НАША СЛОВА № 23 (1382), 6 чэрвеня 2018 г.

Панядзелак, Чэрвень 11, 2018 0

Мітынг-рэквіем у Курапатах

Сёлета спаўняецца 30 гадоў, як свет даведаўся пра масавыя сталінскія рэпрэсіі ў Беларусі. 3 чэрвеня 1988 году ў газеце «Літаратура і мастацтва» быў надрукаваны артыкул Зянона Пазьняка і Яўгена Шмыгалёва «Курапаты — дарога смерці».

3 чэрвеня 2018 г. у Курапатах прайшоў мітынг-рэквіем «Дзень памяці пра генацыд».

Падчас акцыі была разгорнута выстава здымкаў і дакументаў, прысвечаных расстрэлам у Курапатах; гучалі вершы прысвечаныя Курапатам і паэтаў, якія пацярпелі ад сталінскіх рэпрэсій.

Радыё Свабода.

 

Асветнікі славян даюць накірунак багаслоўскай думцы ў ХХI cтагоддзі

29-30 траўня ў па-мяшканні Гарадской ратушы і ў будынку Менскай духоўнай семінарыі праходзілі XXIV Міжнародныя Кірыла-Мяфо-дзіеўскія чытанні на тэму «Хрысціянства як фактар ду-хоўна-грамадскай інтэграцыі чалавецтва».

У цырымоніі адкрыц-ця і пленарным паседжанні прынялі ўдзел Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Мітрапа-літ Менскі і Заслаўскі Павел, Мітрапаліт Менска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандру-севіч, а таксама прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіраван-ня, міністэрстваў і ведамстваў, навуковых установаў Белару-сі, рэктары ВНУ, прадстаўнікі дыпламатычнага корпусу і сяб-ры ТБМ імя Ф. Скарыны.

Хрысціянства з’яўля-ецца вышэйшай праявай духоў-най культуры. Яно аказала ўплыў на гісторыю і культуру Еўропы, заклала фундамент каштоўнасцяў. Заходняя і Ус-ходняя традыцыі хрысціянства перапляліся ў архітэктуры і мастацтве еўрапейскіх сталіц. Рэлігія і этыка здаўна прапа-ноўвалі спосабы мірнага суіс-навання народаў, вялі да пошу-ку сапраўднай мудрасці.

Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч падкрэсліў, што чытанні ў гонар святых Кірыла і Мефодзія з’яўляюцца пац-вярджэннем «нашых сяброў-скіх адносін і агульнай адказ-насці перад выклікамі часу, ка-лі неабходна захоўваць адзін-ства, каб своечасова і эфектыў-на на іх адказваць».  Паводле слоў арцыбіскупа, галоўнай умовай міру, свабоды і стабі-лізацыі з’яўляецца адзінства на грамадскім, духоўным, экана-мічным, маральным і іншых узроўнях.

— Хрысціянства абвяш-чае ідэі братэрства, мае сродкі для духоўнага развіцця і дапа-магае ўдасканальвацца. Яно захоўвае чалавека перад дэст-рукцыяй, сапсаванасцю, сум-неннем і адчаем. Яно таксама здольнае паказаць свету яс-ную шкалу каштоўнасцей.

30 траўня  праходзіла плённая работа секцый: «Хры-сціянскія каштоўнасці ў сіс-тэме адукацыі», » Біблія ў жыцці грамадства», «Багаслоўе куль-туры», «Хрысціянства і актуа-льныя праблемы рэлігіязнаў-ства». Доктар багасловія архі-мандрыт Сергій Акімаў, рэк-тар Менскай духоўнай акадэ-міі, распавёў пра свае новыя даследванні і выпушчаныя ў 2018 годзе кнігі. З дакладамі выступілі студэнты Інстытута тэалогіі БДУ імя св. Мяфодзія і Кірыла.

Мерапрыемства было арганізавана пры ўдзеле МГА «Хрысціянскі адукацыйны цэнтр імя св. Кірыла і Мефо-дзія», якое ўзначальвае святар Святаслаў Рагальскі.

Э. Дзвінская,

фота аўтара.

 

Андрэю Майсяёнку – 75

Андрэй МАЙСЯЁ-НАК нарадзіўся 1 чэрвеня 1943 года ў горадзе Глыбокае.

Яго прадзед Фёдар Іг-натавіч Майсяёнак перад Пер-шай Сусветнай вайной быў аб-раны Глыбоцкім валасным ста-ршынём. Дзед, Нікіфар Фёда-равіч, быў шмат гадоў настая-целем Галубіцкай, а пазней Стэфанпальскай царквы. Баць-ка, Георгій Нікіфаравіч, у па-чатку 1940-х гадоў працаваў лекарам-хірургам у Пліскім і Глыбоцкім раёнах, а пасля вай-ны — у Шаркоўшчыне і Варапа-еве. Маці Андрэя Георгіевіча — Антаніна Фёдараўна Родчан-кава паходзіла з вёскі Астаноў-ка Шаркоўшчынскага раёна, працавала настаўніцай, спачат-ку ў пачатковай школе, потым выкладала біялогію. Перад Вялікай Айчыннай вайной працавала загадчыцай навуча-льнай часткі ў Лужкоўскай школе, добра ведала мастака Язэпа Драздовіча, які ў той час выкладаў тут маляванне.

У 1965 годзе Андрэй Майсяёнак скончыў медыцын-скі інстытут, потым аспіран-туру пры ім. У 1971 годзе аба-раніў кандыдацкую дысерта-цыю. Працаваў кіраўніком ла-бараторыі клінічнай біяхіміі і асістэнтам кафедры шпітальнай тэрапіі Гарадзенскага медін-стытута. Потым па прапанове акадэміка Ю. М. Астроўскага перайшоў на працу ў Акадэмію Навук БССР. У 1970-х гадах у Гародні быў створаны Аддзел рэгуляцыі і абмену рэчываў Акадэміі Навук БССР, які ў 1985 годзе быў пераўтвораны ў Інстытут біяхіміі. Першым вучоным сакратаром гэтага ін-стытута і стаў Андрэй Майся-ёнак. Потым ён працаваў на пасадах старэйшага навуковага супрацоўніка, загадчыка лаба-раторыі. З 1992 года А.Г. Май-сяёнак стаў намеснікам дырэк-тара інстытута па навуковай ра-боце. Потым ён абараніў док-тарскую дысертацыю, стаў прафесарам, членам-карэспан-дэнтам Нацыянальнай Акадэміі Навук. З 1998 года — загадчык лабараторыі каферментаў Ін-стытута біяхіміі, прызнаны аў-тарытэт у галіне вітаміналогіі, біяхіміі вітамінаў і кафермен-таў. Стварае новыя лекі і прафі-лактычныя сродкі на іх аснове.

За сваю паспяховую навуковую і грамадскую дзей-насць А. Г. Майсяёнак быў уз-нагароджаны медалём «За пра-цоўную адзнаку». Ён лаўрэат міжнароднай польскай прэміі за беларуска-польскае супра-цоўніцтва ў галіне культуры. Да свайго 60-гадовага юбілею атрымаў (адначасова з пісьмен-ніцай Вольгай Іпатавай) прэ-мію Барыса Кіта, якая была ўручана на юбілейнай веча-рыне 30 траўня ў Гародні, у сценах старажытнага замка. А.Г. Майсяёнак атрымаў гана-ровае званне міжнароднага біяграфічнага інстытута «Ча-лавек года — 2003″.

Вікіпедыя.

 

 

Дапаможам ТБМ!                                     

Паважаныя сябры і прыхільнікі роднай беларускай мовы!

Мы ўдзячныя ўсім, хто рэгулярна пералічае розныя сумы на дзейнасць ТБМ. Менавіта дзякуючы вашым складкам і ахвяраванням, мы праводзім у сядзібе розныя імпрэзы, бясплатныя курсы для школьнікаў, прэзентацыі кніг, сустрэчы з цікавымі людзьмі, выдаем «Наша слова», утрымліваем сайт, аплочваем арэндную плату і камунальныя паслугі.

Аднак, мясцовая ўлада ў чарговы раз з 1 красавіка павысіла кошты на арэндную плату і камунальныя паслугі. Нашыя намаганні па забеспячэнні стабільнага фінансавання арганізацыі пакуль не прывялі да патрэбнага выніку. Але запачаткаваныя намі справы, асабліва такія як стварэнне ўніверсітэта, не могуць чакаць. Іх трэба рэалізоўваць.

У справе абароны беларускай мовы і дзейнасці нашай арганізацыі ў нас няма спадзяванняў на сённяшнюю ўладу, мы можам разлічваць толькі на нашу агульную салідарнасць і ўзаемападтрымку. Таму мы просім усіх, хто падтрымлівае дзейнасць ТБМ і гатовы на справе садзейнічаць пашырэнню дзяржаўнай беларускай мовы ў розных сферах грамадскага жыцця нашай краіны, пералічыць пасільныя сродкі на наш рахунак:

BY91BLBB31350100129705001001

у  Аддзяленні па Мінску і Мінскай вобласці  № 539 ААТ Белінвестбанк»,

г. Мінска,  код BLBBBY2X.

Імёны асобаў, якія робяць ахвяраванні на дзейнасць ТБМ, рэгулярна друкуюцца ў газеце «Наша слова», а таксама размяшчаюцца на партале ТБМ. Калі ахвярадаўца паведамляе свае дакладныя звесткі, то мы высылаем паштоўку з удзячнасцю.

Сакратарыят ТБМ.

 

Пастанова Рады ТБМ

Аб памеры штогадовых складак

Устанавіць з 1 ліпеня 2018 г. наступны памер складак:

— для тых, хто працуе — 15 руб. на год;

— для пенсіянераў і беспрацоўных — 7 руб. на год;

— для студэнтаў — 3 руб. на год;

— для школьнікаў — 1 руб. на год.

— для грамадзян РФ — 750 рас. руб., іншых краін — 15 даляраў ці 15 еўра на год.

21.02.2018 г.

«У некалькіх месцах хацелася падглядзець, як правільна пісаць»

Як прайшла «Агульная дыктоўка»

2 чэрвеня ў Нацыяна-льнай бібліятэцы Беларусі ў другі раз прайшла «Агульная дыктоўка». Праверыць сваю пісьменнасць у беларускай мо-ве змаглі ўсе ахвочыя. Ідэйным арганізатарам мерапрыемства зноў, як і летась, выступіла ААТ «Лідскае піва».

Малая зала Нацыяна-льнай бібліятэкі, дзе праходзіла мерапрыемства, была амаль запоўнена. Па падліках TUT.BY, з 500 месцаў было занята каля чатырох соцень. Многія сачылі за трансляцыяй ў інтэрнэце.

Сярод удзельнікаў пераважала моладзь, некато-рыя прыйшлі на мерапрыем-ства з малымі дзецьмі. Хоць хапала і людзей сталага веку.

У якасці настаўніцы выступіла вядомая спявачка Руся, якая чытала тэкст па-водле сучасных тэндэнцый дыктовак. Напрыклад, на эк-ране мелася візуальнае супра-ваджэнне, якое тлумачыла складанасці тэксту.

— Для мяне вялікі кайф гэты тэкст прадыктаваць. Смакую кожнае слова, якое нібыта песня, — кажа Руся, — гэта не экзамен, гэта агульнае свята.

Дарэчы, у адрозненне ад сапраўднай школы да «на-вучэнцаў» падыходзілі максі-мальна лаяльна. Калі ў адным з эпізодаў настаўніца крыху за-блыталася і ўзнікла непара-зуменне, арганізатары паабя-цалі гасцям, што «ўсе памылкі будуць лічыцца ў ваш бок».

Падчас «Агульнай ды-ктоўкі» прагучаў урывак з не-апублікаванага рамана «Аван-туры Вырвіча з банды Чорнага Доктара» пісьменніцы Людмі-лы Рублеўскай. Гэта ўжо пятая кніга з серыі прыгодніцкіх ра-манаў, прысвечаных шляхціцам Працішу Вырвічу і Баўтрамею Лёдніку. Дзеянне твораў адбы-ваецца ў XVIII стагоддзі.

Чатыры кнігі цыклу, якія выходзілі раней, набылі вялікую папулярнасць. У 2015-м трэцяя кніга, «Аванту-ры драгуна Пранціша Вырві-ча», стала адным з пераможцаў першай прэміі «Кнігі года».

Паводле слоў Рублеў-скай, «Агульная дыктоўка» стала своеасаблівым камінг-аўтам — раней пра існаванне пятай кнігі было невядома.

— Калі распавядаць пра сюжэт, то там ужо ў дзеян-не пачынае ўступаць сын Лёд-ніка, — кажа пісьменніца.

Цікава, што ў дыктоў-цы прыняў удзел і муж аўтаркі, галоўны рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура», паэт Віктар Шніп. Хоць ён сам не ўпэўнены, што напісаў усё правільна.

— Вядома, я чытаў гэты ўрывак і раней, ведаў, што Людміла яго выбірала, але запомніць знакі прыпынку і як іх правільна расставіць, канеш-не, цяжкавата. Баюся, што і сам не вельмі добра напісаў. Але ўражанні самыя пазітыўныя, не думаў, што тут будзе столькі людзей.

Пазней Шніп пры-знаўся ў фэйсбуку, што «ў не-калькіх месцах тэксту хацелася падглядзець, як правільна пі-саць, у дзяўчыны, якая сядзела побач. Падглядзець не атры-малася. Без акуляраў нічога не ўбачыў», — напісаў паэт і дадаў, што «не спадзяецца на дзясятку і дзявятку, бо не ўпэўнены ў правільнасці некаторых знакаў прыпынку, якія ставіў. Сямёр-ка павінна быць».

А вось пісь-менніца Ксенія Шта-лянкова глядзела ін-тэрнэт-трансляцыю, пісала тэкст дыстан-цыйна і ўжо адпра-віла яго на праверку.

Я была ве-льмі ўсхваляваная тым, што чытаўся ўрывак з новай кнігі Людмілы Іванаўны і гэта дазволіла хаця б крышачку ўявіць, што ж будзе з геро-ямі далей. Слова «ба-нда» ў назве вельмі інтрыгуе!

Паводле слоў Наталлі Яфімавай,  мене-джара па карпаратыўных каму-нікацыях кампаніі «Лідскае пі-ва», арганізатары плануюць і ў наступным годзе запрасіць на імпрэзу беларускага літарата-ра, каб дыктаваць навучэнцам яго тэкст. Дарэчы, вынікі «Агу-льнай дыктоўкі» і атрыманыя адзнакі можна будзе неўзабаве даведацца на сайце «Лідскага». Там жа змешчаны і фрагмент з рамана Людмілы Рублеўскай. Магчыма, нехта з чытачоў прадыктуе гэты фрагмент сва-ім сваякам ці блізкім людзям.

tut.by.

Лідчына далучылася да «Агульнай дыктоўкі» ад “Лідскага піва”

Больш за два дзясяткі прыхільнікаў беларускай мо-вы з Ліды, Бярозаўкі і Радуні Воранаўскага раёна далучы-ліся да ініцыятывы «Агульная дыктоўка» ў рамках сацыяль-на-культурнага праекта арга-нізаваны кампаніяй «Лідскае піва» і накіраваны на падтры-мку роднай мовы.

Дыктоўку вырашылі пісаць дыстанцыйна на сядзібе Віталя Карабача “Гасьціна” ў в. Пескі. Інтэрнэт у вёсцы сла-баваты, таму вырашылі пісаць па трансляцыі 1-га канала На-цыянальнага радыё. Апарату-ра была падрыхтавана загадзя, настроена на 1-шы канал, але трансляцыі так і не дачакаліся.

Тым не менш, ведаю-чы нашую рэчаіснасць знут-ры, быў падрыхтаваны запа-сны варыянт. І хоць не пад Русю, але дыктоўка адбылася. Калі ў Нацыянальнай біблія-тэцы ўдзельнікі дыктоўкі пісалі тэкст паводле Людмілы Уруб-леўскай, то на Лідчыне было вырашана пісаць дыктоўку паводле нарыса Уладзіміра Караткевіча «Зямля пад белымі крыламі». Чытала дыктоўку настаўніца беларус-кай мовы ліцэя № 1 г. Ліды Валянціна Аля-ксееўна Валюкевіч.

Старшыня Лідскай гарадской ар-ганізацыі Таварыства беларускай мовы Станіслаў Суднік за-значыў:

— Дыктоўка на Лідчыне была пра-ведзена з мэтай пад-трымаць ініцыятыву «Лідскага піва» аб правядзенні агульнай дыктоўкі, якую яны праводзяць другі раз. Разам з тым гэта дало магчымасць яшчэ раз сабрацца актывістам ТБМ пры святоч-ных абставінах, пагаварыць, абмеркаваць некаторыя планы.

Паводле плана мера-прыемства, былі вызначаны пераможцы ў «Агульнай дык-тоўцы», якія зрабілі ў тэксце найменш памылак.

Перамагла ІТ-шніца Ганна Янкоўская, другое мес-ца заняў рэдактар газеты “Наша слова” Станіслаў Суднік. Тры чалавекі занялі трэцяе месца, астатнім нададзена ганаровае чацвёртае.

Пераможцы атрымалі смачныя падарункі ад гаспа-дара сядзібы «Гасціна», дзе праводзілася дыктоўка. За пер-шае месца быў уручаны дзяся-так курыных яек, за другое і трэцяе — па гусінаму яйку.

У канцы адбылося прадстаўленне новай кнігі Ле-аніда Лаўрэша “Генерал, які дайшоў да Беларусі”, а таксама канцэрт слыннага лідскага бар-да Сержука Чарняка.

 Андрусь Панямонаў, Беларускае Радыё Рацыя,

Ліда. Фота аўтара.

 

Алег Трусаў

Стан беларускай мовы ў 1918 г.

Упершыню дзяржаў-насць беларускай мовы, а так-сама беларускі алфавіт (кірылі-ца, альбо «рускія літары»), бы-лі замацаваныя ў ІІІ Статуце ВКЛ у 1588 г. Пад уплывам па-лякаў агульны Сойм Рэчы Па-спалітай адмовіўся зацвердзіць ІІІ Статут ВКЛ, бо ён, на іх дум-ку, ігнараваў акт Люблінскай ўніі. Каб захаваць пасаду Вялі-кага князя ВКЛ, кароль РП Жыгімонт ІІІ Ваза зацвердзіў ІІІ Статут ВКЛ сваім прывіле-ем 28 студзеня 1588 г.

Такім чынам, у Рэчы Паспалітай з’явіліся дзве дзяр-жаўныя (а дакладней тры) мо-вы. Дакументацыя ў Польшчы (Кароне) вялася на латыні і по-льскай мове, а ў ВКЛ — на бе-ларускай. Статут ВКЛ 1588 г. пераважна ў рэдакцыі 1614 г. стаў галоўным пісьмовым зво-дам на тэрыторыі Украіны, якая тады была часткай Каро-ны (Польшчы). ІІІ Статут ВКЛ, пачынаючы з XVII ст., быў перакладзены з беларускай на лацінскую, польскую, рус-кую, украінскую, нямецкую і французскую мовы.

Упершыню на поль-скай мове ён быў надрукаваны ў Вільні каля 1623 г. (з датай 1619 г.). У 1648 г. польскі пера-клад Статута быў надрукаваны і ў Варшаве.

Пераклады на поль-скую мову беларускамоўнага Статута ВКЛ былі не выпад-ковыя. Яны сведчылі пра ня-спынную паланізацыю кірую-чай эліты ВКЛ, а потым і ўсёй беларускай шляхты. Гэта пры-вяло да таго, што 29 жніўня 1696 г. Пастановай Варшаўскай генеральнай канфедэрацыі бе-ларуская мова была канчатко-ва выключана польскай мовай з адміністратыўнага ўжытку. Аднак некаторыя магістрацкія кнігі ў Беларусі, напрыклад, магілёўскія, яшчэ вяліся па-бе-ларуску і ў пачатку XVIII ст.

Да канца XVIII ст. афі-цыйная і літаратурная бела-руская мова практычна заня-пала і ёй карысталася толькі ў пэўнай сітуацыі ўніяцкая ца-рква.

Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай у складзе Расійскай імперыі на тэрыторыі Беларусі да 1830 г. актыўна дзейнічала паланізацыя, якая паступова змянілася русіфікацыяй, што асабліва набрала моц пасля 1864 г.

Таму не выпадкова, што ў 1917-1918 гг. на розных сходах, з’ездах, канферэнцыях і кангрэсах пры абмеркаванні моўнага пытання заўжды ад-значалася роля беларускай мо-вы на тэрыторыі ВКЛ, асабліва да Люблінскай уніі.

У рэзалюцыі Культу-рна-прасветнай секцыі Усе-беларускага З’езда пра гэта гаворыцца так: «З розных неспрыяльных гістарычных прычынаў наша народная беларуская мова, што ляжыць у аснове той пісьмовай мовы, якая служыла некалі ў Літоў-ска-Рускай дзяржаве літара-турнай і афіцыйнай мовай і на якой напісана мноства аца-лелых літаратурных помнікаў, не магла, аднак, атрымаць належнага развіцьця, літара-турнай апрацоўкі і пашырэнь-ня і на працягу многіх ста-годзьдзяў заставалася толькі размоўнай мовай пераважна сельскага насельніцтва…» (цытата з кнігі Сяргея Шупы. Падарожжа ў БНР. Архіўны раман. (Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе.) — Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2018. — С. 42).

Першая спроба вяр-нуць беларускую мову на га-зетныя старонкі была зроблена Канстанцінам (Кастусём) Калі-ноўскім, які нелегальна выда-ваў на ёй лацінскім шрыфтам газету «Мужыцкая праўда». Толькі праз паўстагоддзя з’яві-ліся ў Вільні ў пачатку ХХ ст. газеты «Наша доля» і «Наша ні-ва». У сталіцы Расійскай імпе-рыі пачало дзейнічаць першае беларускае выдавецтва «Загля-не сонца і ў наша ваконца».

Дзякуючы намаган-ням беларускіх пісьменнікаў і навукоўцаў, расійскія ўлады прызналі існаванне беларускай мовы як цалкам самастойнай і ўключылі адпаведнае пытанне ў апытальныя лісты і табліцы перапісу насельніцтва ў 1897 г. Паводле перапісу, роднай лічылі беларускую мову: 891.903 з 1.591.207 жыхароў Віленскай губерні (56,1%), 788.599 з 1.489.246 жыхароў Віцебскай губерні (53%), 705.045 з 1.141.714 жыхароў Гродзенскай губерні (62%), 1.389.782 з 1.686.760 (82%) жыхароў Магілёўскай губерні. Акрамя таго, роднай беларус-кую лічылі 50 і болей (да 70) працэнтаў жыхароў Новааляк-сандраўскага павета Ковенскай губерні, Суражскага павета Чарнігаўскай губерні. Шмат жыхароў Смаленскай губерні і нават чатырох паветаў Цвяр-ской назвалі таксама сваёй род-най мовай беларускую.

Менавіта карта рас-паўсюду беларускай мовы на тэрыторыі Расійскай імперыі і стала палітычнай картай БНР у 1918 г.

Аднак большая частка носьбітаў беларускай мовы жыла ў вёсках і была непісь-меннай, асабліва жанчыны. У гарадах, дзе беларусы складалі колькасна менш за палову жы-хароў, значная частка з іх была зрусіфікаваная ці спаланіза-ваная, і яны прынцыпова не карысталіся роднай мовай.

На гэтую тэму нядаў-на ў газеце «Народная воля» на-пісаў добры артыкул Лявон Баршчэўскі пад назвай «Нялёг-кае змаганне за беларускую мову» (№ 39 ад 15.05.2018 г.). Можна цалкам з ім пагадзіцца ў тым, што «Бацькі-ствараль-нікі БНР ведалі, што абвяш-чэнне беларускай мовы ў яка-сці дзяржаўнай і абавязковай у краіне ва ўмовах вайны і аку-пацыі можа сутыкнуцца з су-працівам менавіта адукаванай часткі насельніцтва. І адзіным сапраўдным аргументам, які дазваляў ім бараніць правы бе-ларускай мовы, на той час былі звесткі адзінага поўнага пера-пісу насельніцтва Расійскай імперыі, праведзенага за два дзясяткі гадоў перад гэтым, у 1897 г.»

Таму гэта яны рабілі паступова, але настойліва. Спа-чатку ў пункце 6 Другой уста-ўной граматы з’явіўся наступ-ны запіс: «У рубяжох Бела-рускай народнай Рэспублікі ўсе народы маюць права на нацы-янальна-пэрсональную аўта-номію; абвешчаецца роўнае права ўсіх моваў народаў Бела-русі», а потым 3 красавіка 1918 г. Народны сакратарыят БНР прыняў пастанову, у якой бела-руская мова набыла статус дзя-ржаўнай і абавязковай. Усе акты, дакументы і афіцыйнае ліставанне ўрадавых устаноў павінна было весціся на дзяр-жаўнай беларускай мове.

Але, як слушна пісаў Сяргей Шупа, » на той час яшчэ не існавала адзінага «афіцыйнага» беларускага правапісу: менская «Вольная Беларусь» друкавалася лёсікаў-кай, віленскі «Гоман» — луцке-віцай. «Беларуская граматы-ка для школ» Браніслава Тара-шкевіча зьявіцца ў Менску толькі ў верасні».

Сябры Народнага Са-кратарыята БНР адначасова выкарыстоўвалі два алфавіты: «лацінку» і «кірыліцу». Пра гэ-та сведчыць вялікая круглая пячатка Рады БНР, на якой на-зва Рады напісана па коле двума шрыфтамі, прычым першы надпіс — на «лацінцы». Не за-былася Рада БНР і пра правы нацыянальных меншасцяў. Ім гарантавалася права кары-стацца сваімі мовамі (рускай, польскай і мовай «ідыш») у зносінах з дзяржаўнымі ўста-новамі.

Дарэчы, на вышэйзга-даных мовах у Менску ў 1918 г. і выходзілі мясцовыя газеты. На рускай мове «Минская газета», «Минский голосъ», «Минская мысль» і «Дело тру-да»; на польскай — «Dziоnnik Miеski» і на ідыш — «Der Veker». Па-беларуску толькі дзве — «Вольная Беларусь» і «Бела-рускі шлях».

Сітуацыя з пашырэн-нем беларускай мовы была рознай у розных частках Бела-русі. Лепшая сітуацыя была на захадзе, у зоне нямецкай аку-пацыі (з восені 1915 г.), дзе дзейнічалі беларускія школы і настаўніцкія курсы.

У цэнтральнай Бела-русі (зона новай нямецкай аку-пацыі з лютага 1918 г.) дзейні-чалі актывісты БНР, якія пры-знавалі статус беларускай мо-вы як дзяржаўнай. Існавала і ўсходняя Беларусь — частка Ві-цебшчыны і Магілёўшчыны, дзе беларуская мова была ў заняпадзе да абвяшчэння БССР у студзені 1919 г. і да па-чатку беларусізацыі ў 1924 г.

 

Павел Сцяцко

Прозвішчы Беларусі 

Новая серыя. Частка 2

(Працяг. Пачатак у папяр. нумарах.)

  1. Гузянкова (Тац-цяна) — вытвор з прыналежным суфіксам -ова ад антрапоніма Гузянок і значэннем ‘нашчадак (дачка) названай асобы': Гу-зянк-ова. ФП: гуз (‘пукатасць, нараст на целе чалавека або жывёлы ад удару, запалення і пад.’) — Гуз (мянушка, потым прозвішча) — Гузянок (‘нашча-дак асобы з прозвішчам Гуз‘, фармант -янок < ёнак) — Гузян-кова.
  2. Гумараў (Ула-дзімір) — вытвор з прыналеж-ным суфіксам -аў ад антра-поніма Гумар і значэннем ‘на-шчадак названай асобы': Гу-мар-аў. ФП: гумар (‘дабраду-шна — жартаўлівая адносіны да чаго-небудзь’, ‘паказ у маста-цтве якой-н. з’явы ў дабраду-шна-смешным, камічным вы-глядзе, а таксама літаратурны твор, заснаваны на гэтым пры-ёме’) — Гумар (мянушка чала-века з частым выкарыстаннем слова «гумар») — Гумар (про-звішча) — Гумараў.
  3. Гурыновіч (Фё-дар) — вытвор з суфіксам -овіч ад антрапоніма Гурын і зна-чэннем ‘нашчадак названай асобы': Гурын-овіч. ФП: Гурый (імя <ст.-яўр. ‘малады леў’) — Гурын (‘сын Гурыя’, прынале-жны суфікс -ын) — Гурыновіч.
  4. Гусцік (Андрэй) — варыянт імя Густаў (ст.-герм. ‘бітва’ + ‘жазло’) набыло ролю прозвішча.
  5. Дадалка (Ма-рыя) — мажлівы семантычны вытвор ад апелятыва (рэг.) да-далка ‘той, хто адказвае «да-да» (замест «так-так») на пытанне'; утварэнне з фармантам -лка (як і гадалка ‘варажбітка’): дада-лка.
  6. Дайкала (Анд-рэй) — народны варыянт кана-нічнага імя Дэйкола (лац. ‘які шануе Бога’) набыў ролю про-звішча.
  7. Даманеўскі (Уладзімір) — вытвор з фарман-там -скі ад тапоніма Даманева і значэннем ‘народзінец, жыхар названага паселішча': Даманев-скі — Даманеўскі.
  8. Дамарацкі (Яў-ген) — вытвор з фармантам -скі (-цкі) ад антрапоніма Дамарад і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Дамарад-скіДама-рац(д/т+с)кі. ФП: Дамарад (імя <слав. ‘дом‘ + ‘рады, зда-ровы‘) — Дамарад (празванне, пазней прозвішча) — Дамарац-кі.
  9. Дамашэвіч (Уладзімір) — вытвор з акцэнта-ваным суфіксам бацькаймення -эвіч ад антрапоніма Домаш і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Домаш-эвічДамашэ-віч. ФП: Дамінік (імя <лац. ‘дзень божы, нядзеля’) — Домаш (1539) — Дамаш (празванне, потым прозвішча) — Дама-шэвіч.
  10. Дварчанін (Іг-нат) — вытвор з суфіксам -анін ад тапоніма Дварэц і семан-тыкай ‘народзінец, жыхар на-званага паселішча': Дварэц (Дварц-а) — Дварч(ц/ч)-анін. Як і Мінчанін — ад Мінск.
  11. Дзічэнка (Анд-рэй) — вытвор з суфіксам -энка ад антрапоніма Дзік з семан-тыкай ‘нашчадак названай асо-бы': Дзіч(к/ч)-энка. ФП: дзік (‘дзікі кабан, вепр’) — Дзік (мя-нушка, потым прозвішча) — Дзічэнка.
  12. Дзявойла (Іван) — варыянт (рэг.) ад апелятыва дзявуля (‘пра непаўналетнюю, але рослую мажную дзяўчы-ну’) набыў ролю прозвішча пры антрапанімізацыі.
  13. Дзявойна (Іван) — другасная форма, першасная Дзявойіна — вытвор з прына-лежным суфіксам -іна ад ант-рапоніма Дзявоя (у беларус-кай міфалогіі: багіня цнатлі-васці — «Вялікі слоўнік бела-рускай мовы» Ф. Піскунова, с. 275) і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Дзявой-іна — Дзявойна.
  14. Дожын (Павел) — форма прыналежнага прымет-ніка з суфіксам -ын ад антра-поніма Дож і значэннем ‘на-шчадак названай асобы': Дож-ын. ФП: дож (‘тытул правіцеля Венецыянскай і Генуэзскай рэспублік да канца 18 ст.; асоба з гэтым тытулам’) — Дож (мя-нушка, пазней прозвішча) — Дожын.
  15. Домніч (Эвеліна) — вытвор з суфіксам бацька-ймення -іч ад антрапоніма Домн і значэннем ‘нашчадак (дачка) названай асобы': Домн-іч. ФП: Домн (імя <лац. domi-nus ‘пан’) — Домн (празванне, потым прозвішча) — Домніч.
  16. Драгіна (Лары-са) — вытвор з прыналежным суфіксам -ін-а ад антрапоніма Драга і значэннем ‘нашчадак (дачка) названай асобы': Драг-іна. ФП: драга (‘плывучая зе-млечарпальная машына, пры-значаная для здабычы карыс-ных выкапняў з дна вадаёмаў, а таксама для паглыблення дна рэк, азёр і пад.’, ‘прылада для здабывання жывёл і раслін, што жывуць на дне вадаёмаў’) — Драга (мянушка, потым про-звішча) — Драгіна.
  17. Дранчук (Валер) — вытвор з суфіксам -ук ад ант-рапоніма Дранко і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Дранк-ук — Дранч(к/ч)-ук. ФП: Дрымент (імя) — Дрона (разм.) — Дронка (жаночая форма, фармант -ка) — Дрончук — Дран-чук.
  18. Дроцік (Веча-слаў) — семантычны вытвор ад апелятыва дроцік ‘старадаўняя кідальная зброя ў выглядзе ка-п’я на кароткім дрэўку’.
  19. Друцкі (Эдуард) — адтапанімічны вытвор з су-фіксам -скі ад геаграфічнай назвы Друцк і значэннем ‘на-родзінец, жыхар названай мяс-цовасці': Друцк-скі — Друцкі. Або вытвор ад антрапоніма Друт з суфіксам -скі і зна-чэннем ‘нашчадак’ або семан-тыкай прэстыжнасці (шляхет-насці): Друт-скі — Друцкі. ФП: друт (польск.) drot ‘дрот’ (металічны выраб у выглядзе гнуткай ніці або тонкага стры-жня) — Друт (мянушка, пазней прозвішча) — Друцкі.
  20. Дрынеўскі (Іван) — вытвор з фармантам —еўскі ад антрапоніма Дрын(ь) і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Дрын-еўскі. ФП: дрын («Вялікі слоўнік беларускай мовы» Ф. Піскунова, с. 283) (без тлумачэння) — дрын (ко-рань слова дрынкаць ‘адзывац-ца пры трасенні дрыжачым гукам’ ці ‘ігры на інструменце — выгук’) — Дрын (мянушка, по-тым прозвішча) — Дрынеўскі. Або ад тапоніма Дрыні(ы) з значэннем ‘жыхар, народзінец названай мясцовасці’.
  21. Дубіцкі (Сця-пан) — вытвор з фармантам -скі ад Дубікі або -іцкі ад тапоніма Дубы і семантыкай ‘жыхар, народзінец названай мясцова-сці': Дуб-іц-кі. ФП: дуб (‘буйнае лісцевае дрэва сямейства бука-вых з цвёрдай драўнінай і пла-дамі-жалудамі’, перан. ‘Пра высокага, моцнага чалавека або пра неразумнага чалавека’) — Дуб (мянушка, потым прозві-шча) — Дубы, Дубікі (‘мясціна з прозвішчамі Дуб‘, Дубік — та-понім) — Дубіцкі.
  22. Дубяга (Мацвей) — семантычны вытвор ад апеля-тыва дубяга ‘той, хто дубее, мерзне’ (ад дубець: дуб-яга) або дубяга ‘вялікі дубец’ ці ‘вялікі дуб’.
  23. Дула (Ігнат) — імя (грэч. ‘раб, слуга’) набыло ролю прозвішча.
  24. Дулько (Вольга) — семантычны вытвор ад апе-лятыва дулька — памянш.-ласк. форма з суфіксам -ка ад дуля ‘гатунак летніх груш з вялікімі салодкімі пладамі, а таксама плод гэтага дрэва’. Форма з кан-цавым -ко для адмежавання ад апелятыва.
  25. Духоўнік (Воль-га) — семантычны вытвор ад апелятыва духоўнік ‘святар, які прымае споведзь’.
  26. Дуцько (Ана-толь) — семантычны вытвор ад апелятыва дуцько — утварэнне ад дуцца ‘злавацца, крыўдзіцца’ (ТСБМ, т. 2, с. 212) — ‘той, хто дуецца — злуецца, крыўдзіцца’.
  27. Дэбіш (Анатоль, Васіль) — вытвор з суфіксам —іш ад дэбаць (рэг.) (спагадліва) ‘ісці, дыбаць’ [От які зь яго ха-док, дэбае крышачку кала дому (Грабава): Слоўнік народнай мовы Зэльвеншчыны, с.42] ‘слабы, нямоглы хадок’. Апеля-тыў набыў ролю прозвішча шляхам пераходу ў антрапонім. Слова дэбаць падаецца «Вялі-кім слоўнікам беларускай мо-вы» Ф. Піскунова (с. 293). Дэ-рываты на -іш/-ыш «абазна-чаюць асоб паводле стану, у якім яны знаходзяцца» (Сцяцко П. Беларускае народнае сло-ваўтварэнне… с.76-77).

(Працяг у наступным нумары.)

 

50-ы дзень нараджэння магілёўскага географа, краязнаўца

Географ, краязнаўца, педагог, член Магілёўскай філіі ТБМ Ігар Мікалаевіч Шаруха нарадзіўся 8 чэрвеня 1968 г. у г. Полацку. Скончыў геагра-фічны факультэт БДУ (1992). Навукова-педагагічную дзей-насць пачаў ў 1988 г. Працаваў настаўнікам геаграфіі і гісторыі ў СШ №№ 40, 27 г. Віцебска. З 1993 г. працуе ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А.А. Куляшова. У 1993-1995 гг. працаваў старшым выклад-чыкам (з заснавальнікам бе-ларускага пачатковага прыро-дазнаўства П.А. Лярскім вёў курс «Методыка выкладання прыродазнаўства») педага-гічнага факультэта, у 1996-2015 гг. быў старшым выклад-чыкам, дацэнтам кафедры геа-графіі і аховы прыроды, намес-нікам дэкана факультэта пры-родазнаўства па навуковай ра-боце (2000-2008), загадчыкам кафедры геаграфіі і аховы пры-роды (2008-2012), дэканам фа-культэта прыродазнаўства (2012-2015), загадчыкам кафе-дры прыродазнаўства (2015-2016), з лістапада 2016 г. — пра-фесар кафедры прыродазнаў-ства факультэта матэматыкі і прыродазнаўста. Кандыдат пе-дагагічных навук (2000; кіраў-нік дысертацыі — слынны адра-джэнец прафесар С.І. Сідор; праца напісана і абаранялася на беларускай мове), дацэнт па спецыяльнасці «Геаграфія» (2003).

Сфера навуковых за-цікаўленняў: геаграфія Бела-русі і краязнаўства; праблемы методыкі выкладання геагра-фіі; культурная геаграфія і та-паніміка; экскурсазнаўства і геаграфія агра (эка) турызму.

І.М. Шаруха ак-тыўна займаецца грамадскай працай па распаўсюджванні геаграфічных ведаў. Дзейны сябар ГА «Беларускае геа-графічнае таварыства» (з 1988), старшыня (з 2003) Магілёўскага абласнога аддзе-ла, член тапанімічных камісій пры НАНБ і Магілёўскім га-радскім выканаўчым камітэце, адказны рэдактар (з 2001 г.) рэгіянальнага часопіса «Магі-лёўскі мерыдыян». З’яўляецца старшынём рэвізійнай камісіі Магілёўскай гарадской арга-нізацыі і намеснікам старшыні рэвізійнай камісіі Магілёўскай абласной арганізацый ТБМ. Член рэдакцыйных калегій шэ-рагу часопісаў. З’яўляўся чле-нам аргкамітэта (2015) па ўста-ноўцы мемарыяльнай дошкі ў памяць заслужанага работніка культуры БССР В. І. Ермало-віча (1925-2004), старшынём аргкамітэта (2017-2018) па ўстаноўцы мемарыяльнай до-шкі да 100-годдзя з дня нара-джэння П.А. Лярскага (1918-2013).

Удзельнік больш за 100 навуковых канферэнцый, у тым ліку больш за 60 міжна-родных, з іх больш за 30 замеж-ных. Аўтар больш за 800 (у т.л. у суаўтарстве) навуковых прац, сярод якіх 3 манаграфіі, 24 раздзелы ў манаграфіях, 8 даведачных выданняў, 14 карт, 270 навуковых артыкулаў, 150 артыкулаў у зборніках, 3 наву-чальныя дапаможнікі з гры-фам, 81 раздзел у навучальных дапаможніках, 44 навучальныя дапаможнікі.

Уладзімір Хамякоў, старшыня

Магілёўскага гарадскога аддзела ГА «Беларускае геаграфічнае таварыства».

 

Навіны Германіі

Макей сустрэўся з аналітыкамі нямецкага фонду Кёрбера

Міністр замежных спраў Уладзімір Макей суст-рэўся з дэлегацыяй членаў «Знешнепалітычнай сеткі» гер-манскага фонду імя Кёрбера, якія з 30 траўня па 1 чэрвеня здзяйсняюць інфармацыйную паездку ў Беларусь, паведамі-ла прэс-служба знешнепалі-тычнага ведамства. Фонд імя Кёрбера з’яўляецца адным з вядучых аналітычных цэнтраў ФРГ у галіне знешняй палі-тыкі. «Зне-шнепалітыч-ная сетка», якая функцы-януе ў рамках фонду, аб’яд-ноўвае мала-дых прафесі-яналаў у між-народнай сферы. Што-год з 2005 го-да па лініі фонду арганізуюцца рабочыя паездкі ў краіны, «якія маюць асаблівае значэнне для германскай знешняй палітыкі». У склад дэлегацыі ўвайшлі супрацоўнікі ведамства федэ-ральнага канцлера ФРГ, апара-та Бундэстага, федэральных міністэрстваў і ведамстваў, прадстаўнікі аналітычных стру-ктур, акрэдытаванага ў Берліне дыпкорпуса. У сустрэчы ў МЗС узяў удзел пасол Герма-ніі Петэр Дэтмар. У сваім вы-ступе Макей «ахарактарызаваў асноўныя прыярытэты знеш-няй палітыкі беларускай дзяр-жавы, падрабязна асвятліў знешнепалітычныя ініцыяты-вы прэзідэнта Рэспублікі Бела-русь, накіраваныя на прасоў-ванне ідэй партнёрства інтэгра-цыйных аб’яднанняў, абнаў-лення агульнаеўрапейскага дыялогу ў сферы бяспекі, за-крануў тэматыку ўзаемадзе-яння паміж Беларуссю і ЕЗ і развіцця беларуска-германскіх адносінаў». Кіраўнік МЗС «адказаў на шэраг пытанняў» і «пацвердзіў зацікаўленасць беларускага боку ў працягу канструктыўнага супрацоў-ніцтва з фондам імя Кёрбера».

belapan.by.

Фота МЗС Беларусі.

Віншуем сяброў ТБМ, якія нарадзіліся ў чэрвені

Абакановіч Віталь Феліксавіч

Абужынская Ганна Аляксанд.

Ажар Таццяна Мікалаеўна

Акудовіч Валянцін Васільевіч

Алейнікава Антаніна Андр.

Алексін Самуіл Арцёмавіч

Алёшка Вячаслаў Часлававіч

Аляхновіч Леанід Адамавіч

Аляхновіч Ніна Паўлаўна

Анапрыенка Юры

Анацка Яўген

Анташкевіч Канстанцін Андр.

Арэхаў Аляксандр Сяргеевіч

Асаёнак Алена Міхайлаўна

Асмыковіч Міхась Мікалаевіч

Аўраменка Васіль Аляксеевіч

Афанасьева Раіса Іванаўна

Баеў Дзмітры Уладзіміравіч

Баеў Павел Віктаравіч

Бажок Юлія

Базык Вольга

Барнюк Аляксей Сяргеевіч

Барцэвіч Іван Васільевіч

Барысава Сафія Міхайлаўна

Белавусава Валянціна Валян.

Бельская Ірына Казіміраўна

Бельскі Аляксей Паўлавіч

Бігель Дзмітры Анатольевіч

Бондараў Сяргей Яўгенавіч

Бруевіч Вольга Аляксандр.

Бузо Марат Антонавіч

Булавінская Марыя

Бурачонак Аляксандр Вячас.

Бушкова Таццяна Яўгенаўна

Бычэнка Алена Аляксандраўна

Бязмацерных Дар’я Аляксанд.

Бязмен Васіль Канстанцінавіч

Бяласін Яўген Аляксандравіч

Вайтовіч Сяргей Уладзіміравіч

Валабуеў Аляксей Вітальевіч

Валошчык Лідзія Рыгораўна

Валынец Таццяна Сяргееўна

Варонік Святлана Аркадзеўна

Васілевіч Наталля Мікалаеўна

Васілеўскі Пётр Пятровіч

Васільева Анастасія Вячасл.

Вернікоўская Аксана Фёдар.

Гайдук Ігар Віктаравіч

Гайдук Ірына Эдуардаўна

Галіч Аляксей Эдуардавіч

Галушко Вера Віктараўна

Гараніна Ганна

Гаўрылькова Таццяна Уладз.

Гашко Ірына Аляксееўна

Герасімюк Ілья Мікалаевіч

Глушко Адам Аляксеевіч

Глушко Аляксей Віктаравіч

Грыбоўскі Васіль Аляксандр.

Грыгор’ева Ірына Людвігаўна

Грышко Людміла

Гудкова Дар’я Уладзіміраўна

Гуркова Алена Валер’еўна

Давыдчук Сяржук

Данільчык Зінаіда Пятроўна

Дземідовіч Ганна

Дзічкоўская Настасся

Дзячэнка Алег Віктаравіч

Драбышэўская Марына Вікт.

Дробыш Вадзім Міхайлавіч

Дрожжына Ала Леанідаўна

Дубінін Андрэй Барысавіч

Дубовік Вячаслаў Юр’евіч

Дуброўскі Валер Леанідавіч

Жалдака Васіль Станіслававіч

Жамойда Алена

Жарнасек Вітаўт

Жарнасек Міхась Васільевіч

Ждановіч Таццяна Міхайлаўна

Жук Ігар Васільевіч

Жук Яўген Віктаравіч

Заблоцкая Алена Аляксандр.

Завадская Алена Аляксандр.

Запалянская Вольга Васіл.

Золаў Юры Георгіевіч

Зуёнак Васіль Васільевіч

Зяльвовіч Павел Іванавіч

Іваноў Сяргей

Ігнатовіч Марыя Іосіфаўна

Ігнатовіч Яўген Барысавіч

Ільіна Анастасія Аляксандр.

Ішуціна Таццяна Вікенцеўна

Кавалёва Кацярына

Кавалеўская Наталля Леанід.

Кавалеўская Стэфанія Сярг.

Калета Радаслаў

Кальчугін Віктар

Канкоўская Святлана

Капціловіч Іван

Карашчанка Ігар Віктаравіч

Карповіч Аліна Аляксандр.

Каўко Зміцер

Кашуба Мікалай Ануфрыевіч

Кісель Сяргей Леанідавіч

Кісляк Васіль Сяргеевіч

Кляпкоў Дзмітры

Кобрусеў Дзяніс Аляксандр.

Колас Мікалай Мікалаевіч

Комар Юры Мікалаевіч

Конік Юлія Андрэеўна

Косава Ганна Валер’еўна

Кочман Тарэса

Красоціна Тамара Іванаўна

Краўчук Дзмітры Аляксандр.

Краўчук Ірына

Крол Аляксандр Уладзіміравіч

Крываротаў Міхаіл Юр’евіч

Кудрашова Лілея

Кузікевіч Алена

Кукуць Алена Аляксандраўна

Кукуць Уладзімір Часлававіч

Куляшоў Дзмітры Віктаравіч

Куніцкая Ганна Уладзіміраўна

Курдо Павел Аляксандравіч

Курловіч Ганна Аляксандр.

Курчэўскі Іван Люцыянавіч

Кутас Святлана

Кухарчык Людміла

Лабаты Алег Анатольевіч

Ласкутнікаў Павел Сяргеевіч

Лаўрыновіч Алесь Сяргеевіч

Лендзянкоў Ігар

Ліціна Фларыда Вакілаўна

Лойка Святаслаў Робертавіч

Лыскавец Ігар

Лясько Аляксандр Аляксанд.

Майсяёнак Андрэй Георгіевіч

Макарэвіч Іна

Макарэвіч Марына Уладзім.

Макрыцкі Яраслаў Янавіч

Максімава Наталля

Малашчанка Аляксей Юр’евіч

Малочка Аляксандр Віктар.

Маневіч Аляксей

Манкевіч Таццяна Пятроўна

Мароз Кацярына Мікалаеўна

Мароз Уладзімір Вікенцевіч

Марозава Людміла Уладзімір.

Мархотка Леанід Андрэевіч

Махлай Кастусь

Мацюшэнка Ніна Мікалаеўна

Машкала Іосіф

Мельнічук Сяргей

Міхайлоўская Данута Канст.

Міхальчук Вераніка Пятроўна

Міхноўская Наталля Вячаслав.

Мішчанкоў Уладзімір Алякс.

Мысліцкая Галіна Якаўлеўна

Насановіч Ларыса Уладзімір.

Нікантаў Мікалай Яўгенавіч

Нішчык Алесь Уладзіміравіч

Носаў Андрэй

Падгал Марыюш Уладзімір.

Палухін Уладзімір Мікалаевіч

Пальчэўскі Віталь Юр’евіч

Палянскі Алег Алегавіч

Палянскі Андрэй Валер’евіч

Панкевіч Юлія Аляксандраўна

Парчынскі Яўген

Паршанкоў Аляксандр Андр.

Патапава Дзіяна Сяргееўна

Паўловіч Анатоль

Паўловіч Валянціна Іванаўна

Паўловіч Карына Георгіеўна

Петракова Антаніна Алегаўна

Пінчук Аляксандра Анатол.

Праневіч Кацярына Генадзеўна

Пукель Алена Адамаўна

Пятровіч Ігар Канстанцінавіч

Рабчэня Таццяна Васільеўна

Рагойша Дамініка Пятроўна

Радзюк Валянціна

Радэнка Кацярына Уладзім.

Раеўскі Аляксандр

Развянкоў Яўген Аляксандр.

Разжалавец Іван

Разжалавец Сяргей

Разумава Галіна Уладзіміраўна

Рак Вольга Рыгораўна

Раманава Ганна Аляксееўна

Раманішка Вікторыя Уладзіл.

Ролік Міхаіл Міхайлавіч

Рудак Настасся Юр’еўна

Русін Алег Дзмітрыевіч

Русць Максім Часлававіч

Рэўтовіч Кірыла Васільевіч

Савіч Сяржук

Саевіч Павел Вячаслававіч

Сазонаў Уладзіслаў Алякс.

Сакава Ніна Леанідаўна

Сакалова Ніна

Сакун Алена Васільеўна

Салаўёва Людміла Мікалаеўна

Салаш Сяргей

Салоха Надзея

Самстыка Сяргей Алегавіч

Самусевіч Уладзімір Алякс.

Саўка Юстына

Свізуноў Вячаслаў

Свірко Наталля

Сівіцкая Наталля Віктараўна

Сігаеў Аляксей Уладзіміравіч

Сідляр Андрэй

Сіліч Аляксандр Анатольевіч

Сільнова Ніна

Сіманаў Канстанцін Яўгенавіч

Сінкевіч Ірына Тадэвушаўна

Сітнікава Ядвіга Леанардаўна

Славута Ніна

Солтан Наталля Антонаўна

Спасюк Рыгор Віктаравіч

Станько Галіна

Старавойтава Надзея

Студзінская Інэса Анатольеўна

Сухарэбскі Вячаслаў Іванавіч

Сцяпура Дзяніс Уладзіміравіч

Сямашка Ала Уладзіміраўна

Сяменас Генадзь Мар’янавіч

Сянкевіч Святлана Анатол.

Сяргеева Ірына Аляксандр.

Таўгень Людвіка

Трухан Людміла

Траццяк Дзмітры Вітальевіч

Туровіч Ірына Уладзіміраўна

Уласевіч Таццяна Леанідаўна

Урбан Аляксандр

Фадзееў Яўген Мікалаевіч

Фаміна Ірына Міхайлаўна

Філічонак Ларыса Антонаўна

Фурс Юрый Антонавіч

Хаванскі Павел Міхайлавіч

Хадзінскі Павел Сяргеевіч

Ханеева Таццяна Яўгенаўна

Харужая Вера

Харэвіч Васіль Віктаравіч

Хашылёва Таццяна Аляксанд.

Хвацік Іван Міхайлавіч

Хевук Ігар

Цімафеева Ядзвіга В.

Цімошак Зінаіда Вячаславаўна

Ціханаў Аляксандр Валер’евіч

Ціхановіч Вольга Віктараўна

Цішчанка Віялета

Цюленеў Аляксандр Аляксан.

Чабатарэўскі Барыс Дзмітр.

Чавусаў Юры Віктаравіч

Чагаева Ірына Вільданаўна

Чарановіч Ніна Мікалаеўна

Чаркасава Галіна Ільінічна

Чарнуха Сяргей Анатольевіч

Чашчына Вольга Мікалаеўна

Шабетнік Алег Васільевіч

Шандроха Нона Эдмундаўна

Шарман Аліна

Шарыпкін Рыгор Леанідавіч

Шаўкун Васіль

Шаўцоў Генадзь Уладзіміравіч

Шахлевіч Юлія Віктараўна

Шпілеўскі Вячаслаў Віктар.

Шубіна Дар’я Алегаўна

Шчарбачэня Вячаслаў Сярг.

Шыпіла Уладзімір Аляксандр.

Шэрэшык Ясенія Віктараўна

Юркевіч Сяргей Іванавіч

Юшкевіч Андрэй Андрэевіч

Якаўлеў Юры Генадзевіч

Янукевіч Аляксей Антонавіч

Яскевіч Алесь Юр’евіч

Яшкіна Надзея Алегаўна

Сымон Барыс

Слова пра фалькларыста, сябра і земляка

28 траўня сёлета ў Бе-ларускай філармоніі быў кан-цэрт аматарскага танцаваль-нага ансамбля «Крыжачок», які існуе ў складзе БДУ. Калі вяр-нуўся з канцэрту хацеў патэ-лефанаваць свайму земляку і распавесці пра канцэрт і па-скардзіцца, што там за паўтары гадзіны на сцэне не прагучала аніводнага беларускага слова. А канцэрт закончылі 25 танцо-раў у марской форме пад на-звай «Одесская кадриль», «Мо-ре встречает». Ды яшчэ з сім-волікай БДУ. Які сорам! Ня-ўжо рэктарату не сорамна? А нехта з рэктарату на рускай мо-ве нават хваліў мастацкага кі-раўніка ансамбля Ігара Муза-леўскага. Сапраўды, канцэрт быў някепскі. Але нічога бела-рускага там не было, апрача ка-сцюмаў і танца «Кругавая».

Вечарам рашыў не трывожыць Арсеня. Патэле-фаную заўтра. Раніцай выра-шыў абавязкова перагаварыць з Арсенем і расказаць пра не-звычайны сон, але ўсё чамусьці адкладваў. А 11 -й гадзіне мне патэлефанавала Марына Ліс (жонка Арсеня) і сказала: «Ар-сеня ўжо няма». Давялося ёй расказаць пра сон у гэтую ноч.

«Ідзём па беразе На-рачанкі па бруднай дарозе. Я і Арсень з нейкім мужчынам, які сюды аднекуль прыехаў. Ар-сень мне кажа, што ён помнік-камень паклаў у гонар кнігі «Нарачанка і яе берагі». Пом-ніка я не бачу. Арсень з тым мужчынам пайшлі ў лес у бок Кузьмішак і Гануты, а я завяр-нуў у сваю вёску Касічы. Я вы-рашыў не шукаць той помнік, можа ён і пажартаваў. Калі той помнік ляжыць, дык ніку-ды ён не дзенецца. Хай ля-жыць».

Сапраўды, Ліс пакі-нуў помнік для гэтай кнігі. Ён з Міхасём Чарняўскім былі рэ-цэнзентамі гэтай кнігі. Не  ду-маў я,  што мне сёння давядзец-ца пісаць пра Арсеня Ліса, майго земляка, якога я ведаю, напэўна, з сярэдзіны 1960-х га-доў. А пазнаёміў нас вядомы народны артыст СССР Рыгор Раманавіч Шырма. Так атры-малася, што я ў 1962 годзе стаў карэспандэнтам Р. Шырмы, калі я служыў у Ноўгарадзе і вучыўся на вячэрнім аддзялен-ні педагагічнага інстытута. Шырма рэкамендаваў мяне ў аспірантуру па спецыяль-насці беларуская фальк-ларыстыка. Я папрасіў напісаць рэкамендацыю. І ў адказ пачуў:

— Я там у Інсты-туце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Акадэміі навук не пра-цую, а таму пісаць не бу-ду. А ты ідзі туды, знайдзі Арсеня Ліса і скажы яму, што я прыслаў і прапа-ную цябе ў аспірантуру. І гэтага хопіць. Калі спа-трэбіцца падцвярджэнне, то яны са мной звяжуцца і я скажу, што трэба.

Як адбылося знаёмст-ва з Арсенем — ужо не памятаю. Але я яго знайшоў. А вось зна-ёмства з Р. Р. Шырмам адбыло-ся ў 1962 годзе ў Вялікім тэат-ры оперы і балета, памятаю да драбніц.

Улетку 1969 года я наведаў А. Ліса ў Інстытуце. Канкрэтна мы не дамовіліся, толькі на будучыню паспадзя-валіся. Аднак, калі вярнуўся ў Ноўгарад, то даведаўся, што рэдакцыю газеты «За рулём», дзе я працую, закрываюць. Тэ-лефаную А. Лісу і кажу: «Хачу сёлета паступіць у аспіран-туру». І чую адказ: «І на ста-цыянар і нават на завочнае ўжо сёлета набралі. А калі ў цябе так з работай, то прыязджай у Беларусь, і тут будзем разам думаць». У той час дырэктарам гэтага акадэмічнага інстытута быў Пятро Глебка. Я напісаў рэферат аб песнях, запісаных мной у вёсках Нарачанскага краю. Хоць той рэферэт (калі ацаніць яго сёння) быў зусім слабы, але ён быў арыгінальны. Я паказаў, якія я запісаў песні і даў ім ацэнку.

У той год Арсеь Ліс жыў у інтэрнаце Акадэміі на-вук, па вуліцы Сурганава, а я настаўнічаў у школе Менскага раёна. У канцы снежня 1969 года ў выхадны дзень я прыехаў з вёскі да Ліса і зайшоў ў яго пакой, у якім ён жыў адзін. Тут я не раз заставаўся начаваць. На гэты раз ён мне кажа: «Ся-мён, я цябе віншую. Ты ўжо аспірант. Залічылі цябе на заво-чнае адзяленне».  Напэўна, я прамаўчаў. «А чаму ты не ра-дуешся?!» — пытаецца ён. «А ча-го тут радавацца? Завочна ву-чыцца, што есці па тэлевізары. Або завочна есці», — адказаў я.

У 1970 годзе, улетку, я разам з групай фальклары-стаў паехаў у экспедыцю збі-раць беларускі фальклор. У той час я працаваў над  дысер-тацыяй «Традыцыйнаая бела-руская вясельная паэзія». Пе-ршая экспедыцыя была на Мядзельшчыну, Пастаўшчы-ну. На другое лета мы ездзілі на Гарадзеншчыну (Астравеч-чына, Ашмяншчына). У нашай групе былі М. Я. Грынблат,  народны артыст Г. І. Цітовіч, І. К. Цішчанка і я.  Арсень Ліс быў яшчэ дзяцюком і вёў сябе вельмі сціпла. Адначасова ён вучыў мяне, як стаць фалькла-рыстам. Хоць мы і сябравалі, але мы ні разу не выпівалі. На вечарынку (на танцы) таксама не хадзілі, хоць я не раз прыяз-джаў у Менск і хадзіў тут на танцы.

Трапіў я і яшчэ адзін раз у навуковую экспедцыю на Віцебшчыну. У тую экспе-дыцыю з беларускімі фалькла-рыстамі адправіўся і віленскі кампазітар Павел Каруза з жо-нкай. Памятаю, што тады ў Верхнедзвінскім раёне мы з Арсенем начавалі ў вёсцы Дзё-рнавічы, у гумне. А ён тады збіраўся ўжо ажаніцца і сваю будучую жонку Марыну пакі-нуў адну ў сваёй нядаўна атры-манай кватэры. Ён за яе хва-ляваўся, што можа яна там адна баяцца. Тады ж мабільнікаў не было, каб перагаварыць. Хоць яна была за яго маладзей на гадоў можа дзесяць, але Ар-сень як жаніх быў прыгожы і прывабны, вучоны і кандыдат  філалагічных навук. Арсень вучыўся ў мяне сямейнаму до-сведу, а я ў яго — даследчай ра-боце. Аб нашых сумесных вандроўках і пра мяне Арсень нават успомніў  ў нарысе «Даў-нія песні Наддзвіння», што змешчаны ў кнізе «Gloria vic-tis!» (старонка 667), якую мне падарыў і падпісаў:   «Сябру-земляку Сымону Барысу з па-жаданнем рэалізаваць свае неардынарныя творчыя заду-мы, усяго памыслага ў асабіс-тым жыцці. Арсень Ліс. 30.11.2012″ . Я стараўся апраў-даць яго зычэнні. І кожны раз, прачытаўшы нейкі мой арты-кул у штотыднёвіку «Наша слова», тэлефанаваў мне па гарадскім тэлефоне і хваліў. Можа я іншы раз і хацеў бы пачуць крытыку, але яе не бы-ло. Аднак ён ставіўся да мяне заўсёды крытычна. Аднойчы ён мне сказаў, што я сваёй скаргай, што мяне часова не пасялілі ў інтэрнат для працы над дысертацыяй, закрыў сабе дарогу ў Інстытут Акадэміі навук. Фактычна ён выказаў сваё абурэнне. І калі я падарыў яму апошнюю маю кнігу «Ка-ляндар гісторыі Беларусі», то некалькі дзён ён  вытрымліваў паўзу, а пасля патэлефанаваў і сказаў мне пра арыгінальнасць кнігі, пра яе значэнне для Бе-ларусі і назваў дзве памылкі (паспадзяваўся на інтэрнэт і пераблытаў дзве фотакарткі Паўліны  Мядзёлкі і Сымона Рак-Міхайлоўскага). Давялося тэрмінова іх выпраўляць.

Арсень Ліс нарадзіў-ся 4 лютага 1934 года ў вёсцы Вётхава, што недалёка ад Залес-ся Смаргонскага раёна (тады гэта ў гміне Беніца Маладзе-чанскага павета Віленскага ва-яводства). Скончыў філалагіч-ны факультэт БДУ ў 1956 го-дзе. Пасля заканчэння ўнівер-сітэта быў накіраваны ў Шар-каўшчыну, дзе працаваў у пе-дагаічным кабінеце РАНА і адначосова вёў урокі беларус-кай літаратуры ў мясцовай школе. З лета 1957 года быў рэдактарам у рэдакцыі «Маста-цкая літаратура» Дзяржкам-выдавецтва БССР. Пісаў ды-сертацыю пра заходнебела-рускіх пісьменнікаў. Карыстаў-ся апекай Максіма Танка.  І гэта зразумела, бо М. Танк —  з За-ходняй Беларусі. Такім чынам, Рыгор Шырма і Максім Танк дапамагалі яму, як маглі. Аднак ён быў варты таго, каб яго пад-трымаць. Працавіты, чуткі да роднага слова, хоць і не піша вершы, але піша па-мастацку.  Не курыць і не п’е. Здольны да навукі.

З восені 1959 года А.С. Ліс два гады вучыўся ў аспі-рантуры, а затым працаваў на-вуковым супрацоўнікам Ін-стытута мастацтвазнаўства, эт-награфі і фальклору АН БССР. Абараніў кандыдаукую дысертацыю кандыдата філа-лагічных навук у 1965 годзе, а ў 1997 годзе стаў доктарам філалагічных навук.  Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі за 1988 год.

З 2004 па 2008 год быў членам экспертнага савета ВАК (Вышэйшая атэстацыйная ка-місія Рэспублікі Беларусь). Намеснік старшыні вучонага савета па абароне дысертацый па спецыяльнасцях фалькла-рыстыкі і этнаграфіі.

Арсень Ліс разам з Міхасём Чарняўскім і Анато-лем Валахановічам рэкаменда-валі мяне ў сябры Саюза бела-рускіх пісьменнікаў у 2008 го-дзе. Ён жа разам Міхасём Чар-няўскім быў рэцэнзентам кнігі С.В. Барыса і А.В. Рогача «На-рачанка і яе берагі». Арсень згадзіўся стаць рэцэнзентам і наступнай нашай кнігі «Нара-чанскі край».

Не стала А. Ліса — гэта вялікая страта для беларускай культуры. Ён як ніхто іншы дбаў пра нашу спадчыну і ве-льмі перажываў за сучасны абыякавы стан беларускай мовы.

Аказваецца Арсень Ліс апякаў не толькі мяне. Вось што пра яго расказала гісто-рык Ніна Стужынская: «І мне ён быў як родны бацька. Доб-разычлівы, уважлівы да маіх публікацыяў. Заўсёды спрыяў у кантактах для маёй навуко-вай тэматыкі, радаваўся ма-ім архіўным знаходкам. Я маг-ла да яго звярнуцца з любым пытаннем, і ён ніколі не адмаў-ляў у дапамозе, не спасылаўся на занятасць, здароўе ці ся-мейныя абставіны».

Калі выходзілі яе кні-гі ці артыкулы, Арсень Ліс  «тэлефанаваў, віншаваў, казаў нешта прыемнае. Гэта вельмі рэдкая якасць у нашым ася-роддзі. Калегі сквапныя на до-брыя словы. Асабліва цяпер, у такі падазроны і змрочны час для незалежных навукоўцаў», — адзначае Стужынская. Яна называе Арсеня Ліса «апошнім сімвалам эпохі вялікіх беларус-кіх падзвіжнікаў», якімі былі для яе і Міхась Чарняўскі, і Уладзімір Караткевіч. «Мне яго будзе вельмі не хапаць, і ніхто яго ўжо мне не заменіць. Ягоны адыход — велізарная страта для ўсіх, хто цэніць свабоду, праўду і справядлі-васць», — дадае Стужынская.

Магу і я шчыра пад-пісацца пад усім сказаным гэтай адважнай жанчынай.

Памёр А. С. Ліс 28 тра-ўня 2018 года. Пахавалі майго земляка 31 траўня на могілках у Залессі Смаргонскага раёна.

А. Ліс — аўтар манагра-фій «Купальскія песні»,  «Бра-ніслаў Тарашкевіч», «Мікола Шчакаціхін: хараство непазна-най зямлі», «Пётра Сергіевіч», «Вечны вандроўнік: нарыс пра мастака Язэпа Драздовіча», «Пякучай маланкі след: эцюды да партрэта мастака Горыда», «Песня ў спадчыну». У выдаве-цтве «Беларускі кнігазбор»  на-друкавана кніга выбраных тво-раў «Арсень Ліс. Выбранае».

 

 

Пры ўскалыхах адвечных званоў —

рупліўцы твае, Беларусь

 

Прысвячаецца валачобніку Арсеню Лісу

 

Зноў песня прасілася ў свет…

Маланкі пякучае след

свабодзе дарогу прабіла.

Балткрывія Вас палюбіла:

мацнела ад Вашых бясед

у знойдзеных постацях сіла.

Вы, вечны вандроўнік, у руху!

Прысады жыцця — у фальклоры.

Хай Вётхава дасць Вам напругу,

а Gloria victis у творы —

высакароднага духу.

Быць Вам, званару — у нязморы!

——————————————

+ Імя Арсеня Ліса занесена ў беларускую кнігу гонару «Рупліўцы твае, Беларусь».

+ «Адвечныя званы»- назва сцэнарыя пра Мітрафана Доўнар-Запольскага, 1993.

+ «Песня прасіла ў свет» — твор пра фалькларыста Антона Грыневіча.

+  «Пякучай маланкі след». Эцюды да партрэта мастака Горыда, 1989.

+  «Цяжкая дарога свабоды», 1994.

+  Балткрывія-варыянт латышскага наймення «Беларусь».

+  «Вечны вандроўнік» — пра Я. Драздовіча, 1984.

+  «Прысады жыцця» — пра М. Гарэцкага, 1985.

+ А.С. Ліс -адзін з укладальнікаў акадэмічнага збору «Бела-руская народная творчасць»

+  Вётхава — вёска, дзе 4.02.1934 г. нарадзіўся Арсень Сяргее-віч — будучы фалькларыст, літаратуразнаўца, літаратар, доктар філалагічных навук

+  «Gloria victis», 2008.

3-4.02. 2018 г.

 Сяргей Панізьнік.

 

Да 155-годдзя паўстання 1863 г.

Апалонія з Далеўскіх Серакоўская

 

У с п а м і н ы

Генеалагічная табліца Далеўскіх гербу Круцыні, уступ

Даты нараджэння і сме-рці чальцоў сям’і розныя ў розных крыніцах.

Даты нараджэння Фра-нцішка і Аляксандра не вы-клікаюць сумнення. Даты на-раджэння Канстанціна і Зузан-ны (блізняты), Апалоніі, Ціту-са, а таксама Ксаверы падаюцца паводле метрычных кніг Са-лечніцкай парафіі і парафіі Св. Яна ў Вільні (LVIA, zesp. 604, іnw. 19, vol. 34, s. 152 v., nr 38; vol. 39, s. 271, nr 53; іnw. 20). Дату нараджэння Тэклі падаём па апісанні ўзросту ў актах следчай камісіі (LVIA, zesp. 438 vol. 1, k. 434). У сваю чаргу Уладзіслаў Загорскі падае даты “каля 1830 г.” (LVIA, zesp. 1135, inw. 8, vol. 38, k. 121), а Бенедыкт Дыбоўскі (праўдапа-добна) — 1829 г. (надпіс на фа-таграфіі ў Музеі літаратуры імя А. Міцкевіча ў Варшаве (МЛ), запіс І.06218). Ён таксама занатаваў на фатаграфіі дату нараджэння маці Дамінікі (МЛ, запіс І.60214). Даты нараджэн-ня Юліі запісаў Загорскі (ibi-dem), такая самая віднеецца на адвароце фатаграфіі (МЛ, запіс І.06216). Дату нараджэння Юзэфы падаём па апісанні ўзросту ў актах следчай камісіі (LVIA, zesp. 438, ap. 1, b. 434).

Даты смерці Дамінікі, Францішкі і Амеліі, Юліі, Ціту-са, Ксаверы1 відны на надма-гіллі сям’і Далеўскіх на Па-вонзках (гл. К. Віткоўская, Могілкі на Павонзках, дадатак CD да кнігі: eadem, Павонзкі — гаваркія ка-мяні. Надмагільныя над-пісы на Павонзкаўскіх могілках у Варшаве, Кра-каў, 2009), а Аляксандра на надмагіллі на Росах. Дату смерці Юзэфы падаём па надпісе на фатаграфіі Ксаверы (МЛ, запіс І.06215), а Апалоніі па некралозе ў “Ку-р’еры Варшаўскім” (ад 3.І.1919).

1 У некралозе Ксаверы пададзена, што памерла ў веку 46 гадоў. Каб так было, то мусіла б нарадзіцца ў 1854 г., а гэта значыць праз шэсць гадоў пасля смерці Дамініка Далеўскага: “Кур’ер Варшаўскі” ад 30.VII.1900 г.

(Працяг. Пачатак у папярэдніх нумарах.)

 

Пасля трагічных па-дзей у Галіцыі ў душах маладых Далеўскіх паўстала датуль не-вядомая трывога, з якой нара-дзілася пытанне, ці ж пасля сто-лькіх цярпенняў, мукаў, ахвя-раў і працы нашай супольнасці, справа адраджэння заміж таго, каб ісці наперад, адступае, дае бандыцкія плёны, якія праяў-ляюцца ў падняцці брата суп-раць брата? Ці ж духоўнае жыццё нашага люду развіваец-ца толькі пад уплывамі выпад-ку, ці краем кіруе злая або доб-рая сіла? Ці ўласна грамадства нічога супраць тых уплываў зрабіць не ў стане?

Пэўнага дняb Франці-шак даверыў малодшаму бра-ту Аляксандру свае думкі, пла-ны, жаданні. Аляксандр жывы, гарачых пачуццяў, лягчэй за-пальны, у якога слова на сто-лькі мела толькі значэнне, на колькі давалася для ўцялення ў дзеянне, выслухаўшы брата з расчырванелым тварам вы-гукнуў: “Браце! Гэтага не да-статкова, што ты добра дума-еш і адчуваеш, гэта не толькі добра, гэта дасканала, тое, што ты тут гаворыш! Трэба гэта адразу распаўсюдзіць сярод нашай маладой браціі і адразу ўзяцца энергічна за работу. Заснуём Братні звяз на жыццё або смерць для дабра Бацькаў-шчыны, будзем працаваць без перапынку не зважаючы на ўсялякія цяжкасці  і перашкоды да апошняга дыхання, і ўба-чыш, браце, што пры Божай дапамозе Польшча і Літвас нашыя, адроджаныя справай, чыстыя, шляхетныя, здэмакра-тызаваныя, бо справядлівасць патрабуе, каб крыўда, нанесе-ная люду праз занядбанне яго была ўзнагароджана пад’ёмам яго ў асвеце. Ачышчаны люд са здзіўленнем убачыць святло, зразумее дабро і стане як брат пры шляхце да супольнай пра-цы дзеля вызвалення Бацькаў-шчыны ад перавагі ворага, а час і акалічнасці падкажуць хвілю паўстання Польшчы”.

Ад гэтага часу існаваў Братні звяз моладзі на Літ-ве. Уплыў, які аказвалі абодва браты Далеўскія ад наймалод-шых гадоў жыцця на сваіх ка-легаў, і стасункі, завязаныя з гэтай моладдзю, ад гэтага часу хутка расшыраліся, дасягаючы ўсякіх пластоў на Літве і па-за Літвой. Францішак вырашыў не пакідаць Вільні, Аляксандр выехаў на вёску, каб быць жы-вым злучнікам вёскі з горадам.

У новапаўсталай арга-нізацыі лозунгі былі: “Праз працу, праўду і справядлівасць дажыць да з’яднання і неза-лежнасці”. Той, хто ўступаў у Звяз павінен быў быць гатовым для добрай справы панесці па-кутніцкую смерць, не толькі не выдаць сяброў Звяза, але, на колькі гэта акажацца мажлівым, для абароны арганізацыі пры-няць на сябе віны іншых. Ары-штаванаму можна шукаць сро-дкаў ацалення без крыўды ін-шым, але нельга вучыць не-прыяцеляў шляхам, якімі Звяз ідзе да мэты. Абапірацца на моладзь, але прытым старацца карыстацца з дасведчанасці старэйшых, бо жыццё — вялікая кніга мудрасці, з якой не раз добра зачарпнуць, прыстаса-ваць, нешта змяніць або ўнік-нуць.

Звяз сягаў да ўсіх наву-чальных устаноў на Літве і ў Расіі. Заданнем яго было зарга-нізацыя жыцця моладзі ва ўні-версітэтах, [у] ліцэях, акадэмі-ях і г.д. Уплываць, каб пільна аддавалася навуцы для падрых-тоўкі дзейных, разумных і су-р’ёзных дзеячоў на будучыню. Не дажыла арганізацыя да не-адкладнага вызвалення Баць-каўшчыны, але спачатку — да яе адраджэння духоўнага праз прышчапленне і распаўсю-джанне цнот, ведаў і дабрабыту, выклікаючы нароўна чысціню душы і цела, устрыманне ў ежы і напоях, справядлівасць і па-вагу нават да ворагаў Бацькаў-шчыны і шанаванне чалавека без розніцы веравызнання і на-цыянальнасці, так, як бы мы ха-целі, каб шанавалі нас, нашых маці, сясцёр і дачок, пашырэн-не польскасці праз вывучэнне мовы, гісторыі і літаратуры; апеку над недарослай молад-дзю, каб захаваць ад псавання, ад нэндзы роўна як духоўнай, так і матэрыяльнай.

Пачаць рэформы з ся-бе саміх. Не агалошваць тэ-орыі, але ўцяляць іх у дзей-насць і шляхетнай дзейнасцю dпрыкладам добрым вучыць і пераконваць, што дабро і спра-вядлівасць павінныd ўсюды і заўсёды екіраваць дзейнасцю чалавекае, роўна як сярод сва-ёй супольнасці, так і сярод во-рагаў на дзяржаўных пасадах. Не дапускаць расіян у польскія сем’і.

Тыя, хто жыве за мя-жой або ў Расіі, трацяць права кіраваць лёсам краю, fале ў хвілі патрэбы, выкліканыя сва-якамі, павінны паспяшыць краю на дапамогуf. Падзеі ў замежных дзяржавах могуць уплываць на нашую справу толькі на столькі, на колькі па-сля падліку ўласных сілаў пры-знаем сябе дастаткова моцнымі для апошняга чыну.

Няпраўдай ёсць тое, што падаюць некаторыя, быц-цам бы ў 1848 годзе Далеўскія хацелі выклікаць збройнае паўстанне на Літве. Нягледзя-чы на сваю маладосць, яны добра разумелі, як многа спа-чатку трэба зрабіць, пакуль сонца свабоды ўзыдзе. Для на-бліжэння да тых шчаслівых дзён, хацелі яны прасвяціць на-род, з’яднаць усе пласты і вы-знанні ў краі, навучыць прыві-легіяваны клас ахвярнасці і адмаўленню ад эгаістычных мэ-таў, стварыць пласт людзей год-ных заняць пасады кіраўнікоў gу хвіліну будучай працыg і ў будучым вольным краі. Далеў-скія і іхнія браты па Звязе раз-лічвалі працу не на некалькі га-доў, а на некалькі пакаленняў.

Узрушаныя гарачыя патрыятычныя пачуцці не далі ўтрымацца ў акрэсленых ме-жах. Падзеі 1848 года стра-сянулі моладзь на Літвеh 12 Аса-бліва рамеснікі, нягледзячы на апазіцыю кіраўнікоў, рваліся да зброі.

(Працяг у наст. нумары.)

 

а У копіі BUW няма гэтага слова.

7 Гебес (Hebes, лац.) — туман, тупая, абмежаваная галава, але таксама балбес, сарвігалава.

8 Звяз выступае ў крыніцах і літаратуры пад назвамі: Братні звяз моладзі на Літве, “Братні звяз” польскай моладзі ў Вільні, Братні звяз літоўскай моладзі, а таксама Змова братоў  Далеўскіх.

9 У час лістападаўскага паўстання на Літве змагалісядобраахвотныя аддзелы і рэгулярныя часткі польскай арміі.

10 Гаворка ідзе пра бунт — крывавае выступленне мужыкоў супраць шляхты ў 1846 г. у заходняй Галіцыі.

У копіі BUW далей закрэслена: “на Бакшце”.

с У копіі BUW няма слоў: “і Літва”.

11 27.ІХ.1846 г. Аляксандр, былы вучань VI класа, атрымаў пасведчанне дырэкцыі школ Віленскай губ., якое дазваляла падрыхтоўваць дзяцей да школы. Вучыў як рэпетытар у Вільні і Берасцейскім павеце Гарадзенскай губ.; у Вільню вярнуўся ў канцы 1848 г.

d-d У копіі BUW адсутнічае.

e-e У копіі BUW адсутнічае.

f-f У копіі BUW адсутнічае.

g-g У копіі BUW адсутнічае.

У копіі BUW няма слоў “на Літве”.

12 Пасля выбуху ў сакавіку 1848 г. рэвалюцыі ў Берліне разлічвалі на вайну паміж Расіяй і Прусіяй, а таксама на ўваход у край аддзелаў пад кіраўніцтвам эмігранта Людвіка Мераслаўскага. Пазней? у сувязі з інтэрвенцыяй расійскіх войскаў у Венгрыю, змоўшчыкі планавалі выклік паўстання як дыверсійных дзеянняў.

 

Краязнаўца Наталля Плакса:

«Продкі далі нам у спадчыну гэтулькі скарбу, што застаецца толькі чэрпаць з багатага вопыту, найперш духоўнага»

«Краязнаўчым хві-лінкам» на Нясвіжскім раённым радыё — дзесяць гадоў. З нагоды першага юбілею наш карэс-пандэнт пацікавіўся ў вядоўцы, педагога і краязнаўцы, стар-шыні Нясвіжскай раённай ар-ганізацыі ТБМ Наталлі Плак-сы, ці склалася з некалькіх сот-няў «хвілінак» своеасаблівае рэтра-выбранае, якое можна было б паслухаць або разгар-нуць… Але гаворка пачалася задоўга да гэтага пытання.

 

«Часам на голас пытаюцца, ці не тая самая я…»

 

— Наталля Васільеў-на, а Вам выпадае хвілінка па-слухаць сябе раніцай?

— Стараюся, але нават калі прапускаю «сваю пятні-цу», а такое здараецца, у тую ж раніцу чую жывы непасрэд-ны водгук. Ну, думаю, нешта сказала… Але тэлефануюць зычлівыя людзі, шчыра дзе-ляцца ўражаннем, дзякуюць. Адгукаюцца і сябры, былыя калегі па школе, проста знаё-мыя. Настрой падымаюць на ўвесь дзень. З якім жаданнем бяруся за новую тэму! Пера-важная мая аўдыторыя — сель-скія жыхары, і я асабліва да-ражу гэтым, бо краязнаўства, нясвіжазнаўства ідзе з глыбінкі, з нашых вёсак, мястэчкаў. Але рада пасведчыць і тое, што пе-радачу слухае і наша інтэліген-цыя — напрыклад, дактары. Расповяд пра сваё роднае — над-звычай запатрабаваная тэма. І трэба ўлічваць такі момант: перадачы раённага радыё пе-раважна інфармацыйныя, шмат афіцыйных паведамленняў, таму «Хвілінкі» ажыўляюць мясцовы эфір, яны заўсёды ча-каныя. А калі ўдаецца свой голас паслухаць самой, ацаніць сябе збоку, тут экспертыза больш жорсткая. Усё бяру пад увагу. Прызнаюся, часам і сама сябе пахвалю, самой сабе на-строй падыму: вось жа якая! Нібыта і не я…

— Вы сказалі пра го-лас. У Вас ён, дарэчы, адмет-ны, лёгка пазнаць. Вы чыта-еце тэкст па-мастацку, ча-сам вельмі ўзнёсла, інтанацыі артыстычныя, не дыктар-скія. Сталыя слухачы памята-юць і ваш прыгожы спеў. За-спяваць у студыі — гэта поўны «нестандарт»… А яшчэ ж і добрая літаратурная мова. Можа, выглядае на празмерны камплімент, але ваш голас — своеасаблівы брэнд, Вы агучва-еце культурна-гістарычную хроніку раёна, хвілінкі вечнасці. Як самі лічыце?

— Мне прыемна, што гэта заўважаюць слухачы. Ка-жуць, як пачуем ваш голас, адразу бліжэй да прыёмніка — пазнаюць! Бывае, і ў горадзе, і ў вёсцы рэагуюць на голас, пытаюцца, ці не тая самая… Але голас — толькі інструмент, выкананне, а шчырую я над тэкстам, факталогіяй, зместам, каб было ШТО чытаць. Праў-да, выбіраю тэмы, каб яны, нягледзячы на сённяшнія рэаліі жыцця, спакусы грошай і вы-гадаў, узнімалі чалавека духоў-на, давалі надзею і грунт, па-чуццё ўласнай годнасці. Мы — нацыя, народ, і нашы продкі, што б мы ні казалі, далі нам у спадчыну гэтулькі скарбу, што застаецца толькі ўмела гэта захоўваць, вучыцца на ўзорах, чэрпаць з багатага вопыту, перш-наперш духоўнага. Я ста-раюся гэта рабіць, пераважна папулярызаваць наш скарб на разнастайным матэрыяле Няс-віжчыны — этнаграфічным, мо-вазнаўчым, матэрыяльным, экалагічным, біяграфічным, міжнацыянальным. Багата ўсяго.

 

У радыёстудыю — з дзецьмі

 

— Наталля Васільеў-на, Вашы хвілінкі нярэдка гу-чаць і з дзіцячымі галасамі.

— Цяпер менш, я пакі-нула школу. А раней, калі пра-цавала, гэта былі мае ці не самыя ганаровыя студыі. І такіх не адзін дзясятак. Тут і ўрокі гіс-торыі, і даследчая, экспеды-цыйная дзейнасць, і моцная патрыётыка, і выхаванне з ары-ентацыяй на будучую прафе-сію — я вядоўца і педагог, кі-раўнік гуртка і нават… аўта-кіроўца. Саджу ў машыну маіх суразмоўцаў і вязу на радыё, а пасля развожу па хатах. Калі рыхтавала эфір, папярэдне шмат рэпеціравалі, дыскутава-лі, спрачаліся. Але найперш гэта былі экспедыцыі, каб дзеці на свае вочы ўбачылі, памацалі рукамі. Гэта ўсё вымагала часу, дадатковых намаганняў, затое прыносіла плён, задавальнен-не, агульную радасць. Заўсёды сама сабе думаю: якія здоль-ныя дзеці, як адгукаюцца на тваю ідэю, калі ім гэта цікава! Ім не толькі радыёэфір — якое хочаш тэлешоу пад сілу. І не абы пра што, а пра нашы адвеч-ныя каштоўнасці.

— А якія «хвілінкі» трымаеце ў памяці як найда-ражэйшыя Вам, не прыпом-ніце?   

— Найперш усё тое, што мне перададзена з маміных вуснаў. Ад мамы, Вольгі Анд-рэеўны, з дому Гацілаў, я наву-чылася любіць і цаніць сваё, роднае. «Хвілінак», сабраных з маміных успамінаў, з яе, так бы мовіць, вуснай творчасці, сён-ня ўжо не адзін дзясятак. Я на-зываю гэта «маміным краязнаў-ствам». Тут не толькі яркі эпі-зод, крупінкі-россыпы з памя-ці, але і добрае смачнае слоўка, і прыказка-прымаўка, і песня, і назірк, і роздум. Я любіла ма-му паслухаць, была яе ўдзяч-най слухачкай. Як і тату, вяс-ковага майстра, чалавека, які заўжды цёрся «ў людзях» і па-шыраў геаграфію сямейнага досведу, бо «маміна краязнаў-ства» — гэта Малева і ваколіцы, а татава — больш на поўдзень, дзе Асмолава, Лань, Кіркаўш-чына. Мусіць, яны ведалі, тата з мамай, што я моцна праймуся краязнаўствам і буду рабіць свае «хвілінкі» для радыё… Яны і сёння мне спрыяюць, я адчуваю, што яны мяне чу-юць. Шкада, я не ўсё даслухала, шмат не распытала, пачуваюся вінаватай. Кажу дзецям, каб не паўтаралі памылак, запісвалі ад бацькоў, бабуляў іх цікавыя гісторыі, успаміны, вялі сямей-ны дзённік.

 

Гісторыя пад кантролем

 

— А ці шмат на Нясві-жчыне людзей «у краязнаў-стве»? Хто іх сёння збірае пад сцягі айчыналюбаў або нейка-га звязу «па інтарэсах»? Хто аб’ядноўвае, заахвочвае, выдае і г.д.? 

— О, тут пытанне — «тры ў адным», ёсць пра што разважааць! Пачну з першага: хто ў краязнаўстве? Калі па колькасці, лёгка набіраецца до-бры дзясятак імёнаў. Можна смела ствараць раённае бюро краязнаўства (такія існавалі ў часы Інбелкульту — на пачатку ХХ ст.). Грамадства неяк вылу-чае сваіх прадстаўнікоў — ці то намаганнямі школы, ці то срод-камі прапаганды, ці проста свя-домай пазіцыяй  асобных лю-дзей. І ў рэшце рэшт ёсць разу-менне, што летапіс памяці, бія-графію «малых радзімаў», сваёй бацькаўшчыны трэба рухаць, напаўняць новым зместам. Каб не перасыхалі ручайкі пошуку, жывілі культуру, выяўлялі спадчыну ў яе самабытных і разнастайных формах. Тут я не кажу пра сталыя дзяржаўныя асяродкі — раённы краязнаўчы музей, музей-запаведнік, Радзі-вілаўскі палац — таксама тыя ж людзі ў краязнаўстве. Але істо-тна важна, калі нехта рупіцца на сваім мясцовым узроўні. Ня-даўна пазнаёмілася з такім ча-лавекам — Аляксандр Абрамо-віч з вёскі Студзёнкі, што по-бач з Гарадзейскім цукровым камбінатам. Дзякуючы яму, тут гісторыя пад кантролем. Увесь у пошуку, мае сваю ад-метную «карту памяці», перапі-ску, фотатэку, марыць пра па-мяшканне, дзе можна было б размясціць музейную экспазі-цыю сваёй вёскі. Што да края-знаўчага таварыства ці бюро, тут пакуль няма чым пахваліц-ца. Адзіночкі-энтузіясты праб-лему не вырашаюць. Трэба аб’ядноўвацца, быць разам, навідавоку. Збірацца, прымаць рашэнні, мець сваю стратэгію, праграму дзеянняў. Што да за-ахвочання, я не бачу пакуль, каб нехта збоку, ці, скажам, з уладных структур нас падба-дзёрваў або заахвочваў. Больш на асабістым энтузіязме. Але я задаволена і тым, што сёння маю такую трыбуну — раз на тыдзень рабіць краязнаўчыя перадачы, гаварыць пра нешта важнае. Хай невялічкая, але ўсё ж бруістая, жывая крынічка інфармацыі пра нашу гісто-рыю, памяць, вытокі. І за гэта дзякуй. Лічу, мы самі павінны больш варушыцца, пакладацца на свае сілы, шукаць сродкі, ладзіць стасункі, кантактаваць з прэсай, будаваць сваю ды-пламатыю.

— А Вам, чалавеку на віду і на слыху, не хацелася са-мой стварыць такую грамад-скую арганізацыю на Нясвіж-чыне? Як тое ж бюро, тава-рыства ці нешта падобнае?

— Гэта, лічу, рэальна. І ў гэтым мяне пераконваюць слухачы. Грамадская зацікаў-ленасць досыць шырокая. І ўжо ёсць пачатак. Сабраны рэдакцыйны партфель края-знаўчага выдання, звярстаны першы нумар. Магу сказаць, што гэта, калі Бог дасць, будзе адметнае змястоўнае выданне, арыентаванае на этнаграфічна-гістарычныя каштоўнасці ў ва-коліцах Нясвіжа, якія часам засланяе палацавы бляск. Мы, хто пачаў ствараць часопіс, не хочам, каб Нясвіж, Нясвіжчына выглядалі аднабока. Цяпер шукаем сродкі на друк. Каб зрабіць тыраж, скажам, 500 асобнікаў, неабходны грошы, таму патрэбны спонсары і рэ-кламадаўцы. А будзе сваё вы-данне — будзе і «краязнаўчае бюро»!

 

«Глабалізацыя не страшная, калі ўслаўляць сваё род-нае»

 

— Краязнаўства як супрацьстаянне глабалізацыі — так можа стаяць пытанне?

— Пытанне трапляе ў кропку. Вазьміце харчовую галіну, цяпер гэта шырока аб-мяркоўваецца. І я скажу: назвы тавараў, фірменных крам, прад-прыемстваў, філіяў і прадстаў-ніцтваў могуць мець важкі эка-намічны эфект, спрыяць імі-джу, уразнастайваць і ўпрыго-жваць асяродкі, побыт, жыццё. Вядома, тут не менш важны, а нават куды больш, культурны бок — заставацца самабытным, ісці за традыцыямі. Глабалі-зацыя не страшная, калі ўмела прапагандаваць ды ўслаўляць сваё роднае і непаўторнае.

— Слухаючы Вашы перадачы, Наталля Васільеў-на, можна калекцыянаваць словы, вартыя сучаснай рэ-кламы.

— Толькі адзін пры-клад, дару яго нашым абутні-кам. Паўгода таму расказала слухачам пра капылок — чуеце, слоўца якое! Гэта было цэлае даследванне ў межах 3-5 хвілін. Дык вось капылок — вельмі годная назва абутковага прад-прыемства, аб’яднання, крамы, кампаніі і гд. Бярыце, кары-стайце! А неяк аднойчы да мяне звярнулася прафарганізацыя прадпрыемства — дапамагчы добрай назвай вакальнаму ан-самблю. Прапанавала некалькі варыянтаў. І гэта сведчыць, што з кожным годам будзе заяўляць пра сябе практычнае краязнаў-ства. Такая тэндэнцыя мяне надзвычай абнадзейвае, адпа-вядае і культурнай, і сённяш-няй грамадска-палітычнай сі-туацыі! Мяне ў гэтым плане вельмі радуе Ліда. Развіццё рэ-гіянальнай эканомікі з большай геаграфічнай і этнакультурнай самапазнавальнасцю, самабыт-ным ідэнтытэтам стымулюе і мясцовы «гонар», і ролю края-знаўчай дасведчанасці. Я не кажу пра турызм, гэта асобная тэма, дзе мясцовы каларыт, самабытнасць былі і застаюцца бяспройгрышнай фішкай. Вось прыязджае турыст па дарозе ў Нясвіж на станцыю Гарадзея, і на прывакзальнай плошчы бачыць «супермар-кет» пад назвай «Современник». Гэта добра? Па-першае, ігнару-ецца моўны элемент як вельмі істотны для каларыту. Другое — безаблічна недарэчная назва. Краязнаўцы прапанавалі б не менш за дзясятак арыгіналь-ных паўнавартасных назваў. Гарадзея, не кажучы пра вако-ліцы, надзвычай багатая, каб не здзіўляцца такой жахлівай нік-чэмнасці!

 

Праграма да дзе-яння і разумення

 

— Сёлета Вы  ўзнача-лілі раённую арганізацыю ТБМ. Ці не пасунула гэта ўбок Вашу краязнаўчую дзейнасць?

— «Хвілінкі» заста-нуцца дакладна. Зусім нату-ральна — паяднаць мову і веды пра свой край, пашырыць моў-ны грамадскі кантэнт праектамі нясвіжазнаўства. Прыклады ўжо ёсць. Ідзе праца над  чар-говым календаром «Невядо-мая Нясвіжчына». Плануецца і добрая эсэістыка, і фотаілюст-рацыя, і нечаканыя адрасы. Адзін з адрасоў не ўтрымаюся, назаву — Анёльская гара за Ня-свіжам. Стагоддзі таму там ста-яў прыгожы касцёл з капліцай. Засталася гара, парослая лесам, а назва, пачутая зрэдчас, сёння ўжо мала каму скажа пра міну-лае… Калі хопіць сіл і «люд-скога рэсурсу», размесцім пад дахам ТБМ і раённае бюро краязнаўства. Дарэчы, наша лютаўская дыктоўка мела цал-кам краязнаўчы напрамак — урывак з прадмовы Аляксан-дра Ельскага да яго артыкула 1907 года пра Нясвіж Радзі-вілаў. Словы з гэтага цудоўнага тэксту і сёння гучаць як пра-грама да дзеяння і разумення.

— Як часта ўдаецца збірацца, каб скаардынаваць вашы дзеянні?

— Пакуль няма сталага памяшкання, гэта праблема. Але ёсць сустрэчы больш ла-кальныя з нагоды нейкага ме-рапрыемства. Тыя ж дыктоўкі. Або культурніцкія паездкі. Апошняя была ў суседні Ка-пыль. Абмяняліся інфармацы-яй, пашырылі сяброўскае ко-ла. І падчас такіх імпрэзаў на-раджаецца шмат ідэй, людзі на актыўнай хвалі. Вельмі зада-волена нашай першай рэйд-экспедыцыяй у школы з «бела-рускамоўным статусам» — па-глядзець, як гэты «статус» вы-глядае ў натуры. Аб’ектыўна рэйд паказаў, што беларускіх школ хутка не будзе. Тэндэн-цыя край несуцяшальная. Але гэта асобная тэма для размовы. Тым больш, што мае быць пра-цяг, намячаецца чарговая па-ездка, і сваімі назіраннямі мы абавязкова  падзелімся  з «На-шым словам».

— Вяртаючыся да вашых «Хвілінак», ці маеце вы-даць іх кніжкай?

— Планы такія ёсць.

— Дзякуй за размову.

Гутарыў

Яраслаў Грынкевіч.

Любі, браток, родны куток

На літаратурнай ніве нашай краіны працуюць пісь-меннікі розных пакаленняў і рознага творчага досведу — ад вядомых майстроў да літарата-раў маладзейшага пакалення. І каб ведаць сучасную беларус-кую кнігу, трэба ведаць яе аў-тараў, а гэтаму спрыяюць твор-чыя сустрэчы з пісьменнікамі, якія адбываюцца ў бібліятэках.

29 траўня 2018 года да Года малой радзімы ў рамках праекта «Любі, браток, родны куток» дзяржаўная ўстанова культуры «Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы» сумесна з літаратурным ад-дзелам ДУ «Лідскі гісторыка-мастацкі музей» — «Дом Валян-ціна Таўлая» ладзіла творчую сустрэчу з Віктарам Праўдзі-ным.

Віктар Аляксандра-віч — наш зямляк, папулярны беларускі літаратар, член Саю-за пісьменнікаў Беларусі, аўтар шматлікіх твораў дэтэктыўна-прыгодніцкага жанру, які на-радзіўся ў г. Лідзе.

Сярод удзельнікаў сустрэчы былі мясцовыя паэты і краязнаўцы, навучэнцы ДУА «Ліцэй № 1 г. Ліды», супра-цоўнікі бібліятэкі, чытачы і шматлікія прыхільнікі творча-сці пісьменніка. Сустрэча пра-йшла ў цёплай атмасферы, загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу раённай бібліятэкі Марцінкевіч Д.А. пазнаёміла прысутных са старонкамі бія-графіі і творчай дзейнасцю пі-сьменніка.

Гэта ўжо другая тво-рчая сустрэча знакамітага пісь-менніка з лідзянамі. Ёсць сярод  літаратурных поспехаў Лід-чыны і публікацыя фантасма-гарычнай аповесці Віктара Праўдзіна “Дзверы” ў 8-м ну-мары альманаха “Ад лідскіх муроў”, якая пакуль што не была апублікавана нідзе больш.

Віктар Аляксандра-віч расказаў аб тым, як ён, маёр міліцыі ў адстаўцы, прыйшоў да літаратурнай творчасці, якія выпадкі з яго жыццёвага шля-ху натхнілі яго на напісанне твораў. Напрыканцы мерапры-емства ўсе ахвочыя змаглі ат-рымаць ў падарунак кнігу з асабістым подпісам аўтара.

У Лідзе мала чаго за-сталося, што нагадвала б пісь-менніку пра месца нараджэння, хіба што Свята-Георгіеўская царква, дзе яго хрысцілі. Хоць перабудаваная, але стаіць на тым самым месцы. Тым боль-шую пашану ў лідзян мае гэты знакаміты чалавек, які дзеля паўтарагадзіннай сустрэчы з такімі даўнімі землякамі едзе за 300 кіламетраў аж з Шаркаў-шчынскага раёна Віцебскай вобласці. А адным з вынікаў сустрэчы можна лічыць абя-цанне даць свой твор у чарговы 9-ты альманах “Ад лідскіх муроў”, які пачынае фарма-вацца.

Яраслаў Грынкевіч.

Фота Дар’і Марцінкевіч.

Музыкі вітаюць лагоднае лета

25 траўня ў менскай Артсядзібе бард Алесь Камоцкі прадставіў сваю новую кнігу вершаў » Не як так», поўную філасофскай ліры-кі, твораў пра каханне, мрояў і сноў, роздуму над сэнсам жыцця.

Гады ідуць, то бачна, то ўпотай,

Ды азірнуцца часу не стае,

Мы са спазненнем бачым незваротнасць,

Ды  ўсё часцей залежым ад яе.

 

Бард нагадаў пра ірланскія алюзіі ў яго музыцы і распавёў пра сваіх рудавалосых уну-каў, якімі вельмі цешыцца. Ён выканаў некалькі папулярных песень з дыска  «З бацькоўскай кру-жэлкі» і з альбома ў стылі  боса-нова -«9″.

Каханню цесна ў часе па прычыне

Яго несумяшчальнасці ні з чым, —

сцвярджае паэт.

І насамрэч, той хто перажывае сапраўд-нае  каханне, выходзіць за межы часу і жыве ў іншым вымярэнні. Паэ-ты і музыкі знаходзяць адпаведныя выразныя словы для вышэйшых чалавечых перажыван-няў. Гэта прыцягвае слу-хачоў, якія шукаюць шчырых адказаў на жыц-цёвыя пытанні.

 

31 траўня спа-дар Алесь выступіў на сцэне малой залы КЗ «Мінск» разам са Зміт-ром Вайцюшкевічам, Аляксандрам Шувалавым і Андрэем Лабчэўскім у сумесным канцэрце, на якім прагучалі незабыўныя песні з альбома «Паравіны году», які выходзіў у 2003 годзе. Пад душэўны акампанемент баяна і клавішных публіка была рада пачуць песні «Будзе дождж»,                      «Раскажы»,» Я ішоў да цябе», якія калісьці тран-сляваліся на 1-ым канале беларускага радыё ў суправаджэнні каментароў Надзеі Кудрэйкі. І вось ужо нараджаюцца новыя радкі, якія кла-дуцца на музыку :

Лагодным ліпеньскім дажджом

Вясёлку з неба змыла лета…

 

Вайцюшкевіч і Камоцкі  плённа супра-цоўнічаюць з 1997 года. Зміцер выкарыстоўваў у сваім рэпертуары блізкія па духу вершы Але-ся Камоцкага, яго пераклады твораў японскіх аўтараў у праекце  «Месяц і сонца».

Тодар, які нядаўна гасцяваў у Рыміні, падзяліўся са слухачамі італьянскімі песнямі «Мая Раманья» і «Бэла, чао!». Артыст распавёў пра падрыхтоўку да выпуску новага дыска і выканаў песню-прэм’еру на вершы Уладзіміра Някляева «Зорка Дзіва»:

Ты са мною, Зорка Дзіва, Божае святло…

9  чэрвеня Алесь Камоцкі адзначыць сваё 60-годдзе, а 11 чэрвеня а 19 гадзіне бард збярэ ўсіх аматараў сваёй творчасці ў музей Янкі Ку-палы, на прыступках якога заспявае пад гітару песні і рамансы разам з Касяй Камоцкай.

Э. Дзвінская,

На фота аўтара — А. Камоцкі і З. Вай-цюшкевіч.

У Вайцюшках прайшоў фестываль «Салаўё»

Традыцыйнае свята мастацтва і літара-туры прайшло на хутары Вайцюшкі, што месціцца на беразе Нёмана на сты-ку Лідчыны і Наваград-чыны. На фестываль «Са-лаўё» ўжо ў пяты раз з’е-халіся аматары літарату-ры. Апошнімі гадамі да іх далучаюцца яшчэ мастакі і скульптары, якія напя-рэдадні ладзяць тут свае пленэры. А непасрэдна ў дзень фестывалю прэзен-тавалі гасцям свае апош-нія працы. Расказвае гас-падар сядзібы і арганіза-тара фестывалю «Салаўё» — музыка Зміцер Вайцю-шкевіч.

— Я вельмі шчаслівы, бо «Салаўё» багацее не толькі скульптурамі, хаця гэта вельмі важна, я гэтым ганаруся і вель-мі рады. Я трошкі хваляваўся, і стомлены, і вельмі шчаслівы, бо сённяшні паэтычны дзень падараваў шмат эмоцый: пры-гожых, натхняльных, і шмат што для развагі. І гэта ўсё тут, на маёй зямлі. Гэта вельмі важ-на. У гэтым сэнсе я бачу перс-пектыву фестывалю «Салаўё» і спадзяюся, ён будзе жыць ве-льмі доўга.

Непасрэдна ў музыч-на-літаратурнай частцы фес-тывалю сваю творчасць на пу-бліку прадставілі Сяргей Дуба-вец, Максім Жбанкоў, Алесь Ліпай, Зміцер Вайцюшкевіч, Алесь Мацкевіч, а таксама сво-еасаблівы дэсант з маладых лі-таратараў — Віталь Рыжкоў, Мікіта Найдзёнаў і іх сябры.

Андрусь Панямонаў, Беларускае Радыё Рацыя.

Фота аўтара.

 

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *