Навіны Германіі. Семінар “M100 маладых еўрапейскіх журналістаў (M100YEJ)”

Панядзелак, Чэрвень 4, 2018 0

Семінар «M100 маладых еўрапейскіх журналістаў Young European Journalists Workshop» (M100YEJ), які праводзіцца пры падтрымцы Федэральнага міністэрства замежных спраў Германіі, у 2018 г. арганізуецца  па тэме «Журналістыка і палітычная адукацыя ў сацыяльных сетках» 10-19 верасня 2018 г. у Патсдаме.

Падача заявак да 12 чэрвеня 2018 г.

 

У 2018 г. форум “М100 маладых еўрапейскіх журналістаў” будзе адбывацца ў рамках “M100 Sanssouci Colloquiums” і робіць магчымым для журналісткай моладзі інтэнсіўны трэйнінг і прамыя кантакты з вядучымі медыйнымі спецыялістамі з усёй Еўропы. Майстар-клас накіраваны на маладых журналістаў і маладых рэдактараў ва ўзросце паміж 18 і 26 гадамі з усёй Еўропы, краін Усходняга партнёрства і Расіі. Акрамя перадачы практычных і тэарэтыч-ных навыкаў журналістскай працы дасягаецца сувязь паміж удзельнікамі. Майстар-клас вядзецца па-ангельску. У канцы маладыя журналісты прымуць удзел у Міжнароднай медыяканферэнцыі “M100 Sanssouci Colloquium”  у Патсдаме, якая збірае вядучых рэдактараў, каментатараў і ўладальнікаў медыйных рэсурсаў, а таксама грамадскіх дзеячаў, каб вызначыць ролю і ўплыў СМІ у міжнародных падзеях і выступіць за дэмакратыю, свабоду слова і друку.

У гэтым годзе маладыя журналісты атрымаюць майстар-класы па тэме «Журналістыка і палітычная адукацыя ў сацыяльных сетках». Станаўленне палітычнага меркавання адбываецца ўсё часцей у сацыяльных сетках. З развіццём лічбавых СМІ палітычныя дэбаты ўсё больш пераводзяцца ў аўтаномныя часткі грамадства: у Facebook, Twitter, YouTube & Co. Для таго, каб дайсці да маладых людзей з палітычнымі прапановамі, вельмі важна дзейнічаць у сацыяль-ных сетках.  Але як паспяхова дайсці да моладзі? Як даносяцца адукацыйныя прапановы да аўдыторыі? Часта вырашае глыбіня (ахоп аўдыторыі) і паспяховасць адукацыйных фарматаў. Таму колькасць абанентаў, якіх прывязваюць ютуберы і інфлуенсеры, могуць падштурхнуць ідэі для палітычнай працы з моладзю.

 

Майстар-клас «Журналістыка і палітычная адукацыя ў сацыяльных сетках» вядзецца ў фармаце вэб-відэа, сацыяльных сеткаў і палітычнай адукацыі з мэтай падштурхнуць праекты палітычнай адукацыі у сацыяльных сетках у Германіі, Еўропе і краінах Усходняга партнёрства. Майстар-клас павінен сабраць асноўных удзельнікаў з абласцей журналістыкі, палітычнай адукацыі, сацыяльных сеткаў і інтэрнэт-відэа.  Майстар-клас прадстаўляе актуальныя праекты і распрацоўкі, робіць мажлівай міжнародную і міждысцыплінарную сувязь удзельнікаў і удзельніц і прапануе мажлівасць крэатыўнага развіцця праекта.

 

Умовы ўдзелу:

 

Маладыя журналістам ва ўзросце 18-26 год з Еўропы, краін Усходняга партнёрства (Украіна, Малдавія, Грузія, Беларусь, Арменія і Азербайджан) і з Расіі прапануецца дасылаць нам свае заяўкі на ангельскай мове.

Калі ласка дасылайце абгрунтаваныя заяўкі з эсэ, біяграфіяй і матывацыйным лістом.

Мы бы хацелі атрымаць у Вашым эссэ адказы на наступныя пытанні (6000 тысяч знакаў з прабеламі):

Shortly define the term «political education work in the social web». Describe the possibilities and limitations of political education in your country using a concrete case (you can implement your own professional experience in the text) and present some of your own ideas for a political education project that you consider relevant.

 

Выбранныя спаборцы будуць запрошаны на скайп-інтэрв’ю. Выдаткі на харчаванне, пражыванне і праезд будуць аплачаны.

Калі ласка дасылайце вашыя заяўкі да 12 чэрвеня 2108, 24 гадзін (поўначы)  на імя Sophia Wellek, s.wellek@m100potsdam.org

 

M100YEJ — гэта ініцыятыва горада Патсдам і аб’яднання Potsdam Media International e.V. Фінансуецца міністэрствам замежных спраў і National Endowment for Democracy і адбываецца ў кааперацыі з European Youth Press і MIZ Babelsberg.

pt.de.

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *