НАША СЛОВА № 19 (1378), 8 траўня 2018 г.

Панядзелак, Травень 14, 2018 0

9 траўня — Свята Перамогі шматнацыянальнага савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне

Ветэран

 

Сядзіць на прызбе ветэран

Гвардыі пяхоты.

Не адны стаптаў вайной

Ён на фронце боты.

Быў паранены не раз,

У шпіталях ратавалі.

Тры ордэны на грудзях,

Чатыры медалі.

Уздоўж гасцінца ўдаль глядзіць,

Успамінае штосьці,

Як калісьці да яго

Прыязджалі госці.

Як гаманілі за сталом,

Келішкі ўздымалі,

Франтавых сваіх сяброў,

Моўчкі паміналі.

Як вярнуўшыся з вайны

Да радзімай  хаты

Працавалі ў мірны час

Учарашнія салдаты.

Жонку рана пахаваў,

Хварэла нябога.

Каб душу яе прыняў,

Маліў слёзна Бога.

Ажаніцца ў другі раз

Памяць не давала.

Жонка любая яго

Ля сябе трымала.

Хаця ўдоў вакол яго,

Што казаць — хапала,

І што пакліча да сябе —

Не адна чакала.

Нехта зойдзе да яго

З іх і пашкадуе —

Увішна ў хаце прыбярэ,

Нешта прыгатуе.

Ён, хаваючы слязу,

Выкажа падзяку,

Што яму дапамагла

Удаўцу-небараку.

А сказаць: «Застанься тут…»

Бо і яна гаруе,

Ён не можа, бо адну

У сваім сэрцы чуе.

Сядзіць на прызбе ветэран,

З ім побач — кот на плоце.

І бачыць ён сябе не тут,

А ў незабыўнай роце,

З якой усю вайну прайшоў-

У гвардыі пяхоце.

Ён чуе гучнае «Ур-ра!» —

Дзесь там за танкамі пяхота

Пайшла ў атаку, і салдат

Ужо не кій, а аўтамат

У сваёй руцэ ўяўляе ўпотай.

Фелікс Шкірманкоў.

85 гадоў з дня нараджэння

Юрася Свіркі

Юрась (Юрый Міка-лаевіч) СВІРКА (псеўд. Ба-надысь Кастрыца, Гарчыца; 6 траўня 1933, в. Маргавіца, Докшыцкі раён, Віцебская во-бласць — 31 жніўня 2010) — бе-ларускі паэт.

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1953 г. скончыў Бягом-льскую сярэднюю школу, у 1959 г. — аддзяленне журналі-стыкі БДУ. Некалькі месяцаў працаваў стылістам у часопісе «Камуніст Беларусі». У 1959-61 гг. літсупрацоўнік рэдакцыі газеты «Чырвоная змена», з 1961 г. старшы рэдактар літа-ратурна-драматычнага вяш-чання Беларускага радыё. З 1975 г. загадчык аддзела прозы і паэзіі газеты «Літаратура і ма-стацтва». Сябар Саюза пісь-меннікаў Беларусі (1961).

Першы верш Ю. Свір-кі «Новы крок» надрукаваны ў газеце «Піянер Беларусі» (1952). Першы зборнік вершаў «Шэпчуцца ліўні» (1959) шы-рока абмяркоўваўся ў крыты-цы разам з першымі кнігамі маладых паэтаў. Аўтар паэтыч-ных зборнікаў «Вечнасць» (1963), «Баравіна» (1967), «Крэўнасць» (1971), «Аўто-граф» (1974), «Люблю і веру» (1975), «Памятная вярста» (1978), «Біяграфія памяці» (1981), «Ядранасць» (1983), «Паўшар’е блакіту» (1986), «Шлях да сябе» (1986, на рус-кай мове), «Кружка з пясчаным дном» (1990).

Пераклаў на беларус-кую мову асобныя творы А. Пушкіна, М. Лермантава, А. А. Фета, Ф. Цютчава, Б. Пас-тарнака, С. Ясеніна, А. Твар-доўскага, М. Ціханава, М. Бра-ўна, Я. Смелякова, М. Луконі-на, М. Дудзіна, А. Жыгуліна, вершы паэтаў рэспублік СССР. Многія яго творы пера-кладзены на рускую, украін-скую, літоўскую, грузінскую, таджыкскую, польскую, анг-лійскую мовы.

Песні на яго вершы на-пісалі М. Аладаў, Э. Зарыцкі, В. Кандрасюк, М. Наско, Ю. Семяняка і інш.

Узнагароджаны меда-лём, Ганаровай граматай і гра-матамі Вярхоўных Саветаў БССР і Літоўскай ССР. Літара-турная прэмія імя А. Куляшова (1993, за зборнік паэзіі «Уза-емнасць»).

Вікіпедыя.

Добраўпарадкаванне тэрыторыі каля крыжа “Ахвярам рэпрэсій…” у Капылі

Перад травенскімі святамі ў Капылі было арганізавана маштабнае добраўпарадкаванне тэрыторыі вакол крыжа “Ахвярам рэпрэсій 20 — 80 гадоў”. Менавіта так напісана на крыжы. “Удзячныя” савецкай уладзе капыляне не сталі дзяліць савецкую эпоху на ленінскі, сталінскі, хрушчоўскі, брэжнеўскі ды іншыя перыяды, а прызначылі вінаватым увесь савецкі лад  і, пэўна ж, мелі рацыю.

Крыж пастаўлены 15-20 гадоў таму назад у самым цэнтры горада паміж райвыканкамам і касцёлам. Як паведамілі капыльскія края-знаўцы, галоўным ініцыятарам быў Вячаслаў Уладзіміравіч Паграбіцкі (займаў ён за жыццё шмат розных пасад, быў старшынём калгаса, што ў Вялікай Раёўцы, працаваў аграномам, памёр ужо). У яго родзе былі рэпрэсаваныя. Падтры-малі яго яшчэ людзі з такімі ж лёсамі сваіх прод-каў, якіх на Капыльшчыне было нямала, па-чынаючы з Ціш-кі Гартнага. Вы-йшлі на райвы-канкам, стар-шынём тады быў нехта Луцкі — і, як аказалася, лю-дскі, бо ініцыя-тыву падтрыма-лі, толькі запрасілі пісьмовае абгрунтаванне, праект, колькі будзе каштаваць. Займаўся гэтым больш сын Паграбіцкага — настаўнік працы шко-лы № 2 г. Капыля. Ён і цяпер яшчэ працуе там.

Дарэчы за часы савецкай улады ў двух райцэнтрах Беларусі ніколі не было помнікаў Леніну — гэта ў Мсціславе і Капылі, што ніколькі не замінала Капыльскаму раёну мець у сваёй гісторыі 11 Герояў Савецкага Саюза і 10 Герояў Сацыялістычнай Працы.

Такая яна, глыбінная Беларусь.

Наш кар.

 

Неўзабаве з’явіцца праграма падрыхтоўчых курсаў Універсітэта імя Ніла Гілевіча

Грамадскае аб`яднанне «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» (ТБМ) у канцы траўня плануе запусціць сайт прыватнага Уні-версітэта імя Ніла Гілевіча, па-ведаміў ганаровы старшыня ТБМ і выканаўца абавязкаў рэктара ВНУ гісторык Алег Трусаў. Паводле інфармацыі, размешчанай на афіцыйным партале даменных зон .by і .бел, даменнае імя сайта ўніверсітэта — nhu.by — было зарэгістравана 11 красавіка.

— Сайт амаль гатовы, засталіся дробязі, — сказаў гіс-торык. Трусаў адзначыў, што да чэрвеня стваральнікі ўні-версітэта паспрабуюць сфар-міраваць праграму падрыхтоў-чых курсаў, якія плануецца запусціць з канца верасня — пачатку кастрычніка. — Мы хочам зрабіць два віды курсаў, адзін з іх будзе разлічаны на тры месяцы, другі — на паўгода, — растлумачыў ён. — Трохме-сячныя курсы будуць накіра-ваныя ў першую чаргу на пад-рыхтоўку да здачы цэнтраліза-ванага тэставання па беларус-кай мове, а таксама замежных мовах — англійскай, нямецкай і некаторых іншых. Навучаць замежным мовам будзем па-бе-ларуску. На шасцімесячных курсах будзе весціся падрых-тоўка па мовах, але таксама будуць і агульнаадукацыйныя лекцыі па гісторыі Беларусі, культуролагі і іншых гумані-тарных дысцыплінах. Памяш-канняў у нас хапае — ёсць офіс ТБМ, офіс універсітэта. Для пачатку мы хочам набраць на курсы 30-40 чалавек.

Ганаровы старшыня ТБМ нагадаў, што ў канцы траўня стваральнікі ВНУ ма-юць намер падаць дакументы ў Міністэрства адукацыі для атрымання ліцэнзіі на падрых-тоўку бакалаўраў і магістраў па шэрагу спецыяльнасцяў. Па статуце ўніверсітэта навучанне студэнтаў у перспектыве будзе весціся па 56 спецыяльнасцях, але па першым часе яго засна-вальнікі паспрабуюць атры-маць ліцэнзію на 6-10 спецыя-льнасцяў.

— У першую чаргу мы хочам адкрыць кафедру пала-ністыкі, а таксама кафедру бал-тыйскіх краін, дзе будуць вы-вучаць эстонскую, латышскую і літоўскую мовы, — сказаў Трусаў. — Магчыма, мы па-спрабуем атрымаць ліцэнзію на такія хадавыя спецыяльнасці, як менеджмент, літаратурны пераклад, юрыспрудэнцыя. Ёсць розныя планы, але да кан-ца яны пакуль не сфармірава-ныя. Аднак праца па фарміра-ванні вядзецца штодня». «Нам паступае шмат заявак ад лю-дзей, якія хочуць пазней да нас паступіць вучыцца на бака-лаўрыят, а таксама ад студэнтаў старшых курсаў розных ВНУ Беларусі, якія хочуць пасля паступаць да нас у магістра-туру. Мы ўжо атрымалі каля пяцідзесяці заявак ад тых, хто хоча ў нас выкладаць, і пры-кладна столькі ж ад тых, хто хоча ў нас вучыцца, — дадаў гісторык.

Стварэнне прыватнай беларускамоўнай ВНУ ТБМ пачало ў 2017 годзе. У канцы верасня Мінгарвыканкам за-рэгістраваў універсітэт як структурнае падраздзяленне Таварыства беларускай мовы і выдзеліў памяшканне пад офіс будучай навучальнай устано-вы, аднак пасля гэтага сталіч-ныя ўлады доўгі час адмаў-ляліся рэгістраваць назву ВНУ. Пасля паўтара дзясятка няўдалых спроб прыватную ВНУ зарэгістравалі пад назвай «Універсітэт імя Ніла Гілеві-ча». Неўзабаве пасля гэтага быў зарэгістраваны статут універ-сітэта. Трусаў раней заяўляў БелаПАН, што на паўнавар-таснае функцыянаванне ВНУ ў перспектыве будзе неабход-на каля 7-8 млн долараў у год. Па першым часе для наву-чання студэнтаў па частцы за-яўленых у статуце спецыяль-насцяў ВНУ будзе дастаткова мільёна долараў у год. Асноў-ную частку сродкаў заснаваль-нікі ВНУ разлічваюць атры-маць ад беларускіх і замежных спонсараў, у рамках розных міжнародных адукацыйных праграм і па лініі Усходняга партнёрства.

belapan.by.

РЭЙД ТБМ ПА НЯСВІЖЧЫНЕ

Неўзабаве ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі  Беларусь павінен паступіць Кодэкс аб адукацыі.

У красавіку актывісты Нясвіжскай арганізацыі ТБМ разам з дэпутатам Палаты прад-стаўнікоў Нацыянальнага схо-ду, членам пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы, членам грамадскай рады пры Міністэрстве адукацыі Аленай Анісім, прадстаўнікамі раённай улады і аддзела адукацыі  на-ведаліся ў вясковыя школы Ня-свіжчыны. Цікавіла, наколькі адпавядае мовакарыстанне ў навучанні, выхаванні і справаводстве статусу беларускамоўных  устаноў адукацыі. Школы ў вёсках Лань, Карцэвічы і Старыя Навасёлкі абраныя для наведвання як тыповыя ў гэтай якасці сельскія школы. Занатаванае падчас гу-тарак з кіраўнікамі і настаўнікамі, падчас азнаямлення з першачарговай дакумен-тацыяй, афармленнем устаноў склала жывы фактычны матэрыял пра месца  род-най мовы ў асяродках адукацыі і выха-вання. А яно не зайздроснае, асабліва ў галіне выхаваўчай і пазаўрочнай працы, дзе нават у беларускамоўных школах пра мову проста забываюць.

Плануецца прадоўжыць сустрэчы не толькі ў школах Нясвіжчына, але і ін-шых раёнаў, дзеля больш дакладнай і аб’ектыўнай  інфармацыі.

Наш кар.

На здымках:

  1. Дэлегацыя ТБМ у Лані;
  2. “Навуковая” праца Ланьскай школы.

 

400-годдзе «Буквара»

адзначана міжнароднай канферэнцыяй і выстаўкай

Артэфакт мінулага становіцца фактарам кансалі-дацыі грамадства і развіцця на будучыню. Такая стратэгія, выпрацаваная Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі, пры-носіць дзейсны плён. 26-27 красавіка 400-гадовы юбілей беларускага «Буквара» стаў галоўнай тэмай цікавейшых выступленняў даследчыкаў з Беларусі, Украіны, Літвы, По-льшчы на ХIV Міжнародных кнігазнаўчых чытаннях. У Менск прыехалі даследчыца спадчыны Францішка Ска-рыны з Расіі Джаміля Рама-занава, прафесар Беластоц-кага ўніверсітэта Антоні Міра-новіч, прафесар Варміньска-Мазурскага ўніверсітэта ў Ольштыне Зоя Ярашэвіч-Пе-раслаўцаў, Валянціна Бачкоў-ская і Дзмітро Лукін з Кіева, ды іншыя вядомыя навукоўцы. Канферэнцыя была падрых-тавана сумесна з Беларускім дзяржаўным педагагічным уні-версітэтам і Міністэрствам ку-льтуры.

— Азбукі і абэцэдарыю-мы існавалі ва ўсіх народаў ва ўсе часы. Нашы продкі даўно мелі асветніцкія і адукацыйныя традыцыі,- сказаў намеснік ды-рэктара Нацыянальнай біблія-тэкі па навуковай і выдавецкай дзейнасці Алесь Суша. — З даў-ніх часоў настаўнікамі былі святары, манахі або вандроў-ныя настаўнікі. Ля вытокаў ай-чыннай адукацыі стаялі  Ефра-сіння Полацкая, Кірыла Ту-раўскі і Аўраамій Смаленскі. Падручнікамі з’яўляліся «Пса-лтыр» і «Часаслоў». » Псалтыр» Скарыны быў прасякнуты ідэ-яй адукацыі. Асобныя педага-гічныя аспекты Францішак Скарына падкрэсліваў у прад-мовах да Бібліі.

Праваслаўныя брацт-вы ў канцы ХVI і ў ХVII ста-годдзі служылі асвеце і адука-цыі насельнікаў ВКЛ. Пашы-рэнне іх сеткі патрабавала вы-пуску падручнікаў, якімі стана-віліся буквары. Найбольш ста-ражытны беларускі «Буквар» быў выдадзены ў 1618 годзе  ў друкарні віленскага Свята-Ду-хава праваслаўнага брацтва ў Еўі за 40 кіламетраў ад Вільні. Адзін з яго асобнікаў захоўва-ецца ў Лонданскай бібліятэцы «Мідл Тэмпл», якая існавала пры храме рыцараў-тамплі-ераў. Сёння гэты раён нале-жыць карпарацыі лонданскіх адвакатаў. Другі асобнік  знахо-дзіцца ў Каралеўскай  біблія-тэцы Даніі ў Капенгагене.

Аўтарства «Буквара» з Еўя прыпісваецца Мялецію Сматрыцкаму, бо яго «Грама-тыка» выходзіла ў 1619 годзе. Выпуск «Буквара» падтрым-ліваў Багдан Агінскі, уладаль-нік Еўя, і яго герб змешчаны на старонках кнігі.

Друкароў ужо даўно няма на свеце, а кнігі з літарамі: аз, букі, ведзі захоўваюцца цэлымі і непашкоджанымі, нагадваючы нам пра спрадвеч-ныя ісціны. Першыя стара-жытныя буквары ўключалі ў сябе малітвы і маральна-рэ-лігійныя запаветы, а пазней-шыя савецкія — заклікалі пера-плавіць званы на трактары.

Яркай падзеяй канфе-рэнцыі стаў удзел у ёй латвій-скага педагога і перакладчыка Юрыса Цыбульса. Пры дапа-мозе Міністэрства замежных спраў у Менск прыбыла яго калекцыя буквароў і азбук  на розных мовах. Адбылося ад-крыццё міжнароднай выставы «Буквары народаў свету». На ёй прадстаўлена каля 1400 бук-вароў на 587 мовах розных на-родаў пяці частак свету — Еўро-пы, Азіі, Амерыкі, Афрыкі, Аўстраліі і Акіяніі. Кожны экс-панат з’яўляецца мініяцюрнай энцыклапедыяй, у якой у зай-мальнай форме падаюцца веды пра гісторыю, геаграфію, ку-льтуру свайго народа.

Каранасты латыш з чо-рнымі вусамі ў капялюшы рас-павёў пра дыялект індзейцаў чыпэа з ЗША, мандарынскую кітайскую мову, мову рокакас Новай Гвінеі. Ён з’яўляецца ся-брам Міжнароднага тавары-ства аматароў моваў і збірае буквары ўсіх народаў.

Спадар Юрыс сам удзельнічаў у стварэнні новага латвійскага буквара пасля ад-наўляння незалежнасці дзяр-жавы.

— Місіянеры прыдум-валі азбуку і стваралі буквары, — сказаў Юрыс Цыбульс, — каб людзі потым умелі чытаць пера-клад Бібліі.

У межах канферэнцыі адбыўся майстар-клас для ма-ладых педагогаў дацэнта Вольгі Цырынавай, аўтаркі сучас-нага «Буквара», вядучага наву-ковага супра-цоўніка лабара-торыі пачатковай адукацыі «На-цыянальнага інстытута аду-кацыі».

Арганіза-тары мерапры-емства паспяхова здолелі аб’яднаць бібліёграфаў, фі-лолагаў, гісто-рыкаў і прад-стаўнікоў гра-мадскіх аргані-зацый дзеля вывучэння тэмы, звязанай з першымі і адука-цыйнымі і асветніцкімі кнігамі на Беларусі. Даследчыкі мелі магчымасць сустракацца, ка-мунікаваць, павышаць свой інтэлектуальны ўзровень.

«Мудрасць вякоў і вы-сокія тэхналогіі, якія спалучае ў сваёй дзейнасці Нацыяна-льная бібліятэка, спрыяюць развіццю і гуманізацыі гра-мадства, служаць міжнарод-наму абмену і камунікацыі», — адзначалі замежныя госці кан-ферэнцыі.

Э. Дзвінская,

фота аўтара.

  1. Удзельнікі ХIV Між-народных кнігазнаўчых чы-танняў ля памятнага знака пер-шаму беларускаму «Буквару»;
  2. На выставе «Буква-ры народаў свету».

 

ДАШКОЛЬНАЕ ВЫХАВАННЕ

У Гомелі адкрываюць беларускамоўныя групы ў двух дзіцячых садках

Камплектаванне груп адбудзецца ў чэрвені-жніўні па тым самым прынцыпе, што і ва ўсіх астатніх дашкольных установах, піша гомельскі партал «Белка».

— Прыём выхаванцаў ва ўстановы дашкольнай адукацыі ажыццяўляецца ў парадку чарговасці згодна з датай пастаноўкі на ўлік і патрэбы бацькоў у афармленні дзіцяці ва ўстанову, — канкрэтызавала начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Гомельскага гарвыканкама Людміла Крылісценка. — Інфармацыю аб камплектаванні можна атрымаць у спецыялістаў аддзелаў адукацыі раённых адміністрацый.

Групы з поўным працэсам навучання на беларускай мове адкрыюцца ў яслях-садзе № 160 на вуліцы Косарава (для дзяцей ва ўзросце ад 3 да 4 гадоў) і ў яслях-садзе № 161 на вуліцы Маневіча (для дзяцей ад 3 да 6 гадоў).

Па пытаннях пастаноўкі на ўлік у яслі-сад № 160 варта звяртацца ў службу «Адно акно» адміністрацыі Савецкага раёна. Накіраванне ў беларускамоўныя групы законныя прадстаўнікі выхаванцаў павінны ўзгадніць у мясцовым аддзеле адукацыі, спорту і турызму.

«Белка», Гомель.

РОДНАЕ СЛОЎЦА

Хто з нас не ведае, як мамы спяваюць над калыскай дзіцяці:

«Люлі,люлі,прыляцелі гулі,

Селі на балота

                  ў чырвоных ботах.

Спі, маё дзіцятка,

          спі ты бесклапотна…»

 

Песня матулі на роднай мове пакідае шчымлівы ўспамін на ўсё жыццё, і так хочацца, каб цяперашнія хлопчыкі і дзяў-чынкі ведалі і паважалі сваю мову, мову лясоў і палёў, Кола-са і Купалы, у якой закладзена і мацярынская пяшчота, і лю-боў да Радзімы, нашай Белару-сі. А ўсё пачынаецца з мален-ства, калі чалавек вучыцца бачыць і захапляцца, дзівіцца і радавацца. Такія пачуцці разві-ваюцца ў дзіцячым садзе, дзе вучаць добраму і светламу. Менавіта таму Станіслава Ге-оргіеўна Вальчык наважылася весці ў дашкольнай установе Нясвіжа гурток «Роднае слоў-ца». Яе падтрымала загадчыца дзіцячага сада-ясляў № 4 В.І. Пуляк, чалавек крэатыўны і не-абыякавы. І вось ужо чацвёр-ты месяц Станіслава Георгіеўна кожны тыдзень прыязджае ў Нясвіж, каб вучыць (да таго ж на грамадскіх пачатках) выха-ванцаў роднай мове, нагадаць тыя словы і рэчы, якімі кары-сталіся іх бабулі  і прабабулі. А як гэта адбываецца на пра-ктыцы?

— Вяду заняткі ў сярэд-няй групе, — расказвае С.Г. Ва-льчык. — Гэта дзеці 4-5 гадоў, таму пачынала з простага: пры-вітанне па-беларуску «Добры дзень!»,»Калі ласка»,»Добрай раніцы». Каб дзеткі лепш разу-мелі, разам з імі рыхтуем на-гляднасць. Напрыклад, выра-заем з паперы зорачкі, меся-чык, а пасля называем іх  па-беларуску. Падобна  і з рэчамі: бяром рукавічкі, пальчаткі, ін-шае адзенне і даём адпаведныя назвы. Галоўнае, што мае мале-нькія вучні праяўляюць цікаў-насць, усе да аднаго стараюцца прамовіць-паўтарыць новыя для іх слоўцы. Асабліва дае эфект гульнявая форма занят-каў: паравозік, фізкультхвілін-ка, тэматычны карагод. Вучым назвы грыбоў і раслін, жывёл і птушак. Тут жа падкрэсліваю, што трэба берагчы прыроднае багацце Радзімы, паважаць людзей, якія наводзяць пара-дак у лесе ці ля дома. Прыемна, што выхаванцы слухаюць і дружна пагаджаюцца.

Пахвальны энтузіязм Станіславы Георгіеў-ны.  Яна па спецыяль-насці географ, выкла-дала ў школе і гісто-рыю, а апошнія двац-цаць гадоў была наме-снікам дырэктара школы па вучэбнай рабоце. Але як са-праўдны інтэлігент любіць родную мову, узорна ёю валодае, усведамляе яе фунда-ментальную  ролю  для народа, таму і стараецца перадаць гэтае  багацце новаму пакаленню. І гэта без усякіх матэрыяльных заахвочванняў, адна патрэба і жаданне зрабіць добрую спра-ву. А дома Станіслава Геор-гіеўна прадумвае, як цікавей правесці наступныя заняткі. Напрыклад, калі гаворка ідзе пра рэчы, яна паказвае дзецям невялікі пудэлачак і нагадвае, што такой формы (толькі бо-льшых памераў) былі ў вёсках куфры, дзе складвалася адзен-не. Словам, ва ўсім ёсць прак-тычная скіраванасць, сітуацый-ныя моманты, што дазваляе дзеткам лягчэй засвоіць матэ-рыял. Настаўніца напамінае ім, што трэба і дома называць зна-ёмыя прадметы на роднай мо-ве, у магазіне ці на вуліцы.  Ва-жна, каб і бацькі не забываліся гаварыць з сынамі ці дачушкамі на мове сваіх продкаў, падтры-млівалі высакароднае пачынан-не, замацоўвалі ў сямейных стасунках матэрыялы занят-каў, вучыліся разам, усёй ся-м’ёй.  Не так гэта і складана, ва-рта захацець.

Станіслава Георгіеўна вучыць дзетак ашчадным ад-носінам да хлеба, паводзінам за сталом — такая навука прыдасца ў жыцці кожнаму. А народныя прымаўкі абагачаюць веды дзяцей, развіваюць іх інтэлект. І што важна — усё, дадзенае на занятках беларускай мовы, спа-трэбіцца ў школе, а пазней, ма-гчыма, хтосьці пажадае звязаць сваё жыццё з беларускім мова-знаўствам. Наколькі лягчэй бу-дзе паступаць на адпаведны факультэт. Нездарма людзі кажуць, што навуку за плячы-ма не носяць. Прывітае з дзя-цінства застаецца надоўга ў памяці. Ды і шанаваць сваю мову — адна з лепшых якасцей чалавека, які паважае і любіць Радзіму. І задача выхавацеляў — падтрымаць гэтае імкненне, крануць маленькія сэрцы, каб яны адгукнуліся. Ці ёсць зрухі ў справе навучання?

— Так, ужо праглядва-юцца, — гаворыць Станіслава Георгіеўна. — Дзеці вітаюцца на роднай мове, развітваюцца і дзякуюць. І сустракаюць мяне больш прыязна, чым спачатку, я бачу радасць у вачах. З ра-зуменнем ставіцца і Вольга Іванаўна, загадчыца сада, за-прашае мяне на святы ці раніш-нікі. І я адчуваю сябе ў гэтай атмасферы ўтульна. Стараюся ўдасканальваць сваю работу, знаходжу найлепшыя вершы на роднай мове, хачу, каб дзеці ад-чулі яе напеўнасць і прыга-жосць. Спадзяюся, што мае намаганні перадаць ім любоў да беларускай мовы будуць мець добры водгук.

Няхай збудзецца доб-рая мара патрыёткі з Карцэвіч, жанчыны неабыякавай, нат-хнёнай і паслядоўнай, якая знайшла сваю адметную і свет-лую сцяжыну.

Станіслава Георгіеўна кіруе адной з суполак ТБМ на Нясвіжчыне. У сакавіку на ад-ным з паседжанняў яна правя-ла дыктоўку, прысвечаную юбілею Паўлюка Пранузы. А ў вольны час любіць спяваць, з поспехам выступала на сцэне раённага Цэнтра культуры і адпачынку. Наперадзе ў яе мно-га цікавых спраў і знаходак.

Раіса Хвір,

г. Нясвіж.

Адам Міцкевіч сабраў сваіх прыхільнікаў

Музычна-паэтычнае свята ў гонар 220-годдзя Адама Міцкевіча адбылося ў дольняй зале касцёла святых Сымона і Алены. У велічны Велікодны перыяд з асаблівай узнёсласцю прагучалі патрыятычныя і лірычныя радкі Адама Міцкевіча з паэмаў  «Свіцязянка», » Гражына», «Пан Тадэвуш».

Іх выканалі Уладзіслаў Трыпуз і Вікторыя Ермалёнак з Грамадскай паланійнай школы пад кіраўніцтвам выкладчыцы Бярнарды Пятроўны Івановай. 2018 год з’яўляецца юбілейным у адносінах да слыннага выхадца з ліцвінскіх абшараў, таму яго паэзія цягам усяго года будзе натхняць.

— Сёлета мы святкуем круглую дату з дня нараджэння Адама Міцкевіча разам з польскімі, літоўскімі і ўкраінскімі сябрамі, — адзначыў ксёндз-пробашч Уладзіслаў Завальнюк. — Яшчэ ў 1908 годзе пры Чырвоным касцёле існавала бібліятэка «Міцкевічаўка». Пасля разрабавання храма яе не стала, але мы адрадзілі яе ў 1998 годзе. З польскага боку ў дар касцёлу было перададзена 6,5 тысяч кніг польскай класікі, у тым ліку творы Адама Міцкевіча, і зараз у ёй каля 40 тысяч кніг.

У канцэрце ўзяў удзел Народны калектыў Дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта «Тутэйшая шляхта» пад кіраўніцтвам Вольгі Махнач. Узнёслыя спевы прагучалі ў выкананнні кас-цельнага хора «Cantus Cordis» пад кіраўніцтвам Яніны Хвалько. Лаўрэат міжнародных конкурсаў Маша Русіна выканала сола на скрыпцы. » Паланэз Агінскага» прагучаў у выкананні Альгерда Грышчанкі.

Літаратурная даследчыца, паэтка і перакладчыца Ірына Багдановіч прачытала радкі з верша графіні Габрыэлі Пузыні, якія тая прысвяціла Адаму Міцкевічу. Прыхільніца творчасці вялікага рамантыка пані Габрыэля вырашыла паслаць у Парыж паэту не толькі свой верш, але флакончык вады з Нёмана і букет кветкак. Яе даручэнне выканала пані Катажына з Ліпінскіх, яна наведала Парыж і сустрэлася з вялікім выгнаннікам, які таміўся ад настальгіі па Радзіме. Пазней з дакументаў стала вядома, што вадою з Нёмана быў ахрышчаны малодшы сын паэта, а засохлы букецік кветак застаўся з паэтам да ёго апошніх дзён. Гэтую кранальную гісторыю распавяла спадарыня Ірына Багдановіч, аўтарка перакладаў і прадмовы да новай кнігі Габрыэлі Пузыні. Кнігу, якая нядаўна выйшла ў выдавецтве «Про Хрысто», прад-ставіла на свяце Хрысціна Аляксееўна Лялько.

Куратар бібліятэкі імя Адама Міцкевіча Галіна Івуць выказала шчырую падзяку ўсім творчым калектывам і выка-наўцам за створаную шляхетную атмасферу часоў Адама Міц-кевіча і пачуццёва перададзены змест яго твораў.

Э. Дзвінская, фота аўтар

Супрацоўніцтва даследчыкаў

Прафесар, доктар габілітаваны Антоні Мірановіч з Беластоцкага ўніверсітэта часта прыязджае на Беларусь для ўдзелу ў навуковых канферэнцыях. Ён з’яўляецца даследчыкам гісторыі Праваслаўнай царквы ў Беларусі, Польшчы, Украіне, Літве і ва Усходняй Еўропе. Пасля ўдзелу ў ХIV Міжнародных кнігазнаўчых чытаннях пан прафесар распавёў пра сябе:

— Частка маіх даследванняў прысвечана гісторыі культурных і палітычных адносін у Цэнтральнай Еўропе. Мяне цікавіць уплыў Бал-канскага рэлігійнага жыцця на жыццё Рэчы Паспалітай. Я займаюся выданнем кніг, прысве-чаных рэлігійнаму руху на Беларусі не толькі часоў Рэчы Паспалітай, але і ў перыяд міжва-енны і пасляваенны. Частка даследванняў адлю-строўвае жыццё беларускай пасляваеннай эмі-грацыі, лёс беларускіх душпастыраў і звычай-ных людзей. Мне давялося надрукаваць шмат-лікія новыя матэрыялы, якія я знайшоў у роз-ных краінах свету. Навуковую і выдавецкую дзейнасць я вяду ў Беластоцкім універсітэце, дзе з’яўляюся кіраўніком кафедры Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Надрукаваў 55 кніжак і вы-даў больш за 500 навуковых прац. Самым каш-тоўным лічу тое, што падрыхтаваў двух дакта-роў гістарычных навук і 500 магістраў і ліцэн-зіятаў — гэта кадры, якія атрымалі добрую пад-рыхтоўку для навуковай дзейнасці. Яны будуць працягваць тыя працы, якія я ўжо ўзгадаў.

Беларуская гісторыяграфія ў Беластоку вельмі абмежаваная, і мы цешымся тым, што маем магчымасць прыехаць у Менск на канфе-рэнцыі, пакарыстацца архівамі і выпрацаваць разам з беларускімі даследчыкамі супольныя тэмы. У гэтым кірунку развіваюцца нашы адно-сіны і з царкоўнымі арганізацыямі. Я з’яўляюся старшынём Саюз праваслаўных вучоных Поль-шчы. Штогод мы арганізуем ад трох да пяці канферэнцый, дзе разглядаем розныя пытанні. Мая сям’я з’яўляецца беларускай, мы спрадвеку жылі на Беласточчыне.

Э. Оліна, фота аўтара.

 

Імпрэза да 70-годдзя Алеся Госцева

У Цэнтры гарадскога жыцця Гародні адбылася імп-рэза да 70-годдзя гарадзенскага настаўніка і краязнаўцы Алеся Госцева.

Госцеў вядомы ў гора-дзе не толькі як суаўтар адной з першых краязнаўчых кніг «Кронан», але і як выкладчык ліцэя, астраном і эсперантыст. Пра свайго настаўніка распавя-дае гісторык Андрэй Вашке-віч:

— Алесь Пятровіч Гос-цеў — гэта наш настаўнік, гэта духоўны лідар, наколькі дарэ-чна тут ўжываць тэрмін «гу-ру», але напэўна так яно і ёсць, таму што гэта чалавек, які за-хапляе не толькі сваёй цікава-сцю да гісторыі, а ўвогуле сва-ім стылем жыцця, таму што ён жыве гісторыяй, ён жыве міну-лым, ён жыве нашым горадам, ён сапраўды любіць усю гэтую справу. І відавочна, што горад дае яму сілы, горад яго любіць у адказ.

Для мастака Алеся Су-рава Алесь Госцеў гэта прыклад гарадзенскага гісторыка:

— Госцеў — з кагорты такіх людзей, на якіх, як на пад-мурку базуецца ўся гісторыя. Таму што ўсе гісторыкі заняты самі сабою, кнігамі, выданнямі, нейкімі даследаваннямі, архі-вамі. Рэальную гісторыю да-следуюць, складаюць у шафы, складаюць у тэчкі вось такія, як Госцеў. І менавіта часцей за ўсё захаваная гісторыя, рэаль-ная гістрыя, якую мы затым ве-даем, праз 200-300-500 гадоў — гэта праца такіх, як Госцеў, якія ціха, незаўважна ідуць сваёй дарогай.

Для самога Алеся Гос-цева імпрэза стала нечаканасцю і на ёй у якасці падарунка быў уручаны партрэт, які намаля-ваў Алесь Сураў, паказаны фільм, які некалькі год таму зрабілі журналісты тэлеканала Белсат, а таксама невялікія падарункі ўручылі яго калегі і вучні.

Беларускае Радыё Рацыя.

Навіны Германіі

У нямецкім Трыры адкрылі помнік Марксу

На радзіме Карла Мар-кса, у нямецкім горадзе Трыр, 5 траўня адкрылі помнік філо-сафу-эканамісту. Бронзавая статуя вагой больш за 2 тоны з’яўляецца падарункам ад Кітая да 200-годдзя з дня нараджэн-ня Маркса. Пяцімятровы пом-нік — праца кітайскага мастака У Вэйшаня.

Паводле дадзеных па-ліцыі, на цырымоніі адкрыцця прысутнічалі каля трох тысяч чалавек і каля 200 ганаровых гасцей. Як паведамляе «Нямец-кая хваля», у той жа час, каля 70 чалавек прынялі ўдзел у ак-цыі правапапулісцкай партыі «Альтэрнатыва для Германіі» пад дэвізам «Зняць Маркса з пастамента». Яшчэ адна дэман-страцыя супраць помніка саб-рала каля 150 удзельнікаў.

Падарунак дэманструе жаданне жыхароў КНР выка-заць павагу да памяці Карла Маркса, сказаў, выступаючы на цырымоніі, пасол Кітая ў Ге-рманіі Сі Міндэ. Ён назваў ста-тую «сведчаннем нашага сяб-роўскага абмену», якім Кітай «хацеў перадаць вялікаму Кар-лу Марксу павагу і памяць Кітая і кітайского народа». У сваю чаргу, прэм’ер-міністр федэральнай зямлі Рэйнланд-Пфальц Малу Драер назвала падарунак «мостам дружбы і партнёрства». На яе думку, філосафа недапушчальна віна-ваціць у злачынствах XX ста-годдзя.               

 Радыё Свабода.

 

Сустрэча з Анатолем Сідарэвічам

у Баранавічах

У першамайскія выходныя адбылася су-стрэча сяброў Баранавіц-кай арганізацыі ТБМ з вядомым беларускім гіс-торыкам, палітолагам Анатолем Міхайлавічам Сідарэвічам. Сустрэча прысвечана памяці сяброў Рады БНР, якія нарадзі-ліся і выраслі на Барана-віцкай зямлі.

29 красавіка наве-далі гістарычныя мясціны Баранавіцкага раёна ў Ішкальдзі, Паланечцы, Бартніках, Вольна. У Іш-кальдзі агледзелі самы ста-ражытны ў нашай мяс-цовасці касцёл і саму вёс-ку. У Паланечцы пабачылі руіны палаца і млына Ра-дзівілаў. У Бартніках на-ведалі драўляны панскі дом, які пабудаваў у кан-цы 18-га стагоддзя ха-рунжы Наваградскага па-вета Ян Слізень для свайго сына Уладзіслава. Гэты дом — адзін з будынкаў маёнтка Уладзіслава Яна-віча. У ім бывалі філаматы і філарэты, магчыма, Адам Міцкевіч, у ім год жыў Ян Чачот. Аб наведванні гэ-тага дома ў 1884 годзе піша ва ўспамінах Ігнат Дамейка. Цяпер гэты дом стаіць без гаспадара.

Але галоўнай мэ-тай нашай вандроўкі была вёска Задвея, дзе нара-дзіўся старшыня Рады БНР Іван Серада, каб па-глядзець магчымае месца ўстаноўкі памятнага знака аб кіраўніку Рады БНР. На прыгожым пагорку знай-шлі месца былой царквы, дзе служыў святаром ба-цька Івана. Там можна і ўстанавіць памятны знак.

 

На другі дзень, 30 красавіка, на сядзібе ТБМ у Русінах Анатоль Міхайлавіч прачытаў лекцыю аб дзеячах Рады БНР з нашага рэгіёна, аб тых грамадска-палітычных і геапалітычных рэаліях, у якіх жылі і дзейнічалі Кахановіч, Серада, Прушынскі, аб тым як складваліся іх лёсы, як фар-міравалася гісторыя краіны, якая пазней стала «Рэспублікай Беларусь». Такога глыбокага знаўцы гісторыі пачатку 20-га стагоддзя мы не сустракалі, таму слухаць было вельмі ці-кава. Пасля доўга задавалі пы-танні.

Наш кар.

На здымках: 1, 2, 3. А. Сідарэвіч у Ішкальдзі, Пала-нечцы, Задвеі.

  1. Лекцыя ў Русінах.

 

135 гадоў з дня нараджэння Сцяпана Некрашэвіча

Сцяпан Міхайлавіч НЕКРАШЭВІЧ (08.05.1883, фальварак Данілоўка Бабруй-скага павета Менскай губерні — 20.12.1937, Менск, НКУС) — беларускі навуковец і грамад-скі дзеяч, ініцыятар стварэння і першы старшыня Інстытута беларускай культуры (цяпер — Нацыянальная Акадэмія на-вук Беларусі), акадэмік Акадэ-міі навук Беларусі. Ахвяра сталінскіх рэпрэсій. Разам з Я.Ф. Карскім і І.В. Воўк-Лева-новічам уваходзіць у лік засна-вальнікаў сучаснай беларус-кай мовы.

Нарадзіўся ў шляхец-кай сям’і Міхаіла Паўлавіча Некрашэвіча, які займаўся се-льскай гаспадаркай, і яго жонкі Евы Дзмітрыеўны. Сястра Ганна, па мужу Акановіч, у на-ступным была настаўніцай у Нью-Ёрку, ЗША. Род Некра-шэвічаў (герба «Любіч») вядо-мы з XVII ст. і паходзіць са Слу-цкага княства.

Пачатковую адукацыю атрымаў у сям’і. У 1908 г. скон-чыў настаўніцкую семінарыю ў г. Панявеж Ковенскай губер-ні, у 1913 — Віленскі настаўніцкі інстытут. Працаваў у школе «Таварыства цвярозасці» ў Це-льшынскім павеце Ковенскай губерні.

З 1914 г. падчас Пер-шай сусветнай вайны — на Ру-мынскім фронце. Пасля Лю-таўскай рэвалюцыі 1917 г. аб-раны ў армейскі камітэт 6-ай арміі. Уваходзіў у партыю Бе-ларуская сацыялістычная гра-мада, затым — адзін з кіраўнікоў Беларускай партыі сацыялі-стаў-рэвалюцыянераў.

З восені 1917 г. — у Адэ-се. Загадчык беларускай сек-цыі пры губернскім аддзеле народнай асветы.

Пасля абвяшчэння БНР у 1918 г. — прадстаўнік яе ўрада на Поўдні Украіны і ў зносінах з французскім каман-даваннем Антанты. Быў прыхі-льнікам фарміравання бела-рускай арміі для барацьбы з бальшавікамі. Старшыня Бела-рускага нацыянальнага цэнтра, які быў створаны 13 студзеня 1919. Адначасова вучыўся ў Адэскім вышэйшым міжнарод-ным інстытуце.

З 1920 г. — у Менску. Працаваў у Народным каміса-рыяце асветы БССР: загадчык літаратурна-выдавецкага ад-дзела, старшыня навукова-тэр-міналагічнай камісіі, намеснік старшыні Акадэмічнага цэнт-ра, намеснік старшыні Галоў-нага ўпраўлення прафесійнай асветы і інш.

У студзені 1921 г. на сходзе работнікаў асветы і культуры прапанаваў у дакла-дзе стварыць інстытут, які зай-маўся б вывучэннем беларус-кай культуры. Удзельнічаў у арганізацыі Інстытута беларус-кай культуры (Інбелкульт), у 1922-1925 — яго першы стар-шыня.

З пачатку 1925 г. да ліпеня 1926 г. — на падвышэнні мовазнаўчай кваліфікацыі ў Навукова-даследчым інсты-туце мовы і літаратуры пры Ленінградскім універсітэце), працаваў пад кіраўніцтвам Я.Ф. Карскага.

У 1926-1928 гг. — стар-шыня Аддзела гуманітарных навук і старшыня слоўнікавай камісіі Інбелкульта. Аднача-сова ў 1923-1925 — выкладчык беларусазнаўства на меды-цынскім факультэце, з 1927 — дацэнт педагагічнага факуль-тэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Уваходзіў ва ўрадавую камісію па рэарганізацыі Ін-белкульта ў Акадэмію навук. З 1928 г. — акадэмік, віца-прэ-зідэнт Беларускай Акадэміі на-вук (БелАН), адначасова з 1929 — дырэктар Інстытута мо-вазнаўства БелАН, старшыня камісіі па ўкладанні слоўніка жывой беларускай мовы, стар-шыня правапіснай і аспіран-цкай камісій. З 1 студзеня 1928 — старшыня Галоўнавукі пры Народным камісарыяце асветы БССР. У 1927-1931 гг. быў аб-раны ў Цэнтральны выканаўчы камітэт БССР.

21 ліпеня 1930 г. арыш-таваны Дзяржаўным палітыч-ным упраўленнем (ДПУ) БССР па справе «Саюза вызва-лення Беларусі». 10 красавіка 1931 пастановай калегіі Аб’яд-нанага ДПУ СССР прыгавора-ны да пяці гадоў высылкі ў г. Сарапул (Удмурція, Расія); у 1936 тэрмін высылкі прадоў-жаны на два гады. Працаваў планавіком-эканамістам каапе-ратыўна-прамысловай арцелі інвалідаў, затым — бухгалтарам канторы «Нарыхтзерне» (руск.: «Заготзерно»). Паўтор-на арыштаваны ў лістападзе 1937, дастаўлены ў Менск, 19 снежня 1937 Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда БССР пры-гавораны да расстрэлу.

Рэабілітаваны па 2-м прысудзе Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 12 ка-стрычніка 1957 г., адноўлены ў званні акадэміка ў 1978, рэ-абілітаваны па 1-м прысудзе ў закрытым паседжанні Судовай калегіі Вярхоўнага суда БССР 10 чэрвеня 1988 г.

Асноўныя кірункі на-вуковых даследванняў С. Нек-рашэвіча — лексікаграфія, пра-вапіс, дыялекталогія і гісторыя беларускай мовы. Апубліка-ваў болей за 30 навуковых прац, у тым ліку 4 манаграфіі і слоўнікі. Распрацаваў тэарэ-тычныя асновы і прынцыпы стварэння дыялекталагічных слоўнікаў беларускай мовы. Аўтар першага паслярэвалю-цыйнага «Беларускага леман-тара» (1922 г., 6-е выданне — 1929), школьнай чытанкі «Род-нае слова» (1923, 4 выданне — 1925), суаўтар буквара для ліквідацыі непісьменнасці ся-род дарослых «Наша сіла — ніва і машына» (1925).

Важнейшыя працы ў галіне лексікаграфіі — «Бела-руска-расійскі слоўнік» (1925), «Расійска-беларускі слоўнік» (1928, абодва — разам з М.Я. Байковым); «Праграма для збірання асаблівасцей беларус-кіх гаворак і гаворак, пераход-ных да суседніх моў» (1927, разам з П. А. Бузуком).

Працы ў галіне гісто-рыі беларускай мовы: «Мова кнігі Касьяна Рымляніна Ера-міты «О ўставах манастирских» (1928); «Васіль Цяпінскі. Яго прадмова, пераклад Евангелля на беларускую мову і мова пе-ракладу» (не апубл.).

Унёскам у развіццё бе-ларускага мовазнаўства былі і іншыя навуковыя публікацыі: «Правапіс спрэчных дзеяслоў-ных форм» (1922), «Да пытання аб укладанні слоўніка жывой беларускай мовы» (1925); «Да пытання пашырэння акання на чужаземныя словы» (1926), «Да характарыстыкі беларускіх га-ворак Парыцкага раёна» (1929), «Праект беларускага правапісу» (1930), даклады на Акадэмічнай канферэнцыі па рэформе беларускага правапі-су і азбукі 1926 г. «Сучасны стан вывучэння беларускай мовы» і «Да пытання аб рэ-форме нашага правапісу» (1927). Стану культуры і наву-кі ў Беларусі ў 1920-я гг. пры-свечаны артыкулы «Становіш-ча культурна-асветных уста-ноў Беларусі пры нэпе» (1924), «Да пяцігадовага плана наву-кова-даследчай працы БССР» (1928).

У Данілоўцы на месцы былога фальварка Некрашэ-вічаў усталяваны памятны знак (1993 г.). У 1998 г. у будынку ў Менску, дзе знаходзіўся Ін-стытут беларускай культуры, усталявана мемарыяльная шы-льда з імёнамі выдатных ву-чоных, сярод якіх — С. Некра-шэвіч. У г. Светлагорску ў гарадской карціннай галерэі «Традыцыя» імя Г. Праніш-нікава маецца партрэт «Сцяпан Некрашэвіч» (1992, мастак А. Марачкін, Менск) і эскіз пом-ніка (2007, скульптар Э. Ас-тафьеў, Менск). Да 125-годдзя з дня народзінаў С. Некра-шэвіча Міністэрства сувязі Беларусі выдала мастацкі мар-кіраваны канверт, увод у выка-рыстанне — 8 траўня 2008.

Вікіпедыя.

 

Цяпер Універсітэт імя Ніла Гілевіча мае свой разліковы рахунак

У аўторак 24 красавіка прыватная адукацыйная ўстанова

«Універсітэт імя Ніла Гілевіча» адкрыла свой разліковы рахунак.

Ахвяраванні на дзейнасць універсітэта можна пералічыць на рахунак: BY49BLBB30150193050167001001 — BIC BLBBBY2X — УНП 807000028 — АКПА 37558116

(ААТ «Белінвестбанк»).

 

Да Дня Перамогі

Зоя Кулік

КАПЫЛЬСКАЯ  МІСТЭРЫЯ

Аповесць

Дзень быў змрочны і замарочаны. Яна любіла, каб усе справы разлягаліся на па-ліцах і па сваім часе ды чакалі яе гаспадыньскага вырашэння, а не гармідарыліся, як сёння, нечакана і недарэчна. Асабліва цяпер гэта яе нервавала, бо дзень быў распланаваны даў-но,  да яго рыхтаваліся,  і толькі надвор’е, здавалася, унясе свае карэктывы ў адзенне. Надвор’е  ўнесла і не толькі  ў адзенне. Ледзяны дожджык  і нечакана цёплы вецер зжэрлі амаль увесь снег, і бруднае месіва  снегу і гразі на дарогах і ў полі збівала цікавасць і святочнасць паездкі да сяброў у таямнічы Капыльскі край, у лясісты ку-ток, аб якім многа разоў распа-вядалі ў яе маленстве,  і заўсё-ды шмат заставалася недаска-занага, нязведанага.

Быў ужо снежань. І до-бры маразец, і пухнасты наст снегу вабіў туды, у прыгожы казачны лес, да цудоўных шчы-рых людзей. А тут вось такое! Надвор’е!

А яшчэ зранку патэле-фанавала дачка. Яна ехала па справах у іх горад і з задава-льненнем паведаміла, што за-скочыць дамоў. Таму, як кла-патлівай маці, ёй трэба было падрыхтаваць і прысмакі, і ла-сункі сваёй любай дачушцы. І хоць дзяўчына  стала ўжо даро-слым чалавекам, для яе вялікай радасцю было пачаставаць, аб-лашчыць у радзімым доме сваю адзіную галінку і яшчэ раз парадавацца яе росквіту і чароўнай прыгажосці. Аднак, з мужам плануючы паездку, яна, смакуючы ў думках тама-шнія прысмакі, абед не рых-тавала і цяпер кінула збіраць рэчы для дарогі, і таропка ля-піла так упадабаныя з дзяцін-ства дачушкай варэнічкі.

Як на злосць, муж за-трымліваўся, адданы справе, якую рабіў. «Выміраючы зубр вытворчага кіравання»,  — на-зывала яго дачка. І вельмі пяш-чотна любіла, ганарылася. Ну, і дзіва! Усе кропелькі яго па-збірала!

Бегаючы паміж кухняй і каморкай, яна клапатліва на-пакавала добры вандзэлак да-чушцы, падпрасавала і сабрала ўборы для сябе і мужа, раз-по-раз паглядаючы ў акно: ці не змянілася надвор’е? Ці не па-д’ехала машына дачкі? Надвор’е не змянілася. Дробны дож-джык даядаў снег. Дачушка прыехала. Як заўсёды, на бягу распавяла свае навіны, пара-давалася, што з’явіўся бацька, падлыбала  маміны варэнікі і, пакінуўшы пасля сябе непаў-торны пах водару дзявочых духоў, змакрэлага футравага каптурыка скураных нагавіц, ізноў памчала вяршыць свае справы — вытанчаная, прыго-жая, сучасная.

Яны пераглянуліся з мужам, замілавана ўдыхаючы няўлоўны чароўны пах родна-га дзіцяці, і замітусіліся са збо-рамі. Дзень пераваліў за поў-дзень.

Снежаньскія прыцемкі пачынаюцца рана. І, хоць вы-браліся, здаецца, каб патрапіць у час, не паспелі выехаць за Ня-свіж, цемра абляпіла машыну з усіх бакоў.  Але дарога была добрая, роўнай  стужкай кіда-лася пад калёсы. І яна, ямчэй умастаколіўшыся на пярэднім сядзенні, заспакоена  пазірала на ўтульныя вокны прыдарож-ных вёсак. Муж уключыў ці-хую музыку, і толькі, раз-по-раз, металічны голас навіга-тара парушаў прыемныя думкі падарожнікаў.

Да Бабоўні дамчаліся неўпрыкметку. Навігатар зага-даў, куды павярнуць, і дарога павяла далей. Але, здаецца, стала яшчэ цямней, недзе зніклі прыдарожныя знакі і слупы з засветкаю. Дождж  сеяў непры-кметнай морассю, і, сяды-тады выплываючыя з пацёмкаў бу-дынкі, нахохлена пазіралі чор-нымі ваканіцамі. Яна трохі за-нервавалася:

— Зараз у Слуцк пры-едзем.

Па яе меркаванні, даро-га даўно павінна была прывесці  падарожнікаў у Засцеб’е, ад-куль рукой падаць да ляснога фальварка, але Лоцвіны пра-ехалі даўно, а павароту не бы-ло. Металічна звякнуў наві-гатар:

— Вы сышлі з марш-руту!

Тут ужо неяк таргануў плячыма і муж. Мясцовасць незнаёмая, кругом цемра, да-рога пачалася яма на яме.

— І не баісь! — як заў-сёды,  паспрабаваў заспакоіць яе ён, —  некуды ж выедзем, по-ле не лес.

Раз-пораз аб’язджаю-чы выбоіны і лужыны, іх ма-ленькі «мінівэнчык» храбра прабіраўся па разбітай палявой дарозе.

Напружана пазіраючы ўперад, яна не заўважыла, як  з яе боку машыны з’явіўся свет-ла-шэры сабака. Ён моўчкі як бы ляцеў  побач, і зусім светлая поўсць на яго скуры адсвеч-вала мокрымі кроплямі даж-джу. «Адкуль ён узяўся?» — не паспела падумаць яна, як са-бака  вялікім скачком апярэдзіў забуксаваўшую машыну і ўсе-ўся наперадзе на самай дарозе.  Ашчэрыўшы  вялікія зубы, ён натапырыў загрывак і загара-дзіў сабою праезд. «А каб цябе! Яшчэ і ты тут!»

Муж з цяжкасцю вы-веў машыну з каляіны і, чар-тыхнуўшыся на сабаку, ужо ка-торы раз паспрабаваў звязацца па мабільніку з сябрамі, тэле-фон плёў абы-што. Дзынкаў абы-як, і ён прызнаў:

— Трэба варочацца на трасу, а там разбярэмся.

Сабакі ўперадзе ўжо не было. Муж выйшаў на дарогу,  у святле фар прайшоў пару метраў перад машынай, азіра-ючыся, колькі дазваляла цем-ра, і раптам застыў на месцы, нібы аслупянеўшы. Яна выйш-ла таксама, бо ён не адклікаўся. Падышоўшы, міжволі сціснула перад сабою рукі, а затым пе-ражагналася.

Уперадзе дарога абры-валася вялікай ямай, на дне  якой, далёка ўнізе, блішчала ва-да, гэта былі, напэўна, глінішчы або пясчаны кар’ер.

Не прамовіўшы ні сло-ва, яны хуценька вярнуліся ў машыну. Добры кіроўца-муж развярнуўся амаль на месцы. Далёка ў полі на міг мільганулі ў святле доўгія, амаль распла-станыя ў паветры выявы  нека-лькіх сабак.

На пад’ездзе да трасы запрацаваў мабільнік. Яшчэ ад-на пара гасцей, іх добрыя сяб-ры, таксама зблудзілі на даро-зе. Але, дзякаваць Богу, нікуды не збочылі, аднак таксама пры-ехалі якраз на гэтае перакры-жаванне.

Папрасіўшы пачакаць іх, муж весялей уладкаваўся за рулём, тым больш, што агні ма-шыны сяброў на дарозе ўпе-радзе былі добра відаць зда-лёк.

«Мінівэнчык», пакрэ-хтваючы, выбраўся на асфальт. Весела пабег наўздагон суседу і, раптам, завіскацеў усімі тар-мазамі, стаў  як укопаны. Збя-лелы муж недаверліва ўзіраўся ў цемру, а яна ізноў міжволі перахрысцілася. На перакры-жаванні стаяла вельмі худая жанчына,  у белай спадніцы і чорным паношаным паўпаліто. Клюка, якой яна падперла сваё знямоглае цела, была амаль вышэй за яе. З-пад белай спад-ніцы віднеліся босыя пачарне-лыя ногі, і ў святле фар  уся выява стварала дзікае ўражан-не нерэальнасці.

— Містыка нейкая! — прамармытаў муж.

Не прайшло і хвіліны ад новага ўзрушэння, як пад-ляцела шыкоўная  белая «аўдзі» сяброў, і паазбаўлены якіх-не-будзь замарочак, рэалістычны Аляксандр ужо крычаў:

— Бабуля! Як нам пра-ехаць у Новую Гуту?

— Сама не ведаю, дзет-ка! Вось зараз будзе ехаць ма-шына — дык едзь за ёй, яна пры-вядзе!

Сапраўды, з боку Ка-пыля на вялікай хуткасці  ішла машына. Шафёр нават не павя-рнуў да іх галавы, але дзве ма-шыны чамусьці даверліва рва-нулі следам.

Усе разам мігам дамча-лі да непрыкметнай павароткі на тое Засцеб’е, і пярэдняя ма-шына, не зніжаючы  хуткасці, амаль паляцела па раз’езджаных каляінах. Следам, як танк, ім-чала аўдзюха. А маленькі “мі-нівэнчык” ледзь паспяваў за імі, слізгаючы ў снежным ме-сіве.

— Хачу дадому, — скур-чылася яна на крэсле, але пра-маўчала і ўткнула нос у шалік.

Свет фар «аўдзі» добра абрысоўваў пярэднюю машы-ну, і яе выявы здаваліся нейкімі страшнымі, несучаснымі. Жа-лезныя парэнчы грузавічка, бо гэта быў такі невялікі грузавы аўтамабіль, нічым не пакрытыя, стваралі сабою шацёр, пад якім віднеліся нейкія поўныя мя-шкі, скрынкі і, яна магла па-клясціся: тырчала над бартом нешта падобнае на кулямёт ва-енных часоў.

— Зусім з глузду з’еха-ла! — нервова пацерла яна скроні і пакасілася на мужа, які, не адрываючы вачэй ад дарогі, адчуў, як заўсёды, яе настрой.

— І не баісь! — ізноў паў-тарыў ён і следам за «аўдзі» крутануў машыну пад вялікі шлагбаум.

Грузавічок, не разбіра-ючы дарогі, памчаў прама і, у імгненне вока, знік у на хвіліну ад’ехаўшых варотах цёмнага бярвенчатага частаколу, за якім яна згледзела вялізны, ас-ветлены цмянымі фанарамі ангар. Там мітусіліся постаці нейкіх мужыкоў у падпяра-заных на ваенны лад куфайках, з аўтаматамі і стрэльбамі на плячах. Гэтак жа імгненна ва-роты зачыніліся, і толькі іх дзве фары асвятлялі пляцоўку, бо Аляксандр павярнуў сваю ма-шыну за нейкі жалезны плот і ўжо прыладкоўваўся на стаян-ку. Уперадзе цьмянымі вокна-мі адсвечваў невялікі асабняк. Але вакол было цёмна, ціха, іх ніхто не сустракаў.

Яны з мужам выйшлі з чумазага “мінівэнчыка”, ачму-рэла азіраючы асяроддзе.

— Сюды ці не сюды?  — асцярожна падала яна голас.

— Машыны гаспадароў! — заспакоіў Аляксандр.

Раптам яны ўсе зара-гаталі, парадаваўшыся, што прыбылі на месца, хоць і не без прыгод.

Прайшлі крытую тэра-су, патузалі нейкіх пару дзвя-рэй і, не сустрэўшы нікога, уваліліся гурбою ў прыгожыя сені, дзе аднекуль са сцяны вы-скачыла прыгажуня ў ваеннай гімнасцёрцы і пілотцы, белым накінутым халаціку.

Яны ўсе вытарашчылі вочы. Сюрпрызы працягва-ліся. Тым больш, што маладзі-ца настойліва патрабавала іх праверыцца на ўсялякую зара-зу, каб  не занесці ў «зямлянку» хвароб.

— Распранайцеся! — ра-гаталі ўжо ўсе.

Чароўная гаспадыня і паважны гаспадар — вялікія знаўцы і патрыёты свайго краю — вырашылі арганізаваць ве-чарыну ў стылі «мілітары».

Добрая вячэра, утуль-ная паляўнічая зала, цудоўныя суразмоўцы наталілі яе душу даўно не адчуваным спакоем. Прыгожыя людзі свяціліся ду-хоўнай прыгажосцю, вытанча-насцю разважанняў, і яе  розум працаваў з задавальненнем, бо  наўкол крышачку  іранічна, але вельмі лагодна глядзелі і слу-халі яе байкі, разважанні і, га-лоўнае, разумелі.

Зразумеўшы, што за размовамі забылася ў час вы-піць свае лекі, яна прайшла на кухню, каб узяць шклянку ва-ды. За вуглом лесвіцы стаяў вя-лікі більярдны стол, і на ім ля-жаў: прыгожы малады воўк! Яна ажно здрыганулася ад не-чаканасці, але потым зразу-мела, што гэта вельмі ўдала зробленае чучала.

Не стрымаўшыся, яна падышла бліжэй. На дзіва мяккая поўсць аблашчыла яе далонь. Падзівіўшыся цудоў-наму колеру поўсці, жанчына злавіла сябе на думцы, што, на самай справе, ёй вельмі шкада гэтае ваўчанё. Навукоўцы ка-жуць, што ваўкі жывуць сем’я-мі і вельмі падобныя ў сваіх адносінах да людзей.

«Не, чалавек — горшы, ён здрадзіць, а звер — ніколі».

Яна адвярнулася ад празрыстых ваўчыных вачэй-гузікаў і пачула, што ў сені не-хта стукае.

Гаспадар выйшаў на тэрасу. Праз прычыненыя дзверы гучаў голас сталага му-жчыны.

— Можа ўжо не грэць болей лазню, Аляксеевіч? Ці як?

— Тушы! Тушы! — з доб-рым настроем пажартаваў гас-падар.

— Тушыць можна толькі святло ды пажар, —  не прыняў яго жарт дзед. —  Русы-бела-русы.

І незадаволена грым-нуў дзвярыма.

З гэтым голасам да яе вярнулася адчуванне таямні-часці і нерэальнасці гэтай ночы. Нешта павяло яе да выхаду. На-кінуўшы сваё паліто, яна вы-йшла на крытую тэрасу. Цьмя-ны ліхтар асвятляў памяшкан-не і на верхняй прыступцы яна ўбачыла старога, але яшчэ ве-льмі, на погляд, моцнага чала-века, які  дзіўна і вельмі знаёма курыў цыгарку. Цыгарка пры-ляпілася да ніжняй губы і як бы жыла сама па сабе. Пры-жмуранае вока пакасілася на яе. Ну якраз, як яе бацька, калі ён смаліў самарошчаную табаку.

— Ну што, дзяўчынка! Кампанія не даспадобы  ці што?

І голас, гэты голас так-сама насіў родныя інтанацыі чароўнай мясцовай гаворкі, аднолькава прыгожай што на Капыльшчыне, што на Нясві-жчыне.

— Ды не, кампанія доб-рая. Так, ніколі не была ў ва-шых мясцінах. Шкада, што цем-ната, відаць, прыгожы край: лес, вёскі лясныя. Вырашыла хоць падыхаць паветрам ляс-нога бору.

— Лес, праўда, цудоўны. А вёскі паміраюць, як усюды. Не будзе вёскі —  прападзе зям-ля, мова прападзе ўшчэнт. З горада зямлю можна абраб-ляць — ды любіць яе нельга, а без любові ўсё гіне. Адбілі лю-дзей ад зямлі, ад сялянскай пра-цы. Некалі па кавалачку людзі збіралі надзелы, у спадчыну толькі хлопцам перадавалі, каб род не перасёкся, — ён як бы гаварыў сам з сабою і задум-ліва глядзеў недзе ў цемру. — А колькі хлопцаў нашых пагінула за радзіму, а, значыць, і за зя-мельку сваю. А цяпер што? За-раз ізноў  памешчыкаў паса-дзяць, а ўнукі нашы па гарадах ды заграніцах плёндраюць. Ужо і не хочуць гэтае працы, а калі хацелі, дык хэнць адбілі. Не далі.

Яна згодна паківала галавой і, каб перавесці раз-мову, асцярожна запытала:

— Напэўна вайной тут ціха не было, чула, што парты-занская  зона ў вас пакрывала амаль усю Капыльшчыну.

— Войны па нашых мяс-цінах заўсёды, як усюды для людзей мэнка, вялікі боль. Каб іх спрэндзіла, хто гэтыя войны пачынае, каб іх  халера пабрала.

Усё не нажаруцца зя-мелькі чужой. А колькі чаго трэба таму чалавеку!? Спакой ды цяпло, дзеці ды яда.  Ды каб род жыў, пушча стаяла,  сонца грэла, моладзь любілася, ста-рыя куток мелі! Але ж людзей на свеце многа, вось сумлення ўсім і не хапіла ў Бога.

А мы, мясцовыя жыха-ры, так і жывём на гэтым свеце: лішняга нам не трэба, чужога не жадаем. Але і нашага не ча-пай! Прыйшоў ты к нам з да-бром —  жыві, працуй. Але не шкодзь, калі цябе наша зяме-лька прыгрэла і людзі з даб-ром. Цярплівы наш народ!

Стары змоўк. Адляпіў ад ніжняй губы амаль скура-ную да нельга цыгарку, пры-паліў ад яе новую і пакасіўся  на госцю:

— Ты, дзяўчынка, пэўна ведаеш, што не толькі ў нашых лясах ды балотах спакон  веку людзі жылі. Стаяла некалі ма-гутная дзяржава, гарады, вой-ска, рамёслы — усё мелі. На ўвесь свет ішла пра яе гаворка. І быў закон у гэтага Княства —  да апошняга палоннага гнаць чужынца, адбіраць сваіх лю-дзей. І ўсе гэта ведалі. Свае трымаліся ў сваім коле, тры-маліся сваёй зямлі, бераглі пу-шчы, птушак, звяроў. Кожны род меў свой абярэг — татэм. Людзі верылі, што звяры, пту-шкі іх аберагаюць, а можа  на-ват яны таксама людзі,  толькі ў другім абліччы. І менавіта свайму татэму пакланяліся. У нашых мясцінах люд паважаў ваўкоў, лічыў  воўка ахоўнікам свету нябожчыкаў, а воіны мяс-цовыя на бітву часта апраналі воўчыя скуры — так яны лічы-ліся неўміручымі. Ды і не дзіва! Некалі чалавек жыў побач з ваўкамі ў пушчы, канкурыра-ваў з імі ў паляванні. І воўк здзіўляў розумам, выносліва-сцю, арганізаванасцю зграі, сямейнай вернасцю.

— Пра воўка памоўка, а воўк тут, — сцепанулася госця, ведаючы, што многія вераць ва ўсяведнасць ваўка. —  Лес жа наўкол.

І больш уважліва пры-гледзелася да дзеда: прыродная мудрасць мясцовага жыхара, ці можа нейкі ў мінулым навуко-вец? «Мясцовы філосаф»,  —  вырашыла яна.

А  стары працягваў:

— Чужынцы сем разоў думалі з чым ісці да нас — з мя-чом ці з хлебам. І шмат каму наша зямля стала радзімай. Многа вякоў прайшло. Чаго толькі не было!  І ўвесь гэты час мы, мясцовы люд,  вядзём род свой, сваю радзіму тры-маем ды з Божай ласкай з до-брымі людзьмі дружым, а во-рага заўсёды гонім. Цярпенне — да часу.

Ён пакрахтаў, прыжму-рыў вока ад дыму цыгаркі ці мо ад наплыўшых думак, яшчэ раз глянуў на прыціхлую жан-чыну і, відаць задаволены яе ўвагаю, загаварыў ізноў цудоў-най мясцоваю моваю, якая гу-чала для яе сэрца, як песня.

— Так, дзяўчынка, было і ў гэтай вайне.

Тое, што ён называў яе, сталую жанчыну дзяўчынкай, варочала ў любае дзяцінства і так зачароўвала сваёй незвы-чайнасцю і цяплом, што лацвей уладкаваўшыся на шырокай  лаве, яна гатова была слухаць яго бясконца.

— У сорак другім годзе немцы ўжо спрабавалі завесці ў нас свае парадкі, а мясцовых жыхароў ператварыць у быд-ла. Фронт грукацеў пад Маск-вой. Там было зразумела, дзе свае, дзе чужыя, а тут хочаш жыць — паспявай круціцца. І на сям’ю трэба здабыць, і хлопцы-партызаны хлеба просяць, і не-мец гумы дае — апошняе вы-грабае. У лясных вёсках адся-дзецца таксама не ўдавалася. Партызаны трушчылі нямец-кія гарнізоны больш, чым той твой фронт, а немцы тады кара-лі жыхароў, бамбілі лясы.

Як з’явіліся ў нас  пар-тызаны — многа гаворана. Гэта і ваенныя акружэнцы, што не паспелі  ў сорак першым годзе далучыцца  да асноўных войск, і параненыя салдаты, падлеча-ныя на хутарах, і,  можа, засла-ныя ўжо ў сорак другім дэ-санты.

Але многа было ў пар-тызанах і мясцовых хлопцаў. Па розных прычынах. Але я ду-маю, што памяць продкаў, як і ва ўсе часы, абудзіла гонар лю-дзей  і гістарычную нянавісць да захопнікаў.

«Чаго прыперліся!? Чаго вам мала?! Ну дык наеш-цеся нашай зямелькі ўволю. Не будзі ліха!»

Дзед патрос кулаком недзе на захад.  Ох, і адчайныя сярод іх былі. Не тыл, а фронт утварылі партызаны фашы-стам у нашых краях. Спраба-валі немцы выкурыць мсціўцаў з лясоў, але партызанская зона існавала,  і часцяком сунуцца туды немцы баяліся. А зона жы-ла сваім жыццём, моладзь вая-вала, але і асабістага не паз-бегнеш у такія гады. Асабліва калі падраслі чароўныя дзяў-чаты ў вёсках, а з вёскамі пар-тызаны ладзілі.

Восенню сорак друго-га  ў гэтых мясцінах, у Лаўскім лесе пасля шматлікіх баёў пар-тызанская брыгада выбрала месца для стаянкі. Атрады, па партызанскіх законах, стаялі на лясных ускраінах, бо немцы бамбілі і з самалётаў і абст-рэльвалі з пушак сярэдзіну пу-шчы. Так ці гэтак, вырашылі зімаваць тут.

У Лавах абсталявалі шпіталь. Варту шпіталя і нава-кольных сёл даручылі звязу мясцовага хлопца Вінцуся.

Смелы да бязбашанасці па маладосці быў хлопец. Але гэта яму і дапамагала. Дзе пеш-шу, дзе на конях, звяз, як ляту-чы, трымаў пад кантролем пар-тызанскія граніцы.

Яшчэ год назад  Він-цусь прыйшоў у партызаны з маладым ваўком.

Падабраў недзе ваўча-нё з пакалечанай лапай, выле-чыў яго. Вось той і прывязаўся да чалавека. Усюды побач быў:  і за канём паспяваў, і за палу-таркай. Стаяў моўчкі, калі Він-цусь з кім гаварыў і глядзеў пранізліва, заўсёды гатовы аба-раніць гаспадара. Нават хутчэй сябра, таварыша, бо воўк ні-колі не лашчыўся, а Вінцусь ніколі не раздаваў яму загады. Яны разумелі адзін аднаго без слоў.

Наогул, дзіўны быў воўк. Светла-шэрая, амаль бе-лая поўсць на шкуры і цёмныя палосы ўздоўж лап, празры-стыя халодныя ўважлівыя вочы. Здавалася, ён разумее ўсё, што творыцца наўкол.

Адну Яньку, дзяўчыну Вінцуся з суседняй вёскі, пад-пускаў да сябе Уладар — так на-зываў яго хлопец.

— О, Властитель лесов и  гроза немцев видно к Яньке поскакали, — блазнавалі пар-тызаны.

З Янькай было ўсё су-р’ёзна. За Вінцуся яна збіралася замуж. А Уладара мела права кундышыць за грыву бялявых пасмаў на галаве, выбіраць калючкі, торгаць за маленькія прыгожыя вушы.

— Не псуй мне звера, — панарошку хмурыў бровы  Вінцусь, — Што ён табе твой Лазутка, ці кот.

Але Янька  толькі  смя-ялася, а Уладар сарамліва  ад-водзіў  вочы, і відаць было, што яму гэта вельмі падабаецца.

На пачатку снежня Янька і Вінцусь вырашылі, што вайна вайною, а трэба ла-дзіць вяселле. Бацькі не суп-раць. А хоць бы і супраць! Ма-ладосць, каханне! Гэта ж не цяпер. А тады  трэба  было ўсё па закону. Вырашылі, што да-браслаўляць будзе камандзір. Ганарова!

На пачатку ж снежня  і немцы вырашылі, што з парты-занамі трэба разбірацца ўсу-р’ёз. У Капыль, Нясвіж, Слуцк пачалі прыбываць нямецкія салдаты і паліцаі. І хоць апе-рацыю трымалі ў сакрэце, пар-тызаны разумелі, што немцы іх не пакінуць у спакоі. Але па-разважалі, што сярод зімы, у завеі ў пушчу не сунуцца.

А ў Нясвіжы, у нямец-кім гарнізоне працаваў пера-кладчыкам немчык — Рэхант. Некалі Радзівілы запрасілі яго бацьку працаваць па догляду маладога парку, які пасадзіла  вакол замка жонка Радзівіла Генрыха — Марыя Дарота дэ Кастэлян.

Шмат саджанцаў пры-везлі тады з Берлінскіх школак-пітомнікаў. Тады прыехаў і ба-цька Рэханта, немец з Берліна, каб навучыць мясцовых сада-водаў даглядаць пасадкі.

Перад самай вайной бацькі Рэханта вярнуліся ў Гер-манію, а немчык застаўся. Ча-му, мне гэта невядома. Калі прыйшлі фашысты, Рэхант па-йшоў працаваць перакладчы-кам у гміну. Але, відаць, нешта заляцела ў душу хлопца ад гэ-тай зямлі, ад гэтых тутэйшых людзей. Дзе на самай справе ён адчуў Радзіму? Відаць тут. І таму, атрымаўшы звесткі, што восем батальёнаў карнікаў па-чалі абходзіць размяшчэнне брыгады партызан з трох ба-коў, занялі навакольныя сёлы Пясочнае, Касцюшы, Восава і вось-вось начнуць наступ, Рэ-хант пачаў шукаць, праз каго перадаць партызанам гэтыя звесткі. Ён выязджае з каман-дай СС у Пясочнае, дзе гітле-раўцы спрабавалі сярод мяс-цовых жыхароў знайсці пра-ваднікоў праз незамярзаючыя балоты ў Лаўскі лес. Нейкім чынам Рэхант перадае свае зве-сткі тамашнім людзям, а тыя — бацькам Янькі.

Дзяўчына прымярала вясельную белую сукенку, ка-лі пачула размову аб наступ-ленні немцаў. Накінуўшы чор-нае  плюшавае паўпаліто, яна,  не зважаючы на матчын енк, кі-нулася бегчы ў Лавы. Не ве-дала Янька, што ўжо ўсе дарогі заняты фашыстамі, а па ўскра-йках пушчы стаяць паліцаі з сабакамі. Адна думка вяла дзя-ўчыну —  папярэдзіць! папярэ-дзіць! Яна спадзявалася пра-брацца  ў сяло сцяжынкай, праз балота абапал Кляцішч.

Цяжка дыхаючы, Янь-ка з жалем агледзела брудны ніз карункаў на вясельнай спа-дніцы і, цясней абматаўшы го-лаву матчынай хусткай, збо-чыла ў хмызняк каля дарогі.

І тут з’явіліся яны. Як яна не пачула гэтую матацы-клетку?! Можа яны сядзелі ў засадзе?..

Дзяўчыну нават не пы-талі, куды яна бяжыць. Тоўсты немец тузануў яе за адзенне і шпурнуў на лазовы куст. Двое другіх рагаталі:

— Partizanen schwein!

Янька ўжо не адчувала ні холаду ад мёрзлай зямлі, ні бачыла, як насоўваецца над пу-шчай ноч. Яе шчаслівая вясе-льная ноч! Яна ўжо не адчувала нічога.

А з неба з ледзяным спакоем глядзела на грэшную зямлю далёкая бліскучая зо-рка.

Наступленне на пар-тызан немцы пачалі на пры-святку. У наступ ішлі не толькі нямецкія салдаты, але і танкі, бранявікі.

Асабліва  цяжка было байцам-партызанам трымаць фашыстаў у кірунку Лаваў, дзе быў партызанскі шпіталь. Ас-ноўны атрад з цяжкасцю адбі-ваўся ад нечаканага штурму, і камандзір  арганізоўваў эваку-ацыю шпіталя.

Патрэбна было затры-маць немцаў хаця б на тры гадзіны.

У засаду, супраць не-калькіх  соцень узброеных да зубоў немцаў, ісці вызваўся звяз самых маладых, адчайных хлопцаў пад началам Вінцуся. Іх было васямнаццаць, і амаль усім ім было таксама васям-наццаць гадочкаў. Заселі хло-пчыкі на Кляцішчанскім паго-сце, дзе стаяла старая каплічка.

Старыя людзі гавары-лі, што некалі было тут стара-даўняе капішча. Вось тут, на гэтым пятачку, зарослым ста-рымі дрэвамі, сярод чыстага поля, партызаны адбілі нека-лькі атак фашыстаў. Кажуць людзі, палажылі германца шмат, але канчаліся боепрыпасы. Він-цусь паслаў аднаго з хлопцаў па дапамогу. А сам падняў партызан у рукапашны бой. Калі дранцвеючымі рукамі біў штыком у ненавісныя морды захопнікаў, краем вока згля-дзеў, што разам з хлопцамі ў бой пайшлі ваўкі. Белы Уладар прывеў зграю бяссмяротных. Яны моўчкі стаялі поплеч з пар-тызанамі! Яны рвалі зубамі фашысцкіх нелюдзяў! І кулі нямецкія не бралі бессмярот-ных продкаў.

Шпіталь выратавалі.

Хлопцы са звяза  Він-цуся паляглі ў гэтым баі. Усе! Але, баяць людзі, калі скон-чыўся бой, белы Уладар адво-дзіў у бок старога капішча праз поле сваю неўміручую зграю, і стала яна на васямнаццаць галоў большая.

Стары змоўк. Пры-курыў яшчэ адну цыгарку, павярнуўся да скамянелай жанчыны:

— Тым хлопцам, што пайшоў па дапамогу, быў мой бацька. А з тых часоў у нашых мясцінах на ваўкоў не палююць.

Ён устаў, пагрукатаў ялавымі ботам і па прыступках тэрасы, аглядзеў цёмны абшар:

— Згубілі хлопцаў, ды гэтакіх хлопцаў!

Расправіў спіну :

— Трасца іх матары!

— Божа мой! —  толькі і змагла  прамовіць яна.

Ён ізноў прыязна пака-сіў на яе вокам і дадаў:

— Янька з той пары ў гэтыя снежаньскія дні з’яўляец-ца ў нашых мясцінах.

Асабліва на той развіл-цы, дзе яе замучылі.

Кажуць людзі, што яе бачылі.

А Белы Уладар з тава-рышамі таксама рыскае ў гада-віну бою партызан. Вартуе  не-ўміручая зграя ад навалачы сваю зямлю. А як жа!

У пушчы, недзе далёка пачуўся стрэкат кулямётнай чаргі, яму падтаквала воўчае выццё.

Дзедава цыгарка ўжо свяцілася на дварэ.

— Пачакайце! — яна мах-нула дзеду рукой. — А што гэта за база насупраць? Паляўні-чыя?

— Няма тут нікога. Пуш-ча вакол.

Капыльскія лясы добра зберагалі свае таямніцы. Над зямлёй гучала рэха памяці.

У хаце было цёпла, га-манілі, вялі свецкую размову госці. Шкляныя мёртвыя вочы воўка на більярдзе з пагардай сачылі за чалавечым тлумам.

Варочаліся дадому яны за поўнач. Выехаўшы на доб-рую дарогу, муж задуменна паглядзеў на цёмнае поле, да-лёкі лес і прамовіў:

— А гэты сабака выра-таваў нам жыццё, — і ціха дадаў:  — Калі гэта быў  сабака.

Яна не адазвалася.

Як і тысячы, мільёны гадоў назад жанчына ціха ся-дзела побач са сваім мужчынам,  і перад імі адкрывалася высо-кае зорнае неба.

Гэтак жа, як і перад яе продкамі, перад ёю халодным спакоем ззяла далёкая яскравая Зорка Венера.

Зорка таямніча глядзе-ла на Зямлю, на жыццё, на лю-дзей, на  іх войны, на каханне, на працу і прыгажосць, на іх адданасць, гонар.

Хто мы? Аб тым ведае толькі Маці-Зямля, якая вер-ціць гэтае кола гісторыі роду чалавечага.

 

Другі міжнародны фэст дударскіх рэгіёнаў прайшоў на Глыбоччыне

Сёлета ў «Дударскім рэі» прымаюць удзел дудары з Польшчы, Чэхіі, Славакіі, Латвіі, Партугаліі ды з рэгіёнаў Беларусі. Адкрыццё фэсту адбылося ў Алеі славутых  землякоў, потым ён перамясціўся на радзіму Ігната Буйніцкага ў Празарокі. Першы дзень свята скончыўся канцэртам дудароў у санаторна-курортным комплексе «Пліса». Паводле аднаго з арганізатараў фэсту і яго вядоўца Віталя Воранава, у гэтым годзе ў праграме пакінулі найлепшыя напрацоўкі з мінулага года і дадалі новыя.

— З новага — у нас неспадзяваныя госці з суседніх рэгіёнаў — з Лепельшчыны. Да таго ж у нас яшчэ дададуцца танцы. Будзем вучыць танчыць розныя традыцыйныя беларускія танцы. Асноўны ўхіл нашага фэсту і адрозненне ад іншых дударскіх фэстаў гэта тое, што мы займаемся выключна этнічнай музыкай. Гэта жывы беларускі фальклор і фальклор рэгіёнаў тых калек-тываў і музыкаў, якія прыязджаюць да нас.

У межах фэсту плануюцца выставы выцінанкі, славацкіх дудаў ХХІ стагоддзя. А таксама шэсце і гала-канцэрт дудароў. Падчас канцэрту кожны ахвотны зможа навучыцца старадаўнім беларускім танцам пад гукі лепельскай дуды. У Беларусі самымі старажытнымі дудамі лічацца менавіта глыбоцкая і лепельская.

Таццяна Смоткіна.

Фота аўтаркі.

 

Помнім і шануем

(На Дзятлаўшчыне набліжаецца да фінішу месячнік памяці Віктара Шымука)

2018 год — год малой радзімы. Для нашай Дзятлаў-шчыны ён адметны яшчэ і шматлікімі юбілеямі.

520 гадоў таму назад у пісьмовых крыніцах была пер-шая згадка пра Дзятлава. Вя-лікі князь літоўскі Аляксандр за заслугі перад дзяржавай па-дараваў паселішча Зецела (Дзя-тлава) з воласцю гетману най-вышэйшаму ВКЛ Канстанціну Іванавічу Астрожскаму з пра-вам заснавання мястэчка і па-будовы драўлянага замка.

Пад цэнтр будучага горада К.І. Астрожскі выдзя-ліў зямлю на развілцы дарог са Слоніма на Вільню і Нава-градак. Месца бойкае, на ганд-лёвых шляхах, таму паселішча імкліва расло, набывала вядо-масць у рамеснікаў і гандляроў. З цягам часу мяняліся ўладаль-нікі гэтых зямель — Астрожскія, Сапегі, Палубінскія, Радзівілы, Солтаны. Вядомыя і найбага-цейшыя магнаты тагачаснай дзяржавы. Кожны з іх стараўся зрабіць нешта добрае і пакі-нуць памяць пра сябе. К.І. Аст-рожскі, побач з замкам, збуда-ваў праваслаўную царкву. К.Л. Сапега (сын знакамітага Льва Сапегі) фундаваў будоў-лю велічнага мураванага кас-цёла на рыначнай плошчы. Ра-дзівілы — двухпавярховы рас-кошны палац у барочна — ра-кайльным стылі, Солтаны ад-значыліся актыўным удзелам у паўстанні 1830-31 гг.

За 520 гадоў сваёй гісторыі наша зямля ўзгадавала сотні таленавітых асоб. Тут на-радзіўся і жыў Крыштаф Уда-льрык Радзівіл (1712-1763), пі-сьменнік, які пакінуў пасля сябе даволі значную літаратур-ную спадчыну. Ён спрабаваў увесці ў прыдворных тэатрах беларускую мову.

Праславіў Дзятлава і Тамаш Жаброўскі (1714-1758), прафесар Віленскага ўнівер-сітэта, беларуска-літоўскі ас-ветнік, матэматык, астраном, архітэктар.

Дзятлаўшчына натхня-ла польскамоўнага паэта з Жу-коўшчыны Раймонда Корсака (1768-1817). Жнівень гэтага года будзе юбілейным для яго — 250 гадоў з дня нараджэння.

З Дзятлавам звязаны лёс і сусветна вядомага вучо-нага, філамата, сябра Адама Міцкевіча, нацыянальнага героя Чылі Ігната Дамейкі (1802-1889), які неаднаразова бываў тут, а напрыканцы свай-гожыцця жыў некалькі гадоў у сядзібе свайго дзядзькі ў фа-льварку Жыбуртоўшчына на паўночна-заходняй ускраіне горада.

Яшчэ адзін Ігнат — Ігнат Сымонавіч Дварчанін (1995-1937), родам з в. Погіры, што побач з Дзятлавам, вучоны, до-ктар філасофіі, пісьменнік, па-літык, грамадскі дзеяч, прасла-віў наш край не толькі навуко-вымі працамі, але і нястомным змаганнем за лепшае жыццё, за свабоду беларускага народа, за яго родную мову.

У 2-30 -я гады ХХ ста-годдзя актыўна гучаў голас у барацьбе за лепшую долю, за “годнасць людзьмі звацца” і сялянскіх паэтаў-змагароў А.К. Бяленкі з Труханавіч і І.П. Івашэвіча, І.І. Пышко, А.М. Лебедзева з в. Зачэпічы “гня-зда” паэтаў.

А якія ў іх былі гучныя псеўданімы! Міхась Скобла прыраўняў іх да радка з песні, з заклікам: “Граніт”, “Пра-мень”, “Струмень”!

Родам з нашай Дзят-лаўшчыны і Сяргей Хмара і Віталь Губарэвіч, ды дзясяткі іншых знакамітых навукоўцаў, палітыкаў, вайскоўцаў, маста-коў, дзеячоў культуры.

2018 год стаўся юбілей-ным для Міколы Грышана, Ві-ктара Шымука і Вячаслава Адамчыка. Гэта нашыя паэты і пісьменнікі другой паловы ХХ стагоддзя. Сёлета ім было б па 85. Іхні зямны шлях заверша-ны, але навечна засталося напі-санае імі.

Зусім нядаўна высілка-мі супрацоўнікаў Дзятлаўскага гістарычна-краязнаўчага му-зея і грамадскіх актывістаў бы-ло арганізавана мерапрыем-ства ў гонар Мікалая Паўлавіча Грышана, першага старшыні раённай суполкі ТБМ, былога настаўніка роднай мовы, паэта. (Леанарда Юргілевіч пісала пра падзею ў артыкуле “І ру-жы, і калючкі Міколы Грыша-на”, “Народная Воля” за 16 сакавіка 2018 г.)

4 красавіка раённай бібліятэкай была падрыхтавана і праведзена вечарына памяці Віктара Шымука, пісьменніка, журналіста, намесніка галоў-нага рэдактара літаратурна-драматычных перадач бела-рускага радыё. В. Шымук на-радзіўся 2 красавіка 1933 года ў беднай сялянскай сям’і ў в. Змяёўцы, што за 3 км ад Дзят-лава. Яго дзяцінства і юнацтва цесна звязана з нашым горадам. Тут ён вучыўся ў школе, тут у рэдакцыі мясцовай газеты па-чынаў працоўную дзейнасць, тут з-пад яго пяра пабачылі свет першыя вершы.

Бібліятэкары Вольга Бойка і Ганна Вянско падабралі багатую выставу твораў Вікта-ра Шымука, аповяд пра жыц-цёвы шлях слыннага зем-ляка падмацоўвалі відэа-ролікамі, фотаздымкамі і адмысловай музыкай.

Беларускімі пес-нямі, у тым ліку і на словы юбіляра, цешылі Ганна Харлінская і ву-чаніца Гезгалаўскай СШ Ксенія Шыкуць.

Алена Абрамчык прысвяціла паэту свой верш, які быў сустрэты дружнымі воплескамі. В. Шымук у свой час су-працоўнічаў з часопісам “Вожык” і пакінуў у спадчыну шмат твораў, у якіх выкрываў і высмей-ваў заганы і недахопы грамадства. Асабліва да-ставалася п’яніцам, гуль-таям, пустасловам, амата-рам лёгкага хлеба. Адзін з такіх вершаў “Зяць і цешча” па-мастацку прадэман-стравала Наталля Бадзяка.

Апошнім узяў слова аўтар гэтых радкоў, які пры-гадаў два эпізоды сустрэч з В. Шымуком, прачытаў яшчэ адзін яго верш-жарт “Смелы заяц” і прапанаваў падтрымаць ідэю аб увекавечанні памяці знакамітага земляка мемарыя-льнай шыльдай на будынку рэдакцыі газеты “Перамога”. Рэдакцыя знаходзіцца на адной з галоўных вуліц Дзятлава, по-бач з будынкам райвыканкама і гімназіі. Месца шматлюднае. Мемарыяльная шыльда тут штодзённа будзе напамінаць вучням і дарослым пра сціп-лага, таленавітага, улюбёнага ў сваю малую радзіму земляка, якога даўно няма сярод нас, але засталіся яго вершы, апавя-данні, жарты пра нашых лю-дзей, пра нашую прыроду, пра нашыя лясы, азёры і рэкі, пра нашую Дзятлаўшчыну.

Віктар Шымук памёр 18 верасня 1998 года. На вечны спачын прыняла яго родная Дзятлаўская зямля. Яго магіла на гарадскім цвінтары, пад апекай мясцовых гімназістаў, заўсёды дагледжаная, заўсёды з кветкамі.

Імпрэза ў раённай біб-ліятэцы была толькі стартам месячніка гэтага нашага тво-рцы.

9 красавіка па запра-шэнні шматгадовай кіраўніцы школьнага патрыятычнага клуба “Спадчына” Наталлі Ляўкевіч у Дварэцкую СШ на расшыранае паседжанне клуба, прысвечанае памяці В. Шыму-ка, прыехалі даследчык літара-туры, краязнавец, пісьменнік Сяргей Чыгрын са Слоніма, журналіст, бард Зміцер Барто-сік з Менска, прадстаўніца грамадскай арганізацыі “Бу-дзьма беларусамі” Анастасія Комлік-Ямаціна і ваш пакорны служка, краязнавец Валерый Петрыкевіч. У актавай зале па-сля ўрокаў сабраліся амаль усе вучні 7-11-х класаў і настаўнікі. Н. Ляўкевіч сумесна з актыві-стамі клуба “Спадчына” афо-рміла вялікі і прыгожы стэнд з фотаздымкамі, аўтабіяграфіяй, вершамі В. Шымука, прысве-чанымі Дзятлаўшчыне. Гэты стэнд да канца навучальнага года будзе напамінаць вучням пра таленавітага земляка.

Сяргей Чыгрын з аса-бістай бібліятэкі прывёз і пака-заў вялікую падборку твораў паэта. Успомніў цікавыя факты з жыцця В. Шымука. Зміцер Бартосік праспяваў некалькі беларускіх песень, цёпла ўспрынятых аўдыторыяй. Ана-стасія Комлік-Ямаціна правяла вельмі цікавую інтэрактыў-ную моўную віктарыну, якая зацікавіла не толькі вучняў, але і настаўнікаў. Ніводзін правіль-ны адказ не застаўся без узна-гароды, а гэта былі наборы па-штовак, закладкі для кніг, ка-ляндарыкі, значкі да 500-гадо-вага юбілею беларускага кніга-друкавання. На завяршэнне госці падарылі для школьнай бібліятэкі некалькі кніг і часо-пісаў, у тым ліку і з аўтографамі аўтараў.

Больш за гадзіну доў-жылася мерапрыемства, а пры-сутныя не хацелі разыходзіцца. Нагадаю, што дзея адбывалася пасля шасці ўрокаў, а на дварэ ў гэты дзень было па-летняму сонечна і цёпла. Вывад просты: сустрэча цікавая, карысная, за-памінальная і актуальная для года малой радзімы. На разві-танне дзеці прасілі прыязджаць да іх часцей.

За арганізацыю гэтай імпрэзы хочацца шчыра падзя-каваць дырэктару школы Аля-ксандру Белавусу, кіраўніцы клуба “Спадчына”! Наталлі Ляўкаевіч і ўсяму калектыву настаўнікаў і вучняў Дварэц-кай СШ.

У пятніцу, 13 красавіка, ушанаванне В. Шымука адбы-лося ў Дзятлаўскім гістарычна-краязнаўчым музеі. Супрацоў-нікамі гэтай установы Дзінарай Харошка і Аленай Абрамчык было падрыхтавана мерапры-емства, на якое запрасілі мясцо-вых паэтаў, краязнаўцаў і вуч-няў старэйшых класаў гімназіі і сярэдняй школы № 1 г. Дзя-тлава.

У прыгожай выставач-най зале музея з галерэяй парт-рэтаў знакамітых дзятлаўчан, якія намаляваў і падарыў му-зею наш вядомы сябар Саюза мастакоў Беларусі, кераміст Мікалай Несцярэўскі, сабра-лася больш за 60 чалавек.

Цікавы аповед пра жыццё В. Шымука зноў падма-цаваўся відэаролікамі і фота-здымкамі. Прысутныя ўспамі-налі сустрэчы з паэтам.

Алена Абрамчык рас-павяла, як хавалі творцу на мо-гілках у Дзятлаве і прачытала верш, які быў напісаны ёй на развітанне, падчас пахавання В. Шымука.

Вучнямі гімназіі Мар-кавай Марыяй, Мазурэвіч На-сцяй, Ёдаам Мікітам, Ломацем Аляксеем дэкламаваліся вер-шы нашага земляка, а 11-ці класніца Ганна Пінчук заду-шэўна, пад гітару, праспявала некалькі песень, у тым ліку і на словы юбіляра.

Свой верш, прысвеча-ны слыннаму земляку прачы-таў і наш найстарэйшы паэт, былы настаўнік геаграфіі, апан-таны пчаляр Георгій Шунд-рык.

Ушаноўвалі і ўспамі-налі добрым словам Віктара Шымука і ў некаторых сельскіх бібліятэках раёна, на класных гадзінах у старэйшых класах многіх школ. Да канца краса-віка мелі правесці такія клас-ныя гадзіны ў астатніх наву-чальных установах.

Хочацца верыць, што памяць аб нашых слынных земляках будзе жыць на іх роднай зямлі яшчэ доўгія гады. Ды і ўспамінаць мы іх будзем не толькі падчас юбілеяў.

Валерый Петрыкевіч,

краязнавец,

настаўнік-пенсіянер.

 

Вершы для маленькіх

дзетак

 

Буквар — літар нашых уладар

 

Кніжка гэта, дзеткі,

букваром завецца,

так Сматрыцкі Мялецій

яе назваў, здаецца.

Літары ўвабраў

усе ў сябе буквар:

складай з іх слоўцы,

маленькі спадар.

Што пачуў ад мамы,

слоўцы беларускія:

пра маму, тату, Радзіму, дом,

рэчку, качку, гуску.

Як вырасцеш, то і ты

свет праз літары пазнаеш,

мо з імі ў космас паляціш,

а мо песні заспяваеш.

Шануй жа, дружа,

свой буквар —

бо ён — усіх літар уладар!

 

Дзед з унукам — рыбакі

 

Дзед з унукам вудзяць рыбу

На беразе ракі Дзвіны.

У дзядулі клюнула ўжо нібы,

Але ж старога адалелі сны.

Унук падбег і тузіць дзеда:

«Дзядуля, клюе! Прачынайся!

Не зварыць бабуля нам абеду,

Не злавілі мы

для юшкі карася».

«Глядзі, унучак,

і ў цябе клюе нібыта вунь»,

Покуль дабег да вуды ўнучак,

З’еў чарвячка

пражэрлівы акунь.

Вось дзед з унукам так лавілі,

Не шанцавала штосьці ім,

Больш навакольны

свет смяшылі,

Рыбак старэнькі ды з малым.

 

* * *

Са слоўцамі я часта

ў хованкі гуляю,

шукаю іх паўсюль,

дзе толькі знаю:

у лазе, і ў капусце,

на беразе рэчкі,

на полі ў канюшыне,

дзе пасвяцца авечкі.

А слоўцы-гарэзы

ад мяне хаваюцца:

галоўкі пакажуць,

ды туманом накрываюцца.

Не хавайцеся слоўцы —

я ж вас адшукаю,

анікуды не дзенецеся

з нашага краю!

 

Надакучыла зімка

 

Надакучыла зімка —

Маразы ды завірухі,

Далягляд з туманам-дымкай,

Ды жыццё ў кажусе.

Уцякай, мароз-дзядуля,

Досыць дзетак халадзіць,

У лес руш да Ягі-бабулі,

Вясну-унучку час будзіць!

Мар’ян Даргель,

Віцебск.

 

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *