НАША СЛОВА № 30 (1389), 25 ліпеня 2018 г.

Серада, Жнівень 1, 2018 0

Шлях вялікага князя да Ліды стаў карацей яшчэ на некалькі крокаў

Эскіз помніка «Засна-вальнік замка — князь Гедымін» прайшоў узгадненне па лініі Адміністрацыі Прэзідэнта Рэс-публікі Беларусь.

На днях адбылося па-седжанне ў Рэспубліканскім мастацка-экспертным Савеце па манументальным і ману-ментальна-дэкаратыўным ма-стацтве, на якім прысутнічалі і прадстаўнікі Лідскага райвы-канкама.

— Экспертная камісія адзначыла добрае навуковае абгрунтаванне самой ідэі пом-ніка, — распавядае журналісту «Лідскай газеты» начальнік аддзела культуры райвыкан-кама Наталля Леўшунова. — Тым не менш спецыялісты ад-значылі невялікія нюансы ў першасным варыянце мадэлі і далі шэраг рэкамендацый па іх удасканаленні. Напрыклад, трэба будзе ўнесці невялікія змены ў надпіс да помніка, пад-карэктаваць пластыку плашча вялікага князя.

Наступны крок пасля ўзгаднення з Прэзідэнтам пом-ніка «Заснавальнік замка — князь Гедымін» — выраб рабочай мадэлі 1:4, якую выканаюць самі аўтары — Сяргей Аганаў і Вольга Нячай. Паралельна бу-дзе весціся работа па напісанні праектна-каштарыснай даку-ментацыі на арганізацыю пля-цоўкі, дзе непасрэдна будзе ўсталяваны помнік, таксама будзе прадумвацца светлавое рашэнне. Але гэта ўжо справа Лідскага ГУП ЖКГ, якое з’яў-ляецца заказчыкам праекту.

Этапы стварэння пом-ніка «Заснавальнік замка — князь Гедымін» пастаянна трымае ў полі зроку кіраўніцтва Лідскага раёна.

Нагадаем, адкрыты конкурс па выбары помніка Гедыміну ў Лідзе праходзіў у пачатку 2018 года. Таго самага князя экспертнае журы выбі-рала з 28 прэтэндэнтаў. З мэтай захавання ананімнасці кон-курсныя аўтары прадставілі свае эскізы пад чатырохзнач-ным нумарам, таму выбар леп-шага быў пазбаўлены ўсялякай прадузятасці і асабістых сім-патый да таго ці іншага май-стра. Па выніках падліку гала-соў найбольшую колькасць «плюсаў» атрымаў эскіз з дэ-візам № 4836. І толькі затым быў ускрыты конкурсны кан-верт, вызначаны імёны аўтараў. Як нам ужо вядома, гэта Воль-га Нячай і Сяргей Аганаў.

Помнік «Заснавальнік замка — князь Гедымін» будзе ўсталяваны каля сцен Лідскага замка арыенціровачна ў на-ступным годзе. Ён будзе выра-блены за кошт пазабюджэтных і спонсарскіх сродкаў.

Вікторыя РУСІЛЕВІЧ.

lidanews.by.

 

Этнаграфічная выстава “Скарбы Лідчыны”

У аддзеле рамёстваў  і традыцыйнай культуры ДУ «Лідскі раённы цэнтр культу-ры і народнай творчасці» ад-крылася новая этнаграфічная выстава “Скарбы Лідчыны”,  якая адлюстроўвае розныя на-прамкі традыцыйных рамёст-ваў: пляценне з саломы, выці-нанка, шыццё, ткацтва, ганчар-ства, дрэваапрацоўка.

Выстаўленыя вырабы выканалі майстры Лідскай зям-лі. Вялікая калекцыя ручнікоў, посцілак, прадметаў хатняга побыту парадуюць вашыя во-чы. Наведвальнікаў выставы зацікавіць і заглыбіць у мінулае беларуская хата з рэчамі, якімі карысталіся нашыя продкі.

Працуе выстава з 8:30 да 17:30. Выхадны – нядзеля і панядзелак.

Запрашаем усіх ахво-чых наведаць нашу ўстанову па адрасе: г. Ліда, вул. Савецкая, 12.

rmcnt-lida.jimdo.com.

 

110 гадоў з дня нараджэння Юркі Лявоннага

Юрка ЛЯВОННЫ, сапр.: Леанід Мікалаевіч Юр-кевіч (16 (29) ліпеня 1908, Чавусы, цяпер Магілёўская вобласць — 29 кастрычніка 1937, Менск, НКУС; псеўда-німы: Леанідаў; Леонидов; крыптанімы: Ю. Л.; Л-ны; Юр. Л-ны; Юр. Ля-ны) — беларускі паэт.

Паходзіў з сям’і служ-боўца. Вучыўся ў Чавускай сямігодцы, Магілёўскім пед-тэхнікуме, Менскім педінсты-туце (за распаўсюджванне «контррэвалюцыйных вершаў» выключаны, але пазней адна-віўся і ў 1934 годзе скончыў крытыка-творчае аддзяленне літаратурнага факультэта). Друкавацца пачаў у 1924 го-дзе. Першыя зборнікі паэзіі «Камсамольскія вершы» і «Штурм» выйшлі ў 1930 годзе, наступныя — «Жалезныя віху-ры» і «Разбег» (1931), «Стала і мужна» (1932). Сябар Саюза пісьменнікаў БССР з 1934 года. Працаваў у рэдакцыях газет «Магілёўскі селянін», «Звязда», часопіса «Работніца і калгасніца Беларусі». Выдаў зборнік на-рысаў «Крок пяцігодкі» (1931). Разам з Сяргеем Грахоўскім пераклаў на беларускую мову раман Жуль Верна «20000 лье пад вадой» (1937). Некаторыя вершы Юркі Лявоннага пакла-дзены на музыку кампазітарамі Мікалаем Чуркіным, Несцерам Сакалоўс-кім, Ісакам Любанам. Пасмяротна выйшаў зборнік вершаў «Вы-бранае» (1960).

З успамінаў Сяргея Грахоўскага: «Ён гадзінамі чытаў па памяці Маякоў-скага і Кірсанава, Ціханава і Лугаўско-га. У яго быў тонкі густ да слова, да фо-рмы, а пра сябе ён часта гаварыў: «Са-праўднае я яшчэ на-пішу, значнае напе-радзе…»

Арыштаваны 30 каст-рычніка 1936 года ў Менску па адрасе: вул. Фурманская, д. 9, кв. 2. З падследных, якія праходзілі з ім разам, толькі Юрка Лявонны не пацвердзіў, што Цішка Гартны «контррэ-валюцыянер», «нацдэм» і да т.п. Асуджаны пазасудовым ор-ганам НКУС 28 кастрычніка 1937 года як «член шпіёнска-дыверсійнай арганізацыі» да вышэйшай меры пакарання (расстрэл) з канфіскацыяй маёмасці. Рэабілітаваны ва-еннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 25 красавіка 1957 года. Асабовая справа № 10242-с захоўваецца ў архіве КДБ Бе-ларусі.

5 лістапада 1938 года ў Менску па адрасе: вул. Фур-манская, д. 9, кв. 2 арыштавана бухгалтар «Белсольэнерга» Яўгенія Абрамаўна Гольдберг, жонка Юркі Лявоннага. 28 лістапада 1938 года асобай нарадай НКУС асуджана як «член сям’і ворага народа» да 8 гадоў працоўна-папраўчых ла-гераў. Этапавана праз Оршу ў АЛЖЗР НКВД Казахскай ССР. Вызвалена 5 лістапада 1945 года. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 2 чэрвеня 1956 года трыбуналам Беларускай вайсковай акругі. Асабовая справа Г. № 6656-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Вікіпедыя.

 

Валянціну Дубатоўку – 55

Гарадзенскаму пісьменніку, краязнаўцу, мецэнату, кіраўніку Гарадзенскага аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў Валянціну ДУБАТОЎКУ 20 ліпеня споўнілася 55 гадоў з дня нараджэння. Гарадзенцы шчыра віншуюць свайго земляка з гэтымі дзвюмя пяцёркамі і жадаюць яму здароўя, творчых сіл і новых кніг і знаходак.

Валянцін Дубатоўка нарадзіўся 20 ліпе-ня 1963 года ў вёсцы Александрыя Зэльвен-скага раёна. У 1981 годзе скончыў Дзярэчын-скую сярэднюю школу, у 1982-м — электра-тэхнічнае вучылішча ў Гародні. У 1982-1984 гадах служыў у Савецкай Арміі, пасля дэмабілізацыі служыў у пажарнай ахове на прадпрыемстве «Азот». У 1990-х стаў заснавальнікам і кіраўніком камерцыйных структур. Фундаваў кні-гі: факсімільнае выданне Ларысы Гені-юш «Ад родных ніў», Міхася Скоблы «Розгі ў розніцу», Юркі Голуба «Багра» ды многія іншыя. У касцёле Дзярэчына намаганнямі Валянціна Дубатоўкі была ўсталяваная мемарыяльная дошка ў гонар удзельніка паўстання 1830 года Яўстаха Каятана Сапегі. У Зэльвенскай праваслаўнай царкве, дзякуючы Ва-лянціну, з’явілася дошка памяці Ларысы Геніюш. Пісаць Валянцін Дубатоўка пачаў яшчэ ў шко-льныя гады, друкаваўся ў зэльвенскай раённай газеце «Праца». Выступаў як аўтар тэкстаў песень для гарадзенскіх музычных калектываў. Проза і вершы публікаваліся ў многіх газетах і часопісах. Выдаў кнігу даследаванняў і вершаў «Архіпелаг Сапегаў» і кнігі прозы «Чорная Воля» і «Чужы». За кнігу «Чужы»сёлета ўганара-ваны ў Кіеве прэміяй «Воін Святла».

Барыс Баль,

Беларускае Радыё Рацыя.

 

25 гадоў таму назад у гэты дзень адкрылі помнік Францішку Скарыну ў Лідзе

У Лідзе, у скверы паблізу Фарнага касцёла, узвышаецца помнік вялікаму беларускаму першадрука-ру, пісьменніку, вучонаму, асветніку, выдатнаму дзеячу культуры эпохі Адраджэння Францішку Скарыну. Адкрыты гэты манумент быў 25 гадоў назад, 25 ліпеня 1993 года. З прапа-новай устанавіць у Лідзе помнік зна-камітаму беларусу выступіў яшчэ ў канцы 1989 года грамадскі дзеяч, педагог, паэт Міхась Мельнік, які ў той час узначальваў Лідскую гарад-скую раду Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны.

Дарэчы, гістарычнага свед-чання таго, што Францішак Скарына быў у Лідзе, не знойдзена. Аднак ёсць дакументы, у якіх гаворыцца, што ў часы Скарыны праз Ліду праходзіў шлях з Кракава ў Вільню, так званы «Каралеўскі тракт». Магчыма, Ска-рына ехаў вучыцца з Полацка ў Кра-каў праз Ліду, а таксама дабіраўся з Кракава і Прагі ў Вільню старадаўнім гасцінцам праз Ліду.

Выдатны вобраз Скарыны ў бронзе стварыў скульптар з Менска Валяр’ян Янушкевіч. Архітэктурнае аздабленне тэрыторыі каля помніка, устаноўка манумента праводзіліся пад кіраўніцтвам лідскага мастака Ры-чарда Грушы. У скульптуры перша-друкар увасоблены ў доўгім адзенні, з паднятай угару правай рукой, што сімвалізуе веды і мудрасць. Побач — кніга на высокай падстаўцы.

Як ужо было адзначана, урачыстае адкрыццё помніка Фран-цішку Скарыну ў Лідзе адбылося 25 ліпеня 1993 года. У той памятны дзень у Лідзе адбылася грандыёзная, на-сычаная культурная праграма, у Ліду з’ехалася вельмі шмат гасцей, у тым ліку з блізкага і далёкага замежжа.

Помнік Скарыну ў Лідзе — адзіны помнік гэтай выдатнай асобе ў Гарадзенскай вобласці, другі ў Бе-ларусі помнік знакамітаму асветніку (першы быў пастаўлены ў 1974 годзе ў Полацку, на яго малой радзіме). Помнікі Францішку Скарыну ёсць таксама ў Менску, Празе, Калінін-градзе і Кішынёве.

Падрыхтаваў

Аляксандр МАЦУЛЕВІЧ.

Міхась Мельнік

 

Францішак Скарына ў Лідзе

 

Едучы з Полацка ў Кракаў

Веды ў навуках набыць,

Спыніўся ля Лідскага замка

Скарына душой адпачыць.

Гэтым жа шляхам вяртаўся

Ён з Прагі ў ліцвінскую Вільню,

Дзе справай друкарскай заняўся,

Каб кнігай уславіць краіну.

Ягонае Слова лунае

Сёння ў вялікім Сусвеце,

Мудрым святлом яно ззяе

Дзедам, бацькам і дзецям.

Высіцца ў горадзе Лідзе

Помнік Скарыну выбітнаму.

Здаецца, што раптам сыдзе

Францыск з пастамента гранітнага,

Выйдзе да люду з парадай

Кнігі чытаць пажыццёва,

Каб родная мова на радасць

Нам свет адкрывала новы.

З верасня ў менскіх садках з’явіцца пяць новых беларускамоўных груп

У Менску ў новым навуча-льным годзе адкрыецца яшчэ пяць груп з беларускай мовай навучання і выхавання ў дзіцячых садках.

Пра гэта сёння журналістам паведаміла галоўны спецыяліст ад-дзела дашкольнай, агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі Камітэта па адукацыі Менгарвыканкама Алена Макарэвіч, піша БЕЛТА.

Яна адзначыла, што коль-касць груп у дзіцячых садках, якія працуюць на беларускай мове, зале-жыць ад запытаў бацькоў.

— У 2017-2018 навучальным годзе на падставе запытаў бацькоў колькасць такіх груп у Менску павя-лічылася на пяць. У новым навуча-льным годзе мы плануем адкрыць яшчэ пяць груп з беларускай мовай навучання, — сказала яна.

Па словах галоўнага спецыя-ліста, забяспечыць усіх жадаючых, каб іх дзеці навучаліся ў садзе на бе-ларускай мове, месцамі крокавай даступнасці няма магчымасці.

— Недзе гэта можа быць у кро-кавай даступнасці, дзесьці па ходзе руху транспарту, але ўсім бацькам, якія выказалі такое жаданне, месца ў групе прадастаўляецца. Колькасць бацькоў, якія жадаюць, каб іх дзіця атрымлівала адукацыю і выхаванне ў садзе на беларускай мове, расце, — кажа яна.

nn.by.

Норы Джаміл      

500-ГАДОВАЕ ЗМАГАННЕ ФАРЭРСКІХ АСТРАВОЎ

ЗА ЎРАТАВАННЕ СВАЁЙ МОВЫ

Змаганне за выжыванне мовы

Фарэрцы вялі змаганне за вы-жыванне сваёй мовы ад таго моманту, як яна была забаронена датчанамі, калі астравы сталі часткай дацка-нарвеж-скага каралеўства ў 1380 годзе. У часы Рэфармацыі гэтая тэндэнцыя ўзмацні-лася, і фарэрская мова была наогул забаронена ў школах. Людзям нічога не заставалася, як скарыцца афіцый-най мове судоў і дацкага парламенту.

І хоць ў афіцыйнай сферы дацкая мова панавала стагоддзямі, уся грамада працягвала размаўляць і спя-ваць па-фарэрску. Пісьмовая мова, якой людзі карыстаюцца зараз, афі-цыйна ўзнікла ў 1846 годзе, і ў на-ступныя некалькі дзесяцігоддзяў уз-дым у фарэрскай гаспадарцы, выклі-каны прамысловым рыбалоўствам і канцом дацкай гандлёвай манаполіі, яшчэ болей узмацніў нацыянальныя перакананні.

Большыя кантакты са знешнім светам  у канцы 1800-х гадоў прывялі да таго, што людзі пачалі адстойваць высокія якасці сваёй мовы і фарэр-ская мова ў вуснай форме стала шко-льным прадметам у 1912 годзе, а ў пі-сьмовай форме — у 1920. Пасля атры-мання самакіравання ў 1948 годзе фарэрская мова была прызнаная афі-цыйнай мовай мясцовага ўрада, але дацкая мова ўсё яшчэ выкладаецца як абавязковы прадмет, і ўсе пастановы фарэрскага парламенту павінны быць перакладзены на дацкую.

 

Культура, сфармаваная аддаленасцю

Фарэрская культура, ідэнты-чнасць і мова часткова былі сфарма-ваны суровым кліматам гэтых пра-дзіманых вятрамі астравоў і адда-леным размяшчэннем. Неабходнасць супольнай працы дзеля выжывання прышчапіла астраўлянам моцнае пачуццё грамады і зацятую адмову адцурацца ад свайго  ладу жыцця, які даваў ім выжыць у суровыя зімы, у войнах і хваробах.

Фермер і земляўласнік Ёханес Патурсан з’яўляецца 17-ым пакален-нем сям’і, што жыве ў вёсцы Кірк’ю-бур. Частка ягонага дома — гэта музей, сведчанне старадаўніх традыцыйных заняткаў, якія яшчэ захаваліся тут, такія як рыбалоўства і жывёлагадоў-ля. Ягоны прапрадзед з гэткім жа імем быў паэтам і нацыяналістам і, як ягоны продак, Патурсан працягвае змаганне за грамадства, у якім ту-тэйшыя людзі будуць вырашаць сваю ўласную будучыню.

Мова гэтак жа важная яму, як яна была важная ягонаму продку- паэту і ён можа назваць вам побыта-вую назву кожнай рыбалоўнай ці па-ляўнічай прылады ў музеі. Ягоны дом стаіць непадалёк ад царквы Св. Олава, і ён у штомесячныя нядзельныя слу-жбы дзеіць там старастам, звонячы ў звон, і вітае парафіян, апрануты ў на-цыянальны строй.

 

Мужчына, вядомы як «Слоўнік»

Асоба навукоўца Ёхана Хенд-рыка Вінтэра Поўльсена трывала ка-рэніцца ў зямлі Кірк’юбура.  З царквы Св. Олава праз затоку яму відаць Скопун, маленькая вёсачка, дзе ён вырас.  А ў Кірк’юбуры, дзе ён асеў, ажаніўшыся са сваёй каханай Бірнай, ён стаў душой грамады і выгадаваў чацвёра дзяцей.

Ён здолеў бы пражыць жыццё ў маленькай вёсцы, але імя Поўльсена будзе запісана вялікімі літарамі ў ана-лах фарэрскай гісторыі. Цяпер ужо, адышоўшы ад выкладчыцкай дзей-насці, ён больш вядомы як чалавек, які склаў найпершы слоўнік фарэр-скай мовы, што прынесла яму мянуш-ку Ордабокін (Слоўнік), а ягоным дзецям празванне  сонур Ордабокіна (Слоўнікаў сын) ці доццір Ордабокіна (Слоўнікава дачка).

У канцы 60-х гадоў навуковец і паэт Хрысціян Матрас запрасіў Поўльсена вярнуцца з ЗША, дзе той выкладаў скандынаўскія мовы. У 1961 годзе Матрас склаў Фарэрска-дацкі слоўнік і захацеў, каб Поўльсен стварыў такі, дзе ўжываюцца фарэр-скія словы для сучасных прадметаў і з’яваў. Такі слоўнік быў  бы для фа-рэрцаў наступным жыццёва важным крокам захавання роднай мовы. І вось цягам 30 год, да выдання слоўні-ка ў 1998 годзе, Поўльсен працаваў з групай лінгвістаў ва ўніверсітэце Торсхаўна, каб закончыць працу.

 

Старыя словы для новых рэчаў

Аднак для стварэння слоўніка Поўльсену былі патрэбныя новыя фа-рэрскія словы для апісання рэчаў — такіх, як сучасная тэхніка —  якіх не было, калі дацкая мова стала афіцый-най мовай астравоў.

Ён знайшоў новыя словы праз сувязі з даўнейшым, букалічным ла-дам жыцця, як, да прыкладу, скігі для пазначэння кампутарнага экрана, ста-рое фарэрскае слова, што азначала авечыя кішкі, ужываныя некалі для прыкрыцця коміна ад дажджу, і флё-га для кампактдыска, якое паходзіць ад прыёму рассцілання скруткаў сена.

Пад час працы над слоўнікам Поўльсен вёў радыёшоў з абмерка-ваннем пытанняў, датычных фарэр-скай мовы. Калі ён папрасіў слухачоў дасылаць любыя фарэрскія словы, што выйшлі са штодзённага ўжытку, энтузіястычны адказ яго ўразіў. Да сёння людзі спыняюць яго на вуліцы з новым словам, і часам яму патрапляе слова, якое ўзнікла нашмат пазней за ягоны выхад на пенсію, як геймі для «флэшка».

 

Жыццё з песняй і танцам

Аднак яшчэ да слоўніка фарэ-рцы іншым чынам падтрымлівалі жыццё мовы і культуры. Калі на іхняй мове не гаварылі ў судзе, цэрквах ці школах, астраўляне працягвалі між сабою размаўляць па-фарэрску. Як і ў ісландцаў, у іх моцная вусная трады-цыя і багатая спадчына балад і эпічных паданняў, крыніца нацыянальнага гонару.

Прыйшоўшы некалі з Фран-цыі і іншых куткоў Еўропы ў 13 ста-годдзі карагодныя танцы жывуць да сёння. Яны дазволілі астраўлянам трымацца разам, трымацца за рукі як грамада і расказваць паданні пра свае карані і пра жыццё да таго, як была запісана мова, у непагадзь і сабраў-шыся ў цяпле каля агню і ежы

І хоць некаторыя балады, ці кведзі, на дацкай мове і на фарэрскай, астраўляне гэтак напоўнілі іх сваёй гаворкай і інтанацыяй, што датчаніну давялося б пакумекаць, каб пазнаць некаторыя з сваіх слоў.

— Усё мела свой назоў, што ся-гае ў старадаўнюю фарэрскую мову, і калі яны страцяць гэта, то наўрад ці таксама змогуць жыць тут, — сказаў Патурсан.

Скарочаны пераклад з матэрыялу БіБіСі пра Фарэрскія выспы

Міколы Бусла.

 

НОВАЕ Ў ЛІТАРАТУРАЗНАЎСТВЕ

Напрыканцы мінулага года ў выдавецтве «Беларуская навука» выйшла кніга «Літа-ратура. Гісторыя. Свядо-масць», падрыхтаваная вядо-мымі і прызнанымі навукоў-цамі: доктарам філалагічных навук, акадэмікам Нацыяналь-най акадэміі навук Беларусі У. Гніламёдавым і кандыдатам філалагічных навук, загадчы-кам аддзела ўзаемасувязей лі-таратур Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы Нацыяналь-най акадэміі навук Беларусі М. Мікулічам. Бясспрэчна, што сучасны этап развіцця навукі і мастацтва адбываецца ў куль-турна-інфармацыйнай пра-сторы, што істотна адрозніва-ецца ад той, у якой фарміра-валіся фундаментальныя па-лажэнні гуманітарыстыкі і складаліся базавыя крытэрыі і сістэмы ацэнак мастацкасці, значнасці, грамадскай і эстэ-тычнай вартасці літаратурных твораў. Таму сёння абаснова-ным і запатрабаваным з’яўля-ецца аб’ектыўны і сістэмны разгляд твораў з улікам трады-цыйных падыходаў і пераем-насці, што і прапанавана да-следчыкамі ў сваёй працы.

Надзвычай каштоў-ным, своечасовым і актуаль-ным, асабліва цяпер, калі суча-сная сітуацыя характарызу-ецца нівеліроўкай і стандарты-зацыяй шмат якіх грамадскіх працэсаў, з’яўляецца вывучэн-не пытанняў нацыянальнай свя-домасці, вызначэнне самабыт-насці нашай краіны і яе народа. Дзякуючы ўдумліваму аналі-зу, аналітычнаму погляду і ўменню навукоўцаў заглыбіцца ў найбольш важныя і істотныя пытанні літаратуразнаўчага і мастацка-гістарычнага дыс-курсу даследчыкамі выбудоў-ваецца сістэма фарміравання нацыянальна-культурнай ідэн-тычнасці беларускага народа.

Аўтары выдання ста-вяць перад сабой звышактуа-льную і запатрабаваную сён-няшнім часам задачу: «дасле-даванне нацыянальнай свядо-масці ў літаратуры, нацыяна-льных вобразаў-этнатыпаў <…> у шырокім сацыяльна-гістарычным кантэксце іх складвання з улікам эстэтыч-най прыроды літаратуры як аднаго з відаў мастацтва» (с. 9). Такая пастаноўка скіроўвае ўвагу на міждысцыплінарны характар выкладзенага матэ-рыялу кнігі, што адлюстрава-на ў назвах раздзелаў працы: «Этнічны ўзровень», «Прыро-да. Ландшафт. Клімат», «Языч-ніцтва. Мова», «Гісторыя. Дзя-ржаўнасць. Хрысціянства», «Тыпы і характары», «Рэне-санс», «Люблінская унія і яе на-ступствы» і інш.

У цэнтры ўвагі — фар-міраванне нацыянальнай свя-домасці і самасвядомасці бе-ларусаў. Менавіта гэтае пытан-не становіцца краевугольным каменем даследавання. На ду-мку навукоўцаў, нацыянальны тып свядомасці, «сублімірава-ўшыся ў характэрныя аспек-ты духоўна-філасофскай па-радыгмы», «абумоўлівае пра-дуцыраванне і функцыянаван-не ў літаратуры тых ці іншых ідэйна-мастацкіх канстант і стылявых ліній» (с. 3). Даслед-чыкаў цікавіць уплыў розных фактараў на фарміраванне на-цыянальнай свядомасці, якія вывучаюцца ў працэсе гістары-чнага развіцця беларускай на-роднасці; асноўны акцэнт ро-біцца на літаратуразнаўчы ас-пект.

Жанр сваёй кнігі У. Гніламёдаў і М. Мікуліч вы-значылі як «гісторыка-літара-турны нарыс», што, як сцвяр-джаюць аўтары ў анатацыі, абумовіла «выяўленне багацця і разнастайнасці крыніц і матэ-рыялаў, раскаванасць аўтар-скага аповеду». Даследаванне ўмоўна падзяляецца на дзве часткі: гістарычную і літара-туразнаўчую. У першай з іх асвятляюцца асноўныя этапы развіцця беларускай дзяржаў-насці, уплыў гістарычных па-дзей на фарміраванне этнасу і нацыянальнай самасвядомасці, другая, па сутнасці, паказвае спосабы адлюстравання твор-чай інтэлігенцыяй нацыяналь-най свядомасці на старонках мастацкіх твораў.

Значнасць кнігі заклю-чаецца, у першую чаргу, у тым, што ў ёй у кандэнсаваным выглядзе падаецца гісторыя развіцця беларускага прыго-жага мастацтва: ад яе вытокаў, пачынаючы ад Еўфрасінні По-лацкай і Кірылы Тураўскага, да станаўлення і сталення бела-рускай літаратуры ў ХХ ста-годдзі. Не застаецца па-за ўва-гай аўтараў і літаратурны пра-цэс на мяжы новага стагоддзя, з характэрным яму абнаўлен-нем жанравай парадыгмы. На-зіраецца скрупулёзны падыход да адбору матэрыялаў — мас-тацкіх і публіцыстычных тэк-стаў, — на аснове якіх робяцца аб’ектыўныя абагульненні, за-кліканыя ахарактарызаваць аб’ект даследавання найбольш поўна, усеабдымна. Такімі ма-тэрыяламі становяцца знака-выя для развіцця беларускага прыгожага мастацтва слова творы, дзе найбольш ярка рэ-прэзентаваны вопыт таго ці ін-шага пакалення пісьменнікаў (у дачыненні да літаратуры ХХ і ХХІ стагоддзяў) або цэлай эпохі.

Каштоўнасць нарысаў «Літаратура. Гісторыя. Свядо-масць» — у сістэмным падыходзе да аб’екта вывучэння, у пошу-ку своеасаблівага літаратурна-га інтэграла, той велічыні, што ўвабрала ў сябе асноўныя скла-днікі нацыянальнага прыгожа-га мастацтва слова. Працэс узаемадзеяння грамадска-гіс-тарычнага і мастацка-літара-турнага жыцця разгледжаны аўтарамі не выбарачна, не эскі-зна, а ўсеахопна, як з’ява цэла-сная — ад старажытнасці да су-часнасці, а па-другое — як пра-цэс рознаскіраваны і ўзаема-абумоўлены: кожны перыяд на-поўнены канкрэтным зместам — паказана, як у залежнасці ад гістарычных, грамадска-палі-тычных абставін мянялася ўздзеянне на літаратуру, якая, у сваю чаргу, уплывала на нацыянальную самасвядо-масць грамадства.

Дзякуючы сваёй гру-нтоўнасці і аргументаваным высновам, праца У. Гніламёда-ва і М. Мікуліча садзейнічае вывучэнню беларускай літа-ратуры ў шырокім гістарыч-на-культурным полі, пашы-рэнню міждысцыплінарнага кірунку сучаснага літаратура-знаўчага працэсу. Кніга адраса-вана даволі шырокаму колу чытачоў (гісторыкам, літара-туразнаўцам, выкладчыкам і студэнтам ВНУ, настаўнікам і навучэнцам, усім, каго цікавіць інтэлектуальная спадчына Бе-ларусі), што, несумненна, спрыяе папулярызацыі бела-рускай навуковай думкі ў гра-мадстве.

Людміла Іконнікава.

 

І на бутэльцы з элем ёсць месца беларускай мове

«Лідскае піва» ўпершыню ў сваёй гісторыі выпу-сціла кіслы эль. Навінка Sour Ale з «Калекцыi Майстра» стала першым у Беларусі кіслым гатункам, які выведзены на масавы рынак буйным піўзаводам.

Навінка выпушчана ў крафтавай серыі і адкрывае беларускім спажыўцам папулярны клас прадуктаў у піўным крафте. Кіслы эль з’явіўся на прылаўках крам ужо з 16 ліпеня.

Гісторыя піваварства абвяшчае: да з’яўлення пастэрызацыі амаль любы гатунак у той ці іншай ступені падвяргаўся ненаўмыснаму акісленню бактэрыямі. І калі два стагоддзі таму назад півавары імкнуліся гэтага пазбег-нуць, то цяпер акісленае бактэрыямі піва стала модным і запатрабаваным кірункам крафтавага піваварства.

І тут, да гонару лідзян, на этыкетцы даволі экза-тычнага прадукта таксама шырока ўжываецца бела-руская мова.

Наш кар.

 

Павел Сцяцко

Прозвішчы Беларусі

Новая серыя. Частка 2

(Працяг. Пачатак у папярэднім нумары.)

  1. Пушкарова (Ірына) — вытвор з прыналеж-ным суфіксам -ова ад антра-поніма Пушкар і значэннем ‘нашчадак (дачка) названай асобы': Пушкар-ова. ФП: пуш-ка (‘гармата’, ‘скрыначка з дрэ-ва ці кардону’) — пушкар (‘ар-тылерыст'; ‘той, хто вырабляе ці прадае пушкі (каробкі)’) — Пушкар (мянушка, пазней про-звішча) — Пушкарова.
  2. Пыж (Марына) — семантычны вытвор ад апеля-тыва пыж ‘лямцавая ці кар-донная затычка, якой забіва-юць зарад у зброі, што зара-джаецца з рулі’, ‘пракладка ў сярэдзіне патрона, якая аддзя-ляе зарад ад кулі, шроту’.
  3. Пыжык (Аляк-сандр) — семантычны вытвор ад апелятыва пыжык ‘цяля паў-ночнага аленя ва ўзросце да ад-наго года, а таксама футра яго’.
  4. Пясецкі (Яўген) — прэстыжная форма з су-фіксам -скі ад антрапоніма Пясец — семантычнага ўтва-рэння ад апелятыва пясец ‘па-лярная лісіца з каштоўным фу-трам, пераважна сівога колеру, а таксама само футра’.
  5. Пячэўскі (Ан-тон) — вытвор з акцэнтаваным фармантам -эўскі ад тапоніма Печы і значэннем ‘народзінец, жыхар названай мясціны, па-селішча': Печ-аўскі — Пячэўскі.
  6. Радковіч (Аляк-сандра) — вытвор з суфіксам бацькаймення -овіч ад антра-поніма Радко і значэннем ‘на-шчадак (дачка) названай асо-бы': Радк-овіч. ФП: радавацца (‘адчуваць радасць, праяўляць радасць’/ радаваць (‘выклікаць радасць, прыносіць радасць, асалоду’) — рады (‘які перажы-вае пачуццё радасці, задаваль-ненне’, ‘пра пачуццё радасці, задавальнення, якое перажы-вае хто-н.'; ‘Пра жаданне, га-тоўнасць зрабіць што-н.’)) — радко (‘той, хто рады, хто ра-дуецца'; вытвор з фармантам -ко; параўн.: хваль-ко, нямко, праськопроська ‘хто про-сіць’)) — Радко (празванне, па-зней прозвішча) — Радковіч.
  7. Радына (Данута) — мажлівы семантычны вытвор ад (рэг.) родына — ‘радзіна’ (разм. ‘радня, сям’я’) (ТСБМ, т. 4, с. 555).
  8. Ражанскі (Анд-рэй) — вытвор з фармантам -скі ад тапоніма Ражаная (сучаснае Ружаны, Брэсцкая вобл.) і зна-чэннем ‘народзінец, жыхар на-званага паселішча': Ражан-скі.
  9. Раманцэвіч (Ва-лянціна) — вытвор з суфікса бацькаймення -эвіч (-евіч) ад антрапоніма Раманка і зна-чэннем ‘нашчадак (дачка) на-званай асобы': Раманк-евічРаманц(к/ц)эвіч. ФП: Раман (імя, лац. ‘чалавек з Рыма, ры-мскі'; грэч. ‘моцны’) — Раманка (памянш.-ласк. форма, фар-мант -ка)Раманка (празван-не, потым прозвішча) — Раман-цэвіч.
  10. Расколавіч (Ігар) — вытвор з фармантам бацькаймення -авіч ад антра-поніма Раскол і значэннем ‘на-шчадак названай асобы': Рас-кол-авіч. ФП: раскол (‘хуліган, задзіра’) — Раскол (мянушка, потым прозвішча) — Раскола-віч.
  11. Растоўцаў (Ула-дзімір) — вытвор з прыналеж-ным суфіксам -аў ад антрапо-німа Растовец і значэннем ‘на-шчадак названай асобы': Рас-товец-аў — Растоўцаў. ФП: Растоў (горад) — растовец (‘жыхар г. Растова’, суфікс -ец) — Растовец (мянушка, потым прозвішча) — Растоўцаў.
  12. Расходнік (Анд-рэй) — семантычны вытвор ад апелятыва расходнік ‘зайцава капуста’ (ТСБЛМ, 2016, с. 700).
  13. Рахманінаў (Эдуард) — форма прыметніка з прыналежным суфіксам -аў ад антрапоніма Рахманін і зна-чэннем ‘нашчадак названай асо-бы': Рахманін-аў. ФП: рахманы (‘які не баіцца чалавека, спа-койны, нязлосны (пра жывёлін, птушак)’, ‘памяркоўны ў адно-сінах да іншых; згаворлівы; дабрадушны, лагодны’) — Рах-маны (мянушка, потым про-звішча) — Рахманін (‘нашчадак Рахманага’, суфікс -ін) — Рах-манінаў.
  14. Ржавуцкая (Ма-рына) — вытвор з фармантам —ская (>цкая) ад тапоніма Ржа-вутка і значэннем ‘нараджэнка, жыхарка названай мясціны, паселішча': Ржавутк-ская — Ржавуцкая.
  15. Рудзь (Марына) — вынік трансфармацыі пры-метнікавай формы Руды ў на-зоўнікавую; Руды — ад апеля-тыва руды ‘рыжа-карычневы’.
  16. Русак (Ніна) — семантычны вытвор ад апеля-тыва русак ‘шэры заяц, які за-хоўвае аднолькавую афарбоў-ку зімой і летам’. Або ад апе-лятыва русак (непахв.) ‘рускі’ ці ‘той, хто выдае сябе як рускі (пры гаворцы з выкарыстан-нем рускіх слоў)’.
  17. Русілка (Вольга) — семантычны вытвор ад апе-лятыва русілка — дэрывата ад русець (слова падаецца «Вялі-кім слоўнікам беларускай мо-вы» Ф. Піскунова, с. 870) ‘на-бываць светла-карычневыя ва-ласы, станавіцца русым': рус-ілка. Або экспрэсіў ад русіць ‘устаўляць у маўленне на род-най мове элементы рускай мо-вы': русі-лка — Русілка.
  18. Рэвекава (Акса-на) — вытвор з фармантам -ава ад антрапоніма Рэвека з зна-чэннем ‘нашчадак (дачка) на-званай асобы': Рэвек-ава. ФП: Рэвека (імя <ст.-яўр. ‘сетка’ або ‘прывязана’) — Рэвека (празван-не, потым прозвішча) — Рэве-кава.
  19. Рэзкіна (Лілея) — форма прыметніка з прына-лежным суфіксам -ін-а ад ант-рапоніма Рэзка і значэннем ‘на-шчадак названай асобы': Рэзк-іна. ФП: рэзка (‘дробна нарэ-заная салома; сечка’) — Рэзка (мянушка, потым прозвішча) — Рэзкіна. Або ад апелятыва рэзкі (ён мае 6 значэнняў: 1) які пра-яўляецца з вялікай сілай, васт-рынёй, 2) раптоўны і вельмі значны, 3) парывісты, 4) не рас-плыўчасты, з выразнымі рыса-мі, 5) занадта моцны, 6) прамы, жорсткі, востры) — Рэзкі (мяну-шка, потым прозвішча) — Рэз-кіна.
  20. Рэпчыц (Вадзім, Юлія) — другасная форма ад Рэпчыч — вытвор з суфіксам бацькаймення -ыч (-іч) ад ант-рапоніма Рэпка з значэннем ‘нашчадак названай асобы'; Рэпч(к/ч)-ыч. ФП: рэпка (‘кора-няплод з акруглым коранем светла-жоўтага колеру’ (тое, што і рэпа), а таксама ‘надка-ленная косць’) — Рэпка (мяну-шка, потым прозвішча) — Рэп-чыч — Рэпчыц (вынік дысіміля-цыі чч>чц).
  21. Садокава (Анна) — прыметнікавая форма з пры-належным суфіксам -ав-а ад антрапоніма Садок і значэннем ‘нашчадак (дачка) названай асобы': Садок-ава. ФП: Садок (імя <перс. ‘царскі сябар'; ст.-яўр. ‘справядлівы, праведны’) — Садок (празванне, потым прозвішча) — Садокава.
  22. Сайкоў (Анд-рэй) — вытвор з прыналежным суфіксам -оў ад антрапоніма Сойка і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Сойк-оў — Сайкоў. ФП: сойка (‘пярэстая лясная птушка атрада вераб’і-нападобных’) — Сойка (мянуш-ка, пазней прозвішча) — Сайкоў.
  23. Сакура (Канд-рат) — семантычны вытвор ад апелятыва сакура ‘вішня, якая цвіце’ (япон.).
  24. Салановіч (Яў-ген) — вытвор з суфіксам ба-цькаймення -овіч ад антрапо-німа Салана і значэннем ‘на-шчадак названай асобы': Са-лановіч. ФП: салана (‘вецер’, падаецца «Вялікім слоўнікам беларускай мовы» Ф. Піскуно-ва, с. 885) — Салана (мянушка, потым прозвішча) — Салановіч.
  25. Салаш (Вольга) — другасная форма, першасная Шалаш — семантычны вытвор ад апелятыва шалаш ‘тое, што і будан’ (‘верх, пакрыццё павозкі або часовая пабудова з галін або саломы’). Або ад рэг. салаш (тс.), параўн. саша (<шаша ‘дарога’)
  26. Самсон (Соф’я) — вытвор ад імя Самсон (<ст.-яўр. Sаimisіоn < sаimsni ‘со-нечны’) набыў ролю прозвіш-ча. Параўн. Барыс, Кузьма і інш.
  27. Сангін (Стані-слаў) — семантычны вытвор ад апелятыва сангін ‘від жыва-пісу’ («Вялікі слоўнік бела-рускай мовы» Ф. Піскунова, с. 893).

(Працяг у наступным нумары.)

Баравікі на патэльні, смак добрага слова і музыкі

Калі Віцебск прымае гасцей «Славянскага базара», і ў звычайныя гарачыя летнія дзянькі ў арт-пабе «Torvald» на вуліцы Талстога, 1 шмат навед-вальнікаў. Папулярная кавяр-ня прапануе гасцям смачную ежу і беларускамоўнае абслу-гоўванне. Тут праходзяць кан-цэрты музыкаў, літаратурныя вечарыны і іншыя імпрэзы, якія прывабліваюць моладзь.  Мы пагутарылі з кіраўніком установы грамадскага харча-вання, паспяховым менэджарам  Віталём Броўкам:

— Мы імкнёмся аб’яд-насць традыцыйныя беларус-кія смакі і стравы, і сучасны падыход, улічваем чаканні га-радскога жыхара ад ежы ў ка-вярні. Наш арт-паб — месца дэ-макратычнае і адначасова про-стае. Тут ёсць звычайныя ся-лянскія патэльні і моладзевы стрыт-фуд. Мы ўлічваем густы вегетарыянцаў, у нас ёсць стра-вы з грыбоў. Патэльня са сма-жанымі баравікамі называецца                     «Сняданак лясных братоў». Традыцыйныя стравы мы га-туем у сучасным пераасэнса-ванні. Мы імкнемся да зда-ровай ежы, таму некаторыя стравы гатуюцца без смажання на тлушчы. Мы спрабуем адна-віць старадаўнія рэцэпты, на-прыклад, прапануем сваім на-ведвальнікам «Шыю па-шля-хецку». Шукаем магчымасць аднавіць рэцэпт супа з рэбраў ляшча — улюбёную страву Уладзіміра Арлова, якую гата-вала яго маці ў дзяцінстве. Па-водле Арлова, ляшчы мусяць быць дзвінскія — да Дзвіны ў нас некалькі соцень метраў!

— Вы зацікаўліваеце моладзь культурнымі імпрэ-замі?

— У арт-пабе «Torvald» праходзіць багата якіх падзей. У нас ёсць асобная зала са сцэ-най, дзе змяшчаецца да 80 ча-лавек. Хаця, на сустрэчу з Ула-дзімірам Арловым прыйшло пад 120 чалавек! Усе ўладка-валіся, змаглі набыць кніжкі і атрымаць аўтографы. Што-тыдня ў нас праходзяць курсы » Мова Нанова», у межах гэтых курсаў ідуць сустрэчы з ціка-вымі асобамі: літаратарамі і музыкамі. Прыязджаў Іван Кі-рчук, Кацярына Ваданосава і шмат іншых. Па нашай харчо-вай тэматыцы мы рабілі прэ-зентацыю кніжкі Алеся Белага «Сакатала бочачка». Выступае наш блізкі сябар краязнавец  Мікола Півавар. Пасля Еўра-бачання я рабіў у канцэртнай залі » Віцебск» сольны канцэрт гурта » Navi», а ў «Torvald’е» напярэдадні была аўтограф-сесія, дзе Ксюша з Арцёмам праспявалі некалькі песень у акустычным варыянце, фата-графаваліся, адказвалі на пы-танні слухачоў, была мілая атмасфера ўзаемінаў. Пры-ходзілі юнакі з кветкамі, зусім новыя маладыя людзі, якія імкнуцца размаўляць па-бела-руску.

Ёсць падзеі, якія не змя-шчаюцца ў «Torvald» . Летась 3 верасня, мы рабілі ў летнім ам-фітэатры канцэрт «Ляпіс-98″. Разам з запрошанымі было ка-ля 4 тысяч чалавек — атрымала-ся грандыёзнае свята са сцягамі і з пагонямі. Слухачоў вельмі ўразіла, што песні пераасэнса-ваныя па-сучаснаму, а паміж песнямі гучалі прамо-вы, якія натхнялі слухачоў. Сапраўды, было шыкоўнае шоў! Сёлета мы паспра-буем яго паўтарыць 1 верасня ў канцэртнай зале  «Віцебск». Зараз, улетку, пастаянна граюць вулічныя му-зыкі перад «Торваль-дам». Музыкі збіра-юцца ў фрыстайл-бэнды і ладзяць пер-кусіі, інструменталь-ныя рэчы ці з вака-лам. Гэта прыўносіць вулічную гарадскую атмасферу ў наша жыццё. Творы падаба-юцца нашай публіцы, робяць Віцебск са-праўдным фестыва-льным горадам!

— Як Вы аб’ядналі  лю-боў да музыкі з добрым пача-стункам для гасцей?

— Канцэртамі я займа-юся вельмі даўно. З вясны 1999 года, калі ў Наваполацку разам з маім сябрам і паплечнікам Андрусём Храпавіцкім і з Ся-ргеем Іванавічам Анішчанкам я рабіў першыя свае канцэрты. Потым, калі я пераехаў у Ві-цебск ў 1994 годзе, гэта стала асноўнай дзейнасцю. Увесь час бракавала месца, куды пайсці пасля канцэрту, дзе сустрэцца з сябрамі ў нефармальнай ат-масферы. Паколькі падыходзя-чага месца не было, мы стварылі «Torvald». Ён аформіўся і за-працаваў як канцэртная пля-цоўка ў 2015 годзе, а 25 сака-віка 2016 года мы атрымалі ліцэнзію як установа грамад-скага храчавання, арт-паб пачаў развівацца і расці, мы пераехалі ў большае памяшканне на ву-ліцу Талстога,1.

Гутарыла

Эла Дзвінская.

 

Шчаслівыя спатканні на вуліцах Горада майстроў

Улюбёны горад Мар-ка Шагала ў месяц нараджэння мастака ператвараецца ў су-цэльны пленэр. Горад фесты-валю становіцца адначасова творчай пляцоўкай жывапіс-цаў, керамістаў, разьбяроў па дрэву, майстроў дэкаратыўна- прыкладнога мастацтва.

Цудоўныя вырабы прапануюць адмыслоўцы Цэн-тра народных рамёстваў і мас-тацтваў «Дзвіна». Выстава-кір-маш даўжынёй у некалькі кіла-метраў цягнецца ўздоўж набя-рэжнай ракі. Ля ратушы вы-стаўлены на прагляд разнастай-ныя творы жывапісу: пейза-жы, нацюрморты, кампазіцыі.

У Віцебск прыехаў, каб сустрэцца з сябрамі і адна-думцамі, Алесь Пушкін. У адзін з сонечных дзён мастак пісаў алоўкам партрэты з на-туры, шчыра кантактаваў з ін-шымі жывапісцамі, дзяліўся з калегамі сваімі навінамі і зда-быткамі апошніх гадоў. Віцеб-чане памятаюць яго галерэю на вуліцы Суворава, якая дзей-нічала тут у 90-тыя гады.

Кераміст Сяргей Ма-сіха з Крычава ў саламяным капелюшы з павагай паціснуў яму руку. У свой час ён закан-чваў факультэт народнай куль-туры  БДПУ імя М. Танка, ця-пер мае сваіх паспяховых вуч-няў.

15 ліпеня віцебчане прыйшлі на сустрэчу з Алесем Пушкіным ў творчую прасто-ру VZAP па вуліцы Кастрыч-ніцкай, 2, дзе ён прадставіў сваю інсталяцыю з 12 частак «Вокны Беларускай Народнай Рэспублікі». Праца дэманстра-валася сёлета ўпершыню ў вё-сцы Бобр.

На скрыжаванні вуліц Кандраццева і Рэвалюцыйнай, нападалёку ад Дома-музея Ма-рка Шагала Пушкін узяў удзел у перформансе «За сцяной», ідэю якога прапанавала мастач-ка беларускага паходжання Таццяна Тур. Таццяна нарадзі-лася ў Гомелі, жыла ў Воршы, а зараз вучыцца ў Ізраільскай Акадэміі мастацтва і дызайну «Бэцэлель». Яна праяўляе сябе ў розных формах мастацтва, піша карціны алеем, займаецца скульптурай і шклом.

Пра галоўныя па-дзеі мінулых пяці гадоў мас-так распавёў:

— Най-больш важнай за прайшоў-шыя гады была праца над Міс-тэрыяй Госпа-да Ісуса Хры-ста ў пасёлку Беразінскае ў супрацы з ксяндзом-каноні-кам Сяргеем Бараўнёвым. У гэтым годзе важнымі для мяне былі выставы ў Вене, у Калі-нінградзе і ў горадзе Светлым. З беларусамі Калініградскай вобласці і з суполкай аўст-рыйскіх мастакоў я зрабіў знач-ныя выставы па экспарце бела-рускага мастацтва.

Два гады таму нара-дзіўся ў мяне ўнук Марцін. Сын Міколка паступіў у Бела-рускі гуманітарны ліцэй імя Коласа, цікавіцца гісторыяй і біялогіяй. У жніўні ён паедзе ўпершыню ў Менск на летнюю сесію. Жонка Янечка атрымала ад Тавары-ства беларускай школы магчымасць прайсці курсы павышэння ква-ліфікацыі, выйграла конкурс і ў ліку сямі настаўнікаў Беларусі ездзіла на стажыроўку па медыйнай адукацыі настаўнікаў гісторыі ў Кальмар, у Швецыю.

Цэлы год доў-жыцца выстава «Бела-рускі сучасны сядзіб-ны партрэт» у панскім маёнтку Сула пад Мен-скам, дзе выстаўлены 20 маіх прац. Гэта пар-трэты розных гадоў, прысвечаныя такім зна-ным асобам, як Іван і Антон Луцкевічы, так і незнаным пер-санажам: Эвеліна, алегарычныя вобразы. Сярод іншых я напі-саў партрэт Сяржука Доўгу-шава, які прадстаўлены ў Суле.

Прыемна, што жанр сядзібнага партрэта запатра-баваны ў нас і такое месца, як Сула мае вялікую калекцыю. Важным было адкрыццё маёй галерэі ў арт-спа цэнтры ў вёс-цы Гумны Крупскага раёна, якое адбылося 29 сакавіка гэ-тага года.

Эла Дзвінская,

 фота аўтара.

 

Навіны Германіі

«Гэтая краіна валодае магічнымі сіламі!»

Нямецкі журналіст прызнаўся ў любові да Беларусі на старонках берлінскага часопіса 

Калі я ўпершыню пае-хаў у Беларусь у 1994 годзе, бацькі пазіралі на мяне як на вар’ята. Ім было б больш даспа-добы, каб я, як усе нармальныя людзі, скіраваўся на Коста Бра-ву ці Лазурны Бераг. Маіх ба-цькоў у першую чаргу пужала тое, што яны анічога не чулі пра гэтую дзяржаву — Беларусь ці Вайсруслянд, як кажуць у нас дагэтуль. Што гэта за край та-кі? І дзе ён увогуле знаходзіц-ца? Інтэрнэт тады яшчэ хадзіў у дзіцячых штоніках і выдаваў вобмаль інфармацыі. Кнігі пра Беларусь? Старонка не зной-дзена. Артыкулы пра Бела-русь? Жадаем поспехаў.

Але мне было даспадо-бы адкрываць краіну, пра якую ніхто нічагусенькі не ве-даў. Я здаваўся сабе Джэймсам Кукам ХХ стагоддзя. Тут я на-вучыўся піць самагонку так, каб не зваліцца пад стол, даве-даўся, што тутэйшыя балотныя абшары поўняцца містычнымі істотамі, а таксама навучыўся гаварыць: «Я кахаю цябе» па-беларуску

Беларуская мова — глыбока паэтычная ды казач-ная. Што выклікае неймавернае здзіўленне, калі ўзгадваеш пра ўсё тое гора, якое выпала на долю гэтага краю.

Цягам стагоддзяў сва-ёй гісторыі, якая надзяліла бе-ларусаў уласнай дзяржавай толькі пасля скону Савецкага Саюзу, Беларусь неаднаразова была ператворана ў пустэль-ню, яе насельніцтва высякалі пад корань і прыгняталі.

За гэтыя гады я зразу-меў, як цесна звязана Беларусь з рэштай Еўропы — праз такія духоўныя плыні, як Адра-джэнне, праз Магдэбургскае права, а таксама праз ката-строфы ХХ стагоддзя: Хала-кост, дыктатуру, тэрор. Гэтае месца пасуе для таго, каб спа-сцігаць еўрапейскія культур-ныя зрухі. Хто б мог паду-маць, што Адам Міцкевіч, слынны польскі паэт, быў так-сама і беларусам, што першы прэзідэнт Ізраіля Хаім Вайц-ман, а таксама Марк Шагал паходзяць з Беларусі.

Адпачынак у Беларусі падобны да вакацыяў у федэ-ральнай зямлі Брандэнбург — хіба што тут яшчэ лепей.

Найцудоўнейшыя азё-ры, інфраструктура — у больш прыстойным стане, чым пры-нята лічыць, ландшафт не вы-глядае прылізаным пад грабе-ньчык — і акурат гэта сімпаты-чна. Людзі: вясковыя, але сяб-роўскія. Іх схільнасць да пафа-су з’яўляецца бунтам супраць супярэчнасцяў, з якімі даво-дзіцца жыць.

Калі самалёт выныр-вае з аблокаў ля Менска і ад-крываецца від на мора стром-кіх соснаў, я адчуваю, што тра-пляю ў іншы свет, які даўно зрабіўся часткай майго жыцця. Краіна, якую завуць Бела-русь, проста-такі валодае ма-гічнымі сіламі.

Доказ: мой цесць мае дом на беразе Нёмана. Вуліца, на якой стаіць хацінка, называ-ецца Наднёманскай. Там я спра-ўляў вяселле са сваёй жонкай. Мой дзед, які жыў у Штоль-бергу ля Аахену, меў дом на вуліцы, якую перад вайной на-зывалі Мемель-штрасэ — Нё-манская ў перакладзе. Нёман — гэта беларуская назва Мемеля. Для беларусаў Нёман — бацька. Бадай, для нас, еўрапейцаў, таксама.

Інго Пэтц,

часопіс Cicero (пераклаў Руслан Гаёк).

 

«Ёсць месца на Зямлі, дзе вам заўсёды рады»

Пад такой назвай 18 лі-пеня ў Крупаўскай сярэдняй школе Лідскага раёна выхаван-цаў летняга аздараўленчага ла-гера «Дружба» сабрала літара-турная гасцёўня, прысвечаная Году малой радзімы. Нішто на зямлі для чалавека не можа быць бліжэй і даражэй, чым той куточак, дзе ён нарадзіўся, дзе прайшло яго цудоўнае дзяцін-ства, дзе ён спазнаў сваё пер-шае нясмелае каханне, дзе гу-чыць самая прыгожая, родная мова. Менавіта такімі думкамі з юнымі слухачамі на працягу ўсяго мерапрыемства дзяліліся паважаныя госці, вядомыя па-эты Лідскага краю Міхась Ме-льнік і Алесь Хітрун.

Гэтыя таленавітыя і надзвычай адкрытыя людзі цікава распавядалі ўдзельнікам творчай сустрэчы пра свае шляхі ў літаратурную дзей-насць і сваё жыццё, якое яны не ўяўляюць без літаратурнай творчасці, прэзентавалі кнігі і часопісы, у якіх друкуюцца,  чыталі вершы, дзе з вялікай любоўю і гордасцю праслаўля-юць малую радзіму і такую не-верагодна прыгожую родную мову. Каб пераканаць у апо-шнім прысутных, Алесь Хіт-рун нават прачытаў асабісты твор «У абарону роднай мовы» у арыгінале і ў перакладзе на рускую мову. Вельмі падаба-лася дзецям і гумарыстычнае тлумачэнне слоў, якое прапа-наваў малады лідскі пісьменнік з  свайго жартоўнага тлумача-льнага слоўніка. А Міхась Іванавіч Мельнік захапіў увагу маленькіх слухачоў вясёлым вершам пра жыхароў бела-рускіх лясоў.

Юныя ўдзельнікі літа-ратурнай сустрэчы не толькі слухалі творы гасцей ў аўтар-скім выканані, але і самі пра-чыталі на памяць вершы-пры-знанні іншых беларускіх паэтаў у любві да Бацькаўшчыны. Асаблівым падарункам для за-прошаных на мерапрыемства паэтаў стаў відэаролік, у якім выпускніца Крупаўскай школы Ішкула Таццяна прачытала верш настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Жульпы Г.В. «За што я люблю сваю вёску», апошнія радкі якога, дарэчы, і паслужылі назвай для літара-турнай гасцёўні.

Цікава і непаўторна прайшоў час. Думаецца, што гэта мерапрыемства здолее ўзмацніць павагу і любоў ма-ленькіх дапыптлівых грама-дзян да сваёй радзімы, пад-штурхне іх стаць сапраўднымі і руплівымі гаспадарамі  род-най зямлі. Трэба таксама адзна-чыць, што нейкі час таму Алесь Хітрун, з’яўляючыся вучнем 8 класа Крупаўскай школы, у гэтым жа самым памяшканні з заміраннем сэрца слухаў вер-шы лідскіх паэтаў Віктара Ба-чарова і Міхася Мельніка. Па ўспамінах Алеся, тая сустрэча стала неверагоднай, лёсавызна-чальнай падзеяй у жыцці юна-ка. Магчыма, некаму з сёння-шніх юных выхаванцаў гэта сустрэча таксама дапаможа вы-значыць яго лёс.

Кіраўнік школьнай газеты

Крупаўскай СШ

Вінчо А.М.

 

Ахвяраванні на ТБМ

  1. Ралько Леанід — 15 р., г. Баранавічы
  2. Грыбоўскі Васіль — 5 р., Чурылавічы
  3. Шык Кірыл — 10 р., г. Менск
  4. Прылішч Ірына — 10 р., г. Менск
  5. Блінова — 120 р., г. Менск
  6. Бераговіч Павел — 441 р., г. Менск
  7. Нагорны Юры — 70 р., г. Менск
  8. Жаўнерчык Ларыса — 100 р., г. Пружаны
  9. Неабыякавы — 10 р., г. Менск
  10. Вяргейчык — 10 р., г . Барысаў
  11. Лойка Ніна — 20 р., г. Менск
  12. Крыўко Арына 5 р., г. Наваполацк
  13. Сівы Сяргей — 5 р., г. Валожын
  14. Спасюк Г.В. — 20 р., г. Бабруйск
  15. БТВ — 10 р., г. Менск
  16. Шкірманкоў Ф. — 10 р., г. Слаўгарад
  17. Птушка С.І. — 5 р., в. Хільчыцы
  18. Спадаровіч Віктар — 1 р., г. Менск
  19. Руткевіч Вераніка — 5 р., г. Менск
  20. Салавей Валянціна — 10 р., г. Менск
  21. Оліна Эла — 20 р., г. Менск
  22. Яніцкая М.М. — 10 р., г. Менск
  23. Вайткоў Валеры — 100 р., в. Копішча
  24. Чайкоўскі Павел — 15 р., г. Менск
  25. Кукавенка Іван — 20 р., г. Менск
  26. Бойса І.Б. — 20 р., г. Ліда
  27. Чыгір Яўген — 10 р., г. Гродна
  28. Амяльковіч Андрэй 100 р., г. Менск
  29. Абдулаева Святлана — 10 р., г. Наваградак
  30. Кануннікава Ніна — 20 р., г. Гродна
  31. Пастаіск Вінцук — 20 р., г. Фаніпаль
  32. Зылькоў С.П. — 50 р., г. Гародня
  33. Мануленка Барыс — 5 р., г. Менск
  34. Вяргейчык В.П. — 10 р., г. Барысаў
  35. Джэйгала В.В. — 30 р., г. Менск
  36. Суліталёў Андрэй — 10 р., г. Менск

 

Дзейнасць ГА “ТБМ імя Францішка Скарыны” па наданні роднай мове рэальнага статусу дзяржаўнай вымагае вялікіх выдаткаў. Падтрымаць ТБМ – справа гонару кожнага грамадзяніна краіны.

Просім Вашыя ахвяраванні дасылаць на адрас, вул. Румянцава, 13, г. Мінск, 220034, альбо пералічыць на разліковы рахунак ТБМ № BY84BLBB30150100129705001001 у Ад-дзяленні № 539 ААТ “Белінвестбанка” IBAN — BLBBBY2X (УНП 100129705) праз любое аддзяленне ашчадбанка Беларусбанк.

 

Да 155-годдзя паўстання 1863 г.

Апалонія з Далеўскіх Серакоўская

 

У с п а м і н ы

(Працяг. Пачатак у папярэдніх нумарах.)

Праўда, партыі, што гналі з Літвы, складаліся пера-важна з інтэлігентаў, якія ўмелі адчуць роспачлівае становішча кабет (а былі ў іх ліку дзяўчаткі гадоў па пятнаццаць).

Але чым мужчыны бы-лі больш субтэльныя ў адчу-ванні іхняй сарамлівасці і пры-гнечанасці, тым яны больш ця-рпелі. Сярод маскоўскага сал-дацтва, сярод той дзікасці, мо-жа быць, адчувалі сябе, як ся-род зборышча звяроў. Два прозвішчы ўспамінала Тэкля з удзячнасцю Горскага і Дзяж-біцкага. Хаця ўсе без выклю-чэння былі добрыя і людскія. Прыпамінала, як бедакі на эта-пах здымалі з сябе армякі80, каб з іх рабіць заслоны для жанчын; як сачылі за тым, каб ні адзін жарт або брутальнае слова не абразілі пачуццяў тых бедных кабет, як клапатліва выбіралі для іх найлепшыя куткі і да т.п.

У той час высылалі лі-тоўскіх маршалкаў за непадпі-санне адрасу Мураўёву81. Калі выходзілі з казармаў у шмат-лікіх шэрагах нашай моладзі з песняй на вуснах “Яшчэ По-льска не згінэнла…”  і т.д.

Натоўпы жыхароў Ма-сквы — пешых, арыстакратыя ў павозках, сабраліся, каб пагля-дзець на тых “метежников”82 з выказам інтэлігентным, шля-хетным, поўным годнасці і па-вагі, тым постацям, узнёслым, боскім. Натоўпы крычалі: “Удивительный народ”83 Па-возкі з маскоўскай арыстакра-тыяй суправаджалі партыі да наступнага пастою.

Тэкля гаворыць, што сёння яшчэ паўстае ёй часамі перад вачыма вобраз партыі пасля трохдзённага знаходжан-ня пад замком. Твары жоўтыя, амаль зялёныя, вочы запалыя, хістаюцца, як бы пад уплывам алкаголю.

Прывезлі Тэклю ў Ін-шар84, дзе яна застала шмат знаёмых, а менавіта Напалеона Яленскага, які дзесяць гадоў назад за пададзеную просьбу пра адмену паншчыны і вызва-ленне сялян быў сасланы на Каўказ, і Яна Вішнеўскага з сям’ёй.

Пачцівыя выгнанцы арганізавалі для яе, на колькі ў тых умовах было мажлівым, пакойчык з камфортам. Пасля вязніц, пасля этапаў, на тле тра-гічных лёсаў цэлага Краю і нам найбліжэйшых прыяцеляў по-быт у Іншары, далёка ад віду перажытых жудасцяў мог па-дацца месцам перадыху. Праз год Тэкля пакінула яго, каб дзяліць мой самотны на бяз-люддзі лёс у Баравічах85, ад-куль стараннямі князя Сувора-ва перасялілі нас у Пецярбург, у Самару86, а ў канцы пася-лілася са мной у Варшаве да выхаду замуж за Людвіка Ені-ке. Жыццё пад апекай гэтага высакароднага, разумнага і далікатнага чалавека мусіць Бог прызначыў ёй як узнага-роду за ўсе перажытыя мукі і трывогі. Была шчаслівая. Гэ-тага чалавека яна магла глыбока кахаць і шанаваць.

Мураўёў выслаў на-шую маці, а таксама сясцёр Юзэфу, Зузанну (Турскую) і Ксаверу87 ў Кунгур, дадаючы поўныя міласэрнасці словы: “Няхай жа тая маці, якая вы-хавала гэтых бунтаўшчыкоў, сядзіць пры дарозе, якая вядзе да цяжкіх месцаў пакарання: няхай глядзіць, як яе сыноў, сваякоў, прыяцелеў, закутых у кайданы, будуць гнаць, як быд-ла на рэзню”. Так тут няшчас-ная атрымоўвала ад тых шэра-гаў, закутых у кайданы, тысячы выказаў пашаны, прызнання і гонару. Дабраслаўляла іх свя-тым крыжам і праводзіла гара-чай малітвай, каб Бог падтры-маў іх у нядолі і вярнуў на род-ную зямлю.

Аднаго дня прайшла праз Кунгур без доўгай затры-мкі партыя, у якой былі абе-дзве нашыя пакутніцы, сёстры міласэрнасці Ганна Дамброў-ская і Анеля Гаеўская. Да іх трэба прымяняць слова “паку-тніцы”. Калі ўсіх, якіх гналі ў Сібір , без зважання на ўзрост, агульначалавечыя заслугі і адукацыю, штурхаючы, падга-няючы, то манашкі сталіся мэтай такіх жудасных падходаў і заігрыванняў салдацтва, жан-дармаў і афіцэрства, што толь-кі, мабыць, цудоўная моц з неба ўзброіла іх і падтрымала, што не пасягнулі яны на сваё жыццё. Дзе яны аказаліся? Што з імі сталася? Не ведаем. Не маглі мы пра іх атрымаць ад ссыльных ніякіх пэўных вестак.

Абцяжараныя кайда-намі, у шэрых катаржных сук-манах, бледныя, вымучаныя валакліся, спатыкаючыся, як Хрыстос несучы свой пакут-ніцкі крыж. На від нашай маці Ганна падняла чорныя, выраз-ныя свае вочы, якія іскрыліся ў гарачцы. Выраз твару гава-рыў пра зацятасць у болю, у пакуце. Кіўнула галавой у бок маці. Вочы іх спаткаліся, пасля чаго зноў уперлася перад сабой на дарогу.

Анеля — тая таўстушка, свежая, ружовая. Што з ёю сталася? Пахілілася. згорбіла-ся, з галавой нізка на грудзі апушчанай, прыгнечаная. збя-лелая. Не адважылася пагля-дзець у вочы маці. Ганна ёй не прабачыла, і яна сама сабе пра-бачыць не магла здрады пля-мянніка. (Так яна думала, а ў сапраўднасці быў гэта шпіён у ролі яе плямянніка).

Працягнулася і пар-тыя, у якой быў Францішак. Не дазволілі яму падысці да маці, хаця ўсім чужым не забаранялі. Прывітала яго на этапе і ўру-чыла нейкую ашчаджаную на тую мэту суму грошай. Рада-валася, што згадзіўся ўзяць, што яму там у Сібіры прыда-дуцца для запачаткавання жыцця. Хутка даведалася, чаму яму твар так раз’ясніўся, калі браў грошы з яе рук.

Былі гэта дні пякельнай гарачыні. Цяжкія катаржныя сукманы былі сапраўдным ка-таваннем для прыгавораных. Балела Францішку, што тым пакутам не можа дапамагчы.

Аж тут раптам, як з не-ба, з рук маці, зусім неспадзя-вана трапляе яму ў рукі да-статковая сума, каб прыадзець тых у партыі, якія не мелі, у лёгкія кашулі. Выстараліся на трохі даўжэйшы побыт у Кун-гуры, што было мажлівым, бо чым далей, чым глыбей у Сібір, тым быў лепшы люд, тым ула-ды былі больш паблажлівыя, а дакладней больш спачувалі палітычным.

Каханая, высакародная Фабіяна Дыбоўская пры разві-танні клапацілася, як сястра (бо з нас нікога ўжо ў Вільні не было), апранула Францішка ў чорны, лёгкі, непрамакальны ангельскі плашч.

Таварышы апавядалі, што ўсю дарогу Францішак меў твар спакойны, амаль вясё-лы, дадаваў ім адвагі, жартаваў з сябе, што правёў канікулы на Літве, а цяпер вяртаецца ў свой дом у Сібіры. У Кунгуры ку-піў вялізарны самавар, каб ха-пала гарачай, калі не гарбаты, то хоць вады для партыі, даво-дзіў, што гэта абавязковае для бяспекі ад тыфу.

Усе кунгурцы выру-шылі на Табольскую дарогу. І маці нашая з дочкамі стала пры дарозе, каб хоць поглядам яш-чэ раз, можа, апошні развітацца з сынам.

Францішак на выгляд маці, якую шанаваў, як святую, выбраўся з калоны, упаў пе-рад ёй на калені, схіліў галаву да яе ног, каб іх абняць, паца-лаваць. Калі падняў яе, твар быў смяртэльна бледны — маці прытуліла тую галаву да гру-дзей без енку, без плачу, без нараканняў.

Партыя рушыла ў да-лейшую дарогу. Доўга яшчэ стаяла маці, углядваючыся ў тую шэрую, павольна сунуў-шуюся калону, сярод якой від-неўся чорны плашч сына.

 

Як жа адрознівалася гэтая дарога ад першай, чатыр-наццаць гадоў назад. У той час малады, поўны веры і энергіі, поўны запалу да працы, якая вядзе да любімай мэты, ішоў побач з братам не толькі па крыві, але і з братам па духу. Суправаджала іх надзея і вера, што патрафяць ператрываць, перамагчы ўсякія запоры. што вернуцца да сваіх братоў, каб разам з імі працаваць.

А сёння? Усё адступі-лася ад яго, пакінула яго, нічога яму не засталося. Найдарожэй-шыя, найбліжэйшыя яму пайш-лі з гэтага свету, або раскіданы, як павялыя лісты па далёкім свеце. Край знішчаны, тавары-шы па працы памардаваныя, або валакуцца той самай даро-гай, каб ужо ніколі не вярнуцца на радзіму. Маці на старасці га-доў закінута на мяжу Сібіры, Аляксандр мёртвы, Тэкля ў Іншары хворая, змучаная. Дзе Апалонія Серакоўская, не ве-даў, Цітус забіты. Смерць гэта-га апошняга, як сам гаварыў, як прызнаваўся з болем Фран-цішак, была найбольш балю-чым ударам. На яго ўскладаў старэйшы брат усе свае надзеі, ён меў у будучыні быць нось-бітам дарагіх яму ідэалаў. Ве-рыў у моц, у здольнасці, у эне-ргію Цітуса, што ён падыме, выдабудзе з друзу мэту жыцця старэйшых братоў, загоіць раны і распачне новае жыццё. Ён — Францішак — ужо не вер-нецца, ужо не стане да працы там, дзе вызначаў месца малод-шаму брату. Дваццаць гадоў катаргі! Гэта больш, чым цэлае жыццё чалавека!

Сіла думкі, сіла любові да Айчыны не аслаблі, але сіла жаданняў вытрымкі, падтрым-кі жыцця знікла. Хацеў смер-ці — прагнуў яе як найхутчэй — бо для чаго прадаўжаць тое жыццё?! Лічыў сябе [нечытэль-на] для Краю непрыдатным. У хвілях барацьбы — ламання духу сумлены, шляхетны Мар’ян Дубецкі, як анёл Божы стаяў пры ім, не пакідаў яго. Хвароба сэрца і астма, якія праявіліся яшчэ ў Краі, без асцярожнасці, развіліся ў Сібіры. Такі стан трываў да маніфесту. Прыехаў у водпуск у Варшаву на тры месяцы. Ажыў. Апрытомнеў. Умацаваў сябе.

Дазволілі яму выбраць месца пасялення ў Расіі без права вяртання ў Край. Я з вялікім страхам думала пра тое і рабіла ўсялякія магчымыя старанні праз прыяцелеў мужа ў Пецярбургу, у Вільні, праз губернатара ў Варшаве. Усю-ды чула адзін адказ: “Далеўскі мае вярнуцца? Няхай дзякуе Богу, што яму пакінулі жыц-цё”. Была знявераная, бо ці ж для Францішка жыццё бясчын-нае, бязмэтнае ў Расіі магло мець якую-небудзь вартасць?!

Раптам найнеспадзя-вана атрымоўваю дэпешу з Пе-цярбурга: “Брат пані вяртаец-ца ў Варшаву з усімі правамі”. Была шчаслівая і азадачаная, адкуль тая раптоўная змена. Дзякуючы старанням шляхет-нага і вернага прыяцеля, калегі са школьных гадоў доктара Фелікса Рымовіча Францішак атрымаў вольнасць. Доктар Фелікс Рымовіч атрымаў Фра-нцішка ў падарунак ад свайго пацыента Чарэвіна, п’яніцы, “телохранителя”90 цара Аляк-сандра ІІІ.

Пан Фелікс скарыстаў-шыся з незвычайна добрага гу-мору Чарэвіна прасіў яго пра вызваленне Францішка царс-кай ласкай.

— Кто он таков? Как его фамилия? — пытаўся.

— Далевский.

— Старик или молодой?

— Около 50 лет.

— Богат?

— Бедный.

— Так бери его себе — нет опасности. Что же может сде-лать бедный человек? Не будет иметь никакого влияния!91

Францішак вярнуў-ся92. Ажаніўся ў Ноўгарадзе з полькай Амеліяй Сакалоўскай. Жонка, дзеці ажывілі яго. Кахаў яе больш за жыццё. Мусіў са-браць усю волю, каб нягледзя-чы на хваробу, якая з кожным днём падточвала сілы, праца-ваць для здабыцця хлеба для сям’і.

Ад дня вяртання на працягу дваццаці гадоў праца-ваў цяжка, без адпачынку. Не было гэта справай лёгкай для чалавека, які праз усё жыццё імкнуўся да вялікіх мэтаў, ры-саваў шырокія планы грамад-скай працы, пачувацца шчаслі-вым, праводзячы жыццё над мёртвымі рахункамі ў канторы Дамброўскай чыгункі. Месца гэтае атрымаў дзякуючы Бло-ху (праз Л. Еніке). Радаваўся, аднак, атрыманай пасадзе. З нагоды дасягнутага ўзросту пасля дваццаці гадоў быў зво-льнены. Чыгунка перайшла ў рукі ўраду.

Калі Францішак быў добрым братам для малодшага сямейства, то лёгка сабе ўявіць, якім быў бацькам для сваёй дзятвы. На выгляд разрадава-ных тварыкаў дзяўчатак, якія выбягалі на яго спатканне, ня-гледзячы на стому пасля доўгіх гадзін працы і доўгай пешай дарогі ад Саскага парку да Фраскаці, дзе найдаўжэй жыў, нягледзячы на змучанасць, твар яго раз’ясняўся, гладзіў малыя галоўкі, туліў, даваў сябе валтузіць, лезці на фатэль, на якім спачываў, на калені, шчабятаць, апавядаць пра свае радасці і жалі.

Кожная фраза, кожнае слова да іх сказанае, мелі думку прышчаплення ў тых маленькіх душачках асноваў праўды, да-брыні і справядлівасці.

Я не чула ніколі з вус-наў яго слова асуджэння нават для найгоршых людзей. Заўсё-ды знайходзіў нешта для іхняга апраўдання, дурнаватых і пус-тых пазбягаў, для асабістых не-прыяцеляў [меў] словы праба-чэння.

Ён сам навучыў сваю дзятву першай малітве, як яго вучыла яго абагаўлёная маці; ля яго калень дзятва адмаўляла малітву Божую.

Часамі, асабліва ў апо-шнія гады, у размове з сям’ёй пераносіўся ўспамінамі ў гады маладосці. Твар яму разрумя-ньваўся, калі гаварыў пра Літ-ву, пра яе лясы, палі, пра засе-янае збожжа, пра вясковых лю-дзей. Любіў жартаваць, што як жонка выйграе ў латарэю (ме-ла адну прэміёўку92), купяць на Літве невялікую калонію і будуць з дзецьмі сярод люду працаваць.

Я няраз думала, што ў тых умовах ён знайшоў бы ў гэтым большае задавальненне, чым ў канторскай працы. Ву-чыў бы люд жыць чэсна і шча-сліва, задавольвацца малым. Я апавя-ала яму, што моладзь, якая ў той час збіралася ў маім доме, прагне з ім пазнаёміцца, рада была б пачуць яго парады і ўказанні, прасіла іх шмат ра-зоў. Падзяліся з імі, і для іх, і для цябе будзе тое добра. Не, ты мыляешся — гаварыў — му-сяць яны самі знайсці дарогу выхаду з цяжкасцяў. Кожная эпоха мае заданне для выканан-ня — калі ёсць патрэба, знойдуц-ца і людзі адпаведныя той па-трэбе.

 

Апошнія восем гадоў быў зноў сабой даўнім. Абтрос-ся ад немачы духу. Жыў у коле сям’і, даўніх прыяцеляў (хаця іхні лік пастаянна змяншаўся, смерць забірала аднаго за дру-гім) і былых сваіх таварышаў па канторскай працы (менавіта адданым, сардэчным аказаўся Фрыдляйн [і] яго сям’я). Ата-чалі яго пашанай і верай. Пры з’яўленні чужых плыняў і за-клікаў спяшаліся да пана Да-леўскага па параду і ўказанні.

(Працяг у наст. нумары.)

 

80 Армяк (з рас.) — верхняя сялянская вопратка з грубага сукна, падобная да кафтана.

81 Мураўёў ініцыяваў складанне вернападданіцкіх адрасоў шляхтай, змушаючы землеўладальнікаў да лаяльнасці пад пагрозай зняволення і канфіскацыі. Тут аднак Серакоўская мыляецца адносна акцыі, якая мела месца пад канец 1862 г., за што маршалкі і шляхта былі высланы на Сібір яшчэ вясной 1863 г.

82 Ракашанам.

83 Дзіўны народ.

84 Іншар — павятовы горад у Пензенскай губерні над рэкамі Іншарай і Ісой.

85 Баравічы — павятовы горад у Наўгародскай губернні недалёка ад Ноўгарада.

86 Самара — цэнтр Самарскай губерні над Волгай пры ўпадзенні ў яе ракі Самары.

87 У кастрычніку 1863 г.; гаворка пра сясцёр Серакоўскай

88 Кунгур — павятовы горад Пензенскай губерні.

89 Прыехаў у 1875 г., у выніку маніфесту амністыі Аляксандра ІІ ад 1874 г.

90 Целаахоўнік

91 — Хто ён такі? Як яго прозвішча? — пытаўся.

— Далеўскі.

— Стары ці малады?

— Каля 50 гадоў.

— Заможны?

— Бедны.

— То бяры яго сабе. Няма небяспекі. Што ж можа зрабіць бедны чалавек? Не будзе мець ніякага ўплыву.

92 Далеўскі вярнуўся на пастаянна з ссылкі ў сілу маніфесту, абвешчанага ў траўні 1883 г. з аказіі каранацыі Аляксандра ІІІ. Пад амністыю трапілі ўсе паўстанцы.

93 Білет расейскай латарэі (латарэйная прэміёўка).

 

Валер Санько

Пашкадуйце мяне, кропелькі

Апавяданне

(Працяг. Пачатак у папяр.. нумарах.)

Настаўнік, дырэктар школы Раман Кавалёў, вайско-вы адстаўнік маёр Алесь Стан-кевіч, беларускі інжынер Іван Кісель і ўкраінскі інжынер Ула-дзімір Гудаў нечакана аказаліся ў блізкіх камандзіровачных стасунках. Гадамі не бачыліся, а тут загарэлася — трэба суст-рэцца. Тэлефоны ў кішэнях, дыпламатах, званок, другі зва-нок, трэці — і з’ехаліся.

Прычына — сябра, лік-відатар, актывіст першага і другога ліквідарскага з’ездаў Ігар Бадановіч захварэў, пера-нёс інсульт. Радыяцыйныя лік-відатарскія балячкі не прайшлі ў мужчын, пабольшалі. Гады бягуць, скроні сівеюць, час на сустрэчу ніяк не выпадае.

— Лекаваўкі, браткі, усім па граму. Ніякіх некавак. Паўтараю, усім па граму, — ста-віў на стол далікатныя кілішкі Алесь Станкевіч.

Высокі статны прыга-жун восьмага верасня 1992 го-да першым даваў прысягу на вернасць Беларусі і беларуска-му народу ад вайскоўцаў з роз-ных катэгорый арміі. Акурат у гэты дзень стагоддзі таму вя-лікалітоўскае войска пад Вор-шай разбіла ўтрая большае во-йска нападнікаў — маскавітаў.

Паляпванні па плячах, абдымкі, каштаванне прыно-сак. Навіны.

Столькі гадоў не бачы-ліся, сустрэліся, перакінуліся словам з ліквідатарствам, кож-наму ўбачылася: усе яны аб-печанцы, амаль роўныя, счака-ныя, напружаныя. Ва ўсіх не-чакана зніклі роспытствы. У кожнага нібы адцяла мову. Аб-паленцам, як хворым у шмат-люднай палаце, няма што ка-заць, пра што пытаць.

Узгадалася даўняя ва-енная прысяга, з радасцю дава-лі яе на Беларусі многія патры-ёты: у Менску — Мікола Статке-віч, Валерый Костка, Уладзімір Барадач, Канстанцін Звярко, Уладзімір Савінок, Мікола Бі-рукоў… Праз некаторы час Алесь Станкевіч напісаў вы-датны верш «Белы легіён», пра мужнасць і чыстату вайскоўцаў, іх прысяганні народу беларус-каму і зямлі беларускай.

Кожнаму з сабраных не ўпершыню пячэ трагічны лёс радыяцыйна пацярпелых 27 гарадоў, 2700 беларускіх вёсак. Распараджэнне Генеральнага пракурора СССР Турбіна правесці дадатковую праверку фактаў, звязаных з утойваннем інфармацыі ў пацярпелых ра-ёнах, так і не было выканана. Усе вінаватыя карпаратыўна падтрымлівалі адзін аднаго ра-ней, працягваюць падтрымлі-ваць цяпер.

Геройнічалі ў 1986-м ліквідатары і не ведалі пра ўла-снае геройства. Цяпер ведаюць ліквідатары і блізкія блізкіх, яны былі героямі, а толку…

— Хлопцы, — ківаецца, расхістваецца галава Ігара Ба-дановіча, — ведаем пра той хаос мы, ведаюць дзяржаўцы. Да-вайце лепш урэжам па кроплі.

— Ты з Алёшкам Бялько — яшчэ тыя ўразакі.

Усіх здзівіла ўсеславян-ская хуткая згода і гатоўнасць забыць чарнобыльскіх герояў.

— Перш прачытаем пра-панаваныя Аляксеем тэксты, у якіх высвятляемся мы, і пра-святляюцца, трэба думаць, чы-тачы, — прапанаваў Ігар Бада-новіч.

 

*** Ад будаўніцтва АЭС дзяржавам лёгка адмо-віцца: не будаваць іх дзесяць-пятнаццаць гадоў, разумна і экалагічна чыста спальваць ву-галь, прапаноўваў акадэмік Ве-ліхаў.

*** Чатырнаццаць графітавых рэактараў было ў СССР — гэта 14 мажлівых вы-бухаў. Ілгалі, сістэмна ілгалі дзяржаўнікі народу пра Чар-нобыль. Там нуль цэлых, нуль, нуль тысячных рэнтгенаў, хаця на самай справе там былі дзя-сяткі, сотні рэнтгенаў. Няўжо гэткая  ж мана паўторыцца на астатніх РБМК-1000?

*** Усе сорак АЭС СССР не далі таго, што страцілі на адной ЧАЭСнай аварыі — каля трохсот мільярдаў дола-раў.

*** На тэрыторыі за-крытай зоны 800 магільнікаў радыеактыўных адходаў, пры-блізна ў двухсот страцілі месца знаходжання. У спешцы забылі абазначыць магільнікі.

*** Аб’ектыўка. А. Са-хараў. Ваенныя абодвух бакоў ўжо не могуць абысціся без ядзернай зброі. Адзін залп, усяго адзін залп падводнай лодкі з 24 ядзернымі ракетамі, то бок  96 атамнымі бомбамі — і практычна любая дзяржава свету не існуе. Рэальны спа-кушальны спосаб змагання з ёю — прымяніць супраць раке-таносца ядзерную зброю. Вы-чварэнства, але асобныя ваен-ныя на такое могуць пайсці.

Выбухі з двух бакоў, прылётны з неба і лодкавыя з водаў, пяцьдзясят выбухаў ад-начасова — і жывога няма на планеце. Нічога няма, сама не існуе.

*** Амерыканцы свя-дома ці несвядома ствараюць сітуацыю, што Расія, ратую-чыся ад «Першынгаў», павінна стаць забойцам Еўропы.  Кіра-ўнікі еўрапейскіх дзяржаў вы-датна разумеюць небяспеку для сваіх народаў ад меркава-ных амерыканскіх ракет і ра-дарных наглядальных сетак, тым не меней за амерыканскія доларавыя падачкі хочуць вы-рашыць мясцовыя прабле-мы… коштам страты свайго на-рода і дзяржавы ў будучыні.

На абодвух баках акія-наў вялікія і малыя дзяржаўцы ніяк не асягнуць ясным яснае — дзе б ні вухнулі «Першынгі», СОІ і «Булавы», радыяцыя распаўзецца паўсюдна. Няўда-раная мясцовасць зраўняецца з ударанай хутка. Як было ў Чарнобылі. Ніхто не павінны разлічваць, што коштам старой Еўропы выйграе вайну, ніхто.

Любы цяперашні кан-флікт найперш вынішчыць бе-лую расу. Самагубства высо-кай цывілізацыі, спароджанай  у асноўным геніальнасцю і эне-ргіяй белых, не абрадуе жоў-тых і чорных. Ядзерная вайна ніколі не можа быць справяд-лівай. Нікому не дасць перамо-гі, бо не стане самога чалавека, адзінай істоты, якая ўсвядоміла што ўсё смяротнае, у тым ліку чалавецтва і планета. Тым не меней усе ідуць да гэтага.

*** Пры любых вары-янтах — памятайма! — белару-скую зямлю захопіць першы  нападны ўдар і галоўны удар на адказ. Механізм прагрэсу, настойваў Алесь Адамовіч, па-вінны націснуць абодва бакі на тармазы рэзка, адразу, каб не было запозна.

Невядома, ці памогуць папярэджванні цяперашніх разумных людзей. Як не па-маглі засцярогі даўнейшых жрацоў і святароў. За шэсць тысяч гадоў 14 513 войнаў, за-біта амаль чатыры мільярды людзей. («Лит. газета», 02.3. 1983). З чатырох тысяч гадоў на планеце не было войнаў усяго 285 гадоў.

Пасля стварэння ААН на планеце адбылося болей ста дваццаці войнаў.

*** Чалавек любіць сябе, нацыя — сябе, дзяржавы — сябе, аднак чалавецтва да гэтага часу не вынайшла імгненна-неадхільных кнопак самаза-хавання. Пастка асабістых інта-рэсаў ЗША, Еўропы, Расіі, Кі-тая можа знішчыць любыя ін-тарэсы. Уласцівасць не ацэнь-ваць усю небяспеку — рыса не толькі чалавека, дзяржавы, а і чалавецтва ў цэлым, планеты.

*** Атамныя выбухі зрухнуць планету з восі ў гор-шым выпадку, не стане паве-тра, у лепшым — абшкляць глебу да аднаго метра, за дзе-сяць тысяч гадоў ніводная тра-віна не праб’ецца праз рыжа-шкляную тоўшчу. Тым болей што атручаныя воды, калі за-стануцца, не змогуць наталіць ні адну сцябліну на  восем-дзесят градусаў захаладзелай планеце.

Баяцца патрэбна не ад-ной радыяцыі, баяцца трэба азоннай праблемы, атамнай зімы. Пры атамным пажары ні  ў кога не будзе запасных вокнаў і дзвераў, бункераў ці запасных выхадаў.

*** Дзвесце ўспыхлых сонцаў спародзяць апрамет-ную цемру, разбураць павет-раную абарону і супрацьсо-нечную.

Дзякую Богу і працаві-тым рукам.

*** Хоць і была спецы-яльная пастанова ЦК КПСС і Урада краіны СССР, сапраўд-ная ацэнка ўстойлівасці працы усіх АЭС краіны, у прыват-насці Чарнобыльскай, так і не была дадзена. Галіновыя міні-стэрствы, Мінэнерга СССР і СМ СССР разам з Дзяржпла-нам такую сур’ёзную працу пусцілі на самацёк. Усё заста-лося на паперы.

— Браткі, у мяне галава закружылася. Пра гэтую ра-дыяцыю і савецкія няпраўды лепш не гаварыць, — з сумам прамовілі Іван Кісель і Уладзі-мір Гудаў.

— Прыехалі супакоіць хворага і абнадзеіць, ажно яго і сябе замарачылі.

Толькі што з радасцю сустрэліся даўнія сябры, рас-ставаліся, як ні дзіўна, марко-тна. Навіна — ні ў адной газеце Беларусі і Расіі так і не на-друкавалі дзелавы артыкул пра судовыя разборы над віна-ватымі ў чарнобыльскай ката-строфе, скарочаны да немаг-чымага, да чатырох старонак, — нікога не ўразіла.

 

Няхай кроплі, кропе-лькі вылечваюць усіх. Не ку-дыхочна падайце крапулечкі, не расцякайцеся. Дадзенаю вам моцаю групуйцеся, шкадуйце ўсіх. Хто вас вызначыў, на вас спадзяецца, упрошваецца.

Пагрымоты нябесныя ўкладваюць гарэтных хворых у Маладэчне на ложкі.

Нябесныя грымоты ўслаўліваюць не ўсю Менш-чыну, Гарадзеншчыну, Капы-льшчыну, Случчыну. Усюды было сухменьства.

 

У такую цяплінную зморачную вечаровасць мас-так, паэт, графік, аўтар двух па-этычных кніг, выдатны выда-вецкі працаўнік Мікалай Івана-віч Ганчароў выбег у гастра-ном. Ён на хвіліну, малако і хлеб купіць. Як сядзеў, усхапіўся, паімчаў.

— Таблеткі ў кішэні? — жонка выкрыкнула заслед. Не пачуў пытанне ўпэўнены. Па-сведчання, хоць якой паперкі з сабой не захапіў.

Да гастранома сто мет-раў. Зашчымела ў грудзях. Упаў Мікалай. Безумоўна біч, сядзіць, ляжыць. Народ валіць паўз чалавека ў спартыўным паношаным касцюме з нязгра-бна падціснутаю нагою.

Увесь вечар сямейства Ганчаровых шукала бацьку, мужа, паэта, мастака. Яму па-трабавалася няшмат гадоў, каб стаць упоравень з вялікімі. Не хапіла часу стваральніку, каб захапіць з сабою таблетку ва-лідолу. Паспяшаўся.

Тры дні жонка шукала мужа. Пяць дзён сніўся ёй, пра-сіў: забяры мяне, бо пахаваюць з бяздомнымі і беспрытуль-нымі. Маладзіца абхадзіла і аб’ехала ўсе бальніцы і моргі сталіцы. На шосты дзень пасля трайнога абыходу клінік абы-йшла ўсе моргі, калі муж у сне і наяве прасіў і загадваў жонцы: «Забяры мяне! Знайдзі мяне!» Выпадкова знайшлося цела Міколы Ганчарова. Значыўся бяздомным бічом. Хто распыт-ваўся пра зніклых, заўжды ўглядваўся ў знаёмы твар, ры-сы. Усе справядліва яго адхі-ляліся, стараніліся ад непа-добна змененага. Пахавалі б належна, як непатрэбнага жы-вым біча і алкаголіка.

Такіх выпадкаў шмат.

На апошнім супынку затрымаўся Мікола, не пайшоў у апошнюю зямную сцяжыну абыякава. Слава снам жончы-ным, веры жонкі ў свайго мужа.

 

Вада з воблакаў і не-ба, крыніцовая вадзіца і рач-ная, з мораў і акіянаў пры ўсёй неабходнасці планеце, гаспа-дару і жыўнасці, саступае ця-рушачкам з танюсенькай тру-бкі ў ампулу, зварухвае нерух-лівы твар Бадановіча, сцірае напружанасць губ, расплюш-чвае сціснутыя бровы, вочы, вусны. Вочы ўзіраюцца ў бісе-рную празрыстасць вадзіцы. Хворы зрэдку вымаўляе сло-вы, шэпча малітву. Некалі з ко-жнага крока ў хаце Вялікай Ігрушы, з годзіка жыткі ў цёп-лай хаце пад апекаю матулі і бабуляў у Вялікай Ігрушы і меншым Дудзеве на той бок Слуцка, бліз Грэска, усе гады, увесь век маліўся хлопчык Аляксей Бялько.  Разжыліся ён і Ігар Бадановіч на ўласныя малітвы, выкавалі за гады вя-лікую ісціну: дзе б ні быў, усю-ды маліся.

Божа мой родны, чаму раптам Ігар Бадановіч забыў святыя словы найважнай маліт-вы Усясветнаму і Усюдыісна-му, даваныя ў радасць плыні. Калі ты свядома кланяешся плыні, дух і плынь вакол цябе не даюць усяму жывому і зям-ному стаць ніцасцю, тленам. Ві-душчыя існуюць дзеля жыццё-дайнасці.

 

Цяпер Ігар Бадановіч перастаў супраціўляцца імклі-васці пераліўнай дыяментай плыні. Хутчэй у рай! Няма сэн-су супраціўляцца рэчыўнай іс-насці.

Усплыло мінулае яго-нае забойства, вялікае шчасце даўнішніх зведваных палётаў над хатаю, вёскаю. Тады ў яго Ядзі не было. Вяселле наважы-лі, не адгулялі. Цяпер жонка Ігару і дзецям даглядалка. Дзе-ля іх Ігар павінны зноў ажыць. Цяперашні інсульт — паскуд-ства дурное. Ад перапрацы і ператомы зваліўся працаголік Ігар Адамавіч на падлогу, у адну бальніцу і другую.  Ён паправіцца, іначай быць не можа. Ягоная малітва не гор-шая — лепшая!

Навошта папраўляцца, навошта?

Сузірацца ў зямны бядлам, хітрамондрасці сем’яў і дзяржаваў надакучыла. Нічо-га не мяняецца. Стаміўся.

Хутчэй у рай!

 

Яшчэ сёння Ігар Ба-дановіч вымольваўся ў пра-зрыстых лёгенькіх кропелькаў: шпарчэй цурчыце, барджэй, не пакідайце вы мяне, не пера-пыняйцеся, а цяпер хачу ва-шага супыну. Рвуся ў рай.

Чаму маці, Ядзя, а сён-ня медсястра распытваліся ў яго пра шчасце ведаць пра жыватворную плынь, бачыць яе, я баяўся выдаць ім хоць грам таемных ведаў, уведаных у прысмяротны час,  як некалі Аляксей Бялько. Цяпер я хачу ўліцца ў плынь, зведаць рай у поўнай свядомасці і — не магу. Паварушыцца не магу. На жаль, не магу. Бачу, па трубач-ках пераліўнай сістэмы  бягуць кропелькі, апускаюцца ўніз, вось-вось, як некалі даўно-даў-но пры пераліванні крыві не выжыў выдатны публіцыст Уладзімір Бягун, — а сёння не ведаю на што адважыцца. Уз-гадалася былое, уласнае паха-ванне.

У кропцы зруху Бада-новічу забылася нават малітва малітваў «Ойча наш сапраўд-ны…», словы высокай расця-рушыліся.

Недаробленае, дзеці, радня, запланаванае… Не гор-шы ты за ўсіх, не горшы! Не чапай струмень. Не сунь паль-цы ў вар!

Жыві — і радуйся.

 

Медсястрычка, дзе вы? Пурпалькі мае, бурбы, кроплі, кропелькі, услухоўва-йцеся ў беларускі стогн, міт-рэнгі захварэлай галавы Ігара Бадановіча. Не хачу здавацца напору вагі і важкасці моманту. Вызваліцца ўвесь раствор на дне ампулы, увесь, два мілімет-ры і завіднеецца дно ампулы. Цэдзіцца празрыстасць шкла. Зусім не стала руху вадкасці, пульхірчыкаў не стала. Роў-насць веснага ільду пад кра-савіцкім сонцам. Ціха, замрыце усе. У тоненькім правадку пе-раліўнай сістэмы тоўшчаю адзін-два міліметры, дасюль нічога нельга было ўзяць во-кам, з яе нечакана раствор па-імкнуў уніз. Да локця дабярэц-ца, над слупікам вільгаці па-ветра пухірчыкамі ўцягнецца ў вену, а там — страшна падумаць.

— Сястрычка, дзе вы! — вытрапечваецца грузкае сэрца ў цяжэрнага інсультніка. Двай-ное абследаванне абедзвюх палавін мозгу падазрэнне пера-вяло ў яву. Дзе ж медсястра?

— Я тут, не бойцеся. Вы моліцеся. Не бойцеся. Суча-сная сістэма супыняе зацёк па-ветра ў вену.

Што можа шаптаць ча-лавек, калі секундны слупок паўзе ўніз, паўзе, а я гляджу на яго, нічога не магу, адшэптвае Ігар Бадановіч.

— Раніца. Кропельнікаў шмат. Зарплата ў медсясцёр малая. Вось і круцімся.

— Трэці флакон сёння не будзем перакапваць?

— Вы што? Трэба. На трэцім самыя карысныя раст-варальнікі крыві, калій і віта-міны.

Медсястрычка скаман-давала Бадановічу пасля ўводу ў вену новай іголкі:

— Руку не разнімаць, кулак сціскаць, бо можа быць крывападцёк. — Нахіляецца. — Вы паўтараеце малітвы Богу і Небу? Я зразумела сэнс. Ву-чоны, а так верыце. Нашым ра-бацягам, як ідзе раствор, абы ішоў. А вы баіцеся, моліцеся.

— Разумелі і яны. Мо’ не поўнасцю. Рабацяг не трэба пад адну мятлу. Пад лаянкаю і грубасцю дыхае няведанне і прага ведаў. Бачыце, як мяня-юцца яны пасля маіх шкаляр-ных прачосаў.

(Працяг у наст. нумары.)

 

Спасцігнуць загадку творчасці мэтра жывапісу

Унікальная магчы-масць  убачыць самую вялі-кую  колькасць  твораў  народ-нага мастака Гаўрыіла Вашча-нкі прадстаўляецца гэтымі дня-мі наведвальнікам Палаца мас-тацтваў. На выставе экспану-юцца 135 карцін, прывезеных  з  майстэрні мастака і фондаў Нацыянальнага мастацкага музея.

Адкрываючы выста-ву,  прафесар Уладзімір Зінке-віч выказаў словы падзякі сям’і майстра, якая беражліва ста-віцца да творчай спад-чыны бацькі.

— Гаўрыіл Ваш-чанка пакінуў  значны след у беларускім мас-тацтве другой паловы ХХ стагоддзя. Сваёй педагагічнай дзейнасцю ён аказваў ўплыў на культурнае жыццё, ён вучыў сваіх выхаванцаў інтэлігентнасці і раз-важлівасці.

Рэдкая гармо-нія адносін паміж ім і Мацільдай Адамаўнай сведчаць пра чалаве-чыя якасці вялікай асо-бы, — адзначыў стар-шыня Беларускага са-юза мастакоў Рыгор Сі-тніца.

На выставе прадстаўлены партрэты родных мастака: маці, бабулі, жонкі і сына, аўтапартрэты розных перыядаў, краявіды Палесся і іншых куткоў Беларусі. Эксперты лічаць, што бура-залацісты тон многіх яго палотнаў звязаны менавіта з колерам зямлі на Палессі. За-гадкі, якія ён пакінуў у сваіх пейзажах, можна увесь час раз-гадваць, сузіраючы прыга-жосць і злітнасць неба і вады, палёў і аблокаў. Ён дзяліўся з гледачом супакоем, які знахо-дзіў у прыродзе.

Працы мастака сёння захоўваюцца ў калекцыях 28 буйнейшых музеяў свету. Тво-ры Гаўрыіла Харытонавіча экспануюцца ў Аўстрыі, Ал-жыры, Венгрыі, Даніі, Бал-гарыі, Італіі, Францыі, Румы-ніі, ФРГ, Чэхіі і іншых краінах.У 2002 годзе была адчынена Карцінная галерэя Гаўрыіла Вашчанкі ў Гомелі. У ёй захоў-ваецца 121 праца мастака. Вы-става ў Палацы мастацтва, будзе доўжыцца ўсяго дзесяць дзён.

Эла Дзвінская,

фота аўтара.

 

Баранавіцкае ТБМ у летніку “Іса”

18 ліпеня сябры Бара-навіцкай арганізацыі Тавары-ства Беларускай мовы наведалі дзіцячы аздараўленчы лагер Баранавіцкай чыгункі «Іса». Журналіст і паэт Аляксей Белы выступіў на сустрэчы са стар-шакласнікамі, зачытаў ім свае вершы, адказаў на ўзнікшыя пытанні. Адзін з хлопчыкаў, натхніўшыся, прачытаў верш, які напісала яго сястра.

Беларускі лялечны тэ-атр паказаў меншым дзеткам тры казкі: «Каза-манюка», «Ко-цік, пеўнік і лісічка», «Як лісіца ваўка судзіла». Дзеці рэагавалі эмацыйна і ўзрушана. Пасля вы-ступу яны разглядалі і фатаграфаваліся з ляль-камі і, нават, спрабавалі самі рабіць міні-спектаклі.

Дзякуем дзяцям і кіраўніцтву лагера за запрашэнне выступіць і цёплы прыём і чакаем за-прашэнняў і надалей.

Баранавіцкая арганізацыя

Таварыства беларускай мовы.

 

Юныя эколагі слухалі пра гісторыю і літаратуру

Сябры школьнага ла-гера «Эколаг», які дзейнічае пры Слонімскім раённым эка-лагічным цэнтры дзяцей і мола-дзі, запрасілі да сябе ў госці беларускага пісьменніка, края-знаўца, гісторыка і журналіста Сяргея Чыгрына. Госць раска-заў юным эколагам пра гісто-рыю беларускай кнігі, а так-сама пра гісторыю роднага го-рада над Шчарай. Асабліва шмат дзеці пыталіся пра зна-каміты тэатр Агінскага, канал Агінскага і памятныя мясціны Слонімшчыны. Падчас сустрэ-чы госць правёў некалькі кон-курсаў і віктарын на веданне гісторыі, прыроды і літара-туры Беларусі,  а пераможцам уручыў сваю кнігу «125 пы-танняў з гісторыі Слонімш-чыны» і слонімскія значкі.

Барыс Баль,

Беларускае Радыё Рацыя, Слонім.

Фота аўтара.

 

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *