
Вось ужо з месяц на “Лідскім гасцінцы” каля Лідскага замка штотыдзень разгортваецца альтанка “Нашага слова”. Сёлета яна прыйшла на змену леташняй альтанцы ТБМ. Але па сутнасці нічога не змянілася. Тыя ж людзі, тая ж задача папулярызацыі беларускай мовы і газеты “Наша слова”.
Аднак жа ёсць і адрозненне. Сёлета альтанка мае ўласнае моцнае акустычнае абсталяванне, якое працуе ад акумулятара і не абмяжоўвае месца размяшчэння даўжынёй провада. Сёлета новы інфармацыйны банер.
Асноўная ўдарная сіла альтанкі — слынны лідскі бард Сяржук Чарняк, намеснік старшыні Лідскай гарадской арганізацыі ГА “ТБМ імя Ф. Скарыны”.
10 чэрвеня ў альтанцы ўзяў удзел рэдактар газеты “Наша слова” Станіслаў Суднік.
І цікавая заўвага. Як і звыкла на падобных імпрэзах, перад бардам стаіць скарбонка. Дык вось, калі гучаць патрыятычныя песні, капейкі і рублі падаюць у скарбонку часцей, чым пры выканнні лірыкі.
Яраслаў Грынкевіч.
Дадаць каментар