НАША СЛОВА № 22 (1381), 30 траўня 2018 г.

Панядзелак, Чэрвень 4, 2018 0

Фарміраванне новых пакаленняў праз веру і слова

20 тра-ўня навучэнцы нядзельнай школы пры мен-скім Чырвоным касцёле і іх ба-цькі прынялі ўдзел у свяце першай святой Камуніі. Цягам двух гадоў хлоп-цы і дзяўчынкі наведвалі катэ-хетычныя заня-ткі і ўдзельнічалі ў св. імшы, якую цэлебраваў ксёндз Дзміт-рый. У юначых душах выспява-юць лепшыя па-чуцці ў светлай атмасферы ля алтара. Не-каторыя хлопцы адчува-юць пакліканне служыць міністрантамі ў касцёле.

Заняткі ў нядзе-льнай школе праводзілі на беларускай мове выкла-дчыцы: Ірына Адамаўна, Марыя Чаславаўна і Час-лава Чаславаўна. Ксёндз Дзмітрый, педагог па аду-кацыі, кожную нядзелю сустракаўся з дзецьмі, раз-важаў разам з імі пра змест Евангелля і выслухоўваў іхнія меркаванні. Такім чынам у дзяцей нараджа-ецца чуласць да словаў Хрыстовых, выпрацоўва-ецца культура маўлення. Дзеці чуюць асвечаную беларускую мову, якая заста-ецца ў іх падсвядомасці.

Каб удзяліць св. Ка-мунію дзецям, прыехаў з Пін-ска біскуп Казімір Вялікаселец. Ён узгадаў сваю першую свя-тую Камунію, у якой удзельні-чаў у 1948 годзе. Тады бліжэй-шы касцёл быў зачынены і прыходзілася едзіць за 40 кіла-метраў пад Кобрын. Ён удзяч-ны бацькам, простым працоў-ным людзям, што выхавалі яго ў веры.

Пройдзены курс хры-сціянскай навукі будзе надзей-ным падмуркам у фарміраван-ні асобы падлеткаў. Разам з ас-новамі веры яны ўдыхаюць во-дар роднай мовы. Наведваць нядзельную школу — не зна-чыць быць святым, але як доб-ра для кожнай дзіцячай душы знайсці сяброў і настаўнікаў, якія любяць Бога і шануюць родную мову!

На свяце мы сустрэлі-ся з сям’ёй Паўлоўскіх. Мама Ірына Аляксандраўна — музы-кант, тата Уладзімір Аляксанд-равіч мае тэхнічную адука-цыю. Дачушкі займаліся два гады ў нядзельнай школе ў Наталлі Уладзіміраўны Лаў-рэнка, здавалі экзамен, ішлі да споведзі.

— Мая  бабуля і мама былі родам з Віцебскай вобла-сці і былі верніцамі, — кажа спа-дарыня Ірына. — Мы шчаслі-выя ісці па жыцці з Божай Лас-кай!

Бацькі прыклалі нама-ганні, каб прыводзіць сваіх дзя-цей кожную нядзелю ў храм. Яны паказваюць дзецям асабі-сты прыклад веры.

Юры Данілевіч нара-дзіўся і вырас у Скідзелі, за 28 кіламетраў ад Гародні. У сям’і захаваліся каталіцкія традыцыі. Нават і ў савецкія часы спадар Юры з бацькамі наведваў кас-цёлы, якія працавалі ў вёсцы Каменцы, у Шчучыне і ў Га-родні, і прытрымліваўся ся-мейнай традыцыі. Цяпер  ра-зам  з жонкай Юліяй і дачкой Аляксандрай спадар Юры  ўдзельнічае  ў набажэнствах у менскім Чырвоным касцёле. У нядзелю Аляксандра Данілевіч атрымала пасведчанне аб за-канчэнні курса катэхетычных заняткаў і аб ўдзеле ў першай св. Камуніі.

Эла Дзвінская,

фота аўтара.

Юбілей Святланы Алексіевіч

Святлана Аляксан-драўна АЛЕКСІЕВІЧ (31 тра-ўня 1948, Станіславаў, цяпер Івана-Франкоўск, Украіна) — беларуская журналістка, пісь-менніца. Піша на рускай мове. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (2015) «за шматга-лосую творчасць — помнік па-кутам і мужнасці ў наш час».

Нарадзілася ў сям’і вай-скоўца (бацька — беларус, маці — украінка). У 1950-м годзе бацька дэмабілізаваўся, і сям’я пераехала ў Мазыр. Сям’я пе-рыядычна пераязджала разам з новымі месцамі працы бацькі, у 1961 годзе Алексіевічы пера-ехалі ў Петрыкаў. Святлана скончыла Капаткевіцкую ся-рэднюю школу Петрыкаўскага раёна (1965), працавала выха-вальніцай Асавецкай школы-інтэрната, затым настаўніцай гісторыі і нямецкай мовы Бела-жэвіцкай сямігадовай школы Мазырскага раёна. У 1966 го-дзе працавала ў раённай газеце «Прыпяцкая праўда» (Нароў-ля). Скончыла аддзяленне жур-налістыкі БДУ (1972). Накіра-вана ў раённую газету «Маяк камунізму» (Бяроза). У 1973-76 гадах працавала ў рэспуб-ліканскай «Сельской газете», у 1976-84 — загадчык аддзела на-рыса і публіцыстыкі часопіса «Нёман». Член СП СССР (з 1983). Сябра Беларускага ПЭН-цэнтра (з 1989 по 2017).

Дэбютавала ў 1966 го-дзе ў петрыкаўскай раённай га-зеце «За новыя рубяжы» вер-шам «Октябрь». У сярэдзіне 1970-х гадоў падрыхтавала да выдання кнігу «Я з’ехаў з вёс-кі» («Я уехал из деревни» — ма-налогі былых вяскоўцаў; кніга не была надрукавана).

Творы Алексіевіч гру-нтуюцца на сотнях інтэрв’ю з ўдзельнікамі важкіх і балючых падзей, што былі перажыты са-вецкімі людзьмі ў ХХ стагоддзі.

Першая кніга Свят-ланы Алексіевіч «У вайны не жаночае аблічча» («У войны — не женское лицо», 1985) грун-туецца на размовах з сотнямі савецкіх жанчын, што бралі ўдзел у Вялікай Айчыннай ва-йне. Яна прадстаўляе калектыў-ны жаночы досвед вайны. У наступнай кнізе «Апошнія све-дкі» («Последние свидетели», 1985) выкарыстоўваюцца ўспаміны дзяцей, якім падчас вайны было ад шасці да дванац-цаці гадоў. Кніга сведчыць пра «немагчымасць перажыць ус-памін пра траўму». У 1990 го-дзе былі апублікаваныя «Цын-кавыя хлопчыкі» («Цинковые мальчики», часопіс «Дружба народов», 1990), названыя так таму, што целы забітых у Аф-ганістане салдат прывозілі на радзіму ў цынкавых трунах. Паводле кнігі «У войны — не женское лицо» напісала п’есу (пастаўлена ў многіх тэатрах Беларусі і за мяжой) і сцэнарыі аднайменнага цыкла дакумен-тальных фільмаў (1983, адзна-чаны Дзяржаўнай прэміяй СССР у 1985 г. і «Сярэбраным голубам» на міжнародным кі-нафестывалі ў Лейпцыгу), да-кументальных стужак «Баць-коўскі дом», «Партрэт з вяргі-няй», «Гэтыя незразумелыя старыя людзі» і інш. Аўтар п’есы «Марутка» (пастаўлена ў 1988). У перыядычным друку С. Алексіевіч выступала з на-рысамі і нататкамі; так, у 1992 годзе апублікавала наказ новай мінскай газеце «Авив».

У 1993 выйшла кніга «Зачараваныя смерцю» — апа-вяданне пра самазабойцаў, якія скончылі ці спрабавалі скон-чыць з сабой, не вытрымаўшы паражэння камуністычных ідэй у СССР. У 1997 годзе С. Алексіевіч апублікавала даку-ментальную аповесць «Чарно-быльская малітва», што была напісана на падставе ўспамінаў ліквідатараў Чарнобыльскай катастрофы, родных пажар-ных, што памерлі ад прамя-нёвай хваробы, а таксама пера-сяленцаў з Чарнобыльскай зо-ны. Кніга мае падзагаловак «хроніка будучыні» і апавядае пра адначасовае разгортванне дзвюх катастроф: тэхнагеннай і сацыяльнай, калі «зышоў пад ваду велізарны сацыялістычны мацярык».

Кніга Святланы Алек-сіевіч «Час second-hand (Канец чырвонага чалавека)» (2013) закранае маштабныя гістарыч-ныя тэмы: Вялікую Айчын-ную вайну, Афганістан, Чарно-быль, час «перабудовы» і раз-вал «чырвонай імперыі». У творы даследуецца феномен мыслення савецкага чалавека, феномен сацыялізму і выкла-даецца аўтарская канцэпцыя найноўшага часу, які пісьмен-ніца называе «часам сэканд-хэнд». Пункцірна асвятляюцца падзеі, звязаныя з масавым мі-тынгам 19 снежня 2010 года ў Менску.

Кнігі Светланы Алек-сіевіч складаюць цыкл, які аў-тарка заве «хронікай вялікай Утопіі» і «гісторыяй чырвонага чалавека». Творы Алексіевіч можна разглядаць як «мараль-ную філасофію, спробу аб-мяркавання этычных пытанняў і пошуку сэнсу перанесеных пакут савецкім, а таксама пост-савецкім чалавекам, які апы-нуўся ва ўмовах велізарнага сацыяльнага зруху».

Сярод моў, на якія былі перакладзены творы Святланы Алексіевіч, — беларуская, анг-лійская, шведская, нямецкая, грузінская, нарвежская, кітай-ская і іншыя.

Узнагароджана ордэ-нам «Знак Пашаны». Лаўрэат літаратурных прэмій СП СССР імя М. Астроўскага (1984), імя К. Федзіна (1985) і прэміі Ленінскага камсамолу (1986) за кнігі «У войны — не женское лицо» і «Последние свидетели». Лаўрэат прэміі Ку-рта Тухольскага (1996), прэміі «Трыумф» (Расія, 1997), Ляй-пцыгскай кніжнай прэміі (1999), прэміі Гердэра (1999), прэміі Рэмарка (2001), На-цыянальнай прэміі крытыкі (ЗША, 2006). У 2011 годзе ат-рымала ў Польшчы прэмію імя Рышарда Капусцінскага і прэмію Цэнтральнай і Усход-няй Еўропы «Ангелус». У 2013 годзе стала лаўрэатам Міжна-роднай прэміі міру нямецкіх кнігагандляроў, цырымонія ўзнагароджання адбылася 13 кастрычніка ў рамках Франк-фурцкага кніжнага кірмаша. Афіцэр Ордэна мастацтваў і літаратуры Францыі (2014).

Сваімі настаўнікамі Святлана Алексіевіч называе Алеся Адамовіча і Васіля Бы-кава.

Вікіпедыя.

 

ІНФАРМАЦЫЙНЫ  ЛІСТ

НАЦЫЯНАЛЬНАЯ АКАДЭМІЯ НАВУК БЕЛАРУСІ

Аддзяленне гуманітарных навук і мастацтваў

Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры

Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы

Да 90-годдзя НАН Беларусі арганізуюць

Рэспубліканскі круглы стол

АДЛЮСТРАВАННЕ СУЧАСНАЙ БЕЛАРУСІ

Ў МАСТАЦКАЙ ЛІТАРАТУРЫ,

які адбудзецца 21 чэрвеня 2018 года ў г. Менску

 

Нацыянальная літаратура з’яўляецца адлюстраваннем менталітэту, культурнай адметнасці, асаблівасцей грамадскага жыцця і гістарычнага шляху беларускага народа. Адзначанае неабходна падкрэсліць і асэнсаваць менавіта да 90-годдзя НАН Беларусі і ў Год малой радзімы таму, што адно з найбольш актуальных пытанняў сучаснасці, якое хвалюе прадстаўнікоў гуманітарнай навукі, — фарміраванне нацыянальнай свядомасці і любові да сваёй краіны на падставе мастацкіх твораў.

Мэта круглага стала: абмеркаванне асноўных дасягненняў прыгожага пісьменства ў адлюстраванні жыцця сучаснай Беларусі і асэнсаванне перспектыў далейшага развіцця мастацкай літаратуры суверэннай Беларусі.

Тэматычныя напрамкі работы круглага стала:

— чалавек і час у сучаснай літаратуры Беларусі;

— надзённае ў літаратурна-мастацкім адлюстраванні сучаснікаў;

— родны кут у творчасці сучасных беларускіх пісьменнікаў;

— экалагічная і ваенная праблематыка беларускай літаратуры трэцяга тысячагоддзя;

— развіццё нацыянальнай літаратуры ў кантэксце сусветнай глабалізацыі;

— сацыяльная адказнасць і выхаваўчае значэнне мастацкай літаратуры канца ХХ — пачатку ХХІ стагоддзя;

— родная мова як аснова нацыянальнай культуры і літаратуры;

— нацыянальная літаратура і сучасны стан гуманітарнай навукі і культуры.

Да ўдзелу ў круглым стале запрашаюцца: літаратуразнаўцы і літаратары, мовазнаўцы, фалькларысты, гісторыкі, краязнаўцы, культуролагі, мастацтвазнаўцы, філосафы, музеязнаўцы, бібліятэкары.

Рэгламент круглага стала: даклады — да 10 хвілін, паведамленні  і выступленні ў дыскусіях — да 5 хвілін.

Рабочыя мовы круглага стала: беларуская, руская.

 

Каб стаць удзельнікам круглага стала, неабходна: адправіць заяўку, аформленую ў адпаведнасці з прыкладзенай да інфармацыйнага ліста формай, не пазней за 15 чэрвеня 2018 года на электронны адрас kruhlystol@tut.by

Удзельнікам, выступленні якіх уключаны ў праграму круглага стала, будуць дасланы запрашэнні электронным лістом.

Іншагароднім удзельнікам праезд, пражыванне і харчаванне аплачваюцца камандзіруючым бокам.

Тэксты выступленняў (дакладаў, паведамленняў) удзельнікаў круглага стала будуць уключаны ў рэцэнзуемы электронны зборнік навуковых артыкулаў, выдадзены ў адпаведнасці з патрабаваннямі ВАК Беларусі.

Умовы прадастаўлення тэкстаў выступленняў для публікацыі: тэкст выступлення (даклада, паведамлення) неабходна даслаць на электронны адрас kruhlystol@tut.by не пазней за 30 чэрвеня 2018 года.

Патрабаванні да афармлення матэрыялаў для публікацыі:

— ініцыялы і прозвішча аўтара, у дужках — назва населенага пункта, набраныя паўтлустым шрыфтам, выраўноўванне па правым боку;

— назва даклада (паведамлення) — вялікімі літарамі па цэнтры, набраная паўтлустым шрыфтам;

— тэкст — праз прабел, выраўноўванне тэксту па шырыні, абзац 1,25;

— спасылкі ў тэксце афармляюцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі ВАК Беларусі;

— спіс выкарыстанай літаратуры падаецца пасля асноўнага тэксту праз прабел пад загалоўкам Літаратура, набранага па цэнтры паўтлустым шрыфтам, і  афармляецца паводле патрабаванняў ВАК Беларусі;

— аб’ём даклада (паведамлення) разам з малюнкамі, здымкамі і да т.п. не павінен перавышаць 8 старонак тэксту фармату А4, Times New Roman, 14 кегль, адзінарны міжрадковы інтэрвал, тып файла rtf Microsoft Word.

Аргкамітэт пакідае за сабой права адхіляць матэрыялы, якія не адпавядаюць прад’яўленым патрабаванням і якія не былі агучаны падчас пасяджэння круглага стала.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па электронным адрасе:

kruhlystol@tut.by і тэлефоне +37529 7755572

 

Заяўка

на ўдзел у Рэспубліканскім круглым стале

Адлюстраванне жыцця сучаснай Беларусі ў нацыянальнай літаратуры

(Мінск, 21 чэрвеня 2018 г.)

 

Прозвішча, імя, імя па бацьку

 

Навуковая ступень

 

Вучонае званне

 

Месца працы, горад

 

Пасада

 

Назва даклада ці паведамлення

 

Неабходнасць выкарыстання тэхнічных

сродкаў (пазначыць якіх)

 

Кантактны тэлефон з кодам

E-mail

 

Дата прыезду і ад’езду (для іншагародніх

удзельнікаў)

 

Неабходнасць браніравання гасцініцы

(для іншагародніх удзельнікаў)

 

Этнаграфічная дыктоўка ў Наваградку

Дзень 21 траўня  аб’яў-лены Сусветным днём культу-рнай разнастайнасці ў імя дыя-логу і развіцця. У гэты дзень дзяржавы, арганізацыі сістэмы ААН і няўрадавыя арганіза-цыі інфармуюць грамадскасць аб багацці і разнастайнасці ку-льтур. Арганізатары свята ра-яць у гэты дзень  чытаць тво-ры, слухаць музыку ці гля-дзець кіно прадстаўнікоў іншых культур. Культурная разна-стайнасць — сродак для больш паўнавартаснага інтэлектуаль-нага, эмацыянальнага, мараль-нага і духоўнага жыцця.

Да  Года малой радзі-мы і Сусветнага дня культу-рнай разнастайнасці  ў Нава-градскай раённай бібліятэцы 18 траўня па прапанове Дзяр-жынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі была праведзена эт-награфічная дыктоўка «Збяры ў сваім сэрцы Беларусь». 20 пытанняў датычыліся нацыя-нальнай традыцыйнай куль-туры Беларусі і 10 непасрэдна  гісторыі Наваградка. Сімва-лічна, што дыктоўка такога кшталту прайшла ў бібліятэ-чным пакоі міні-музея міні-ма-кетаў «Страчаная спадчына» ў адзначаны 18 траўня Міжна-родны дзень музеяў.

Міфалогія, народныя традыцыі, абрады, жыллё, па-будовы, народныя ўяўленні беларусаў сталі тэмамі прапа-наваных заданняў. Асаблівую цікавасць выклікалі пытанні мясцовага этнаграфічнага ха-рактару. Пры падрыхтоўцы іх  былі выкарыстаны кнігі з края-знаўчага фонду бібліятэкі. Гэта пытанні аб назвах посуду, аб вопратцы сялян, этнаграфіч-ных звестках аб традыцыйным комплексе беларускага народ-нага адзення на Панямонні, аб песнях сялян Наваградскага павета. Дарэчы, бібліятэка мае багаты краязнаўчы фонд, які выклікае цікавасць у прыхі-льнікаў  гісторыі свайго краю. Пераможцам былі ўручаны сертыфікаты ўдзельніка дык-тоўкі з указанай колькасцю балаў.

Іна Анальеўна Шаўчук

загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 ДУК «Наваградская раённая бібліятэка».

 

 

Біблейскае таварыства ў Беларусі працуе над адзіным перакладам Святога Пісання

Хрысціянскае рэлігій-нае брацтва «Біблейскае тава-рыства ў Рэспубліцы Бела-русь» вядзе перамовы з прад-стаўнікамі розных канфесій аб удзеле ў міжканфесійнай камісіі па падрыхтоўцы адзінага для ўсіх хрысціян перакладу Бібліі, паведаміў выканаўчы дырэк-тар арганізацыі Ігар Міхайлаў.

— Не ўсё яшчэ далу-чыліся, пакуль агульнай згоды няма. Але мы працуем над гэ-тым, пастараемся нешта зра-біць. Думаю, у найбліжэйшыя месяцы ўсё праясніцца, тады ўжо можна будзе сказаць пэў-на, хто будзе працаваць над перакладам, — сказаў ён.

Пра намер стварыць адзіны для ўсіх хрысціян пера-клад Святога Пісання Міхай-лаў упершыню заявіў 20 сту-дзеня ў час экуменічнага наба-жэнства ў менскім архікафед-ральным касцёле Найсвяцей-шай Панны Марыі. Ён паведа-міў, што ўдзельнічаць у працы міжканфесійнай перакладчыц-кай камісіі пагадзіліся католікі, грэка-католікі і баптысты. Ап-роч іх да працы планавалі пад-ключыць прадстаўнікоў права-слаўнай царквы, а таксама ад-вентыстаў і пяцідзясятнікаў.

— У кожнай з канфесій ужо ёсць свае пераклады Но-вага Запавету, але тэрміналогія часта адрозніваецца. Міжкан-фесійная камісія будзе рабіць пераклад са старажытнаяў-рэйскай мовы і параўноўваць яго з Септуагінтай (Александ-рыйскі збор перакладаў Ста-рога Запавету на старажытна-грэцкую мову III-I стагоддзяў да нашай эры. — БелаПАН.). Спадзяюся, што з дапамогай дыялогу нам удасца перакласці ўсю Біблію цалкам. Калі ж не, то мы створым хоць каркас, які кожная канфесія зможа выка-рыстаць, уставіўшы ў яго сваю тэрміналогію, — заявіў у сту-дзені Міхайлаў.

Біблейскае тавары-ства было створана ў 1992 го-дзе. Яго заснавальнікамі высту-пілі прадстаўнікі розных хрыс-ціянскіх канфесій: праваслаў-ныя, католікі і грэка-католікі, евангельскія хрысціяне-бап-тысты, хрысціяне веры еванге-льскай, адвентысты сёмага дня. Таварыства займаецца распаў-сюджваннем Бібліі, дабрачын-нымі праграмамі па забеспя-чэнні людзей духоўнай літара-турай, асветніцкай і папуляры-затарская працай, перакладчы-цкай і выдавецкай дзейнасцю.

belapan.by.

Беларускаму мастаку Міколу Бушчыку – 70

22 траўня беларуска-му мастаку, сябру Саюза мас-такоў Беларусі Міколу Буш-чыку споўнілася 70 гадоў з дня нараджэння.

З самай раніцы спадара Міколу віншавалі яго сябры і землякі ў Слоніме, куды ён ле-тась пераехаў з сём’ёй на паста-яннае месца жыхарства. Мікола прадаў у Менску кватэру і ку-піў у родным горадзе вялікі дом. Ды і бацькоўская хата яшчэ стаіць у вёсцы Дзераўная, дзе і нарадзіўся Мікола.

Мікола Бушчык — мас-так-экспрэсіяніст. Ён удзель-нічаў у больш чым у 200 роз-ных мастацкіх міжнародных і рэспубліканскіх выставах Бе-ларусі, Расеі, Францыі, Італіі, Нідэрландаў, Польшчы, Лету-вы, Германіі, Латвіі і іншых краін. Ён з’яўляецца аўтарам больш чым 500 акварэльных карцін і каля 1000 карцін алеем. Мікола Бушчык плённа працуе ў жанрах тэматычнай карціны, партрэта і пейзажа. Шмат яго твораў, прысвечаных беларус-кай вёсцы і прыродзе. Прыро-да ў творах мастака — гэта эмо-цыя душы, палотны — пачуцці Ўсявышняга, а вобразы — дум-кі Сусвету…

Аксана Шпак,

Беларускае Радыё Рацыя, Слонім. Фота аўтара.

У Зэльве гучала роднае слова

У пятніцу, 25 траўня, Зэльву наведалі сябры Гара-дзенскага аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў — Ва-лянцін Дубатоўка, Юрка Голуб і Сяргей Чыгрын. Сярод гас-цей былі таксама гісторык і журналіст з Гародні Васіль Ге-расімчык і паэт, журналіст са Слоніма Мікола Канановіч. Валянцін Дубатоўка распавёў зэльвенцам пра гарадзенскі альманах-гадавік «Новы за-мак», які выпускаюць літара-тары Гарадзеншчыны, Юрка Голуб пачытаў вершы, пры-свечаныя роднай Зэльвенш-чыне, Мікола Канановіч зна-ёміў прысутных са сваімі па-этычнымі радкамі пра жыццё і чалавечыя ўзаемаадносіны, а Сяргей Чыгрын чытаў улас-ныя лірычныя вершы. Васіль Герасімчык цікава распавёў пра лёс Кастуся Каліноўскага і яго апошнія дні жыцця. Госці адка-залі на пытанні зэльвенцаў, якія ўручылі пісьменнікам памят-ныя сувеніры. Валянцін Дуба-тоўка адзначыў, што сёлета на Зэльвеншчыне плануецца яшчэ шэраг творчых сустрэч з літа-ратарамі Гарадзеншчыны і прэзентацый кніг.

Барыс Баль, Беларускае

Радыё Рацыя, Зэльва. Фота аўтара.

Павел Сцяцко

Прозвішчы Беларусі 

Новая серыя. Частка 2

(Працяг. Пачатак у папяр. нумары.)

  1. Вуячыч (Віктар, Святлана) — вытвор з суфіксам бацькаймення -ыч (-іч) ад ант-рапоніма Вуяк і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Вуяч(к/ч)-ыч. ФП: вуй (<польск. wuj ‘дзядзька’, укр. (рэг.) вуй ‘дзядзька’) — вуйко (‘дзядзька, брат маці'; ‘старэй-шы ўзростам мужчына’, (пе-ран.) ‘мядзведзь’): В. Лемцю-гова. Украінска-беларускі слоўнік, с. 123) — Вуйко (мяну-шка, потым прозвішча) — Ву-ячыч.
  2. Вярцінскі (Ана-толь) — магчымая другасная форма ад Авярцінскі — вытвор з фармантам -скі ад антра-поніма Авярцін і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Авярцін-скі. Параўн. Агапон > Гапон (адпаданне пачатковага «А» (як і арабей < варабей)). ФП: Авярцін (імя <лац. ‘той, хто апярэджвае’) — Авярцін (пра-званне, потым прозвішча) — Авярцінскі — Вярцінскі.
  3. Вяцкая (Тама-ра) — вытвор з фармантам -ская ад тапоніма Вяцк і значэннем ‘народзінка, жыхарка названага паселішча': Вяцк-ск-ая — Вяц-ская — Вяцкая.
  4. Вячэрская (Але-на) — акцэнтаваны вытвор з фармантам -ская ад антрапо-німа Вечар і значэннем ‘на-шчадак (дачка) названай асо-бы': Вечар-ская — Вячэрская. Або як прэстыжная форма ад прозвішча Вечар. ФП: вечар (‘час сутак ад канца дня да на-дыходу ночы’, ‘грамадскі вя-чэрні сход’) — Вечар (мянушка, потым прозвішча) — Вячэрская. Або ад Вячэра — семантычны вытвор ад вячэра ‘вячэрняя яда’, ‘страва для гэтай яды’.
  5. Габрусь (Тама-ра) — народная форма (з фіна-льным -усь) ад канан. імя Га-брыель (<ст.-яўр. ‘мая сіла — Бог’) набыла ролю прозвішча (праз ступень празвання).
  6. Гадулька (Ва-сіль) — вытвор з фармантам -ка ад антрапоніма Гадуль і зна-чэннем ‘жанчына (жонка, дач-ка) названай асобы': Гадуль-ка. ФП: гадаць (‘варажыць, даве-двацца пра будучае або мінулае па картах ці па якіх-н. прыме-тах'; ‘меркаваць, выказваць зда-гадкі’) — гадуль (‘той, хто гадае'; ‘варажбіт, меркавальнік’) — Га-дуль (мянушка, потым прозвіш-ча) — Гадулька. Параўн. аднама-дэльныя: маргуль ‘маргайла’, ківуль ‘кульгавы’ (<ківацца) (Сцяцко П. Беларускае народ-нае словаўтварэнне, с. 67).
  7. Гаёвы (Анд-русь) — семантычны вытвор ад апелятыва гаёвы <польск. gajowy ‘ляснік, лясны вартаў-нік’ [ад gaj ‘гай’ (невялікі, часцей лісцевы лес)].
  8. Галагуцкі (Ан-тон) — семантычны вытвор ад апелятыва галагуцкі ‘галандскі’ (пра пароду курэй).
  9. Галаўнёў (Яў-ген) — вытвор з прыналежным суфіксам -ёў ад антрапоніма Галаўня і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Галаўн-ёў. ФП: галаўня (‘вялікая галаве-шка'; ‘хвароба хлебных злакаў, выкліканая грыбамі-паразі-тамі’) — Галаўня (мянушка, по-тым прозвішча) — Галаўнёў.
  10. Галенчанка (Ге-оргій) — вытвор з фармантам —анка ад антрапоніма Галенка і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Галенч(к/ч)-анка. ФП: галёнка (‘частка нагі ад калена да ступні’) — Галёнка (мянушка, потым прозвішча) — Галёнчан-ка — Галенчанка.
  11. Галоўчыц (Да-рыя) — вытвор з суфіксам -ыц (<-ыч) ад антрапонім Галоўка з семантыкай ‘нашчадак (дачка) названай асобы': Галоўч(к/ч)-ыц. ФП: галава (‘верхняя част-ка цела чалавека або жывёлы’, (перан.) ‘розум, свядомасць, развага'; ‘кіраўнік, начальнік, старэйшы ў сям’і’) — галоўка (памянш. ад галава) — Галоўка (мянушка) — Галоўка (прозвіш-ча) — Галоўчыч (бацькайменне з суфіксам -ыч, параўн. Кузьміч (ад Кузьма)) — Галоўчыц (вынік дысіміляцыі: чч — чц).
  12. Гальпяровіч (Навум) — другасная форма, першасная Альпяровіч — вытвор з суфіксам бацькаймення -овіч ад антрапоніма Альпер і зна-чэннем ‘нашчадак названай асо-бы': Альпер-авіч — Альперовіч. ФП: Алфёр (імя <грэч. eleut-heros ‘свабодны, вольны’) — Алихвер (1726) — Альпер (мяну-шка, потым прозвішча) — Аль-пер-овіч — Альпяровіч — Гальпя-ровіч (з прыстаўным гукам-літарай г (як і гуліца, гавёс (рэг.).
  13. Ганевіч (Алена) — вытвор з суфіксам бацька-ймення -евіч ад антрапоніма Ган і значэннем ‘нашчадак (да-чка) названай асобы': Ган-евіч. ФП: ган (рэг.) ‘загана, вада’, ‘пляма, дрэнны бок чаго-н.’ (Нас.); параўн. ганіць ‘прызна-ваць непрыгодным, дрэнным, даваць нізкую ацэнку, асу-джаць, абгаворваць’.
  14. Ганчук (Аляк-сей) — вытвор з суфіксам -чук ад антрапоніма Ганна і зна-чэннем ‘нашчадак названай асобы': Ганн-чук — Ганчук. ФП: Ганна (імя <ст.-яўр. Hanna ‘мі-ласць’) — Ганна (празванне, по-тым прозвішча) — Ганчук.
  15. Гарадзенскі (Да-выд) — семантычны вытвор ад апелятыва-прыметніка гара-дзенскі ‘з Гародні’ (суч. Гро-дна), ‘гродзенец’.
  16. Гардзеня (Фё-дар) — вытвор з фармантам —еня ад антрапоніма Гардзей і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Гардзей-еня — Гардзя-еня — Гардзеня (спрашчэнне структуры слова). ФП: Гар-дзей (імя, грэч. ‘грозны, хуткі’) — Гардзей (празванне, потым прозвішча) — Гардзеня.
  17. Гардзіенка (На-талля) — вытвор з суфіксам —енка ад антрапоніма Гардзій і значэннем ‘нашчадак (дачка) названай асобы': Гардзій-енка. ФП: Гардзей (імя <грэч. ‘гроз-ны, хуткі’) — Гордей (1540 г.) — Гордій (укр.) — ГордзіенкаГардзіенка.
  18. Герасавіч (Іван) — вытвор з суфіксам бацька-ймення -авіч ад антрапоніма Герас і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Герас-авіч. ФП: Герасім (імя <грэч. gera-smios ‘паважаны’) — Гарась (1599) — Герас (празванне, по-тым прозвішча) — Герасавіч.
  19. Гербік (Міхаіл) — вытвор з суфіксам -ік ад ант-рапоніма Герб і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Герб-ік. ФП: герб (‘эмблема дзяржавы, горада, дваранскага (шляхетнага) роду і пад., якая змяшчаецца на сцягах, манетах, пячатках, дзяржаўных і іншых афіцыйных дакументах’) — Герб (мянушка, пазней прозвішча) — Гербік. Параўн. Лукаш-ык, Дан-ік. Або ад апелятыва гер-бік (‘невялікі герб’ ці як ласк. або зневаж. пра герб) — семан-тычны вытвор.
  20. Герук (Марына) — вытвор з суфіксам -ук ад ант-рапоніма Гера з семантыкай ‘нашчадак (дачка) названай асобы': Гер-ук. ФП: Георгій (імя <грэч. georgos ‘земляроб’) — Гера (народны варыянт) — Гера (празванне, потым про-звішча) — Герук.
  21. Гібок — Гібкоў-скі (Алесь) — другасная форма, першасная Гібак — Гібкоўскі — семантычны вытвор ад пры-метніка гібкі ў кароткай форме гібак (параўн.: звонкі — звонак) з рознымі значэннямі: 1) ‘які лёгка гнецца і разгінаецца; пру-гкі'; 2) перан. ‘багаты адцен-нямі, выразны (пра голас, ха-рактар і пад.)'; 3) перан. ‘здо-льны ўмела і хутка рэагаваць на пэўныя ўмовы, абставіны, прызвычайвацца да іх’. Гібак (мянушка) — Гібок (прозвішча з націскным -ок для адмежа-вання ад мянушкі (апелятыва)) — Гібок. Другі кампанент Гіб-коўскі — вытвор з суфіксам шляхетнасці -оўскі (Гібкоўскі).
  22. Гігін (Вадзім) — вытвор з прыналежным суфік-сам -ін ад антрапоніма Гіга і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Гіг-ін. Гіга — ад літоўск. прозвішча (Бірыла).
  23. Глагоўская (Алена) — вытвор з фармантам -оўская ад тапоніма Глогі і значэннем ‘народзінка, жыха-рка названай мясціны, паселі-шча': Глаг-оўская. ФП: глог (‘кустовая або невялікая дрэў-ная расліна сямейства ружа-кветных з ядомымі ярка-чыр-вонымі, аранжавымі і жоўтымі пладамі’ (скарыстоўваецца і для стварэння жывой калючай ага-роджы — ТСБМ, т.2, с.57)). Глог (мянушка, пазней прозвішча) — Глогі (‘паселішча з прозві-шчамі Глог‘) — Глагоўская. Або як прэстыжная форма ад про-звішча Глог. ФП: глог (расліна) — Глог (мянушка) — Глагоўская.
  24. Гладышчук (Анатоль) — вытвор з суфіксам -чук/-ук ад антрапоніма Гла-дыш, Гладышка і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Гладыш-чук, Гладышч-ук. ФП: гладыш і гладышка (‘збан без ручкі’) — Гладыш і Гладышка (мянушка, пазней прозвішча) — Гладышчук.
  25. Глупыш (Анд-рэй) — семантычны вытвор ад апелятыва глупыш ‘паўночная марская вадаплаўная птушка, падобная на чайку’ (ТСБМ, т. 2, с. 57).
  26. Глушыцкі (Леў) — вытвор з фармантам -скі/-ыцкі ад тапоніма Глушыкі, Глуша і значэннем ‘народзінец, жыхар названай мясціны, паселішча': Глушык-скі — Глушыцкі, Глуш-ыцкі — Глушыцкі.
  27. Гнатуля (Алег) — другасная форма, першасная Ігнатуля: ад імя Ігнат (<лац. Ignatius < ignesus ‘агнявы’) — ла-скальны варыянт. Або ад укр. Гнат з фармантам -уля (параўн. тат-уля, мат-уля): Гнат-уля — Гнатуля.
  28. Гронская (Воль-га) — вытвор з фармантам -ская ад тапоніма Грона, Гроны і значэннем ‘народзінка, жыхар-ка названай мясціны': Грон-ская.
  29. Грыбалёва (Ла-рыса) — вытвор з прыналеж-ным суфіксам -ёв-а ад антрапо-німа Грыбаль і значэннем ‘на-шчадак (дачка) названай асо-бы': Грыбал-ёва. ФП: грыбаль (‘назва асобы па занятку, аб’ект ці прадмет якога названы ўтва-ральным словам': грыб-аль ‘грыбнік’ (Беларускае народ-нае словаўтварэнне, с.146)) — Грыбаль (мянушка, пазней про-звішча) — Грыбалёва.
  30. Грэбянюк (Ве-раніка) — вытвор з суфіксам —юк ад антрапоніма Грэбень і значэннем ‘нашчадак (дачка) названай асобы': Грэбен-юк — Грэбянюк. ФП: грэбень (апеля-тыў мае некалькі значэнняў: 1) ‘пласцінка з радам зубцоў для прычэсвання валасоў або за-колвання і замацавання жано-чай прычоскі'; 2) ‘прыстасаван-не такой формы, што ўжыва-ецца ў розных галінах вытвор-часці'; 3) ‘мясісты нараст на га-лаве некаторых птушак'; 4) ‘вя-ршыня чаго-небудзь’) — Грэ-бень (мянушка, потым прозві-шча) — Грэбянюк.
  31. Гуд (Яўген) — се-мантычны вытвор ад апеляты-ва гуд ‘тое, што і гудзенне’. Або ад літоўск. gudas ‘беларус’.
  32. Гужалоўская (Аляксандра) — вытвор з фар-мантам -оўская ад тапоніма Гу-жалы і значэннем ‘народзінка, жыхарка названай мясціны, паселішча': Гужал-оўская.

(Працяг у наступным нумары.)

 

Інтуітыўна — пачуццёвая лірыка

Алены Ігнацюк закранула слухачоў

Творчая вечарына паэткі і культуролага, дацэнта Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдата філалагічных навук Алены Ігнацюк з поспехам прайшла 24 траўня ў біблія-тэцы імя А. Міцкевіча менскага Чыр-вонага касцёла. Гасцямі вечарыны  сталі чытачы бібліятэкі, сябры ТБМ імя Ф. Скарыны, на імпрэзе прысут-нічаў ксёндз-пробашч Уладыслаў Завальнюк. Паслухаць літаратарку прыйшлі Міхась Скобла, Вера Бу-ланда, Ядвіга Рай і іншыя вядомыя паэты.

Добра вядомая ў Пінску аўта-рка прадставіла сваю творчасць ра-зам са сваімі студэнткамі, якія чыталі яе творы і выконвалі спевы на яе вершы.

Алена Аляксандраўна Ігна-цюк нарадзілася 23 лютага 1962 года ў вёсцы Восаўцы Драгічынскага раё-на. Яна скончыла філалагічны факу-льтэт Берасцейскага педагагічнага ін-стытута імя Пушкіна. Вершы Алены Ігнацюк друкаваліся ў часопісах «По-лымя», «Маладосць», «Роднае слова», «Нёман», «Дзеяслоў», «Бярозка», у газеце «Літаратура і мастацтва».

Алена Ігнацюк з’яўляецца аўтаркай кніг паэзіі «Нота «ля», (2000), «Летаргія» (2006), «Будзе ўсё наадварот» (2016) і  кнігі прозы «Ды-ярыюш для дзівалова». Яе творы вы-сока ацэньвалі Адам Мальдзіс, Ула-дзімір Арлоў, Леанід Галубовіч, Ана-толь Кудравец. Багаты свет фантазіі, мастацкае адчуванне прасторы і часу, эстэтычная насычанасць вылучаюць удумную лірыку Алены Ігнацюк.

— Мая матуля Аляксандра Дарагуш была родам з Меншчыны, -распавяла спадарыня Алена. —  Яна была ганаровым доктарам, дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР, узнагаро-джана ордэнам Леніна. Яна пабудава-ла бальніцу ў Восаўцах у свой час. А тата Аляксандр Андрэевіч Ігнацюк быў старшынём мясцовага савета, ве-льмі таленавітым чалавекам, спяваў, іграў на гітары. Тата перадаў мне дар успрыняцця паэзіі. Дарагой для мяне была няня Фруза, любімая, як другая мама. Яна пражыла сто гадоў і ады-ходзіла ў той свет як птушка, на Вя-лікдзень. Паклікалі святара на спо-ведзь, і яна пражыла пасля споведзі яшчэ два гады. Яна паўплывала на мой лёс, пабудавала на зямлі маё шчасце. Тады ў маім жыцці з’явіўся Алесь Іллін, мой муж.

На мой лёс аказаў уплыў вя-домы мастак-рэаліст і партрэтыст Іван Якаўлевіч Фяцісаў. Пад  яго ўплывам я пачала пісаць вершы. У сваёй ды-сертацыі «Сінтэз паэзіі і жывапісу» (1992) я займалася жывапісам у паэзіі: на ўяўнае палатно перанесла тэксты беларускіх пісьменнікаў: У. Арлова, Я. Сіпакова, Я. Янішчыц, Л. Дранько-Майсюка. Атрымаўся сінтэтычны ма-люнак, дзе пісьменнік і чытач стано-вяцца аўтарамі аднаго твора. Тут вы-явіўся герменеўтычны і канструк-тыўны метад адначасна.

 

Гасцям імпрэзы быў прадстаў-лены відэафільм 1999 года, ў якім паэт і тэлежурналіст, адзін з заснавальнікаў берасцейскай грамадска-культурнай сябрыны » Край» Мікола Пракаповіч разважаў разам з Аленай Ігнацюк пра вытокі яе паэзіі. Дзякуючы відэафі-льму чытачам было лягчэй адчуць свет вобразаў самой аўтаркі і вяр-нуцца ў часы яе маладосці.Частка вер-шаў Алены напісана на палескім ды-ялекце. Гэтыя творы ўвайшлі ў кнігу «До тебе, світэ».

«Моя ж мама, голубіця,

Неба ж тількі проясніцца,

Рушнікі пашла сціраты,

Каля мальвавае  хаты,

Каля  мальвавага неба,

А мяні не многа трэба.»

 

У паэзіі Алены Ігнацюк гу-чаць светлыя хрысціянскія матывы. На імпрэзе ўзгадваліся вершы розных гадоў: «Свята Ганны», «Такі, як неба», «Барочныя жаданні», прагучалі радкі з паэмы «Вербны коцік». Спадарыня Алена прачытала верш, прысвечаны Чырвонаму касцёлу.

У рэцэнзіі на кнігу Алены Іг-нюцюк у часопісе  «Дзеяслоў»  Ула-дзімір Сівіцкі адзначаў: » Кніга вер-шаў «Будзе ўсё наадварот» прад-стаўляе новую паэзію Алены Ігнацюк — па-ранейшаму светла-таленавітую, насычана-таямнічую і мэтанакі-равана-свабодную, адметную харас-твом ацалення і ацаляючую лірычнае светаўспрыманне аўтара».

На вечарыне выступіў сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў, док-тар філалагічных навук, прафесар Алесь Іванавіч Бельскі:

— Алена нібы птушка-вяснянка завітала ў бібліятэку, каб наладзіць свята паэзіі. Яе эмацыйна-пачуццёвая лірыка перадае высокую красу! Яе паэзія інтуітыўная, медытатыўная, ку-льтуралагічная. Па стылі Алену Ігна-цюк можна назваць неарамантыкам і імпрэсіяністкай у паэзіі.

Студэнткі Палескага дзяр-жаўнага ўніверсітэта выканалі вершы Алены Ігнацюк розных гадоў: «Пеў-нік мой залаты», «Радзімка», «Несупа-дзенне», «Размова з Радзімай».

Для сваёй калежанкі пад акам-панемент гітары заспявала бард Ала Бяляўская. Музычны падарунак па-этцы перадаў Аляксандр Шукшын, выканаўшы разам з выкладчыцай му-зыкі Вольгай Воінскай песню Элвіса Прэслі.

Цёплыя словы пра Алену Іг-нацюк выказала куратар бібліятэкі імя А. Міцкевіча Галіна Івуць:

— Я працавала з Аленай у бы-лым Скарынаўскім цэнтры, дзе яна была старэйшым навуковым супра-цоўнікам. Яна вельмі сціплы і добры чалавек. Яна — вельмі любіць прыро-ду, людзей. Я з задавальненнем чытала яе першыя кніжачкі і здзіўлялася: з якім чалавека я працую разам! Зараз яна — сябар Саюза беларускіх пісьмен-нікаў і аб’ядноўвае ўсіх, хто любіць беларускую паэзію.

Творчая імпрэза пакінула светлае ўражанне ў душах навед-вальнікаў бібліятэкі імя А. Міцкевіча.

Эла Дзвінская,

фота аўтара.

 

Алена Ігнацюк

Размова з Радзімай

Мая Радзіма захварэла —

Мо лёгкі вірус… Ці сур’ёзна?

І бачыць новы дзень не захацела…

Мо хто цябе пакінуў — слёзна?

Каб не вярнуцца…

А можа гэтаю зімой

Ты за суседкай не паспела

У нешта лепшае абуцца?

А хочаш пазаві сяброў —

Філосафаў, рамантыкаў-паэтаў…

І ты адчуеш пульс, загарачэе кроў…

Ты прыгадай — як добра было летам!

Як ружамі прапахлі росы!

Табе да твару шоўк блакітны неба…

Але ты захварэла. Вытры слёзы!!!

А мо Радзіма, закахацца табе трэба?

Чаму гаворыш, што няма ў каго?

Ці твой герой, згубіўшы сваё рэха,

Стаў безгалосы, і забыўся пра багоў?

Няўжо цябе туга апанавала?

Духоўную эліту ўсё ж заві!

Хай вып’е за тваё здароўе,

За сілу, дабрабыт сям’і…

Хай птушкі запяюць

на беларускай мове…

 

Дыктоўка па беларускай мове

ад “Лідскага піва”

2 чэрвеня ў Менску ў Нацыянальнай бібліятэцы ў другі раз пройдзе «Агульная дыктоўка». Праверыць сваю пісьменнасць і напісаць дыктоўку па беларускай мове змогуць усе ахвочыя. Ідэйным арганізатарам мерапрыемства зноў выступіла ААТ «Лідскае піва».

— «Лідскае піва» працягвае падтрымліваць развіццё беларускай мовы. З дапамогай гэтага адукацыйнага праекта, які сабраў у мінулым годзе больш за 170 чалавек, у тым ліку з рэгіёнаў, мы імкнемся натхняць людзей пашы-раць ужыванне беларускай мовы, бачыць яе прыгажосць і натхняцца ёю. У гэтым годзе «Агульная дыктоўка» набывае статус нацыянальнай. Для ўсіх, хто захоча праверыць свае веды па беларускай мове, акрамя інтэрнет-трансля-цыі будзе арганізавана трансляцыя на Першым канале Нацыянальнага радыё, — сказала менеджар па карпаратыўных камунікацыях ААТ «Лiдскае пiва» Наталля Яфімкіна.

Што трэба для ўдзелу?

  1. Зарэгістравацца на сайце lidskae.by.
  2. Прыйсці не пазней за 11.30 у Нацыянальную бібліятэку Беларусі (уваход з боку рэстарана «Явар» (раней — «Мегаполіс»), 2-гі паверх), пр-т Незалежнасці, 116.
  3. Альбо падключыцца да Першага канала Нацыянальнага радыё або інтэрнэт-трансляцыі дома.

Дыктоўка пачнецца ў 12.20 і працягнецца да 13:20. Тэкст абраны адмыслова да 400-годдзя першага беларускага буквара. Чытаць яго будзе Руся — cпявачка, акторка беларускага дубляжу, «голас беларускай чыгункі», трэнерка па пастаноўцы голасу.

Пасля дыктоўкі ўдзельнікаў чакае спецыяльная зона, дзе можна будзе пагуляць у беларускія настольныя гульні і сфатаграфавацца.

Працы мінчан правераць прафесійныя філолагі. Вынікі стануць вядомыя на працягу 5-цi рабочых дзён. Усе ўдзельнікі атрымаюць па электрон-най пошце свае вынікі, а таксама электронныя сертыфікаты аб удзеле ў дыктоўцы. Арыгінал тэксту будзе выкладзены на сайце.

Чакаем вас на «Агульнай дыктоўцы»!

2 чэрвеня 2018 года —

Нацыянальная бібліятэка Беларусі (уваход з боку рэстарана «Явар», 2-гі паверх), пр-т Незалежнасці, 116.

Праграма мерапрыемства:

11.30 — 12.00 — рэгістрацыя ўдзельнікаў;

12.00 — 12.20 — урачыстае адкрыццё;

12.20 — 13.20 — напісанне дыктоўкі.

 

«Агульная дыктоўка» на Лідчыне

На Лідчыне ў рамках падтрымкі ініцыятывы Лідскага піўзавода “Агульную дыктоўку” праводзіць Ёдкаўская суполка ТБМ на сядзібе “Гасьціна” ў в. Пескі Лідскага раёна.

Дыктоўка будзе пісацца падчас перадачы Першага канала Нацыя-нальнага радыё або інтэрнэт-трансляцыі ў залежнасці ад якасці прыёму.

Гатоўнасць да дыктоўкі — 12.00, 2 чэрвеня 2018 г.

 

Навіны Германіі

Семінар “M100 маладых еўрапейскіх журналістаў (M100YEJ)”

Семінар «M100 мала-дых еўрапейскіх журналістаў Young European Journalists Workshop» (M100YEJ), які праводзіцца пры падтрымцы Федэральнага міністэрства за-межных спраў Германіі, у 2018 г. арганізуецца  па тэме «Жур-налістыка і палітычная аду-кацыя ў сацыяльных сетках» 10-19 верасня 2018 г. у Пат-сдаме.

Падача заявак да 12 чэрвеня 2018 г.

 

У 2018 г. форум “М100 маладых еўрапейскіх журналістаў” будзе адбывацца ў рамках “M100 Sanssouci Colloquiums” і робіць магчы-мым для журналісткай моладзі інтэнсіўны трэйнінг і прамыя кантакты з вядучымі медыйны-мі спецыялістамі з усёй Еўро-пы. Майстар-клас накіраваны на маладых журналістаў і ма-ладых рэдактараў ва ўзросце паміж 18 і 26 гадамі з усёй Еўропы, краін Усходняга парт-нёрства і Расіі. Акрамя пера-дачы практычных і тэарэтыч-ных навыкаў журналістскай працы дасягаецца сувязь па-між удзельнікамі. Майстар-клас вядзецца па-ангельску. У канцы маладыя журналісты прымуць удзел у Міжнарод-най медыя-канферэнцыі “M100 Sanssouci Colloquium”  у Патсдаме, якая збірае вяду-чых рэдактараў, каментатараў і ўладальнікаў медыйных рэ-сурсаў, а таксама грамадскіх дзеячаў, каб вызначыць ролю і ўплыў СМІ у міжнародных падзеях і выступіць за дэма-кратыю, свабоду слова і дру-ку.

 

У гэтым годзе маладыя журналісты атрымаюць май-стар-класы па тэме «Журналі-стыка і палітычная адукацыя ў сацыяльных сетках». Станаў-ленне палітычнага меркавання адбываецца ўсё часцей у сацы-яльных сетках. З развіццём лічбавых СМІ палітычныя дэ-баты ўсё больш пераводзяцца ў аўтаномныя часткі грамад-ства: у Facebook, Twitter, YouTube & Co. Для таго, каб дайсці да маладых людзей з па-літычнымі прапановамі, вельмі важна дзейнічаць у сацыяль-ных сетках.  Але як паспяхова дайсці да моладзі? Як даносяц-ца адукацыйныя прапановы да аўдыторыі? Часта вырашае глыбіня (ахоп аўдыторыі) і паспяховасць адукацыйных фарматаў. Таму колькасць абанентаў, якіх прывязваюць ютуберы і інфлуенсеры, мо-гуць падштурхнуць ідэі для па-літычнай працы з моладзю.

 

Майстар-клас «Журна-лістыка і палітычная адукацыя ў сацыяльных сетках» вядзецца ў фармаце вэб-відэа, сацыяль-ных сеткаў і палітычнай аду-кацыі з мэтай падштурхнуць праекты палітычнай адукацыі у сацыяльных сетках у Герма-ніі, Еўропе і краінах Усходняга партнёрства. Майстар-клас павінен сабраць асноўных удзе-льнікаў з абласцей журналіс-тыкі, палітычнай адукацыі, са-цыяльных сеткаў і інтэрнэт-відэа.  Майстар-клас прадстаў-ляе актуальныя праекты і рас-працоўкі, робіць мажлівай міжнародную і міждысцыплі-нарную сувязь удзельнікаў і удзельніц і прапануе мажлів-асць крэатыўнага развіцця праекта.

 

Умовы ўдзелу:

 

Маладыя журналістам ва ўзросце 18-26 год з Еўропы, краін Усходняга партнёрства (Украіна, Малдавія, Грузія, Беларусь, Арменія і Азербай-джан) і з Расіі прапануецца да-сылаць нам свае заяўкі на ан-гельскай мове.

Калі ласка дасылайце абгрунтаваныя заяўкі з эсэ, біяграфіяй і матывацыйным лістом.

Мы бы хацелі атры-маць у Вашым эссэ адказы на наступныя пытанні (6000 ты-сяч знакаў з прабеламі):

Shortly define the term «political education work in the social web». Describe the pos-sibilities and limitations of polit-ical education in your country using a concrete case (you can implement your own profes-sional experience in the text) and present some of your own ideas for a political education project that you consider relevant.

 

Выбранныя спаборцы будуць запрошаны на скайп-інтэрв’ю. Выдаткі на харчаван-не, пражыванне і праезд бу-дуць аплачаны.

Калі ласка дасылайце вашыя заяўкі да 12 чэрвеня 2108, 24 гадзін (поўначы)  на імя Sophia Wellek, s.wellek@m100potsdam.org

 

M100YEJ — гэта ініцы-ятыва горада Патсдам і аб’яднання Potsdam Media International e.V. Фінансуецца міністэрствам замежных спраў і National Endowment for Democracy і адбываецца ў ка-аперацыі з European Youth Press і MIZ Babelsberg.

pt.de.

 

Раман года

Параілі набыць раман Сяргея Пясецкага  «Яблычак», што я і зрабіў. Гэта першы ра-ман з «Менскай трылогіі» пісь-менніка, які з’яўляўся слынным беларускім польскамоўным празаікам. Аўтар з ўласцівай яму каларытнасцю распавядае пра закрытае, поўнае таямні-цаў, зладзейскае асяроддзе г. Менска пачатку ХХ стагоддзя.

Дзеянне ў рамане раз-гортваецца ранняй вясною 1918 года, калі Першая сусвет-ная вайна пераўтварыла г. Менск  у прыфрантавы горад, куды з ўсіх канцоў Еўропы і былой Расійскай імперыі з надзеяй хуткага заробку сцяг-нуліся злодзеі прастытуткі і ма-хляры… Раман, які спалучае гумар і трагізм, апісвае зла-дзействы і ўнутраны свет зла-чынцаў, захапляе з першых старонак, трымаючы ў на-пружанні да апошняга ска-за! У афармленні вокладкі выкарыстана дызайнер-ская паштоўка з серыі «Прывітанне з Менска» вядомага  майстра Уладзі-міра Цэслера. Рэдактаркай з’яўляецца Марына Каз-лоўская, а карэктаркай Настасся Мацяш. Літара-турна — мастацкае выданне дазволена чытаць асобам старэйшым за 16 гадоў. З по-льскай мовы раман «Яблычак» пераклаў Віктар Шукяловіч. Ён выдадзены дзякуючы да-памозе Польскага інстытута ў Менску ва ўстанове «Логві-наў».

З раманам можна азна-ёміцца на сядзібе ТБМ ў Мен-ску. Асабіста я прачытаў раман за адзін дзень.

Спадзяюся што раман  «Яблычак» знойдзе свайго чытача і будзе адной з лепшых кніг выдадзеных у 2018 годзе!

Аляксей Шалахоўскі,

гісторык культуры,

журналіст-фрылансер.

 

Міжнародны фестываль «Паланэз-2018″ у Слоніме

У суботу, 26 траўня, у Слоніме прайшоў трады-цыйны міжнародны фестываль «Паланэз-2018″. У ім узялі ўдзел музычныя і танцаваль-ныя калектывы з розных гара-доў Беларусі, а таксама калек-тывы з Польшчы і Літвы. Свой старт фестываль узяў на набя-рэжнай канала Агінскага. А потым усе ўдзельнікі свята прайшлі па Опернай вуліцы і цэнтральных вуліцах Слоніма да мясцовага Цэнтра культу-ры, дзе адбылася конкурсная праграма.

Месца фестывалю вы-брана было невыпадкова. Ме-навіта ў Слоніме прайшло дзяцінства кампазітара Міхаіла Клеафаса Агінскага, аўтара знакамітага паланэза «Разві-танне з радзімай». У горадзе пражываў ягоны сваяк Міхал Казімір Агінскі. Дарэчы, ён жа і стваральнік помніка гідратэх-нікі XVIII стагоддзя — канала Агінскага. Побач з каналам Агінскі ў 1775 годзе пабудаваў і славуты на ўсю Еўропу тэ-атр, для пастановак якога сам жа гетман складаў музыку. Сёння пра Агінскага ў Слоніме нагадвае і канал, і вуліца ў яго гонар, і некалькі будынкаў той эпохі, а таксама мемарыяльная шыльда на будынку Слонім-скага драматычнага тэатра.

Аксана Шпак, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім. Фота аўтара.

 

Лідская абутковая фабрыка выпусціла бела-чырвона-белыя кеды c гербам ВКЛ

 

Гэта калабарацыя з брэндам LSTR Adziennie.

— Гэта не жарт, усё сур’ёзна: у нас паўнавартасны колаб з Лідскай абутковай фа-брыкай, — напісалі ў інстаграме прадстаўнікі брэнду LSTR Adziennie, які  спецыялізу-ецца на адзенні з нацыянальным каларытам.

На фабрыцы выпусці-лі легендарные кеды ЛМ-17, якія ў Беларусі лічацца кла-сікай.

Каштуе новая мадэль 45 рублёў.

Паліна ПАСТАРНАК.

lida-info.

 

Да 155-годдзя паўстання 1863 г.

 

Апалонія з Далеўскіх Серакоўская

 

У с п а м і н ы

(Працяг. Пачатак у папярэдніх нумарах.)

Аднак, перш за ўсё Се-ракоўская выступае ў ролі ахо-ўніцы памяці пра гераізм чаль-цоў сваёй сям’і. Піша з пафа-сам. Тэкст момантамі мае агія-графічны характар. Успамінамі будуе сваім блізкім помнік. Малюе постаці велічныя, бяз-межна адданыя Бацькаўшчыне, бескарысныя, бездакорнай пач-цівасці і гатоўнасці да самаах-вярнасці ў кожнай сітуацыі. Па-кутніцтва і смерць не толькі па-водле вопісу Серакоўскай, не толькі ўлічаны ў іхняй дзей-насці, але проста пажаданыя. Яна сама з’яўляецца быццам стварэннем рамантычнага ўяў-леня. Іграе сваю ролю да канца, за найвялікшы скарб прызна-ючы мінулае свае сям’і, злуча-нае з лёсам Польшчы.

Серакоўская паказвае сваіх братоў і мужа, як права-дыроў канспірацыйнай дзей-насці і паўстання на Літве. По-бач з тым называе сотні канспі-ратараў, паўстанцаў, ссыльных, якія, што відаць асабліва ў бія-грамах, даюць сведчанне сама-адданасці і прынесенай ахвяры, якімі былі смерць, калецтва, высылка, страта маёмасці, зня-воленне, эміграцыя.

Гісторыю студзень-скага паўстання распавядаюць, што зразумела, перш за ўсё му-жчыны. Не шмат дзённікаў на-пісаных жанчынамі, хоць іхнія ўдзел і роля ў тых падзеях бяс-спрэчная47.

Калі рысай жаночай мемуарыстыкі мела быць дамі-нацыя матываў эмацыяналь-ных, штодзённых  і сямейных, то гэтыя запіскі такіх умоваў не выконваюць. Таксама маці і сёстры выступаюць толькі на столькі, наколькі звязаны з галоўныі героямі апавядання-мужчынамі. Ёсць гэта, напэўна, эфект свядомага выбару, звя-занага з вызначанай сабе мэтай пісання, але можа таксама вы-нікаць з дасведчання Серакоў-скай, атачонай з маладосці ге-роямі, у святле дзейнасці якіх яе штодзённае жыццё магло падавацца малазначным. Ня- гледзячы на гэта чытач давед-ваецца сёе-тое і пра ціхіх гера-інь паўстання і пра цалкам не-вядомы ў літаратуры ўдзел жанчын у дзейнасці Братняга звязу.

Запіскі Серакоўскай не мелі шчасця ў выдаўцоў. Ула-дзіслаў Загорскі парыхтаваў тэкст да друку, працу скончыў у жніўні 1926 г.48 Праўдапа-добна смерць у 1927 г. спрычы-нілася да таго, што іх не выдалі. Як каштоўную крыніцу ацаніў успаміны рэдактар серыі: “Сту-дзеньскае паўстанне. Матэры-ялы і дакументы”49.  Аб неаб-ходнасці выдання запісак пісала Марыя Янён у лекцыі пра Се-ракоўскага50. Фрагменты ліс-тоў шырока цытаваў у сваім артыкуле Бікуліч51.

Амаль сто гадоў тэкст Серакоўскай праляжаў у рука-пісе, але чытаўся гісторыкамі. Перад вайной аўтографам ка-рысталіся даследчыцы змовы братоў Далеўскіх і ўдзелу жан-чын у студзеньскім паўстанні — Ганна Буйвід і Марыя Брухна-льская52, а таксама аўтар жыц-цяапісанняў Далеўскіх для По-льскага біяграфічнага слоўніка — Станіслаў Касцялкоўскі. Па-сля вайны на запіскі Серакоў-скай спасылаліся літоўскія, польскія і расейскія даследчыкі канспірацыйнай дзейнасці Да-леўскіх  і біёграфы Зыгмунта Серакоўскага, у т.л. Вітаўтас Мэркіс, Давід Файнгаўц, Ана-толь Смірноў і Бікуліч53. Ад-нак, спасылаючыся на запіскі Серакоўскай, карысталіся з розных пераказаў іх, найчасцей з рэшты копій, не заўсёды ін-фармуючы пра тое і не здаючы сабе справы з розніцы паміж імі.

У ходзе падрыхтоўкі гэтай рэдакцыі ўспамінаў зін-дэнтыфікаваны, побач з аўто-графам Серакоўскай, шэсць іншых яго пераказаў. Маем пры гэтым аўтограф, перада-дзены Загорскаму (Літоўскі дзяржаўны гістарычны архіў у Вільні)54 і копію ўсяго або часткі віленскага аўтографа, усе напісаныя іншай, не Сера-коўскай, рукой:

— “Запіскі Апалоніі Се-ракоўскай ІІ” (Бібліятэка ўні-версітэта ў Варшаве)55, гэта ко-пія раздзела: “Пра сям’ю Да-леўскіх”;

— “Краткие заметки по поводу рапоряжений, издан-ных центральными органами восстания в Варшаве, для ру-ководства восстанием в Литве в 1863 году — вопоминания” (РГБ в Москве)56, гэта няпоў-ная копія “Нататак з 1863 г. і некалькі рапараджэнняў Кара-леўства Польскага і Літвы”;

— “Запіскі Серакоўскай” (музей літаратуры імя А. Міц-кевіча ў Варшаве)57; гэта копія ўсяго аўтографа, падрыхтава-ная да выдання;

— “Запіскі Серакоў-скай”, (Музей літаратуры імя А. Міцкевіча ў Варшаве)58, гэта выдавецкая (рэдактарская) копія на падставе віленскага аўтографа;

— “Пра сям’ю Далеў-скіх” (“Кур’ер Віленскі”)59; гэта фрагмент успамінаў на падставе тэксту (копіі), які быў у 1929 г. ва ўласнасці  Марыі Ардэнгі, плямянніцы Апалоніі Серакоўскай, дачкі Францішка.

Акрамя таго ёсць яш-чэ адзін тэкст успамінаў пра Серакоўскага, які, напэўна, не быў перададзены Загорскаму, бо няма яго ў Віленскім рука-пісе. Ёсць гэта напісаная рукой Серакоўскай некалькістарон-кавая “Рэляцыя  аб арганізацыі паўстанцкіх уладаў на Літве ў 1862-1863 гадах і аб дзейнасці Зыгмунта Серакоўскага”, бу-дучы дапаўненнем “Кароткіх нататак з 1863 г.”. Аўтограф знайходзіцца ў Нацыянальнай бібліятэцы, быў выдадзены ў 1984 г. у выдавецкай серыі, прысвечанай Студзеньскаму паўстанню60, мы абмінаем яго ў гэтай рэдакцыі.

Акалічнасці з’яўлення копій, якія знайходзяца ў Вар-шаве і ў Маскве не былі да кан-ца высветлены. На падставе па-раўнання тэкстаў нельга катэ-гарычна сказаць, калі ўзніклі і хто іх зрабіў. Запіскі, якія захоўваюцца ў БВУ трапілі туды ў 1956 г. у выніку паку-пкі, быць можа ад нашчадкаў Караля або Юльяна Еніке (ра-зам з двума лістамі Серакоў-скай да Караля), а можа ад на-шчадкаў Францішка Далеўска-га. Яго дачка Марыя Ардэнга была ўласніцай ўспамінаў Сера-коўскай, напэўна часткі, якая датычыла братоў Далеўскіх, апублікаванай у “Кур’еры Ві-ленсім”. Параўнанне абодвух тэкстаў не дае аднак пэўнасці па прычыне рэдакцыйных зме-наў. Праўдападобна, копія ўзні-кла ў коле сям’і.

Маскоўская копія не ёсць копіяй цэлых “Кароткіх на-татак з 1863 г.”, як дагэтуль прызнавалася61. Загінула ся-рэдняя частка рукапісу.

У Аддзел рукапісаў РГБ трапіла 23 сакавіка 1953 г. з тамтэйшага Аддзела рэдкіх кніг, дзе ў сваю чаргу аказала-ся з нейкім кнігазборам. Параў-нанне яе з аўтографам паказвае шмат розніц, адны маюць ха-рактар моўны, іншыя гэта шмат апушчаных фрагментаў і шмат дапаўненняў. Нехта, напэўна, з кола былых паўстанцаў умяша-ўся ў тэкст, далёка выходзячы за межы таго, што можна было б назваць рэдагаваннем.Таму ў пэўным сэнсе ўспаміны Сера-коўскай маюць некалькі аўта-раў.

Паўстала за тым пы-танне, ці ўлічваць копіі ў ця-перашняй рэдакцыі і ў якім аб’ёме. Падача розніц (а так-сама змен) можа быць каштоў-най для спецыяліста, а таксама для таго, каго цікавяць канк-рэтныя факты і ацэнкі, як і таго, хто канцэнтруецца на сферы свядомасці. Кожная з копій, асабліва маскоўская уключае новыя элементы. За ўлік копій гаварыў таксама факт іхняга функцыявання ў навуковым авароце. Таму цяперашняя рэдакцыя ўлічвае копіі БВУ і маскоўскую, хоць на розных падставах (абгаворваюць гэта рэдактарскія заўвагі).

У ходзе работ над пад-рыхтоўкай цяперашняй рэдак-цыі былі знойдзены яшчэ два пераказы ўспамінаў, якія знай-ходзяцца ў Музеі літаратуры імя Адама Міцкевіча ў Варша-ве. Былі ў 1971 г. набыты (хоць не маюць сувязі з профілем дзейнасці музея) пры аказіі пакупкі лістоў Элізы Ажэшкі, ад дачкі Уладзіслава Загорс-кага, Галіны Стульгінскай. Гэта два асобнікі (трохі адрозныя) апрацаванага да выдання ві-ленскага аўтографа.

Запіскі, падрыхтава-ныя Загорскім утрымоўваюць вельмі шмат рэдакцыйных і стылістычных паправак (пера-станоўка слоў, звароты, абза-цы, дапіскі і апушчэнні, падзел на меншыя раздзелы, пастаў-лены загалоўкі і зроблены змест). Пры яго вывучэнні хві-лямі ўзнікае ўражанне стасун-каў з іншай крыніцай, а не з арыгінальнымі запіскамі Сера-коўскай. Набывае на гэтым чы-тач, але гісторык траціць аўтэн-тычны пераказ. Канешне нель-га выключыць, што Серакоў-ская не мела нічога супраць моўных паправак, а можа нават таго хацела, але сёння яе наме-раў адгадаць не можам. Схіляе гэта, згодна з абавязковымі на сёння стандартамі ў рэдактар-стве, да вяртання да рукапісу, які Серакоўская перадала Бене-дыкту Дыбоўскаму. Аддаём на рукі чытачу аўтэнтычны тэкст, апошні запіс аўтаркі.

 

47 Гл. запіскі Тэадоры Маньчуньскай з Нарбутаў і фрагмент запісак Людвікі Радзевіч з Ямантаў; Іs.L. Rodzievic atsiminimu, у: 1863-1864 metai Lietuvoje Straipsniai ir dokumientai, Каўнас — Швеса, 1991, с 124-126 (гэты фрагмент у першыню быў апублікаваны ў: К. Калиновский, Из печатного и рукописного наследия, Мінск, 1988, с. 163-165; T. Narbutaite-Monciunskiene, Prisiminimai: 1863-juju m. sukilimo 130-osioms metinems, выд. R. Griskaite, “Metai”, 1993, № 6, с. 96-113); М. Брухнальская “Ціхія гераіні. Удзел жанчын у студзеньскім паўстанні”, т. 1, Места Пястава, 1934.

48 МL., rkps 490 / t. 2, Запіскі Серакоўскай.

49 Рэвалюцыйны рух на Літве і Беларусі, 1861-1862 г., Масква, 1964, с. 217, заўв. 1.

50 М. Янён, Зыгмунт Серакоўскі — Валенрод паўстання на Жмудзі, у выд. Пасмертнае жыццё Конрада Валенрода, Варшава, 1990, с. 457-551.

51 V.B. Bikulic, оp. cіt.

52 Г. Буйвід, Звяз братняй літоўскай моладзі, Вільня, 1934; М. Брухнальская. оp. cіt.

53 В. Мэркус, Dalevskiu seima, Вільня, 1967; Д. Файнгаўц, 1863: Літва і Беларусь, Варшава, 1999 (карыстаўся рукапісам нататак, якія знайходзяцца ў BN і называюцца “Нататкі пра паўстанне  1863 г. на Літве” або “Рэляцыя пра дзейнасць паўстанцкіх уладаў на Літве ў 1863 г.”, спасылаецца таксама на запіскі Серакоўскай у Маскве), там жа, Канспірацыйны рух …  (цыт. запіскі ў BUW); А. Смірноў, оp. cіt. (спасылаецца на тэкст у РГБ і BUW).

54 LVIA, zesp. 1135, іnw. 8, vol. 38, k. 1-101.

55 BUW, rkps 2453, аkс. 474, k. 3-57.

56 РГБ, Аддзел рукапісаў, кампл. 218, кардон 401, № 1.

57 ML, rkps 490, t. 1, 2.

58 МL, rkps 491.

59 “Kurier Wilenski”, 1929, № 94, 96, 97, 99.

60 BN, rkps ІV.6538, k. 28-29 v. (mkf № 21343); Рэвалюцыйны рух на Літве і Беларусі…. с. 210-217.

61 А. Смірноў, оp. cіt. s. 118; V.B. Bikulic, оp. cіt.

 

 

[Пра братоў Францішка і Аляксандра]*

Калі жыццё малод-шага сямейства Далеўскіх1 ішло яшчэ ў спакоі і шчасці пад вокам бацькоў у Кункулцы2, у тым дарагім для нас вясковым заці-шку, ужо старэйшыя браты: Францішак нар[оджаны] ў 1825 годзе ў Рудніках3, у Ві-ленскай губерні, у Лідскім па-веце4 і Аляксандр на два гады малодшы,  [народжаны] ў 1827 годзе ў Кункулцы, у тых жа самых губерні і павеце, пасля атрымання пачатковай адука-цыі ў базыльянаў былі пераве-дзены ў гімназію5. Тут яны па-трапілі з’яднаць любоў і павагу калегаў, а таксама прызнанне выкладчыкаў, як выключна здольныя вучні, натуральна акрамя настаўніка расейскай мовы, які звыкла гаварыў з іроніяй, папраўляючы працы Францішка: “Ну, Далевский, ты что-то горазд много рассу-ждать, скверный твой будет ко-нец”. Пасля напісання працы на тэму “Бойся Бога, не будзешь бояться человека”, выкрык-нуў абураны на цэлы клас: “Надо наконец этому орлёнку подрезать крилья!” Здзейсніў пагрозу. Францішак выйшаў з гімназіі без права паступлення ва ўніверсітэт6. З погляду на асабістую кар’еру страціў, з погляду разумовага развіцця ў аблюбаваным кірунку атры-маў.

З часоў побыту ў гім-назіі ў памяці калегаў пазаста-валіся хвіліны, калі малы Фран-цішак у час перапынку сядзеў на настаўніцкай кафедры, а хлопцы заслухваліся байкамі, якія ён апавядаў. Аднаго дня настаўнік, занепакоены незвы-чайнай цішынёй, забег у клас і даведаўшыся, што на гэта ўплывала, прасіў, каб з гэтага часу Францішак што дзень нешта калегам апавядаў. Часамі калегі апавядалі пра Бумбаві-ча, любімага імі настаўніка ма-тэматыкі, які часта, ці то калі быў змучаны, ці то калі вучні не вельмі разумелі яго выкла-данне, прывык звяртацца да Францішка са словамі: “Далеў-скі патлумач за мяне гэтым гебесам”7 або стоячы каля до-шкі пытаўся:“Далеўскі, а ў цябе як там?” Пасля выслухвання адказу прызнаваўся з праста-той: “ Не ведаў, што яшчэ і тым спосабам можна развязаць, але бачу, што твой спосаб прасцей-шы і яснейшы”.

Я пыталася некалі ў брата, што паўплывала і калі ўзнікла думка заснавання “Бра-тняга звязу моладзі на Літве”?8

— Пачатку не бачу. Што паўплывала? Усё. Памя-таю, пасля выхаду з дзіцячых гадоў, у вакацыйныя часы, калі з братам Аляксандрам, туляю-чыся па палях і нашай пушчы, размаўлялі, найчасцейшай тэ-май тых размоваў было пытан-не: “Што рабіць. каб выгнаць ворага і вызваліць Польшчу?”

Што паўплывала? Усё. Успаміны бацькі і маці, апавяданні дзядулі Наркевіча пра Напалеона і вялікія надзеі, якія на яго ўскладалі, пра спа-знаны балючы падман, уласныя ўспаміны пра польскія гуфы ў 1831 годзе9, няволя Краю, смерць пакутнікаў, катаванні палкамі, вывазкі ў Сібір, віды старой Вільні, яе замка, знака-мітых гор, гмаха былога ўнвер-сітэта, зрабаваных касцёлаў, успаміны пра Міцкевіча і філа-рэтаў. Адным словам Польшча і ўся Літва, з усім, што пера-жыла, клікала да свабоды і справядлівасці.

(Працяг у наст. нумары.)

 

* Пачатак уласна “Успамінаў” Апалоніі з Далеўскіх Серакоўскай.

1 Гл. уступ і генеалагічную схему.

2 Кункулка. засценак, размешчаны на поўдзень ад Вільні, недалёка ад Малых Салечнікаў.

3 Руднікі (літ. Руднінкай. р-н Салечніцкі), вёска, размешчаная на поўдзень ад Вільні.

4 Лідскі павет быў далучаны да Віленскай губерні ў 1843 г., раней належаў да Гарадзенскай губерні. Пасля перасоўвання межаў паветаў Руднікі і Кункулка аказаліся ў Троцкім павеце Віленскай губерні.

5 Хлопцы хадзілі спачатку ў павятовую школу (пачатковую), якую трымаў ордэн базы-льянаў у Вільні, а пазней — у першую Віленскую губернскую гімназію, якая ўзнікла ў 1840 г. са школы базыльянаў.

6 Францішак пакінуў школу (1846) з-за недабранадзейнасці перад яе заканчэннем, г. зн. перад заканчэннем VII класа, што выключала спробы паступлення ва ўніверсітэт. Разам з ім гімназію пакінуў і Аляксандр, вучань VI класа.

 

Успаміны Андрэя Андрэевіча Юшкевіча

28 красавіка 2018 года пайшоў з жыцця Андрэй Андрэевіч Юшкевіч — настаў-нік, пчаляр, аматар відэа- і фотаздымкі, лекар, садавод, краязнавец, а самае галоўнае — шчыры беларус, сябар Cкі-дзельскай суполкі ТБМ.

Андрэй Андрэевіч жыў у вёсцы Галавачы Гара-дзенскага раёна, там ён збу-даваў свой дом, пасадзіў сад, выгадаваў трох годных сы-ноў; там настаўнічаў у мяс-цовай школе, якая станавілася пачаргова базавай — сярэдняй — ізноў базавай. Там гучала з яго вуснаў прыгожая беларус-кая мова, на якой ён нязменна гаварыў з аднавяскоўцамі, роднымі, сябрамі, гасцямі і ўсі-мі людзьмі. Там, на могілках, ён паставіў помнік па сваёй жонцы Кацярыне Міхайлаўне, напісаўшы на ім і сваё імя, пра-дугледзеўшы будучае, — адзіны помнік на ўсе могілкі з надпі-сам па-беларуску.

Я — вучаніца Андрэя Андрэевіча. Спачатку ён наву-чаў мяне ў школе матэматы-цы і фізіцы. А пасля ўсё жыццё мы падтрымлівалі з ім адно-сіны, і ён навучаў мяне шмат чаму: весці здаровы лад жыц-ця, лячыцца мёдам і зёлкамі, прышчапляць садовыя дрэўцы, верыць у Бога, любіць Беларусь. Мы не вельмі часта бачыліся, але ўвесь час зтэлефаноўвалі-ся. Здаецца, і цяпер чую голас Андрэя Андрэевіча па тэле-фоне: «Ну як ты, Галечка?» — «Нічога, Андрэй Андрэевіч, больш-менш нармальна». — «А, ну то добра!» Пасля смерці маіх бацькоў і брата, таксама шчырых беларусаў, ён быў апо-шнім чалавекам у маім жыцці, які называў мяне Галечкай.

Гадоў, можа, з пяць таму назад Андрэй Андрэевіч набыў дыктафон, і мы з ім да-мовіліся, што доўгімі зімовы-мі вечарамі ён будзе «нагавор-ваць» на яго свой лёс, а я пасля ўсё запісанае перадрукую. Але Андрэй Андрэевіч надыктаваў толькі некалькі артыкулаў, прысвечаных мясцовым падзе-ям, якія яго зацікавілі і ўразілі, і такім чынам мне на памяць застаўся яго голас — голас са-праўднага дыктара, вельмі падобны да бессмяротнага голасу Левітана. Свой жа лёс ён ніяк не надыктоўваў, а на мае пытанні, чаму, адказваў: «Я ж яшчэ пажыву…» І тады я паехала да яго з ручкай і сшыткам, каб пагаварыць і запісаць усё, што ён распа-вядзе. Гэта здарылася паміж новым і старым 2018 годам. Мы  гутарылі на кухні, дзе па-лілася пліта і было вельмі цёп-ленька і ўтульненька. Андрэй Андрэевіч гаварыў, як і выма-гае таго беларуская мова, — пявуча, мякка, нягучна.

 

Раскажыце, калі ласка, пра сваё дзяцінства, пра сваю бацькоўскую сям’ю.

Я нарадзіўся ў вёсцы Казінцы, гэта былы Жалудоцкі, а цяпер Шчучынскі раён. Ба-цька мой быў паэт. Тут тады была Панская Польшча, а да нас да хаты прыходзіла газета «Наша ніва». Бацька пісаў па-беларуску. Помню такія яго радкі:

У куравай цёмнай хаце

Плачуць дзеці, плача маці.

Жаласна галосяць,

Няма хлеба, есці просяць.

 

Бацька памёр ад сухо-таў у 1933 годзе. Я яго зусім не ведаў, бо ў 33-ім толькі на-радзіўся. А мой старэйшы брат Федзя з 1922 года, ён бацьку памятаў.  Калі мне было паўго-да, а Федзю 11 гадоў, то ён ад-даў усе бацькавы вершы поль-скаму афіцэру. Ён у нашай вёсцы жыў, Арлоўскі, католік. У Казінцах была палова людзей праваслаўных, а палова като-лікаў. Брат хацеў, каб Арлоўскі пераклаў татавы вершы на польскую мову. Ён так думаў, што Арлоўскі граматны, і змо-жа гэта зрабіць. Але ж гэта бы-ла дурасць. Усе бацькавы вер-шы прапалі. Я потым іх шукаў у іхняй хаце, лазіў на гару, але не знайшоў. Бацька ў Шчучыне закончыў калегіюм, гэта школа польская так называлася. А па-сля працаваў на гаспадарцы.

— Вялікая была ў вас гаспадарка?

Гаспадарка была малая, бо ад зямлі дзеда Сцяпа-на нам застаўся толькі шастак. Дзедаў брат, калі была Першая сусветная вайна, потым рэва-люцыя, паехаў у бежанства, і застаўся жыць з жонкай Каця-рынай у Маскве. Кацярына была з Кіралёў, што каля Ма-жэйкава. А мой дзед Сцяпан у бежанства не ездзіў, толькі дзя-цей сваіх з дзядзькам адправіў. Так вось мой бацька нейкі час жыў у Маскве ў дзядзькі і ба-чыў, што Кацярына дрэнна ставілася да мужа. Ён пасля лічыў, што яна яго збаёдала: дзедаў брат прапаў у Маскве, і дакументы яго прапалі. А Ка-цярына з сынам Мікалаем прыехала, калі тут ужо была Польшча, і адсудзіла ў дзеда Сцяпана палову гаспадаркі. Мікалай скончыў у Варшаве школу сельскагаспадарчую, і гэта ўжо ён заняўся тут, у Ка-зінцах, апрацоўкай зямлі па навуцы. А ў майго бацькі мала зямлі засталося. Кацярына прывезла з Масквы пацефон. У яе збіраліся людзі з нашай і суседніх вёсак — танцавалі, спя-валі, трохі і выпівалі. Але мы на гэтыя гулянкі не хадзілі да іх, мы іншым цікавіліся. Мой брат Федзя, братавая Ніна і ін-шая моладзь адрэпеціравалі і паставілі «Пінскую шляхту» Дуніна-Марцінкевіча ў 1939 годзе. Рэпетыцыі праводзілі ў суседняй з нашай хаце — у хала-сцяка Ценіна (меў мянушку Кухар); там жа і спектакль ад-быўся. Была задумка, што Це-нін возьме маю маці. Але ў яго быў багаты брат, побач жыў, і ён адгаварыў, а маёй маме ка-заў: «Ашпар Андрэя, то не трэ-ба будзе дзяліць зямлю паміж сынамі». Жорсткая парада. Але што ж ты зробіш? У 1944-м г. у вёсцы быў тыф, хварэлі лю-дзі, многа памерла, і Ценін памёр. А наша сям’я выжыла.

Кацярыны з Мікалаем ужо ў вёсцы не было. У 1949-ым г., калі прыйшлі саветы і пачалі арганізоўваць калгасы, то дазволілі ехаць у Польшчу тым, хто хацеў. Кацярына з сы-нам паехалі ў Польшчу. Там давалі перасяленцам хутары нямецкія — з пабудовамі, жывё-лай, зямлёй.

— Вы вучыліся пры Польшчы ў школе?

— У польскую школу я не хадзіў. Школа была ў Гар-дзееўцах, гэта 1,5 км ад Казін-цоў. Цяпер гэта школа Скры-баўская, бо вёска Гардзееўцы была ўнутры Скрыбаўцаў. Як прыйшлі саветы, я таксама не вучыўся ў школе. Спачатку пайшоў у школу ў Скрыбаўцы. Наш клас быў вялікі, зборны: і старэйшыя, і малодшыя. А я ні чытаць, ні пісаць не ўмеў, і мне было брыдка. З-за гэтага я па-кінуў хадзіць у школу і пачаў вучыцца чытаць сам. Тады ў Казінцах людзі былі самавукі, многія ўмелі чытаць па-бела-руску. І я вывучыў беларус-кую мову па буквары. Такі прыгожы быў буквар, я яго і цяпер помню. Быў і рускі бук-вар у мяне. З Сашам Лаўруке-вічам мы залазілі на печ і чыталі тыя буквары. Яго маці — жонка майго дзядзькі па бацьку, дзя-дзька памёр рана, як і мой бацька. Мы з Сашам жылі ў ха-це нашага дзеда Сцяпана: у адной палове — Сашава мама з дзецьмі, у другой — наша. Я тады засвоіў не толькі бела-рускую мову, але і польскую. У Казінцах быў музыкант Вай-цюшкевіч, і ён меў элементаж польскі. Ён мяне вучыў поль-скай мове па гэтым элемен-тажы. А беларускую і рускую мы з Сашам самі вывучылі. Пе-рад вайной я так вучыўся і ў вайну.

Сашава маці потым выйшла замуж за другога ў вё-ску Бурцічы. А мая мама вы-йшла замуж у Скрыбаўцы ў 44-ым годзе, калі прыйшлі нашы і вызвалілі Беларусь. Так мы з Сашам раз’ехаліся з дзедавай хаты.

Як вам жылося на новым месцы? Ці добры быў у вас айчым?

— Скрыбаўцы і Гар-дзееўцы згарэлі ў вайну, але ха-та айчыма захавалася, яна была трохі наводшыбе. Мой айчым Васіль быў  удавец, меў многа дзяцей; яго малодшы сын Коля быў мой аднагодак. Мы не сварыліся, сябравалі. Але пом-ню, што мама мяне трохі лепш глядзела, чым Колю: суп нам абодвум забеліць, але мне ўсё ж трошкі лепей. Мой брат Фе-дзя тады быў у арміі ў Варша-ве, ахоўваў там улады, бо ён быў вельмі прыгожы і добра ведаў польскую мову. А я ўжо мог пісаць лісты брату на бе-ларускай мове і на рускай. І чытаў маме лісты ад брата, бо мама чытаць і пісаць не ўмела. Лісты былі — трохкутнічкі, ад-рас — палявая пошта.

— У Скрыбаўцах вы ўжо пайшлі ў савецкую шко-лу?

— У Скрыбаўцах я па-йшоў у школу адразу ў 2-гі клас. Мая першая настаўніца была Пасюта Дар’я Лявонцьеў-на, вучыла мяне да 4-га класа, я яе любіў і ўдзячны ёй. Вучыў-ся я ўсё лепей і лепей; выдат-нікам, праўда, не быў, было па-ру чацвёрак. Мне падабалася арганізоўваць у школе вечары на Новы год, на 8 сакавіка і ўсякія іншыя. Фактычна я пра-цаваў як важаты, складаў сцэ-нар вечара, рыхтаваў нумары да яго. І на ўсіх вечарах я быў вядоўцам. Аднойчы мне пада-рылі кнігу «Пісьмы бела-рускага народа вялікаму Ста-ліну» за тое, што я вельмі добра правёў навагодні вечар. Вель-мі любіў літаратуру і таму па-сля школы паступаў на рускі літфак у Гародню, гэта было ў 54/55 гадах. Але не паступіў і год быў у Скрыбаўцах. Мае настаўнікі паклапаціліся, каб я меў працу, і я год быў дырэк-тарам сельскага Дома культу-ры. Клуб тады быў у хаце мяс-ніка Чаплі. Ён пасля вайны не-дзе дзеўся (эміграваў, відаць), а ў яго вялікім доме зрабілі клуб. У гэтым клубе я ўжо з 44-га года, калі пераехаў у Скрыбаўцы, пускаў фільмы. Кінамеханік часта быў п’яны, і я яго падмяняў; ён мяне наву-чыў карыстацца кінаўстаноў-кай. А ў 55-ым я стаў дырэк-тарам гэтага клуба, і ў мяне ўжо была зарплата. Адначасо-ва я цэлы год вучыўся ў ку-льтпрасветвучылішчы завоч-на. Нас вучылі, як паставіць п’есу на сцэне ці танец. Таму потым, калі ўжо працаваў на-стаўнікам, я мог паставіць з вучнямі любую п’есу; а ў Гала-вацкай школе нават паставіў адзін танец — музыку падабраў, рухі распрацаваў.

— Чаму вы не закон-чылі культпрасветвучыліш-ча? Усё ж вырашылі стаць настаўнікам?

— Праз год я пакінуў культпрасветвучылішча і па-ступіў у Гарадзенскі настаўні-цкі інстытут на фізіка-матэма-тычны факультэт. Там быў меншы конкурс, чым на літфак, а мяне фізіка і матэматыка так-сама цікавілі. Вучыўся я ізноў завочна, бо мама не магла мяне ўтрымліваць на стацыянары. Начальнік аддзела культуры ў Жалудку мяне неўзлюбіў, не хацеў, каб я працаваў дырэкта-рам клуба; казаў, што я заціхі для гэтага. Таму я паехаў да Гуда Уладзіміра Пятровіча, за-гадчыка райана ў Скідлі, і па-прасіў, каб ён мяне прыняў на настаўніцкую работу. Я паехаў да яго, таму што добра яго ве-даў: ён быў маім настаўнікам рускай мовы, жыў у Казінцах у доме Ценіна (Кухара) да таго, як стаў загадчыкам райана ў Скідлі; пазней ён дарос аж да працы ў міністэрстве.

— Дзе было першае месца вашай настаўніцкай працы?

— Уладзімір Пятровіч павёз мяне на матацыкле ў Стрыеўку. Ехалі цэлы дзень, бо ён спачатку аб’ехаў школы ў розных вёсках; апошняй перад Стрыеўкай наведалі школу ў Азёрах. У Стрыеўцы была ды-рэктарам Ардзіна Ніна Саму-ілаўна. Гуд сказаў ёй: «Вазьміце на працу настаўніка». Мне далі фізкультуру, арыфметыку ў пачатковых класах, а асноўная пасада ў мяне была рахункавод. Я налічваў настаўнікам зарпла-ту, ездзіў у Скідзель, атрымоў-ваў для іх грошы. Аўтобусаў не было. Была грузатаксі, кры-тая брызентам, хадзіла па рас-кладзе. Але часта я дабіраўся да Скідзеля і на спадарожных. Я дрэнна пераносіў грузатаксі, закрытую прастору, выходзіў — і трэсліся ногі. Трэба было адпачыць, перш чым ісці па справах.

У Стрыеўцы я жыў на кватэры адзін. Хатка на рагу, з правага боку, як едзеш у Га-родню. Гаспадыня мне напхала сяннік; туды і сена пхалі, і са-лому. Калі салома або сена саб’юцца, іх мянялі. Падушка была пер’евая. Потым гаспады-ня параіла мне перайсці на ква-тэру да яе радні. Там была дзяў-чына Люба, яны думалі, што я з ёю ажанюся. На гэтай, дру-гой, кватэры я купіў сабе пры-ёмнік «Родзіна». Ён працаваў на батарэйках, а святла яшчэ не было; былі газавыя лямпы.

У Стрыеўскай школе я працаваў да 58-га года. Увесь час удзельнічаў у самадзей-насці: ладзілі спектаклі, чыталі вершы, спявалі; толькі танца-ваў я слабавата. Мы ездзілі з канцэртамі ў Бушнева, у Арэ-хавічы. У Стрыеўцы я пазна-ёміўся з Дзмітрыем Дзмітрые-вічам і Ларысай Пятроўнай; пазней і я, і яны настаўнічалі ў Галавачах. А найбольш я па-сябраваў з Філіпам, братам Ган-ны Пятроўны, з якой таксама я працаваў потым у Галавацкай школе.

— Дзе вы працавалі пасля Стрыеўкі і чаму вы там надоўга не затрымаліся?

— Настаўнікі Стрыеў-скай школы крыўдзіліся, што я забраў у іх гадзіны фізкуль-туры, і я папрасіў У.П. Гуда пашукаць мне іншае месца працы.

Гуд перавёў мяне ў Гліняны. Тут я ўжо працаваў настаўнікам матэматыкі і фізі-кі — па спецыяльнасці, а яшчэ (я прасў аб гэтым Гуда) ангель-скай мовы. Жонка майго брата Федзі выкладала ангельскую мову ў Гардзееўскай (Скры-баўскай) школе. І калі мы ішлі з ёю ў школу, то гаварылі па дарозе па-ангельску, таму я нядрэнна яе засвоіў у школе. А пасля працягваў вывучаць у інстытуце.

Аднойчы было мета-дычнае аб’яднанне настаўнікаў ангельскай мовы Скідзельскага раёна. Ім кіраваў Анацкі, на-стаўнік Скідзельскай школы, які ведаў мову дасканала. Ён прынёс магнітафон (тады яны толькі ўваходзілі ў моду) і пра-панаваў запісаць дыялог. Усе баяліся. Адважыліся толькі ма-ладзенькая настаўніца, якая толькі што закончыла інстытут, і я. Атрымалася прыгожа, нас хвалілі. Я адзін раз памыліўся, мне Анацкі зрабіў заўвагу, і я выправіўся.

 

— А як вы пазнаёмі-ліся з Кацярынай Міхайлаў-най і калі стварылі сваю сям’ю?

— У Глінянах я пазна-ёміўся з Кацяй, і мы зарэгі-стравалі шлюб у 58-м годзе. Мы разам працавалі і разам выступалі ў самадзейнасці, яна таксама спявала, вершы дэкла-мавала, у спектаклях удзель-нічала. Здымалі пакой у гас-падыні, дзе раней жыла Каця; менавіта яна нас прыняла пасля шлюбу, а не мая гаспадыня.

— Якім чынам вы апынуліся ў Галавачах?

— У Галавачы з Глінян мяне перавёў новы загадчык райана Жукоўскі — дырэктарам тагачаснай 7-гадовай школы. Але я быў дырэктарам нядоў-га. Я не люблю несправяд-лівасці, а трэба было ілгаць, што кожны дзень нешта право-дзіцца — даклад, лекцыя… Мне казалі ў райана: «Вы хоць ра-біце выгляд». А я не пагадзіўся з гэтым. Прычыну для зваль-нення знайшлі: мой былы ву-чань, трактарыст, наехаў на ча-лавека. У райкаме мне далі вы-гавар за гэтую падзею, бо я та-ды быў сакратаром партаргані-зацыі калгаса, а пазней я стаў весці палітзаняткі. Выгавар ві-сеў аж тры гады, пакуль яго не знялі. А я сказаў, калі здымалі: «Можаце і не здымаць. Я яго не заслугоўваў». У наступныя гады я выкладаў у Галавацкай школе матэматыку, фізіку, вай-сковую падрыхтоўку, хімію.

— Раскажыце, калі ласка, як і калі вы адчулі, што можаце лячыць людзей гіпнозам?

— Аднойчы мы з Фі-ліпам, калі я яшчэ працаваў у Стрыеўцы, трапілі на выступ-ленне гіпнатызёра ў клубе чы-гуначнікаў у Гародні. Будынка гэтага клуба ўжо няма, ён быў там, дзе цяпер каталіцкі «Кары-тас», на вуліцы К. Маркса. Мы тады купілі білеты і патрапілі на выступленне. Гіпнатызёр па-казваў методыку ўводу ў гіп-ноз. Я ўбачыў, як гіпнатызёр адвучваў ад курэння. Чалавек курыць і не можа кінуць, а гіп-натызёр кажа: «Табе дрэнна!» І чалавек потым не змог заку-рыць. Мяне цікавіла нетрады-цыйная медыцына, і вось тады я падумаў, што змагу дзеля да-памогі людзям прымяняць гіпноз. Рашыў вывучыць мето-дыку ўводу ў гіпноз і вывучаў яе пазней на курсах экстра-сэнсаў. Трэба было трэніра-ваць вочы: глядзець у адну кропку і не маргнуць. Трэба ведаць таксама, як направіць святло на чалавека, каб яго вочы не стаміліся. Я чытаў ад-паведную літаратуру, працяг-ваючы самастойна вывучаць гіпноз. Мяне асабліва прыцяг-вала тое, што я магу адвучыць курыць, піць. Паступова я ава-лодаў тэхнікай гіпнозу і адву-чыў ад курэння некаторых сва-іх сяброў.

— Па-мойму, хрысці-янства супраць лячэння гіп-нозам. Як вы спалучылі гэты свой занятак з вашай верай у Бога?

— У Азёрах быў свя-тар Астроўскі. Я тады з ім цэ-лы дзень гутарыў у яго доме. Домік стаяў каля старой шко-лы. Бяда ў святара была з жон-кай — вельмі яна хварэла на псіхіку. Я прасіў у святара да-браславення на лячэнне людзей гіпнозам. І ён сказаў: «Калі гэта ад Бога, то займайцеся». І даб-раславіў мяне. Пазней, калі працаваў у Галавацкай школе, я вельмі хацеў стаць псіхолгам, але на курсы псіхолагаў па-слалі іншую настаўніцу. А я лі-чу сябе народным лекарам. І мне здаецца, што я добры псі-холаг.

У Глінянах я чытаў лек-цыі на атэістычныя тэмы, так тады было патрэбна; нічога не занатоўваў, чытаў без паперак. Але пасля я папрасіў за гэта прабачэння ў Бога.

— Калісьці вы казалі мне, што ў вашым жыцці здараліся цуды. Раскажыце аб іх.

— У маім жыцці адбы-лося шмат цудаў.

  1. Я прачытаў на дзвярах сабора, што адбудзец-ца візіт свяцейшага Патрыярха, і вырашыў яго зняць на каме-ру. Камеру я купіў даўно: ад простай да складанай паступова засвойваў. Досвед меў даволі вялікі, бо часта здымаў вяселлі — захаваў з дапамогай відэака-меры шмат цікавых народных звычаяў. Гэта ж наша культу-ра, побыт. Увесь час гляджу ў камеру, здымаю, а пасля выбе-ру, што лепшае і зраблю фільм для людзей. Штосьці і сабе па-кінуў.

Прыходжу здымаць ві-зіт свяцейшага Патрыярха, а мяне святар не пускае: «Толькі па пратаколе». Я звярнуўся да Бога: «Госпадзі, дапамажы!» І падышоў да мяне чалавек: «Ча-го вы так расхваляваліся?» — «Я прыйшоў здымаць, а мне заба-раняюць». — «А вы звярніцеся да настаяцеля сабора. Вунь там стаіць — айцец Яблонскі. Ён вам дазволіць». Я падышоў да айца Яблонскага: «Дазвольце мне здымаць». Да візіту Патры-ярха засталося паўгадзіны. Ай-цец Яблонскі сказаў: «Здымай-це, толькі не круціцеся пад на-гамі». Мяне потым яшчэ толькі манашка адна спытала, ці маю я дазвол на здымкі». Я адказаў: «Маю». Зроблены мною фільм ёсць у музеі ГрДУ, у епіскапа і ў мяне. Гэта ж той чалавек, што падышоў да мяне, быў Богам пасланы.

  1. Вечарам таго дня павінна была адбыцца сустрэча епіскапа з грамадствам горада Гародні ў драмтэтары, у вялі-кай зале. Іду здымаць і туды. Але, каб прайсці ў залу, трэба мець дазвол. Кажу: «Госпадзі, дапамажы!» Толькі я звярнуў-ся да Бога, перада мной з’явіўся святар Няробаў. Ён мне знаёмы па Скрыбаўцах, дзе ён быў адзін час святаром, крыжы там на храм паставіў. Вылечыў ад-наго маладога хлопца ад цяжкай хваробы, і той стаў святаром. А пасля перайшоў служыць у Каложскую царкву, лячыў і там людзей. І ён кажа: «Пой-дзем разам з маімі прыхаджа-намі». І я прайшоў у залу, і зняў сустрэчу з епіскапам. Там тады выступалі Дубко, прадстаўнік каталіцкай царквы. Усе вы-ступленні я запісаў. Потым быў канцэрт духоўнай музыкі, і яго я таксама зняў.
  2. На вуху ў мяне з’я-вілася балячка і не зажывала. А я ў Скідзелі стаю на анкала-гічным уліку. Пайшоў да анко-лага, ён кажа: ома. Адправіў мяне ў Гродна, і я паехаў з сы-нам Ігарам. Анколаг-хірург драпануў балячку, пайшла кроў, і кажа: «Я ўзяў аналіз, праз паўтары гадзіны прыхо-дзьце». Я пайшоў у царкву св. Лукі, што на тэрыторыі аб-ласной бальніцы, маліўся ўвесь гэты час — гаварыў малітву святых Опцінскіх старцаў. Ана-ліз аказаўся станоўчы, сказалі, што трэба рабіць 11 абпраме-ньванняў. Але я паехаў дадому. І праз пару дзён усё застру-пела і адвалілася. Я ізноў па-йшоў да доктара, і ён здзівіўся. Я кажу: «Звяртаўся да Бога. Вам даць гэтую малітву?» Док-тар сказаў: «Дайце!»
  3. У 2001 годзе 23 лю-тага мне зрабілі аперацыю. У мяне было кровацячэнне з жа-лудка, палову жалудка ўдалілі і прамую кішку — засталася ку-льця, і вывелі каластому. Кала-стому можна было ўправіць, але я адмовіўся. Не давяраю медыцыне, хаджу з мяшкамі. Людзі, што са мной ляжалі, ужо ўсе паўміралі. Я звяртаўся да Бога. Малітвы Опцінскіх стар-цаў я яшчэ тады не ведаў, ма-ліўся сваімі словамі і «Ойча наш» гаварыў. Не ведаю, ці была ў мяне анкалогія, ці я яе перамог. Але, відаць, была, бо на ўлік мяне паставілі.
  4. Прызначылі мяне ў Галавацкай школе ваенруком. Трэба было зрабіць ружэйны пакой. Я будаваў цір, многа часу на яго патраціў. Паўгода парабіў, і паехалі мы ў Абухава на спаборніцтвы. І заваявалі 1-е месца. Дырэктар напісаў загад усім вучням аб’явіць падзяку, а мне — не! А гэта ж я вучыў, як цэліцца, як супакойвацца пры стральбе. Першае месца праз паўгода — гэта, я лічу, цуд.
  5. Як закрывалі біб-ліятэку ў Галавачах, мне вельмі хацелася забраць руска-бела-рускія слоўнікі. Прыехала біб-ліёграф, загрузілі машыну кні-гамі і павезлі. А я спазніўся. Прыходжу ў бібліятэку — ля-жаць на акне слоўнікі руска-беларускія. І Таня Савянкова там была, кажа: «Бярыце, Анд-рэй Андрэевіч». Амаль усе кні-гі вывезлі, а гэтыя мне Бог па-кінуў. Яшчэ я тады забраў «Жніўныя песні», «Сацыяльна-бытавыя песні», «Гумарэскі, жарты, анекдоты», «Выслоўі».
  6. Як я ехаў на Свята беларускага пісьменства ў Шчучын, я таксама звяртаўся да Бога па дапамогу. У Гала-вачах выйшаў раніцай на даро-гу, бо атобус на Скідзель позна ідзе, і мяне адразу падабрала машына, давязла да Скідзеля. А ў Скідзелі на аўтастанцыі сказалі: «Многа аўтобусаў на Шчучын будзе. Даедзеце». Але прыходзіць аўтобус — няма ме-сцаў. Касірка папрасіла кіроў-цу: «Вазьміце гэтых людзей, яны едуць на свята». Кіроўца ў мяне спытаў: «Вы паедзеце без месца?» Я кажу: «Паеду!» Зайшоў у аўтобус, а там амаль усе на свята едуць, аўтобус поўны, і адзін чалавек устаў і даў мне месца. Такая вось па-вага да мяне. А ў Шчучыне іду з вакзала, нясу валізку — напа-каваў яе мёдам, фруктамі са свайго саду — даволі цяжкая. Падыходзіць жанчына, трохі малодшая за мяне, і кажа: «Вам, напэўна, цяжка, давайце я вам дапамагу». Узяла і нясе маю валізку. Дайшлі да палаца Дру-цкіх-Любецкіх, а там я нечакана сустрэўся са сваім сябрам з Менска Алёшам Шалахоўскім, і з ім былі яшчэ два мужчыны, і яны ўсе пачалі мною апека-вацца. Насілі гэту сумку маю, Алёша нават на трыбуну не пайшоў дзеля мяне, хоць і было ў яго запрашэнне.

Так пабылі мы і ў па-лацы Друцкіх-Любецкіх, і ў цэнтры ў касцёле і царкве. По-тым мае сябры пачалі збірацца ў дарогу да Менска. А мне Бог падаў думку знайсці купалаў-скі ўніверсітэт і даехаць з ім.

Сябры дапамаглі мне знайсці купалаўцаў. Я пагля-дзеў іх выступленне, сфатагра-фаваў іх,  пагаварыў з выклад-чыкамі. Далі мне жанчынку, якая цяпер мной апекавалася. Яна пасадзіла мяне потым у шыкоўны аўтобус. І яны мяне давезлі да Скідзеля, і я паспеў на свой рэйсавы аўтобус і дае-хаў дахаты. Так вось з дапа-могай Бога я ў 82 гады на 22-ое Свята беларускага пісьменства з’ездзіў.

 

*   *   *

Ад сябе хачу дадаць да пералічаных яшчэ адзін цуд.

У Андрэя Андрэевіча расла каля хаты вялізная елка, і ён вырашыў аддаць яе на Но-вы год у Мількаўшчыну, дзе ў будынку зачыненай школы спадарыня Таццяна Савянкова стварыла музей Элізы Ажэшкі і музей базавай вясковай шко-лы. Таццяна Анатольеўна па-шкадавала пілаваць елку. Быў снежань, але без маразоў яш-чэ, разам з мужам спадарыня Савянкова выкапала елку з ка-рэннем, выклікала эвакуатар і адвезла дрэва ў Мількаўшчыну. Там яны елку пасадзілі каля былой школы. На тое, што прыжывецца, мала спадзява-ліся, елка ж вялізная, але вы-рашылі зрабіць менавіта так. А елка ўзяла і прыжылася. Цяпер расце ў Мількаўшчыне як памяць пра Андрэя Андрэ-евіча. Хіба ж не цуд?

На нашым падворку заўсёды стаяў вулей Андрэя Андрэевіча, у які для яго лаві-ліся пчаліныя раі. Калі Андрэй Андрэевіч пачаў скарачаць сваю пасеку і новыя раі яму больш не былі патрэбныя, ён падарыў гэты вулей мне, а я выкарыстала яго як дэкара-тыўны домік. Стаіць пад яб-лынькай і напамінае мне аб маім настаўніку. А яшчэ на па-мяць аб ім у нашым садочку растуць прышчэпленыя ім ча-рэшня, грушка і яблынька.

Андрэй Андрэевіч ра-даваўся жыццю да апошніх сваіх дзён, нягледзячы на ўзро-ставую нямогласць і хваробы, і да апошніх дзён хацеў быць патрэбным — сваёй сям’і, адна-вяскоўцам, вучням, сябрам, краіне. І, мне так падаецца, што галоўны ягоны запавет усім нам, хто яго ведаў, — лю-біць жыццё і радавацца яму нават тады, калі яно пасылае нам выпрабаванні; любіць лю-дзей і дапамагаць ім, чым можаш. Светлая яму па-мяць…

Галіна Самойла.

 

Крэва запрашае на археалагічны летнік

Жыццё ў намётах, су-польны час і галоўнае — архе-алагічныя раскопкі. Мясцовы дабрачынны фонд «Крэўскі за-мак» запрашае на чарговы архе-алагічны летнік у Крэва, які сёлета пройдзе 4-18 ліпеня. Як стаць валанцёрам і ці трэба для гэтага мець прафесійныя навы-кі археолага, пра гэта ды іншае размаўляем з арганізатарскай летніка, даследчыцай Вольгай Сямашка.

РР: Археалагічны летнік у Крэве — гэта забава, ці ўсё ж сур’ёзная навуковая дзейнасць?

— Найперш гэта наву-ковая дзейнасць па даследа-ванні спадчыны Крэва, таго, што для нас засталося праз ста-годдзі. Але мы прадумалі і ку-льтурніцкую праграму, каб пасля працы людзі маглі ад-пачыць, дазнацца нешта пра беларускую культуру, пара-зумецца з сябрамі.

РР: Кожныя археала-гічныя раскопкі патрабуюць навуковага кіраўніка. Хто бу-дзе кіраваць працамі ў Крэве?

— Мы працягнем наша цудоўнае супрацоўніцтва з археолагам Алегам Дзярно-вічам, які будзе кіраваць раско-памі, паказваць і дапамагаць людзям знаёміцца з працай археолага.

РР: То яшчэ да спраў летніка. Як можна стаць ва-ланцёрам летніка?

— У нас на сайце kreuskizamak.by ёсць спа-сылка на запаўненне анкеты ва-ланцёра. Ёсць суполкі ў сацыя-льных сетках, людзі ўжо запіс-ваюцца, ужо ёсць спіс.

РР: А якія ёсць патра-баванні?

— Патрабаванне можа быць толькі адно: мець для сябе намёт, бо фармат пражывання — гэта намётавы гарадок. На гэ-ты год ёсць падтрымка, таму валанцёры будуць забяспеча-ны харчаваннем. Яшчэ патра-баванне — гэта пражыванне су-польным летнікам, то бок пад-трымліванне вогнішча, дзя-журствы па прыгатаванні ежы і гэтык далей. Такія прыемныя дробязі, без якіх не абыдзецца ніводзін летнік.

РР: То бок прафесі-йнага досведу ў раскопках не абавязкова мець?

— Як паказвае практыка, капаць — гэта генетычная па-мяць беларусаў. Усе адразу пачынаюць капаць, як пра-фесійныя археолагі.

Гутарыла Яна Запольская.

Беларускае Радыё Рацыя.

 

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *