НАША СЛОВА № 28 (1387), 11 ліпеня 2018 г.

Аўторак, Ліпень 17, 2018 0

Дарагія сябры “Нашага слова”!

У гэтым квартале адбылося чаканае сезоннае падзенне колькасці падпісчыкаў. Падпіска ўпала па ўсіх абласцях, але такога глыбокага падзення ў нас яшчэ не было. Безумоўна, у верасні падпіска вырасце, у кастрычніку вырасце яшчэ, але газета не можа пайсці на летнія канікулы, мы павінны выходзіць і летам, але для каго? Трэба думаць, што рабіць. Спасылкі на глабаліза-цыю і кампутарызацыю не прымаюцца.

Красавік Ліпень

Берасцейская вобласць:

Баранавічы р.в.       18    12

Бяроза р.в.                8      3

Белаазёрск р.в.         —       —

Бярэсце гор.             6      6

Ганцавічы р.в.          —       —

Драгічын р.в.           —       —

Жабінка р.в.             —       —

Іванава р.в                1       1

Івацэвічы р. в.          3       3

Камянец р.в.             1       1

Кобрын гор.             2       2

Лунінец гор.             2       2

Ляхавічы р.в.            1       2

Маларыта р.в.          1       1

Пінск  гор.                6       7

Пружаны р.в.           6       5

Столін р.в.                —        —

Усяго:                     55      45

 

Віцебская вобласць:

Бешанковічы р.в.      —       —

Браслаў р.в.              1       1

Віцебск гор.            19     15

Віцебск РВПС           1      1

Верхнедзвінск р.в.    4      4

Глыбокае р.в.            8      7

Гарадок р.в.              —       —

Докшыцы р.в.           3      3

Дуброўна р.в.           1      1

Лёзна р.в.                  1      1

Лепель р. в.               1      1

Міёры р.в.                1      1

Наваполацк гор.     17     17

Орша гор.                 8      5

Полацк гор.              4       3

Паставы р.в.             8       6

Расоны р.в.               1       1

Сянно р.в.                 1      —

Талочын р.в.            1       1

Ушачы р.в.               2       1

Чашнікі р.в.              1       1

Шаркоўшчына р.в.  8       6

Шуміліна р.в.           —       —

Усяго:                    91      76

 

Менская вобласць:

Беразіно р.в.             2       3

Барысаў гор.            6       4

Вілейка гор.              1      2

Валожын гор.           6      4

Дзяржынск р.в.        7      6

Клецк р.в.                 —       —

Крупкі р.в.               2       3

Капыль р.в.              1       1

Лагойск                     5       5

Любань р.в.              1       1

Менск гор.           214   174

Менск РВПС           9      11

Маладзечна гор.    10       8

Мядзель р.в.            2      2

Пухавічы РВПС      4       4

Нясвіж р.в.              9       8

Смалявічы р.в.        2       2

Слуцк гор.               6       5

Салігорск гор.          6       4

Ст. Дарогі р.в.          —        —

Стоўбцы р.в.            4       3

Узда р.в.                   3       1

Чэрвень р.в.             2       2

Усяго:                   302    253

 

Гомельская вобласць:

Буда-Кашалёва          3      2

Брагін р.в.                 —       1

Ветка р.в.                  1       —

Гомель гор.             23     17

Добруш р.в.              2      2

Ельск р.в.                  1      1

Жыткавічы р.в.       10    17

Жлобін гор.               3      1

Калінкавічы гор.       1      2

Карма р.в.                  2      2

Лельчыцы р.в.           —       —

Лоеў р.в.                    1       —

Мазыр гор.               2       2

Акцябарскі р.в.        1       1

Нароўля р.в.             1       1

Петрыкаў р.в.           1       1

Рэчыца гор.               1       1

Рагачоў гор.              1       1

Светлагорск гор.      1       1

Хойнікі р.в.               —        —

Чачэрск р.в.              —       —

Усяго:                     55      49

 

Гарадзенская вобласць:

Бераставіца               2        1

Ваўкавыск гор.         4       4

Воранава р.в.            4       3

Гародня гор.           36     33

Гародня РВПС        15     14

Дзятлава р.в.             9       5

Зэльва р.в.                 1       1

Іўе р.в.                       2       3

Карэлічы р.в.            2       1

Масты р.в.                3       2

Наваградак гор.       4       4

Астравец р.в.            3       2

Ашмяны р.в.             4       3

Смаргонь гор.           5      6

Слонім гор.                9      8

Свіслач р.в.               3       3

Шчучын р.в.             2       2

Ліда                          12       9

Усяго:                    118    104

 

Магілёўская вобласць:

Бабруйск гор.           2      1

Бялынічы р.в.           —        —

Быхаў р.в.                 1       1

Глуск р.в.                  1      2

Горкі гор.                  2      1

Дрыбін р.в.                —       —

Кіраўск р.в.               —       —

Клічаў р.в.                 2       2

Клімавічы р.в.           —       —

Касцюковічы р.в.      —       —

Краснаполле р.в.       —       —

Крычаў р.в.               —       —

Круглае р.в.              2       1

Мсціслаў р.в.            1       1

Магілёў гор.            24    15

Асіповічы гор.          8       8

Слаўгарад р.в.           1       1

Хоцімск р.в.               —       —

Чэрыкаў р.в.             2       2

Чавусы  р.в.              —       —

Шклоў р.в.                2       —

Усяго                       48     35

Усяго на краіне:  669   562

 

Прарочае слова Янкі Купалы натхняе

8 ліпеня ў Радашко-вічах пад Менскам пры касцёле Святой Тройцы адбыўся што-гадовы Купалаў фэст, аргані-заваны парафіяй разам з літа-ратурным музеем Янкі Купа-лы. Фэст праходзіць ужо ў пя-ты раз, і паўдзельнічаць у ім прыбылі госці з розных гара-доў — Менска, Магілёва, Га-родні. Важна, што пры адсут-насці дзяржаўнай ініцыятывы менавіта каталіцкі касцёл бярэ на сябе выхаваўчую і асветніц-кую фунцыю, працуючы з мо-ладдзю і прапагандуючы скар-бы беларускай літаратуры. Праўдзівае беларускае слова нясе грамадзе святар з сімва-лічным прозвішчам — Быкаў.

Фэст распачаўся са святой імшы, якую быў запро-шаны цэлебраваць дырэктар «Радыё Марыя» на Беларусі ксёндз Аляксандр Улас. Ва ўступным слове ксёндз-про-башч касцёла, дзе быў ахрыш-чаны Янка Купала, Юры  Бы-каў распавёў, што ў гэтым годзе — годзе 100-годдзя БНР робіцца спроба спасцігнуць творчасць Купалы як сапраўднага праро-ка Беларусі.Тэма прарокаў, якія паказвалі народу, як вы-йсці на шлях праўдзівага жыц-ця, гучыць у Старым і Новым Запаветах. Гэтая ж тэма праніз-вае творчасць народнага пес-няра Янкі Купалы. У вершы «Прарок» ён  пісаў:

«Пара ў  рукі браць паходні,

Уставаць, ісці, ноч асвятляць!

Бо што не возьмеце сягоння,

таго і заўтра вам не ўзяць»

 

— Янка Купала вучыў у сваіх вершах, як належыць любіць Бацькаўшчыну. Любоў да сваёй зямлі павінна быць напоўнена любоўю Божай і натхненнем, — падкрэсліў ксёндз Юры Быкаў.

Удзельнікі свята роз-ных узростаў супольна прачы-талі вершы Янкі Купалы: «Над Айчызнай сваёй», «Мая малітва», «Бацькаўшчына», «Песня мая», «Спадчына» і ін-шыя.

Супра-цоўніца дзяржа-ўнага музея Янкі Купалы Марыя Барткова распа-вяла пра малавя-домыя факты з біяграфіі паэта і паведаміла пра выставачны праект  «Маладая Беларусь», які адбудзецца ў канцы 2018 года ў музеі.

У музычнай частцы фэсту выступілі гурты «Ubi caritas» і «Miareza». Шчырыя парафіянкі пані Марыя, Яніна і Тарэса напяклі пірагоў і частавалі ўсю грамаду.

Удзельнікі фальклор-нага гурта «Miareza» Юлія Літ-вінава і Зміцер Мурашка на касцёльным двары наладзілілі танцы і навучылі гасцей тра-дыцыйным фігурам: кракавя-ку, полечцы, падэспані, лявоні-се. Бацькі і дзеці з задаваль-неннем вадзілі карагоды і до-бра праводзілі час у лагодны летні дзень.

Старшыня Магілёў-скага ТБМ Алег Дзьячкоў у другі раз прывёз сваіх сяброў на свята разам з наведваннем Вязынкі і іншых мемарыяль-ных Купалаўскіх мясцінаў. Фэст з кожным годам будзе пашы-раць колькасць удзельнікаў.

Эла Дзвінская,

фота аўтара.

  1. У касцёле Святой Тройцы;
  2. Супольнае чытанне вершаў Янкі Купалы;
  3. Танцы на свяце.

 

У МЗС і Сейме Польшчы сустрэліся з беларускімі палітыкамі

4 ліпеня дэлегацыя ад беларускіх партый і грамадскіх арганізацый наведала Вар-шаву.

У той жа дзень прайш-лі сустрэчы ў Міністэрстве за-межных спраў, а ў міжнароднай камісіі Сейма Польшчы адбы-ліся слуханні па грамадска-па-літычнай сітуацыі ў Беларусі.

Сустрэчы прадстаў-нікоў беларускіх партый і гра-мадскіх арганізацый, якія зна-ходзяцца ў апазіцыі да цяпе-рашніх улад Беларусі, і прад-стаўнікоў улад Польшчы адбы-ваюцца ў Варшаве рэгулярна. Гэтым разам у Варшаву пры-былі кіраўнікі вядучых апазі-цыйных сіл: ад «Руху «За сва-боду» Юры Губарэвіч, ад «Руху салідарнасці «Разам» Ігар Лялькоў, ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, ад Беларускай хры-сціянскай дэмакратыі Віталь Рымашэўскі, ад Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ірына Вештард, ад арганізацыі «Гавары праўду!» Таццяна Караткевіч, ад Бела-рускага нацыянальнага кан-грэсу Уладзімір Някляеў, а та-ксама дэпутаты Палаты прад-стаўнікоў Нацыянальнага схо-ду Рэспублікі Беларусь Алена Анісім і Ганна Канапацкая.

Беларусы на працягу гадзіны вялі размову з намес-нікам міністра замежных спраў Польшчы Барташам Ціхоцкім. На гэтай сустрэчы таксама прысутнічалі кіраўнікі дэпар-таментаў і аддзелаў міністэр-ства, якія адказваюць за ўсхо-днюю палітыку Польшчы.

Апрача сустрэчы ў МЗС адбылося слуханне ў міжнароднай камісіі польскага Сейма. Прысутнічалі члены камісіі, якія прадстаўлялі як кіруючую, так і апазіцыйныя партыі. Прысутнічалі таксама прадстаўнікі беларускіх арга-нізацый у Варшаве (у прыват-насці, Алесь Зарэмбюк ад фон-ду «Беларускі дом»).

Юры Губарэвіч, кі-раўнік «Руху «За свабоду»:

— Галоўны тэзіс пера-гавораў: Беларусь не застанец-ца без увагі Польшчы, і тыя прынцыпы палітыкі, якія за-клаў яшчэ Ежы Гедройць, г. зн. падтрымка незалежнасці су-седніх з Польшчай краін, за-стаюцца актуальнымі і сёння. Польшча хацела б бачыць Бе-ларусь як моцнага суседа, які мае рэальную незалежнасць і суверэнітэт і цвёрда стаіць на нагах у эканамічным плане. На думку польскіх суразмоўцаў, гэта немагчыма ў адрыве ад змены палітычнага клімату, ад рэальнай магчымасці белару-сам абіраць сваю ўладу.

У Варшаву планаваў-ся таксама прыезд двух вядо-мых беларускіх палітыкаў — старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва і лідара Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Народная Грамада» Мікалая Статкевіча. Аднак напярэдадні візіту яны былі затрыманы бе-ларускай міліцыяй. Іх крэслы на варшаўскіх сустрэчах былі пустыя.

Віталь Рымашэўскі, сустаршыня Беларускай хры-сціянскай дэмакратыі:

— Гэта крок сілавых структур Беларусі, якія тра-дыцыйна выступаюць за між-народную ізаляцыю Беларусі, за страту беларускай незалеж-насці, яны адчуваюць піетэт перад расейцамі. Затрыманне Кастусёва і Статкевіча выклі-кала негатыўную рэакцыю ў польскім Сейме і не палепшыла міжнародны імідж Беларусі. Гэтыя затрыманні паказваюць сітуацыю ў Беларусі такой, якая яна ёсць на самай справе: брутальнае парушэнне правоў чалавека, адсутнасць у краіне дэмакратычных свабод. Такія выпадкі робяць немагчымым паглыбленне адносін паміж Еўрапейскім саюзам і Бела-руссю.

На сустрэчы ў Сейме прадстаўнікі ўсіх польскіх па-ртый — і кіруючай і апазыцый-най — былі аднадушныя ў ацэ-нцы сітуацыі ў Беларусі. Прад-стаўнікі Беларусі звярнуліся да польскіх калег з заклікам пра-водзіць паслядоўную палітыку ў дачыненні да афіцыйнага Менска.

Віталь Рымашэўскі:

— Мы казалі пра тое, што Польшчы, Еўрапейскаму саюзу бракуе стратэгіі ў дачы-ненні да Беларусі, можа быць, да ўсяго Усходняга партнёр-ства. І мы заклікалі Польшчу стаць правадніком гэтай стра-тэгіі, якая б уключала не толькі супрацоўніцтва з беларускімі алігархамі, кіраўніцтвам бела-рускага рэжыму, але ўключала і ўвесь беларускі народ, гра-мадзянскую супольнасць, дэ-макратычную апазіцыю. І ў гэ-тым пытанні мы дайшлі да па-разумення як у МЗС, так і ў міжнароднай камісіі Сейма. І мы будзем далей працаваць над тым, каб паводзіны Еўрапей-скага саюза, Польшчы ў дачы-ненні да Беларусі не выглядалі мітуслівымі, калі спачатку прымаюцца санкцыі, гучаць жорсткія заклікі, а потым усе патрабаванні здымаюцца і адчыняюцца ўсе дзверы для беларускага рэжыму.

На сустрэчах у Вар-шаве прадстаўнікі Беларусі паднялі таксама пытанне аб дыскрымінацыі беларускай мо-вы ў Беларусі. З дакладам на гэтую тэму выступіла Алена Анісім, дэпутат Палаты прад-стаўнікоў, старшыня Тавары-ства беларускай мовы. Алена Анісім:

— Падчас сустрэчы я падзякавала польскаму ўраду за тую падтрымку, якую ён аказвае СМІ і іншым праектам грамадзянскай супольнасці, у аснове якіх ляжыць пашырэн-не ўжывання беларускай мовы ўнутры Беларусі. І я звярнула ўвагу на тое, што для нас бела-руская мова з’яўляецца факта-рам нацыянальнай бяспекі. Гэта паказалі і падзеі ва Ук-раіне, і вопыт усіх дзяржаў, якія будуюцца на аснове на-цыянальнай мовы і культуры. Гэта той цэмент, які фарміруе нацыю, нацыянальную ідэнты-чнасць і забяспечвае ўстой-лівае развіццё краіны.

Юры Губарэвіч:

— Нашы польскія калегі разумеюць моўную праблему ў Беларусі. Для іх гучыць на-туральным, што асноўная на-цыя, якая фарміруе краіну, павінна мець магчымасць ка-рыстацца сваёй мовай, і любыя знешнія ўплывы толькі асла-бляюць незалежнасць.

Каб паглыбіць сувязі паміж беларускімі палітыкамі і іх польскімі калегамі ў Вар-шаве адбылося падпісанне двухбаковага дагавора аб суп-рацоўніцтве. З беларускага боку дакумент падпісалі прад-стаўнікі Беларускай хрысціян-скай дэмакратыі, «Руху «За сва-боду», Аб’яднанай грамадзян-скай партыі, з польскага — «Гра-мадзянская платформа».

Беларусы ў той жа час заявілі аб жаданні больш шчыльнага супрацоўніцтва з кіруючай партыяй «Права і справядлівасць».

Віктар Корбут,

Радыё Свабода.

У якасці тыднёвай дэпутацкай справаздачы

Што ні дзень, то па-дзея, бо пакідае пасля сябе пэў-ныя эмоцыі і ўражанні. Пачну з мінулай суботы, бо ўпер-шыню сустракалася з актыві-стамі кампаніі «Гавары праў-ду». Сустрэча адбылася ў Стаў-бцоўскім раёне, на турбазе «Высокі бераг». Было каля ся-мідзесяці чалавек. Мне задалі шмат пытанняў: і пра дэпутац-кую дзейнасць, і пра адносіны з уладамі, і пра ўніверсітэт імя Ніла Гілевіча, і пра стан бела-рускай мовы. Радуе тое, што нягледзячы на зачыстку ак-тыўнай грамадзянскай супо-льнасці, усё роўна знаходзяцца людзі (у тым ліку і маладзей-шага пакалення), якія гатовы ўзяць на сябе адказнасць за лёс краіны і працаваць дзеля гэтага штодня. Такое было маё ўра-жанне. Дзякуй ім за іх пазіцыю! Хочацца пажадаць яшчэ і пра-фесіяналізму і поспехаў у іх непасрэднай прафесійнай дзей-насці.

У панядзелак брала ўдзел у свяце г. Нясвіжа. Мерапрыемства тра-дыцыйнае, але знакавае. Уражанняў менш, але ж сустрэлася са сваімі вы-баршчыкамі, гэта такса-ма важна: быць і ў будні, і ў святы разам.

 

Паездка ў Вар-шаву — тэма асобная. Ез-дзіла, узяўшы на 4-е ліпеня за свой кошт. Зазначу, што ўзро-вень, на якім нас прымалі, над-звычай высокі. І калі не толькі ў Беларусі мне дзякуюць вы-баршчыкі за дзейнасць у Па-лаце, але і дэпутаты Польскага сейма падкрэсліваюць важ-насць такіх дзеянняў, сілы рас-туць і хочацца зрабіць яшчэ як мага больш.

Адным з самых пазі-тыўных момантаў паездкі лічу нашы ўзаемаадносіны з Аняй Канапацкай і Таццянай Карат-кевіч. Я б іх назвала выдатнымі. Узаемаразуменне і ўзаемапад-трымка, салідарнасць у многіх пытаннях, але не перакрыван-не, аж да поўнага зліцця. Спа-дзяюся, так будзе і надалей, і кожная з нас на сваёй дзялянцы зробіць шмат для пазітыўнага развіцця краіны.

А напрыканцы тыд- ня — увечары ў пятніцу — мне пашчасціла быць на закрытым праглядзе фільма «Кібаргі» ў межах украінскай культуры ў Беларусі. Пра гэта напішу асо-бна. А калі адным сказам — яго павінны паглядзець УСЕ!

Алена Анісім,

старшыня ТБМ.

 

Запрашаем удасканаліць веды ва ўніверсітэце імя Ніла Гілевіча

Універсітэт імя Ніла Гілевіча з верасня 2018 г. пачынае падрыхтоўчыя курсы для вучняў старэйшых класаў (10, 11 класы), студэнтаў, а таксама для ўсіх, хто хоча ўдасканаліць свае веды і падрыхтавацца да ЦТ і паступлення ў ВНУ, па наступных прадметах: гісторыя Беларусі, матэматыка, фізіка, хімія, беларуская, англійская, нямецкая і (пры наяўнасці попыту) французская мовы.

Выкладчыкі курсаў маюць багаты досвед працы ў школах, ліцэях і ВНУ. Некаторыя з іх кандыдаты і дактары навук, дацэнты і прафесары. Яны рыхтуюць трох- і шасцімесяцовыя курсы. На курсах, якія будуць доўжыцца 3 месяцы, заняткі будуць праходзіць два разы на тыдзень па тры гадзіны на дзень. На курсах працягласцю шэсць месяцаў заняткі будуць праходзіць раз на тыдзень (па суботах) таксама па тры гадзіны на дзень. Колькасць навучэнцаў у кожнай групе — не больш за 10-12 чалавек.

Кожны курс уключае ў сябе тры прадметы на выбар навучэнца ў любой камбінацыі (гісторыя Беларусі, матэматыка, фізіка, хімія, беларуская, англійская, нямецкая і французская мовы). Кошт любога курса ўсяго 200 BYN (і за трох-, і за шасцімесяцовы курс).

Каб трапіць на курс (абраныя прадметы навучэнцы паведамяць на сумоўі), неабходна да 26 жніўня запоўніць і даслаць заяву (узор дадаецца) на электронны адрас універсітэта nhuniversitet@gmail.com з пазнакай «Заяўка на курсы» ці паштовы адрас офіса ТБМ: 220034, Таварыства беларускай мовы, г. Мінск, вул. Румянцава, 13. Таксама прыкласці да заявы скан ці копію аплаты за курс. Аплату неабходна пералічыць на рахунак Прыватнай установы адукацыі «Універсітэт імя Ніла Гілевіча» BY49BLBB30150193050167001001 BIC BLBBBY2X (ААТ «Белінвестбанк») з пазнакай «Плата за курсы».

Дамовы з тымі, хто дашле заяву і копію пра аплату, будуць заключаныя на арганізацыйных сустрэчах (сумоўях), якія пройдуць з 27 па 30 жніўня ў офісе Таварыства беларускай мовы (г. Мінск, вул. Румянцава, 13) з 17:00 да 19:00. Для падпісання дамовы неабходна будзе прынесці пашпарт і квітанцыю аб аплаце курсаў.

 

 

УЗОР ЗАЯВЫ

 

в.а. рэктара

ПУА «Універсітэт імя Ніла Гілевіча»

Трусаву А. А.

ад.                                                 .

(прозвішча, імя, імя па бацьку)

.

(№ і серыя пашпарта)

.                                                 .

адрас рэгістрацыі і сталага месца жыхарства)

.                                                 .

(мабільны тэлефон і электронная пошта)

 

Заява

 

прашу залічыць мяне на трохмесяцовыя (ці шасцімесяцовыя) падрыхтоўчыя курсы з наступнымі прадметамі:

1..                                                 .

 

2..                                                 .

 

3..                                                 .

 

Дата                                                                                                                 Подпіс

 

Чым не дагадзіла беларуская мова “Лідскай газеце”?

Балючым моманта для грамадзянскай супольнасці Лідскага раёна з’яўляецца ігна-раванне (часта поўнае) на ста-ронках і ў эфіры лідскіх СМІ дзяржаўнай беларускай мовы. Практычна цалкам адсутнічае мова на Лідскім радыё, міні-мальна прысутнічае беларус-кая мова на Лідскім тэлебачан-ні, не шмат беларускамоўных матэрыялаў і ў недзяржаўнай газеце “Принеманские вести”.

Але далей за ўсіх па-йшла дзяржаўная “Лідская газета”. Мала таго, што раз за разам выходзяць нумары, дзе па-беларуску толькі назва га-зеты, дык на яе старонках па-чалі рэгулярна з’яўляцца матэ-рыялы сумніўнай у нацыяналь-ным плане скіраванасці. Апо-шні з такіх артыкулаў з эле-ментамі абразы беларускай мовы і яе носьбітаў, які з’явіўся 27 чэрвеня за аўтарствам Ан-тона Быстрыцкага, стаў пад-ставай для звароту ў мясцовы РАУС, пракуратуру і Міні-стэрства інфармацыі аб неда-пушчальнасці такіх дзеянняў з боку рэдакцыі.

У артыкуле ўчынены “разгром” былому, а сёння га-нароваму, старшыні ТБМ Алегу Трусаву за яго намаган-ні адкрыць універсітэт імя Ніла Гілевіча.

Алег Трусаў напісаў адкрыты ліст у “Лідскую га-зету з нагоды гэтай публікацыі, але паколькі эксцэс набыў шы-рокі розгалас, а перспектывы ўбачыць ліст надрукаваным у самой “Лідскай газеце” ня-ясныя, то “Наша слова” публі-куе яго.

Дарэчы, у апошніх нумарах “Лідскай газеты” бела-рускамоўныя артыкулы такі з’явіліся. Хоць пра Купалле на-пісалі па-беларуску, бо і гэтага магло не быць.

Станіслаў Суднік.

Дзякуем за «рэкламу»

27 чэрвеня 2018 г. у «Лідскай газеце» № 51 выйшла зацемка Антона Быстрыцкага «Интерес в этом деле скорее личный». У сваёй зацемцы спадар Антон нібы ўхваляе тое, што сёлета з 67 тысяч абітурыентаў для здачы тэстаў дзяржаўную беларускую мову абрала толькі 25 тысяч чалавек. У той жа час аўтар упускае, што гэта амаль 40% ад усіх абітурыентаў гэтага года, і такі адсотак ніяк нельга назваць замалым, што цешыць мяне, але чамусьці не спадара Антона. Адразу выкажу падзяку гэтым маладым людзям і іх бацькам за тое, што ва ўмовах шалёнай русіфікацыі, якая ў нашай краіне чарговы раз пачалася ў 1995 г. і доўжыцца да сённяшняга дня, яны абіраюць родную мову і гэтым пацвярджаюць, што яна жыве і жыць будзе.

Газета (дарэчы, мае беларускамоўную назву «Лідская газета», але па-беларуску амаль нічога не друкуе), у якой дадзены артыкул выйшаў, з’яўляецца адным з актыўных «русіфікатараў» на Лідчыне і выходзіць 2 разы на тыдзень накладам 10 тысяч асобнікаў, прычым з’яўляецца дзяржаўнай установай і існуе за грошы беларускіх падаткаплатнікаў, у тым ліку, дзеці якіх і абіраюць беларускую мову для здачы тэстаў.

На жаль, спадар Быстрыцкі ўпусціў дадзеную інфармацыю ў сваім артыкуле, у той жа час, за што выказваю падзяку, падрабязна апісаў, прычым амаль не сказіўшы факты, пачатак працы па стварэнні Прыватнай установы адукацыі «Універсітэт імя Ніла Гілевіча», які ТБМ заснавала 15 сакавіка 2018 г. і дзе будзе весціся навучанне на дзяржаўнай беларускай мове. Праўда, аўтар, узяўшы на сябе ролю эксперта (у такім выпадку хочацца даведацца пра яго кампетэнцыі і досвед працы ў сферы вышэйшай адукацыі), не саромеўся рэзкіх выказванняў і негатыўных інтэрпрэтацый адносна ўніверсітэта, што становіцца нормай для прафесіі журналіста, нібы асновы журналістыкі і прафесійнай этыкі забытыя, а меркаванні як мінімум двух-трох экспертаў з розным пунктам погляду ўжо не патрэбныя для напісання якаснага артыкула.

Калі б аўтар выдаткаваў час на напісанне шматбаковага матэрыялу, то даведаўся б, што колькасць беларускамоўнай адукацыі змяншаецца не ад уласна незапатрабаванасці, а таму, што ўлады мэтанакіравана год за годам зачыняюць тое, што было беларускамоўным, а новага не ствараюць. Таксама спадар Быстрыцкі мог бы пацікавіцца колькасцю краін Еўропы, у якіх няма ўніверсітэтаў з навучаннем на роднай мове жыхароў гэтых краін (іх толькі чатыры, сярод іх, на жаль, і Беларусь). У той жа час у гэтых краінах вядзецца актыўная праца па адраджэнні роднай мовы і яе шырокай дзяржаўнай падтрымцы (напрыклад, у Ірландыі). А што ў нас?

У свой час ТБМ сабрала больш за 50 тысяч подпісаў грамадзян Беларусі з патрабаваннем стварыць Нацыянальны ўніверсітэт з беларускай мовай навучання (хаця б адзін на ўсю краіну!). Дарэчы, сярод падпісантаў было некалькі тысяч жыхароў Ліды. Прайшло 20 гадоў, але ніводнага дзяржаўнага ўніверсітэта з беларускай мовай навучання няма, хоць ажно 27 універсітэтаў Беларусі могуць ажыццяўляць навучальны працэс па-беларуску, але пастановы на гэта ад Міністэрства адукацыі яны не маюць. Таму патрэба ў стварэнні менавіта прыватнага ўніверсітэта з беларускай мовай навучання выразна наспела, што вымагае вучыць студэнтаў за іх грошы і грошы іх бацькоў, калі іншых варыятнаў дзяржава не прапануе.

З верасня 2018 г. «Універсітэт імя Ніла Гілевіча» плануе адкрыць падрыхтоўчыя курсы, дзе можна будзе рыхтавацца да паступлення ў ВНУ і паспяховай здачы ЦТ па фізіцы, матэматыцы, гісторыі і іншых прадметах па-беларуску. Асаблівая ўвага будзе нададзена вывучэнню беларускай мовы. Англійская, нямецкая і, магчыма, французская таксама будуць выкладацца беларускамоўнымі выкладчыкамі.

Ганаровы старшыня ТБМ,

в.а. рэктара Універсітэта імя Ніла Гілевіча                              Алег Трусаў.

 

Павел Сцяцко

Прозвішчы Беларусі

Новая серыя. Частка 2

(Працяг. Пачатак у папярэднім нумары.)

  1. Макрэль (Леа-нід) — семантычны вытвор ад апелятыва макрэль ‘тое, што і скумбрыя — невялікая марская прамысловая рыба’.
  2. Маладзецкі (Ан-дрэй) — семантычны вытвор ад апелятыва маладзецкі ‘улас-цівы малайцу, удалы, хвацкі’.
  3. Малевіч (Казі-мір) — вытвор з суфіксам баць-каймення —евіч ад антрапоніма Малей з значэннем ‘нашчадак названай асобы': Малей-евіч — Малевіч. ФП: Малей (імя, з малі ‘малы, маленькі’) — Малей (пра-званне, потым прозвішча) — Ма-левіч.
  4. Мамедава (Рэна-та) — прыметнікавая форма з прыналежным суфіксам -ав-а ад антрапоніма Мамед і зна-чэннем ‘нашчадак названай асобы': Мамед-ава. ФП: Мамед (імя) — Мамед (празванне, по-тым прозвішча) — Мамедава.
  5. Мардзюкова (Паліна) — вытвор з прыналеж-ным фармантам -ова ад ант-рапоніма Мардзюк і значэннем ‘нашчадак (дачка) названай асобы': Мардзюк-ова. ФП: морда (‘пярэдняя частка гала-вы ў жывёлы'; ‘твар чалавека (разм. груб.)’) — Морда (мяну-шка, потым прозвішча) — Мар-дзюк (‘нашчадак Морды’, су-фікс -юк) — Мардзюкова.
  6. Марзалюк (Мі-хаіл) — вытвор з суфіксам -юк ад антрапоніма Марзала і зна-чэннем ‘нашчадак названай асобы': Марзал-юк. ФП: мар-заць (‘біць па твары, губах’ — «Вялікі слоўнік беларускай мо-вы» Ф. Піскунова (с. 502)) — марза-ла (‘характарыстыка асобы па схільнасці да гэтага дзеяння, з экспрэсіяй зніжана-сці’) — Марзала (мянушка, по-тым прозвішча) — Марзалюк.
  7. Марцін (Майя) — варыянт імя Марцын (1726 г., лац. ‘ваяўнічы’) набыў ролю прозвішча.
  8. Мась (Ала) — ва-рыянт імя Майсей (<ст.-яўр. Moеsа ‘яўрэйскі заканадаўца’) набыў ролю прозвішча. Або фаетычны варыянт першас-нага Мазь (аглушэнне фіналі «зь») семантычнага вытвору ад мазь ‘сумесь тлушчу з лекавы-мі сродкамі для націрання або намазвання’, а таксама ‘густое тлустае рэчыва для змазкі ча-го-небудзь’.
  9. Матулевіч (Алеся) — вытвор з суфіксам —евіч ад антрапоніма Матуль і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Матул-евіч. ФП: Матэ-вуш ((імя <ст.-яўр. ‘божы чала-век’) — Матуль (народны вары-янт) — Матуль (прозвішча) — Матулевіч.
  10. Матусевіч (Зоя) — вытвор з суфіксам -евіч ад антрапоніма Матус і значэннем ‘нашчадак (дачка) названай асобы': Матус-евіч. ФП: Матэ-вуш (імя <ст.-яўр. ‘божы чала-век’) — Матус (1567; імя) — Матус (прозвішча) — Мату-севіч.
  11. Мацапура (Анд-рэй) — семантычны вытвор ад апелятыва мацапура (укр.) ‘ня-зграбны, непаваротлівы чала-век’ (Грынч.), лаянк. ‘чучала, пудзіла’ (В. Лемцюгова, Укра-інска-беларускі слоўнік (с. 331)).
  12. Мацевіч (Каця-рына) — вытвор з суфіксам ба-цькаймення -евіч ад антрапо-німа Мат і значэннем ‘нашча-дак (дачка) названай асобы': Мат-евіч — Мацевіч. ФП: Ма-тэвуш (імя <ст.-яўр. ‘дар Яхве (Бога)’) — Мат (народная фор-ма) — Мат (празванне, назва прозвішча) — Мацевіч.
  13. Мацура (Юлія) — семантычны вытвор ад апеля-тыва мацур (мацура) (укр.) ‘кот’ (Грынч.), жан. мацура ‘кошка (котка)’. Або ад уласнага імя Мацур — народны варыянт ад канан. Мацвей (ст.-яўр. ‘божы чалавек’), форма з кан-чаткам для жаночага роду (полу).
  14. Мацько (Ірына) — варыянт імя Мацей (грэч. <Матвей ‘божы дар’, божы ча-лавек) — Мацько (1540) набыў ролю прозвішча.
  15. Мацюк (Бажана) — народная форма кананічнага Мацвей (ст.-яўр. ‘божы чала-век’) набыла ролю прозвішча (праз ступень празвання).
  16. Мацюшэўскі (Васіль) — вытвор з фарманта —эўскі ад антрапоніма Мацюш і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Мацюш-эўскі. ФП: Ма-цей (імя <ст.-яўр. ‘божы чала-век’) — Мацюш (народны вары-янт) — Мацюш (празванне, паз-ней прозвішча) — Мацюшэўскі.
  17. Мацяеўскі (Ан-тон) — вытвор з прэстыжным суфіксам -скі ад тапоніма Ма-цяева (Мацеева) і значэнне ‘нараджэнец, жыхар названага паселішча': Мацяев-скі. ФП: Мацей — Мацеева — Мацееўскі — Мацяеўскі. Гл. Мацько.
  18. Мацяс (Ігар) — народная форма імя Матэвуш (1528) (<ст.-яўр. ‘божы чала-век’) набыла ролю прозвішча.
  19. Машэраў (Пётр) — вытвор з прыналежным су-фіксам -аў ад антрапоніма Машэра і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Машэр-аў. ФП: машэра ((рэг.) ‘імшара — мохавае балота’) — Машэра (мя-нушка, потым прозвішча) — Машэраў.
  20. Мельнічук (Іван) — вытвор з суфіксам -ук ад антрапоніма Мельнік і зна-чэннем ‘нашчадак названай асобы': Мельніч(к/ч)-ук. ФП: мельнік (‘тое, што і млынар’ — уладальнік млына або работнік у млыне) — Мельнік (мянушка, потым прозвішча) — Мельнічук. Або памянш.-ласк. ад мельнік і Мельнік. Этымалаг.: малоць — меле — мель-нік — Мель-нік — Мельніч-ук.
  21. Мерынава (Але-ся) — вытвор з прыналежным суфіксам -ав-а ад антрапоніма Мерын і значэннем ‘дачка на-званай асобы': Мерын-ава. ФП: мерын (рус. мерин ‘конь’ — РБС, 1993, с. 48) — Мерын (мя-нушка, потым прозвішча) — Мерынава.
  22. Мініна (Верані-ка) — форма прыналежнага прыметніка з суфіксам -ін-а ад антрапоніма Міна і значэннем ‘нашчадак (дачка) названай асобы': Мін-іна. ФП: Міна (імя <грэч. mеna, mеnas ‘месяц’) — Міна (празванне, потым прозві-шча) — Мініна.
  23. Мінковіч (Анд-рэй) — вытвор з суфіксам -овіч ад антрапоніма Мінко з семан-тыкай ‘нашчадак названай асо-бы': Мінк-овіч. ФП: Міна (грэч. mеna, menas ‘месяц’) — Міна (1614) — Мінко (1541) — Мінко-віч.
  24. Міхаленя (Ігар) — вытвор з суфіксам -ен-я ад антрапоніма Міхал і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Міхал-еня. ФП: Міхал / Міхаіл (імя <ст.-яўр. ‘роўны Богу (Яхве)’) — Міхал (прозвішча) — Міхаленя.
  25. Мішур (Юльяна) — форма ад імя Міхаіл (яўр. ‘роўны Богу’), зафіксаваная ў 1697 г., набыла ролю прозві-шча.
  26. Мішчук (Ге-надзь) — вытвор з суфіксам —(ч)ук ад антрапоніма Міша / Мішко і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Мішч-ук. ФП: Міхаіл (імя <ст.-яўр. Mikaіl ‘роўны Богу Яхве’) — Міша (1590, Мишко (1528) — народ-ныя формы) — Мішк-ук — Міш-ч(к/ч)ук.
  27. Мочар (Андрэй) — семантычны вытвор ад апе-лятыва мочар (укр.) ‘багна, твань, дрыгва’.
  28. Мыслівец (Ген-рых) — семантычны вытвор ад апелятыва мыслівец (рэг.) ‘па-ляўнічы’ (<польск. mysliwiec ‘паляўнічы’). Або ад мыслівец ‘мысляр’ шляхам яго антрапані-мізацыі.
  29. Нарэйка (Нас-тасся) — вытвор з фармантам -эйка ад антрапоніма Нара і значэннем ‘нашчадак (дачка) названай асобы': Нар(а)-эйка. ФП: Нарцыс (імя <грэч. Nar-cissos < narkа ‘аняменне’, ака-мяненне) — Нара (народная форма) — Нара (празванне) — Нарэйка.
  30. Небышынец (Віктар) — вытвор з суфіксам —ец/-енец ад тапоніма Небышы-на, Небышы і значэннем ‘жы-хар, нараджэнец названага па-селішча': Небыш-ынец, Небы-шын-ец. ФП: небыш (стараж. рус. ‘немагчымы, няісны’) — Не-быш (мянушка, пазней прозві-шча) — Небышына (‘уладанне Небыша’, суфікс -іна) — Небы-шынец.

(Працяг у наступным нумары.)

 

Віншуем сяброў ТБМ, якія нарадзіліся ў ліпені

Адамчык Надзея Іванаўна

Амбразевіч Людміла Мікал.

Амяльковіч Віталь Леанідавіч

Амяльковіч Павел Анатол.

Аніскевіч Ганна Уладзіміраўна

Арбузаў Анатоль Цімафеевіч

Арэшка Вераніка Вечаслав.

Аўдзейчык Ілля Анатольевіч

Аўласевіч Алеся Дзянісаўна

Аўсей Аляксандр

Бабенка Сяргей

Бабчанок Марына Сяргееўна

Балашка Алег

Баран Аляксандр

Бараноўскі Ігар Віктаравіч

Барболін Васіль Васільевіч

Бармута Юлія Уладзіміраўна

Бацілава Надзея Мікалаеўна

Бацян Пётр Дзмітрыевіч

Белан Наталля

Белы Іван Юр’евіч

Бельская Святлана

Блізнюк Аляксандр Аляксан.

Богдан Вадзім Міхайлавіч

Бразгуноў Алесь Уладзімір.

Бубешка Уладзімір

Бумажэнка Я. М.

Буцко Павел Анісімавіч

Быстрык Арцём Аляксандр.

Бязрукая Маргарыта Юр’еўна

Варачаева Анастасія Андр.

Васечка Іван Уладзіміравіч

Ваўчок Аляксандр

Верамоўскі Аляксей Мікалаев.

Вячорка Вінцук Рыгоравіч

Гайко Сяржук Анатольевіч

Галавань Алесь

Галай Аркадзь Апанасавіч

Гаўрыленка Вольга

Герасімовіч Казімір Станісл.

Гікс Станіслаў Анатольевіч

Гіркін Сяргей Уладзіміравіч

Глазко Дзмітры Мікалаевіч

Гняткоў Валеры

Голышаў Павел Сяргеевіч

Гоўша Ларыса Аляксандраўна

Грузноў Валеры Іосіфавіч

Грынько М.У.

Гулевіч Пётар Фёдаравіч

Гуркоў Сяргей Мікалаевіч

Дабравольская Наталля Міх.

Данілава Таццяна

Данілаў Павел Фёдаравіч

Даніловіч Мар’яна

Даўмантовіч Іван Уладзімір.

Дзергачоў Аляксандр Март.

Дзянісаў Гальляш

Дзяржаўцаў Ян Аляксеевіч

Дзяшук Юры Віктаравіч

Догіль Андрэй Алегавіч

Дрожынава Іна Аркадзеўна

Ермакова Святлана Сяргееўна

Ермалёнак Вітольд Антонавіч

Ермаловіч Святлана

Жмачынскі Аляксандр Вікт.

Жук Марына Мікалаеўна

Жыгальская Вольга Анатол.

Завальнюк Уладзіслаў Мацв.

Залацілін Аляксандр Валер.

Звераў Юры

Звонік Святлана

Згурская Ганна

Здановіч Іван Юльянавіч

Зелянкевіч Наталля

Знавец Павел Кірылавіч

Зылева Святлана Васільеўна

Ільініч Наталля Валянцінаўна

Ішчанка Кацярына Сяргееўна

Кавалёнак Л. П.

Казак Алеся Дзмітрыеўна

Казакоў Ігар Яўгенавіч

Казлова Алена

Казлова Святлана Мікалаеўна

Казляк Любоў

Калеева Вераніка Уладзімір.

Кальцова Зінаіда Іванаўна

Камароў Васіль Васільевіч

Карабач Віталь Віктаравіч

Каракін Андрэй Анатольевіч

Кардаш Наталля Аляксандр.

Кароткі Мікалай Мікітавіч

Карп Алена Аляксандраўна

Картавенкава Галіна Пятроўна

Карчэўскі Анатоль

Касяк Кастусь Сяргеевіч

Кобер Таіса

Копаць Алег Міхайлавіч

Корзун Валянціна

Коцікаў Ян

Краснеўскі Віталь Сяргеевіч

Красноўскі Аляксандр Вікт.

Краўчанка Сяргей Канстанц.

Краўчук Маргарыта Дзмітр.

Крукоўскі Вадзім Віктаравіч

Крываручанка Ігар Мікал.

Крывашэеў Зміцер Сяргеевіч

Крывёнак Міхаіл Фадзеевіч

Крэнт Зміцер

Ксянзоў Кірыл Уладзіміравіч

Кузняцоў Ігар Мікалаевіч

Кузьміч Алег Андрэевіч

Кулак Жанна Язэпаўна

Кульбеда Дзмітры Сяргеевіч

Кульбіцкі Пятро С.

Кундас Ганна

Кухарчык Пётр Андрэевіч

Лабадзенка Глеб Паўлавіч

Лагутаў Віталь

Лажкова Наталля

Лапановіч Андрэй Васільевіч

Лапкоўскі Алег Мікалаевіч

Лаўнікевіч Дзяніс Эдуардавіч

Лесавы Кірыл

Лецяга Ігар

Ліннік Міхаіл Аляксандравіч

Ліннік Сяргей Мікалаевіч

Літвіненка Аляксандр

Лукін Ілля Міхайлавіч

Лява Арцём

Лявіцкі Антон Мікалаевіч

Ляўчук Вольга Васільеўна

Ляўчук Леанід Аляксандравіч

Макарыч Максім Міхайлавіч

Макоўская Алена Паўлаўна

Максімава Кацярына

Максуць Надзея Віктараўна

Маліцкая Кацярына Сяргееўна

Маоклы Дзяніс Ігаравіч

Мароз Наталля Алегаўна

Марчанка Пётр Георгіевіч

Машанскі Аляксандр Іванавіч

Машынская Ірына Антонаўна

Мікалаеўская Анастасія Іван.

Місцюкевіч Аляксандр Іван.

Місько Алег Пятровіч

Міхалевіч Аляксандр Анатол.

Млынарчык Марыя

Молчан Барыс Валянцінавіч

Мулашкіна Лізавета Дзмітр.

Муржак Эвеліна Ігараўна

Мядзведзеў Кірыл

Наварай Уладзімір Ціханавіч

Навіцкі Пётр Лявонавіч

Нагдаляп Андрэй Мікалаевіч

Назаранка Людміла Станісл.

Найдзёнава Вера

Нашкевіч Дар’я Іванаўна

Недзялкоў Яраслаў

Нікалаеўская Вольга Ігараўна

Нікановіч Васіль Васільевіч

Новікава Марыя Сяргееўна

Някляеў Уладзімір Пракопавіч

Пазняк Жанна

Панізнік Алена Іванаўна

Паплыка Аляксандра Сярг.

Парда Аліна Іванаўна

Пастарнак Барыс Натанавіч

Паўлоўская Ганна Валер’еўна

Пашкевіч Алег Эдуардавіч

Пашкевіч Мікалай Іванавіч

Пашкевіч Таццяна Валер’еўна

Піліпішын Павел Барысавіч

Піскун Андрэй Анатольевіч

Пракоф’ева Юлія

Прыбыткова Святлана

Пузанкевіч Сяргей Уладзім.

Пяткоўская Алена Іосіфаўна

Пятроў Аляксандр Аляксанд.

Радзівонава Ірына Яўгенаўна

Радчук Віталій Дзмітрыевіч

Рамановіч Станіслаў Канстан.

Рамашкевіч Кацярына Уладзім.

Рамук Алена

Расказава Лізавета Пятроўна

Рашчэўскі Віталь Часлававіч

Розін Дзмітры Барысавіч

Рудовіч Мікалай

Русаў Пятро Аляксандравіч

Рымша Алесь Георгіевіч

Савік Мікола Пятровіч

Савіна Анастасія

Савіч Дзмітры Уладзіміравіч

Савянкова Таццяна Анатол.

Сагалец Ілля Фёдаравіч

Сакалоўскі Уладзімір

Самасюк Аляксандр Міхайл.

Сарокін Арцём Адамавіч

Саўчанка Андрэй Віктаравіч

Сахно Таццяна Анатольеўна

Сватко Павел Аляксандравіч

Семчык Ганна Аляксандраўна

Семяненка Максім Уладзімір.

Сінцова Таццяна

Скупановіч Уладзімір Леанід.

Смаль Валянцін Мікалаевіч

Смола Таццяна

Стрыгельская Наталля Анат.

Сухаверхі Міхаіл Пятровіч

Сыраваткаў Аляксандр Васіл.

Сыч Ніна Лявонцьеўна

Сюбарава Серафіма Іванаўна

Сяркоў Андрусь

Сяткоўская Вераніка Уладзім.

Талапіла Алесь Львовіч

Талатай Святлана

Танкевіч Аляксандр Яўгенавіч

Ткачова Вольга

Ткачэнка Антон Алегавіч

Трапашка Марыя

Трацяк Вера

Тумаш Генадзь

Тупік Кацярына Віктараўна

Турчак Наталля Уладзіміраўна

Уласава Руслана Ігараўна

Усцінава Людміла Нікіфараўна

Філіповіч Валер Аляксеевіч

Хаданёнак Віктар Мамертавіч

Хасанаў Ігар З.

Храпавіцкая Тамара Аркадз.

Хрол Часлаў Часлававіч

Цімохін Ілья Вітальевіч

Цітко Валянцін Уладзіміравіч

Ціцянкова Галіна

Цішкевіч Вольга Іосіфаўна

Цішко Валянцін Уладзіміравіч

Цыганкоў Генадзь Васільевіч

Цюшкевіч Сяргей Анатол.

Чапля Данута

Чарнышоў Алесь Ігаравіч

Чарткоў Мікола Алегавіч

Чувахова Алена Уладзіміраўна

Чыгір Клаўдзія Сцяпанаўна

Чысцякоў Аляксей Уладзім.

Шалупенка Васіль Іванавіч

Шапуцька Ганна Віктараўна

Шарашовец Аляксандр Мік.

Шафаловіч Аляксандр Пятр.

Шкутко Анастасія Эдуардаўна

Шумскі Ягор Аляксандравіч

Шусціцкі Тадэвуш Віктаравіч

Шымірка Анатоль

Шынкевіч Уладзімір Мікал.

Шыпай Аляксандра Генадз.

Шычко Святлана Вячасл.

Шэмет Антон Аляксандравіч

Шэравера Руслан Уладзімір.

Юран Антон

Ярмац Аляксандр Аляксанд.

Яскін Андрэй Алегавіч

Яўмен Настасся Мікалаеўна

Яўцюшкіна Таццяна Аляксан.

Ячычка Віктар

 

У Нацыянальным санктуарыі 

ў Будславе

Напярэдадні вайскова-га параду ў сталіцы, прысве-чанага Дню незалежнасці, парад  духоўных сіл адбыўся ў Буд-славе на штогадовым каталіц-кім фэсце. Беларуская мова ве-лічна гучала на ўрачыстасцях з вуснаў іерархаў касцёла, святароў і пілігрымаў. Прадстаўнікі роз-ных парафій краіны прадэманстравалі веру, еднасць, вер-насць сямейным традыцыям і куль-туру ўзаемаадно-сін.

2662 пі-лігрымы з усёй Бе-ларусі пешшу і на роварах прыбылі 1 ліпеня ў Будслаў на святкаванне 20-год-дзя каранацыі цу-дадзейнага абраза Маці Божай. Пры-блізна столькі ж наведвальнікаў прыехала на аўтобусах і машынах.

Рэкардсменамі па ко-лькасці пройдзеных кіламетраў сталі пілігрымы з Берасця, якія ў складзе пілігрымкі Берасце — Баранавічы — Будслаў за 16 дзён прайшлі 537 кіламетраў. Яшчэ на шляху ў Будслаў пераадо-лелі больш за 200 кіламетраў пешыя пілігрымкі Берасце — Ба-ранавічы — Будслаў (537 км), Віцебск — Будслаў (290 км), Ліда — Будслаў (250 км) і Росіца — Будслаў (218 км), а таксама роварныя пілігрымкі з Бара-навіч (270 км) і Віцебска (250 км).

Асобным шыхтом  у Будслаў прыбылі вернікі на ча-ле з ксяндзамі-салезіянамі (Са-лезіянская пілігрымка Смар-гонь — Будслаў), а  таксама ад-былася сямейная пілігрымка Equipes Notre-Dame Пузыры — Будслаў, пакутная пілігрымка пакаяння Менск — Будслаў, пі-лігрымка цвярозасці Бягомль — Будслаў і скаўцкая «Нацыя-нальная вандроўка правадніц».

Біскуп Юзаф Станеў-скі нагадаў, што 2018 год у Ка-таліцкім касцёле праходзіць пад дэвізам «Моладзь — надзея Касцёла і грамадства».

— З усіх напрамкаў Бе-ларусі, а таксама і з-за мяжы, нібы рачныя плыні, у Будслаў гадамі сцякаліся дзясяткі ты-сяч пілігрымаў, прапітваючы сваёй малітвай асяроддзе і за-прашаючы ўсіх да Каралевы сем’яў — да абраза Маці Божай Будслаўскай, — адзначыў біскуп Станеўскі.

Цэлебрацыю галоў-най св. імшы ў дзень урачы-стасці 2 ліпеня ўзначаліў Апо-стальскі нунцый арцыбіскуп Габар Пінтэр.

— Я вельмі ўдзячны, што гэты санктуарый застаўся такім, якім і быў: месцам веры і малітвы, месцам аднаўлення, пакаяння, месцам святочных літургій, месцам сустрэчы ся-броў і гасціннасці,- зазначыў прадстаўнік Папы.

У праграме фэсту ад-былася прэзентацыя праграм Радыё Марыя  і прадстаўленне дзейнасці выдавецтва «Про Хрысто», якое выпусціла шэ-раг новых кніг і часопісаў для сям’і, дзяцей і моладзі. Таксама была прадстаўлена праграма цыклаў «Сужанскіх сустрэч», што існуюць у Ляскоўцы пад Менскам, у Баранавічах і ў Воршы для паляпшэння дыя-логу паміж сужонкамі і дзеля памяншэння колькасці раз-водаў.

Ідзе арганізацыйная праца, каб уключыць Будслаў-скі фэст у лік сусветных гіста-рычна-культурных каштоў-насцяў ЮНЭСКА.

Падрыхтавала Э. Дзвінская,

фота аўтара.

 

Запрашаем на першыя лекцыі «Гістарычнай школы» з Алегам Трусавым

Ужо 11 і 12 ліпеня з 17:30 да 19:00 запрашаем на лекцыі і прагляды дакументальных гістарычных стужак (першыя лекцыі будуць прысвечаны гісторыі Менска) з новым сезонам летняй «Гістарычнай школы» начале з Алегам Трусавым, археолагам, гісторыкам беларускай архітэктуры, кандыдатам гістарычных навук, дацэнтам, палітыкам і грамадскім дзеячом, в.а. абавязкаў рэктара «Універсітэта імя Ніла Гілевіча», Ганаровым старшынём ТБМ.

11 ліпеня Алег Трусаў распавядзе пра археалагічныя раскопкі Зянона Пазняка (Дамініканскі касцёл) і раскопкі Мінскага замчышча. Будуць паказаныя здымкі раскопак 80-х, паказаны дакументальныя фільмы пра гісторыю Менска. Тэма першай лекцыі «Старажытны Менск».

12 ліпеня адбудзецца лекцыя на тэму «Менск і Мінск у ХІХ-ХХ стст.»

Адрас: офіс ТБМ (вул. Румянцава, 13). Уваход вольны.

 

Прысяга беларускіх скаўтаў

На ўрачыстасцях у Будславе неслі дзяжурства і аказвалі арганізацыйную дапа-могу дружыны скаўтаў. Яны выстаўлялі ганаровую варту са сцягам ля святочнага алтара на пляцы, дзе праходзіў фэст.

Пасля шыхтавання ў намётавым мястэчку прадста-ніца скаўтаў з Менска Ганна Журко распавяла больш пад-рабязна пра служэнне сваіх сяброў:

— На Будслаўскі фэст штогод з’язджаюцца ўсе ката-ліцкія скаўты і скаўткі з розных гарадоў, у тым ліку і ўжо даро-слыя, у каго ёсць сем’і. Яны пе-раапранаюцца ў форму і ма-юць тут сваё служэнне. У гэ-тым годзе на свята была арга-нізавана вандроўка правадніц, старэйшых скаўтаў і шэфаў, якія ўжо скончылі сваю фарма-цыю. Мы крочылі з Парафія-нава, ночылі на прыгожым ху-тары, урачыста ўвайшлі ў Буд-слаў і мелі сваё служэнне. Свя-тары разумеюць, што мы мо-жам дапамагчы. Была экстрэ-мальная ноч, прыехала шмат людзей, ішоў дождж, але мы не разгубіліся і забяспечвалі тэх-нічны бок свята.

Звычайна там, дзе мы прысутнічаем, ёсць нашыя сцягі. Мы сведчым пра сваю прысутнасць на імшы. Да ска-ўтынгу дзяўчынка ці хлопец можа далучыцца ў інтэрвале ад 7 да 8 год. Педагогіка скаў-тынгу падзяляецца на тры адга-лінаванні. Ёсць адгалінаванне для самых малодшых: 7-8 га-доў, затым ідуць групы ад 12 да 13 гадоў, ёсць сістэма малых груп, якія потым збіраюцца на летнік у лесе ў намётах. З 16-17 гадоў распачынаецца фарма-цыя маладых вандроўнікаў ці правадніц, калі хлопец ці дзяў-чына ідзе ўжо ў іншую струк-туру — фармацыю дарогі. Гэта пілігрымкі, вандроўкі, рэка-лекцыі.

Скаўцкія групы ства-раюцца з ініцыятывы бацькоў ці з ініцыятывы душпастыраў, якія бачаць у гэтым патрэбу ў сваіх парафіях. Скаўтынг з’яў-ляецца дапамогай бацькам у развіцці дзяцей. Мы маем раз-дзельную педагогіку: займаем-ся асобна з хлопцамі, асобна  з дзяўчатамі. Я працую ў Мен-ску з падлеткамі 15-16 гадоў, з так званым зялёным адгаліна-ваннем», — распавяла Ганна Журко.

Дзяўчаты супольна агучылі прысягу скаўтак (ці «скаўцкае права»):

— Скаўтка верная сваёй краіне, сваім бацькам і сваім кіраўнікам. Скаўтка служыць свайму  бліжняму  і дапамагае яму  ў дарозе да Бога. Скаўтка сяброўка  ўсім  і сястра для ко-жнай іншай скаўткі. Скаўтка ветлівая і высакародная. Яна бачыць у прыродзе Божае стварэнне, яна шануе расліны і жывёлаў. Скаўтка паслухмя-ная і выконвае кожнае заданне да канца. Скаўтка валодае са-бой, яна ўсміхаецца і спявае, нават калі ёй цяжка. Скаўтка ашчадная і абыходзіцца ўва-жліва з дабром бліжняга. Ска-ўтка чыстая ў сваіх думках, словах  і ўчынках.

Гутарыла Эла Дзвінская,

фота аўтара.

 

«Чалавек года Гарадзеншчыны» зрабіў падручнік прафесійнай лексікі для медыкаў на роднай мове

Ураджэнец Гародні, лексікограф, педагог, намеснік дэкана медыка-псіхалагічнага факультэта Гарадзенскага дзя-ржаўнага медыцынскага ўні-версітэта Віктар Варанец зра-біў падручнік «Беларуская мо-ва. Прафесійная лексіка для медыкаў», паведамляе Белсат.

Праўда, у Нацыяналь-най бібліятэцы Беларусі ёсць толькі 1 экзэмпляр (тыраж 300 шт.) гэтага дапаможніка.

Раней у 2010 годзе Га-радзенскі дзяржаўны медыцы-нскі ўніверсітэт надрукаваў 50 асобнікаў дапаможніка па бела-рускай мове для медыкаў аўта-рства Віктара Варанца. Азнаё-міцца з ім можна на сайце інтэр-нэт-бібліятэкі «Камунікат».

У 2013 годзе Віктар Варанец быў прызнаны «Чала-векам года Гарадзеншчыны».

Белсат.

 

Навіны Германіі

“Трэба ўсведамляць гістарычную адказнасць”

Пра што гісторыкі дыскутавалі з прэзідэнтам Германіі

29 чэрвеня ў Менскім міжнародным цэнтры імя Ёха-неса Раў (ІББ) прайшла канфе-рэнцыя «Памятаць дзеля агу-льнай еўрапейскай будучыні». Адкрыць яе павінен быў федэ-ральны прэзідэнт Нямеччыны Франк-Вальтар Штайнмайер, але не паспеў: затрымаўся на перамовах з Аляксандрам Лу-кашэнкам.

Пачаць подыюмную дыскусію з удзелам Штайнмай-ера планавалася ў 14.45. Пры-быў нямецкі прэзідэнт толькі ў 18.50. Перш за ўсё ён рас-тлумачыў прычыну свайго спазнення і перапрасіў ўдзе-льнікамі канферэнцыі

— Я рады, што вы ўсё яшчэ радыя [мяне бачыць]. Та-му што ведаю, што мы на «пару хвілін» спазніліся, — заўсміхаўся федэральны прэзідэнт.

 

Абмеркаваць перспек-тывы развіцця еўрапейскай ку-льтуры памяці сабраліся гіс-торыкі Аляксандр Даўгоўскі (Беларусь), Вікторыя Наву-менка (Украіна), Зміцер Аляк-сееў (Расія), Ханна Драснін (Германія) і, уласна, федэра-льны прэзідэнт Германіі Франк-Вальтар Штайнмайер.

Мадэравалі дыскусію выканаўчы дырэктар Дорт-мундскага міжнароднага аду-кацыйнага цэнтра Астрыд Нам і кіраўнік аддзела па культуры памяці і адукацыі Народнага звяза Германіі па доглядзе за ваеннымі пахаваннямі Хайке Дэрэнбехер.

 

Адказваючы на пы-танне мадэратара, ці можна лі-чыць удзел прэзідэнтаў у ад-крыцці мемарыяла знакам та-го, што ў Аўстрыі, Германіі і Беларусі памятаюць пра ахвяр аднолькава, Аляксандр Даў-гоўскі заўважыў, што ўбачыў у гэтым магчымасць фарма-вання транснацыянальнай ку-льтуры памяці.

— Назіраючы за цыры-моніяй, я думаў, чаму гэта не было магчыма раней. Задача для маладых гісторыкаў — па-спрабаваць дыягнаставаць пра-блемы, якія былі раней: чаму працавалі нейкія механізмы забыцця — і прыкласці высілкі, каб далей гэта не паўтарылася.

Вікторыя Навуменка распавяла, што апошнія падзеі ва Украіне актуалізавалі ў кра-іне палітыку памяці, у першую чаргу — пра Другую сусвет-ную вайну.

— Адкрыццё мемары-яльнага комплексу ў Беларусі — добры прыклад для Украіны. Пра ахвяр у Бабіным Яры ве-дае ўвесь свет, аднак дагэтуль там няма цэласнага мемарыя-льнага комплексу.

Зміцер Аляксееў рас-павёў, што ў Расіі ўсё яшчэ пра-цуе «звыклы гераічны дыс-курс» — памяць пра перамогу і вызваленні. І яго ў тым ліку варта ўключаць у агульную транснацыянальную культуру памяці, каб яна была больш зразумелая расійскаму боку і лепш успрымалася.

Ханна Драснін адзна-чыла, што сённяшняе памятнае мерапрыемства — важны крок для еўрапейскай культуры па-мяці, які аб’яднаў розных лю-дзей з рознымі бэкграўндамі. Але для гэтага трэба яшчэ больш імпульсаў, і яны павінны зыходзіць не толькі з Беларусі і Германіі.

 

Прэзідэнт Германіі Франк-Вальтар Штайнмайер прапанаваў самакрытычна па-глядзець на тое, «дзе мы знахо-дзімся». Ён падкрэсліў, што еўрапейская культура памяці — гэта не застылы стан, а шлях, па якім ідзе грамадства.

— Часта, калі адзін пункт гледжання становіцца дзяр-жаўнай палітыкай, бракуе га-тоўнасці абменьвацца досведам пра гісторыю. Чаму кажу гэ-та? Таму што бачу рэтраград-ныя працэсы цяпер, заднім лі-кам. Я рады, што сёння з рані-цы, падчас адкрыцця мемары-ялу ў Трасцянцы, усё прайш-ло ў такіх рамках. У мяне была магчымасць пагаварыць са сва-якамі загінулых, і, мяркуючы па ўражаннях ад зносін, гэта былі годныя рамкі для такога мерапрыемства.

 

Далей Штайнмайер распавёў, што ў гутарцы з ім Лукашэнка пагадзіўся паду-маць, як сённяшнюю падзею выкарыстоўваць для таго, каб у Беларусі і Германіі была агу-льная культура памяці.

— Магчыма, пачаць з таго, каб правесці канферэн-цыю з маладымі гісторыкамі, прааналізаваць нашу гісто-рыю. Верагодна, позняй восен-ню гэта атрымаецца. <…> Мы разам можам накіраваць наш погляд у мінулае і зрабіць яго больш прафесійным. Я думаю, сёння мы прасунуліся ў гэтым.

 

Яшчэ федэральны прэзідэнт адзначыў адкры-тасць афіцыйнага Менска, якую «пяць, тры, нават два га-ды назад немагчыма было ўя-віць у адносінах да Беларусі».

— У той жа час існуе і іншы досвед. Я не ўпэўнены ў тым, дзе мы цяпер знаходзімся: на шляху ад ці да агульнай еўрапейскай памяці.

 

Таксама ўдзельнікі дыскусіі абмеркавалі пытанне, як перадаваць памяць пра вай-ну маладому пакаленню, ра-біць яе жывой, калі яе сведкі беззваротна сыходзяць.

Аляксандр Даўгоўскі прапанаваў збіраць успаміны і размяшчаць іх у адкрытым до-ступе, ствараць педагагічныя методыкі і «спадзявацца, што матэрыялы дапамогуць нам пераадолець «канец эпохі све-дак».

Зміцер Аляксееў заўва-жыў, што інфармацыю пра Другую сусветную вайну ця-пер шукаюць сапраўды гэтак жа, як і гісторыю Старажы-тнага Рыма, да прыкладу.

— Гэта значыць, калі няма сведак падзеі, гэта ста-новіцца чымсьці, што было даўно, у мінулым.

Але выйсце ёсць. І яно агульнае для ўсіх культур, аб-надзеіў гісторык з Расіі. Па яго меркаванні, важна папуляры-заваць вывучэнне гісторыі сваіх сем’яў.

— Калі кожны з нас у любой краіне — Германіі, Ук-раіне, Беларусі, Расіі — успом-ніць пра ахвяр, праблемы, якія былі ў іх сваякоў, мы будзем гаварыць на адной мове. Калі мы перажываем боль уласнай сям’і, нам прасцей перажываць і разумець боль іншага чала-века.

Мадэратар дыскусіі Астрыд Нам не пагадзілася: у адносінах да Германіі гэтае сцвярджэнне не зусім спра-вядлівае.

— Ахвяр у кожнай сям’і было не шмат. Але практычна ў кожнай сям’і былі злачынцы.

На што Аляксеяў заў-важыў, што гэта не меншы боль для нашчадкаў.

Па меркаванні Астрыд Нам, каб памятаць, важна гава-рыць пра асабістыя гісторыі.

— У малым маштабе лягчэй перадаць, што азначалі жахі ў вялікіх маштабах.

Гісторык з Германіі Ханна Драснін пацікавілася ў прэзідэнта, ці могуць новыя медыя, мабільныя дадаткі да-памагчы дастукацца да людзей і ці магчымая з боку палітыкаў падтрымка падобных праектаў.

Штайнмайер адказаў, што гутаркі са сведкамі вайны нельга замяніць нічым.

— Таму нам трэба ўсве-дамляць гістарычную адказ-насць, як мы будзем несці гэ-тыя веды далей, у наступныя пакаленні. Я цешуся, калі ез-джу і аглядаю розныя мема-рыялы, музеі, цэнтры памяці. Яны гэтую сітуацыю апярэдзі-лі. Гэта значыць пытанне пра тое, што рабіць, калі сведкі вай-ны сыдуць, яны задаюць не ця-пер, а зрабілі гэта ўжо некалькі гадоў назад. Яны думаюць над тым, як эмацыйна дастукацца да маладога пакалення, у якога не было магчымасці пагава-рыць са сведкамі таго часу.

Кажучы пра дадаткі, якія дазваляюць віртуальна апынуцца на ваенных магілах, у мемарыяльных комплексах, Штайнмайер сказаў, што лі-чыць іх дзейснымі. Таксама ён заўважыў, што вялікае значэн-не маюць і адукацыйныя пра-грамы для моладзі, якая на ме-сцы можа знаёміцца з гісто-рыяй.

— У чалавека могуць застацца намацнейшыя ўра-жанні, якія, магчыма, акажуць уплыў на яго жыццё. Я б жадаў, каб такія рэчы прапанаваліся і развіваліся далей. Мы бачым, што ў моладзі ёсць жаданне паехаць за мяжу пасля школы. Калі развіваць гэтую тэму, маг-чыма, будзе абуджана ціка-васць і да такіх тэм.

На гэта Астрыд Нам, выканаўчы дырэктар Дорт-мундскага міжнароднага аду-кацыйнага цэнтра, заўважыла, што ІББ гатовы развіваць аду-кацыйныя паездкі моладзі ў Трасцянец.

— На мінулым тыдні па выпадку адкрыцця мемарыя-лу ў Благаўшчыне прыехалі тры групы. Можаце быць упэ-ўнены, што мы з задавальнен-нем скарыстаемся магчымас-цю, якая з’явілася.

Любоў Каспяровіч.

Фота: Вольга Шукайла. TUT.BY.

 

Да 155-годдзя паўстання 1863 г.

Апалонія з Далеўскіх Серакоўская

 

У с п а м і н ы

(Працяг. Пачатак у папярэдніх нумарах.)

 

Ён умеў з дзіўным, але нейкім суровым паважным ця-рпеннем сярод збораў розна-родных людзей як і пасланнікаў у інтарэсах справы сядзець моўчкі, на выгляд абыякава, спакойна; але слухаў — чуў і аглядаў усё і ўсіх. Рэдка яму здаралася мыляцца ў сваім мер-каванні пра чалавека, з якім прабыў кароткую хвілю. Быў ён хцівы да добрых вынікаў працы, не быў пустым і амбіт-ным, не быў хцівым да славы.

 

Прыпамінаецца мне адна хвіля з тых часоў. Было гэта яшчэ ў часы перад паў-станнем. Мы былі ў досыць вя-лікім таварыстве, сабраным у нас. Нехта запрапанаваў, каб заміж гульні “ў цэзурава-нага”57 кожная з пань падала тэму для дыскусіі. Калі пры-йшла чарга да мяне, я выбрала “Шчасце ці слава?” Кожны павінен быў падпісаць сваё прозвішча пад адным ці другім і абгрунтаваць, чаму?

Я выбрала шчасце, бо што ж агульнае са мной магла мець слава? А адчула б горача шчасце ў шчасці народа, але не напісала гэтага, бо выглядала б прэтэнзіянальна, як фраза для выказвання сваёў бескарыслі-васці. Падпісала сваё імя пад шчасцем, бо яно — удзел чала-века, які жыве яшчэ тут на зям-лі, калі слава найчасцей пасля смерці аздабляе прозвішча, а я не ведаю, ці душы па-за светам мераюць адной з намі меркаю шчасце і славу. Скрытыкавалі мяне жудасна, ніхто не стаў на мой бок. Зыгмунт жартаваў са сваёй практычнай жонкі; Францішак паглядваў на мяне раз за разам. Усе паны старэй-шыя і малодшыя падпісалі свае прозвішчы пад славай, апрача Францішка і Зыгмунта, якія амаль у адных і тых жа выразах аб’явілі, што: “Узношу над славай шчасце ўбачыць, хаця б у астатнія хвілі жыцця, ажыц-цяўленне сваіх ідэалаў і мэтаў усяго жыцця”.

Так — Францішак не быў амбітны. Калі зычлівыя да яго людзі з абурэннем гавары-лі пра тое, што нехта прысвоіў яго ідэі і задумы і абвяшчае за свае, найспакойней адказваў: “Павінен цешыцца і цешуся, бо гэта довад, што прызнае іх за добрыя, а тым самым лепей імі праймаецца і ўкараняе ў гра-мадства. Не пра сябе, але пра справу дбаць трэба”. Ён верыў у вялікую гармонію і парадак у Сусвеце, што нічога ў ім не робіцца выпадкова. Быў гэта глыбокі мысліцель, у дзеяннях рашучы, спакойны. Коратка, ясна, разумна і пераканаўча ўмеў гаварыць.

Распавядалі мне пра часы побыту Францішка ў Ноўгарадзе58. На шматлікім сходзе з’явілася нейкая чыноў-ная фігура (здаецца мне, што Вітэ). Калі мінулі цырыманія-льныя прадстаўленні, гэтая фігура пачала разглядацца па зале. Вочы гэтага пана спы-ніліся на Францішку, які сядзеў ціха і спакойна глядзеў на ата-чэнне.

— Кто этот господин?59, — пытае.

— Далеўскі.

— З Вільні?

— Так з Вільні, вяр-нуўся з Сібіры.

— Господи помилуй!60 — усклікнуў — Той Далеўскі, які трос усю Літву?! Хто ж бы гэта падумаў, гледзячы на яго. Дзе ў ім тая моц, тая сіла, якая зава-лодала ўсёй Літвой?!

 

Назаву яшчэ некаль-кіх, якіх ужо няма:

Антоні Яленскі, выса-кародны, шляхетны, ахвярны. Калі сілай думкі не мог быць наперадзе, то яго гатоўнасць да служэння Бацькаўшчыне, сці-плыя меркаванні пра сябе і вя-лікая ахвярнасць рабілі яго да-рагім для Краю. Памятаю яго словы: “Трэба вам скарбніка, які фундушам сваім паручыў-ся б за сумы, якія паступаюць з краёвых ахвяраванняў. Мя-не, як аднаго з найзаможней-шых выбірайце — бяруся — га-товы служыць маёмасцю, жыц-цём сваім і ўсёй будучыняй сы-ноў маіх”.

Служыў верна, сум-ленна, на камісіі паводзіў сябе вытрымана. Паводле Франціш-ка і многіх іншых закіды і выду-мкі Гейштара на Яленскага не-справядлівыя, не падмацава-ныя нічым60.

Аляксандр Аскерка, разумны, спакойны з тактам і годнасцю, сябар Францішка і Зыгмунта. Разумеліся, суполь-на, згодна дзейнічалі.

Якуб Гейштар, адзін з нарухлівейшых у Ковенскай губерні ў часы мірнай працы. Карыстаўся ўплывам у сваёй ваколіцы.63

 

Пасля зняволення Францішка 10 ліпеня 1863 года заканчваецца дзейнасць Кіраў-нічага аддзела Літвы, настаюць часы Выканаўчага аддзела, паў-сталага з былых дапаможных чальцоў пры першым аддзеле. Найчыннейшымі і найвыбіт-нейшымі з любога пункту гле-джання ў тыя апошнія часы былі Уладзіслаў Малахоўскі, Канстанцін Каліноўскі і Цітус Далеўскі. Не названыя мной былі без закідаў, але і без іні-цыятывы.

Пасля прыгавору Да-мейку Малахоўскі, як началь-нік горада, уцякае. У гэты час Цітус і Канстанцін дамаўляюц-ца, што каторы з іх дваіх будзе зняволены пазней, той прыме ў вачах [следчай] камісіі ўсю адказнасць на сябе, што ўжо не меў таварышаў, а трымаў дык-татарскую ўладу. (Не было на Літве такой хвілі, якую Мура-ўёўская камісія прадстаўляе, што дыктатарам быў Каліноў-скі, што ўся ўлада была ў яго руках).

У часы Каліноўскага (які ўзяў сабе ўнутраныя спра-вы) было пяць чальцоў і пасля яго смерці было столькі ж.

Мы ведалі Каліноўска-га шмат гадоў, быў ён сябрам простага люду — можа нават мужыкаманам, але ніколі не быў ворагам якой-небудзь пра-слойкі свайго народа. Тое, што прыпісвае камісія пра яго ра-дасць, што шляхта вывезена і вымардавана, магло быць ска-заным, каб адвярнуць вочы ка-місіі і Мураўёва ад шляхты, няшчаснай і змучанай. Ён, які кіраваў унутранымі справамі, не мог гэтага гаварыць, бо ў апошнія часы абапіраліся ўсе інтарэсы згасаючага паўстання на жыхарах. Дзейнічалі між іншым разам з імі: Агінскі Мі-хал62, князь Юзаф Тышкевіч, Падбярэзскі, і шмат іншых не шкадавалі ні сябе, ні маёмасці сваёй. Напэўна было многа сярод іх дрэнных, слабых і эгаістаў, але большасць выка-зала шмат шляхетнасці і ахвя-рнасці асабістым шчасцем і ма-ёмасцю на патрэбы Бацькаўш-чыны. Бенедыкт Тышкевіч, уладальнік Біржаў64, прывёз на 30 тысяч зброю, акрамя аба-вязковых складак на тыя ж мэты.65

 

Усе высілкі паліцыі аказаліся бясплоднымі для вы-крыцця Літоўскага аддзела. Ві-льня нашая малая, сцесненая, з развітым (трэба прызнаць), як ва ўсіх меншых гарадах, плят-карствам, без добрай волі жы-хароў, якія працівіліся ўсякім забегам маскоўскай паліцыі, усе даўно, а дакладней у самых пачатках былі б высачаны, а тым больш Францішак. Горад ведаў, якую ён займае пасаду. У першыя часы ён сам адзін быў галоўнай апорай для  гра-мадства, ён падае думку аргані-зацыі і супольнай працы ўсяго краю і ўсіх пластоў яго. На пра-цягу ўсяго часу паўстання, г.зн. да рассейвання ўсёй нашай сям’і, дом наш быў поўны лю-дзей, роўна як з белай партыі, так і руху. Вазы вясковыя і га-радскія вечна стаялі перад бра-май.

Уся наша сям’я была заўсёды пад наглядам паліцыі. Яшчэ за губернатарствам66 На-зімава67 доўгі час два жандары стаялі ў сенях, але гэта не ўплы-вала на ход нашага жыцця. Пла-ніроўка памяшкання была да-сканалая. Наставілі шпіёнаў, каб сачыць кожны крок Фран-цішка. Выклікалі яго неадна-разова для адказаў на пытанні, чым займаецца? дзе бывае? ка-го ведае? і г.д. Адказы Франці-шка нічога ім не давалі. Жыха-ры горада ведалі ўсю нашу сям’ю, калі не асабіста, то на-глядна, падалі ў той час вялікі довад сваёй да нас зычлівасці. Імя і заслугі Францішка былі яшчэ ў памяці віленцаў, цанілі яго і сачычылі за яго бяспекай. Коль разоў з кола габрэяў, ра-меснікаў і нават вулічных хулі-ганаў прыходзілі перасцярогі і падказкі, якія і дзе высочва-юць яго агенты і шпіёны, але і тыя не заўсёды былі вернымі ўраду.

Габрэі найбольш з ня-долі, для кавалка хлеба займалі гэтыя ролі, не ведаючы, што за імі самімі пільна назіралі праз іхніх аднаверцаў, якія перасцерагалі Францішка, за-ўсёды ў час.

Маскоўскі ўрад мусіў сабе даставіць з Расіі, выхава-нага імі шпіёна, афіцэра Гаеў-скага. (Мелі здраднікаў са страху за ўласнае жыццё, такіх як Парафіновіч, Кушалеўскі, Купсць, доктар Дзічкоўскі і некалькі яшчэ іншых няшчас-ных, але не мелі шпіёнаў па пра-фесіі). Гэты Гаеўскі прыбыў у шпіталь сясцёр міласэрнасці68 як хворы. Прадставіўся сяст-ры Анелі [Гаеўскай] яе пля-мяннікам, адданым у кадэцкую школу ў дзіцячыя гады, якога яна не ведае. Звярнуўся да яе са слязамі, каб выстаралася яму пропуск у паўстанцкі ла-гер. Хоча змагацца, хоча памер-ці для змыцця ганьбы, што да-туль служыў ворагам Бацькаў-шчыны. Бедная Анеля паве-рыла.

Сёстры Францішка Юзэфа, Тэкля і нават нашая малая Ксавера звычайна адво-зілі ўсялякія паперы сёстрам міласэрнасці Ганне Дамброў-скай або Анелі Гаеўскай.

Калі Тэкля прыбыла на вуліцу Савіч да сясцёр, Анеля сумела вымаліць абяцанне, што тая звернецца да Францішка, каб атрымаць тое, пра што пра-сіў плямяннік. Гэта ўсё пада-лося Францішку моцна пада-зроным, адмаўляўся, паддаўся аднак меркаванням, што за сто-лькі ахвярнасці з боку сясцёр, трэба адплаціць узаемным да-верам.

У дзень, прызначаны на спатканне Францішка з Га-еўскім, схаваная паліцыя ўжо чакала.

Маскоўскі ўрад патра-баваў доказаў віны, арышта-ваўшы Францішка без іх, на прызнанне яго не мог разліч-ваць (яшчэ з 1848 года ў Вільні быў Галер, які ведаў і памятаў паводзіны Францішка на камі-сіі), а ў ліку арыштаваных да таго не знайшоўся ні адзін го-лас, які сведчыў бы супраць Далеўскага, а тым больш абві-навачваў бы яго. Пры пера-трусе не знайшлі пропуска, укладзены быў у канверт з фа-таграфіяй нарачонай Ф[абія-ны] Д[ыбоўскай]. Яна яго абе-рагла. У рукавічцы было 500 рублёў, прызначаных для Га-еўскага. Грошы забралі, рука-вічку кінулі на стол, з канверта вытраслі фатаграфію, пропуск на танюткай паперы прыліп і застаўся ўнутры канверта. Па-сля ўступнага допыту і асабі-стага вобшуку Францішак, вы-ходзячы халаднакроўна пацяг-нуўся па рукавічку, якая ляжа-ла на канверце. Забраў адно і другое. Пасля выхаду зжаваў і праглынуў пропуск. Таму не меў Мураўёў ніякага доказу яго віны. Сумленныя манашкі не прызналіся, каму належалі знойдзеныя пры ператрусе паперы.

(Працяг у наступным нумары.)

57 Таварысцкая гульня “цэнзараванне” заключалася ў знаходжанні памылак, крытыцы і ацэнцы выказванняў іншых для забавы.

58 Францішак жыў у Ноўгарадзе пад надзорам паліцыі ў 1875 — 1883 гг.

59 Хто гэты спадар?

60 Божа, злітуйся!

61 Пра спрэчку Яленскага з Гейштарам абшырна: W. Sliwowska, Syberia w zyciu i pamieci Gieysztorow — zeslancew postyczniowych. Wilno-Sybir-Wiatka-Warszawa, Варшава. 2000, с. 60-69.

62 Серакоўская, мабыць, блытае асобы. Міхал Агінскі ў 1863 г. меў 15 гадоў. Можа, гаворка ідзе пра яго бацьку Ірэнія, які аднак памёр 18.ІІ. (ст.ст.) 1863 г.

63 У копіі BUW  інакш: Мікалай Гедройць.

64 Біржы (літ. Біржай, р-н Біржанскі), гарадок і абшырныя добры ў Панявежскім павеце Ковенскай губ., на памежжы Жмудзі і Курляндыі. Уладальнікам Біржаў быў яго брат, гр. Ян (1802-1862), які ўтварыў Біржанскую ардынацыю (1862), пасля яго бяздзетнай смерці прынятую Міхалам (1828-1897), сынам Юзафа (1800-1845), старшым братам Яна і Бенедыкта Эмануэля.

65 Вышэй названыя пазбеглі смерці, дзякуючы звыклым, але ніколі ў адносінах да расейцаў не надзейным сродкам. Два ацалелі О[скар] В[агнер] і І[гнацы] Л[апацінскі] і свежа абраны К[араль] Ф[алевіч]. На месца арыштаваных выбралі Цітуса Далеўскага, які ад самага пачатку паўстанчага руху, пасля выезду з Масквы бясстомна працаваў і выконваў найцяжэйшыя работы пры Нац[ыянальным] ад[дзеле], Канстанціне Каліноўскім, які ў апошнія часы трымаў адзін усю ўладу Літвы. Абодва былі расстраляны ў [18]63 г. Абодва без дакору, поўныя запалу і ахвярнасці.

66У копіі BUW далей ёсць тэкст (пад лініяй, іншай рукой, цямнейшым чарнілам). Калі Ковенская губерня выбрала сваім дэлегатам Я. Гейштара, які потым быў прызначаны чальцом аддз[ела], Францішак Далеўскі даставіў з Масквы Цітуса. Ужо пасля выкліку Серакоўскага, даючы яму права замяшчэння ва ўсіх найцяжэйшых справах, г.зн. у вайсковай дзейнасці Якуба, якога пабойваліся з нагоды вялікай шматмоўнасці і палітычнай бястактактнасці. Цітус стрымаў абяцанні, не прыняў ніякай пасады ў аддзеле, як чалец не хацеў уцякаць за мяжу і саступіць свае абавязкі некаму іншаму, пакуль Гейштар быў на сваёй пасадзе.

67 Назімаў выконваў функцыі ген.-губернатара ў перыяд 10/22 ХІІ 1855 — 3/15 V 1863.

68 Шпіталь на вуліцы Савіч, кіравалі ім сёстры міласэрнасці.

 

Валер Санько

Пашкадуйце мяне, кропелькі

Апавяданне

Глебазнавец Ігар Ба-дановіч упаў у бальніцы з лож-ка.  Спіна не баліць. Няма гала-вакружэння, мужчына неру-хам на падлозе. Думае. Не да твару здароваму покатам вы-лежвацца доле.

Верылася, дваццаць чатыры гады таму, пасля цяж-кага ачынання ад боляў, фак-тычнага ўтруноўвання, не бу-дзе ў Бадановіча болей незда-лэжных аварыяў. Досыць Ігару Бадановічу знаходзіць здарэнні на дарогах, сярод знаёмых.

Дваццаць дзевяць га-доў не знаходзілася навукоўцу выключнае, адметнага бярогся. Нікуды не ўлазіў, усё абыхо-дзіў. Няраз верылася, даўнішні боль не прыдзе, Бадановіч змо-жа давекаваць у нясконцай ра-дасці навуковых росшукаў. Ці-хую сямейную мірнасць пару-шыў нечаканы слуцкі інсульт, дурны, незразумелы.

Нарэшце хворы ўза-браўся на ложак. Ляжыць, раз-важае. Што сёння было? Нічога не сказаў жонцы, доктару.

Час — веснавая цяп-лынь. Той нездалэжны летні выпадак, калі трое п’яных рабацяжных абэлтусаў прыча-піліся да яго, збілі, фактычна ўклалі ў труну, дастапомны ўз’ёмамі, узлётамі, начнымі прыходамі маці і Аляксея Бя-лько, — той выпадак, тыя неза-быўныя тры дні жылі ў душы Ігара Бадановіча, вакаёмах, у сэрцы. Пасяліліся навечна.

Як і сёлетні.

 

Такога не было, не магло быць. Здаровы рухавы чалавек у кватэры звычна сту-піў з пакоя ў пакой — і ачунь-ваецца на бальнічных насілках. Толькі што прывычна сузіраў квадрат тэлевізара — і тут ужо цягнуць яго нейкія мужчыны, хочацца штосьці ім патлу-мачыць, нічога не памятаеш. Схіленая галава жонкі, просіць суседзяў: асцярожна нясіце, — а ты нічога не сэнсіш.

Дзівішся, чаго ляжыш на насілках. Мазгою кеміцца недарэчнасць сітуацыі. З гай-дальных трэба злазіць, а цябе ўсільваюць клапатлівыя рукі жонкі і прыціскаюць яшчэ не-чыя чужыя.

Не ўлез у штаны поў-насцю, шкарпэту на левую на-гу надзеў, правую ўсё адзяваю. Не памятаю, як апынуўся на насілках слуцкай раённай хут-кай дапамогі.

Трэба зсоўвацца з іх, нечага саромецца.

Усё ясна, памылка. Мазгі ўсё ясна петраць. Пачаў адзяваць правую калашыну, на правую нагу, нахіліўся — і бэмц, нічога не памятаю. Хлушу, па-мятаю, хачу адзець калошу, не магу. Галасы медсястры і жонкі чую, усе ўкладваюць мяне на гойданаўку з хуткай дапамогі. Хочуць везці з кватэры: зараз усё стане лепей, ляжы, не ва-рушыся.

На агульнае пасмешы-шча выставілі здаровага муж-чыну. З калашынай адны не-прыемнасці, калашыну на пра-вую нагу ўсё не ўсцягну.

Не сячэ мая кемкая  ма-згаўня, як з  канапы пераклалі на насілкі, хочуць несці.

Што, павязуць неку-ды? У якую бальніцу, чаго?

Трэба яшчэ адзін памо-чнік, на клапатлівым твары суседа жаласць. Каму яны хо-чуць памагаць? Некаму трэба, няхай, але пры чым Бадановіч?

На канапе адзяваюць пінжак. Я ўсё ясна бачу, бачу, на канапе, хачу гаварыць, ніхто не чуе.

Холадна, кашулю трэ-ба цёплую, не магу сам папра-сіць. Дагадалася жонка, не ад-ліпала ад мяне на секунду.

А калашына ўсё не ўсцягнена на нагу. Ніхто не  здагадаецца пра непарадак са старым звычным гарнітурам. Усё паўтараецца, нагу ніяк не ўздзець.

Усё-такі выносяць мяне з кватэры. Страшны сорам. Мужчына ў пяцьдзясят тры можа самастойна дайсці куды-хочна, а два суседы бервяном яго выносяць. Вялікага і цяж-кага спускаюць па ступеньках. Некага прапускаюць да катал-кі. Ці замкнулі дзверы кватэ-ры, у паспешцы маглі забыць.

Грузяць у хуткую да-памогу. Не, спярша на другія медыцынскія насілкі. Хацеў сказаць  медыкам, як лепей іх ставіць, не змог.

 

Бальніца. Некага за-трымалі, прапусцілі. Хутчэй прапускаюць сардэчнікаў, ін-сультнікаў, хтосьці кажа збоку. Пра каго размова? Пра якія пропускі гутарка. У маленькім гарадку аказваецца шмат хво-рых бліз прыёмнай. За нейкія хвіліны прыімчалася трэцяя хуткая.

Дзе мой сшытак і руч-кі. Я без іх не магу, няўжо не маглі захапіць. Сардэчніцу пра-пускаюць раней страўніцы. А ўсё-такі, хто такі інсультнік? Нешта муцяць у прыёмным. Некалькі чалавек адправілі ў палаты, а я ўсё ў калідоры, не могуць разабрацца, куды накі-роўваць.

Жанчына з добрым тварам распараджаецца меды-камі і сваякамі. Дасюль жонка ўтрымлівала мяне, галава яе была на маіх грудзях. Цяпер пакорна слухае валявую распа-радніцу. Абавязкова любому хвораму прывезці сухую цёп-лую вопратку, прывезці чым раней.

Валявая дактарэса цвё-рдымі мяккімі пальцамі паво-дзіць па маёй галаве, абмацвае.

Дакратваецца да гала-вы? Да чаго? Для чаго ўсё.

Распарадніцы не пада-баецца нярухнасць маёй правай нагі і правай рукі.

Палаты-адзіночкі ня-ма, ніводнай. Сёння субота. Ваш інсультнік можа занача-ваць у калідоры, гавораць жо-нцы. Яна ўпрошваецца. Быць такога не можа, каб у вялікім раёне ў бальніцы не было па-латы для ўдзельніка вайны, на-чальніка, інваліда першай гру-пы ці другой групы, для пра-фесара.

— Наша справа даста-віць хворага. Мы паехалі. Чу-еце выклік, чацвёртая брыгада на выезд.

Мая хуткая ад’язджае.

— Яшчэ вам не падзя-кавалі за клопат, — ляпеча жонка, сунецца па цукеркі.

— Мы паехалі, не тур-буйцеся.

Дзяжурны доктар да-лей распараджаецца. На ноч гледзячы з дому прывезлі за-гадчыцу нервовага аддзялення бальніцы, правярала рэфлек-сы Ігара Бадановіча, кропкі.

 

Здаровы рухны муж-чына спрабуе вызваліцца з-пад вагі цела Ядвігі і медсястры хуткай.

«Не верце маёй нярух-насці. Здаровы як лёд. Дайце ўстаць», — каторы раз мажэцца ўстаць Бадановіч. Яму не да-юць.

— Яшчэ адзін укол. Па-чакаем, два ўвялі, пачакаем, — галасы зводдалі.

«Чаму ў мяне не мой язык. Заплятаецца ці што…» — Бадановіч сябе не пазнае.

— Паляжыце  у палаце, супакоіцеся, пачне язык назад варочацца. Катэ галавы там хутка зробяць.

«Вызначаць мне нічога не трэба».

Нейкую мозгаграму зробяць.

— Не ведаем куды вас пакласці.

«Ядзя, Ядзя, скажы ім, у асобны пакой. У асобны».

— Няма.

«Няма асобнага, дадо-му адпраўляйце».

— Дома быць шкодна. Упадзеш тут — убачаць, а дома…

«Ядзюся, ты ж у хаце будзеш».

— Выйдзе жанчына ў магазін, хворы  без яе закача-нее, так у нас было, у многіх.

«Улетку?»

— Летам замярзаюць, у вопратцы.

З медсястрою згаджа-ецца Ядзя. Вечная праблема яе мужа спіна і ногі, а тут яшчэ звіліны.

Абрадавалася, высла-баняецца ветэранская палата, на дваіх пацыентаў. Іншай па-куль няма.

 

Пропуск, каму про-пуск. У калідоры я ці не. Па-мятаю залатую жонку. Крыўд-на прывезеным у бальніцу без суправаджальных. Адзінокія як згубленыя. Правы мой бок усё болей нямее. У калідоры холадна. Ядзюша адчувае ня-выказаную маю просьбу, на-кідвае сваю куртку мне на ногі. Дагадалася.

Пропуск, пропуск. Ча-му на мяне ўзіраецца гэтая камбала. Вешае колбу з сістэ-маю. Як хітра  называецца? Ага, сістэма пералівання крыві. З верхняй  колбы капаюць кро-пелькі ў маленькую колбу. Ча-му кроў празрыстая… З яе капае, капае, капае, паволі, раў-намерна. У новую колбу ці ам-пулу. Гэтая сістэма напрамую звязана з галавою.

Бадановіч не кеміць, што менавіта гэтыя кроплі жы-вяць мозг.

— У вас шчаслівы выпа-дак, шчаслівы.

— Што вы, доктар. Якое шчасце, нежывее і нежывее, — пярэчыць Ядзя.

— Інсульт так не адпу-скае. Паглядзіце, якіх прыво-зяць, амаль не варушацца.

Як надзейней — болей укапваць раствору ці меней, цікавіцца Ігар. Мажліва не бу-дзе парэзу, нярухлівасці цела. Каму Ігар выказваецца:

«Я ўсё магу».

— Справіцеся з каталкі перакаціцца на ложак?

«Усё магу».

— Малайчынка, перака-ціліся. Вы цяжкі, як большасць старых, а мы, санітаркі і сёст-ры, не можам лацвей перака-ціць. Вы здолелі, ужо і на но-вым месцы.

— Толькі ведайце, адзі-ночка для супакою хворага лепш за агульшчыну, а для хва-робы адзіночка страшная. Заба-лела, у грудзях заколе, а вы не зможаце сястру выклікаць.

«Выклікалка, кнопка ёсць».

— Не кажыце, многія да яе не паспеюць дацягнуцца.

— Не шкадуйце ўвагі сабе ад родных. Няхай пару-пяцца. І не эканомце на ежы.

 

Назаўтра аналізы, ка-рдыяграма, яшчэ раз катэ га-лаўнога мозгу. Уколы платныя, дарагія, не беларускія. Згадзі-ліся, а дзе дзявацца.

Спадзяваўся Бадано-віч, мова знову адновіцца, не аднаўляецца, правая рука ня-мее. Сківіцу падтрымлівае ле-вай рукой. Неўрапатолаг, пра-фесар Сідаровіч з Мінска за-пэўніваў, усё нармальна. Вы  ў нас шчаслівы. Зацямненне на адной палове паўшара, а на ле-вай ледзь-ледзь закранулася.

«Пісаць змагу?»

— Паможам. — Сідаровіч усміхаецца. — Толькі ці самі раз-бераце напісанае.

Сусед Іван Юзэфавіч, амаль такая ж клініка. Прад-прымальнік, зміраны з хваро-бай, рухавы, мажэцца паслуга-ваць навічку.

 

Кропля шэпча кроплі: укладваемся разам, барджэй. Нас цэняць пакуль мы не рас-тварыліся. Спаць, спаць.

Ігар Бадановіч любіць ляжаць на жываце і баку, так і мы, кропелькі, укладземся.

Жонка дапазна працуе, прывозіць лекі. Дабаўкі. Усім спаць.

 

Бадановіч не можа ўсунуць ногі ў тапкі. Чаму ру-чкі не пішуць, ні адна, сталі ўсе карава пісаць.

Літары і словы не вы-маўляюцца, доўга выводзяцца ў радку.

Вільгаці на сценках ампулы і пластмасавых кана-льчыкаў усё меней. Вілястае дно ампулы абыякава аддае кроплі, яны выцягваюцца ў струменькую вілястую нітач-ку, зліваюцца, раствараюцца. Раствор нітрат хларыду ў фла-коне, ампуле, у правадках разрэджвае кроў.

Кроп-кроп-кроп. Вада дае цёк і жыццядайнасць кало-дзежам, ручаінам, рэкам, лю-дзям, нават трапілым у жыц-цёвы пераплёт. Кроплі жыццё-вяць траву, зямлю, птушак, жывёл.

Крыніцовая жывіць ва-колле, луг і палеткі, так цяпе-рашнія ампулы ажыўляюць нас.

 

Мужчынская прыбі-ральня ў канцы калідора. Два фаянсавыя моцныя ўнітазы, побач, кожны вытрымлівае ма-ладога і старога хворага.

— Хлопцы, вы мяне то-лькі ўскаціце на гаршчок. Вы-сока самому.

Два хадзячыя хворыя падсаджваюць дзеда на ўнітаз, адыходзяцца. Ён просіць па-мочнікаў адліць ягонай мачы ў слоік, паставіць на падваконнік. Крэкча, цяпер яго не выпішуць з бальніцы, зробіць усе ана-лізы.

Трэці хворы прынёс старому нездалэгу паперу.

Бадановічу сорамна глядзець на гідотную сцэну га-рэтнай нямогнасці і фізічнай прыніжанасці чалавека.

Зайшоў у прыбіраль-ню праз хвілін колькі. Выкары-станая і невыкарыстаная газета ў куце на падлозе. Дзеда завялі ў палату, ён і там дастае ўсіх просьбамі.

За такімі хворымі павін-ны даглядаць родныя і спецы-яльныя нанятыя санітаркі. Іх няма. У якім брудзе лажыцца на ложак такі хворы, што пакі-дае пасля сябе, Бадановіч раз-важаць не можа. Абмочаныя верхнія і ніжнія штаны таго хворага смуродзяць на гэтую і суседнія палаты. Хто яму за-меніць вопратку, пераадзене, ніхто ў калідоры не турбуецца.

— Звані жонцы. Хай прывязе што сухое.

— Тут няма сухой, чы-стай і дома няма. Адзін.

Праз хвіліну наравісты нездалэга выстогніваецца, ён жыве:

— Жонка прывязе чы-стае. Заплачу ёй і санітарцы, упрашу, заплачу рубля, дай яшчэ. Прынадзець апратку ні адна не хоча, аплату зноў давай.

— Жонка з табою жыве? З табою, няма ёй дзе дзявацца, — голас з чатырохложкавай па-латы: — Біў жонку, вось і зне-навідзела твой смырод, слізоту і фекалій, самога.

Сівы няшчаснік маў-чыць. Праз хвіліну-другую горка пакіўвае галавою. Так, здараліся кулакі. Старому га-рэтніку не да праўды, мовіць што было.

Удакладняе трэці ста-ронні:

— Не адны кулакі ў цябе былі, і п’янь.

У той палаце два ходкія хворыя. Адзін пайшоў на пост жаліцца доктару. Навошта та-кога прывезлі ў бальніцу. Сам смуродзіць, ложак смуродзіць. За жыццё ўсім згадзеў, цяпер нам перацірае нервы.

Медсястра абараняе доктара. У бальніцы такія дур-ныя парадкі. За жыццё сівы гу-льтаіна не зарабіў пенсіі, зар-платы, а медыкі абавязаны з ім вазіцца.

У палату і прыбіраль-ню Бадановіч перадаў газеты, для чыткі і выкарыстання. У абедзвюх палатах з васьмі чала-век праглядвае газеты адзін, астатнім нічога не трэба, нават тэлевізар у калідоры лянуюц-ца глядзець.

Нямала выпадкаў чала-вечнай годнасці і бяздарнасці тропілася Ігару Бадановічу ў раённай бальніцы.

 

Калі ў палаце грубія-ны, нетутэйшы люд, то шмар-гатні, сіпення, смыроду на ўсю палату. Такіх хворых узненаві-джваюць суседзі, санітаркі, яны самі сябе. Іх трэба пасы-лаць у асобную палату асобнай бальніцы. Дзяржаўныя рас-цэнкі догляду па мінімуму не выцерпяць такіх растратаў, бюджэт сямейны таксама.

У жыцці лаецца, ды-міць, сабачку ў  кватэры тры-мае, на сямейнікаў гіркае, казы-рыцца: я, я, я, глядзі мяне, слухай мяне — і раптам сярод хворых, роўні, раптам ён голы думкаю, вопраткаю. Тут ацэн-ка яму мізэрная, усім бачная. Тхліна з языка і з цела.

Чалавек жыве жывё-лаю, пэўніцца — нічога з ім не здарыцца, калі тая балячка прыйдзе… Прыйшла да няду-мца і наравісціка, звягліўца і элементарнага неахая, — вось і не ведаюць, што з ім рабіць ро-дзічы, суседзі, медыкі. Пры жыцці сам сябе ўсмыроджвае, укладвае ў гной.

Асабліва такіх шмат у райгарадках, зрэдзь у вёсках. У вялікім гарадскім бядламе тое ж, менавіта такія бяздомнікі прыходзяцца на агульныя ям-ныя пахаванні.

 

У пакоі-сталоўцы мно-гія хворыя нос ад талеркі ада-рваць не могуць, спяшаюцца за сталом, быццам адбяруць талерку, жруць. Хлюпаюць, смокчуць за сталом, як свінні.

Хворы не вітаецца з хворым, нават на вітанне рэдка адказвае. Яны незнаёмыя, на дыпламатычным прыёме іх не пазнаёмілі. Такія ж яны і ў су-седзях. Куды мы коцімся?

Перагаварваюцца му-жыкі паміж сабою часта лаян-кава. Ні-ха-хуханькі — іх любі-мая мова.

— Чалавечае слова ве-даеце?

— Мы нармальныя, мы свае, на сваіх клычымся.

— Свае адно і тое? І на хутар такіх можна пасылаць?

— Ладна, інтэлігент.

Хамскія адносіны і мо-ва ў іх усюды, нічога нязвыч-нага не чуюць, не бачаць, ва-енныя пенсіянеры — гора такое ж, як і рабацяжнае.

(Працяг у наст. нумары.)

 

Прэм’ерны спектакль «Бетон»

21 чэрвеня 2018 года я наведаў прэм’еру «Бетон» ў Рэспубліканскім тэатры бе-ларускай драматургіі.

Спектакль ідзе з 28 верасня 2017 года без словаў. У прэм’еры задзейнічаны леп-шыя сілы тэатра: Максім Бра-гінец, Вераніка Буслаева, Гра-жына Быкава, Зміцер Давідо-віч, Марына Здаранкова, Ар-цём Курэнь, Андрэй Новік, Ганна Сямашка, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Людміла Сідаркевіч, а таксама Ілля Ясінскі.

Спектакль з’яўляецца эратычным і разлічаны на асоб старэй за 18 год, а ў зале пры-сутнічалі гледачы на 90 ад-соткаў ад 18 да 30 гадоў.

Аўтарам ідэі і рэжы-сёрам з’яўляецца Яўген Карняг — адзін з самых цікавых маладых беларускіх тэатральных рэ-жысёраў. Яго пастаноўкі «Не танцы», «Спектакль № 7″, «Ла-тэнтныя мужчыны», «Інтэрв’ю з ведзьмамі» добра вядомы не толькі ў Беларусі.

Спадар Яўген закон-чыў БАДМ па спецыяльнасці «Акцёр тэатра лялек» (майстэ-рня Аляксея Ляляўскага). Не-каторы час працаваў акцёрам. Вучыўся ў рэжысёрскай магі-стратуры школы-студыі і цэн-тра імя Меерхольда (г. Маск-ва). Яўген Карняг з’яўляецца рэжысёрам  пластычнага тэ-атра. Яго пастаноўкі характа-рызуюцца  эксперыментам ва ўсіх яго аспектах: ад гуку і святла, да ідэй і эмоцый. Ён не выкарыстоўвае драматычныя тэксты, а стварае свае па-станоўкі ў сумеснай працы з акцёрамі. Кожны спектакль сп. Яўгена Карняга — гэта аўтар-скае выказванне на актуальныя тэмы сучаснасці!

У спектаклі мне спада-балася праца мастака  Таццяны Нерсісян, якая працуе галоў-ным мастаком у Беларускім дзяржаўным тэатры лялек і з’яўляецца лаўрэатам II нацыя-нальнай тэатральнай прэміі  Рэспублікі Беларусь і плённа супрацоўнічае з іншымі тэа-трамі…

Кампазітарам спекта-кля «Бетон» з’яўляецца Мікіта Залатар, які скончыў Беларус-кую дзяржаўную акадэмію мастацтваў (курс З.В. Бела-хвосцік) па спецыяльнасці ак-цёр драматычнага тэатра і кіно. У  2013-2016 гг. працаваў акцёрам і гукарэжысёрам ў Рэспубліканскім тэатры бела-рускай драматургіі. Зараз пра-цуе артыстам тэатра  Генадзя Гладкова «Тэрыторыя мюзі-кла». Спектакль «Бетон» — не першы досвед супрацоўніцтва  Мікіты Залатара і Яўгена Ка-рняга. Мікіта з’яўляецца аўта-рам музыкі да спектакляў «Ла-тэнтныя мужчыны» і «Інтэрв’ю з ведзьмамі», які атрымаў прыз за лепшую музыку на ХІ між-народным маладзёжным тэат-ральным форуме!

Спектакль разлічаны на моладзь да 30 гадоў, як мне падалося, моладзі ён і спада-баўся.

Аляксей Шалахоўскі,

гісторык культуры

 

У інтэрнэце збіраюць подпісы за мультфільмы на беларускай мове

Бацькі і дзеці збіраюць подпісы пад петыцыяй за пе-раклад мультфільмаў у «Калы-ханцы» на беларускую мову. Тэкст петыцыі:

“Праграма «Калыхан-ка», якая выходзіць штодня на тэлеканале «Беларусь-3″, існуе як беларускамоўная ад пачат-ку. Праграма мае беларуска-моўных вядучых, аднак мульт-фільмы дэманструюцца на ра-сейскай мове, што робіць пра-граму непрыдатнай ані для беларускамоўнай, ані для ра-сейскамоўнай аўдыторыі. Бе-ларускамоўныя бацькі і дзеці хочуць глядзець «Калыханку» па-беларуску цалкам. Расей-скамоўныя бацькі і дзеці, калі яны мэтанакіравана абіраюць беларускамоўную праграму для знаёмства з беларускай мо-вай, таксама хацелі б чуць яе ад пачатку і да канца праграмы. А расейскамоўныя бацькі і дзеці, якія хочуць глядзець дзі-цячыя праграмы па-расейску, маюць для гэтага шмат магчы-масцяў: такія праграмы (і нават цэлыя каналы) існуюць і на тэлебачанні, і ў кабельных сетках, і ў інтэрнэце. «Калыхан-ка» — адна з нешматлікіх бела-рускамоўных праграм на бела-рускім тэлебачанні на сённяшні дзень, і яна мае быць такой цал-кам, а не часткова. Напрыклад, за перыяд з 1 па 30 чэрвеня 2018 года ў «Калыханцы» му-льтфільмы на расейскай мове дэманстраваліся 30 (трыццаць) разоў, а мультфільмы на бела-рускай мове 0 (ноль) разоў.  З паказаных мультфільмаў то-лькі 1 быў створаны ў Беларусі (9 чэрвеня).

Патрабуем:

1) неадкладна забяспе-чыць агучванне ці дубляж на беларускую мову усіх без вы-ключэння мультфільмаў, якія дэманструюцца ў праграме «Калыханка»;

2) патлумачыць, якім чынам адбываецца выбар му-льтфільмаў, якія дэманстру-юцца ў «Калыханцы», і назваць адказных за выбар асоб;

3) патлумачыць, чаму сярод паказаных мультфільмаў амаль цалкам адсутнічаюць мультфільмы, створаныя ў Бе-ларусі.”

Беларускае Радыё Рацыя.

 

Каляндар народнай лялькі ў дапамогу 

Ноу-хау ў адным з дзіцячых садкоў Ліды

У дзіцячым садку №24 прыдумалі незвычайны і дзейсны спосаб вывучэння народных абрадаў і традыцый.

Гэтая дашкольная ўстанова асаблівая — адна з дзвюх у Лідзе, якія маюць эт-нічную накіраванасць і з’яўля-юцца цалкам беларускамоў-нымі.  Дзеці ў садку №24 паглы-блена вывучаюць родную мо-ву, звычаі і абрады сваіх про-дкаў. Адзначаюць народныя святы і ведаюць беларускія гу-льні. Больш таго — яны нават займаюцца ручным ткацтвам! У садку працуе музей, які ўвесь час папаўняецца цікавымі экспанатамі. У кожнай групе ёсць этнакуток.

Супрацоўнікі на да-сягнутым не спыняюцца. Пры-думваюць усё новыя формы, каб яшчэ больш улюбіць дзя-цей у беларускую культуру. Апошнім такім ноу-хау стаў каляндар народнай лялькі.

Яго аўтар — выхава-цель Вольга Варошка — народ-най лялькай займаецца ўжо больш за 10 год. Вырабляе са-ма, праводзіць майстар-класы для дарослых і вучыць гэтаму рамяству сваіх выхаванцаў. Менавіта плённая праца з апо-шнімі і натхніла яе на стварэнне незвычайнага календара.

— У нашых продкаў іс-навала мноства лялек. Амаль кожная адпавядала нейкай на-годзе — вяселлю і нараджэнню, збору ўраджаю і жніву, Ка-лядам і Вялікадню і г.д., — рас-казвае Вольга Варошка. — Я заўважыла, што многія з іх ад-павядаюць пэўнаму сезону года. Так прыйшла ідэя кален-дара лялькі. Ён створаны па прынцыпе ўсім вядомага ка-лендара прыроды: разбіты на чатыры пары года і дванаццаць месяцаў. Для кожнага з іх — свая лялька. Так, лютаму адпавядае масленка дамашняя, траўню — сонечны конь, ліпеню — пакос-ніца, верасню — зернявушка…

Дзеці спачатку зна-ёмяцца з назвай і значэннем лялькі. Праз яе — са святамі і абрадамі, звязанымі з адпавед-ным месяцам. Адначасова вы-хаванцы замацоўваюць веды аб порах года, назвах месяцаў, прыкметах кожнага сезона.

Такі незвычайны ка-ляндар — аснова і для разна-стайных гульняў, як развіва-ючых, так і звычайных во-льных.

Адметна, што ўсе ля-лькі выраблены старажытным народным спосабам «матанка». Выкарыстоўваліся толькі на-туральныя матэрыялы: лён, бавоўна, травы, ніткі, стужкі…

За сваю распрацоўку дзіцячы садок №24 стаў пера-можцам абласнога конкурсу сярод дашкольных устаноў у намінацыі «Лепшая аўтарская гульня, цацка». Хутка калян-дар народнай лялькі Вольга Варошка будзе прадстаўляць на рэспубліканскім узроўні.

Таццяна Дудзіч.

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *