І на бутэльцы з элем ёсць месца беларускай мове

Серада, Жнівень 1, 2018 0

«Лідскае піва» ўпершыню ў сваёй гісторыі выпусціла кіслы эль. Навінка Sour Ale з «Калекцыi Майстра» стала першым у Беларусі кіслым гатункам, які выведзены на масавы рынак буйным піўзаводам.

Навінка выпушчана ў крафтавай серыі і адкрывае беларускім спажыўцам папулярны клас прадуктаў у піўным крафте. Кіслы эль з’явіўся на прылаўках крам ужо з 16 ліпеня.

Гісторыя піваварства абвяшчае: да з’яўлення пастэрызацыі амаль любы гатунак у той ці іншай ступені падвяргаўся ненаўмыснаму акісленню бактэрыямі. І калі два стагоддзі таму назад півавары імкнуліся гэтага пазбегнуць, то цяпер акісленае бактэрыямі піва стала модным і запатрабаваным кірункам крафтавага піваварства.

І тут, да гонару лідзян, на этыкетцы даволі экзатычнага прадукта таксама шырока ўжываецца беларуская мова.

Наш кар.

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *