На Лідчыне адзначылі 155-я ўгодкі паўстання 1863 года

Аўторак, Жнівень 14, 2018 0

5 жніўня ў былым фальварку Шчытнікі паміж вёскамі Малое Ольжава і Мохавічы адбылося ўшанаванне памяці паўстанцаў 1863 года.

Сёлета споўнілася 155 гадоў ад пачатку паўстання, да гэтай даты актывісты лідскіх грамадскіх арганізацый закончылі афармленне мемарыялу “Невядомым паўстанцам”, паколькі дакладна вядома, што тут пахаваны паўстанцы, а вось, хто, выявіць не ўдалося.

Сабраліся людзі з многіх месцаў Беларусі: з Менска, Слоніма, Дзятлава, нават Гомеля, ну і, канешне, з Лідчыны.

Фэст-рэквіем пачаўся з чытання спіскаў паўстанцаў Лідскага павета. На сёння ў гэтых спісках 424 імені. Гонар чытаць спісы быў аказаны ад Лідскага раёна старшыні Ёдкаўскай суполкі ТБМ Валерыю Мінцу, ад Ліды — сябру Лідскай гарадской рады ТБМ Алегу Лазоўскаму, ад г. Бярозаўкі — кіраўніку Бярозаўскай суполкі Партыі БНФ Вітольду Ашурку.

Чытанне спіскаў доўжылася амаль гадзіну. За гэты час паспеў пайсці і перастаць летні дождж. Як сказаў прысутны тут старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў само неба заплакала над трагічнымі лёсамі ўдзельнікаў паўстання і ўсяго нашага народа.

Пасля чытання спісаў адбылася памінальная служба, акую адправілі святары Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы айцы Леанід Акаловіч і Вікенцій Кавалькоў. Яны ж асвяцілі камень мемарыялу і крыжы пасля рэстаўрацыі.

спіскіксвятарыкзахарэвічк

Пасля малітвы прагучалі патрыятычныя песні ў выкананні слынных беларускіх бардаў Андрэя Мельнікава, Таццяны Матафонавай, Зміцера Захарэвіча і Сержука Чарняка. Алег Лазоўскі прачытаў верш Станіслава Судніка “Кроў Франціішка”, памяці паўстанца Францішка Багушэвіча, які ваяваў і быў паранены на Лідчыне.

Фэст-рэквіем прайшоў з дазволу лідскіх уладаў. Цяпер ад іхняй добрай волі залежыць унесці мемарыял у спіс гістарычна-культурных каштоўнасцяў раёна.

Яраслаў Грынкевіч.

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *