Макей сустрэўся з аналітыкамі нямецкага фонду Кёрбера

Пятніца, Чэрвень 15, 2018 0

Міністр замежных спраў Уладзімір Макей сустрэўся з дэлегацыяй членаў «Знешнепалітычнай сеткі» германскага фонду імя Кёрбера, якія з 30 траўня па 1 чэрвеня здзяйсняюць інфармацыйную паездку ў Беларусь, паведаміла прэс-служба знешнепалітычнага ведамства. Фонд імя Кёрбера з’яўляецца адным з вядучых аналітычных цэнтраў ФРГ у галіне знешняй палі-тыкі. «Зне-шнепалітычная сетка», якая функцыянуе ў рамках фонду, аб’ядноўвае маладых прафесіяналаў у міжнароднай сферы. Штогод з 2005 года па лініі фонду арганізуюцца рабочыя паездкі ў краіны, «якія маюць асаблівае значэнне для германскай знешняй палітыкі».

фондк

 

У склад дэлегацыі ўвайшлі супрацоўнікі ведамства федэральнага канцлера ФРГ, апарата Бундэстага, федэральных міністэрстваў і ведамстваў, прадстаўнікі аналітычных структур, акрэдытаванага ў Берліне дыпкорпуса. У сустрэчы ў МЗС узяў удзел пасол Германіі Петэр Дэтмар. У сваім выступе Макей «ахарактарызаваў асноўныя прыярытэты знешняй палітыкі беларускай дзяржавы, падрабязна асвятліў знешнепалітычныя ініцыятывы прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, накіраваныя на прасоўванне ідэй партнёрства інтэграцыйных аб’яднанняў, абнаўлення агульнаеўрапейскага дыялогу ў сферы бяспекі, закрануў тэматыку ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і ЕЗ і развіцця беларуска-германскіх адносінаў». Кіраўнік МЗС «адказаў на шэраг пытанняў» і «пацвердзіў зацікаўленасць беларускага боку ў працягу канструктыўнага супрацоўніцтва з фондам імя Кёрбера».

belapan.by.

Фота МЗС Беларусі.

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *