Навіны Германіі. Стажыроўка для беларусаў у нямецкім парламенце

Аўторак, Чэрвень 19, 2018 0

Нямецкі парламент (der Deutsche Bundestag) сумесна з Freie Universitаt Berlin, Humboldt-Universitаt (Berlin), а таксама Тэхнічным універсітэтам Берліна прапануе міжнародную парламенцкую стыпендыю.

Калі: 1 сакавіка — 31 ліпеня 2019 года.

Дзе: Берлін, Германія.

 

Мэта праграмы — падтрымаць стасункі паміж Германіяй і краінай-удзельніцай, паглыбіць разуменне культурнай разнастайнасці і мірнае суіснаванне разам.

У праграме ўдзельнічае 41 краіна, у тым ліку і Беларусь.

Праграма доўжыцца 5 месяцаў і ўяўляе сабой стажыроўку ў Германскім парламенце, а таксама мерапрыемствы і семінары. Перад стажыроўкай удзельнікі наведаюць тры партнёрскія ўніверсітэты, дзе яны атрымаюць уводзіны ў мясцовае акадэмічные жыццё. Таксама яны пазнаёмяцца з дэпутатам, з якім будуць працаваць падчас стажыроўкі.

Практыканты будуць актыўна супрацоўнічаць з бюро дэпутата. Ім будуць даручаць розныя заданні:

— экспертныя распрацоўкі;

— укладанне прамоў, напісанне артыкулаў і лістоў;

— падрыхтоўка паседжанняў;

— рашэнне сакратарскіх абавязкаў.

Да таго ж, практыканты будуць суправаджаць дэпутатаў на паседжаннях камітэтаў, фракцый, нарадаў, у выніку яны атрымаюць уяўленне пра ўнутраныя ўзаемасувязі ў Парламенце, яго функцыі і г.д. Прадугледжана таксама наведванне выбарчай акругі дэпутата.

Патрабаванні да кандыдытаў:

грамадзянства Беларусі (двайное гармадзянства магчыма);

скончаная вучоба ва ўніверсітэце;

добрае валоданне нямецкай мовай (узровень — мінімум В2);

цікавасць да палітычных і грамадскіх узаемаадносінаў, а таксама да гісторыі Германіі;

узрост — да 30 гадоў.

 

Адбор удзельнікаў адбываецца ў два этапы. Першы — праз амбасаду ў Менску. Абраныя на другую ступень кандыдаты атрымаюць персанальнае запрашэнне на сумоўе восенню/зімой 2018 года.

Каб стаць удзельнікам, неабходна даслаць пералічаныя дакументы:

анкету;

матывацыйны ліст, у якім кандыдат абгрунтуе сваё жаданне стаць практыкантам (не больш за дзве старонкі);

адсканаваны дыплом (арыгінал альбо завераную копію);

падцверджанне вало-дання мовай (сертыфікат);

дзве рэкамендацыі;

фотаздымак;

копія пашпарта ў фармаце PDF (файл трэба назваць сваім імем і прозвішчам) на е-адрас info@minsk.diplo.de.

 

Фінансавыя ўмовы

Стыпендыя прадугледжвае штомесяцовыя выплаты ў памеры 500 еўра, бясплатнае пражыванне, медыцынскае страхаванне. Таксама вяртаюцца выдаткі на праезд у Берлін і дадому. Стыпендыя фінансуецца Германскім Парламентам.

Больш падрабязную інфармацыю можна знайсці на сайце.

Адрас, па якім можна звярнуцца да выпускнікоў праграмы, — ips.belarus@ gmail.com.

Дэдлайн — 30 чэрвеня 2018 года.

diplo.de.

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *