Навіны Германіі. Прэзідэнты Беларусі, Германіі і Аўстрыі адкрылі «Дарогу памяці» ў лагеры смерці «Трасцянец»

Панядзелак, Ліпень 9, 2018 0

29 чэрвеня ў лесе пад Менскам сустрэліся прэзідэнты Беларусі, Германіі і Аўстрыі. Аляксандр Лукашэнка, Франк-Вальтар Штайнмайер і Аляксандр Ван дэр Белен прынялі ўдзел у адкрыцці другой часткі мемарыяльнага комплексу «Трасцянец». Ён створаны на месцы аднайменнага канцлагера — чацвёртага па ліку ах-вяр пасля Асвенцыма, Майданека і Трэблінкі.

Пад Менскам тры прэзідэнты адкрылі «Дарогу памяці» ў мемарыяльным комплексе «Трасцянец», дзе за два гады вайны немцамі былі знішчаны звыш 200 тысяч чалавек. «Дарога памяці» — гэта ўсяго 800 метраў: ад маленькага «пляца жыцця», куды прывозілі вязняў і дзе яшчэ была надзея, да чорнага пятака «пляца смерці», адкуль іх вялі на расстрэл. Па словах архітэктараў, гэтага досыць, каб усвядоміць маштаб трагедыі.

Лагер смерці «Трасцянец» — чацвёрты па колькасці знішчаных фашыстамі вязняў і найбуйны на тэрыторыі Беларусі. У сутнасці, гэта не адно, а тры месцы, непадалёк адзін ад аднаго. Урочышча Благаўшчына — проста паляна ў невялікім лесе. Але толькі там нем-цы расстралялі і атруцілі газам 150 тысяч чалавек. А затым, каб схаваць сляды масавых забойстваў, выкопвалі целы і спальвалі.

Аляксандр Лукашэнка:

— Маючы ўнікальную магчымасць ведаць праўду той краіны з аповядаў відавочцаў, галоўнае, што мы павінны зрабіць, — гэта захаваць гэтую праўду, не дапусціць адраджэння страшнага. Гісторыя жорсткім чынам паказала, што нельга ігнараваць зло, нават існае на стадыі ідэі. Яго трансфармацыя ў рэальную пагрозу ў та-кім разе — толькі пытанне часу.

 

Беларусь заклікае да маштабнага, адкрытага гістарычнага дыялогу. Ніхто не супраць, але разыходжанні бачныя адразу. Прэзідэнт Аўстрыі ў сваім выступе назваў іншыя лічбы пра загінулых ў «Трасцянцы».

Аляксандр Ван дэр Белен:

— Нацыянал-сацыялісты стварылі сетку тэрору, якая накрыла ўсю Еўропу. Веды пра гэта мы павінны ў нашых жа ўласных інтарэсах захаваць у калектыўнай памяці Еўропы як перасцярогу. У Малым Трасцянцы ў 1941-1944 гадах былі забіты ад 40 да 60 тысяч чалавек.

 

Пытанне з лічбамі, сапраўды, з’яўляецца дыскусійным. Праверыць і ўдакладніць іх сёння не ўяўляецца магчымым. Пры гэтым частка гісторыкаў схіляецца да таго, што ў «Трасцянцы» было знішчана значна больш вязняў — да паўмільёна чалавек.

 

Прэзідэнт Германіі Франк-Вальтар Штайнмайер лічыць важным захаваць па-мяць пра злачынствы нацыстаў у гады Другой сусветнай вай-ны.

— Чым бліжэй падыходзіш да гэтага месца, тым з большай цяжкасцю даецца гэты шлях. Веды пра тое, што тут адбылося, кладуцца на плечы шматтонным гнётам. Хто прыходзіць сюды, той чытаў ці чуў пра злачынствы, якія немцы здзейснілі ў адносінах да беларусаў, сваіх еўрапейскіх суседзяў і сваіх жа землякоў. Той ведае, які спусташальны след пакінула на гэтай зямлі апошняя жудасная вайна. Больш чвэрці насельніцтва Беларусі не перажыло германскую акупацыю.

Штайнмайер нагадаў пра сюжэт фільма «Ідзі і глядзі» рэжысёра Элема Клімава, знятага ў 1985 годзе.

— Гэта быў год, калі жалезная заслона пачала пры-ўздымацца, і фільм гэтага віднага савецкага рэжысёра паказвалі ва ўсёй Еўропе — як на Ўсходзе, так і на Захадзе. Гэта была сустрэча тварам да твару з вайной. Не такой вайной, якая была вядомая да гэтага. Не! З той вайной, якая зацямніла сабой памяць аб усіх папярэдніх войнах, якая траўміравала цэлыя пакаленні і сказіла аблічча нашага кантынента: гэта быў паход германскага вермахта супраць Савецкага Саюза, і мэтай гэтага паходу было знішчэнне, — падкрэсліў ён. — «Ідзі і глядзі»! Так, цяжка прыслухацца гэтаму клічу. Усё яшчэ цяжка. У нас усяляюць жах сотні тысяч ахвяр, якіх паглынула гэтае пекла, якія сталі людзьмі без імя, перш чым іх заштурхалі ў лагеры, атруцілі газам ці адразу з перона чыгуначнай станцыі ў Малым Трасцянцы пагналі на край рова і там расстралялі. У нас усяляе жах вайна, планы, загады і метады вядзення якой мелі на ўвазе татальнае знішчэнне. Беларусі прыйшлося на сабе выпрабаваць, што гэта азначае. Больш за 600 вёсак разам з усімі жыхарамі былі сцёртыя з твару зямлі, — заявіў Штайнмайер.

немецк

Ён адзначыў, што тыя падзеі былі «справай рук ча-лавечых, і ў гэтых злачынстваў былі нямецкія імёны — Генрых Гімлер, Райнхард Гейдрых, Эрsх фон дэм Бах-Зялеўскі, Оскар Дзірлевангер».

— Гэтае мястэчка, Малы Трасцянец, захопленае вермахтам як «жыццёвая прастора на ўсходзе», стала месцам смерці. Яно знаходзілася на самым канцы ланцужка дырэктыў, не было пазначана ні на адной геаграфічнай карце, затое значылася ў плане канчатковага рашэння габрэйскага пытання. Ужо даўным-даўно трэба было вярнуць яго ў гістарычную свядомасць Еўропы, — заявіў федэральны прэзідэнт. — Тое, што адбылося тут, пакінула глыбокія раны. Іх бачаць усе, хто жадае бачыць. «Ідзі і глядзі!» — гэты заклік, які б пакутлівы ён ні быў, звернуты да нас, да пакаленняў, якія нарадзіліся пазней.

 

Штайнмайер упэўнены, што агульнаеўрапейская адказнасць за тое, каб больш не было вайны, засноўваецца на ведах таго, што людзі рабілі са сваімі блізкімі ў месцах, падобных Трасцянцу. Таму важна вывучаць гісторыю і перадаваць яе кожнаму наступнаму пакаленню, лічыць ён.

— Часткай гэтай гістарычнай памяці еўрапейцаў, а ў першую чаргу немцаў, непазбежна з’яўляецца і гісторыя Беларусі. Пасля амаль трох дзесяцігоддзяў незалежнасці прыйшоў час для таго, каб гэтая краіна ў нашай свядомасці і разуменні выйшла з ценю Савецкага Саюза, але першым чынам — каб Беларусь успры-малася як дзяржава з уласнай гісторыяй, сапраўдным і будучым, — падкрэсліў палітык.

 

Прэзідэнт Германіі адзначыў, што мемарыяльны комплекс «Трасцянец» увасабляе не толькі жудасную старонку беларускай гісторыі, але і агульную памяць.

— Гэта вынік сумесных высілкаў беларускіх і германскіх гісторыкаў і грамадскіх груп, такіх як міжнародныя адукацыйныя цэнтры ў Беларусі і Германіі. Без волі Беларусі да прымірэння гэта супрацоўніцтва было б немагчыма. Мы ніколі не павінны забываць: мэта вайны на знішчэнне, развязанай Германіяй, складалася ў тым, каб са свету сцерці краіну і людзей, якія ў ёй жылі. Тым глыбей мая пакора, тым больш я ўдзячны людзям у Беларусі за іх волю да прымірэння, — падкрэсліў ён.

 

«Дарога памяці» — не апошні комплекс на месцы масавых пакаранняў смерцю. Задача — каб пра «Трасцянец» ведаў увесь свет, як ведае пра Асвенцым і пра іншыя ваенныя лагеры смерці.

БЕЛТА.

 

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *