“Наша слова” прыйшло ў “Тэхнасіці”

Панядзелак, Чэрвень 25, 2018 0

14 чэрвеня сябры лідскіх арганізацый ТБМ і рэдакцыі газеты “Наша слова” былі запрошаны на свята беларускай мовы ў летнік “Тэхнасіці” пры Лідскім раённым цэнтры тэхнічнай творчасці.

Свята беларускай мовы прайшло ў рамках рэспубліканскага марафону “Мая малая радзіма. Лета — дзень за днём”.

У свяце бралі ўдзел старшыня Лідскай гарадской арганізацыі ТБМ, рэдактар “Нашага слова” Станіслаў Суднік, намеснік старшыні, Лідскай гарадской арганізацыі ТБМ бард Сяржук Чарняк, сябар Ёдкаўскай суполкі ТБМ Віталь Карабач.

сядзяцькякхорк

Падчас імпрэзы ішла шматузроўневая гутарка пра лёсы беларускай мовы. Дзеці падрыхтавалі вершы класікаў беларускай літаратуры і мясцовых аўтараў.

Станіслаў Суднік распавёў пра племя дайнаву, якое жыло на Лідчыне і знікла, бо страціла сваю мову, і выказаў спадзяванне, што з беларусамі такога не адбудзецца.

Сяржук Чарняк спяваў беларускія песні для дзяцей і разам з дзецьмі, а Віталь Карабач прадставіў дзецям лялек са сваёй батлейкі, прэ-м’ера першага спектакля якой павінна адбыцца 8 верасня на фестывалі “Лідскага піва”. П’еса як бы ўжо напісана.

У канцы летніку былі падараны беларускія паштоўкі, нумары “Нашага слова” і “Лідскага летапісца”.

Яраслаў Грынкевіч.

На здымках: 1. Бард Сяржук Чарняк і метадыст цэнтра Ганна Янкоўская; 2. У “партэры” імпрэзы; 3. Выступае рэдактар газеты “Наша слова” Станіслаў Суднік; 4. Хор летніка спявае “Простыя словы”.

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *