НАША СЛОВА № 24 (1383), 13 чэрвеня 2018 г.

Аўторак, Чэрвень 19, 2018 0

Выпускныя балі па ўсёй Беларусі

У Беларусі прайшлі выпускныя балі. Амаль 58 000 выпускнікоў развіталіся са школай. 9 і 10 чэрвеня яны атрымалі атэстаты і разам сустрэлі світанне. Але адпачываць пакуль рана. Ужо з панядзелка ў абітурыентаў пачалося централізаванае тэсціраванне.

На здымку Лідскага ТБ: класічны выпускны баль у Лідзе.

“Наша слова” на “Лідскім гасцінцы”

Вось ужо з месяц на “Лідскім гасцінцы” каля Лід-скага замка штотыдзень раз-гортваецца альтанка “Нашага слова”. Сёлета яна прыйшла на змену леташняй альтанцы ТБМ. Але па сутнасці нічога не змянілася. Тыя ж людзі, тая ж задача папулярызацыі бела-рускай мовы і газеты “Наша слова”.

Аднак жа ёсць і адроз-ненне. Сёлета альтанка мае ўласнае моцнае акустычнае абсталяванне, якое працуе ад акумулятара і не абмяжоўвае месца размяшчэння даўжынёй провада. Сёлета новы інфарма-цыйны банер.

Асноўная ўдарная сіла альтанкі — слынны лідскі бард Сяржук Чарняк, намеснік старшыні Лідскай гарадской арганізацыі ГА “ТБМ імя Ф. Скарыны”.

10 чэрвеня ў альтанцы ўзяў удзел рэдактар газеты “Наша слова” Станіслаў Суд-нік.

І цікавая заўвага. Як і звыкла на падобных імпрэзах, перад бардам стаіць скарбонка. Дык вось, калі гучаць патры-ятычныя песні, капейкі і рублі падаюць у скарбонку часцей, чым пры выканнні лірыкі.

Яраслаў Грынкевіч.

150 гадоў з дня нараджэння

Уладзіслава Вярыгі

Уладзіслаў ВЯРЫГА (9 чэрвеня 1868, г.  — 27 жніўня 1916) — філосаф і этнограф, збіральнік беларускага фальк-лору. Доктар філасофіі (1892).

Нарадзіўся ў Пскове, дзе жыла яго сям’я пасля кан-фіскацыі маёнтка каля Полацка за ўдзел у паўстанні 1863-64 гг. У 8 гадоў страціў бацькоў i за-стаўся пад апекай бабулі. З 1878 г. вучыўся ў Пскоўскай, потым у Пецярбургскай гімназіі, якую скончыў у 1885 годзе. Некаторы час падарожнічаў па Беларусі i Літве. Вучыўся ва ўніверсітэтах Берліна, Прагі i Берна. У 1892 г. у Берне атры-маў ступень доктара філасофіі. У 1898-1916 гг. быў рэдакта-рам часопіса «Przeglad filozofi-czny» («Філасофскі агляд»). Пры ўдзеле Вярыгі створаны: у 1900 г. секцыя псіхалогіі на з’ездзе польскіх урачоў у Кракаве, у 1904 г. Польскае філасофскае таварыства ў Львове, у 1907 г. Польскае таварыства псіхолагаў у Ва-ршаве.

У выніку вандровак па Беларусі i Літве напісаў кнігу «Беларускія паданні» (Львоў, 1889), дзе змясціў 32 беларускія народныя казкі з Лідскага павета. У прад-мове да яе адзначыў, што «мова беларуская, асабліва песні, паданні, прымаўкі i за-гадкі народа, які на ёй раз-маўляе, заслугоўвае нашай па-вагі». У часопісе «Zbiоr wiado-mosci do antropologii krajowej» («Зборнік паведамленняў па   айчыннай   антрапалогіі». 1889. Т. 13) апублікавана 45 бела-рускіх народных песень, запі-саных ім у Лідскім павеце, дру-каваўся ў часопісе «Wisla» («Вісла»). Аўтар працы «Латы-шскія паданні» (1892).

А.М. Філатава.

Анатолю Бутэвічу – 70

Анатоль Іванавіч БУТЭВІЧ (нар. 15 чэрвеня 1948, хут. Язавец, Нясвіжскі раён, Менская вобласць; Псеў-данімы: Максім Валошка, Ана-толь Баярскі, Міша Алімпік) — беларускі дзяржаўны дзеяч, дыпламат, пісьменнік, пера-кладчык, публіцыст, крытык.

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1956 годзе разам з ба-цькамі перасяліўся ў в. Баяры таго ж раёна. Вучыўся ў Вя-ліка-Ліпскай васьмігадовай школе. Скончыў Сноўскую ся-рэднюю школу Нясвіжскага раёна (1966). Скончыў аддзя-ленне беларускай мовы і літа-ратуры філалагічнага факуль-тэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1971). Працаваў рэдактарам Беларускага тэле-графнага агенцтва (1971-1973), намеснікам рэдактара газеты «Чырвоная змена» (1975-1979), дырэкта-рам рэспубліканскага выдавецтва «Мастацкая літаратура» (1986-1987), у ЦК ЛКСМБ (1973-1975, 1979-1980) і ЦК КПБ (1980-1986, 1987-1990). Старшыня Дзяржаўнага камітэта па друку (1990-1992), міністр інфармацыі (1992-1994), міністр культуры і друку Рэспублікі Беларусь (1994-1996). У 1996-1998 гг. — Генеральны консул Рэспублікі Бела-русь у Гданьску. У 1998-2000 гг. — Надзвычайны і Паўнамоц-ны Пасол Рэспублікі Беларусь у Румыніі. У 2001-2009 гг. — дарадца старшыні Банка між-народнага гандлю і інвесты-цый. У студзені-траўні 2009 г. — галоўны спецыяліст упраў-лення мастацтваў Міністэрст-ва культуры Рэспублікі Бела-русь. Мае дыпламатычны ранг Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь. Мае ступень «кандыдата навук у галіне інфармацыйных тэхна-логій» ад грамадскага аб’яднан-ня «IAIT — Міжнародная ака-дэмія інфармацыйных тэхнало-гій». Сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў. Жыве ў Менску, мае траіх дзяцей.

Працуе ў сферы дзіця-чай літаратуры, гістарычнай, публіцыстыкі, крытыкі, у га-ліне перакладу. Друкавацца пачаў у 1969 годзе. Перакладае з польскай, рускай, украінскай моў на беларускую, з беларус-кай на рускую. Яго творы пе-ракаладаліся на польскую, ру-мынскую, балгарскую мовы.

Творы:

«Прыгоды лісціка-ка-рунчыка». Казкі. Мінск, 1997; «Прыгоды памаўзлівай Рыскі». Казкі. Мінск, 1999; «Расстайны пах асоту». Аповесць, апавя-данні. Мінск, 2000; «Як акіян з кропелькай барукаўся». Казкі. Мінск, 2003; «Мірскі замак». Мінск, 2003; «Прыгоды віруса Шкодзі». Мінск, 2009.

Серыя «Сем цудаў Бе-ларусі»:  «У гасцях у вечнасці». Мінск, 2001; «Званы Нямігі». Мінск, 2002; «За наміткай гісторыі». Мінск, 2003; «Адве-чны покліч Радзімы». Мінск, 2004; «Славутыя родам сваім». Мінск, 2006; «Перуновага пле-мені дзеці». Мінск, 2008; «На далонях вечнасці» (сумесна з У. Ягоўдзікам). Мінск, 2009; «Пад небам беларускага слова». “Пра пісьменнікаў, літаратуру і не толькі”. Мінск, 2007; «Рас-кіданае гняздо крывіцкай сла-вы». Мінск, 2008; «Каралева не здраджвала каралю, або Кара-леўскае шлюбаванне ў Нова-гародку». Раман. Мінск, 2009; «Таямніцы Мірскага замка. Падарожжа па сівых мурах з Адамам Міцкевічам». Мінск, 2011 і інш.

Вікіпедыя.

 

Гарадзенцы  пішуць заявы ў беларускія класы!

З нагоды першага дня падачы заяў у першыя бела-рускія класы Гароднi мы вы-рашылі задаць некалькі пы-танняў  намесніку старшыні Гарадзенскай абласной ГА ТБМ імя Францішка Скарыны Алесю Крою, які шмат гадоў ад ТБМ курыруе папулярыза-цыю беларускага навучання ў Гародні:

 

— Спадар Алесь, вы жадаеце звярнуцца да гара-дзенскіх бацькоў?

— Так. Шаноўныя ба-цькі будучых першакласнікаў,  з 12 чэрвеня і па 28 жніўня 2018 года  Вы маеце канстытуцыйнае права падаваць заявы ў школы для навучання сваіх дзетак па-беларуску. Заявы ў адкрытыя беларускія класы (не толькі ў першыя) можна пісаць    гара-дзенцам  і тым, хто пераехаў у Гародню з іншых рэгіёнаў Бе-ларусі і замежжа. Таму пішам заявы ў беларускія класы і ра-зам з дзецьмі, ці на курсах «Мо-ва Нанова» ўдасканальваем сваю беларускую мову. Паз-ней не будзе сорамна перад на-шымі суседзямі за сябе і сваіх дзяцей.

— У гэтым годзе, упе-ршыню ў ХХІ стагоддзі, дзяр-жавай  быў юрыдычна зарэгі-страваны  Нацыянальны ўні-версітэт імя Ніла Гілевіча, дзе прадметы будуць выкла-дацца найперш па-беларуску. А ці дастаткова вучняў на Гарадзеншыне вучыцца на роднай мове, каб працягваць навучанне па-беларуску ў гэ-тай ВНУ?

— Толькі ў Гарадзен-скай вобласці ў беларускіх кла-сах рускамоўных школ  наву-чаецца  каля тысячы дзяцей, прынамсі пару гадоў назад упраўленне адукацыі давала такую інфармацыю. Сёння ўжо толькі ў абласным цэнтры -больш за 60 дзецей. Для 23 ты-сяч людзей, якія штодня гаво-раць дома па-беларуску і 120 тыс гарадзенцаў, якія прызналі беларускую мову роднай (пе-рапіс насельніцтва 2009 г.), лічба невялікая, але яна пасту-пова павялічваецца ў горадзе і дзякуючы нашым папуляры-затарам ад ТБМ на школьных бацькоўскіх сходах. На Гара-дзеншчыне (вобласці) бела-рускую мову роднай прызнае большая частка насельнітва. Але механізмы выцяснення беларускай мовы, закладзеныя напачатку 90-х гадоў мінулага стагоддзя па інэрцыі дзейні-чаюць і сёння. Тым не менш, штогод на Гарадзеншчыне ствараюцца новыя беларускія класы. Амаль паўтара дзясятка тысяч вучняў вучацца ў бела-рускіх школах Гарадзенскай вобласці, нават калі частка з іх толькі фармальна лічыцца бе-ларускімі, вучняў для нацыя-нальнага беларускага ўніверсі-тэта пакуль дастаткова шмат. А яшчэ ёсць пяць іншых абласцей Беларусі! Раней працягваць навучанне на роднай мове ў 21 стагоддзі ў Беларусі не было ніякай магчымасці, за выклю-чэннем некалькіх спецыяль-насцей філалагічнага, гіста-рычнага і журналісцкага  про-філю. І вы ведаеце чаму. Пасля шматлікіх гадоў цяжкай працы рэспубліканскага ТБМ і ад-стойвання права беларусаў на любую адукацыю на роднай мове Таварыства беларускай мовы дамаглося дзяржаўнай рэгістрацыі беларускай ВНУ імя Ніла Гілевіча. Таму, маг-чыма, праз год-два  выпускнікі сярэдніх школ змогуць вучыц-ца там і атрымоўваць адука-цыю па-беларуску па розных сучасных спецыяльнасцях. Ве-рагодна, і дзяржаўныя ВНУ будуць вымушаны праз нейкі тэрмін пашыраць навучанне на роднай мове. Павінна быць канкурэнцыя ВНУ і сярод бе-ларускамоўных.

— Вы, як былы на-стаўнік і сябар ТБМ, які  ку-рыраваў папулярызацыю бе-ларускага навучання ў гора-дзе, адкажыце на простае пытанне: “У якія школы  Га-родні варта аддаваць вучыц-ца дзяцей, каб яны добра за-своілі ўсю школьную праграму па-беларуску і маглі ў насту-пныя гады лёгка паступіць у Беларускі нацыянальны ўні-версітэт імя Ніла Гілевіча?”

— Ведаеце, напачатку 90-х гадоў мінулага стагоддзя, каб адказаць на гэтае пытанне, варта было б падумаць, бо каля 80% школ Гародні былі бела-рускія. Сёння пасля невыка-нання ініцыятарамі рэферэн-думу яго вынікаў аб роўнасці рускай і беларускай моваў я магу пакуль назваць толькі дзве школы ў Гародні, якіх мы  разам з бацькамі дамагліся каля 8 гадоў назад. Школа № 32 у Ленінскім раёне (Дзевятоўка) і школа № 34 у Кастрычніцкім раёне (Вішнявец). Там ёсць беларускія класы, добрыя на-стаўнікі, метадычная база і спрыянне адміністрацый гэтых школ да павелічэння колькасці беларускіх класаў. Чаго не ха-пае? Рэкламы ў дзяржаўных СМІ, на сайтах  і тэлебачанні, яшчэ большай актыўнасці ад-міністрацый научальных уста-ноў і простых настаўнікаў. Но-вы беларускі клас — гэта новыя гадзіны для настаўнікаў школ-адсюль і вышэйшы заробак. У гэтых школах ёсць выкладчыкі беларускай мовы, дзясяткі ву-чняў якіх былі ўдзельнікамі і пераможцамі раённых, абла-сных і рэспубліканскіх алім-піяд. Дастаткова назваць адну такую настаўніцу школы № 32 — Бушэйка Зою Аляксандраў-ну! А ёсць і шмат іншых!

Не забывайма таксама, што пакуль мы абралі элемен-ты фінскай адукацыйнай сістэ-мы, адной з лепшых у свеце, дзе элітарных школ фактычна няма.

— Спадар Алесь, дай-це, калі ласка, кантакты гэ-тых школ і аддзелаў адука-цыі!

— Калі ласка!

 

СШ № 32 («Дзевя-тоўка»,  вул. Ліможа,11). Тэле-фон сакратара школы № 32: 78-56-01.

Завуч пачатковай шко-лы № 32: працоўны тэл.78-56-08 (Багдановіч Валянціна Іва-наўна).

E-mail: Sh32@mail. grodno.by.

Ленінскі аддзел адука-цыі: 72-10-65.

 

СШ № 34 («Вішнявец«), вул. Індурская шаша, 14). Тэлефон сакратара школы №34: 33-20-98 (8033 668-33-43 маб. тэл.).

E-mail:sh34oktroo@ yandex.ru.

Завуч пачатковай шко-лы № 34: Карпук Таццяна Мі-хайлаўна, п.т. 31-40-45.

Е-маіl : Sh34oktroo@ mail.grodno.by.

Кастрычніцкі аддзел адукацыі: 69-71-12, 69-71-10 (Адамовіч Алена Вацлаваўна), 69-71-17 (Іпатава Таццяна Анатольеўна).

 

Аддзел адукацыі Гара-дзенскага гарвыканкама:72-04-02. Тэлефон начальніка ад-дзела адукацыі гарвыканкама: 72-05-58 (Семанчык Андрэй Антонавіч).

 

— Вядома, што ў Га-родні, дзякуючы актыўным бацькам і агітацыйнай пра-цы ТБМ,  паступова расце ко-лькасць ахвочых вучыцца па-беларуску ў садках і школах. Што Вы хочаце напрыкан-цы сказаць бацькам, якія не гатовы заглянуць у будучы-ню на гадоў 10-15 наперад?

— Калі Вы сапраўды хочаце каб Вашыя дзеткі праз 10-15 гадоў ведалі нароўні з рускай і беларускую мову і змаглі лёгка паступіць у Бела-рускі нацыянальны ўніверсітэт, Вы маеце рэальную магчы-масць гэта зрабіць, напісаўшы сёння заяву ў першы беларускі клас.

Дамінавання нейкай адной мовы любога суседа ўжо не будзе, а родную мову будзе сорамна не ведаць!

 

У Гародні так-сама ў кожным раёне пра-цуюць  садкі, дзе ёсць беларускія групы.

 

Ленінскі раён: д/с №45 (дзве беларускія групы, каля вул. Горкага, на вул. Сухамбаева, 5, тэл. 43-72-28, Кушнірук Люд-міла Іванаўна — загад-чыца садка). Зараз фармуецца новая аднаўзроставая група з 20 чалавек, 6 ча-лавек з садка пайшлі ў школу. Другая беларуская група рознаўзроставая фар-муецца  на 15 чалавек.

Кастрычніцкі раён: д/с № 65 (1 група, вул. Рэпіна,7, тэл. 53-08-97, Прэцкайла Алена Сямёнаўна — загадчыца садка). Сфармавана ў 2017 г. група з 22 чалавек.

 

— Спадар Алесь, ска-жыце, а побач з СШ № 32 і СШ № 34 ёсць беларускія гру-пы ў дзіцячых садках?

— У траўні гэтага года ў Гарадзенскі ТБМ звярнуліся бацькі, каб да лета наступнага (2019 г.) мы дапамаглі ім ства-рыць беларускую групу ў ра-ёне СШ № 32. Мы звярнуліся ў Ленінскі аддзел адукацыі да-школьнага выхавання (Рэкець Наталля Пятроўна, тэл.72-10-65), каб даведацца ў якім садку мікрараёна Дзевятоўка будзе найлепшая  магчымасць ад-крыць новую беларускую групу. Але, калі бацькі не бу-дуць «спаць у шапку» і  будуць больш актыўнымі, то і пытанне з адкрыццём новай групы бу-дзе хутчэй вырашана агульны-мі намаганнямі. Трэба браць прыклад ад нашых продкаў, якія былі больш актыўнымі і першымі ў свеце 400 гадоў на-зад надрукавалі Буквар на ро-днай мове, а Біблію надрукавалі першымі ва Усходняй Еўропе, па гэтых кнігах вучыліся чы-таць і пісаць шмат гадоў не толькі дзеці.

У многіх гарадах Бела-русі, дзе бацькі працягваюць  праяўляць актыўнасць, іх дзеці ўжо вучацца ў беларускіх сад-ках і класах. Дарэчы, сёння маладыя бацькі, аддаючы дзя-цей у беларускія класы, сталі бачыць больш акрэсленую бу-дучыню і дзякуючы зарэгіст-раванаму Нацыянальнаму   ўніверсітэту ў горадзе Менску.

Таму яшчэ раз шчыра запрашаем: гарадзенцы, пішам заявы ў беларускія класы, заканчваем школу і  паступаем у  Нацыянальны ўніверсітэт імя Ніла Гілевіча.

 

Нашы кантакты:

Тэлефоны Гарадзен-скай абласной арганізацыі ТБМ: Вэлкам-943-58-09 (шко-лы, Крой Аляксандр), МТС-285-93-07 (школы, Буднік Іван), МТС-786-59-89 (садкі, Парфёненка Вітаўт). Эл. пош-та: tbm.garodnia@tut.by.

— Дзякуй за гутарку!

Аксана Саваш.

 

Алена Анісім — пра гендэрную роўнасць

 

24 траўня ў Менску прайшоў Круглы стол на тэму «Умовы дасягнення гендэрнай роўнасці: роўнасць заканадаўства». Арганізатарамі выступілі Жаночы незалежны дэмакратычны рух, Усходне-еўрапейская школа палітычных даследаванняў, Інстытут развіцця і сацыяльнага рынку, Цэнтр «Еўрапейскі дыялог», Martens Centre.

У працы ўдзельнічалі эксперты, прадстаўнікі палітыч-ных партый і рухаў, грамадскіх арганізацый, дыпламатычнага корпуса.

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Алена Анісім падзялілася з сайтам ucpb.org сваімі ўражаннямі і думкамі па выніках дыскусіі:

— Мне здаецца, што тут ёсць некалькі важных аспектаў, якія мы павінны прымаць да ўвагі, працуючы над гэтай тэмай, — разважае Алена Анісім. — Наколькі ў грамадстве запатрабаваная гэта тэма? Наколькі жанчыны (мужчыны) адчуваюць няроўнасць? У якой сферы гэтая няроўнасць праяўляецца? Што замінае рэалізаваць роўнасць, дэклараваную ў Канстытуцыі? На што павінен быць зроблены акцэнт у законе? Як павінен называцца такі закон?

У Расійскай федэрацыі праект закона мае назву «Аб дзяржаўных гарантыях роўных правоў і свабод мужчын і жанчын і роўных магчымасцей для іх рэалізацыі».

Калі мы пачынаем рыхтаваць нейкі законапраект, то падразумяваем яго наспеласць і неабходнасць прыняць, вы-кліканую патрэбамі грамадства. Сітуацыя ў нашай краіне скла-лася такая, што ў асноўным прапановы ў заканадаўства рыхтуе выканаўчая ўлада. Грамадзянская супольнасць, як правіла, бачыць сітуацыю больш дынамічнай і глядзіць на перспектыву, прымаючы пад увагу досвед іншых краін, аднак з улікам уласных патрэбаў.

Агульнае, што аб’ядноўвае бачанне такой праблемы, гэта разуменне, што ў аснове ляжыць стэрэатыпнае мысленне адносна размежавання так бы мовіць сацыяльных функцый мужчын і жанчын. Паводле такіх стэрэатыпаў за жанчынамі і мужчынамі замацоўваецца пэўны (усімі прымальны) тып паводзін, адхіленне ад якога выклікае супраціў значнай часткі грамадства. Аднак сучасны стан развіцця  беларускага грамадства значна адроз-ніваецца ад таго, якім ён быў некалькі дзесяцігоддзяў таму. Жанчыны дэманструюць усё большае жаданне рэалізаваць свае таленты, яны пастаянна падвышаюць свой культурны, інтэлек-туальны патэнцыял, прэтэндуючы на самыя высокія пасады і нетрадыцыйныя прафесіі. І сутыкаюцца з наступнымі праб-лемамі: ніжэйшай аплатай працы, недаверам да ўзроўню пра-фесійнасці і г.д. Што ў сваю чаргу можа падштурхнуць да дэ-манстрацыі ў жанчын звышлаяльнасці, ці праяўлення «муж-чынскіх» якасцей — жорсткасці ў прыняцці адміністрацыйных рашэнняў і пад.

З іншага боку, сучасныя маладыя мужчыны схільныя праяўляць большую ўвагу да пытанняў сям’і, спрыяць развіццю сваіх жонак, дапамагаць у выкананні хатніх клопатаў.

Некаторыя з гэтых тэндэнцый не патрабуюць асобнага заканадаўчага рэгулявання, дастаткова інфармацыйнай, асветніцкай працы па папулярызацыі такіх паводзін і змены стэрэатыпаў.

Пры падрыхтоўцы такога закона неабходна ўлічыць яшчэ адну акалічнасць. Еўрапейскія краіны значна пасунуліся наперад у разуменні роўнасці правоў чалавека, што не адпавядае мента-літэту беларусаў і ўжо сёння выклікае адмоўную рэакцыю.

Аўтар АГП.

 

Гаротны стан беларускай мовы прыняты да ведама

СТАРШЫНІ ПРАЎЛЕННЯ

ВІЦЕБСКАГА АБЛАСНОГА САВЕТА

СПАЖЫВЕЦКАЙ КААПЕРАЦЫІ

РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

ПУЦЯТУ А.А.

 

Паважаны Аляксандр Аляксандравіч! Віцебская абласная рада грамадскага аб’яднання «Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны» звяртаецца да Вас з наступным.

Нам вядома, што практычна трэцяя частка насельніцтва вобласці штодзённа абслугоўваецца гандлёвымі арганізацыямі Вашай сістэмы. Аўтакрамы райспажыўсаюза раз ці два на тыдзень прыходзяць у сотні малых населеных пунктаў. За апошнія гады таксама пабудаваны ці капітальна адрамантаваны дзясяткі магазінаў, сталовых, кавярняў, у першую чаргу ў аграгарадках. І гэта, безумоўна, добра.

Але ж нас турбуе той факт, што ўсе гэтыя станоўчыя змены не суправаджаюцца ўвагай да беларускай мовы — мовы тытульнай нацыі нашай краіны і першай дзяржаўнай паводле Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Пры добраўпарадкаванні аграгарадкоў, раённых цэнтраў, асабліва пры падрыхтоўцы да штогадовага свята «Дажынкі» (Талачынскі, Сенненскі, Дубровенскі раёны) вонкавае візуальнае афармленне выконваецца чамусьці толькі на рускай мове. Па сутнасці забыта гарантаванае Канстытуцыяй раўнапраўе дзвюх дзяржаўных моў. Парушаецца Закон, прыняты ў Беларусі ў 2011 годзе, які патрабуе афармляць назвы ў першую чаргу па-беларуску. Таксама вельмі рэдка ўжываецца беларуская мова на этыкетках прадукцыі прадпрыемстваў аблспажыўсаюза. Большасць падначаленых Вам кіраўнікоў не могуць у аднолькавай ступені добра карыстацца абедзвюмя мовамі.

Улічваючы сказанае вышэй, Віцебская абласная рада грамадскага аб’яднання «Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны» просіць Вас, паважаны Аляксандр Аляксандравіч, звярнуць увагу на выкладзеныя ў нашым звароце моўныя праблемы і забяспечыць парытэтнае ўжыванне дзяржаўных моў Беларусі ў дзейнасці арганізацый і прадпрыемстваў сістэмы спажывецкай кааперацыі Віцебскай вобласці.

Зварот прыняты на паседжанні рады 18 сакавіка 2018 года.

Старшыня рады

Віцебскай абласной арганізацыі ТБМ імя Ф. Скарыны      Ю. Бабіч.

 

 

Старшыні рады

Віцебскай абласной арганізацыі

ТБМ імя Ф. Скарыны

Бабічу Ю.

 

Аб разглядзе звароту

 

Віцебскі абласны саюз спажывецкіх таварыстваў разглядзеў Ваш зварот і паведамляе наступнае.

Згодна з артыкулам 17 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь дзяржаўнай мовай з’яўляюцца беларуская і руская мова. Справаводства ў дзяржаўных органах Рэспублікі Беларусь, згодна агульнапрынятым нормам, вядзецца на рускай мове.

Віцебскі аблспажыўсаюз паважліва ставіцца да выкарыстання беларускай мовы ў Рэспубліцы Беларусь. Назвы гандлёвых аб’ектаў і грамадскага харчавання сістэмы спажывецкай кааперацыі Віцебскай вобласці афармляюцца як на рускай, так і на беларускай мове. Ваша прапанова аб ужыванні беларускай мовы на этыкетках прадукцыі спажывецкай кааперацыі прынята да ведама.

З павагай,

Старшыня праўлення               А.А. Пуцята.

 

Дапаможам ТБМ!                                                                                                                

Паважаныя сябры і прыхільнікі роднай беларускай мовы!

Мы ўдзячныя ўсім, хто рэгулярна пералічае розныя сумы на дзейнасць ТБМ. Менавіта дзякуючы вашым складкам і ахвяраванням, мы праводзім у сядзібе розныя імпрэзы, бясплатныя курсы для школьнікаў, прэзентацыі кніг, сустрэчы з цікавымі людзьмі, выдаем «Наша слова», утрымліваем сайт, аплочваем арэндную плату і камунальныя паслугі.

Аднак, мясцовая ўлада ў чарговы раз з 1 красавіка павысіла кошты на арэндную плату і камунальныя паслугі. Нашыя намаганні па забеспячэнні стабільнага фінансавання арганізацыі пакуль не прывялі да патрэбнага выніку. Але запачаткаваныя намі справы, асабліва такія як стварэнне ўніверсітэта, не могуць чакаць. Іх трэба рэалізоўваць.

У справе абароны беларускай мовы і дзейнасці нашай арганізацыі ў нас няма спадзяванняў на сённяшнюю ўладу, мы можам разлічваць толькі на нашу агульную салідарнасць і ўзаемападтрымку. Таму мы просім усіх, хто падтрымлівае дзейнасць ТБМ і гатовы на справе садзейнічаць пашырэнню дзяржаўнай беларускай мовы ў розных сферах грамадскага жыцця нашай краіны, пералічыць пасільныя сродкі на наш рахунак:

BY91BLBB31350100129705001001

у  Аддзяленні па Мінску і Мінскай вобласці  № 539 ААТ Белінвестбанк»,

г. Мінска,  код BLBBBY2X.

Імёны асобаў, якія робяць ахвяраванні на дзейнасць ТБМ, рэгулярна друкуюцца ў газеце «Наша слова», а таксама размяшчаюцца на партале ТБМ. Калі ахвярадаўца паведамляе свае дакладныя звесткі, то мы высылаем паштоўку з удзячнасцю.

Сакратарыят ТБМ.

 

Павел Сцяцко

Прозвішчы Беларусі 

Новая серыя. Частка 2

(Працяг. Пач. у папяр. нум.)

  1. Ельцын (Казі-мір) — вытвор з прыналежным суфіксам -ын ад антрапоніма Ельца з значэннем ‘нашчадак названай асобы': Ельц-ын — Ельцын. ФП: еліць (‘дакучаць’ — «Вялікі слоўнік беларускай мо-вы» Ф. Піскунова, с. 299) — ельца (‘той, хто еліць‘ (дакучае)) — Ельца (мянушка, потым про-звішча) — Ельцын.
  2. Жалудовіч (Мі-калай) — вытвор з акцэнтаваным суфіксам бацькаймення -овіч ад антрапоніма Жолуд і зна-чэннем ‘нашчадак названай асобы': Жолуд-авіч — Жалудо-віч. ФП: жолуд (‘плод дуба’) — Жолуд (мянушка) — Жолуд (прозвішча) — Жалудовіч.
  3. Жарнасек (Іры-на) — семантычны вытвор ад апелятыва жарнасек ‘чалавек, які насякае жорны’ (ручны млын з двух гладкіх абчасаных круглых камянёў, пры дапа-мозе якіх праціраюць зерне на муку).
  4. Жмачынская (Галіна) — вытвор з акцэнтава-ным фармантам -інская ад тапоніма Жмакі і значэннем ‘народзінка, жыхарка названай мясціны, паселішча': Жмак-інская — Жмачынская. ФП: жмакі (‘тое, што і жамерыны’ — адходы пасля выціскання соку або алею з чаго-небудзь (бура-коў, канопляў і пад.)) — Жмакі (тапонім) — Жмачынская. Або як ашляхетненае прозвішча з фармантам -ынская ад Жма-к(а). Ці ад Жмачыны (па ана-логіі з жамерыны (Жаме-рыны)).
  5. Жужаль (Усева-лад) — семантычны вытвор ад апелятыва жужаль ‘драпежны начны жук (шкоднік азімых культур)’.
  6. Жур (Наталля) — семантычны вытвор ад апеля-тыва жур ‘негусты аўсяны кі-сель’.
  7. Журко (Аляк-сандр) — семантычны вытвор ад апелятыва журко — памянш. ласк. да жур ‘негусты аўсяны кісель’.
  8. Жылуновіч (Зміцер) — вытвор з акцэнтава-ным суфіксам бацькаймення -овіч ад антрапоніма Жылун і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Жылун-овіч — Жылу-новіч. ФП: жыла (назва кры-вяносных сасудаў, ‘тое, што су-хажылле'; ‘багністае месца з падземнай крыніцай’) — жылун (рэг.) ‘жылісты, мускулісты, сухарлявы’, ‘дужы, вынослівы’, а таксама ‘жылец’ (жыхар) — Жылун (мянушка, пазней про-звішча) — Жылуновіч. Дарэчы, гэтыя якасці адлюстроўваюцца і ў псеўданіме намінанта Гарт-ны (‘загартаваны’).
  9. Забалоцкі (Мі-хаіл) — вытвор з фармантам —скі (>цкі) ад тапоніма Заба-лоцце (Забалацце) і значэннем ‘народзінец, жыхар названай мясціны, паселішча': Забалоц-скі — Забалоцкі. Бытуе і ў фор-ме Заблоцкі (Прымаўка: Зара-біў, як Заблоцкі на мыле.). На польскі ўзор (без поўнагалосся: оло > ло).
  10. Завальнюк (Уладзіслаў) — вытвор з суфік-сам -юк ад антрапоніма За-вальня і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Завальн-юк. ФП: завальня (рэг.) (завалинка (рус.) ‘прызба’) — Завальня (мя-нушка, потым прозвішча) — Завальнюк.
  11. Залеўскі (Ула-дзя) — вытвор з фармантам -скі ад тапоніма Залева і семантыкай ‘жыхар, народзінец названай мясціны, паселішча': Залев-скі — Залеўскі. Або ад антрапоніма Залева і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Залев-скі — Залеўскі. ФП: залева (‘лівень’) — Залева (мянушка, потым про-звішча) — Залеўскі.
  12. Замкоўскі (Алесь) — вытвор з фармантам -оўскі ад тапоніма Замак і зна-чэннем ‘народзінец, жыхар названай мясцовасці, паселі-шча': Замак-оўскі — Замкоўскі. ФП: замак (‘палац і цвердзь феадала’, ‘назва некаторых па-лацаў, турмаў’) — Замак (тапо-нім) — Замкоўскі.
  13. Занкавіч (Ганна) — вытвор з суфіксам бацька-ймення -авіч ад антрапоніма Занка і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Занк-авіч. ФП: Зянон (імя <грэч. Zеnоn ‘Зеўсаў, боскі’) — Зан (1539) і Занко (1540) (народныя фор-мы) — Занка (празванне, потым прозвішча) — Занкавіч.
  14. Зарубіцкая (Ма-рыя) — вытвор з фармантам —ская (-цкая) ад тапоніма За-рубічы і значэннем ‘народзінка, жыхарка з паселішча Зарубі-чы‘: Зарубіч-ская — Зарубіц(ч/с=ц)-кая.
  15. Засекіна (Валян-ціна) — вытвор з фармантам —іна ад антрапоніма Засек і значэннем ‘нашчадак (дачка) названай асобы': Засек-іна. ФП: засек (‘адгароджанае месца ў свірне для ссыпання збожжа, мукі’) — Засек (мянушка, пазней прозвішча) — Засекіна.
  16. Засімовіч (Ігар) — вытвор з суфіксам бацька-ймення -овіч ад антрапоніма Засім і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Засім-овіч. ФП: Засім (імя <грэч. Zаsimos < zаnnymi ‘адзяваць пояс, пад-пяразвацца, узбройвацца’) — Зосим (1592) — Засім (празван-не, потым прозвішча) — Засі-мовіч.
  17. Здараўцова (Ка-цярына) — вытвор з фармантам -ова ад антрапоніма Здаравец з значэннем ‘нашчадак (дачка) названай асобы': Здаравец — Здараўц-ова. ФП: здаровы (‘які мае добрае здароўе, не хворы’) — здаравец (‘пра здаровага ча-лавека’, узмацн.) — Здаравец (мянушка, потым прозвішча) — Здараўцова.
  18. Зіноўскі (Улас) — вытвор з фармантам -скі ад антрапоніма Зіновій (імя <грэч. Zіnobios ‘жыццё Зеўса’) і се-мантыкай ‘нашчадак названай асобы': Зінов-скі — Зіноўскі. Або як шляхетная форма ад Зіновій.
  19. Зноска (Казімір) — другасная форма ад Зносак — семантычны вытвор ад апеля-тыва зносак ‘маленькае, звы-чайна апошняе, курынае яйцо’. Форма Зноска для адмежаван-ня ад апелятыва (паводле ўзору браток > братка, антрапоні-маў Бажок > Бажко, Чарток > Чартко).
  20. Івашуціч (Яўге-нія) — вытвор з суфіксам -іч ад антрапоніма Івашута і зна-чэннем ‘нашчадак (дачка) на-званай асобы': Івашуц(т/ц)-іч. ФП: Іван (імя <ст.-яўр. Іоhаnоn ‘Бог мілуе’) — Іваш (народны варыянт, 1582) — Івашка (1778) — Івашута (1540) — (празванне, потым прозвішча) — Івашуціч.
  21. Івонка (Леака-дзія) — вытвор з фармантам -ка ад антрапоніма Івон з значэннем ‘жанчына (жонка, дачка) на-званай асобы': Івон-ка. ФП: Івон (імя, <яўр. ‘голуб’, ням. ‘дрэва цісавае, кап’ё з яго’) — Івонка (празванне) — Івонка.
  22. Ігнаценка (Адам) — вытвор з фармантам —енка ад антрапоніма Ігнат і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Ігнац-енка. ФП: Ігнат (імя <лац. Ignatius < ignesus ‘агнявы’) — Игнат (з 1528 г.) — Ігнат (празванне, потым про-звішча) — Ігнаценка.
  23. Ільючык (Міко-ла) — вытвор з суфіксам -ык ад антрапоніма Ільюк і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Ільюк-ік — Ільюч(к/ч)-ык. ФП: Ілья (імя <ст.-яўр. з семантыкай ‘Яхве — мой Бог’) — Ільюк (вытвор з суфіксам -юк і значэннем ‘на-шчадак Ільі’) — Ільючык.
  24. Іўковіч (Дзяніс) — вытвор з суфіксам бацька-ймення -овіч ад антрапоніма Іўка і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Іўк-овіч. ФП: Іоў (імя <яўр. ‘які звяртаецца да Бога, каецца’) — Іўко (народны варыянт, празванне) — Іўко (прозвішча) — Іўковіч.
  25. Іўчанкаў (Анд-рэй) — вытвор з прыналежным суфіксам -аў ад антрапоніма Іўчанка і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Іўчанк-аў. ФП: Іванна (імя жан. ад Іван <ст.-яўр. ‘Бог мілуе’), Іўка (вытво-рны варыянт ад Іва, фармант —ка) — Іўка (празванне, потым прозвішча) — Іўч(к/ч)-анка (‘на-шчадак Іўкі‘, фармант -енка) — Іўчанкаў.
  26. Кабяк (Андрэй) — відаць, другасная форма, першасная Камяк, з менай (чаргаваннем) б/м, параўн. блін — млін: («Слоўнік народнай мо-вы Зэльвеншчыны», 2005, с. 19: Блін, м. Млын. Да бліна паехаў прыварку змалоць (Грабава)). У такім разе Камяк — семанты-чны вытвор ад апелятыва ка-мяк ‘сціснуты, змяты або злеп-лены ў адно кавалак якой-н. мяккай, рыхлай масы’. Або ад Кабак — семантычны вытвор ад апелятыва кабак (рус.) ‘карч-ма, шынок’, татар.-турэцк. ‘га-рбуз'; ‘прастак'; форма Кабяк — для адмежавання ад апеля-тыва.

(Працяг у наст. нумары.)

 

Клумба памяці ад ТБМ

Пад такой назвай у пе-ршую летнюю нядзелю сябры ТБМ Нясвіжчыны распачалі працоўную акцыю, якая мае быць шматгадовай і сталай.

Першая «Клумба па-мяці ад ТБМ» з’явілася на мо-гілках, што за кіламетр ад Няс-віжа ў бок Цімкавіч. Менавіта там пахавана вядомая нясвіж-ская краязнаўца, пісьменніца Клаўдзія Якаўлеўна Шышы-гіна. Прапанавала гэты першы дзейны кірунак Станіслава Вальчык — вучаніца К. Шышы-гінай па СШ № 3 г. Нясвіжа. Сябры суполкі ахвотна яе пад-трымалі: па-першае, Клаўдзія Якаўлеўна вартая памяці і шанавання як настаўніца, гра-мадская актывістка,  краязнаў-ца, што пераняла ў 60-80-ыя гады мінулага стагоддзя эста-фету ад Уладзіслава Сыракомлі ды Аляксандра Ельскага; па-другое, аддадзеная грамадскай дзейнасці жанчына не мела сваёй сям’і, не пакінула дзяцей і ўнукаў,  якія б самі «пасадзілі» і даглядалі дарагую родную градку.

Валер Дранчук, які кантактаваў з пісьменніцай у 90-я гады, адзначыў яе смелы крок у рыначны свет са сваім выдавецкім даробкам:

— Клаўдзія Якаўлеўна, — сказаў ён, — пакінула Нясвіжу выдатную спадчыну, літара-турна-краязнаўчую, педага-гічна-грамадскую, але най-перш, і пра гэта мала гаворыц-ца — спадчыну пачынальніка-кнігавыдаўца, папулярызатара і прадпрымальніка, арыента-ванага ў тым нашым рыначным асяродку на духоўныя каштоў-насці, на веды і запаветы, на гармонію і экалогію душы.  Яна была першай у Нясвіжы жан-чынай, хто пачаў рабіць гэта публічна, навідавоку, з адкры-тай душой. За продажам сваіх кніг яе можна было сустрэць на вуліцы ў горадзе, каля зам-ка, на паркавых сцежках. Каля яе «прыватнага» прылавачка збіраліся людзі, бывалі ціка-выя спрэчкі. Яна мела сваю думку, і не толькі пісала, але пазіцыі краязнаўцы і папуля-рызатара адстойвала ў кабіне-тах улады. Сёння яе не хапае Нясвіжу, яе ведаў і памяці, яе мужнасці. Не хапае найперш справе захавання культурна-гістарычнай спадчыны горада.

Удзельнікамі першай «Клумбы…» былі не толькі па-плечнікі і вучні, але і тыя, хто ведае Клаўдзію Якаўлеўну па яе кнігах і публікацыях, — ма-стачка і актывістка з Нясвіжа Наталля Бордак, кіроўца з Ме-нска, уражэнец вёскі Сычы Аляксандр Гнецька.

Эстафету акцыі пры-маюць сябры Гарадзейскай су-полкі ТБМ.

Наталля Плакса,

старшыня Нясвіжскай раённай арганізацыі ТБМ.

 

Памёр Міхась Мушынскі

Міхась Мушынскі (24 студзеня 1931, в. Мокрае, Быхаўскі раён — 8 чэрвеня 2018, Менск) — крытык, літаратура-знавец. Член-карэспандэнт НАН Беларусі (1991).

Нарадзіўся ў сям’і слу-жбоўца. Скончыў філалагічны факультэт БДУ (1955). Праца-ваў рэдактарам выдавецтва БДУ (1955-1956). З 1956 г. — у Інстытуце літаратуры імя Я. Купалы Акадэміі навук (цяпер Інстытут мовы і літаратуры імя Я. Коласа і Я. Купалы НАН Бе-ларусі). Спачатку малодшы навуковы супрацоўнік, з 1968 — старшы навуковы супрацоў-нік. Сябар СП СССР (з 1973). Доктар філалагічных навук (1978). Прафесар (2001). У 1979-2002 — загадчык сектара (потым аддзела) выданняў і тэксталогіі. З 2002 года галоў-ны навуковы супрацоўнік.

Дэбютаваў у жанры крытыкі і літаратуразнаўства ў 1956 г. Выдаў звыш 340 на-вуковых прац, у тым ліку 12 індывідуальных і 31 калек-тыўныю манаграфію.

Сярод індывідуальных манаграфій і кніг:

«Ад задумы да здзяй-снення: Творчая гісторыя «Но-вай зямлі» і «Сымона-музыкі»» (1965),

«Беларуская крытыка і літаратуразнаўства. 20-30-я гады» (1975),

«Беларускае савецкае літаратуразнаўства» (1979),

«Якуб Колас. Летапіс жыцця і творчасці» (1982),

«Беларуская крытыка і літаратуразнаўства. 40-я — пер-шая палавіна 60-х гг.» (1985),

«Каардынаты пошуку: Беларуская крытыка: набыткі, перспектывы» (1988),

«І нічога, апроч праў-ды: Якой быць «Гісторыі бела-рускай літаратуры»» (1990),

«Нескароны талент: Праўдзівая гісторыя жыцця і творчасці Міхася Зарэцкага» (1991), «Нескароны талент: Праўдзівая гісторыя жыцця і творчасці Міхася Зарэцкага» (2005) — 2-е выд., дапоўн.,

«Тэксталогія твораў Янкі Купалы і Якуба Коласа» (2007),

«Падзвіжнік з Малой Багацькаўкі: Жыццёвы і твор-чы шлях Максіма Гарэцкага» (2008; 2013 — 2-е выд. — ISBN 978-985-08-1512-5).

«Мае Каласавіны: З вопыту вывучэння літаратур-най і грамадска-культурнай дзейнасці Якуба Коласа» (2010).

«Летапіс жыцця і твор-часці Якуба Коласа». — Мн.: Беларуская навука, 2012. — 1127 с. — ISBN 978-986-08-1460-9.

Суаўтар манаграфій «Шляхі развіцця беларускай савецкай прозы» (з Віктарам Каваленкам, Алесем Яскеві-чам, 1972), «Гісторыі беларус-кай дакастрычніцкай літарату-ры» (1969), «Истории бело-русской дооктябрьской лите-ратуры» (1977) і «Истории бе-лорусской советской литера-туры» (1977) і інш.

Як тэкстолаг кіраваў падрыхтоўкай і ажыццяўлен-нем выдання 13 навукова ка-ментаваных Збораў твораў: Я. Купалы у 7, Я. Коласа у 12, 14 і 20 т., І. Мележа ў 10, М. Лы-нькова ў 10, М. Гарэцкага ў 4 (і 4-х дадатковых), П. Пестрака ў 5, Зм. Бядулі ў 5, П. Броўкі ў 8, М. Зарэцкага ў 4 тамах, поў-ных збораў твораў Я. Купалы у 9 т. (10 кн.) і М. Багдановіча у 3 тамах.

Узнагароджаны меда-лямі, у т.л. «За трудовую доб-лесть» (1971), бронзавы ме-даль Галоўнага камітэта ВДНГ СССР (1977).

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Я. Коласа (1980) за ўдзел у двухтомным даследаванні «История бело-русской дооктябрьской лите-ратуры» і «История белорус-ской советской литературы».

Вечная памяць.

 

Ушанавалі паўстанцаў пад Мілавідамі

У Мілавідах Барана-віцкага раёна 4 чэрвеня ўшана-валі паўстанцаў, якія змагаліся супраць Расейскай імперыі. Адбылося гэта роўна 155 га-доў таму. З гэтай нагоды ў Мі-лавіды завіталі сябры Слонім-скага згуртавання дэмакратыч-ных сіл, сябры Партыі БНФ і руху «За Свабоду» з Менска. Прысутныя ў гонар паўстан-цаў узнялі бел-чырвона-белыя сцягі і ўсклалі кветкі да пом-ніка.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Баранавіцкі раён.

 

Супольная малітва хрысціянаў асвятліла сталіцу

3 чэрвеня на свята Бо-жага Цела па вуліцах Менска рушыла шматтысячная эўха-рыстычная працэсія вернікаў розных канфесій. Шэсце доў-жылася тры  з паловай гадзіны. На галоўных плошчах горада — пл. Перамогі, Кастрычніцкай, пл. Незалежнасці і пл. Свабоды размяшчаліся алтары, і каталі-цкія святары прамаўлялі казан-ні на беларускай і польскай мо-вах. Хор  касцёла на Залатой горцы і хор «Голас душы» су-права-джалі шэсце малітоўнымі спевамі. Працэсія з’яўлялася не вонкавым дэманстраваннем веры, але  сумесным глыбокім разважаннем над сэнсам лі-тургіі.

Прамова святара ля Чырвонага касцёла была пры-свечана духу еднасці хрысція-наў, неабходнасці ўзаемапаразу-мення і супрацы хрысціянаў у міжнародным і сусветным ма-штабе. Еднасць хрысціянаў прыносіць плён, вядзе да ска-рыстання тых дароў, якія дае Бог, да адкрыцця сэрцаў на ін-шых людзей, дае мажлівасць прабачэння і быцця ў Богу ра-зам.

Мітрапаліт Менскі і Магілёўскі Тадэвуш Кандру-севіч падзякаваў усім удзельнікам працэсіі з розных парафій сталі-цы, святарам, моладзі і прадстаўнікам ста-рэйшага пакалення за добрую арганізацыю шэсця.

— Вера з’яў-ляецца вялікім дарам, — адзначыў мітрапаліт Тадэвуш Кандрусе-віч. — Важна не пакі-нуць яе ў сабе, а па-дзяліцца з іншымі. Новая евангелізацыя з’яўляецца заданнем касцёла ў ХХI cта-годдзі.

У свяце ўзяў удзел апостальскі нунцый Габар Пінтэр.

— Калі мы будзем вер-нымі вучнямі Езуса, тады ўжо сёння, ад гэтага алтара зможа пачацца глыбокае аднаўленне нашага жыцця і Касцёла ў Бе-ларусі, — сказаў апостальскі нунцый. Па вуліцах горада бы-ла пранесена фігура Міхаіла Арханёла, прывезеная з Італіі, з Гаргана. Міхаіл Арханёл з’яў-ляецца нябесным патронам Бе-ларусі.

— Мы належым да парафіі Яна Хрысціцеля ў Серабранцы, — сказала ўдзель-ніца працэсіі Людміла Мікала-еўна Дзіцэвіч. — Служэнне ў нас вядзецца на беларускай мове. Новы касцёл у гонар св. Яна Боска ўжо дабудаваны, наба-жэнствы там адбываюцца па святах і ў дні прыезду высокіх гасцей.

Актыўнасць на свяце праявілі беларускія скаўты, школьнікі 15-16 гадоў.

— Мы належым да парафіі хрыстусоўцаў св. Еван-геліста Яна і св. Максімільяна Кольбэ ў Кунцаўшчыне, — рас-павяла старэйшая прадстаўні-ца скаўтаў Ганна.

Э. Дзвінская,

фота аўтара.

 

У Полацку адзначылі Дзень памяці святой Ефрасінні

5 чэрвеня ў Полацку прайшлі ўрачыстасці, прысвечаныя Дню памяці прападобнай Ефрасінні Полацкай.

belta.by.

 

Навіны Германіі

Стажыроўка для беларусаў

у нямецкім парламенце

Нямецкі парламент (der Deutsche Bundestag) сумесна з Freie Universitаt Berlin, Hum-boldt-Universitаt (Berlin), а так-сама Тэхнічным універсітэтам Берліна прапануе міжнарод-ную парламенцкую стыпен-дыю.

Калі: 1 сакавіка — 31 ліпеня 2019 года.

Дзе: Берлін, Германія.

 

Мэта праграмы — пад-трымаць стасункі паміж Герма-ніяй і краінай-удзельніцай, паглыбіць разуменне культур-най разнастайнасці і мірнае суіснаванне разам.

У праграме ўдзельні-чае 41 краіна, у тым ліку і Бе-ларусь.

Праграма доўжыцца 5 месяцаў і ўяўляе сабой ста-жыроўку ў Германскім парла-менце, а таксама мерапрыем-ствы і семінары. Перад стажы-роўкай удзельнікі наведаюць тры партнёрскія ўніверсітэты, дзе яны атрымаюць уводзіны ў мясцовае акадэмічные жыццё. Таксама яны пазнаёмяцца з дэпутатам, з якім будуць пра-цаваць падчас стажыроўкі.

Практыканты будуць актыўна супрацоўнічаць з бю-ро дэпутата. Ім будуць дару-чаць розныя заданні:

— экспертныя распра-цоўкі;

— укладанне прамоў, напісанне артыкулаў і лістоў;

— падрыхтоўка пасе-джанняў;

— рашэнне сакратарскіх абавязкаў.

Да таго ж, практыканты будуць суправаджаць дэпута-таў на паседжаннях камітэтаў, фракцый, нарадаў, у выніку яны атрымаюць уяўленне пра ўнутраныя ўзаемасувязі ў Па-рламенце, яго функцыі і г.д. Прадугледжана таксама навед-ванне выбарчай акругі дэпу-тата.

Патрабаванні да кан-дыдытаў:

грамадзянства Белару-сі (двайное гармадзянства магчыма);

скончаная вучоба ва ўніверсітэце;

добрае валоданне ня-мецкай мовай (узровень — міні-мум В2);

цікавасць да палітыч-ных і грамадскіх узаемаадно-сінаў, а таксама да гісторыі Гер-маніі;

узрост — да 30 гадоў.

 

Адбор удзельнікаў ад-бываецца ў два этапы. Першы — праз амбасаду ў Менску. Аб-раныя на другую ступень кан-дыдаты атрымаюць персаналь-нае запрашэнне на сумоўе восенню/зімой 2018 года.

Каб стаць удзельнікам, неабходна даслаць пералічаныя дакументы:

анкету;

матывацыйны ліст, у якім кандыдат абгрунтуе сваё жаданне стаць практыкантам (не больш за дзве старонкі);

адсканаваны дыплом (арыгінал альбо завераную копію);

падцверджанне вало-дання мовай (сертыфікат);

дзве рэкамендацыі;

фотаздымак;

копія пашпарта ў фар-маце PDF (файл трэба назваць сваім імем і прозвішчам) на е-адрас info@minsk.diplo.de.

 

Фінансавыя ўмовы

Стыпендыя прадугле-джвае штомесяцовыя выплаты ў памеры 500 еўра, бясплатнае пражыванне, медыцынскае страхаванне. Таксама вяртаюц-ца выдаткі на праезд у Берлін і дадому. Стыпендыя фінансу-ецца Германскім Парламентам.

Больш падрабязную інфармацыю можна знайсці на сайце.

Адрас, па якім можна звярнуцца да выпускнікоў праграмы, — ips.belarus@ gmail.com.

Дэдлайн — 30 чэрвеня 2018 года.

diplo.de.

Калі за адраджэнне мовы,

чытай, спадарства,“Наша слова”!

Шаноўныя сябры, заканчваецца падпіска на другое паўгоддзе 2018 года. У каталогу інфармацыя пра газету знаходзіцца на ст. 62. Цана змянілася нязначна. У 2018 годзе мы працягнем выходзіць на васьмі палосах. Газета мае добры рэдакцыйны партфель і плануе для друку тэксты самых розных матэрыялаў, з рознымі поглядамі і падыходамі, у тым ліку і адрознымі ад пазіцыі рэдакцыі. Мы будзем працягваць друк мовазнаўчых і гістарычных матэрыялаў у выкладанні тых аўтараў, якіх вы не знойдзеце на старонках іншых выданняў.  Мы не стараемся навязваць чытачу сваю думку ці погляды, а падаём паведамленні і меркаванні саміх чытачоў. Чытайце, даведвайцеся, думайце. Будзьце з намі, і вы будзеце з усёй Беларуссю.

 

Да 155-годдзя паўстання 1863 г.

Апалонія з Далеўскіх Серакоўская

 

У с п а м і н ы

(Працяг. Пачатак у папярэдніх нумарах.)

Вызначылі выбух паў-стання на дзень рэзурэкцыі, разлічваючы на тое, што пры натоўпах, якія запаўнялі звы-чайна ў гэты дзень вуліцы гора-да, лягчэй ім будзе ажыццявіць намер захопу зброі з цытадэ-лі13.

Адзін з рамеснікаў, Ян-коўскі, здрадзіў14. Праз два ты-дні Далеўскія былі зняволе-ны15 па прычыне ліста, зной-дзенага ў студэнта харкаўска-га16 ўніверсітэта Маўрыцыя Кл[ячкоўскага] i, хаця ліст быў без подпісу, быў у ім адказ на пытанне: “Што мне рабіць? Навучы мяне, падкажы!”

Маці наша ў 1848 годзе страціла бацьку (Наркевіча), у сакавіку — мужа, а ў красавіку таго ж года аплаквала зняво-ленне двух старэйшых сыноў. Пакінула вёску, каб быць блі-жэй да зняволеных і для леп-шага выхавання дзяцей. Цяж-кая ў яе была доля. Непрывыч-ная да гарадскога жыцця, вы-сакародная і міласэрная па натуры. У штодзённых пілі-грымках пад муры вязніцы (Дамініканскія)17 мусіла гля-дзець на згараваныя, сплака-ныя грамадкі, слухаць нара-канні, што гэта яе сыны віна-ватыя ў цяжкай іхняй долі і нэндзы, якую мусяць цярпець, будучы пазбаўленыя работ-нікаў18. Смутная і спустошаная пасля вяртання дадому запя-развала фартух, каб пры дапа-мозе слугі і старэйшых дачок браць прывезеныя з вёскі пры-пасы і пячы булкі, хлеб, сма-жыць і гатаваць для тых,хто наракае на яе сыноў пад ту-рэмным мурамj.

Хутка знікалі запасы, разлічаныя пры выездзе з вёскі на доўгі час для ўласнай гра-мадкі. А зняволенне трывала каля трох гадоў (ад красавіка 184819 года да 26 лістапада 1850 года). Маці мусіла звярнуцца да дзядзькоў20 у Берасцейскім павеце на падставе нявыкана-нага тастаманту. Тым больш, што невялікая сума, атрыма-ная пасля сыходу з гаспадаркі не размешчаная на працэнт магла лёгка і хутка вычарпацца. З трох дзядзькоў адзін толькі Ян kДалеўскі (жанаты з Савіц-кай дачкой Людвіка, сасланага на цяжкія работы ў часы дзе-кабрыстаў)k абавязаўся пла-ціць штогод па 500 рублёў.

Жыццё ў той час было танным, але ў кожным разе гэтай сумы не магло выстар-чыць. Трэба было шукаць працу. Тэкля [Енік], якая на-лічвала ў той час другі дзе-сятак гадоў узялася за яе, ад-кінуўшы ўсялякія асабістыя жаданні. lЗнайшла ўрокі му-зыкі і спеваў, а тая нашая доб-рая, салодкая, сардэчна любя-чая малодшае сямейства, Юля (Беркман), ледзь прыбыўшы з пансіёна, дапамагала матцы ка-ля дома і дзятвыl.

У першыя гады не мела нашая сям’я ніякіх звестак ад зняволеных. Ужо ўсе маці ка-рысталіся правам бачыцца з сынамі, акрамя нашай.

У камісіі21 засядалі, як галоўныя чальцы дэ Раберціm і Чэваці.

Бедная наша маці адна-го дня падалася да таго апош-няга з запытаннем, што за пры-чына, што ёй адной нельга ба-чыць сыноў?

— Пані пытаецца? Сыны пані нас даводзяць да роспачы. Характар старэйшага ўводзіць нас у здзіўленне. Хрыстус то-лькі здольны да таго, што ён робіць. Ставім сведкаў, якія яго топяць сваімі прызнаннямі, наўпрост прыгаворваюць да смерці. Пані думае, што ён гне-ваецца, адхіляецца, адпіхваец-ца — дзе там, ані адзін мускул не здрыганецца яму на твары. Слухае, глядзіць, маўчыць. І так пастаянна. А бываюць сцэ-ны зусім для нас незразуме-лыя. Прывезлі з Харкава сту-дэнта Маўрыцыя Кл[ячкоўска-га], каб у вочы сыну пані паў-тарыў свае прызнанні. Няхай жа пані ўявіць сабе — той заміж прызнанняў падае яму ў ногі з крыкам: “Францішку! Прабач! Прабач! Здрадзіў табе, выдаў цябе, пагубіў цябе!”

Кожны з нас нагой ад-піхнуў бы здрадніка. Сын пані нахіліўся, падняў яго, абняў за плечы, цалаваў, суцяшаў. Мы былі ўсе ўзрушаны, але гэта да нічога не вядзе — губіць іншыхn і сябе — шкада такога члавека! А чакае яго смерць або ўвяз-ненне ў нейкай з расейскіх цве-рдзяў. Цяпер з падамініканскіх муроў перавезлі яго ў цыта-дэль. Гэта кепскі знак! Вельмі кепскі! Пасадзілі яго ў цёмны лёх на хлеб і воду, без змены бялізны (пані гэта разумее?), без пасцелі і г.д. Нам гэта ба-ліць, але мусім тое рабіць, такі наш абавязак. З Пецярбурга шлюць выгавары22 за нашую апешнасць і бяссілле. Ужо трэ-ці год засядае камісія.

Пані, як маці, полька, разумная кабета, якая любіць і дбае пра будучыню польскай моладзі, магла б сваіх сыноў прывесці да апамятання, што марнуюць сваё жыццё, губяць іншых. Шмат павар’яцела па іхняй віне. Змарнаваная буду-чыня столькіх маладых людзей ляжыць на сумленні сыноў пані!

Ці не хоча пані з імі па-бачыцца? Ці не хоча сказаць, што звернецца да іхняга сум-лення, каб пакаяліся перад маці і Айчынай?

— Можаце не заканч-ваць! Пры такіх умовах не хачу бачыць маіх сыноў! Я выхавала іх у страху перад Богам і ў па-чуццях абавязкаў перад бліж-німі. Яны не ведаюць, што та-кое абман. Мне няма ім чаго сказаць. Калі гавораць, што маюць чыстае сумленне ад уся-лякай віны — верце ім, або калі маўчаць, то значыць, што не маюць вам што сказаць.

— Вось жа, уласна — операрваў Чэваціо — бачу, што пані не ведае сваіх сыноў; што пані мыляецца ў сваім мерка-ванні пра іх! Ці пані ведае, як было з малодшым сынам? Ста-рэйшы, Францішак, маўчыць, на нашыя просьбы і грозьбы глухі; а гэты малодшы, Аляк-сандр  з тым сваім сімпатыч-нымр тварам, з шэрымі вачыма — ашукаў нас — ганебна адвёў нас у бок! Так далёка, што мы гатовыя былі вызваліць яго. Паўтараў пастаянна: “Сумлен-не мне нічога не гаворыць, не адчываю сябе вінаватым. Я не жыў з братам, не магу адказ-ваць за яго дзеянні, пра якія не ведаю. Няхай сам за сябе гаво-рыць”. І такая праўда гучала ў яго голасе, так выглядаў нявін-на, што мы паверылі. Аж тут якраз пачынаюць сыпацца прызнанні! Выйшла на яву са слоў людзей, уцягнутых ім, што той нявінны сынок пані, на справе горшы за старэйшага; з той толькі розніцай, што датыч-на да старэйшага маем яго ўла-снаручныq ліст як довад, а да-тычна малодшага  — галаслоў-ныя прызнанні вязняў. Абодва сядзяць у цямніцы; кожны, на-туральна, асобна, а пакоры да-гэтуль не відаць. Не можам даць сабе з імі рады.

Аднак знайшлі раду. Губернатар Бібікаў, адной но-чы r(перад прыбыццем насту-пніка трона Аляксандра ў Віль-ню падчас пераходу з арміяй у Венгрыю)r з’явіўся асабіста ў турэмны лёх, дзе сядзеў Фран-цішак23. Гаварыў як прагрэ-сіўны, ліберальны расіянін, які разумее роспачнае становішча палякаў і страшную крыўду ім нанесеную. Доўга дэкламаваў, гаварыў, прадстаўляў, як бы гэта было шляхетна з боку Да-леўскіх, калі б для вызвалення таварышаў з вязнення зрабілі нязначныя хоць якія прызнан-ні, толькі каб даць магчымасць закончыць следства.

Францішак абураны і знецярплівены выгукнуў:

— Пане генерал, калі сапраўды ўдаеш пачцівага ча-лавека, то павінен ведаць, што калі б нават што і знаў, то не сказаў бы.

— Хопіць і гэтага! Хо-піць! — выгукнуў абрадаваны Бібікаў, болей нам не трэба!

Браты ўспаміналі, што з розных пунктаў гледжання, гады даастрожнага вязнення не прайшлі для іх бескарысна. Пятнаццаць гадоў стасункаў з людзьмі на свабодзе ў звы-чайных умовах жыцця не наву-чылі б іх і палове пазнання люд-ской душы як з добрага, так і з кепскага боку, што некалькіга-довае вязненне. Падсалоджвалі сабе гады няволі складаннем матэматычных задач (Франці-шак гаварыў, што гэта ратава-ла яго ад вар’яцтва).

Адзіныя кніжкі, якія дайшлі да іх рук, былі Біблія і “Роздумы пра спадчыну Хры-стуса”24.

Былі ў вязненні балю-чыя прыклады, узрушальныя, як напрыклад гісторыя мала-дога Макрэцкагаs. Сын мяш-чанкі, калега Далеўскіх, пасве-чаны ў іхнія планы. Калі яго маці з’явілася ў паноў з камісіі з просьбай пабачыцца з сынам, прынялі яе натуральна падоб-на, як нашую маці: гразілі. страшылі, абяцалі, у канцы да-зволілі. Няшчасная маці, уба-чыўшыся з сынам, кінулася да ног свайго адзінага. Навошта адмаўляць, што Далеўскія ўця-гнулі яго ў канспірацыйную арганізацыю. Бо тое самае чула ад яго самога.

Макрэцкі звар’яцеў! Перапалоханым поглядам уг-лядаўся ў маці, робячы знак святога крыжа над яе галавой, выгукваў: “У імя Айца, і Сына, і Духа Святога! Ойча наш, які ёсць у небе. Свяціся імя Тваё, прыйдзі каралеўства Тваё, будзь воля Твая, як у небе, так і на зямлі”. Былі гэта выразы, якія пастаянна паўтараў.

(Працяг у наступным нумары.)

 

13 Цытадэль, ці Стары арсенал стваралі ўрадавыя будынкі над Віленкай ля падножжа Замкавай гары, размяшчалася тут вязніца; цяпер Музей прыкладнога мастацтва.

14 Янкоўскі даў прызнанне пасля няўдалай спробы атруціцца. Яны навялі на след кіраўніцтва Звязу.

15 Францішка арыштавалі ў ноч з 9 на 10, а Аляксандра з 11 на 12.IV.1848 г.

i У копіі BUW адсутнічае.

У копіі BUW далей: (раздавала кожную суботу).

k-k У копіі BUW адсутнічае.

l-l У копіі BUW іначай: Узяла ўрокі музыкі і спеваў. Голас мела выдатны, меладычнасць добрую. Юлія, ледзь вярнуўшыся з пансіёна, дапамагала маці каля дому і дзяцей. Малодшае сямейства, г.зн. Цітус, Апалонія і Ксавера яшчэ не вучылася.

У рукапісе: Дэробчы, у копіі BUW: Дэроберці.

16 Клячкоўскі ў той час вучыўся ў Казані.

17 Змоўцаў пасадзілі ў даўнім кляштары дамініканцаў пры касцёле Святога Духа ў Вільні, які пасля касацыі ордэна (1844) замянілі на вязніцу.

18 Звяз быў папулярны сярод рамесніцкай моладзі, вучняў.

19 У рукапісе памылка. Павінна быць 1849 г. Вырак суда зацверджаны 19.ХІ.1850 г., а 26 лістапада гэтага ж года Далеўскія пакінулі Вільню.

20 Гл. генеалагічную табліцу.

21 Спецыяльная следчая камісія склікана 29.ІІІ.1849 г. у Вільні для развязвання справы Братняга Звязу, складалася з чатырох чалавек: Чэваці, дэ Раберці, маёра Данілава і ротмістра Галера.

У копіі БВУ няма: іншых і.

о-о У копіі БВУ няма.

р У копіі БВУ іншае слова: пачцівым

22 Выгавар — вымова, наганяй.

У копіі BUW няма.

r-r У копіі BUW няма.

У рукапісе: Макрыцкі

23 Такая размова мела месца 10/22 VI 1849 г.

24 Tomasz a Kempis, O nasladowaniu Chrystusa, перакл. Т. Матушэвіч, Вільня, 1841.

 

Валер Санько

Гусі-гусі, будзьце мне сведкамі

Апавяданне

У суд на Бога і лёс не падасі. Праўдзіві ва ўсім, шчы-ра і шмат працуй, не спатрэ-бяцца суды, чалавечыя ці ня-бесныя. Фельчар Іван Іванавіч Самусевіч у Вялікай Ігрушы фельчарыў 48 гадоў. У гэтай вёсцы нарадзіўся, вучыўся, з яе падаўся на вучобу ў фель-чарскае вучылішча, тут і зга-дзіўся. Серафіма Барысаўна Казляк прымхліва баялася су-рочыць свайго Іваньку. Жонка і трое іх сыноў радаваліся глы-біні яго парадаў, рознабаковаму засвойванню тонкасцяў пра-фесіі.

Аўтарытэт і веды, да-брыню і спагадлівасць Івана Самусевіча вяскоўцы  цанілі не меней за парады варажбіткі Марты Захарэвіч, асветніцкі досвед настаўнікаў Змітра Ва-сільевіча Пігулеўскага, Ганны Хведараўны Зайцавай, першай настаўніцы Ігара Бадановіча і Аляксея Бялько, Андрэя Дзмі-травіча Бялько, Сяргея Хведа-равіча Ярашэвіча, Нэлы Леані-даўны Груздзеўскай.

Пасля сыходу ў лепшы свет навекі мілай жоначкі фе-льчар Самусевіч яшчэ гадоў пяць не выходзіў на пенсію. За-баўка для душы — шавецтва — завалодвала рукамі ўмельца ўсё мацней. У Казловіцкім доме быту, у слуцкіх абутнікаў ад-маўляліся рамантаваць якой бабулі нашчэнт зношаны ато-пак, мадняцкія чаравікі ўнучкі, развітайкі мясцовай звышэка-номніцы — Іван Іванавіч нікому не адмаўляў.

Аплату мог не ўзяць. Асабліва калі дабрачны заказ-чык раптам выяўляў, што за-быў грошы, абяцаў вось-вось заплаціць. Праз паўгода забы-вец ці яго родзіч сунуўся да Івана Самусевіча, пра коліш-нюю неаплату не ўзгадваў. Фе-льчар Самусевіч  тропіў стро-гаму жыццёваму правілу: пра-ца і кулітка хлеба патрабуюць аплаты. Не бярэш аплаты — твае рамонты нявартныя. Бяры грошы, хоць якія, бо не стане ўмельства, сілы на рамонты.

Іван Самусевіч адмаў-ляў трэцяразраднаму даўжні-ку, не браў у такога ні грошы, ні заказы. З ягоным паганьба-ваннем на вёсцы лічыліся.

З гадамі ў садзе дзед пахаджаў меней. Сам і хата абношваліся болей.

Натуральны зыход на-рмальнага старога прадказ-ваўся ўсімі. Пра смерць муд-рыя думаюць зараней, як ра-зумныя пра колер воч дзяцей да вяселля, за абы-каго дзяцей не аддаюць. Адно трывожыла фельчара і шаўца Івана Саму-севіча. Надта часта нечакана стала ўсоньвацца раднюсень-кая Серафіма, Хрыстом-Богам наказвала не адкрываць нікому ўвечары хату. Бойся, Іване, не-знаёмцаў, моцна бойся; не на-бывай нічога новага ў такіх; бойся чужых грошай, людзей ліхіх. У наказы жонкі ў снах Іван Самусевіч верыў.

Сямідзесяціпяцігадовы Самусевіч не быў размазнёю, бязбожнікам. Даўно набытую стрэльбу паляўнічы змазаў, пе-раправерыў патроны, трымаў неўздалёк.

Пра пастрахотныя па-пярэджванні Серафімы дабрак і памярковец у сумоўях з свая-камі, асабліва сынамі, выказ-ваўся адкрыта. З чаго б такое лезла ў мазгі?

Бываляшні старшыня калгаса, далёкі родзіч Івана Самусевіча раіў фельчару і ша-ўцу пляваць на ўсё. Самы сля-пы добра ходзіць па сваёй хаце, ты ў сваёй вёсцы нічога не бой-ся, грошай не дадуць, агарод узараць пасобяць, у крыўду не ўкінуць.

— Яно так, браце, лёс вядзе, лёс, — згаджаўся фельчар Самусевіч з траюрадным бра-там. —  Але бывае выпадак вы-бірае.

Не ўмееш асцерагаць сябе, не асцеражэш іншых, расталкоўваюцца родзічы. Со-нца адно, зорак плоймы, лю-дзей шмат, лёс у кожнага розны. Калі блізкія  памерлыя некага часта папярэджваюць — нездар-ма, асцярогвацца неабходна.

Да прымхлівага Саму-севіча ўжо не хадзілі ў пад-вячоркі, вечарам, тым болей ноччу. Ведалі, стары Самусевіч выдзяцінеў. Дзверы хаты ніко-му не адчыняе, спіць побліз стрэльбы.

 

Іван Самусевіч, як бо-льшасць слуццакоў, верыў у прыкметы, шчаслівыя і нешча-слівыя лічбы, дні.

Пачатак працы ў пятні-цу Івану Самусевічу не шчас-лівы. Тым болей прыпоўзванне Антона Новіка. Сённяшні пры-ход іграўца, як любую фатум-насць, замяняць не стаў. Лічбы і дні маюць зададзенасць, за імі прыадкрываецца наканаванне, але што будзе, тое будзе. Дзень, які нясе ісціны, не можа змяніць пазбежнасць існасцяў.

Сусветнасць праз час і прастору вымяраецца лічбамі, днямі. Гора чалавеку, калі ў яго на сцяжыне штораз плюсуюцца згусткі адмоўнай матэрыі, аса-бліва забядоціцца празорнаму, які асягае лічбы, дні і парушае іх.

Іван Самусевіч зпет-рыў, дрэннае нясе яму прыход цыгана, рэзкім рухам выгнаць няпрошанца з хаты не можа. Прыродная і набытая інтэлі-гентнасць не дазвалялі.

— Дзень на тыдзень я магу быць свабодным? Чаго прыйшлі?

На святочныя дні Іван Самусевіч не працаваў, тым болей у рэлігійныя. У такія час і прастора не проста вымяра-юцца лічбамі — яднаюцца з матэрыяй. Толькі асобныя кроплі чалавечай існасці — людзі — могуць асягаць нявыразныя.

— У мяне пільная спра-ва. Багі не пакрыўдзяцца на замутненне  свята. — Антон Но-вік паказвае веданне вясковых прымхаў і прыкметаў. — Праўда багоў не крыўдзіць. — Узіра-юцца адзін у аднаго нібы першы раз. — Мы не закранаем нікога.

— Так думаеце вы. Слу-хаю.

Прапускае Іван Саму-севіч госця ў хату.

Цыган з суседняга Іграва Антон Новік прывёз практычна новыя буркі, пра-сіў падшыць лямец, умацаваць падэшвы.

— Кіньце драбноццем займацца. Два кэмэ вы цягну-ліся сюды, хаця маглі на аўто-бусе падскочыць у Слуцк, — не згаджаўся нават брацца за пу-стую працу Іван Самусевіч. Узгадкі пра даўняе знаёмства, суседскую вясковую дапамо-гу на сенакосе пад Працавічамі, сустрэчы ў Нежаўскім гаі не размякчылі шаўца, працу ад цыганскай сям’і не браў.

Яшчэ ў познахрушчоў-скія часы на Случчыне пачалі наводзіць парадак з прыез-джым калёсным людам. Усім цыганскім сем’ям прапаноўвалі працу, безграшоўным нямог-лым сем’ям выдзялялі зямель-ныя ўчасткі па дваццаць, трыц-цаць, сорак, пяцьдзясят сотак поруч хаты. Сядзібы былі як правіла з садамі, градамі, ягад-нікамі. Пограб, сцёпка, хлеў, барак таксама меліся пры на-дзеле.

Шматдзетныя цыган-скія сем’і маглі сяліцца адна пры адной, калі на хату і сядзібу не засталося родзічаў загінулых вяскоўцаў. Пры ўсім паслява-енным гароцтве і нястачах, пры гадавой разавай аплаце ўсіх працаднёў калгасніка мяшком ці двума мяшкамі зерня цыган-ская сям’я магла разжывацца лепей за вяскоўцаў. Дапамагалі звычай і ўменне гаспадароў новага селішча займацца воз-ніцтвам і прыробкамі ў вако-лішніх вёсках, а цыганак ганд-лярыць, гадаць, лячыць.

Як ні прыўлашчвалі ўладнікі абыходжваннем цы-ганскія сем’і, праз год-два ў вё-сках Случчыны засталося іх мала — з’ехалі ў Слуцак, Ста-робін, Старыя Дарогі, Нясвіж, Бабруйск, часцей ад усяго ў Мінск.

У Іграве засталося тры сям’і. Гаспадарка Антона Нові-ка лічылася адной з моцных. Шорнік быў нарасхват у калга-се, у гаспадароў хатаў, гумнаў.

 

Пастаўленую госцем на стол пляшку «Вермуту» Са-мусевіч старанна адсоўваў. Чарнявец і прыгажун сарака- трохгадовы Антон Новік сабе наліў вінца поўную шклянку, старому палову.

Размова не атрымліва-лася і пасля другога чокання, трэцяга.

Жнівень — не проста спад лета. Зніжаецца тэмпера-тура паветра, уначы халаднее зямля. Более вільготных дзён і ночаў. Воблакі павялічваюцца, апускаюцца ніжэй. Паўсямесна  заканчваюцца сенакосы, поў-ным ходам ідзе жніво. Пша-ніцы, ячменю і аўсу добрыя гаспадары не дазваляюць асы-пацца.

Мужчыны бегма пера-талкавалі пра такія-сякія вяс-ковыя працы. Палова верму-тнай вінаркі засталася ў пля-шцы.

— Усё, браце-коце, па-йду, — паднімаецца Антон Новік.

Ярка-чырвоныя грон-кі рабіны шкрэбаюць акно, ваканіцы. Шоргат галля ў ціхі сярэднежнівеньскі вечар кра-тае гаспадара. Непрыемніцца Самусевічу.

— Паслухайце, Іван Іва-навіч, у мяне да вас яшчэ адна просьба, — вяртаецца ад дзвя-рэй цыган Новік.

— Самая важная, чую, важная. З яе б і пачынаў, — сту-пае насустрач гаспадар. У ноч-вах на лаве падварушвае ад-сырэлыя брусніцы.

— Ведаеце, цяжка кал-гасніку з капейчынаю. Збіра-ецца мая студэнтка на заняткі, просіць спартыўны гарнітур. Хоць які, — нясмела, з выбача-льнай просьбітнасцю падсадж-ваецца на лаву госць. Просіць пазычыць грошаў. У вас пенсія («Якая там пенсія у савецкага фельчара. Пяцьдзясят руб-лёў»), прырабатак ёсць, вы-ручыце.

Фельчар Самусевіч ад-маўляецца. Пазаўчора суседцы не мог дзясятку пазычыць. Унукі і дзеці, здароўя ім, абіра-юць дзеда, як шпакі вішні.

— Хоць сотняю рублёў. Прашу.

— Не прасіце, зямляча, нямашака.

У адказ на мяккую сар-дэчную просьбу пазычыць хоць пяцьдзясят рублёў госць чуе тое ж.

— Не хацеў вам казаць, мушу. Так прыціснула, неўма-гату. — Новік дастае кашалёк, выцягвае дзве жоўтыя манеты. Драбнаватыя, але на кожнай акрэслена  віднеецца «Пять рублей». Царскія. — Чым везці ў Слуцак да габрэяў, лепей вам прапаную. Слуцкія мянялы змахляраць, загавораць, абла-пошаць.

Мужчыны асцярожна круцяць залатыя пяцёркі. Адзін і другі прабуе на зуб.

— Дарэмна адмовіліся ад паездкі ў Слуцак. Жыды раз-умныя, сходу такое золата ку-пяць, а я не магу. Купіла пры-тупіла. — Вяртае золата ўлада-льніку фельчар Самусевіч. Ён адклаў нейкую капейку ўнуку, прыедзе пазаўтра, у суботу, усё роўна не хопіць на манету. — Не-не, не ўгаварвайця. Купіць не можа.

Лета коціць на спад. Нізка над стагамі праплываюць хмары. Ад маладой таполі і старой бярозы кружыць, апа-дае невясёлае лісцейка.

Па-над лесам попелавае неба падвячэр’я працягнула ма-лінавыя палоскі.

Двое перамаўляюцца весялей, павальней.

— Эх, была-не была! З’эканомлю дзень. Не пацяг-нуса да Яшкі ці Давыда. — Ан-тон Новік зрэзмахна хлопае далонню ў далонь Івана Саму-севіча, па-прыяцельску падціс-квае. — Абодва пятакі аддаю вам за паўсотню. — Не дае ачомацца агаломшанаму гаспадару. — Адзін каштуе за сотню, а я абодва — за паўсотню.

Не іскрылася б дабра-душная цыганская жычлівасць на ўсю гасцёўню і перадвіта-льню, не маячыў бы істотны фінансавы выйгрыш, не хут-какрыліў слоўмі і абыходлівымі жэстамі цыган, якому заўтра спешныя дакоскі атавы, не рыў-ком налітыя на розвіт шклянкі вермуту — не замалаціліся б у Івана Самусевіча асцярожныя фаталістычныя папярэджанні зарана адыйшлай у Тагасвецце Серафімы. Адмовіўся б ад не-чаканага шчаслівага гешэфту з дабрачным іграўцам, цыганом. Адмовіўся б.

— Што з вамі зробіш. Ладна. Ад сэрца адрываю.

— Не ад сэрца. Яно ў вас чулае і адзыўнае. — Шчаслівы Антон Новік не пералічвае гро-шы, мелькам сузірнуў паперкі, піхае ў запазуссе.

 

Тканыя восенню та-нюткія кросны панавешваліся на дрэвы, лётна плылі над за-рослым недагледжаным пана-дворкам. Спявала восень песні ўдзень, ныла водгуллем увеча-ры; на хаўтурнае панурае вод-галассе не шманаюць ластаўкі і чорныя стрыжы над Ігрушаў-кай. Шматсотневыя чароды варон і шпакоў гайдаюцца па-над вёскаю, палеткамі, рэчкаю.

Аляксей Бялько мінаў ужо хату Івана Самусевіча. Яе гаспадар няраз выказваў мала-дому доктару карысныя прык-меты. Асабліва запамяталіся лекавыя парады ад яго і мяс-цовай вядункі Марты Заха-рэвіч.

— Нешта вы ўзруша-ныя, Іван Іванавіч. Госць які растрывожыў. Дапамога трэ’? — падыходзіць да весніцаў.

Фельчар і абутнік Са-мусевіч з жалем уздыхае. Ма-быць тэй нядзелі ён зрабіў па-мылку. Яснасць неба, цёплая цішыня вечара памагаюць або-двум запыніцца на хвілю, пра-гаварылі паўгадзіны. Старэй-шы ведае пра выратаванне Алёшкам Бялько абнямоглага, ужо ўтруноўленага Ігара Бада-новіча. Аляксей прамаўляе спярша незразумелае:

— Што сказалі мёртвыя, трэба выконваць. Папярэдж-ваюць вас прыкметы і жонка нездарма.

Самусевічу не трэба размякаць ад абяцанкаў і шчы-роўванняў хцівых, невядомцаў, асабліва ліслівых і разабя-цанкіх.

На адыходзе:

— Мабыць сёння я аб-мыліўса, — хмурыцца Іван Са-мусевіч.

 

Людзям элегантнага, мудрага ўзросту, пенсіянерам, заўсёды знойдзецца, пра што перагаварыць. Далікатна зво-ніць у дзверы Івана Самусе-віча, потым на правах здаўняга знаёмца пагруквае Антон Но-вік.

Іван Самусевіч разас-паўся, лянота і сон у хаце шаў-ца. Дзверы ў сенцы  прыадчы-нены, у хату гаспадар госця не кліча.

— Вырашым усё за хві-ліну.

— Калі пастараемся, — не хоча зусім аддзяляцца ад іграў-скага госця гаспадар.

— Ведаеце маю дачку, толькі што трэцяе дзіця нара-дзіла.

— Няхай растуць унучкі здаровыя.

Самусевіч не пацікаві-ўся, хто нарадзіўся, як назвалі, адзначае Антон Новік.  Дрэнна, але сыйдзе.

— Пакуль насіла, раз’е-лася. Зубы паляцелі. Прашу, Іванавіч, выручце, калі ласка, унучку. Зубы трэба.

— Абавязкова залатыя? — іранізуе Самусевіч.

— Цыгану — золата. Хоча роду-заводу — трэба залатыя. У стаматалогіях золата неса-праўднае, ведаеце, яны ашук-ваюць, асабліва  цяпер. Паўсю-дна ўзважкі, недаважкі. Выру-чыце мяне толькі вы, Іванавіч, толькі вы. Не можа нармальны чалавек здаць царскую манету. За яе любы гандляр запросіць мільён даляраў, дазвольце вас не лічыць за пустамелю, -цы-ган ціскае руку Івану Самусе-вічу, задаволеныя абодва.

Адзін задаволены, аб-кручваў старога пня, а Саму-севіч, што не паверыў, выдума-лі пра сябе цыганы.

Як не адбіваўся ад вы-гаднай здзелкі Іван Самусевіч, згадзіўся на гешэфт. Утрая цы-ган заплаціў за залатую манету. Шчыра дзякаваў Івану Саму-севічу. Прынёс на аддзяку сло-ічак ляснога мёду. Знаёмец з Валатоў трымае пчол.

— Дубіну вы ведаеце, вось і добра, ешце, калі ласка, лясны мёд здароўе.

Прынесены мядок спа-дабаўся Івану Самусевічу. На-сцярогі жонкі і ўласныя сны адыйшлі далёка.

Блакітная ноч перавя-зала агатавы ліставей на зямлі, жоўць дрэваў уверсе.

Гэтай ночы анёлы Івана Самусевіча, якія часта жарту-юць, зрабілі памылку. Чаму, радня Антона Новіка не ведае.

 

Іван Самусевіч спяваў, не спяваў — вымармытваў, што ішло на язык, склады, словы, куплеты.

Праз песню і плач све-ціцца чалавек. Хто плача ці спя-вае, таму Бог і людзі пама-гаюць.

Антон Новік па-свой-ску ўваходзіць у хату.

— Не чуеш. Ты ўпаў на галаву, ці што? Скора ўпадзеш.

— Не ўпаду. Ногі падво-дзяць, а так усё норма.

Антон Новік блізіцца, гаспадар не заўважае пагрозы:

— Адбіўся я ад усіх хат-ніх спраў, сорамна.

Двое гаварылі без ма-тывацыі. Лічылі гэта нормай. Нечакана Антон Новік схапіў Івана Самусевіча за валасы:

— То шыеш, то пораш, так і час бяжыць. А калі, дзед, аддавацьмеш грошы?

(Працяг у наст. нумары.)

 

«Свята, якое заўсёды з намі»

Так адазваўся пісьменнік Уладзімір Арлоў на працяг скарынаўскай тэмы ў друку. Новая кніга Сяргея Абламейкі «Нечаканы Ска-рына» выйшла ў серыі «Бібліятэкі Свабоды» і была прэзентавана 29 траўня ў менскім літара-турным музеі імя М. Багдановіча. Інтэлекту-альная хваля, узнятая 500-годдзем беларускага кнігадрукавання, працягвае набіраць моц. Пра гэта сведчыць запоўненая зала і вестыбюль музея М. Багдановіча, дзе ледзь змясціліся ўсе ахвотныя патрымаць у руках новае выданне.

— Кніга Сяргея Абламейкі расплаўляе бронзу на п’едэстале Скарыны, — адгукнулася пра кнігу даследчыца Святлана Куль-Сяль-верстава.

Новае папулярнае выданне складаецца з 25 эсэ і інтэрв’ю з даследчыкамі спадчыны Ска-рыны ў розных краінах свету (з Адамам Мальдзі-сам, Ірынай Будзько, Міхаэлем Мозэрам, Міко-лам Нікалаевым, Вівіянай Назільяй, Пэтрам Войтам і іншымі). Кніга напісана журналістам «Радыё Свабода» ў захапляльнай форме.

— Скарына яшчэ намі не адрэфлекса-ваны, не асэнсаваны да канца. Я вырашыў па-глядзець на Скарыну з пункту гледжання іта-льянскага Рэнесансу, з аднаго боку, і з пункту гледжання сучаснай беларускай гуманітарнай думкі — з другога, — прызнаўся аўтар.

Ці можна яго назваць першым бела-рускім піяр-менеджарам? Ці спрачаўся Ска-рына з Парацэльсам? Куды вядзе сімволіка яго патрэта? — паставіў пытанні аўтар. Чые партрэты ён зашыфраваў у Бібліі? С. Абламейка звярнуў увагу на выявы Лукі Скарыны і самога малень-кага Францішка, якія патрапілі на гравюру «Ісус Навін вядзе людзей ізраілевых праз Ярдан». Гэта тэма раней цікавіла прафесараў Уладзімі-ра Конана і Віктара Шматава. Даследчык знай-шоў партрэты чэшскіх каралёў Людвіка Яге-лончыка і Іржы Падэбрада на гравюрах у Бібліі Скарыны.

На імпрэзе выступіў адзін з галоўных скарыназнаўцаў Георгій Якаўлевіч Галенчанка, які спрычыніўся да выпуску шэрагу навуковых выданняў пра першадрукара ў 2017 годзе. Ён распавёў пра новы матэрыял для адкрыццяў, які можна знайсці ў Празе ў сямі дакументах Сімяёна Руса,  а таксама пра інфармацыю, якая захоўваецца ў Віленскім касцёльным капітуле.

— Непераўзыдзены ўзор Скарынавага патрыятызму, запавет нашчадкам, генетычны код культуры і нацыянальнага духу, — такую рысу падводзіць пад усім сказаным Сяргей Абламейка.

— Дарога ў будучыню будуецца  з са-мага няўлоўнага і надзейнага матэрыялу ў свеце: цікаўнасці і цярплівасці, дасведчанасці і даска-наласці, захаплення і настойлівасці, — зазначыў стваральнік «Бібліятэкі Свабоды» Аляксандр Лукашук.

Эмацыйныя водгукі пра новую кнігу выказалі публіцыст Сяргей Навумчык, які ез-дзіў з разам з аўтарам у Падую, мовазнавец Вінцук Вячорка, кандыдат мастацвазнаўства Вячаслаў Ракіцкі, доктар тэалогіі Ірына Дубя-нецкая, музыказнаўца Вольга Дадзіёмава. Ула-дзімір Арлоў на тэму падарожжа ў Італію пра-чытаў свой верш «Аркады Падуі».

Гасцям імпрэзы і чытачам цікава было больш даведацца пра аўтара. Сяргей Абламейка нарадзіўся ў Менску ў 1962 годзе. Ён скончыў гістарычны факультэт БДУ і дактарантуру Люблінскага Каталіцкага ўніверсітэта. Працаваў слесарам на Менскім аўтамабільным заводзе, выкладаў гісторыю ў школе, быў супрацоўнікам Скарынаўскага цэнтра. Ён з’яўляецца аўтарам шэрагу публікацый па гісторыі Беларусі.

З верасня 1990 года Сяргей Абламейка працуе журналістам » Радыё Свабода»  у Менску.

— Сяргей заўсёды з маленства цікавіўся гісторыяй старажытнага свету, — распавяла яго маці Алена Васільеўна, якая прысутнічала на вечарыне.

Цёплыя словы пра таленавітага і сціп-лага сына выказаў Павел Серафімавіч Абламей-ка. Нядаўна спадар Сяргей абараніў доктар-скую дысертацыю ў галіне гісторыі. Яе тэмай была «Палітыка савецкіх улад адносна старога горада ў Менску ў 1920-1956 гадах».

Эла Дзвінская,

фота аўтара:

  1. Выступае Аляксандр Лукашук;
  2. Сяргей Абламейка прадстаўляе но-вую кнігу.

 

 

Алесю Камоцкаму – 60

Нарадзіўся Алесь Камоцкі ў Барысаве 9 чэрвеня 1958 года. Там жа пайшоў у сярэднюю школу №1, якая была недалёка ад хаты. У 1975 годзе паехаў у Маладзечна ў музычную вучэль-ню, з якой выйшаў вядомы спявак і кампазітар Юры Антонаў. Правучыўся там толькі адзін год, бо забралі ў войска. Служыў у Варонежы. Дзякуючы вучобе ў музвучэльні, адразу трапіў у аркестр. Амаль увесь час граў на пахаваннях вайскоўцаў, якіх там было вельмі багата. Гэтак жа, як і на дэманстрацыях 7 лістапада і 1 траўня.

У 1979 годзе дэмабілізаваўся і вырашыў не працягваць музычную адукацыю. Хацелася вучыцца на больш высокім узроўні. Паступіў на  філасофскае аддзяленне гістфака БДУ. Тут па-сапраўднаму адчуў цягу да музыкі і паэзіі Пачаў пісаць вершы.

Граць на гітары пачаў яшчэ падчас універсітэцкай вучобы. Праз яе і пазнаёміўся з будучай жонкай Касяй Чалей. Яна таксама спявала песні пад гітару.  Паспрабавалі спяваць разам. Дуэт назвалі «Кася і Алесь». Менавіта такая назва была надрукавана ў адной з газет.

Свой першы магніта-альбом запісаў у 1985 годзе. Тады гэта зрабіць было вельмі цяж-ка, бо прыватных студыяў яшчэ не існавала. Запісаў яго на беларускім тэлебачанні, але не ў студыі, а на буфетным складзе. Вакол стаялі скрыні з пустымі шклянкамі. Зацягнулі туды пульт, паставілі мікрафоны і пісалі адразу на касетную дэку, бо ніякіх там раздзяленняў не было.

Аўтар многіх альбомаў: “Першы сшы-так” (1986), “Зорка спагады” (1999), Псалмы (2000), на вершы Рыгора Барадуліна і інш.

Паводле А. Тамковіча.

 

Інтэлектуальна-патрыятычнае свята

Скажам без пераболь-швання, што мне пашчасціла папрысутнічаць-пабыць на ін-тэлектуальна-патрыятычным свяце. А адбылося гэта 30 траў-ня гэтага года ў прэс-клубе, што знаходзіцца на вуліцы Веры Харужай, 3 у Менску. Названае свята праходзіла пад знакам прэзентацыыі карыс-ных і, несумненна, актуальных выданняў. Свае кнігі прэзен-тавалі выдатны філолаг, палі-глот, перакладчык Лявон Бар-шчэўскі: “Словы і вобразы” (Літаратура і мастацтва ад ста-ражытнасці да канца ХVIII стагоддзя) частка І; беларускі фалькларыст, педагог, стар-шыня Таварыства беларускай школы Алесь Лозка: “Беларус-кі фальклор” і беларускі наву-ковец, спецыяліст у галіне ку-льтурнай антрапалогіі і нацы-янальнай геаграфіі Павел Це-рашковіч: “Глабальныя праб-лемы чалавецтва” (Нарысы экалагічнай і сацыяльнай геа-графіі сучаснасці). Распарад-чыкам і вядоўцам прэзентацыі выступаў Зміцер Колас, ён жа і выдавец і апякун названых кніжных навінак, якія нядаўна выйшлі ў свет і адрасаваны шырокаму колу чытачоў, асаб-ліва вучням і студэнтам, настаў-нікам і выкладчыкам адука-цыйных устаноў.

Аналізуючы канкрэт-ныя творы розных часоў і на-родаў, аўтар “Словаў і вобра-заў” разглядае найважнейшыя этапы станаўлення літаратуры і мастацтва ад старажытнасці да канца эпохі Адраджэння — Рэ-несансу. У кантэксце такога падыходу як з’ява нацыяналь-нага праяўлення агульнаеўра-пейскага працэсу паказваецца тут беларуская літаратурна-мастацкая традыцыя-прысут-насць. Больш за тое разам з уласнымі ацэнкамі і перакла-дамі (а Л. Баршчэўскі валодае не адным дзясяткам замежных моваў) тут пададзены і водгукі многіх беларускіх творцаў на тэксты замежных аўтараў. Дзі-ву даешся, што Лявон Пятро-віч сёння толькі кандыдат на-вук, а не доктар, а то і акадэмік. Ён жа аўтар некаторых падруч-нікаў, методык, а таксама вы-датнага шматмоўнага слоўніка. Але, як казалі лаціняне: “Sapi-enti sat!” і “O tempera, o mores” (“Разумнаму дастаткова” і “О, часы, о, норавы!”

Што датычна “Бела-рускага фальклору” А. Лозкі, то гэтае выданне сістэмна падае асноўныя звесткі пра беларус-кі фальклор, яго жанры і віды (замовы, народны каляндар, каляндарна-абрадавую, сямей-на-абрадавую і пазаабрадавую творчасць, празаічны, дзіцячы, тэатральны, матэматычны фа-льклор і інш. Прадстаўленыя ўзоры народнай творчасці ха-рактарызуюцца сваёй папу-лярнасцю і займальнасцю. З даўніх часоў заўважана, што фальклор, з’яўляючыся папя-рэднікам прафесійнай творча-сці, ніколі не саступаў, не са-ступае і не саступіць ёй у ін-тэлектуальна-маральных ад-праўленнях пры ацэнцы з’яваў рэчаіснасці. Тым болей у фо-рме лапідарнасці і дасціпнасці. Нездарма кажуць: “Голас на-рода — голас Бога”. У фальк-лоры мноства такіх сэнсавых пасылаў, якія ў некалькіх сло-вах могуць супернічаць з цэ-лымі філасофскімі сістэмамі. Ну, напрыклад, возьмем загад-ку: “Што такое, што вышэй цара і ніжэй Бога”. Адказ: “Смерць”.

“Глабальныя прабле-мы чалавецтва” П. Церашко-віча — гэта своеасаблівы “SOS” чалавецтву. Трыццаць гадоў працуючы з літаратурай геа-графічнай тэматыкі, я яшчэ з такім выданнем не сустракаўся. Аголена, трывожна, нетрады-цыйна аўтар асвятляе, ускры-вае праблемы як эканамічнага, так і сацыяльнага выклікаў су-часнаму чалавецтву. Гэта ў пэўнай ступені датычна і Бела-русі.

Розныя па сваёй тэма-тыцы, гэтыя тры выданні ма-юць многа агульнага з гледзі-шча формы. Усе яны напісаны жывой, агульнадаступнвй мо-вай. Усе яны маюць шырокі метадычны апарат (напры-клад, пытанні, заданні, рэка-мендацыіі, падсумаванні і інш.). Усе тры выданні багата і добра (што называецца — у тэму) пра-ілюстраваны аўтарскімі фота-здымкамі, рэпрадукцыямі ро-зных знакавых карцін, картамі, схемамі і інш. Што датычна мастацка- і тэхнічна-палігра-фічнага афармлення і выка-нання, яно бездакорнае.

Прадстаўляючы свае выданні, аўтары расказалі, што імі рухала пры стварэнні сваіх кніг, як ім працавалася, а ў кан-цы імпрэзы адказалі на пытанні прысутных. І яшчэ. Свята-прэ-зентацыя сваім заключным актам мела найцяснейшы кан-такт з аўдыторыяй: аўтары па-дарылі кожнаму з прысутных свае кнігі.

Яўген Гучок.

 

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *