Дарослыя – дзецям

Панядзелак, Ліпень 9, 2018 0

ДЗЯРЖАЎНАЯ УСТАНОВА КУЛЬТУРЫ

«Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы»

ПРЭС-РЭЛІЗ

Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы запрашае да ўдзелу ў літаратурным конкурсе імя Веры Навіцкай «Дарослыя — дзецям», які аб’яўлены з 15 чэрвеня па 10 снежня 2018 года.

 

У Год малой радзімы калектыў ДУК «Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы» вырашыў аддаць доўг сваёй малой радзіме актыўнай краязнаўчай працай: зборам і назапашваннем матэрыялаў, якія маюць дачыненне да нашай мясцовасці, ушаноўваннем імёнаў вядомых землякоў; правядзеннем шырокай асветніцкай работы па вывучэнні гісторыі, культуры, традыцый роднага краю. Адным з такіх значных культурных праектаў года з’яў-ляецца раённы літаратурны конкурс імя Веры Навіцкай «Дарослыя — дзецям», які ладзіць дзяржаўная ўстанова культуры «Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы» раз у два гады, пачынаючы з 2014 года і які стаў яшчэ адной лідскай культурнай трады-цыяй.

Вера Сяргееўна На-віцкая — дзіцячая рускамоўная пісьменніца канца ХIX — па-чатку XX стагоддзя. Пра яе жыццё вядома вельмі мала, нават гады жыцця і смерці страчаны, уроджаная Шыльдэр-Шульднер. Горад Ліда можа лічыць яе сваёй, бо ў Лідзе Вера Навіцкая пражывала сем ці дзесяць гадоў (з 1908 па 1915 г., магчыма, да 1918 г.) і нават некаторы час з’яўлялася начальніцай мясцовай прыватнай жаночай гімназіі (з 1910 года яна ўзначальвала «Лідскую прыватную жано-чую гімназію Ф.Л. і В.С. На-віцкіх», зараз гэта ДУА «Ліцэй № 1 г. Ліды»).  Вера Навіцкая — аўтар дзіцячых кніг прозы пра дзяўчынак-гімназістак. Мясцовыя краязнаўцы сцвяр-джаюць, што некаторыя свае кнігі яна напісала менавіта ў нашым горадзе. Для горада Ліды Вера Навіцкая на сёння — найбуйнейшы лідскі дзіцячы пісьменнік усіх часоў, яшчэ ад-на неардынарная постаць — пісьменніца, якую ў Расіі перавыдаюць праз 100 гадоў, таму конкурс і носіць яе імя. Першая кніга з тэтралогіі Веры Навіцкай  пра гімназістку Марусю Старабельскую ўжо перакладзена на беларускую мову Станіславам Суднікам. Адзіны асобнік гэтага перакладу знаходзіцца ў Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы»

Мэтай конкурсу стала прапаганда творчай спадчыны Веры Сяргееўны Навіцкай сярод лідзян, выяўленне, падтрымка і заахвочванне лідскіх паэтаў і празаікаў да напісання твораў для дзяцей. Літаратурны конкурс адбываецца ў двух жанрах: «Паэзія» і «Проза».

За час існавання конкурсу былі атрыманы творы ад больш за два дзясяткі аўтараў з розных куточкаў Лідскага краю. Сярод намінантаў: Цішук Святлана Аляксандраўна, Рэлікоўская Ганна Леанардаўна, Васько Уладзімір Гаўрылавіч і іншыя аўтары. Дасланыя на конкурс творы выдадзены бібліятэкай у зборніках «Дарослыя — дзецям».

Умовы сёлетняга конкурсу размешчаны на афіцыйным сайце ДУК «Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы»: http://www.libro-lida.by/. Творчыя працы прымаюцца па адрасе: 231300, г. Ліда, вул. Ленінская, 10, а таксама па электроннай пошце: Libro-lida@mail.ru.

Спадзяёмся, што ў 2018 годзе літаратурны конкурс імя Веры Навіцкай «Дарослыя — дзецям» пашырыць свае межы і выявіць шмат таленавітых аўтараў.

Тэлефон для даведак: 8 (0154) 53-07-40.

Метадыст аддзела

бібліятэчнага маркетынгу

Т.В. Чайко

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *