Этнаграфічная выстава “Скарбы Лідчыны”

Серада, Жнівень 1, 2018 0

У аддзеле рамёстваў  і традыцыйнай культуры ДУ «Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці» адкрылася новая этнаграфічная выстава “Скарбы Лідчыны”,  якая адлюстроўвае розныя напрамкі традыцыйных рамёстваў: пляценне з саломы, выцінанка, шыццё, ткацтва, ганчарства, дрэваапрацоўка.

Выстаўленыя вырабы выканалі майстры Лідскай зямлі. Вялікая калекцыя ручнікоў, посцілак, прадметаў хатняга побыту парадуюць вашыя вочы. Наведвальнікаў выставы зацікавіць і заглыбіць у мінулае беларуская хата з рэчамі, якімі карысталіся нашыя продкі.

Працуе выстава з 8:30 да 17:30. Выхадны – нядзеля і панядзелак.

Запрашаем усіх ахвочых наведаць нашу ўстанову па адрасе: г. Ліда, вул. Савецкая, 12.

rmcnt-lida.jimdo.com.

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *