Дыпломы фіналістаў на Х Рэспубліканскім фестывалі фальклорнага мастацтва «Берагіня» атрымалі ўдзельнікі фальклорнага гурта «Талер»

Панядзелак, Ліпень 9, 2018 0

З добрай навіной вярнулася з Х Рэспубліканскага фестывалю фальклорнага мастацтва «Берагіня» зборная група ўдзельнікаў фальклорнага гурта «Талер» аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУ «Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці».

«Берагіня» адзначыла ў гэтым годзе юбілейную дату — 20 год свайго існавання. Гарадскі пасёлак Акцябрскі Гомельскай вобласці маштабна падрыхтаваўся да мерапрыемства. З 20 па 24 чэрвеня гаспадары фестывалю арганізавалі экскурсіі ў карцінную галерэю, Цэнтр гісторыі і культуры, заапарк. На Цэнтральнай плошчы адбылося свята народнай харэаграфіі, музыкі і песні «Рудабельскі баль». У гарадскім скверы праходзілі конкурсы, канцэрты, прэзентацыі мастацкіх праграм, а таксама свята народнай творчасці «Рудабельскі кірмаш» і народнае свята «Рудабельскае Купалле». У Цэнтры вольнага часу працавалі выстаўкі, рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя, прэс-канферэнцыя з удзелам СМІ, круглы стол, і, галоўнае, конкурс пар-выканаўцаў беларускіх побытавых танцаў «Лявоніха» і конкурс харэаграфічнай імправізацыі «Барыня»

сцэнак.image

Лідскую каманду з трох пар падрыхтавала Мікялевіч Таццяна — культуролаг ДУ «Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці». Малады спецыяліст зрабіла ўсё магчымае, каб танцоры выканалі конкурсную праграму і былі гатовы да высокіх патрабаванняў журы. Лідскія пары змагаліся за перамогу ва ўмовах жорсткай канкурэнцыі. Складана было выступаць ўпершыню і стрымліваць хваляванне, спаборнічаць з супернікамі, адаптаванымі да сцэны. Прыемна, што воля да перамогі не засталася без увагі журы. Дзве пары: Мікялевіч Таццяна і Дзямко Аляксей, Дыдышка Ірына і Сакалоў Дзмітрый прайшлі ў 1/2 фінала і атрымалі Дыпломы за пераемнасць і працяг танцавальных традыцый свайго краю, а пара Шчалканогавай Наталлі і Сакалоўскага Мікалая стала першай — атрымала  Дыпломы фіналістаў!

rmcnt-lida.jimdo.com.

 

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *