НАША СЛОВА № 27 (1386), 4 ліпеня 2018 г.

Панядзелак, Ліпень 9, 2018 0

3 ліпеня — Дзень вызвалення Менска ад нямецка -фашысцкіх захопнікаў, Дзень незалежнасці

На Пружаншчыне асвяцілі помнік паўстанцам 1863-1864 гадоў

Ля вёскі Ласасін Пружанскага ра-ёна адбылося асвячэнне помніка палеглым паўстанцам 1863-1864 гадоў. На ўрачыс-тасцях прысутнічалі сябры мясцовай філіі Таварыства беларускай мовы (ТБМ), прадстаўнікі інтэлігенцыі з Берасця, Гарод-ні, Пружанаў, а таксама святары. Свой верш зачытаў колішні галоўны рэдактар пружанскай газеты «Раённыя будні», адзін з тых, хто аднаўляў помнік напрыканцы 80-х гадоў, Мікола Антаноўскі:

 

Помніць край сасновы, верасовы,

як з «Мужыцкай праўдаю» на прызбах,

дзецюкі і хлопцы кастусёвы

зрэбнаю свабодай трызнілі.

 

А пасля, абняўшы сохі з жалем,

косы — з-пад застрэшкаў і — наўсторч…

Касінераў без труны хавалі,

палажыўшы пад галовы корч.

 

Ды не гэта страшыла іх душы.

Горш за смерць — пазбавіцца надзей.

Будуць маскалі, паны, чынушы

дзерці і далей сем шкур з людзей.

 

Хай палеглі тут, у вольнай пушчы,

зіпуны і світкі на зары.

Мой народ, я веру, неўміручы.

Бо нашчадкам Волю падарыў.

Помнік на магіле, у якой пахаваныя парэшткі сарака чалавек, быў усталяваны яшчэ ў міжваенныя часы другой Рэчы Паспалітай. Пазней, з прыходам Саветаў, яго зруйнавалі і ўжо на хвалі беларускага адраджэння напры-канцы 1980-х высілкамі мясцовых ТБМ і БНФ аднавілі. А ўжо ў найноўшай гісторыі, у 1998 годзе, помнік быў расстраляны падчас вучэнняў, бо знаходзіцца цяпер ён на тэрыторыі вайсковага палігона Вайскова-паветраных сілаў. У 2000-м была зроблена новая пліта і адбылося яе ўсталя-ванне над магілай паўстанцаў. Мясцовая грамада перыя-дычна ладзіць сюды экскурсіі.

 Мікола Ляшкевіч,

Беларускае Радыё Рацыя, Пружаны.

Фота аўтара.

Спяём гімн разам

Выканане Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь падчас акцыі “Спяём гімн разам” 3 ліпеня 2018 г. стала адным з самых масавых выкананняў беларускамоўнай песні. Паводле паведамлення (магчыма, недакладнага) аднаго з тэлеканалаў сёлета гімн Беларусі спявалі каля 640 тысяч чалавек.

На здымку: гімн спяваюць у Мастах Гарадзенскай вобласці.

Амерыканскія беларусы адсвяткавалі Купалле

23 чэрвеня беларусы з Нью-Ёрка і суседніх штатаў сабраліся ў парку каля мястэч-ка Крос-Рывер, каб супольна адсвяткаваць старажытнае бе-ларускае свята Купалле. Аме-рыканскія беларусы ладзяць Купалле ўжо далёка не першы год, але сёлета да арганізацыі свята прычыніліся вядомыя сваім творчым падыходам і ўменнем выдатна падрыхта-ваць і правесці мерапрыемства Ганна Шарко і Аляксандр Ма-згавы з сябрамі-актывістамі з групы ў фэйсбуку «Беларусы ЗША. Разам лягчэй». Таму сёлетняе Купалле адбылося ў пашыраным фармаце і плана-валася як актыўны адпачынак на працягу абодвух выхадных дзён. У дадатковай праграме былі футбол, валейбол, урок беларускай мовы, гульня «По-шук папараць-кветкі», спар-тыўная эстафета з інтрыгуючай назвай «Бітва княстваў» і ін-шыя заняткі. Валянціна Якімо-віч прывезла сваю вялікую калекцыю вышываных бела-рускіх кашуль і строяў для тых, у каго не было сваёй тра-дыцыйнай вопраткі. Такім чы-нам, каля вогнішча ўсе ўдзе-льнікі святкавання былі ап-ранутыя ў сапраўдныя бела-рускія вышываныя кашулі і сукенкі. Лена і Пётр Рыжыя падрыхтвалі адмысловы купа-льскі напой, завараны на 27-мі розных зёлках — Крупнік. Пе-рад тым, як Купаліш і Купалін-ка распалілі вогнішча, Валянці-на Якімовіч распавяла пра зна-чэнне свята летняга сонцаста-яння — Купалля для нашых про-дкаў, пра Купальскія метафа-ры і сімалізм. Спевы каля вог-нішча, карагоды і гульні прахо-дзілі пад кіраўніцтвам Валянці-ны Якімовіч і Лены Рыжай. На сёлетнім Купаллі было шмат ахвочых скокнуць цераз вогні-шча, трымаючы дзяўчыну за руку. А пасля апоўначы зарга-нізавалася вялікая група ахво-чых паехаць на суседняе возе-ра, каб акунуцца ў ваду ў ча-роўную купальскую ноч.  У падрыхтоўцы і правядзенні свята таксама ўдзельнічалі ся-м’я Алены і Юрыя Кавальчу-коў і Беларуска-амерыканскае згуртаванне «Пагоня».

Фота і тэкст Сержа Трыгубовіча.

Васіль Быкаў — гэта наша доўгая дарога дадому…

Штогод Віцебская абласная рада ТБМ у супрацы з рухам «За Свабоду» ладзіць у Бычках, на малой радзіме Васіля Быкава, літаратурныя імпрэзы, прысвечаныя ўшана-ванню памяці вялікага пісьмен-ніка. Чарговая літаратурная сустрэча адбылася 23 чэрвеня ў в. Бычкі. Па добрай трады-цыі, нягледзячы на дрэннае на-двор’е, тут сабраліся аматары беларускага слова, прыхільнікі творчасці Быкава.

А перад гэтым віцеб-скія тэбээмаўцы ўсклалі кветкі да мемарыяльнай дошкі на будынку ў Віцебску, дзе ў свой час вучыўся будучы пісьмен-нік.

Адкрыў імпрэзу пры-вітальным словам Юрась Ба-біч, старшыня Віцебскай аб-ласной рады ТБМ. Потым сло-ва было перададзена віцебскім паэтам. Сапраўды атрымалася адкрытая імправізаваная сцэна для творчых людзей, якія з ра-дасцю чыталі свае вершы.

Паэт і перакладчык Уладзімір Папковіч, які быў асабіста знаёмы з Васілём Ула-дзіміравічам, падзяліўся ціка-вымі ўспамінамі пра падзеі, якія іх звязвалі. Пасля зачытаў свой верш, прысвечаны Васілю Бы-каву.

Вядомы паэт-гума-рыст Міхась Мірановіч, як за-ўсёды, выклікаў добры наст-рой сваімі дасціпнымі, арыгі-нальнымі вершамі. Прысутныя слухалі і ўсміхаліся, гэта са-праўды сагравала ў дрэннае надвор’е, якое так не хацела ад-ступаць.

Аўтар паэтычных кні-жак для дзяцей Кастусь Севя-рынец прачытаў свой верш «Прызнанне», прысвечаны Бы-каву. Паэтка Марыя Баравік таксама прапанавала прысут-ным адмыслова напісаны да ўрачыстай падзеі твор. Гэта ўсё нагадвала сустрэчу даўніх сяброў, якія нібы размаўлялі адно з адным і са шматлікімі прысутнымі вершамі, перада-ючы мікрафон, згадваючы Ва-сіля Быкава і аддаючы належ-нае яго ролі не толькі ў бела-рускай літаратуры, але і ў гра-мадскім жыцці краіны.

Радасна было, што да нас завіталі і новыя людзі, якія ўпершыню трапілі на свята. Паэтка Валянціна Пятроўская прыехала з Наваполацка. Яна прысвяціла верш Васілю Бы-каву і прачытала яго.

Зусім нечакана слова папрасіў паэт з Салігорска, які прызнаўся, што з творчасцю Васіля Уладзіміравіча знаёмы не так даўно, але ўсё, што ён прачытаў, натхніла яго на на-пісанне цудоўнага верша «Спа-дчына апостала сумлення». Гэта сапраўды цудоўна, што ўсё больш і больш людзей далу-чаецца да нас, знаёміцца з творчасцю нашых выдатных пісьменнікаў і, канешне ж, стварае свае літаратурныя творы.

Усім вядома, што ў нашай краіне ў гэты час пра-ходзіла цэнтралізаванае тэста-ванне для патэнцыйных абіту-рыентаў. Таму і ў нашых гле-дачоў была мажлівасць пры-няць удзел у імправізаваным тэсце, створаным паводле тво-рчасці Васіля Быкава. Спачат-ку ўдзельнікам раздалі папя-ровыя варыянты пытанняў, ко-жнаму ахвотнаму трэба было напісаць назву твора, пра які ідзе гаворка. Крыху пачакаў-шы, мы зачыталі некаторыя пытанні, каб і ўсе астатнія гле-дачы маглі прыняць удзел. Ко-жнаму, хто першым адказаў на пытанне правільна, была па-дорана кніга. Як правіла, гэта быў зборнік вершаў пэўнага аўтара. Па выніках віктарыны можна адзначыць, што пры-сутныя дастаткова ўважліва перачытвалі творы Васіля Бы-кава. Гэта не можа не радаваць.

Сёлета Быкаўская ўрачыстасць адзначалася 23-га чэрвеня, і гэта даволі сімваліч-ны дзень ушанавання памяці Васіля Уладзіміравіча, бо як-раз 22-га чэрвеня (2003 год) выдатнага пісьменніка не стала. Але дужа хацелася ўшанаваць не толькі яго памяць, але і па-мяць тых, хто загінуў у самым росквіце сваіх творчых сіл, тых, каго мы адносім да «(не) рас-стралянай паэзіі». Так, верш Юлія Таўбіна «Ты помніш» прачытала студэнтка ВДУ імя П.М. Машэрава Наталля Ер-макова.

Імпрэза закончылася, але яшчэ доўга, практычна ўсю дарогу да Віцебска, актывісты ТБМ абмяркоўвалі падзею, дзяліліся ўражаннямі, складалі планы на будучыню. Можна не сумнявацца, што ў наступным годзе, ка-лі мы будзем адзна-чаць 95-ыя ўгодкі з дня нараджэння Ва-сіля Быкава, Віцеб-ская абласная рада ТБМ прапануе но-выя ідэі, мы паба-чым новых людзей, для якіх імя Быкава значыць вельмі шмат!

Крысціна Дайлідзёнак,

сябра ТБМ, студэнтка ВДУ

імя Машэрава.

Сяброўства двух геніяў — літаратурны набытак

На сёлетнім Быкаўскім свяце ўзгадвалі пра шчырае сяброўства, якое з’ядноўвала Васіля Быкава і Рыгора Бара-дуліна і знайшло адлюстра-ванне ў кнігах эпісталярнага жанру «Дажыць да зялёнай травы», «Калі рукаюцца ду-шы». Гэтую тэму закранулі ў сваіх выступленнях Уладзімір Папковіч і Андрэй Хадановіч.

Рыгор Барадулін слаў лісты ў вершах сябру ў Фін-ляндыю, а затым у Нямеччыну. Васіль Быкаў дасылаў у адказ свае прыпавесці, суровыя і іра-нічныя. Дзядзька Рыгор ума-цоўваў сябра ду-хоўнай паэзіяй.  «Барадулінскае слова натхняла, ма-цавала веру, дава-ла сілы жыць і спа-дзявацца, — успамі-наў пазней Васіль Уладзіміравіч.-Па-эзія Барадуліна- чыстай красы Бос-кая паэзія белару-саў, крыніца нацы-янальнага натхнен-ня, складнік яе спрадвечнага ду-хоўнага набытку.»

Народны паэт прысвяціў свайму сябру і зе-мляку трыпціх у прозе. Ён пісаў:

«Космас Васіля Бы-кава. Ён сілкуе дух беларускай нацыі. Ён дазваляе зрабіць небасхіл нашага слова далёкім і глыбокім, неба нашага слова ўдумлівым і высокім, сцежкі нашага слова прыступнымі і роднымі.

Васіль Быкаў прыйшоў у літаратуру нашую, у свядо-масць нашую, калі здавалася, усё нацыянальнае, усё людскае, было задушана жалезабето-нам камуністычнай ідэалогіі, таталітарным рэжымам чы-рвонай імперыі. Прыйшоў і сказаў: «Жыве Беларусь! Ду-мае Беларусь, мысліць Бела-русь, мае сорам, мае сумлен-не!» І прыход Васіля Быкава заўважылі, голас сумлення Бе-ларусі пачулі. Ва ўсім свеце.

Васіль Быкаў нябёсамі пасланы на грэшную зямлю нашую, каб несці крыж сум-лення, а крыж гэты цяжкі, бо разлічаны на моцную натуру. І ўзышоў Васіль Быкаў на Гал-гофу за Беларусь, за людства, роднае яму, за ўсіх тых, што з ахвотаю ў далоні яго праўда-дарныя ўганялі цвікі абразы, цвікі паклёпаў, цвікі зайздрасці. Ды ўзляцеў дух лепшага сына Беларусі ў Слове шчырым, як сама праўда, у Слове чыстым, як думкі прарока, у Слове па-кутным, як Маці-Беларусь.»

У Бычках мы сустрэ-ліся з даследчыцай творчасці Рыгора Барадуліна Наталляй Аляксееўнай Давыдзенка. Яна распавяла пра змест новых тамоў  «Дзённікаў і запісаў» народнага паэта, якія яна пад-рыхтавала:

— Чацвёрты том вый-шаў у снежні 2017 года. Ён ахо-плівае 1983-84 гады і ўключае вялікую паездку Рыгора Бара-дуліна на чатыры месяцы ў Амерыку, у ААН.

У дзённіках Рыгора Іванавіча шмат напісана пра Васіля Быкава. Рыгор Іванавіч не проста сябруе з Васілём Уладзіміравічам, перамаўля-ецца, гаворыць, але і запісвае за ім. І сёння такіх матэрыялаў больш нідзе не возьмеш! Пра ўсё, што яны гаварылі, ён фік-саваў у сваіх дзённіках. Гэта даволі рэдкая з’ява. Сяброў-ства вылілася ў фіксацыю га-воркі, настрою. Быкаў казаў: «Рыгор, ты — малайчына! Усё запісваеш у блакноты, а я ўсё збіраўся, збіраўся, а цяпер ужо позна». Сяброўства двух гені-яў дало вялікі літаратурны плён: 250 вершаў Рыгор Ба-радулін прысвяціў Васілю Бы-каву.

Рыгор Іванавіч, які быў эмацыйным, адпускаў на ляту жарты, пасміхаўся, тым не менш, ва ўсіх паездках запісваў, што бачыў і што яго цікавіла. Нават статыстычныя лічбы ён запісваў, калі дэлегацыі чыталі лекцыі. Можна сказаць, што гэтыя чатыры тамы — заканчэн-не савецкага перыяду, бо ў 1990 тым годзе Беларусь абвесціла незалежнасць, і пачаліся новыя часы. Памяніліся настроі і ду-мкі паэта.

Раней я не падлічвала, колькі вершаў уваходзіла ў мяне ў новы том: там былі вершаванкі сябрам і эпіграмы. У пятым томе будзе больш за 70 вершаў, якія паэт нідзе не друкаваў у зборніках. Гэта на-бытак! Мы рупімся пра тое, каб к канцу года выпусціць пяты том, — кажа спадарыня Наталля.- Ён прыходзіў  у сны…

Эла Дзвінская,

На здымках:

1-2. На свяце ў Бычках.  Фота Таццяны Смоткінай

  1. Друкарская машы-нка Васіля Быкава, фота аў-тара.

 

Не стала Алеся Зайкі

26 чэрвеня не стала найвялікшага бе-ларускага рупліўца, педагога, краязнаўцы, збі-ральніка самабытнай беларускай народнай лек-сікі Алеся Зайкі, які жыў у роднай вёсцы Заполле Івацэвіцкага раёна. Кола яго навуковых зацікаў-ленняў улучала дыялекталогію, фразеалогію, парэміялогію, мікратапаніміку, фалькларыс-тыку і гісторыю сялібаў. Пры жыцці ён выдаў «Дыялектны слоўнік Косаўшчыны» (2011), «Населеныя пункты Івацэвіччыны» (2012), «Фразеалагічны слоўнік Косаўшчыны» (2013), «Прыказкі і прымаўкі, жарты і каламбуры, пры-гаворкі і языкаломкі, вясельныя прымаўкі пры дзяльбе каравая, вітанні і зычэнні, ветлівыя і ласкавыя выразы, засцярогі і прысяганні, пра-клёны і адкляцці, жартоўныя праклёны і драж-нілкі-кепікі, зневажанні і параўнанні, прыкметы народнага календара з Косаўшчыны» (2015), а таксама кнігу кароткай прозы «Чысты чацвер» (2015). А за сваю першую кнігу прозы «Дым з коміна» (2011 ) Алесь Зайка атрымаў Берасцей-скую мядовую літаратурную прэмію. Усё жыццё Алесь Фаміч збіраў фальклор, запісваў крылатыя словы, дыялекты, выслоўі, фатагра-фаваў старыя будынкі, студні, клямкі, вокны, а свой «Дыялектны слоўнік Косаўшчыны» ён збіраў і запісваў 35 гадоў. Алесь Зайка вельмі любіў сваю Бацькаўшчыну, перажываў за лёс роднай мовы, ён дасканала валодаў роднай мовай і ведаў яе «на зубок». Зусім нядаўна Алесь Зайка быў у Мерачоўшчыне і радаваўся ад-крыццю помніка Тадэвушу Касцюшку, казаў, што гэта вялікае свята для беларусаў, а яшчэ ён паведаміў сябрам, што да друку падрыхтаваў некалькі новых сваіх даследчых кніг.

Сёлета 12 жніўня Алесю Фамічу Зайку споўнілася б 70.

Барыс Баль,

Беларускае Радыё Рацыя.

Мы пахавалі вялікага чалавека

Пра Алеся Зайку, які пайшоў з жыцця на мінулым тыдні, піша галоўны рэдактар выдавецтва «Тэхналогія» Зміцер Санько

Пахавалі Алеся Зайку. Пахавалі вялікага чалавека. Вялікага ў сваёй бязмернай дабрыні, у сваёй шчырай любо-ві да Беларусі, у плёне працы, якую ён ахвяраваў Айчыне.

Ён быў выдатным спе-цыялістам у галіне лакальнай этналогіі. Кола яго навуковых зацікаўленняў улучала дыялек-талогію, фразеалогію, парэ-міялогію, мікратапаніміку, фалькларыстыку і гісторыю сялібаў аднаго з самых адмет-ных і цікавых куткоў Беларусі — радзімы Тадэвуша Касцюшкі. Яму ніхто не прапаноўваў і не зацвярджаў планавых тэмаў, ён ніадкуль, ні з якой навуковай установы, не атрымліваў за-работнай платы. Ён сам быў установай — шматпрофільнай навуковай установай у адной асобе.

Вынікі працы даследні-ка ўражваюць: «Дыялектны слоўнік Косаўшчыны» (2011), «Населеныя пункты Івацэвіч-чыны» (2012), «Фразеалагіч-ны слоўнік Косаўшчыны» (2014), «Прыказкі і прымаўкі, жарты і каламбуры, прыга-воркі і языкаломкі, вясельныя прыгаворкі пры дзяльбе кара-вая, вітанні і зычэнні, ветлівыя і ласкавыя выразы, засцярогі і прысяганні, праклёны і драж-нілкі-кепікі, зневажанні і па-раўнанні, прыкметы народна-га календара з Косаўшчыны» (2015). Ім падрыхтаваныя да выдання «Нарысы з гісторыі і культуры Івацэвіччыны» і «Мікратапаніміка Івацэвіч-чыны». І, апрача гэтага, багата матэрыялу засталося ў рукапісах.

Распачынаецца новы сезон «Гістарычнай школы» з Алегам Трусавым

У ліпені пачнецца новы сезон «Гістарычнай школы» з Алегам Труса-вым, археолагам, гісторыкам беларускай архітэктуры, кандыдатам гістарычных навук, дацэнтам, палітыкам і грамадскім дзеячом, в.а. абавязкаў рэктара «Універ-сітэта імя Ніла Гілевіча», Ганаровым старшынём ТБМ. Штомесяц будзе пра-ведзена па 2 лекцыі, у якіх сп. Трусаў будзе распавядаць пра гісторыю Менска, Ня-свіжа, Ліды, Наваградка і Стоўбцаў.

Таксама будуць ладзіцца прагляды гістарычных фільмаў і іх абмеркаванне. Расклад і час будуць пададзены пазней.

 

У ліпені і жніўні запрашаем на прагляды фільмаў у беларускай агучцы

У канцы ліпеня — пача-тку жніўня запрашаем у офіс ТБМ (вул. Румянцава, 13) на прагляды фільмаў у беларус-кай агучцы. Прагляды будуць пачынацца а 18-й, уваход во-льны. Большасць стужак агу-чаныя суполкай gavarun_by.

Расклад:

 

24 ліпеня — «Хтосьці любіць гарачае», ЗША, 1959 г.

25 ліпеня — «Уцёкі з Шаўшэнка», ЗША, 1994 г.

26 ліпеня — «Фанта-стычныя істоты і дзе іх ад-шукаць», ЗША, 2016 г.

31 ліпеня — «Фанфан-Тульпан», Францыя, 2003 г.

 

1 жніўня — «Вэрхал у галаве», ЗША, 2015 г.

2 жніўня — «Час», ЗША, 2011 г.

 

Павел Сцяцко

Прозвішчы Беларусі

Новая серыя. Частка 2

(Працяг. Пач. у папяр. нум.)

  1. Ксяневіч (Яў-ген) — вытвор з суфіксам баць-каймення -евіч ад антрапоніма Ксеня і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Ксен-евіч — Ксяневіч. ФП: Ксенія (імя <грэч. xenia ‘гасціннасць’) — Ксе-нія (празванне, потым прозві-шча) — Ксяневіч. Або ад Ксена-фон (грэч. ‘які гаворыць на замежных мовах’) — Ксена (на-родны варыянт) — Ксена (пра-званне, потым прозвішча) — Ксяневіч.
  2. Куваева (Зоя) — вытвор з прыналежным суфі-ксам -ев-а ад антрапоніма Кувай і значэннем ‘нашчадак (дачка) названай асобы': Кувай-ева. ФП: куваць (абл. і паэт. ‘тое, што і кукаваць (пра зязюлю)’) — кувай (форма загаднага ладу дзеяслова: кувай(уць)) — Кувай (мянушка, потым прозвішча) — Куваева.
  3. Кугейка (Міха-іл) — семантычны вытвор (з экспрэсіўным фармантам —ейка) ад апелятыва куга ‘водная расліна сямейства асаковых; азёрны чарот'; а таксама ‘гука-пераймальнае абазначэнне крыку груднога дзіцяці’ (ТСБМ, т. 2, с. 749).
  4. Кудзерка (Іван) — семантычны вытвор ад апеля-тыва кудзерка ‘невялікі вузкі ўчастак лесу’, а таксама ‘куча-равыя або накручаныя вала-сы’.
  5. Кузька (Іван) — семантычны вытвор ад апеля-тыва кузька ‘шкоднік злакавых раслін; хлебны жук’.
  6. Кукавіч (Ігнат) — вытвор з суфіксам бацька-ймення -авіч ад антрапоніма Кука і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Кук-авіч. ФП: кука (абл. ‘вялікі драўляны малаток рознай формы і роз-нага прызначэння'; а таксама (дзіцяч.) ‘балячка’ («Слоўнік народнай мовы Зэльвеншчы-ны» Сцяцко П., с. 64)) — Кука (мянушка, пазней прозвішча) — Кукавіч.
  7. Кунцэвіч (Ва-сіль) — вытвор з суфіксам баць-каймення -эвіч ад антрапоніма Кунц і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Кунц-эвіч. ФП: кунц (‘птушка сініца’ (Даль)) — Кунц (мянушка, пазней про-звішча) — Кунцэвіч.
  8. Кур’ян (Дзяніс) — варыянт імя Кірыён (грэч. kyrion ‘дзяржаўная ўлада, за-кон’); зафіксаваны ў 1556 г. у форме Курьян, набыў ролю прозвішча.
  9. Курцова (Ірына) — вытвор з фармантам -ова ад антрапоніма Курэц і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Курэц (Курца) + ова — Курцова. Або ад нямецк. kurz ‘кароткі’ шляхам антрапанімізацыі.
  10. Курышка (Пят-ро) — другасная форма, перша-сная Купрышка (ад імя Купрыян <грэч. kyprios ‘кіпрскі, жыхар Кіпра’) — утварэнне з фарман-там -ышка ад Купра (з 1540 г.) з семантыкай экспрэсіўнасці (ласк. ці зневаж.) — Купрышка — Курышка (па асацыяцыі ‘куры-льшчык, курэц’ ці ‘тое, што ку-рыцца — тлее’).
  11. Ладыга (Вера) — семантычны вытвор ад апеля-тыва ладыга ‘сцябло, націна’ («Вялікі слоўнік беларускай мовы» Ф. Піскунова, с. 466).
  12. Лажбей (Ігар) — семантычны вытвор ад апеля-тыва лажбей ‘гультай’ («Вялікі слоўнік беларускай мовы» Ф. Піскунова, с. 466).
  13. Лажбень (Алег) — семантычны вытвор ад апе-лятыва лажбень ‘тое, што і ла-жбей‘ (Тамсама).
  14. Лазавік (Іван) — семантычны вытвор ад апеля-тыва лазавік ‘лапаць’ (абутак лазовы) («Вялікі слоўнік бела-рускай мовы» Ф. Піскунова, с. 467).
  15. Лакотка (Аляк-сандр) — семантычны вытвор ад апелятыва лакотка < польск. lakotka ‘ласун’, ‘ласуха’.
  16. Лапацкая (Але-на) — вытвор з суфіксам -ская (>цкая) ад антрапоніма Лапа-та ці Лапаць і значэннем ‘на-шчадак (дачка) названай асо-бы': Лапат-ская — Лапацкая, Лапаць-ская — Лапац-ская — Лапацкая. Ад апелятыва лапа-та ‘металічная, драўляная і іншая прылада з дзяржаннем і шырокім плоскім ніжнім кан-цом для капання, перамяшчэн-ня чаго-небудзь’ ці лапаць ‘пле-цены абутак з лыка, бяросты ці вяровак’ і (перан.) ‘адсталы, некультурны чалавек’ шляхам антрапанімізацыі (пераход у прозвішча).
  17. Лівіцкая (Тац-цяна) — вытвор з фармантам -ская ад тапоніма Лівікі, Лівічы і значэннем ‘народзінка, жы-харка названай мясцовасці, па-селішча': Лівік-ская — Лівіцкая, Лівіч-ская — Лівіцкая.
  18. Лізуноў (Аляк-сандр) — вытвор з прыналеж-ным суфіксам -оў ад антрапо-німа Лізун і значэннем ‘нашча-дак названай асобы': Лізун-оў. ФП: лізун (‘той, хто любіць лі-заць, лізацца'; перан. ‘ліслівец, падлізнік, падхалім’) — Лізун (мянушка, а потым прозвішча) — Лізуноў.
  19. Ліштван (Іван) — семантычны вытвор (з суфік-сам -ан) ад апелятыва ліштван ‘той, хто вырабляе ліштвы’ (‘фі-гурныя планкі вакол дзвярно-га ці аконнага праёму або мета-лічныя накладкі з шчылінай для ключа на дзвярах, шуфлядах’, а таксама плінтусы і пад.) (П. Сцяцко, Беларускае народнае народнае словаўтварэнне, с.147).
  20. Лупасін (Анд-рэй) — вытвор з прыналежным суфіксам -ін ад антрапоніма Лупася і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Лупас-ін. ФП: лупа (‘павелічальнае дваяка-выгнутае шкло ў аправе'; рэг. ‘губа’, ‘губаты’ (Слоўнік на-роднай мовы Зэльвеншчыны (СНМЗ), с.69)), лупсі (‘губы': СНМЗ), лупся/ лупася ‘з вялі-кімі губамі’ (СНМЗ) — Лупася (мянушка, потым прозвішча) — Лупасін.
  21. Лупач (Лёнік, Лёля) — семантычны вытвор ад апелятыва лупач ‘губаты, з вя-лікімі губамі’ (СНМЗ, с. 69).
  22. Луцэнка (Ба-рыс) — вытвор з фармантам -энка ад антрапонім Луц і зна-чэннем ‘нашчадак названай асобы': Луц-энка. ФП: Лук’ян (лац. Lucianus ‘сын Лукі’) — Луц (1539) — (гутарковая форма) — Луцэнка. Або ад Лука (лац. Lukas < lux ‘святло’) +енка — Луц-(к/ц)-энка.
  23. Лысікаў (Барыс) — вытвор з прыналежным су-фіксам -аў ад антрапоніма Лысік і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Лысік-аў. ФП: лысы (‘які мае лысіну, з лы-сінай’) — Лысы (мянушка, по-тым прозвішча) — Лысік (вы-твор з суфіксам -ік і значэннем ‘пра таго, хто мае лысіну’ або ‘спадчыннік асобы з прозвіш-чам Лысы‘) — Лысікаў.
  24. Лявіцкі (Марк, Мардухай) — вытвор з фар-мантам -іцкі/-скі ад тапоніма Лёвы, Лёвікі з семантыкай ‘жы-хар, народзінец названай мясці-ны, паселішча': Лёв-іцкі — Ляві-цкі, Левік-скі — Левіцкі — Лявіцкі. ФП: Леў (імя <грэч. leаn ‘леў’) — Лёва (народна-гутар. варынт) — Лёвы (тапонім з прозвішчамі Леў, Лёва) — Ляв-іцкі, Леўка (народны варыянт ад Леў, Лёва; або вытвор з фармантам -ка і значэннем ‘жанчына’, ‘жонка, дачка названай асобы’): Леў-ка (Левко, 1528). Або ад (рэг.) ляўко ‘ляўшун’.
  25. Ляўковіч (Іры-на) — вытвор з акцэнтаваным суфіксам бацькаймення -овіч ад антрапоніма Леўка і зна-чэннем ‘нашчадак (дачка) на-званай асобы': Леўк-авіч — Ляў-ковіч. Або ад апелятыва ляўко (рэг.) ‘ляўшун’, які набыў ролю прозвішча і форму бацька-ймення. ФП: левы (левая рука) — ляўко — Ляўко — Ляўковіч. Або ад імя Леўкій (грэч leukos ‘бе-лы, светлы, ясны’) і яго народ-нага варыянта Леўка з суфіксам бацькаймення -овіч: Леўк-овіч — Ляўковіч.
  26. Ляхновіч (Па-вел) — другасная форма, пер-шасная Аляхновіч — вытвор з суфіксам бацькаймення -овіч ад антрапоніма Аляхно і зна-чэннем ‘нашчадак названай асобы': Аляхн-овіч. ФП: Аляк-сандр (імя, з мовы грэкаў Ale-xandros: alexo ‘абараняць’ і andros ‘муж, мужчына’) — Оле-хно (1528 г.) — Аляхно (народны варыянт імя, потым прозвіш-ча) — Аляхновіч — Ляхновіч (з адпадзеннем пачатковага «А»).
  27. Макрацоў (Алесь) — вытвор з прыналеж-ным суфіксам -оў ад антрапо-німа Макрэц і значэннем ‘на-шчадак названай асобы': Ма-крэц-оў — Макрацоў. ФП: ма-крэц (‘мокры лішай на нагах у коней і буйной рагатай жывё-лы’) — Макрэц (мянушка чала-века з частотным такім словам) — Макрэц (прозвішча) — Мак-рацоў.

(Працяг у наст. нумары.)

 

Узаемаабмен культур на летніх імпрэзах

13 чэрвеня ў цэнт-ральнай гарадской бібліятэцы ў горадзе Светлым Калінін-градскай вобласці адкрылася выстаўка твораў вядомага бе-ларускага мастака Алеся Пуш-кіна. Адчыняў экспазіцыю ды-рэктар бібліятэкі Сяргей Аляк-сандравіч Суздалеў.

Перад гэтым 12 чэрве-ня мастак браў удзел у выставе Калінінградскага культурнага таварыства на Дні Расіі. Усе нацыянальныя меншасці го-рада Калінінграда выстаўляліся ў цэнтральным парку культу-ры і адпачынку. Удзел бела-русаў уключаў выступ цымба-лісткі Насты, дэманстраванне партрэтаў Янкі Філістовіча і Юркі Моніча пэндзля Алеся Пушкіна, выступ Ігара Шахо-віча і дудара Міхася Галубкіна. Яны годна прадставілі бела-рускую дыяспару ў Калін-градзе.

Побач дэманстравалі сваю культуру немцы, літоўцы і палякі, былі прадстаўнікі армянскай і таджыкскай ды-яспары, былі прадстаўлены такія народы, як мардвіны і каракі.

 

— Я ўдзельнічаў у мерапрыемствах, бо даўно ся-брую з Ігарам Шаховічам, старшынём Калінінградскага таварыства беларускай куль-туры імя Францішка Скарыны, — распавёў Алесь Пушкін. — Ігар Шаховіч усталяваў помнік Францыску Скарыну ў двары Балтыйскага федэральнага ўні-версітэта імя Эмануіла Канта.

Яшчэ ў 2017 годзе мы схадзілі ў гарсавет, і Ігар Ша-ховіч ініцыяваў наданне адной з вуліц Калінінграда імя Францішка Скарыны ў сувязі з 500-годдзем друкавання Бібліі. Падчас святкавання Дня Расіі да нас падышоў мэр Ка-лінінграда Сіланаў і сказаў: «Вуліцы Францыска Скарыны ў Калінінградзе быць!»

14 чэрвеня на Дунаі з групай аўстрыйскіх, чэшскіх і партугальскіх мастакоў у Вене мы зрабілі супольны праект і адзначылі Купалле, — падзя-ліўся ўражаннямі мастак і перформер. — Мы сплялі вялі-чэзны вянок і пусцілі яго па Дунаі. Гэта быў сваеасаблівы мікс культур. Гэта ляжыць у трэндзе сучаснага мастацтва, якое разглядае чалавека ў асяроддзі экалогіі.

Сярод нас быў адзін прадстаўнік з Косава, адзін амерыканец, былі аўстрыйцы, немцы, палякі. Мы пакаштавалі стравы партугальскай кухні. 19 чэрвеня ўсё было зафік-савана на відэа і прадстаўлена ў галерэе «Хост» па адрасе: Сполграсэ, 25. Там адкрылася мая выстава, якая будзе доў-жыцца да 1 ліпеня, — паведаміў мастак.

Гутарыла

Эла Дзвінская,

фота з архіва

Алеся Пушкіна.

Дарослыя – дзецям

ДЗЯРЖАЎНАЯ УСТАНОВА КУЛЬТУРЫ

«Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы»

ПРЭС-РЭЛІЗ

Лідская раённая біб-ліятэка імя Янкі Купалы за-прашае да ўдзелу ў літара-турным конкурсе імя Веры На-віцкай «Дарослыя — дзецям», які аб’яўлены з 15 чэрвеня па 10 снежня 2018 года.

 

У Год малой радзімы калектыў ДУК «Лідская раён-ная бібліятэка імя Янкі Купа-лы» вырашыў аддаць доўг сва-ёй малой радзіме актыўнай кра-язнаўчай працай: зборам і на-запашваннем матэрыялаў, якія маюць дачыненне да нашай мя-сцовасці, ушаноўваннем імёнаў вядомых землякоў; правядзен-нем шырокай асветніцкай ра-боты па вывучэнні гісторыі, культуры, традыцый роднага краю. Адным з такіх значных культурных праектаў года з’яў-ляецца раённы літаратурны конкурс імя Веры Навіцкай «Дарослыя — дзецям», які ла-дзіць дзяржаўная ўстанова культуры «Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы» раз у два гады, пачынаючы з 2014 года і які стаў яшчэ адной лідскай культурнай трады-цыяй.

Вера Сяргееўна На-віцкая — дзіцячая рускамоўная пісьменніца канца ХIX — па-чатку XX стагоддзя. Пра яе жыццё вядома вельмі мала, на-ват гады жыцця і смерці страчаны, уроджаная Шыль-дэр-Шульднер. Горад Ліда мо-жа лічыць яе сваёй, бо ў Лідзе Вера Навіцкая пражывала сем ці дзесяць гадоў (з 1908 па 1915 г., магчыма, да 1918 г.) і нават некаторы час з’яўля-лася начальніцай мясцовай прыватнай жаночай гімназіі (з 1910 года яна ўзначальвала «Лідскую прыватную жано-чую гімназію Ф.Л. і В.С. На-віцкіх», зараз гэта ДУА «Ліцэй № 1 г. Ліды»).  Вера Навіцкая — аўтар дзіцячых кніг прозы пра дзяўчынак-гімназістак. Мясцовыя краязнаўцы сцвяр-джаюць, што некаторыя свае кнігі яна напісала менавіта ў нашым горадзе. Для горада Ліды Вера Навіцкая на сёння — найбуйнейшы лідскі дзіцячы пісьменнік усіх часоў, яшчэ ад-на неардынарная постаць — пісьменніца, якую ў Расіі пера-выдаюць праз 100 гадоў, таму конкурс і носіць яе імя. Першая кніга з тэтралогіі Веры На-віцкай  пра гімназістку Мару-сю Старабельскую ўжо пера-кладзена на беларускую мову Станіславам Суднікам. Адзі-ны асобнік гэтага перакладу знаходзіцца ў Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы»

Мэтай конкурсу стала прапаганда творчай спадчыны Веры Сяргееўны Навіцкай ся-род лідзян, выяўленне, пад-трымка і заахвочванне лідскіх паэтаў і празаікаў да напісання твораў для дзяцей. Літаратур-ны конкурс адбываецца ў двух жанрах: «Паэзія» і «Проза».

За час існавання кон-курсу былі атрыманы творы ад больш за два дзясяткі аўта-раў з розных куточкаў Лідска-га краю. Сярод намінантаў: Цішук Святлана Аляксандра-ўна, Рэлікоўская Ганна Леанар-даўна, Васько Уладзімір Гаў-рылавіч і іншыя аўтары. Да-сланыя на конкурс творы вы-дадзены бібліятэкай у зборні-ках «Дарослыя — дзецям».

Умовы сёлетняга кон-курсу размешчаны на афіцый-ным сайце ДУК «Лідская раён-ная бібліятэка імя Янкі Купа-лы»: http://www.libro-lida.by/. Творчыя працы прымаюцца па адрасе: 231300, г. Ліда, вул. Ленінская, 10, а таксама па элек-троннай пошце: Libro-lida@mail.ru.

Спадзяёмся, што ў 2018 годзе літаратурны кон-курс імя Веры Навіцкай «Да-рослыя — дзецям» пашырыць свае межы і выявіць шмат та-ленавітых аўтараў.

Тэлефон для даведак: 8 (0154) 53-07-40.

Метадыст аддзела

бібліятэчнага маркетынгу

Т.В. Чайко.

 

Смачнай кавы!

У кавярні Central Coffee г. Ліда, з’явіўся свое-асаблівы артэфакт — фотазды-мак і жывы аўтограф першай лаўрэаткі Нобелеўскай прэміі з Рэспублікі Беларусь, 2015 г. — Святланы Алексіевіч, які яна пакінула сваёю рукой у дзень намінавання ў сталіцы Швецыі Стакгольме. Разам з фотаздым-кам сп-ні Алексіевіч, у адной рамцы — здымкі ўсіх Нобелеў-скіх лаўрэатаў ў галіне літара-туры 1901 — 2015 гг.

Да ўсяго, у падтрымку беларускай мовы на ўваходных дзвярах кавярні размешчаны выдатныя налепкі-указальнікі.

Рэспект вам, гаспадары кавярні Central Coffee!

Алег Лазоўскі.

P.S. Адрас, дзе знахо-дзіцца кавярня Central Coffee ў г. Ліда можна адшукаць на сайце або ў мабільным дадатку SAY.BY https://say.by/i/1107.

Смачнай кавы!

 

Навіны Германіі

Прэзідэнты Беларусі, Германіі і Аўстрыі адкрылі «Дарогу памяці» ў лагеры смерці «Трасцянец»

29 чэрвеня ў лесе пад Менскам сустрэліся прэзідэн-ты Беларусі, Германіі і Аўст-рыі. Аляксандр Лукашэнка, Франк-Вальтар Штайнмайер і Аляксандр Ван дэр Белен пры-нялі ўдзел у адкрыцці другой часткі мемарыяльнага комп-лексу «Трасцянец». Ён створа-ны на месцы аднайменнага канц-лагера — чацвёртага па ліку ах-вяр пасля Асвенцыма, Майда-нека і Трэблінкі.

Пад Менскам тры прэ-зідэнты адкрылі «Дарогу памяці» ў мемарыяльным ком-плексе «Трасцянец», дзе за два гады вайны немцамі былі зні-шчаны звыш 200 тысяч чала-век. «Дарога памяці» — гэта ўсяго 800 метраў: ад малень-кага «пляца жыцця», куды пры-возілі вязняў і дзе яшчэ была надзея, да чорнага пятака «пля-ца смерці», адкуль іх вялі на расстрэл. Па словах архітэкта-раў, гэтага досыць, каб усвя-доміць маштаб трагедыі.

Лагер смерці «Трас-цянец» — чацвёрты па колькасці знішчаных фашыстамі вязняў і найбуйны на тэрыторыі Бела-русі. У сутнасці, гэта не адно, а тры месцы, непадалёк адзін ад аднаго. Урочышча Благаў-шчына — проста паляна ў невя-лікім лесе. Але толькі там нем-цы расстралялі і атруцілі газам 150 тысяч чалавек. А затым, каб схаваць сляды масавых забойстваў, выкопвалі целы і спальвалі.

Аляксандр Лукашэн-ка:

— Маючы ўнікальную магчымасць ведаць праўду той краіны з аповядаў відавочцаў, галоўнае, што мы павінны зра-біць, — гэта захаваць гэтую пра-ўду, не дапусціць адраджэння страшнага. Гісторыя жорсткім чынам паказала, што нельга іг-нараваць зло, нават існае на стадыі ідэі. Яго трансфарма-цыя ў рэальную пагрозу ў та-кім разе — толькі пытанне часу.

 

Беларусь заклікае да маштабнага, адкрытага гіста-рычнага дыялогу. Ніхто не су-праць, але разыходжанні бач-ныя адразу. Прэзідэнт Аўст-рыі ў сваім выступе назваў ін-шыя лічбы пра загінулых ў «Трасцянцы».

Аляксандр Ван дэр Белен:

— Нацыянал-сацыялі-сты стварылі сетку тэрору, якая накрыла ўсю Еўропу. Ве-ды пра гэта мы павінны ў нашых жа ўласных інтарэсах захаваць у калектыўнай памяці Еўропы як перасцярогу. У Малым Трасцянцы ў 1941-1944 гадах былі забіты ад 40 да 60 тысяч чалавек.

 

Пытанне з лічбамі, сапраўды, з’яўляецца дыскусі-йным. Праверыць і ўдаклад-ніць іх сёння не ўяўляецца маг-чымым. Пры гэтым частка гісторыкаў схіляецца да таго, што ў «Трасцянцы» было зніш-чана значна больш вязняў — да паўмільёна чалавек.

 

Прэзідэнт Германіі Франк-Вальтар Штайнмайер лічыць важным захаваць па-мяць пра злачынствы нацыстаў у гады Другой сусветнай вай-ны.

— Чым бліжэй падыхо-дзіш да гэтага месца, тым з бо-льшай цяжкасцю даецца гэты шлях. Веды пра тое, што тут адбылося, кладуцца на плечы шматтонным гнётам. Хто пры-ходзіць сюды, той чытаў ці чуў пра злачынствы, якія немцы здзейснілі ў адносінах да бела-русаў, сваіх еўрапейскіх сусе-дзяў і сваіх жа землякоў. Той ведае, які спусташальны след пакінула на гэтай зямлі апош-няя жудасная вайна. Больш чвэрці насельніцтва Беларусі не перажыло германскую аку-пацыю.

Штайнмайер нагадаў пра сюжэт фільма «Ідзі і гля-дзі» рэжысёра Элема Клімава, знятага ў 1985 годзе.

— Гэта быў год, калі жа-лезная заслона пачала пры-ўздымацца, і фільм гэтага від-нага савецкага рэжысёра пака-звалі ва ўсёй Еўропе — як на Ўсходзе, так і на Захадзе. Гэта была сустрэча тварам да твару з вайной. Не такой вайной, якая была вядомая да гэтага. Не! З той вайной, якая зацямніла са-бой памяць аб усіх папярэдніх войнах, якая траўміравала цэ-лыя пакаленні і сказіла аблічча нашага кантынента: гэта быў паход германскага вермахта супраць Савецкага Саюза, і мэ-тай гэтага паходу было зніш-чэнне, — падкрэсліў ён. — «Ідзі і глядзі»! Так, цяжка прыслухац-ца гэтаму клічу. Усё яшчэ цяж-ка. У нас усяляюць жах сотні тысяч ахвяр, якіх паглынула гэтае пекла, якія сталі людзьмі без імя, перш чым іх заштур-халі ў лагеры, атруцілі газам ці адразу з перона чыгуначнай станцыі ў Малым Трасцянцы пагналі на край рова і там рас-стралялі. У нас усяляе жах вай-на, планы, загады і метады вя-дзення якой мелі на ўвазе та-тальнае знішчэнне. Беларусі прыйшлося на сабе выпраба-ваць, што гэта азначае. Больш за 600 вёсак разам з усімі жы-харамі былі сцёртыя з твару зямлі, — заявіў Штайнмайер.

 

Ён адзначыў, што тыя падзеі былі «справай рук ча-лавечых, і ў гэтых злачынстваў былі нямецкія імёны — Генрых Гімлер, Райнхард Гейдрых, Эрsх фон дэм Бах-Зялеўскі, Оскар Дзірлевангер».

— Гэтае мястэчка, Малы Трасцянец, захопленае верма-хтам як «жыццёвая прастора на ўсходзе», стала месцам смерці. Яно знаходзілася на самым канцы ланцужка дырэктыў, не было пазначана ні на адной геаграфічнай карце, затое зна-чылася ў плане канчатковага рашэння габрэйскага пытання. Ужо даўным-даўно трэба было вярнуць яго ў гістарычную свядомасць Еўропы, — заявіў федэральны прэзідэнт. — Тое, што адбылося тут, пакінула глыбокія раны. Іх бачаць усе, хто жадае бачыць. «Ідзі і гля-дзі!» — гэты заклік, які б пакут-лівы ён ні быў, звернуты да нас, да пакаленняў, якія нарадзіліся пазней.

 

Штайнмайер упэўне-ны, што агульнаеўрапейская адказнасць за тое, каб больш не было вайны, засноўваецца на ведах таго, што людзі рабілі са сваімі блізкімі ў месцах, падоб-ных Трасцянцу. Таму важна вывучаць гісторыю і перада-ваць яе кожнаму наступнаму пакаленню, лічыць ён.

— Часткай гэтай гіста-рычнай памяці еўрапейцаў, а ў першую чаргу немцаў, непаз-бежна з’яўляецца і гісторыя Бе-ларусі. Пасля амаль трох дзе-сяцігоддзяў незалежнасці пры-йшоў час для таго, каб гэтая краіна ў нашай свядомасці і разуменні выйшла з ценю Са-вецкага Саюза, але першым чынам — каб Беларусь успры-малася як дзяржава з уласнай гісторыяй, сапраўдным і буду-чым, — падкрэсліў палітык.

 

Прэзідэнт Германіі адзначыў, што мемарыяльны комплекс «Трасцянец» увасаб-ляе не толькі жудасную ста-ронку беларускай гісторыі, але і агульную памяць.

— Гэта вынік сумесных высілкаў беларускіх і герман-скіх гісторыкаў і грамадскіх груп, такіх як міжнародныя адукацыйныя цэнтры ў Бела-русі і Германіі. Без волі Бела-русі да прымірэння гэта супра-цоўніцтва было б немагчыма. Мы ніколі не павінны забы-ваць: мэта вайны на знішчэнне, развязанай Германіяй, склада-лася ў тым, каб са свету сцерці краіну і людзей, якія ў ёй жылі. Тым глыбей мая пакора, тым больш я ўдзячны людзям у Беларусі за іх волю да прымі-рэння, — падкрэсліў ён.

 

«Дарога памяці» — не апошні комплекс на месцы масавых пакаранняў смерцю. Задача — каб пра «Трасцянец» ведаў увесь свет, як ведае пра Асвенцым і пра іншыя ваенныя лагеры смерці.

БЕЛТА.

 

Улады паабяцалі прыпыніць добраўпарадкаванне Вайсковых могілак.

Пакуль на словах

Раніцай 27 чэрвеня на Вайсковых могілках, дзе ўжо некалькі тыдняў адбываецца «добраўпарадкаванне», прайш-ла сустрэча грамадскіх актыві-стаў, супрацоўнікаў Мінкуль-ту і кіраўніцтва Спэцыялізава-нага камбіната камунальна-бы-тавога абслугоўвання, які зай-маецца тым самым добраўпа-радкаваннем. Супрацоўнікі КУП «Спецкамбінат» ставяць аднатыпныя надгалоўнікі і на-зываюць гэта добраўпарад-каваннем могілак.

— Нам на словах паабя-цалі прыпыніць работы, — кажа Свабодзе Павел Каралёў, які каардынуе кампанію, скірава-ную на захаванне Вайсковых могілак. — Мы прайшліся з кі-раўніцтвам камбіната і прад-стаўніком Мінкульту па тэры-торыі, вызначылі каля дзесяці пахаванняў, ад якіх на самой справе мала што засталося, які-мі маглі б заняцца супрацоўнікі камбіната. Пакуль нам паабя-цалі працаваць там і не чапаць іншых магілаў. Але гэта на сло-вах, вядома. Сустрэча не мела афіцыйнага характару.

Павел Каралёў таксама паведаміў, што актывістам па-ранейшаму не ўдалося паба-чыць ніякага афіцыйнага даку-мента, які б вызначаў парадак работаў па добраўпарадкаван-ні Вайсковых могілак. Актывіс-ты плануюць і далей рабіць парадак на месцах пахаванняў самастойна.

Вайсковыя могілкі на вуліцы Казлова ў Менску — адзін з самых старых някро-паляў беларускай сталіцы, які мае статус гістарычна-куль-турнай каштоўнасці. Першыя згадкі пра Вайсковыя могілкі адносяцца да 1840 года, асвя-чэнне іх адбылося ў 1895 годзе.

Тут пахаваныя літара-тары Якуб Колас, Янка Купала і Кузьма Чорны, гісторык Усе-валад Ігнатоўскі, аўтар слоў дзяржаўнага гімна БССР Мі-хась Клімковіч, кампазітар Нестар Сакалоўскі, амерыкан-ская місіянерка Рут Уолер.

На мінулым тыдні ак-тывісты заклікалі людзей «ад-стойваць магілы, бо сітуацыя кепская, будаўнікі ўсё робяць на свой густ».

— Добраўпарадкаванне часам нагадвае знос помнікаў. Невядома, на якой падставе яны вызначаюць, што можна зносіць, а што не, і ці ёсць у іх адпаведны праект. Дакументы яны нам не паказваюць. Відаць, што чалавек вырашае на свой густ, будзе гэтая агароджа, по-мнік, ці не. На жаль, пару тыд-няў мы страцілі, бо некалькі каштоўных агароджаў ужо прыбралі, — сказаў Свабодзе Павел Каралёў.

На сайце petitions.by збіраюць подпісы пад зваро-там да ўладаў з патрабаваннем спыніць «добраўпарадкаван-не».

Радыё Свабода.

Парэнчы Вайсковых могілак

 

Ну й мацярык: не сціхлі дрэнчы-енчы.

Народ — няўрод?

…Бо тузаюцца ўсе.

Т а к, агароджа могілак — парэнчы, —

каб не ссівела Памяць у лазе.

 

Парэнчы — каб засведчыць: бачым строму.

Падзел прасторы трэба пільнаваць…

Магілка вунь — як ганачак ля дому.

Крышыць крыжы — як свой хрыбет ламаць.

 

Тупее адубелы недалюдак.

Пільнуе? Мо выконвае наказ,

каб над зямлёй людзей мець за малютак,

бо продкі пад зямлёю — без прыўкрас.

 

За кій хапаецца неасцярожны следчы.

Хістаюцца над морам слёз парэнчы…

Збуцьвее продкаў мацярык без нас,

бо агароджа — космасу парожак…

 

*   *   *

Калі народнае паўзе ў бязбожжа,-

Трымаецца парэнчаў вечны Час.

22.06. 2018 г.                     Сяргей Панізьнік.

 

Да 155-годдзя паўстання 1863 г.

Апалонія з Далеўскіх Серакоўская

 

У с п а м і н ы

(Працяг. Пачатак у папярэдніх нумарах.)

Аляксандр збудаваў адзін з найбольшых мастоў на рацэ Віліі ў Сантаках46.

Кампанія ацаніла яго здольнасці і бездакорную сум-леннасць, па-гэтаму даверыла яму кантроль усіх выдаткаў. Але тут спаткаў ён супярэчна-сці. Разлічвалі на тую вялікую яго сумленнасць, пакуль яна была патрэбная ў асабістых інтарэсах пры расходах, але пры здачы работ ураду хацелі абысціся без яе, ведучы бух-галтэрыю так, каб магчы на-поўніць свае кішэні расейскімі грашыма. Але перашкодай гэ-таму стала вялікая сумленнасць Аляксандра. Адкінуў з абу-рэннем прапанаваныя яму сто тысяч. Спрабавалі ўцягнуць у гэтую справу Антонія Зялін-скага, начальніка руху, сардэч-нага прыяцеля Аляксандра, як і ўсёй нашай сям’і. Дарэмна, бо быў гэта найшляхетнейшы ча-лавек у свеце (бацька доктара Эдварда Зялінскага).

Таму, клянучы дурных палякаў, вярнулася француз-ская кампанія на Сену без спа-дзяваных прыбыткаў (прынам-сі на гэтай лініі). Быў час, што Аляксандр, выязджаючы з Са-нтакоў у Вільню на свята, мусіў забіраць з сабой бухгалтарскія кнігі з-за апасення, каб у яго адсутнасць не ўчынілі злоўжы-ванняў.

Пасля смерці Аляксан-дра Францішак заняў пасля яго пасаду на чыгунцы47.

 

Пасля вывазу братоў у Сібір у 1850 годзе моладзь роўна як з горада, так і з вёскі, а таксама іхнія сем’і атачылі на-шую маці і ў сю сям’ю пашанай і братэрскай любоўю першых хрысціян. Вучылі, перасцера-галі, сачылі, каб хто  з паганым намерам не ўціснуўся ў тую сям’ю. Мы раслі з пераканан-нем, што свет ёсць прыгожым і добрым творам Божым. Не то-лькі, каб мы не ведалі брудных адмоўных бакоў жыцця, але нават паняцця не мелі, што ча-лавек такім можа быць. Пер-шымі і найбліжэйшымі сябрамі для нас былі маці, браты і сёст-ры. Чужых давераных мы не мелі, не адчувалі патрэбы іх шукаць. У сям’і не было таям-ніц. Мы дзяліліся ўсімі ўра-жаннямі. Не ашчаджалі сабе крытыкі і насмешак, выкрыў-шы нейкі адмоўны бок у кім-небудзь з нашай сям’і — у сё-страх, ці ў братах, але нельга нам было ані слухаць, ані ве-сяліцца з чужых абгавораў. Маці нагадвала, а старэйшая сястра Тэкля востра граміла ўсялякія намеры ў тым кіру-нку.

Мы мелі звычай веча-рам збірацца пры ложку маці, хоць бы ў найпазнейшы час, ці то пасля працы, ці пасля вяр-тання з тэатра або са сходаў у знаёмых і ў сябе. Атачыўшы яе, мы апавядалі ўсё-ўсё, кожнае да нас і намі сказанае слова. Маці слухала цярпліва. Смяялася, а часамі ўстаўляла нейкі дасціп-ны анекдоцік у форме крыты-кі, калі ў тым была патрэба.

Калі мы скончылі пан-сіён, для нас арганізавалі вы-шэйшы курс навук. А ў тым была вялікая патрэба. І так мя-не на восьмым годзе аддалі ў Шляхецкі інстытут48 (Главац-кай). Праз чатыры гады закон-чыла той інстытут з чатырох класаў. Можна сабе ўявіць, якім няцяжкім было заканчэнне пансіёна, калі дванаццаціга-довая дзяўчынка магла гэта зрабіць. У тым пансіянаце ву-чылі нібыта найбольш і най-лепей.

Каб атрымаць патэнт пра заканчэнне49, трэба было мець шаснаццаць гадоў і ад-быць настаўніцкую практыку, ці як настаўніца ў прыватным доме, ці як папінерка50 ў інсты-туце. Хацела першага, але па-куль тое магло наступіць, це-шылася з таемных курсаў: ма-тэматыкі, прыроды, гіст[орыі]  і літар[атуры], эстэтыкі і педа-гогікі. Манюшка вучыў музы-цы, а перад ім добрая, сардэч-ная, поўная ахвярнасці Генры-ета Таквіч, а пасля выезду Ма-нюшкі  — Міхалоўскі Габрыель, Шэмеш — рысунку, Андрыёлі — маляванню, маст[ацкім] спевам, опернаму мастацтву — Навакоў-скі, акрамя таго вучылі фран-цузскую, ангельскую і італь-янскую мовы. (Сумна пры-знаць, што ў Вільні мы адчувалі вялікі недахоп у навучанні по-льскай мове. Не мелі нават доб-рай граматыкі. Над польскай мовай Літва пачала працаваць толькі пасля вяртання з вы-гнання).

Мы вялі жыццё так дзейсна, так працавіта, што не мелі ані мы, ані нашыя браты, ані нашае найбліжэйшае ата-чэнне ўяўлення пра пачуцці нейкага разгульнага кахання, бо іншым сэрцы нашыя і думкі былі запоўненыя. Так мы цал-кам былі пад уражаннем вялі-кай, гарачай любові да Айчы-ны, што не задумваліся нават над тым, ці могуць абудзіцца ў сэрцах нашых нейкія іншыя, больш гарачыя пачуцці.

Пры агульным руху на Літве і жанчыны нашыя пыта-ліся сябе: а мы, ці ж мы нічым не можам спрычыніцца да паляпшэння агульнага стану адсталасці ў нашай любімай Літве?

 

Жанчына-ліцвінка з натуры добрая, сумленная ў выкананні сваіх абавязкаў, здо-льная да ахвярнасці, дзейная, прадбачлівая і гаспадарлівая. Умее задаволіцца малой, ціхай роляй у грамадстве, не любіць розгаласу, не любіць апраў-ляць сваё хатняе шчасце ў рам-кі лішку і пыхі. Умее быць шча-слівай у колку сямейнікаў, лю-біць у ім караляваць, але гэты скіпетр можа ашчаслівіць яе толькі тады, калі дадзены ёй з кахання, з прызнання, а не зда-быты барацьбой або падступ-ствам. Любіць адчуваць разу-мовы верх мужа, брата і сына і тым ганарыцца і захапляецца. Жанчына-ліцвінка мае шмат станоўчых рысаў, але ў 1848 годзе і пазней — пазней, нават у 1863 годзе, была яшчэ выразна старасвецкая і забабонная.

Аддаючы дачок у на-вуку нашыя абывацелькі звы-клі больш-менш выказваць свае пажаданні такім чынам: “Прашу навукі адпаведнай для майго дзіцяці. Бог даў нам да-статак, мы не трывожымся пра заўтрашні дзень нашых дачок. Ім патрэбна ўмець толькі тое, што абавязкова патрэбна ў све-це. Дасканалае французскае маўленне, музыка, салонныя спевы, натуральная гісторыя, французская літаратура, каб не скампраментавацца ў раз-мове. Гувернанткамі, дзякуй Богу, не будуць”.

У той час не на шмат адрознівалася і праграма выха-вання сярэдняга паніча шляхет-нага стану. Братні звяз у 1848 годзе пастанавіў ваяваць з тымі цёмнымі поглядамі на выхаван-не, ваяваць з адмоўным трак-таваннем усялякай працы як разумовай, так і фізічнай. Бед-ная шляхцяначка рабіла стра-шны мезальянс, выходзячы за-муж не за землеўладальніка, а за доктара, адваката, настаўніка і да т.п. Да настаўніц, якія за-мянялі матак, адносіліся не на шмат лепей, чым да слуг, бо яны былі платныя. З большым го-нарам выступаў падупадлы шляхціц або шляхцянка, якія туляліся па дамах крэўных да-льшых або бліжэйшых на лас-кавым хлебе, чым жанчына, занятая карыснай для грамад-ства працай, якая стаіць у ім уласнымі сіламі.

Пра нашую маці адзы-валіся яшчэ ў 1862 годзе: “Бед-ная гэтая пані Далеўская, му-сіць звар’яцела з вялікага ня-шчасця! Чаму ж яна кажа ву-чыць сваіх дачок? Хіба з іх усіх думае парабіць гувернантак, філасофак?51 А шкода прыго-жых дзяўчынак, “паходжання старашляхецкага, маглі б яшчэ зрабіць добрую партыю, ня-гледзячы, што беспасажныя, а так тая доўгая навука адпужне ад іх цэлы свет”.

Маці была глухая да тых усіх радаў і нагадванняў, паўтарала нам наўсцяж адно: “Вучыцеся, калі хочаце свайго і іншых шчасця, калі хочаце быць карыснымі на свеце”.

Жанчыны, набліжаныя да Братняга звязу праз сваіх мужоў, братоў або сыноў як па вёсках, так і па гарадах паста-навілі ваяваць з тымі поглядамі словам, пісьмом, прыкладам і працай, ставячы сябе ў ролі настаўніц. Для падтрымкі гэтых намаганняў многія спрычыні-ліся да навукі паважанага і ша-ноўнага настаўніка гісторыі Аляксандра Здановіча, настаў-ніц Ядвігі Кучынскай і Кліман-скай (Дэштрунг) і многіх іншых. Прышчаплялі погляды, што настаўніцкая прафесія адкры-вае перад жанчынай поле най-прадукцыйнешай грамадскай працы, што ў руках выхаваце-льніц знайходзіцца будучыня Польшчы і кожнага краю, што чым яны стануць вышэй, тым больш паспяхова выганяць уп-лыў чыжаземцаў, такі чужы, такі згубны для духу і звычаяў нашых сямей. Настаўніцтва — гэта капланства.

Братні звяз моладзі, нягледзячы на арышты, Сібір і арыштанцкія роты, не толькі не загінуў, але з падвойнай энергіяй развіваўся і пашыраў ідэі роўнасці, праўды, працы, братняй любові, ведаў і надзей на збаўленне.

Таму ў 1861 годзе пра-цаўнікі, даўнія таварышы Да-леўскіх, цяпер ужо дарослыя мужчыны, сталі з верай побач тых, дзесяць гадоў таму назад высланых маладзёнаў, а цяпер так, як і яны самі, узбагачаных досведам, да далейшай суме-снай працы.

З досведу былых па-дзей у каралеўстве, Літва паста-навіла найперш бараніць край ад заўчаснага выбуху, у выпад-ку немажлівасць пазбегнуць таго, быць салідарнай з кара-леўствам.

 

Паўстанне пачалося. Літва бярэ ў ім удзел. Не буду тут гаварыць ні пра людзей, ні пра дзейнасць з тых часоў, бо нашая кальварыйская дарога яшчэ не скончана. Нямала яшчэ трэба будзе перахварэць, пера-трываць, каб сёння ворагаў не вучыць, якімі шляхамі край наш ішоў да мэты. Тое толькі дадам, што пры нашых вялікіх цярпеннях, Бог абдарыў на-шую сям’ю вялікай ласкай, даў нам пазнаёміцца з найлепшымі і найшляхетнейшымі людзьмі ў краі.

У нас на Літве адзін, канешне, быў склад чальцоў, найперш для мірнай працы, які засядаў у Цэнтральным літоў-скім камітэце52 (з выбару бо-льшасці ў краі), потым тыя ж самыя ў Кіраўнічым аддзеле Літвы53, прызнаным уладай Каралеўствам Польскім. Так трывала да 10 ліпеня новага стылю 1863 года. Потым у выніку арыштаў пад канец паўстання, пасля зняволення Францішка Далеўскага 10 ліпе-ня новага стылю54 распара-джэнне, прысланае з Варшавы змяняе Кіраўнічы аддзел на Выканаўчы55.

У Кіраўнічым аддзеле былі:

  1. Пячатка аддзела, а таксама ўнутраныя справы: Францішак Далеўскі;
  2. Краёвая каса: Антоні Яленскі;
  3. Начальнік горада: Аляксандр Аскерка;
  4. Замежная карэспан-дэнцыя: Ігнацы Лапацінскі;
  5. Сакратар: Вагнер (Оскар);
  6. Вайсковасць: Якуб Гейштар і яго намеснік (тава-рыш) Цітус Далеўскі.

Таму так склалася, што да хвілі зняволення Францішка ў нашым доме складалі яму ра-парты, справаздачы з дзейнасці і баёў у правінцыях, ён зацвяр-джаў усялякія пастановы, бла-нкі і г.д. Тут з’яўляліся най-перш пасланцы з Каралеўства, з-за мяжы і з Расіі56.

(Працяг у наст. нумары.)

 

46 Сантакі (літ. Santaka, р-н Віленскі) — мясцовасць каля Немянчына. Чыгуначны мост на рацэ Віліі пры ўпадзенні ў яе ракі Жаймяны, на адрэзку Немянчын-Падброддзе.

47 Францішак працаваў наглядчыкам будаўнічых работ пры Варшаўска-Пецярбургскай каляі на адрэзку каляі Вільня-Раканцішкі (Новая Вільня) у 1861 і да паловы 1862 г.

48 Віленскі Шляхецкі інстытут, ці існая ад 1834 г. элітарная школа для хлопцаў, надзіраў за дзяржаўным інстытутам для дзяўчат шляхецкага паходжання. Была гэта галоўная жаночая школа ў Вільні, адкрытая ў 1848 г., якой кіравала Караліна Главацкая. Ксавера Далеўская таксама закончыла пансіён Главацкай і таемныя курсы.

49 Шляхецкі інстытут меў права экзаменавання і выдачы настаўніцкіх дыпломаў, атэстаты тыя павінны былі зацвярджацца радай прафесараў Кіеўскага ўніверсітэта.

50 Папінерка (з франц. pepiniere) — дзяўчына, якая выконвала абавязкі настаўніцы ў навучальнай установе (школе) узамен на адначасовае бясплатнае навучанне ў той жа ўстанове.

51 Філасофка — жанчына, якая цікавіцца навукай, вучоная, сціплых запатрабаванняў, якая аддае перавагу незалежнасці над ранейшымі звычаямі.

52 У 1862 г. на Літве дзейнічалі дзве арганізацыі: чырвоных (ад ліпеня — Літоўскі правінцыйны камітэт, у складзе: Кастусь Каліноўскі, Людвік Звяждоўскі, Баляслаў Длускі, Ахілес Банольдзі, Эдмунд Вярыга, пазней таксама Ян Козел-Паклеўскі, Зыгмунт Чаховіч, Антоні Залескі), а таксама белых (ад з’езду ў верасні — таксама Літоўскі правінцыйны камітэт у складзе: Антоні Яленскі, Аля-ксандр Аскерка, Віктар Стажэнскі, Станіслаў Плятар-Зыберг, Францішак Далеўскі і Якуб Гейштар). Таму Серакоўская Цэнтральным літоўскім камітэтам называе Літоўскі правінцыйны камітэт белых.

53 Правінцыяльны кіраўнічы аддзел Літвы ўзнік 11.ІІІ.1863 г.

54 Францішка Далеўскага арыштавалі 10.VI.1863 г.

55 Дэкрэт ад 14/26.VI.1863 г. Правінцыйнаму кіраўнічаму аддзелу Літвы аб утварэнні новага кіраўнічага органа Выканаўчага аддзела на Літве.

56 У копіі BUW іначай “адзін быў толькі склад чальцоў ураду. Найперш засядацелі (у Цэнтральным літоўскім камітэце) (з выбару большасці краю), потым тыя ж самыя ў Н[ацыяна-льным] л[ітоўскім] аддзеле з малымі зменамі ў выніку арыштаў, ужо пры канцы паўстання г.зн. ад 10 чэрвеня ст[арога] ст[ылю]. Пячатку аддзела трымаў Францішак Далеўскі, касу — Антоні Яленскі, начальнік горада і паліцыі — Аскерка, карэспандэнцыю замежную і краёвую — Лапацінскі, Вагнер — сакратар, вайсковасць — Якуб Гейштар (але на самай справе ніколі ёй не займаўся), за яго найцяжэйшыя справы з чужымі людзьмі — Цітус Далеўскі. Пад канец праз пару тыдняў застаўся ўжо толькі адзін Канстанцін Каліноўскі. Не ведаю, як тое склалася, але да хвілі арышту ў Далеўскага звычайна складалі рапарты, у яго былі справаздачы з дзейнасці і баёў па правінцыях, ён зацвярджаў бланкі, тут найперш з’яўляліся прыбылыя з каралеўства, з замежжа і з Расіі.

 

Дыпломы фіналістаў на Х Рэспубліканскім фестывалі фальклорнага мастацтва «Берагіня» атрымалі ўдзельнікі фальклорнага гурта «Талер»

З добрай наві-ной вярнулася з Х Рэспубліканскага фес-тывалю фальклорнага мастацтва «Берагіня» зборная група ўдзе-льнікаў фальклорнага гурта «Талер» аддзела рамёстваў і трады-цыйнай культуры ДУ «Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці».

«Берагіня» адзначыла ў гэтым го-дзе юбілейную дату — 20 год свайго існаван-ня. Гарадскі пасёлак Акцябрскі Гомель-скай вобласці маштабна пад-рыхтаваўся да мерапрыем-ства. З 20 па 24 чэрвеня гас-падары фестывалю арганіза-валі экскурсіі ў карцінную га-лерэю, Цэнтр гісторыі і куль-туры, заапарк. На Цэнтраль-най плошчы адбылося свята народнай харэаграфіі, музыкі і песні «Рудабельскі баль». У гарадскім скверы праходзілі конкурсы, канцэрты, прэзен-тацыі мастацкіх праграм, а так-сама свята народнай творчасці «Рудабельскі кірмаш» і народ-нае свята «Рудабельскае Ку-палле». У Цэнтры вольнага часу працавалі выстаўкі, рэспу-бліканская навукова-практыч-ная канферэнцыя, прэс-канфе-рэнцыя з удзелам СМІ, круг-лы стол, і, галоўнае, конкурс пар-выканаўцаў беларускіх побытавых танцаў «Лявоніха» і конкурс харэаграфічнай імпра-візацыі «Барыня».

Лідскую каманду з трох пар падрыхтавала Мікя-левіч Таццяна — культуролаг ДУ «Лідскі раённы цэнтр ку-льтуры і народнай творчасці». Малады спецыяліст зрабіла ўсё магчымае, каб танцоры выка-налі конкурсную праграму і былі гатовы да высокіх патра-баванняў журы. Лідскія пары змагаліся за перамогу ва ўмо-вах жорсткай канкурэнцыі. Складана было выступаць ўпе-ршыню і стрымліваць хва-ляванне, спаборнічаць з су-пернікамі, адаптаванымі да сцэны. Прыемна, што воля да перамогі не засталася без увагі журы. Дзве пары: Мікялевіч Таццяна і Дзямко Аляксей, Дыдышка Ірына і Сакалоў Дзмітрый прайшлі ў 1/2 фінала і атрымалі Дыпломы за пера-емнасць і працяг танцавальных традыцый свайго краю, а пара Шчалканогавай Наталлі і Сака-лоўскага Мікалая стала пер-шай — атрымала  Дыпломы фі-налістаў!

rmcnt-lida.jimdo.com.

 

Гурт Vuraj святкаваў Купалле ў куршскай Нярынзе

Гурт Vuraj, які грунтуе сваю творчасць на народ-най спеўнай спадчы-не, на Купалле вы-ступіў на фальклор-ным фестывалі на Куршскай касе. Vuraj быў адзіным прад-стаўніком ад нашай краіны на фалькло-рным фестывалі «Цячэ сонейка па моры», што прай-шоў 22-24 чэрвеня ў Нярынзе. З літоўс-кага боку ўдзель-нічаў вялікі шэраг фальклорных гуртоў — усе яны на добрым узроўні прадстаў-ляюць сваю народную спадчы-ну, пад палову гуртоў былі з таго рэгіёну, з самага захаду Літвы: Клайпеда, Юодкранце, Ніда, Паланга і інш. Гурт Vuraj цяпер рыхтуе альбом палескіх песень Lito, у выніку краўд-фандынгавай кампаніі сабраная большая, чым прасілі ў людзей, сума на альбом. Менавіта песні з гэтага чаканага альбома гурт і прадставіў на літоўскім фес-тывалі. Песні былі выкананыя з пачуццём і з добрай інстру-ментальнай аранжыроўкай. Захапленне палескімі спевамі і палескай спадчынай вядзе ра-давод з часоў, што папярэд-нічалі абвяшчэнню незалежна-сці краіны. Палессе звязвалі, дый часам звязваюць па-ра-нейшаму, з «прарадзімай сла-вянаў», тады як, па звестках гідраніміі, абшар, дзе гаварылі па-балцку, даўней сягаў і на поўдзень за Прыпяць. Адзна-чым, што ў чэрвені скрыпачка гурта Vuraj Анастасія Папова прадставіла сваю складанку з чатырох узятых з фальклору песень. У стварэнні складанкі ўзялі ўдзел і яе калегі па Vuraj. Праект названы Sneguole, Ана-стасія ў каментары 34mag так тлумачыць выбар назвы:

— Назва Sneguole па-ходзіць ад літоўскага імя Snie-guolе, што можна перакласці як «пралеска». Мая мама хацела даць мне такое імя. Рэч у тым, што я нарадзілася ў Літве ў красавіку, і ў той дзень пайшоў снег». І гэта ж не адзіная нітка, што гурт Vuraj звязвае з літоў-скім кірункам: кантрабасістам у гурце грае музыка Эрык Ар-лоў-Шымкус. Тым больш вы-клікае здзіўленне «палеская» арыентацыя ў спевах гурта, калі дазнаешся, што і сам ва-каліст і стваральнік гурта Сяр-жук Доўгушаў родам не з-над палескіх балатоў, а з поўначы, з Віцебшчыны.

svajksta.by.

Фота — В. Пятрыкас.

 

Народны ансамбль народнай музыкі «Гудскі гармонік»завітаў на літоўскае Купалле ў Клайпеду

Пакуль сама Беларусь паволі рухаецца да Купалля па старым стылі, беларусы ўдзельнічаюць у святкаванні Купалля па новым стылі ў нашых суседзяў. Так, Народны ансамбль народнай музыкі «Гудскі гармонік» быў запрошаны на літоўскае Купалле ў Клайпеду. rmcntlida.jimdo.com.

 

Патрыярх роду захоўвае моцны дух

Найстарэйшы сябар ТБМ Фелікс Ула-дзіміравіч Шкірманкоў нядаўна наведаў Менск. Нягледзячы на тое, што за яго плячыма дзевяць дзясяткаў і два гады, ветэран не губляе бадзё-расці і працягвае працаваць у літаратурнай галіне, застаецца адданым сябрам нашай гра-мадскай арганізацыі. Як заўсёды, ён перадаў ахвяраванні на дзейнасць ТБМ.

За гэты час выдавецтва «Чатыры чвэрці» пачало апрацоўваць рукапіс яго новай кнігі  вершаў «Зарубкамі памяці». Фелікс Уладзі-міравіч цікавіцца, як ідзе працэс фарміравання Нацыянальнага ўніверсітэта.

Фелікс Шкірманкоў нарадзіўся 27 тра-ўня 1926 года ў Прапойску, сённяшнім Слаў-гарадзе. Пятнаццацігадовым падлеткам ён стаў у шэрагі абаронцаў Айчыны. У 1951 годзе, пра-чытаўшы абвестку ў газеце «Львовская правда», ён адправіўся ў порт Находка, дзе скончыў кур-сы горных тэхнікаў, а пазней завочна — інстытут. Разам з жонкай Верай Васільеўнай ён доўгі час удзельнічаў у геолага-разведачных экспеды-цыях на Далёкім Усходзе.

Пасля выхаду на пенсію сужанцы вы-рашылі вярнуцца ў Слаўгарад, бо Вера Васі-льеўна ўпадабала гэты куток Магілёўшчыны, мілыя ёй былі рэчкі, поўныя рыбы і лясы, бага-тыя на грыбы. З таго перыяду ў душы Фелікса Уладзіміравіча абудзілася цяга да роднага слова, імкненне да спазнання гісторыі краіны, да гра-мадскай актыўнасці, пачалі прыходзіць вер-шаваныя радкі. У 90-гады землякі абралі Фе-лікса Шкірманкова старшынём Слаўгарадскага гарадскога савета народных дэпутатаў.  У 2005 годзе ён быў найстарэйшым дэлегатам Кангрэсу дэмакратычных сілаў Беларусі.

Ён быў знаёмы з Нілам Гілевічам, навед-ваў народнага паэта ў яго на кватэры, а той даваў яму карысныя парады наконт яго вершаў. «Ніл Сымонавіч казаў, што толькі, калі ў нас будзе Нацыянальны ўніверсітэт, тады мы зможам належным чынам захоўваць пазіцыі беларускай мовы ў дзяржаве», — успамінае паважаны ветэран.

Сёлета Фелікс Уладзіміравіч выступаў на ўрачыстасці з нагоды Дня перамогі ў Слаў-гарадзе ля брацкай магілы.  «Мяне запрашаюць выступаць, і я заўсёды прамаўляю на роднай мове. Я звярнуўся да маладых і сказаў, каб моладзь, калі яна хоча мець добрую будучыню, шанавала нашу беларускую мову, якая дадзена нам Богам. Да мяне падышла жанчына і ўручыла кветкі.»

Эла Дзвінская,

фота аўтара.

 

Ідэі бацькі працягвае ўвасабляць сын

Вопытны дызайнер, кіраўнік студыі «Сollection» Канстанцін Вашчанка вельмі падобны на свайго бацьку. Такія ж блакітныя вочы глядзяць шчыра і адкрыта, а ў іх зіхаціць творчы агенчык.

Канстанцін Гаўрылавіч, малодшы сын слыннага майстра, нарадзіўся ў горадзе Кішынё-ве ў 1961 годзе. Ён паступіў на графічнае аддзя-ленне і ў 1985 годзе скончыў Беларускі дзяр-жаўны тэатральна-мастацкі інстытут. Вучыўся ў М. Селяшчука, Л. Кальмаевай, В. Савіча, В. Шаранговіча. Канстанцін Вашчанка працуе ў кніжнай і станковай графіцы (літаграфіі), пла-каце, камп’ютарнай графіцы. Менавіта яго студыі было даверана зрабіць афармленне поўнага факсімільнага выдання «Кніжнай спадчыны Францыска Скарыны». Для юбілей-най выстаўкі «Скарыніяна» ён вырабіў адмы-словую копію адной з біблійных гравюр з полістыролу.

— Да 90-годдзя з дня нараджэння Гаў-рыіла Вашчанкі Вы падрыхтавалі выставу яго карцін у Нацыянальнай бібліятэцы. Ціка-ва, а якім ён быў у сваёй сям’і?

— Нашы адносіны з бацькам былі цу-доўнымі, але я ставіўся да яго не толькі як да таты, але як да мэтра, у якога была незвычайная аўра. Дома ён не займаўся гаспадарчымі спра-вамі. Мацільда Адамаўна аберагала яго ад хатніх клопатаў.

Ён вучыў мяне ў форме простай гутар-кі падчас нашых сумесных паходаў і падарожжаў. Ён быў сапраўдным палешуком: спакойным, працавітым, задуменным, разважлівым. У яго было абвостранае пачуццё справядлівасці. Ён ніколі не павышаў голас у сям’і, быў карэктным і інтэлігентным.

— Як склаўся Ваш асабісты творчы лёс?

— Мне не хацелася быць другім ма-ленькім Вашчанкам, я імкнуўся знайсці свой шлях, таму выбраў факультэт графікі, а не жы-вапісу. Пасля абароны дыплома я пайшоў у армію і служыў паўтары гады. Не паспеў вяр-нуцца дадому і павячэраць, як мне патэле-фанаваў аднакурснік Валеры і паклікаў мяне працаваць у часопіс «Рабочая смена». Мяне захапіў сам працэс, калі мой малюнак адразу ішоў у друк.

Я маляваў ілюстрацыі для часопіса, адказваў за дызайнерскую частку вёрсткі. У 90-тыя гады з маім сябрам Дзмітрыем мы арга-нізавалі сваю прыватную фірму, у якой пра-цуюць 10 ды-зайнераў. Так у нашым маленькім з’яднаным калектыве мы працуем ужо 24 гады. Мы афармляем кнігі, альбомы жывапісу, мастацкія календары, вы-пускалі зборы твораў Мая Данцыга, Георгія Скрыпнічэнкі і іншых, робім дэкарацыі з полі-стыролу. Асноўным накірункам працы студыі з’яўляецца якасная паліграфія. Лагатыпы, гербы, надпісы на будынках Менска — наша прадукцыя. Кінамайстры замаўляюць у нас дэкарацыі з полістыролу. Мы імкнемся выпускаць кален-дары на беларускую тэму, каб узняць прэстыж нашай краіны.

— Вы выдатна знайшлі дызайнерскае рашэнне для вёрсткі факсімільнага ўзнаў-лення кніг Францыска Скарыны.

— Грандыёзны бібліятэчны праект мы выконвалі цягам пяці гадоў. Упершыню ў свеце быў выдадзены ўвесь Скарына. Мы гарантавалі высокую якасць дызайну, вёрсткі і друку. Біблі-ятэка прадаставіла нам сканы ўсіх кніг Фран-цыска Скарыны, мы прапанавалі пакласці іх на шэра-блакітны фон, каб розныя фарматы выдан-няў добра чыталіся. Дызайнеры выраўнівалі тэксты. Мы рабілі пробы колераў.  Была абрана адмысловая шведская папера для факсімільных выданняў. Якасная італьянская скура была вы-карыстана для вонкавага афармлення. Праект доўжыўся пяць гадоў. Мне па-шчасціла патрымаць у руках ра-рытэты Скарыны.

Я адчуў прыліў сіл. Ска-рынавыя тытулы, буквіцы, гра-вюры мяне вельмі ўразілі! Я параўноўваю іх з Дзюрэрам, але яны эмацыйна цяплейшыя. Ня-мецкая школа больш халодная, стрыманая. Асветнік выканаў асноўную задачу паліграфіі — да-несці кнігу да шырокіх масаў людзей.

— Гаўрыіл Харытонавіч манументальна ўвасобіў вобраз першадрукара.

— Да вобразу Скарыны бацька звяртаўся тройчы. Першы раз — у роспісе «Асветнікі», дзе Скарына ідзе з разгорнутай кні-гай. Другім зваротам стаў партрэт першадрукара пад назвай «Род-нае слова». На карціне  «Наш-чадкам» ён напісаў яго за сталом са свечкай.

Перад смерцю тата на-маляваў эскіз помніка-валуна з крыжом пасярэдзіне. Ён памёр у мяне на руках. Яго блакітныя вочы ззялі і гля-дзелі ў неба. Я часта думаю, як бы ён ацаніў мае дзеянні. Думаю, што яму было б прыемна, што сын займаецца скарынаўскай тэмай. Я рады, што мае дочкі Яна і Ангеліна шмат кантактавалі з бацькам. Яна працуе ў мяне ў студыі. Ангеліна нядаўна іх паступіла вучыцца на графіку

Мне б хацелася зрабіць альбом з творамі бацькі. Ён годны добрага выдання. Мне хочацца, каб яго працы выстаўляліся і зараз. Мастак жыве, пакуль людзі бачаць яго творы. Сапраўныя майстры пакідаюць нам запавет людскасці. Тата быў перакананы, што кепскі чалавек не можа быць добрым мастаком. Святло душы павінна вылівацца на твор. Ён заўсёды так жыў.

Гутарыла Э. Дзвінская.

  1. Канстанцін Вашчанка з томам «Кніжнай спадчыны Францыска Скарыны»;
  2. Гравюра з полістыролу;
  3. У студыі «Сollection».

 

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *