НАША СЛОВА № 29 (1388), 18 ліпеня 2018 г.

Аўторак, Ліпень 24, 2018 0

У Нью-Ёрку прайшоў марш паняволеных народаў

У нядзелю, 15 ліпеня, беларусы Нью-Ёрка і Філадэ-льфіі ўзялі ўдзел у маршы па-няволеных народаў — штогадо-вай акцыі  салідарнасці з наро-дамі, якія апынуліся пад тата-літарным прыгнётам, што тра-дыцыйна ладзіцца з 1959 года. Удзельнікі маршу ўзялі ўдзел у імшы па паняволеных наро-дах у катэдры Св. Патрыка і прайшліся маршам да плошчы Калумба, дзе і адбылося ад-крыццё Тыдня паняволеных на-родаў. Сёлета беларусаў было каля 95 чалавек. Яны сканда-валі лозунгі салідарнасці з на-родамі Кубы, Паўночнай Ка-рэі, Зімбабвэ, Узбекістана і неслі плакаты з заклікамі су-праць адкрыцця рэстарана ў Курапатах.

Віктар Дудараў,

Радыё Свабода.

 

Завершана рэканструкцыя мемарыялу невядомым паўстанцам 1863 г. у Лідскім раёне

Паміж вёскамі Малое Ольжава і Мохавічы ў Лідскім раёне на месцы пахавання паў-станцаў 1863 года актывісты ўстанавілі мемарыяльны знак. Мемарыял зроблены рукамі сяброў грамадскіх арганіза-цый Лідскага раёна.

Да валуноў з надпісам «Невядомым паўстанцам» дня-мі дадалі косы і сахор, якімі былі ўзброеныя беларускія па-ўстанцы супраць Расейскай ім-перыі.

Кіраўнік Лідскай раён-най арганізацыі БНФ Сяргей Пантус сказаў Свабодзе, што мемарыял яны цалкам зрабілі сваімі рукамі.

— І ідэя праекту, і матэ-рыялы — усё зроблена намі са-мімі, мы не звярталіся ні да ар-хітэктараў, ні да іншых адмы-слоўцаў, — кажа Пантус. — А та-му гэта і ёсць сапраўдны народ-ны мемарыял у гонар тых, хто аддаў свае жыцці за нашу свабоду.

Лідскія ўлады аб’явілі, што плануюць правесці ў гэ-тым месцы раскопкі з тым, каб пераканацца, ці сапраўды там пахаваныя паўстанцы. Акты-віст з Бярозаўкі Вітольд Ашу-рак сказаў Свабодзе, што ён супраць падобных раскопак, паколькі ўсе мясцовыя людзі добра ведаюць, што там паха-ваныя менавіта паўстанцы.

— Нам людзі расказалі, якія памятаюць, што ў міжва-енны час уладальнік фальвар-ка Шчытнікі паставіў у гонар паўстанцаў крыж, — згадвае Ашурак. — І людзі пераказвалі гэта з пакалення ў пакаленне, і туды заўсёды прыходзілі мяс-цовыя жыхары, каб ушанаваць памяць паўстанцаў.

Радыё Свабода.

 

Аляксандру Місцюкевічу – 75

Гісторыку, краязнаў-цу, гарадзенскаму культурна-грамадскаму дзеячу, шчыраму беларусу Аляксандру Місцю-кевічу 14 ліпеня споўнілася 75 гадоў з дня нараджэння. Аляк-сандр Іванавіч — мой зямляк. Нарадзіўся ён на Слонімшчыне ў вёсцы Піронім. Усё жыццё ён адпрацаваў на пасадах, звя-заных далёка не з краязнаўст-вам, гісторыяй, філалогіяй. У свой час ён закончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі. Працу пачаў элек-траманцёрам і даслужыўся да намесніка дырэктара вучэбна-га цэнтра РУП Гроднаэнерга. Разам з тым, Аляксандр Міс-цюкевіч актыўна займаўся грамадскай дзейна-сцю, цікавіўся гісторыяй сваёй сям’і, гісторы-яй роднага краю. У 1999 годзе яго абіраюць кі-раўніком Гарадзенскай абласной арганізацыі Таварыства беларускай мовы. І дзевяць гадоў разам з іншымі землякамі ён адраджаў бела-рускую мову на Гарадзеншчыне — вяртаў яе ў школы, на прадпрыемствы і ў арганізацыі. У 2002 годзе мне трапіў у рукі маленькі па памерах, але ладненькі зборнічак «Спявайце, братцы, спявайце». Гэта быў кішэнны фармат беларус-кага спеўніка, у які сабраны песні рознага жанру. Яго склалі гарадзенскі паэт і кампазітар Яўген Петрашэвіч і Аляксандр Місцюкевіч. Час ішоў, і спадар Місцюкевіч сур’ёзна захапіўся гісто-рыяй сваёй роднай вёскі Піронім на Слонім-шчыне. Пачаў збіраць пра яе розныя звесткі: ад успамінаў да архіўных матэрыялаў. І сабралася іх шмат. Ён пачаў пісаць асобныя артыкулы, зрэд часу друкуючы іх на старонках «Газеты Сло-німскай». Так адтрымалася і кніга «Падарожжы па родных мясцінах», якая пабачыла свет у гарадзенскім выдавецтве «ЮрСаПрынт» у 2016 годзе. У «Падарожжах па родных мясцінах» Аляксандр Місцюкевіч вельмі цікава распавёў не толькі пра родную вёску Піронім, але і пра асоб, якія некалі мелі дачыненне да вёскі, былі яе гаспадарамі. Найперш шмат новых архіўных звестак аўтар знайшоў пра шляхцічаў Бронскіх. Дзякуючы Бронскім у Піроніме ў XIX стагоддзі была адкрыта суконная фабрыка на якой працавалі 75 чалавек. Апісваючы гісторыю Піроніма, аўтар кнігі даследуе і іншыя вёскі і хутары Слонімшчыны, асабліва тыя, якія сусед-нічаюць ці суседнічалі з Піронімам. Таму што лёс роднай вёскі краязнаўца Місцюкевіча па-добны на лёс іншых слонімскіх вёсак. Не абмі-нула іх і паўстанне 1863 года, розныя войны, у тым ліку Першая і Другая сусветныя, рэпрэсіі і калектывізацыя. Сотні землякоў праходзяць праз старонкі кнігі Аляксандра Місцюкевіча, якія змагаліся з ворагамі, прымалі ўдзел у паў-станнях, загінулі за Бацькаўшчыну і на франтах, былі сасланыя ў Сібір ці закатаваныя, а таксама тыя, хто застаўся жыць і працаваць на роднай зямельцы, перажыўшы многія войны, рэпрэсіі і калекты-візацыю. Шмат у кнізе дру-куецца архіўных дакумен-таў, спасылак на архіўныя знаходкі, царкоўныя дакументы. Хораша апі-саў аўтар і тыя падзеі, сведкам якіх ён ужо быў сам. Дарэчы, Аляксандр Місцюкевіч шмат пазнаходзіў у архі-вах прозвішчаў слонімцаў, якія пры-малі ўдзел у паўстанні 1863 года. Аля-ксандр Місцюкевіч шмат гадоў жыве ў Гародні. Яго заўсёды можна бачыць на розных мерапрыемствах, сустрэ-чах, прэзентацыях. Ён па-ранейшаму ў пошуках, ён там, дзе дзе жыве род-нае слова, гісторыя, краязнаўства. Таму гэтаму шчыраму і таленавітаму чалавеку хочацца пажадаць здароўя і новых творчых адкрыццяў.

Сяргей Чыгрын,

Беларускае Радыё Рацыя.

У Баранавічах працягваецца змаганне за беларускія класы

10 бацькоў у Баранавічах зма-гаюцца за адкрыццё беларускага пер-шага класа ў самай лепшай школьнай установе ў цэнтры гораду  — гімназіі № 4. Па гэтым пытанні адбыўся ба-цькоўскі сход. На сходзе акрамя баць-коў прысутнічалі старшыня Тавары-ства беларускай мовы імя Францыска Скарыны, дэпутат Палаты прадстаў-нікоў Рэспублікі Беларусь Алена Ані-сім, сябры Баранавіцкага аддзялення Таварыства беларускай мовы, выкон-ваючая абавязкі кіраўніка аддзела адукацыі Вера Вайцяхоўская, дырэк-тар гімназіі Вадзім Шчарбакоў і ды-рэктар сярэдняй школы №16 Вяча-слаў Дзяўго. Вера Вайцяхоўская агу-чыла ўмовы, пры якіх клас мог тра-піць у гімназію:

— Калі паступае 27 заяваў, якія ўваходзяць у рамкі нашага закана-даўства, то бок патрабаванне аб пры-ёме навучэнцаў у вучэбную ўста-нову, канешне, усё магчыма.

Паводле Алены Анісім, жа-данне бацькоў вучыць дзяцей на роднай мове ў найлепшай установе можна зразумець:

— Паколькі ўжо ёсць класы з беларускай мовай навучання, якія функцыянуюць у 4-й гімназіі, то яны лічаць, што гэта дастаткова важна і магло бы быць працягам і пераем-насцю.

Анісім лічыць, што ў бліжэй-шай будучыні гімназія магла б стаць цалкам з беларускамоўным навучан-нем. Бацькі не вельмі задаволены сходам і прапановай стварыць клас у сярэдняй школе №16, дзе сам дырэ-ктар не валодае беларускай мовай. Бацькі намераны змагацца за гімназію № 4. Мікалай Падгайскі і бацькі вель-мі ўдзячны Алене Анісім за дапамогу.

Беларускае Радыё

Рацыя.

ЧАЦВЁРТАЯ ЗАГАДКАВАЯ МОВА ШВЕЙЦАРЫІ

Хоць раманш /іншая назва рэта-раманская мова, перакл./ адна з чатырох нацыянальных моў Швей-царыі — меней за 0,5 адсотка швей-царцаў могуць адказаць на гэтае пы-танне — ці гаворыш ты па-раманску? — станоўча.

 

Раманш — гэта раманская мова, карэнная ў найбольшым Швей-царскім  кантоне Граўбюндэне, раз-мешчаным у паўдзённа-ўсходнім ку-точку краіны. За мінулае стагоддзе колькасць раманшамоўных  упала на 50%, да нейкіх 60.000 асоб. Пры-езджыя ў кантон усё яшчэ могуць убачыць раманш на дарожных знаках або пачуць яго ў рэстаранах, дзе іх павітаюць «Allegra!» (“Cардэчна за-прашаем!”). Але амаль 40% раманша-моўных паехалі з гэтага краю, шу-каючы лепшых магчымасцей праца-ўладкавання ў такіх месцах як Цюрых, і па-за кантонам рэдка можна паба-чыць ці пачуць раманш. Ці можа ў такой маленькай краіне  выжыць мова, на якой размаўляе толькі жменька насельніцтва альбо ёй наканавана зні-кнуць як дыназаўрам ці птушцы дадо?

Мяркуецца, што раманш уз-нік каля 15 г. н.э. калі рымляне зава-явалі Рэцыю, цяперашні Граўбюндэн. Раманш- гэта вынік спалучэння на-роднай лаціны салдат і каланістаў і рэцкай мовы мясцовага насельніцтва. Гэтая новая гібрыдная мова стала га-лоўнай мовай гэтага краю да 15 стагод-дзя, калі кантон упершыню далучыў-ся да вольнай канфедэрацыі, вядомай як Вольная Дзяржава Трох Ліг.

Ліга карысталася пераважна нямецкай мовай і з-за таго, што тутэй-шыя вёскі існавалі ізалявана ў 150 горных далінах, раманш разбіўся на пяць трошкі адрозных дыялектаў, ко-жны са сваёй пісьмовай мовай. Ад-сутнасць аднастайнай нормы зашко-дзіла раманшу развіцца ў краіне  гэтак жа, як гэта ўдалося нямецкай ці фран-цузскай. Штораз болей немцы пра-нікалі на гэтую тэрыторыю і да 19 стагоддзя  кантон заахвочваў сваіх раманшамоўных жыхароў навучацца нямецкай мове. Сёння нямецкая зай-мае паноўнае становішча ў Граўбюн-дэне.

Можна было б падумаць, што гэта канец раманша, але швей-царцы ганарацца сваёй культурай  і ў 1938 годзе болей за 90%  жыхароў краіны прагаласавала за тое, каб на-даць раманшу статус афіцыйнай нацы-янальнай мовы. Швейцарскі ўрад штогод выдаткоўвае каля 7,6 мільёна швейцарскіх франкаў дзеля падтры-мкі і захавання раманшу.

Меркаванні эканомікі і прак-тычнасці паказалі нязручнасць мець афіцыйную мову з пяццю гаворкамі, і ў 1982 годзе Хайнрых Шміт, мовавед з цюрыхскага ўніверсітэта і Ліа Ру-манча, непрыбытковая арганізацыя, якая апекуецца культурай і захаваннем мовы раманш, распрацавалі штучную аб’яднаную версію раманша — руманч-грышун. Ад 1996 года ўніфікаваны раманш выкарыстоўваецца як адмі-ністратыўная мова, але насельнікі Граўбюндэна не захацелі адцурацца ад роднага дыялекту на карысць агу-льнага варыянту.

— Кожны паасобку лічыць уніфікацыю вялікай пагрозай  свайму ўласнаму адметнаму  дыялекту ці гаворцы, — тлумачыць Даніель Тэлі, які ўзначальвае аддзел Лінгва /Мова/ ў Лія Руманча. — Людзі часта разгля-даюць уніфікаваную мову  як  штуч-ную, тады як варыянт, на якім яны гавораць- гэта мова душы».

 

Без мовы прападзе шмат чаго з культуры

 

Мова існуе для перадачы культуры народа наступнаму пака-ленню, таму зразумела, што кожны абшар  становіцца ахоўным для свайго адметнага дыялекту. Калі свет губляе нейкую мову, як тое адбываецца кож-ныя два тыдні, мы ўсе пазбаўляемся ведаў мінулых пакаленняў.

— Мова — самая яскравая і важная праява культурнай своеасаб-лівасці, і без мовы прападзе багата чаго з культуры, — кажа доктар Грэ-гары Андэрсан, дырэктар Інстытута жывых моў па мовах, якім пагражае знікненне.

Без мовы раманш, хто возь-мецца сказаць, ці застанецца звычай Халандамарц, старадаўняе свята, якое ладзіцца кожны год першага сакавіка, каб адзначыць канец зімы і надыход вясны ў даліне Энгадзіна або, ці не будзе забыты традыцыйныя мясцовы рэцэпт як цапун — вермішэлькі з мя-сам, заверчаныя ў зеляніну.

 

Пяць дыялектаў раманшу

 

Дыялекты падзяляюцца на рэйнскія з большым нямецкім уплы-вам і энгадзінскія з большым італь-янскім уплывам.

Рэйнскія:

Сурсінвальскі: самы распаў-сюджаны з дыялектаў бытуе ў краі Сурсельва ў Перадрэйнскай даліне.  Каля 60% насельніцтва лічыць яго сваёй роднай мовай.

Сутсільванскі: Усяго невя-лікая доля з 1.000 чалавек  у Зарэйн-скай даліне ўсё яшчэ размаўляе на сваім дыялекце раманшу. На гэтым дыялекце гаворыць найменей людзей.

Сурміранскі: на гэтым ва-рыянце размаўляюць у даліне Аль-була і на тэрыторыі Вац/ Обервац.

Энгадзінскія:

Путэр: На ім гавораць у да-ліне Верхняя Энгадзіна, гэта родная мова 30% жыхароў гэтага кутка.

Валадэр: На ім гавораць у даліне Ніжняя Энгадзіна; гэта другі па распаўсюджанасці дыялект і амаль 80% тамтэйшага насельніцтва лічаць яго роднай мовай.

— Раманш па-свойму робіць унёсак у шматмоўную Швейцарыю, — кажа Тэлі. — А з другога боку пра-пажа якой-небудзь мовы азначае стра-ту ўнікальнага спосабу бачання і апі-сання свету.

Але колькасць раманша-моўных працягвае змяншацца, бо жыхары Граўбюндэна надаюць болей каштоўнасці  шырэй распаўсюджаным мовам. У багата якіх школах Граў-бюндэна  галоўная мова навучання- нямецкая і толькі жменька  дробных вёсак працягвае навучанне  на сумесі свайго роднага дыялекту і ўніфіка-ванага раманшу. Большасць школ прапануюць урокі мовы раманш, але гэта не абавязковы прадмет. Мая Гартман, адмысловец па сувязях з грамадскасцю, жывучы ў Граўбюн-дэне  замест гэтага выбрала для выву-чэння французскую, італьянскую і англійскую, мовы, якія зробяць яе больш  запатрабаванай [на рынку працы] у глабалізаванай эканоміцы.

Аднак на даляглядзе прагля-дае надзея: у апошнія гады  назіраецца лёгкі рост цікавасці  да раманшу, што можа дапамагчы адрадзіць мову.

Як ні дзіўна, моцны штуршок  гэтаму можа надаць глабалізацыя.

— Былі часы, калі ніхто не ха-цеў нічога, што было традыцыйна швейцарскім, але зараз людзям абры-дзела адно і тое ж усюды. Лічыцца модным і галагуцкім вярнуцца да сва-іх каранёў і быць болей тутэйшым, чым глабальным, — кажа Гартман. — Цяпер людзі з гонарам гавораць на раманшы, бо гэта адметнае і рэдкае, а ўсё, што рэдкае і выключнае сёння цікавае.

 

Прапажа мовы цягне за сабою страту ўнікальнага спосабу бачання і апісання свету

 

На раманшы існуюць тэле- і радыёстанцыя і газета на раманшы, усе яны выкарыстоваюць сумесь уні-фікаванай мовы і розных дыялектаў, а таксама кнігарні як Правіні іль Па-ланцін, у якой адзін з найбуйнейшых выбараў кніг на раманшы ва ўсім кан-тоне. Нават ёсць група хіп-хопу, якая спявае рэп на раманшы.

— Усе ў нашай групе выраслі ў Грызоне (Граўбюндэне), — кажа Ёха-нес Юст, чалец групы “Лірыкас Ана-лас”.  — Мова ў рэпе — гэта прылада для выражэння і калі ты не спяваеш рэп на роднай мове, ты больш зася-роджаны на ўжыванні гэтай прылады, чым на вольным выказванні думак і ідэй. Мы ніколі не ставілі мэту спры-яць мове нашай музычнай дзейнасцю, але калі мы можам унесці  нашу долю [cпрыяння раманшу], то гэта трэба толькі вітаць.

Тэхналогія дапамагае ўва-скрэсіць заняпалыя мовы, як раманш.  Мова жыве на вэбсайтах і ў блогах, анлайн апс, як Мемрайз, дапамагае навучаць мове; анлайнавыя пераклад-чыкі як раманш-англійскі пераклад-чык АПК можа дппамагчы ў зносінах, а сайты сацыяльных медыяў дазваля-юць раманшамоўным наладжваць сувязі, асабліва між моладзі. Тэхнала-гічны гігант Гугл распачаў праект “Мовы пад агрозай”, каб захаваць мовы свету, што ў найбольшай небя-спецы, між іх і раманш.

Радок з верша «Народу ра-манша» паэта 19 стагоддзя Г’яхена Каспара Муота заклікаў народ: «Уз-німіцеся на абарону сваёй стара-жытнай мовы, раманшы!»

Застаецца пабачыць ці да-статкова ў жыхароў кантона веры ў тое, што захаванне гістарычнай куль-туры і мовы свайго краю — штосьці вартае таго, каб здзейсніць гэта ў 21 стагоддзі.

Тэкст узяты з сайта  БіБіСі заўчора.

Перайначыў з англійскай Мікалай Бусел.

 

Прайшлі першыя заняткі «Гістарычнай школы» з Алегам Трусавым

На першую лекцыю «Гістарычнай школы» з Алегам Трусавым на тэму «Старажы-тны Менск», якая прайшла 11 ліпеня ў офісе ТБМ, прыйшло больш за 20 чалавек, сярод якіх былі людзі рознага ўзросту, рускамоўныя і беларускамоў-ныя. На лекцыі быў паказаны фільм тэлеканала Белсат з се-рыі «Загадкі беларускай гіс-торыі» «Паміж Менкай і Нямі-гай», былі паказаны ўнікальныя здымкі Алега Трусава, зроб-леныя на раскопках Менска ў 70-80-х гадах мінулага ста-годдзя.

На другую лекцыю «Гістарычнай школы» з Алегам Трусавым на тэму «Менск і Мінск у ХІХ-ХХ стст.», якая прайшла 12 ліпеня ў офісе ТБМ, прыйшло за 30 чалавек (змясцілі ўсіх!). На лекцыі былі паказаны фільмы Алеся Кра-ўцэвіча для тэлеканала Белсат з серыі «Загадкі беларускай гісторыі» «Менск. Ад «Пляцу Волі» да «Плошчы Свабоды» і «БНР і Менск. Нараджэнне новай сталіцы», былі паказаны ўнікальныя здымкі Алега Тру-сава, зробленыя на вуліцах Менска ў канцы 70-80-х гадах мінулага стагоддзя.

Наступныя лекцыі бу-дуць прысвечаныя Лідзе на тэ-мы «Ліда. Горад» і «Ліда. За-мак». Яны пройдуць 8 і 9 жніўня з 17:30 да 19:00.

Адрас: офіс ТБМ (вул. Румянцава, 13).

Уваход вольны.

Наш кар.

 

Будслаўскі рытм

У Лідскай друкарні надрукаваны спеўнік пілігрыма Ліда-Будслаў “Будслаўскі рытм”.

Спеўнік кішэннага фармату, 158 старонак.

Спеўнік утрымоўвае набор малітваў, 217 песень і іншую інфармацыю, неабходную для пілігрыма.

Малітвы ўсе на беларускай мове.

Песні на чатырох мовах. Асноўная маса — па-беларуску, недзе трэць — па-расейску, трохі — па-польску, адна — па-ўкраінску. Песні рэлігійныя і свецкія. Цікава, што сярод свецкіх ёсць “Гісторыя майго жыцця”, “Касіў Ясь…”, “Простыя словы”, “Тры чарапахі”…

Безумоўна, зроблена рэч духоўная і карысная для выхавання шчырых католікаў і патрыётаў Беларусі адначасова. Ідучы ў Будслаў з гэтым спеўнікам пілігрымы ідуць і да Беларусі.

Яраслаў Грынкевіч.

 

 

 

Павел Сцяцко

Прозвішчы Беларусі

Новая серыя. Частка 2

(Працяг. Пачатак у папярэднім нумары.)

  1. Немчыноўская (Ніна) — вытвор з суфіксам —оўская / -ская ад антрапоніма Немчын і значэннем ‘нашчадак (дачка) названай асобы': Нем-чын-оўская. Або ад тапоніма Немчынава з суфіксам -ская і значэннем ‘нараджэнка, жы-харка названай мясцовасці, паселішча': Немчынов-ская — Немчыноўская. ФП: немчын (ст.-бел. ‘немец': ПГССЛ) — Немчын (мянушка, потым прозвішча) — Немчынова (‘пасе-лішча, што належыць Немчы-ну’) — Немчыноўская.
  2. Онацкі (Януш) — варыянт ад Анацка (Онацко, 1568). Гл. вышэй.
  3. Пагарэлка (Яд-віга) — семантычны вытвор ад апелятыва пагарэлка ‘тая, што пагарэла’ (пагарэл-ка).
  4. Пагарэльскі (Сяргей) — вытвор з фармантам -скі ад тапоніма Пагарэлае і значэннем ‘народзінец, жыхар названай мясціны, паселішча': Пагарэл-скі — Пагарэльскі.
  5. Падліпская (Аліна) — вытвор з фармантам -ская ад тапоніма Падліпы / Падліпцы і значэннем ‘наро-дзінка, жыхарка названай мяс-ціны, паселішча': Падліп-ская, Падліпская; Падліпц-кая — Падліп-цская — Падліпская. ФП: ліпа (дрэва) — Падліпы (тапонім) — Падліпец (< мяну-шка, прозвішча ‘жыхар паселі-шча Падліпы’, суфікс -ец) — Падліпцы (‘паселішча з прозві-шчамі Падліпец‘) — Падліпская.
  6. Паклонскі (М.) — вытвор з фармантам -скі ад тапоніма Паклонная (гара) і значэннем ‘з мясціны Паклон-ная‘: Паклон-скі.
  7. Палтаўчанка (Антон) — вытвор з суфіксам —анка (-енка) ад антрапоніма Палтаўка і значэннем ‘нашча-дак названай асобы': Палтаўк-енка — Палтаўч(к/ч)-анка. ФП: Палтава (геаграфічная назва) — палтаўчанка (‘жыхарка г. Палтава’) — Палтаўчанка (мя-нушка) — Палтаўчанка.
  8. Панцюхоў (Ула-дзімір) — вытвор з прыналеж-ным суфіксам -оў ад антрапо-німа Панцюх і значэннем ‘на-шчадак названай асобы': Пан-цюх-оў. ФП: Панцеляймон (імя, з мовы грэкаў ‘дасканаласць’) — Панцюх (народны варыянт) — Панцюх (празванне, потым прозвішча) — Панцюхоў.
  9. Папко (Вольга) — другасная форма ад перша-снай Попка — семантычны вы-твор ад апелятыва попка ‘свя-тарка’ (падаецца «Падручным гістарычным слоўнікам суб-стантыўнай лексікі» — Мінск, 2013, т. 1-2). Форма з фіналь-ным (Папко) для адмежа-вання ад апелятыва (попка).
  10. Парэчына (Зіна-іда) — семантычны вытвор ад апелятыва парэчына ‘адна яга-да парэчак’, ‘кустовая ягадная расліна з ядомымі кісла-салод-кімі ягадамі, а таксама самі гэтыя ягады’.
  11. Пастаялка (Іры-на) — семантычны вытвор ад апелятыва пастаялка ‘адстое-ная смятана’ (Матэр., 77): па-стая(ць)-лка (слова падаецца «Вялікім слоўнікам беларускай мовы» Ф. Піскунова, с. 700).
  12. Пасюкевіч (Іры-на) — вытвор з суфіксам -евіч ад антрапоніма Пасюк з се-мантыкай ‘нашчадак (дачка) названай асобы': Пасюк-евіч. ФП: Пасикрат (рэканстру-яванае імя) і яго формы: Пасій, Пас, Пасюк (Бірыла) — Пасюк (празванне, потым прозвішча) — Пасюкевіч.
  13. Паўлік (Конрад) — вытвор з антрапафармантам -ік ад антрапоніма ПавелПаўло, Паўла) і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Паўл-ік. Або памянш.-ласк. ад імя Павел, што стала прозві-шчам.
  14. Паўтарак (Анд-рэй) — семантычны вытвор ад апелятыва паўтарак (разм.) ‘які-небудзь прадмет паўтарач-нага памеру’ (ТСБМ, т. 4, с. 124). Утварэнне з суфіксам —ак ад паўтара (‘першая састаў-ная частка складаных слоў, якая абазначае: памерам у паўтары якія-небудзь адзінкі’): паўтар-ак. Слова вядомае і іншым сла-вянскім мовам: укр. півторак (Беларуска-ўкраінскі слоўнік, 2006, с. 375).
  15. Пахолак (Ма-рыя) — семантычны вытвор ад апелятыва пахолак ‘парабак, слуга’ (Даль), ‘сялянскі хлопец’ (у мове шляхты) (Нас.).
  16. Пацюк (Мікола) — вытвор з суфіксам -юк (<-ук) ад антрапоніма Пацей і зна-чэннем ‘нашчадак названай асобы': Пацей-ук — Пацеюк > Пацюк (спрашчэнне асновы). Або ад Пацук (Пацук (1556) з змякчэннем асновы — Пацюк дзеля адмежавання ад апеляты-ва пацук (‘шкодны грызун ся-мейства мышападобных з доў-гім хвастом’).
  17. Печанава (Інга) — вытвор з фармантам -ава ад антрапоніма Печаны і значэн-нем ‘нашчадак названай асобы': Печан-ава. ФП: печаны (‘пры-гатаваны пячэннем’) — Печаны (мянушка, потым прозвішча) — Печанава.
  18. Пілатовіч (Леў) — акцэнтаваная форма бацька-ймення з суфіксам -овіч ад антрапоніма Пілат і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Пілат-авіч — Пілатовіч. ФП: Пілат (імя <лац. Pilatus < pilatus ‘узброены дроцікамі’) — Пілат (празванне, потым про-звішча) — Пілатовіч.
  19. Платонча (Ігар) — вытвор з фармантам -ча ад антрапоніма Платон з семан-тыкай ‘нашчадак названай асо-бы': Платон-ча. ФП: Платон (імя <грэч. Platon <platys ‘шы-ракаплечы, здаравяк’) — Пла-тонча ‘дачка ці жонка Пла-тона’, суфікс -ч-а (Беларускае народнае словаўтварэнне, с. 176) — Платонча (мянушка) — Платонча (прозвішча). Звы-чайна такія назвы абазначаюць асоб жаночага полу (часцей жонку, радзей дачку), назва-ных уласным асабовым імем мужчыны. Пашыранымі такія найменні былі на Зэльвенш-чыне, Слонімшчыне. Сустра-каюцца яны і на Нясвіжчыне, Стаўпеччыне (Стаўбцоўшчы-не). Такое ўтварэнне зафіксава-на ў «Новай зямлі» Якуба Кола-са (Міхасьча) «Народнае слова-ўтварэнне» / «Беларуская мова: Энцыклапедыя» 1994, с. 375).
  20. Плешавеня (Аляксандр) — вытвор з фар-мантам -еня ад антрапоніма Плешавы і значэннем ‘нашча-дак названай асобы': Плешав-еня. ФП: плеш (‘месца на галаве, дзе не выраслі або вылезлі ва-ласы’, а таксама ‘голае месца сярод збажыны, лесу і пад.’) — плешавы (‘з лысінай’, ‘з голым месцам (у збажыне, лесе і пад.)’) — Плешавы (мянушка, потым прозвішча) — Плеша-веня.
  21. Портнік (Алег) — семантычны вытвор ад апе-лятыва портнік (рус. порт-ник) ‘кравец, швец’.
  22. Праневіч (Ге-надзь) вытвор з акцэнтаваным суфіксам бацькаймення -евіч ад антрапоніма Проня і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Прон-евіч — Праневіч. ФП: Францішак (імя <ст.-герм. frank ‘вольны, адкрыты’) — Про-ня (1541) — народны варыянт) — Проня (празванне, потым прозвішча) — Праневіч.
  23. Прануза (Паўл-юк) — народны варыянт (з «П» на месцы «Ф») імя Францішак (ст.-герм. frank ‘вольны, ад-крыты’) з фармантам -уза: Пран (1597) + -уза, набыў ро-лю прозвішча.
  24. Праявенка (Лі-завета) — вытвор з фартмантам -енка ад антрапоніма Праява і значэннем ‘нашчадак (дачка) названай асобы': Праяв-енка. ФП: праява (‘незвычайнае зда-рэнне’, ‘з’ява, праяўленне’) — Праява (мянушка, пазней про-звішча) — Праявенка.
  25. Прышчыц (Лі-завета) — другасная форма, пе-ршасная Прышчыч — вытвор з суфіксам бацькаймення -ыч ад антрапоніма Прышч і значэн-нем ‘нашчадак названай асобы': Прышч-ыч ( > Прышчыц, ды-сіміляцыя: чч>чц). ФП: прышч (‘невялікі запалёны бугарок на скуры’) — Прышч (мянушка) — Прышч-ыч (бацькайменне) — Прышчыц.
  26. Пукшынскі (Андрэй) — вытвор з суфіксам -скі ад тапоніма Пукшына і значэннем ‘нараджэнец, жыхар названага паселішча': Пукшын-скі.

(Працяг у наступным нумары.)

 

100 гадоў Беларускаму ўніверсітэту

Роўна 100 гадоў назад, у гэты дзень — 11 ліпеня 1918 г. — адкрыўся Беларускі Народ-ны Універсітэт. Гэтая падзея абумовіла далейшае развіццё вышэйшай адукацыі ў Белару-сі, аднак памяць пра яе амаль забытая.

Адкрыццё Беларуска-га ўніверсітэта адбылося 11 ліпеня 1918 г. у Маскве! Спра-ва ў тым, што Менск (як і амаль уся тэрыторыя Беларусі) у той час знаходзіўся пад нямец-кай акупацыяй. У гэты дзень у памяшканні Маскоўскага Пе-дагагічнага інстытута імя П. Шалапуціна адбыўся не толькі ўрачысты сход з нагоды ад-крыцця Універсітэта, на якім выступаў загадчык культурна-асветнага аддзела Беларускага нацыянальнага камісарыята Фёдар Турук, але і першыя ле-кцыі. Гэта былі лекцыі па ран-нім перыядзе гісторыі Белару-сі, прачытаныя прафесарам Уладзімірам Пічэтам. Пра гэта мы чытаем на старонках газеты «Дзяннiца», якая з’яўлялася афіцыйным органам Беларус-кага нацыянальнага каміса-рыяту.

Пытанне аб стварэнні Беларускага ўніверсітэта во-стра паўстала ў канцы 1917 г. пасля I Усебеларускага з’езда, дзе знакаміты беларускі наву-ковец Яўхім Карскі выказаў неабходнасць яго стварэння. Гэтым пытаннем у далейшым актыўна займаўся ва ўмовах ваенных дзеянняў Кабінет Мі-ністраў Беларускай Народнай Рэспублікі. Народны сакратар асветы Аркадзь Смоліч ініцыя-ваў стварэнне рабочай групы па стварэнні Беларускага ўні-версітэта. Камісія працавала ўсю вясну і лета 1918 г. у Мен-ску, аднак завяршыць працу не здолела.

Больш паспяховай аказалася рэалізацыя альтэр-натыўнага праекту — адкрыцця Беларускага ўніверсітэта ў Ма-скве. Справа ў тым, што Ма-сква была на той момант цэн-трам палітычнага, культурна-асветніцкага жыцця, сюды эмі-гравалі многія вядомыя наву-коўцы, у тым ліку і беларускія. Тут жа, у Маскве, быў сфар-маваны Беларускі Нацыяна-льны Камісарыят, а пры ім — ку-льтурна-асветніцкі аддзел.

Яшчэ вясной 1918 г. на старонках «Дзяннiцы» мы бачым заклікі да стварэння ўні-версітэта. У № 16 «Дзяннiцы» ад 22 чэрвеня 1918 г. можна прачытаць наступнае: «Куль-турна-асветніцкі аддзел Бела-рускага Нацыянальнага Камі-сарыяту адкрывае ў горадзе Маскве 1 ліпеня н. с. беларускі народны ўніверсітэт. На лет-нім семестры (з 1 ліпеня па 1 верасня) будуць прачытаныя цыклы лекцый па пытаннях: 1) беларусазнаўства (мова і літа-ратура беларусаў, гісторыя беларускага народа, бел. этна-графія і геаграфія, народная гаспадарка Бел., гісторыя на-цыянальнага і рэвалюцыйнага руху ў Бел. і т. п.). 2) Сацыя-льна-палітычных… 3) Агуль-напедагагічных… 4) Прыро-дазнаўчых (філасофія, прыро-дазнаўства, асновы астрано-міі, геалогіі, біялогіі і інш.). У лік студэнтаў прымаюцца: 1) Настаўнікі і настаўніцы наро-днай і сярэдняй школы Бела-русі. 2) Прадстаўнікі ад аддзе-лаў народнай адукацыі пры саветах Р. і С. Дэпутатаў Беларусі. 3) Члены беларускіх культурна-асветных арганіза-цый, а таксама ўсе асобы, якія цікавяцца беларускай народ-насцю і культурай. Заняткі будуць праходзіць штодня, у вячэрнія гадзіны (не менш за 4 гадзіны ў дзень). Слуханне лекцый бясплатнае».

Універсітэт быў ад-крыты са спазненнем — 11 лі-пеня, аднак навучальны працэс цалкам паспяхова пачаўся. Хоць гэты ўніверсітэт не меў уласнага будынка, паўнаварта-снага кадравага і метадычнага забеспячэння, тым не менш сваю дзейнасць ён пачаў. З па-добных лакальна прачытаных, але пры гэтым сістэмна аргані-заваных курсаў пачыналася праца большасці еўрапейскіх універсітэтаў. Аднак гэтая дата сёння афіцыйна не лічыцца датай заснавання БДУ. Хоць у гэты ж дзень, але праз тры гады — 11 ліпеня 1921 г. у Клубе Карла Маркса (сёння — Купа-лаўскі тэатр) было праведзена «ўрачыстае пасяджэнне, пры-свечанае адкрыццю Беларус-кага Дзяржаўнага Універ-сітэта».

Пасля абвяшчэння ССРБ 1 студзеня 1919 г. цалкам відавочным было меркаваць, што Беларускі ўніверсітэт па-вінен сваю дзейнасць право-дзіць у Менску — сталіцы ад-паведнай рэспублікі. Адным з першых дэкрэтаў рабоча-ся-лянскіх і салдацкіх дэпутатаў БССР было прынята рашэнне ад 25 лютага 1919 г. аб ства-рэнні Беларускага ўніверсітэта. І ў 1919 г. універсітэт сапраў-ды пачаў сваю дзейнасць у Менску: былі вылучаныя гро-шы, будынак, пачалі функцыя-наваць курсы. Аднак чамусьці і гэтая дата сёння не лічыцца днём заснавання ўніверсітэта.

Паўнавартасныя заня-ткі першага курса ва ўнівер-сітэце пачаліся толькі 31 каст-рычніка 1921 г. Менавіта гэты (і папярэдні яму) дзень сёння прынята лічыць днём нара-джэння БДУ. Для нас некалькі дзіўна, што пры гэтым забыва-ецца або зусім не ўспамінаецца больш ранні перыяд дзейнасці ўніверсітэта. Пры гэтым мы ба-чым самую непасрэдную ўза-емасувязь Беларускага На-роднага Універсітэта і БДУ. Заснавальнікамі гэтай устано-вы былі беларускія бальшавікі, якія ў 1918 г. канцэнтраваліся ў Маскве, а пасля сваёй сталі-цай абралі Менск. Як у 1918, так і ў 1919 і 1921 гг. стварэнне ўніверсітэта цалкам праходзіла пад кантролем уладаў з Масквы. Большасць выклад-чыкаў БДУ першых гадоў яго дзейнасці пераехала ў Менск з Масквы. Прафесар У. Пічэта, які чытаў лекцыі ў першы дзень працы ўніверсітэта ў Ма-скве, у далейшым стаў першым рэктарам БДУ, а Ф. Турук стаў членам першага Праўлення БДУ.

Такім чынам, 100 га-доў таму быў зроблены важны крок у гісторыі вышэйшай аду-кацыі Беларусі — заснаваны Беларускі Народны Універ-сітэт, які ў далейшым транс-фармаваўся ў Беларускі дзяр-жаўны ўніверсітэт — галоўны ўніверсітэт нашай краіны.

Алесь Суша,

намеснік дырэктара

Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Светлай памяці Вінцэнта Гадлеўскага

Ужо мінула 30 гадоў калі мне ўпершы-ню трапіла пазнаёміцца з асобай выдатнага дзеяча Беларусі мінулага стагоддзя, ксендза Вінцэнта Гадлеўскага. Мяне, як мастака, надзвычай шмат што ў ім неверагодна прыцягвае і зараз. Яго-ную асобу мне давялося выявіць у некалькіх творах жывапісу. Таксама мною, сумесна з актывістамі клуба Спадчына ў сярэдзіне 1990-х быў усталяваны крыж у Трасцянцы на месцы яго верагоднай гібелі. Пазней выканаў арыгі-нальную мемарыяльную кампазіцыю з дубу, сумесна з Ю. Камандзірчыкам, якую змясцілі ля хаты, дзе ён нарадзіўся. Нягледзячы на гэта, цікаўнасць да ягонай постаці ніяк не змен-шылася. Наадварот, мяне дужа цікавіць і хвалюе кожная новая сустрэча з ім, ці то будзе мастацкі твор, ці артыкул, ці тым больш кніга.

Нечакана, у адной з кнігарняў Менска трапіла ўгледзець новую кніжыцу пра гэтага невераготна мужнага і мудрага дзеяча, як і пра адданага барацьбіта за адраджэнне нашага народа. Аўтар яе Андрэй Вашкевіч у серыі «Бе-ларускія жыццяпісы» яскрава, выразна і займа-льна прадстаўляе гэтую асобу. Ён паслядоўна раскрывае кругі ягонага пакручастага жыцця, напоўненага як спасціжэннем нацыянальнай ідэі, так і яе ўвасабленнем. Ці тое тычыцца рэлігійнай, ці культурніцкай, ці грамадзянскай дзейнасці. Дзіву даешся, дзе ён ужо знаходзіў той энергіі і вытрымкі, каб у непахіснасці супрацьстаяць усяму шаленству цемрашалаў як з Захаду, так і з Усходу. Нават, дзівосным чынам, здолець вы-карыстаць патэнцыял германскай гідры для рэалізацыі тых высакародных памкненняў!

Асаблівую ўвагу аўтар кнігі «Вінцэнт Гадлеўскі» надае вызначэнню трагічнай гібелі гэтай пакутніцкай асобы, што на сённяшні дзень з’яўляецца надзвычай актуальным. Даволі пад-рабязна прадстаўляюцца ім сем версіяў, разам з недарэчнай С. Горбіка (міфічнай асобы), але ні-водная з іх цалкам не можа быць прынятай.

У сувязі з гэтым мушу прапанаваць як чытачам, так і аўтару кнігі, яшчэ адну, даволі пераканаўчую версію. Няхай яна будзе дадат-кам да сямі папярэдніх, што спадзяюся дапаможа паставіць «кропку» і закрыць пытанне. Так, у кнізе Лявона Юрэвіча «Шматгалосы эпісталя-рыум» (кніга 20 серыі «Бібліятэка Бацькаў-шчыны»), у раздзеле «Ліставанне К. Акулы і В. Чабатарэвіча» на старонках 254-257 прадстаў-лена даволі канкрэтнае, калі не вычарпальнае, тлумачэнне трагічнай гібелі гэтага бездакорнага і нязломнага патрыёта нашага народа.

Згодна з гэтым лістом Чабатарэвіча вы-нікае, што ксендза выдаў гестапа менскі настаўнік Пётра Кісель, які належаў да давераных людзей Гадлеўскага, але адначасна быў савецкім пар-тызанам і ад іх меў загад знішчыць Гадлеўскага нямецкімі рукамі. Пазней ён быў расстраляны тым жа гестапам за сувязь з савецкім падполлем. Аўтар ліста прапануе звярнуцца да артыкула А. Пякарскага «Сумная гадавіна» ў газеце Баць-каўшчына за №51-52 (130-131) за 25.12.1952 г.

Усё гэта дужа цяжка чытаць, усведам-ляючы тую вірлівую рэчаіснасць, але, што зро-біш — яна, як Праўда, такая — яе не схаваеш!

Алесь Цыркуноў,

мастак, сябар суполкі «Пагоня».

 

Навіны Германіі

Што павінен умець нямецкі першаклашка?

Мая дачка пойдзе ў нямецкую школу толькі праз год, але я ўжо цяпер пачынаю рыхта-вацца да гэтага важнага моманту. Я дагэтуль памятаю свае ўступныя выпрабаванні ў Расіі: мяне, шасцігадовую дзяўчынку, прасілі намаля-ваць постаці па клетачках, правесці лініі, потым гутарылі са мной, — адным словам, правяралі маю гатоўнасць да школы. А што павінна ўмець і ведаць нямецкае дзіця, каб быць «гатовым»? Перш за ўсё я звярнулася з гэтым пытаннем да выхавальнікаў маёй дачкі ў дзіцячым садку і іх адказ мяне, мякка кажучы, здзівіў.

— Вы не павінны яе вучыць чытаць ці пісаць! Навошта? Гэтаму навучаць у школе, — выклікнула адна з выхавальніц. — Па-першае, дзіця будзе сумаваць на ўроку, а па-другое, вы можаце яго няправільна навучыць, потым давя-дзецца перавучваць.

Што ж рабіць? Я прывыкла, што дзеці ў Расіі прыходзяць у школу і ўжо ўмеюць не толькі чытаць, лічыць да 100, але і ведаюць на памяць некалькі вершаў! А як рыхтавацца да школы ў Германіі? Аказваецца, на гэты конт існуе шэраг рэкамендацый, але ўсе яны накіраваны, на псіхалагічны і маральны стан дзіцяці, а не на яго ўзровень інтэлекту.

 

Вучымся гуляючы

 

Нямецкія педагогі лічаць, што дзіця адмыслова рыхтаваць да школы не трэба! У да-школьным узросце яно вучыцца праз гульню, перайманне, эксперымент. Бацькі могуць з дзе-цьмі маляваць, чытаць услых, гуляць у настоль-ныя гульні, выразаць з паперы, штосьці буда-ваць… Карысныя гульні на ўважлівасць і на развіццё памяці, напрыклад, гульня «Ich packe in meinen Koffer» («Я кладу ў сваю валізку…»).

 

Правілы вышэй за ўсё

 

У нямецкім дзіцячым садку дзіця ву-чыцца таму, што так неабходна ў школе: пры-трымлівацца правіл, мець зносіны з іншымі дзе-цьмі, праяўляць спачуванне. Яно павінна умець выказаць сваё меркаванне і прымаць іншае меркаванне, сказаць «не» і паважаць чужое «не». Вялікая ўвага надаецца здольнасці да эмпатыі, дашкольнік павінен таксама ўмець правільна ўспрымаць і апрацоўваць інфармацыю.

 

«Дзеці не складаюцца толькі толькі з ведаў»

 

Добра, калі дашкольнік можа палічыць да 10. Для навучання рахунку выхавальніца мне параіла гуляць у пальчыкавыя гульні, у гульні з прадметамі, даваць дзіцяці заданні палічыць прыступкі ці крокі, і не больш за тое. У Германіі лічыцца, што асобныя разрозненыя веды не маюць сэнсу: што толку ў тым, што дзіця можа злічыць да 100, але не можа правільна сказаць, колькі талерак трэба паставіць на стол для чаты-рох чалавек. Добрай трэніроўкай у матэматыку, па меркаванні немцаў, служыць гульня ў «Лего».

Навучанне пісьму і чытанню — гэта цал-кам задача пачатковай школы, а не бацькоў! Адзінае, чаму неабходна навучыць дзіця да шко-лы, — гэта пісаць сваё імя. Алфавіт лічыцца вельмі складаным для дашкольніка, настойлівае наву-чанне яму можа адбіць у таго ўсякае жаданне навучыцца чытаць. Нямецкія педагогі прапа-нуюць бацькам дашкалят толькі гуляць з гу-камі, напрыклад, «Знайдзі ў пакоі прадметы, якія пачынаюцца на «О»».

 

А што яшчэ?

 

Сайт family.de пералічыў некаторыя ўменні, якімі павінен валодаць будучы пер-шакласнік:

-чысціць зубы;

— ведаць сваё імя і адрас;

— катацца на ровары ці самакаце;

— маляваць «партрэт» (твар) чалавека;

— кідаць і лавіць мяч;

— складаць гісторыі;

— самастойна апранацца і распранацца, завязваць шнуркі;

— праводзіць час у адзіноце (без кампу-тараў, відэапрыставак і без «Мама, мне сумна!»).

 

Аўтары артыкула дадаюць, што амаль усе неабходныя веды і ўменні дзеці набываюць у дзіцячым садзе: самастойна ісці ў клас, пра-цаваць у групе, слухаць і распавядаць пра тое, што пачуў — больш у школе нічога і не запатра-буецца!

 

У школу — з радасцю!

 

Па меркаванні нямецкіх педагогаў, прайшлі тыя часы, калі дзеці павінны былі да вызначанага моманту ведаць увесь алфавіт, умець лічыць і да т. п. Цяпер у нямецкай па-чатковай школе вялікая ўвага надаецца таму, як дзіця ўмее самастойна вырашаць тыя ці іншыя задачы. Кожнаму асобнаму школьніку на гэта патрабуецца розны час, таму ў Германіі няма нічога ганебнага ў тым, што дзіця застанецца на другі год, ці, як тут кажуць, «паўторыць навуча-льны год». У Германіі заўсёды падкрэсліваецца, што дзіця — асоба, важна не тое, што яно ўмее ці не ўмее да першага класа, а тое, што ў яго ёсць жаданне вучыцца: «Калі дзіця ідзе ў школу дапытлівым, адкрытым і натхнёным, значыць бацькі ўсё зрабілі правільна!»

А як вы рыхтавалі сваіх дзяцей да школы?

Вікторыя Наўхацкая.

Фота: Deposit Photos.

 

Алена Анісім удзельнічала ў круглым стале, дзе абмеркавалі сітуацыю вакол Курапатаў

12 ліпеня ў сядзібе Па-ртыі БНФ прайшоў круглы стол, дзе абаронцы Курапатаў і прадстаўнікі дэмакратычнай грамадскасці абмеркавалі вы-нікі курапацкай варты і свае далейшыя планы, а таксама прынялі рэзалюцыю.

Круглы стол, мадэра-тарам якога выступіў старшы-ня Партыі БНФ Рыгор Касту-сёў,  распачаўся з кароткіх пра-моў удзельнікаў.  Амаль усе казалі пра тое, што перамовы з рэстаратарамі магчымыя толь-кі пры ўмове закрыцьця іх установы і калі ніводзін абарон-ца Курапатаў не будзе за кра-тамі. Разышліся ў тэрміне за-крыцьця: ці то каб установа не працавала зусім, ці некалькі тыдняў, ці адзін дзень — паве-дамляе газэта «Новы Час».

Абмяркоўвалася пы-танне фармату далейшай аба-роны Курапатаў. Павел Севя-рынец распавёў, што прыклад-на палова машын, атрымаўшы звесткі пра расстрэлы, з’яз-джае. Вакол кальцавой у раёне рэстарана назіраецца дзіўная актыўнасць па добраўпарад-каванні, якой не было нават перад візітам замежных дэле-гацый 29 чэрвеня. У «Поедем, поедим» яўна чакаюць нейкую вельмі важную персону.

Дэпутат Алена Анісім выказалася супраць гвалтоў-ных метадаў абароны і заклі-кала да спробы легалізаваць пікет. Старшыня руху «За сва-боду» Юрась Губарэвіч прапа-ноўваў шукаць для вахты крэа-тыўныя рашэнні, напрыклад, прынесці калонкі і прайгра-ваць для наведвальнікаў паха-вальны марш Шапэна.

Старшыня Менскай раённай арганізацыі БНФ Ілля Дабратвор заклікаў абаронцаў паводзіць сябе прыстойна, не рэагаваць на правакацыі, памя-таць, што ў 2020-м годзе ў Беларусі адбудуцца чарговыя выбары, і ўсё відэа, знятае ў Курапатах, улады могуць вы-карыстаць для дыскрэдытацыі апазіцыі. Да таго ж кампанія па абароне Курапатаў мусіць стаць урокам для бізнесу, што дзейнічае ў краіне, на будучы-ню. Вольга Мікалайчык заклі-кала партыі прымаць больш актыўны ўдзел у варце. Суста-ршыня руху салідарнасці «Ра-зам» Вячаслаў Сіўчык бачыць у будоўлі і функцыянаванні «Поедем, поедим» руку Лубя-нкі і стаіць на радыкальных пазіцыях не пускаць транспарт у рэстаран. Версію пра Лубян-ку, як заўважыў Сіўчык, нель-га ні пацвердзіць, на абверг-нуць. Як высветлілася ў апош-нім расследаванні Дзяніса Іва-шына, у будоўлі «Поедем, по-едим» ангажаваны і расійскі капітал. Дзяніс Урбановіч нага-даў, што за кратамі застаюцца абаронцы Курапатаў Максім Вінярскі і Аляксей Туровіч і адмовіўся, пакуль яны ў зня-воленьні, выказваць сваё мер-каванне пра вахту.

Дэбаты выклікала пы-танне мемарыялізацыі Курапа-таў. Ёсць думка, што мемарыя-лізацыя ўжо адбылася спантан-на, і народны мемарыял павін-ны такім, які ён ёсць, быць ле-галізаваны. Выказваліся мер-каванні, што дзяржава павінная паставіць у Курапатах нейкі помнік, асудзіўшы такім чынам, хаця б ускосна, рэпрэсіі.

Прадстаўнік менскага філіяла міжнароднага тавары-ства «Мемарыял» Уладзімір Раманоўскі распавёў, як у 2015-м годзе яны разам з пісь-меньнікам Васілём Якавенкам аглядалі непрацоўны рэстаран, які тады зваўся «Бульбаш-хол», і думалі пра музей у гэтых будынках. Потым спадару Ра-маноўскаму паступалі тэлефа-наванні з пытаннямі, ці не хоча грамадзянская супольнасць выкупіць рэстаран. Пытанне застаецца актуальным і цяпер. На круглым стале сышліся на думцы, што выкупляць неза-конна пабудаванае не варта, ды і складана будзе сабраць такія вялізныя сродкі. Пракурату-ра дасюль не адказала ні на адзін з высланых абаронцамі зваротаў.

Абаронцы Курапатаў, якія выступілі супраць ад-крыцця рэстарацыі побач з гэ-тым мемарыялам ахвярам ста-лінскіх рэпрэсій, атрымалі ма-ральную перамогу ў грамад-стве, — лічыць дэпутат Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім:

— Зараз вельмі важна замацаваць гэтую перамогу, каб ніхто не сумняваўся ў тым, што Курапаты — не месца для нейкіх забаўляльных устано-ваў. Курапаты — гэта сімвал нацыянальнай трагедыі, якія мы перажылі ў ХХ стагоддзі. І пра гэта трэба памятаць. Там ляжаць нашыя людзі, якія ў свой час рабілі ўсё, каб Бела-русь утварылася як дзяржава. Таму вельмі важна гэтую мара-льную перамогу, якая была атрыманая, а гэтаму сведчаць выказванні многіх вядомых людзей адно-сна быць ці не быць рэстара-цыі ў Курапа-тах, яе трэба замацаваць — сказала дэпу-тат парламен-та па выніках круглага стала ў размове з ка-рэспандэнтам Беларускага Радыё Рацыя.

Як рас-казаў Радыё Свабода стар-шыня Партыі БНФ Рыгор Ка-стусёў, па выніках круглага ста-ла была прынятая рэзалюцыя, за якую прагаласавалі 18 чала-век, адзін устрымаўся. Даку-мент змяшчае тры пункты.

Абаронцы Курапатаў гатовыя размаўляць з улас-нікамі рэстарацыі «Поедем поедим» і прадстаўнікамі дзя-ржаўных органаў пры ўмове спынення працы ўстановы.

На момант перамоваў за кратамі не павінна заста-вацца абаронцаў, якія нясуць штодзённыя вахты пры ўездзе на тэрыторыю рэстарацыі.

Удзельнікі круглага стала выступілі супраць баль-шавізму, нацызму, антысемі-тызму, патрабуючы публічна-га на дзяржаўным узроўні асу-джэння гэтых злачынных ідэ-алогій, і настойваюць на шы-рокім грамадскім абмерка-ванні далейшага лёсу мема-рыялізацыі Курапатаў.

Пад рэзалюцыяй пад-пісаліся: Алена Анісім, Ігар Барысаў, Наталля Гарачка, Юрась Губарэвіч, Ілля Дабра-твор, Ганна Канапацкая, Змі-цер Каспяровіч, Рыгор Касту-сёў, Леанід Кулакоў, Юрась Меляшкевіч, Вольга Міка-лайчык, Васіль Палякоў, Ула-дзімір Раманоўскі, Павел Се-вярынец, Вячаслаў Сіўчык, Дзяніс Урбановіч, Ганна Ша-пуцька, Аляксей Янукевіч.

narodny.by.

 

Да 155-годдзя паўстання 1863 г.

Апалонія з Далеўскіх Серакоўская

 

У с п а м і н ы

(Працяг. Пачатак у папярэдніх нумарах.)

Францішка затрымалі і пасля двух гадоў вязненне асу-дзілі на дваццаць гадоў цяжкіх работ69 на падставе: “Так как слухи говорят. что он был чле-ном Жонду Народовего, так как яго шурин был Сераков-ский и так как он уж был прежде осуждён на 15 лет” и да т.п.70 Такі ж лёс спаткаў абедзвюх ма-нашак, прыяцелек і таварышак у дзіцячых гадах нашай дарагой маці.

 

Тэкля 10 ліпеня ў дзень зняволення Францішка вярталася з урока музыкі дадо-му без ніякіх кепскіх прадчу-ванняў. Ёй насустрач выбегла Ксавера з перапужаным тва-рыкам:

— Тэкля не ідзі дадому! Уцякай! Уцякай куды-небудзь, схавайся — шукаюць цябе. Францішак, Аня, Анеля арыш-таваныя. Гаеўскі быў шпіёнам, засланым паліцыяй!

Тэкля затрымалася як бы скамянелая. У яе галаве праляталі думкі, куды пайсці? Што рабіць? Столькі маем ся-броў! А, аднак, у тую хвілю як жа свет ёй падаўся пустым! Нікога ў думках не бачыла і нідзе не магла схавацца. Несвя-дома звярнула ў бакавую вулі-цу і ішла ўздоўж наперад і так-сама несвядома стала перад мурам Бакшты71, даўнім жыл-лём братоў, дзе ў 1848 годзе іх адведвала. Ах так! Тут сёння жывуць (прыгадала сабе) ста-рыя сібіракі, сям’я Тамаша Бу-лгака ў ніжніх пакоях, дзе некалі жыла сям’я Ходзькаў. Адчыні-ла брамку, прайшла ўвесь сад з адной думкай, якая білася ў мазгах, што скажу? Як буду тлумачыць, калі зняволяць, каб не заплакаць, не пагубіць ін-шых? Ані ў адну хвілю не па-думала пра сябе. Запірацца? Ці прызнавацца? Ён адзін толькі пакутаваць будзе. Але тут Фра-нцішак, Ганна, Анеля, знойдзе-ныя паперы. Што ў іх было? Можа згуба для многіх!

Пані Тарэса выйшла ёй насустрач. На словы жалю, трывогі адказала пацалункамі, абдымкамі знямоглай. Завяла яе ў бакавы пакой. палажыла спаць. Тэкля спаць не магла. Была ўвесь час з думкамі, а хутчэй з адной, што скажа. каб не размінуцца з прызнаннямі брата і манашак.

Пані Тарэса не спала таксама. Яна разумела Тэклю, праходзіла ўжо цяжкую даро-гу, зняволенне, двухкратна Сібір78. Пасярод ночы стала над ложкам Тэклі. Высокая, худая, звыкла бледная, з дабра-зычлівым разумным выразам твару. У адной руцэ трымала свечку, у другой разгорну-тую “Біблію”.

— Не спіш Тэкля?  Тры-вожныя думкі сон табе ад вачэй адганяюць, і я заснуць не магу. Думала пра цябе, пра вас. Ад-гарнула Біблію, што яна табе варожыць? Глядзі! “На бурах, муцы і трывозе даплывеш да спакойнай даліны!” Супакойся, даверся Богу. Ён нас не пакіне. Прышле табе натхненне. Вяр-тайся дадому, там цябе павінны застаць — унікнеш новых вы-святленняў, дзе была? з кім? або ў каго? У любым выпадку цябе знойдуць і зняволяць. Дзе ж бы ты, бедная, доўга магла хавацца?

 

Тэклю пасадзілі такса-ма як Францішка і сясцёр міла-сэрнасці ў цытадэлі. За ўва-ходам у лёх ударыла яе заста-ялае, гнілое паветра, цемната амаль поўная, бо слабое свят-ло, якое прабівалася праз вуз-кае, коса выбітае ў тоўстым му-ры акенца, не магло прабрацца ўнутр. Ступіла некалькі кро-каў далей — стаяла нешта збітае з дошак, што мела ўдаваць лож-ка са змятай непрыкрытай сало-май, столік і крэселка. Дрыжа-ла як у ліхаманцы з холаду? ці з трывогі? Першы погляд вока паказаў ёй усю жудасць стано-вішча. Магчыма, тут у гэтай халоднай, вільготнай цямніцы будзе праводзіць яна дні, тыд-ні, а можа цэлыя гады? Але заміж адказу запанавала адна і тая ж самая страшная думка над усім, што перад тым адчу-вала. Што сказаш? Як тлума-чыць будзеш, каб ад тваёй віны ніхто не пацярпеў?

На працягу некалькіх дзён не выклікалі яе на камісію. Тыя першыя дні для вязняў ёсць сапраўднай мукай, з-за пастаянна паўтаранага ў дум-ках пытання, якое турбавала нашую бедную сястру. На трэці дзень, калі праходзіла калідор, нехта ўсунуў ёй у руку паперку са словамі: “Га-вары, што па просьбе сястры Анелі схіліла брата, каб яе ку-зіна Гаеўскага пазнаёміў з го-радам і яго ваколіцамі. Так га-вораць Францішак і абедзве сястры”. Новая трывога, ці гэ-та не подступ камісіі? Атрыма-ла неўзабаве другую цыдулку тога ж самага зместу, а таксама параду, каб пасля папярэдняга допыту прасілася пра перавод у шпіталь з-за нездароўя, г.зн., ёй будзе лепей і здаравей. Цыдулка была падпісана літа-рай F. Ужо не сумнявалася. Гэта пісаў і раіў брат Францішак (меў адметны, уласцівы яму спосаб пісьма).

 

Тэкля прабыла ў цы-тадэлі больш за год. У той час у выніку здрады доктара Дзіч-коўскага зняволілі Цітуса Да-леўскага73, Канстанціна Калі-ноўскага74, Тэклю Зяновіч і Сыракомліху. Дзічкоўскі ска-заў камісіі, дзе і ў які час можна застаць Цітуса. Не ведаў толь-кі, пад якім прозвішчам Цітус хаваўся, тую паслугу аказала паліцыі Сыракомліха, з’явіў-шыся ў хвілю, калі ў яе жыллі арыштавалі Цітуса і Зяновіч, якая ў яе жыла. Гэтая апошняя была вядомая сваім высака-родствам, гераізмам і патрыя-тызмам. На другі дзень пасля зняволення высакародная Тэ-кля Зяновіч прыслала цыдул-ку Сыракомлісе, каб не выда-вала на пэўную смерць Цітуса, адзінага ўжо з той усёй шмат-лікай сям’і: каб адклікала свае першыя прызнанні, тлумачачы вялікім падабенствам Маеўска-га (пад гэтым прозвішчам у той дзень хаваўся) да Цітуса, якога ведала шмат гадоў назад. Сы-ракомліха на пацвярджэнне сваіх прызнанняў і тую запіску перадала ў рукі камісіі.

Калі Цітус, прыведзе-ны з падземнага лёха, з вачыма, якія іскрыліся з голаду і мукі, выпацканы ў гразі і пяску, стаў для астатняй з ёй вочнай стаўкі, падбегла. крычучы: “Што ж гэта ўчарнеў пан у надзеі, што не пазнаю. О, пазнаю і я, і дзеці мае. Скажыце, ці ведаеце гэтага пана? Дзеці адказвалі нават па-расейску (Цітус і Каліноўскі па чарзе прыстройвалі іх у шко-лы, у памяць пра іхняга баць-ку). “Тит Далевский”, — а праз дзесяць дзён таксама сведчылі: Константин Калиновский”, — пацвердзілі, што скарысталіся з урокаў расейскай мовы. Дзеці малыя, нявінныя — ішлі бедныя за злым прыкладам маці.

Бог добры, справядлі-вы забраў нашага шляхетнага сардэчнага Людвіка [Сыра-комлю] перад той ганебнай хві-ляй. Няшчасная гэтая кабета выдала на смерць нашага бра-та, а праз усе гады жыцця з му-жам была яго з’ядаю і пагру-жала яго тым у хваробу, якая прыспешыла яго смерць.

 

Дня 31/12 1863 года — яўрэйчык, выкліканы ў шпі-таль для рамонту разбітага ак-на, павернуты плячамі да зня-воленых напаўгаворачы, на-паўмармычучы, без павароту галавы сказаў: “Сумная вестка. Сёння а восьмай расстралялі Цітуса Далеўскага”73.

Словы гэтыя ўвагналі Тэклю ў доўгую, цяжкую хва-робу, была блізкая да вар’яц-тва.

Пад канец другога го-да зняволення, пасля заканчэн-ня допытаў перавялі яе ў памі-сіянарскія муры74. Як жа добра былі яны ёй знаёмыя. Якім жа неміласэрным ёсць людскі лёс.

Муры гэтыя ў перад-паўстанцкія часы служылі майстэрняй для мастакоў-жы-вапісцаў. Найдаўжэй там жыў стары Адам Шэмеш (згаданы Фелінскай у запісках)75 і Эль-віра Андрыёлі.

 

Вільня ўтыя часы бы-ла такой жа ахвярнай, як і Вар-шава. Былі там адзінкі гатовыя да вялікіх ахвяраў, але наогул у 1858-1859 [гадах] паводзіла сябе абыякава, не спяшалася з хлебам і соллю прыняць бадзя-гаў, якія вярталіся з Сібіры. Маладзенькі ў той час Андры-ёлі, заўсёды кампанейскі і га-рачых пачуццяў, ламаў сабе галаву, як запабегчы бядзе, не звяртаючыся да ласкі грамад-ства, якое само з уласнай іні-цыятывы не пачувалася абавя-заным спяшацца на ратунак. Прыйшоў у канцы да смутна-арыгінальнай думкі. (Была гэта сапраўдная насмешка лёсу з тых бедных пакутнікаў). Задумку тую выконваў у вялікай таям-ніцы для ашчаджэння ім болю і змірэння. У ліку вернутых выгнаннікаў былі такія, чые крэўныя вызначаліся вялікай заможнасцю.

У тыя часы Вільня рых-тавалася да дэманстрацыйнага прыёму цара. Абвешчаны кон-курс на падрыхтоўчыя работы, як то: маляванне транспаран-таў, двухгаловых арлоў і да т.п. рэчаў. Нягледзячы на сорам і прыніжэнне, што такі перша-разрадны мастак бярэцца за такія пасрэдныя работы, у сак-рэце перад нашай сям’ёй і пе-рад усімі, Андрыёлі прыняў удзел у конкурсе і атрымаў працу. (Ссыльныя апавядалі нам пра тое пазней).

Андрыёлі, паставіўшы кублы з фарбай чорнай, белай, жоўтай і чырвонай пасярэдзіне велізарных залаў узброіў сібі-ракоў пэндзлямі, сам узяўся за накіды двухгаловых арлоў, каб яны маглі пацягнуць іх адпа-веднымі фарбамі. Тым споса-бам зарабілі каля некалькіх ты-сяч рублёў.

 

Бедная Тэкля, ці ўва-ходзячы ў тыя муры стаялі пе-рад вачыма яе вобразы і вясё-лыя хвілі, там так нядаўна пра-ведзеныя, калі наш любімы ста-ры Шэмеш арганізоўваў там для нашага адпачынку пры дапамозе Эльвірыя Анд[рыёлі] жывыя карціны з твораў Сы-ракомлі і тацавальныя забавы з “Вяселля ў Айцове”76,  дзе, як арганіст Сыракомля высту-паў у першай пары з нашай сястрой Юліяй Беркман, а Бер-кман, Карловіч, Лыка і Мар-коўскі складалі наш аркестр. Кракаўскія строі, прыпеўкі, шчаслівая моладзь, развясё-леная (у тым ліку нашыя дара-гія браты Канстанцін, і Цітус, і Аляксандр з дабратой і па-блажлівасцю прыглядаліся да нашай забавы), дасціпныя імправізацыі з нагоды Сыра-комлі і поўныя дасціпу Міхала Беркмана. Тут ўзнік зварот да песенькі:

Узлез коцік на плоцік

                                і мурлыкае.

Прыгожая песня і невялікая.

Мы таму хітраму коціку

самі паможам мурлыкаць

на плоціку.

і г.д.”85

 

І тая апошняя прыго-жая мазурка, дзе Эльвіра Анд-рыёлі ў першай пары з Ксаве-рай. Як жа яны абое прыгожа выглядалі! Андрыёлі — гэта іта-льянскі тып, з палымянымі ва-чыма, у кракаўскім строі і гэ-тая, нашая, прыгожая, ружо-вая бландыначка ў вяночку з палявых ружаў, напалову шча-слівая, напалову засаромленая тым, што  ўсе спынілі танец, каб на іх паглядзець і абдарыць во-плескамі.

 

Некалькігадовае зня-воленне і страшныя этапы ада-бралі ў Тэклі здароўе на ўсё жыццё. Пад Вялікдзень 1865 года выправілі з Вільні нека-лькі вялікіх партый у Сібір, у тым ліку былі Францішак Да-леўскі, Тэкля і абедзве сястры міласэрнасці Ганна Дамброў-ская і Анеля Гаеўская, а апрача іх таксама шмат прыяцеляў і знаёмых нашай сям’і. Пасля прыбыцця ў Маскву з-за пера-поўненых этапаў сагналі вязняў на вялікі, адкрыты пляц, дзе мусілі чакаць — стаяць, сядзець або ляжаць на вільготнай зямлі ад раніцы да ночы без ніякай кармёжкі.

Перад ноччу пасля вы-звалення Цітаўскіх казармаў78, сказалі партыі перайсці праз падворак, які меў такі жудасны выгляд, што Дантэ нават нічога падобнага не намаляваў у сваім пекле. Партыю загналі ў лёхі пад казармамі. Пры слабым мігатлівым асвятленні паражаў зрок шэраг калон, якія падпі-ралі скляпенне, пры кожнай калоне стаяў кубел для нечы-стот. Паветра жудаснае, нары наўкола.

Тэкля здранцвела са стомы пасля дарогі, пасля ня-даўна адбытай хваробы і пасля страшнага ўдара (смерць Ці-туса), упала на нары ў нейкім найглыбейшым куце, закрыў-шы вочы абедзвюмя рукамі па-лажыла галаву на падарожны клуначак. Адно толькі мела жаданне: нічога не бачыць, ні-чога не чуць, нічога не адчу-ваць.

Было ўжо каля паўно-чы. Кожны лёг, дзе мог, не ду-маючы ані пра тое, дзе знай-ходзіцца, ані пра тое, куды ідзе, не памятаючы пра час і месца.

Раптам нейкі прыціша-ны шолах, рух, потым пася-родку казарменнага падзямел-ля разлягаецца цудоўны, скі-раваны ў неба хор жмудзінаў:  “Вясёлы нам сёння дзень на-стаў”. Людзі тыя святыя, вы-гнаныя з сядзіб сваіх папале-ных, зраўнаваных з зямлёю, пазбаўленыя ўсяго, якія неслі на руках бледных, змучаных не-маўлят, падтрымлівалі хворых старых — сёння гэтыя людзі ад-ны не забылі пра Бога, не за-быліся ўшанаваць Хрыста сло-вамі “Алялюя”! Сабраныя ў грамадку, укленчыўшыя, з ру-камі і вачыма ўзнесенымі да неба. Усе без розніцы веры мужчыны і жанчыны выбух-нулі адным вялікім плачам.

 

Партыя прабыла ў Ціткоўскіх казармах каля чаты-рох месяцаў. Тэлеграмы аду-сюль паведамлялі, што паўсю-дна этапы былі перапоўненыя, трэба чакаць іхняга апусцення.

Таму, што Тэкля пера-жыла і ператрывала тыя цяжкія выпрабаванні, удзячныя мы сардэчнай, спачувальнай апе-цы і клапатлівасці пані Кяль-чэўскай, якая ў той жа час была выслана з усёй сям’ёй. Сваякі Зяновіча, сям’я губер[натра] мас[коўскага] — Тучковы, а ме-навіта Абаленскія паведамле-ныя шаноўным князем Суво-равым, што ў этапе знаходзіцца Далеўская, якой сястра была жонкай Серакоўскага, адвед-валі яе часта, прысылалі са сва-ёй ліўрэйнай службай пры-смакі на прыгожых падносах, якія хворая Тэкля есці не хаце-ла, але была радая, што яе тава-рышы па падарожжы маглі па-есці. Князю Абаленскаму ўдзя-чныя былі палёгцы, што далей-шая дарога магла адбывацца коньмі. З той палёгкі скары-сталіся шаснаццаць жанчын, а было гэта для іх вялікім шча-сцем, бо калі для мужчын этап быў мукай, то чым жа ён быў для жанчын? Яны праходзілі дантаўскае пекла ў найагідней-шых формах і вобразах.

(Працяг у наступным нумары.)

 

69 Часовы палявы суд прыгаварыў Францішка да 12 гадоў катаргі, але Мураўёў падвысіў яму, як рэцыдывісту, пакаранне да 20 гадоў.

70 Паколькі чуткі гавораць, што ён быў чальцом Нац[ыянальнага] Ур[аду], паколькі яго швагер быў Серакоўскі і паколькі ён ужо раней быў асуджаны на 15 гадоў.

71 Бакшта (літ. Boksto), вуліца ў Вільні на Старым Месце.

72 Булгак была сасланая ў другі раз у 1863 г., а г.зн. пасля гэтай сустрэчы.

73 Цітус быў расстраляны 30.ХІІ.1863 / 11.І.1864 г. на Лукішскім пляцы ў Вільні.

74 Кляштарныя будынкі кс. місіянараў (паўлінаў) пры касцёле Унебаўзяцця Божага , размешчаныя па-за даўнімі гарадскімі мурамі (сёння вул. Subaciaus), якія разам з касцёлам зачынілі па загаду расейскіх уладаў (1844). Шматразова змянялася прызначэнне, была тут м.ін. турма, школа для дзяўчат (1856), псіхіятрычны шпіталь (1859).

75 E. Felinska, Wspomnienia z podrozy do Syberii, pobytu w Berezowie i Saratowie. Вільня, 1847. Шэмеш быў зяцем Фелінскай, наведваў яе з жонкай у Саратаве (1842), дзе знаходзілася ў высылцы.

76 “Вяселле ў Айцове” — папулярны балет Юзафа Дамса і Караля Карпінскага.

77 Версія Сыракомлі папулярнай песні. У 1855 г. Віктар Кажынскі напісаў да тых слоў (тры страфы) Сыракомлі песню для голаса з фартэпіяна. Раней у 1849 г. Манюшка на спатканні з прыяцелямі напісаў трохгалосны канон да папулярнай песні (варшаўскай) “Узлез коцік на плоцік”.

78 Цітаўскія казармы — казармы на маскоўскім прадмесці Цітава, у 60-я гады ХІХ ст. пераробленыя на арыштанцкую.

79 Wesoly nam dzis dzien nastal — папулярная вялікодная песня, словы і музыка якой вядомыя з ХVI ст.

 

Валер Санько

Пашкадуйце мяне, кропелькі

Апавяданне

(Працяг. Пачатак у папяр.. нумары.)

Вартаўнік. Пенсія сто рублёў. Трэцяя група. Зарпла-ту  атрымлівае. Нястрыманы з усімі, як астатнія. Перад выпі-скаю з бальніцы вітаецца з ме-дыкамі. У хворых усё мацней давер’е медыкам і падзячнасць да іх. Славесныя папрокі Бада-новіча пайшлі лаяншчыкам на карысць. Рабацягі — недурныя ў прынцыпе людзі, засвойва-юць правілы этыкі сходу. Інтэ-лігенты, як рабацягі і выпівохі, з большага ўжо ведаюцца між сабою. Паводзіны, пераказы рэплік —  усё на карысць хво-рым, кароткасць мовы таксама.

 

У палаце кніг не чыта-юць, не прыносяць прэсу ім ро-дзічы. Любую газетную  апазі-цыйнасць не бачаць дзяржаў-нікі і апазіцыянеры. Пералі-ваюцца тыя ж гісторыі, тымі ж словамі. Не дзіва, што жанкі косяць налева і направа ад кос-наязычных і піўнушных. Ста-расць зморшчыкі хворым дае, і раўняе.

 

— Таблеткі п’еш, усе?

— Усе.

— Махлярыш? — не зда-ецца Ядзя.

— Некаторыя не дакус-ваю, трошкі адкусваю.

— Не трошкі, палову.

— Падзакусіце. З дачы. Чужой. Сваёй няма, як і ў вас, — частуе сусед. — Смаката ягады. Не выдзяквайцеся, ешце.

 

— Чаму вы кінулі ку-рыць? — пад’ехаў Бадановіч да прыгажулі пад трыццаць.

— Цяпер палю рэдка.

— Байкі мне не трэба.

— Дзіцё трэба. Піць, ку-рыць нельга, ці тры тысячы до-лараў выкідаць. — Маладуха два разы на дзень зацягвалася га-дамі, перастала сама, змусіла грамадзянскага кінуць. Дапет-рылася абаім, без дзіцяці ста-ламу чалавеку, як без бацькоў. Рыхтуюць арганізмы.

Назаўтра маладуха да-дала: выпівоха ў яе раней быў мужык, адправіла.

— Правільна зрабілі.

— Позна дацямілася. Усё адной дзіцё гадаваць, дык няхай не блытаецца гора пад нагамі. Горла п’яніцы ніколі не натоліш. Праз дзесяць-пятнац-цаць гадоў пачне сюсюкаць і вяўкаць пра бацькоўства:  хлоп-чык, я твой татка, пашкадуйце мяне.

 

Жанчына затульва-ецца ў апранаху, не выскоквае цераз дарогу ці ў хмыззё, па-ліць у калідоры. Боязна. Паку-рвае. У яе трагедыя, калгасніца палатніца накрычала, саб’е ку-рыльку, калі хоць раз тая пры-йдзе ў палату накураная.

— Холадна. Не магу болей у калідоры. А тая ведзь-ма выганяе. Хоць вешайся.

З палаты грубая мова на адказ:

— Ты ўсім у кватэры пераела вантробы. Гадамі. Дзіцё цяпер калечыш. Мужы-коў нічым не прыцягваеш. Гні-да. — Спаведніца пачакала се-кунду. — Сваю інтэлігентнасць і адукацыю заткні сабе і мне ніжэй пояса. Зараз устану, вы-рву з цябе валасню, сходу закукарэкаеш. Заткніся, каму сказала!

Курыльцы пад сорак, кеміць сваю хібнасць. Мажэцца спачування ад мужчын-кур-цоў, атрымлівае злыя словы, ад усіх, некурцоў таксама.

— Прасіся ў чацвёртую палату. Годзе ўсіх гароціць, — не супыняюцца паўкрыкі з яе палаты.

Прыйшла доктар, пра-панавала курыльцы ложак у калідоры. Не згадзілася, хо-ладна.

— Сэрца здыхае, а сма-ліць будзе, — падводзіць базу жаночым крыўдам сястра-гас-падыня, тоўстая вясковая бабу-ля, дабрачніца і лагодніца.

Пад вечар з першай па-латы перадалі: курэлька не паддобрывалася, адмовілася ад курэння. Бяда вучыць розуму.

 

Суседка з палаты зая-віла наведніцы-нявестцы: жы-віце ў мяне, або знімайце ква-тэру, дымагарам дыхаць не буду. І што вы думаеце, дзеўкі, кінула курыць. Не дарэмна сын упіліў жонцы пару разоў у грызла.

Дожджык стаў сапра-ўдным дажджылам. Вецер раз-гойтваў лісце і галлё, трос віш-ні. Дзюркі ў камлытных віхра-вых хмарах. З гонты і бляхавых лістоў ужо не бягуць, а цугам цвірчаць вадзяныя цуркі.

 

Курцы пасля абеду ў засцені за дзвярыма цэнтра рэабілітацыі, блізка лесу.

— Чаго вы ўсе тут? — до-ктар не ведае, чаму кураць усе чатыры чалавекі.

— За кампанію. Дваім у палаце сумна.

Ігар Бадановіч пазнаё-міўся з аматарам песні з Вясеі, спадабалася яго фанетыка, сло-вы. Думалася, трэба абмяняц-ца адрасамі. Цікавы чалавек, хлебаробам працуе, у вяско-вым хоры ўдзельнічае. Урані-цу запісаны адрас нікому не мог аддаць, учора вечарам вясейскі механізатар выпісаўся з бальні-цы, далікатны грузчык пасаро-меўся назаляцца глебазнаўцу са сваімі песнямі.

 

Мова аднавілася. Не-йкія заіканскія словы па два-тры разы яшчэ трэба вымаў-ляць, але, хвала Богу, павольна мовіцца класна. Правае плячо аднавілася, не баліць. Трохі ру-ка не ўтрымлівае поўную міс-ку, а калі няпоўная — усё лад-ком.

У неўпрыкмецці пра-вая нага не выдае, што ёсць праблемы з прыкульгваннем. Правае плячо амаль не чуваць.

Пісьмо не аднавілася, асобныя літары не выводзяцца, выводзіць іх патрэбна паволь-ненька, гэта блага.

Галава не баліць, удзень мультановую шапку на-шу, уночы шапка на галаве ўсю ноч. Галава кружыцца перыядамі.

Мазгі заварушыліся, настрой ёсць.

 

Сухмень восем дзён. Потым дажджыла. Ветравей хістае травы, кустоўе, дрэвы. Насякомыя затаіліся, як людзі ў кватэрныя норы. Людзі зноў чакаюць цяпла, спадзяюцца на неба і справу рук.

Нясі хмарка стрыма-насць, восьвосьны навальніч-ны напор дасць хворым і пры-родзе цярпенне, адвагу, лёг-касць.

Воблакі над перасох-лымі палеткамі божая ласка, яны ўсё здольнае разумеюць, шкадуюць. Літасць полю ад хмары — слёзы маці, радасць за прыйшлага раскаянага грэ-шніка.

 

Трапляюцца кадры — пашукаць.

Чалавек галавасты, ру-кі, ногі на месцы, а нічога не сэ-нсіць. Можа сумоўе перавесці ў выццё ваўка ў зімовую ка-лядную ноч.

Мізэрнасцю, ледзь жы-вой істоткай за месяц стала ру-хавая жаноччына. Другая пе-рапужалася інсульту, стогнаў і ўласных просьбаў да рэдкіх кропелек.

З флакона ў ампулу, з ампулы ў танюсенькую пласт-масавую нітку. У такі ж стогн ішлі вышэпты ледзь жывога Ігара Бадановіча. Не пакідайце ж мяне кропелькі, маліўся ён. Па два-тры разы аднаўляюцца ягоныя заіканьскія просьбы да Бога і ўхвалы Яму.

 

Сучаснікі цяперашніх Астапаў Бэндараў знаходзяць мноства спосабаў дапамагчы бедным жыхарам горада і вёскі Беларусі. Не ўсім, хто сам хоча вытрасці з кішэні рублі і капей-кі. Прапануюць тэлефоннымі званкамі, аб’явамі на сценах і дзвярах — дапамогу ў праверцы фільтраў вады, рамонту пыла-сосаў, прафілактыкай шклопа-кетаў, ноутбукаў.

Прапануюць бясплатна атрымаць нечакана табою вы-йграныя грошы ад латарэі, пе-равод знаёмага земляка з сусед-няй дзяржавы. Неабходна адна драбяза — аплаціць паштовыя расходы, выслаць зусім мале-нькія капейкі на ўказаны адрас. Тэлефонныя памочнікі, пера-канаўчы жаночы ці мужчынскі голас, раіць не валакіціць з ад-праўкаю фінансаў.

У суседняй палаце дру-жна зубаскалілі за ўдачу за-межных ці беларускіх прахін-дзеяў — атрымалі нямалыя гро-шы з здавалася б нармальнага кемкага слуццака. Паверыў у дабразычлівасць невядомага, адазваўся, перавёў грошы, ча-каў слясарны інструмент з самой Германіі.

— Прасцякоў і лапухоў на наш век хопіць, — іржалі хворыя і аздаравелыя з Ар-цёма. — Падумаць толькі, не праверыў, хто звоніць, адкуль, паімчаў аплачваць удалы ге-шэфт. Лахатронства  будзе іс-наваць доўга ў нас.

 

Развітанне з палатай нумар тры неўралогіі Слуцкай раённай бальніцы. Пераезд у неўралогію ў Маладзечна. Хоць бы далі палату на аднаго ці двух чалавек, каб сусед не хроп. З храпуцькамі жыць скла-дана.

У суседа сагнутая ў крук спіна, бандаж на спіне.

Наведаліся маладзе-нькія практыканткі-дзяўчаткі, стракочуць пра школу. Салід-ная  дактарэса салідна вучыць іх не звяртаць увагу на зрэдкія енкі бамжатных хворых.

Адну цяжка хворую з палаты забірае маці, яе ўжо не могуць лячыць уколы і таб-леткі.

 

Пушко Валянцін Ан-тонавіч, вартаўнік, родам з вё-скі Гардзейцы, каля Вавёркі, вёску завуць Вавёрка, хаця ўладнікі на польскі манер ста-вяць націск: Ваверка.

— Прыемнага апетыту, ядзім дасыта, хлеб і соль, ядзім адкрыта, ядзім сваё, — дэкламуе верш Валянцін Пушко.

Бадановіч слухае роў-ню:

— Чаго вас рана выпраў-ляюць?

— Не рана, дзявяты дзень. Такі парадак, — вясёлы Пушко рады гаманіць з інтэлі-гентнымі палатнікамі.

— Вы трапілі ў рэабі-літацыю. Пасля інсульту?

— Алкаголікаў сюды не бяруць. Бытавых хворых уся-го два дні ў цэнтры мазгавых інсультаў трымаюць.

— Чаму?

— Будзеце ў сем’ях раз-боркі п’яныя наладжваць, сі-някамі сябе і жонак меціць, а бальніца павінна разбірацца, — у доктаркі цэнтра агульных ацэначных словаў няма. Была б яе воля, усіх алкаголікаў, курцоў належна павыганяла б. Для чаго трываць іх слоўнае і фізічнае смуроддзе.

— Калі не паліць і не піць, навошта жыць, — геройні-чае Косцік.

— Вам сорак два?

— На тры меней, — хаця выглядае за пяцьдзясят. Бяз-мозглы дзед фасуецца, што і такія гадзяцца баб абнімаць, ніхто належна яго не ўспрымае. Старэчая пахвальба:

— Трэба абавязкі вы-конваць, але абнімаць не баб, а бабу, адну, — удакладняе Пуш-ко. — Выпівохі на працы гультаі і ў быце папіхайлы, хмыры, іх гнаць паўсюдна трэба. З-за та-кіх дочкі і сыны няўдачнікі.

Праз дзень сіваваты падыходзіць да Бадановіча, радасна паведамляе: з-за па-заўчарашняга абламошвання два дні не курыць. Слова, ва ўсіх праверце, слова, мацней чакае адабрэння:

— Цяпер радзей мат і курава.

— А піўцо? Дзве бутлі на тыдзень і ўсё, за год такі імпот на семдзесят працэнтаў. Цвярозыя мужыкі нармальна мысліце. Дык не паліце і не хлябайце піўную гарань.

Жывуць вяскоўцы і вайскоўцы павярхоўна, усіх хочуць вучыць жыць па пака-заным праз тэлевізары. Наіўна глядзець, як дарослыя вучаць падрост паводзіцца — ад выпад-ку да выпадку, суцэльнасці ў паводзінскай сістэме няма.

 

Неўрапатолаг правя-рае. Што вы згодны на выпіску, добра. Заплюшчыце вочы, да-краніцеся да носа, звядзіце ўказальныя пальцы. Не атрым-ліваецца ў вас нічога. Пералі-ваць растворы трэба. Ідзіце ў палату, нікому нічога не кажы-це, здароўе хваліць не трэба, не абзывайцеся, што здаровы. Вам яшчэ правіцца ды пра-віцца.

 

Адзін балезны мы-чыць уночы на ўвесь калідор. Жанчына ўночы размаўляе на малдаўскай. Малітвы правяць адзінкі. Няпраўдзіць Ігар Ба-дановіч, вымалітоўваюцца мно-гія, чуваць шэпты, стогны.

 

Асобныя зайздрос-цяць, Бадановіча могуць не выпісаць. Неўролаг зноў тое ж: заплюшчыце вочы, пальцам адным і другім да носа, не ад-рываць. Малаточкам па кале-нях. Не атрымліваецца вам зве-сці ўказальныя пальцы. Вывад: ідзіце ў палату, нікому не абзывайцеся пра дужасць.

Дзе мае кроплі, кропе-лькі мае, скарэй вылечвайце мяне, хутчэй.

Якая мілотнасць і сці-хоцце ў лесе.

Гулы машын раздраж-няюць.

 

Прашу мае кропелькі, будзьце са мною. Няхай вашы цурачкі-канацікі ідуць на ка-рысць маёй вечна занятай галаве.

Кроплі зрываюцца, зрываюцца. Зрываюцца, не зшалепваюцца. З аднаго фла-кона перацякаюць у другі, за адной бурбалкаю цячэ трэцяя, пузырыцца восьмая, двацца-тая. Пухіркі праз вадкасць уві-нчваюцца ўверх, а фактычна падаюць уніз. Ім не будзе кан-ца, як рэчцы. Кроплямі, ціх-мянымі, дружнымі — у вену.

Кап-кап-кап. Гуку ня-ма. Гук у ампуле зараджаецца і гасне. Гук дастае шкляначкі сістэмы. Праз секунду за ім выпульсоўвае кропля. Адна за другою, роўненька, ціхамуд-ранька. Так капала па трубках непадобная пунсовая жыццё-вая вільгаць — кроў, — калі Ігар Бадановіч адхайваўся ад болю і труны, ратаваўся ад шчасця палётаў над радзінаю, вёскаю. У дваццаць чатыры гады звед-ваў насалодзь палётаў да іск-роўнага струменю, трэба ўзга-дваць яхантавую плынь.

 

Малітву грэшнага працаголіка, нават самому ня-ясную, Бадановіч выдыхвае сотні, тысячы разоў. Паўтарае амшарам і садам: любіце мяне, ратуйце. Як я вас крэўнаю лю-басцю. Памагацьму і далей як-можна пазначаным душэўна-сцю. Памагайце і вы мне, бела-рускія ўзлескі, нябёсы. Усяля-йце ў мяне аксамітную ядваб-насць і мяккую пекнату явы.

Кропелькі трох рэшт-ных флаконаў чуюць мае стог-ны. Не выцыганьваюся, не ілгу, прашу вас. Чарговы раз у бага-часці пажыўнай прыроды, па-жыўнасці вільгаці, у якой сорак восем працэнтаў душы, прашу: мяняйцеся, заменьвайцеся, зга-няйце згоннае, зношанае з май-го храма.

— Пашкадуйце мяне кропелькі, — хітруе ці сапраўды не можа ўзгадаць словы высо-кай малітвы Небу і Беларусі Ігар Адамавіч Бадановіч.

 

Дождж шумеў. Ніколі не скончыцца. Прынамсі да ночы.

Пасля навальнічных утрамбаваных пылам узмеж-каў лёгка тупаецца.

Па аксамітавым кавер-коце трава яшчэ не разносіць пыл, не ўбівае мядовая ў зямлю, трывае на сабе.

Закурадыміла пакоша-ная, месцамі ажарсцвелая трава пад першымі промнямі. Хвалі-стае паветра парыць знізу і зве-рху. Срэбнаю слюдою бліш-чыць лісце клёнаў, ліп, вербаў. Ствалы бяроз выбельваюць карычневую вохру хваін. Ру-дыя кармінныя яліны ўзносяц-ца навыперадкі з хваінамі.

Чэрвень, ні аднаго пра-віслага ўпалага лісточка. Ядра-нае купалле малітоўна ўлада-рыць па збуялай зелянве. Сівое неба люстрыць бель алюмініе-вых і шыферных дахаў высокіх перыстых воблакаў.

Цімафееўка радасніць на ўзмежках і на канавах. Са-кавіты фіялетавы лубін усміха-ецца чэрвені баярышніку, блі-жэй туліцца да яго куста.

Сонца цалуе малачай і пырнік, абсвістанае да галізны задуманае верхавінне пера-старэлых хваінаў.

Прасветы ў ствалах дрэваў. Мяккая пшаніца хвалі-ста варушыцца, закрасавалая ярыца прыцягвае да сябе пчо-лы, шмялёў.

Змакрэль вербалозу суседнічае з рапушкамі, ка-ростаю, застоем вадзянога ка-лыхання. Вецце пад уздыхамі вятрыску цалуе вадзяную па-рнасць.

 

Занятасць, на шчасце занятасць у чатырох  сяброў-інтэлігентаў, з’яднаных сусвет-наю радыяцыйнаю катастро-фаю — чарнобыльскай. Чатыры ліквідатары асабліва запры-яцельнічалі пасля другога лік-відатарскага з’езду, 2006 года.

(Працяг у наступным нумары.)

 

На жаль, гадзіннік не схацеў спыніцца…

Вясновае

 

Я навекі з радзімай старонкаю —

I ў радасць, у смутку, у сне.

Мілы сэрцу яе песні звонкія.

Пах паветра, зямлі любы мне.

 

Мне тут люба маёваю раніцай

Клапатлівыя чуць галасы.

А ці можна, скажыце, пазбавіцца

Ад палону дзявочай красы?

 

Клічуць, вабяць дарогі нязнаныя —

Адлюблю, адгарую, памру.

Будзе вечна вясною чаканаю

Ў шчодрым полі зялёная рунь.

 

Заіскрышся, наш край, славай новаю.

Бо з табой і юнак, і паэт.

Светлай песняй і роднаю моваю

Здзіўляць будзеш узрушаны свет.

 

Не змаўкайце, душы струны звонкія.

Сэрца ўперад, бо нельга назад!

Хай ліецца над нашай старонкаю

Ачышчальным дажджом зарапад…

 

Падарожны

 

Жанчынам ТБМ

 

Каму служыць?

Чаго баяцца?

Каго любіць?

З кім цалавацца?

Адказаў — больш за аднаго.

Ці абыйсціся тут без працы,

Сур’ёзнай, розуму свайго?

…Шукаў дарадцаў, знаўцаў слынных,

Чакаў прарокаў доўга ён,

Сустрэчаў меў бясплодна-дзіўных,

Ды з усяго — мізэрны плён.

Рашучым быў той падарожны.

Як узнялася рунь ў палях,

Узяў з сабой мех не парожны,

Адправіўся ў нялёгкі шлях.

«Нясе свой сцяг, — казалі людзі, —

I крыж ўзваліў, бы ў даўніну,

Хай браў бы лепш сабе на грудзі,

Пашкадаваў бы лепш спіну. »

Ён ўсё ж пайшоў, пад віск і рогат.

Ішоў, стаміўся, занямог.

(Далёка быў вялікі горад,

Высока дзесь магутны Бог.)

Прысеў пад дубам ля дарогі,

Лагодны ветрык нёс вясну.

Каб адпачылі крышку ногі,

Прылёг; здарожаны, заснуў.

I сніць: прыгожая князёўна,

Ды вось няведама чаму,

З усмешкай мілаю, чароўнай,

Руку працягвае яму.

Сама-краса, якіх нямнога,

Вянок з валошкі ў валасах,

Трымае на руках малога

Як вечнага жыцця працяг.

«Ўставай, спадар, прыстаў ты, мусіць.

Пайшлі далей — лягчэй дваім.

Спярша дайсці б да Беларусі,

А потым рушым на Алімп.»

I асвяцілася дарога!

I распачаўся зарапад!

Сышла на землю міласць Бога.

I шляху не было назад.

Сустрэча

 

Перон сустрэў бялюткім

першым снегам,

А плошча звыкла бегла і гула.

Ты падышла:

«Ах, добры дзень, калега»,

I мне руку рашуча падала.

 

Твой поціск быў

пяшчотна — нечаканым;

Пагляд вачэй — чысцей святой вады. Ачараваны тваім спрытным станам, Я стаў якімсь нясмела — маладым!

 

Ты не была даўно мне незнаёмкай,

Ды, мусіць, Бог не зблізіў нам шляхі.

Чыёй жа стала — хачу ведаць — жонкай?

Не напаткаў бы цябе лёс ліхі!

 

Была раней маёй ты вучаніцай,

І мне тады ж — крыху за дваццаць год…

На жаль, гадзіннік не схацеў спыніцца,

I на пасадку паспяшаў народ.

 

… I з таго дня (бываў нямала дзе я),

Не да спадобы мне вакзальны тлум,

Жыве ўва мне нязбыўная надзея,

Душу вярэдзіць невыказны сум.

 

Гаварыце кампліменты…

 

Гаварыце кампліменты

Родным і чужым.

Мець будзеце дывідэнды

Ў жыцці сваім.

 

Атуляйце ласкай, словам

Дзетак, што ўкруг вас.

Усіх — хто ў садок яшчэ ходзіць,

Ці ўжо ў школьны клас.

 

Калі ўчуеш ад падлетка

Словы-мацюкі,

Скажы яму: «Мой ты, дзетка,

Здольны ты які».

 

Закаханым пажадайце,

Каб сярод гасцей

У іхняй новай светлай хаце

Бусел быў часцей…

 

Не цурайся, браце, мовы,

На ёй размаўляй.

З ёй надыдзе час наш новы,

Квітнець стане край.

 

…Раздавайце кампліменты!

I ў наш вірлівы час

У цане не толькі працэнты,

Што з банкаўскіх кас.

Г. Шундрык,

г. Дзятлава.

 

Час збіраць камяні

На Стаўпеччыне пішуць гісторыю на валунах  

Стаўпеччына: жыхары Рубя-жэвічаў і навакольных вёсак стварылі карту роднай мясцовасці. На ёй насе-леныя пункты — некаторыя з іх ужо зніклі назаўсёды — пазначаны шмат-кілаграмовымі валунамі.

Ансамбль «Памяць у камені» быў створаны дванаццаць год таму. Яго ўрачыстае адкрыццё прымерка-валі да значнай мясцовай падзеі — 100-годдзя закладкі першага каменя пад будаўніцтва касцёла Святога Юзафа ў мястэчку.

— Наша пакаленне таксама хацела пакінуць пасля сябе нейкі па-мятны знак. Параіліся з парафіянамі, са святаром — яны падтрымалі ідэю, сутнасць якой была ў наступным. На той момант ля Рубяжэвічаў былі 43 вёскі, якія належалі да парафіі касцёла Святога Юзафа. Мы прапанавалі, каб кожная вёска прывезла ад сябе камень. Людзі дужа стараліся. Калі дастаўлены валун падаваўся ім не вельмі пры-гожым — забіралі, прывозілі іншы. Камяні расставілі так, як размешчаны вёскі на карце, — расказвае адна з ідэй-ных натхняльніц праекту, мясцовая настаўніца рускай мовы і літаратуры Рамуальда Сабалеўская.

Валуны знаходзяцца на невя-лікім пляцы цераз дарогу ад касцёла.

— На камянях пачалі выбі-ваць назвы вёсак. Людзі ўзважана ставіліся да напісання назвы свайго населенага пункта, — працягвае Рамуа-льда Ігнацеўна. — Вось, напрыклад, камень — вёска Васілеўшчына. А назы-валася яна калісьці Жыдавічы. Таму жыхары старэйшага ўзросту хвалява-ліся — што ж выбраць? Каб не было крыўдна, вырашылі: няхай будуць адразу дзве назвы.

Навакольныя вёскі звязаны паміж сабой рознымі пуцявінамі — бру-каванка, гравейка, асфальт. Сімваліч-ныя вёскі-камяні таксама злучылі ў адпаведнасці з картай — усе дарожкі высыпалі пяском. Ля кожнага валуна ёсць сцежка, якая вядзе да цэнтраль-най. А тая ў сваю чаргу — да сімвала хрысціянскай веры — крыжа. Ён так-сама выкладзены з каменю. Як і арка. Яна зроблена накшалт той, што пры ўваходзе у касцёл. Людзі не хацелі, каб тут было штосьці іншае, акрамя каменю. Каталіцкая святыня ў Рубя-жэвічах цалкам пабудавана з часаных камянёў.

— Было ўрачыстае адкрыццё памятнага знака. Мы запрасілі духоў-ныя, свецкія ўлады — ніхто не адмовіў, усе завіталі. Кожная вёска сабрала на-ват тых, хто ўжо даўно перасяліўся адтуль. Усе яны папрыязджалі: нехта здалёк, нехта бліжэй. І такі каляровы людскі дыван упрыгожыў усю гэтую тэрыторыю, — з хваляваннем дзеліцца ўспамінамі настаўніца. — Адбылася наша прыгожая ўрачыстасць. Але, як часта бывае паміж людзьмі, пачаліся размовы: патрэбна было гэта ці не? Мы былі цярплівымі. Ведалі: толькі час скажа праўду і дасць самы спра-вядлівы адказ. Мінула некалькі год, і ўсе пераканаліся: добрую справу зрабілі.

Ляжыць камень — вёска Ліха-чы. У 2006 годзе тут яшчэ жыў адзін чалавек — Юра Сіман. Не стала Юры. А затым хтосьці спаліў і яго хату ў полі. І следу не засталося ад гэтай вёскі. Калгас сее, калгас жне. Нават дарога, якая калісьці збочвала да Лі-хачоў, з кожным годам робіцца кара-цейшай: дзесьці зарастае лесам, дзе-сьці яе прыаралі. Але ў людской па-мяці вёска не знікла — толькі трошкі змяніла лакацыю.

На вялікія ўрачыстасці, асаб-ліва 2 лістапада — на Дзяды, калі ка-толікі ўспамінаюць сваіх памерлых, людзі заўсёды прыходзяць да гэтых камянёў. Быццам на талаку ў сваёй вёсцы…

— Іншым разам праходзіш ся-род валуноў і бачыш: дзесьці трым-ціць запалены зніч, дзесьці кветкі ляжаць — людзі прыхо-дзілі ў сваю вёску сця-жынкамі памяці, — заўважае Рамуаль-да Ігнацеўна.

На жаль, з цягам часу лёс Лі-хачоў напаткаў яшчэ два населеныя пункты. Зніклі вёскі Грань і Місалі. Нямым дакорам ляжаць камяні з іх назвамі…

Паблізу памятнага знака вер-нікі выкапалі штучнае азярцо, якое перыядычна запаўняюць вадой. Па-ставілі ўмоўны калодзеж-журавель — родны вобраз дзедавай хаты… Побач паклалі чатыры вялікія камяні, на іх выбіты словы: «Вёска жыве з верай, надзеяй і любоўю».

— Моцна верым у тое, што вёска будзе жыць. Зразумела, Рубя-жэвічы ўжо не стануць тым мястэч-кам, якім былі да Вялікай Айчыннай вайны, калі там пражывала тры тыся-чы насельніцтва: беларусы, палякі, рускія, але большасць жыхароў — дзве тысячы — складалі яўрэі. Менавіта яны заснавалі гэтае мястэчка прыкладна ў 1530 годзе. Тут былі дзве сінагогі — зімовая і летняя, два каталіцкія касцё-лы — Святога Антонія і Святога Юза-фа, праваслаўны храм Мікалая Цуда-творца. Нягледзячы на сваю шматкан-фесійнасць, вяскоўцы, паводле апове-даў старажылаў, жылі досыць згурта-вана і дружна, — падкрэслівае Раму-альда Сабалеўская.

Сёння ў мястэчку толькі каля 150 жыхароў. Гэта людзі ў асноўным пажылыя.

— Калі хтосьці з іх памірае, хаваем як свайго роднага, — кажа настаўніца. Гарэніць расстанне, моцна шкадуем, бо разумеем: адгэтуль штосьці страчваюць і наша гісторыя, самабытнасць, культура. Стараемся як найчасцей сустракацца з нашымі жыхарамі, бо пры кожнай размове — нейкі ўспамін, альбо фотаздымак, аль-бо рэч на памяць: нематэрыяльная і матэрыяльная гісторыя нашага мяс-тэчка.

Ростань не адужаць, не ад-сланіць. Скончыўся час — адыходзяць вяскоўцы ў невядомыя далі. А за імі ланцужок слядоў — валуноў, знітава-ных паміж сабой людской памяццю. Так, па каменьчыку, будуюць нашы землякі храм надзеі і веры…

Алена Пашкевіч,

Mlyn.by.

фота: Святлана Курэйчык.

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *