НАША СЛОВА № 26 (1385), 27 чэрвеня 2018 г.

Серада, Ліпень 4, 2018 0

Глеб Лабадзенка стаў лаўрэатам прэміі імя Васіля Быкава

Прэміяй імя Васіля Быкава «За свабоду думкі» ўга-нараваны стваральнік курсаў «Мова Нанова» Глеб Лабадзен-ка. Прэмія па традыцыі ўруча-ецца на радзіме пісьменніка, каля дома-музея ў вёсцы Бычкі Ушацкага раёна.

— Лабадзенка зрабіў вялікі ўнёсак у справе захаван-ня памяці пра вядомых бела-рускіх дзеячоў. Можна ўспом-ніць Рыгора Барадуліна і Гена-дзя Бураўкіна, якіх ён пад-трымліваў і пры іх жыцці. Ён працягвае рабіць шмат у сфе-ры беларускай гісторыі і ку-льтуры. Як прыклад можна прывесці адкрыццё помніка Тадэвушу Касцюшку. У тое, што такі помнік з`явіцца на беларускай зямлі, мала хто верыў, — сказаў у каментары БелаПАН старшыня руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч. Паводле яго слоў, дзейнасць Лабадзенкі «можна ацаніць як дзейнасць цэлага Міністэрства культуры, ён робіць тое, чаго, на жаль, не робіць беларуская дзяржава».

Як кажа Глеб Лаба-дзенка, гэта першая ўзнагарода ў яго жыцці, якую ён з вялікім гонарам павесіць на сценку і паставіць у пачэсным месцы.

— Канешне, прыемна. Асабліва прыемна, што пера-можцу вызначаюць лаўрэаты мінулых гадоў — гэта ўсе вельмі шанаваныя людзі, узорныя для мяне людзі, на якіх можна раўняцца. І, канешне, гэта вя-лікі гонар атрымаць прэмію імя аднаго з найслыннейшых бе-ларусаў — Васіля Быкава.

Прэмія імя Васіля Быкава «За свабоду думкі» ўручаецца выдатным белару-сам, якія праявілі сябе ў гра-мадскай ці творчай дзейнасці на карысць Бацькаўшчыны. Лаў-рэатамі ў розны час станавіліся паэты Рыгор Барадулін і Ніл Гілевіч, пісьменнік Уладзімір Арлоў, краязнаўцы Алесь Бе-лакоз і Ада Райчонак, мастакі Алесь Пушкін і Алесь Марач-кін, літаратары і палітыкі Ула-дзімір Някляеў і Павел Севя-рынец, музыкі і выканаўцы Лявон Вольскі, Зміцер Вайцю-шкевіч і Віктар Шалкевіч, рэ-жысёр Валеры Мазынскі, гра-мадскі дзеяч Зміцер Дашкевіч.

На імпрэзе па ўшана-ванні памяці Васіля Быкава выступілі сябры Віцебскай аб-ласной арганізацыі «Тавары-ства беларускай мовы», вядо-мыя паэты, літаратары, мастакі ды іншыя. Упершыню высту-піў і стваральнік статуэткі прэміі «За свабоду думкі», скульптар Віктар Копач. У якасці музыкі быў запрошаны Аляксандр Памідораў.

Сам Глеб Лабадзенка прыехаў з падарункам — мема-рыяльнай шыльдай, каб паста-віць яе на месцы, дзе была хата, у якой нарадзіўся Васіль Быкаў.

Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя.

Фота аўтаркі.

215 гадоў з дня нараджэння Рафала Слізеня

Рафал Ратша СЛІ-ЗЕНЬ (27 чэрвеня 1803, м. Бартнікі Наваградскага павета Гарадзенскай губерні, цяпер Баранавіцкі раён — 20 траўня 1881) — беларускі скульптар, жывапісец, медальер, архітэ-ктар.

Нарадзіўся ў шляхец-кай сям’і Яна і Анелі Слізняў. Пачатковую адукацыю атры-маў у базыльянскай школе ў мястэчку Вольна (Наваградскі павет), потым у езуіцкай школе ў Полацку. У 1820 паступіў на факультэт права Віленскага ўніверсітэта, адначасова навед-ваў Віленскую мастацкую школу, вучыўся ў Я. Рустэма і К. Ельскага. Пасля заканчэння ўніверсітэта ў 1826 -1829 гадах працаваў у Міністэрстве заме-жных спраў у Пецярбургу. Па-сля 1830 г. вярнуўся на радзі-му, у свой маёнтак Вольна, дзе сабраў багатую мастацкую ка-лекцыю.

У Вольне стварыў не-калькі дзесяткаў жывапісных і скульптурных партрэтаў сваіх родных, знаёмых, суседзяў, якія вызначаюцца тонкасцю і глыбінёй індывідуальных ха-рактарыстык (партрэты Ма-рылі, Францішкі і Міхала Ве-рашчакаў). Выканаў 57 медаль-ёнаў, у т.л. сваіх бацькоў Яна і Анелі Слізняў, прысвечаныя іх залатому вяселлю, а таксама Уладзіслава, Люцыяна, Брані-слава Слізняў, барэльефы і медальёны Т. Зана, Я. Чачота, А. Э. Адынца, А. Міцкевіча, М. Ромера, К. і Я. Тышкевічаў, А. Храптовіча, Г. Ржавускага і інш., у пластычнай трактоўцы якіх адчуваецца смелае выка-рыстанне традыцый класіцы-зму і рамантызму. Стварыў бюсты А. Міцкевіча, Я. Аст-роўскага і М. Антакольскага.

Паводле яго праектаў пабудавана некалькі палацаў і гаспадарчых пабудоў.

Рафал быў у шлюбе з Камілай з багатага роду Тыш-кевічаў, яны мелі чатырох сы-ноў і дзвюх дачок. Маёнтак Вольна перайшоў па спадчыне малодшаму сыну Генрыху, які ажаніўся з Нінай Маўрас, дач-кой асабістага ад’ютанта гене-рала Мураўёва, гарачай прыхі-льніцай і патрыёткай нацыяна-льнага адраджэння.

Вікіпедыя.

 

Выйшаў «Верасень» № 18

Выйшаў з друку чарговы, васямнац-цаты па ліку, нумар літаратурна-мастацкага часопіса «Верасень». Паэзія ў часопісе  прад-стаўлена вершамі Яніны Пінчук, Яніны Асіпцо-вай, Марыі Магдалены Палхоўскай, Уладзіміра Круміна, Алеся Мацулевіча і Анатоля Брусе-віча. Друкуецца таксама ўрывак з паэмы «Ба-цька»  Васіля Дэбіша.

Раздзел «Проза» складаюць апавяданні Ульяны Зяткінай, Алеся Яшчанкі, Міколы Ада-ма, Вячаслава Лапціка і Вінцэся Мудрова.

У раздзеле «Пераклады» друкуецца апавяданне сучаснай кітайскай пісьменніцы Цань Сюэ ў перакладзе на беларускую мову Алены Сцяпашкінай.

Раздзел «Крытыка» адкрывае інтры-гуючае эсэ Васіля Дранько-Майсюка, прысве-чанае Янку Маўру. Шматграную творчую і вы-давецкую дзейнасць Уладзіміра Сіўчыкава ў сваёй гутарцы з ім асвятляе Кацярына Шчасная. Новымі запісамі з нізкі  «Эцюды і крэскі» дзеліцца Васіль Зуёнак. Друкуецца ўрывак  з «Віленскага дзённіка» Раісы Крывальцэвіч. Адказ на пытанне «Чаго баяцца ўдзельнікі гурта «Тутэй-шыя?» — у гутарцы Эдуарда Акуліна з кіраў-ніком калектыва Таццянай Казановіч. Успамінамі аб «Чортавым балоце» вяртаецца ў гады дзя-цінства Лявон Валасюк. Спробу «Прымірыць Візантыю з Рымам» робіць у сваім гістарычным нарысе Леанід Дранько-Майсюк. Узаемінам Янкі Купалы і беларускай эміграцыі ХХ стагод-дзя прысвечаны артыкул Сяргея Чыгрына. У чарговы раз пра нашумелы раман Людмілы Шчэрбы  «Урб@н.М: адзін дзень не майго жыц-ця» разважае ў сваёй рэцэнзіі Яна Будовіч. З рэцэнзіяй на дэбютную кнігу Аліны Длатоўскай «Ген зямлі» выступае Эдуард Дубянецкі.   Гіпо-тэзай аб тым, што «анекдот ёсць індыкатарам нашага жыцця»,  дзеліцца з чытачамі пасля пра-чытання кнігі Сяргея Шапрана крытык Анатоль Трафімчык.

Мастацкае афармленне нумара пад-рыхтавалі Дар’я Бунеева і Валерыя Праслава. Ілюстрацыі  —  Лізаветы Ганчаровай.

Пытайце «Верасень» № 18 на сядзібе ТБМ (Румянцава,13). Чытайце «Верасень» на сайтах: Kamunikat.org і tbm-mova.by. Дасылай-це свае творы ў «Верасень» на адрас: verasenchas@gmail.com

 

Крылы над воблакамі

 

20 чэрвеня споўнілася 90 гадоў з дня нараджэння на-роднага мастака Беларусі Гаў-рыіла Харытонавіча Вашчанкі. Ён запомніўся ў апошнія гады сівавалосым старцам з блакіт-нымі вачыма і спакойнымі, па-вольнымі рухамі. Да апошніх тыдняў ён працаваў у сваёй вялікай майстэрні на вуліцы Сурганава, дзе было шмат свят-ла і паветра, і слухаў класічную музыку.

21 чэрвеня ў Нацыя-нальнай бібліятэцы Беларусі адкрылася выстава » Зямля пад белымі крыламі», прысвечаная памяці народнага мастака. Яе арганізаваў сын творцы, гра-фік і дызайнер Канстанцін Ва-шчанка.

— Ведаючы творчасць гэтага чалавека і з’яўляючыся яе малітоўным прыхільнікам, я разумею, што нам яшчэ доўга адкрываць яго глыбіню, — ска-заў старшыня Саюза беларус-кіх мастакоў Рыгор Сітніца. — Ён быў фенаменальна адора-ным жывапісцам. Кожны яго эскіз з’яўляецца самадастатко-вай працай. Гаўрыіл Вашчанка стаіць у шэрагу геніяў бела-рускай нацыі. Тыя, хто памя-тае яго аблічча ў старасці, ве-даюць, што гэта біблейскі во-браз. Яго біблейская сутнасць з кожным годам паглыблялася. Кожнае новае пакаленне павін-на адкрываць яго асобу для ся-бе. Мы працуем над тым, каб у Гомелі паставіць бюст Гаў-рыіла Вашчанкі перад яго га-лерэяй. Гэта трэба зрабіць дзе-ля Бацькаўшчыны і для гіс-торыі.

Гаўрыіл Вашчанка праявіў сябе майстрам ману-ментальнага мастацтва, стан-кавага жывапісу, акварэлі. Яго роспісы назаўсёды застануцца ў Светлагорску ў Палацы хімі-каў, у Менску ў Нацыяналь-ным аэрапорце «Мінск-2″, а вітражы  ўпрыгожваюць кас-цёл святых Сымона і Алены. Ён прысвяціў 38 гадоў выкладчы-цкай дзейнасці і, працуючы на кафедры манументальнага ма-стацтва, выпусціў са сцен ака-дэміі больш за 200 студэнтаў.

Ураджэнец вёскі Чы-калавічы паблізу Брагіна, ён усё жыццё імкнуўся перадаць унікальнасць этнасу, фалькло-ру і мастацтва гэтага рэгіёну, выразіць у фарбах таямнічую экзотыку прыроды краю. Ён прысвячаў карціны родным людзям, якія акружалі яго з дзяцінства. Старая жанчына ў намітцы, што сядзіць на пры-зьбе хаты, асвечаная промнямі залатога святла — яго бабуля Сынклета, якая пражыла 119 гадоў. Партрэт маці іканагра-фічны, на ім водбліск папялі-шча, трывога разам з надзеяй.

Сваёй малой радзіме майстра прысвяціў палотны: «Палессе», «Па-над Прыпяц-цю». У дзяцінстве пабачыўшы свет з вышыні калакольні, ма-стак  любіў пісаць краявіды з птушынага палёту, і такімі ат-рымаліся  «Навагрудак», «Сы-нкавічы», «Раўбічы». Яго ўлю-бёнымі птушкамі былі буслы. У кампазіцыі карціны «Матчы-ны крылы» закладзены танец буслоў над гняздом.

Яму выдатна ўдавала-ся перадаць настрой прыроды, блакіт неба, пах чаромхі, сло-дыч вясновага вечара, ззянне месяца ў карцінах «Чаромхавы час», «Святочны блакіт», «Бур-штынавы вечар», «Дзявятая вясна», «Маладзіком свяцілася возера».

Мастак шмат часу разважаў над гістарычнымі тэ-мамі, ствараючы вобразы Кі-рылы Тураўскага, Францішка Скарыны, Сімяона  Полацкага, Янкі Купалы. На адным з па-ртрэтаў узвышаецца статная постаць Ірыны Паскевіч, апо-шняй з князёў Паскевічаў. На-цыянальную бібліятэку ўпры-гожвае манументальнае пано «Айчына» з чатырох частак. Майстра быў упэўнены, што мастацтва павінна мець жыцця-сцвярджальную мэту.

Жыццё і творчасць народнага мастака апісала ў сваёй кнізе «Народжаны Па-лессем» Наталля Шаранговіч і Віктар Карамазаў —  у аповесці     «Брама». Выбух у Чарнобылі мастак трывожна прадчуваў за некалькі гадоў да аварыі, напі-саўшы эцюд «Воблака» і карці-ну «Прадчуванне». Пазней, калі родную вёску абгарадзілі калючым дротам, горыч ад страты радзімы пранізала ду-шу творцы. Пасля паездак у зону з кінематаграфістамі на-радзіліся карціны «Чорная быль», «Чарнобыльскі рэкві-ем», «Зорка палын».

Магутны валун на Ус-ходніх могілках з крыжам аба-значае месца вечнага спачыну мэтра беларускага мастацтва.

Эла Оліна.

 

Ад роднай зямлі — да высокага служэння слову і культуры

Творчая вечарына, прысвечаная 70-годдзю Ана-толя Іванавіча Бутэвіча, адбы-лася 19 чэрвеня ў Нацыяна-льнай бібліятэцы Беларусі пры падтрымцы Беларускага фон-ду культуры.

Пісьменнік, журна-ліст, грамадскі дзеяч шмат дзе-сяцігоддзяў самааддана слу-жыць роднай зямлі. Па яго іні-цыятыве адбываюцца маштаб-ныя праекты па захаванні гіс-тарычна-культурнай спадчы-ны краіны, рэстаўрацыі і музея-фікацыі  Нясвіжскага замка, праходзіў збор сродкаў на рэс-таўрацыю  царквы ў вёсцы Вя-лікая Ліпа, Наваградскага зам-ка, санктуарыя Маці Божай Будслаўскай. Яго творчасць заслужана адзначана прэсты-жнымі літаратурнымі прэ-міямі.

Прадстаўнікі дзяр-жаўных устаноў выказалі юбі-ляру ўдзячнасць за працу, якая спрыяе захаванню і папуля-рызацыі беларускай культу-ры, і пажадалі добрага здароўя і аптымізму, шчасця і дабра-быту.

Шчырыя віншаванні паступілі ад Міністэрства ін-фармацыі і асабіста ад Алеся Карлюкевіча. Анатоль Івана-віч зрабіў шмат для развіцця інфармацыйнай сферы ў нашай краіне. Асаблівае месца ў яго лёсе займае літаратурная праца.

Анатоль Бутэвіч — прызнаны празаік, публіцыст, перакладчык, сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў, аўтар дзясяткаў кніг, адрасаваных не толькі дарослым, але і юным чытачам. Адзін з яго псеўда-німаў — Максім Валошка. Дзя-куючы яго перакладам, на бе-ларускай мове загучалі творы сусветна вядомых пісьменні-каў: Станіслава Лема, Элізы Ажэшкі, Эрнэста Хэмінгуэя, Джэймса Олдрыджа і іншых.

Анатоль Бутэвіч — на-меснік старшыні рады Бела-рускага фонда культуры, член Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гістарычна-культур-най спадчыны пры Міністэр-стве культуры Рэспублікі Бела-русь, член Нацыянальнай ка-місіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЭСКА.  Землякі з задавальненнем адзначалі, што юбіляр з’яўляецца ганаровым грамадзянінам горада Нясвіжа.

— Спадар Анатоль — майстар цудоўнага пісьменства, выдатны прамоўца, бліскучы дыпламат, адзін з найлепшых беларускіх міністраў і добра-зычлівы чалавек, поўны  па-чуцця гумару і кахання! — ска-заў акадэмік НАН Радзім Гаў-рылавіч Гарэцкі.

Юбіляра павінша-валі Тадэвуш Стружэцкі  і Ула-дзімір Гілеп, Уладзімір Ліпскі. Дырэктар Нацыянальнай біб-ліятэкі Беларусі Раман Мату-льскі падзякаваў Анатолю Бутэвічу за супрацоўніцтва, добрыя і карысныя ініцыяты-вы пісьменніка.

Пасля афіцыйнай ча-сткі, пераапрануўшыся ў вы-шываную кашулю, Анатоль Іванавіч шчыра распавёў пра сваіх бацькоў, гады дзяцінства, родныя мясціны. Ён прапана-ваў гасцям вечарыны пагля-дзець некалькі відэаролікаў, прысвечаных вёсцы і гутарцы з бацькамі.

Пісьменнік нарадзіў-ся ў 1948 годзе на хутары Яза-вец, гадаваўся ў вёсцы Баяры Нясвіжскага раёна. Да 1939 года гэтыя паселішчы ўваходзі-лі ў склад Польшчы. І за поль-скім часам пабудаваць дом родным было не проста. Ка-лектывізм, весялосць, працаві-тасць дапамагалі. Бацька спа-дара Анатоля вельмі любіў зя-млю, араў, сеяў, касіў, праз усё жыццё не пакідаў клапаціцца пра зямлю і пражыў 87 гадоў. Бацькі пабраліся шлюбам у чэ-рвені 1944 года, бо ішла пага-лоска, што жанатых гнаць у Германію не будуць. Таму яны  зрабілі на хутары вяселле перад самым нямецкім хапуном.

— У вёсцы было двац-цаць хат, раскіданых праз поле і луг, але іх жыхары заўсёды святкавалі святы разам з гар-маністам, збіраліся на ігрыш-чы. Падлога была земляной, але на ёй ладзіліся вясёлыя тан-цы, — успамінае Анатоль Іва-навіч.

На філфаку БДУ з 1966 па 1971 год спадар Ана-толь вучыўся разам з Алесем Разанавым, Яўгеніяй Янішчыц, Таццянай Шамякінай. Ён быў старастам групы і старастам курса. Вячаслаў Пятровіч Ра-гойша заахвочваў яго да наву-ковай працы па вывучэнні бія-графій рэпрэсаваных пісьмен-нікаў. Пасля заканчэння БДУ Анатоль Бутэвіч працаваў рэ-дактарам БелТА.

Найбольш важнай бы-ла яго праца ў якасці старшыні Дзяржаўнага Камітэта па дру-ку (1990-1992), міністра інфар-маціі (1992-1994), міністра культуры і друку Рэспублікі Беларусь (1994-1996). Ана-толь Бутэвіч з’яўляўся Генера-льным консулам Беларусі ў Гданьску ў 1996-1998 гадах, а ў 1998-2000 гг. быў Надзвы-чайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Румы-ніі.

Ён адбыўся не толькі як дзяржаўны дзеяч і пісьмен-нік, але і як шчаслівы муж і ба-цька. У яго трое дзяцей — Сяр-гей, Вера і Надзея, ёсць унукі.

Анатоль Бутэвіч вы-казаў падзяку пашанотным і блізкім людзям, калегам  і сяб-рам, якія прыйшлі на творчую вечарыну. На вечарыне вы-ступіў гурт флейтыстаў «Bre-vis». На завяршэнні імпрэзы прагучаў запіс песні Ул. Муля-віна   «Малітва».

Эла Дзвінская,

фота аўтара.

 

ЧАС ЛІЛЕЯЎ І РУЖАЎ

або СУСТРЭЧА Ў РАТУШЫ

У гэтай велічнай зале Нясвіжскай ратушы пад далі-катным святлом ліхтароў-све-чак зазвычай гучаць навуко-выя даклады пра часы Сіроткі ды расповеды экскурсаводаў пра Магдэбургскае права, пе-равагі  гарадскога самакіраван-ня.

Час лілеяў і ружаў са-браў сюды на гэты раз прыхіль-нікаў прыгожага пісьменства, аматараў паэтычнага слова. Нагод для літаратурнай сяб-рыны, прысвечанай творчасці Валянціны Аксак, некалькі. Па-першае, не так даўно паба-чыў свет  сёмы зборнік яе  па-эзіі «Завінены рай»; па-другое, красавіцкімі днямі адзначыла ўраджэнка нясвіжскіх Смалі-чоў юбілейную дату жыцця. Клікаў на сустрэчу з вядомай зямлячкай і агульны настрой Года малой радзімы.

Нясвіжская сябрына падрыхтавала да сустрэчы не толькі шчодрыя ахапкі кветак. Адны чыталі вершы з апошняга зборніка, другія — самыя ўлю-бёныя творы, у якіх знаходзілі водгук сваіх пачуццяў. Заінт-рыгавала прысутных перспек-тыва пачуць на завяршэнне ве-чарыны верш першай часопіс-най падборкі, з якой калісьці ўступала Валянціна Аксак ў шматаблічны свет беларускай лірыкі.

Прыемнай нечаканкай было паслухаць сумоўе дзвюх паэтак: Вікторыя Жукевіч-Дзі-вота, род якой карэніцца ў няс-віжскіх Іванаве і Лані, пера-клала на польскую мову і да-слала ў Нясвіж два вершы Ва-лянціны Аксак — «Мой сад» і «Народзіны». Пасярэдніцай паміж паэткамі была знаўца польскай мовы Часлава Суд-нік.

Цікавы падарунак-па-дзяку паэтцы за «старасвецкія нетры мовы» захавала-пры-везла Валянціна Холадава са Свержаня. Гэтая мудрая і па-мятлівая жанчына выканала даўнюю бабуліну песню тых часоў, калі «хадзіў у нас яшчэ талер.»

Высока, хораша і ве-льмі трапна выказала сваё ба-чанне паэзіі Валянціны Аксак старшыня ТБМ Алена Анісім. Слова дэпутата Палаты прад-стаўнікоў Нацыянальнага схо-ду Рэспублікі Беларусь на пад-сумаванне паэтычнай вечары-ны яшчэ цясней згуртавала прысутных ў іх патрыятычных памкненнях і дзеях.

Пачуваліся тут на роўных людзі творчага занят-ку і рабочы завода, шчаслівы ўладальнік усіх да аднаго збор-нікаў Валянціны Аксак і той, хто ўпершыню пачуў яе імя, родзічка паэткі і даўняя смаліц-кая суседка. На гранічна шчы-ры  верш аднолькава рэагавалі фізік і лірык, прадавец і на-стаўнік, пенсіянер і навучэнец каледжа. Здавалася ў мігценні свечак, што разам з імі і Сі-ротка, і Рыбанька задуменна-ўхвальна ківалі галовамі.

Вольга Карчэўская, сябра гарадской суполкі «Нясвіж».

 

 

Павел Сцяцко

Прозвішчы Беларусі

Новая серыя. Частка 2

(Працяг. Пачатак у папяр. нумары.)

  1. Каханоўскі (Адам) — вытвор з фармантам —скі ад тапоніма Коханава і зна-чэннем ‘народзінец, жыхар на-званай мясціны, паселішча': Коханав-скі — Каханоў-скі.
  2. Кацапаў (Анд-рэй) — прыметнікавая форма з прыналежным суфіксам -аў ад антрапоніма Кацап і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Кацап-аў. ФП: кацап (апелятыў з значэннем (саст.) ‘зневажаль-ная назва рускага (у адрознен-не ад украінца, паляка) (ад укр. кацап)’) — Кацап (мянушка, по-тым прозвішча) — Кацапаў.
  3. Качук (Янак) — семантычны вытвор ад апеля-тыва качук (рэг.) ‘самец качкі, качар’.
  4. Кашцялян (Ірына) — трансфармаваны семантычны варыянт ад апеля-тыва (ст.-бел.) каштелян ‘ка-мендант цытадэлі’ (Нас.).
  5. Каян (Валерый) — семантычны вытвор ад апе-лятыва каян (рус.) ‘сініца’ (пту-шка) (Даль).
  6. Квасоўскі (Анд-рэй) — вытвор з фармантам -скі ад тапоніма Квасоўка і зна-чэннем ‘народзінец, жыхар на-званага паселішча': Квасоўк-скі — Квасоўскі. ФП: квасоўка (рэг.) ‘булка хлеба з прэснага цеста для вырабу квасу’ (Дабр.) — Квасоўка (мянушка, потым прозвішча) — Квасоўка (тапо-нім) — Квасоўскі.
  7. Квашэвіч (Ігар) — вытвор з акцэнтаваным су-фіксам бацькаймення -эвіч ад антрапоніма Кваша і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Кваш-эвіч. ФП: кваша (рэг.) ‘тое, што і квашаніна (халадзец, студзень)’, а таксама ‘квашанае (малако, капуста)’ (Даль), ‘варанае рэдкае кісла-салодкае цеста’, ‘плакса’ (Грын.) — Кваша (мянушка, потым прозвішча) — Квашэвіч.
  8. Кілімаў (Вадзім) — вытвор з суфіксам прыналеж-насці -аў ад антрапоніма Кілім і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Кілімаў. ФП: кілім (‘шарсцяны бязворсавы дыван ручной работы’) — Кілім (мяну-шка, потым прозвішча) — Кілі-маў.
  9. Кірпаўка (Міка-лай) — семантычны вытвор ад апелятыва кірпаўка (разм.) ‘пра кірпаты нос’).
  10. Кірпеня (Алег) — вытвор з фармантам -еня ад антрапоніма Кірпа і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Кірп-еня. ФП: кірпа (разм. ‘Пра кароткі і задзёрты нос’) — Кірпа (мянушка, потым прозвішча) — Кірпеня.
  11. Кірчук (Іван) — вытвор з суфіксам -чук ад ант-рапоніма Кір з семантыкай ‘нашчадак названай асобы': Кір-чук. ФП: Кір (імя, з мовы грэ-каў Kyres ‘улада, права, сіла’) — Кір (празванне, потым проз-вішча) — Кірчук.
  12. Кісель (Рыгор) — семантычны вытвор ад апеля-тыва кісель ‘кіслая студзяністая страва з аўсянай мукі або ягад-нага соку, заваранага на крух-мале’, а таксама (перан. па-гардл.) ‘пра вялага слабаха-рактарнага чалавека’.
  13. Кіслін (Іван) — семантычны вытвор з прына-лежным суфіксам -ін ад антра-поніма Кісля і значэннем ‘на-шчадак названай асобы': Кісл-ін. ФП: кісля (‘тое, што і кіслата’ — уласцівасць кіслага, ‘пра што-небудзь кіслае’) — Кісля (мяну-шка, потым прозвішча) — Кіслін.
  14. Кісляк (Андрэй) — семантычны вытвор ад апе-лятыва кісляк (разм. пагардл.) ‘вялы, нудны чалавек’.
  15. Кісялевіч (Аля-ксандр) — вытвор з акцэнтава-ным суфіксам бацькаймення —евіч ад антрапоніма Кісель са значэннем ‘нашчадак названай асобы': Кісел-евіч — Кісялевіч. У прадстаўнікоў шляхты такія прозвішчы нярэдка замяняліся на ўтварэнні з -еўскі: Кісялевіч — Кісялеўскі.
  16. Кісялёў (Антон) — вытвор з суфіксам прына-лежнасці -ёў ад антрапоніма Кісель і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Кісял-ёў — Кісялёў. ФП: кісель (‘страва’) — Кісель (мянушка, потым про-звішча) — Кісялёў.
  17. Кісялеўскі (Леа-нід) — вытвор з фармантам -скі ад антрапоніма Кісялёў і зна-чэннем ‘нашчадак названай асобы': Кісялёў-скі — Кісялеўскі. Або як прэстыжная форма з фармантам -еўскі ад Кісель: Кісял-еўскі.
  18. Кіў (Уладзіслаў) — семантычны вытвор ад апе-лятыва кіў ‘тое, што і ківок — нахіл галавы ў знак прывітання, згоды і пад.’. ФП: ківаць (‘ра-біць лёгкія рухі галавой у знак прывітання, адабрэння, нязго-ды і пад.’) — ківок і кіўКіў (мя-нушка) — Кіў (прозвішча).
  19. Клепік (Міхась) — семантычны вытвор ад апе-лятыва клепік (утварэння з су-фіксам -ік ад кляпаць ‘злучаць часткі чаго-н. пры дапамозе заклёпак’, а таксама ‘ударамі малатка вастрыць лязо касы’), ‘той, хто займаецца кляпаннем’.
  20. Ключэня (Іры-на) — вытвор з суфіксам -эня (-еня) ад антрапоніма Ключ з значэннем ‘нашчадак (дачка) названай асобы': Ключ-эня. ФП: ключ (апелятыў мае не-калькі значэнняў: 1) металічная прылада для адмыкання і за-мыкання замка; 2) прылада для завінчвання і адвінчвання гаек, адкаркоўвання чаго-н., для за-водкі чаго-н. і пад.; 3) перан. Тое, што служыць для разгад-кі, разумення каго-н., чаго-н., для авалодання чым-н.; ключ [2] (знак у пачатку нотнага радка, які вызначае вышыню нот); ключ [3] (чарада птушак (гусей, жураўлёў і пад.) у па-лёце); ключ [4] (спец.) верхні камень, якім заканчваецца ар-ка, скляпенне. Або ключ (рус.) ‘крыніца’) — Ключ (мянушка, пазней прозвішча) — Ключэня / Ключеня.
  21. Кобец (Аліна) — семантычны вытвор ад апе-лятыва кобец ‘птушка — кобчык, шулёнак’ < укр. кобець.
  22. Когут (Вольга) — семантычны вытвор ад апеля-тыва (рэг.) когут < польск. kogut ‘певень’.
  23. Коўтун (Вольга) — акцэнтаваная форма ад Каў-тун (гл. Каўтуновіч).
  24. Кошур (Святла-на) — другасная форма, перша-сная Кошар — семантычны вы-твор ад апелятыва кошар (рэг.) ‘кашэрная ежа’ («Вялікі слоў-нік беларускай мовы» Ф. Піс-кунова, с. 449) — Кошар (мяну-шка, потым прозвішча) — Кошур (дыялектная форма, параўн. Коршук < Коршак).
  25. Красніцкая (Нэ-лі) — вытвор з фармантам -ская/-іцкая ад тапоніма Краснікі, Краснае і значэннем ‘наро-дзінка, жыхарка названай мяс-цовасці, паселішча': Краснік-ская — Красніцкая, Красн-іцкая — Красніцкая.
  26. Крофта (Ціма-фей) — другасная форма, пер-шасная Крохта — семантычнае ўтварэнне ад апелятыва крох-та — нульсуфіксавы дэрыват ад крахтаць ‘утвараць міжво-льныя ціхія, адрывістыя гукі, стогны (ад болю, пры няёмкім становішчы і пад.)’, ‘той, хто крэхча‘, сінонім да крахтун.
  27. Крывальцэвіч (Раіса) — форма бацькаймення з акцэнтаваным суфіксам -эвіч ад антрапоніма Крывалец з значэннем ‘нашчадак названай асобы': Крывалец-эвіч — Кры-вальц-эвіч. ФП: крывы (‘выгну-ты, не прамы’, ‘ненармальны, пакалечаны (пра часткі цела)’, ‘з пашкоджанай нагой (нагамі), кульгавы’) — крываль (‘пра кры-вога чалавека’, суфікс -аль) — Крываль (мянушка, потым прозвішча) — Крывалец (‘сын Крываля‘, суфікс -ец) — Крыва-льцэвіч.
  28. Крыксіна (Іры-на) — вытвор з суфіксам пры-належнасці -ін-а ад антрапоніма Крыкса і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Крыкс-іна. ФП: крыкса (‘пра крыклівае і плаксівае дзіця’, ‘пра крыклі-вага чалавека’) — Крыкса (мяну-шка, потым прозвішча) — Кры-ксіна.
  29. Крыніцкі (Іван) — вытвор з суфіксам -скі ад тапоніма Крыніца і значэннем ‘з мясціны Крыніца‘: Крыніц-скі — Крыніцкі.
  30. Крэнь (Іван) — другасная форма, першасная Крэн — семантычны вытвор ад апелятыва крэн ‘нахіл набок (карабель, самалёт)’, перан. ‘змяненне напрамку дзейнасці, паварот да іншых задач'; форма з мяккай асновай Крэнь дзеля адмежавання ад апелятыва.

(Працяг у наступным нумары.)

 

Падарожжа на радзіму братоў Гарэцкіх

У год 125-годдзя класі-ка беларускай літаратуры Ма-ксіма Гарэцкага сябрам ТБМ  на чале з Аленай Мікалеўнай Анісім было важна здзейсніць падарожжа на яго малую ра-дзіму і наведаць дом-музей пі-сьменніка ў вёсцы Малая Бага-цькаўка.

Ініцыятыву праявілі старшыня менскай гарадской арганізацыі ТБМ Аляксандр Давідовіч і старшыня Магі-лёўскага ТБМ АлегДзьячкоў. Як гісторык і дасведчаны экс-курсавод, спадар Алег прапа-наваў насычаны маршрут з на-ведваннем мястэчка Княжыцы, Магілёва, Мсціслава і Пусты-нак. Пра ваколіцы Менска рас-павёў яго калега Павел Мезаў-цоў.

У Малой Багацькаўцы сябры ТБМ пазнаёміліся з экс-пазіцыяй літаратурнага музея Максіма Гарэцкага, філіяла Мсціслаўскага раённага гіста-рычна-археалагічнага музея. Ён быў заснаваны 15 студзеня 1993 года года паводле загаду Міністэрства культуры.  Кры-ніцамі дакументальных звестак з’явіліся ўспаміны брата М. Гарэцкага — Гаўрылы, дачкі пісьменніка Галіны, яго жонкі — дзіцячай пісьменніцы Леанілы Чарняўскай-Гарэцкай і малод-шага брата Парфірыя. Экспазі-цыя музея складаецца з літа-ратурнай часткі, якая прадста-ўляе асноўныя этапы творчай біяграфіі пісьменніка, і этна-графічнай.

Наведвальнікі пабачы-лі фотаздымкі Івана Кузьміча і Еўфрасінні Міхайлаўны Гарэц-кіх, асобнікі кніг Максіма Га-рэцкага, прадметы побыту. У драўлянай хаце жылі 12 ча-лавек. Дубовая калыска, пры-вязаная да столі, прыбраная ручнікамі, сведчыць пра тое, што вялікія адраджэнцы Бела-русі гадаваліся ў сціплых умо-вах, але моц  іх духу, грамадзян-скія і патрыятычныя пачуцці дазвалялі ім дасягаць вышы-няў у літаратуры і навуцы. На выстаўцы знаходзіцца атэстат Каморніцкага агранамічнага вучылішча, дзе вучыўся Мак-сім Іванавіч.

Супрацоўніца музея распавяла пра розныя перыя-ды дзейнасці пісьменніка: бага-цькаўскі і першы горацкі (1893 — 1913 гг.), першы віленскі (1913-14 гг.), службу ў войску, смаленскі перыяд (1917-19 гг.)  і  другі віленскі перыяд (1919-23 гг.), працу ў  Інбелкульце, выкладанне беларусазнаўства на рабфаку БДУ. Падрабязней яна спынілася на другім мен-скім адрэзку жыцця пісьменні-ка (1928-30 гг.), працы ў Ака-дэміі Навук БССР, распавяла пра абставіны яго арышту, пра вяцкі перыяд (1931-35 гг.) — працу ў высылцы і кіраўскі час (1935-37 гг.) — пра выкладанне літаратуры, арышт і заўчасны сыход пісьменніка з жыцця. Ва-ндроўнікі разам з Аленай Ані-сім сфатаграфаваліся на ганку сядзібы і ў адным з пакояў.

Як адзначыў Алег Дзьячкоў, пытанне аб пераносе дома-музея ў Мсціслаў, су-праць якога выступаў акадэмік Радзім Гарэцкі, зараз ужо не ўздымаецца.

Падчас падарожжа ся-бры ТБМ пачулі цікавы апо-вед пра беларускіх мастакоў, звязаных з Магілёўшчынай: Апалінарыя Гараўскага, Віто-льда Бялыніцкага-Бірулю, Мі-калая Неўрава, Паўла Масле-нікава.

Падарожнікі спыніліся ў мястэчку Княжыцы, дзе на-радзіўся вядомы жывапісец  ХХ стагоддзя Павел Маслені-каў, і агледзелі каталіцкі касцёл ХVIII стагоддзя.

Алег Дзьячкоў распа-вёў пра Калінінскую акругу, якая паспяхова праводзіла па-літыку беларусізацыі ў 1924-1924 годзе пад кіраўніцтвам дзеяча тых часоўАлеся Адамо-віча. Тут выпускалася газета на беларускай мове «Наш праца-ўнік», тут жылі і працавалі Ула-дзімір Дубоўка і Паўліна Мя-дзёлка.

Прывабным для туры-стаў стаў факт, што вёску Алек-сандрыя заснаваў Аляксандр Іванавіч Хадкевіч  — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоў-скага, мецэнат.

Праязжаючы праз Магілёў тэбээмаўцы пачулі шмат цікавага пра рэлігійнага дзеяча, літаратара і навукоўца Станіслава Богуш-Сестран-цэвіча, які быў родным дзядзь-кам Вінцэнта Дуніна-Марцін-кевіча. Да канца жыцця ён за-ставаўся арцыбіскупам Магі-лёўскім, мітрапалітам рымска-каталіцкіх цэркваў Расеі.

Аўтобус спыніўся ля будынка ратушы, і турысты паслухалі аповед Алега Дзьяч-кова пра яе пабудову ў 1681 годзе, разбурэнне і аднаўленне ў 1992 годзе.

Э. Оліна,

фота аўтара.

 

Па ваколіцах Мсціслава

Для сяброў ТБМ прыцягальным з’яўляецца той факт,  што ў Мсціславе нарадзі-ўся, вучыўся і працаваў вядо-мы археолаг, ганаровы стар-шыня ТБМ, кандыдат гістары-чных навук Алег Анатольевіч Трусаў. Тут ён паспяхова пра-водзіў археалагічныя раскопкі разам з Міхасём Ткачовым. Та-му  на знаёмства з горадам, які стаіць на рацэ Віхры, прытоку Сожа,  на мяжы з Расіяй, спат-рэбілася каля чатырох гадзін.

Падрабязна пра гісто-рыю горада тэбээмаўцы даве-даліся з аповеду экскурсавода мясцовага гістарычна-археала-гічнага музея Ларысы Уладзі-міраўны Уласені.

Археолагі вызначылі, што ўпершыню на гэтым мес-цы людзі пасяліліся некалькі тысяч гадоў таму, яшчэ ў эпоху бронзавага веку. На правым беразе Віхры, на высокай гары, якая атрымала рамантычную назву Дзявочая, узнік невялікі родавы пасёлак, дзе жылі бал-цкія плямёны каля 200 гадоў (I ст. да н. э. — I ст. н. э.). Яны зай-маліся рыбалоўствам, паляван-нем, жывёлагадоўляй і земля-робствам. У XII-XVII стагод-дзях, на Замкавай гары ўзвы-шаўся велічны драўляны шматвежавы замак, дзе было шмат жылых і гаспадарчых пабудоў, стаялі храм і княжацкі палац. У 1634 годзе горад  ат-рымаў Магдэбургскае права і герб «Малую пагоню» ў вы-глядзе рыцарскай рукі з мя-чом над аблокамі.  У экспазіцыі музея захоўваюцца берасця-ныя граматы, крыжы, кераміч-ны посуд, кафля.

Майстэрства вырабу паліхромнай (шматколернай) кафлі прынесла найбольшую славу мсціслаўскім майстрам у XVII стагоддзі. Адным з іх быў Сцяпан Іваноў па мянушцы Палубес. Трапіўшы ў Маскву ў 1654 годзе вельмі маладым чалавекам, ён аздобіў рэльеф-най паліхромнай кафляй мас-коўскія храмы, а таксама царскі палац.  Мсціслаўскія шкларо-бы выраблялі разнастайны шкляны посуд: кілішкі, збаны, кубкі, келіхі, кварты, куфлі. Пра ўсе мясцовыя цікавосткі з душой распавяла экскурсавод Ларыса Уладзіміраўна, у міну-лым — настаўніца.

У Мсціславе вандроў-нікі агледзелі кармеліцкі касцёл Найсвяцейшай Панны Марыі. Там захаваліся ўнікальныя фрэскі, архітэктурны дэкор. Будынак наведваў Уладзімір Караткевіч і пісаў пра яго. У старажытным касцёле адчува-ецца прахалода даўніх камянёў і свежы павеў Святога Духа. Іншай велічнай архітэктурнай дамінантай горада з’яўляецца езуіцкі касцёл Святога Міка-лая ХVІІ стагоддзя, пабудава-ны ў формах ранняга барока.

На Замкавай гары Алег Дзьячкоў звярнуў увагу турыстаў на валун, пастаўлены ў памяць Сямёна Лугвена Аль-гердавіча, родапачынальніка князёў Мсціслаўскіх, героя Грунвальдскай бітвы, фунда-тара праваслаўных святынь. Тут побач на пляцы ў жніўні традыцыйна праходзіць «Ры-царскі фэст», у якім удзельні-чаюць клубы гістарычных рэ-канструкцый з Менска, Полац-ка, Барысава, Гародні і іншых гарадоў.

Той, хто не пабаяўся спусціцца па крутой лесвіцы з гары, крочыў разам з гідам да крыніцы Тупічэўскай Божай Маці і паспрабаваў празрыстай сцюдзенай вады. Тупічэўскі праваслаўны манастыр быў заснаваны ў Мсціславе ў па-чатку ХVІІ стагоддзя.

У горадзе грамада аг-ледзела два помнікі паслядоў-ніку Францішка Скарыны дру-кару Пятру Мсціслаўцу, які выдаў «Апостал», «Часоўнік» «Евангелле Напрастольнае», «Псалтыр». Вандроўнікі паба-чылі будынак сінагогі, агледзелі гімназію, дзе вучыліся паэт Аркадзь Куляшоў, Юлій Таў-бін, Змітрок Астапенка і іншыя пісьменнікі.

Хараство, прыга-жосць і душэўнасць сумеснага падарожжа найлепш праявіліся на зваротным шляху. У аўто-бусе з чытаннем вершаў вы-ступілі паэткі Святлана Багдан-кевіч і Ядвіга Рай. Лейтма-тывам іх твораў было: «Не зда-вайце ў рабства Айчыну!» Пра-фесар Мікалай Іванавіч Савіцкі з глыбокім пачуццём прадэ-кламаваў вершы Максіма Багда-новіча і Анатоля Сыса.

Бард Аляксей Галіч заспяваў пад гі-тару купальскія песні, і да яго ахвотна далучы-ліся вандроўнікі. Многім песні зна-ёмыя з дзяцін-ства. У хоры га-ласоў звонка гу-чаў голас стар-шыні ТБМ Але-ны Анісім. По-тым бард пера-йшоў да твораў Сяржука Сока-лава-Воюша, Эдуарда Акулі-на. Голас яго быў напоўнены трапяткімі пачуц-цямі і пяшчотай:

Аксамітны летні вечар

                       ахінуў зямлю…

 

У час, калі барвяны дыск сонца апускаўся за аблокі, кожны ўспамінаў маладосць, калі слухаў купальскія песні на падворку суседскай хаты аль-бо ля вогнішча ў студэнцкім будатрадзе ці на бульбе.

Вандроўка  адкрыла сябрам ТБМ новыя веды пра слынных дзеячаў культуры, мастацтва, навукі, паглыбіла знаёмства з архітэктурнымі за-будовамі  і помнікамі  ХVII-ХХ cтагоддзяў, узбагаціла інфар-мацыяй пра знакамітых асобаў, якія паходзілі з Магілёўшчыны і прысвяцілі сваю дзейнасць гэтаму рэгіёну.

Эла Дзвінская,

фота аўтара.

 

ПАЙСЦІ  —  І ВЯРНУЦЦА

Уяўляючы Мацярык Васіля Быкава, складаліся ў мяне такія радкі:

«О, выспа шчасця — Атлантыда:

каму амбон, каму — карыта…

Тарнада зможа тут прайсці.

Але атланта-беларуса

не змые хваля землятрусу:

яго — назло! — утрымаць павінна

жывога слова пупавіна».

Першы раз сустрэўся з Васілём Уладзіміравічам каля Каложы тым чэрвенем, калі жыхару Гародні споўнілася  45 гадоў. Напружаныя былі часіны для пісьменніка-франтавіка, які не хаваў ад чытача жорсткую праўду вайны. Перажываў, бо хмары часта завісалі над выпакутаванымі аповесцямі. Але ў маім першым вершы-прысвячэнні В. Быкаву нібыта яго вуснамі вымавіліся такія аптымістычныя радкі:

«Чую, чую: у звыклай буднасці

трапяткое крыло… І верыцца:

не заснула ты, чуйнае сэрца, 

да прылётнай абуднасці. 

Пад завеяй не затыхнулася,

не знямела яшчэ — і можа

тою гулкаю быць Каложай,

што над Нёманам пахіснулася».

 

Васіль Быкаў, як ніхто іншы з нашых літаратараў, стаў самым гулкім на кантынентах планеты, куды разам з яго творамі «перакладалася» Беларусь і найменне таго народа, які, паводле разважанняў В. Быкава, мужна, балюча ўсё яшчэ стварае з сябе нацыю.

Дзяржаватворцам быў Быкаў у  с в а е  45 гадоў. Такім ён застаецца і цяпер, у яго і  ўжо ў  н а ш а  90-годдзе, калі мы ў дзень юбілею згадваем і Героя (Літаратурнай!) Працы, і Народ-нага, а таксама — міжнароднага)  пісьменніка.

Васіль Быкаў «дажыў да світання» сваёй высакароднай ідэі — Словам служыць Праўдзе. Цяпер яго «доўгую дарогу дадому» прадаўжаць нам — богакроплям у дабраслаўлёным ім акіяне жыцця. Калісьці, нібыта ад імя Быкава, складаліся такія радкі з прысвечанага яму верша:

«Мая світальная істота —

асоба гордая, жывая… 

Яна для Госпада — гаспода

маліцвенная, крыжавая».

 

То хай і сёння бадзёрыцца для новых узлётаў пранізлівая душа Васіля Уладзіміравіча. А светлая памяць пра атланта асмельвае нас на ўгаспадарлівасць яго айчыннага Мацерыка.

  Сяргей Панізьнік.

На здымку: Васіль Быкаў. Гародня, Замкавая гара. Чэрвень 1969 г. Фота С.  Панізніка.

 

ТБМ запусціла 30-дзённы збор сродкаў на ulej.by

ТБМ збірае сродкі на бягучую дзейнасць і на рамонт офіса. Усяго цягам месяца можна будзе падтрымаць арганізацыю праз https://ulej.by/project?id=718768.

Падтрымаць можна на розныя сумы (5, 10, 20 і г.д.). З любымі пытаннямі і прапановамі па кампаніі можна звяртацца на siadziba@gmail.com.

 

 

Навіны Германіі

Як нямецкі пенсіянер ехаў праз Беларусь на ЧС-2018

Хуберту 70 гадоў, тра-ктар у яго яшчэ даваенны, сваімі рукамі адноўлены, а паездка — далёка не першая.

 

Пыльны асфальт пад Рагачовам. Стомленае чэрвень-скае сонца завяршае доўгі паход па небасхіле. Ззаду 700 кіла-метраў бясплодных пошукаў. Але мы ўсё-такі яго знайшлі. Як іголку — не, як іголкавае ву-шка ў стозе сена.

Хуберт Вірт, 70-гадо-вы нямецкі пенсіянер, які ўсё яшчэ падзарабляе на радзіме кіроўцам грузавіка, едзе на футбольны чэмпіянат свету ў Маскву заўзець за родную Ге-рманію. На даваенным тракта-ры, які старанна цягне перааб-сталяваную ў хату на колах драўляную бочку для саўны.

Датэлефанаваліся да Хуберта на шостай гадзіне по-шукаў, падчас якіх праехалі нават знакамітыя Мышкавічы (цэнтр калгаса, цяпер СПК, «Світанак» імя Арлоўскага, дзе Васіль Старавойтаў старшы-нём быў). Радасці ў голасе ні-якай:

— Я ўжо даў тры інтэр-в’ю, цяпер на нервах, таму што выбіўся з графіка, і трэба ехаць далей. Давайце заўтра ў 9 ра-ніцы. Да спаткання.

— А адкуль і куды вы едзеце?

— З Бабруйска ў бок Палесся.

Угу, вельмі дакладна. І раптам у гутарцы праскоквае: «Дарога нумар 43″. Ух, ужо сёе-тое. Вырашаем не адкла-даць на заўтра тое, што можна паспрабаваць зрабіць сёння. З сябрамі-калегамі з мясцовай тэлекампаніі гонім на Рагачоў, каб потым рухацца немцу на-сустрач.

Манеўр атрымаўся: жаданы трактар тупае насуст-рач. Разварочваемся і прыла-джваемся ззаду. Хуткасць — роўна 20 км/г. Абганяем, махаем рукамі, Хуберт махае ў адказ, але не тармозіць. Ліхаманкава думаем, што рабіць далей. Ня-сёмся наперад, спыняемся, ка-легі выстаўляюць камеры, каб адздымаць хоць бы праезд цу-ду па дарозе. Удалечыні, пры-кладна за метраў 800 ад нас, на спуску з’яўляецца ўжо знаёмая кропка (а лескатанне чуецца яшчэ раней). І раптам кропка спыняецца. Вось ён, шанец! Шанцішча! Імгненнем у ма-шыну і да трактара.

— Я вам тэлефанаваў пару гадзін назад. Мы шукалі вас восем гадзін і таксама сто-мленыя, — нясмела звяртаюся да немца. Той, учуўшы Mutter-sprache (родную гаворку), ад-разу ідзе на кантакт. Мабыць, праехаўшы энную колькасць кіламетраў без адцягнення на гутаркі з незнаёмцамі, зняў стрэс і трошкі астыў.

 

Аказалася, што Ху-берт едзе на футбол не ў ганар-лівай адзіноце. У дарогу ён узяў таксу Ведзьму — так перакладаецца на рускі яе мянушка Хексе (Hexe). Відаць, што вандроўніца дасведчаная, на нас — нуль увагі. З Ведзьмай яе гаспадар ездзіў — на тракта-ры, зразумела — два гады назад у Францыю на футбольны чэмпіянат Еўропы. Накатаў 2500 км і стаў героем рэгіяна-льнай нямецкай прэсы.

Наогул ён збіраўся за тры месяцы дабрацца да Гіб-ралтара і вярнуцца дахаты, ад-нак перашкодзіла гідкае на-двор’е. Ваяж працягваўся ўся-го сем тыдняў. Пасля гэтага Вірт намерыўся пабудаваць зачыненую кабіну, але рукі па-куль не дайшлі. А так ён ездзіць на трактары за кардон раз у год. Самым далёкім было ванд-раванне ў іспанскі горад Сан-т’яга-дэ-Кампастэлу. Цёпла ўспамінае немец паездкі ў Іта-лію і на Корсіку. Бела-чырво-на-бела-зялёны сцяг Сіены ён нават вывесіў у сваім мабіль-ным жытле.

Самы адданы заўзя-тар зборнай Германіі ўсё жыццё пражыў у федэральнай зямлі Бадэн-Вюртэмберг. Нарадзіў-ся ў невялікім горадзе Ротэн-бург-ам-Некар (насельніцтва каля 43 тысяч), у 2003-м пера-ехаў у вёску Шальброн недалё-ка ад 120-тысячнага Пфорц-хайма.

Дарэчы, беларускія калегі з іншых сайтаў, якія бралі ў Хуберта інтэрв’ю, хібна «пасялілі» яго ў падобным па гучанні баварскім Форххайме, хоць досыць было паглядзець на нумарныя знакі яго трактара і хаты на колах з літарамі PF. Знакі гэтыя наогул маюць у немца пэўную сэнсавую на-грузку: на жалезным кані — PF HW 48 (Пфорцхайм, Hubert Wirth, 1948 года нараджэння), на прычэпе — PF HW 2007 (год пачатку паездак на трактары).

 

«Жалезны конь» Lanz Bulldog быў выпушчаны ў 1936 годзе.

— Пасля пакупкі я ра-мантаваў яго два гады, гэта ка-штавала дорага. Затое тут няма ніякай электронікі, — ганарліва кажа Хуберт, які «заўсёды быў звязаны з тэхнікай».

Агрэгат запускае ўру-чную — здымным рулём кіра-вання. На 100 км трактар з’ядае 18 літраў дызпаліва.

— Шмат, але тут яно тан-нае ў параўнанні з Германіяй, — раблю рэмарку. Немец толькі хітра ўсміхаецца.

Выбар бочкі для саў-ны просты: «Люблю дрэва». Прычым настолькі, што міну-лай восенню ў Шальброне закаціў скандал, які дайшоў да СМІ, калі насуперак дамоўле-насцям насупраць яго хаты ссеклі любімую 14-мятровую елку і ў якасці каляднай павезлі ў Пфорцхайм. Нічога не на-гадвае?

Вірт стартаваў на ЧС у Расію 15 траўня, пакінуўшы дома сям’ю.

— Сямейнікі ставяцца з разуменнем. Трэба — значыць, трэба.

Штодня ён пераадо-льваў 100-120 км, разлічваючы паспець да стартавага матчу зборнай Германіі супраць мек-сіканцаў 17 чэрвеня. Ехаў га-лоўным чынам па рэгіянальных дарогах: з такой хуткасцю тра-ктару на аўтабаны ў двукоссях і без гэтых ніяк нельга. Тым не менш белталаўскі прыбор для праезду па платных беларускіх дарогах ён набыў.

Найбольшы стрэс да-ставіла беларуская мяжа з По-льшчай.

— Не хацелі пускаць. Чаму? Дакументы, дакумен-ты… Ветэрынар прыходзіў, са-баку аглядаў.

Не ў захапленні Ху-берт і ад таго, што на АЗС трэба глушыць рухавік — потым да-водзіцца разаграваць запаль-ным шарам. Але, калі сумлен-на, пакінь гэтыя 20 шумных конскіх сіл у працы — і запраўкі пойдуць расколінамі.

У Расію немец едзе ўпершыню, да паездкі рыхта-ваўся цэлы год.

— Я заўсёды марыў на-ведаць гэтую краіну і ўдзячны за тое, што гэта адбудзецца.

З Масквы фанат няме-цкай зборнай плануе пераехаць у Санкт-Пецярбург, каб 14 лі-пеня наведаць матч за трэцяе месца. Адтуль на пароме разам з трактарам ён адправіцца ў Хельсінкі, а потым на поўнач Германіі, у Кіль. Так што, калі любімая каманда, як і чатыры гады назад, выйдзе ў фінал ЧС, Хуберт Вірт, хутчэй за ўсё, яе бітву за «золата» ўвачавідкі не ўбачыць.

Пагаварыўшы паўга-дзіны, развітваемся да раніцы. Мне інфармацыі быццам бы досыць, а калегам трэба да-зняць матэрыял пры святле дня. Хуберт, як і казаў, чакае на 9 гадзін. У 2 гадзіны ночы мы ў Менску, а ўжо напачатку шостага хлопцы стартуюць назад пад Рагачоў. Роўна ў 9 яны на стаянцы, дзе прыпар-каваўся трактар. Свежы і вясё-лы немец прама ачмурэў ад дакладнасці. Пачалі збірацца мясцовыя — паглядзець наўдзіў дзівоснае. Хтосьці прынёс пару банак знакамітай рагачоўскай згушчонкі.

Па тэлефоне дапама-гаю калегам кантактаваць з Ху-бертам, і тут адзін з іх кажа: «Ён штосьці хоча ад цябе, пе-радаю трубку».

— Паслухай, — кажа па-спелы стаць сябрам, тавары-шам і братам немец, — у мяне просьба: ты можаш дастаць квіток на матч Германія — Мек-сіка?

 Зміцер УЛАСАЎ.

Naviny.by.

 

Да 155-годдзя паўстання 1863 г.

Апалонія з Далеўскіх Серакоўская

 

У с п а м і н ы

(Працяг. Пачатак у папярэдніх нумарах.)

Кленчыў на нарах ста-ры з тварам заплаканым, узру-шаным. Выгнанцы бачылі ўжо на папярэдніх этапах гэтую по-стаць прыгорбленага старога. Ён маўчаў, і яны не адзываліся. Кожны быў заняты ўласнаю мукай. Худыя, замёрзлыя, ска-лечаныя грубымі кайданамі ця-гнуліся ад этапа да этапа.

Грымнула вестка сярод выгнанцаў, што гэта няшчасны Лукасінскі, міласціва аблаш-чаны маніфестам з Шлісель-бургскай цвердзі на 15 гадоў цяжкіх работ. З гэтага часу ата-чылі яго магчымай у тых ака-лічнсцях апекай. Нядоўга ўжо яе патрабаваў

На некатарым з наступ-ных этапаў замардавалі яго раз-бойнікі за 30 капеек, якія меў пры сабе, у этапавым калідоры

(Сёння ведаю, што тут памылка. П[ан] Аскеназы спраўдзіў і давёў, што Лукасін-скі памёр у Шлісельбургскай цвердзі. Хаця магло быць і тут непаразуменне. Звычайна ў выпадку смерці каго-небудзь з прыгавораных да прыбыцця на месца, вызначанае дэкрэтам, канвойны дае знаць пра смерць у цвердзь каменданту, адкуль узялі вязня. Адтуль мог вы-йсці адказ на пытанне шукаль-нікаў інфармацыі, ці жывы Лукасінскі і дзе ён знайхо-дзіцца? “Памёр”. Да канца тэр-міну або да смерці  ў той жа цвердзі захоўваюцца паза-сталыя пасля прыгаворанага грошы і паперы).

Ва ўсякім разе, ужо ні-колі сям’я не даведаецца, кім быў той няшчасны стары. А колькі ж было да яго падобных згубленых, забытых усімі?

Францішак захварэў на тыф. Канвойныя хацелі пакі-нуць яго ў шпіталі. Аляксандр супрацівіўся таму. Ужо ведаў, чым ёсць этапны шпіталь для вязняў. У тых шпіталях толькі здаровы мог цудам выжыць. А што, калі цяжка хворы!

Апавядаюць выгнан-цы, што доктар там што дзень заходзіць, дакладней становіцца на парозе шпіталя, бо далей не з рукі ступіць з-за цяжкага па-ветра, чарвей і бруду. І так зда-лёку крычыць загадным гола-сам: “Паказаць языкі!” Адны высоўваюць, іншыя цяжка хво-рыя не чуюць і не разумеюць, а іншыя яшчэ плююць на док-тара са сваіх ложкаў. Доктара гэта мала хвалюе. З урачыстай мінай вяртаецца, сядае і без ні-якага роздуму і сумнення вы-пісвае для ўсіх без выключэння адзін і той жа сродак, гледзячы толькі на яго таннасць.

Аляксандр забраў Францішка. Кінулі яго на воз ці падводу з рэчамі. Мароз жу-дасны! На кожным этапе бег няшчасны Аляксандр перака-нацца, ці брат яшчэ жывы. Жыў і папраўляўся. Што яго вылечыла? Цяжка зразумець. Чыстае паветра? Мароз? Ці слёзы і малітвы далёкай маці?!

Дарога трывала цэлы год. Як ім прайшлі гады тэр-міну і дзе? няшмат ведаю. Не хацелі ніколі нам апавядаць і муціць спакой маладосці. Ве-даем толькі ад іх суседзяў па ссылцыr, што калі ўжо ім можна было знаходзіцца ў Іркуцку, ужо там ведалі, што набліжа-ецца новая партыя прыгавора-ных. Паўсталі сярод старэйшай генерацыі нарады, сумненні — хто яны? як іх прыняць? ці прыгарнуць? і да т.п. У канцы ўзнікае агідная рэч. Знахо-дзяцца такія ўжо ў лепшым бы-це (прозвішчаў не называю), якія галасуюць за тое, каб пача-каць для праверкі, ці вартыя, ці не вартыя прыняцця ў тава-рыства. З тога ліку вылучылі-ся Гофмайстар, Добрыч, Сця-генны, Пётр Высоцкі і некалькі іншых, прозвішчаў якіх не памятаю. Пётр Высоцкі прыві-таў гарачым сэрцам новапры-былых, вымучаных, бяссіль-ных, без вопраткі і без сродкаў для жыцця. Высакародны, да-браслаўляю сёння яго памяць, як яго дабраслаўляла ўсе паза-сталыя дні жыцця маці нашая за дабрыню, аказаную няшча-сным.

Пасля ўладжвання фа-рмальнасцяў, калі ўжо асуджа-ным было можна падумаць пра свой лёс, Пётр Высоцкі наняў малую хатку, паставіў сама-варык (ці нешта падобнае), прыкрыў стол нейкім кавалкам падранай кашулі, рукавы якой віселі па абодва бакі стала, па-ставіў пасярэдзіне латунны ліх-тар з запаленай лаёўкай (саль-най капцілкай), пры тым хлеб, цукар, гарбата, на столачку мі-су з вадой і чыстыя кашулі. Сам узрушаны, дрыготкі выбег прывітаць і прыняць абодвух Далеўскіх. Увёўшы ў дом, аб-дымаў, цалаваў кожнага з іх па-чарзе. Пасля чаго павароч-ваецца ў бок стала: “Гляньце! Па-нашаму засядзем тут за ста-лом, так як сядзелі на нашай любай Бацькаўшчыне! За ста-лом, накрытым сурвэтай!”.

Тое, што Высоцкі зра-біў для Далеўскіх, іншыя, вы-шэй пералічаныя, зрабілі для іхніх таварышаў.

Вось адгэтуль і крыўда загняздзілася ў сэрцах малод-шай генерацыі. Не маглі праба-чыць да смерці эгаізму старэй-шых, якія адхіляліся ад тых, якія цярпелі за тую ж справу, што і яны. Непрыязнь тая павя-лічылася яшчэ, калі пасля ма-ніфесту старэйшыя падзялілі іркуцкую бібліятэку паміж са-бой, даводзячы, што ўжо ні вы-гнанцаў, ні прычын для вы-гнання не павінна быць.

Малодшыя даводзілі, што паколькі бібліятэка паў-стала па большай частцы з кра-ёвых ахвяраванняў (Ендрыёва Снядэцкая з Вільні і Ружа Са-баньская з Варшавы найбольш спрычыніліся да яе ўзбага-чэння) з думкай пра выгнанцаў і наогул пра тых з палякаў, якіх нешчаслівыя шляхі жыцця ад-далілі з краю, павінна там за-стацца, а не вяртацца на Баць-каўшчыну, як прыватная ўлас-насць. Малодшыя пакінулі сваю ў кс. Швярніцкага пры каталіцкім касцёліку. 1863 год паказаў, хто меў слушнасць.

Далеўскія пасля пася-лення ў Іркуцкуу найперш заклапаціліся пра лёс сялян і рамеснікаў. Купілі за 5 рублёў домік з зямлёю. Быў там вялікі пакой і яшчэ большая кухня, а таксама гаспадарчае памяш-канне. Запрасілі да сябе ўсіх, якія не мелі дзе прытуліцца. Было жыллё, але з чаго жыць і прыадзецца? Францішку пры-йшла шчаслівая думка, адзіная якая магла пры працы забяспе-чыць спажыву вялікай грама-дзе. Арганізавалі бойню. Пер-шыя 25 рублёў пазычыў з вя-лікім неспакоем і ваганнем Ра-чынскі Францішак купіў валоў, распрадаў мяса і сплаціў доўг са значным прыбыткам. Рачын-скі выдзеліў большую суму, атрымаў большы прыбытак. У канцы Францішак мог ужо трымацца на ўласных сілах. Заснаваў сталую бойню, якая дазваляла яму прадаваць леп-шыя часткі мяса, рабіць мыла і свечкі. Галовы, ногі і абрэзкі забяспечвалі бедакоў бясплат-ным пажыўным харчаваннем.

Каля гэтага ўсяго трэба было людской працы. Тым са-мым дасягнулі мэты, якой было жыллё, харчаванне і праца для тых, якім гэта патрабавалася да таго часу, пакуль знойдуць сабе нешта лепшае і больш адпа-веднае.

Францішак сам [або] у саправаджэнні Фларыяна Да-ноўскага ездзіў конна па адда-леных статках для вышуквання валоў. Праводзіў у тых небяс-печных і цяжкіх падарожжах часта цэлыя тыдні і месяцы як летам, так і ў час моцных ма-розаў і зімовых замецяў. Аляк-сандр з таварышамі вёў работы дома.

Распавядаў нам Даноў-скі наступную прыгоду: адна-го дня зімовай парой, калі ён з Францішкам ехаў праз сібірскія пусташы, пакрытыя тоўстым слоем снегу, і калі найменш ча-калі, з-пад кучы снегу выска-чылі некалькі адчайных беглых бандытаў.

Нашы падарожныя не мелі пры сабе ніякай зброі. Да-вядзецца загінуць — паглядзелі адзін на аднаго. Раптам Даноў-скаму прыходзіць шчаслівая думка — спрабуе — раптам уда-сца. Сягае рукой у кішэню, у якой меў схаваную чорную су-хую каўбасу — здзервянела. Прымаючы грозную паставу, цэліцца ў найбліжэйшага раз-бойніка гукаючы: “Один шаг ближе и убъю! Стой не шеве-лись”40. Уражаныя разбойнікі, прымаючы сухую каўбасу за пісталет, падаюць у снег на калені і крычаць: “Батюшка родной! Прости! Прости! Ви-новат!”41 Даноўскі, бачачы доб-ры вынік сваёй задумкі, яшчэ з гразнейшым тварам кры-чыць: “Развярнуцца і бегчы не аглядваючыся, бо, як толькі якога лоб убачу, пальну і за-б’ю на месцы!”

І так з выцягнутай кіл-басой, са зведзенымі брывямі, з грознымі вачыма стаяў, па-куль абое не зніклі.

У Далеўскіх, з улікам акалічнасцяў, справа ішла до-бра, а было б яшчэ лепш, каб не іхняя натура спачування, якая клікала: давай, давай, не клапоцячыся пра тое, ці дадзе-нае будзе калі вернута.

Не тут канец радасці ў нядолі. Домік Далеўскіх стаўся цэнтрам духоўнага жыцця для выгнанцаў. Тут збіраліся, ву-чыліся, радзіліся, чыталі. Тыя, хто ўмеў болей, дзяліліся сваімі ведамі з менш адукаванымі. Бывалі рэфераты, лекцыі па прыродзе, гісторыі і літара-туры. А колькі ж там было лю-дзей не проста здольных, а год-ных заняць універсітэцкія ка-федры. Многія з маладых лю-дзей, якія перарвалі свае наву-чальныя курсы, тут не толькі, што не занядбалі, але яшчэ рас-шырылі абсяг сваіх ведаў і пад-рыхтаваліся да здачы экза-менаў.

У тым ужо лепшая до-ля ссыльных за эмігрантаў. На Сібіры няшчасце яднала лю-дзей розных становішчаў і здольнасцяў. Падтрымлівалі адзін аднаго. У эміграцыі рас-парушваліся і часта гінулі для краю.

З якім узрушэннем ро-ўна як інтэлігентныя, так і про-стыя людзі ўслухваліся ў чы-таныя ўголас лісцікі, напісаныя не раз рукой не адпачыўшай ад гэбліка або молата. Тыя про-стыя словы былі ў стане ўзру-шыць іх болей, чым творы лі-рычныя або паэмы геніяльных пісьменнікаў. Лісты да ссы-льных праходзілі праз кант-роль спецыяльнай камісіі. Но-вапрыбылым была забаронена ўсялякая карэспандэнцыя.

Праз цэлыя дзевяць до-ўгіх гадоў мы атрымалі толькі адзін лісцік, напісаны іх рукой, з іхнім уласным подпісам (які стрэпаны і пажоўклы хаваю па сённяшні дзень), высланы з дарогі — з Казані.

Ад тога часу мы каму-нікавалі вельмі рэдка і то праз пасярэдніцтва трэціх асоб, не-вядомых нам, якія там жылі. Радаваліся і таму, бо даводзілі нашай маці, што яе дарагія сыны, а нашы браты, жывыя, але як іхняе жыццё там скла-далася не мелі паняцця. Толькі пазней, пасля маніфесту з вус-наў іхніх таварышаў па вы-гнанні мы даведаліся пра тое, што апісваю.

Далучаю копіі лістоў з Казані.

 

“1850 года, 9 снежня.

Найлюбімейшая мама! Пасля выслухвання 26 лістапа-да дэкрэту, які прыгаварыў мя-не на 15 гадоў работ у мінах42, у той жа час пакінуў Вільню і ўчора прыбыў у поўным зда-роўі ў Казань, праз некалькі га-дзін пакідаю гэты горад, ідучы ў далейшую дарогу.

Прашу цябе, найлюбі-мейшая мама, і вас, дарагія сёстры, калі не пра поўны спа-кой, то, прынамсі, пра мажлівы ў такім такім становішчы, што да майго лёсу. Памятайце, што на свеце няма такога месца і становішча, дзе было б цалкам добра або цалкам кепска. Бог ёсць усюды, усюды Ён апяку-ецца над сваімі дзецьмі. Раз-вітваюся з вамі, найлюбімей-шая мама і сёстры.

Найадданейшы сын, брат Францішак Далеўскі.

 

Любімая мама, браты і сёстры!

Пішу з Казані, аддале-ны ад вас на тысячу з лішнім вёрст43, шчаслівы, што магу вам паведаміць пра сябе, я здаровы, прытым малады, а таму маю дастаткова сіл, каб перацерпець нягоды.

Развітваюся з вамі, лю-бімая мама, браты і сёстры. Заўтра рушым у далейшае па-дарожжа. Я асуджаны на 10 гадоў цяжкіх работ. Братнія пажаданні ўсім.

Адданы сын Аляк-сандр Далеўскі”.

 

“Милостивая госуда-рыня!

На письмо Ваше к Г [осподину] Генерал-Губерна-тору Восточной Сибири от 16 марта т[ого] года, переданного мне Его Высокопревосходи-тельством честь имею уведо-мить Вас, что сыновья Ваши находятся в Нерчинских гор-ных заводах и как состоящие на работах на основании су-ществующих постановлений писать к родственникам своим не имеют права. Вы же и дру-гие родственники могут к ним адресовать в гор[од] Читу на имя Г[осподина] исправляю-щего должность военного гу-бернатора Забайкальской об-ласти, которым они будут пе-реданы по принадлежности.

С должным уважением и преданностью честь имею быть Вашим, Милостивая го-сударыня, покорным слугою.

К. [Дер]

№ 1610

9 октября 1856

Иркутск

Ее Выс[око] Благ[оро] дию

Г[оспо]же Доминике Далевской.” 44

 

Гэта адзіныя весткі, якія дайшлі да нас. Польскіх га-зет выгнанцы не атрымоўвалі, а толькі пры пасярэдніцтве прыватных жыхароў — замеж-ныя, якія не выклікалі пярэчан-няў. Большасць ссыльных была спрагнёная па вестках са свету. Аляксандр, каб дагадзіць тым, якія не валодалі чужымі мова-мі, прывык ім чытаць француз-скія ці нямецкія, перакладаючы на польскую такім чыстым сты-лем і ўласцівым падборам вы-разаў (што ў вуснах ліцвінаў ёсць вялікай асаблівасцю), што слухачы былі перакананыя, што чытае польскую газету і ў першыя дні апавядалі тавары-шам, хвалячыся, што, аднак, іх можна атрымоўваць. Вялікім было таксама і здзіўленне, калі даведаліся, як выглядаюць рэчы на самай справе.

У вольныя хвілі Фран-цішак працаваў над матэма-тыкай, гісторыяй і палітычнай эканоміяй, як абавязкова па-трэбнымі для арыентавання ў будучым жыцці. Аляксандр з вялікім запалам вывучаў інжы-нерную справу. Вазнякоўскі, паводле апавяданняў Аляксан-дра Краеўскага, напісаў вельмі каштоўную працу ў тым кі-рунку. Паслаў яе ў міністэр-ства. Як пазней аказалася, вы-находніцтва Вазнякоўскага прыўлашчылі. Паступілі так без цырымоніі з сібіраком. Праца Аляксандра на выгнанні аказалася болей запатрабава-най у краі, калі пасля вяртання атрымаў месца ў французскай кампаніі, якая праводзіла Вар-шаўска — Пецярбургскую45 чыг[уначную] лінію. Ён дып-лома не меў, таму мусіў адбыць некалькімесячную практыку на найпрасцейшых інжынер-ных работах.

(Працяг у наступным нумары.)

 

40 Адзін крок бліжэй і заб’ю! Стой не варушыся!

41 Бацейка родны! Прабач! Прабач! Вінаваты!

42 Міны (з франц.) капальні.

43 Расейская мера даўжыні ў ХІХ ст. Адна вярста — гэта 1066,8 м.

44 “Міласцівая пані!

На ліст Ваш да п[ана] генерал-губернатара Усходняй Сібіры ад 16 сакавіка т[аго] года, перададзены мне яго экселенцыяй, гонар маю паведаміць Вам, што сыны Вашы знаходзяцца ў Нерчынскіх горных заводах і як тыя, якія знайходзяцца на работах, на падставе існых пастановаў пісаць да сваякоў сваіх не маюць права. Вы ж і іншыя сваякі могуць да іх адрасаваць у гор[ад] Чыту на імя п[ана] выканаўцы абавязкаў ваеннага губернатара Забайкальскай вобласці, якім яны будуць перададзены па прынадлежнасці.

З належнай павагай і адданасцю гонар маю быць Вашым, міласцівая пані, пакорным слугою.

К [нечытэльна]

№ 1610

9 кастрычніка 1856

Іркуцк

Вяль[мож]най

п[ані] Дамініцы Далеўскай.”

45 Адрэзак Пецярбург-Вільня быў здадзены летам 1860 г.

 

Валер Санько

Гусі-гусі, будзьце мне сведкамі

Апавяданне

(Заканчэнне.)

— Якія?

Пры сустрэчы з вяс-коўцамі, асабліва з Мартай За-харэвіч, Мікалай Макарэня распытваўся пра росшукі за-бойцаў фельчара Самусевіча. Пацвердзілася тое ж. Вяскоўцы нічога не забылі, пракліналі гніду-забойцу, і ніхто нічога не ведаў.

 

Закатаваны акрываў-лены стары чуў і не чуў боль.

Радуецца, што дзеці ба-чыцьмуць усход і захад, прозе-лень травы і дрэў, зжоўцесць восеньскіх палеткаў, чуцьмуць узвіскі і гаману унукаў, вучы-цьмуць іх любіць працу і Случчыну, усе разам чакаць-муць весткі Івана Самусевіча з Гэтага і Таго свету.

Кожнае жывое пакідае энергаінфармацыйныя міра-жы, хронаміражы ў энерга-інфармацыйным коле планеты. Асабліва значны след ад здо-льнага хоць у чым чалавека. Мікалай Макарэня не здага-дваўся пра такое. Ён аслупянеў, калі ўбачыў поруч з сабою ў полі Івана Іванавіча Самусевіча. Жывога як жывога.

Памерлы не прамаў-ляўся, уся істота ўчарнелага вымольвалася — не даруй Но-віку, не спашліся на страх, ня-веданне, нямогласць. Ці занят-асць. Зрабі можнае, зрабі. Ду-ша мая просіць тваю душу, франтавік. Прайшоў пяць ста-ліц Еўропы за пяць гадоў вай-ны, твае пасынкі, дачка і сын раздабрачваюцца пра цябе не-здарэмна. Не даруй вылюдку Новіку.

«Гусі, гусі, будзьце мне сведкамі! Выкажыце мой боль люду працавіцкаму, усёй Бела-русі».

Зрухі душы забітага вычуйвае душа жывога. Дрэн-нае для забойцы Новіка, дабро для мёртвага Івана Самусевіча. Узгадкі мёртвых, перакусы жывых на Радаўніцу на іх магі-лах, дзеянні/нядзеянні, вяселлі і хаўтуры, узнагароды жывых, пакаранне вінаватых, помнікі, надпісы на іх — толькі рыскі, ледзь уяўныя кропкі на энер-гаінфармацыйным коле пла-неты; іх павінны напісаць кож-ны, разумна  адрысіць на цвёр-дасці шкла і плыні сваю лінію. Назаўтра Макарэню ўбачыўся зноў фельчар, наказвае тое ж.

Як пост — час малітваў, ачышчэння, роздумаў, — так не павінна зацягвацца рашэнне на пакаранне вінаватага. Хочаш — захоўвай пост, хочаш — не дзей-нічай. Мікалай Макарэня на-важыўся.

 

Марце Захарэвіч за-ступіў дарогу Мікола Макарэ-ня: вядуха, трэба параіцца.

— Трэба, дык трэба.

З Мартай часта раху-юцца апечаныя жыццём людзі з ваколішніх.  Сённяшні сумоў-нік выказваецца няясна, а хоча, каб яна раскеміла яго нявы-каззе:

— Даведаўся чалавек пра меркаванае забойства… Намякнуць родным ці не? Яно даўняе.

— Не гадзяцца сузгодні, калі мова пра смерць. Патайнік забойства і яго родныя шмат адпакутуюць, страцяць. — Узі-раюцца адзін у аднаго. Яна дадае:

— Лепей у міліцыю, на-дзейней. Сваяцтва і тары-бары адно час з’ядаюць.

— Нічога не ведаю, зда-лося з перапою. — Мужчына ад-вітваецца, мацней узіраецца ў яе. — Дык трэба аблегчыць ду-шу. Хіба мо’ трэба.

— Абавязкова. Смерць прыходзіць да замоўшчыкаў і патайнікаў. Да самога, крэўных.

 

Ураджэнец суседняй вёскі Працавічы старшы яфрэ-йтар Мікалай Макарэня вы-зваляў пяць сталіц еўрапейскіх дзяржаваў — Балгарыі (Сафія), Румыніі (Бухарэст), Югаславіі (Бялгарад), Венгрыі (Буда-пешт), Аўстрыі (Вену). Ратаваў Маньчжурыю. Было мноства імгненняў, калі жыццё адваж-ніка вісела на валасіне. Чаго вартыя чатыры штыкавыя ата-кі, асабліва безвыходная на во-зеры Балатон.

У паўгалоднай жабрац-кай Румыніі ўзбоч дарогі, вод-даль, працягнутыя рукі худзе-няў-жанчын. Выпрошваюць літасціну. Папрашаяў патрулі адганяюць ад стомленых мар-шам байцоў, таксама галодных, суткамі бывала без пайкоў, якім здаралася замест баршчу ў ба-чках і бітонах прывозілі вар, толькі што перакіпелую ваду.

На дзесяціхвілінным прывале адна цыганка пады-йдзе да байцоў, памаячыць  ру-кою бліз аднаго галодніка, па-дыйдзе да другога. Словаў ня-ма, ёсць дрогкая рука, іскры-стыя вочы. Мікалай Макарэня ў працягнутую траскую руку паклаў надламаную скарынку. Цыганка растала, яе няма, ёсць просьба: дазволь пагадаю. Не-курэц Макарэня дастае з рэч-мяшка кавалак хлеба. «Гэта твае?» — ківок Макарэні на тра-іх абарванцаў наводдаль, по-заддзі. — «Мае, мае».

— Ты, салдацік, вернеш-ся да маткі, два сыны чакаюць цябе, — удзячная за добраць цыганка ледзь не  бухаецца на калені.

Смяшкі аднапалчанцаў: «Які ты халасцяк, Мыкола, спраўдзіўка праўду кажэ, два сыны чакаюць цябе?»

Расчуленая гадалка ніколі не разлучаецца з карта-мі, у ваенную пару баіцца на-вязвацца з гадальствам.

Яфрэйтар Макарэня поркаецца ў бяздонным рэч-мяшку, аддае цыганцы некаль-кі сухароў, апошнюю траціну хлебнай куліткі, амерыкан-скую галету.  Некаторыя ўзво-даўцы заменьвалі сухары і на-ват цукар, кусочак амерыкан-скай галеты на тытунь; могуць галадаць абы наабдымвацца.

— Больш няма. Нічога.

Адыходзіць ад цыганкі баец. Словы падзякі на ру-мынскай і цыганскай мовах уперабіўку з рускімі. Нечака-нае цыганскае добраслаўленне для Макарэні стала своеасаб-лівым паўторам мацярынскага.

Чаму раптам даўнінная добрасць абудзілася сёння, Мі-кола не разумее.

 

Не першы раз сінеча аднаго ўзіраецца ў сінечу другой.

— Дакладна ўведалася, шкадаваць неабходна адну пра-ўду. На самога і сваяцтва парша накоціць, страта за стратаю.

Дваімі нічога болей канкрэтнага не выказалася, проста паўсміхаліся. Тым не меней запэўніванні адной надалі мужнасці другому. Абывацель, мешчанін і насельніцтва ў по-стаці Міколы Макарэні пра-раслі ў новую іпастась. Насе-льніцтва становіцца народам, калі яго сыноў пачынае тычыц-ца агульная падзея, калі   зда-рэнне, якой малой важнасці не было, ахоплівае многія душы.

Не выдаў мэту сустрэ-чы хлебароб, упэўненасці ў ра-шальным кроку сустрэча з ле-каркаю і вядункаю яму надала. Даўняя сустрэча з румынскаю дабрачнаю паўгалоднаю цы-ганкаю сёння стаяла ўваччу. Сілаю набытых іскраў жанчына ратавала ад галадухі ўласных дзяцей, а яе цыганскі корань каго ратаваў? Гнюсіў чыю веру?

Праз паўмесяца пасля нечаканага забойства ў Праца-вічах Івана Самусевіча дзве цы-ганскія сям’і ў сярэдзіне лета ўмітусь зняліся з прыстойнай сялянскай працы, дыхтоўнага жылля. Куды выедуць, ніхто ў вёсцы не ўведаў, ад’язджанцы садзіліся ў параконныя кібіткі, ні з кім не мовіліся.

Ніхто не звязваў сён-няшнюю маласлоўную сустрэ-чу двух вачастых дружбацкіх людзей з летнім раптоўным вы-ездам з вёскі двух цыганскіх се-м’яў.

Жыццё навучае нас, старых, а мы навучаем мо-ладзь. Да скону. Чаму ж мы на-вучым свой падрост, чаму.

 

Антон Новік прыхо-дзіў да Івана Бурака патра-пацца. Жаліўся, учора моцна паддаў, разбалелася галава, боўталася рознае. Што ён там плёў пра яблыні, гусей і кветкі?

— Нічога.

Таксама п’яны Бурак нічога не запамятаў. Па-ўгляд-ваўся цыган, пайшоў.

Злачынцы утойваюць месца і час злачынства. Най-болей здатныя з іх маскіруюцца адмыслова. Аднак ёсць межы абаронства. Марта Захарэвіч параіла Мікалаю Макарэню выказаць падазрэнні міліцэй-скім.

У слуцкай міліцыі ту-пых было мала. Пісьмовай за-явы пра нябесныя выгукі гу-сей і выгалас цыгана ніхто ні ў каго не прасіў.

Праз дзень са Слуцка да вулічных электрычных слу-поў вёскі і ў хаты прыехалі эле-ктрыкі. У раёне правяралі няў-дала пракладзеную электра-праводку. Састарэлая, сама-ўзгараецца. Пажылым, асаблі-ва пенсіянерам, давалі транс-парт на паездку ў раённыя электрасеткі. З канцавых хатаў забралі гаспадароў, безадмоўна ўсіх утрамбавалі ў аўтобусік. Пакуль будзеце ў раёне вазіцца з выпіскаю новай праводкі, безаплатнай, у вёсцы заадно правераць праводку ў хатах, сенцах.

Справа не запаволі-лася. За пару гадзін электрыкі справіліся. К таму часу гаспа-дароў усіх трох хат прытара-банілі ў Іграва.

Антон Новік з вяско-вай абачнасцю перамаўляўся з гаспадыняй — чамусьці напаў-шэптам, потым увокрадзь, да-лей з прывычнай для вяскоў-цаў галоснасцю.

Не падабаецца яму слу-цкі выклік, ой як не падабаецца. Пад вечар разуздыхалася і Таццяна Новік.

І ёй немаведама што здавалася. Да суседзяў элект-рыкі ўсяго двойчы спатыкаліся. Правяралі праводку, мянялі лямпачкі.

Позна ўвечары Тацця-не Новік зарупілася: ці на-дзейна схаваныя нож і абцугі. Пра надзею не сумнявайса, за-пэўніваў жанчыну муж.

— Трэба перахаваць схрон у якую яму.

Апоўначы Антон Но-вік доўга пахаджваў на пана-дворку.

— Доўга калупаўса, — шэпатам пракаментавала яго позны ўзварот у хату гаспады-ня. Двое доўга не вымавілі ні слова. — Надзейней усё-такі.

— Надзейней не надзей-ней, адстань, — прабурчэў Ан-тон. — Лепей за ракіту ніхто не ўкрые.

Разгалісты куст ніцай прырэчнай ракіты ўдзень і ўночы даваў прытулак птуш-кам і рыбам. Яго абрывісты бераг любілі  рыбакі, асабліва маладыя вудзільшчыкі.

— Прызнавайся. Ме-ней упаяюць, — адразу параілі дастаўленаму ў следчы аддзел Антону Новіку.

Справядлівыя апраў-данні Антона для першага і другога слуцкага следчых былі гарохам аб сценку.

— Чаму цыганскія сем’і наскокна і раптоўна з’ехалі з дабротнай працы ў Працаві-чах?

— Не ведаю, не ведаю. Куды з’ехалі, не сказалі.

Праз гадзіну ў міліцыю ўвальваюцца двое з гідракас-цюмамі, ажыўленыя.

Антона Новіка прыво-дзяць да следчых у міліцэйскай форме і цывільнай.

— Пішы, выказвайся шчыра, напоўніцу. Мо’ ад рас-стрэлу заберажэшся.

Збялелы Антон Новік кемасны чалавек. Паўторна разглядаў леташнія  здымкі акалечанага Івана Самусевіча, а галоўнае — убачыў уласны нож і абцугі, зусім непаржавелыя.

— Гусі ўсё-такі вычулі стогны старога Івана Самусе-віча. У паднябессі пачулі. Праз год. — Раздумвае. — Мы тупей-шыя за птушак.

Другі следчы хмура дапісвае распачатую старонку, забожкаўся:

— Не верыў у прыкме-ты і сілу нябесную, мусіў па-верыць з-за такіх, як ты!

 

Пра нечаканыя сёлет-нія аварыі на трасе Мінск — Брэст, калі загінулі дзве цыган-скія сям’і, Антон Новік не чакаў паведамленняў. Ён ведаў, чыё крэўства загінула — хто, за што, за чые правіны.

Пісьмы асуджанага на палітасціванне ад Антона Но-віка ішлі ва ўсе юрыдычныя ўстановы СССР. Іх сіла і вы-могныя крыкі не маглі перасі-ліць  калектыўныя і прыватныя скаргі слуццакоў, якія ўвіда-вочна бачылі сляды жудасных невыносных пакутаў дабрака, ціхмянца і працавіціка Івана Іванавіча Самусевіча.

Савецкая шматкроць асуджаная юрыспрудэнцыя рэдка давала збоі, не шкадавала асуджаных за махінацыі загад-чыкаў магазінаў, выключныя выпадкі зверства ў жыллі, за разбоі на вуліцах. Так і сталася з Антонам Новікам.

Праз год весткі ад асу-джанага Новіка нікому не прыйшлі.

1967, 2018.

 

«Шлях Альгерда»

20 чэрвеня 2018 года ў Рэспубліканскай мастацкай галерэі Беларускага саюза ма-стакоў “Палац мастацтва” ад-крыта выстава «Шлях Альгер-да». Яна прысвечана бліскучай перамозе войск Вялікага Кня-ства Літоўскага пад кіраў-ніц-твам Вялікага князя Альгерда над татарамі ў бітве на Сіняй Вадзе восенню 1362 года.  Ад-крыў выставу старшыня Бела-рускага Саюза мастакоў Рыгор Сітніца. Выстава стала спалу-чэннем розных мастацкіх жан-раў. Прадстаўлены карціны Міколы Купавы, Міхася Баса-лыгі, Аляксея Пшонкі, Юрася Каралевіча і Ягора Батальён-ка, выцінанка Ніны Сакало-вай-Кубай, габелены Марыны Грудзінавай і Ніны Пілюзінай, медалі Аляксандра Зіменкі, фота і фотарэпрадукцыі Міко-лы Лінніка, фота Міколы Ку-павы, Аксаны Спрынчан і Ге-оргія Ліхтаровіча, рэканструк-цыя зброі рыцарскага клуба «Белы ліс». Удзельнікі выставы мастацкімі сродкамі паспраба-валі паказаць шлях Альгерда ад Вільні да Сіняй Вады — рэчкі Снівады — у Вінніцкай вобласці на тэрыторыі Украіны. На вы-ставе можна убачыць партрэты вялікіх князёў Альгерда і Кей-стута, іх брата Любарта, узбра-енне літоўскіх і татарскіх вая-роў, беларускія і ўкраінскія шляхі, рэчку Снівада, поле біт-вы, знакамітую «Пагоню», аб-раз Божай маці Вострабрам-скай, прывезены Альгердам пасля перамогі, храмы Вільні і Віцебска, збудаваныя ў ХІV ст. у гонар перамогі, помнікі Аль-герду ў Віцебску, у гонар 650-годдзя перамогі ў мястэчку Уланаў Вінніцкай вобласці, Фёдару Карыятавічу ў Мука-чаве.

Тэма бітвы на Сіняй Вадзе асвятляецца творцамі Беларусі, і кожныя пяць гадоў вынікі іх працы дэманстру-юцца ў “Палацы мастацтва” і ў іншых выставачных залах.

Мікола Ліннік,

сябар Саюза журналістаў Беларусі.

 

Народны ансамбль народнай музыкі «Гудскі гармонік» адзначыў сваё 30-годдзе!

Юбілейная дата адкрыта,

Гады птушкай ляцяць,

                               не дагнаць,

Але ж нам усяго толькі 30,

Дык не будзем,

                     сябры, сумаваць!

 

21 чэрвеня ў Палацы культуры горада Ліды сабра-ліся сапраўдныя аматары на-роднай музыкі і песні, прыхі-льнікі творчасці вядомага ў Га-радзенскай вобласці і за яе ме-жамі народнага ансамбля на-роднай музыкі «Гудскі гармо-нік», які адзначыў свой 30-га-довы творчы юбілей.

Пачыналася ўсё 32 гады таму назад, калі ў Гудскі сельскі клуб на пасаду загад-чыка прыйшоў працаваць ма-лады таленавіты хлопец — Анд-рэй Колышка. На адным з ме-рапрыемстваў, у час выступ-лення мясцовага хору, удзель-нік мастацкай самадзейнасці зайграў на гармоніку полечку, ды так! што гледачы ледзьве ў скокі не пусціліся… Вось тады ў Андрэя Колышкі з’явілася і запала ў душу ідэя стварэння калектыву народнай музыкі. У складзе ансамбля тады былі тры гармонікі і барабан. Паз-ней дадаліся кантрабас і дудка, затым скрыпка і цымбалы. На працягу 30-ці гадоў у калектыў прыходзілі творчыя людзі, і кожны аддаваў ансамблю сваё натхненне і талент. Сёння ў складзе калектыву — Андрэй Колышка (кіраўнік, гармонік), Іван Кароль (гармонік), Аляк-сандр Пучыла (кантрабас), Марыя Дукі (цымбалы), Ганна Ліпская (скрыпка), Алена Ка-вальчук (дуда), Алена Мілеў-ская (барабан). Выдатным ва-калам радуюць слухачоў салі-сты ансамбля — Лілея Хвайніц-кая, Наталля Вайцюкевіч, Во-льга Троцкая, Алеся Яруніча-ва, Кацярына Каспорская і Дзмітрый Пухнарэвіч.

Сучасны калектыў, як і раней, мае сваё індывідуаль-нае аблічча, непаўторную ма-неру выканання і рэпертуар, які ў асноўным складаюць бе-ларускія, польскія, рускія на-родныя песні і мелодыі, а так-сама апрацаваныя творы, запі-саныя ад старэйшых жыхароў Лідскага раёна ў час фолькло-рных экпедыцый.

Адметна, што частку рэпертуару «Гудскага гармо-ніка» складаюць аўтарскія тво-ры Андрэя Колышкі на словы экс-салісткі Ганны Баборык і творы, напісаныя ўдзельнікам ансамбля — Аляксандрам Пу-чылам на ўласныя вершы і вер-шы лідскага паэта Станіслава Судніка.

Народны ансамбль народнай музыкі «Гудскі гар-монік» на высокім прафесій-ным узроўні прадстаўляе бе-ларускае музычнае і песеннае мастацтва як у нашай краіне, так і за яе межамі. За гады іс-навання калектыў даў больш за шэсцьсот канцэртаў. «Гудскі гармонік» — удзельнік і неад-наразовы пераможца рэспублі-канскіх, абласных і раённых святаў, фестываляў і конкур-саў. З 2007 года звесткі пра ан-самбль «Гудскі гармонік» ук-лючаны ў Энцыклапедыю бе-ларускага фальклору, а ў 2017 годзе — у энцыклапедычны да-веднік «Беларускія народныя музычныя інструменты».

На святочным юбілей-ным канцэрце гучалі віншаван-ні і падзякі ў адрас кіраўніка і ўдзельнікаў «Гудскага гармо-ніка». Усе яны розныя па хара-ктары, па ўзрос-це, розныя па прафесіі, але аб’ядноўвае іх са-мае галоўнае — любоў да песні і зямлі беларус-кай.

За гады свайго існавання «Гудскі гармо-нік» набыў шмат сяброў. Каб паві-таць і павінша-ваць гэты выдат-ны калектыў, на свята прыйшлі народны сямейны ансамбль Парфенчыкаў «Мы з вёскі-ка-лыскі» Бердаўскага цэнтра ку-льтуры і вольнага часу, народ-ны вакальны ансамбль «Свят-ліца» Дзітвянскага Дома куль-туры, народны ансамбль песні і танца «Лідчанка» Палаца ку-льтуры г. Ліды. Святочныя па-жаданні прагучалі ад прад-стаўнікоў школ мастацтваў і іншых устаноў культуры ад-дзела культуры Лідскага рай-выканкама.

З нагоды 30-годдзя творчай дзейнасці народны ансамбль народнай музыкі «Гудскі гармонік» узнагаро-джаны Граматай упраўлення культуры Гарадзенскага абл-выканкама. Падзячным пісь-мом старшыні Лідскага раённа-га Савета дыпутатаў узнага-роджваны ўдзельнік народнага ансамбля народнай музыкі «Гудскі гармонік» — Аляксандр Пучыла, Ганаровай граматай Лідскага райвыканкама — Анд-рэй Колышка (кіраўнік калек-тыву), Падзячным пісьмом старшыні Лідскага райвыкан-кама — Ганна Ліпская, Граматай аддзела культуры Лідскага райвыканкама — Алена Кава-льчук, Дзмітрый Пухнарэвіч. За плённую творчую дзей-насць, высокае прафесійнае майстэрства, прапаганду на-родных традыцый музычнага мастацтва Падзячным лістом ДУ «Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай твор-часці» узнагароджаны ўсе ўдзельнікі ансамбля.

За ўвесь двухгадзінны канцэрт прагучалі адна поль-ская і адна руская песні. Увесь астатні рэпертуар, усе вінша-ванні і вітанні былі на бела-рускай мове.

Віншуем народны ан-самбль «Гудскі гармонік» са святам! Дзякуем яго ўдзель-нікам за высокае прафесійнае майстэрства і бязмежны энту-зіязм. Калектыву жадаем по-спехаў і новых творчых дасяг-ненняў. Няхай і далей на ра-дасць усім квітнее народны ан-самбль народнай музыкі «Гуд-скі гармонік»!

rmcnt-lida.jimdo.com.

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *