НАША СЛОВА № 18 (1377), 2 траўня 2018 г.

Панядзелак, Травень 7, 2018 0

3 траўня — Сусветны дзень свабоды друку

Змаганне за беларускі клас у Баранавічах

У Баранавічах пяцёра бацькоў заўчасна напісалі за-явы дырэктару гімназіі № 4, каб іх дзеці пайшлі ў першы беларускамоўны клас. Гэта са-мая лепшая гімназія ў горадзе і размешчана ў цэнтры горада. Але гарадскі аддзел адукацыі супраць. Беларускамоўных дзяцей упарта адпраўляюць ў школу для дзяцей-інвалідаў з праблемамі ў мысленні. Бацькі не пагаджаюцца, кажа маці адной з вучаніц Таццяна Ма-лашчанка:

— Там жа школа мала напоўненая, вам там будзе доб-ра. Але, даруйце, беларуска-моўных хочуць запхнуць туды, дзе ёсць «эксклюзіўныя». Зна-чыць, мы не такія як усе, але, ці наша гэта віна, што мы не та-кія як усе. Мы не хочам быць у расейскай прасторы, мы хо-чам быць беларусамі. Бо гэтае навучанне па-руску, яно не та-кое бяскрыўднае.

Паводле Таццяны Ма-лашчанкі, усе бацькі беларус-камоўнага класа жывуць побач з гімназіяй. Для іх дзяцей месца не хапае. А вось з аддаленых раёнаў, дзе ёсць свае школы і нават гімназія, калі ласка. У гімназіі № 4 навучаюцца толькі дзеці чыноўнікаў, кіраўнікоў і вайскоўцаў і толькі па-ра-сейску. Каб кіраўнікі горада дбалі пра родную мову, то бе-ларускамоўны клас павінен быць адкрыты менавіта ў са-мым лепшым месцы. Для такога класа — найлепшая рэклама.

Беларускае

Радыё Рацыя.

Новая каталіцкая парафія ў Лідзе

1 траўня ў жыці ката-ліцкай супольнасці горада Лі-ды адбылася вельмі важная падзея — у мікрараёне Паўд-нёвы быў асвечаны прыдарож-ны крыж. І ўсяго. Але асвячаў крыж гарадзенскі біскуп Аля-ксандр Кашкевіч. І ўсё гэта таму, што тут адбывалася пер-шая святая імша ў новаство-ранай лідскай парафіі Святога Юзафа-рамесніка.

Парафія была зацвер-джана біскупам яшчэ летась, але толькі сёлета стала магчы-мым развязаць пытанне з вы-дзяленнем зямлі пад новы кас-цёл. Зямля яшчэ не выдзелена, але справа рухаецца. Гэта будзе шосты касцёл у Лідзе. Ёсць яшчэ дзейная капліца святой Барбары і каля дзясятка касцё-лаў у раёне.

Пробашчам новай па-рафіі прызначаны ксёндз Ві-таль Сідорка.

Эўхарыстыю цэлебра-ваў біскуп Аляксандр Кашке-віч. Набажэнства ішло па-бела-руску, па-польску і на латыні. Сам біскуп маліўся па-польску, а прамаўляў да людзей па-бе-ларуску. На дзвюх мовах па чарзе гучалі малітвы і чыталася Евангелле. Па-беларуску, у чым відна заслуга пробашча, віталі біскупа дзеці, дзякавалі парафіяне. Па-руску тут не было сказана ніводнага слова.

Ксёндз Віталь вядомы ў Лідзе выдатным веданнем бе-ларускай мовы, і можна спа-дзявацца на больш шырокае ўжыванне нашай мовы ў буду-чым касцёле, на тое, што новы лідскі касцёл стане яшчэ адным апірышчам беларускасці.

Наш кар.

50 гадоў Алегу Рудакову

29 красавіка 50-гадовы юбілей адзначыў Алег Рудакоў — сябар Вялікай рады Згурта-вання беларусаў свету «Баць-каўшчына», актывіст беларус-кага руху ў Сібіры. Ён гаспа-дар «Беларускай хаты» ў Ірку-цку, заснавальнік Іркуцкага таварыства беларускай куль-туры імя Яна Чэрскага, адзін з кіраўнікоў Іркуцкага моладзе-вага клуба «Крывічы».

Алег Рудакоў нарадзіў-ся ў вёсцы Бяздзедавічы на По-лаччыне. Пасля школы пасту-піў у вайсковую вучэльню ін-жынерных войскаў у Цюмені. Ад 1989-га цягам наступных 5 гадоў служыў афіцэрам, зволь-ніўся па стане здароўя. Скон-чыў у Іркуцку эканамічны фа-культэт тэхнічнага ўніверсітэта і гістарычны факультэт дзяр-жаўнага ўніверсітэта.

У 1996-м стварыў і 17 гадоў узначальваў Іркуцкае таварыства беларускай куль-туры імя Яна Чэрскага — най-буйнейшае сярод чатырох дзя-сяткаў нацыянальна-культур-ных утварэнняў у рэгіёне і адну з самых актыўных у Расеі беларускіх суполак. У 2013-м сышоў з пасады старшыні та-варыства, засяродзіўся на дзейнасці ў моладзевым клубе «Крывічы».

 

Алег Рудакоў пра сваю жыццёвую дарогу:

— Калі я закончваў шко-лу, адкрывалася шмат шляхоў. Напрыклад, наш гісторык агі-таваў паступаць у Віцебскі пед-інстытут на гістарычны факу-льтэт: добра ведаеш прадмет, разбіраешся ў ім, толькі там табе месца. Я таксама займаўся валейболам, ездзіў з вёскі ў го-рад. І трэнер, і фізрук у адзін голас казалі: ідзі ў Берасце на факультэт фізвыхавання, там прафесійная каманда, будзеш займацца вялікім спортам.

Кожнае лета, пачынаю-чы ад 7-га класа, я працаваў памочнікам камбайнёра. Агра-ном саўгаса хваліў, як спрытна ўпраўляюся і з камбайнам, і з трактарам, як жартавалі, спе-цыяліст «шырокага профілю вузкай каляіны». Спакушаў новым трактарам, жыллём. Ну і быў у школе ваенрук, у вайну камандзір роты выведкі. Я ху-тка разбіраў-збіраў аўтамат, запаўняў магазін патронамі, прызначыў мяне начальнікам штаба юнаармейцаў. Нават не сумняваўся, што маю талент да вайсковай справы і трэба ру-шыць далей.

Умяшаўся юнацкі мак-сімалізм. З аднаго боку, быў сумнеў, што наогул здолею па-ступіць, з іншага, хацелася свет паглядзець — Цюмень далёка, аж за Уральскімі гарамі. Падумаў, як што, вярнуся назад і ўжо тады нешта вырашу. Але неча-кана паступіў і скончыў вай-сковую вучэльню. Праўда, кар’ера ня склалася.

Калі пачаў развальвац-ца Савецкі Саюз, я ўжо быў размеркаваны ў Іркуцк каман-дзірам інжынернага звяза. Па-даў цэлы стос рапартаў, каб пе-равесціся на радзіму і працяг-ваць службу ў беларускім вой-ску. Мне даводзілі, што ў Бела-русі масавае скарачэнне, афі-цэраў няма куды падзець, ра-кетныя часткі выводзяць (а я патрапіў у ракетныя войскі). А тут, кажуць, наадварот, кадраў не хапае. Напэўна, нейкія маг-чымасці існавалі, але патрэб-ныя былі сувязі, у мяне яны адсутнічалі. Ставілася нават пытанне, або звальняцца па дыскрэдытацыі, або застацца ў Сібіры. Па дыскрэдытацыі неяк не пасавала, таму вырашыў даслужваць, а ўжо тады вяр-тацца дадому.

У 1994 годзе пачаліся праблемы са здароўем — пера-стала працаваць адна нырка. Спачатку лекары пераконвалі, што яе не было ад нараджэння і на гэтай падставе я з войска быў звольнены па «абмежава-ным стане здароўя без права пенсіі». Потым, праўда, выяві-лася, што нырка ўсё ж была, але падчас службы чамусьці «сапсавалася». Доказаў знайсці не ўдалося — як быццам страцілі маю медычную кніжку, я ўжо не стаў штосьці аспрэчваць. Як ёсць так ёсць. Сапраўдны бе-ларус: раз так трэба, то і добра. У выніку не маю ніякай пенсіі — ні вайсковай, ні іншай.

Зноў узнікла думка ехаць у Беларусь, але гэтым разам перашкодзілі эканаміч-ныя прычыны. Трымаў грошы ў банку, а ён «згарэў», усе на-запашванні ў адзін момант прапалі. Перад гэтым усё стра-ціў падчас «паўлаўскай рэфо-рмы» 1991 года, потым тое ж паўтарылася ў 1995-м. Ехаць з пустымі рукамі не хацелася, так і застаўся. Жыву, працую, як сам смяюся, стварыў у Іркуц-ку сваю Беларусь.

Я прыйшоў да бела-рускасці сам, сваім шляхам. Гэта было маёй моцнай асновай яшчэ са школы. Вывучаючы гісторыю, ганарыўся, што па-лачанін, бо Полацкае княства ў свой час было магутнай дзяр-жавай, а князі Ўсяслаў, Брачы-слаў дамагліся яе буйнага раз-віцця. І калі з’ехаў у Расею, мне Беларусі вельмі не хапала.

Калі служыў, ні пра якія беларускія суполкі не ма-гло быць гаворкі. А як Саюз разваліўся, пачаў атрымліваць цікавыя навіны. Ад 1989 года выпісваў газету «Літаратура і мастацтва». Там было шмат па-лемічных артыкулаў, па-нова-му адкрываў беларускі рух. На адзін з тэкстаў, які вельмі ўзрушыў, напісаў свае разва-жанні. Даслаў і забыўся. А праз тры месяцы атрымаў ліст ад га-лоўнага рэдактара Барыса Са-чанкі: вашы думкі цікавыя, часткова надрукуем, будзеце ў Менску — завітайце ў рэдак-цыю. І ўвосень 1995-га, калі паехаў у адпачынак, запрашэн-нем скарыстаўся. У вялікай ступені гэты візіт стаў вызна-чальным…

Паводле Ігара Карнея,

Радыё Свабода.

 

Пытанне старшыні ТБМ, дэпутата Алены Анісім да Прэзідэнта краіны

Пасля выступу 24 красавіка перад Нацыянальным сходам Беларусі Аляксандар Лукашэнка адказваў на пытанні дэпутатаў.

Старшыня Таварыства беларускай мовы дэпутат Алена Анісім, як толькі скончылася імпрэза, паведаміла Свабодзе, што ў яе былі тры пытанні да кіраўніка дзяржавы.

Першае пытанне тычылася беларускай мовы: дэпутат прапанавала прыняць адмысловую праграму па пашырэнні яе ўжывання.

Паважаны Аляксандр Рыгоравіч!

Звяртаюся да Вас з на-годы таго, што неаднаразова падкрэслівалася Вамі падчас сустрэч у Палаце прадстаў-нікоў, а менавіта пра важнасць агучваць праблемы, якія ўзды-маюць людзі. Калі гаварыць у цэлым, то многіх нашых гра-мадзян хвалюе тое, каб  у Бела-русі беларусы адчувалі сябе не горш, чым рускія ў Расіі, па-лякі ў Польшчы, італьянцы ў Італіі. Гэта падразумявае пэў-ныя стандарты якасці і ўзроў-ню жыцця.

Я хачу да Вас звярнуц-ца наконт праблемы, якую я неаднаразова ўздымала і ў гра-мадскай дзейнасці і падчас ця-перашняй дэпутацкай, і якая мае непасрэднае дачыненне да таго, пра што Вы казалі ў сваім выступе, чаму беларусы не ад-чуваюць сябе гаспадарамі на роднай зямлі, а моладзь усё часцей паглядае, куды з’ехаць. А менавіта пра рэальны статус дзяржаўнай беларускай мовы ў розных сферах.

Пачнём з таго, што ў нас у адрозненне ад іншых краін, дзе існуе практыка пры-няцця законаў на ўсіх афіцый-ных ці дзяржаўных мовах, за-канадаўства не прымаецца на дзвюх дзяржаўных мовах. Гэта прыводзіць да дысбалансу, што негатыўна адбіваецца ў ста-сунках грамадзян з дзяржаў-нымі органамі і правакуе непа-трэбныя канфліктныя часам сітуацыі. З пункту погляду юрыдычнага, што паказала правядзенне круглага стала ў Палаце прадстаўнікоў, ніякіх перашкод для станоўчага вы-рашэння пытання няма. Тым не менш, у адказах і прыватных размовах гучыць спасылка на тое, што без вышэйшай палі-тычнай волі гэта вырашыць не-магчыма.

Таму я, карыстаючыся магчымасцю, звяртаюся да Вас з наступнай просьбай. Магчы-ма, варта прыняць Указ аб тым, каб тэксты законаў і падзакон-ных актаў прымаліся адразу на абедзвюх дзяржаўных мовах на ўсіх узроўнях: ад раённага да агульнабеларускага. Акрамя таго, лічу, што было б добра, каб у Адміністрацыі Прэзі-дэнта Рэспублікі Беларусь рас-працавалі рэальную праграму пашырэння дзяржаўнай бе-ларускай мовы ў сферы аду-кацыі і інфармацыйнай пра-сторы з далучэннем зацікаў-леных і дасведчаных людзей з грамадзянскай супольнасці. Я ўпэўнена, што такая дзейнасць будзе прыхільна ўспрынята значнай большасцю грамадзян  нашай краіны, павысіць узро-вень даверу да ўлады і па-спрыяе кансалідацыі грамад-ства. Як станоўчы прыклад выкарыстання беларускай мо-вы ў сферы інфармацыі, можна прывесці Міжнародны дзень роднай мовы 21 лютага, калі канал АНТ усе навіны агучваў на беларускай мове і рэакцыя гледачоў была наступнай: Якая  прыгожая беларуская мова! І што замінае рабіць гэта кожны дзень і на ўсіх беларускіх каналах?

Чаму звяртаю ўвагу на сферу адукацыі. Калі казаць мякка, даволі дзіўна выглядае сітуацыя, што ў нас беларус не мае магчымасці аддаць сваё дзіця ў садок з беларускай мо-вай, павінен чамусьці збіраць яшчэ бацькоў, каб адкрыць клас з беларускай мовай навучання. І нават калі група збіраецца, бацькам адмаўляюць у праве навучаць дзяцей у дзяржаў-ным садку на беларускай мове ў рознаўзроставай групе, хоць гэта прадугледжана заканадаў-ствам. Калі гэта не вырашаецца на раённым узроўні, то на якім яно павінна вырашацца: на га-радскім, ці на ўзроўні Міністэ-рства адукацыі? Мала каго ту-рбуе, што парушаецца Кан-стытуцыя Рэспублікі Бела-русь, парушаецца Кодэкс аб адукацыі, не кажучы ўжо пра парушэнне элементарных пра-воў дзіцяці. Фактычна на пус-тым месцы ствараецца канф-лікт паміж грамадзянамі і ор-ганамі ўлады.

Таму я прашу Вас зра-зумець важнасць гэтага пы-тання і падтрымаць мае пра-пановы па пашырэнні ўжы-вання дзяржаўнай беларускай мовы дзеля паразумення ў гра-мадстве, для забеспячэння на-шай нацыянальнай бяспекі, у тым ліку маючы на ўвазе тую няпростую інфармацыйную сітуацыю, якая зараз склалася ў свеце.

Паводле Анісім, Лукашэнка падзякваў ёй за пытанне і сказаў, што «спяшацца тут не будзем». Трэба ўсё грунтоўна абдумаць. Дэпутат мяркуе, што плён ад яе пытання будзе.

 

Зварот да Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы старшыні Таварыства беларускай мовы, дэпутата Палаты Прадстаўнікоў Алены Анісім 25 красавіка 2018 г.

Старшыня ТБМ імя Ф. Скарыны, член камісіі Палаты Прадстаўнікоў па адукацыі, культуры і навуцы Алена Анісім 25 красавіка выступіла на паседжанні Камітэта па палітычных пытаннях і дэмакратыі Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы ў Страсбургу.

Паважаныя спадарыні і спадары!

Я планавала выступаць на беларускай мове, аднак з-за складанасцей перакладу выму-шана выступаць на рускай мове.

Дзякуй за магчымасць прысутнічаць і прымаць удзел у дыскусіі на высокім еўра-пейскім узроўні. Для мяне гэта асабліва важна, бо я тут прад-стаўляю грамадзянскую супо-льнасць і выбаршчыкаў двух раёнаў Беларусі. Падставай для майго выступу стала вы-казванне эксперта на канале Еўраньюс, які выказаўся так: “Беларусь не з’яўляецца пры-ярытэтам для Еўропы, у прыя-рытэце Украіна і Грузія”. У сувязі з гэтым хачу сказаць на-ступнае. Нядаўна дэмакратыч-ная грамадскасць нашай краі-ны адзначала 100-годдзе аднаў-лення нашай дзяржаўнасці, звязанае з абвяшчэннем у 1918 г. Беларускай Народнай Рэс-публікі. Аднак і тады — 100 га-доў таму — Беларусь не была ў прыярытэце. Нягледзячы на ўсе намаганні тагачаснай эліты і волю беларускага народа жыць у сваёй незалежнай краі-не, БНР не была да канца пры-знанай еўрапейскімі краінамі, у адрозненне ад нашых бліжэй-шых суседзяў: Літвы, Латвіі, Польшчы. У выніку розных пе-радзелаў у міжваенны і пасля-ваенны перыяды беларусы страцілі значную частку сваіх этнічных тэрыторый, якія зараз знаходзяцца ў складзе іншых еўрапейскіх краін, дзе жыве значная колькасць беларусаў.

У выніку сённяшняга непрыярытэту толькі для бе-ларускіх грамадзян існуе высо-кая плата за візы, якая можа стаць яшчэ большай. А між тым, беларусы першыя ва Ўсходняй Еўропе распачалі кнігадрукаванне, выдалі пер-шы Буквар (400 гадоў таму), а Статут Вялікага Княства Лі-тоўскага — узор законаў, ство-раны ў 16 ст. Мы былі часткай еўрапейскай культурнай пра-сторы.

Вернемся да сучасна-сці. У выніку русіфікацыі, якая мэтанакіравана праводзілася ў Савецкім Саюзе, і пазнейшай незбалансаванай моўнай палі-тыкі ў незалежнай Беларусі, беларуская мова трапіла ў спіс моў, якім пагражае знікненне. Наша арганізацыя (ТБМ), як і шэраг іншых, прыкладалі шмат намаганняў, каб паўплываць на гэтую сітуацыю. У прыватнас-ці, мы спрычыніліся да таго, каб быў створаны тэлеканал «Белсат», няхай сабе зарэгіст-раваны ў Польшчы, але ён пра-водзіў вяшчанне на беларускай мове. Зараз праз супрацу з Бі-бі-сі ён пашырае праграмы на рускай мове, якой у нас і так дастаткова ў інфармацыйнай прасторы. А чаму ў такім разе няма рэдакцыі Еўраньюс і ін-шых еўрапейскіх каналаў на беларускай мове? Хацелася б, каб на еўрапейскім узроўні бы-ло разуменне і падтрымка дзей-насці грамадзянскай супольна-сці, якая змагаецца за лінгвіс-тычныя правы ўнутры Бела-русі, пачынаючы са стварэння садкоў, школ і прыватнага ўні-версітэта. Гэта пытанне мы па-дымаем на самым высокім узроўні. Таму вельмі хацелася б, каб Беларусь прысутнічала на парадку дня Савета Еўропы: і па пытаннях візавага рэжыму і ў падтрымцы дзейнасці гра-мадскіх арганізацый, якія зай-маюцца абаронай лінгвістыч-ных правоў. Бо без беларускай мовы Беларусь не можа стаць ні дэмакратычнай краінай, ні арганічнай часткай еўрапейскай прасторы.

Дзякуй за ўвагу!

 

Сябры  ТБМ з Лідчыны наведалі памятныя мясціны ў Суботніках і Вішневе

Сябры ТБМ з Лід-чыны зладзілі азнаямлен-чую экскурсію па Івейскім і Валожынскім раёнах. Яны наведалі мястэчка Субот-нікі, дзе нарадзіўся Зянон Пазьняк, усклалі кветкі да магілы яго маці. Затым за-віталі ў мястэчка Вішнева, дзе мясцовая краязнаўца Тэрэса Бітэль зладзіла змя-стоўную экскурсію па музеі ксяндза Уладзіслава Чар-няўскага, разам з мясцовым пробашчам паказалі кас-цёл, дзе ён служыў і завіталі ў царкву, што стаіць побач. Таксама наведалі музей прэзідэнта Ізраіля і Нобе-леўскага лаўрэата Шымона Пераса, пабывалі на пад-ворку, дзе стаяла хата ў якой нарадзіўся палітык. Пасля чаго адведалі мясцо-выя могілкі, дзе пахаваныя беларускія літаратары — Пятро Бітэль і Канстанцыя Буйло. Сваімі ўражаннямі ад вандроўкі падзяліўся лідзянін, які зараз стала пражывае ў Нью-Ёрку — Аляксандар Хомчанка:

— Кожны раз, калі я прыязджаю ў Беларусь, калі ёсць такая магчымасць, я заўсё-ды стараюся і знаходжу час пад’ехаць на радзіму Зянона Станіслававіча ў Суботнікі, па-размаўляць з суседам, паба-чыць, што там адбываецца. Для мяне гэта заўсёды вельмі важ-ная падзея. Была вельмі ціка-вая паездка ў Вішнева, да спа-дарыні Тарэсы Бітэль, якая на ўласныя сродкі арганізавала музей ксяндза Уладзіслава Ча-рняўскага. Я дакрануўся да гэ-тай гісторыі, і вялікі дзякуй усім, хто гэтую паездку аргані-заваў.

У сваю чаргу, госці з Лідчыны падаравалі ў Віш-неўскую бібліятэку некалькі дзясяткаў кніг беларускіх аўта-раў. А таксама перадалі непа-срэдна ў музей ксяндза Чар-няўскага апошнія выданні Зя-нона Пазьняка са шчырымі па-жаданнямі ад аўтара.

Андрусь Панямонаў, Беларускае

Радыё Рацыя.

 

У Магілёве 2018 год абвесцілі

годам Свята Незалежнасці

За дзесяць дзён да Дня Волі магілёўскія дэмакратыч-ныя актывісты, палітыкі і жур-налісты вызначыліся з мера-прыемствамі да стогадовага юбілею абвяшчэння Беларус-кай Народнай Рэспублікі. А напярэдадні магілёўскі гарвы-канкам не дазволіў правесці ў Дзень Волі інфармацыйны пі-кет у цэнтры горада, перад кі-натэатрам «Радзіма». Фармаль-ная прычына — гэтай пляцоўкі няма сярод вызначаных уладамі для правядзення масавых ме-рапрыемстваў. Чыноўнікі пра-панавалі перанесці пікет на ста-дыён па вуліцы Чалюскінцаў, дзе не ходзяць людзі.

15 сакавіка Аргкамітэт «#БНР100 у Магілёве» правёў адмысловую прэс-канферэн-цыю, прысвечаную святкаван-ню 100-годдзя з дня Адра-джэння Незалежнасці Белару-сі, на якой кіраўнік гарадской арганізацыі Таварыства бела-рускай мовы і старшыня арг-камітэта па святкаванні БНР Алег Дзьячкоў з калегамі рас-павёў пра бліжэйшыя мера-прыемствы.

— 25 сакавіка — гэта самае вялікае свята беларускага на-рода, гадавіна адраджэння нашай дзяржаўнасці. Гэтую дату варта было б святкаваць увесь 2018 год і таксама на дзя-ржаўным узроўні. Мы не бу-дзем абмяжоўвацца толькі гэ-тымі мерапрыемствамі, увесь год будзе юбілейны, — абвес-ціў старшыня Аргкамітэта «#БНР100 у Магілёве», кіраў-нік Магілёўскага ТБМ Алег Дзьячкоў.

Аргкамітэт «#БНР100 у Магілёве» складаецца з прад-стаўнікоў шэрагу грамадскіх і палітычных арганізацый гора-да, якія цягам некалькіх меся-цаў рыхтавалі святочныя ме-рапрыемствы. Быў распраца-ваны святочны план-каляндар адзначэння БНР100 у Магілё-ве. На сакавік і красавік было запланавана 14 святочных ме-рапрыемстваў, частка якіх ужо праведзена.

Напярэдадні свята ў суботу, 24 сакавіка, адбылася ў офісе АГП вельмі цікавая ле-кцыя гісторыкаў А. Агеева і І. Пушкіна, прысвечаная пытан-ням прызнання БНР у Магі-лёве. 25 сакавіка магілёўцы, якія не паехалі ў Менск, адзна-чылі Дзень Волі ў сяброўскім коле за ўспамінамі і ўзгадкамі падзей у найноўшай гісторыі нашай дзяржаўнасці, і ў пер-шую чаргу тых, што адбывалі-ся ў нашым горадзе, а распавялі пра ўсё былое самыя непасрэд-ныя сведкі і героі тых часоў.

А 27-га сакавіка, у ме-жах тыдня святкавання ў Ма-гілёве, адбыўся квіз (інтэлек-туальная гульня) у цалкам бе-ларускамоўнай кавярні «Шпа-ркі лось», прысвечаны юбілею нашае дзяржаўнасці. Усё пра-йшло надзвычай цікава і весела, ну і пытанні былі ў самы раз — досыць арыгінальныя, але і не надзвычай складаныя. Пера-можцы атрымалі вельмі клас-ныя прызы і падарункі! Да та-го ж, адбыўся майстар-клас па святочным аздабленні гэтай кавярні ў нацыянальным сты-лі, арганізатарам мерапрыем-ства быў Алесь Сабалеўскі.

Магілёў быў адзіным губернскім горадам, які пад-трымаў абвяшчэнне БНР у Менску. Гэта здарылася 100 год таму, 31 сакавіка 1918 года. У гэты сімвалічны дзень, мена-віта 31 сакавіка гісторыкі і да-следчыкі дзейнасці МБК Ігар Пушкін і Алесь Агееў, аўтары манаграфіі «Фармаванне і дзе-йнасць Магілёўскага беларус-кага камітэта» (далей — МБК), правялі пешую экскурсію па мясцінах, звязаных з гісторыяй БНР. Дарэчы, адной з прычы-наў, чаму спачатку (пасля лю-таўскай рэвалюцыі), бальшыня магілёўцаў яшчэ была за аўта-номію, а на сходзе 31 сакавіка 1918 з больш як 400-сот дэле-гатаў супраць незалежнасці прагаласавалі толькі адзінкі — тое, што ў гэты час частка Магі-лёва ўжо была пад «бальша-віцка-савецкай» уладай, і шмат хто паспрабаваў усе «перавагі» улады маскоўскіх стаўленікаў на сабе, ці ведаў ад сваякоў і знаёмых, бо мяжа праходзіла па Дняпры, і месцічы маглі амаль свабодна туды-сюды перахо-дзіць.

Магілёў у 1918 годзе быў цэнтрам беларускага ру-ху, а мог стаць і цэнтрам БНР — пра гэта заяўляюць гісторыкі Алесь Агееў і Ігар Пушкін. Згодна іх даследаванню, 12 кастрычніка 1917 года ў Магі-лёве на нарадзе беларускіх арганізацыяў абмяркоўвалася пытанне правесці Усебеларус-кі з’езд у Магілёве. Такім чы-нам, Магілёў мог стаць першай сталіцай Беларусі. Але пасля кастрычніцкіх падзеяў быў рэалізаваны іншы праект — і з’езд адбыўся ў Менску.

Дзейнасць Магілёў-скага беларускага камітэта 100 гадоў таму мела выключную значнасць для беларускага ру-ху. 23 сакавіка 1917 года ма-гілёўскія патрыёты стварылі Магілёўскі беларускі гурток, а праз месяц зарэгістравалі ле-гальную арганізацыю — МБК, якая займалася шырокім колам беларускіх пытанняў: высту-пала за аднаўленне народных гулянняў і святаў, спрыяла ар-ганізацыі беларускага школь-ніцтва, бібліятэк, выдавецтваў, праводзіла лекцыі па гісторыі і культуры Беларусі, садзей-нічала пашырэнню каапера-тыўнага рух, а таксама брала ўдзел ува ўсіх важных паліты-чных працэсах. МБК паспрыяў таму, што Магілёў падтрымаў БНР.

31 сакавіка 1918 г. — сто год таму ў будынку сёняшняй СШ № 1, а ў той час Марыін-скай жаночай гімназіі, на сходзе прадстаўнікоў партый, аб’яд-нанняў і таварыстваў магілёў-цы падтрымалі абвяшчэнне незалежнасці БНР. А цяпер магілёўскі скульптар Андрусь Вераб’ёў прэзентаваў свой эс-кіз памятнай шыльды ў гонар 100-годдзя БНР — з Пагоняй і крылом, што азначае ўзлёт не-залежнасці, беларускай дзяр-жаўнасці. Пад час экскурсіі быў распачаты збор подпісаў пад зваротам да ўладаў на ўста-ляванне памят-най дошкі.

 

Магі-лёўцы адзна-чылі стагоддзе абвяшчэння БНР яшчэ і свя-точным канцэр-там. Ён адбыўся 1 красавіка — на наступны дзень, калі роўна сто год таму, 31 сакавіка 1918, у Магілёве на агульнагарадскім сходзе было падтрымана абвя-шчэнне Незалежнасці БНР. Канцэрт распачаў малады ма-гілёўскі рок-гурт LIS, затым выступілі наш вядомы блюз-мэн Юрась Несцярэнка і не-паўторны Андрусь Такінданг. З віншавальнымі словамі да магілёўцаў звярнуліся старшы-ня ТБМ Алег Дзьячкоў (ён жа быў і вядоўцам імпрэзы), гіс-торык Аляксандр Агееў, ліда-ры абласной арганізацыі АГП Уладзімір Шанцаў і абласной арганізацыі партыі БНФ Віталь Макаранка. Адбылася і невя-лічкая святочная віктарына на тэму БНР, якую зладзілі Алесь Мазанік і Ілля Дабратвор.

Пасля канцэрту і сяб-роўскага «салодкага стала» са-мыя стойкія магілёўцы яшчэ і патанчылі). У распрацаваным аргкамітэтам плане па святка-ванні яшчэ шмат мерапрыем-стваў:  у красавіку — круглы стол у МДУ імя А. Куляшова; велаэкскурсія летам з экскур-саводам Алегам Дзьячковым; стварэнне і распаўсюд відэаро-ліка на тэму 100-годдзя ўтва-рэння БНР і ўдзелу ў гэтым магілёўцаў, публічныя лекцыі з гісторыкамі.

Далучайцеся да мера-прыемстваў, дарагія сябры, бо юбілейны год толькі пачына-ецца!

Наталля Шамянкова,

г. Магілёў.

 

«КАПЫЛЬСКАЯ  МІСТЭРЫЯ»

На поўдні Менскай во-бласці ёсць прыгожы куточак, незвычайны па сваім рэльефе: дарогі ідуць то ўверх, то ўніз, што стварае адметную непаў-торнасць.

Капыльшчына… Край запаведных лясоў, дзе ў гады Вялікай Айчыннай вайны пар-тызанскія брыгады вялі бара-цьбу з фашысцкай навалай. Менавіта гераічныя старонкі мінулага натхнілі несвіжанку З.М. Кулік напісаць шчымлі-вую аповесць «Капыльская містэрыя», у якой адлюстрава-ны падзеі таго часу (славуты Лаўскі бой паміж патрызанамі і фашыстамі) па ўспамінах старажыла вёскі Лавы. Аўтар пабывала на месцы гібелі ва-семнаццаці адважных юнакоў, якія цаной жыцця спынілі кар-ную акцыю ў мясцовую пуш-чу, дзе быў партызанскі шпі-таль і штаб брыгады. Таму прэ-зентацыя названага твору ад-былася ў Капыльскай цэнтра-льнай раённай бібліятэцы імя Анатоля Астрэйкі. Сюды саб-раліся мясцовыя бібліятэкары,  прыехалі і госці: прыхільнікі літаратурна-музычнага аб’яд-нання «Валошкі» пры Нясвіж-скай райбібліятэцы імя Паў-люка Пранузы, сябры раённай арганізацыі ТБМ. Нас прыяз-на сустрэла дырэктар устано-вы Т.П. Серая, запрасіла ў чы-тальную залу. Дарэчы, афарм-ленне яе даволі цікавае, адразу кінуўся ў вочы партрэт Максі-ма Багдановіча, намаляваны мясцовым мастаком У. Пасю-кевічам. Ёсць стэнды, прысве-чаныя знакамітым людзям Ка-пыльшчыны: Герою Беларусі, прафесару, канструктару МАЗаў М.С. Высоцкаму, пісь-меннікам Кузьме Чорнаму, Анатолю Астрэйку, Міколу Хведаровічу. Дарэчы, сярод землякоў — 11 Герояў Савецкага Саюза і 10 Герояў Сацыяліс-тычнай Працы. Не кожны раён можа пахваліцца такой элітай. Як не прыехаць на такую слын-ную зямлю!

Сустрэчу адкрыла ста-ршыня «Валошак», паэтэса, маці-гераіня (пяцёра дзяцей) В.В. Шчарбакова, якая адзна-чыла, што атрымала Божае да-браславенне ад Дабрачыннага Нясвіжскай акругі айца Аля-ксандра. А потым прагучала духоўная песня ў выканані спявачкі Н. Калеснікавай з Ня-свіжа. І сапраўды, толькі стойкі дух народа ў вайне здолеў атрымаць Перамогу, і гэтае мерапрыемства сімвалічнае,бо праходзіла за некалькі дзён да свята.

Аўтар «Капыльскай містэрыі» З.М. Кулік адзначы-ла, што погляд на жыццё міну-лае нейкі сакральны, бо ў ім адлюстраваны знакавыя па-дзеі, патрыятызм беларусаў, трывога за родную зямлю. І трэба памятаць сваю гісторыю, свае карані, перадаваць мала-дым, каб яны шанавалі народ-ную годнасць. І ганарыцца тымі людзьмі, берагчы зямлю і мову беларускую.

Пра аўтара «Капыль-скай містэрыі»: Зоя Мікалаеўна закончыла педуніверсітэт імя М. Танка, працавала загадчы-цай дзіцячага садка ў Нясвіжы, затым намеснікам дырэктара ЖКГ па рабоце з грамадска-сцю, экскурсаводам у музеі. Піша з дзяцінства,друкавацца пачала з 2000 года. Выдала кнігу «Перад табой стаю».

Характарызуючы «Ка-пыльскую містэрыю», Т.П. Се-рая адзначыла яе жыццесцвяр-джальнасць, вялікую ролю ў выхаванні патрыятызму.

Хвалюючым было ка-роткае выступленне прыхіль-ніка «Валошак», паэта У.Т. Жы-лко. Яго бацькі і дзяды — ура-джэнцы Капыльшчыны, вёскі Прусы, сваякі былі ў парты-занах, за што загінулі ад рук фашыстаў. Ён прачытаў свой верш, прысвечаны сумным падзеям таго часу.

Дзядзькі рэдактара га-зеты «Наша слова» (г. Ліда), С.В. Судніка, родам з Сейлавіч, удзельнічалі ў баях каля Лаваў. Журналіст расказаў пра зем-лякоў-партызан, пра  сённяш-нія справы ў лідскім літаб’яд-нанні «Суквецце» і ў Лідскай гарадской арганізацыі Тавары-ства беларускай мовы, якую ўзначальвае. А яшчэ падкрэ-сліў, што бібліятэкі на сёння -асноўны асяродак Беларуш-чыны. Дарэчы, некалі самы першы верш Станіслава Судні-ка быў апублікаваны менавіта ў капыльскай газеце “Слава працы”.

Адметнымі былі вы-ступленні пісьменніка, аўтара кнігі «Трэцяя бярэзіна» (і не толькі) У.Д. Бруя, аматара род-най мовы, краязнаўцы Н.Я. Бруй. Іх думка: «Капыльская містэрыя» — патрэбны твор, у ім шмат роздуму пра жыццё мінулае і сучаснае, кніга пра-сякнута любоўю да Радзімы. Аналагічнае меркаванне выка-заў нясвіжскі паэт, мастак А.В. Пракарына, пляменнік І.І. Пра-карыны, паэта, журналіста, які працаваў у капыльскай рай-газеце «Слава працы».  Ён з ду-шой выканаў песні пад гітару на словы вядомага аўтара.

Кожны з гасцей харак-тарызаваў кнігу, прэзентацыя якой сабрала сяброў. Так, края-знаўца, старшыня Нясвіжскай раённай арганізацыі  Тавары-ства беларускай мовы Н.В. Плакса акцэнтавала ўвагу на вялікай патрыятычнай ролі кнігі З.М. Кулік, спынілася на дзейнасці па ўвекавечванні памяці славутых землякоў. Па ініцыятыве журналіста і пісь-менніка В. Дранчука і на скла-дкі добрых людзей выдадзены каляндар «Ідыліі», прысвечаны настаўніку, мастаку, краязнаў-цу Хведару Вініцкаму. А ра-ней падобныя календары вы-пусцілі пра майстроў пэндзля  Яўгена Ждана і Міхася Сеў-рука, пра Якуба Коласа…

Настаўнік з Гарадзеі А.У. Гунько, краязнаўца, на-ведваўся з вучнямі ў в. Лавы, дзе расказаў пра подзвіг мала-дых абаронцаў радзімы. Ён жа падкрэсліў, што аўтар «Капы-льскай містэрыі» зрабіла вялі-кую справу, напомніўшы ў кнізе аб героях былых, але  не-забыўных часоў.

Гаспадары, удзельнікі капыльскага літаб’яднання «Вясёлкі» паведамілі аб сваіх поспехах, а Я.Г. Малевіч пра-чытала вершы. Вясновым прывітаннем стаў прыемны момант: бібліятэкары Капы-льшчыны павіншавалі калегу з Браткаўскай сельскай біблі-ятэкі-клуба В.І. Чакун з юбі-леем. Кветкі, цёплыя словы па-жаданняў. А потым спявачка Н. Калеснікава для яе і ўсіх прысутных выканала душэў-ныя песні. Аўтар гэтага матэ-рыялу прачытала ўласныя падборкі жартоўных афа-рызмаў.

Завяршылася сяброў-ская сустрэча дамовай наступ-ны раз сустрэцца ў Нясвіжы.

   Раіса Хвір,

г. Нясвіж.

 

Уладзіміру Сіўчыкаву – 60

Сіўчыкаў Уладзімір Мікала-евіч, нар. 03.05.1958 г., г. Жодзіна Менскай вобл., перакладчык, празаік, паэт, драматург, выдавец. Сябар Са-юза беларускіх пісьменнікаў з 1990 г., Беларускага ПЭН-Цэнтра з 2004 г., Беларускай асацыяцыі журналістаў з 2009 г.

З сям’і службоўцаў. Скончыў 8 класаў Жодзінскай СШ № 5 у 1973 г., педагагічнае аддзяленне Менскай мастацкай вучэльні ў 1977 г. Выкла-даў маляванне і чарчэнне ў Траянаў-скай сярэдняй школе (Барысаўскі раён), пасля службы ў Савецкай Арміі (1977-79) працаваў мастаком-афар-міцелем у Палацы культуры і спорту чыгуначнікаў у Менску. У 1981 г. па-ступіў, а ў 1986 г. скончыў аддзяленне беларускай і рускай мовы і літара-туры філалагічнага факультэта БДУ. Падчас вучобы праходзіў стажыроў-ку ў Тбіліскім універсітэце, дзе выву-чаў грузінскую мову і літаратуру. З 1986 г. рэдактар аддзела літаратуры і мастацтва, а з 1989 г. адказны сакратар часопіса «Бярозка». З 1992 г. ачольваў Беларускую асацыяцыю дэтэктыўна-га, прыгодніцкага і палітычнага рама-на (БАДППР), з 1994 г. — выдавецтва «Радыёла-плюс». Жыве ў Менску.

З 1982 г. выступае ў рэспуб-ліканскім друку. З 1984 г. вядомы як перакладчык найперш з грузінскай на беларускую мову. У яго перакладзе выйшаў раман Надара Думбадзе «За-кон вечнасці» («Мастацкая літара-тура», 1989). Аўтар прадмовы, скла-дальнік біяграфічных звестак, камен-тарыяў, перакладчык твораў у «Анта-логіі грузінскай паэзіі» (у 2-х т. — «Ма-стацкая літаратура», 1989). Пера-клады Ул. Сіўчыкава змяшчаліся ў беларускім і грузінскім друку, аль-манахах «Братэрства», «Ветразь», у зборніку дэтэктыўных навел «Кінжал з крыламі» («Юнацтва», 1994) і інш.

Добра валодае словам і як пра-заік, адчувае яго каларыт. Адзін з аў-тараў зборнікаў прозы «Жнівеньскі праспект» («Бібліятэка «Маладосці», 1988), «Тутэйшыя» («Мастацкая літа-ратура», 1989), «Карані» («Юнацтва», 1994).

Аўтар кнігі апавя-данняў і п’ес «Гульня ў тас-тамант» («Юнацтва», 1992), кніг прозы «Лісты да брата» («Радыёла-плюс», 1998), «Бювар» («Радыёла-плюс», «Выдавец І. П. Логвінаў», 2009), «Уладзевы гісторыі» (Выдавец Уладзімір Сіў-чыкаў, 2015).

Склаў кнігу прозы маладых аўтараў «Перад маімі вачыма» («Бібліятэка «Маладосці», 1990), зборнік дэтэктыўных навел «Кінжал з крыламі» («Юнацтва», 1994), «Сучасная беларус-кая проза. Традыцыі і нава-тарства» (сумесна з М. Ты-чынам, «Сэр-Віт», 2003), зборнік дэтэктываў «Карона Вітаўта Вялікага» (сумесна з А. Сіўчыкавай, «Мастацкая літаратура», 2004).

Выступіў укладальнікам кніг прозы Васіля Быкава «Избранное» (Москва, «Мартин», 2004) і «Афга-нец» (Москва, «Вагриус», 2005), вы-браных твораў Славаміра Мрожака «Дом на мяжы» («Радыёла-плюс», «KEW», 2008).

Як крытык і публіцыст вядо-мы шэрагам артыкулаў па літаратур-ных узаемасувязях, рэцэнзіямі, мас-тацтвазнаўчымі эсэ, падарожнымі нататкамі.

З 1983 г. працуе ў жанры паэ-зіі. Вершы друкаваліся ў перыёдыцы, калектыўных зборніках «Вусны» («Юнацтва», 1985), «Маладыя гала-сы» («Мастацкая літаратура», 1985), «Лагодны промень раніцы» («Мастац-кая літаратура», 1988), «Квадра» («Універсітэцкае», 1990), «Круглы год. Хоку беларускіх паэтаў» («Літа-ратура», 1996) і інш.

Аўтар кніг паэзіі «Высакосны год» («Радыёла-плюс», 2004), «Кошык Велікодны» («Выдавец Уладзімір Сіў-чыкаў», 2014).

Уклаў кнігу версэтаў Алеся Разанава «Горад-вандроўнік» (разам з Н. Каберыдзе, «Сабчота Сакартве-ло», на грузінскай мове, 1987), збор-нікі «Яна і Я. Вершы і песні пра ка-ханне» (сумесна з Р. Шастак, «Радыёла-плюс», 2005), «Максім Багдановіч. Інтымны дзённік. Выбраныя творы» («Радыёла-плюс», 2006), «Рыгор Ба-радулін. Руны Перуновы. Выбраныя творы» (сумесна з А. Камоцкім, «Рады-ёла-плюс», 2006), «Пад шэпат хваляў Віліі» («Радыёла-плюс, 2006), «Качка-дзівачка. Польская паэзія дзецям» (сумесна з Л. Баршчэўскім, «Радыёла-плюс», 2006), анталогію беларускай паэзіі ХV-ХХ стагоддзяў «Чала я не хіліў прад сілай» (на беларускай, ла-цінскай, польскай мовах, разам з Л. Баршчэўскім, А. Паморскім, А. Ску-рко, А. Хадановічам, «Калегіюм Ус-ходняй Еўропы», Уроцлаў, 2008), кніг вершаў дзецям «Рыгор Барадулін. Выпаў грук у грома з рук» («Радыёла-плюс, 2009) і «Артур Вольскі. Вы-йшаў зайчык пагуляць» («Радыёла-плюс», 2009), «Максім Багдановіч. Пярсцёнак. Выбраныя творы» («Па-пуры», 2015), «Рыгор Барадулін. Та-стамант. Выбраныя творы» («Папу-ры», 2015), «Кастусь Тарасаў. Апош-няе каханне князя Міндоўга. Выбра-ныя творы» (сумесна з Г. Тарасавай, «Папуры», 2016), «Кастусь Тарасаў. Крывавы патоп. Выбраныя творы» (сумесна з Г. Тарасавай, «Папуры», 2016), «Іван Навуменка. Інтэрнат на Нямізе. Аповесці і апавяданні» (разам з П. Навуменкам, «Папуры», 2016). Уклаў і пераказаў шэраг тэкстаў у зборніках «Сіняя Світа. Казкі, леген-ды, паданні» («Папуры», 2015) і «За-чараваны Замак. Легенды, паданні, казкі, песні» («Папуры», 2016).

Укладальнік (разам з А. Ма-рачкіным) і адзін з аўтараў альбомаў «Жодзінцы. Жывапіс. Графіка. Мас-тацкае слова» («Радыёла-плюс», 2008), «Рыцары Пагоні і Арла» («Радыёла-плюс», 2010).

П’есы-казкі Ул. Сіўчыкава вы-ходзілі на старонках часопісаў «Бяро-зка» (№ 4, 1990 — «Кароль і Майстра», «Вясёлка» (№ 2, 1990 — «Чаму кабета спачыну не мае», № 2, 1992 — «Тыгр-абаронца»), «Тэатральная Беларусь» (№ 2, 1994 — «Філасофскі камень»). П’есы «Лёс і Удача», «Кароль і Май-стра», «Чароўны камень» увайшлі ў кнігу «Гульня ў тастамант» («Юна-цтва», 1992), п’еса «Філасофскі ка-мень» — у зборнік «Сучасная бела-руская драматургія. Традыцыі і нава-тарства» («Сэр-Віт», 2003), а таксама ставіліся ў драмгуртках Барысава, Беластока, Слуцка і інш. У Беларускім тэатры лялек «Лялька» (Віцебск) з 1995 г. у перастварэнні Ул. Сіўчыкава ідзе казка ў 2-х дзеях «Хлопчык-зо-рка» паводле О. Уайльда.

У 1987-89 гг. напісаў сцэнарыі і правёў тэлеперадачы «Старонкі бе-ларуска-грузінскіх літаратурных узаемасувязей», «Дыялогі маладых перакладчыкаў» і інш., выступіў аўтарам шэрагу сюжэтаў для тэлепе-радач «Ліра», «Літаратурная Бела-русь», «Роднае слова», «Сустрэнемся пасля адзінаццаці».`

Аўтар слоўнікаў-даведнікаў «2000 русских, 2000 белорусских идиом, фразеологизмов и устойчивых словосочетаний», «Русско-белорус-ский, Белорусско-русский словарь фразеологизмов» (сумесна з А. Ба-ярынай, «Папуры», 2006, 2012).

Творы Ул. Сіўчыкава пера-кладаліся на балгарскую, грузін-скую, рускую, славацкую і ўкраін-скую мовы.

Вядзе актыўную грамадскую, а таксама краязнаўчую дзейнасць (найперш па родным Жодзіне, дзе працуе ў складзе ініцыятыўнай гру-пы па ўсталяванні помніка засна-вальніку горада князю Багуславу Радзівілу).

Вікіпедыя.

 

 

Запрашаем на летнік!

Запрашаем вас на моладзевы летнік на радзіме Васіля Быкава.

У Бычках — на радзіме Васіля Быкава — 19-24 чэрвеня пройдзе моладзевы летнік «Сакрэты беларус-кай культуры», на які запрашаецца моладзь ад 18 да 30 гадоў. Удзельнікі змогуць сумясціць адпачынак, нефар-мальнае навучанне на свежым паве-тры ды працу па ўладкаванні тэры-торыі каля дома-музея пісьменніка.

Сёлета летнік ладзіцца ў трэці раз. Сярод выступоўцаў і лектараў школы былі Уладзімір Арлоў, Алесь Пушкін, Валярына Кустава, Франак Вячорка, Пятро Клюеў, Аляксандр Лукашук ды іншыя дзеячы.

Удзельнікаў школы чакае на-сычаная цікавая праграма ды атма-сфера: выступы экспертаў, музыкаў, культурніцкіх і грамадскіх дзеячаў; творчыя сустрэчы, гульні, майстар-класы; новыя знаёмствы.

Будынак школы Васіля Быка-ва зараз даглядае грамадскасць Віцеб-шчыны, а валанцёры працуюць над яе аднаўленнем. Да важнай справы спрычыняцца і ўдзельнікі летніка.

Умовы:

Арганізатары забяспечваюць праезд і харчаванне ўдзельнікаў. Пра-жываць яны будуць у намётах на тэ-рыторыі сядзібы.

Удзельнікам трэба запоўніць анкету (https://goo.gl/forms/cFPocj LINllqcshF2) да 5 чэрвеня.

Дадатковыя пытанні можна задаць праз мэйл: AITButsefal@gmail. Com

 

Навіны Германіі

Што напісалі пра 100-годдзе Беларусі ў Германіі

Euronews выкарыстала стагоддзе БНР, каб пагаварыць пра Беларусь паміж Захадам і Усходам. Для нямецкай публікі 100-годдзе БНР было проста стагоддзем Беларусі: такія аса-блівасці перакладу. Пакуль «ні-чога» застаецца ўзорам бела-рускай дзяржаўнай журналіс-тыкі, па-нямецку пра Дзень Волі выходзілі цікавыя арты-кулы.

 

Frankfurter Allgemei-ne Zeitung апублікавала агляд гісторыка Фелікса Акермана пад назвай «Патрыёты самі шыюць свае сцягі». Гэта агляд падзей, звязаных з юбілеем БНР. Акерман даўно і шчыльна звязаны з Беларуссю. Нагада-ем, што ён напісаў дысертацыю пра Гародню. У падобным жа-нры ён быў напісаў агляд бела-рускай рэакцыі на Нобелеў-скую прэмію Алексіевіч. Ар-тыкул пра Дзень Волі — 2018 таксама прыклад нямецкай эмпірычнай грунтоўнасці.

Акерман расказвае пе-радусім пра неспадзявана да-зволеную шыльду на Доме Маліна, дзе была абвешчаная ІІІ Устаўная грамата. Падкрэс-ліваецца, што больш як дзве тысячы еўра былі сабраныя за некалькі гадзін. Далей гісто-рык упамінае выставу ў гіста-рычным музеі. Паспяхова пра-йшла прэзентацыя кнігі «Шляхі да Беларускай Народнай Рэс-публікі» (хіба не зусім даклад-ны пераклад назвы кнігі «Шля-хамі БНР»). Акерман цытуе гіс-торыка Ляхоўскага: у 1918-м у Менску было дзесяць бела-рускамоўных школ, у 2018-м іх пяць.

Асноўная думка аўтара палягае ў тым, што сёлета Дзень Волі стаў прадметам ува-гі ўрада. Акерман спасылаецца на ліст ідэалагічнага аддзела Гарадзенскага аблвыканкама, які патрабуе ад музеяў і біблі-ятэк зрабіць святочныя пра-грамы да 25 Сакавіка. Іншы важны прыклад — канферэнцыя ў Інстытуце гісторыі Акадэміі навук. На ёй выступалі таксама Церашковіч і Смалянчук, «якім гадамі не дазвалялася выступаць на дзяржаўных ме-рапрыемствах». Паводле ацэн-кі аўтара, канферэнцыя ўклю-чыла БНР у гісторыю белар-ускай дзяржаўнасці без ідэала-гічных абертонаў.

Асобна згадваецца аў-дыягід па мясцінах БНР, пад-рыхтаваны Акадэміяй.

Акерман ставіць пы-танне аб прычынах гэтага на-бліжэння вертыкалі да ейных апанентаў. Ён прыводзіць ацэ-нку Церашковіча, які кажа пра магчымы пачатак сапраўднага нацыябудаўніцтва.

Таксама цытуецца Ва-ранецкі, які кажа пра стабільнае развіццё і кансалідацыю як мэ-ты ўрада.

Сам Акерман тлума-чыць гэтую новую тактыку спасылкай на палітычныя ін-стынкты Лукашэнкі. Прэзідэнт Беларусі, на думку гісторыка, не з’яўляецца «дыктатарам на аўтапілоце». «Ён, хутчэй, аўта-рытарны валадар, які заўсёды рэагуе на зменлівую сітуацыю ў краіне і рэгіёне, каб легі-тымаваць сваю ўладу».

Такая «стратэгія захо-пу» прывяла да расколу ўнут-ры апазіцыі. Адны «вітаюць бела-чырвона-белыя караго-ды», спадзеючыся такім чынам узмацніць беларускую мову. Іншыя робяць стаўку на Дзень Волі як сродак пратэсту. Пра арышты на плошчы Якуба Ко-ласа нямецкія выданні паведам-лялі асобна.

Адначасова Акерман займаецца тым, што паведа-мляе свайму чытачу некаторыя агульныя звесткі пра Бела-русь. БНР ён характарызуе як палітычны праект, створаны за нямецкай акупацыяй, які не дасягнуў міжнароднага пры-знання.

Таксама Акерман пра-сочвае спецыфічную нямец-кую дылему: як Беларусь па-вінна называцца па-нямецку? Заснавальнікі БНР спрабавалі адмежавацца ад Расіі, пера-клаўшы назву краіны на ня-мецкую мову як WeissRut-henien. Але ў 1941-1944 тэрмін быў дыскрэдытаваны нацы-стамі, і ў ГДР, а таксама ў ФРГ назву краіны ўжо перакладалі з рускай мовы.

Цытуецца Валер Бул-гакаў, які характарызуе Дзень Волі як частку апазіцыйнай субкультуры ў Беларусі. Пра-цягвае гэтую думку спасылка на даследаванне Пера Андэрса Рудлінга (які напісаў дысер-тацыю пра беларускі нацыяна-лізм, а цяпер выкладае ў Сін-гапуры). У Рудлінга Акерман пазычае думку аб тым, што ў Беларусі склаліся дзве трады-цыі дзяржаўнай легітымнасці: адна абапіраецца на БНР, дру-гая — на БССР.

Думка не надта каб но-вая — і, можа, не зусім справяд-лівая. Сёлета неаднойчы ўспа-міналіся розныя рэчы аб тым, што гэтая пазіцыя не заўсёды адэкватна апісвае гістарычны досвед «беларускай нацыяна-льнай рэвалюцыі». Магу то-лькі сцісла спаслацца на ар-тыкул Туронка «Нежаданая рэспубліка», апублікаваны ў беластоцкім самвыдаце ў 1989-1990 гадах. Там гісторык па-казвае, як Усебеларускі з’езд — такі, які ён быў — аказаўся не-патрэбны і савецкай, і нацыя-налістычнай гістарыяграфіі. З’езд, частка культуры рэва-люцыйнай дэмакратыі, не зу-сім дапасоўваецца да схемы «дзвюх традыцый». На тое ж паказваюць і некаторыя дзён-нікавыя запісы Луцкевіча, і спадчына Грыба.

 

Іначай пабудаваў свой артыкул неназваны аўтар лібе-ральна-кансерватыўнага часо-піса «Tichys Einblick» («Пог-ляд Ціхі»). Гэта правае, не са-мае ўплывовае нямецкае ан-лайн-выданне. Шмат месца ў гэ-тым тэксце займае сучаснасць. Прычым, паколькі тэкст апуб-лікаваны ў рубрыцы «Мерка-ванні», аўтар абапіраецца і на асабісты досвед.

Артыкул «100 гадоў Беларусі: нацыя ў зале ча-кання» таксама імкнецца ін-фармаваць чытача. Але ў мен-шай ступені пра БНР як такую. Гісторыя Беларусі (акрамя ўласна БНР, падзел Беларусі ў 1920-м, атрыманне сучасных межаў у 1940-х, немагчымасць свабоднага нацыянальнага раз-віцця ў СССР, траўмы сталін-скага тэрору і «пачварных страт насельніцтва ў ходзе Ха-лакосту») застаецца на другім плане.

Гісторыя служыць як тлумачэнне, чаму ў 1990-х «дэ-макратычны эксперымент» праваліўся і да ўлады прыйшоў Лукашэнка. Апісваюцца ас-ноўныя палітычныя рысы ство-ранай ім сістэмы. Асабліва ці-кавіцца аўтар гаспадаркай, якую ён характарызуе як «франкенштэйн-сацыялізм». Паводле журналіста, Лукашэ-нка сфармуляваў ідэю эвалю-цыйнай эканомікі: ён меўся пе-равесці дзяржаўныя прадпры-емствы на рынкавыя рэйкі па-ступова.

У 2010-м аўтар быў у Беларусі і сустракаўся ў тым ліку з менеджарамі дзяржаў-ных фірм. Ён невысока ацэнь-вае іхную гатоўнасць «увайсці» ў рынак: «Я зычу тутэйшым эканамічным кіраўнікам шмат удачы. Яна ім дужа спатрэ-біцца».

Згадваюцца таксама пратэсты 2010-га, але аўтар, хоць і сімпатызуе пратэстоўцам, скептычна ставіцца да шанцаў апазіцыі перамагчы Лукашэн-ку нават на дэмакратычных вы-барах. Бо ў Беларусі пенсія-неры маюць адносна шчодрую сацыяльную падтрымку, а рабочыя, хоць часам ім за-трымліваюць заробак, напало-ханыя ўкраінскім прыкладам і не хочуць «ніякіх эксперы-ментаў».

Як важнае дасягненне Лукашэнкі ацэньваецца ягонае манеўраванне паміж ЕС і Ра-сеяй. Паводле аўтара, беларус-кі прэзідэнт дасягнуў пэўнай аўтаноміі ў гэтай гульні. У яка-сці прыкладу незалежнай ад Масквы палітыкі прыводзяцца смелыя каментары Лукашэнкі наконт Крыма (хай бы цяпер Масква аддала манголам іхныя колішнія землі) і Трампа (калі Лукашэнка мусіў засцерагчы Пуціна ад залішняй радасці).

Але гэтае лавіраванне мела свае выдаткі. Сярод іх ас-ноўны — беларуская мова: на думку журналіста, яна стала стаўкай у «покеры паміж Заха-дам і Усходам». Каб растлу-мачыць беларускую моўную сітуацыю, выкарыстоўваецца раман Марціновіча «Мова».

Пераказаўшы сюжэт рамана, аўтар неспадзявана пераходзіць да ўласна нямецкіх ці наогул заходніх праблем, як ён іх бачыць. «Бо гэты малюнак [у Марціновічавай антыўтопіі] напамінае тое, што прыхільнікі дэканструкцыі ідэй француз-скай, ангельскай, нямецкай на-цыі рабілі з мовамі гэтых на-цый. Мовы, у іхняй своеа-саблівай форме, характары-зуюцца як палітычна некарэк-тныя і нават рэпрэсіўныя». Да-лей аўтар выказваецца суп-раць «наватвораў», якія ўво-дзяцца з палітычнымі мэтамі ў медыя і школах. Перш за ўсё маюцца на ўвазе, відавочна, фемінітывы.

«Пакуль беларусы па-сля ста гадоў усё яшчэ чакаюць магчымасці свабодна і сама-стойна развівацца як нацыя, нацыі Захаду самі звязваюць сабе ногі». Такі вось погляд на беларускія падзеі праз прызму нямецкіх дыскусій.

 

Чаму важна гаварыць пра нямецкую перспектыву на Беларусь?

Наогул цікавасць да вонкавых апісанняў свайго — натуральная. Варта ўспомніць, як часта ў Беларусі абмяркоў-валіся розныя расейскія ванд-роўныя нататкі пра Менск ці наогул пра Беларусь. Крыху радзей гавораць пра англамоў-ныя водгукі.

Між тым Германія за-стаецца адной з асноўных краін, зацікаўленых Усходняй Еўро-пай. З розных прычын. Пра Беларусь па-нямецку пішуць не так часта, але ўсё ж рэгу-лярна, і часта змястоўныя рэчы (пра квоты для апазіцыі ў пар-ламенце ці пра архітэктуру савецкай мадэрнасці). Вонка-вая перспектыва важная мена-віта як адмена позірку. З адлег-ласці лёгка схібіць, але яна мае моцны стваральны патэнцыял.

 

У спрэчку пра БНР Акерман можа ўнесці важны інсайт. Пра тое, што гэты пра-ект развіваўся пад акупацыяй, у Беларусі часта забываюцца. А гэта мае быць першая хара-ктарыстыка БНР. І яна можа прымусіць гісторыкаў заняцца нарэшце не паўтарэннем ідэа-лагічных формул, а вывучэн-нем гістарычнага досведу.

Звяртае ўвагу і эвалю-цыя беларусазнаўства ў свеце. Эфектам паступовага назапаш-вання ведаў пра Беларусь у свеце з’яўляецца новая якасць у абмеркаванні нашай краіны. Яна ўсё часцей робіцца часткай шырэйшай дыскусіі. Таму зда-ецца паказальным апошні ар-тыкул.

З беларускай перспек-тывы ён варты ўвагі, бо адлю-строўвае доўгі і складаны пра-цэс. Тое, што Жылка называў узыходжаннем беларуса на ма-пу Еўропы. Бо выйсці на мапу — гэта не проста маляванне межаў як такое. Гэта шмат-баковы ўдзел у еўрапейскай сучаснасці: уключэнне ў сіс-тэму ведаў і прысутнасць у ды-скусіі.

Антон Лявіцкі,

nn.by.

 

Памёр краязнавец Андрэй Юшкевіч

У вёсцы Галавачы непадалёк Скідзеля памёр Андрэй Юшкевіч, беларускі краязнавец, педагог, сябар ТБМ, пчаляр.  Андрэй Юшкевіч нарадзіўся ў Шчучынскім раёне, доўгія гады настаўнічаў у розных школах Гарадзеншчыны, займаўся края-знаўствам, ягоным іншым улюбёным заняткам было пчалярства.

Беларускае Радыё Рацыя.

 

Развіваць традыцыі мецэнтацтва

На цырымоніі ўзнага-роджання мецэнатаў культуры за 2017 год ў малой зале Палаца Рэспублікі 23 красавіка высту-піў міністр культуры Беларусі Юрый Бондар. Ён уручыў уз-нагароды спонсарам важных праектаў у сферы культуры — музычных і мастацкіх фесты-валяў, музейных і выставачных праектаў, і падзякаваў прад-стаўнікам  44 прадпрыемстваў, банкаў і кампаній за іх унёсак у развіццё айчыннай культуры.

— На Беларусі здаўна існавалі традыцыі мецэнацтва,  дзякуючы якім каштоўнымі рарытэтамі папаўняліся біб-ліятэчныя зборы, пашыраліся калецыі жывапісу і скульп-туры, ткацтва, друкаваліся ле-пшыя ўзоры паэзіі і прозы. Для будучыні краіны важна, каб такіх асобаў было больш.

Сёння сярод галоўных спонсараў буйных культур-ных праектаў выступаюць          «Белгазпрамбанк», «Беларус-банк», банк » БелВЭБ», «Пры-ёрбанк», мабільныя тэлеапера-тары «Велком» і МТС, прад-прыемствы » Беларускалій», » Камунарка», » Спартак» і ін-шыя.

Паколькі з дзяржаўна-га бюджэту на культуру вы-дзяляецца зусім невялікі адсо-так грошай, выдаткі на маш-табныя музычныя фестывалі, спеўныя акцыі, міжнародныя тэатральныя фестывалі  выдзя-ляюць менавіта спонсары. Ся-род  такіх асобаў госці веча-рыны прывіталі старшыню праўлення банка «БелВЭБ»  Мікалая Лузгіна, які спрычы-ніўся да ажыццяўлення поўнага факсімільнага ўзнаўлення спад-чыны Францішка Скарыны.

Артысты Нацыяналь-нага акадэмічнага вялікага тэ-атра оперы і балета і Белдзярж-філармоніі, якія выступілі на імпрэзе, спрабавалі ў сваіх спе-вах знайсці  формулу любові да мастацтва, якая інспіруе са-праўдных мецэнатаў на патры-ятычныя вычыны.

Э. Дзвінская,

фота аўтара.

 

Філасофская спадчына мысляра даступная для чытачоў

23 красавіка ў Нацыя-нальнай бібліятэцы адбылася прэзентацыя 5-томнага збора твораў беларускага філосафа Мікалая Ігнатавіча Крукоўска-га (1923-2013). З яго твораў ён паўстае як адораны даследчык прадмета філасофіі, культура-логіі, эстэтыкі, як пранікнёны, глыбокі аналітык.  Кнігі выйшлі ў 2017 годзе ў С. Пецярбургу ў выдавецтве «Нестор-Исто-рия» накладам 400 асобнікаў, дзякуючы руплівасці Васіля Цімафеевіча Якавенкі, які знай-шоў выдаўца, і яго паплечнікаў, якія ўвайшлі ў рэдакцыйную раду з беларускага боку: філо-сафаў Леаніда Яўменава, Эду-арда Сарокі, Аляксандра Лап-цёнка, Аляксея Рагулі, пісьмен-ніка і палітолага Анатоля Аста-пенкі.

З першых старонак 1-га тома з жыццём і дзейнасцю мысляра знаёміць даклад Васі-ля Якавенкі «Чалавек Прыго-жы. Цярністы шлях у навуцы прафесара  М.І. Крукоўскага.»  Ён праілюстраваны партрэтамі філосафа, напісанымі мастакамі Віктарам Барабанцавым і Але-сем Цыркуновым, сямейнымі фотаздымкамі.

Мікалай Крукоўскі на-радзіўся на хутары каля вёскі Машкова ў 1923 годзе, закон-чыў дзесяцігодку ў Оршы, быў прыняты ў Віцебскі ветэ-рынарны інстытут. Пасля года навучання надышла вайна, і  Мікалаю давялося стаць да-браахвотнікам. «Мікалай Іг-натавіч перш, чым стаць фі-лосафам, багата чаго зведаў у жыцці, — адзначае В. Яка-венка. — Яшчэ будучы маладым чырвонаармейцам, ён апынуў-ся ў нямецкім палоне, збег ад-туль. Прыхапіўшы томік Ге-геля ў заплечнік, рушыў у пар-тызанскі атрад, які дзейнічаў пад Оршай, быў паранены ў руку. У сталыя гады,будучы кандыдатам навук, Мікалай Ігнатавіч вернецца да Гегеля, будзе даследваць і шчыра раз-віваць гегелеўскую эстэтыку.»

Уражвае разнастай-насць захапленняў, з якімі Мікалай Крукоўскі ішоў па жыцці. Юнаком ён марыў стаць музыкам, па-заліхвацку іграў на гітары і мандаліне, любіў праводзіць летні адпачынак у вандроўках на яхце па рэках і азёрах Беларусі, ахвотна хадзіў на лыжах і займаўся плаваннем, займеў свой тэлескоп і нярэдка ўзіраўся ў зорнае неба. Ён зай-маўся спортам, паляваннем, рыбалкай, і таму век яго быў доўгім.

У 1945 годзе Мікалай Крукоўскі паступіў у Бел-дзяржуніверстэт на філфак і за добрае навучанне атрымліваў Купалаўскую стыпендыю. Па-зней Кандрат Крапіва дапамог яму ўладкавацца ў Інстытут мовазнаўства АН БССР, дзе здольны малады чалавек у хут-кім часе напісаў кандыдацкую дысертацыю. У 1963 ён пера-йшоў у БДУ на кафедру філа-софіі, логікі і эстэтыкі і чытаў  студэнтам лекцыі па сацыялогіі мастацтва і тэорыі мастацкай культуры.

У 1965 годзе малады філосаф надрукаваў манагра-фію «Логіка прыгажосці», якая прапаноўвала новую па тым часе сістэму эстэтычных катэ-горый. Новай з’яўлялася яго канцэпцыя развіцця мастацтва як гісторыі мастацкіх стыляў.

Яго працы па эстэтыцы належаць да лепшых узораў айчыннай і сусветнай філа-софскай думкі. Яны цытуюцца ў сучасных расійскіх падручні-ках, прысутнічаюць у вучэб-ных праграмах, узгадваюцца ў Інтэрнеце. Але працы, якія вы-даваліся ў 1960-80 гады, сталі бібліяграфічнай рэдкасцю. Ця-пер яны прадстаўлены ў новым 5-томным зборы твораў.

М. Крукоўскі быў вы-датным знаўцам гісторыі мас-тацтва. Яго цікавілі мазаікі ца-рквы св. Віталія ў Равэне і ста-туі Наўмбургскага сабора, за-хапялі палотны Джота і Рафаэ-ля, Джарджоне і Ціцыяна.

«Далейшыя гады і ўзмужнелая мудрасць далі магчымасць М. Крукоўскаму напісаць яшчэ шэраг манагра-фій: «Эстэтычныя катэго-рыі», «Кібернэтыка і законы прагажосці», «Чалавек пры-гожы», «Філасофія культу-ры», «Бляск і трагедыя ідэа-ла». «Гэтыя наватарскія пра-цы сведчаць пра навукоўца як пра неардынарнага і талена-вітага беларускага мысляра, надзеленага самастойнай і не-ацэннай для навукі парадыг-май мыслення», — напісаў В. Якавенка.

На думку прафесара Аляксея Рагулі, «кніга «Бляск і трагедыя ідэала» Мікалая Крукоўскага (1994) засвед-чыла факт спеласці беларус-кай рэфлексіўнай філасофіі, яе здольнасць развіваць лепшыя традыцыі сусветнай філасо-фскай і эстэтычнай думкі з апорай на нацыянальны куль-турны досвед».

Між тым, акцэнтуе ўвагу Васіль Якавенка, філа-софскую школу прафесара Крукоўскага растапталі, у 1994 годзе Мікалая Ігнатавіча звольнілі з універсітэта і ад-правілі на пенсію за чытанне лекцый на беларускай мове. Ён перайшоў у БДУКіМ і напісаў новыя працы «Філасофія куль-туры» (Уводзіны ў тэарэтыч-ную культуралогію), «Філасо-фія культуры (Уводзіны ў гіс-тарычную культуралогію)».

У апошнія гады Міка-лай Крукоўскі ады-шоў ад марксісцка-ленінскай філасо-фіі, імкнуўся пера-адолець супярэчан-не паміж матэрыялі-змам і ідэалізмам, і шукаў альтэрна-тыўную метадало-гію для вывучэння беларускай культу-ры. Ён цікавіўся дасягненнямі філа-софскай думкі ў ВКЛ, аналізаваў до-свед рускіх рэлігій-ных філосафаў У. Салаўёва, С. Бул-гакава, П. Фларэн-скага, спасылаўся на працы св. Аўгустына і Дыянісія Арэапа-гіта, цытаваў Тэяр дэ Шардэна і  У. Вярнадскага.

«Тое, што культура ўяўляе сабой цэласны арганізм, у якім усе яго часткі непарыў-на звязаныя паміж сабой, і эканоміка не можа існаваць без этыкі і нават рэлігіі — не прымалі ў разлік марксісты, — пісаў М. Крукоўскі. — Таму можна сказаць, што ўсе нашы беды ў сферы эканомікі ўзніклі па прычыне духоўнага і этыч-нага характару. І калі іх не ўлі-чваць, то ніякія рэформы нас не выратуюць. Выратаванне можа прынесці толькі адра-джэнне нацыянальнай культу-ры ў цэлым, у адзінстве матэ-рыяльнага і духоўнага плас-тоў, як цэласнага і складанага сацыальнага арганізма», — быў упэўнены беларускі філосаф.

— Я ажыццяўляў пера-клад, рэдагаванне і ўкладанне 5-га тома,- кажа пісьменнік і навуковец Анатоль Астапенка. — Хацелася б выдаць філа-софскія творы Мікалая Кру-коўскага на Радзіме на бела-рускай мове.

Эла Дзвінская,

фота з сайта www.nbl.by

і з 1 тома збору твораў.

 

«сТАЎЛенне» або экскурсія па лідскіх сцежках паэта В. Таўлая

18 красавіка ва ўсім свеце па ініцыятыве ЮНЭСКА адзначаецца Міжнародны дзень гістарычных помнікаў і мясцінаў. У Беларусі гэта свята годна адзначаецца, дзякуючы правядзенню ў красавіцкія дні «Фэсту экскурсаводаў», падчас якога можна трапіць на самыя разнастайныя і ўнікальныя аў-тарскія экскурсіі па ўсёй кра-іне.

 

«Фэст экскурсаводаў» — гэта акцыя, якая нарадзілася ў 2009 годзе ў асяродку неабыя-кавых да гісторыі людзей, і з года ў год ён пашыраецца і вы-клікае вялікую цікавасць у на-ведвальнікаў. Галоўная ідэя мерапрыемства — прыцягненне ўвагі людзей да тых гістарыч-ных помнікаў, побач з якімі яны жывуць і каля якіх праходзяць кожны дзень.

21 і 22 красавіка такія экскурсіі прайшлі па ўсёй Бе-ларусі. Прынёманскі горад Ліда з задавальненнем таксама прыняў удзел.

Літаратурны аддзел Лідскага гістарычна-мастацка-га музея арганізаваў пешы мар-шрут «сТАЎЛенне». У чым ён заключаўся? Першапачаткова трэба звярнуць увагу на назву — «сТАЎЛенне». Яна азначае пэўныя адносіны (стаўленне) таго ці іншага ўдзельніка (пры-хільніка) да творчасці Валян-ціна Таўлая. Так, менавіта, да творчасці гэтага грамадска-па-літычнага дзеяча, беларускага паэта нашай Лідчыны! У назве маршруту, між іншым, змяш-чаецца частка яго прозвішча. Гэта маршрут — шляхамі В. Таў-лая. Дзякуючы яму кожны зможа дазнацца пра жыццёвыя сцяжыны паэта ў нашым гора-дзе. А яны пракладзены праз увесь горад Ліда.

Трэба зазначыць, што мінулы год паклаў пачатак та-кога маршруту. У гэтым, 2018 годзе турыстаў сабралася на-шмат болей, чаму, напэўна, паспрыяла цёплае надвор’е. Удзельнікамі экскурсіі сталі вучні сярэдняй школы № 11 пад кіраўніцтвам настаўніка рускай мовы і літаратуры Ана-шкевіч Наталлі Мікалаеўны, а таксама лідскія паэты — сябры літаратурнага аб’яднання «Су-квецце» пры рэдакцыіі «Лід-скай газеты».

 

Пунктам збору прыхі-льнікаў творчасці паэта стаў літаратурны аддзел Лідскага гістарычна-мастацкага музея па вуліцы Замкавая — 7, які, між іншым, у народзе прызвычаі-ліся называць “домік Таўлая”. У гэтым доме з 1939 па 1941 год жыў Валянцін Таўлай.

Агульныя звесткі пра жыццё і творчасць культур-нага дзеяча прысутныя пачулі ў мемарыяльным пакоі паэта (адзіным, прысвечаным яму ў Беларусі). Адсюль і накіра-валіся па распрацаваным мар-шруце.

Другім пунктам стала вуліца Мопраўская — 4, ААТ «Лідская мэблевая фабрыка», дзе турыстаў з задавальненнем чакала намеснік дырэктара па ідэалагічнай працы Енза Лары-са Славаміраўна. Гэты пункт, напэўна быў самы напружаны. Так сталася, што пад час Вялі-кай Айчыннай вайны тут раз-мяшчалася фашысцкая турма, у якую падпольшчык і парты-зан Валянцін Таўлай быў кіну-ты разам з бацькам Паўлам Дзям’янавічам, мачахай Сце-панідай Паўлаўнай і сястрой Нінай у верасні 1943 года. Да гэтага часу захаваліся тыя бу-дынкі, якія прыстасавалі для апрацоўкі дрэва пад мэблю. Між іншым, захаваліся і ту-рэмныя адзіночныя камеры, і краты, якія бачны нават з ву-ліцы. Экскурсантам давялося пабачыць і прайсці ў гэтыя па-мяшканні і пачуць цікавую інфармацыю з вуснаў Ларысы Славаміраўны.

Далейшы шлях ляжаў па бульвары Гедыміна, які ў свой час называўся вуліцай Пілсудскага, пазней — Чапаева. Каля дома № 2 пашчасціла су-стрэць старажыла гэтага дома — Чылека Мікалая Канстанці-навіча, які раскрыў новыя зве-сткі, што тычацца В. Таўлая. Так, драўляная хата, у якой жы-лі бацькі Таўлая — мачаха Сце-паніда Паўлаўна і бацька Павел Дзям’янавіч — знаходзілася на-супраць аўтавакзала, амаль што на гэтым месцы, дзе і збу-даваны гэты дом, будаўніцтва якога закончылася ў пачатку 1950 года. З вуснаў Мікалая Канстанцінавіча была пачута новая інфармацыя і пра пасля-ваенны лёс будынка каля замка, у якім жыў паэт.

Сцежка Таўлая прывя-ла турыстаў да Лідскага замка. Як мяркуецца, каля яго заход-няй сцяны была сфатаграфа-вана група вучняў, сярод якіх і будучы паэт, якому было ўся-го 6-7 гадкоў. Месца гэтае было вызначана дзякуючы каменю, які добра бачны на захаваў-шымся фотаздымку. А вось школа, у якой паэт атрымаў першыя веды, размяшчалася за паўночным бокам замка. Ад яе, нажаль, не захаваўся нават фундамент, але дзякуючы фо-таздымку гэтай навучальні — школы № 5 імя Людвіка Нар-бута і некаторым гістарычным згадкам і меркаванням, гэтае месца было вызначана. З вус-наў экскурсавода быў пачуты першы верш паэта на польскай мове «Варабейкі», раскрыты новыя звесткі пра лёс грамад-ска-палітычнага дзеяча, дзяку-ючы дасланым успамінам яго сястры Ніны Таўлай-Радзю-кевіч. Так сталася, што зборнік вершаў «Шляхі і краты» паэт так і не змог выдаць пры жыцці за свае 33 гады, але ж пасля сме-рці, праз год, у 1947 годзе, вы-йшаў зборнік «Выбранае». Адзін асобнік захоўваецца ў фондах літаратурнага аддзела. Яго і пашчасціла патрымаць у руках некаторым экскурсан-там.

Сцяжыны Таўлая пра-кладзены праз увесь горад. Па-гэтаму канчатковым прыпын-кам на гэты раз стаў Лідскі за-мак. Нажаль, тыя будынкі, праз якія быў пракладзены лёс паэта не захаваліся: гэта, напрыклад, былая рэдакцыя газеты «Упе-рад», у якой ён працаваў, дзе-сьці па вуліцы Сувальскай (цяпер Савецкай). Імя паэта носіць адна з вуліц нашага го-рада, па якой ходзяць лідзяне і госці горада, адна з бібліятэк у горадзе — таксама названа імем В. Таўлая, а сучасная рэдакцыя «Лідскай газеты» помніць свай-го калегу, што і сцвярджае зме-шчаная на яе будынку мема-рыяльная дошка. Усё гэта, хо-чацца верыць, вядома лідзя-нам.

Усё, што тычыцца жыц-ця В. Таўлая, а гэта фотазды-мкі, меракаванні, успаміны літаратурны аддзел з задава-льненнем будзе выкарыстоў-ваць і ў далейшых фэстах эс-курсаводаў і пастараецца гэта зрабіць інтэрактыўна і пазна-вальна.

Гайда, у літаратурны аддзел па вуліцы Замкавая — 7! Валянцін Таўлай чакае Вас!

PS: У матэрыяле змеш-чаны фотаздымкі настаўніцы рускай мовы і літаратуры СШ № 11 Анашкевіч Наталлі Мі-калаеўны.

Алесь Хітрун,

навуковы супрацоўнік музея.

 

Дом Юрыя Іваноўскага ў Галавічполі, пабудаваны па праекце архітэктара Лявона Вітан-Дубейкаўскага

Галавіч-поле — невялікае мястэчка на поўнач ад Шчучына, бы-лы Лідскі павет.

 

«Цудоўны прыклад драўля-най пабудовы ў но-вазакапанскім стылі — дом Вадэй-каў у Галавічполі … зараз выконвае ро-лю каталіцкай ка-пліцы, што дае на-дзею на захаванне гэтай «пярліны» амаль чысцютка-га новазакапан-скага стылю», — напісаў я ў сваім артыкуле пра закапанскі стыль у 2011 г. Запомнілася таксама прыгожая столь і ўнут-раная лесвіца ў гэтым доме — сапраўдным казачным пала-цыку.

Усе мясцовыя людзі называюць гэты цудоўную па-будову «домам Вадэйкаў». Аднак насамрэч, дом пабуда-ваў старэйшы брат Вацлава Іваноўскага, вядомы польскі палітычны дзеяч Юры Іваноў-скі. Менавіта ён у 1930 г. ус-падкаваў палову Галавічполя, а Вадэйкам у той час належала другая палова. Пасля 1930 г. менавіта Юры Іваноўскі на месцы згарэўшага старога дра-ўлянага пабудаваў гэты пры-гожы дом. А спраектаваў яго наш знакаміты беларускі архі-тэктар Лявон Вітан-Дубейкаў-скі! Адначасова з пабудовай дома Юры Іваноўскі пасадзіў новы сад на 10 га, верагодна з тых часоў недалёка ад дома за-хавалася і афіцына.

Вядома, што пры кан-цы 1920-х гг. Дубейкаўскі нейкі час выкладаў у Лідзе, а потым, у першай палове 1930-х гг. ён настаўнiчаў і працаваў ў Бела-рускiм Iнстытуце Гаспадаркi i Культуры, аднаўляў кляштар у Друi, будаваў кляштар пад Варшаваю і мiкрараён на Ан-токалi ў Вiльнi. У другой пало-ве 1930-х гг. з-за цяжкай хва-робы архітэктар практычна не працаваў. Пра ягонае аўтар-ства дома ў Галавічполі, зда-ецца, мастацтвазнаўцы яшчэ не ведаюць.

Юры Іваноўскі падчас Другой сусветнай вайны слу-жыў ў Заходнім польскім войску і застаўся жыць у Англіі. У савецкія часы дом, спраектаваны архітэктарам Вітан-Дубейкаўскім, стаў школьным інтэрнатам, а сён-ня, належыць парафіі касцё-ла ў Старых Васілішках, дарэчы, Іваноўскія былі сярод фундатараў будаўні-цтва гэтага прыгожага кас-цёла ў стылі неаготыкі.

 

Інфармацыю пра аўтарства Вітан-Дубейкаў-скага можна спраўдзіць у 6-тым томе энцыклапедыі «Зе-млеўласнікі Польшчы XX ст.» (Ziemianie polscy XX wieku. Slownik biograficzny, czasc 6. Warszawa, 2002. S. 58-59), адкуль і я даведаўся пра сапраўдную гісторыю заціка-віўшага мяне шмат гадоў таму назад дома.

Магчыма, раней я па-мыляўся з вызначэннем стылю галавічпольскага дома. Можа гэта ўсе ж не «закапанскі», а «бе-ларускі» архітэктурны стыль, але вызначаць гэта трэба адмы-слоўцам, да якіх я, вядома ж, не належу. У любым выпадку турыстычная прывабнасць мя-стэчка пасля вызначэння аў-тарства Вітан-Дубейкаўскага павінна павялічыцца, тым больш, што Лябёдка Іваноўскіх зусім блізка.

І трэба узяць гэты дом пад дзяржаўную ахову як пом-нік архітэктуры і, пэўна, вяр-нуць аўтэнтычны выгляд — пры-браць саўковы шыфер, замя-ніць сапсаваныя драў-ляныя дэталі дэкору і інш.

Леанід Лаўрэш, пісьменнік.

Фотаздымкі:

01 — Дом, па-будаваны па праекце Лявона Вітан-Дубей-каўскага ў Галавічпо-лі, фотаздымак А. Ко-лышкі.

02 — Фрагмент дома.

03 — Унутраная лесвіца, фотаздымак А. Колышкі.

04 — Дом Іва-ноўскага ў 1930-х гг., здымак з сайта rogala-iwanowski.pl.

 

 

Году малой радзімы прысвячаецца

Шырокі спектр краязнаўчых тэм

У Год малой радзімы яшчэ большае значэнне набы-вае краязнаўчая дзейнасць. На Лідчыне гэта дзейнасць звязана з вывучэннем Лідскага краю. Актыўную краязнаўчую рабо-ту праводзіць у тым ліку і Лід-ская раённая бібліятэка імя Ян-кі Купалы. Менавіта ў яе сценах днямі прагучаў шэраг дакла-даў на краязнаўчыя тэмы — тут прайшла навукова-практычная канферэнцыя «VI лідскія чы-танні. Лідчына: учора, сёння і заўтра», прымеркаваная да Го-да малой радзімы і 695-годдзя горада Ліды. На мерапрыем-ства былі запрошаны бібліятэч-ныя і музейныя работнікі, ра-ботнікі Цэнтра турызму і края-знаўства вучнёўскай моладзі, лідскія краязнаўцы, настаўнікі.

З прывітальнымі сло-вамі да ўдзельнікаў канферэн-цыі звярнуліся галоўны спецы-яліст аддзела ідэалагічнай ра-боты, культуры і па справах моладзі райвыканкама Галіна Ганчар і дырэктар раённай біб-ліятэкі Арцём Мартынаў.

Тэмы дакладаў былі са-мыя розныя. Так, старшы на-вуковы супрацоўнік Лідскага гістарычна-мастацкага музея Мікалай Іода на прыкладзе прыватнай выстаўкі «Не стой пад стралой!», якая знаёміць з гісторыяй лукаў і арбалетаў, расказаў, як выстаўка прыват-най калекцыі можа паслужыць сродкам прыцягнення ўвагі да гісторыі роднага краю. Па тэме «Этнічная тапаніміка Лідчыны» выступіў пісьменнік, журна-ліст, краязнавец, рэдактар часо-піса «Лідскі летапісец» Стані-слаў Суднік, расказаўшы аб кельцкіх, балцкіх і славянскіх тапонімах на Лідскай зямлі. З гісторыяй археалогіі на Лідчы-не, археалагічнымі даследаван-нямі яе гістарычных помнікаў азнаёміў прысутных навуковы супрацоўнік гістарычна-мас-тацкага музея Ілля Пузаткін. Экскурс у мінулае і дзень сён-няшні Дварышчанскага краю правёў краязнавец з аграгарад-ка Дворышча Віктар Кудла.

Загадчык аддзела кра-язнаўства Цэнтра турызму і краязнаўства Наталля Бразоў-ская коратка азнаёміла з пра-ектнай дзейнасцю цэнтра ў га-ліне літаратурнага краязнаў-ства. Тэму вывучэння літара-турнай спадчыны Лідчыны працягнула настаўніца СШ № 11 Наталля Анашкевіч, азнаё-міўшы прысутных з даследчай працай «Літаратурнае аб’яд-нанне «Суквецце»: гісторыя і сучаснасць». З дакладам па тэ-ме «Краязнаўчыя выданні Лід-скай раённай бібліятэкі імя Ян-кі Купалы выступіла галоўны бібліёграф бібліятэкі Галіна Курбыка. Дарэчы, Галіна Ра-манаўна падкрэсліла, што края-знаўства з’яўляецца адным з вядучых кірункаў дзейнасці бі-бліятэкі, шмат увагі работнікі бібліятэкі ўдзяляюць края-знаўчаму кніжнаму фонду.

На аснове матэрыялаў навукова-практычнай канфе-рэнцыі «VI лідскія чытанні. Лідчына: учора, сёння і заўтра» бібліятэкай на працягу года будзе складзены зборнік, які паслужыць дапаможнікам тым, хто цікавіцца краязнаўствам, гісторыяй роднай зямлі, той ці іншай тэмай, узнятай у ходзе канферэнцыі.

Трэба таксама адзна-чыць, што на працягу мера-прыемства ў канферэнц-зале бібліятэкі дзейнічала разгорну-тая кніжная выстаўка «Свят-лом кнігі Лідчына сагрэта», прысвечаная 695-годдзю гора-да Ліды.

Аляксандр МАЦУЛЕВІЧ.

 

На выставе Андрэя Вераб’ёва

Выстава скульптуры таленавітага беларускага мас-така Андрэя Вераб’ёва адкры-лася ў Магілёве ў канцы сака-віка. А днямі сам майстар пра-вёў па ёй экскурсію для жы-хароў горада, якіх арганізаваў і запрасіў старшыня ТБМ Алег Дзячкоў. Андрэй Вераб’ёў — бе-ларускі скульптар з ліку тых, хто ператварае ўсходнюю ўскраіну ў тыповы еўрапейскі горад (прынамсі ў той галіне, якая тычыцца малых архітэк-турных формаў). Дзяўчына ка-ля Палаца гімнастыкі, трубач у Ратушы, львы на мосце на Пушкінскім праспекце, смеш-ны мульцяшны Лёва, які насу-праць стадыёна «Спартак» тэле-фануе па мабільным тэлефоне маме ў Афрыку, памятны знак «Магілёў — культурная сталіца» ля гарвыканкама — гэта далёка не поўны пералік яго прац. Ве-раб’ёў з лёгкасцю спраўляецца з дзяржзаказам, ствараючы пры гэтым нешта арыгінальнае і непаўторнае. Скульптуры Андрэя Вераб’ёва можна ўба-чыць сёння ў розных гарадах Беларусі. Акрамя Магілёва — помнік Агурку ў Шклове, сту-дэнтка і студэнт, якія чытаюць кнігу ў Горках, скульптура «Развітанне» ў Быхаве і шмат іншых.

Андрэй Вераб’ёў казаў, што збіраўся зрабіць выставу на 50-годдзе, праз год, але яму прапанавалі зараз, і прыдума-лася якраз-такі канцэпцыя «сем разоў па сем». «Як вучаць і сцвярджаюць вучоныя, за сем год чалавек цалкам абнаўляец-ца. Таксама кажуць, што ёсць сем жыццяў па сем год. У са-кавіку яму споўнілася 49 гадоў, своеасаблівай квінтэсенцыяй гэтай падзеі стала інсталяцыя «7х7″. Мастак расклаў 49 самых важных для яго прадметаў у квадраце 7 на 7. Ніякага хан-жаства, усё па-сумленнаму: бутэлька — дык бутэлька, сэкс — значыць кладзём прэзер-ватыў.

У склад выставы Анд-рэя Вераб’ёва пад назвай «7х7″ увайшлі як вядомыя работы майстра, так і эскізныя макеты, якія прапаноўваюцца для рэа-лізацыі ў якасці самастойных праектаў у Магілёве, а яшчэ ўпершыню — фотапраекты, све-дкі розных падарожжаў.

Многія ідэі для Магі-лёва пакуль занадта смелыя, але ў выставачнай прасторы мас-тацкага музея Масленікава вы-глядаюць арганічна і цікава. Акрамя скульптур, інсталяцыі і эскізных макетаў тут упершы-ню выстаўленыя яшчэ і фата-графіі Вераб’ёва, аднак, як ён прызнаецца, галоўнае месца ўсё ж адведзенае скульптурам.

Большасць работ пры-свечаная каханню. Вераб’ёў па-казаў магілёўцам свой праект маста закаханых — месца, дзе маглі б прызначаць спатканні і сустракацца закаханыя парач-кі. Постаць «Пацалунак» ён прапануе ўсталяваць на мосце праз Дубравенку. Мастак прызнаецца: ён думае, як зра-біць, каб побач заўсёды гарэў ліхтар, што працуе на сонечных батарэях.

Пра кожную сваю пра-цу Вераб’ёў распавядае якую-небудзь байку, дзякуючы яго рабоце гарады і гарадскія лака-цыі абрастаюць новымі леген-дамі. У такога простага і сум-нага Магілёва з’яўляецца пад-тэкст і тая гісторыя, якую ціка-ва вывучаць і расказваць.

У планах Андрэя Вера-б’ёва — зрабіць некалькі сімва-лічных скульптур для Магілё-ва і іншых гарадоў Беларусі. Эскізы гэтых і многіх другіх прац майстра з’яўляюцца част-кай экспазіцыі «7х7″. Напры-клад, распрацаваны эскіз ску-льптуры льва на выездзе з го-рада. Таксама ў Магілёве можа з’явіцца скульптура Машэкі. Скульптар зафіксаваў момант, калі Машэка вызваліў сваю каханую. Але, паколькі яна ўжо пажыла пэўны час у панскіх па-лацах, яна ад гэтага вызвалення разгубілася. Машэка прагне наблізіць яе да зямлі. Ён захінае яе ў скуру ільва. Яе ж рука ні-бы абдымае яго, ці цягнецца да зброі… Памер рэальнай працы — 2 метры. Андрэй бачыць яе ў магілёўскім парку Горкага. Таксама майстр хацеў бы зра-біць для Магілёва бетонны ту-нэль. Усталяваць яго, на думку скульптара, можна ў алеі каля музея Масленікава, або па да-розе да фантанаў на Міронава.

— Гэта работа — спроба паказаць, як бяжыць час і пра-ходзіць чалавечае жыццё, — распавядае Андрэй. — Уваход у тунэль з аднаго боку маленькі — для дзіцяці, а з другога боку — для дарослага чалавека. Ма-ленькі чалавек можа зайсці з аднаго боку і выйсці з другога, а дарослы можа толькі пасу-нуцца ў адзін уваход і прайсці па тунэлі не зможа, бо вяр-нуцца ў дзяцінства нельга.

А адна з маштабных работ — “Шагал уцякае з Віцеб-ска”. Нагамі мастак знаходзіцца на дахах віцебскіх дамоў, а рукой ужо дакранаецца да Эйфелевай вежы ў Парыжы. У яго два твары, бо глядзіць ён і на Радзіму, і на Францыю. Сам Шагал з’ехаў, і, як казаў, не да-сягнуў бы такіх поспехаў, каб застаўся ў Беларусі. Але, як ён сам адзначаў, Віцебск заўсёды заставаўся ў ягоным сэрцы. Ан-дрэй бачыць дзве аднолькавыя скульптуры — адна ў Віцебску, другая — у Парыжы.

На выставе шмат дзіў-ных рэчаў і прадметаў, вялікія ды маленькія твары і сілуэты. Кожная з фігур — самастойны аб’ект мастацтва. А з камента-рамі Андрэя — гэта цэлыя гісто-рыі аголеных пачуццяў і выра-шальных момантаў мінулага, сучаснага і будучага.

І зараз у майстра шмат планаў і задумак — як маленькіх, так і маштабных. Падзяліўся ён і сваёй маштабнай задумкай:

— Самая грандыёзная — гэта самалёт з 700 пасажырамі на борце, усё гэта з бронзы. Гэта недзе і гістарычныя пер-санажы — тыя, хто разбіўся ў авіякатастрофах. Гэта своеа-саблівы помнік чалавецтва, спроба адкруціць час назад і даць гэтым людзям — ахвярам авіякатасроф — прызямліцца.

Унiкальны творца i ча-лавек! Пазнаёміліся з яго пра-цамi:  гэта — цуд, прагулка па дзiўным свеце, якая дазваляе дакрануцца да нябачнага…

Шамянкова Н.М.

Магілёў.

 

Творчая сустрэча з Яўгенам Гучком

дзiбе ТБМ адбылася творчая сустрэча паэта i пyб-лiцыста Яўгена Гучка са  сваiмi чытачамi. Нягледзячы на даж-джлiвае надвор’е, людзей са-бралася поўная зала. Сустрэча прайшла жыва i цiкaва. Бiя-графiя Яўгена Гучка вельмi на-сычаная рознымi падзеямi i cycтрэчамi з цiкaвымi, знака-мiтымi людзьмi. Яўген Гучок вельмi любiць i паважае  сваю малую Радзiму — горад Слуцк, дзе ён нарадзiўcя i дзе прайшло яго дзяцiнства i школьныя га-ды. Ён з такiм захапленнем рас-павядаў пра Слуцк, што гэты горад не маглi не палюбiць усе ўдзельнiкi сустрэчы. Ён даска-нала ведае гicторыю Слуцка i можа гадзiнамi весцi расповед пра Случчыну.

Удзельнiкi cycтрэчы даведалiся, што з-пад пяра  паэта, пicьменнiкa Яугена Гу-чка выйшла больш за дзесяць кнiг паэзii i гiстарычнай прозы. Я назаву некалькi кнiг, назвы якix памятаю, таму што я ix пра-чытаў, i яны ёсць у маёй хатняй бiблiятэцы. Гэта «Формула травы», «На патрэбу душы»,  «Ах, Родчанка», «Альгерд Абу-ховiч», «Беларусь у Магдэбу-ргскiм праве», «Nekropolis» ды iншыя. Працягваецца праца над другой часткай кнiгi «Чаму мы страцiлi этнонiм «Лiтва», цi да гiсторыi аднаго рабства». У мiнулым годзе выйшла яго кнi-га «Маё пяцiкнiжжа». Гэта фун-даментальная праца аб’ёмам на 800 старонак. Кнiгi Яўгена Гу-чка ў кнiжных крамах не залеж-ваюцца.

Яўген Гучок — адметны паэт, майстар трохрадкоўяў, якiя разбiраюцца на афары-змы. Ён знайшоу сваю пiсь-меннiцкую нiшу, якая вельмi складаная, не кожнаму па пля-чы, таму яму вальготна ў гэтай нiшы, няма таўкатнi, нixто там яму не замiнае. Усё гэта я i ўce прысутныя пачулi ад самога паэта. А яшчэ творца чытаў па памяцi свае вершы i вершы яго любiмых паэтаў, за што сарваў шмат апладысментаў. На за-канчэнне арганiзатар сустрэчы Ул. Азёма ўручыў Яўгену Гу-чку падарунак — Кубак, пры-свечаны 100-годдзю БНР.

 Iлля Копыл,

удзельнiк сустрэчы.

 

ХХVI Гарэцкія чытанні ў Менску

19 красавіка 2018 года Дзяржаўны музей гісторыі бе-ларускай літаратуры право-дзіў міжнародную навукова-практычную канферэнцыю ХХVI Гарэцкія чытанні, якія прысвячаліся 125-годдзю з дня нараджэння Максіма Га-рэцкага.

У мерапрыемстве пры-нялі ўдзел каля 35 навукоўцаў. З  уступным словам выступала намеснік дырэктара па наву-ковай рабоце Дзяржаўнага му-зея  гісторыі беларускай літа-ратуры Настасся Кальцова.  З прывітаннямі  да ўдзельнікаў свята выступалі: пісьменнік, старшыня Грамадскай назіра-льнай камісіі пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Бела-русь  па ахове гістарычна-ку-льтурнай спадчыны, краязна-вец сп. Анатоль Бутэвіч, а так-сама галоўны рэдактар выдаве-цтва  «Мастацкая літаратура» паэт Віктар Шніп, які прэзен-таваў кнігу «Максім Гарэцкі. Вернасць высокім ідэалам». Далей цікавае інфармацыйнае паведамленне прамаўляў ака-дэмік НАН Беларусі Радзім Гарэцкі.

На пленарным пасе-джанні, якое адбывалася далей, старшынствавалі Радзім Га-рэцкі, і Тамара Тарасава (док-тар філалагічных навук).  Аса-біста мяне вельмі ўразіў даклад Аляксандры Чарнавокавай з Менска «Мастацкая проза Леа-нілы Чарняўскай ў кантэксце эпохі (да 125 годдзя з дня на-раджэння Л. Чарняўскай (Га-рэцкай)»…

Пасля кава-паўзы на-вукоўцы паддзяліліся на  сек-цыі. У секцыйных выступах прынялі ўдзел навукоўцы з Ві-цебска, Гомеля, Гародні, По-лацка, Баранавіч.

Асабіста я прыняў удзел ў працы  другой секцыі, якой кіравалі кандыдаты філа-лагічных навук Вольга Губ-ская і Зінаіда Драздова.

Вельмі цікавым быў даклад Жаны Косцінай (Бара-навічы), які меў назву «Бела-руская літаратура ХІХ стагод-дзя ў тэарэтыка-крытычных матэрыялах Максіма Гарэц-кага». Удзельнікі чытанняў  сфатаграфаваліся ў музеі, а таксама ўсклалі кветкі да пом-ніка Максіму Гарэцкаму.

Аляксей Шалахоўскі,

гісторык культуры

журналіст-фрылансер.

 

Псалтыр на нашай мове

18  красавіка 2018 года бібліятэка №14 імя Францішка Багушэвіча сумесна з Фрун-зенскай арганізацыяй ТБМ г. Менска зладзілі творчую су-стрэчу з вядомым моваведам Валянцінай Карлаўнай Раман-цэвіч і прэзентацыю новага выдання кнігі «Псалтыр». Вы-данне было зроблена пры да-памозе каталіцкага касцёла Бе-ларусі накладам 50 асобнікаў. На мерапрыемстве прысутні-чалі студэнты лінгвагуманітар-нага каледжа, а так-сама актывісты ТБМ з г. Менска (Яўген Гучок, Мі-кола Бамбіза, Па-вел Чайкоўскі) Бы-ло зададзена шмат пытанняў.

Мерапры-емства адбылося, дзякуючы нама-ганням і арганіза-цыйным здольнасцям Наталлі Стрыгельскай, Паўла Чайкоў-скага, а таксама вядомага вы-кладчыка Алеся Віктаравіча Чэчата. Было вельмі цікава.

Аляксей Шалахоўскі,

гісторык культуры,

журналіст-фрылансер.

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *