НАША СЛОВА № 25 (1384), 20 чэрвеня 2018 г.

Панядзелак, Чэрвень 25, 2018 0

Памяці Міхала Валовіча і яго паплечнікаў

У нядзелю, 17 чэрве-ня, у вёсцы Парэчча Слонім-скага раёна ля мемарыяльнага знака Міхала Валовіча (1806-1833) і яго 12 паплечнікаў ад-былося ўшанаванне ўдзельні-каў паўстання на Беларусі ў 1830-1833 гадах.

Пасля трэцяга падзе-лу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Беларусь была цалкам акупавана расейскімі войскамі. На працягу няпоўных ста гадоў беларусы тройчы ўздымалі меч барацьбы супраць нацыя-нальнага ворага — Масквы. Ад-ным з самых магутных было па-ўстанне 1830 — 1831 гадоў. Чынным яго ўдзельнікам быў наш зямляк са Слонімшчыны Міхал Валовіч. Ён нарадзіўся 18 чэрвеня 1806 годзе ў маён-тку Парэчча Слонімскага па-вета. Лістападаўскае паўстанне 1830 года застала Міхала ў ба-цькоўскім доме. У той час, калі расейскія войскі былі выгнаны з Польшчы, выступленне паў-станцаў у Беларусі ўжо распа-чыналася. Тут ужо існаваў Цэнтральны камітэт па кіраў-ніцтву паўстаннем на Беларусі ў тагачаснай сталіцы — Вільні. Камітэт меў сувязь з варшаў-скімі паўстанцамі і з кожным паветам. Паўстанцкі камітэт Слонімскага павета вылучыў сваім прадстаўніком Міхала Ва-ловіча і накіраваў яго па дырэ-ктывы ў Вільню. У хуткім часе Валовіч удзельнічае ў Грахоў-скай бітве, за што атрымлівае сваю першую вайсковую ўзна-гароду. Новы Народны ўрад Польшчы вырашае дапамагчы паўстаўшай Беларусі. Валовіч і Працлаўскі павінны былі су-стрэць груз са зброяй у Палан-зе. Пакуль яны дабраліся да Палангі, порт ужо быў захопле-ны расейцамі. Палангу было вырашана ўзяць штурмам су-месна з партызанскім атрадам Яцэвіча. Штурм пачаўся 13 траўня 1831 года. Спачатку по-спех быў на баку паўстанцаў, аднак да расейскага гарнізона неўзабаве падаспела дапамога. Потым быў штурм Вільні, ад-нак авалодаць горадам не ўда-лося. Валовіч у гэты час пры-маў удзел у іншых баях. За за-слугі ў справе паўстання Вало-віч і Працлаўскі былі ўзнага-роджаны Цэнтральным ура-дам Польшчы залатымі кава-лерскімі Крыжамі. Некаторы час Міхал Валовіч вымушаны быў знаходзіцца на чужыне. У Парыжы ён з паплечнікамі рыхтаваўся да новага паўстан-ня. У пачатку сакавіка 1833 года група патрыётаў рушыла на Бацькаўшчыну. Дабраліся не ўсе. Але найбольш здатныя перайшлі мяжу і прыступілі да падрыхтоўкі паўстання. Вало-віч хутка сфармаваў партызан-скі атрад.  Хутка ў яго з’явілася магчымасць павялічыць свой атрад, бо 10 траўня ў лес уцяк-лі 28 палонных паўстанцаў, якія раззброілі свой канвой. Каб не дапусціць аб’яднання паўстан-цаў, на іх пошукі было кінута звыш 10 тысяч салдат, паліцы-янтаў і прыгонных сялян. Міхал Валовіч быў схоплены. На до-пытах трымаўся годна, праявіў выключную мужнасць, нічога не расказаў катам пра паўстанц-кую арганізацыю. 21 ліпеня Міхал Валовіч быў павешаны ў Гародні. Пазней каты таемна схавалі цела героя, каб сцерці яго з народнай памяці. Існуе версія, што маці Міхала Вало-віча выкупіла цела сына і пры-везла ў вёску Парэчча на Сло-німшчыну, дзе пахавала на мяс-цовых могілках. Там быў па-стаўлены і вялікі белы помнік герою. Але, калі на Слонім-шчыну прыйшла савецкая ўла-да ў 1939 годзе, помнік быў зні-шчаны. І сёння месца, дзе ён стаяў, невядомае. У 2000 годзе на могілках у Парэччы быў па-стаўлены мемарыяльны крыж, а пазней і знак у гонар Міхала Валовіча і яго 12 паплечнікам. Там і адбываецца штогод уша-наванне нашых герояў.

Сёлета ўшанаваць Мі-хала Валовіча прыехалі грамад-скія актывісты з Баранавіч, Га-родні, Бярозаўкі (Лідскі раён), са Слоніма і Жыровіч. Урачы-стасць адкрыў сябра Слонімс-кага згуртавання дэмакратыч-ных сіл Іван Бедка, які прыга-даў трагічны лёс Міхала Вало-віча. Пра паўстанні на Бела-русі, пра нацыянальных геро-яў і сітуацыю ў краіне распа-вядалі Вадзім Саранчукоў з Гародні, Вітольд Ашурак з Лідскага раёна, Уладзімір Ка-вальчук з Жыровічаў і іншыя выступоўцы. Галіна Ярашэвіч і Таццяна Малашчанка з Бара-навіч спявалі беларускія па-трыятычныя песні.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонімскі раён.

 Фота аўтара.

130 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Цвікевіча

Аляксандр Іванавіч ЦВІКЕВІЧ  (22 чэрвеня 1888, Берасце — 30 снежня 1937, Менск) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч, гісто-рык, юрыст, філосаф, публіцыст.

Нарадзіўся ў сям’і фельчара чыгуначнай бальніцы. Скончыў юрыдычны факультэт Пе-цярбургскага ўніверсітэта (1912), да 1914 пра-цаваў прысяжным павераным у Пружанах і Берасці. Пасля пачатку Першай сусветнай вай-ны — у бежанстве ў Туле. У 1917 у Маскве стаў адным з заснавальнікаў і кіраўнікоў Беларускай народнай грамады.

Удзельнічаў у працы Першага Усебе-ларускага з’езда, быў абраны сакратаром прэзі-дыума, ад бежанцаў-беларусаў уваходзіў у склад Рады з’езда. У студзені 1918 г. Выканкам І Усебеларускага з’езда накіраваў Аляксандра Цвікевіча разам з Сымонам Рак-Міхайлоўскім на мірныя перамовы ў Берасце.

У канцы сакавіка 1918 г. быў накіраваны ў Кіеў у складзе надзвычайнай дыпламатычнай місіі. Падчас дзейнасці місіі Цвікевіч вырашаў пытанні беларуска-ўкраінскай мяжы,  вёў пера-мовы з місіямі іншых дзяржаў наконт фінансавай дапамогі ўраду БНР.

Вясной 1919 г. урад БНР накіроўвае Цвікевіча ў Берлін, дзе ён павінен быў выра-шаць фінансавае пытанне — атрымаць па акрэ-дытыве ўкраінскую пазыку. Пасля адмовы гер-манскіх улад выдаць грошы ездзіў у Вену, каб атрымаць частку з іх у аўстрыйскім банку.

З 1921 па 1923 г. Цвікевіч займаў пасаду міністра замежных спраў ва ўрадзе БНР Вацлава Ластоўскага. Быў старшынём І Усебеларускай канферэнцыі ў Празе, якая адбывалася ў верасні 1921 г. Выказаўся за кансалідацыю беларускіх палітычных сіл. У 1922 г. Цвікевіч разам з В. Ластоўскім прысутнічаў на Генуэзскай канфе-рэнцыі, дзе спрабаваў уключыць беларускае пытанне ў парадак дня яе работы.

У 1923 г., у сувязі з нязгодай часткі бела-рускіх грамадскіх і палітычных дзеячаў з палі-тыкай урада БНР В. Ластоўскага быў сфарма-ваны новы ўрад БНР на чале з Аляксандрам Цвікевічам. Сабраў 12-16 кастрычніка 1925 года Другую Усебеларуская канферэнцыю ў Бер-ліне. У лістападзе 1925 г. Аляксандр Цвікевіч з сям’ёй пераехаў у Менск. Пасля пераезду ў БССР працаваў кансультантам у Наркамаце фінансаў, потым — вучоным сакратаром Інбелкульта. З 1929 г. працаваў у Інстытуце гісторыі Бела-рускай Акадэміі навук.

4 ліпеня 1930 г. быў арыштаваны, абвіна-вачаны па справе «Саюза вызвалення Беларусі». 10 красавіка 1931 г. асуджаны на 5 гадоў ссылкі. Адбываў яе ў Пярмі, Ішыме, потым у Сарапуле (Удмуртыя). Паўторна арыштаваны 17 снежня 1937. 30 снежня 1937 г. Аляксандр Цвікевіч быў расстраляны ў Менску.

Рэабілітаваны па першым прыгаворы 10 чэрвеня 1988 г., па другім — 31 траўня 1989 г.

Вікіпедыя.

 

Віктару Валадашчуку – 60

11 чэрвеня рэдактару і выдаўцу «Газеты Слонімскай» Віктару ВАЛАДАШЧУКУ споўнілася 60 гадоў з дня нара-джэння. Усё сваё свядомае жыццё Віктар аддаў журналі-стыцы. Пачынаў ён журналіс-цкі шлях са звычайнага фота-карэспандэнта раёнкі, потым быў загадчыкам аддзела сель-скай гаспадаркі, а ў красавіку 1997 года ён разам са сваімі землякамі Сяргеем Чыгрыном і Сяргеем Яршом пачаў выда-ваць «Газету Слонімскую». Першы нумар пабачыў свет 24 красавіка 1997 года. І вось на працягу 21 года Віктар Вала-дашчук выдае ў Слоніме свой незалежны тыднёвік. За гэты час шмат прыйшлося пера-жыць і вытрымаць, адолець і сцярпець, бо ўтрымліваць адзі-ную незалежную газету на Га-радзеншчыне не так проста было і застаецца цяпер. Але «Газета Слонімская» жыве, бо яе рэдагуе цудоўны і вопытны рэдактар і журналіст Віктар Валадашчук. Усе землякі і творчая інтэлігенцыя Гара-дзеншчыны шчыра віншуюць спадара Віктара з юбілеем і жадаюць яму здароўя, сіл і но-вых адкрыццяў на журналісц-кай ніве.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім.

 

Стаўленне беларусаў да беларускай мовы

«Хто не любіць свайго народа і каму не мілы канк-рэтны вобраз яго, той не мо-жа любіць і чалавецтва,  таму не мілы і канкрэтны вобраз ча-лавецтва.» 

Мікалай Бярдзяеў, рускі мысліцель

ХХ стагоддзя.

 

Кожны народ роўна-вялікі ў суквецці народаў Све-ту. Шарль дэ Голь гэтае паняц-це вызначаў так: «Вялікі народ — у самім народзе». Кожны на-род вялікі сваёй гісторыяй, са-мабытнай непаўторнай мовай, фальклорам, нацыянальным характарам, сусветнага ўзроў-ню навукоўцамі, творчымі асо-бамі. Беларускі этнас пасеяў на сусветнай ніве цывілізацый шмат імёнаў, якія ўслаўляюць беларускі народ. Узгадаем не-каторых з іх — і адчуем унут-раны гонар і самапавагу. Да самых вялікіх і неўміручых складнікаў вялікасці нашага этнасу належыць беларуская мова.  Яна прыгожая, пявучая, гнуткая, выразная і самада-статковая — гэта гісторыя бела-рускага народа. Для беларусаў мова ёсць шлях  цывілізацыі і культуры, а таму ёсць жыццё-вай неабходнасцю. Беларуская мова дала назву нашай дзяр-жаве, яднае народы, якія па-стаянна жывуць у Беларусі. Яскравы прыклад беларускіх татар — сталі часткай беларус-кай культуры — і мяккі незаўва-жны ўплыў на беларускую ку-льтуру яўрэйскай, асабліва ў даваенны час.

 

Мова ў часы гітлераўскай акупацыі

 

Як не дзіва, яе нават нямецкі фашызм паважаў, на дзяржаўным акупацыйным уз-роўні,  спрыяў яе адраджэнню і прапанаваў зрабіць яе дзяр-жаўнай мовай акупаванага бе-ларускага народа. Гэта не пуб-ліцыстычныя словы. Прыво-джу архіўныя звесткі. У пачат-ку кастрычніка 1941 года было выдадзена і надрукавана ў га-зетах (напрыклад, «Мінская га-зета») распараджэнне кіраўніка акупацыйнай улады такога зме-сту: «Генеральная акруга Бела-русі ахоплівае жыццёвы абшар беларускага народу. Дбанне пра беларускую культуру,  звы-чаі і асвету ёсць адной з істот-ных задач школ Генеральнай акругі Беларусі».  У часы ня-мецкай акупацыі ў Беларусі беларуская мова была ў паша-не. Гэта гістарычны факт. Ён да сёння прыхаваны ад народа, магчыма, многія не гатовы нават успрыняць і асэнсаваць рэальнае жыццё беларускага народа на роднай зямлі ў часы крывавай бойні Сталіна і Гітле-ра. Аўтар гэтага тэксту вучы-ўся ў часы акупацыі ў бела-рускамоўнай школе. Згадаем, што і ў 1918 годзе пад нямецкай акупацыяй 3 красавіка 1918 го-да беларуская мова была абве-шчана дзяржаўнай мовай БНР.

Сітуацыя сёння

Які лёс мовы, такі і лёс народа. Аўтарытарнае на дзя-ржаўным узроўні мэтанакіра-ванае выцясненне  беларускай мовы з усіх сфераў грамадскага і дзяржаўнага жыцця прывяло беларускую нацыю да мяжы, за якой пачынаецца шлях да вы-мірання, знікнення вялікага гіс-тарычна-культурнага этнасу. Беларусы!  Мы незаўважна для сябе  «згадзіліся» з 300-гадовай палітыкай гістарычных аку-пантаў на нашую асіміляцыю і ліквідацыю як нацыі. Агульна прызнанае, што мова вызначае шлях натуральнага духоўнага  развіцця Нацыі. Беларуская мова ў гістарычным часе з на-сельнікаў зямлі нашай зрабіла беларускі народ, беларускую Нацыю, вывела яе ў свет.

У параўнанні з усімі народамі свету, мы жывём ва ўмовах пачварнай, ненармаль-най сітуацыі: у дзяржаве Бела-русь няма для беларуса яго на-туральнага родна-моўнага ася-роддзя. Уся дзяржаўная сістэ-ма кіравання, ад верху да стар-шыні сельсавета, выконвае кан-стытуцыйныя функцыі не на мове карэннага этнасу, які пе-радаў ёй свае правы на кіра-ванне, а на мове асімілятараў. Над Беларуссю навісла і засты-ла хмара духоўнай «рускаязыч-най» радыяцыі, а яна больш трагічная, чым ядзерная ад Ча-рнобыля.

Адказныя ў гістары-чным часе не толькі сённяшняя вертыкаль, а і кіраўнікі часоў БССР. Народны паэт Ніл Гіле-віч на 12 з’ездзе пісьменнікаў Беларусі ў траўні 1998 года ўспомніў пра свой крык душы ў абарону беларускай мовы ў 1966 годзе і запытаўся, а што ж змянілася праз 32 гады і адка-заў: «Мушу аб гэтым гава-рыць, бо тое, што чыніцца ў Беларусі з мовай 10-ці мільён-нага славянскага народа, ёсць вялікае злачынства (выдзеле-на аўт.) перад культурай усяго чалавецтва і ёсць здзек над усімі разумнымі асновамі між-нацыянальных узаемаадно-сін». І працягваў з горыччу га-варыць з літаратарамі і наро-дам, што «мову яшчэ большымі тэмпамі і з нейкай садысцкай азвярэласцю выганяюць з Бе-ларусі».

 

Што рабіць?

Кожнаму беларусу падумаць,  асэнсаваць моўную і культурную сітуацыю за апо-шнія дзесяцігоддзі, і пачаць з сябе, і разам з грамадзянскай супольнасцю бараніць (вяр-таць, адраджаць) родную бе-ларускую мову. Яна абароніць нас, наш род і беларускі народ  ад татальнай русіфікацыі-асі-міляцыі і вымірання нацыі. Бе-ларуская мова — асноўны га-рант рэальнага суверэнітэту Беларусі і гарантаваная зброя ў барацьбе з ідэалогіяй і прак-тыкай «русского мира». Усвя-доміць прычыны сённяшняга стану грамадства: — дзяржава апошнія дзесяцігоддзі  заганяе беларусаў па-расейскаму пла-ну ў балота абывацельшчыны, што скарачае час да поўнай асі-міляцыі. Этнічная мова  вызна-чае шлях натуральнага духоў-нага развіцця Нацыі.

Пачаць беларусіза-цыю дзяржава павінна з сябе. Людзі павінны ўбачыць гэты працэс («прэзідэнт загаварыў па-беларуску») і тады яны так-сама актыўна да яго далучацца. Досыць часта нашым сучасным высокім кіраўнікам і чынавен-ству ніжэйшых эшалонаў вер-тыкалі прыходзіцца маўкліва  прымаць сорам ад прадстаўні-коў высокіх рангаў замежжа. Нагадаем 1990 год: прэзідэнт Расіі Б. Ельцын выступаў у Бе-ларускай акадэміі навук. Уся беларуская эліта, за выключэн-нем віцэ-прэзідэнта Радзіма Га-рэцкага, выступала і гаварыла на рускай мове, і толькі адзіны  прадстаўнік світы Ельцына  акадэмік Ул. М. Кудраўцаў вы-ступіў па-беларуску!!! Гэта быў сорам, ганьба кіраўніцтву Беларусі і ўсім беларускім ака-дэмікам і не толькі.  Дэманст-рацыя на ўвесь свет адсутнасці адказнасці перад нацыяй, го-нару і самапавагі. Адным сло-вам — халуйства, а яно страш-ней за рабства. Рабы мелі гонар і самапавагу, змагаліся за сва-боду.

 

Лёс мовы — лёс нацыі

Мову і нацыю ў  бяс-концым гістарычным часе раз-глядаюць як дзве субстанцыі, паміж імі ставяць знак роўна-сці. Мова этнасу павязаная з нацыяй так моцна, што калі знікае мова, то і яе носьбіт-на-род знікае з нівы цывілізацыі. Хтосьці можа сцвярджаць, што са знікненнем мовы яе носьбіт  нікуды не падзенецца. У рэ-альнасці мова ёсць вельмі важ-ная субстанцыя, якая гартуе людзей адной самабытнай на-цыі. Мова — галоўная мараль-ная і інтэлектуальная каштоў-насць, якая дадзена кожнай жы-вой істоце ад нараджэння.  Ад-рачыся ад яе — значыць жыць бяссэнсава. Адраджэнне  (ува-скрашэнне) этнічнай мовы  ёсць галоўная справа кожнага свя-домага беларуса. Мова азначае ўсё роднае, знаёмае, блізкае. Мова ёсць сімвал Бацькаўш-чыны, родных, далёкіх гістары-чных продкаў. У нармальнай сітуацыі мова  сімвалізуе свой родны дом і цяпло  дамашняга вогнішча. Любы сустрэчны не-знаёмец, які гаворыць на  нашай роднай мове ёсць зямляк, а зна-чыць не зусім чужым нам. Як бачым, мова цэментуе людзей (як цаглінкі) у адзіную нацыю (усенародны дом).

А што адбываецца, ка-лі людзі перастаюць, незаўваж-на для сябе пад уплывам дзяр-жаўнага векавога прэсінгу, га-варыць не на роднай для іх мове? Вобразна кажучы, іх су-месны дом пачынае разваль-вацца. У гэтым працэсе зніка-юць многія кампаненты, якія яго трымалі. А што ж робіць мова чужога народа, які навя-заў яе нам узамен роднай? Чу-жая мова пачынае аб’ядноў-ваць людзей з чужой мовай, і народам, і культурай. З’яўля-ецца сурагат, не свая нацыя. Свая родная нацыя ўжо не трымаецца сваёй этнічнай пу-павіны. Калі ж у краіне мова развіваецца ў натуральным асяроддзі, дзяржава рэгулюе працэсы яе развіцця і абароны ад шкодных знешніх уплываў, то разам з ёю і нацыя мацнее. Для чалавека захоўваюцца са-кральныя святыні, што вельмі важна для кожнай асобы. Ума-цоўваецца  пачуццё каштоўна-сці роднай мовы, адчування  адзінства са сваім этнасам, па-чуццё гордасці за сваю Баць-каўшчыну, за сваё роднае і не-паўторнае ў свеце.

Нам трэба ведаць гіс-торыю сваіх заваёўнікаў, як яны ў свой гістарычны час аба-ранялі родны ім «русский язык». Вось глыбокая думка-пазіцыя: «Где чужой язык употребляется предпочти-тельнее своего, где чужие кни-ги читаются более, нежели свои, там при безмолвии сло-весности все вянет» — А. С. Шышкоў, дзяржаўны і грамад-скі дзеяч ХIХ стагоддзя, мі-ністр асветы, Прэзідэнт Расій-скай  Акадэмі навук.

 

Праблема

самаідэнтыфікацыі

Гістарычна так скла-лася, што частка беларусаў лі-чаць Беларусь і да сёння як частку няіснага СССР. Неадчу-ванне сябе беларусам, а бела-русаў нацыяй для гэтых лю-дзей і для дзяржавы Беларусь на сёння ёсць нацыянальнай праблемай, якую трэба выра-шаць і разглядаць яе як стра-тэгічную праблему. А пакуль вядуцца  бясконцыя спрэчкі ў замкнёным гістарычным коле. Гэты адмоўны працэс будзе ад-бывацца да той пары, пакуль беларусы будуць глядзець на сябе, на сваю гісторыю, на сваю нацыю чужымі імперскімі вачыма. А трэба шляхам асвет-ніцтва дасягнуць становішча, калі кожны беларус будзе на-сіць у сэрцы і розуме як маліт-ву: беларускі народ — самабыт-ны, беларуская нацыя — вялі-кая, самабытная, этнас белару-саў — самабытны!

 

Мова  ў сэрцы

Беларусы спрыяльна ставяцца да сваёй роднай мовы, а ўнутрана, духоўна носяць яе ў сваіх сэрцах. Аўтарытарная дзяржава стварыла такія ўмо-вы, што для выжывання на сва-ёй радзіме трэба ўнутрана са-ромецца самога сябе. Адчуван-не адсутнасці ўнутранага гона-ру і ўнутранай самапавагі ёсць пажыццёвы панцыр, які раз-бурыць можна толькі  праз (са-ма)асветніцтва — шлях да годнай самасвядомасці. Разам з тым беларус разумее неабходнасць вяртання на Бацькаўшчыне  беларускамоўнага асяроддзя і хоча ў ім жыць. Для свядомага беларуса няма праблем з бела-рускай мовай, нават калі ён сён-ня і не карыстаецца ёй у што-дзённым жыцці.

Выжыўшы пад трох-сотгадовай акупацыяй, бела-руская мова не толькі захава-лася, а і дасягнула ўзроўню са-мадастатковасці для развіцця незалежнай Беларусі ў цывілі-заваным свеце. Недалёкі час, калі беларуская мова стане  ас-ноўным інструментам у паўна-кроўным жыцці беларусаў. Па-важаны чытач, падзівіцеся на сваё акружэнне і ўбачыце, ня- гледзячы на тое, што боль-шасць пакуль гаворыць не на роднай беларускай, а на рус-кай мове, аднак, перайсці на беларускую мову няма праб-лем. Беларуская мова жыве ў генах кожнага беларуса неза-лежна ад узроўню самасвядо-масці кожнага з нас.

 

Хто выступае за двухмоўе?

За двухмоўе выступа-юць гістарычныя мігранты, якія жывуць у Беларусі ў  рус-кай культуры (дыскурс). Да іх далучаюцца дашчэнту зрусі-фікаваныя  беларусы, якія ста-лі ахвярамі  прапаганды на-кшталт: «Мы рускія, толькі вышэйшай якасці», «Мы з рус-кімі адзін народ», —  і падобныя зомбі-выказванні. Пад уплы-вам такога «абалваньвання» многія беларусы ў апраўданне перад здрадай самому сабе ў публічных зносінах, з унутра-ным сорамам, гавораць «но я тоже белорус». Аб’ектыўна ў Беларусі павінна быць адна дзяржаўная мова. Згодна з апо-шнім перапісам насельніцтва, у Беларусі каля 84 працэнтаў назвалі сябе беларусамі, а рус-кімі — толькі 8 працэнтаў. Па ўсіх дзейных нормах дэмагра-фіі — гэта нацыянальная мен-шасць. Адказ таму хто заяўляе, што «ў нас дзве дзяржаўныя мовы» такі: «Тады трэба ведаць дзве, асабліва дзяржаўным чы-ноўнікам». Не можа развівацца на роўных краіна, нацыя без роўнасці этнічнай роднай мовы з мовай гістарычных акупан-таў-мігрантаў.

 

Беларусы ніколі не адмаўляліся ад беларускай мовы

Аб гэтым яскрава све-дчыць усім народам свету наша тысячагадовая змаганне з за-ваёўнікамі за нашу самабыт-насць, дзяржаўнасць і фактыч-нае захаванне і няўхільнае раз-віццё  нашай этнічнай мовы. На сёння беларуская мова — гэта прызнанае лінгвістычнай на-цыянальнай і сусветнай наву-кай — самадастатковая, прафе-сійна распрацаваная.

Беларускі народ заха-вае нацыянальную мову толь-кі праз свядомасць, якая вы-спявае праз вяртанне да гісто-рыі і культуры свайго гераіч-нага этнасу.  На жаль, у рэаль-ным жыцці беларус чуе з афі-цыёзнага рупара, што белару-сы добраахвотна далі згоду на адмаўленне ад беларускай мо-вы. Гвалтоўнай беларусізацыі  ў 80-90-я гады, як лямантуюць  ворагі беларусізацыі, не было, гэта непрыхаваная хлусня і ма-ніпуляцыя. Беларус ніколі не адмаўляўся, а наадварот, на працягу стагоддзяў змагаўся за сваё выжыванне. У часы апош-няй беларусізацыі 90-х гадоў не зафіксавана аніводнага  вы-падку афіцыйнага пратэсту, дэманстрацыі, пікетаў, лістоў-скаргаў у СМІ. Беларускі на-род не абураўся супраць кан-стытуцыйнай адзінай дзяржаў-най мовы беларускай. Апош-нія гады, нягледзячы на актыў-нае выцясненне беларускай мовы з грамадскага жыцця, бе-ларушчына няўхільна зава-ёўвае свае пазіцыі і перамагае, што ёсць сведчаннем небыва-лай яе сілы і неўміручасці, жы-ватворнасці нацыянальнай ідэі, прыцягальнасці беларусаў да нацыянальнай мовы і куль-туры. Мы павінны бараніць тое, што потым абароніць нас.

 

Гэта толькі мары ці рэальнасць?

Як сведчыць гісто-рыя, развіццё ідзе па спіралі і пасля велізарных страт  і зама-рожвання пачнецца чарговае гістарычнае Адраджэнне Бела-русі. У нас усё будзе, як у на-родаў свету. Будзе закон аб адзінай дзяржаўнай беларус-кай мове. Як у шматнацыяна-льнай Расіі — дзяржаўная мова адна — руская, у Летуве — лету-віская, у Польшчы — польская і г. д. Права нацыянальных меншасцяў на выкарыстанне сваёй мовы ў рэгіянальных ор-ганах не закрэслівае адзіны дзя-ржаўны статус мовы тытуль-най нацыі.

Беларуская мова ад-біралася ў беларусаў не дэма-кратычным шляхам, а гвалтам, знішчэннем эліты нацыі, а таму  нацыянальная, дэмакратычная ўлада павінна і мае права  вяр-нуць беларускую мову ў Бела-русі на належнае ёй пачэснае месца ў прававым полі. Жыццё яскрава паказала, што ўзаконе-нае двухмоўе — шлях у нікуды: ад няўхільнага аслаблення бе-ларускай мовы і культуры да катастрофы, гібелі. Толькі на-цыянальная дзяржава — гарант спынення лінгвацыду і гена-цыду. Наша памяць аб ахвярах цэлых пакаленняў лепшых сы-ноў беларускай нацыі за мову і культуру ёсць важным імуні-тэтам народа ад заняпаду і вы-мірання. Шматгадовая  ініцыя-тыва ТБМ аб прыняцці закона «Аб дзяржаўнай падтрымцы беларускай мовы», які адобрыў ХШ з’езд ТБМ імя Ф. Скары-ны, адтэрміноўвае на нявызна-чаны тэрмін вырашэнне моўнай анамаліі ў Беларусі. Вертыкаль скажа, што ж вы хочаце, калі Таварыства беларускай мовы не ставіць пытанне аб адзінай мове, а выходзіць з касметыч-нымі прапановамі да існага за-кона, значыць двухмоўе іх за-давальняе.

Закон «Аб мовах» 1990 года, якім беларускай мове камуністычным Вярхоўным Саветам БССР нададзены ў краіне статус адзінай дзяржаў-най, быў адзінай рэальнай га рантыяй выратавання бела-рускай мовы, культуры. Бру-тальны адмен яго стаўся гіста-рычнай трагедыяй  у гісторыі беларускага народа. Па ўсіх параметрах ЮНЭСКА, бела-руская мова занесена ў спіс вы-міраючых моваў.

 

Калі памірае мова?

Мова, якой народ не карыстаецца ў паўсядзённым жыцці, пераходзіць у спіс мёрт-вых. Як толькі мова перастае выконваць асноўныя функцыі ў жыцці нацыі, а менавіта: у сістэме выхавання і навучання, ва ўзаемаадносінах у сям’і, грамадскім жыцці  і  ў інфар-мацыйнай прасторы, то яна ста-новіцца непатрэбнай, не каш-тоўнаю і ступае на доўгі ганеб-ны шлях вымірання.

Моўная разнастай-насць ідзе ад разнастайнасці ўсяго жывога на планеце Зям-ля. У развіцці Home sapiens эт-нічныя мовы адыгралі вызна-чальную ролю ў гісторыі цы-вілізацый. Кожны народ мае сваю родную мову. У гіста-рычным часе існавання кожна-га народу менавіта мова фіксуе і зберагае ўсе адметныя  асаб-лівасці яго развіцця матэры-яльнай і духоўнай культуры. Праз этнічную мову ўспрыма-ецца  непаўторны  светапогляд гэтага народа. Гэта можна зра-зумець, калі параўнаць, як на-зываюць (якой колькасцю слоў) розныя з’явы прыроды, напрыклад колькасць адцен-няў белага колеру. Народы По-ўначы адрозніваюць да сотні  адценняў снегу. Як бачым, мова кожнага народа ёсць бясцэн-ным сродкам (крыніцай) ведаў пра свет, і калі высыхае хоць адна з іх, страчваецца  непаўто-рная карціна бачання свету.

 

Дык калі ж памірае мова?

Цывілізацыям вядома шмат прыкладаў. У большасці выпадкаў знікалі мовы наро-даў, якія былі заваяваны іншы-мі і пад прымусам змушаны бы-лі перайсці на мову акупантаў. Гісторыя беларускай мовы за-фіксавала шмат стагадовых спроб яе знішчыць: часы Рэчы Паспалітай, Расійкай імперыі, БССР у складзе СССР, ды і ў незалежнай Рэспубліцы Бела-русь беларуская мова сядзіць не на лаўцы, а ляжыць у сваёй хаце пад лаўкай (унікальная сітуацыя ў 21 стагоддзі!). І  ў гэтых умовах беларуская мова працягвае жыць. Зорным яе часам былі  некалькі гадоў, калі дзейнічаў закон «Аб мовах » і беларуская мова была адзінай дзяржаўнай. Для знішчэння на-рода знешнія сілы заўсёды імк-нуліся стварыць умовы, калі б беларусы не мелі магчымасці жыць у роднамоўным асярод-дзі. Навукоўцы вызначаюць узровень культурнасці чала-века, нацыі, дзяржавы па іх ста-ўленні  да мовы паняволеных народаў, у нашым выпадку: Ра-сіі да Беларусі. У краінах з рэа-льным суверэнітэтам і дэма-кратыяй мовы карэннага этна-су і нацыянальных меншасцяў не паміраюць, а толькі квітне-юць у сваім развіцці.

Мікола Савіцкі, прафесар.

 

Як папулярызаваць беларускую мову:

15 прапаноў Алены Анісім да «галоўнага ідэолага»

 

12 чэрвеня дэпу-тата Палаты прадстаўні-коў Алену Анісім пры-няў Уладзімір Жаўняк, намеснік кіраўніка Адмі-ністрацыі Прэзідэнта, які займаецца пытаннямі ідэалогіі.

Прадметам суст-рэчы стала распрацоўка праграмы пашырэння вы-карыстання беларускай мовы ў інфармацыйнай, адукацыйнай сферах і ў заканадаўстве. Гэтую ідэю Алена Анісім упершыню агучыла падчас сёлетняга паслання Аляксандра Лукашэнкі ў Нацыянальным сходзе. А цяпер яна перадала ў Адміністрацыю канкрэтныя прапановы.

Пасля размовы спадарыня Анісім сказала Свабодзе, што ў яе засталіся дваістыя ўражанні.

— З аднаго боку, ёсць разуменне ненармальнасці сіту-ацыі. З другога боку, няма дакладнага ўяўлення, што і як рабіць. Пакуль мы не прыйшлі да пагаднення аб тым, распрацоўваць ці не такую праграму на дзяржаўным узроўні і хто будзе гэтым займацца. Тым не менш спадзяюся, што некаторыя мае аргументы былі ўсё ж пачутыя і будуць пэўным чынам скарыстаныя, — сказала яна.

15 прапаноў Алены Анісім:

  1. Новым школам надаваць ад пачатку статус беларуска-моўных з забеспячэннем высокапрафесійнымі педагогамі і адпа-веднай матэрыяльна-тэхнічнай базай.
  2. У дзіцячых садках па заявах бацькоў на працягу аднаго году адкрываць групы з беларускай мовай навучання, у тым ліку і рознаўзроставыя.
  3. Выхаваўчыя і культурныя мерапрыемствы ў сістэме адукацыі не менш як на 50% праводзіць на беларускай мове, у тым ліку праз арганізацыю віктарын, літаратурных конкурсаў, ранішнікаў, свят, тэматычных вечарын.
  4. Павялічыць колькасць выданняў і перавыданняў твораў сучаснай беларускай літаратуры (у тым ліку і ў электрон-ным выглядзе), якія ўваходзяць у школьную праграму (серыі «Школьная бібліятэка» і «Бібліятэка школьніка»).
  5. Арганізоўваць рэгулярныя сустрэчы з беларускімі пісьменнікамі ва ўстановах адукацыі.
  6. Рэгулярна арганізоўваць экскурсіі для школьнікаў у краязнаўчыя музеі, музеі Якуба Коласа, Янкі Купалы, іншыя літаратурныя музеі, на спектаклі ў тэатры, якія працуюць на беларускай мове.
  7. Курс «Беларусазнаўства» выкладаць у сістэме наву-чання ССНУ і ВНУ.
  8. Увесці іспыт на веданне дзяржаўнай беларускай мовы для выпускнікоў ССНУ і ВНУ.
  9. Стварыць інфармацыйны партал (умоўная назва — pismiennasc.by) па праверцы артаграфіі і пошуку значэнняў слоў. Можна выкарыстаць досвед slounik.org.
  10. Усе шыльды з назвамі вуліц у населеных пунктах афармляць на беларускай мове (па жаданні і на расейскай).
  11. На ўсіх дзяржаўных тэлеканалах Беларусі штодня рабіць выпускі навін на дзяржаўнай беларускай мове — не менш за 50% ад усіх выпускаў.
  12. Тэлеканал «Беларусь-3″ перавесці цалкам на бела-рускую мову, пры неабходнасці суправаджаючы дэманстрацыю кіно і іншыя перадачы субтытрамі.
  13. Мясцовы кантэнт на 50% павінен быць зроблены на беларускай мове, незалежна ад жанру перадачы (інфармацыйная, забаўляльная, рэкламная, камерцыйная, сацыяльная) і ад формы ўласнасці тэлеканала (дзяржаўны ці прыватны).
  14. Падрыхтаваць указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб Правілах дарожнага руху на беларускай мове.
  15. Усе заканадаўчыя акты на ўсіх узроўнях улады пры-маць адразу на абедзвюх дзяржаўных мовах.

 

Што далей збіраецца рабіць Анісім?

— Як старшыня ТБМ і як член сталай камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры і навуцы, я буду гэтую справу рухаць далей. Лічу яе важнай, у тым ліку і для забеспя-чэння ўстойлівага развіцця, лінгвістычных правоў і нацыяналь-най бяспекі краіны. Сітуацыя, калі дзяржаўная мова знаходзіцца пад пагрозай знікнення, моцна б’е па прэстыжы Беларусі, — кажа дэпутат.

Яна лічыць, што, магчыма, трэба будзе сабраць круглы стол з удзелам грамадскіх арганізацый і прадстаўнікоў дзяржаў-ных структур і на ім абмеркаваць далейшыя крокі па рэалізацыі як асобных пунктаў, так і ўсёй праграмы.

 Уладзімір Глод. 

 

 

Павел Сцяцко

Прозвішчы Беларусі

Новая серыя. Частка 2

(Працяг. Пач. у папяр. нум.)

  1. Кажура (Віктар) — семантычны вытвор ад апе-лятыва кажура / кажурына ‘ка-валак аўчыны’, ‘тоўстая скура на чым-небудзь (яблыку, бу-льбе і пад.)’.
  2. Казевіч (Тама-ра) — вытвор з суфіксам баць-каймення -евіч ад антрапоніма Казя, Казё і значэннем ‘нашча-дак названай асобы': Каз-евіч. ФП: Казімір (імя <слав. ‘той, хто не дае ворагу спакою’, ‘прадказваць мір’) — Казё (рэг. форма, в. Грабава Зэльв. р-н) — Казё (мянушка, пазней про-звішча) — Казевіч. Або ад Казі-міра (жан. ад Казімір) — Казя — Казевіч.
  3. Казючыц (Анд-рэй) — другасная форма, пер-шасная Казючыч — вытвор з суфіксам -ыч ад антрапоніма Казюк і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Казюк-іч — Казюч(к/ч)-ыч. ФП: Казімір (імя, слав. <польск. Kazimierz ‘вядомы, слаўны’) — Казюк (народны варыянт, потым пра-званне) — Казюк (прозвішча) — Казючыч — Казючыц (дысіміля-цыя: чч>чц).
  4. Калдун (Віктар) — семантычны вытвор ад апе-лятыва калдун ‘зліплыя валасы на галаве’ ці ‘хвароба скуры на галаве з валасамі-камякамі’. Або ад рус. колдун ‘вядзьмак, вядзьмар’, а таксама ‘чарадзей, чараўнік’.
  5. Калдуновіч (Аляксей) — вытвор з акцэнта-ваным суфіксам бацькаймення -овіч ад антрапоніма Калдун і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Калдун-овіч. ФП: кал-дун (‘клёцка, начыненая мяс-ным або іншым фаршам’ або варыянт ад каўтун (‘валасы’)) — Калдун (мянушка, потым про-звішча) — Калдуновіч.
  6. Каленік (Антон) — варыянт імя Калінік (грэч. Kallinikos ‘прыгожы перамо-жца’) набыў форму Каленік (1540 г.) і стаў сямейным оні-мам-прозвішчам. Або ад апе-лятыва калена (частка нагі).
  7. Каліневіч (Мі-хаіл) — вытвор з суфіксам ба-цькаймення -евіч ад антрапо-німа Каліна і значэннем ‘на-шчадак названай асобы': Калін-евіч. ФП: каліна (‘кустовая рас-ліна сямейства бружмелевых з белымі кветкамі і чырвонымі горкімі ягадамі, а таксама яга-ды гэтай расліны’) — Каліна (мя-нушка, потым прозвішча) — Каліневіч. Або вытвор ад імя Каліна — Калін-евіч.
  8. Калосіч (Антон) — акцэнтаваны вытвор з суфі-ксам -іч ад антрапоніма Колас і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Колас-іч — Калосіч. ФП: колас (‘суквецце злакаў і не-каторых іншых раслін, у якіх кветкі размяшчаюцца ўздоўж канца сцябла’, а таксама ‘су-квецце з пладамі, насенне гэтых раслін’) — Колас (мянушка, по-тым прозвішча) — Калосіч.
  9. Калугін (Антон) — вытвор з прыналежным су-фіксам -ін ад антрапоніма Ка-луга і значэннем ‘нашчадак на-званай асобы': Калуг-ін. ФП: калуга (‘далёкаўсходняя буй-ная рыба сямейства асятровых, від бялугі’) — Калуга (мянушка, потым прозвішча) — Калугін.
  10. Камлюк (Алесь) — семантычны вытвор ад апе-лятыва камлюк ‘ніжняя частка ствала дрэва, камель’.
  11. Кампанеец (Святлана) — семантычны вы-твор ад апелятыва кампанеец («Вялікі слоўнік беларускай мовы» Ф. Піскунова, с. 411) ‘член кампаніі’, — вытвор ад кампан (‘сябар’) (Тамсама).
  12. Канавалаў (Ігар) — вытвор з прыналежным суфіксам -аў ад антрапоніма Канавал і значэннем ‘сын Ка-навала‘: Канавал-аў. ФП: кана-вал (‘знахар, які лечыць коней (саст.)’, перан. ‘Пра дрэннага ўрача, невука ў медыцыне’ (па-гард.)) — Канавал (мянушка, по-тым прозвішча) — Канавалаў.
  13. Капліца (Алена) — семантычны вытвор ад апе-лятыва капліца ‘невялікі цар-коўны або касцельны будынак з абразамі без алтара; мале-льня’.
  14. Капуснікаў (Гео-ргій) — форма прыналежнага прыметніка з суфіксам -аў ад антрапоніма Капуснік і зна-чэннем ‘нашчадак названай асобы': Капуснік-аў. ФП: капу-снік (‘капуснае лісце’, а таксама (перан.) ‘вечарынка ў акцёраў, студэнтаў і іншых з аматарскімі нумарамі жартаўліва-парадый-нага характару’) — Капуснік (мянушка, потым прозвішча) — Капуснікаў.
  15. Капыскі (Анд-рэй) — вытвор ад тапоніма Ко-пысь з фармантам -скі і з се-мантыкай ‘народзінец, жыхар названай мясцовасці, паселі-шча': Копысь-скі — Копыс-скі — Капыскі. ФП: копыс ‘сверб, шолах’ (Даль) — Копыс (мяну-шка, потым прозвішча) — Ко-пысь (паселішча) — Капыскі.
  16. Карабач (Ві-таль) — семантычны вытвор ад апелятыва карабач ‘карабаты — няроўны, скрыўлены, пагну-ты'; утварэнне з суфіксам -ач ад карабаціць ‘рабіць кара-батым; скрыўляць, выгінаць’.
  17. Карпеня (Але-на) — вытвор з фармантам -еня ад антрапоніма Карп і зна-чэннем ‘нашчадак (дачка) на-званай асобы': Карп-еня. ФП: Карп (імя, з мовы грэкаў kar-pos ‘плод’) — Карп (празванне, потым прозвішча) — Карпеня. Або семантычны вытвор ад апелятыва карп (‘прэснаводная рыба, якая разводзіцца ў са-жалках, штучных вадаёмах; ку-льтурная разнавіднасць саза-на’), што набыў ролю мянушкі і стаў утваральнай асновай прозвішча (з фармантам -еня) — Карпеня.
  18. Карэйва (Анд-рэй) — семантычны вытвор ад апелятыва карэйва <літ. karei-va (непахв.) ‘ваяка’ (Бірыла).
  19. Карэліч (Анд-рэй) — вытвор з суфіксам баць-каймення -іч ад антрапоніма Карэлы і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Карэл-іч. ФП: карэлы (‘пакрыты слоем засох-лай гразі; каравы, брудны’) — Карэлы (мянушка, потым про-звішча) — Карэліч. Або ад карэл, мн. карэлы ‘народ, які складае асноўнае насельніцтва Карэліі (у складзе Расіі)’.
  20. Касач (Надзея) — семантычны вытвор ад апеля-тыва касач, які мае два значэн-ні: 1) ‘травяністая расліна з доўгімі мечападобнымі лістамі і вялікімі кветкамі жоўтага, сі-няга або фіялетавага колеру'; 2) ‘цецярук-самец, які ў адроз-ненне ад самкі мае ў хвасце доў-гае выгнутае пер’е’.
  21. Касачук (Лідзія) — вытвор з суфіксам -ук ад ант-рапоніма Касач і значэннем ‘нашчадак (дачка) названай асобы': Касач-ук. ФП: касач (апелятыў са значэннем ‘рас-ліна’ і ‘птушка’ — гл. Касач) — Касач (празванне, потым про-звішча) — Касачук.
  22. Касянок (Міка-лай) — варыянт канан. імя Касьян (лац. ‘пусты, парожні, бедны’) — Касян (1578 г.) — Ка-сянок (памянш.-ласк. з -ок, празванне) набыў ролю афі-цыйнага родавага наймення-прозвішча.
  23. Каткавец (Ва-сіль) — вытвор з акцэнтаваным суфіксам -ец ад тапоніма Кот-кава і значэннем ‘народзінец, жыхар названай мясцовасці': Коткавец — Каткавец. Або вы-твор з -ец ад антрыпоніма Коткаў і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Коткав-ец Каткавец. ФП: котка ((рэг.) ‘кошка’) — Котка (мянушка, по-тым прозвішча) — Коткаў (прозвішча, суф. -аў ад Кот-ка) — Коткава (тапонім) — Кат-кавец.
  24. Каўняровіч (Максім) — вытвор з акцэнтава-ным суфіксам бацькаймення —овіч ад антрапоніма Каўнер і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Каўнер-овічКаўня-ровіч. ФП: каўнер (‘верхняя, ча-сцей прышыўная частка адзен-ня, якая прылягае да шыі’) — Каўнер (мянушка, потым про-звішча) — Каўняровіч.
  25. Каўтуновіч (Алена) — вытвор з акцэнтава-ным суфіксам бацькаймення -овіч ад антрапоніма Каўтун і значэннем ‘нашчадак (дачка) названай асобы': Каўтун-овіч. ФП: каўтун (‘хвароба скуры на галаве, пры якой валасы зблы-тваюцца і зліпаюцца ў камяк’ або (пагардліва) ‘пра валасы’) — Каўтун (мянушка, потым про-звішча) — Каўтуновіч.
  26. Каўцэвіч (Аляк-сей) — вытвор з акцэнтаваным суфіксам бацькаймення -эвіч ад антрапоніма Каўка і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Каўк-евіч — Каўц(к/ц)-эвіч. ФП: каўка (‘птушка галка’) — Каўка (мянушка, потым прозвішча) — Каўцэвіч.

(Працяг у наст. нумары.)

 

Дэманструем неадступнасць у дасягненні мэты

На сядзібе ТБМ імя Ф. Скарыны 12 чэрвеня  адбы-лася прэзентацыя зборніка ма-тэрыялаў канферэнцыі, пры-свечанай нацыянальнаму ўні-версітэту, і абмяркаванне пы-танняў, звязаных з развіццём Універсітэта імя Ніла Гілевіча.

З прамовамі выступі-лі старшыня ТБМ, дэпутат Парламента Алена Мікалаеўна Анісім, выканавец абавязкаў рэктара ўніверсітэта Алег Ана-тольевіч Трусаў, сябры Арг-камітэта па стварэнні нацыяна-льнага  ўніверсітэта Уладзімір Колас і Павел Церашковіч. Свае думкі выказалі аўтары дакладаў, надрукаваных у збо-рніку — Павел Баркоўскі, Пётр Рудкоўскі і Пётр Мігурскі.

— Нават у часы аднаў-лення нашай дзяржаўнасці ў 90-тыя гады не было зроблена ўсё, каб паўстала вышэйшая наву-чальная ўстанова з беларускай мовай, — зазначыла Алена Анісім. — Былі выкладчыкі, якія самааддана працавалі на ніве адукацыі ў вышэйшай школе: нашы медыкі, хімікі, матэматыкі і біёлагі, гісторыкі і філолагі. Гэта ідэя лакальнымі кропкамі спрабавала  рэалізавацца, але не была рэалізавана. Пры наяў-насці волі, жадання і ўзаемнай падтрымкі ідэя можа быць ажыццёўлена. Пытанне ў тым, каб мы настойліва і пе-раканаўча ішлі да мэ-ты, спрыяючы і да-памагаючы адзін ад-наму. Працу па ства-рэнні ўніверсітэта мы пачыналі ў час пра-вядзення Кангрэса за незалежнасць напры-канцы 2014 года. Арг-камітэт разглядаў стварэнне ўніверсі-тэта як адну з надзён-ных задач. Мы пады-малі гэтае пытанне падчас розных круг-лых сталоў. Восенню 2017 года былі зроб-лены практычныя крокі. Мы здолелі згуртавацца і, нягледзячы на розныя пера-шкоды, у сакавіку 2018 года дамагліся рэгістрацыі Універ-сітэта імя Ніла Гілевіча.

— У статуце ўніверсі-тэта плануецца больш, чым 50 спецыяльнасцяў для магістраў і бакалаўраў, — сказаў Алег Трусаў. — У канцы верасня распачнуць работу падрых-тоўчыя курсы. Плануюцца трохмесячныя і шасцімесячныя курсы. Там будуць выкладацца замежныя мовы для падтрых-тоўкі ЦТ, беларуская мова, гісторыя Беларусі, грамада-знаўства. Ёсць спіс выклад-чыкаў, якія гатовы на курсах выкладаць. Курсы будуць працаваць на працягу года, яны будуць платнымі. Калі будзе атрымана ліцэнзія, то з 1 верасня 2019 года пачнецца набор студэнтаў на дзённае аддзяленне.

Распачаў дзейнасць сайт Універсітэта імя Ніла Гі-левіча: www.nhu.by. Пра гэта распавёў Уладзімір Колас. На сайце будуць размяшчацца ма-тэрыялы канферэнцый, звесткі пра курсы і падзеі, звязаныя з адукацыяй.

12 чэрвеня спадарыня Алена Анісім мела сустрэчу ў Адміністрацыі прэзідэнта з намеснікам кіраўніка адміні-страцыі па ідэалогіі і перадала яму зборнік матэрыялаў кан-ферэнцыі.

— Чарговыя перамо-вы прайшлі ў Міністэрстве адукацыі наконт атрымання ўніверсітэтам ліцэнзіі, — адзна-чыла Алена Анісім. — Атры-манне ліцэнзіі вымагае канк-рэтных формаў дакументаў, працы са спецыялістамі ў роз-ных інстанцыях, якая паступо-ва вядзецца.

Эла Оліна,

фота аўтара.

 

Справаздача Баранавіцкай рады ТБМ за 2017 год

Студзень 2017 года пачаўся з ужо традыцыйнага мерапрыемства — Дня здароўя, у якім прынялі ўдзел усе ахво-чыя. З цудоўным настроем ад-бывалася катанне на лыжах па лесе, а потым адпачынак за гар-батай.

4 лютага 2017 г. адбы-лася святочная імпрэза, пры-свечаная Дню народзінаў сла-вутага сына беларускай зямлі Андрэя Тадэвуша Касцюшкі, нацыянальнага героя ЗША, Польшчы, Летувы і ганаровага грамадзяніна Францыі. Ён на-радзіўся ў фальварку Мера-чоўшчына, вучыўся ў Любе-шаўскім калегіюме піяраў, які даваў амаль універсітэцкую адукацыю, затым вучыўся ў Францыі, змагаўся за незалеж-насць ЗША.

Касцюшка стаў кіраў-ніком вызвольнага паўстання 1794 г. за адраджэнне Рэчы Паспалітай абодвух народаў. Быў гарачым прыхільнікам ідэі свабоды і роўнасці людзей. Святочная імпрэза пачалася 4 лютага а 12-й гадзіне ў фаль-варку Мерачоўшчына. Ад Ба-ранавіцкіх сяброў ТБМ у ме-рапрыемстве прынялі ўдзел Мікалай Падгайскі, Тамара Патоцкая, Тамара Зверава, Марына Жук, Галіна Дубоўка і інш.

13 лютага сябры  ба-ранавіцкага ТБМ Т. Малаш-чанка, С. Гоўша, М. Падгайскі  адправілі зварот у Белкнігу  аб недастатковым выкананні За-кона аб мовах у дачыненні да друкаванай прадукцыі на бела-рускай мове.

23 лютага адбылася прэзентацыя дзвюх новых кніг паэта Алеся Корнева.

21.02.-14.03  адбыва-лася наведванне беларускамоў-ных груп у садках №№ 24, 2, 9, 40, 23, 54, 69 з падарункамі дзецям.

25 лютага адбылася агульнанацыянальная дыктоў-ка ў Русінах.

11.03. Сустрэча з Па-ўлам Севярынцам і Аляксеям Туровічам.

15.03 — 24.03. Змаган-не за беларускасць Жамчуж-ніцкай школы.

26.03. Святкаванне Дня Волі. Малітва, наведванне магіл змагароў за беларус-касць.

03.04. Сустрэча з Ва-лерыем Мазынскім, прагляд фільма «Як пошуг маланкі».

З траўня па чэрвень адбывалася стварэнне лялеч-нага тэатра і першыя пастаноўкі пад кіраўніцтвам В. Болбата.

8 траўня адбылася су-стрэча з Вінцуком Вячоркам, а 21 разам з вернікамі ўніяцкай парафіі прынялі ўдзел у свят-каванні Дня стварэння барана-віцкай парафіі імя святых Кі-рыла і Мятода.

 27.05. Сустрэча з Ул. Арловым, на якой адбылася прэзентацыя кнігі «Айчына».

17.06. Вандроўка па Гарадзеншчыне з наведваннем Зэльвы і магілы Ларысы Гені-юш.

Усталяванне кантак-таў з сеткай таксі «Калі ласка».

15 ліпеня грамадская супольнасць і сябры ТБМ раз-віталіся з Лідзіяй Антановіч. Яна была сталым прыхільнікам адраджэння беларушчыны і стаяла ў пачатку стварэння ТБМ. Лідзія Аляксандраўна пахавана на могілках ў Русінах побач са сваім мужам Д. Р. Жу-ком.

У ліпені  працавалі над буклетам, прысвечаным Ігнату Дамейку, і выпусцілі такі бук-лет. Таксама адбылася творчая сустрэча з Сяргеем Чыгрыном, а 29 ліпеня — вандроўка па На-ваградчыне.

У верасні прайшлі ча-цвёртыя краязнаўчыя чытанні, прысвечаныя Першай сусвет-най вайне.

У кастрычніку адбы-лося прадстаўленне гісторыі ТБМ на «Мова нанова», а так-сама ТБМ прыняло ўдзел у працы «круглага стала»  па гіс-торыі партызанскага руху На-ваградчыны і Карэліччыны.

Традыцыйна ў каст-рычніку  была ўшанавана па-мяць ахвяр палітычных рэпрэ-сій малітвай ля крыжа, які ўста-ляваны на месцы турмы «Кры-вое кола» па вуліцы Смален-скай. А пасля ўшанаванне пра-цягнулася  вечарынай памяці, на якой гучалі радкі «нера-стралянай паэзіі».

А напрыканцы 2017 года  адбыўся вечар паэзіі і ўспамінаў творчай сям’і Аляк-сея і Алены Белых.

М. Падгайскі.

 

Пастанова Рады ТБМ

Аб памеры штогадовых складак

Устанавіць з 1 ліпеня 2018 г. наступны памер складак:

— для тых, хто працуе — 15 руб. на год;

— для пенсіянераў і беспрацоўных — 7 руб. на год;

— для студэнтаў — 3 руб. на год;

— для школьнікаў — 1 руб. на год.

— для грамадзян РФ — 750 рас. руб., іншых краін — 15 даляраў ці 15 еўра на год.

21.02.2018 г.

 

“Наша слова” прыйшло ў “Тэхнасіці”

14 чэрвеня сябры лідскіх арганізацый ТБМ і рэ-дакцыі газеты “Наша слова” былі запрошаны на свята бела-рускай мовы ў летнік “Тэхна-сіці” пры Лідскім раённым цэн-тры тэхнічнай творчасці.

Свята беларускай мо-вы прайшло ў рамках рэспу-бліканскага марафону “Мая малая радзіма. Лета — дзень за днём”.

У свяце бралі ўдзел старшыня Лідскай гарадской арганізацыі ТБМ, рэдактар “Нашага слова” Станіслаў Суднік, намеснік старшыні, Лідскай гарадской арганізацыі ТБМ бард Сяржук Чарняк, сябар Ёдкаўскай суполкі ТБМ Віталь Карабач.

Падчас імпрэзы ішла шматузроўневая гутарка пра лёсы беларускай мовы. Дзеці падрыхтавалі вершы класікаў беларускай літаратуры і мяс-цовых аўтараў.

Станіслаў Суднік рас-павёў пра племя дайнаву, якое жыло на Лідчыне і знікла, бо страціла сваю мову, і выказаў спадзяванне, што з беларусамі такога не адбудзецца.

Сяржук Чарняк спя-ваў беларускія песні для дзя-цей і разам з дзецьмі, а Віталь Карабач прадставіў дзецям лялек са сваёй батлейкі, прэ-м’ера першага спектакля якой павінна адбыцца 8 верасня на фестывалі “Лідскага піва”. П’еса як бы ўжо напісана.

У канцы летніку былі падараны беларускія паштоў-кі, нумары “Нашага слова” і “Лідскага летапісца”.

Яраслаў Грынкевіч.

На здымках: 1. Бард Сяржук Чарняк і метадыст цэнтра Ганна Янкоўская; 2. У “партэры” імпрэзы; 3. Высту-пае рэдактар газеты “Наша слова” Станіслаў Суднік; 4. Хор летніка спявае “Простыя словы”.

 

Навіны Германіі

Семінар у сферы медыя-адукацыі

Саксонскі фонд медыя-адукацыі (SSM) штогод з 2001 года праводзіць у верасні ў Ляйп-цыгу Цэнтральна — і ўсходнееўрапейскі семінар для журналістаў. Могуць прэтэндаваць журна-лісты з Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, якія не старэйшыя за 40 гадоў і маюць добрыя веды нямецкай мовы.

У асноўным гэта тычыцца журналістаў, якія працуюць на радыё, тэлебачанні, у анлайн-СМІ, газетах і часопісах. Стварэнне адказнага і ў той жа час займальнага інфармацыйнага абмену з’яўляецца пастаяннай задачай для сродкаў маса-вай інфармацыі. Неабходна пастаянна перагля-даць старыя веды і разумець новыя тэмы. Па-трабаванні да журналістаў розныя ў кожнай краіне.

 

Інфармацыя і высновы

Семінар прапануе, па-першае, шырокую і разнастайную інфармацыйную і візітную пра-граму з дыскусійнымі коламі, лекцыямі і рэдак-цыйнымі кіраўніцтвамі. Удзельнікі семінара ат-рымліваюць уяўленне аб медыйнай сістэме Германіі на прыкладзе горада Саксоніі і атрым-ліваюць інфармацыю па палітычных, тэхна-лагічных і медыйным пытаннях. Структуры і метады працы тэлебачання, радыё, друку і ан-лайн у Германіі знаходзяцца ў цэнтры ўвагі. Акрамя таго, у рамках семінара распрацоў-ваецца анлайн-прадукт, у якім удзельнікі семі-нара паведамляюць аб сваім вопыце ў сваіх род-ных краінах і паказваюць свае веды.

Абмен і сетка

З іншага боку, стварэнне і развіццё шы-рокай сеткі журналістаў з’яўляюцца важнымі аспектамі семінара. Журналістам прадастаўля-ецца магчымасць мець зносіны адзін з адным, а таксама ўступаць у кантакт з прадстаўнікамі СМІ ў Германіі і абменьвацца актуальнымі падзеямі і тэндэнцыямі ў сродках масавай інфар-мацыі. Акрамя таго, стварэнне анлайн-прадукту дазваляе атрымаць вычарпальную дакумента-цыю па медыясістэмах у адпаведных краінах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.

Удзельнікі даведаюцца аб канкрэтнай сітуацыі ў СМІ ў Саксоніі і будуць праінфар-маваныя аб палітычным, тэхналагічным і меды-йна-прававых пытаннях.

 

Медыйная сістэма Германіі

Наглядна выкладаюцца структуры і метады працы тэлебачання, радыёвяшчання, друку і анлайн ў двайных медыя-сістэмах Гер-маніі

Анлайн-прадукт

У рамках семінара ўдзельнікі рэалізу-юць анлайн-прадукт, у якім яны распавядаюць пра свой досвед і дэманструюць свае веды.

Сетка

Семінар павінен спрыяць развіццю сеткі. Анлайн-прапанова і старонка Facebook даюць магчымасць для далейшых дыскусіяў за межамі семінара.

SSM.

 

Ахвяраванні на ТБМ

  1. Чэчат Алесь — 50 р., г. Менск
  2. Птушка С.І. — 5 р., в. Хільчыцы
  3. Бойса І.Б. — 20 р., г. Ліда
  4. Рабека Мікалай — 20 р., г. Менск
  5. Вяргейчык В.П. — 15 р., г. Барысаў
  6. Ляскоўскі Уладз. — 85 р., г. Шаркаўшчына
  7. Ляўшун Д. — 14 р., г. Менск
  8. Неабыякавы — 5 р., г. Менск
  9. Спадаровіч Віктар — 2 р., г. Менск
  10. Судлянкова Вольга — 20 р., г. Менск
  11. Сячко Зміцер — 10 р., г. Менск
  12. Ладуцька Наталля — 20 р., г. Менск
  13. Жылач Т.М. — 5 р.,

в. Аколава, Лагойскі р-н

  1. Анісім А.М. — 60 р., г. Менск
  2. Шкірманкоў Ф. — 10 р., г. Слаўгарад
  3. Слухачы курсаў укр. мовы —

24 р., г. Менск

  1. Бубен Кастусь — 10 р., г. Менск
  2. Луцэвіч Мікалай — 3 р., г. Менск
  3. Калымага Аляксей — 5 р., г. Менск
  4. Чыгір Яўген — 10 р., г Менск
  5. Сітнікаў Арцём — 10 р., г. Менск
  6. Амяльковіч А. — 60 р., г. Менск
  7. Жыдаль Дз. У. — 20 р., г. Менск
  8. Парфёненка В. — 20 р., г. Гародня

зейнасць ГА “ТБМ імя Францішка Скарыны” па наданні роднай мове рэальнага статусу дзяржаўнай вымагае вялікіх выдаткаў. Падтрымаць ТБМ – справа гонару кожнага грамадзяніна краіны.

Просім Вашыя ахвяраванні дасылаць на адрас, вул. Румянцава, 13, г. Мінск, 220034, альбо пералічыць на разліковы рахунак ТБМ № BY84BLBB30150100129705001001 у Ад-дзяленні № 539 ААТ “Белінвестбанка” IBAN — BLBBBY2X (УНП 100129705) праз любое аддзяленне ашчадбанка Беларусбанк.

Да 155-годдзя паўстання 1863 г.

Апалонія з Далеўскіх Серакоўская

 

У с п а м і н ы

(Працяг. Пачатак у папярэдніх нумарах.)

Суддзі вырашылі, што “прытварыўся”, пасадзілі яго, як Далеўскіх, у цёмны лёх, па-сля чаго прыгаварылі на 15 га-доў цяжкіх работ. Звар’яцелага закавалі ў кайданыt і пагналі ў Сібір. Далеўскія, на колькі то-лькі маглі, апекаваліся над ім. Подлая салдатня ў дарозе на этапах і ў турмах выкарыстоў-вала яго для найбольш паніжа-льных паслуг. uНаш добры, га-рачага сэрца Аляксандр, не раз адхіляў яго і сам іх за яго вы-конваўu.

vПасля абвяшчэння ма-ніфестуv25 браты рассталіся, не лічачыся ні з пачуццямі аса-бістымі, ані з інтарэсамі, памя-таючы адно толькі, што кожны, каму надараецца права вяртан-ня ў Айчыну, павінен вяртацца, каб ёй далей служыць. Мак-рэцкі ў сваім зацменні пазнаваў толькі Францішка і Аляксан-дра. Першага называў: “Бог бацька”, другога: “Бог сын”. Аляксандр, вяртаючыся ў край, забраў няшчаснага з са-бою, маючы надзею, што від знаёмых і любімых месцаў ве-рне яму прытомнасць. Марная надзея. На від Вострай Брамы спыніў хаду, твар яму заруме-ніўся, вочы заблішчалі. Тры-вала гэта адну толькі хвіліну, пасля чаго твар зноў набыў мё-ртвы, апатычны выраз. Жыў у нас больш, чым паўгода. Лека-ры пастанавілі неабходнасць аддання няшчаснага ў дом ва-р’ятаў. Ніхто з сям’і не азваўся ні да яго, ані пра яго.

Наогул, моладзь наша ў 1848 годзе дзейнічала добра, шляхетна. Няшмат удалося, а і гэта, можа не з браку духу, не праз подласць, але хутчэй з-за недахопу ўмення распазнаць фальш, абман і двудушнасць чальцоў камісіі.

У 1848 годзе перад сва-ім увязненнем браты Далеўскія дамовіліся ў выпадку зняво-лення старацца аб тым, каб хоць адзін з іх дваіх ацалеў і мог за-стацца ў краі для правядзення працы далей. А калі гэта ака-жацца рэччу немагчымай, пры-маць віну вышукваных на ся-бе, каб тыя ацалелі і маглі пра-цаваць далей. Тым спосабам многія з чальцоў першай звя-завай арганізацыі (вядомыя толькі Далеўскім) з кола шля-хецкай моладзі па вёсках, уні-версітэтах, семінарыях, карпу-сах ацалелі і маглі пазней заві-хацца на ніве асветы люду, лік-відацыі паншчыны і г.д.

Францішка асудзілі на смерць, прысуд замянілі ў вы-ніку старанняў сям’і перад Бібі-кавым на 15 гадоў катаргі; Аля-ксадра — на 10 гадоў26, але ён прасіў пра магчымасць раздзя-ліць лёс брата. Прабыў у Сібі-ры 7х гадоў, вярнуўся ў y1856 годзе ў снежніу; Францішак прабыў адz лістапада 1850 да 1860 года — 1027 гадоў.

Пашана і прызнанне вялікай шляхетнасці аабодвух братоў Далеўскіх, якія захоў-валіся ў сэрцы Літвы ад 1848 года, зрабілі, што з хвілі іхняга вяртання згрупавалася яна з верай вакол іх.

Нядоўга абодва ўлюбё-ныя браты крочылі ў любімай працы поруч. bАляксандр па-мёр у 1862 годзеb.

сАляксандр, вяртаю-чыся з Сібіры, для паразумен-ня з моладдзю затрымліваўся ў Казані28, у Маскве і ў Пецяр-бургу, дзе ад Зыгмунта (Сера-коўскага) пачуў шмат каштоў-ных падказак адносна вясковых праблем.

dТак, гэтыя два браты, якія бязмежна любілі Бацькаў-шчыну, моцна адрозніваліся, аднак, па настроі, тэмперамен-це. Любоў да Бацькаўшчыны, сумленнасць і поўная ўпар-тасць у асабістых поглядах роў-ныя ў абодвух. Розум, воля і лагічнасць, якія ўказвалі хутка і ясна надзейную, найправіль-нейшую дарогу, па якой павін-на крочыць грамадства, будзілі веру, пашану і бясспрэчнае падпарадкаванне грамадства кірунку Францішка. Аляк-сандр будзіў да сябе больш, чым Францішак, братэрскія любоў і давер. (Прыгадваюцца мне ў гэтую хвілю словы ад-наго з чальцоў арганізацыі: “Францішка баімся, сароме-емся і слухаемся; Аляксандра любім, распавядаем яму пра нашыя слабасці і тропім яго парадам”).

Аляксандр верыў бра-ту, стараўся заглушыць у сабе запал і парывы, тараваў і абля-гчаў дарогу брату, хаця чуццём схіляўся больш у бок партыі рухуd29. За колькі гадзін перад сконам падняўся яшчэ на пас-целі з даўнім бляскам у вачах і з заклічнымі словамі: “Не прыціскаць, не душыць пары-ваў духу народа!”се

Пахаванне яго было пе-ршай вялікай маніфестацыяй народных пачуццяў, для выра-жэння якіх за труной ішлі не толькі жыхары Вільні, але ра-білася ўражанне, штоf Літва журботная, бедная, урачыстая хавае аднаго з сыноў сваіх. Ся-ляне і работнікі, з якімі ў часыg правядзення работ на чыгу-начнай лінііh зблізіўся і падаў довады шчырай да іх любові, і як таксама і моладзь, вернутая з выгнання і, прасілі сям’ю, каб ім дазволіла паставіць сваім ко-штам помнік і выразаць улас-нымі рукамі крыж і агаро-джу30. jНа валуне выбілі сло-вы:

“Аляксандр Далеўскі, нар. 12 студз. 1827. пам. 14 красавіка 1862 г.

Не змардаваны нядоляй

                  вучань Хрыстовы,

Верны Майстру сэрцам

                  і паслушны чынам

Дух мацаваў свой

                  адважным словам

Usque ad finem.31

Сябры па выгнанні,

  цябе мы праводзім як брата

Магілу тваю

         лаўрам адвагі вянчаем,

Далоні сабе падаём

        тваім заклікам узняты.

Usque ad finem.”

 

Духавенства хавала яго паводле цырыманіялу, прыня-тага пры пахаванні капланаў. Спаведнік, выходзячы ад Аля-ксандра, сказаў: “Святы! Не мы за яго, але ён няхай там за нас моліць Бога”j.

Пасля смерці бацькі была гэта першая ахвяра, якую смерць паклікала з грона нашай сям’і. Не буду апісваць, чым быў той удар для Францішка. Мы бачылі толькі, што ад таго часу з падвойнай энергіяй і ад-дачай пасвяціў ён сябе справе Бацькаўшчыны. Яго розум, яго трапныя і справядлівыя мер-каванні пра падзеі і пра людзей зрабілі, што ўся Літва не толькі згрупавалася, але з бясспрэч-най верай у яго моц як аднаго на той час чалавека, здольнага пакіраваць лёсамі Літвы, аба-перлася на ягоk.

l Пры целе Аляксандра не было пахавальных прамоў (не было, бо не магло быць). Толькі ўзрушаны Севярын Ромер пры апусканні цела ў зямлю прамовіў у некалькіх словах: “Быў гэта сярод нас Ян, які пракладваў дарогу Хры-сту”l.

Праца развівалася ўда-чна і былі відочныя яе вынікі. (Праз узмоцненую працу цяг-нуліся да з’яднання і незалеж-насці). Але, аднак, у 1863 годзе тыя вялікія надзеі трэба было прынесці ў ахвяру на імя салі-дарнасці з Польшчай.

 

У 1848 годзе найваж-нейшых вязняў звычайна тры-малі ў цытадэлі і адтуль вы-возілі. У лістападзе “таго ж года” наша маці таемна атры-мала паведамленне, што 26 лістапада вывезуць кібіткай37 з вязніцы абодвух Далеўскіх.

Уся сям’я, не выключа-ючы дробнай дзятвы, слуг, ся-броў і калегаў братоў, аказала-ся ў той дзень перад узыходам сонца на дарозе, якая ішла пад гару. Не ведаю, ці ўтрымалася ў памяці ўласна ў той час ат-рыманае ўражанне, ці пазней-шы аповед старэйшых сямейні-каў, але здаецца мне, што ад-чуваю сёння: холадна, шэра, раса, жудасная санлівасць. Я спала на каленях маці. Распа-вядалі мне, што раптам у ад-даленні з боку горада пачуўся паштовы званок. Моладзь сар-валася, маці ўсунула аднаму з іх торбачку з грашыма для ўручэння сынам. Кібітка наблі-зілася, раздаліся воклічы:

— Хто?

— Далеўскія!

— Куды?

— На Сібір!

Голас маці сярод цішы.

— Няхай вас суправа-джае малітва і дабраславенства маці!

— Маці! Вернемся! Бог з намі! Да пабачэння ў краі!

Кібітка затрымалася, што было для сабраўшыхся рэччу незразумелай. Літасць з боку жандарма? Ці ямшчыка33? Мабыць, тое другое.

Кабецкіn  караім з Тро-каў, окалега братоўо (нешта ў родзе Браніслава Залескага з погляду на высакароднасць і дабрыню сэрца) падбег першы учапіўся за кібітку. Францішак паціснуў яму руку, грошы ад-хіліў. Кібітка памчалася.

У далейшым падарож-жы гналі іх пеша, закутых у кай-даны, прымацаванымі да адна-го прута з разбойнікамі34. Мо-ладзь нашая, ідучы з імі, вучы-лася сягаць глыбока ў людскую нядолю, у нэндзу гэтага свету.

Францішак меў побач з сабой старавера35 з Пскоўскай губерні. Асудзілі яго на 15 га-доў цяжкіх работ за абразу, на-несеную князю, прыгонным якога быў. Старавер меў чаты-ры дачкі, найпрыгажэйшыя з усёй вёскі. Князь штогод браў іншую, адсылаючы раней узя-тую бацьку на пасмешышча і  на няславу сям’і ў вачах усёй вёскі. Засталася яму ўжо толькі наймалодшая, адзіная, гадоў пятнаццаці. Пэўнага дня пры-йшлі з двара і па яе. Бацька не даў. Схавалася. Праз некалькі дзён прыйшоў воз з розгамі. Адшукалі і выцягнулі дзяўчы-ну. Сяклі розгамі бацьку, маці і яе за супраціў. Павалаклі Ду-няшку ў двор. Зроспачаны бацька склікаў усю вёску. Уз-броіліся розгамі. Ідуць у двор. Князь выходзіць, каб разгра-міць і разагнаць зухвалы зброд ў перакананні, што прыйшлі прасіць аддаць дзяўчыну. Рас-кольнікі36 кідаюцца на яго. Паваліўшы, вучаць розгамі. Пасля экзекуцыі князь сказаў толькі такія словы: “Васька! Васька! Что ты сделал. Лучше было меня убить, чем так обе-счестить” 37.

Васька ў маладосці быў узяты для паслуг панічу. Ву-чыўся з ім, у школах рабіў за яго ўрокі. Быў з князем ва ўні-версітэце. Здаў за яго экзамен і за яго атрымаў дыплом. Пасля чаго быў адпраўлены ў вёску, як прыгонны — мужык.

Палітычныя вязні хут-ка прыйшлі да высновы, што для забеспячэння жыцця, для атрымання дапамогі і апекі да-сведчаных разбойнікаў, му-сяць аддаваць ім усе свае “па-дзённыя”38 грошы, што без іх практычнай рады бедакам не хопіць сіл на далейшую дарогу. Яны навучылі палітычных здымаць кайданы і зачапляць іх за прут. На прывалах раз-бойнікі захоўвалі для палітыч-ных найлепшыя куткі, якія не раз мусілі здабываць ад іншых сілай. Па прыбыцці на этап кідаліся як шалёныя, распіх-ваючы і дратуючы тых, хто ім стаяў на дарозе, каб першымі заваліцца гурбой у той кут, до-бра ім вядомы з паўтараных ужо паходаў той дарогай. На-вучылі палітычных выбірацца з этапаў у горад, фальшаваць пераклічкі, ці паверкі39 (якія выгнанцамі называліся паня-веркамі), г.зн. заміж непры-сутных ставіць ужо палічаных.

На нейкім [з] этапаў, было гэта на Навагоднюю куц-цю, моладзь ўспамінала, што ў тую хвіліну робяць у іх, у род-ных дамах. Нехта пачаў тонкім голасам мурлыкаць папуляр-ную на Літве мазурку; “Неда-лёка ад вёсачкі хадзіў я каля рэчкі. Там бачыў прыгожую Басю, з прыгажосці цешыўся”. Спяваў тонкім голасам, пе-радаючы спеў сваёй малой ся-стрычкі. Некалькі іншых да-лучылі свае галасы. Паўстаў у выніку вясёлы аркестр. Мо-ладзь сарвалалася да танцу, пабракваючы кайданамі. Рап-там раздаўся надрыўны крык: “Так! Ах так! Яшчэ! Яшчэ!” Павярнуліся ў бок, адкуль го-лас паходзіў.

(Працяг у наступным нумары.)

t У копіі BUW пасля гэтага словы: памешчаны ў агульную камеру з забойцамі і …

u-u У копіі BUW няма.

v-v У копіі BUW у тым месцы: У 1859 г.

У копіі BUW няма.

25 Аляксандр ІІ абвясціў два амністычныя маніфесты: пасля заняцця трона (27.ІІІ/8.ІV.1855) і з аказіі каранацыі (26.VIII/7.IX.1856). Браты вярнуліся ў сілу каранацыйнага маніфесту.

26 Кару смерці, змененую на ссылку атрымаў таксама і Аляксандр.

х У копіі BUW: 9

у-у У копіі BUW: 1859 г.

У копіі BUW пасля гэтага слова: лістапада.

а У копіі BUW: характараў.

b-b У копіі BUW іначай: Праз некалькі месяцаў пасля вяртання Францішка ў 1861 г. памёр Аляксандр у траўні.

с-с У копіі BUW няма гэтага фрагменту.

d-d Гэты фрагмент знаходзіцца таксама ў далейшай частцы ўспамінаў. У гэтай рэдакцыі будзе ён там прапушчаны (гл. дадат. d на с. 95).

е-е Гэты фрагмент знаходзіцца таксама ў далейшай частцы ўспамінаў. У гэтай рэдакцыі будзе ён там прапушчаны (гл. дадат. d на с. 95).

У копіі BUW пасля гэтага слова: уся.

27 Аляксандр атрымаў пашпарт у Нерчынску 4.І.1858 г. і ў той жа год вярнуўся ў край, Францішак атрымаў пашпарт 14.ІІІ.1860 г. і ў Вільню вярнуўся ў ліпені таго ж года.

28 Казань — губернскі горад, які ляжыць на галоўным ссыльным шляху з каралеўства і заходніх губерній у Сібір, універсітэцкі цэнтр. Сёння сталіца Рэспублікі Татарстан.

29 Партыяй руху называлі лагер чырвоных, радыкальнае згрупаванне ў студзеньскім паўстанні.

g У копіі BUW заміж таго: на працягу двух гадоў.

У копіі BUW пасля таго слова: збратаўся.

i-i  У копіі BUW няма.

j-j Гэты фрагмент знаходзіцца таксама ў далейшай частцы ўспамінаў. У гэтай рэдакцыі будзе ён там прапушчаны (гл. дадат. g на с. 96).  У копіі BUW няма часткі ад пачатку да апошніх слоў інскрыпцыі.

У копіі BUW пасля таго: у 1862 і 63 г.

l-l Гэты фрагмент знаходзіцца таксама ў далейшай частцы ўспамінаў. У гэтай рэдакцыі будзе ён там прапушчаны (гл. дадат. f-f на с. 96).  У копіі BUW няма.

30 Аляксандр быў пахаваны на могілках на Росах. Надмагільную пліту паставілі на складкі віленскія мастакі: Баляслаў Русецкі, Эдвард Паўловіч і Альфрэд Ромер. Была абноўлена і нанава адкрыта ў міжваенны перыяд.

31 Usque ad finem (лац.) — аж да канца.

m-m У копіі BUW у тым месцы: 1850 г.

У рукапісе: Кубецкі.

о-о У копіі BUW няма.

32 Кібітка — турэмная карэта, якая служыла ў Расіі для перавозкі вязняў у высылку.

33 Ямшчык (з рас.) — паўсюль ужываная ў тагачаснай Літве назва вазніцы.

34 Прыгавораных у дарозе на месца кары часта злучалі ланцугамі (прымацаванымі да ног або рук), якія зачаплялі за адзін прут.

35 Стараверы, іначай стараабрадцы-праваслаўныя, якія не прынялі рэформ, праведзеных у XVII ст. у праваслаўнай царкве, застаючыся пры старых абрадах; афіцыйнай царквой прызнаваліся за секту.

р У копіі BUW: Галодныя.

36 Раскольнікі ці стараабрадцы. Назва ад слова “Раскол”.

37 Васька! Васька! Што ты зрабіў? Лепш было б мяне забіць, чым так абняславіць.

38 Напэўна сума, якую вязні атрымлівалі падчас дарогі на дзённае пражыванне. Наогул называлася гэта “харчовае” або “кармавое”.

39 Гаворка ідзе пра сістэму праверкі прысутнасці, ад рас. слова “поверать” — правяраць.

Валер Санько

Гусі-гусі, будзьце мне сведкамі

Апавяданне

(Працяг у наст. нумары.)

— Якія?

— За пяцьдзясят гадоў колькі табе надавалі — у дзяр-жаўных ведамасцях, недзяр-жаўных.

Івану Самусевічу ба-ліць захоп здаровых рук сара-катрохгадовага мужчыны. Спрабуе адарваць чужыя рукі ад валасоў:

— Чалавек багаты, калі неба яго церпіць. Я бедны.

Удар кулаком поўху. Зараней дастаныя з штаноў пласкагубцы схапілі два паль-цы правай фельчара, ціснуць. Чуваць як у адным ломіцца костка. Абутнік можацца за-крычаць — не атрымліваецца. Два мускулістыя плячукі заці-снулі рот салдацкай папругай, паверх жаночы шалік.

Абое не агледзеліся як апынуліся на падлозе. Малады звязваў старому за спіною ру-кі. Ашаломлены ад болю і ня-зручнасцяў Іван Самусевіч перапужаны не на жарты, пнецца штосьці мовіць. Беска-рысна. У руках бандзюгі ша-вецкі востры нож. Выказвае сур’ёзнасць намераў. Гаварыць Самусевіч не можа, сумоўніка чуе.

Антон Новік паказвае старому вынятую з кішэні зала-тую непамечаную  манету:

— Гэта не мая. Твая. Мае намечаныя засталіся ў цябе. У тваёй кайстры. Золата аддавай. У цябе шмат. Аддасі схрон — жыць будзеш, не іначай.

Разгайданыя дзверы ў гумне зрэдку паскрыпваюць. Іван Самусевіч спадзяецца на суседзяў. Лямпа ў хаце не га-рыць, кнот дыміць… Суседзі ведаюць, стары абутнік рана кладзецца спаць, можа хто пойдзе за хлеў ці ў туалет, па-чуе шоргат звязанага дзеда, па-дасць хоць як-небудзь сігнал.

Іван Самусевіч  выцяр-пеў удары малатком і шчыпы абцугамі, бачыў ярасныя вочы азвярэлага ашалельца, распет-рыў: вырвацца з варожых рук не ўдасца.

Убачыў сшытак, мах-нуў галавою. Змікітлівы Ан-тон упетрыў галоўнае. На чыс-тай старонцы сшытка напісаў Самусевічу: «Дзе грошы?» Праз хвіліну ў шаўца  разблы-таныя ногі і рукі. Вывеў яго Антон Новік да вакенца ў сен-цах.

— Паказвай, не цягні хві-ліны. Жыць застанешся. Не па-кажаш дзе схрон — сыйдзеш крывёю.

У хаце рабаўнік аблазіў усё, у сенцах аблазіў усё, спа-дзяецца на калоду для раскол-вання палення ўскрай хлява.

Некалькі выратаваль-ных хітрыкаў Івана не ўдаліся. Моцна перавязаныя рот, завя-заныя за спіною рукі не даюць нават грукнуць.

Позна ўвечары абнясі-лены дзед ляжаў у сенцах, хры-пеў, апошнім рашучым жэстам паказаў аловак, новую чыстую старонку.

Нечаканая рашучасць старога падзейнічала на ката і рабаўніка. Самусевіч вызвале-най правай рукой пачаў выво-дзіць літары. Антон Новік у цемнаце мігцівага курадымства сернікаў не зразумеў, што вы-водзіць палонны.

«Гусі-гусі, забярыце мой боль».

Новік ушалопіў насме-хства, ткнуў шаўцу нож у бок.

— Напішы яшчэ пра жораваў.

— Ты, думаеш, ашукаў мяне, калі выцягнуў з хаты. Рот табе не адкрыю. Паказвай дзе манеты, грошы. Ніхто нас не па-чуе, не ўбачыць. — Антон Новік выдатна ведае логіку цягавітых эканомных вяскоўцаў. Будзе хадзіць у зрэб’і, недаядацьме, а грошы берагчыме.

Барацьба дваіх за мале-нькія секунды волі завяршы-лася нечаканым фіналам. Са-мусевіч схапіў аловак аслабе-лай рукою пачаў выводзіць на-рэшце патрэбнае Новіку пры-знанне. Праз паўхвіліны зага-рэўся сернік бліз сшытка, дры-готлівая рука старога не паспе-ла дапісаць адзінае і апошняе слова: «Эсэсавец!»

 

У вялікай неперамож-най Германскай дзяржаве, фак-тычна імперыі адзін чалавек бі-ўся над вырашэннем вялізар-нага пытання. Ці можа сучасны чалавек фізічна вытрымаць до-пыты, нават катаванні, як было ў раннім хрысціянстве і ў часы інквізіцыі? Гэтае пытанне рэйхсміністр Генрых Гімлер вырашаў на нямецкіх злачын-цах, нямецкіх камуністах, аса-бліва часта і прыдзірліва на ін-шаземцах, у тым ліку сла-вянцах.

Вывад рэйхсміністра Гімлера не суцяшальны для су-часнага чалавецтва. Ніхто фізі-чна не вытрымае здзекі, боль. Чалавек, які мог кіраваць усёй Германіяй, пад воклічамі якога «Рот фронт» маршыравалі шматлікія калоны, — Эрнст Тэ-льман, — адкрыта прызнаваўся: толькі не пакуты. Тэльмана ў турмах не катавалі. Спалілі.

Сярод дваццаці сямі аб’яднаных пад Германіяй дзя-ржаў Еўропы знайшлася толькі адна, што засупярэчыла этыч-ным і фізічным законам прыро-ды, засупярэчыла логіцы су-часся, магла цярпець логіку смерці, перамагаць боль. Такой дзяржавай быў СССР. Вострай кропкай у саветаў стаў горад Мінск.

Пад вялікім дзяржаў-ным сакрэтам, без ніякай палі-тычнай буфанады перад вачы-ма рэйхсміністра ў кастрыч-ніку 1942 года ў Мінску з’явіў-ся лабасты валявы мужчына ў абарванай вопратцы арыштан-та. Сярод трох следчых Іван Кавалёў не звяртаў увагі на ціхага цывільнага ў пенснэ за столікам бліз вакна. Толькі па-сля двухгадзінных катаванняў — калолі рукі і ногі, адрэзвалі па частках пальцы, потым руку левую, адсеквалі пальцы на ступні, а потым і самую сту-пню, — пасля мора крыві на пад-лозе, маўклівы пры вакне цы-вільны загаварыў не жэстамі, загадамі.

Вырэзвалі стужкі і зо-ркі з цела мужчыны. Маўчаў, стагнаў. Аблівалі вадою. Зноў білі. Катавалі горай за інкві-зітараў.

Нечакана акулярык да-зволіў Івану Кірылавічу Кава-лёву хвіліну вырашаць — паку-таваць з языком ці без языка.

— Вас, сакратара мін-скага падпольнага гаркама пар-тыі, свае будуць лічыць здрад-нікам. — Чарговы раз разгорт-ваюць на стале нямецкія і бела-рускія газеты з партрэтам Іва-на Кавалёва. Псеўданімы Іван Стрэльскі, Іван Неўскі, Іван Гаўрыловіч. — Нямецкія і каму-ністычныя газеты, лістоўкі, як газету «Звязда», мы перадаём па ўсіх вашых кропках. Нават у Зыслаў на Любаншчыну бу-дзе ўсё выслана. Нічога вы не даб’яцеся жалезнай упартасцю. Правакатарам і здраднікам застанецеся ва ўсіхных вачах. На стагоддзе.

 

— Бог і Неба ўсё ба-чаць. Як тыя ж птушкі за вокна-мі, — адзін з адказаў дапытва-нага, які так і не прызнаўся ні ў чым.

На другі дзень Генрых Гімлер яшчэ раз узіраўся ў аб-рубкі чалавечага цела з гала-вою Івана Кавалёва. Праз хві-лін колькі ў наступнай жорст-кай катавальні назіраў яшчэ двух чалавек. Вярнуўся да Ка-валёва:

— Ніхто вас ведаць не будзе. Ні ў Мінску, ні ў Зысла-ве. Мы патурбуемся пра гэта. Вам лёгка памерці не дадзім, сцячы крывёю не зможаце.

— Птушкам не загада-еце. І Небу.

Нямецкія следчыя па-мыліліся нашмат. Дваццаць з лішнім гадоў Іван Кавалёў лі-чыўся на Беларусі праваката-рам і здраднікам, герой не мог прабіцца праз нямецкія і са-вецкія няпраўды.

Гэты выстагн чалаве-чага абрубка, мужнасці і ге-ройства Кавалёва застаўся ў душы рэйхсміністра Гімлера навекі, да самастойнага расці-ску зубамі шкляной ампулы з ядам у 1945 годзе.

 

Рэйхсміністр Германіі Генрых Гімлер і яго падруч-ныя ўсяможна стараліся ўтаіць свой прылёт у пракляты Рус-ланд, праўдзівей, Беларусланд. Цэлая каманда найвысокіх ка-таў не сумела выбіць ад Івана Кавалёва хоць якое прызнанне пра яўкі, атрады, спіскі. Ні ў адной краіне Еўропы не ўдало-ся знайсці арыштанта, які  вы-трымваў катаванні. Іван Кава-лёў разбіў мары стваральніка тэорыі нібелунгаў.

Змаглі асобныя асілкі выкаваць сабе помнікі з золата, могуць асобныя быць волата-мі. Пры жыцці займець няўмі-рную славу і пашану. Як Іван Кавалёў.

Фельчар і абутнік Іван Самусевіч увачавідна пацвер-дзіў мужнасць этрускаў, за-снавальнікаў Рыма.

Абачлівыя грабежнікі ніякіх знакаў пасля сябе не пакі-нулі. Спаленыя сернікі і  попел вынеслі. Слядоў не было. Нават адбіткаў знайсці не ўдалося. Толькі на двух перакамлы-чаных старонках адбіліся скла-дзеныя літары з рукі закатава-нага славянца «Гусі-гусі! Бу-дзьце мне сведкамі!». У пра-зорнасць лёсаноснай сілы пту-шак ніхто са слуццакоў доўга не мог верыць.

 

Таямніца прыроды ствараць жывыя лагічныя істо-ты з любой сваёй часткі, нада-ваць уладу пераўплоцеванням жывога ў нежывое. Нават неза-даволеныя перарослікі могуць узвышацца самаахвяраван-нямі. Жыць вольна, у роўнасці ўз’яднанняў з усежывой пры-родай, чулай да любой часткі да самой сябе.

Нават рана памудрэ-лыя да сілы лётнасці істоты не могуць параўнацца з яркасцю ваколля, не могуць у любой стадыі пераўзыходства, самай зайздроснай стадыі, сузіраць асобныя дэталі рухальнай плы-ні, не кожнаму даступнай.

Усяленская гармонія жываноснай плыні не для неда-вумкаў тыпу Антона Новіка, якія хіляцца ў любыя бакі жы-цейскага існавання. Для іх, як эсэсаўцаў Гімлера,  неганьбоц-це любыя злачынні, катаванні.

 

Іван Самусевіч засы-наў. Звон вялікай ігрушаўскай званіцы тапіў хаты, пабудовы, агароды. Звон умацоўвае вы-сілкі пакутаў душы жыхароў Гэтага свету і Таго, асабліва маладзіў намежавых, да якіх акурат цяпер адносіўся Іван Самусевіч.

Страх і жудасць запоў-нілі цела фельчара і абутніка, не на доўгі час. Неўзабаве па-дыйшло замірэнне з існым і няісным. Нішто не стала стра-шным.

Прыйшло разуменне асноўнага: грошы гадзяцца то-лькі на добрасць сваёй і чужым душам — адрамантаваць звані-цу, храм паставіць, малітоўнік купіць для школы, перапісаць для прыхаджан прошаны Аля-ксеем Бялько тэкст філасоф-скай складанай мудрасці. Шча-сце — праца, старасць абмяжоў-вае задумы разумення і ацэнкі выкананага.

Прыгажосць усё, яе трэба чуць усім. У завязцы су-мныя праблемы бачацца не кожнаму. Жыццё іначыць сам чалавек, час заменьвае не лю-бога, узвышае яшчэ меней.

Недарэчна ляжыць Іван Самусевіч на падлозе, у крыві? Чаму так? Адкуль та-кая пранізлівасць разумення ўсяго, хоць бы таго ж Ігара Ба-дановіча. Пасля страшэнных каматозных бедстваў ажывання Ігар Бадановіч уваскрос, прытуліўся да жыцця вёскі, ся-м’ю зладаваў. Пашана, любоў да ўзвышанай навукі — і зрыў Бадановіча ў бытавое калыхан-не, раз’яднанне інтарэсаў наву-кі. Разменьвае сябе ў фізічныя і бытавыя ўмовы, як боль-шасць вясковых працаголікаў. Няўжо тое ж паўторыцца з Іва-нам Самусевічам. Дык яго ж сілы і мазгі не тыя, слабыя, як у большасці  старых.

Чуе пагрозы абутнік, праклінае грозніка Новіка, за-сынае. Сыход у зіхатлівую за-латлівасць  Івану Самусевічу станавіўся радасцю.

 

Да дваіх задаволеных удалым завяршэннем рамонту хаты Івана Бурака, сумесна вы-пітай паўлітроўкі, анекдотных размоўнікаў нечакана прысу-седзіўся цыган Новік, чацвяр-цінку прынёс сваю. Ярка зка-ламбурыў. Бывае ж такое, ёсць што выпіць, дзе выпіць, а з кім ніяк не знаходзіцца. Працавіты дружбацкі Новік прыемнічаў амаль з усімі вяскоўцамі. Пры-стаканіўся па дарозе, то можна, сядай.

Восень усё болей вы-праўляе ў цёплы вырай пту-шак. У спакоі восеньскіх над-вечаровых агародаў і палёў, дзелавітай адзінокасці кало-дзежных вочапаў, што старанна носяць ваду з калодзежных глыбіняў, у яркіх пахах ускапа-най свежай раллі, ласкава па-гладжванай восенню, цвір-чыць, выстойвае цішыня.

Шапаткі вятрыска гай-данецца па сонечным нягрэйкім полі, зашэпчуць бурачнік, па-жаўцелыя беразак і дубняк, па-чырванелыя клёны, асіны і зноў цішыня. Зрэдзь цішу разгойд-ваюць вострыя да пранізліва-сці гусіныя кугіканні і жураў-лінае курлыканне. Велічныя ў далёкай светлай цемрыўнасці моцныя птахі калыхаюць неба, рэдкія воблачкі.

Задаволеныя вераснёў-скаю багатаю парою, выпітаю гарэлкаю, зараней прынесе-нымі смажанымі рыжыкамі і сыраежкамі, абабкамі і лісіч-камі, мужчыны пачуваюцца не проста землякамі — прыяцеля-мі. Іван Бурак ўзгадвае народ-нае — калі грыбна, то і хлебна. Дапаўняе Мікалай Макарэня: зялёнкі, падзялёнкі і апенькі дарэмна не бяруць вялікаігру-шаўцы і працавічанцы, іграўцы і нежаўцы. Такія грыбцы со-ляць і марынуюць бочкамі.

Праз гадзіну трое муж-чын, прылашчаных градусамі за зямляцкім сумоўем, калы-ваюцца па вуліцы.

— Кінь Іван глупства зялёнае, нам хопіць баравікоў і лісіцаў. Бярыце адно справяд-лівыя, — настойвае Іван Бурак.

— Стрыжы ўжо адля-целі, — Антон Новік зрэдзь узі-раецца ў неба. — Гусі і жоравы яшчэ вухкаюць. Таксама рых-туюцца ў вырай.

Выглянула з воблакаў усміхлівае сонца. Сад Мікалая Макарэні, узбочныя дрэвы гараць, пераліваюцца, безу-пынна мяняе фарбу кляновае лісце. Полымем уззіхваюць у парадзелай лістоце шчопці  рабінаў.

— Гу-іў! Гус-і! Курлы-ы… — выдыхае неба рэха вод-дальнага гусінага і жураўлінага кліну. Пераклікаецца рэха, ка-сякі нясуць яго вольна, з год-най прыгажосцю.

— Іванавыя сведкі ля-цяць, — прамаўляе Антон Новік.

Дробнае птаства — шчы-глы і чыжы, любіць ласавацца пераспелым зернем жыта і пша-ніцы. Поўны месяц учырвоне-на і стойка выстойвае над зям-лёй, у прырэчных кустах алеш-ніку і ядлоўцу, крушынніку. Запозненыя сінічкі яшчэ вы-дзёўбваюць насенне высокага зелля паўз платы. Вераб’і  з імі не спаборнічаюць, кожнай птасе хапае спажывы.

— Хораша нябесныя выводзяць, — ацэньвае чарго-выя рулады гусей і жораваў цыган.

— Якога Івана? — насця-рожыўся Мікалай Макарэня. Яму яшчэ не расцяміўся вы-каз.

— Вялікаігрушаўскага.

Як удзень у сонечным пажары выярквалі гатункі ма-лінавак, каштэляў і піпінкаў у садах, як сцемлівала іх высо-кую адметнасць нябесная поў-ня, так завыразнела паміж тра-імі страхавітае ўдакладненне. Задаць яго Антону Новіку ніхто з дваіх не асмеліўся.

У недалёкай высокай буслянцы на вязе, быццам уве-сну, выстойваў бусел. Пачуў блізкае мужчынскае выгалассе, запаважніў над полем; выцяг-нутая задуменная дзюба асоч-вае ваколіцу.

Гожасць багатага жніў-нага позьняга вечара, роўнасць сярод самавітых вясковых гас-падароў, выпітая шклянка са-магрэву аднялі заўсёдную пі-льнасць у Антона Новіка. Прышчаміў язык, закашляўся, нічога не патлумачваў, лоўка перавёў размову на тупых і разумных баб. Іграўскія і вя-лікаігрушаўскія  аднолькавыя, да познага часу на агародах.

— Вячэру трэба мужы-ку рыхтаваць, а дастатныя ўсё буракі цярэбяць, збіраюць зелле.

Развітанне, смех, быва-ліцы, прыбашліцы. Згоды-нязгоды Антон Новік не пачуў, яе не было.

 

Івана Іванавіча Саму-севіча любілі ў Вялікай Ігру-шы, Працавічах, Іграве, Не-жаўцы, Валатах. Недарэчная пакутлівая смерць дабрака ні-кім не забывалася. Перанесе-ныя ім пакуты грукаліся ў сэр-цы многіх. Мікалай Макарэня раскеміў, сведкі якога Івана выгіквалі ў небе.

Не філасофскімі тытэ-замі, усімі фібрамі душы словы доктара Аляксея Бялько даўно ўясніў былы вясковы механік Мікалай Макарэня: мёртвыя чуюць, памагаюць і шкодзяць, за любую дапамогу тагасвет-наму прырода аддзякуе не адно табе, усяму крэўству. У забой-цы і яго памагатага адна дарога, хто іх ловіць — восем памочнікаў мае. Нельга чакаць пакуль ваўкі з’ядуць авечку, каб па-чаць сцерагчы статак — адразу стой за праўду. Хто пасягнуў на жыццё другога, асабліва добрага, невінаватага, ганебна, страціць сваё, блізкіх.

(Заканч. у наст. нумары.)

 

Звiнiць каса — жыве вёска

Ужо ў трэці раз Ганча-ры сабралі людзей, якія ўме-юць трымаць у руках касу. Тую, самую сапраўдную, з дзя-дулявай вёскі, кіно і старых кніг пра сельскае жыццё. Нехта пацісне плячамі — а навошта, маўляў, гэта трэба, калі ёсць трымеры і газонакасілкі? Што варажыць? Пойдзем і спытаем у касцоў! Толькі крыху паз-ней. Пакуль пра тое, як усё праходзіла.

Дабірацца да поля, выдзеленага мясцовым сель-скім саветам для правядзен-ня конкурсу, было лёгка і проста — яно зусім побач з дарогай, а для поўнай выгоды шлях быў пазначаны самаробнымі пака-зальнікамі. Людзей — удзельні-каў, заўзятараў і гасцей суст-ракалі ветліва — песнямі, ско-камі і накрытым з дапамогай Лідскага хлебазавода, які падаў прадукцыю на дэгустацыю, сталом. Як высвятлілася, ама-тараў, фанатаў і прыхільнікаў ручной касы не так ужо мала. Паспаборнічаць прыехалі 16 чалавек з розных куткоў Лід-скага краю. І — пра цуд! Сярод касцоў — дзве дзяўчыны! Няў-жо ім таксама не слаба?..

Кожнаму ўдзельніку быў выдзелены свой участак, які дастаўся па лёсіку, усе сталі ля сваіх нумароў, і час пайшоў. Ішоў ён хутка пад звон кос і песні мясцовых артыстаў. А працавалі ўдзельнікі лёгка і ня-змушана, быццам і не працавалі зусім, а танчылі. Няўжо ўсё так проста?

— У задавальненне, — засмяяўся Станіслаў Ждонец з Верх-Ліды, які прадстаўляў Гуды, праціраючы скошанай травой лязо касы. Ён   скончыў працу. — Як усе вясковыя хло-пцы, касіць навучыўся рана і даўно, таму што трэба было. А зараз, быццам і не трэба (ёсць тэхніка), а раблю гэта з зада-вальненнем.

Станіслаў — сталы ўдзельнік ганчарскіх конкур-саў касцоў і заўсёды ў пры-зёрах. Паглядзім, як размярку-юцца вынікі гэтым разам. А пакуль, паспрабую і я… Потым пра мяне скажуць — і прэса касіла! Не, гэта вядома, гучна сказана, але праз пару спроб пасля экспрэс-навучання, якое правёў Станіслаў, каса пайшла як з маслам. Вось што значыць добры настаўнік!

Дарэчы, вельмі ня-дрэнна касіла каса ў прад-стаўніцы далікатнага полу Вольгі Навік з Ганчароў. Да-кладней, сама дзяўчына жыве ў Дроздаве, загадвае мясцовай фермай. Няўжо, кармы нарых-тоўваць уручную даводзіцца?

— Ды не! — усміхаецца Вольга. — Проста цікава. Гля-дзела, як у мужчын спрытна атрымліваецца, аднойчы сцяг-нула татаву касу і пачала спра-баваць. Усяк было спачатку — і ў зямлю лязом і па верхавінах. Тата спачатку лаяўся, а потым пачаў распавядаць і вучыць. Вось і атрымалася.

Вольга бярэ ўдзел у конкурсе касцоў упершыню. Хвалявалася. Не дзіва. Спа-борнічаць у мужчынскай спра-ве з мужчынамі — гэта вам не жартачкі! Святлана Радомская з Мінойтаў таксама можа абы-йсціся  без трымера і дапамогі мужчын. Нават касу накляпаць умее!

Як быццам гуляючы, скончыў сваю паласу яшчэ адзін прадстаўнік Ганчароў Іван Матусевіч, дужы, гужава-ты і самы старэйшы ўдзельнік. Яму ўжо за 80, а фізічнай фор-ме можа і малады пазайзд-росціць.

— Гэта ж фізкультура, — пацвярджае мужчына і жар-туе. — Тое ж самае, што трэна-жор. Тут табе і спіна роўная, і рукі дужыя.

А калі без жартаў, Іван Матусевіч упэўнены, што то-лькі ручная каса і спрыт рук чалавека не наносяць страты прыродзе, не псуюць каранё-вую сістэму травы, і ўкос вы-растае густы, сакавіты, увогу-ле — што трэба для жывёлы.

Наогул, конкурс кас-цоў становіцца яе толькі раён-ным, а сямейным. У ім ужо з’я-вілася свая дынастыя: бацька і сын Пятрашкі — Валянцін і Ва-лянцін (Ваверка). Яны — каман-да! Калі старэйшы скончыў свой участак, адпачываць не стаў, а адправіўся дапамагчы сыну справіцца з працай.

Такім чынам, прый-шоў час падвядзення вынікаў. Не ведаю, як там прыйшлося журы. Мяркуючы па ўсім, ня-лёгка. Бо ацэньваць трэба было і па хуткасці, і па якасці, і па нейкай «барадзе». У выніку трэцяе месца падзялілі Іван Матусевіч (Ганчары) і Іван Кароль (Ваверка), другое да-сталася Генадзю Станіславо-вічу (Пескаўцы), а першае бясспрэчна выйграў Станіслаў Ждонец (Гуды). Але, як той казаў, месцы месцамі, але тых, прайграў тут не было, кожны ўдзельнік атрымаў зарад ба-дзёрасці і мора пазітыву. Усім уручылі заахвочвальныя пры-зы, пра якія паклапацілася ААТ «Шклозавод «Нёман», а пераможцам дасталася яшчэ і слава.

Таццяна Кудрашова.

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *