Сябры ТБМ з Лідчыны наведалі памятныя мясціны ў Суботніках і Вішневе

Аўторак, Травень 8, 2018 0

Сябры ТБМ з Лідчыны зладзілі азнаямленчую экскурсію па Івейскім і Валожынскім раёнах. Яны наведалі мястэчка Суботнікі, дзе нарадзіўся Зянон Пазьняк, усклалі кветкі да магілы яго маці. Затым завіталі ў мястэчка Вішнева, дзе мясцовая краязнаўца Тэрэса Бітэль зладзіла змястоўную экскурсію па музеі ксяндза Уладзіслава Чарняўскага, разам з мясцовым пробашчам паказалі касцёл, дзе ён служыў і завіталі ў царкву, што стаіць побач. Таксама наведалі музей прэзідэнта Ізраіля і Нобелеўскага лаўрэата Шымона Пераса, пабывалі на падворку, дзе стаяла хата ў якой нарадзіўся палітык. Пасля чаго адведалі мясцовыя могілкі, дзе пахаваныя беларускія літаратары — Пятро Бітэль і Канстанцыя Буйло. Сваімі ўражаннямі ад вандроўкі падзяліўся лідзянін, які зараз стала пражывае ў Нью-Ёрку — Аляксандар Хомчанка:

пазьняккбітэлькбуйлокчарняўскік

— Кожны раз, калі я прыязджаю ў Беларусь, калі ёсць такая магчымасць, я заўсёды стараюся і знаходжу час пад’ехаць на радзіму Зянона Станіслававіча ў Суботнікі, паразмаўляць з суседам, пабачыць, што там адбываецца. Для мяне гэта заўсёды вельмі важная падзея. Была вельмі цікавая паездка ў Вішнева, да спадарыні Тарэсы Бітэль, якая на ўласныя сродкі арганізавала музей ксяндза Уладзіслава Чарняўскага. Я дакрануўся да гэтай гісторыі, і вялікі дзякуй усім, хто гэтую паездку арганізаваў.

У сваю чаргу, госці з Лідчыны падаравалі ў Вішнеўскую бібліятэку некалькі дзясяткаў кніг беларускіх аўтараў. А таксама перадалі непасрэдна ў музей ксяндза Чарняўскага апошнія выданні Зянона Пазьняка са шчырымі пажаданнямі ад аўтара.

Андрусь Панямонаў, Беларускае

Радыё Рацыя.

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *