НАША СЛОВА № 20 (1379), 16 траўня 2018 г.

Панядзелак, Травень 21, 2018 0

Адкрыты помнік Тадэвушу Касцюшку ў Косаве

Сотні людзей з’ехаліся на ўрачыстае адкрыццё пом-ніка Тадэвушу Касцюшку на ягонай радзіме ў Косаве. У ад-розненне ад штогадовых уша-наванняў Касцюшкі ў дзень яго народзінаў, сёння на ўрачыста-сцях было шмат бел-чырвона-белых сцягоў.

На ўрачыстасць прые-халі дыпламаты ЗША, Польш-чы, Украіны, Расеі, мясцовыя ўлады, дэпутаты Палаты прад-стаўнікоў, стваральнікі помніка і госці з многіх гарадоў.

З гэтай нагоды а 11-й гадзіне ў Косаўскім касцёле пачалася ўрачыстая Імша з удзелам вернікаў розных кан-фесій, рыма-каталіцкіх і грэка-каталіцкіх святароў. На Імшы таксама прысутнiчалі прад-стаўнікі дыпламатычнага кор-пусу. А ў 12 гадзін адбылося  само ўрачыстае адкрыццё ве-лічнага помніка Тадэвушу Кас-цюшку на яго малой радзіме, каля сядзібы-музея Касцюш-каў ва ўрочышчы Мерачоўш-чына на ўскраіне Косава.

Кіраўнік Івацэвіцкага райвыканкама Аляксандар Грыцук падкрэсліў важнасць помніка для розных людзей не-залежна ад іхніх перакананняў.

— Сёння мы лічым, што з перажытага мінулага нам трэба браць тое, што можа зра-біць нас лепшымі, што можа быць нам прыкладам. Асоба Касцюшкі — гэта прыклад ад-данасці сваёй Радзіме, святой любові да роднай зямлі. Ёсць рэчы, якія сваёй сілай і знач-насцю могуць аб’яднаць нас усіх — такіх розных у сваіх ду-мках і перакананнях, — сказаў Аляксандар Грыцук.

Помнік быў ахінуты белай тканінай, якую ўрачыста знялі старшыня Івацэвіцкага райвыканкама Аляксандар Грыцук і скульптар Генік Лойка.

Ініцыятар збору срод-каў на помнік Глеб Лабадзенка ў сваёй прамове падкрэсліў, што яго адкрыццё ёсць доб-рым прыкладам «прыватна-дзяржаўнага супрацоўніцтва».

— Таму, хоць гэты пом-нік народны, важна разумець, што яго паставіла Рэспубліка Беларусь. Гэты помнік хацелі ўсе, прыйшоў яго час, — сказаў Глеб Лабадзенка.

Лабадзенка распавёў і перадгісторыю стварэння пом-ніка: ідэя ўзнікла пасля таго, як у Швейцарыі беларусы замеж-жа паставілі помнік там, дзе Ка-сцюшка дажываў свае гады.

— Вакол таго помніка ўзніклі дзіўныя спрэчкі — ці можам мы, беларусы, лічыць Касцюшку сваім земляком і называць «сынам Беларусі». Адказ на гэтае пытанне вельмі просты — цяпер мы з вамі стаім каля роднага дома Тадэвуша Касцюшкі. І гэта — Беларусь! — сказаў Глеб Лабадзенка.

Сродкі на помнік Тадэ-вушу Касцюшку ў Косаве збі-ралі ў Інтэрнэце. Праект пад-трымалі 690 чалавек, якія са-бралі больш за 22 тысячы бе-ларускіх рублёў. Гэта першы ў Беларусі помнік Тадэвушу Касцюшку, калі не лічыць бю-стаў на тэрыторыі амерыкан-скай амбасады ў Менску і ў вёс-цы Малыя Сяхновічы, дзе бы-ла радзінная сядзіба. Прапа-новы яго паставіць гучалі ўжо даўно. Напрыклад, у 2016 годзе з такой прапановай да ўладаў звярталася Таварыства бела-рускай мовы. Аднак да ініцы-ятывы Глеба Лабадзенкі справа з месца не рушыла.

Тадэвуш Касцюшка — нацыянальны герой Беларусі, Польшчы, ЗША, ганаровы грамадзянін Францыі, кіраўнік вызвольнага паўстання 1794 года. Нарадзіўся 4 лютага 1746 года, памёр 15 кастрычніка 1817 года. Лічыцца адным з самых вядомых у свеце бела-русаў. Помнікі яму стаяць у Варшаве, Кракаве, Лодзі, Бос-тане, Вашынгтоне, Дэтройце. Усяго па ўсім свеце — болей за 200 вялікіх і малых формаў. У ягоны гонар названыя найвы-шэйшая гара ў Аўстраліі, вост-раў на Алясцы, акруга ў штаце Індыяна, політэхнічны ўнівер-сітэт у Кракаве, а таксама шматлікія плошчы, вуліцы, па-ркі розных краінаў свету.

Паводле Радыё Свабода.

35 гадоў з дня нараджэння

Янкі Маўра

Янка МАЎР, сапр.: Іван Міхайлавіч Фёдараў (10 траўня 1883, Лібава (цяпер Ліе-пая, Латвія) — 3 жніўня 1971, г. Менск) — беларускі пісьменнік, аўтар апавяданняў, аповесцяў і раманаў для дзяцей і моладзі.

Адзін з заснавальнікаў беларускай дзіцячай літарату-ры, заснавальнік прыгодніцка-га і навукова-пазнавальнага жанраў у беларускай літарату-ры, стваральнік першай бела-рускай навукова-фантастыч-най аповесці. Аўтар кніг для дзяцей, п’ес, перакладаў. Член Саюза пісьменнікаў СССР (1934). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларускай ССР (1968). Заслужаны дзеяч культуры БССР (1968).

Нарадзіўся ў сям’і вы-хадца з Беларусі, які ў гэтым горадзе апынуўся ў пошуках працы. Бацька рана памёр, і маленькі Іван разам з маці пе-раехаў на яе радзіму — у вёску Лебянішкі былой Ковенскай губерні. Яны жылі ў беднасці, і толькі дзякуючы намаганням маці, якая ў што бы то ні стала марыла даць адукацыю сыну, у 1895 годзе ён скончыў пачат-ковую школу, а ў 1899 — Ковен-скае рамеснае вучылішча. Па-сля вучылішча ён паступіў у Панявежскую настаўніцкую семінарыю. У канцы 1902 г. яго выключылі з апошняга, выпу-скнога класа — за вальнадумства і «за сумневы ў рэлігіі». Тым не менш, у 1903 годзе ён усё ж атрымаў пасведчанне настаў-ніка пачатковай школы, здаўшы экстэрнам экзамены за семіна-рскі курс.

Пасля навучання ў на-стаўніцкай семінарыі Фёдараў пачаў працаваць у школе пад Панявежам у мястэчку Наўя-месціс, а потым яго перавялі ў вёску Бытча на Барысаўш-чыне. У 1906 годзе ён прыняў удзел у нелегальным педага-гічным з’ездзе, які адбыўся ў Мікалаеўшчыне. У гэтым жа з’ездзе прыняў удзел і будучы класік беларускай літаратуры Якуб Колас. Разам з Якубам Коласам і іншымі актыўнымі ўдзельнікамі быў аддадзены пад суд, пазбаўлены права выкладаць у школе і ўзяты пад нагляд паліцыі.

У 1909 годзе ўступіў у царкоўны шлюб. Пераехаў у в. Турэц. Толькі ў 1911 г.  І. Фёда-раў працаўладкаваўся выклад-чыкам геаграфіі і гісторыі ў Менскую прыватную гандлё-вую школу.

З восені 1917 года ён уладкаваўся настаўнікам геа-графіі і гісторыі ў мінскую чы-гуначную гімназію. Пасля рэ-валюцыі ён стаў настаўнікам 25-й чыгуначнай школы імя А.Р. Чарвякова. З 1930 на творчай працы.

Падчас вайны пісьмен-нік вымушана апынуўся далё-ка ад роднай зямлі — спачатку ў Новасібірску, затым у Алма-Аце. Гэты час ён перанёс як цяжкае выпрабаванне, нават як «псіхічную траўму».

Янка Маўр памёр 3 жніўня 1971 года. Пахаваны ў Менску на Усходніх могілках.

 

Дэбютаваў у 1923 у як фельетаніст ў газеце «Совет-ская Белоруссия» і ленінград-скім часопісе «Бегемот». У 1925 годзе ў часопісе «Беларускі пі-янер» надрукаваў першую на-вукова-фантастычную апо-весць на беларускай мове «Ча-лавек ідзе», якая паклала па-чатак фантастычнаму і прыгод-ніцкаму жанрам у беларускай літаратуры. Аповесць надру-каваў пад псеўданімам «Янка Маўр». Як паказвала даслед-чыца творчасці Янкі Маўра беларуская літаратуразнаўца Эсфір Гурэвіч, пісьменнік, за-хаваўшы сваё сапраўднае імя ў першай частцы псеўданіма, не-двухсэнсоўна паказваў на тое, што ён — сын беларускай зямлі. Значэнне псеўданіма «Маўр» шырока адкрыецца ў яго на-ступных аповесцях: «У краіне райскай птушкі» (1926), «Сын вады» (1927). Аўтар найбольш вядомых твораў для дзяцей “Палескія рабінзоны”, “ТВТ”, рамана “Амок” і інш. …

Вікіпедыя.

 

Паважаныя сябры, паплечнікі

і аднадумцы!

Была ў акрузе на свят-каванні Дня Перамогі і хачу падзяліцца з вамі сваімі раз-вагамі. Не адмаўляю важнасці правядзення такой імпрэзы, відаць, што работнікі аддзелаў культуры шмат працавалі, прыцягнулі да ўдзелу талена-вітых людзей розных пакален-няў. Тым не менш, на маю ду-мку, гэты дзень мог бы стаць днём большага гуртавання і кансалідацыі нашага народа, але пакуль не стаў. Што гэтаму замінае? Найперш, яго праса-вецкі дух. Бо ўся праграма вя-дзецца на рускай мове, гучаць песні толькі ваеннага часу (зноў жа на рускай мове). І хоць прысутнічае беларуская атры-бутыка ў выглядзе колераў дзяржаўнага сцяга і арнамента, тым не менш ідэялагічны дух не мае выразнага беларускага напаўнення. Такім чынам, атры-мліваецца, што падчас свят-кавання Дня Перамогі мы фар-муем у нашага маладога пака-лення ідэялогію неіснуючай дзяржавы.

А між тым, маглі б за-сяродзіцца на тым, што наш на-род бясконца цярпеў страты — і людскія, і матэрыяльныя — вы-ключна таму, што праз нашу тэрыторыю, якая ўваходзіла ў розныя дзяржаўныя ўтварэнні, праходзілі заваёўнікі з сваімі мэтамі. Таму мы станавіліся арэнай чужых інтарэсаў, часам падзяляліся з-за гэтага. І толькі маючы сваю краіну, абазначы-ўшы свае інтарэсы, працуючы на ўмацаванне сваёй незалеж-насці, можна забяспечыць мір свайму народу. І гэта ёсць адзін з урокаў Перамогі 9 мая. Аб-вешчаны ў пачатку 90-х гадоў статус нейтральнай краіны, ва-рта ўсяляк падтрымліваць і па-цвярджаць. У нейкай ступені гэта робіцца, але неабходна ду-маць і пра ўдзел у рознага роду вайсковых хаўрусах, дбаючы (зноў жа) пра свае нацыяналь-ныя інтарэсы.

Што датычыць святоч-най праграмы, то маючы сто-лькі мастацкіх твораў ваеннай тэматыкі, і празаічных, і па-этычных, і музычных, скласці яе на беларускай мове не ўяў-ляе вялікай складанасці. Была б задача пастаўлена.  Вельмі хачу пачуць вашую думку, па-важаныя сябры, на гэты конт. Бо сёлетняе свята прайшло, але неўзабаве будзе чарговы юбі-лей, які па часе супадзе з пра-вядзеннем парламенцкай (?) і (або) прэзідэнцкай кампаніі, і можна было б гэта скарыстаць дзеля пашырэння беларускай мовы.

Акрамя таго, звяртаю-ся да вас усіх з просьбай. Я ха-чу падрыхтаваць прапановы ў Праграму па пашырэнні бела-рускай мовы ў інфармацыйнай сферы і сферы адукацыі, каб яна была прынятая на дзяр-жаўным узроўні, што я агучы-ла падчас паслання Кіраўніка краіны ў Палаце прадстаўнікоў.  Некаторыя тэзісы ўжо сфар-муляваныя, але хацелася б, каб мы правялі свайго роду гра-мадскае абмеркаванне па гэтай тэме. Таму буду вельмі ўдзяч-ная, калі вы дашліце свае пра-пановы цягам двух тыдняў на-ўпрост на любы адрас: у фэйс-буку, на маю асабістую пошту alenaanisim@gmail.com, ці на дэпутацкую anisim@house. gov.by

Мы не можам змяніць гістарычнае мінулае, але маем магчымасць зрабіць з яго вы-сновы і паўплываць на фарма-ванне сённяшняга і заўтраш-няга дня нашай краіны. Давайце зробім гэта разам.

Алена Анісім,

старшыня ТБМ.

 

Ці атрымае ліцэнзію прыватны Універсітэт імя Ніла Гілевіча?

Старшыня Таварыства беларускай мовы імя Фран-цішка Скарыны (ТБМ) дэпу-тат Палаты прадстаўнікоў Але-на Анісім 7 траўня абмеркавала з міністрам адукацыі Ігарам Карпенкам пытанне атрымання ліцэнзіі на адукацыйную дзей-насць прыватным Універсітэ-там імя Ніла Гілевіча. Парла-ментарый паведаміла Бела-ПАН, што ТБМ як заснаваль-ніка гэтага прыватнага ўнівер-сітэта хвалююць розныя аспек-ты атрымання ліцэнзіі на наву-чанне студэнтаў, бо ў гэтым пытанні «вельмі многае зарэ-гламентаванае і жорстка аб-стаўленае». Кіраўніцтва ТБМ пісьмова звярнулася ў Міні-стэрства адукацыі па тлума-чэнні тонкасцяў гэтай працэ-дуры. Было таксама вырашана асабіста абмеркаваць гэтае пытанне з міністрам.

— Не магу сказаць, што Ігар Васільевіч дзвюмя рукамі за нас, ён быў вельмі асця-рожны ў сваіх выказваннях, — сказала Анісім. — Міністэрства адукацыі ўспрымае нас як кан-курэнтаў. Асабліва гэта ты-чыцца філалагічных, гістарыч-ных, эканамічных і юрыдычных спецыяльнасцяў. На думку мі-ністра, гэтых спецыяльнасцяў у ВНУ хапае. На яго рэпліку пра тое, што трэба думаць аб рынку працы, я сказала Ігару Васільевічу, што мы бачым задачу нашага ўніверсітэта ў тым, каб рыхтаваць людзей, якія будуць здольныя самі ада-птавацца да ўмоў рынку пра-цы. Тыя падыходы, якія сёння існуюць у сістэме адукацыі, у прыватнасці тое, што мы быц-цам бы даем веды, а потым га-рантуем уладкаванне на працу, мала дзе прымяняюцца ў свеце. Сваю задачу як установы аду-кацыі мы бачым не ў тым, каб гарантаваць нешта чалавеку, а ў тым, каб прапанаваць яму веды, даць іх неабходны аб’ём і навучыць чалавека быць ад-казным самому за сваю буду-чыню. Так гэта працуе ва ўсім свеце, — сказала яна.

Дэпутат паведаміла, што ў выніку сённяшняй суст-рэчы яна «зразумела, што трэба быць настойлівымі ў ажыц-цяўленні сваёй задумкі», нават калі «міністэрства будзе пэўным чынам супраціўляцца або асця-рожнічаць».

— Наша задача — давесці гэтую ідэю да канца. Сёння недастаткова беларускамоў-ных спецыялістаў, каб выкла-даць розныя дысцыпліны нават на школьным узроўні, ужо не кажучы пра ВНУ, — падагу-льніла Анісім.

Стварэнне прыватнай беларускамоўнай ВНУ Тава-рыства беларускай мовы па-чало ў 2017 годзе. У канцы ве-расня Мінгарвыканкам зарэгі-страваў універсітэт як струк-турнае падраздзяленне ТБМ і выдзеліў памяшканне пад офіс будучай навучальнай устано-вы, аднак пасля гэтага сталіч-ныя ўлады доўгі час адмаўля-ліся рэгістраваць назву ВНУ. Пасля паўтара дзясятка няўда-лых спробаў прыватную ВНУ зарэгістравалі пад назвай «Уні-версітэт імя Ніла Гілевіча». Не-ўзабаве пасля гэтага быў зарэгі-страваны статут універсітэта. У канцы траўня стваральнікі ВНУ маюць намер падаць да-кументы ў Мінадукацыі для атрымання ліцэнзіі на пад-рыхтоўку бакалаўраў і магі-страў па шэрагу спецыяльна-сцяў. Паводле статута ўнівер-сітэта, навучанне студэнтаў у перспектыве будзе весціся па 56 спецыяльнасцях, але на пер-шы час яго заснавальнікі па-спрабуюць атрымаць ліцэнзію на 6-10 спецыяльнасцяў. Га-наровы старшыня ТБМ і вы-канаўца абавязкаў рэктара ВНУ гісторык Алег Трусаў раней паведаміў БелаПАН, што ў канцы траўня будзе запушча-ны сайт універсітэта, а да чэр-веня — сфармаваная праграма падрыхтоўчых курсаў, якія плануецца адкрыць з канца ве-расня — пачатку кастрычніка.

belapan.by.

 

ЧАРГОВАЕ ПАСЕДЖАННЕ

ВІЦЕБСКАЙ АБЛАСНОЙ РАДЫ ТБМ

6 траўня ў Віцебску адбылося чарговае паседжанне абласной рады ТБМ. Сябры рады сярод іншага прынялі рашэнне пра правядзенне ў вёсцы Бычкі Ушацкага раёна, на малой радзіме Васіля Быкава, традыцыйных Літаратурных сустрэч, прымеркаваных да дня нараджэння знака-мітага пісьменніка-земляка. Сёлета правесці іх запланавана 23 чэрвеня.

Акрамя таго, прынята рашэнне пра правядзенне ў чацвёртым квартале гэтага года таксама традыцыйнага агляду-конкурсу рэгіянальнага друку Віцебшчыны па ўжыванні беларускай мовы «З беларускім словам».

Юрась Бабіч,

старшыня Віцебскай абласной арганізацыі ТБМ.

 

П А С Т А Н О В А

рады Віцебскай абласной арганізацыі ГА «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» ад 6 траўня 2018 года

аб правядзенні чарговага абласнога агляду-конкурсу ўжывання беларускай мовы мясцовым друкам Віцебшчыны»З беларускім словам».

 

  1. Правесці ў чацвёртым квартале 2018 года агляд-конкурс ужывання беларускай мовы мясцовым друкам (абласныя, гарадскія, раённыя, ведамасныя газеты, недзяржаўныя выданні).
  2. Мэта агляду-конкурсу:

— заахвочванне рэдакцый да паўнавартаснага выкарыстання дзяржаўнай беларускай мовы на старонках газет, папулярызацыя беларускай культуры і гісторыі Беларусі;

— інфармаванне органаў улады, грамадскасці аб стане ўжывання беларускай мовы ў сродках масавай інфармацыі вобласці.

  1. Агляд-конкурс праводзіцца па чатытрох катэгорыях:

— абласныя і гарадскія дзяржаўныя газеты;

— раённыя газеты;

— ведамасныя газеты;

— недзяржаўныя выданні.

  1. Пры падвядзенні вынікаў агляду-конкурсу ўлічваецца выкарыстанне беларускай мовы пры падрыхтоўцы матэрыялаў супрацоўнікамі рэдакцый, наяўнасць беларускамоўных публікацый творчага характару і літаратурных старонак, культура мовы, асвятленне дзейнасці мясцовых суполак ТБМ (у тых раёнах, дзе суполкі дзейнічаюць), выступленні афіцыйных асоб на старонках газет па-беларуску, ужыванне беларускай мовы ў выступах у друку святароў, а таксама беларуская мова ў тэкстах віншаванняў, рэкламы і аб’яў.
  2. Віцебская абласная рада ТБМ таксама лічыць мэтазгодным звярнуць ўвагу падчас правядзення конкурсу на моўную палітыку рэдакцый сайтаў і груп у сацыяльных сетках Фэйсбук, УКантакце, Аднакласнікі, якія дзейнічаюць на тэрыторыі Віцебскай вобласці, і на выкарыстанне імі дзяржаўнай беларускай мовы, адлюстраваць пазітыўныя і негатыўныя факты ў плане папу-лярызацыі дзяржаўнай беларускай мовы ў дзейнасці інтэрнэт-рэсурсаў і звярнуцца з адпаведнымі прапановамі да іх рэдакцый паводле вынікаў конкурсу.
  3. Зацвердзіць наступны склад журы:

— Бабіч Ю.М. — старшыня Віцебскай абласной рады ТБМ, кандыдат філалагічных навук, дацэнт (старшыня журы);

— Навумчык І.А. — Ганаровы старшыня Віцебскай абласной рады ТБМ;

— Сакалова А.Г. — філолаг, выкладчык ВДУ імя П. Машэрава;

— Сянькова В.Ф. — філолаг, выкладчык ВДУ імя П. Машэрава;

— Глазман Л.Я. — філолаг, выкладчык ВДУ імя П. Машэрава;

— Севярынец К.П. — журналіст;

— Станкевіч Г.М. — журналіст, сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў; сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў;

— Гаравы Л.А. — журналіст, сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў;

— Нагорны Ю.А. — педагог;

— Лукашэнка Л.Я. — настаўнік беларускай мовы і літаратуры.

  1. Сярод выданняў другой катэгорыі (раённыя газеты) вызначаюцца тры пераможцы, у астатніх катэгорыях — два.
  2. Вызначыць у кожным рэдакцыйным калектыве журналістаў (1-2 чалавекі), якія пішуць традыцыйна па-беларуску, для ўзнагароджання граматамі і сувенірамі.

Вынікі агляду-конкурсу «З беларускім словам» падвесці ў пачатку 2019 года. Узнагароджанне намінантаў прымеркаваць да Міжнароднага дня роднай мовы.

  1. Прасіць газету «Наша слова» апублікаваць дадзеную пастанову.

Старшыня рады

Віцебскай абласной арганізацыі

ГА «ТБМ імя Ф. Скарыны»                                                         Ю. Бабіч.

 

 

 

Алена Анісім:

“Кодэкс аб адукацыі ўпершыню паступіць у Палату прадстаўнікоў на дзвюх мовах”

Новая рэдакцыя Кодэк-са аб адукацыі паступіць у Па-лату прадстаўнікоў на дзвюх мовах. Пра гэта Свабодзе сказа-ла 7 траўня дэпутат Алена Ані-сім пасля сённяшняй сустрэчы з міністрам адукацыі Ігарам Карпенкам.

— Ён мне пацвердзіў: як толькі законапраект будзе кан-чаткова падрыхтаваны і ўзго-днены, дакумент паступіць у Палату прадстаўнікоў на дзвюх дзяржаўных мовах. Ра-ней такога не было. Законапра-ект мусяць перадаць у парла-мент да 1 ліпеня, — сказала Алена Анісім.

А пачалася гутарка Ка-рпенкі і Анісім з праблемы беларускамоўных дзіцячых садкоў, найперш у Менску. Бацькі дамагаюцца, каб іх дзеткам было забяспечана кан-стытуцыйнае права адукацыі ў дашкольных установах на ад-паведным узроўні.

На мінулым тыдні гэтыя бацькі былі на прыёме ў міні-стра. А ўжо пасля гэтага да яго звярнулася і дэпутат.

— Што датычыць бела-рускамоўных садкоў, то міністр цвёрда паабяцаў: гэтае пы-танне абавязкова будзе на кан-тролі. І я буду таксама трымаць гэта на кантролі. Каб быў плён-ны вынік. Літаральна праз ты-дзень-два я зноў вярнуся да гэтага, — запэўніла Алена Ані-сім.

Радыё Свабода.

 

Хто “замовіў” ТБМ?

Старшыня Таварыст-ва беларускай мовы, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім накіравала ліст у рэда-кцыю Радыё Свабода, у якім яна выказваецца з нагоды рэ-партажу журналістаў Свабо-ды з сядзібы ТБМ.

 

«Да сённяшняга дня нашу арганізацыю ГА «Тава-рыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» з «Ра-дыё Свабода» і яе супрацоў-нікамі звязвалі прыязныя, доб-разычлівыя ўзаемаадносіны, а таксама сумесная праца па ар-ганізацыі некаторых імпрэзаў. Аднак сённяшні мой зварот выкліканы іншай прычынай.

Звяртаюся да Вас з адкрытым лістом і прашу яго апублікаваць на працягу пра-цоўнага дня. Нагодай для майго звароту стала размяшчэнне на сайце «Радыё Свабода» ма-тэрыялу аўтараў Алеся Пілец-кага і Уладзя Грыдзіна (падза-галовак “Рэпартаж зь сядзі-бы ТБМ”), пасля якога абура-ныя назвай артыкула і яго агу-льнай накіраванасцю чытачы тэлефануюць і патрабуюць не-адкладнай рэакцыі. Назву ар-тыкула не паўтараю з этычных меркаванняў, не хачу зводзіць размову на такі ўзровень.

Гэтую публікацыю я схільная разглядаць як адзін з заказных матэрыялаў, прызна-чаных для выканання задання па дыскрэдытацыі як асобы старшыні ТБМ, так і дзейнасці ўсёй арганізацыі. Чаму я так лічу?! Па-першае, такія спро-бы ўжо былі, дастаткова прыга-даць публікацыю ліста чытачкі з Паставаў у «СБ». Дарэчы, просьбу апублікаваць мой ад-каз тагачасны рэдактар П. Яку-бовіч адмовіўся выканаць. Пры знешняй непадобнасці публікацый мэта ў іх прагля-дваецца адна. Па-другое, ТБМ — арганізацыя валанцёрская, сама шукае сродкі для аплаты памяшкання і разнастайнай дзейнасці. У той жа час жу-рналісты атрымліваюць аплату за сваю працу. Пытанне ў тым, ад каго зыходзіла такое заданне і хто аплаціў яго?

У сваіх стасунках з журналістамі як незалежных, так і дзяржаўных сродкаў маса-вай інфармацыі і я, і сябры на-шай арганізацыі зыходзім з прынцыпаў адкрытасці, шчы-расці, праўдзівасці і павагі да суразмоўцаў. Лічу гэта асабліва важным, прымаючы пад увагу ў тым ліку і агульную атмас-феру ў нашай краіне, калі шмат што замоўчваецца па прычыне страху, ці прыхарошваецца дзеля стварэння ідэальнай кар-цінкі. Таму мы не баімся казаць пра недахопы, абмяркоўваць эфектыўнасць тых ці іншых метадаў сваёй дзейнасці, запа-чаткоўваем такія справы, якімі ніхто іншы не займаецца і зай-мацца не будзе. Менавіта на канкрэтных нашых справах і іх выніках грунтуецца і аўтары-тэт нашай арганізацыі ў гра-мадстве. Але гэта шмат каму не падабаецца, як у дзяржаўных органах, так і ў іншым асярод-дзі, таму і зяўляюцца такія ма-тэрыялы, як вышэй пазнача-ныя.

Хачу асабліва пад-крэсліць: мы сваю дзейнасьць па пашырэнні беларускай мо-вы як рабілі, так і будзем ра-біць, незалежна ад таго, ухваляе гэта нехта ці не. Бо мы яе робім не дзеля грошай, а з усведам-леннем таго, што мы грамадзя-не сваёй краіны, а значыць ад-казваем за тое, што і як тут ро-біцца. Якую пазіцыю займае рэдакцыя і аўтары публікацыі — пытанне.

Шкада, што даво-дзіцца марнаваць сілы і час на такія лісты, але наша аргані-зацыя здольная абараніць і сябе, і сваіх сяброў ад нападак зь любога боку.

Напрыканцы хачу запытацца: як Вы лічыце, ці павысіцца аўтарытэт незалеж-ных СМІ, у прыватнасці ва-шага, у грамадстве пасля такіх публікацый? А калі павысіцца, то ў якой яго частцы?

З павагай да ўсіх жур-налістаў, хто прафесійна і аб’е-ктыўна падае інфармацыю,

 

Старшыня ТБМ

Алена Анісім»

 

Адказвае Аляксандар Лукашук, дырэктар Радыё Свабода:

Не варта, відаць, ка-заць, што журналісты Свабо-ды падзяляюць мэты ТБМ — дастаткова нагадаць хаця б штотыднёвыя адукацыйныя моўныя перадачы, некалькі кніг бібліятэкі Свабоды, пры-свечаных пашырэнню мовы, сумесныя імпрэзы, якія на пра-цягу дзесяцігоддзяў мы ладзім з ТБМ.

Таксама добра вядо-ма, што жыццё незалежных недзяржаўных арганізацый у Беларусі загнанае ў гета — палі-тычнае, юрыдычнае, фінанса-вае, медыйнае. Выйсце з яго залежыць не толькі ад саміх НДА — галоўная прычына, ка-нешне, у аўтарытарным, рэ-прэсіўным характары дзяржа-вы. Але выйсце таксама немаг-чымае без новых ідэй, новых ініцыятываў, новых формаў, прафесійнага менеджменту і заўсёды — крытычнага погляду на саміх сябе. Задача незалеж-най журналістыкі дапамагаць гэтаму працэсу — такая наша грамадская замова.

Крытычна глядзець трэба як на НДА, гэтак і на СМІ, канешне. Менавіта, маю-чы гэта на ўвазе, мы і змяшчаем ліст паважанай спадарыні Але-ны Анісім — з упэўненасцю ў нашым далейшым супрацоў-ніцтве, ад іранічных рэпарта-жаў і гарачых інтэрвію да су-месных святочных імпрэзаў. Каб не толькі не ўмерлі, але стваралі, радаваліся, свары-ліся, знаходзілі новых сяброў, карацей кажучы — жылі.

Паводле Радыё Свабоды.

 

Мы — не ў гета

Не спрачаючыся ні па сутнасці рэпартажу Радыё Свабода, ні па прыведзеных тэкстах, хацеў бы звярнуць увагу толькі на слова “гета” ў тэксце спадара А. Лукашука.

Ах, як хацелася б вора-гам беларушчыны загнаць нас у гета, і не толькі ворагам. Адзін вельмі шаноўны бела-рускі патрыёт на поўным су-р’ёзе прапаноўваў стварыць для беларускамоўных рэзер-вацыю, каб нібыта выратаваць рэшткі нацыі.

Адкажу ненавуковымі, але даволі аб’ектынымі пад-лікамі. Раз за разам на Лідчы-не праходзяць імпрэзы, падчас якіх не чутно ніводнага руска-га слова. Я задаўся мэтай па-лічыць, колькі чалавек удзель-нічае ў такіх імпрэзах на Лід-чыне за год, г.зн. колькі чалаве-ка-імпрэзаў, на якіх не чутно рускай мовы (урокі беларус-кай мовы ў 34  школах, службы ў недзе 15 касцёлах, народныя святы, імпрэзы грамадскіх ар-ганізацый і нацыянальных пар-тый і г.д.) адбываецца тут за год. Падлікі даюць каля трох мільёнаў (3 000 000) чалавека-імпрэзаў у адным Лідскім раё-не. А ёсць яшчэ значная частка двухмоўных імпрэзаў, дзе бе-ларуская мова займае годнае месца. Канешне, хацелася тры мільярды, але і тры мільёны ў адным раёне: гэта — не гета, выбачайце за каламбур. І гетам мы ніколі не будзем. Побач з Лідскім раёнам стаяць такія ж раёны, якія адрозніваюцца то-лькі колькасцю насельніцтва, а побач з імі — яшчэ іншыя, і так да самых да ўскраін і да шмат-лікіх дыяспраў.

Паглядзіце на Дзень во-лі ў Менску, а яшчэ паглядзіце на Дзень волі ў Лідзе, дзе свят-каванне ладзіў райвыканкам. Паглядзіце на адкрыццё помні-ка Т. Касцюшку 12 траўня, дзе чыноўнікі Івацэвіцкага райвы-канкама бадзёра выступалі на фоне масы бел-чырвона-белых сцягоў. Можны і іх назваць якім-небудзь словам, але не доўга вам абзывацца. Нацыя паўстае, і ТБМ у гэтым працэсе займае не апошняе месца.

Станіслаў Суднік.  

 

Слоўнік Гродзенскай вобласці

У Смаленску ў выдавецтве “Інбелкульт” выйшаў “Слоўнік Гродзенскай вобласці” Таццяны Сцяшковіч. Першае выданне было надрукавана ў 1983 годзе накладам 600 асобнікаў.

Ідэя зрабіць слоўнік зручнейшым у выкарыстанні і тым сама даць яму другое жыццё належыць беларускаму мовазнаўцу Змітру Саўку, які, на вялікі жаль, не паспеў падрыхтаваць да друку гэтае працы.

У слоўнік укдючана дыялектная лексіка гаворак Га-радзеншчыны. Апорныя сло-вы падаюцца ў алфавітным па-радку ў літаратурным запісе, ілюстрацыйны матэрыял пры-водзіцца ў фанетычнай транс-крыпцыі, указваюцца населе-ныя пункты, дзе сабрана лексі-ка. Пасля загалоўнага слова даюцца граматычныя і стылі-стычныя паметы, затым пры-водзіцца тлумачэнне значэння слова або яго літаратурны ад-паведнік. У алфавітным па-радку па першым слове пада-юцца складаныя назвы.

Фанетычная транс-крыпцыя выкарыстана па «Праграме па вывучэнні бе-ларускіх гаворак і збіранні зве-стак для складання Дыялекта-лагічнага атласа беларускай мовы». Галосныя гукі абазна-чаюцца літарамі і, е, э, а, о, ё, у, ю, ы; літарамі ё, о перадаюцца закрытыя галосныя, якія ўжы-ваюцца пад націскам. Літарай й перадаецца палатальны ся-рэднеязычны гук: йама, йелка, майо; літара г абазначае зад-неязычны фрыкатыўны гук: пагода, гара; адпаведны зад-неязычны выбухны гук аба-значаецца спецыяльнай літа-рай. Мяккасць зычных абазна-чаецца знакам ‘, які ставіцца справа зверху ад зычнай літа-ры: в’оў, кон’, м’ес’ац. Доўтія гукі перадаюцца падвойным іх напісаннем: калос’с’е, суччо.

У цяперашнім выданні перагледжаны назвы паселіш-чаў ды іх аднесенасць да раёна ў адпаведнасці з нарматыўным даведнікам В. Лемцюговай «На-звы населеных пунктаў Рэспу-блікі Беларусь: Гродзенская вобласць» (2004 г.). Пры выка-рыстанні варыянтнай назвы мясцовасці ў дужках падаецца афіцыйная назва.

Лексіка, змешчаная ў працы, выяўлялася і запісва-лася пры даследаванні вуснай мовы асоб, тыповых носьбітаў гаворак Гарадзеншчыны. Пе-раважную большасць складае прадметная лексіка, другое ме-сца займае дзеяслоўная. Ілю-страцыйныя прыклады ўзяты з розных раёнаў вобласці.

Насельніцтва Гарадзе-нскай вобласці гаворыць на та-кой жа мове, як і ўвесь бела-рускі народ, аднак частка слоў, якімі карыстаюцца жыхары вобласці, уласціва толькі мяс-цовым гаворкам, таму ў дадзе-ны слоўнік увайшлі словы, якія характарызуюць лексічную спецыфіку гаворак Гарадзен-шчыны. За апошнія дзесяцігод-дзі ў сувязі з культурным рос-там сялянства адбыўся пера-ход ад сістэмы традыцыйных гаворак да мовы перадавых груп сельскага насельніцтва. Побач са словамі, якія адлюст-роўваюць паняцці і прадметы старога жыцця, у слоўнік уне-сены словы, увайшоўшыя ва ўжыванне пасля ўз’яднання заходніх абласцей Беларусі ў адзінай краіне і пасля Вялікай Айчыннай вайны. Гэтыя словы звязаны з назвамі перадавой тэхнікі, з новымі грамадска-палітычнымі адносінамі, з су-часнай вытворчасцю і культу-рай.

У слоўніку падаецца пэўная колькасць слоў-пала-нізмаў. Гэта тлумачыцца непа-срэднай блізкасцю вобласці да Польшчы, кантактам з прад-стаўнікамі польскіх гаворак. Гэтыя словы не з’яўляюцца агульнанароднымі і разгляда-юцца як дыялектызмы, таму што набылі фанетычныя або марфалагічныя рысы мясцовай гаворкі.

Прыведзены ў дадзе-ным слоўніку матэрыял не вычэрпвае лексіку Гарадзенш-чыны, але дае ілюстрацыю пэў-най часткі лексікі гаворак.

Прыводзяцца наступ-ныя граматычныя паметы. Для назоўнікаў указваецца род. Для дзеясловаў указваецца тры-ванне. Дзеепрыметнікам і дзе-епрыслоўям прысвячаюцца са-мастойныя слоўнікавыя арты-кулы. Указваецца назва ўсіх астатніх часцін мовы.

З сэнсавай характары-стыкай слова звязаны паметы, якія азначаюць слова або асо-бныя яго значэнні ў слоўніка-вых артыкулах. Паметай «ус-тарэлае» ўказваецца на архаіч-ны стан слова ў сучаснай лексі-чнай сістэме гаворак. Некато-рыя паметы ўказваюць на наяўнасць у слове ўстойлівай эмацыянальнай афарбоўкі. Так, словы, ужытыя з ласкаль-най афарбоўкай, маюць памету ласк. Словы, ужытыя з ірані-чным адценнем, маюць памету іран. Словы, ужытыя ў пера-носным сэнсе, адзначаюцца паметай перан.

Словы-амонімы змяш-чаюцца ў асобных артыкулах. Калі адно паняцце або прадмет мае некалькі назваў, гэтыя на-звы змяшчаюцца ў адным ар-тыкуле, падаюцца як асобныя загалоўныя словы з лічбавымі паказнікамі.

Гарадзенскія гаворкі ўваходзяць у склад паўднёва-заходняга дыялекта беларус-кай мовы. Для іх характэрныя наступныя рысы.

Недысімілятыўнае аканне ў першым перадна-ціскным складзе пасля цвёрдых зычных: нага, пашла, вада.

Захаванне галоснага ы ў першым пераднаціскным складзе: рыбак, была, дыван.

Недысімілятыўнае яканне ў першым перадна-ціскным складзе пасля мяккага зычнага: в’ала, л’агла, дз’ажа, с’астра.

Адрозніванне галос-ных о і а ў канцавым адкрытым складзе пасля цвёрдых зычных /няпоўнае аканне: сало, лёто, б’ароза, с’йла. У гаворках паўночных раёнаў Гарадзен-скай вобласці ў гэтай пазіцыі адсутнічае адрозніванне гало-сных о і а: сала, с’йла і інш.

У папраўленым вары-янце да загалоўнага слова, запісанага ў літаратурнай фор-ме, у дужках падаецца спрош-чаная транскрыпцыя мясцова-га вымаўлення. Удакладненыя тлумачэнні загалоўнага слова або яго літаратурныя адпавед-нікі. Галоўныя змены зазнаў ілюстрацыйны матэрыял: ця-пер ён запісаны спрошчанаю фанетычнаю транскрыпцыяй. Стылістычныя паметы, не вы-карыстаныя паслядоўна, былі выключаныя.

У канцы падаюцца фразеалагізмы, прыказкі і прымаўкі, характэрныя для Гарадзеншчыны.

Праца разлічана не то-лькі на мовазнаўцаў.

Яраслаў Грынкевіч.

 

У Бярозаўцы хочуць усталяваць помнік заснавальніку шклозавода «Нёман»

Шклозаводу «Нёман» у Бярозаўцы, Лідскага раёна, сёлета спаўняецца 135 гадоў. Аднак у горадзе да гэтага часу няма помніка заснавальніку завода — Юліюсу Столе, які ады-граў найвялікшую ролю ў станаўленні і развіцці горада. Таму мясцовыя актывісты вырашылі ўзяць справу ў свае рукі і паставіць у горадзе помнік чалавеку, дзякуючы якому горад факты-чна і паўстаў. Як расказвае актывіст з Бярозаўкі Вітольд Ашурак, шкляная кампанія Юліюса Столе была вядомая ў свеце:

— Пад яго кіраўніцтвам завод стаў вядо-мы на ўвесь свет: і ў Еўропе, і, нават, у Амерыцы ды Канадзе. Архіўныя крыніцы сцвярджаюць, што быў падараваны персідскаму шаху крыш-тальны ложак, выраблены ў Бярозаўцы, да таго ж там была адмыслова створана крыштальная ваза для сэрца Пілсудскага.

На платформе talaka.org адбываецца збор сродкаў, ёсць і першы праект помніка ад ініцыятыўнай групы. Як кажа актывіст Сяргей Пантус, пакуль яшчэ рана казаць пра тое, дзе і кім будзе вырабляцца помнік:

— Наша ініцыятыўная група пойдзе да канца. Помнік будзе ў тым ці іншым выглядзе. У нас вялікія спадзяванні і перспектывы на тое, што будзе менавіта, магчыма з невялікімі змя-неннямі, той праект, які зрабілі мы. Хто будзе вырабляць, вырашыцца пазней. Будзем шукаць і глядзець ужо па выніку збору сродкаў.

Актывісты плануюць, што помнік Юлі-юсу Столе ўсталююць у гарадскім парку Бя-розаўкі блізу шклозавода «Нёман». Тым больш, што ў самім парку месціцца музычная школа — гэта былая сядзіба сына Юліюса Столе — Фелікса.

Яна Запольская,

Беларускае Радыё Рацыя.

 

36-я кніга Бібліятэкі «Бацькаўшчыны»

Пабачыла свет новая, ужо 36-я кніга выдавецкай се-рыі «Бібліятэка «Бацькаўш-чыны», прысвечаная выбітна-му дзеячу эміграцыі, паэту, празаіку, крытыку, філолагу, кіраўніку беларускай службы радыё «Свабода» з 1968 па 1983 гг. — Масею Сяднёву.

Каментары аўтара-ук-ладальніка Лявона Юрэвіча, сябра Беларускага інстытута навукі і мастацтва ў Нью-Ёрку, гэтым разам падкрэслена міні-малістычныя, бо тэксты змеш-чаных у выданні лістоў і тэкстаў Масея Сяднёва (1913-2001), а таксама згадкі пра яго асобу ў ліставанні калегаў і паплечні-каў, красамоўна гавораць самі за сябе. Нават назва кнігі як быццам рыхтуе чытачоў да су-тыкнення з нейкімі неадна-значнасцямі, супярэчнасцямі, з неабходнасцю ўзважваць ар-гументы «за» і «супраць».

 

Неадназначнасцяў у жыцці галоўнага героя новай кнігі ставала. Савецкія ўлады ў 1936 годзе звінавацілі мала-дога беларускага творцу, сту-дэнта Менскага педагагічнага інстытута ў «нацдэмаўшчыне» і выслалі на Калыму. Накіра-ваны з этапам на Радзіму для перагляду справы, у чэрвені 1941 года Масей Сяднёў вы-зваліўся з-пад канвою, бо ў Бе-ларусі пачалася вайна. У 1943 годзе з’ехаў у Беласток (дзе зноў пачаў друкавацца), у 1944-м — у Германію (дзе пражываў у зонах акупацыі войскамі саюзнікаў), а ў 1950 годзе — у ЗША, дзе блізу дзе-сяці гадоў працаваў на метала-апрацоўчай фабрыцы, а пасля, да самага ад’езду ў 1968 годзе ў Мюнхен (каб да 1983 года кіраваць беларускай службай радыё «Свабода»), выкладаў расійскую мову ва ўніверсітэ-це Індыяны і тамсама атрымоў-ваў ступень магістра філалагіч-ных навук. У канцы 1980-х Ма-сей Сяднёў нават вылучаўся на Нобе-леўскую прэмію, а на пачатку 1990-х, яшчэ не рэабіліта-ваны, змог афіцый-на наведаць неза-лежную Рэспубліку Беларусь.

Недахопу ў супярэчнасцях Ма-сей Сяднёў не меў таксама — ні ў по-глядах, ні ў дачы-неннях з калегамі. Для характарыс-тыкі апошніх, як вынікае з тэкстаў выдання, добра па-суе штамп «творчы канфлікт», а шчодра цытаваныя шчы-рыя літаратурна-крытычныя тэксты Сяднёва не згубілі сваёй актуальнасці і нават сён-ня здольныя выклікаць найво-струю палеміку.

 

Выданне ўтрымлівае падрабязныя падрадковыя ка-ментары і іменны паказнік, пад-рыхтаваныя навукоўцам, наме-сніцай дырэктара Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літа-ратуры і мастацтва Наталляй Гардзіенка.

Сайт СБП.

 

Ірына Багдановіч прэзентавала кнігу перакладаў з Габрыэлі Пузыні

Габрыэля з Гюнтараў нарадзілася 13 жніўня 1815 го-да ў Вільні і памерла ў 1869 годзе ў Гарадзілаве. У ХIХ ста-годдзі яна была прызнанай пісьменніцай. З-пад яе пяра выходзілі апавяданні, вершы, п’есы, успаміны. Яна была малодшай з трох дачок графа Адама Гюнтара і Аляксандры з Тызенгаўзаў. У 1851 годзе Га-брыэля пабралася шлюбам з князем Тадэвушам Пузыням і з таго часу месцам яе жыхар-ства стаў маёнтак мужа Гарадзі-лава. Там неаднойчы гасцявалі шматлікія прадстаўнікі куль-турнай эліты, пісьменнікі, мас-такі, акторы, з якімі Габрыэлю Пузыню звязвала творчае і ча-лавечае сяброўства. Сярод іх былі Тамаш Зан, Ян Чачот, Ула-дзіслаў Сыракомля, Станіслаў Манюшка. У чатырохрадкоўі, прысвечаным яе шлюбу, Ігнат Ходзька назваў яе «музай на-шай зямлі», якая «міртам уп-рыгожвае свае скроні».

У 1850-тыя гады Га-брыэля Пузыня стала знаным драматургам і празаікам. Уся яе творчасць была прасякнута краёвым ліцвінска-беларускім патрыятызмам. Літаратурная вядомасць, арыстакратычнае паходжанне ў яе асобе спалу-чаліся са сціпласцю і пабож-насцю жанчыны-хрысціянкі.

Госці літаратурна-музычнай імпрэзы да юбілею Адама Міцкевіча ў менскім Чырвоным касцёле з цікава-сцю пазнаёміліся з новай кнгай, падрыхтаванай Ірынай Багда-новіч, якая прадставіла твор-часць Г. Пузыні і распавяла пра ўплыў на яе творчасць Адама Міцкевіча.

Спадарыня Ірына пра-чытала радкі з верша графіні Габрыэлі Пузыні, якія тая прысвяціла Адаму Міцкевічу. Прыхільніца творчасці вялі-кага рамантыка, пані Габрыэля аднойчы вырашыла паслаць у Парыж паэту не толькі свой верш, але флакончык вады з Нёмана і букет кветак. Яе да-ручэнне выканала пані Ката-жына з Ліпіньскіх, якая наве-дала Парыж і сустрэлася з вялі-кім выгнаннікам, які таміўся ад настальгіі па Радзіме. Пазней з дакументаў стала вядома, што вадою з Нёмана быў ахрышча-ны малодшы сын паэта, а засох-лы букецік кветак застаўся з творцам да яго апошніх дзён.

Э. Дзвінская, фота аўтара.

 

Навіны Германіі

Вучоба ў германскім ВНУ — выдатны выбар

Вы жадаеце вучыцца ці займацца даследчай дзейна-сцю за мяжой? Чаму б не ў Гер-маніі, краіне ідэй! Для цяпера-шняй сітуацыі ў ВНУ Германіі характэрны шматлікія інавацыі, растучая шматстатнасць і між-народны характар ды аказанне вялікага садзейнічання ў пра-вядзенні даследаванняў на вы-шэйшым узроўні. Падчас Ба-лонскага працэсу многія наву-чальныя праграмы перайшлі на сістэму прызнаных на між-народным узроўні ступеняў бакалаўра і магістра, і гэты працэс яшчэ не завершаны. Сярод іх — шматлікія сумесныя навучальныя праграмы, ство-раныя ў супрацоўніцтве з за-межнымі ВНУ, а таксама больш за 1000 англамоўных факуль-тэтаў з міжнароднай арыента-цыяй, асабліва актуальных для замежных студэнтаў. Вучоба ў ВНУ Германіі мае і іншыя пе-равагі: добры сэрвіс, суправа-джэнне і бясплатнае навучанне.

 

ВНУ Германіі адрозніваюцца разнастайнасцю

 

Існуе вельмі шмат вы-датных магчымасцяў для вучо-бы ў ВНУ па ўсёй Германіі, якія ўлічваюць індывідуальныя за-цікаўленні студэнтаў і іх запа-трабаванні. 423 універсітэты, спецыялізаваныя вышэйшыя навучальныя установы, вы-шэйшыя мастацкія, педагагіч-ныя, тэалагічныя і адміністра-цыйныя вучэльні, якія прапа-нуюць велізарны выбар прад-метаў і навучальных праграм. Тут кожны знойдзе навучаль-ную праграму па гусце, ва ўсіх кірунках, ад навучальных пра-грам замежных моў, медыя-знаўства, культуразнаўства і юрыспрудэнцыі, эканомікі, са-цыялогіі і аж да навучальных праграм мастацтва, музыкі, ак-цёрскага майстэрства, дызайну, а таксама медыцыны, аграноміі, лясной гаспадаркі, бюджэтнай эканомікі і дыеталогіі. Для ко-жнага кірунку існуе адпавед-ная прапанова.

 

Шматлікія стыпендыі могуць дапамагчы

 

Для арганізацыі і фі-нансавання вучобы ці даслед-чай дзейнасці за мяжой самым важным адрасам з’яўляецца Германская служба акадэміч-ных абменаў (DAAD). DAAD з’яўляецца самай буйной у све-це арганізацыяй, якая аказвае садзейнічанне ажыццяўленню міжнародных абменаў для сту-дэнтаў ці навукоўцаў. У 2013 г. служба DAAD аказала садзей-нічанне больш за 50.000 замеж-ных студэнтаў, аспірантаў і вы-кладчыкаў вышэйшых навуча-льных устаноў. Прапануецца мноства праграм па аказанні садзейнічання, якія дазваля-юць зацікаўленым замежным студэнтам зрабіць знаходжанне ў Германіі мэтавым і індыві-дуальным. Так, напрыклад, іс-нуе класічная стыпендыя для аспірантаў, даследчыя стыпен-дыі для кароткачасовага знахо-джання ў Германіі, стыпендыі на год, на семестр і на кароткае знаходжанне. Акрамя таго, многія іншыя фонды размяр-коўваюць стыпендыі, выбіра-ючы кандыдатаў па пэўных крытэрах і па вызначаных кі-рунках іх вучобы.

 

Для аспірантаў, на-вукоўцаў і ўсіх тых, хто ціка-віцца ўніверсітэцкімі даследа-ваннямі на самым высокім узроўні, адмысловая цікавасць уяўляюць тыя германскія ўні-версітэты, якія мелі поспех у рамках т.зв. Ініцыятывы па падтрымцы лепшых універ-сітэтаў: у 2012 г. 45 аспірантур, 43 перадавыя кластары і 11 канцэпцый для будучыні зма-глі атрымаць адпаведны бю-джэт на пяцігадовы перыяд. Далейшую інфармацыю Вы можаце атрымаць на сайце: https://www.study-in.de/studienfach-hochschule-suchen/

Naviny.by.

 

 

Нямецкі дзяржаўны ўніверсітэт — універсітэт прыкладных навук Вюрцбург-Швайнфурт

(FHWS i-Campus) запрашае на вучобу па наступных бясплатных англамоўных праграмах

— Бізнэс і інжынерыя (Bachelor of Engineering);

— Лагістыка (Bachelor of Engineering);

— Мехатроніка (Bachelor of Engi-neering);

— Міжнародны менеджмент (Bachelor of Аrts).

Падача дакументаў адбываецца цалкам анлайн і без Uni Assist у перыяд з 1.05 па 15.07.2018. Пачатак вучобы: 01.10.18 г.

 

Перавагі навучання ў FHWS i-Campus:

бясплатная вучоба (аплачваецца федэ-ральнай зямлёй Баварыя);

навучанне цалкам на ангельскай мове;

курсы нямецкай мовы пры ўніверсітэце;

магчымасць перайсці на навучанне на нямецкай мове з 4-га семестра;

рускамоўная падтрымка пры паступ-ленні;

адаптацыйная праграма перад пачаткам вучобы;

цеснае супрацоўніцтва з фірмамі падчас вучобы;

навучанне ў міжнародным асяроддзі са студэнтамі з больш за 30 краін;

ступень бакалаўра за 3,5 гады;

дыпломы, прызнаныя ва ўсім свеце;

выдатныя шанцы на працаўладкаванне ў Германіі і за мяжой.

 

Падрабязная інфармацыя на афіцыйным сайце:  www.international.fhws.de даступная на ангельскай, нямецкай і рускай мовах!

На Вашы пытанні адкажа рускамоўны менеджар па Усходняй Еўропе — Наталля Кудзеля: nataliya.kudelya@fhws.de; Тэл. +49 931 3511 8557, Viber: +491742710465;

Група ВК:  fhwsicampus;

група FB: studentsFHWS;

Instagram:  fhws_international.

Naviny.by.

Пешаходныя пераходы са

словам «Вітаем!»

У Слоніме пачалі з’яўляцца вельмі арыгінальныя пешаходныя пераходы. У самым цэнтры горада каля помніка танка з’явіліся «зебры» з малюнкамі  тракаў ад танкаў.   Каля Цэнтра культуры на Чырвонаармейскай вуліцы прыцягвае ўвагу вельмі прыгожы пешаходны пераход са словам «Вітаем!». Усе гэтыя крэа-тыўныя пешаходныя пераходы афармляюцца з той мэтай, каб прыцягнуць увагу пешаходаў да выканання правілаў дарожнага руху і кіроўцаў да пешаходнай праблематыкі.

Беларускае Радыё Рацыя, Слонім.

 

Ахвяраванні на ТБМ

  1. Бубен Кастусь — 5 р, г. Менск
  2. Кукавенка Іван — 20 р., г. Менск
  3. Асмыковіч Міхась — 5 р., г. Нясвіж
  4. Сільнова Людміла — 100 р., г. Менск
  5. Панамароў Сяргей — 20 р., г Менск
  6. Заяц Мікалай — 0, 50 р., г. Менск
  7. Чыгір Яўген — 10 р., г. Менск
  8. Бушык А.М. — 5 р., г. Менск
  9. Жыдаль Дз. — 20 р., г. Менск
  10. Томкавіч Максім — 50 р., г. Менск
  11. Дабратвор Ілля — 5 р., Менскі р-н
  12. Шкірманкоў Фелікс — 10 р., г. Слаўгарад
  13. Мухіна Леанарда — 200 р., г. Менск
  14. Вяргейчык В.П. — 10 р., г. Барысаў
  15. Несцераў Віктар — 10 р., г. Менск
  16. Плакса Уладзімір — 20 р., г. Менск
  17. Марозаў Валерый — 10 р., г. Менск
  18. Рыбачонак А.М. — 30 р., в. Міханавічы
  19. Батура Міхаіл — 5 р., г. Бягомль
  20. Неабыякавы — 5 р., г. Менск
  21. Ермакоў Максім — 10 капеек, г. Менск
  22. Шышко І.У. — 5 р., г. Менск
  23. Салавей Валянціна — 10 р., г. Менск
  24. Кацур Юрый — 5 р., г. Масква
  25. Саротнік А.Я. — 20 р., г. Менск
  26. Птушка С.І. — 5 р., в. Хільчыцы
  27. Спадаровіч Віктар — 1 р., г. Менск
  28. Кавалёў Вячаслаў — 100 р., Канада
  29. Трусаў Алег — 50 р., г. Менск
  30. Кісель Яніна — 2 р., г. Гомель
  31. Чыгір Яўген — 10 р., г. Менск
  32. Калымага — 13,37 р., г. Віцебск
  33. Рабека Мікалай — 20 р., г. Менск
  34. Лабада С. — 2 р., г. Менск
  35. Журок — 2,5 р., г. Менск
  36. Бурлевіч — 240 р., г. Барысаў
  37. Мухіна Леанарда — 140 р., г. Менск
  38. Мірон — 309 р., г. Менск
  39. Пастухоў — 10 р., г. Менск

 

Дзейнасць ГА “ТБМ імя Францішка Скарыны” па наданні роднай мове рэальнага статусу дзяржаўнай вымагае вялікіх выдаткаў. Падтрымаць ТБМ – справа гонару кожнага грамадзяніна краіны.

Просім Вашыя ахвяраванні дасылаць на адрас, вул. Румянцава, 13, г. Мінск, 220034, альбо пералічыць на разліковы рахунак ТБМ № BY84BLBB30150100129705001001 у Ад-дзяленні № 539 ААТ “Белінвестбанка” IBAN — BLBBBY2X (УНП 100129705) праз любое аддзяленне ашчадбанка Беларусбанк.

 

Да 155-годдзя паўстання 1863 г.

Апалонія з Далеўскіх Серакоўская

 

У с п а м і н ы*

Уступ

 

Для свайго пакален-ня аўтарка гэтых запісак была перш за ўсё жонкай Зыгмунта Серакоўскага, удава па паве-шаным Мураўёвым камандзі-ры студзеньскага паўстання на Літве. Была “польскай гераі-няй” з паштовак, якую, як ін-фармаваў подпіс пад малюн-кам, “у вязніцы Мураўёў пры-мушае глядзець на смерць свайго мужа Зыгмунта”1. Па-штоўка паказвае Апалонію скутую ланцугамі, якая стаіць з Мураўёвым і жандармам ў закратаваным памяшканні, акно якога выходзіць на пляц экзекуцыі, і звязвае аўтарку гэтых успамінаў з чорнай леген-дай пра падступства Мураўёва “Вешальніка”, а кароткае ся-мейнае жыццё, так драматычна закончанае, з легендай пра Се-ракоўскага.

Побач з тым была вя-домая — асабліва паміж ліцві-намі — як Далеўская, адна з дзе-сяці геройскіх чальцоў сям’і, сястра “сібірчыкаў”, “пакутні-каў з Літвы”, сям’і славутай па-трыятызмам, ахвярнасцю і па-кутніцтвам2. Адзін з першых чытачоў успамінаў — Уладзіслаў Загорскі — занатаваў 4 красавіка 1916 г. у сваім дзённіку: “Пры чытанні гэтага рукапісу жу-дасць сціскае сэрца, такія страшныя лёсы былі ўдзелам сям’і Далеўскіх. Два браты расстраляныя, два іншыя ад-былі катаргу. Маці, сёстры і швагры зняволены і высланы ў глыб Расіі. Муж Апалоніі Се-ракоўскай павешаны ў Вільні. Сама п. Серакоўская пасля страты мужа выслана на вы-гнанне на ўсход” 3.

Пра жыццё Апалоніі мы не ведаем занадта шмат. Была адной з дзесяцёх дзяцей Дамініка Далеўскага і яго жонкі Дамінікі з Наркевічаў (гл. ге-неалагічную схему). Метрыч-ныя кнігі занатавалі, што Апа-лонія Фердынанда Дамініка нарадзілася 19 студзеня 1838 г. у Кункулцы, у Салечніцкай парафіі, ахрышчана была 6 красавіка таго ж года ў Салеч-ніках. Хрышчонымі бацькамі былі Самуэль Лацкі, капітан расійскіх войскаў і Апалонія Ратоўт, начальніца сясцёр міла-сэрнасці ў Вільні4.

Далеўскія належалі да незаможнай шляхты, жыўшай на Віленшчыне, якая праўда-падобна прыбыла ў Вялікае Княства Літоўскае ў XVII ст. з Люблінскага ваяводства5. Ба-цькі Апалоніі валодалі даклад-на не акрэсленым, невялікім маёнткам Руднікі і купленым у 1825 г. засценкам Кункулкай у Троцкім павеце Віленскай гу-берні, размешчаным на поў-дзень ад Вільні. У 1848 г., калі памёр Дамінік Далеўскі, удава праўдападобна прадала маён-так (Апалонія піша пра “невя-лікую суму, атрыманую пасля пазбаўлення ад гаспадаркі”)6 і з дзецьмі перабралася ў Віль-ню, каб “быць бліжэй да зня-воленых (найстарэйшых сыноў) і для лепшага выхавання дзя-цей”. Усе сыны і дочкі хадзілі ў школы. Хлопцы аднак адда-валі перавагу канспірацыйнай дзейнасці над навукай. У выні-ку Аляксандр і Францішак кінулі гімназію перад заканчэн-нем апошняга класа, а малод-шыя — Канстанцін і Цітус — з той самай прычыны не закон-чылі распачатую ў Маскве вучобу ва ўніверсітэце.

Маці ўдзяляла шмат увагі адукацыі дачок. Пра ча-тырох з шасці сясцёр вядома, што яны скончылі пансіён. Тэк-ля і Юлія дапамагалі маці, вы-кладаючы ў Вільні, для Апа-лоніі і Ксаверы выкладанне было сродкам утрымання па-сля вяртання з высылкі.

Найвялікшай падзеяй у жыцці дзяўчынкі — падлетка было зняволенне і высылка на катаргу двух найстарэйшых братоў — Аляксандра і Фран-цішка, заснавальнікаў Братняга звязу польскай моладзі на Літ-ве7 (які называлі таксама змо-вай братоў Далеўскіх). Была гэта ў 40-х гадах найвялікшая канспірацыйная арганізацыя на забраных землях. Серакоўская прысвяціла яе мэтам і дзейнасці шмат увагі ў сваіх запісках.

Калі ссыльныя вяр-нуліся ў канцы 50-х гадоў, Апа-лонія была ўжо паннай на вы-данне. У таварыстве братоў і сясцёр вярцелася ў коле вілен-скай творчай і чыноўнай інтэ-лігенцыі. Сярод яе знаёмых бы-лі між іншым Станіслаў Маню-шка, Уладзіслаў Сыракомля і Міхал Андрыёлі.

Летам 1861 г., маючы трохі за дваццаць гадоў, адмет-ная прыгажосцю Апалонія пазнаёмілася з Зыгмунтам Се-ракоўскім, капітанам расійскай арміі. Ён меў за сабой васьміга-довы побыт у штрафной вай-сковай частцы на так званай Арэнбургскай лініі і вучобу ў Акадэміі Генеральнага штаба, перад сабою — ясную гаранта-ваную чыноўніцка-вайсковую кар’еру ў Пецярбургу. Пра-цаваў у Генеральным штабе над рэформамі дысцыплінар-нага права, якое прымянялася ў войску. Адначасова право-дзіў менш ці больш канспіра-цыйную дзейнасць у асяродку польскіх і расійскіх рэвалю-цыянераў і прыхільнікаў рэ-форм. Серакоўскі быў незвы-чайнай, захопленай жаданнем дасягнення вялікіх чыноў, ха-рызматычнай, нязвыклай, што падкрэслівалі не толькі яго найбліжэйшыя сябры, асобай. Не месца тут, каб прыгадваць біяграфію гэтага выбітнага дзеяча8. Успаміны Апалоніі дадаюць да яе некалькі дэталяў.

Пасля года знаёмства (што ў іхнім выпадку абазна-чала тры спатканні) ажаніліся 30 ліпеня/11 жніўня 1862 г. у Кейданах, дзе жылі сястра і швагер Беркманы. Аднак жа ў метрычных кнігах касцёла св. Яна ў Вільні віднеецца запіс пра шлюб Апалоніі з Зыгмун-там, датаваны 11 ліпеня (старо-га стылю) 1862 г. Як сведкі фі-гуруюць Аляксандр Аскерка і Францішак Далеўскі9. Цяжка прыняць, што Апалонія нават ужо сямідзесяцігадовая, калі запісвала ўспаміны — не памя-тала, дзе выходзіла замуж10. Таму праўдападобна, што зро-блены толькі запіс у касцёле св. Яна як парафіяльным Апало-ніі, каб быць у згодзе з касце-льным правам, якое загадвала прыняцце сакраманту жаніць-бы ў парафіі маладой.

Зыгмунт Серакоўскі знайшоў у сваёй абранніцы, выхаванай у сям’і ў патрыя-тычных традыцыях, таварыш-ку, пра якую марыў, на цяжкае жыццё. 5/17 ліпеня 1862 г. ён пісаў маці: “Ваш Зыгмунт і яго багданка Апалонія ўзаемна закаханыя і далі ўжо сабе сло-ва злучыцца вузлом вечным. (…) Апалонія гатовая (у) кож-ную хвілю ўсё прысвяціць Айчы-не — яна дапаможа мне выка-наць належны найвялікшы абавязак без выскакаў, але і без вагання!… Я вельмі шчаслівы — не тым ідылічным шчасцем, калі марыш пра кветкі і мура-ву, але шчасцем чалавека, які мае самаразуменне свайго па-клікання і адчувае сілы выка-наць яго — і мае каля сябе духа-апекуна, які не дасць яму зра-біць недарэчнасці, не дасць яму заснуць і ярка сніць, які да-дасць яму сілы быць заўсёды прыгожым і шляхетным чала-векам. Так я разумею мой шлю-бны саюз з Апалоніяй (полькай, вядомай на ўсю Вільню), так яго разумеюць усе мае прыя-целі…”11

Для жонкі Серакоў-скага пачаўся перыяд паско-ранай адукацыі. Адразу па шлюбе яна суправаджала му-жа ў яго службовым пада-рожжы ў Заходнюю Еўропу. Быў гэта яе першы выезд па-за Літву. Убачыла сталіцы даўняй Польшчы (Варшава, Кракаў). Была ў Познані, Вене, Ліпску, Ўроцлаве, Берліне і нарэшце ў Нанцы і Парыжы. Аглядала фа-брыкі, хадзіла на тэатральныя спектаклі, але найбольшае ўра-жанне на яе зрабіла паседжанне парламента ў Берліне. Пазна-ёмілася з многімі выбітнымі по-стацямі польскага палітычнага жыцця. Старэйшы на дзесяць гадоў Зыгмунт быў дасведча-ным правадніком для маладой і хутчэй павярхоўна адукава-най жанчыны. Імпанаваў ёй шырокімі ведамі. Гэта нямно-гія хвілі асабістага жыцця, пра якія яна піша ў запісках.

Хвароба12 зрабіла не-магчымым для Серакоўскай да-лейшае падарожжа з мужам — вярнулася ў Вільню, а муж вы-ехаў у Алжыр.

На пачатку 1863 г. сужонцы пасяліліся ў Пецяр-бургу. Апалонія ўспамінала гэты побыт, як чаканне на вы-бух паўстання і выезд мужа, які ўжо раней згадзіўся ўзначаліць паўстанне на Літве. Па выкліку паўстанчых уладаў 6 ці 7 кра-савіка абое прыбылі ў Вільню. Тым самым капітан Серакоўскі перакрэсліў сваю пецярбург-скую кар’еру назаўсёды.

Праз тыдзень (15 красавіка 1863 г.) абое выехалі ў Коўню, адкуль Апалонія па-далася да сястры ў Кейданы, а Серакоўскі (пс. Даленга) — у ад-дзел. Удзел Серакоўскага ў паўстанні трываў не поўны ме-сяц. Кампанія, распачатая ар-ганізацыяй найбольшага паў-станчага згрупавання і першы-мі ваеннымі поспехамі, закон-чылася для параненага ў най-большай бітве ў паўстанні зня-воленнем (11 траўня) і выракам смерці.

Не гледзячы на заха-ды сям’і і ўмяшанне дыплама-таў, не ўдалося Серакоўскага ані ўратаваць ад смерці, ані хоць бы адцягнуць выкананне выраку, для чаго фармальнай падставай магла быць цяжар-насць жонкі. Серакоўская ста-ралася ў высокага саноўніка Дзмітрыя Мілюціна пра дапа-могу ў атрыманні згоды, на спатканне з мужам. Вайсковы міністр напісаў да тагачаснага генерал-губернатара Назімава: “Прыкладаючы ліст пані Се-ракоўскай, маю гонар паведа-міць пану, што ад Вашага ра-шэння будзе залежыць допуск да спаткання з мужам, калі не прызнаеце гэтага за нема-жлівае, але заўсёды не іначай, як пры сведках”13.

Для Мураўёва, ад 14/26 траўня новага галоўнана-чальніка на Літве, смерць Се-ракоўскага была сродкам для застрашэння грамадства і па-казу волі да задушэння паў-стання любой цаной. Яшчэ і таму ён павёў справу да па маг-чымасці найхутчэйшага выка-нання выраку Серакоўска-му14.

У паўстанні бралі ўдзел усе Далеўскія. Франці-шак належаў да кіраўніцтва лагера белых, Цітус і Канстан-цін аказаліся на баку чырво-ных. Канстанцін змагаўся ў аддзеле. Сястра Юлія з мужам Міхалам Беркманам дзейнічалі На Ковеншчыне, а Ксавера была сакратаркай Францішка ў літоўскім паўстанчым урадзе. Аўтарка запісак у сваю чаргу піша пра сваю ролю як ку-р’еркі.

Усе чальцы сям’і па-неслі кару. Цітус быў расстра-ляны на пачатку 1864 г.15, Францішка, сапраўднай ролі якога ў паўстанні расейцы не ведалі, зноў прыгаварылі да ка-таргі, Апалонію вывезлі. Былі высланы і ўжо ніколі не атры-малі права на вяртанне ў радзі-мы край: Юлія і Міхал Берк-маны, Дамініка Далеўская з до-чкамі Зузаннай, Юзэфай і Кса-верыяй16. Толькі Канстанціну ўдалося ўцячы з Літвы, але за-гінуў у 1871 г., расстраляны ў Парыжы.

Пасля трох месяцаў хатняга арышту Мураўёў за-гадаў “неадкладна” вывезці Серакоўскую з Вільні, нягле-дзячы на цяжарнасць17. 29 верасня 1863 г. “Серакоўская Апалонія Далеўская, удава па Зыгмунце, за старанне аб му-жы перад царыцай (была) сасланая ў Наўгародскую гу-берню”18. Падобна, што жадан-нем Мураўёва было, каб асела ў мястэчку Кірылаў у ваколіцах Ноўгарада, дзе панавалі вельмі дрэнныя кліматычныя ўмовы. “Моцна хворую, амаль безда-паможную” вывезлі з Вільні чыгункай 24 верасня 1863 г. у таварыстве жандарма і акушэ-ркі Юзэфы Барычэўскай. На-ступнага дня была ў Пскове. Паводле Дыбоўскага тамтэй-шы губернатар атрымаў распа-раджэнне, каб яе затрымаць у вязніцы да родаў, “пасля чаго дзіця, калі мужчынскага полу, будзе ў яе адабранае”, але дзякуючы дапамозе зычлівых расейцаў і падпісанню асвед-чання, што здаровая і просіць аб пераездзе ў Ноўгарад, у той самы дзень выехала19. Дзякую-чы захадам пецярбургскага ге-нерал-губернатара Аляксанд-ра Суворава, магла застацца ў Ноўгарадзе, куды прыбыла 26 верасня.

Серакоўская не апіса-ла свайго побыту ў высылцы. Трохі святла на першыя меся-цы яе жыцця пасля выезду з Вільні праліваюць лісты маці і сястры Зыгмунта Серакоўска-га да яго прыяцеля Браніслава Залескага21.

Серакоўскія прасілі ехаўшага ў Пецярбург праз Пскоў знаёмага ксендза, каб даведаўся, ці дзіця нарадзілася “калі дзіця ўжо нарадзілася і ўкінута ў дом падкідышаў, каб хто-небудзь узяў яго да сябе, каб трымаў яго там на печы, або зрабілі які-небудзь знак, каб, барані Божа, не памыліц-ца, забіраючы потым; калі не нарадзілася да Пскова і павезлі хворую далей — каб даведацца, дзе ёсць. Калі ў Пецярбургу — звярнуцца да майго (Марыі) доктара, каб той прасіў Суво-рава аб дазволе бачыцца з ёй і ці не можна, каб нейкі час па-была ў Пецярбургу? Калі ўжо і адтуль яе павезлі далей — не-адкладна паведаміць Марыі (?) у Маскве — яны пэўна зробяць, што толькі змогуць”. У чар-говым лісце таксама цікавіліся асабліва лёсам дзіцяці: “як Пан зробіць, каб тое дзіця не загі-нула; бо каб яна (Апалонія) памерла і злучылася з Зыгмун-там, была б напэўна больш шчаслівая, чым жывучы без яго на свеце, але каб хоць дзіця вырваць — уратаваць і нам аддаць! Была б гэта ўся наша пацеха на свеце і такая вялікая памяць для ўсіх, хто Зыгмун-та любіў”22

У канцы лістапада 1863 г. атрымалі канкрэтную інфармацыю ад пецярбург-скага лекара Марыі Серакоў-скай. Фрагменты яго ліста Марыя цытавала Залескаму: “Дзякуючы Богу братовая маецца амаль добра — пасля адбылага жудаснага пада-рожжа — хваробу сваю пера-несла шчасліва, хоць з вялікімі цяжкасцямі, даў бог пані пля-менніцу, а любімай маме ўнуч-ку, жыве цяпер у Ноўгарадзе, ні ў чым не мае патрэбы, зрэш-ты калі будзе што патрэбна, сваякі гэта парадзяць — зды-мае жыллё, якое складаецца з чатырох пакояў досыць выга-дных, мае з горада чалавека — таксама і акушэрку, моцна ёй адданую — і ва ўсім дагледжа-на, калі я даведаўся, што жыве ў Ноўгарадзе, слабая паводле свайго фізіялагічнага стану, хочучы пераканацца, як ёсць у рэчаіснасці, а не могучы сам паехаць, прасіў, каб мяне замя-ніў Фердынанд, што ён па-братэрску (з гатоўнасцю) вы-канаў: нованароджаная  пры-йшла на свет ноччу (21 каст-рычніка/2 лістапада)23. Тама-шні акушэр вельмі прыстойны чалавек — ёсць дамашнім лека-рам у доме губернатара — абя-цаў сваю дапамогу ў любым выпадку, радзіць толькі, каб маці не карміла сама, зважа-ючы, што мае занадта вычар-паныя сілы, чаго аднак пад ніякім довадам дамагчыся не можа!”24

(Працяг у наст. нумары.)

 

 

* Успаміны Апалоніі з Далеўскіх Серакоўскай друкуюцца паводле кнігі “Apolonia z Dalewskich Sierakowska. Wspomnienia”, выдавецтва Neriton Гістарычнага інстытута Варшаўскага ўніверсітэта, 2010 г. у перакладзе Станіслава Судніка.

1 Малюнак Канстанціна Працлаўскага, выдадзены ў выглядзе паштоўкі ў серыі “Гераіні Польшчы” Салонам польскіх мастакоў у Кракаве ў 1902 г.; гл. іл.12.

2 Зыгмунт Серакоўскі, інфармуючы сваіх прыяцеляў пра прыезд, так рэкамендаваў жонку: “Прыбыў у Парыж з жонкай — з дому Далеўская з Вільні — сястра сібірчыкаў. Толькі 40 дзён, як пажаніліся”; Бібліятэка Ягелонская (далей БЯ), ркпс 921 1ІІІ, т. 17, ліст Зыгмунта Серакоўскага да Зофіі і Юзафа Багдана Залескіх з VIII або ІХ 1862, к. 147; ibidem, ркпс 6502IV, т. 42, ліст Якуба Гейштара да Юзафа Ігнацыя Крашэўскага ад 4.ХІ.1874, к. 386; Б. Дыбоўскі, Успаміны з паўвекавога мінулага, Львоў 1913, с. 49; Успаміны пра Далеўскіх, “Кур’ер Віленскі” 1929, нр 94: “вельмі патрыятычная сям’я і звыш усякіх слоў нешчаслівая”, “сям’я стократ заслужаная, пакутніцкая і шчыра ахвярная”.

3 Бібліятэка нацыянальная (далей БН), ркпс 10457, Уладзіслаў Загорскі, Дзённік з часоў еўрапейскай вайны 1914-1919, т. 2, к. 97.

4 Lietuvos Valstrybes Istorijos Archyvas — Літоўскі дзяржаўны гістарычны архіў (далей ЛДГА), збор 604, інв. 20, п. 95. Загорскі падае, як дату нараджэння 1845 год; ЛДГА. збор 1135, інв. 8, п. 38, к. 121. У сваю чаргу Бікуліч піша, што Апалонія мела 20 гадоў у 1861 г., таму нарадзілася ў 1841 г. В.Б. Бікуліч. Успаміны А. Серакоўскай (Далеўскай) і іншыя матэрыялы пра З. Серакоўскага ў ЦГГА Літоўскай ССР, у К столетию героической борьбы “за нашу и вашу свободу”. Сборник статей и материалов о восстании 1863 г. Москва, 1964, с. 76.

5 Урускі. Сям’я, гярбоўнік польскай шляхты. Варшава, 1906, т. 3, с. 57; А. Бранецкі. Гярбоўнік  польскі, т. 4, Варшава, 1901, с. 65-66. Дакументальна пацвердзілі шляхецтва і ў 1847 г. былі ўпісаны ў кнігі шляхты Віленскай губерні.

6 Станіслаў Ланец піша, не спасылаючыся аднак на крыніцы, што маёнтак Руднікі і фальварак Кункулка былі канфіскаваныя ў сям’і пасля студзеньскага паўстання і перайшлі ў дзяржаўны скарб. С. Ланец. Зыгмунт Серакоўскі (1826-1863). Ольштын. 1999, с. 93.

7 Найбольш падрабязна пра звяз гл. Д. Файнгаўз (Д. Файнгаўц). Канспірацыйны рух на Літве і Беларусі, 1846-1848. Варшава 1965.

8 Самую поўную на гэты час біяграфію гл. А. Смирнов, Сигизмунд Сераковский. Москва, 1959.

9 ЛДГА, збор. 604, інв. 20, п. 95, с. 322. нр 59. Дадзеныя з метрычных кніг, дзякуючы др. Чаславу Малеўскаму.

10 Пра шлюб у Кейданах гл.: Бібліятэка Чартарыйскіх (далей БЧ), ркпс 6938, ліст Юстыны Кярсноўскай з Залескіх да брата Браніслава ад 14.ІІІ.1862; Я. Станкевіч, Успаміны пра Зыгмунта Серакоўскага. галоўнакамандуючага студзеньскага паўстання на Літве і Жмудзі. вытрымкі з запісак Яна Станкевіча, Коўня, 1939.

11 Цыт. за В. Кошчыц, Зыгмунт Серакоўскі галоўнакамандуючы на Жмудзі ў 1863 г., Кракаў, 1906, с. 55-56.

12 Апалонія захварэла ўжо ў Нанцы, дзе лекар прапісаў ёй некалькі дзён ляжання ў ложку; БЯ, ркпс 921 1ІІІ, т. 17, к. 147, ліст Зыгмунта Серакоўскага да Зофіі і Юзафа Багдана Залескіх.

13 ЛДГА, збор 378, PS, 1863. п. 321. Ліст ад 8/20.V.1863.

14 За выкананне выраку праз павешанне, а не расстрэл адказвае Мураўёў. У той жа час няпраўда, як абманваліся ў ХІХ ст., што Мілюцін выпрасіў у цара  замену кару смерці на катаргу. Гл. напр. А. Іванскі, Запіскі 1856-1876, Варшава, 1968, с. 142.

15 “(…) нашага Цітуса расстралялі ў Вільні — вестка гэтая моцна мяне ўразіла, здаецца, што кола нашай сям’і выбрана на адны няшчасці”, — пісала маці Серакоўскага да Браніслава Залескага; БЧ, ркпс 6956/ІІІ, ліст ад 29.І.1864.

16 ЛДГА, кампл. 421, інв. 1, vol. 1792, к. 1 (Дело о высылке из г. Вильны дворянки Д. Далевской с дочерми девицами Зузанна, Юзэфа и Ксавера и вдовы А. Сераковской;20.ІХ.1863-5.ХІ.1864); ibidem, кампл. 419, інв. 1,vol. 183, к. 115, 116 (дат. вызначэння жандармаў у канвой Далеўскіх і Серакоўскіх на час падарожжа).

17 Праўдападобна была на сёмым месяцы цяжарнасці.

18 ЛДГА, кампл. 1248, інв. 1, vol. 622, к. 24 аб. (Жанчыны, замешаныя ў паўстанні 1863 г. на Літве).

19 Даты прыбыцця ў Пскоў і Ноўгарад на падставе інфар-мацыі пскоўскага губернатара, перасланай віленскаму цывіль-наму губернатару (ЛДГА, кампл. 378, PS? 1863, vol. 999, к. 52); Б. Дыбоўскі, воп. ціт., с. 50.

20 Я. Станевіч, воп. ціт., с. 44,46.

21 БЧ, ркпс 6956/ІІІ, лісты Фартунаты Серакоўскай да Браніслава Залескага, бпаг. Ад 5.ХІ.1863 г. дапытваліся Залескага, “ці няма вестак ад Аполькі”. Ведалі “пра ўсё вераломства з бра-товай”, чулі пра вывазку з Вільні і дарогу праз Пскоў.

22 Там жа, ліст ад 15.ХІ.1863.

23 Таму непраўдзівай ёсць інфармацыя Бікуліча, што дзіця нарадзілася ў Пскове 25 верасня. У крыніцах, на якія ён спасылаецца, гэтай інфармацыі няма. В.Б. Бікуліч, воп. ціт.

24 БЧ, ркпс 6956/ІІІ, ліст ад 28.ХІ.1863.

 

Да 100-годдзя БНР

Трошкі пра Кастуся Езавітава

Як вядома, Ян Пазь-няк — рэдактар газеты «Крыні-ца» і адзін з лідараў Хрыс-ціянскіх дэмакратаў Заходняй Беларусі ў 1930-я гг. жыў у Вільні па адрасе: вуліца Зава-льная, 1. У гэтым доме, прак-тычна знаходзіўся цэнтр Бела-рускай Хрысціянскай дэма-кратыі (перад гэтым такі цэнтр хадэкаў месціўся па вуліцы Людвісарскай, 9, дзе знахо-дзілася рэдакцыя «Крыніцы», друкарня і таксама жыў Па-зьняк).

У вялікай зале дома па вуліцы Завальнай, 1, каля сцен стаялі прыгожа зробленыя з дошак тапчаны. На іх падчас розных імпрэзаў, канцэртаў і сходаў сядзелі людзі, а веча-рам, прыходзілі бедныя бела-рускія студэнты, якія не мелі дзе жыць, даставалі з гэтых тапчаноў свае пасцелі, раскла-далі і там спалі.

Антон Шукелойць, які сам падчас сваяго студэнцва ў Вільні нейкі час жыў у Яна Па-зьняка, узгадваў, што: «Веча-рам заўсёды, пасля таго, як мы, студэнты, ужо вярнуліся ў гэтую залу, Ян Пазьняк за-канчваў працу ў рэдакцыйным сваім кабінеце, прыходзіў да нас і любіў расказваць цікавыя анекдоты пра палітычных дзеячаў». (Пазняк Зянон. Гу-таркі з Антонам Шукелойцем. Варшава, 2003. С. 20-21.).

Ян Пазьняк быў сяб-рам Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі і займаў кіруючае становішча ў гэтай партыі, таму ягоныя анекдоты тычыліся пе-раважна розных дзеячаў сацы-ялістычнага кірунку. Антон Шукелойць, успамінае адзін з такіх анекдотаў пра тое, як  «вы-датнага нашага дзеяча, ве-дамага Канстанціна Езаві-тава, за адну ноч сацыялісты-чны ўрад ў Менску паднёс з па-ручніка да палкоўніка».

Шукелойць успмінае: «Як ведама, Езавітаў прыняў актыўны ўдзел у стварэнні Рады БНР, быў заслужаным афіцэрам. Вельмі прыгожы ягоны нарыс ёсць, як ён выгнаў бальшавікоў з Менска ў 1918 годзе. Ну і паколькі такі вы-соказаслужаны чалавек, то вось гэты першы ўрад Бела-рускай Народнай Рэспублікі вырашыў яго падняць да гене-рала. Ноч цэлую сядзелі, згодна з вымогамі ваеннага Стату-ту, заўсёды падымалі яго на адзін чын вышэй, тады казалі тост і выпівалі. (Як ведама, сацыялісты, асабліва эсэры, любілі выпіць.) Так вялі яго па-ступова: штабс-капітан, ка-пітан, маёр, падпалкоўнік, па-лкоўнік. Ужо пачало світаць. Давялі яго да палкоўніка, выпі-лі. Гарэлкі болей не было — скон-чылася, і Езавітаў застаўся палкоўнікам. Генералам ужо яго не маглі менаваць: не хапі-ла гарэлкі. І сонца ўзышло, развіднела». (Гутаркі з Анто-нам Шукелойцем. С. 21.)

 

Прызнацца, я ў свой добра пасмяяўся з гэтага ане-кдота, і таму ён адклаўся ў па-мяці. І раптам, нават з нейкім здзіўленнем прачытаў у аўта-біяграфіі Езавітава, напісаннай у 1944 г. (таму Ян Пазьняк не мог карыстацца гэтым тэкстам як крыніцай для анекдота) на-ступныя радкі:

«21.02.1918 г. паста-новаю Народнага сакратары-яту Беларусі зацьверджана падвышэньне ў штабс-капі-таны, згодна прадстаўленьня ад 25.10.1917 г.

За выслугу чарговых чатырох месяцаў у абставінах бязупыннага змаганьня з ба-льшавікамі пастановаю На-роднага Сакратарыяту Бела-русі ад 21.02.1918 г. узьведзены ў чын капітана.

За падрыхтоўку арга-нізацыі беларускіх вайсковых фармаваньняў усіх франтоў і за кіраваньне Аддзелам Фар-маваньняў Беларускай Вай-сковай Цэнтральнай рады па-становай Народнага Сакра-тарыяту Беларусі ад 21.02.1918 г. узьведзены ў чын падпалкоўніка.

За арганізацыю захопу ўлады ў Менску і ўмелае кіра-ваньне беларускай  камэнда-турай  пастановай  Народна-га  Сакратарыяту Беларусі ад 21.02.1918 г. узьведзены ў чын палкоўніка». (Езавітаў Канстанцін. Кароткі жыцьцяпіс і праходжаньне службы // Бела-руская мэмуарыстыка на эмі-грацыі. Нью-Ёрк, 1999. С. 188.)

 

Такім чынам, з яго аўтабіяграфіі даведваемся, што чын палкоўніка Езавітаў атры-маў 21.02.18 г.

Гістарычны кантэкст лютага 1918 г. наступны: на-ступленне нямецкіх войск пача-лося 16 лютага 1918 г. што пры-мусіла бальшавікоў ў ноч на 19 лютага эвакуявацца з Менска ў Смаленск. Выканаўчы камі-тэт Рады Усебеларускага з’езда выйшаў з падполля, з турмы былі вызвалены дзеячы Цэнт-ральнай беларускай вайсковай рады (ЦБВР). Выканкам Рады Усебеларускага з’езда ў сваім загадзе № 1 ад 19 лютага абвя-сціў, што ён «узяў уладу ў свае рукі», а навядзенне парадку ў Менску, дзе пачала актыўна дзейнічаць Польская ваенная арганізацыя, усклаў на камен-данта горада, аднаго з кіраў-нікоў ЦБВР К. Езавітава. Таму лагічна, што каменданту Мен-ска мэтазгодна было даць чын палкоўніка і, дарэчы, чын ге-нерала Езавітаў яшчэ атрымае потым.

Цікава, што, Ян Пазь-няк быў абсалютна дакладны нават ў дэталях, апісваючы  падвышэнне Езавітава. Але ці ў той дзень (ці ноч 21.02.1918 г.) падчас «кар’ернага ўзлёту» паручніка Езавітава прысутні-чала гарэлка, мы ўжо ніколі не даведаемся.

21 лютага 1918 г. — ве-льмі важны дзень у гісторыі беларускага народа. Менавіта ў гэты дзень была прынята 1-я Устаўная грамата да народаў Беларусі, у якой адзначалася: «Радзімая старонка наша апынулася ў новым цяжкім становішчы… Мы стаім пе-рад тым, што край наш можа быць заняты нямецкімі вой-скамі. Вы павіннны ўзяць сваю долю ў свае ўласныя рукі». Пер-шая Устаўная грамата закліка-ла беларускі народ здзейсніць сваё права на «поўнае сама-вызначэнне». У гэтым даку-менце Выканкам абвясціў пра стварэнне 20 лютага ўрада (ча-совага выканаўчага органа на-роднай улады ў краі) — Народ-нага Cакратарыята Беларусі (старшыня Я. Варонка), які менавіта 21 лютага 1918 г. па-чаў выкананне сваіх абавязкаў. Дарэчы ва ўрадзе Варонкі па-саду ўпаўнаважанага па вай-сковых справах заняў К. Б. Езавітаў (Архівы БНР. Т. 1. Кн. 1. Вільня-Mенск-Нью-Ёрк-Прага, 1998. С. 46-48.).

 

Яшчэ, у «Кароткім жыцьцяпісе …» Езавітава, мяне зацікавілі наступныя радкі:

«Пераведзены на ста-новішча начальніка Плянтава-Шчучынскага павету 10.01. 1919 г.

Па даручэньню вайско-вых уладаў разам з двума вес-тавымі накіраваўся конна ў глыбокую вайсковую разьведку ў тыл бальшавіцкага фронту праз Васілішкі й Радунь пад Ліду 20.02.1919 г.

Прыбыў з разьведкі з ваеннымі весткамі 25.02.1919 г.

Загадам ураду БНР за разьведку й за дастаўленьне з маёнтку генэрала-ад-інфан-тэрыі Кандратовіча ягоных ордэнаў узнагароджаны бе-лым эмалева-залатым афіцэр-скім Крыжам Пагоні 4-ае ступені 1.03.1919 г.» (Кароткі жыцьцяпіс і праходжаньне слу-жбы. С. 189.)

«Архівы БНР» змяшча-юць «Загад на Плянты-Шчу-чынскім павеце камісара павета Кастуся Езавітава (Астрына, 06.02.1919 г.)» у якім ён паве-дамляе насельніцтва павета, што прыступае да спаўнення сваіх абавязкаў і пачынае фар-маванне беларускай міліцыі (Архівы БНР, I, 1. С. 359.). Нагадаю што, 10 студзеня 1919 г. бальшавікі занялі г. Ліду і выставілі заставы на гарадзен-скім і беластоцкім кірунку. Да-лей яны не пайшлі — у лютым чырвоным войскам было зага-дана ўмацавацца на рубяжы Араны — Ліда — Слонім — р. Шча-ра — канал Агінскага — Пінск — Сарны. Вясной 1919 г. палякі пачалі паспяховы наступ на ўсход.

Зразумела, чаму Езаві-таў прывёз генералу Кандра-товічу ягоныя ўзнагароды. У той час генерал за свае грошы збіраўся ў Парыж адстойваць беларускую дзяржаўнасць на Версальскай канферэнцыі. І ся-род іншых шматлікіх узнага-род (ён быў узнагароджаны практычна ўсімі вышэйшымі ордэнамі імперыі) меў і найвы-шэйшую ўзнагароду Францыі — Ордэн Ганаровага легіёна, што было вельмі істотна пры перамовах з французамі. Так-сама з радкоў Езавітава можна зрабіць выснову, што паміж Кандратовічам і Езавітавым ў 1919 г. захоўваліся добрыя дачыненні і гэта пасля адстаўкі генерала на пачатку 1918 г. з Беларускай Вайсковай Цэнт-ральнай Рады. Адстаўка  гэтая адбылася пры актыўным удзе-ле паручніка (Гл: Езавітаў К. Беларуская Вайсковая Цэнт-ральная Рада // Крывіч. 1924. №1(7).  С. 37-45.). Але, пасля адстаўкі прайшоў амаль што год. Кандратовіч і Езавітаў увесь гэты год актыўна займа-ліся беларускімі справамі, а год падчас рэвалюцыі можна раў-наваць да дзесяці звычайных.

Як аўтар кнігі пра гене-рала Кандратовіча, магу толькі паспачуваць самому сябе, што знайшоў гэтыя факты ўжо, калі кніга пра генерала была на-друкаваная.

Леанід Лаўрэш, пісьменнік.

 

 

 

Да, мы Юр’е сустракаем!

Да, мы Бога звелічаем!

 

У аграгарадку Беліца адбыўся прыгожы абрад Юр’е

У аграгарадку Беліца Лідскага раёна 5 траўня адбыўся абрад Юр’е — «Юр’еў карагод». Згодна з павер’ем, Святы Юрай адмыкае зямлю, выпускае расу і распа-чынае рост усякай рас-ліннасці, тым самым за-бяспечвае багаты ўра-джай на ўвесь год. Вось і жыхары вёскі, а таксама работнікі філіяла «Белі-цкі Дом культуры» ДУ «Лідскі раённы цэнтр ку-льтуры і народнай тво-рчасці» сабраліся, каб па-ўдзельнічаць у гэтым  на-родным свяце. Прыгожы абрад з’яўляецца трады-цыйным для аграгарадка Беліца і збірае заўсёды шмат гледачоў, сярод якіх шмат людзей сталага ўзросту. У гэтым годзе фальклорнае свята пры-меркавана да Года малой радзімы.

Спяваючы юр’еў-скія песні, і ўслаўляючы Бога са словамі:

«Зарадзі, Божа, скацінку,

зарадзі, Божа, ніўку,

ячмень і пшаніцу,

і ўсяку пашніцу,»  —

удзельнікі абраду прайшлі праз увесь аграгарадок да крыжа, дзе развеслі вянкі з бяро-зы. Пасля пайшлі ў луг, ладзілі гулянне, вадзілі карагоды і спявалі песні. У гэтым годзе цікавым момантам абраду стала ўшанаванне пастухоў. Удзельнікі абраду адорвалі іх салам, маслам, малаком і яйкамі.

Усім гуртам, калі варочваліся з лугу ў вёску, зайшлі да дому маладзіцы, якая паміж Юр’ямі выйшла замуж, і заспявалі песню:

Маладая, малодачка,

Выйдзі, выйдзі, выйдзі на вулачку,

Вынясь, вынясь, вынясь падарачак,

Падарачак, падарачак, паясочак,

Копу яек, копу яек на паўмісы,

Каўбасою, каўбасою абкружыці

Белым сырам, белым сырам залажыці.

 

Маладзіца вынесла пачастунак і кінула паясок, які лічыцца абярэгам ад усіх урокаў. Яго разрэзалі на маленькія часткі і раздалі ўсім удзельнікам абраду, каб збярог ад усяго нядоб-рага і нячыстага. Затым вярнуліся да месца, дзе распачыналі свята, і частаваліся падарункамі ад маладзіцы.

Вось так цікава і па-вясноваму ў агра-гарадку Беліца ладзіцца Юр’е.

Вольга Троцкая

вядучы метадыст ДУ «Лідскі раённы

цэнтр культуры і народнай творчасці» .

 

Віктар Дземеш

Фрагменты з цыклу «Паазерскія згадкі»

Радавод — з вёскі Дзе-мяшы, што пад Літвой. Эка-наміст, журналіст. Працаваў старшым эканамістам па працы і зарплаце, выконва-ючым абавязкі галоўнага эка-наміста, вядучым эканамі-стам на заводах Меншчыны. Знаходзіўся на адказных па-садах у СМІ. Друкаваўся ў раённых, абласных і рэспублі-канскіх газетах, часопісах Саюза пісьменнікаў Беларусі. Першыя творы заўважылі і ўхвалілі Вольга Іпатава і Ула-дзімір Някляеў, якія паспрыялі таму, каб яны ўбачылі свет у «Чырвонай змене» і «Знамени юности». Зараз заняты на ўласнай гаспадарцы, у вольны час малюе, займаецца пры-кладнымі відамі спорту.

 

Пры Герастраце

 

На возеры Чорным

І хвалі, як дзёгаць,

Але рыбакі

Тут сядзяць, ля вады.

Апусціш руку —

І не ўбачыш пазногаць. —

Жахліва — як быццам

Пяць хвіль да бяды.

Сямейныя пары купаюцца,

Толькі

Улезлі і вылезлі —

І ўгрунь дамоў!

Абапал дамы —

Як на скуры той болькі,

Адзіным паверхам —

Да плошчы самой.

Не злосныя хвалі,

Не дзікі ў іх нораў,

А неяк няўтульна

На сэрцы, душы.

І — чорны прасцяг…

Светлай ноччу да зораў;

Ідзі па ім лёгка

І больш не грашы.

Ідзі, не стаміся,

Ў жыцці ўгаманіся,

Спакойным зрабіся,

Вяртайся назад.

Стань мудрым і Богу

Няўзнак памаліся,

З пакутай змірыся,

Жытлу пакланіся,

І спаць адпраўляйся

Ў шалашык, у сад…

Тут многа не зловіш,

А час свой патраціш.

На возеры гэтым

Не любяць бываць.

На возеры Чорным —

Як пры Герастраце —

Падпальваць дум храмы,

Свой дух лупцаваць!

12.07. 2015 г.

 

Шляхам згадкі

 

На плошчы Камсамольскай —

«Купалінкі» муры.

Тут вее воляй польскай

Знадворку і знутры.

Прадуктамі застаўлен

Паліцаў рад густы.

Купіць, што зацікаўлен —

Не выйдзеш ты пусты.

Не магазін — а каста! —

Высокая ў ім паства.

Стаміўся, дык прысядзь.

Наведваюся часта

Сюды, каб нешта ўзяць.

І — грэшны — бачу строі,

Гляджу я на дзяўчат,

Зайздрошчу ім парою,

Аж сам сабе не рад.

Тут пекныя паненкі

Мільгаюць прад табой;

Вясёлыя сукенкі —

Расстанешся з журбой.

Не быць ёй анігадкі.

І выйдзеш ты адсюль —

Каб крочыць шляхам згадкі,

Каб — помніць

Пра красунь!

18.10. 2016 г.

 

ГІМН

 

На возеры Задзеўскім,

Насупраць сонца, дня,

На возеры гвардзейскім —

Адзін, без Касцяня.

Сягоння ён не прыйдзе,

І заўтра, кагадзе:

Касцень даўно ўжо ў крыўдзе,

Шмат год у злой бядзе.

І ліпень не наскочыць,

Трубач не падбяжыць.

А мне — і ўдзень, і ўночы —

За іх патрэбна жыць.

Сябры мае, паэты,

Без вас мне цяжка тут:

Інтрыгі і наветы —

Асновы ўсіх пакут.

Так сэрца б’ецца ў грудзі,

Трапеча, што вось-вось,

Здаецца, лопне, людзі, —

І выйдзе з яго злосць!..

Ды ведаю,

Ды знаю:

Ўсё пройдзе, нібы дым,

І сцежачка скразная

Пацягне к маладым,

Якія зараджаюць,

Якія рух даюць,

Якія — нараджаюць,

І гімн аб тым

Пяюць!

25.05.2014 г.

 

Я падару

 

У Азярках,

Каля возера ценькага,

Есці чарніцы

Люблю, як любіў,

Радасць кароткая,

Шчасце маленькае,

Ды і навошта

Пакутваць

З сявенькаю,

Калі ў казку лясную

Ступіў.

Век, о куды

Свае горычы гоніш ты?

Імі

Разбэрсанасць душ не кранай.

… ягад пажву,

Паныраю

І — сонечны —

Сяду на ровар —

На мерсе не зловіш мяне —

Толькі ўсмешку маю

Ўспамінай.

Пругка нясецца пад колы

І плюшчыцца

Горды асфальт,

Што ад промняў гарыць.

Я падару табе раптам

Калючага

З лесу густога, але

Не дрымучага,

Вожыка смелага

І неўміручага —

Кузем завецца ён —

Кузю рашучага!..

Што табе, пані,

Яшчэ падарыць?

15.06.2017 г.

 

Боская іскра

 

Не знойдзеш тут

Задрыпы — пунькі,

Тут новы гарт,

Тут — лёсаў старт! —

«Сталіца Беларусі» —

Юнькі,

Як мне сябры казалі

Ў жарт.

А, можа, й праўда.

Так гавораць.

Так разумеюць

Людцы ўсе:

Калі няма

Крутога гора,

Калі жытоў наўкола —

Мора,

Забудзь аб чорнай паласе.

На працу раніцай

Збірайся

На хлеба — малака —

Завод ,

Ці ў КБА,

Душой не майся,

І языком сваім

Не лайся,

І там уволю

Пастарайся,

Каб жыць

Без страху, без самот.

Два кіламетры

Ад заставаў.

Амаль што горад.

Нават лепш.

Тут можна агарод

Паставіць

З капустай, з бульбаю

На славу,

Не ў мары —

На сапраўднай яве,

Затым аб тым

Зварганіць верш.

Дзябёлы, ладны,

Хоць калгасны,

Аднавяскоўцам

Дагадзіць,

Каб зразумела стала,

Ясна,

Што іскра Боская

Не згасла,

Што ты не змогся

Рэй вадзіць!..

19.08.2014 г.

 

 

 

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *