НАША СЛОВА № 21 (1380), 23 траўня 2018 г.

Панядзелак, Травень 28, 2018 0

Ноч музеяў у Паўночных Афінах

Па ўсёй краіне 19 траўня прайшлі акцыі Міжнароднай ночы музеяў.

«Ноч музеяў»прайшла і ў Залессі на Смаргоншчыне. Упершы-ню музей-сядзіба М.К. Агінскага са-брала сваіх сяброў менавіта ўначы: праграма доўжылася да 3 гадзін ра-ніцы, а распачалося мерапрыемства на адноўленых мастах ля возера. Ад-ной з цікавостак «Ночы музеяў» стала прэзентацыя выставачнага праекта Пятра Карвэцкага «Гісторыя роду Агінскіх у дакументах», падчас якой былі прадстаўлены копіі дакументаў з асабістай калекцыі аматара гісторыі, падарожніка і краязнаўцы.

Спадар Карвэцкі жыве ў По-льшчы, ля Варшавы, але ўжо больш за 10 год цікавіцца Беларуссю, гісто-рыяй свайго роду і гісторыяй Смар-гоншчыны.

— Увесь мой род па лініі бацькі паходзіць з Беларусі, з вёскі Асіпаны (былы Ашмянскі павет) на Смаргон-шчыне. Пасля Другой сусветнай вай-ны, у 1945 годзе, бацька пераехаў у Польшчу. Гэта былі няпростыя, цяж-кія часы… Пра многія рэчы не пры-нята было гаварыць. І ў мяне не было часу, каб распытаць бацьку пра гісто-рыю сям’і: яго не стала, калі мне было толькі 6 год… Прайшло шмат год, я сам прыехаў у Асіпаны — знайшоў родных, убачыў магілы продкаў, мне гэтага было мала… Пачаў шукаць зве-сткі ў архівах (Менск, Гародня, Ві-льня, Пскоў, Санкт-Пецярбург), каб ведаць гісторыю свайго роду ды пе-радаць яе сваім — ужо дарослым — дзецям. Пачаў цікавіцца нашымі каранямі — пачаў цікавіцца гісторыяй Смаргоншчыны і ўвогуле беларускай зямлі — тых мясцінаў, дзе 400 год жылі мае продкі. Так нарадзілася маё за-хапленне калекцыянаваннем і края-знаўствам. Гісторыя — маё жыццё ця-пер!

Крыху пазней Пётр Карвэцкі зацікавіўся і гісторыяй роду князёў Агінскіх.

— Агінскі — знакавая асоба для гэтай зямлі, ёсць версія, што менавіта ён аўтар польскага гімна «Мазурка Дамброўскага» — я не мог ёй не заха-піцца. Пачаў набываць дакументы, звязаныя з Міхалам Клеафасам і  ро-дам Агінскіх, калекцыянаваць іх. Залессе, Смаргоншчына — месца сім-валічнае. Я гляджу на гэтую зямлю і адчуваю гісторыю Рэчы Паспалітай, Вялікага Княства Літоўскага…  Яшчэ адно маё захапленне — падарожжы. Аднойчы ў гарах Албаніі мы з жонкай прыпыніліся ля старога касцёла, рыхтавалі ежу і слухалі музыку Агінскага. Побач сталі галандцы, і мы з імі цудоўна паразмаўлялі. Дарога заўжды дорыць сустрэчы з цікавымі людзьмі.

«Ноч музеяў» у Залессі была дапоўнена музычным салонам у летняй аранжарэі маёнтка і майстар-класам па танцах 19 ст., які з унутра-нага дворыка быў перанесены ў сцены палаца: пахаладанне скарэктавала пла-ны музейшчыкаў.

 Дар’я Ліс

для Беларускага радыё Рацыя, Смаргонскі раён.

Фота аўтара.

Уладзіміру Карызну – 80

Уладзімір Іванавіч КАРЫЗ-НА (25 траўня 1938, в. Закружка, Менскі раён) — беларускі паэт, пера-кладчык.

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння філалагічнага факу-льтэта Беларускага дзяржаўнага ўні-версітэта (1961) працаваў выкладчы-кам беларускай і рускай мовы і літа-ратуры ў Опсаўскай сярэдняй школе на Браслаўшчыне (1961-1967), у гэты час узначальваў літаратурнае аб’яд-нанне пры раённай газеце «Браслаў-ская звязда». Пазней рэдактар, старшы рэдактар, загадчык аддзела беларус-кай музыкі Рэспубліканскага радыё (1967-1980), рэдактар аддзела навукі і мастацтва часопіса «Полымя» (1980-1981), старшы рэдактар, загадчык рэдакцыі літаратуры для дашколь-нікаў выдавецтва «Юнацтва» (1981-2001), намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Крыніца» (2002).

 

Першы верш надрукаваў у 1956 г. (газета «Чырвоная змена»). Аўтар зборнікаў паэзіі «Край мой сінявокі» (1963), «Жураўліны досві-так» (1969), «Святло ліўня» (вершы і паэма, 1972), «Цеплыня» (паэма, вершы, песні, 1977), «Цішыня бараз-ны» (вершы і паэма, 1981), «Шумяць вербы» (вершы, песні, 1982), «Музы-ка ў свеце» (1985), «Расколіна на Звоне Свабоды» (1986), «Душы разгуканай мелодыя» (вершы, паэмы, песні, 1988), «Хвіліна святла» (Выбранае, 2003), «Доля Русь наша Белая» (вы-бранае ў серыі «Беларускае паэзія ХХІ стагоддзя», 2007).

Аўтар кніжак вершаў для дзяцей «На сяле ў бабулі» (1975), «Кыонг і яго сябры» (1982), «Малю-юць дзеці» (з А. Вольскім, 1984), «Зямля — два паўшар’і» (1988), «Мір і сонейка для ўсіх» (1990).

Больш за двухсот вершаў па-кладзена на музыку лепшымі бела-рускімі кампазітарамі. З Карызнам супрацоўнічалі Юрый Семяняка, Яў-ген Глебаў, Дзмітрый Смольскі, Ігар Лучанок, Эдуард Ханок, Леанід За-хлеўны, Уладзімір Карызна-малодшы. Выдадзены зборнікі песень «Клуб-ныя вечары» (1979), «Люблю цябе, Белая Русь» (1984), «Салавей спявае» (1990).

Пераклаў зборнік вершаў А. Матуціса «Мамін пірог» (1986), шмат-лікія вершы дзіцячых пісьменнікаў для серыі «Бібліятэка дзіцячай літа-ратуры народаў СССР».

Аўтар слоў да гімна Беларусі.

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (1996).

Узнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны (2002).

Лаўрэат літаратурнай прэміі «Залаты купідон» (2007).

Вікіпедыя.

 

Дыктоўка па беларускай мове

ад “Лідскага піва”

2 чэрвеня ў Менску ў Нацыянальнай бібліятэцы ў другі раз пройдзе «Агульная дыктоўка». Праверыць сваю пісьменнасць і напісаць дыктоўку па беларускай мове змо-гуць усе ахвочыя. Ідэйным арганізатарам мерапрыемства зноў выступіла ААТ «Лідскае піва».

— «Лідскае піва» працягвае падтрымліваць развіццё беларускай мовы. З дапамогай гэтага адукацыйнага праек-та, які сабраў у мінулым годзе больш за 170 чалавек, у тым ліку з рэгіёнаў, мы імкнемся натхняць людзей пашы-раць ужыванне беларускай мовы, бачыць яе прыгажосць і натхняцца ёю. У гэтым годзе «Агульная дыктоўка» набы-вае статус нацыянальнай. Для ўсіх, хто захоча праверыць свае веды па беларускай мове, акрамя інтэрнет-трансля-цыі будзе арганізавана трансляцыя на Першым канале Нацыянальнага радыё, — сказала менеджар па карпара-тыўных камунікацыях ААТ «Лiдскае пiва» Наталля Яфі-мкіна.

Што трэба для ўдзелу?

  1. Зарэгістравацца на сайце lidskae.by.
  2. Прыйсці не пазней за 11.30 у Нацыянальную бібліятэку Беларусі (уваход з боку рэстарана «Явар» (ра-ней — «Мегаполіс»), 2-гі паверх), пр-т Незалежнасці, 116.
  3. Альбо падключыцца да Першага канала Нацы-янальнага радыё або інтэрнэт-трансляцыі дома.

Дыктоўка пачнецца ў 12.20 і працягнецца да 13:20. Тэкст абраны адмыслова да 400-годдзя першага беларус-кага буквара. Чытаць яго будзе Руся — cпявачка, акторка беларускага дубляжу, «голас беларускай чыгункі», трэ-нерка па пастаноўцы голасу.

Пасля дыктоўкі ўдзельнікаў чакае спецыяльная зона, дзе можна будзе пагуляць у беларускія настольныя гульні і сфатаграфавацца.

Працы мінчан правераць прафесійныя філолагі. Вынікі стануць вядомыя на працягу 5-цi рабочых дзён. Усе ўдзельнікі атрымаюць па электроннай пошце свае вынікі, а таксама электронныя сертыфікаты аб удзеле ў дыктоўцы. Арыгінал тэксту будзе выкладзены на сайце.

Чакаем вас на «Агульнай дыктоўцы»!

2 чэрвеня 2018 года —

Нацыянальная бібліятэка Беларусі (уваход з боку рэстарана «Явар», 2-гі паверх), пр-т Незалежнасці, 116.

Праграма мерапрыемства:

11.30 — 12.00 — рэгістрацыя ўдзельнікаў;

12.00 — 12.20 — урачыстае адкрыццё;

12.20 — 13.20 — напісанне дыктоўкі.

 

Аб развіцці Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту

Старшыні грамадскага аб’яднання

Таварыства беларускай мовы

імя Францішка Скарыны»

Анісім А.М.

 

Аб развіцці Беларускага дзяржаўнага музея

народнай архітэктуры і побыту

 

Паважаная Алена Мікалаеўна!

У адпаведнасці з даручэннем Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 красавіка 2018 г. № 10/535-22 Міністэрствам культуры разгледжаны зварот грамадскага аб’яднання «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» аб развіцці Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту (далей — Музей). Па выніках разгляду звароту паведамляем наступнае.

Музей, які заснаваны ў 1976 г. у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў БССР ад 9 снежня 1976 г. № 347, захоўвае і дэманструе пад адкрытым небам у натуральным прыродным асяроддзі традыцыйныя помнікі беларускага драўлянага дойлідства і прадметы сялянскага побыту і промыслаў.

На тэрыторыю музея ў 80-я гады XX стагоддзя былі перавезены 28 помнікаў архітэктуры. Абмежаванасць фінансавання аб’екта ў 90-х гадах XX ст. не дазволіла цалкам адлюстраваць на мясцовасці шэсць этнаграфічных зон Беларусі і аднавіць усе помнікі архітэктуры (з 28 аб’ектаў 7 помнікаў з’яўляліся аб’ектамі незавершанай рэстаўрацыі). На сённяшні час у Музеі для экспанавання адчынены тры экспазіцыйныя сектары: «Цэнтральная Беларусь», «Падняпроўе» і «Паазер’е».

У перыяд да 2014 г. рэстаўрацыйна-аднаўленчыя работы на помніках не праводзіліся, выконваліся толькі работы па бягучаму рамонту.

За перыяд работы Музея страчаны толькі адзін аб’ект. Помнік архітэктуры «Адрына з в. Левановічы Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці. Рэканструкцыя 1986 г.» у маі 2015 г. згарэў ад удару маланкі. У архіве музея захоўваецца праектная дакументацыя, на падставе якой помнік будзе адноўлены.

За перыяд 2014-2018 гг. рэстаўрацыйна-аднаўленчыя работы выкананы на трох гісторыка-культурных каштоўнасцях: каплічка з в. Каралеўцы Вілейскага раёна, царква з в. Барань Аршанскага раёна і ветраны млын з в. Зелянец Хоцімскага раёна.

У бягучым годзе праводзяцца работы па карэкціроўцы праектна — каштарыснай дакумен-тацыі на рэстаўрацыйна-аднаўленчыя работы на помніку архітэктуры «Хутар з в. Цімошкава Міёрскага раёна» (будаўнічыя работы запланаваны на 2019 г.), распрацоўцы праектнай дакументацыі па ўладкаванні сістэмы відэаназірання на экспазіцыйных сектарах і ў гаспадарчай зоне, работы па аднаўленні іканастаса XVIII ст. у помніку «Праабражэнская царква з в. Барань Аршанскага раёна».

Трэба адзначыць, што Горадабудаўнічым праектам арганізацыі і забудовы тэрыторыі Музея, які зацверджаны рашэннем Мінскага райвыканкама ад 12 студзеня 2015 г. № 115 «Об утверждении градостроительного проекта», прадугледжана развіццё шэрагу экспазіцыйных сектароў, у тым ліку сектараў «Заходняе Палессе», «Усходняе Палессе», «Панямонне». Дакумен-тальная база для стварэння дадзеных экспазіцыйных сектараў маецца ў Музеі ў выглядзе праектнай дакументацыі па шэрагу помнікаў, а таксама дакументальнага апісання амаль дзясятка вясковых сядзібаў з гэтых рэгіёнаў.

Улічваючы, што для ажыццяўлення гэтага праекта патрабуецца пэўны час і фінансавыя ўкладанні, завяршэнне работ па стварэнні пастаяннай экспазіцыі Музея да II Еўрапейскіх гульняў 2019 года не ўяўляецца магчымым.

Згодна з даручэннем Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, канцэпцыя развіцця Музея, якая зараз распрацоўваецца, будзе накіравана, у першую чаргу, на захаванне і папуля-рызацыю гісторыка-культурнай спадчыны і нацыянальных каштоўнасцей Беларусі, арыентавана на беларускага спажыўца, а таксама на актыўнае ўключэнне Музея ў турыстычны абарот.

Дадзены адказ можа быць абскарджаны ў парадку, вызначаным артыкулам 20 Закона Рэспублікі Беларусь «Об обращениях граждан и юридических лиц»

Намеснік Міністра                   А.А. Яцко.

 

«Беларускае пяціборства» — ужо

і ў Асіповіцкім раёне

Кожны год школьнікі нашай краіны, пачынаючы ўжо з 4-га класа, уключаюцца ў алімпіядныя спаброніцтвы па тых прадметах вучэбнага пла-на, у якіх яны дасягнулі най-лепшых вынікаў. Усё гэта доб-ра. Але ж… У жыцці кожнаму з нас патрэбны шырокі спектр ведаў у розных галінах. А спа-борніцтвы, якія выяўлялі б веды вучняў па многіх прад-метах адначасова, пакуль што не праводзяцца. І таму Магі-лёўскае абласное таварыства беларускай мовы шмат год та-му вырашыла падчас абласных алімпіяд школьнікаў, што пра-водзяцца ў студзені, арганіза-ваць спаборніцтва па пяці важ-нейшых прадметах школьнай праграмы. А менавіта: па ма-тэматыцы, беларускай мове і літаратуры, гісторыі Беларусі, прыродазнаўстве, куды ўклю-чаецца адзін з наступных прад-метаў: фізіка, хімія, біялогія, ге-аграфія. Ужо само па сабе такое спаборніцтва выклікае цікаў-насць у многіх вучняў. А тут яшчэ пяціборства называецца беларускім. А гэта азначае, што вучні павінны даваць адказы на заданні па-беларуску. І гэта таксама ацэньваецца баламі, што дадаюцца да атрыманых па іншых прадметах.

Магілёўскае абласное ТБМ пад кіраўніцтвам Міхася Булавацкага на базе МДУ пра-вяло ўжо сямнаццаць спаборні-цтваў, у якіх прымалі ўдзел і асіповіцкія вучні з гімназіі (Шухава Н., Аляксандраў І.), Дараганаўскай СШ (Гарох С., Сітнік К.) і займалі месцы ў першай дзясятцы. Сёлета, на-прыклад, Гарох С. заняў пры-завое ІІ месца.

На жаль, афіцыйныя органы адукацыі чамусьці не падхапілі цікавую ініцыятыву. Таму Асіповіцкая арганізацыя ГА ТБМ імя Ф. Скарыны вы-рашыла паспрабаваць правесці падобнае спаборніцтва ў адной са школ раёна. Выбар прыйшо-ўся на Дараганаўскую СШ, і мерапрыемства было праве-дзена ў рамках тыдня белару-скай мовы. Яно паказала даволі вялікую зацікаўленасць вуч-няў да гэтых спаборніцтваў, а таксама хібы ў іх ведах. Адна-часова з’явілася стымулятарам да здаровай канкурэнцыі, па-вышэння ўзроўню выкладання ўсіх дысцыплін школьнай пра-грамы. Пераможцы атрымалі ўзнагароды ад таварыства.

Ёсць спадзяванне, што гэтае  пяціборства прыжывец-ца ў дадзенай школе. І не толькі. Не бачу ніякіх перашкодаў, каб пераняць такі від інтэлектуаль-нага спаборніцтва ва ўсіх заці-каўленых калектывах школ ра-ёна і краіны.

С.Д. Бародзіч,

старшыня Асіповіцкай арганізацыі ГА ТБМ.

 

У Дзятлаве Аляксей Пяткевіч прэзентаваў кнігу аўтографаў

У Дзятлаўскай раённай бібліятэцы адбылася першая прэзентацыя новай кнігі пісь-менніка і прафесара з Гародні, старшыні Гарадзенскай гарад-ской арганізацыі ТБМ Аляксея Пяткевіча «Аўтографы — ра-зам». Кніга Аляксея Пяткевіча нядаўна пабачыла свет у гара-дзенскім выдавецтве «ЮрСа-Прынт». Кніга ўнікальная і з’яўляецца першым на Гара-дзеншчыне выданнем аўтогра-фаў, якія ў розны час на сваіх кнігах пакінулі літаратары, на-вукоўцы, літаратуразнаўцы і падаравалі Аляксею Пяткеві-чу. Усе кнігі з аўтографамі за-хоўваюцца ва ўласнай біблія-тэцы гарадзенскага літаратара і педагога. А гэта — кнігі з аўто-графамі Васіля Быкава, Петру-ся Броўкі, Алега Лойкі, Міко-лы Арочкі, Макара Паслядо-віча, Ніла Гілевіча, Кандарата Крапівы, Сяргея Грахоўскага, Івана Мележа, Вячаслава Ада-мчыка, Анатоля Сербантовіча і дзесяткі іншых вядомых лю-дзей Беларусі. Пра ўсё гэта рас-павёў Аляксей Пяткевіч і па-дараваў сваю кнігу Дзят-лаўскай бібліятэцы. Ён таксама паведаміў, што прэзентацыя кнігі «Аўтографы — разам» у бліжэйшы час будзе наладжана ў Гародні.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Дзятлава. Фота аўтара.

 

Павел Сцяцко

Прозвішчы Беларусі 

Новая серыя. Частка 2

Ад аўтара. За час пуб-лікавання (з 09.08.2017 г. па 11.04.2018 г.) антрапаніміч-ных нарысаў «Прозвішчы Бе-ларусі: Новая серыя» з’явілася дадатковая частка даследа-вання. Яна падаецца як працяг (Частка II). Часам трапля-юцца тут і новыя інтэрпрэ-тацыі разгледжаных онімаў.

 

  1. Абламейка (Ся-ргей) — вытвор з фармантам —ейка ад антрапоніма Аблам/ Аблом і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Аблам-ейка, Аблом-ейка — Абламейка. ФП: аблам (‘футра, шкурка з вор-сам’ (Нас.), ‘месца, дзе што-не-будзь абламалася’) — Аблам, Аблом (мянушка, потым про-звішча) — Абламейка.
  2. Агуновіч (Эду-ард) — вытвор з акцэнтаваным суфіксам бацькаймення -овіч ад антрапоніма Агун і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Агун-овіч. ФП: агун (рэг. ад польск. ogon, які мае некалькі значэнняў: ‘хвост’, ‘чарга (яе хвост)’, ‘галава’ (разм.) (адзінка злічэння жывёлы), (тэатр.) ‘вы-хадная роля’ (эпізадычная)) — Агун (мянушка, потым про-звішча) — Агуновіч.
  3. Аксёнчык (Ні на) — вытвор з суфіксам -чык ад антрапоніма Аксён і зна-чэннем ‘нашчадак (дачка) на-званай асобы': Аксён-чык. ФП: Аўксенцій (імя <грэч. ‘павяліч-вацца, узрастаць’) — Аксён (на-родны варыянт, зафіксавны ў 1647 г.) — Аксён (празванне, по-тым прозвішча) — Аксёнчык.
  4. Аксючыц (Галі-на) — другасная форма, перша-сная Аксютич — вытвор з суфі-ксам -ич ад антрапоніма Ак-сюта і значэннем ‘нашчадак (дачка) названай асобы': Ак-сют-ич — Аксюціч — Аксючыц (перастаноўка гукаў ц-ч). ФП: Ксенія (імя <грэч. xenia ‘гас-ціннасць’ або ‘іншаземка’) — Аксана (укр. разм. ад Ксенія) — Аксюта (памянш.-ласк. суф. —юта) — Аксючыч — Аксючыц (вынік дысіміляцыі: чч > чц).
  5. Амялішка (Мі-хаіл, Міхась) ад імя Емельян (лац. ‘рымскае радавое імя’, ‘удзельнік спаборніцтва’) — Амеля (1539 г.) — Амеля (пра-званне) — Амелюшка (разм.) — Амялюшка — Амялішка (дысімі-ляцыя галосных). Або ад імя Амелія (<ст.-герм. ‘працаві-тасць’), яго народна-гутар-ковай формы з фармантам —ішка (ласк. ці зневаж. семан-тыка) Амел-ішка — Амялішка. Ці ад апелятыва амяла (‘шмат-гадовая вечназялёная расліна з белымі атрутнымі ягадамі, якая паразітуе на іншых дрэ-вах’) з фармантам -ішка і се-мантыкай непахвальнасці. ФП: амяла (расліна) — Амяла (мяну-шка) — Амяла (прозвішча) — Амялішка.
  6. Амяльчук (Ні-на) — вытвор з суфіксам -ук ад антрапоніма Амелька і значэн-нем ‘нашчадак (дачка) названай асобы': Амельч(к/ч)-укАмяль-чук. ФП: Амелія (імя <ст.-герм. amal ‘працавітасць’) — Амелька — Амяльчук.
  7. Анацка (Анд-рэй) — народная форма кананіч-нага імя Анань (<ст.-яўр. ‘Бог спрыяе’) набыла ролю прозві-шча.
  8. Анемпадыстаў (Міхаіл) — прыметнікавая фор-ма з прыналежным суфіксам —аў ад антрапоніма Анемпадыст і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Анемпадыст-аў. ФП: Анемпадыст (імя <грэч. anem-podistos ‘бесперашкодны, во-льны, свабодны’) — Анемпа-дыст (празванне, потым про-звішча) — Анемпадыстаў.
  9. Анікейчык (Анатоль) — вытвор з суфіксам -чык ад антрапоніма Анікей з семантыкай ‘нашчадак (дзіця) названай асобы': Анікей-чык. ФП: Анікей (імя <грэч. nikа ‘перамога’) — Анікей — Анікей-чык.
  10. Анісім (Алена) — імя Онасим (1528 г.) (грэч. Onаsimos ‘карысны’) у маў-ленчай форме Анісім (рус. Онасим, Анисим) набыло фун-кцыю прозвішча (праз ступень празвання).
  11. Анісовіч (На-дзея) — вытвор з суфіксам ба-цькаймення -овіч ад антрапо-німа Аніс і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Аніс-овіч. ФП: Аніс (імя <грэч. onіsis ‘ка-рысць’) або Анісім (<грэч. ‘ка-рысны’) — Аніс (прозвішча) — Анісовіч. Або ад апелятыва аніс ‘расліна сямейства парасонавых з насеннем, якое мае рэзкі са-ладкаваты пах'; ‘гатунак яблы-каў’.
  12. Анчук (Іван) — вытвор з суфіксам -ук ад антра-поніма Анка і семантыкай ‘на-шчадак названай асобы': Анк-чук — Анчук. ФП: Анна (імя <ст.-яўр. Hanna>hаn ‘грацыя, міла-віднасць’) — Анка (памянш.-ласк. варыянт, фармант -ка) — Анчук.
  13. Ардынская (Лю-дміла) — вытвор з фармантам —ская ад тапоніма Ардына і значэннем ‘народзінка, жыхар-ка названай мясцовасці, пасе-лішча': Ардынская. ФП: Арда (‘дзяржава-аб’яднанне качавых плямёнаў'; ‘племя качэўнікаў’, ‘войска качэўнікаў’ («Падруч-ны гістарычны слоўнік суб-стантыўнай лексікі, 2013″)) — Арда (мянушка, потым прозві-шча) — Ардына (‘уладанне Ар-ды’, суфікс -ына) — Ардынская. Ці форма з прэстыжным фар-мантам -ынск- ад прозвішча Орда: Орд-ынская — Ардын-ская. Або ад апелятыва-пры-метніка ардынская ‘якая мае дачыненне да арды’. Арда ад цюрк. ordu ‘палатка хана’. Фор-ма Орда для адмежавання ад апелятыва арда.
  14. Асмолаў (Міка-лай) — вытвор з прыналежным суфіксам —аў ад антрапоніма Асмол і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Асмол-аў. ФП: асмол (‘смалістая драўніна хвойных парод’) — Асмол (мяну-шка, потым прозвішча) — Ас-молаў.
  15. Асмолкавіч (Алег) — вытвор з суфіксам бацькаймення -авіч ад антра-поніма Асмолка і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Асмолк-авіч. ФП: асмолка (‘смалістая драўніна хвойных парод’) — Асмолка (мянушка, пазней прозвішча) — Асмол-кавіч.
  16. Асначоў (Вік-тар) — вытвор з прыналежным суфіксам -оў ад антрапоніма Аснач і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Аснач-оў. ФП: аснач (‘плытагон’) — Аснач (мя-нушка, пазней прозвішча) — Асначоў.
  17. Асташэня (Іван) — вытвор з фармантам -эня ад антрапоніма Астах і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Асташ(х/ш)-эня. ФП: Яўста-фій (імя <грэч. ‘устойлівы, ураўнаважаны, моцны, здаро-вы’) — Астап (народны вары-янт, 1681 г.) — Асташ (1528 г., празванне, потым прозвішча) — Асташэня.
  18. Атрашэнка (Ся-ргей) — вытвор з суфіксам -энка ад антрапоніма Атрох і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Атрох-енка — Атраш(х/ш)энка. ФП: Трафім (імя, <грэч. ‘выхаванец, гадаванец’) — Атрох (народны варыянт, празванне, потым прозвішча) — Атрашэнка.
  19. Аўсянікаў (Сяр-гей) — вытвор з прыналежным суфіксам -аў ад антрапоніма Аўсянік і семантыкай ‘нашчадак названай асобы': Аўсянік-аў. ФП: аўсянік (‘крылатае нася-комае, якое жыве ўсяго нека-лькі дзён; падзёнка’) — Аўсянік (мянушка, потым прозвішча) — Аўсянікаў.
  20. Ашмянцаў (Ся-ргей) — прыметнікавая форма з прыналежным суфіксам -аў ад антрапоніма Ашмянец і зна-чэннем ‘нашчадак названай асобы': Ашмянец-аў — Ашмян-цаў. ФП: Ашмяны (геаграфіч-ная назва) — ашмянец (‘жыхар з Ашмянаў’) — Ашмянец (пра-званне, потым прозвішча) — Аш-мянцаў.
  21. Багіно (Іосіф) — мажлівая другасная форма ад багіня (рэканструяваная ў фо-рму мужчынскага (агульнага) роду) ‘бажаство жаночага по-лу’, а таксама ‘пра жанчыну не-звычайнай прыгажосці і гра-цыі’. Або ад апелятыва багна і яго формы багніна (узмацн.) ‘топкае балота, дрыгва'; перан. ‘усё, што засмоктвае і цягне ча-лавека да адсталасці і коснасці’.
  22. Бажок (Ірына) — семантычны вытвор ад апеля-тыва бажок ‘статуэтка, якая ўвасабляе бажаство’ (ТСБЛМ-2016, с. 101).
  23. Байбак (Міка-лай) — семантычны вытвор ад апелятыва байбак ‘стэпавая жывёліна атрада грызуноў, якая восень і зіму праводзіць у спячцы’, а таксама (перан.) ‘пра непаваротлівага, гультая-ватага чалавек (разм.)’.
  24. Байдоўская (Ка-цярына) — вытвор з фармантам -оўская ад антрапоніма Байда і значэннем ‘нашчадак (дачка) названай асобы': Байд-оўская. ФП: байда (‘рыбацкая, крыху большая за човен, лодка’, а так-сама ‘брус, увагнаны ў грунт; паля’) — Байда (мянушка, потым прозвішча) — Байдоўская. Або ад тапоніма Байды (мн. ад про-звішча Байда) і значэннем ‘на-родзінка, жыхарка названай мясціны, паселішча': Байд-оўская.
  25. Баланда (Вік-тар) — семантычны вытвор ад апелятыва баланда (разм.) ‘по-сная рэдкая поліўка’.
  26. Банадысева (Ка-цярына) — форма прыметніка з прыналежным суфіксам -ева ад антрапоніма Банадысь і зна-чэннем ‘нашчадак (дачка) на-званай асобы': Банадысь-ева — Банадысева. ФП: Бенядзікт (імя <лац. benedictus ‘шчаслівы, які жадае дабра’) — Бенедикт (1528 г.) — Бенедыкт (1558) — Бенядысь (імя, празванне) — Банадысь (прозвішча) — Бана-дысева.
  27. Баранскі (Вяча-слаў) — адтапанімічны вытвор з фармантам -скі ад наймення паселішча Бараны з значэннем ‘нараджэнец, жыхар названай мясціны': Баран-скі. ФП: баран (‘жвачная жывёліна сямейства пустарогіх з густой воўнай і выгнутымі рагамі'; ‘самец авеч-кі'; перан. ‘Пра тупога, някем-лівага чалавека’ (лаянк.). А так-сама баран ‘двухручны гэблік для габлявання дошак’) — Баран (мянушка, потым прозвішча) — Бараны (паселішча з прозві-шчамі Баран) — Баранскі. Бы-туе і ў форме Бараноўскі (час-цей у шляхты).
  28. Барковіч (Аляк-сандр) — вытвор з акцэнтаваным суфіксам бацькаймення -овіч ад антрапоніма Борка і зна-чэннем ‘нашчадак названай асобы': Борк-овіч — Барковіч. ФП: Барыслаў (імя <слав. ‘змагацца за славу’) — Барыс (скароч. форма: Борыс, 1555 г.) — Бора, Борка (празванне, потым прозвішча) — Боркавіч — Барковіч.
  29. Буйла (Алесь) — семантычны вытвор ад апеля-тыва буйла (рус. ‘буйвал’, ‘лось’, ‘высокі здаровы чалавек’ (СРНГ, 3)).
  30. Буйло (Канстан-цыя) — семантычны вытвор ад апелятыва буйло ‘тое, што буяе, бушуе (вецер, завіруха)’. Або ад буйла (гл. вышэй).
  31. Бурда (Барыс) — семантычны вытвор ад апеля-тыва бурда ‘дрэнна прыгатава-нае, нясмачнае пітво або вадкая ежа’ (пагард.).
  32. Бушчык (Свят-лана) — вытвор з суфіксам -чык ад антрапоніма Буж і значэн-нем ‘нашчадак названай асобы': Буж-чык. ФП: буза (‘падонкі’, ‘від пітва на Каўказе і ў Крыме’, ‘адклады на дне вадаёму’, а так-сама (разм.) ‘скандал, шум’), бужа (<польск. burza ‘бура’, ‘навальніца’) — Буза ці Бужа (мянушка, потым прозвішча) — Бузчык — Бужчык — Бушчык; Бужа — Бужчык — Бушчык (асі-міляцыя зычных).
  33. Бысюк (Рыгор) — вытвор з суфіксам -юк ад ан-трапоніма Бысь і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Быс-юк. ФП: бысь (ад падзыў-нога для бычкоў «бысь-бысь» — быська ‘бычок’ (Нас.) — Бысь (мянушка, пазней прозвішча)) — Бысюк.
  34. Бяласін (Яўген) — вытвор з суфіксам -ін ад ант-рапоніма Бяласы і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Бялас-ін. ФП: бяласы (варыянт ад нарматыўнага бялесы / бялё-сы ‘белаваты, цьмяна-белы’) — Бяласы (мянушка, потым проз-вішча) — Бяласін.
  35. Важнік (Сяргей) — семантычны вытвор ад апе-лятыва важнік (падаецца «Вя-лікім слоўнікам беларускай мо-вы» Ф. Піскунова з тлумачэн-нем ‘вагаўшчык’) ‘той, хто зай-маецца ўзважваннем або нагля-дае за ўзважваннем’.
  36. Вайцюль (На-дзея) — народны варыянт (з фа-рмантам -юль, экспрэсіў) ад імя Войцех (слав. ‘уцеха, пацеха, воін, змагар’) набыў ролю про-звішча.
  37. Валасюк (Ля-вон) — вытвор з суфіксам -юк ад імя Валас (якое ад Валента (лац. valentis ‘здаровы, дужы’) набыў ролю прозвішча. Ад-сюль і суфіксавыя дэрываты Валашчук (<Валас-чук), Вала-сюк.
  38. Валочка (Ганна) — семантычны вытвор (з па-мянш. фармантам -ка) ад апе-лятыва валока (уст.) ‘былая ме-ра зямлі (каля 20 дзесяцін, пры-блізна 21 га)’.
  39. Валошка (Ніна) — семантычны вытвор ад апе-лятыва валошка, які мае роз-ныя значэнні: ‘травяністая рас-ліна васілёк'; ‘жыхарка Валахіі (гіст.)’ — ‘італьянка’ (Валахія — Італія).
  40. Валяваты (Анд-рэй) — другасная форма ад пер-шаснай Валляваты — семанты-чны вытвор з фармантам —ява-ты ад валлё (‘пашыраная ча-стка стрававода ў птушак, на-сякомых, малюскаў, дзе папя-рэдне перапрацоўваецца ежа’) ‘з вялікім валлём’. Форма Ва-ляваты для адмежавання ад апелятыва.
  41. Валявы (Юрый) — семантычны вытвор ад суб-стантываванага прыметніка валявы (суфіксавага дэрывата ад назоўніка воля (мае 8 значэн-няў) ‘здольны ажыццяўляць свае жаданні’ і інш.
  42. Валянін (Ігнат) — семантычны вытвор ад апе-лятыва валянін ‘вольны ад прыгону’ («Падручны гістары-чны слоўнік субстантыўнай лексікі», Мінск, 2013 (Скарот: ПГССЛ).
  43. Варатнік (Анд-рэй) — семантычны вытвор ад апелятыва воротник (гіст.) ‘ва-ратар’ (ПГССЛ) або ад ворот-ник (рус.) ‘каўнер’.
  44. Варонік (Свят-лана) — вытвор з суфіксам -ік ад антрапоніма Варона і зна-чэннем ‘нашчадак (дачка) на-званай асобы': Варон-ік. ФП: варона (‘птушка сямейства крумкачовых з чорна-шэрым або чорным апярэннем’) — Варона (мянушка, потым про-звішча) — Варонік. Параўн.: Данік, Лукашык.
  45. Варэйка (Алена) — семантычны вытвор ад апе-лятыва варэйка ‘гліняная пасу-дзіна, у якой вараць страву; гаршчок’.
  46. Ватыль (Віктар) — мажлівы варыянт імя Васіль (параўн. балгарскае Вато і дыялектнае (в. Грабава Зэльв. р-н) Ватыль (відазмен імя Васіль) (грэч. basileus ‘цар’) набыў ролю прозвішча (праз ступень празвання).
  47. Ваўковіч (Іван) — вытвор з акцэнтаваным су-фіксам бацькаймення -овіч ад антрапоніма Воўка і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Воўк-авіч — Ваўковіч. ФП: Ва-ладзімір і Уладзімір (<слав. «валодаць і мір») — Вова і Воўка (гутарк. форма) — Ваўковіч. Па-расейску часта пісалі Валкович і Волкович і звязвалі з словам волк ‘воўк’.
  48. Верамейчык (Уладзімір) — вытвор з суфік-сам -чык ад антрапоніма Вера-мей і значэннем ‘нашчадак на-званай асобы': Верамей-чык. ФП: Ерамей (імя <ст.-яўр. ‘быць высокім’) — Верамей (на-родная форма <Веремей 1582 г.) — Верамейчык.
  49. Вераніцын (Ка-нстанцін) — форма прыметніка з прыналежным суфіксам -ын ад антрапоніма Вераніка і зна-чэннем ‘нашчадак названай асобы': Веранік-ін — Вераніц(к/ц)ын. ФП: Вірынея (імя <лац. ‘маладая, свежая'; грэч. ‘якая прыносіць перамогу’) — Вера-нея, Вераніка (народныя вары-янты) — Вераніка (імя, потым прозвішча) — Вераніцын.
  50. Віславух (Фран-цішак) — семантычны вытвор ад апелятыва віславух ‘з абвіслымі вушамі’.
  51. Віцецкая (Сня-жана) — вытвор з фармантам —ская ад антрапоніма Віцец і значэннем шляхетнасці (прэс-тыжнасці). ФП: Віт (імя <лац. vita ‘жыццё’) — Віт (празванне, потым прозвішча) — Віцец (‘на-шчадак Віта‘, суфікс -ец) — Ві-цецская — Віцецкая.
  52. Волчык (Юрый) — вытвор з суфіксам -ык(-ік) ад антрапоніма Волк і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Волк-ік — Волч(к/ч)-ык. ФП: волк ((рус.) ‘воўк’) — Волк (мя-нушка, потым прозвішча) — Волчык.
  53. Воцінава (Люд-міла) — вытвор з фармантам -ава ад антрапоніма Воцін і значэннем ‘нашчадак (дачка) названай асобы': Воцін-ава. ФП: вацін (‘рэдкая трыкатаж-ная тканіна з густым начосам, якая падшываецца пад пад-кладку для ўзмацнення вопра-ткі’) — Вацін (мянушка, пазней прозвішча) — Воцінава (з галос-ным «о» для адмежавання ад апелятыва). Або ад слова вот (‘часціца, тое, што і вось‘ — ука-зальная ч. (ТСбМ, т.1, с. 507-508)). ФП: вот (‘часціца’) — Вот (мянушка чалавека, які ўжывае гэтае слова (замест часц. вось)) — Вот (прозвішча) — Вот-ин (‘які належыць Воту‘) — Воти-нова (рус.) — Воцінава.

(Працяг у наст. нумары.)

 

 

«Стаўлю задачу філасофскага асэнсавання беларускай культуры»

Вядомы культуролаг, кандыдат філала-гічных навук, прафесар Аляксей Уладзіміравіч Рагуля стаў адным з эпізадычных герояў апош-няй кнігі Васіля Якавенкі «Абярэг».

«Прафесар Аляксей Уладзіміравіч Рагу-ля неабыякавы да падзей на Радзіме і ў свеце, няўрымслівы, па-грамадзянску мужны, адкры-ты і шчыры. Дасціпны чалавек, тонка адчува-ючы як сам дух, так і красу народнай культуры ды мастацкай творчасці. Ён пісаў падручнікі і манаграфіі, у якіх прынцыпова адстойваў свае навуковае бачанне народных традыцый у эстэтыцы і літаратуры.  Гэта рэдкі, адметны і глыбокі душой вучоны, патрыёт і мысляр, годны сярод годных», — так ахарактарызаваў яго Васіль Якавенка.

Не аднойчы даводзілася слухаць наву-коўца і бліскучага прамоўцу на літаратурных вечарынах. І вось надарылася магчымасць па-слухаць яшчэ раз і даведацца пра яго жыццёвы і творчы лёс. Мы сустрэліся з Аляксеем Уладзі-міравічам ля бібліятэкі Нацыянальнай Акадэміі навук.

— Аляксей Уладзіміравіч, напэўна, у Ва-шай памяці застаўся яшчэ час вайны?

— Я нарадзіўся ў 1935 годзе ў вёсцы Сен-на Наваградскага раёна, паблізу ад Любчы. У мястэчку размаўлялі на жывой беларускай мове, гучала польская і ідыш. У час вайны я вучыўся ў беларускай пачатковай школе. У школьныя гады на мяне аказала ўплыў чытанка для дзяцей Леанілы Чарняўскай, жонкі Максіма Гарэцкага, выдадзеная ў Вільні. Яна патрапіла да мяне без пачатку і канца, я чытаў і перачытваў яе і выву-чыў усю хрэстаматыю на памяць. Запомніліся мне радкі Якуба Коласа: » Ліпы старыя жаласна глуха шумяць». Прыцягваў верш Максіма Баг-дановіча: » Ты стамілася, самлела…» , зачароў-вала яго музычная танальнасць.

У мястэчку пасля 1939 года засталася сям’я настаўнікаў, якія ведалі беларускую мову і культуру, і ўмелі заахвоціць дзяцей. У гады вайны небяспечна было мець беларускія пад-ручнікі, і наш настаўнік Баляслаў Іванавіч парэзаў кнігі на картачкі, якімі мы абменьваліся. Калі б немцы ведалі, яго маглі б растраляць. Дом асадніка Жураўля быў перавезены з-за Нёмана, у ім зрабілі пачатковую школу, і там мы вучыліся. Пасля сямігодкі больш зацікаўле-ныя хлопцы вучыліся ў Наваградскай гімназіі. Хлопцы, якія належалі да Саюза беларускай мо-ладзі ва ўмовах акупацыі настойліва развівалі і прапагандавалі беларускую мову. Пасля школы я цягам году быў загадчыкам хаты-чытальні. Сярод кніг трапляўся цікавы часопіс «Аганёк».

У 1952 годзе я паступіў на філалагічны факультэт БДУ і скончыў яго ў 1957 годзе. Пяць гадоў працаваў у Барысаўскім раёне, а ў цэлым у вясковых — Халхоліцкай, Зачысцкай — і ў гарадской школах я выкладаў 14 гадоў. Потым я працаваў у школе-інтэрнаце, і там былі цяжкія дзеці з няпоўных сямей. Працуючы, я рыхтаваў-ся да завочнай аспірантуры Менскага педагагіч-нага інстытута імя М. Горкага. Мая дысертацыя была на мяжы філасофіі і філалогіі: » Канцэпцыя асобы  ў  творчасці Кузьмы Чорнага». Дзям’ян Сяргеевіч Шыркоў стварыў школу сацыяльнай эстэтыкі ў пасляваенным літаратуразнаўстве. Яго аспірантамі былі: Алег Лойка, Сцяпан Лаў-шук, Серафім Андрыюк, Аляксей Пяткевіч. Гэты напрамак аказаўся найбольш перспектыў-ным у развіцці нашага літаратуразнаўства. Бліз-кімі з’яўляюцца традыцыі гістарычнай школы. У Шыркова пераважаў падыход да беларускай літаратуры як да самакаштоўнай з’явы.

— А як Вы перайшлі менавіта да вы-вучэння культуралогіі?

— Я заўсёды адчуваў патрэбу ў пашырэн-ні фону даследванняў у рэчышчы агульнай комплекснай сацыя-культурнай дынамікі. Мы бачым гістарычную карціну самаруху культур-ных сэнсаў. Гэты метад называецца генера-тыўнай семантыкай. Такі напрамак, на якім да-следуецца гістарычны працэс станаўлення і развіцця сэнсу. Нядаўна я здаў у выдавецтва першую кнігу з задуманай трылогіі. Яна на-зываецца «Этнічны семіёзіс і нацыянальная дактрына». Навуковыя ісціны, якія адкрываюц-ца ў пластыцы, выяўленчым мастацтве і мастац-кім слове, маюць вялікае значэнне для асэнса-вання чалавечага лёсу і чалавечага прызна-чэння.

— Вы чытаеце лекцыі студэнтам?

— Апошнія 12 гадоў я працаваў у Бела-рускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтва загадчыкам кафедры тэорыі і гісторыі культуры. Пры гэтай кафедры мы стварылі фа-культэт народнай культуры і там рыхтавалі спецыялістаў па сусветнай айчыннай культуры і фальклоры. У нас былі канцэптуальныя пра-грамы, мы актыўна супрацоўнічалі са Шлёнскім універсітэтам, дзе існуе інстытут навук пра ку-льтуру. Мы абменьваліся досведам, і калегі, якія да нас прыязджалі, былі здзіўленыя высокім узроўнем канцэптуалісцкага мыслення. Але нядаўна мы перажылі крыжовы паход на ку-льтуру…

Беларуская культура становіцца ў адзін шэраг з высокімі дасягненнямі самапазнання чалавецтва. Беларуская культурная думка заў-сёды валодала рэсурсамі, нягледзячы на тое, што фоны былі чужымі, (а  то і варожымі для Бела-русі), якіх больш цікавіў працэс этна-генацыду, чым развіццё. Тым не менш, беларуская культу-ра дала адказ на тыя выклікі, якія знаходзяцца ў індывідуалізме, ніцшэанстве, фрэйдызме. Перад намі стаіць задача больш дасканалай інтэрпрэ-тацыі культурнага працэсу ў цэлым, а разам з тым — падрыхтоўкі новых праграм па ўсіх галінах культуразнаўства. Рашаючае значэнне мае ду-хоўна-этнічная кансалідацыя ў працэсе жыц-цядзейнасці і будаўніцтва культуры.

— Вы надаеце шмат увагі народнай культуры, вывучэнню фальклору.

— Характэрнай асаблівасцю народнай культуры з’яўляецца адзінства ідэалаў эстэтыч-нага і этычнага, змест якіх адлюстроўваюць уні-версаліі народнай канцэпталогіі:  хараство  і  людскасць. У беларускай ментальнасці гэтыя рэчы непадзельныя. Беларускі ідэал вырастае з рэальнага быцця, нібы збажына на апрацаванай і засеянай раллі. Дом і ніва з’яўляюцца сталым топасам ў беларускім жывапісе. У плане аксія-лагічным дом быў і застаецца першаснай каш-тоўнасцю ў нацыянальнай культуры беларусаў.

— Вы спрычыніліся да выдання філа-софскай спадчыны Мікалая Крукоўскага.

— На мой погляд, галоўная пазнавальная мэта і прызначэнне чалавека на зямлі: спасціг-нуць дыялектыку. У вышэйшай ступені гэта зрабіў  беларускі філосаф Мікалай Крукоўскі. Важнай была арганізацыйная праца Васіля Якавенкі па выданні яго твораў. Я быў членам рэдакцыйнага савета і перакладаў на рускую мову чацвёрты том твораў мысляра, які ўключае працу «Бляск і трагедыя ідэала». Я таксама ўвесь час стаўлю перад сабой задачу філасофскага асэнсавання беларускай культуры. У нас па-вінна быць нацыянальная філасофія. Калі народ яе не стварае, то ўсе дасягненні ў культурнай дзейнасці абясцэньваюцца і не рэалізуюцца.

— У Вас трое сыноў, а якія яны маюць зацікаўленні?

— Старэйшы сын Юрка Рагуля — індыві-дуальны прадпрымальнік, займаецца керамікай, другі — мой цёзка Аляксей, таксама быў індыві-дуальным прадпрымальнікам, а трэці — Уладзі-мір — з’яўляецца пастырам евангельскай царквы ў Заводскім раёне Менска.

Гутарыла Эла Дзвінская,

фота аўтара.

 

Вясковы настаўнік перакладае падручнікі на беларускую мову і вучыць сваіх дзяцей гісторыі па тэкстах «Дзецюкоў»

Ёсць прыпавесць пра матыля. Нейкі злы чалавек за-ціснуў таго ў далонях і папрасіў мудраца адказаць, ці жывы ён. Калі той скажа, што жывы, ён зацісне кулак, калі скажа, што матылёк мёртвы — выпусціць яго. На што мудрэц адказаў: «Усё ў тваіх руках».

Так і ў жыцці настаў-ніка інфарматыкі і геаграфіі з маладзечанскай вёскі Турэц-Баяры Дзяніса Радвіловіча. Можна было б працаваць як усе, асабліва не замарочвацца наконт падручнікаў, беларус-кай мовы і пазашкольных за-данняў, але Дзяніс вырашыў для сябе па-іншаму: «Калі не я, то хто?»

Сам Дзяніс нарадзіў-ся ў вёсцы Каштаноўка, што на Валожыншчыне. А ў Турэц-Баяры прыехаў у 2004 годзе, у прымакі, як кажа сам Дзяніс.

Тут ажаніўся з настаў-ніцай пачатковых класаў На-талляй, тут нарадзіліся дзеці: Дарына і Антон.

Сёння Дзяніс, акрамя таго, што выкладае геаграфію, дапрызыўную падрыхтоўку і інфарматыку, з’яўляецца клас-ным кіраўніком сёмага класа, дзе вучацца 9 чалавек.

— Школа ў нас беларус-камоўная, а электронныя пад-ручнікі былі на рускай мове. Ці па геаграфіі: падручнік на беларускай мове, а працоўныя сшыткі на рускай. Даводзіцца перакладаць самому. А што рабіць? Хочацца, каб дзеці па-беларуску ведалі не толькі «дзякуй» і «добры дзень».

А не так даўно Дзяніс са сваімі вучнямі стварыў кар-ту мікратапонімаў ваколіц вёскі Турэц-Баяры, таксама разам з вучнем праехаў на ровары 40 кіламетраў па навакольных вёсках, каб стварыць веламар-шрут па мікратапонімах мясцін, якія сталі Дзянісу роднымі.

— Пачалося ўсё з наву-ковай працы, якую рабіла для вучнёўскай канферэнцыі наша настаўніца беларускай мовы і літаратуры. Яна стварыла ўнікальны слоўнік тапонімаў. Мне стала шкада, што ён так і застанецца ў выглядзе раздрукаваных на чорна-бе-лым прынтары старонак, якія пакладуць у школьны му-зей і больш іх ніхто не ўбачыць. Тады і прыйшла ідэя перанесці гэтыя тапонімы на карту.

Дапамагалі Дзянісу ў стварэнні карты мясцовыя жы-хары. Старажылы расказвалі і паказвалі месцы, дзе раней зна-ходзіўся панскі маёнтак, месца, дзе ў вайну ўпаў самалёт і раз-біліся дзве лётчыцы, расказвалі пра тое, з якіх часоў тут існу-юць Салдацкія могілкі, дзе ў часы Першай сусветнай узар-валі склад боепрыпасаў.

— Дапамагаў у ства-рэнні карты і мой цесць. Ната-шын бацька тут проста мяс-цовы-мясцовы. Яго бацька на-радзіўся ў былым панскім ма-ёнтку, што ля вёскі Грыцава. Дзявочае прозвішча Наташы — Дудко, а на карце ёсць два во-зеры: Вялікае Дудкава возера і Малое Дудкава возера, якія на-звалі ў гонар Наташынага дзеда.

На вялікі жаль, амаль да кожнага апісання гэтага маршруту можна дадаваць словы «на гэтым месцы калісьці было».

— Сапраўды, час мала чаго пашкадаваў, ды і людзі асабліва не намагаліся заха-ваць унікальную спадчыну. Тым больш каштоўнай робіцца гэтая карта. Бо хаця б такім чынам не згубяцца назвы гэ-тых па-сапраўднаму прыго-жых мясцін. Яны настолькі прыгожыя, што пан Свента-рэцкі, які любіў тут паляваць пры жыцці, загадаў пахаваць яго ў лесе. Расказваюць, калі пан памёр, на ўзлеску яшчэ тры дні стаяла яго труна.

Сям’я Радвіловічаў не-калькі гадоў таму перамагла ў раённым конкурсе «Сям’я го-да». Адзін з этапаў конкурсу патрабаваў прадставіць сваё радавое дрэва.

— Пачалі складаць. Да-лічыліся ў сваім радаводзе да шостага калена. Нашы дзеці, выходзіць, будуць ведаць род да сёмага калена. Хачу выхаваць дзяцей так, каб ведалі, дзе зна-ходзяцца магілы продкаў, каб шанавалі і не забываліся наве-дваць і самі, і разам са сваімі ўжо дзецьмі. А радня ў нас не-малая, адных толькі прамых сваякоў, — кажа Дзяніс, — 250 чалавек.

З прозвішчам у сям’і Радвіловічаў праз памылку нейкай далёкай «пашпарты-сткі» здарыўся казус.

— Спачатку ў продкаў было прозвішча Радзвіловіч. Мела балцкія карані, як і про-звішча Радзівіл, што значыць кемлівы. А потым з прозвішча маіх дзядоў знікла літара «з«, застаўся корань “радвіла”, што перакладаецца як “пад-кідыш”.

Дзяды Дзяніса з Іўя і з Валожыншчыны.

— Адтуль, відаць, і па-чалася мая беларускасць. Ве-льмі падабаліся словы, якія гаварыла бабуля: відэлец, ку-бак, ложак… Дома, часам, размаўляем і па-руску, хаця дзеці самі цягнуцца да мовы.

— Антон,- крычыць у другі пакой свайму 5-гадоваму сыну Дзяніс, — які твой любімы гурт?

— «Дзецюкі», — адказвае хлопчык.

— Неяк прыйшоў з сад-ка, расказвае мне, што хлоп-чык Елісей з іх групы пачаў рас-казваць нешта пра тое, што іх радзіма быццам Масква, што яны галоўныя. Пытаец-ца: «Тата, гэта так?». А я яму: «А ты слухаў, што пра гэта «Дзецюкі» спяваюць?» «Ааааа, ну зразумела, пытан-няў няма”.

Паездка на Дзень Волі для сям’і Радвіловіч стала са-праўдным сямейным святам.

— Нашы дзеці лёгкія на пад’ём. Калі Антону быў год з хвосцікам, — а нарадзіўся ён 2 лютага, як Кастусь Каліноў-скі, — паехалі на «Вольнае па-ветра». Тады не падумалі і на-мёт паставілі каля сцэны, а там дыскатэка ўсю ноч была. А Антон спаў хоць бы што.

Старэйшай дачцы Да-рыне на 10-годдзе бацькі пада-рылі білет на канцэрт гурту NAKA.

— Правільна выхоўва-еце дзяцей?

— А хто яго ведае? Вы-хоўваем па ўласных адчуваннях, каб раслі годнымі людзьмі. Ве-далі карані і шанавалі памяць продкаў.

Наталля Тур. nn.by.

Фота аўтаркі і з архіва героя.

 

 

У Гарошкаве, на радзіме Анатоля Сыса, прайшло свята паэзіі

Літаратурны фэст «Агмень» імя Анатоля Сыса ладзіўся 19 траўня ў садку пад грушамі каля роднай хаты па-эта ў вёсцы Гарошкаў Рэчыц-кага раёна. Сюды прыехалі пі-сьменьнікі, сваякі, грамадскія актывісты, журналісты з Бела-русі і Польшчы. Музычна лі-таратурнае свята аздобілі блюзмэн Юры Несцярэнка і бард Зміцер Цярэнццеў.

Гаворыць Барыс Пят-ровіч, старшыня Саюза бела-рускіх пісьменнікаў:

— Ад сёння змянілася назва нашага літаратурнага фэсту. Цяпер ён называецца «Агмень» — гэтак называўся першы зборнік вершаў Анато-ля Сыса. Чаму мы так зрабілі? Мы хацелі б, каб літаратурнае свята пашыралася, праводзіла-ся не толькі на падворку хаты, у якой жыў Анатоль, пісаў вер-шы. Хацелася б, каб свята стала літаратурным фэстам на ўсёй Гомельшчыне, каб як мага больш людзей далучалася да паэзіі выбітнага земляка. Мы хацелі б таксама, каб свята гэтае было і ў Гомельскім унівэрсі-тэце імя Францішка Скарыны, які скончыў Анатоль Сыс.

Я не бачу іншага месца і для ягонага літаратурнага му-зея, як тут, у яго дома, у Гаро-шкаве. Тым больш, што для будучай экспазіцыі шмат чаго сабралі сёстры паэта, Тамара і Валянціна — яго рукапісы, кар-ціны, яму прысвечаныя. Му-зей трэба будзе рабіць на гра-мадскіх пачатках, абапіраючыся на добрую волю мясцовых уладаў.

Віктар Ярац, паэт, вы-кладчык адзначыў:

— Сёння я ўпершыню тут, на гэтым падворку, на гэ-тай траве, дзе бегаў Анатоль басанож і ў ботах, якія ў нас тут называлі часцей «чобата-мі». Пазнаёміўся з сёстрамі, Та-марай і Валянцінай, братам Вік-тарам. Паглядзеў хату, сцены, у якіх Анатоль жыў, дыхаў, спаў, дняваў, начаваў. Як пісаў Янка Сіпакоў, «усе мы з хат». Ці адно не ўся беларуская літа-ратура. Усе мы з хат, з вёсак.

Анатоль Сыс быў ва ўніверсітэце маім вучнем, мы нават разам выступалі ў рабо-чых інтэрнатах, куды нас за-прашалі на літаратурныя веча-рыны. Чытаў там Анатоль свае першыя вершы — пра тое ж белае піяніна, рукі, чорныя клавішы. Ужо першыя вершы яго ўражвалі нейкай нешмат-слоўнасцю, стрыманасцю і нейкім вельмі сваім адчуваннем гэтага свету, у які прыйшоў.

Яго любімымі паэтамі на той час былі Максім Багда-новіч, Алесь Разанаў, Уладзі-мір Някляеў. Любіў усё, што было лепшае на той час у нашай паэзіі — у яе жывых носьбітах, а таксама тое, што засталося ў спадчыну. Любіў ён і Гарсія Лорку. Адсюль многія могуць заўважыць і супадзенні, бліз-кія яму — да маці, вачэй-азёраў, родных сэрцаў. Ужо тады ад-чувалася, калі будзе праца, лёс складзецца літасціва, вырасце ён у сур’ёзную з’яву. І ён пас-пеў пра сябе заявіць, як пра з’яву надзвычай сур’ёзную, адметную, непаўторную. Ён ня спраўдзіў сябе да канца, не рэ-алізаваў, бо лёс адмераў яму малавата часу.

Яўген Вапа, пісьменнік, рэдактар тыднёвіка «Ніва»:

— Дзякуючы паэзіі Ана-толя Сыса, крыху старэйшага за яго Алеся Разанава, мы, жы-вучы ў Польшчы, адчувалі, што беларуская літаратура ёсць роўная сярод іншых еўра-пейскіх літаратур.

Зборнік вершаў «Аг-мень», падпісаны Анатолем, стаіць у мяне на паліцы як з лі-ку святых кнігаў.

Ён у мяне бываў, нача-ваў. І калі мы ехалі на «Басові-шча», заўважыў буслоў. І ска-заў: «У вас шмат буслоў, але ў Беларусі больш». Я запярэ-чыў: «Няпраўда». Біліся аб за-клад. Анатоль давай лічыць па дарозе кожную буслянку. Калі прыехалі, Анатоль кажа мне: «Ты выйграў: на Беласточчыне больш буслоў».

Анатоль друкаваўся на старонках нашага тыднёвіка «Ніва». Мы прыехалі сюды з Ганнай Кандрацюк, аўтаркай кнігі «Дзядоўскае турнэ з Ана-толем С.», прысвечанай Ана-толю Сысу і нашым беласто-цка-гарошкаўскім сувязям, на-шай памяці і нашаму суполь-наму палескаму свету.

Сяржук Сыс, паэт і зямляк Анатоля Сыса:

— Тры дні таму я зай-шоў у Менску ў турыстыч-ную фірму — афармляў дачку на паездку ў Балгарыю. Жан-чына з гэтай турфірмы прачы-тала прозвішча і кажа: «У вас прозвішча Сыс, а я ведаю сла-вутага паэта Анатоля Сыса». Пытаюся: «Адкуль яго ведае-це?» Яна адказвае, што колісь была на ягоным выступе — ён і запомніўся. Цяпер ходзіць пе-рыядычна ў кніжную краму, шукае яго кніжкі, але не зна-ходзіць.

Я паабяцаў ёй выпра-віць гэтую несправядлівасць і праз два дні прынёс зборнік выбранага Анатоля. Кажу гэта да таго, што мы нават не можам уявіць у поўнай меры, якую Анатоль пакінуў памяць пра сябе.

Яўген Рагін, літара-тар:

— Анатоль раскатурхаў мяне як беларуса, хоць я напа-лову старавер. Ён забараніў мне вершы пісаць па-расейску. Дапёк, што называецца. І пра-вільна. Я пачаў задумвацца: а хто мы? Гэта былі 80-я гады. Анатоль тады не піў і не курыў. А вочы ў яго былі: адно вока д’ябла, а другое — Ісуса Хры-ста.

Георгі Ліхтаровіч, фо-тамастак, літаратар:

— 24 сакавіка 1996 года быў мітынг каля Опернага тэ-атра, потым усе пайшлі да бу-дынка тэлебачання патраба-ваць наўпроставага эфіру. І тут падыходзіць да мяне малады чалавек і кажа: «Сфатаграфуй мяне». Пытаюся: «А вы хто?» Адказвае: «Я — Анатоль Сыс». Я сфатаграфаваў яго. Цяпер павялічыў здымак, надрукаваў і перадаю ў будучы музей Ана-толя Сыса ў Гарошкаве.

Радыё Свабода.

 

Навіны Германіі

У Германіі для выратавання тапельцаў пачалі выкарыстоўваць дроны

Гэтая фатаграфія была зроблена ў Германіі на балтыйскім курорце Цынгст. Тутэйшыя ратавальнікі з Нямецкага Чыр-вонага Крыжа (DRK) у новым сезоне бу-дуць выкарыстоўваць на пляжах такія дроны.

З дапамогай гэтых квадракоптараў, здольных развіваць хуткасць да 65 кіла-метраў у гадзіну, яны змогуць скідаць гумо-вую камеру, якая будзе аўтаматычна надзі-мацца пры дакрананні да вады. Яна павінна дапамагчы тапельцам пратрымацца на па-верхні да прыбыцця саміх ратавальнікаў.

nn.by.

 

Калі за адраджэнне мовы,

чытай, спадарства,“Наша слова”!

Шаноўныя сябры, пачалася падпіска на другое паўгоддзе 2018 года. У каталогу інфармацыя пра газету знаходзіцца на ст. 62. Цана змянілася нязначна. У 2018 годзе мы працягнем выходзіць на васьмі палосах. Газета мае добры рэдакцыйны партфель і плануе для друку тэксты самых розных матэрыялаў, з рознымі поглядамі і падыходамі, у тым ліку і адрознымі ад пазіцыі рэдакцыі. Мы будзем працягваць друк мовазнаўчых і гістарычных матэрыялаў у выкладанні тых аўтараў, якіх вы не знойдзеце на старонках іншых выданняў.  Мы не стараемся навязваць чытачу сваю думку ці погляды, а падаём паведамленні і меркаванні саміх чытачоў. Чытайце, даведвайцеся, думайце. Будзьце з намі, і вы будзеце з усёй Беларуссю.

 

Да 155-годдзя паўстання 1863 г.

Апалонія з Далеўскіх Серакоўская

 

У с п а м і н ы**

(Працяг. Пачатак у папярэднім нумары.)

 

Новыя весткі прыйш-лі толькі восенню: “Ад бра-товай не маем ані слова, толькі чулі, што прасіла праз Суво-рава, каб адной сястры пры ёй жыць дазволілі” 25. Са-праўды, восенню 1864 г. да Апалоніі прыбыла Тэкля, якая раней была ў Іншары, і абедзве з дзіцем пасяліліся ў вёсцы Ба-равічы каля Ноўгарада26. На-ступным этапам была Самара, дзе яны злучыліся з маці і сё-страмі. Там у 1866 г. памерла дачка Серакоўскай27.

Маніфест аб амністыі Аляксандра ІІ, выдадзены ў 1867 г. прынёс маці і дочкам вызваленне з высылкі. Ім дазво-лілі пасяліцца ў Варшаве. Се-ракоўская аказалася ў Кара-леўстве Польскім найпазней, на пачатку 1868 г.28 Наступнымі прыехалі Беркманы, а ў 1883 г. — таксама Францішак. Праўда-падобна Апалонія спачатку жыла з свякроўю і швагеркай, а пасля іх выезду — з сёстрамі, найперш з Ксаверай, а пазней з Тэкляй29. Апекай атачыла яе сям’я Ігнацыя Бараноўскага, вядомага варшаўскага лекара. Апалонія абарачалася ў асяро-дку былых ссыльных з Літвы, якім не дазволілі вярнуцца ў радзімыя краі пасля адбыцця пакарання або атрымання ам-ністыі.

Нарцыза Жміхоўская, якая асабіста пазнаёмілася з Се-ракоўскай, пакінула з таго пе-рыяду нечаканыя меркаванні на яе тэму ў лісце да Эдварда Каплінскага: “Яго (Беркмана) “швагерка” пані Серакоўская, якая, пазначым у дужках, вы-датна выглядала, хоць моцна небяспечная для грамадскіх асноў — уцелаўлёная прапаган-да арыстакратыі! Хачу ве-рыць, што мае гартаваныя, нават пераходзячыя ў стаі-цызм прынцыпы, аднак тым не менш так рухаецца, так ходзіць, гаворыць, глядзіць, як быццам бы яе Пан Бог для пер-сідскіх кілімаў стварыў, у ак-саміты і шаўкі ад дзяцінства спавіваў і на адны кветкі, дыя-менты і прыгажосці глядзець ёй дазваляў. Рэдкасная анты-тэза лёсу!”30

Апалонія Серакоўская займалася ў Варшаве настаў-ніцтвам, вяла таемныя школкі для дзяўчат, дачок сібіракоў з Літвы, вучыла з малодшай ся-строй Ксаверай31. Мела такса-ма нейкі капітал, размешчаны на працэнты32.

Былі гэта для яе цяж-кія часы не толькі з прычыны асабістых страт, якія панесла, але, напэўна, і з атмасферы не-прыязні ў адносінах да ініцыя-тараў збройнай барацьбы, якая прывяла да такой велізарнай паразы. Рэха тых перажыван-няў чуваць і ў яе ўспамінах.

Апалонія Серакоўская памерла адразу пасля І Сусвет-най вайны 2 студзеня 1919 г.33 у Варшаве і была пахавана ў сямейным магільніку на Па-вонзках.

*   *   *

 

Невядома дакладна, калі Апалонія Серакоўская па-чала пісаць гісторыю сваёй ся-м’і. Напэўна, пісала на пачатку 1913 г. (пра швагра, які памёр 18 лютага 1913 г., піша, што “дагарае”) і, напэўна, закончы-ла працу ў 1915 г. Увесь тэкст трапіў найперш у Львоў у рукі Анелі Якубоўскай, удавы па таварышу па зброі Зыгмунта Серакоўскага, доктары Сатур-ніне Якубоўскім, якая яго пра-гледзела і ўнесла невялікія па-праўкі. Пазней прыяцель Се-ракоўскіх, праф. Бенедыкт Ды-боўскі завёз яго ў Вільню (прыбыў найпазней у студзені 1916 г.) і 4 красавіка 1916 г. уручыў Уладзіславу Загорска-му, тагачаснаму віца-старшыні Віленскага таварыства сяброў навук34. Загорскі пакінуў ната-тку, што Серакоўская напісала ўспаміны ў 1914 і 1915 гг.35

Быў гэта чыстапіс, на-пісаны рукой Апалоніі, што па-цвярджае, акрамя Загорска-га36, таксама параўнанне по-чырку з двума вядомымі ліста-мі Серакоўскай ад 1917 і 1918 гг.37

Загорскі паклаў тэкст Серакоўскай у архіў Віленскага таварыства сяброў навук ра-зам са сваёй нататкай, у якой пералічыў шэсць асобна пану-мараваных частак, якія кладуц-ца як дзённік, у наступнай па-слядоўнасці: “Некалькі ўрыў-каў з успамінаў пра Канстан-ціна, Цітуса Далеўскіх і пра Аляксандра Далеўскага” (с. 1-18), “Нататкі з 1863 г. і некалькі распараджэнняў Каралеўства Польскага на Літве” (с. 1-22), “Дэталі пра гады, праведзеныя Зыгмунтам Серакоўскім у арыштанцкіх ротах” (с. 1-14), “Пра Міхала Беркмана” (с. 1-3), “Пра сям’ю Далеўскіх” (с. 1-22), “Некалькі ўспамінаў з падарожжа, якія адносяцца да майго прыватнага жыцця” (с. 15-39) і фатаграфіі38.

У сітуацыі, калі кож-ная частка мае загаловак і асоб-ную нумарацыю старонак, ця-жка меркаваць станоўча, ці тая чарговасць адпавядала ўкладу, перададзенаму Серакоўскай і чарговасць з’яўлення ўспамі-наў і нататак (так трэба было б абазначыць гэты рукапіс). Гэта праўдападобна. З заўваг самой Серакоўскай вынікае, што тэк-сты пра Далеўскіх і мужа з’яві-ліся пасля “Нататак з 1863 г. і некалькіх распараджэнняў Ка-ралеўства Польскага на Літве”, а ўспаміны пра швагра Беркма-на былі напісаны, калі ён яшчэ жыў, значыць, перад  лютым 1913 г.

Праўдападобна, узні-кненне ўспамінаў Серакоўскай звязана з пяцідзясятымі ўгод-камі выбуху паўстання, якія адзначалі ў 1913 г. Звароты бы-лі накіраваны да жывых свед-каў падзей аб напісанні ўспа-мінаў (“без прэтэнзіі на літа-ратурную закончанасць”) ішлі адусюль — ад удзельнікаў паў-стання, гісторыкаў, прадстаў-нікоў новага пакалення, якое пазбавілася паслястудзеньскай траўмы і жыло ў новых палі-тычных умовах, а таксама ад дзяячак жаночага руху, якія хацелі задакументаваць удзел жанчын у студзеньскім паў-станні39. Запіскі Серакоўскай самі па сабе ёсць сведчаннем пастудзеньскай свядомасці пакалення, зацікаўленага ў абгрунтаванні свайго лёсу. Добра праінфармаваны Загор-скі напісаў, што да напісання ўспамінаў Серакоўскую ўгава-рыў гісторык Генрык Масці-цкі (гл. заўв. 35), выкладчык у Таварыстве навуковых курсаў.

Апалонія Серакоўская мела таксама асабістую нагоду, каб узяцца за пяро. У 1913 г. гісторык і былы паўстанец Та-дэвуш Кажон (Карзон, Kor-zon) паказаў ёй рукапіс успа-мінаў Якуба Гейштара, аднаго з кіраўнікоў белых на Літве, прыяцеля Серакоўскага з ча-соў вучобы і знаёмага братоў Далеўскіх. Кажон супрацоўні-чаў у той час пры падрыхтоў-цы ўступу і заўваг да тых успа-мінаў40. Серакоўская прызна-ла тэкст Гештара хлуслівым у адносінах да ролі свайго мужа і братоў Францішка і Цітуса ў паўстанні41. Якуб Гейштар — гэ-та амаль адзіны чалавек, пра якога Серакоўская піша непа-хвальна і досыць востра, выра-зна памяншае яго ролю ў п-адзеях 1863 г. Паўстае таксама ў абарону Антонія Яленскага, свайго прыяцеля, абвінавача-нага Гейштарам у здрадзе. Вы-праўляе таксама непраўдзі-вую, як піша, інфармацыю пра свайго мужа, змешчаную ў кні-жцы Валерыя Пшыбароўскага “Гісторыя двух гадоў. 1861-1862”42. За прызнанне “Карот-кіх нататак з 1863 г.” за тэкст, напісаны з мэтай замацавання ў памяці прозвішчаў і чыноў людзей, якія ўзялі ўдзел у паў-станні, а таксама ў пэўным сэнсе ў іх імя, удавой па іхнім каман-дзіры і прыяцелі, сведчыць сам тэкст, у якім аўтарка называе дзясяткі паўстанцаў, а таксама копія нататак з заўвагамі і зме-намі (пра што далей)43, зробле-нымі напэўна кімсьці з удзель-нікаў апісваных падзей або на падставе атрыманай ад іх ін-фармацыі.

Акрамя партыі хутчэй асабістай, якая датычыла бра-тоў, мужа і сясцёр, Серакоў-ская звярталася таксама да сваіх пляменніц і пямяннікаў. Думала пра напісанне чарговых частак: “Калі жыць буду, пішу-чы для маладых з нашай сям’і гісторыю нашу пра бадзянне па Расіі, вярнуся да часоў увяз-нення Зыгмунта”44.

Успаміны Серакоў-скай прыбліжаюць падзеі на Літве 40-60 гадоў ХІХ ст., апісаныя перадусім з перс-пектывы ролі ў іх чальцоў сям’і Далеўскіх і Серакоўскага. Да-тычаць змовы братоў Далеў-скіх, іхняй высылкі на катаргу, дзейнасць у перыяд, які папя-рэднічаў паўстанню, удзелу ў паўстанні і зняволення сясцёр і братоў. Неяк паралельна бя-жыць жыццё Зыгмунта Сера-коўскага, якое аўтарка апавя-дае ад дзяцінства, пра высылку на Арэнбургскую лінію, на-ступны перыяд — перыяд нара-чэння і сямейнага жыцця, слу-жбовае падарожжа ў Лондан і Алжыр, нарэшце перыяд па-чатку паўстання, ці кампаніі Серакоўскага і апошніх дзён жыцця мужа. У раздзеле пра брата Канстанціна цытуе яго лісты з французска-прускай вайны, а ў раздзеле пра Фран-цішка і Аляксандра згадвае апошнія гады Францішка, пра-ведзеныя ў Варшаве (пералом ХІХ і ХХ стст.).

Ад аповядаў пра дзей-насць і характары братоў і мужа трохі адстаіць частка “Нататкі з 1863 г. і некалькі распара-джэнняў Каралеўства Поль-скага на Літве”, якая апісвае ўтварэнне цывільных паўстан-цкіх арганізацый, праведзеныя бітвы і жыццё ў лагеры Сера-коўскага. Паколькі лёсы ўсіх герояў перапляталіся, а тэкст паўставаў паступова і ў форме чарговых біяграфій, многія рэ-чы Серакоўская паўтарае. Заў-сёды, аднак, піша трохі іначай.

Расійскі гісторык  В. Бікуліч ацэньвае запіскі Сера-коўскай як адзін з двух, побач з Якубам Гейштарам45, найваж-нейшых помнікаў пра студзень-скае паўстанне (на Літве і Беларусі)46. Ацэнку слушнасці гэтай думкі пакінем спецыялі-стам па гісторыі студзеньскага паўстання. Успаміны Серакоў-скай па яскравасці апісання не параўнаць з запіскамі Гейшта-ра, якія “пырскаюць жыццём”. Аднак, нягледзячы на канст-рукцыйную і літаратурную слабасць, бароняцца яны вагой перажыванняў герояў і трагі-змам іхніх лёсаў. Іх значэнне па-за тэматыкай, звязанай з най-важнейшымі падзеямі ў гісто-рыі Польшчы пасля раздзелаў, вызначае той факт, што аўтарка была найбліжэйшым чалавекам да постацяў, якія адыгрывалі ў іх першарадную ролю. Кожны гісторык, які займаецца гісто-рыяй Літвы ў 40-60 гадах па-вінен адчуваць сябе абавяза-ным заглянуць у гэтыя запіскі.

Ацэнка верагоднасці паасобных інфармацый напэў-на не ў адным выпадку ство-рыць гісторыкам клопат. Роз-ніца ў дэталях паміж паасобнымі фрагментамі самога віленскага тэксту і копіямі  здараюцца до-сыць часта. Серакоўская, пішу-чы, мела звыш 70 гадоў, а, зна-чыць, успамінала часы паўста-годдзя назад. Што, аднак, больш важнае, большасць апі-сваных фактаў знала з другой рукі: аповедаў сведкаў падзей (пераказваных ёй у ходзе і адразу пасля іх, а таксама ўжо ў Варшаве) і апублікаваных успамінаў сяброў мужа (Бра-ніслава Залескага, Яна Стане-віча, Бенедыкта Дыбоўскага, Браніслава Люткевіча). Да най-каштоўнейшых фрагментаў успамінаў належаць абшырна цытаваныя лісты ад братоў і мужа.

(Працяг у наст. нумары.)

 

** “Успаміны” Апалоніі з Далеўскіх Серакоўскай для выдання 2010 г. апрацавалі Ёланта Сікорская-Кулеша і Тамара Байрашаўскайтэ. Кнігу знайшоў і даставіў у Ліду Леанід Лаўрэш.

25 Там жа. Ліст ад 14.Х.1863, а ў снежні: “Мы пра нашую малую такія толькі атрымалі весткі: la petite parle le non de son pere. elle fait ses dents не маці гэта пісала” (24/12.(ХІІ.)1864 з Варшавы). Пазней весткі даходзілі яшчэ радзей.

26 Паводле Дыбоўскага жыла без сродкаў для жыцця і лекарскай апекі два гады. Пад канец другога года дазволілі прыехаць у Баравічы Тэклі. B. Dybowski, op. cit.

27 Фартуната Серакоўская атрымала вестку 9.ІХ.1866, што “наша малое дзіцятка з маці зноў саслана аж у Самару”, але не мае яе адрасу; BCz. rkps 6956/ІІІ, ліст ад 22.ІІ.1867(?).

28 Нарцыза Жміхоўская ў лісце да Ванды Грабоўскай ад 6.ІІІ.1868 піша, што хацела б “абавязкова” адведаць Серакоўскую (але можа сястру ці маці Зыгмунта?); N. Zmichowska, Listy, t. 5: Narcyssa i Wanda, wyd. B. Winklowa, H. Zytkowicz, Warszawa, 2007, s. 424.

29 На вул. Воўчай, 27, кв. 6; Універсітэцкая бібліятэка ў Варшаве (далей BUW), ркпс 1832.

30 N. Zmichowska, Listy, t. 3: Miodogorze, oprac. М. Romankowna, Wroclaw-Warszawa-Кrakow, 1967, s. 294. list z 7.ІІІ.1869.

31 B. Dybowski, op. cit. s. 50; М. Odrezyna, biogram: Dalewska Кsawierа, w Polski slownik biograficzny, t. 4, Wroclaw, 1989, s. 394.

32 BUW, rkps 1832.

33 “Кurier Warszawskі”, № 3 ад 3.І.1919 і № 8 ад 8.І.1919; Cmientarz Powanzkowski, Warszawa, 1984, s. 167.

34 МL, ркпс 490/t. 2, Pametniki Sierakowskiej. Wstep dopamietnika, k. 204-204v; LVIА, zesp. 1135, іnw. 38, k. 127. У дзённіку Загорскі запісаў: перад выездам (Дыбоўскі) запрасіў мяне з Галяй (дачкой Загорскага) на гарбату. Ахвяраваў на запіскі некалькі сваіх прац і фатаграфіі і ўручыў запіскі свайго брата Эміля пра братоў, загнаных зза яго на катаргу і на выгнанне, а таксама запіскі Апалоніі з Далеўскіх Серакоўскай, ёю ўласнаручна напісаныя; BN, rkps 10457, Wladyslaw Zahorski, Dziennik…, t. 2, k. 96v.

35 У 1914-1915 гг. па просьбе п. Генрыка Масціцкагагісторыка напісала вышэй пададзеныя свае ўспаміны, якія перагледжаны ў Львове п. Якубоўскай, удавой па др. Сатурніну Якубоўскаму, таварышы па зброі Зыгмунта Серакоўскага ў паўстанні, праф. Бенедыкт Дыбоўскі прывёз у Вільню і ўручыў мне; МL, rkps 490/t. 2, k. 204-204v.

36 BN, rkps 10457. Wladyslaw Zahorski, Dziennik…, t. 2, k. 96v.

37 BUW, rkps 1832, list do Каrola Jenikego.

38 LVIA, zesp. 1135, іnw. 8, vol. 38, k. 127. Фатаграфіі (фармат візітоўкі) Дамінікі Далеўскай, маці і дачок: Юліі Беркман, Тэклі Яніке, Зузанны Турскай, Ксаверы Далеўскай і асоб, якія згадваюцца ў запісках: Антаніны з Керсанаўскіх Зялінскай, Генрыкі з Баэтаў Стралецкай, Чарнеўскай і Анеты з Пажэрскіх Ракоўскай цяпер знаходзяцца ў Музеі літаратуры ў Варшаве, быць можа, Загорскі падрыхтаваў іх да выдання.

39 Напрыклад Якуб Гейштар спасылаўся на збор “праўдзівых матэрыялаў” пакаленнем 1863 г.; W. Sliwowska, Сібір у жыцці і памяці Гейштараўпаслястудзеньскіх ссыльных. ВільняСібірВяткаВаршава. Warszawa, 2002, s. 99; L. Міchalska-Brachа, Марыя Брухальская і яе даследванні ўдзелу жанчын у студзеньскім паўстанні, у Шматкультурным гістарычным цэнтры Львова ў ХІХХХ стагоддзях, t. 4, Lwow-Rzeszow, 2006, s. 437.

40 J. Gieysztor, Pamietniki Jakobа Gieysztora z lat 1857-1865, t. 1-2, Wilno, 1913.

41 V.B. Bikulic, op. cit. s. 113-114; S. p. Аpolonia Sierakowska “Кurier Wilenskі”, № 8 ад 8.І.1919.

42 (W. Przyborowskі), Historya dwoch lat. 1861-1862 przez Z.L.S., t. 1-5, Кrakow, 1892-1896. У абарону Зыгмунта выступіў таксама Дыбоўскі, пратэстуючы нават супраць памылковага прадстаўлення фізічнага выгляду прыяцеля. Пшыбароўскі карыстаўся расійскімі працамі, напі-санымі на замову тагачасных уладаў; B. Dybowskі, W ime prawdy (Выпраўленне фактаў, датычных біяграфіі Зыгмунта Серакоўскага, напісанай аўтарамГісторыі двух гадоў), (b.d і m.w.).

43 Расійская дзяржаўная бібліятэка ў Маскве (далей РГБ), аддзел рукапісаў , кампл. 218, кардон 401, № 1, с. 1-24, 48-101.

44 BN, rkps ІV.6538 (mkf 21343). Быць можа  была ў змесце лістоў ад сясцёр і копій лістоў з высылкі сястры Ксаверы, пра якія піша Марыя Ардужына, дачка Францішка Далеўскага. Спасылаюцца на іх у бібліяграфіі да біяграмы Ксаверы Далеўскай у Польскім слоўніку біяграфічным (гл. заўв. 31).

45 J. Gieysztor, op. cit.

46 V.B. Bikulic, op. cit. s. 59.

 

На беразе жыцця, на беразе Дзвіны

Гэта было вясной 1988 года. Ад 17-га да 30-га траўня па Дзвіне-Даўгаве праходзіла Эка-лагічная экспедыцыя пад дэвізам: «Мір — плане-це, здароўе і моц — Зямлі!»

Натхняльнікам гэтай міжнароднай па-дзеі быў Васіль Цімафеевіч Якавенка — празаік, публіцыст, грамадскі дзеяч. Гэта ён, эколаг, за-ўзята выступаў супраць знявечання прырэчча Прыпяці, у свой час заснаваў Беларускі сацы-яльна-экалагічны саюз «Чарнобыль», выпускаў газету «Набат»… У памяць пра слаўнага чалавека пазначаю даты жыцця аўтара раманаў «На-длом», «Пакутны век», «Абярэг»: 5.05.1936 — 22.01.2018.

А той вясной на яго покліч адгукнуліся вучоныя, пісьменнікі з Расіі, Беларусі, Латвіі. Мы падарожнічалі то праваруч, то леваруч агульнай для трох народаў ракі. Даўжыня яе 1020 км., а ў межах Беларусі 335 км., дзе лірычна гучаць прытокі Дзвіны: Усьвяча, Палата, Дры-са, Сар’янка, Каспля, Лучоса, Дзісна, Друйка. Далучаю сюды і Мёрыцу, і Волту, на якой нара-дзіўся. Удзельнікі мірнага паходу вывучалі экалагічны стан берагоў, а таксама помнікі гісторыі і культуры. Спецыялісты аналізавалі ўмовы гаспадарання і побыту насельнікаў. Па дарозе ад возера Ахват-Жаданне спыняліся ў Андрыянопалі, Веліжы, Віцебску, Бешанковічах, Полацку і Наваполацку, Верхнядзвінску, Друі, Краславе, Даўгаўпілсу, Екабпілсу і Крустпілсу, перш чым трапіць у Рыгу. Гэта была другая пасля выступленняў супраць узвядзення Даў-гаўпілскай ГЭС акцыя людзей розных нацыя-нальнасцяў у абарону зямлі, яе скарбаў, куль-турнага асяроддзя ў басейне Дзвіны-Даўгавы.

Самым шчырым і апантаным летапісцам той ужо гістарычнай падзеі аказалася латышка Айя Лацэ. Яна ў часопісе «Карогс» («Сцяг») па гарачых слядах надрукавала свой нарыс «З грэкаў у варагі». Урывак з яго ў перакладзе з латышскай мовы Нінай Янсанэ (у дзявоцтве Панізьнік) быў змешчаны ў кнізе «Крывіцкія руны: Беларускія пісьменнікі Латвіі» (2003 г.).

Там можна знайсці спасылкі  і пра на-веданне дэлегацыяй з трох дзяржаў Асвеі, Сар’і, Бігосава, вёскі Цінкаўцы на прыбярэжжы Дзві-ны, дзе быў заснаваны мною этнаграфічна-края-знаўчы музей «Хата бабкі Параскі на Шляху з Грэкаў у Варагі» яшчэ ў 1979 г. У той сядзібе і начавалі «тры народы». А сярод удзельнікаў экспедыцыі, арганізаванай Васілём Якавенкам, былі яго паплечнікі-аднадумцы ў экалагічных даследаваннях Віктар Плужнікаў, Іван Шкату-лаў, сусед-расеец Вячаслаў Вераб’ёў.

Біялагічны факультэт Латвійскага ўні-версітэта закончыла Айя Лацэ. Працавала літа-ратарам, журналістам. Біялагічны факультэт закончыў і Эгілс Зырныс — журналіст, паэт, які і да гэтага часу працуе ў рыжскай газеце. Жур-налістам, празаікам зарэкамендаваў сябе Ар-турс Сніпс. Разам з Дайнісам Івансам ён высту-паў супраць будаўніцтва Даўгаўпілскай ГЭС. Запомніўся і яшчэ адзін удзельнік латвійскай сябрыны — Юрас Кунас, этнограф, паэт, які працаваў у Этнаграфічным музеі прыроды Латвіі.

І літаратараў можна назваць краязнаў-цамі-этнографамі-асветнікамі… Заўважу толькі, што ўдзельнік нашых прыгодаў быў рускі паэт, перакладчык Іосіф Васілеўскі, які доўгі час працаваў акторам тэатра…

Мы дазналіся, якім эколагам, сапраўд-ным нетразнаўцам роднай зямлі аказаўся перад намі рускі літаратар, творца так званай «вяско-вай прозы» Іван Афанасьевіч Васільеў. За кнігі нарысаў, у якіх даследаваў «зямлю вытокаў — Валдай», і іншыя  быў узнагароджаны Дзяр-жаўнай прэміяй імя М. Горкага, у 1986 г. стаў лаўрэатам Ленінскай прэміі. Пісьменнік зма-гаўся з духоўным апусташэннем вёскі. Для яго экалагічнае выхаванне — гэта маральна-этычнае выхаванне чалавека. І ён узвёў на сваёй радзіме Дом экалогіі — стварыў своеасаблівы маленькі ўніверсітэт. Бо, як пісаў Іван Ваасільеў: «Цынізм палітыкаў перадаецца народу, у людзях знікае ўсялякае адчуванне сумлення». І для выхавання здаровых нораваў людзей у вёсцы Боркі Вяліка-лукскага раёна і стаў дзейнічаць  культурны цэнтр з музеем, бібліятэкай, выставачнай залай, Домам экалогіі…

Унікліва праседжваў у размовах з Іва-нам Васільевым і апантаны эколаг Васіль Яка-венка: насычаўся яго думамі.

На працягу двух тыдняў працы нашай Экалагічнай экспедыцыі мы сустракаліся ў Полацку з пісьменнікамі Уладзімірам Арловым, Сержуком Сокалавым-Воюшам. Гутарылі з Сяргеем Навумчыкам, які ўзначальваў ініцы-ятыўную групу супраць будаўніцтва электра-станцый на Дзвіне ў Віцебскай вобласці.  Цікава было пазнаёміцца ў Андрэанопалі з краязнаўцам Э. Шымкевічам. Даведаліся, што ў 1950 г. быў устаноўлены слуп на месцы пачатку Заходняй Дзвіны (Эрыдана, Рубона, Дуны, Дзіны…) Вы-ток яе — Дзвінец — у возеры Каракіна ў Цвярской вобласці, на Валдайскім узвышшы. Гэты ж Дзвінец упадае ў возера «Охват Желанье».

З усіх нечаканасцяў і ўзрушэнняў зга-даю мо толькі пра ўбачаны помнік вялікаму ўсясветнаму матэматыку (і не толькі) — Соф’і Васільеўне Кавалеўскай (1850-1891). Ля музей-нага будынка ўзгадаліся тыя беларускія эрытра-цыты, якія і сёння журчаць па ўсім свеце…

   То колькі ж гадоў  Шляху з варагаў у грэкі, бо пачалі ж асвойваць яго недзе ў 9 — 11 стагоддзях? Праходзіў ён і каля румаў паблізу майго роднага Лявонпаля, злучаючы Прыбал-тыку і Скандынавію з Паўднёвай Руссю і Візан-тыяй… Быў адным з асноўных фактараў утва-рэння і маёй (Белай) Русі. А дзе зараз той уцар-коўлены Царград?

 

На беразе жыцця, на беразе Дзвіны

стаіць вялікі рум яшчэ з часоў вайны.

Сцякае з бервяна жывіцы даўніна.

А беражэ той рум і Волта, і Дзвіна.

 

Здалёку чую гул сасновага камля:

нібы заве мяне прыдзвінская зямля.

А я Дзвіне — ніхто, пакуль (як ні лаўчы)

ляжаць мае сцягі, маўчаць мае мячы.

 

Здалёк свіціцца рум бурштынавай луской —

і воляй баравой, і доляю людской.

З яго я свой ганок вяжу… На быстраку

спазнаць жыццё ракі, спазнаць жыцця раку.

 

Так, жыццё гэтай ракі ўлілося і ў маё жыццё. Адгукнулася ў лёсе, у творчасці. Пра-плылі па рэчышчы рэчаіснасці і кінулі якар у Латвіі мая сястра,  нашы з Нінай бацькі. Я многа гадоў-прыбояў аддаў служэнню зямлі Райніса ў стварэнні перакладаў, выданні кніг — і стаў кавалерам ордэна Трох Зорак Латвійскай Рэс-публікі. І сёння гэтая рака жыцця — на быстраку. Таму 30-годдзе той падзеі, калі мы бралі ў аб-дымкі выток з вусцем, зноў заіскрыліся на вёс-лах Памяці.

 Сяргей Панізьнік.

 

Біёлаг і кінадакументаліст абараняе птушак і жывёл

Да года малой Радзімы тэлеканал » Беларусь 24″ ад-крыў 15 траўня ў Нацыяна-льнай бібліятэцы маштабны фотапраект «Я сэрцам бачу».  На выставе прадстаўлены эка-лагічныя і прыродаахоўныя здымкі Іллі Гегеля, Ігара Быш-нёва, Станіслава Багдзевіча, Сяргея Тарасава, Сяргея Плыткевіча і Максіма Мішэ-кіна.

Адзін з удзельнікаў фотапраекта, біёлаг і кінада-кументаліст Ігар Бышнёў дэ-манструе рэдкія здымкі жывёл і птушак. Ігара Іванавіча не лёгка сустрэць у горадзе. Ён жыве ў Бярэзінскім запаведні-ку і падарожнічае па ўсім свеце: на Беларусі фатаграфуе баб-роў і лебядзеў, у Азербайджане здымае  джэйранаў і фламінга, на Курыльскіх выспах назірае за цюленямі. Ён — аўтар 60 ві-дэафільмаў, прысвечаных пры-родзе Беларусі: «Жывая вада», «Лясныя хованкі», «Жывыя сведкі ледавікоў», «Апошнія арлы», «Жабы на дарогах», «Ча-му ў бабра падрапаны нос», «У царстве бакланаў і чапляў». Як біёлаг ён з’яўляецца аўтарам 70 навуковых прац і адной манаграфіі. На выставе Ігар Івана-віч распавёў пра ся-бе і свае захапленні:

— Я нарадзіў-ся ў Віцебскім раёне, заканчваў школу ў пасёлку Багушэўск. У дзяцінстве  разам з братам фатаграфа-ваў жывёл фотаапа-ратам з тэлеаб’екты-вам. Нягледзячы на поспехі ў матэматы-цы, у душы я быў натуралістам і зрабіў свой выбар на ка-рысць прыродазнаў-чых навук. У 1980-тым годзе паступіў на біялагічны факу-льтэт БДУ у Менску.

Скончыўшы яго, 14 гадоў я працаваў арнітолагам у Бярэзінскім запаведніку і жыў там з сям’ёй, абараніў ды-сертацыю па птушках. У 90-тыя гады мы стварылі аргані-зацыю «Ахова птушак Баць-каўшчыны», і я з’яўляюся ся-брам яе Рады. У 1999 годзе мяне запрасілі падтрымаць першы на Беларусі праект па кіназдымках прыроды. Мой лёс змяніўся ў бок кіно, пра якое я марыў са студэнцкіх га-доў. Былі створаны фільмы, відэяролікі, тэлеперадачы, у якіх я бяру ўдзел. Адна з іх на тэлеканале «Мір» называецца «Мільён пытанняў пра прыро-ду». Зараз з «Аховай птушак Бацькаўшчыны» мы працуем над фільмам пра тэрыторыі, важныя  для птушак. У кожнай з іх — свой характар, адноль-кавых птушак і звяроў, як і лю-дзей, не бывае.

Шмат гадоў я ездзіў у Чарнобыльскую зону, назіраў за прыродай у экстрэмальных умовах, быў галоўным аперата-рам фільма «Радыёактыўныя ваўкі Чарнобыля». Гэты фільм перамог на фестывалі прырод-нага кіно — Jackson Hole Wild Film Festival і дэманстраваўся ва многіх краінах свету. Іншы наш фільм называўся «Чарно-быльскія джунглі». Назіраючы за навакольным асяроддзем у зоне, я пераканаўся, што пры-рода за 20 гадоў аднавілася да стану Еўропы 18-га стагоддзя, нягледзячы на радыяцыю. Ча-лавек часам наносіць ёй вялі-кую шкоду сваёй гаспадарчай дзейнасцю. Як толькі чалавек сышоў з той тэрыторыі, яна па-чала аднаўляцца.

Таму галоўнай высно-вай з убачанага з’яўляецца тое, што людзі павінны падпарад-коўвацца законам прыроды і не парушаць іх, прыслухоўвацца да мяркаванняў біёлагаў, экола-гаў, якія пастаянна займаюцца спецыфічнымі пытаннямі і ве-даюць, якія ўмовы патрэбны ўсім жывым істотам. Трэба вес-ці дыялог з прадстаўнікамі ЖКГ, ланшафтнымі дызайне-рамі, якія адказваюць за заха-ванне зялёных масіваў у насе-леных пунктах.

Каб захаваць птушак у гарадах, мы павінны даць выра-сці маладняку, птушанятам, за-хаваць крылатых малышоў. Дзеля гэтага наша арганізацыя штогод праводзіць акцыі  «Су-стракаем вясну», «Слухаем салаўёў». Мы збіраемся ў Цэн-тральным батанічным садзе,  парках і нагадваем гараджа-нам, што побач з намі жывуць, спяваюць і харчуюцца птушкі, што іх трэба берагчы.

Аднойчы я паехаў у Францыю і з задавальненнем назіраў, як сям’я з дзецьмі вы-бралася на пікнік. Калі дзеці паснедалі, тата ўзяў аглядную трубу і паказваў сынам маты-лёў, жукоў, расліны, а потым — мясцовыя гістарычныя помні-кі. Варта адпачываць так, каб прывіваць дзецям  цікавасць да жывога свету.

Эла Дзвінская.

 

Пад купалам парасона

У Лідзе ўсталёўваюць незвычайны аўтобусны прыпынак

Па праспек-це Перамогі, цераз дарогу ад Лідскага замка, усталёўваюць незвычайны аўтобус-ны прыпынак. Да за-хаплення гараджан, дызайнеры — працаў-нікі Лідскага ГУП ЖКГ — вельмі паста-раліся і зрабілі яе ў выглядзе велізарнага парасона.

— Мантаж прыпынка заняў тры дні, — пракаментаваў начальнік добраўпа-радкавання і рамонту дарог дарожна-экс-плуатацыйнай вы-творчасці Леанід Трацяк. — Паводле распрацаванага пра-екту заліваўся падму-рак, бетанаваліся за-кладкі, да якіх потым прыварваўся каркас павільёна. Дарэчы, вага парасона складае дзесьці паўтары то-ны. Каб транспарта-ваць канструкцыю з цэха металаканстру-кцый, дзе яна выраб-лялася, на праспект Перамогі, а затым ус-таляваць, клікалі на дапамогу адмысло-вую тэхніку.

Пакуль прыпынак-па-расонік толькі прыцягвае ўва-гу жыхароў і гасцей горада. Сваю непасрэдную функцыю — хаваць ад сонечных прамянёў і дажджу падчас чакання аўто-буса — ён пачне толькі на на-ступным тыдні. У панядзелак камунальнікі мусяць зрабіць ашалёўку полікарбанатам ку-пала павільёна, а таксама яго сцен. Але ўжо зараз не выклі-кае сумневаў той факт, што прыпынак-парасонік стане яшчэ адной выбітнасцю Ліды, а фатаграфіі на яго фоне не зро-біць хіба што гультаяваты.

Вікторыя Русілевіч, ЛГ.

 

Археалагічны летнік для моладзі і падлеткаў, 2018

У 2018 г. пры археала-гічнай экспедыцыі, якая дзей-нічае ў адной з гістарычных мясцін Беларусі, арганізуецца штогадовы 15-дзённы летнік для моладзі і падлеткаў. Запра-шаюцца добраахвотнікі з ліку моладзі, студэнтаў і навучэн-цаў, якім цікава правесці 2 лет-нія тыдні ў добрай сяброўскай кампаніі, паспрабаваць сябе ва ўмовах экспедыцыйнага жыц-ця, і займацца карыснай і знач-най для грамадства справай.

Мэта летніка — далу-чэнне моладзі і падлеткаў да практычнай дзейнасці па дасле-даванні і захаванні гісторыка-культурнай спадчыны. У пра-граме — праца на археалагічных раскопках, лекцыі па гісторыі Беларусі, экскурсійныя паезд-кі. Даследаванні звязаны з гісторыяй праваслаўнай цар-квы, таму асабліва вітаюцца заяўкі ад моладзі, якая ўдзель-нічае ў брацтвах і іншых пра-васлаўных аб’яднаннях, і ад падлеткаў, якія наведваюць нядзельныя школы пры цар-коўных прыходах.

З удзельнікамі школь-нага ўзросту ў летніку працу-юць дасведчаныя педагогі. Падрабязныя звесткі можна атрымаць: Т. Маслюкоў, masliukou@gmail.com.

 

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *