Запрашаем на першыя лекцыі «Гістарычнай школы» з Алегам Трусавым

Аўторак, Ліпень 10, 2018 0

Ужо 11 і 12 ліпеня з 17:30 да 19:00 запрашаем на лекцыі і прагляды дакументальных гістарычных стужак (першыя лекцыі будуць прысвечаны гісторыі Менска) з новым сезонам летняй «Гістарычнай школы» начале з Алегам Трусавым, археолагам, гісторыкам беларускай архітэктуры, кандыдатам гістарычных навук, дацэнтам, палітыкам і грамадскім дзеячом, в.а. абавязкаў рэктара «Універсітэта імя Ніла Гілевіча», Ганаровым старшынём ТБМ.

11 ліпеня Алег Трусаў распавядзе пра археалагічныя раскопкі Зянона Пазняка (Дамініканскі касцёл) і раскопкі Мінскага замчышча. Будуць паказаныя здымкі раскопак 80-х, паказаны дакументальныя фільмы пра гісторыю Менска. Тэма першай лекцыі «Старажытны Менск».

12 ліпеня адбудзецца лекцыя на тэму «Менск і Мінск у ХІХ-ХХ стст.»

Адрас: офіс ТБМ (вул. Румянцава, 13). Уваход вольны.

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *