Навіны Германіі. У нямецкім Трыры адкрылі помнік Марксу

Панядзелак, Травень 14, 2018 0

На радзіме Карла Маркса, у нямецкім горадзе Трыр, 5 траўня адкрылі помнік філосафу-эканамісту. Бронзавая статуя вагой больш за 2 тоны з’яўляецца падарункам ад Кітая да 200-годдзя з дня нараджэння Маркса. Пяцімятровы помнік — праца кітайскага мастака У Вэйшаня.

Паводле дадзеных паліцыі, на цырымоніі адкрыцця прысутнічалі каля трох тысяч чалавек і каля 200 ганаровых гасцей. Як паведамляе «Нямецкая хваля», у той жа час, каля 70 чалавек прынялі ўдзел у акцыі правапапулісцкай партыі «Альтэрнатыва для Германіі» пад дэвізам «Зняць Маркса з пастамента». Яшчэ адна дэманстрацыя супраць помніка сабрала каля 150 удзельнікаў.

Падарунак дэманструе жаданне жыхароў КНР выказаць павагу да памяці Карла Маркса, сказаў, выступаючы на цырымоніі, пасол Кітая ў Германіі Сі Міндэ. Ён назваў статую «сведчаннем нашага сяброўскага абмену», якім Кітай «хацеў перадаць вялікаму Карлу Марксу павагу і памяць Кітая і кітайского народа». У сваю чаргу, прэм’ер-міністр федэральнай зямлі Рэйнланд-Пфальц Малу Драер назвала падарунак «мостам дружбы і партнёрства». На яе думку, філосафа недапушчальна вінаваціць у злачынствах XX стагоддзя.               

 Радыё Свабода.

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *