Завершана рэканструкцыя мемарыялу невядомым паўстанцам 1863 г. у Лідскім раёне

Аўторак, Ліпень 24, 2018 0

Паміж вёскамі Малое Ольжава і Мохавічы ў Лідскім раёне на месцы пахавання паўстанцаў 1863 года актывісты ўстанавілі мемарыяльны знак. Мемарыял зроблены рукамі сяброў грамадскіх арганізацый Лідскага раёна.

Да валуноў з надпісам «Невядомым паўстанцам» днямі дадалі косы і сахор, якімі былі ўзброеныя беларускія паўстанцы супраць Расейскай імперыі.

Кіраўнік Лідскай раённай арганізацыі БНФ Сяргей Пантус сказаў Свабодзе, што мемарыял яны цалкам зрабілі сваімі рукамі.

— І ідэя праекту, і матэрыялы — усё зроблена намі самімі, мы не звярталіся ні да архітэктараў, ні да іншых адмыслоўцаў, — кажа Пантус. — А таму гэта і ёсць сапраўдны народны мемарыял у гонар тых, хто аддаў свае жыцці за нашу свабоду.

Лідскія ўлады аб’явілі, што плануюць правесці ў гэтым месцы раскопкі з тым, каб пераканацца, ці сапраўды там пахаваныя паўстанцы. Актывіст з Бярозаўкі Вітольд Ашурак сказаў Свабодзе, што ён супраць падобных раскопак, паколькі ўсе мясцовыя людзі добра ведаюць, што там пахаваныя менавіта паўстанцы.

— Нам людзі расказалі, якія памятаюць, што ў міжваенны час уладальнік фальварка Шчытнікі паставіў у гонар паўстанцаў крыж, — згадвае Ашурак. — І людзі пераказвалі гэта з пакалення ў пакаленне, і туды заўсёды прыходзілі мясцовыя жыхары, каб ушанаваць памяць паўстанцаў.

Радыё Свабода.

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *