Смачнай кавы!

Панядзелак, Ліпень 9, 2018 0

У кавярні Central Coffee г. Ліда, з’явіўся своеасаблівы артэфакт — фотаздымак і жывы аўтограф першай лаўрэаткі Нобелеўскай прэміі з Рэспублікі Беларусь, 2015 г. — Святланы Алексіевіч, які яна пакінула сваёю рукой у дзень намінавання ў сталіцы Швецыі Стакгольме. Разам з фотаздымкам сп-ні Алексіевіч, у адной рамцы — здымкі ўсіх Нобелеўскіх лаўрэатаў ў галіне літаратуры 1901 — 2015 гг.

Да ўсяго, у падтрымку беларускай мовы на ўваходных дзвярах кавярні размешчаны выдатныя налепкі-указальнікі.

дверцы

Рэспект вам, гаспадары кавярні Central Coffee!

Алег Лазоўскі.

P.S. Адрас, дзе знаходзіцца кавярня Central Coffee ў г. Ліда можна адшукаць на сайце або ў мабільным дадатку SAY.BY https://say.by/i/1107.

Смачнай кавы!

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *