняюцца на свой «цяг-нiк». На шчасце, беларусам удалося ў канцы ХХ ст. заняць сваё месца ў «апошнiм вагоне», якi лёгка адчапiць. У нас існуе больш чвэрці стагоддзя неза-лежная Беларусь, але ў гэтай краіне няма Нацыянальнага беларускага ўніверсітэта і не дабудаваны беларускі скансэн (Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побы-ту), у якім не прадстаўлены такія этнічныя тэрыторыі, як Усходняе Палессе, Заходняе Палессе і Панямонне, а таксама беларускае мястэчка. Чаму?

Нехта, напэўна, не лі-чыць Берасцейскую, Гомель-скую і Гарадзенскую вобласці беларускімі. За 10 гадоў свае музеі «пад адкрытым небам» пабудаваны ў Літве, Латвіі і Эстоніі. На Украіне іх аж 3. У нас за 10 гадоў стварылі менш паловы беларускага скансэна, а з 1995 года нічога там новага і не пабудавана. Нават Вялікі Ноўгарад мае такі музей «Віта-славіцы». Скажаце, што ў нас няма грошай. Адкажу, што яны ёсць. Палічыце, колькі ў нас пабудавана лёдавых палацаў і іншых палацаў. А каму патрэ-бна такая паказуха, як штога-довыя вайсковыя парады ў Дзень вызвалення Менска і вайсковыя штогадовыя вучэн-ні!? Знайшліся немалыя грошы і на будучыя Еўрапейскія гуль-ні.

У Менску ёсць плошча і праспект Незалежнасці, ёсць і праспект Пераможцаў. Але гэта не радуе. Чаму? Бо ўсё гэта для прапаганды. У нас на Бела-рускім тэлебачанні і ў дзяр-жаўных установах занядбана беларуская мова — родная мова беларускага народа. Чаму бе-ларуская сталіца да гэтага часу мае польскую назву, а не са-праўдную беларускую — Менск. Чаму мы не адзначаем на дзяржаўным узроўні такія знакавыя даты з гісторыі Бела-русі, як 25 сакавіка, 25 жніўня і 14 лістапада (Дзень уз’яднання беларускага народа)?! Чаму ўлада не шануе наш святы на-цыянальны сцяг і герб «Паго-ня»? У канцы 1991 года было выраблена 1000 ручных га-дзіннікаў з выявай герба «Па-гоня». Яны нават у магазіны не трапілі. Іх распрадалі за каро-ткі тэрмін на пачатку 1992 года за тысячу рублёў. На той час гэта было нядорага. Я сумеў той гадзіннік набыць, ён да гэ-тага часу ідзе. Пасля таго пра-йшло 26 гадоў, гадзіннікі Мен-скага гадзіннікавага завода ў магазінах прадаюцца, а вось з выявай «Пагоні» гадзіннікаў няма. Каму муляе герб «Паго-ня»? Выпусцілі б гадзіннікі з нацыянальнай сімволікай 500 тысяч і разышліся б. Узялі б іх як сувенір тутэйшыя і замеж-ныя беларусы. Чаго мы баім-ся? Не можам паказаць і пра-пагандаваць сваю спадчыну. Усё, што я тут пералічыў — гэта наш падмурак для ўмацавання незалежнасці Беларусі. Чаму ж у нас такое здарылася?

Адказы можна знайсцi ў гiсторыi нашай Бацькаўш-чыны.

  1. Кiраўнiкi i дзяржаў-ныя дзеячы нашай беларускай краiны ў Сярэднявеччы i ў Найноўшы час зашмат захап-лялiся афармленнем i здзяйс-неннем розных унiй i саюзаў. Аднак не ўсе яны былi вык-лiканы гiстарычнай неабход-насцю, а хутчэй уласнымi схi-льнасцямi i памкненнямi асо-бных кiраўнiкоў, якiя не ўлiч-валi такi бясспрэчны факт, што унiя або саюз абмяжоўвае неза-лежнасць дзяржавы. Калi саюз Вялiкага Княства Лiтоўскага з Польшчай, Мазовiяй i Пско-вам, заключаны ў 1326 г. су-праць Тэўтонскага ордэна, быў неабходны, дык Крэўская унiя (1385 г.) прынесла нашаму на-роду больш шкоды, чым ка-рысцi. Тады з’явiлася на бела-руска-лiцвiнскiх землях кала-барацыя — першая загана на-шага народа. Вялiкi князь лi-тоўскi Ягайла быў першым ка-лабарантам у нашай гiсторыi. Яго памкненне дзеля сваiх аса-бiстых iнтарэсаў далучыць ВКЛ да Польскага Каралеўст-ва прывяло да мiжусобных вой-наў на Беларусi. Вайна князя Андрэя Полацкага супраць ка-раля польскага Ягайлы (Ула-дзiслава II) у 1386 г. i вайна князя Вiтаўта супраць Ягайлы ў 1390-1392 гг. I Андрэй По-лацкi, i Вiтаўт Вялiкi адстойвалi незалежнасць ВКЛ. Мэты сва-ёй яны дасягнулi. Незалеж-насць ВКЛ ад Польшчы была замацавана Востраўскiм па-гадненнем 1392 г. i затым Вiлен-ска-Радамскай унiяй 1401 г.

Магла мець станоўчае значэнне Кейданаўская унiя (1655 г.) — дагавор Януша Ра-дзiвiла са Швецыяй. Садзейнi-чала згуртаванню нашага на-рода Берасцейская царкоўная унiя (1596 г.). Аднак неабходна адзначыць, што ажыццяўленне яе, часта крутымi метадамi, прывяло да канфрантацыi ў грамадстве, да бунту ў Вiцеб-ску ў 1623 г. i да забойства ўнi-яцкага епiскапа Ясафата Кун-цэвiча.

  1. Суседнiя дзяржавы — Вялiкае Княства Маскоўскае i Каралеўства Польскае — у час Сярэднявечча i ў Новы час праводзiлi захопнiцкую палi-тыку ў адносiнах да ВКЛ. Так, Польшча перад заключэннем Люблiнскай унii ўключыла ўкраiнскiя землi ў склад Кара-леўства Польскага. I гэта была стратэгiчная памылка польс-кага караля, бо яна прывяла да нацыянальна-вызвольнай ба-рацьбы ўкраiнскага народа пад кiраўнiцтвам гетмана Багдана Хмяльнiцкага. Калi б Украiна была ў складзе ВКЛ, такой вай-ны магло i не быць. У той час Маскоўскае царства вяло па-стаянныя войны супраць ВКЛ, i маскоўскiя цары хацелi заха-пiць беларуска-лiтоўскiя землi.

Як вядома, беларуска-лiтоўская шляхта згадзiлася на заключэнне Люблiнскай унii (1569 г.) вымушана. Цяжар Ін-флянцкай (Лівонскай) вайны (1558-1582 гг.) стаў галоўнай прычынай падпісання гэтай уніі. У вынiку яе ўтварылася федэратыўная «дзяржава або-двух народаў» — Рэч Паспалiтая. Былі і праціўнікі Люблінскай уніі. Так, Радзівілы Мікалай Руды і Мікалай Чорны нават не падпісалі той акт уніі. Іх пад-трымліваў і канцлер ВКЛ Ас-тафій Валовіч. Праз некалькi гадоў, дзякуючы мудрай палi-тыцы Льва Сапегi i Аўстафiя Валовiча, якiя падрыхтавалi Статут Вялiкага Княства Лi-тоўскага 1588 г., Рэч Паспалiтая ператварылася ў канфедэра-тыўную дзяржаву. Iмкненне польскiх паноў у 1791 г. шля-хам ўвядзення Канстытуцыi Рэчы Паспалiтай пазбавiць ВКЛ дзяржаўнасцi прывяло да канфрантацыi i да канчатковага знiшчэння яе як дзяржавы.

У XIII-XIV стст. самая вялiкая небяспека для ВКЛ зы-ходзiла з поўначы i з поўдня — ад крыжацкiх рыцараў Тэўтон-скага ордэна i ад мангола-тата-раў. У пазнейшыя часы — канец XIV-XVII стст. — найбольшую шкоду нашым продкам прыне-слi войны з Масковiяй, Расiяй. Заходнiм, паўночным i ўсходнiм захопнiкам дапамагалi тутэй-шыя калабаранты. Былi кала-баранты ў войнах 1812 г., 1919 г., 1941-1945 гг. На жаль, не перавялiся яны i цяпер. Адныя з iх, становячыся на шлях су-працоўнiцтва з акупантамi, апраўдваюць свае дзеяннi тым, што яны такiм чынам змагаюц-ца за незалежнасць Беларусi, а iншыя маюць уласныя кар’ер-ныя мэты — атрымаць высокую пасаду, iнакш стаць паўпанкам у акупанта.

  1. Беларуская шляхта зрабiла значны ўклад у бела-рускую культуру. У той жа час яна не змагла аб’яднацца палiтычна, бо «кожны шляхцiц на сваiм агародзе быў ваявода» i свае ўласныя iнтарэсы ставiў вышэй за нацыянальныя, а прынцып аднагалоснага пры-няцця законаў наогул прыво-дзіў да аслаблення дзяржавы, што і выкарысталі Расія, Пру-сія і Аўстрыя. Былi i сярод шляхты самаахвярныя сыны нашай Бацькаўшчыны, якiмi мы можам ганарыцца. Гэта Та-дэвуш Рэйтан, Леў Сапега, Са-муэль Корсак, Тадэвуш Кор-сак, Кастусь Калiноўскi, Та-дэвуш Касцюшка, Валер Уру-блеўскi, Янка Купала i iншыя.
  2. Зайздрасць — другая загана беларускай шляхты i тутэйшых сялян. У вынiку гэ-тай заганы ў другой палове XVII ст. было супрацьстаянне лiцвiнскiх магнатаў. Стваралiся канфедэрацыi (згуртаваннi па саслоўях). Пасля забароны ў 1696 г. пiсаць дакументы на беларускай мове магнаты Са-пегi жадалi ўстанавiць у ВКЛ спадчынную манархiю i ад-дзялiць ВКЛ ад Рэчы Паспа-лiтай. У адказ на гэта канфе-дэрацыя шляхты (рэспублiкан-цы) на чале з Рыгорам Агiнскiм ваявала супраць Сапегаў у 1696-1700 гг. Нi Радзiвiлы, нi Агiнскiя, нi Пацы не былi зацi-каўлены ва ўзмацненнi ўлады Сапегаў. Мiжусобныя войны ўсiм iм прыносiлi адны беды i няшчасцi. Iм трэба было дамо-вiцца i падзялiць пасады. У той жа час у расiйскага цара Пятра I былi свае стратэгiчныя мэты, i мiжусобная вайна на Беларусi яму была нават выгадна.
  3. У ХХ i пачатку ХХI ст. кожны беларускi iнтэлiгент лiчыць сябе панам або падпан-кам. У XIX ст. беларуская iнтэ-лiгенцыя складалася са шляхты i мела тыя ж заганы, што i служылая i сельская шляхта. У ХХ ст. беларуская iнтэлiгенцыя папаўнялася з сем’яў разна-чынцаў i сялян. На пачатку ХХ ст. беларускiя iнтэлiгенты ар-ганiзавалi Беларускую сацыя-лiстычную грамаду, наладзiлi выпуск газеты «Наша Нiва» i выданне беларускiх кнiг. А калi справа дайшла да ўлады, дык БСГ падзялiлася на эсэраў i сацыялiстаў-федэралiстаў. А затым у 1918 г., калi сфармi-равалi ўрад БНР, у цяжэйшых умовах, нават не ўзяўшы ўла-ду ў свае рукi, утварылi ў сне-жнi 1918 г. два ўрады БНР. А за якiм урадам iсцi простаму народу? А каго магла падтры-млiваць Антанта? У той склада-ны час 1918-1919 гг., напэўна, больш разважлiва паступiлi Скiрмунты, Радзiвiлы, Мiр-скiя, Вайнiловiчы, бо не пайшлi на канфлiкт з беларускiмi сацы-ялiстамi.
  4. Беларускiя нацыянал-каму-нiсты (А. Чарвякоў, З. Жылуновiч, У. Iгнатоўскi), магчыма, зрабiлi станоў-чы крок, калi пайшлi на пагадненне з расiйскiмi бальшавiкамi дзеля ства-рэння ССРБ, якая ў 1922 г. атрымала назву БССР i ўвайшла ў склад СССР на правах саюзнай рэспублiкi. У вынiку мы сёння маем пакуль што не-залежную дзяржаву. Аднак iх учынак быў самаахвярны, бо ўсе яны былi знiшчаны ў савецкi час або закончылі сваё жыццё самагубствам.
  5. Беларусы не зрабiлi належ-ныя высновы са сваёй гiсторыi. Яны больш спадзяюцца на суседнiя дзяр-жавы, чым на сябе. Калабарацыя i зайздрасць ды ўласныя амбiцыi паста-вiлi сёння нашу кволую дзяржаўнасць i лёс беларускага народа як самастой-най нацыi ў будучынi пад вялiкае су-мненне. I вiнавата ў гэтым уся бела-руская iнтэлiгенцыя, яе пасiўнасць, што iдзе ад бацькоў-сялян. Iнтэлiген-цыя на Беларусi раз’яднана. Адныя, як тыя сяляне, жывуць па прынцыпе «мая хата з краю i я нiчога не ведаю», а актывiсты (тыя, хто ў апазiцыi) дзе-ляць пустыя партыйныя партфелi без пасад. За апошнія гады колькасць партый скарацiлася з 37 да 15, але ўсё роўна гэта зашмат, бо некаторыя з іх, нібы блізняты. Пра iх народ нават не ведае. І калі застанецца дзве або тры партыі, будзе болей карысці і для на-рода, і для нашай дзяржавы. І толькі тады, калі іх прадстаўнікі на са-праўдных выбарах трапяць у бела-рускі парламент і там яны будуць спрачацца, а не на вуліцах гарадоў, можна будзе гаварыць, што ў нас існуе дэмакратыя.

Сёння перад беларускай iнтэ-лiгенцыяй i актывiстамi апазiцыйных партый стаiць галоўная задача — згур-тавацца i ўтварыць выканаўча-каар-дынуючы орган (надпартыйны) з мэтай ажыццяўлення iдэалаў 25 сака-вiка 1918 г. i Акта незалежнасцi, пры-нятага Усебеларускiм з’ездам 29 лiпе-ня 2000 г. Калі ж пануючая ўлада і дэмакратычная апазіцыя не знойдуць паміж сабой паразумення, дык тады тут не будзе аніякай беларускай ула-ды, зноў утворыцца Северо-Запад-ный край. Калі няма беларускай мовы і страчана нацыянальная спадчына, тады і няма беларускай нацыі. І ў такім выпадку сучасную ўладу не вырату-юць беларускія вышыванкі. Згадзіце-ся, што Саюзная дзяржава — гэта паў-тарэнне Люблінскай уніі (інакш Мас-коўская унія, падпісаная без згоды беларускага народа). Аб якой незале-жнасці мы можам гаварыць, калі ў нас няма ўсходняй дзяржаўнай мяжы!? Гісторыя, як бачыце, развіваецца па спіралі і шмат чаго ў ёй паўтараецца. Іншы раз яна вагаецца, як маятнік, што назіралася ў развіцці СССР. З выву-чэння гісторыі, якую мы кепска веда-ем, трэба рабіць высновы. Пакуль у гэтым мы зусім не спазніліся. У згодзе i згуртаваннi нашай iнтэлiгенцыi — паратунак беларускай нацыi, яе дзяр-жаўнасцi. Уздымем нацыянальную свядомасць i ўратуйма незалежную Беларусь! Выратуйма нашу дзяржа-ву — адродзiм i мову. Зычу ўсiм бела-русам поспехаў у змаганнi за воль-ную Беларусь. Лічу, што ва ўсіх бела-рускіх гарадах павінны быць бела-рускія, рускія, польскія і яўрэйскія сярэднія школы, калі ёсць такая патрэба. Мы можам зычліва прыві-таць сваіх суседзяў: расіян — «Да здра-вствует Велікая Россія!», палякаў — «Яшчэ Польска не згінэла!», украін-цаў — «Шчэ не вмерла Украіна!» Спадзяюся, што і нашы суседзі нам скажуць ад шчырага сэрца: «Няхай жыве Беларусь!» А мы адкажам: «Жыве вечна!». Хай гэтыя нацыя-нальныя клічы-ідэі не раз’ядноўва-юць суседзяў, а збліжаюць.

 

Аналітык са шляхетным еўрапейскім поглядам на музыку

На другім Велікодным тыдні з асаблівым святлом і дабрынёй мы ўспамінаем усіх нашых адышоўшых родных і калег. Ужо не раз прыхо-дзілася адчуваць, узгадваючы спачы-лых літаратараў і сяброў, што пасля свайго адыходу, як  і пры жыцці, яны збіраюць вакол сябе і з’ядноўваюць людзей, пакідаючы нам цяпло. Гэта цяпло застаецца ў выглядзе кніг, арты-кулаў, вершаў і дзённікаў, яно пера-даецца праз шчодры пачастунак, якім дзеляцца іх родныя.

22 красавіка прыйшла гадаві-на адыходу вядомага журналіста і му-зычнага крытыка, сябра клуба «Спад-чына», актыўнага сябра ТБМ і паста-яннага аўтара газеты «Наша слова», карэспандэнта «Новага часу» Анатоля Мітрафанавіча Мяльгуя (1957 — 2017).  Спадар Анатоль быў адным з самых вядомых сучасных беларускіх музычных крытыкаў i аўтарам вялі-кай колькасці рэцэнзій і публікацый на музычную тэму, якія ён друкаваў  у «Музычнай газеце», «Звяздзе», «На-шай Ніве», «Свабоде» і ў газеце «Бе-ларус», на інтэрнэт-партале » Тузін гітоў».

Анатоль Мяльгуй скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт у 1989 годзе. З 1982 года ён быў паза-штатным карэспандэнтам «Чырвонай змены», адным з вядучых музычнай старонкі «Нотны аркуш». У 1985 ён стаў пераможцам І Усесаюзнага кон-курсу знаўцаў рок-музыкі, што нала-дзіў часопіс «Студенческий меридиан» (Масква). У гэ-тым жа годзе быў абраны ста-ршынём перша-га беларускага рок-клуба «Ня-міга» у Менску. Ён удзельнічаў у арганізацыі бе-ларускамоўных фэстаў «Тры ко-леры-І» (калі ўпершыню на вялікую сцэну выйшлі гурты «Бонда», «Магі-страт», «Мінск», 1986) і «Тры ко-леры-ІІ», вы-ступаў як член журы на фесты-валі «Lithuanica» (1986).

Спадар Анатоль разам з В. Мартыненкам падрыхтаваў да друку кнігу «Праз рок-прызму» (1989, New York), а таксама «222 альбомы беларускага року і ня толькі» (2006, Мінск), быў аўтарам шэрагу ўступных артыку-лаў да выданняў Беларускай му-зычнай альтэрнатывы. Яго рэцэн-зіям быў уласцівы глыбокі пра-фесійны падыход, шанаванне бела-рускай культурнай адметнасці і шляхетны еўрапейскі погляд на з’явы ў айчыннай музыцы.

Гэтымі днямі мы сустрэліся з яго сынам Станіславам Мяльгуем. Як і яго тата, ён любіць вандраваць, пабываў шмат дзе ў Еўропе і Азіі.

Высокі, рамантычны Стані-слаў успамінае: «Я заўсёды гана-рыўся сваім бацькам. Мне здава-лася, што ні ў кога такога бацькі ня-ма! У нас заўсёды было шмат бела-рускіх дыскаў і касет. Мне падабалася запрашаць сваіх сяброў, паказваць ім усю калекцыю і казаць, што ў мяне такі класны тата, які ведае Лявона Вольскага, Ігара Варашкевіча і іншых. Ён браў мяне на канцэрты. Я памятаю прэзентацыю «Трох чарапах» у КЗ «Мінск».

Самым запамінальным быў для мяне момант,калі амбасадар Чэхіі ўзнагароджваў удзельнікаў клуба «Спадчына» медалём Чэшскай рэспу-блікі, а сярод іх — і майго бацьку за ўклад у развіццё беларуска-чэшскіх адносін. Гэта мяне вельмі ўразіла.

Па выходных з раніцы ён пра-глядаў «Парад беларускамоўных клі-паў», запісваў розныя праграмы, вёў свой музычны блог і захоўваў фота-архіў. Днём ён пісаў і друкаваў свае матэрыялы. Да ўсіх музычных аглядаў ён падыходзіў вельмі прафесійна. Ён часта раіўся са мной. Мне пашанца-вала, што ў нас з бацькам былі сяброў-скія адносіны. Мы маглі размаўляць на ўсе тэмы.

У нас захавалася шмат здым-каў з часоў далічбавых фотаапаратаў. У мяне застаўся яго здымач. Некалькі гадоў таму мы пісалі з бацькам на ся-дзібе ТБМ усеагульную беларускую дыктоўку. Я захаваў на памяць гэты аркуш. Ад бацькі засталася вялікая бібліятэка, і я збіраюся яе ўпарад-каваць.Там зборы твораў Васіля Бы-кава і Уладзіміра Караткевіча, Біблія, кнігі па філасофіі. Мне хацелася б калі-небудзь усё прачытаць. Пасля заканчэння журфака тата паступіў на філасофскі факультэт і правучыўся адзін год. Але ў яго ўжо была сям’я і ён вырашыў сысці. Ён быў адказным чалавекам.  Для таты лепшым паходам было пайсці ў лес, падыхаць свежым паветрам, схадзіць у грыбы.»

Э. Дзвінская.

На здымках: Анатоль Мя-льгуй.

 

Віншуем сяброў ТБМ, якія нарадзіліся ў траўні

Абрамовіч Маргарыта Паўл.

Абухоўскі Юры

Адамковіч Аляксандр Эдмун.

Азарка Вольга Уадзіміраўна

Акуленка Міхаіл

Александровіч Разалія Адам.

Алесіна Таццяна Міхайлаўна

Аляшчэня Мікалай Мікалаев.

Анапрыенка Ірына

Анішчык Барыс Вітальевіч

Апалька Жанна Віктараўна

Арлоў Валянцін Мікалаевіч

Аскерка Зміцер

Астахновіч Андрэй Казіміравіч

Астроўская Аксана Барысаўна

Аўсейка Канстанцін

Бабіч Юры Міхайлавіч

Багданчык Зміцер Віктаравіч

Бакшун Валянціна

Баланчук Эдуард Мікалаевіч

Баранік Міхась Антонавіч

Баркун Юры Васільевіч

Бародзіч Сямён Дзмітрыевіч

Баронік Міхал Антонавіч

Бароўскі Анатоль Мікалаевіч

Барыс Сымон Вікенцевіч

Бахун Сяргей Пятровіч

Белавокая Наталля

Бельскі Аляксандр Міхайлавіч

Богуш Святлана Яўгенаўна

Бордак Уладзімір Адамавіч

Боўжык Аляксандр Сцяпан.

Брыцько Уладзімір

Буднік Янка Фёдаравіч

Буз Андрэй Віктаравіч

Буката Людміла Аляксандр.

Буката Надзея Эдвардаўна

Бурдыка Дзмітры Анатольевіч

Бутэнка Зміцер Сямёнавіч

Быкава Надзея Мартынаўна

Быстранкова Таіса Вікенцеўна

Бяйдук Наталля

Вайцэховіч А.Р.

Валіцкая Іна

Валошчык Мікола Антонавіч

Валчок Ліля

Вараб’ёў Уладзімір Раманавіч

Варонін Улас Канстанцінавіч

Васілеўская Кацярына

Васільева Кацярына

Васільчук Іван Дзмітрыевіч

Ваўчок Крысціна

Вішнеўская Дар’я Дзмітрыеўна

Галубовіч Вольга

Галустаў Эдуард

Ганчарык Марыя Яраславаўна

Гарбачэўскі Васіль

Гаўрыленка Юлія Міхайлаўна

Гладкі Леанід Анатольевіч

Глямбоцкая Рэната Аляксанд.

Гнеўка Анатоль Лявонавіч

Гоўша Уладзімір Міхайлавіч

Грудзіна Аляксандр Пятровіч

Грумо Зміцер

Грышкевіч Кірыла Уладзімір.

Гундар Уладзімір Тадэвуш.

Гуркоў Ігнат Дамінік Аляксан.

Гусак Станіслаў Рыгоравіч

Давыдзік Кацярына Канстанц.

Дайлідзёнак Крысціна Васіл.

Даніловіч Раіса

Дзмітрыеў Андрэй Уладзімір.

Дзяконскі Аляксандр Алякс.

Драўніцкая К.М.

Дрозд Галіна

Дубейка Ірына Восіпаўна

Дубовік Іосіф Вацлававіч

Думанскі Аляксандр

Жабінская Марыя Пятроўна

Жолуд Эдуард Васільевіч

Жукава Вікторыя Паўлаўна

Жукоўская Таццяна Яўгенаўна

Жураўлёва Таццяна Сяргеўна

Жураўскі Уладзімір Мікал.

Жылач Таццяна Міхайлаўна

Зайцаў Андрэй Мікалаевіч

Іванова Анфіса Міхайлаўна

Іода Тамара Мікалаеўна

Ісайкіна Вольга Юр’еўна

Кабылка Віталь

Кавалавіч Мікалай Антонавіч

Кавалёў Станіслаў Аляксанд.

Кавальчук Галіна Тадэвуш.

Кавальчук Ігар Аляксандравіч

Кавальчук Часлаў Францавіч

Казакевіч Юры Іосіфавіч

Калакольцава Аліна

Калацкая Вольга

Калеснікава Алена Уладзімір.

Калінін Вальдэмар

Каляда Ніна Фёдараўна

Камандзірчык Алесь Аляксан.

Камко Наталля Юр’еўна

Кампанеец Святлана Юр’еўна

Кандракоў Міхаіл Валер’евіч

Кандратовіч Ігар

Кандратовіч Ян Янавіч

Кандрацьеў Андрэй Васільевіч

Карабач Алег Віктаравіч

Карнееў Віктар Васільевіч

Карнілава Наталля Яўгенаўна

Кароль Маргарыта Міхайл.

Карпінская Юлія

Карповіч Андрэй Іванавіч

Карцель Настасся

Касавец Іван Язэпавіч

Касцюк Георгі Васільевіч

Касцюкевіч Зміцер Станіслав.

Каўлярова Т. М.

Клуйша Яніна Іосіфаўна

Кляшторная Майя Тодараўна

Корзан Сцяпан Уладзіміравіч

Корзан Уладзімір Сцяпанавіч

Корзан Яніна Браніславаўна

Кот Алена

Коўган Сяргей Яўгенавіч

Кравец Дзмітры Юр’евіч

Красоўская Ганна Казіміраўна

Крук Віктар Фёдаравіч

Круцікаў Уладзімір Уладзім.

Кручкоў Сяргей Мікалаевіч

Кудзякін Віталь Пятровіч

Кудрашоў Віктар

Кузьміч Таццяна Адамаўна

Кульбянкова Іна

Лабачоў Яўген Дзмітрыевіч

Лагун Вольга Эдвардаўна

Лапо Аляксандр Іванавіч

Латоцін Лявон Алякандравіч

Лаўранцова Алена Уладзімір.

Лебедзева Наталля Мікалаеўна

Леўчанкаў Васіль Мікалаевіч

Леўшык Станіслаў Станіслав.

Лук’янцаў Кірыла

Лытнёў Міхаіл

Люмарова Галіна Сяргееўна

Ляскоўская Зоя Нікіфараўна

Майсеня Людміла Іосіфаўна

Макарскі Андрэй Георгіевіч

Макарчык Уладзімір

Макрыцкая Таццяна  Міхайл.

Максімчук Раман Уладзімір.

Малашчанка Таццяна Сярг.

Маліноўскі Яўген Лявонцевіч

Малышава Галіна

Малько Пётр Іванавіч

Мальцава Ганна Валянцінаўна

Марцінкевіч Яўгенія

Мацвеева Тацяна Генадзьеўна

Мацвееў Максім Іванавіч

Мекшыла Мікалай

Мех Аляксандр Васільевіч

Міхно Міхаіл Васільевіч

Міхноўскі Мікалай Уладзімір.

Міцкевіч Кастусь

Міцкевіч Яўген Фаміч

Моніч Алесь

Мурашка Людміла Мікал.

Муха Валянцін Станіслававіч

Мяснянкіна Ала Міхайлаўна

Навасельская Таццяна Уладз.

Нагорная Тамара Іванаўна

Нароўская Ала Мікалаеўна

Нарушэвіч Міхаіл Алегавіч

Натынчык Уладзімір Алякс.

Ніжанкоўская Ірына Уладзісл.

Нікіпорчык Віктар

Новікаў Аляксандр Сяргеевіч

Отчык Андрэй

Падгайская Людміла Лаўрэнц.

Палітава Дзіяна Паўлаўна

Панізнік Сяргей Сцяпанавіч

Паплаўская Ірына Станісл.

Паўлініч Валеры Валерыевіч

Паўловіч Віктар Сяргеевіч

Паўтаржыцкі Канстанцін Бран.

Пашкевіч Ігар

Пералыгін Алесь

Пожанька Ігар Леанідавіч

Пратасавіцкая Марыя Георг.

Праташчык Людміла Віктар.

Праўдзін Віктар Аляксандр.

Пуцікаў Ілля

Пушкін Ігар Аляксандравіч

Пыжык Аляксей

Пясецкая Таццяна Уладзімір.

Пяткевіч Таццяна Віктараўна

Пятрашка Майя

Пятроўскі Віктар Вячаслав.

Рагачоў Юры Усеваладавіч

Радзюк Алена Іванаўна

Радзюк Уладзімір Сяргеевіч

Разумейчык Юры Васільевіч

Рачэўскі Станіслаў Рыгоравіч

Рубанік Таццяна

Руды Аляксей Уладзіміравіч

Руткевіч Вераніка Антонаўна

Рухлова Тамара

Рымша Фаіна Ціханаўна

Сабуць Галіна Эдмундаўна

Савук Аляксандр Юр’евіч

Салаўёў Зміцер Сяргеевіч

Салговіч Вольга Віктараўны

Салодкі Юры Часлававіч

Самасюк Ганна

Самойленка Арцём Сяргеевіч

Серакова Вольга Канстанцін.

Сердзюкова Марыя Васіл.

Сідар Маргарыта

Сідаровіч Яніна Дзмітраўна

Сілкова Раіса Іванаўна

Сільвановіч Станіслаў Алёйз.

Сіўко Франц Іванавіч

Смалянчук Аляксандр Фёдар.

Снітко Вольга Уладзіміраўна

Снітко Галіна Мікалаеўна

Станевіч Тамара Іосіфаўна

Станевіч Юры

Сташэўскі Яўген Адамавіч

Строкач Аляксандр Пятровіч

Стукаў Віктар Якаўлевіч

Сцефановіч Рамуальд

Сяліцкая Рыта

Талкачыкава Кацярына Ал.

Таневіч Галіна Янаўна

Тарасенка Уладзімір Мікал.

Трахімчык Уладзімір Іванавіч

Тырсін Васіль Анатольевіч

Тышкевіч Галіна Францаўна

Фадзеева Таццяна Мікалаеўна

Харанека Святлана Станісл.

Харланчук Аляксандр Анат.

Хатара Мацвей Леанідавіч

Хвайніцкі Часлаў Сіманавіч

Хітрун Ілья Андрэевіч

Холеў Станіслаў Браніслававіч

Хоміч Генадзь Рыгоравіч

Храмлюк Марыя Іосіфаўна

Цаўлоўскі Канстанцін Дзмітр.

Церпугова Алена Фёдараўна

Цітоў Леанід Сцяпанавіч

Цюрын Аляксей Сяргеевіч

Цялюк Мікалай Алегавіч

Чарнышова Алена Аляксанд.

Чухліб Наталля

Чучвага Наталля Мікалаеўна

Чхаідзэ Георгі

Чэчат Віктар Аляксандравіч

Шабуня Ніна

Шавель Вольга Мікалаеўна

Шантар Дзіяна Георгіеўна

Шапуцька Віктар Аляксанд.

Шарах Мікола Аркадзевіч

Шароў Георгі Іванавіч

Шарыпкін Генадзь Леанідавіч

Шаўкера Алег

Шахаб Дар’ян

Шахмуць Ніна Іванаўна

Шашытайшвілі Марыя Уладз.

Шкірманкоў Фелікс Уладзім.

Шошын Руслан Алегавіч

Шупенька Ірына Аляксандр.

Шуткін Сяргей Сяргеевіч

Шчарбіна Святлана

Шчэрба Святлана Мікалаеўна

Шык Кірыл Іванавіч

Шыла Уладзімір Аляксандр.

Шыманіца Ала Іванаўна

Шышкавец Ала Аркадзеўна

Юрэвіч Генрых Іосіфавіч

Язвінскі Артур Аляксандр.

Якубчык Генрых

Яніцкая Мая Міхайлаўна

Ярмалінская Ніна Адамаўна

Ярохаў Уладзімір Пятровіч

Яфімчык Генадзь Генадзьевіч

Яцыновіч Святлана

 

У Кішынёве адкрылі помнік Францішку Скарыну

У Кішынёве ўра-чыста адкрыты бюст бе-ларускага першадрука-ра і асветніка Францішка Скарыны. Помнік аўтар-ства менскага скульптара Геніка Лойкі ўстаноўлены ў скверы побач з амба-садай Беларусі ў Малдо-ве. Самога скульптара ў Малдову не запрасілі і з падзеяй не павіншавалі.

Як паведамляюць малдаўскія СМІ, у цыры-моніі бралі ўдзел міністр адукацыі, культуры і да-следаванняў Малдовы Моніка Бабук і яе беларускі калега Юры Бондар. Кіраўнік беларускага Мінкульту зна-ходзіўся ў Кішынёве ў складзе афіцыйнай дэлегацыі на чале з Аляксандрам Лукашэнкам.

Як піша малдаўскае агенцтва NOI, у сваім выступе Моніка Бабук адзначыла, што адкрыццё помніка Скарыну — гэта важная падзея, якая зро-біць істотны ўнёсак ва ўмаца-ванне культурных сувязяў па-між Малдовай і Беларуссю.

У ліпені 2017 года Ге-нік Лойка стаў пераможцам конкурсу эскізных праектаў на бюст Францішка Скарыны ў Кішынёве — ягоную заяўку прафесійнае журы прызнала найлепшай з дзясятка. Згодна з патрабаваннямі, кампазіцый-нае і пластычнае выкананне мусіла быць рэалізаванае «ў найлепшых традыцыях кла-січнага і нацыянальнага ману-ментальнага мастацтва».

Спачатку на помнік з улікам матэрыялу меркавала-ся патраціць не больш за 150 тысяч рублёў. Аднак у працэсе суму зменшылі ў 10 разоў. Скульптар кажа, што збольша-га задаволены працай, за вы-ключэннем некаторых нюан-саў. Галоўная прэтэнзія да на-пісання імя Скарыны. Згодна з умовамі конкурсу, як сцвяр-джаюць арганізатары, на пом-ніку павінен значыцца «Францыск», Лойка ж настойваў на «Фран-цішку». Адстаяць свой варыянт яму не ўда-лося.

Выдаткі на рас-працоўку праектнай дакументацыі, выка-нанне, мантаж бюста, а таксама добраўпа-радкаванне прылеглай тэрыторыі былі па-крытыя з бюджэту Бе-ларусі.

Ігар Карней.

 

Баранавіцкія актывісты ТБМ зладзілі талаку ля крыжа ахвярам рэпрэсій

18 красавіка Барана-віцкія актывісты Таварыства беларускай мовы арганізавалі традыцыйную талаку па пры-борцы тэрыторыі ля крыжа ах-вярам сталінскіх рэпрэсій. Ме-навіта дэмакратычная грамад-скасць Баранавіч трымае ў парадку тэрыторыю ля крыжа з надпісам «Ахвярам гвалту 1939-1953″, кажа старшыня Таварыства Мікалай Пад-гайскі:

— Мы, як звычайна вяс-ной, прыбралі лісце, падмялі, ускапалі зямельку прывезлі многа кветак, пасадзілі дадат-ковых да таго, што там было. Памаліліся, быў айцец Яўген, так што ўсё ў парадку.

Паводле Мікалая Пад-гайскага, радуе тое, што сёлета да талакі далучыўся баранавіц-кі жыхар, які прапанаваў сваю дапамогу, калі ішоў міма крыжа пакут. Вялікі крыж-помнік ах-вярам сталінскім рэпрэсій быў усталяваны актывістамі ў цэн-тры Баранавічаў у 1992 годзе. Аднак потым КДБ уначы па-таемна перавёз яго на тэрыто-рыю былой турмы «Крывое кола», у якой НКВДшнікі расстралялі некалькі тысяч чалавек.

Беларускае Радыё Рацыя.

 

Успаміны Юльяна Грымайлы-Прыбыткі1 

З успамінаў пра 1863 г.

Ад перакладчыка

 

Юльян Грымайла-Прыбытка на пачатку XX ст. закончыў Рыжскую палітэх-ніку, да 1914 г. працаваў на па-садах чыноўніка рознага ўзро-ўню ў Лідскім павеце. У 1920-30 гг. — суддзя. Ягоны сын — Ан-тон Грымайла-Прыбытка, не-аднаразова выбіраўся ў Гарад-скую раду, быў лаўнікам Магі-страта і выдатным лідскім края-знаўцам.

Міхал Шымялевіч пі-саў у рукапісе пра высяленне лідзян у Казахстан у 1940 г.: «Вёска Краснапяроўка (у Ка-захстане). (Сярод ссыльных — Л.Л.) Прыбытка Анна (1905 г.н.) з дачкой Данутай (1925 г.н.) і Ванда (?). (Анна) жонка (пэўна, другая жонка — Л.Л.) уладальніка маёнтка Кажа-мякі гміны Новы Двор, сына генерал-маёра Аляксандра Прыбыткі, Прыбыткі Юлья-на, 1883 г.н., віца-старшыні Лідскага аддзела Віленскага акруговага суда. Быў арыш-таваны ў 1939 г. і хутка памёр у турме …» 2.

 

Друкуем вельмі ціка-выя ўспаміны аб студзеньскім паўстанні ў Лідскім павеце, напісаныя прэзідэнтам Юбі-лейнага камітэта па ўшана-ванні памяці Людвіка Нарбу-та, суддзём Юльянам Прыбы-ткам — (Тэкст  рэдактара «Лід-скай зямлі» Абрамовіча — Л.Л.).

 

Маё «сельскае-анёль-скае» дзяцінства прыпала на эпоху, калі яшчэ ўспаміны з 1863 г. жылі ў памяці сваякоў, жыў рамантызм безнадзейнага змагання і высокае натхненне. Тыя падзеі былі грунтам, на якім мы, малыя слухачы ўспа-мінаў старэйшых людзей, вы-хоўвалі свае пачуцці і свой па-трыятызм.

Памятаю тыя цікавыя хвіліны, калі я са сваім братам, с.п.3 Эмілем зімовым вечарам слухалі аповяды нашай бабкі с.п. Стэфаніі Паплаўскай з Ша-левічаў, удавы па Юльяне Па-плаўскім, уладальніку Кажа-мякаў, Ваўчынак і Капцюхоў у Лідскім павеце і чальцы Паў-станцкага камітэта Лідчыны, а таксама с.п. Паплаўскага Пят-ра, сябра маладых гадоў майго дзеда Юльяна, ветэрана паў-стання 1863 г. Карбоўскі4 ў сва-ёй працы пра Нарбута памыл-кова называе Уладзіміра Пап-лаўскага сябрам Камітэта — Уладзімір Паплаўскі (герба Дрэвіца) быў братам Пятра і, думаю, не быў чальцом Камітэ-та, а быў (ведаю гэта пэўна), дзясятнікам у аддзеле Людвіка Нарбута — казаў мне пра гэта яго брат Пётр, а спалучэнне гэ-тых дзвюх функцый было не-магчыма.

Уладзімір паходзіў з фальварка Крэвін Сабакінскай гміны, меў маці з Гофманаў і, калі не памыляюся, пераважна жыў у Капцюхах, дзе дапамагаў па гаспадарцы свайму сябру і аднакашніку Юльяну Паплаў-скаму (герба Траска), які нават не быў яго сваяком. Менавіта з Капцюхоў Уладзімір Паплаў-скі і пайшоў у паўстанне. Ве-рагодна, таму Карбоўскі і палі-чыў яго ўладальнікам Капцю-хоў і чальцомм Паўстанцкага камітэта. Уладзімір Паплаўскі загінуў пад Дубічамі, а Пятра, закатаванага самым гвалтоў-ным чынам маскалямі пад Га-нэлькамі, ледзь не засыпалі ў агульнай магіле з палеглымі паўстанцамі, але сяляне, якім даручылі гэтую справу, заўва-жылі, што паўстанец жывы і адвезлі ў блізкія Сабакінцы, да ягонага крэўнага Цыпрыяна Шалевіча, дзе ў сховішчы ён не-як залячыў свае раны. Сасланы быў потым на Каўказ, дзякую-чы старанням маёй бабкі, пасля маніфеста вярнуўся дахаты. С.п. Пётр Паплаўскі быў чала-векам небывалага гарту: не раз, пасля маіх просьбаў (я быў дзевяцігадовым хлопцам), па-казваў мне свае шнары ад ранаў, а меў іх 17, бо жаўнеры, раз’ю-шаныя ягоным адпорам, нека-лькі разоў падкідвалі яго на багнетах5. Адна куля патрапіла яму ў нагу, рана зажыла і бя-дак хадзіў з гэтай куляй, нават не надта яе адчуваючы. Толькі падчас непагоды давалася гэта куля яму ў знакі.

Мая маці апавядала, што ў дзяцінстве аднойчы «Пан Пётр» (так звыкла яго назы-вала) не прыйшоў у прызна-чаны час на абед, і таму наша бабуля накіравала яе ў афіцы-ну6, у якой «Пан Пётр» жыў, каб паклікаць яго да стала. Да-рэмна мая маці грукала ў дзве-ры — у хаце было ціха. Калі ж яна заглянула ў акно пакоя паўстанца, дык убачыла на-ступнае: «Пан Пётр» сядзеў на лаве з аголенай нагой і заўзята калупаў сцізорыкам ў тым мес-цы, дзе была куля. На падлозе стаяла мядніца7 з крывёю і ку-бак з вадой, а каля яго ляжаў кавалак чыстай тканіны. «Пан Пётр» папрасіў, каб абед пры-неслі да яго, і вынікова скончыў аперацыю — праз хвіліну зда-быў кулю і забінтаваў нагу. «Пан Пётр» трыумфаваў, ка-жучы, што ён — сам для сябе са-мы лепшы хірург. Такія гэта былі людзі.

Мой дзед, Юльян Па-плаўскі, як чалец Камітэта, забяспечваў паўстанцкі аддзел. Бабуля мне расказвала, што ён неяк загадаў, каб яна разам з паннамі і дзяўчатамі-служкамі, якім можна давяраць, пашыла 200 кашуль для паўстанцаў. З-за перасцярогі праца кіпела пе-раважна ўначы, Праз некалькі дзён мой дзед вярнуўся з тай-нага паседжання Камітэта і за-пытаў бабулю аб кашулях.

— Ужо адаслала, -кажа яна. — І каб нашы дарагія ваяры бачылі, каму яны павінны быць удзячныя за такія якасныя ка-шулі, унізе кожнай з іх вышыты твае ініцыялы.

Дзед схапіўся за галаву.

— Але ж, Стэфця, калі пасля бітвы на палеглых ці па-раненых знойдуць кашулі з маімі ініцыяламі, стане вядома, хто іх шыў, што я сябар Камі-тэта і падтрымліваю паўстан-цаў.

Мая збянтэжаная ба-буля, зразумеўшы сваю па-мылку, адразу выслала да паў-станцаў служку з ножыкам. Служка дагнаў воз, які вёз прыпасы і кашулі для паўстан-цаў ужо на самым ускрайку Гарадзенскай пушчы. Ён зрэ-заў ініцыялы майго дзеда з ка-шуль. Аднак гэта не дапамагло, і праз некалькі месяцаў чуйны прыстаў з Васілішак8 арышта-ваў майго дзеда. Пад экскор-там казакоў яго выслалі да Ві-льні і пасадзілі ў турму, якая месцілася ў пакляшторных му-рах пры касцёле Св. Пятра і Паўла. Мая бабуля, ведаючы пра важкасць «мамоны» для чыноўнікаў тых часоў, адусюль здабыла грошы, узяла з сабой усе сямейныя ўпрыгожванні і паехала ў Вільню. А быў гэта цяжкі шлях, трэба было з Кап-цюхоў, дзе жылі мае дзяды, праз Ліду коньмі ехаць у Ві-льню — 120 вёрст9. Бабуля Паплаўская наведала ў Лідзе ваеннага начальніка павета, узяла неабходныя паперы і паехала з імі ў Вільню. Яе за-трымлівалі шматлікія пасты, на якіх па загаду ўладаў дзяжу-рылі сяляне з жаўнерамі, але яна пераадолела ўсе перашко-ды і нарэшце прыехала ў Віль-ню. Каб пабачыцца з мужам, кожны дзень узыходзіла на ўзгорак каля касцёла Св. Пятра і Паўла і там чакала да часу, пакуль яе не ўбачыць муж. З гэтага ўзгорка мая бабуля «на мігі» дамаўлялася з дзедам. Адзін раз гэтыя нямыя размо-вы заўважыў ахоўнік, прыбег на ўзгорак і так моцна выцяў бядачку прыкладам свайго карабіна, што тая ўпала і пака-цілася з узгорка. Можна сабе ўявіць боль і крыўду мужа, які бачыў гэтую сцэну, бо акрамя ўсяго іншага, бабуля была ця-жарная. Гэта ўбачыў адзін ра-сійскі генерал з балкона дома (зараз, калі не памыляюся, гэта дом Кукеля), ён абурыўся, прыбег да бабулі, падняў яе і папрасіў прабачэння за такія паводзіны. Вось у такіх умовах мая бабуля ратавала мужа.

Раздала яна не толькі ўсе наяўныя грошы, але і усе ўпрыгожванні. Дапамагаў ёй ваенны начальнік нашага па-вета палкоўнік Алхазаў10, які, аднак, дапамагаў не з-за рыцар-скіх пачуццяў, а таму, што ве-льмі любіў грошы і ўвесь час патрабаваў усё новыя сумы (пра гэта таксама піша і Зоф’я Кавалеўская ў сваіх «Успамі-нах»). Уся судовая перапіска і доказы па справе Юльяна Па-плаўскага былі арганізаваныя такім чынам, што знаходзіліся ў руках Алхазава. Мая бабуля была ім выклікана ў Ліду і поў-ны галантнасці Алхазаў на яе вачах ўсе доказы віны дзеда і ягоныя лісты кінуў у агонь ка-міна. Гэтым тлумачыцца ску-пая інфармацыя ў архівах аб «преступной деятельности» у 1863 г. майго дзеда па кудзелі, с.п. Юльяна Крулевіч-Паплаў-скага. І дзіўная рэч — праз не-калькі дзясяткаў гадоў мая ба-буля атрымала з Парыжа ана-німную пасылку, у якой зна-ходзілася частка ўсунутых ёю «ў лапу» ўпрыгожванняў. Ба-гаты залаты гадзіннік, старажы-тны, вельмі дарагі пярсцёнак з вялікім дыяментам (памяць пра падкаморага Томаша Паплаў-скага) і г.д. Да пасылкі быў далучаны ліст, дзе тлумачыла-ся, што каштоўнасці прызнача-юцца таму, каго бабуля ў тыя цяжкія часы насіла ў сваім улонні (с.п. Юзафа Паплаў-скага, брата маёй нябожчыцы маці). Ратуючы дзеда, бабуля не памятала, каму перадала гэ-тыя каштоўнасці, бо шмат чаго рабіла праз пасярэднікаў.

У гэтых аповедах, якія так глыбока ўвайшлі ў нашу свядомасць, словы прыстаў, жандар, казак — мелі такі пры-смак, што калі прыстаў ці жан-дар прыязджаў у дом нават з нейкай нейтральнай мэтай, нас апаноўвала дзіўнае пачуццё ці то страху, ці то нейкай глыбін-най агіды, і таму мы, дзеці, не маглі заставацца ў пакоі, дзе яны знаходзіліся і таму агля-далі іх са схованкі і рэзка вы-смейвалі «ворага», пачынаючы ад ботаў і канчаючы барадой ці «кудламі» на галаве. Калі мой бацька11, які з-за яго чыну паві-нен быў прымаць ў сваім доме губернатара ці вышэйшых чы-ноўнікаў і вайскоўцаў, гэта не абыходзілася без прыліву апа-зіцыйнасці ў маіх настроях.

Аднаго разу ў салоне элегантны і добра выхаваны казацкі есавул, каб пацалаваць «славного мальчика», злавіў мяне і пасадзіў на калені. Я па шырокіх шараварах і лампасах на іх зразумеў, што гэта казак і з незвычайнай энергіяй стаў бараніцца ад «ворага», чырво-ны як рак з абурэннем і гвал-там вырваўся з ягоных рук і ўцёк з салона.

А постаць Людвіка На-рбута вырасла ў нашых вачах да легендарных памераў. Нар-бут — герой, якога дзядуля, бабуля і «Пан Пётр» так добра ведалі, вельмі шмат для нас значыў.

— Бабуля, мамуся, «Пан Пётр», раскажыце пра Людвіка Нарбута!

І гэтак было без канца.

Пераклад Леаніда Лаўрэша.

1 Julian Grzymala-Przybytko. Ze wspomnien o 1863 // Ziemia Lidzka №5-6-1938. S. 59-60.

2 Michal Szymielewicz. Wysiedlenie do Kazachstanu w r. 1940 znacznej czesci mieszkancow powiatu lidzkiego // Fundacja-Zaklad narodowy im. Ossolinskich. Katalog Rekopisow akcesyjnych Akc. 26/56. S. 60.

3 Святой памяці.

4 Karbowski W. Ludwik Narbutt. Zyciorys wodza w powstaniu styczniowem na Litwie. 1935.

5 Верагодна, менавіта Пятра Паплаўскага ўзгадваў Вандалін Шукевіч у сваіх мемуарах.

6 Флігель.

7 Медны таз.

8 Васілішскі прыстаў у той час — адстаўны шт.-капітан Карл Станіслававіч Вітунскі — Гл.: Памятная книжка Виленскай губернии. Вильно, 1863. С.122.

9 У краі было ваеннае становішча і вандраваць тут было вельмі цяжка і нават небяспечна. Гэта сітуацыя добра адлюст-равана ў прашэнні адстаўнога рускага падпаручніка Міхаіла Васільевіча Страескі на імя Мураўёва ад 29 лістапада 1863 г., якое збераглося ў паперах былога набліжанага да Мураўёва ў Вільні афіцэра Чарэвіна (у час задушэння  паўстання 1863 г. Пётр Чарэвін палкоўнік, потым генерал-лейтэнант, таварыш міні-стра ўнутраных спраў і шэфа жандараў, набліжаны імператара Аляксандра ІІІ). Страеска ехаў з Бесарабіі ў Пецярбург праз Беларусь і зазнаў шмат грубасцяў і здзекаў — спачатку ў Пінску, а пасля ў Лідзе — ад вайсковых начальнікаў Ліды і Пінска і п’яных рускіх жаўнераў. Адстаўны падпаручнік спачатку быў упэўнены, што рэжым, які ён бачыў на сваёй дарозе, усталяваны без ведама генерал-губернатара і парушае законы, таму, як чалавек чэсны і які жадае дабра Расіі, ён напісаў рапарт да генерал-губернатара. Пра тое, што бачыў на Лідчыне, Страеска пісаў: «Калі сп. Алхазаў (лідскі ваенны начальнік — Л.Л.) абыходзіўся са мною так, … не-палякам, маючы перад вачыма 5-6 дакументаў — сведчанняў пра маю асобу, то чаго пасля гэтага можна чакаць ад яго ня-шчаснаму паляку? Панове Алхазавы […] прымусяць іх кінуць усё і шукаць выратавання «do lasu». … Паверце, Ваша Высокапра-васхадзіцельства, — піша далей Страеска, — што ў войсках губерняў нельга ўгледзець прастадушнага, заўжды рахманага рускага салдата; грубасцю і жорсткасцю яны пераўзышлі там, мабыць, дзікія татарскія орды, што лютавалі некалі на Св. Русі. Калі б да Вас маглі даходзіць стогны і скаргі прыгнечаных варварст-вам нашага хрысталюбнага воінства, Вы, напэўна, з жахам адмовіліся б ад такіх паплечнікаў». Цыт. па: Чарэвін Пётр. Паўно-чна-Заходні край” (Успаміны) // Спадчына № 3-1998. С. 31-64.

10 Якаў Кайхосравіч Алхазаў (Алхазішвілі, 1826-1896). Пасля заканчэння курса ў 2-м кадэцкім корпусе, Алхазаў 10 жніўня 1844 г. атрымаў чын прапаршчыка лейб-гвардыі Фін-ляндскага палка, 10 красавіка 1848 г.  — падпаручніка. У тым жа годзе ўдзельнічаў у задушэнні паўстання ў Венгрыі.

6 снежня 1853 г. атрымаў чын штабс-капітана. Падчас Крымскай вайны знаходзіўся ў складзе войскаў, якія ахоўвалі ўзбярэжжы Пецярбургскай і Выбаргскім губерняў ад высадак саюзнага англа-французскага дэсанту. У мірныя час, ў 1856 г. атрымаў ордэн св. Станіслава 3-й ступені, у 1859 — ордэн св. Ганны 3-й ступені і ў 1861 — ордэн св. Станіслава 2-й ступені.

30 жніўня 1860 г. атрымаў чын капітана.

19 лютага 1863 г. стаў палкоўнікам, удзельнічаў у задушэнні паўстання 1863 г., быў вайсковым начальнікам Лідскага павета. У памяці лідзян застаўся жорсткім дэспатам і хабарнікам. За гэта ўзнагароджаны ордэнамі св. Уладзіміра 4-й ступені з мячамі і бантам, св. Ганны 2-й ступені з мячамі і імператарскай каронай і св. Уладзіміра 3-й ступені.

12 траўня 1864 г. Алхазаў быў прызначаны камандзірам 4-га пяхотнага Капорскага палка, 30 жніўня 1873 г. узведзены ў генерал-маёры і прызначаны камандзірам 2-й брыгады 19-й пяхотнай дывізіі на Каўказ. У 1876 г. атрымаў ордэн св. Станіслава 1-й ступені.

У руска-турэцкую вайну 1877-1878 гг. Алхазаў спачатку быў прызначаны начальнікам Кутаіскага атрада (12 красавіка 1877 г.), а потым злучаных Кутаіскага, Сухумскага, Інгурскага і Гурыйскага атрадаў, з якімі ўціхамірыў хваляванні сярод абхазцаў і прымусіў адступіць турэцкі дэсант; за гэта быў узнагароджаны ордэнам св. Георгія 4-й ступені.

13 снежня 1878 г. Алхазаў быў прызначаны начальнікам 41-й пяхотнай дывізіі, 27 лютага 1883 г. атрымаў у камандаванне Каўказскую грэнадзерскую дывізію, 6 ліпеня 1885 — 3-ці армейскі корпус і 30 жніўня 1891 г. стаў генералам ад інфантэрыі.

19 кастрычніка 1894 г. ён быў прызначаны членам Ваеннага савета. Памёр 3 лістапада 1896 г.

11 Бацька — генерал-майор Аляксандр Тэлесфор Антон Прыбытка (сын Паўла), з 1891 г. у адстаўцы — Гл.: Malewski Czeslaw. Rody szlacheckie na Litwie w XIX wieku. Powiat Lidzki. Wilno, 2005. S. 203.

 

Навіны Германіі

Самыя прыгожыя аўтамабільныя маршруты Германіі

Ці падабаецца вам па-дарожнічаць на аўтамабілі? Та-ды садзіцеся хутчэй за руль і адпраўляйцеся ў вандроўку, якую вы даўно заслужылі. У Германіі вялікае мноства ма-ляўнічых маршрутаў і тэматы-чных дарог, якія праходзяць праз маленькія вёсачкі, сярэд-нявечныя замкі і несапсаваныя цывілізацыяй пейзажы.

Папесціце сябе па да-розе любімымі стравамі і куф-лем віна, знайдзіце начлег у ад-ным са шматлікіх прыдарож-ных пансіёнаў. Знак Zimmer frei (вольныя нумары) паслужыць пропускам у свет традыцый-най нямецкай гасціннасці.

Лепшымі тэматычнымі маршрутамі Германіі па праве лічацца: Рамантычная, Замка-вая, Казачная і Вінная дарогі.

 

Рамантычная дарога

 

Абавязкова здзейсніце паездку ўздоўж рамантычнай дарогі, якая расцягнулася на 420 кіламетрам па тэрыторыі Баварыі. У рэчаіснасці, Roman-tische Strasse была прыдумана англамоўнымі турагентамі ў 50-х гадах, але ў наш час, яна пры-цягвае наведвальнікаў з усяго свету.

Дарога бярэ пачатак у вінных раёнах Франконіі і вядзе да замка Нойшванштайн ля падножжа нямецкіх Альп.

Па дарозе вы зможаце палюбавацца баварскай пры-родай, казачнымі гарадамі, аба-бітымі дрэвам хатамі, манасты-рамі і рамантычнымі заезнымі дварамі. Таксама не забудзь-цеся наведаць Вюрцбург, Ро-тэнбург на Таўберы і замак-гасцініцу Кольмберг.

Не забывайце, што гэта адзін з самых папулярных ма-ршрутаў і, асабліва ў летні час, там можа быць даволі шчы-льны рух.

Замкавая дарога

 

Калі ў вас ёсць жаданне ўбачыць як мага больш замкаў у кароткі прамежак часу — едзьце ўздоўж Замкавай дарогі. Здзейсніце вандроўку назад у часе па маршруце ўздоўж яко-га размешчана больш за 70 па-лацаў і замкаў. Там вы знойдзе-це ўсё: ад рамантычных раз-валін да маляўнічых замкаў-музеяў і нават замкаў-гатэляў.

Працягласць замкавай дарогі складае 1005 кіламетраў, складаецца яна з серыі невя-лікіх, звілістых дарог, абсталя-ваных добра чытанымі знакамі. Калі вы хочаце вывучыць мар-шрут да таго, як сядзеце за руль, існуе мноства інтэрнэт сайтаў на ўсіх мовах, з падра-бязнай картай маршруту, ук-лючаючы адлегласці паміж пра-межкавымі пунктамі, замкамі і гарадамі.

Гэты маршрут пачына-ецца ў Манхайме і ідзе да Прагі. Паколькі ўздоўж маршруту знахо-дзіцца велізарная колькасць славута-сцяў, мы рэкамен-дуем загадзя абраць з іх абавязковыя для наведвання, а аста-тнімі любавацца з боку.

 

Казачная дарога

 

Даследуйце краіну братоў Грым падарожнічаючы па Казачнай дарозе, што злучае месцы, якія натхнілі іх на на-пісанне самых вя-домых казак; прагу-ляйцеся па лесе Чы-рвонага Каптурыка, наведаеце замак спя-чай прыгажуні і ўзлезьце на вежу з акна якой Рапун-цель спускала свае валасы.

Дарога па-чынаецца ў горадзе Ганаў, месцы нара-джэння абодвух братоў, Якоба і Вільгельма; затым вядзе вас у Штайнаў, дзе яны выраслі і праз усе гарады дзе знакамітыя браты вучыліся і працавалі.

Практычна ва ўсіх га-радах на шляху праводзяцца розныя мерапрыемствы для сямейнага адпачынку: прад-стаўленні лялечных тэатраў, па-рады, канцэрты і інсталяцыі любімых герояў казак. Асаб-ліва выдатная гэтая дарога ў калядны сезон, калі мноства калядных кірмашоў дададуць шарм і каларыт у ва-шую вандроўку.

 

Вінная дарога

 

Вінная даро-га, якая ідзе па тэры-торыі зямлі Райн-ланд-Пфальц, з’яў-ляецца найстарым маляўнічым маршру-там у Германіі. Па-чынаючыся на паўд-нёвым захадзе краі-ны, яна цягнецца на 80 кіламетраў па звілістых дарогах уздоўж другога па велічыні вінароб-нага рэгіёна Гер-маніі да самай мя-жы з Францыяй.

Нацешы-цеся больш чым тысячагадовай віннай культурай Пфальца ў мале-нькіх вёсках, ста-рамодных рэста-ранах, рознака-ляровых вінаград-ніках і падчас мяс-цовых свят ура-джаю.

Адчуйце мясцовы каларыт на фермерскіх кір-машах пад голым небам і вінных фэс-тах, якія святку-юцца ў перыяд з канца вясны да по-зняй восені.

Звярніце ўвагу, што ў апо-шнюю нядзелю жніўня аўтамабі-льны рух забаро-нены ўздоўж усяго маршруту, які ад-крыты толькі для пешых турыстаў, раварыстаў і скейтаров, якімі запоўнены ўсе прыдарожныя адкрытыя пля-цоўкі бараў.

Лера Лявонава,

germania.one

 

Валер Санько

Свецяць сонца і прыкметы

(Заканчэнне. Пача-так у папярэдніх нумарах.)

Пропаведзі ўяўнай старажытнарускай народ-насці, адзінай для рускіх, украінцаў, беларусаў, гу-чаць у Расіі ўсё мацней. Бо-лей таго, прапаведнікі заход-нерусізму асмельваюцца залазіць у дзясятае, дванац-цатае стагоддзі. Доктар Бя-лько доўга разбіраўся ў іх-няй логіцы. Высветлілася, якраз логікі ў іх няма ні жы-цейскай, ні навуковай:

  1. Тэрміны Русь і сла-вяне дарэмна аб’ядноўва-юць цяперашнія рускія. У 1654 годзе далучылася да Масковіі не Украіна, а вой-ска запарожскае на чале з гетманам Багданам Хмяль-ніцкім.

У тэзісах ЦК КПСС 1954 года ўпершыню аб’яў-лена, што старажытнарус-кая народнасць агульны продак для рускіх, украін-цаў, беларусаў. Гэты міф даўно разбіты. Акадэмік РАН Валянцін Янін даказаў праз надпісы на берасця-ных граматах Ноўгарада, зробленыя яны на мове сла-вян Палабскай Русі (лехіц-кая моўная група), карэль-скай моўнай групе. А ў Кіе-ве, Полацку, Менску жыў карпацкі славянскі дыялект, абсалютна адрозны.

  1. У тыя часы Мас-коўскае княства на Ноўга-рад і суседнія гарады ВКЛ не мела ніякіх правоў, як і сувязяў. Яно далучыла да сябе мноства народаў Зала-той Арды — татараў, чува-шоў, мардву, тувінцаў. Яны не сталі продкамі старажыт-нарускай народнасці, як і народы Прычарнамор’я.

Што было раней ар-дынскае, цяпер адносіцца да рускіх. У часы Івана Трэця-га, Васіля Трэцяга, Івана Грознага невялікім улусам Арды была тады Масква. Меншая за Вялікую Арду, Казанскую Арду, Астрахан-скую Арду, Сібірскую Арду. Несамастойная Масква то-лькі ў 1700 годзе перастала плаціць даніну Крымскаму ханству, нашчадку Залатой Арды, з якога часу пачало ўжывацца слова Расія.

У часы варажскай Русі і пазней у Масковіі не было назвы малапалякі, ма-лафіны. Сапраўднай Русі, Кіеўскай і Літоўскай, мас-коўскія валадары самасілам далі назвы Маларосія і Бела-росія. Маскавіты, як маглі, стагоддзямі адмаўлялі назвы ліцвін, русін, жмудзін, мас-кавіт. Нават каб дапячы лі-тоўцам, то бок беларусам іх-нюю карэнную назву пера-неслі на Жмудзь, сімвалам якой быў мядзведзь, а не коннік.

  1. Любая нацыя пра-ходзіць тры этапы: племя, народ, нацыя. Дзе было Ма-скоўскае княства ў ХІІІ — ХVI ст., калі фармаваўся бела-рускі этнас? Былі даннікам Арды.

Гісторыю цэняць усе. Як герб, сцяг. Даўнін-насцю, калі ёсць, трэба ка-зыраць чалавеку, роду, пле-мені, нацыі. Яна роўніцца часу. А ён немажлівы без руху і матэрыі. Дакладная прыкмета і годная ацэнка вартнасці чалавека сярод жывых, двухногіх — даўней-шасць яго роду і сям’і на планеце. Узрост мае чалавек і дзяржава.

Пры ўсім розуме ма-лпа не мае даўніннасці. Ус-ведамленне яе не ідзе да найвышэйшай кропкі асяж-нага сусвету праз жэст, код, прыкмету, абярэг, праз сузі-ркі свядомых учынкаў, накі-раванняў. Фізіялогіі і рэф-лексаў дастаткова.

Верхная, гэтаэрная асветнасць — пена на магут-ных таўсцюшчых хвалях даўніннасці. Усведамляе та-кое пісьмовая цывілізацыя, не ўсведамляе, нечым каш-тоўніць, кошціць глыбіні да-ўніннасці — не мае значэння. Час не проста цячэ — імкліва мерае, значыць. Ужо ён за-гадвае асэнсаваным не вы-ракацца даўніннасці. Бо яна нясе і выносіць, адсейвае і выбірае, яна ўжо заходзіць у будучыню.

Калі даўніннасць праз малітоўныя і прыкме-таўныя этапы ўсялілася ў асобную душу, а значыць і нацыі, вялікім грахом будзе забыць, не выказваць пра-явы даўнінства. Хоць у чым, хоць як, а іскры ўведанага абавязаны ты сам несці су-пляменнікам. Абавязаны.

Як можа, так нясе даўніну Аляксей Бялько. Ад супляменнікаў залежыць, што паўсюдзіць, каго шчас-лівіць, нявечыць, нейтра-ліць.

Усямоцны і Найба-чны карае таго, хто не хоча вучыцца, лезці ў глыбіні і вышыні Патаемня, лагічна не распетрывае яву, не ім-кне разблытваць клубкі су-пярэчнасцяў і навізны. Мі-нулае стукаецца ў нашыя вокны і форткі. Вітайма яго!

Хочаце, каб кроплі вашага фізічнага і духоўнага заставаліся ў свеце — успа-мінайце забылае, прыкме-тавае. Абнаўляйцеся. Не думайце, што за вас зярняткі духоўнасці будзе прарош-чваць хтосьці іншы. Ты, то-лькі ты станеш ўмацоўваць сваю сям’ю, нацыю, дзяр-жаву.

 

З любоўю  —  да зямлі,  да мастацтва,  да песні…

29 красавіка спаўняецца 50 гадоў Пятроўскай Лізавеце Стані-славаўне — сябру ТБМ Валожын-скай суполкі, кіраўніку Заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Бе-ларусь «Гасцінец» і  хору касцёла св. Дамініка ў Ракаве.

Як вядома, нічога выпадко-вага ў жыцці не бывае, нават вы-падковасці ў ім — не выпадковыя. Гэтыя словы цесна звязаны і з таям-ніцай нараджэння чалавека, з прыхо-дам якога на гэты свет Бог ужо мае на яго свае планы. І шчаслівы той, хто разгадае Божыя планы, прыме іх і будзе выконваць сваю місію — годна, пачэсна. Сказанае вышэй, можна з поўным правам аднесці і да сённяш-няй юбіляркі.

 

Па пладах іх пазнаеце іх…                                                                                               

Кожнае дрэва добрае родзіць добрыя плады…

 Мц 7, 16-17.

 

Лізавета Станіславаўна — ча-лавек шматграннага таленту: мае цудоўны голас, іграе на колавай ліры, акарыне, гітары, апрацоўвае народ-ныя песні, складае свае, піша вершы, акрамя гэтага, займаецца выцінанкай і іншымі народнымі рамёствамі. Мае дар мастака-графіка —  створана гале-рэя партрэтаў родных, сяброў, знака-мітых постацей Беларусі. Ёсць у яе і жывапісныя работы, напісаныя алеем. Ёю аформлены кабінет беларускай мовы ў Валожынскай гімназіі, дзіцячы садок у Дубіне, распісаны сцены Ра-каўскай СШ. Мае добрыя арганіза-тарскія здольнасці. Створаныя ёю калектывы «Гасцінец», дзіцячы ўзор-ны «Вянок» і сямейны «Крона» —  сталі ўжо  брэндам культурнага жыцця Ва-ложыншчыны. Гэта яркая, самабыт-ная з’ява ў сузор’і талентаў Менш-чыны — спевы, побытавыя танцы, сцэ-нічныя нумары на мясцовым матэры-яле з аўтарскай пастаноўкай, адро-джаныя сямейна-абрадавыя і калян-дарна-абрадавыя святы. Названыя калектывы ўдзельнічаюць у аблас-ных, рэспубліканскіх, міжнародных конкурсах і фестывалях. І дзе б яны ні выступалі — заўсёды поспех.  Толькі самаахвярная шматгадовая праца, эн-тузіязм душы, падзвіжніцтва, шчырае служэнне справе, мэта якой — працяг-ваць традыцыі нашых продкаў, маглі даць такія плады.

Натуральна такая праца была высока ацэнена і звычайнымі гледача-мі, і экспертамі. Асабіста Лізавета Ста-ніславаўна і яе калектывы  адзначаны шматлікімі дыпломамі і ўзнагародамі, і ўсе яны аднолькава дарагія для кі-раўніка — на пэўным этапе. Назаву  не-каторыя з іх:

— Гран-пры на Рэспубліканскім конкурсе «Песні маёй краіны» (2009 г.);

— Гран-пры на Рэспубліканскім конкурсе сямейнай творчасці «Жыві-це ў радасці» — «Кроне» (2011 г.);

— Прысваенне «Гасцінцу» га-наровага звання «заслужаны аматар-скі калектыў Рэспублікі Беларусь» (2010 г.);

—  Ганаровая грамата Міні-стэрства культуры — «Гасцінцу» (2017 г.);

— Гран-пры «Вянку»на фесты-валі народнай творчасці Меншчыны «Напеў зямлі маёй» (2007 г.);

— Перамога «Вянка» на Рэс-публіканскім конкурсе традыцыйнай культуры дзяцей і моладзі «Берагіня» (2016 г.);

— Спецыяльная прэмія Прэзі-дэнта Рэспублікі Беларусь «За духоў-нае адраджэнне» (2008 г.) — кіраўніку «Гасцінца»;

— Ганаровая грамата Міністэ-рства культуры Рэспублікі Беларусь — «Гасцінцу» (2017 г.);

— Ганаровая грамата Савета міністраў Рэспублікі Беларусь — Л. Пятроўскай (2007 г.);

— Дыплом Рэспубліканскага конкурсу «Жанчына года» — Л. Пят-роўскай (2011 г.) ;

— Медаль імя Францыска Ска-рыны — Л. Пятроўскай за асабісты ўклад у развіццё мастацтва і культу-ры (2017 г.).

 

Непаўторны свет маленства

 

К табе я ў думках залятаю

І там душою спачываю.

Якуб Колас.

 

— Мая калыска, дарагі, любы сэрцу куточак, які заўсёды вабіць, кліча, хвалюе… — так ласкава называе мая гераіня родную вёску Пілюжы-ну, што на Валожыншчыне, дзе ў вя-лікай сям’і Лямбовіча Станіслава і Ста-ніславы  (Ліза была 5-ым дзіцем з 6-ці) пашчасціла нарадзіцца яшчэ адной дзяўчынцы, якая сёння з вышыні ўжо пражытых гадоў вяртаецца ў думках у гэты непаўторны і таямнічы свет  дзяцінства, каб адпачыць душой.

— З малых гадоў маю ў душы дзве творчыя «стрэмкі»: музыка і ма-ляванне. У школу хадзіла ў Вуглы, потым у Сівіцу, за чатыры кіламетры — за дарогу вунь колькі можна песень праспяваць! І калі даходзіла чарга да «Юного барабанщика», то не магла стрымліваць слёз, кідала пець і па-чынала нешта маляваць дубцом про-ста на дарозе. У школе любімымі прадметамі, вядома, былі спевы і маля-ванне, але захаплялася і геаграфіяй, гісторыяй, асабліва гісторыяй сярэд-ніх вякоў.

З дзецьмі любіла гуляць у розныя рухомыя гульні: «Воўк і аве-чкі», «Штандар», «Халіхало», «Дзя-ліць зямлю», даганялкі, выбівалкі, хаванкі… Зімой  каталіся на санках, лыжах, ляпілі замкі са снегу. У хаце з малодшай сястрой Хрысцінай любілі гу-ляць у тэатр, ад старэйшых сяс-цёр заўсёды адчувала апеку.

Хадзілі ў грыбы і ягады. Ягады здавалі, а за атрыманыя грошы куплялі неабходнае для школы, і ад таго былі рады. Дапамагалі дома па гаспадарцы, таксама працавалі на калгасных «дзялках»: палолі буракі, бру-чку…

Успамінаюцца рэлігій-ныя традыцыйныя святы: Сёму-ха, калі тата прыносіў з лесу бярозкі, якімі ўпрыгожвалі га-нак; Каляды, асабліва куцця і падарункі пад елачкай, пакла-дзеныя Дзедам Марозам. І такі ж ён быў здагадлівы гэты дзед — ведаў, што каму трэба. А былі падарункі сціплыя, але такія да-рагія: алоўкі каляровыя, альбом для малявання, ручкі, арэшкі, трапляліся і цукеркі ды калі-нікалі нават шака-ладныя. Чакалі з нецярпеннем Вялік-дзень,  бегалі «па жаках», а вечарам чакалі валачэўнікаў. І колькі было ра-дасці, шчасця, уцехі… А ўражанняў!

 

Духоўная повязь пакаленняў

 

Жывём мы

            пад кронай сямейнага дрэва,

Сілы бяром ад дзядоў-каранёў.

Як і яны, тымі ж сцежкамі ходзім,

Нас разам з імі яднае Любоў —

                          да зямлі,

                               да мастацтва,

                                            да песні…

Лізавета Пятроўская.

 

Якую б пышную крону ні ме-ла дрэва, яно засохне, калі не будзе мець моцных каранёў, якія трымаюць гэта дрэва, сілкуюць яго сокамі   жыва-творных крыніц зямлі.

Такімі каранямі для юбіляркі з’яўляюцца яе дзяды з вядомага роду Лямбовічаў-музыкантаў. Усе яны — бацька, дзед, прадзед, дзядзькі, цёткі — кожны меў дачыненне да музычнага мастацтва (ігралі на акардэоне, цым-балах, скрыпцы, бубне, аргане…), дзед Міхась яшчэ і рамантаваў ар-ганы, гармонікі. У Івянецкім музеі традыцыйнай культуры захоўваецца копія дыплома-пасведчання аб уру-чэнні яе прадзеду Кліменту Лямбо-вічу сярэбранага медаля за зроблены керамічны арган. Гэты арган і дзве яго фізгармоніі яшчэ да вайны захоў-валіся ў касцёлах Валожыншчыны.

На жаль, прадметы матэрыя-льнай культуры не могуць  жыць веч-на. Але духоўныя каштоўнасці, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне, будуць захоўвацца столькі, колькі будуць мець працяг у нашчадках.

А працягваць ёсць каму — музычныя здольнасці і цяга да мас-тацтва перадаліся ад дзядоў маладому пакаленню. Прырода не абышла ўва-гай і дзяцей  Пятроўскай, яны з’яў-ляюцца ўдзельнікамі калектываў, які-мі кіруе іх маці. І кожны з іх — асоба, кожны праяўляе сваю індывідуаль-насць,  аддае перавагу сваім прыяры-тэтам. Сабіну захапіў свет мілагучнай ігры на скрыпцы. Яна — навучэнка Ма-ладзечанскага музычнага каледжа імя Агінскага. Дамініку зма-лку палюбілася гітара, потым пад уздзеяннем ма-йстра-музыкі Тодара Ка-шкурэвіча захапіўся ста-ражытнай дудой — і пры-кіпеў да яе сэрцам. Зараз павышае сваю музычную кваліфікацыю ў Бела-рускім дзяржаўным уні-версітэце культуры і ма-стацтваў. Станіслаў — са-мы актыўны ўдзельнік «Гасцінца», «Вянка», «Кроны», дзе сваім адметным бары-тонам надае своесаблівы каларыт на-роднай песні. Кастуся яшчэ школь-нікам вабіў ваяўнічы дух воінаў-рыца-раў з далёкага, таямнічага сярэдня-вечча. Рыцарскія даспехі, у якія ён быў апрануты падчас выступлення «Гасцінца» на конкурсе-фестывалі «Песні маёй краіны», былі зроблены сваімі рукамі. Дзіцячае захапленне прадвызначыла будучую прафесію — майстра-тэхнолага зварачных работ. Зараз працуе кавалём, а атрыманыя веды па ўласцівасцях металу дапама-гаюць лепш адчуць матэрыял, з якога выходзяць не толькі звычайныя тра-дыцыйныя прадметы ўжытку, але і мастацкія рэчы.

 

Мае ўніверсітэты

 

Талент — Божы дар. І мець гэты дар — вялікае шчасце і вялікая адказ-насць: як скарыстаць гэты дар, куды накіраваць яго, як спраўдзіць Божыя планы? І тут важна ўсё —  асяроддзе, выхаванне, схільнасці, людзі, якія тра-пляюцца на жыццёвым шляху.

Лізавета Станіславаўны пры-знаецца:

— На стаўленне маёй асобы з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй, на фарміраванне майго светапогляду, урэшце на выбар  прафесіі і перавагу займацца народнай песняй многае што паўплывала. Перш-наперш гэта ся-мейнае выхаванне, дзе высока цанілі ўсё, што звязана з прыгожым, з твор-часцю. Гэта кніжкі з дамашняй біблі-ятэкі, ад дзіцячых да Караткевіча. Тая таямнічая атмасфера, якая стваралася падчас вячорак у бацькоўскай хаце, калі жанчыны пад шум калаўротаў расказвалі розныя гісторыі і спявалі. Затым вучоба ў мастацкім каледжы імя А. К. Глебава, якая спрыяла гар-манічнаму развіццю асобы. Гэта ад-накурснікі, з якімі ўтварылі суполку «Агмень», мэтай якой было вывучэн-не  гісторыі беларускага мастацтва і традыцыйнай культуры. Тут глыбей былі асэнсаваны фальклор, каляндар-на-абрадавыя святы. Знаёмства з фа-льклорным гуртом «Дзянніца», дзе неўзабаве стала салісткай. Сустрэчы з цікавымі людзьмі, асабліва падчас гастрольных падарожжаў па краінах Балтыі.

Вельмі ўдзячна кіраўніку «Дзянніцы» Ларысе Сімаковіч, якая навучыла правільна падаваць народ-ную песню. Затым былі плённыя ўро-кі па вакалу Уладзіміра  Неўдаха, вы-кладчыка музыкі, арганіста касцёла  св. Роха, што на Залатой Горцы, дзе спявала ў парафіяльным хоры. Семі-нары-практыкумы,  якія  наладжваў Менскі абласны цэнтр народнай творчасці. Аса-блівы паклон самім носьбітам і захава-льнікам традыцыйнай народнай куль-туры — маім землякам,  людзям прос-тым, якія дзяліліся гэтымі залацінка-мі бессмяротнай спадчыны і навучалі жыццёвай мудрасці.

 

Перадусім  —  ЛЮБОЎ

 

Дык што ж галоўнае ў маёй ге-раіні, чым яна кіруецца ў сваім жыцці, творчасці, адкуль бярэ сілы, натхнен-не?  На такое пытанне Лізавета Ста-ніславаўна дала просты, натуральны адказ, поўны чалавечай годнасці і вы-сакародства:

— Пра «галоўнае» добра сказаў Янка Купала: «Не шукай ты шчасця, долі На чужым, далёкім полі…» Мо-жа, гэтыя словы на сёння трохі патэ-тычныя і банальныя, але справядлі-выя і схіляюць на роздум: найбольш поўна рэалізаваць свае здольнасці, займацца працай, якая прыносіць задавальненне сабе і карысць людзям, Бацькаўшчыне, можна толькі на той зямлі, дзе радзіўся. А чэрпаю сілы ў рабоце, бо вельмі яе люблю; у зямлі, Радзіме, бо гэта самае асноўнае ў ча-лавеку; у гісторыі свайго краю, бо маю гонар, як і кожны беларус, быць нашчадкам вялікіх і слаўных постацей; у сям’і, бо гэта самае дарагое, што ёсць у кожнага, і, як звяно паміж прадзе-дамі і праўнукамі, адчуваю адказнасць за  тое, што пакінем мы сваім нашчад-кам, як будуць жыць яны, чым ціка-віцца, ці будуць працягваць тыя тра-дыцыі, якія перадалі нашы продкі мне, нашай сям’і; у веры ў дабро, розум, Божую міласэрнасць, справядлівасць і любоў. Перадусім — ЛЮБОЎ. Без любові любая праца не прынясе ка-рысці. Без любові няма ні чалавеч-насці, ні духоўнасці, ні самога жыцця.

Людвіка Таўгень,                  

фота Лізаветы Таўгень.

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *