НАША СЛОВА № 31 (1390), 1 жніўня 2018 г.

Аўторак, Жнівень 7, 2018 0

Дзень абвяшчэння незалежнасці адзначылі бардаўскім фэстам

Рэгіянальны фэст бар-даўскай песні «Пад ліпамі» на аграсядзібе Вайцюшкі сабраў  27-28 ліпеня шчырых прыхіль-нікаў беларускай песні з Нава-градка, Ліды, Бярозаўкі, а так-сама з Віцебска і Менска. Арга-нізатар спеўнага свята і дырэк-тар фестывалю Зміцер Вайцю-шкевіч прадаставіў выдатную магчымасць выступіць на сваёй пляцоўцы як вядомым і папу-лярным выканаўцам: Віктару Шалкевічу, Алесю Камоцкаму і гурту Dzivasil, Сяржуку Чар-няку з Ліды, так і маладым лаў-рэатам «Бардаўскай восені»: Максіму Знаку і Міхасю Ру-біну.

Госці з прыемнацю за-ўважалі, што за прайшоўшы год на сядзібе стараннямі гас-падыні пашырыліся клубмы з ружамі. Як ў еўрапейскіх га-радках заквітнемі бальзамінкі і пятунні ў вазонах ля вокнаў  і ў кошыках на пляцоўцы, з’яві-ўся новы арт-аб’ект «Гітара» з хваёвых дошак і вялікая ску-льптурная кампазіцыя Ігара Засімовіча з камянёў.

Адкрыў фестываль лі-пеньскім вечарам сам Зміцер Вайцюшкевіч  песняй з новага альбома на вершы Уладзіміра Някляева «Зорка дзіва». «Нам усім патрэбна святло, якое б нас натхняла і вяло па жыцці»,- сказаў артыст. На ўлонні пры-роды, пад вялізнымі старымі ліпамі душэўна прагучалі тво-ры на  вершы Адама Русака, Генадзя Бураўкіна, песні з рэ-пертуара чэшскага спевака Яраміра Нагавіцы.

Сяржук Чарняк з Лі-ды падбадзёрыў грамаду тво-рамі на вершы Уладзіміра Ка-раткевіча і Станіслава Судніка. Грамада з радасцю заспявала супольна песню «Ліпень»:

«А над краем вольным смелым

У Лідзе, Песках, Вайцюшках

Рэе бел-чырвона-белы

Старажытны слаўны сцяг.»

Лаўрэат прэміі «За свабоду думкі» Віктар Шалке-віч прыехаў з Гародні і, як заўсёды, падзяліўся  вострымі сатырычнымі і іранічнымі куп-летамі.

Новым свежым павевам было выступ-ленне таленавітага ма-ладога барда Максіма Знака з Менска, юрыста па адукацыі. Ён выка-наў песні, прысвеча-ныя старажытным бела-рускім і еўрапейскім га-радам, іх гісторыі: Ра-каву, Гародні, Вільні, Празе. Вельмі спадаба-ліся слухачам яго раман-тычныя спевы пра мора — «Лятучы галандзец», «Ветразь» і казачныя матывы: «Беласнежка», «Эліс». У лірыцы маладога аў-тара ёсць глыбокія разважанні пра лёсы паэтаў, іх пачуцці і перажыванні. Вельмі прыемна, што Зміцер Вайцюшкевіч як адзін з членаў журы «Бардаў-скай восені» адкрывае шыро-кай публіцы новыя імёны і за-прашае на сваю сядзібу.

На другі дзень фесты-валю канцэрт распачаўся вы-ступленнем мясцовага баяніста і выкладчыка музыкі Мікалая Васільевіча Шпігаловіча. По-тым яшчэ адзін лаўрэат «Бардаўскай восені» Мі-хась Рубін агучыў мужныя і моцныя радкі вершаў Анатоля Сыса і Віктара Жыбуля. Алесь Камоцкі  падзяліўся душэўнай і фі-ласофскай лірыкай, восе-ньскімі напевамі і раман-самі, а пасля выступлен-няў госці змаглі атрымаць кнігу яго паэзіі.

Фінальнае вы-ступленне Змітра Вайцю-шкевіча было надзвычай яскравым, поўным жыц-цясцвярждальнай энерге-тыкі. Песні ляцелі вольна пад хутарам Вайцюшкі, садам, лесам і ракой, і падымаліся пад самыя аблокі. Гучанне іх бы-ло мацнейшым, чым у самых вялікіх залах Менска!

«Урокі шча-сця… Ці вучаць нас гэтаму ў школе?» — па-ставіў рытарычнае пытанне артыст на за-вяршэнне. Відавоч-на, што сапраўднае шчасце творчая асоба знаходзіць, калі ад душы дзеліцца сваімі здабыткамі з усім на-родам: роднымі і крэ-ўнымі, далёкімі і бліз-кімі, суаўтарамі і ся-брамі.

Сярод гасцей свята былі будаўнікі, медыкі, журна-лісты рэгіянальных СМІ. На чароўныя гукі музыкі паспя-шаліся суседзі з вёскі Васіле-вічы з букетам кветак. Гаспа-дар сядзібы і яго жонка Галіна частавалі гасцей смачнай кашай і юшкай са шчупака. Іх сын Язэп прапаноўваў наведваль-нікам смачны кампот з імправі-заванай кавярні «Бярозка», а дачушка Стэфанія дарыла бу-кецікі кветак выканаўцам і ўласнаручна зробленыя паш-тоўкі. Стэфа ў гэтым годзе пой-дзе ў першы клас. На пашто-ўцы, якую яна падаравала тату, дзяўчынка вывела літаркі:  «Ты — зорка!».

На фэсце над Нёманам было прадстаўлена другое вы-данне кнігі «Беларускае слова ад спеву», прысвечанай 25-годдзю творчай дзейнасці Змі-тра Вайцюшкевіча, якая ня-даўна выйшла ў выдавецтве «Кнігазбор», і  госці сядзібы змаглі яе атрымаць. Кніга па-ступіла ў бібліятэку Бярозаў-скага Дома культуры.

— Я жыву  беларускай песняй і творчасцю Змітра, для мяне ўсе яго песні вельмі бліз-кія і дарагія, — прызнаўся спа-дар Васіль з Наваградка, які працуе тэрапеўтам. — Я прыя-зджаю ў Вайцюшкі з самага першага музычнага фэсту.

«Дзякуй за магчы-масць адсвяткаваць свята Не-залежнасці ў коле сяброў і адна-думцаў!” — пазначыў адзін з удзельнікаў фэстываля ў кнізе водгукаў.

У інтэрв’ю рэгіяналь-ным СМІ спявак адзначыў, што ў год малой радзімы наспела патрэба ва ўвекавечанні ў Бя-розаўцы памяці Юліюса Столе, заснавальніка гуты «Нёман». Адзін з прадзедаў Змітра быў дырэктарам знакамітага шкло-завода.

Госці свята падзякава-лі сям’і Вайцюшкевічаў за вы-датныя канцэрты і сардэчны прыём.

Эла Дзвінская,

фота аўтара.

  1. Выступае арганіза-тар і дырэктар фестывалю Змі-цер Вайцюшкевіч; 2. Спявае Сяржук Чарняк; 3. Максім Знак.

 

Захару Шыбеку – 70

Захар Васільевіч ШЫБЕКА — беларускі гісто-рык. Доктар гістарычных на-вук (1998), прафесар (2003).

Нарадзіўся 30 ліпеня 1948 года ў вёсцы Асінаўка Бе-ліцкага сельскага савета Сен-ненскага раёна Віцебскай воб-ласці. У 1972 годзе скончыў гістарычны факультэт Бела-рускага дзяржаўнага ўнівер-сітэта, у 1977 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю, у 1998 годзе — доктарскую. У 2003 годзе атрымаў годнасць прафесара.

Працаваў настаўнікам гісторыі (1972-1974), навуко-вым супрацоўнікам у Інсты-туце гісторыі АН БССР (1974-1991), загадчыкам аддзела беларусазнаўства Нацыяналь-нага навукова-асветніцкага цэнтра імя Ф. Скарыны (1991-1998).

У 1999 годзе — дырэк-тар Нацыянальнага музея гіс-торыі і культуры Беларусі.

З 2000 года — на пасадзе прафесара Беларускага дзяр-жаўнага эканамічнага ўнівер-сітэта, кафедра эканамічнай гіс-торыі.

З верасня 2001 года па верасень 2002 года па сумя-шчальніцтве выконваў абавя-зкі галоўнага рэдактара часо-піса «Спадчына».

Даследуе Менск дру-гой паловы ХІХ — пачатку ХХ стагоддзяў, гарады Беларусі 1861-1904 гадоў, беларускі нацыянальны рух ХІХ-ХХ ста-годдзяў.

Мае больш за 200 на-вуковых публікацыяў. Праца па гісторыі Беларусі ХІХ-ХХ стагоддзяў адзначана прэміяй польскага часопіса «Przeglаdu Wschodniego» за 2001 год і прэ-міяй імя Францішка Багушэ-віча Беларускага ПЭН-цэнтра 2003 года.

Сябар Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў і Бела-рускага гістарычнага тавары-ства. Ад чэрвеня 2012 года жы-ве ў г. Хайфа (Ізраіль). Працуе ў Цэнтры дыяспары пры Тэль-Авіўскім універсітэце.

Манаграфіі:

Минск в конце ХІХ — начале ХХ в. Очерк социаль-но-экономического развития. — Мн., 1985. — 136 с.

Мінск. Старонкі жыц-ця дарэвалюцыйнага горада. 2-е выданне. Мн., 1994. — 341 с. У суаўтарстве з С. Шыбека.

Гарады Беларусі (60-я гады ХIХ-пачатак ХХ стагод-дзяў). Мн., 1997. — 320 с.

Historia Bialorusi. 1795-2000. Lublin, 2002. — 571 s.

Нарыс гісторыі Бела-русі. 1795-2002. Мінск, 2003. — 490 с.

Мінск сто гадоў таму. Мінск, 2007. — 304 с.  і інш.

Вікіпедыя.

 

Паважаныя грамадзяне Беларусі!

У 2019 годзе адбудзецца чарговы Перапіс насельніцтва нашай краіны. Адно з важных пытанняў датычыцца самаідэн-тыфікацыі беларусаў і наўпрост звязанае з нацыянальнай бяспе-кай краіны. Гэта пытанне пра родную мову. Мы прапануем вам незалежна ад вашых палітычных і рэлігійных поглядаў, а таксама нацыянальнасці падчас правядзенння Перапісу размаўляць з перапісчыкамі на беларускай мове, запаўняць апытальныя лісты на беларускай мове і пазначаць сваю родную мову так:  беларуская.

Тым самым вы засведчыце сваю прыналежнасць да гісто-рыі і культуры нашага народа, падтрымаеце беларускую мову  і паспрыяеце ўмацаванню незалежнасці і нацыянальнай бяспекі  Рэспублікі Беларусь.

 

23.07. 2018 г.                               Сакратарыят ТБМ.

 

Што маем, павінны зберагчы

Днямі грамадства ўскалыхнула навіна, што на продаж выстаўлены дом Уладзіміра Караткевіча ў Воршы, а ў перспек-тыве новыя гаспадары могуць яго знесці. Цяпер у доме, дзе за-хавалася шмат мемарыяльных рэчаў, жывуць кватаранты, якія з павагай ставяцца да спадчыны пісьменніка.

Пасля смерці бацькоў і сястры Уладзіміра Караткевіча ў доме жыла яго пляменніца з мужам. Муж пляменнінцы быў родам з-пад Адэсы — яны пазнаёміліся на спартовых спаборніцтвах. Зараз памерлі і пляменніца, і яе муж, іх дачка Ірына жыве ва Украіне, дом здаецца і выстаўлены на продаж.  Дом месціцца ў цэнтры горада на вуліцы імя Уладзіміра Караткевіча, якая ў свой час змяніла шмат назваў, была: і Усевалада Ігнатоўскага, і Варашы-лава, і Касманаўтаў, а да рэвалюцыі і падчас Другой сусветнай вайны — Піваваранай.  У гэтым доме Уладзімір Караткевіч напісаў «Дзікае паляванне Караля Стаха».

Пра гісторыю вуліцы гаворыць журналістка Алена Сця-панава (Тананана), якая ў 80-ыя гады была актыўнай удзельніцай  арганізацыі «Повязь»:

— Была цэлая грамадская кампанія! І грамадскасць Воршы патраціла не адзін год, каб гарадскія ўлады пагадзіліся ўшанаваць памяць пісьменніка-земляка, а не касманаўтаў, якія «а што, яны над Воршай праляталі», — так сказаў нехта з «айцоў горада» ў палеміцы з мастацкай інтэлігенцыяй. Некалькі год ішло змаганне за назву гэтай вуліцы, гарвыканкам закідвалі калектыўнымі і індывідуальнымі лістамі. А перайменавалі нарэшце ў 1988-м  у дзень народзінаў Караткевіча, і адкрылі адразу шыльлу на рагу вуліцы. Была імпрэза на гэтым месцы, прыязджала сястра Карат-кевіча і мноства пісьменнікаў, у тым ліку Уладзімір Арлоў. Каб грамадскасць не настояла, не было б ніякага «перайменавалі».

У музея Караткевіча няма грошай, каб выкупіць мемары-яльны дом. А між тым у Воршы няма і незалежнай культурніцкай прасторы для правядзення творчых вечароў, дыскусій і выставаў.

Таму перад беларускай грамадскасцю сёння паўстаў чарговы выклік: ці дамо знесці родны дом таго, хто фармаваў нашую свядомасць на шляху да незалежнасці, сам не дайшоў, але Зямля пад белымі крыламі стала вольнай.

Беларуская грамадскасць сёння мае дастатковы досвед, каб сабраць неабходную колькасць грошай і выкупіць дом, тым больш, што гаспадыня можа пайсці на выплату ў растэрміноўку.

Лідскія арганізацыі ТБМ занепакоены ўзніклай сітуацыяй і гатовыя ўключыцца ў справы, але ад Ліды вельмі ж далёка, а на тым краі Беларусі, ці ёсць яшчэ людзі? Пэўна ж ёсць: і ў Віцебску, і ў самой Воршы, ды і Менск не застанецца ўбаку. І Гародні Караткевіч не чужы.

Усё можна зрабіць.

Нельга толькі папусціць справу, нельга застацца абыя-кавымі.

Паводле Радыё Рацыя.

 

«КЛУМБА ПАМЯЦІ АД ТБМ» – 2

17 ліпеня ў гэтым ме-сцы асабліва сумна, скрушна і пакутліва.

Невядома, якім было надвор’е ў гэты дзень 1942 года, — сонечным ці даждж-лівым. Але ж лета ёсць лета: кругом зяленілася, духменіў прыдарожны рамонак, сінела высокае неба…  А людзей вялі і везлі на пагібель. Усіх як ёсць з яўрэйскіх сем’яў, што ў Га-радзеі і паблізу —  перапало-ханых дзетак, маўклівых дзя-дзькоў, зацятых хлопцаў, рос-пачных бабуль — усіх без аніякай літасці.

Жахлівая лічба — 1137 — выбіта на камені перад ува-ходам у мемарыял, што размя-сціўся на ўзгорку на заходнім баку пасёлка Гарадзея. Створа-ны ён тут у 2004 годзе.

 

Месца чарговай пра-цоўнай акцыі Нясвіжскай арга-нізацыі ТБМ прапанаваў кі-раўнік Гарадзейскай суполкі Алег Гунько. Падтрымалі ўсе да аднаго сябры-супольнікі, якіх  пакуль нямнога. Ахвотна і шчыра далучыўся да ініцыя-тывы і жыхар вёскі Маляў-шчына Адам Скачко.

Краязнавец са Студзё-нак Аляксандр Абрамовіч рас-павёў пра пачутае ад ваколіч-ных старажылаў пра тыя тра-гічныя дні. Мясцовы гісторык Леанід Качановіч зацікавіў ба-гаццем дэталяў і фактаў,  невя-домых шырокай грамадскасці. Яго грунтоўная «сяброўская лекцыя» была і пра падзеі сорак другога года, і пра пасляваен-ны час, калі прадпрымалася спроба перапахавання парэш-ткаў. Добра вядомы яму і ўсе абставіны стварэння мемары-яла — ад ініцыятывы, задумы  да непасрэднага выканання, калі знакаміты Леанід Левін часова пасяліўся ў «Гарадзейскім фальварку», каб кіраваць бу-даўніцтвам. Мемарыял загі-нулым яўрэям каля г. п. Гара-дзея — значная яго праца з шэ-рагу твораў аб вайне.

Помнікаў такога высокага мастацкага ўзро-ўню, такой ўзру-шальнай сілы няшмат на Няс-віжчыне. Просты па кампазіцыі і дэталях, ён цал-кам адпавядае творчай стыліс-тыцы майстра, які не быў прыхіль-нікам «каменнага гладкапісу і адпа-ліраванага гра-ніту». Уражвае, як і заўсёды ў Левіна, глыбіня задумы, моцная, пры сваёй ас-кетычнасці, сімволіка.

Як няма аднолькавых людзей, так няма і адноль-кавых, адзін у адзін, камянёў. Адна тысяча сто трыццаць сем валуноў прывезена сюды з усіх куткоў раёна. Вялікія і мен-шыя, з завостранымі выступамі і круглявыя, розныя па форме, па колеры і адценнях, яны зліваюцца ў адзін шэра-камен-ны ланцуг,  доўгую звілістую калону, што сімвалізуе апошні шлях ахвяраў-пакутнікаў. А на пагорку — напаўразбураная пустая хата, у якой не засталося нікога і нічога. І кожны, хто сю-ды завітае, міжволі становіцца героем дзеі —  мінулай і сучас-най: прымярае на сябе тую тра-гедыю, з хаты 42-га ваеннага года  глядзіць у сённяшні свет.

На блізкай дарозе, што  гудзе машынамі, імклівае жыц-цё, ставяцца непадалёк нова-модныя катэджы, а звілістая каменная дарога ўверх і там, на пагорку, шкілет панявечанай хаты — як суровы напамін  і па-пярэджаннне жывым, усім і кожнаму, незалежна ад таго, немец ты ці яўрэй, беларус ці амерыканец,  украінец ці рускі.

Удзельнікі «Клумбы памяці», маючы шмат падстаў з уласнага досведу, абмеркавалі стан краязнаўства ў раёне. Мемарыялы і помнікі не мо-гуць замяніць жывую памяць відавочцаў, якія шмат чаго могуць пасведчыць і, галоўнае, давесці праўдзівую інфарма-цыю. Таму, пакуль не позна, трэба ісці да такіх людзей, збіраць успаміны, дакументы, забытыя прозвішчы. Неабход-на ствараць асяродкі сістэмнага краязнаўства, ладзіць выставы і экспазіцыі, і не дзесьці далёка, а на месцы, у сваёй вёсцы або мястэчку. Пакуль краязнаў-чых бюро ў нас няма, гэтыя фу-нкцыі маглі б па магчымасці больш шчыльна выконваць суполкі ТБМ.

… Клумба памяці ўяў-ляе сабой дзве невялічкія па памерах акруглыя градкі. Яны,  шчыльна засаджаныя нізка-рослай дэкаратыўнай раслін-кай цёмна-барвовага колеру — быццам плямкі запечанай кры-ві на зялёным тле пакутнага гарадзейскага пагорка — і ані-колькі не парушаюць задума-най эстэтыкі.

Адно сведчаць, што нехта і сёння смуткуе і помніць.

Старшыня Нясвіжскай раённай арганізацыі ТБМ

Наталля Плакса.

 

Саюз палякаў у Беларусі адзначыў 30-гадовы юбілей

Сябры афіцыйна не-прызнанай грамадскай арга-нізацыі прыехалі ў Гародню на святкаванне юбілею. Урачыс-тасці пачаліся ў найстарэйшай каталіцкай святыні горада — Пабернардзінскім касцёле.

Саюз палякаў у Бела-русі паўстаў у 1988 годзе на базе Таварыства імя Адама Мі-цкевіча. З 2005 года, калі ўлады Беларусі не прызналі вынікі шостага з’езду арганізацыі, дзе на пасаду старшыні абралі Ан-жаліку Борыс, арганізацыя ра-скалолася на дзве часткі — неа-фіцыйную, якую прызнаюць у свеце, і афіцыйную, якую пры-знаюць улады Беларусі. Кажа сябар Галоўнай рады непрыз-наванага ўладамі Саюза паля-каў — Анджэй Пачобут:

— Тая прапанова, якую беларускі рэжым мае для па-лякаў, яна зводзіцца да таго, што трэба адмовіцца ад мовы, адмовіцца ад сваёй гісторыі і г.д. Вядома, што існуе адзіны праўладны так званы Саюз па-лякаў. Калі мы паглядзім, што ён з сябе ўяўляе, то відавочна, што гэта людзі, якія не веда-юць польскай мовы, якія не ці-кавяцца польскай культурай, якія фактычна займаюцца аб-слугоўваннем інтарэсаў улады ў ідэалагічнай сферы.

На ўрачыстаці ў Гаро-дню прыехала дэлегацыя з По-льшчы, прадстаўнікі Сойму і Сенату, у тым ліку вядомыя польскія палітыкі — Роберт Ты-шкевіч, Міхал Дворчык ды ін-шыя, прадстаўнікі дыплама-тычнай службы ў Гародні і Менску. Частку гасцей з Поль-шчы беларускія памежнікі не прапусцілі, у тым ліку ксяндза Рышарда Уманьскага з Чэнста-хова.

У сувязі са святка-ваннем юбілею СПБ свае він-шавальныя звароты накіравалі прэм’ер-міністр Польшчы Ма-цей Mаравецкі і старшыня па-ртыі «Права і справядлівасць» Яраслаў Качыньскі.

Сярод удзельнікаў урачыстасцяў — кіраўнічка «Белсату» — Агнешка Рамашэў-ская-Гузы, якая склала свае ві-ншаванні польскай арганізацыі:

— Перадусім зычу ім вытрымкі, сілы, шмат здароўя, бо яно вельмі патрэбнае. Кане-шне, адвагі, якая ім пастаянна патрэбная. Разважлівасці, каб умелі аддзяляць адно ад дру-гога, так як прамаўляў сёння ксёндз у казані, як сееш, то трэ-ба адрозніваць зерне і асцюкі, таму яны павінны мець упэўне-насць і спакой, каб выйграла тое першае — зерне, каб дасяг-нуць і рэалізаваць тое, пра што казаў ксёндз.

Пасля урачыстай ім-шы ўдзельнікі святкавання 30-годдзя ўтварэння Саюза паля-каў у Беларусі скіраваліся на Вайсковыя могілкі, дзе ўсклалі кветкі да Катыньскага сімва-лічнага крыжа ў памяць загіну-ўшых польскіх вайскоўцаў.

На святочныя мера-прыемствы завіталі грамадскія дзеячы, якія цягам 30 год дапа-магалі Саюзу палякаў ў Бела-русі. У Гародню з Менска прыехалі таксама Алена Анісім і Аляксандр Мілінкевіч. Стар-шыня ТБМ Алена Анісім пра-мовіла да прысутных:

— Паважаная спадары-ня Анжаліка!

Шаноўныя высокія го-сці!

Паважаныя сябры Са-юза палякаў, усе прысутныя!

Дзякуй за гонар пры-сутнічаць сёння тут на ўра-чыстасці, прысвечанай 30-годдзю дзейнасці вашай арга-нізацыі.

Сімвалічна, што яна адбываецца ў год, калі ўся бе-ларуская дэмакратычная су-польнасць адзначае 100-год-дзе аднаўлення беларускай дзяржаўнасці. Менавіта 100 гадоў таму была абвешчана Беларуская Народная Рэспуб-ліка. Ідэалы БНР, сфармулява-ныя і закладзеныя 100 гадоў таму, застаюцца актуальны-мі і сённня. А іх увасабленнне паспрыяла б ажыццяўленню нашых запаветных мараў.

За 30 гадоў вамі зроб-лена шмат. Як старшыня ТБМ, я ганаруся тым, што сябры нашых арганізацый ма-юць шмат агульныга ў куль-турна-адукацыйнай сферы. У нашым сталічным офісе ўжо шмат гадоў праходзяць курсы па навучанні польскай мове праз беларускую, сябры ТБМ бяруць удзел у імпрэзах, якія ладзіць Саюз палякаў у Бела-русі. І гэта натуральна, бо мы ўсе грамадзяне Беларусі і за-цікаўлены ў тым, каб жыццё кожнага чалавека ў нашай краіне, незалежна ад нацыяна-льнай прыналежнасці, вера-вызнання і палітычных погля-даў, было годным.

Шаноўныя сябры!

Ваша адданасць сваім караням, гісторыі і культуры свайго народа, навучанне дзя-цей і ўнукаў мове продкаў дзеля захавання традыцый, заслу-гоўваюць вялікай павагі і вы-клікаюць захапленнне, служаць прыкладам для кожнага чала-века, як у сённяшніх няпростых геапалітычных умовах захоў-ваць сваю нацыянальную сама-ідэнтычнасць, адстойваць права на самавызначэнне.

Я віншую вас з 30-год-дзем арганізацыі. Жадаю вам і вашым сем’ям духоўнай і фі-зічнай моцы, дабрабыту, шча-слівага заможнага жыцця і плёну ў вашай дзейнасці.

 

Святочныя мерапры-емствы былі працягнуты ў ма-ёнтку Караліно. Тут спявалі польскія хоры з розных рэгіё-наў Беларусі і адбылося ўгана-раванне аддзелаў Саюза паля-каў з розных рэгіёнаў Белару-сі. У час мерапры-емства прамаўляла старшыня аргані-зацыі Анжаліка Борыс, якая ўзга-дала этапы развіц-ця арганізацыі:

— Гэтыя 30 гадоў можна па-дзяліць на два эта-пы дзейнасці: пе-рыяд развіцця ад пачатку — з 1988 года да 2005 года, за гэты час, дзяку-ючы нашым высі-лкам, паўсталі польскія школы, асяродкі навучання польскай мовы, арганізаваліся па Бела-русі суполкі, з’явілася прэса польскамоўная, таварыствы польскія, клубы, пабудаваны 16 Польскіх дамоў, якія мелі навучаць польскай мове і слу-жыць польскай справе. І пе-рыяд ад 2005 года, калі Саюз страціў гэта.

29 ліпеня, у межах святкавання 30-годдзя Саюза палякаў адбыўся аб’езд поль-скіх месцаў нацыянальнай памя-ці на Гарадзеншчыне, і на за-вяршэнне — супольны пікнік на Аўгустоўскім канале.

Радыё Рацыя.

 

Павел Сцяцко

Прозвішчы Беларусі

Новая серыя. Частка 2

(Працяг. Пачатак у папярэднім нумары.)

  1. Сапега (Алег) — семантычны вытвор ад апе-лятыва сапега ‘хворы на сап’. ФП: сапці (‘цяжкадыхаючы, утвараць гукі з прысвістам’) — сап (заразная хвароба коней і некаторых іншых жывёл, якая перадаецца чалавеку) — сапега (‘хворы на сап’, фармант -ега/-га) — Сапега (мянушка хворага чалавека ці асобы з частым вы-карыстаннем гэтага імя ў маў-ленні) — Сапега. Параўн. Чапе-га (чап(аць)-ега).
  2. Сарокаў (Сяр-гей) — вытвор з прыналежным суфіксам -аў ад антрапоніма Сарока і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Сарок-аў. ФП: сарока (‘балбатлівы, шумны чалавек’) — Сарока (мянушка, потым прозвішча) — Сарокаў.
  3. Саўчык (Кас-тусь) — вытвор з суфіксам -ык ад антрапоніма Саўка і семан-тыкай ‘нашчадак названай асо-бы': Саўч(к/ч)-ык. ФП: Сава (імя <арабскае ‘праца, няволя, змена’) — Сава (прозвішча) — Саўчык. Або ‘малады (малень-кі) Сава’. Параўн. Лукашык (Лукаш-ык), Адамік.
  4. Саўчыц (Аляк-сандр) — другасная форма ад Саўчыч — вытвор з суфіксам бацькаймення -ыч (-іч) ад ант-рапоніма Саўка і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Саўк-іч — Саўч(к/ч)-ыч. ФП: Савелій (ст.-яўр. ‘выпрашаны ў Бога’) — Саўка (народная фор-ма) — Саўка (празванне, потым прозвішча) — Саўчыч — Саўчыц (дысіміляцыя чч>чц).
  5. Саханенка (Лю-дміла) — вытвор з фармантам —енка ад антрапоніма Сахан з значэннем ‘нашчадак (дачка) названай асобы': Сахан-енка. ФП: саха (‘рогі лася’) — сахан (‘лось сахаты'; параўн.: чубаты — чубан, лабаты — лабан) — Сахан (мянушка, пазней про-звішча) — Саханенка.
  6. Свёкла (Іван). Прозвішча невыразнага паход-жання. Яно можа кваліфікавац-ца як рэгінальная (размоўная) форма імёнаў Пёкла, Хвекла (грэч. ‘божая слава’). Або ад апелятыва свёкла (рус.) ‘бура-кі’.
  7. Сеўчанка (Ан-тон) — вытвор з суфіксам -анка ад антрапоніма Сеўка і зна-чэннем ‘нашчадак названай асобы': Сеўк-анка — Сеўч(к/ч)анка. ФП: Севасцьян (імя <грэч. sebastianos ‘шаноўны, знакаміты’) — Сева і Сеўка (на-родныя формы імёнаў, пра-званняў) — Сеўка (прозвішча) — Сеўчанка.
  8. Сівіцкая (Люд-віка) — вытвор з фармантам шляхетнасці -ская (-іцкая) ад антрапоніма Сівік / Сівы і зна-чэннем ‘нашчадак (дачка) на-званай асобы': Сівіцкая. ФП: сівы (‘белы, серабрысты, які страціў афарбоўку (пра вала-сы)'; пасівелы, колер попелу; ‘з прымессю белай шэрсці (пра футра)'; (перан.)’які мае адно-сіны да старажытнасці, далёкага мінулага’) — Сівы (мянушка, по-тым прозвішча) — Сівік (‘нашча-дак асобы з найменнем Сівы‘, суфікс -ік (як Адамік — ад Адам) — Сівік-скі — Сівіцкі — Сівіцкая.
  9. Сігава (Крысці-на) — вытвор з фармантам -ава ад антрапоніма Сіг і семан-тыкай ‘нашчадак (дачка) на-званай асобы': Сігава. ФП: сіг (‘паўночная прэснаводная пра-мысловая рыба сямейства ла-сасёвых’) — Сіг (мянушка, по-тым прозвішча) — Сігава.
  10. Сідарэйка (Анд-рэй) — вытвор з суфіксам -эйка ад антрапоніма Сідар і зна-чэннем ‘нашчадак названай асо-бы': Сідар-эйка. ФП: Сідар (імя < Ісідар <грэч. ‘дар багіні Ісіды, яе культ’) — Сідар (празванне, потым прозвішча) — Сідарэйка; як і Адамейка, Барэйка.
  11. Сізараў (Алег) — вытвор з суфіксам прыналеж-насці ад антрапоніма Сізар са значэннем ‘нашчадак названай асобы': Сізар-аў. ФП: сізар (рус. сизарь ‘дзікі голуб’, ‘шы-зы голуб’) — Сізар (мянушка, потым прозвішча) — Сізараў.
  12. Сізоў (Іван) — вытвор з прыналежным суфік-сам -оў ад антрапоніма Сізы з значэннем ‘нашчадак названай асобы': Сіз-оў. ФП: сізы (рус. сизый ‘шызы’) — Сізы (мянушка, потым прозвішча) — Сізоў.
  13. Сіліч (Павел) — вытвор з суфіксам бацькаймен-ня -іч ад антрапоніма Сіла і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Сіл-іч. ФП: Сіла (імя <лац. ‘маўчанне, спакой’, <слав. ‘сіла, дужы’) — Сіла (мянушка, пазней прозвішча) — Сіліч. [У форме мн. л. Сілічы — тапонім, спортпляцоўка (Мінск. воб.)].
  14. Сініла (Галіна) — семантычны вытвор ад апеля-тыва сініла ‘рэчыва, якім сі-няць'; ‘сінька’ (‘сіняя фарба для падсіньвання бялізны, паперы’, ‘сіняга колеру капіравальная папера’).
  15. Сіпакоў (Янка) — вытвор з прыналежным су-фіксам —оў ад антрапоніма Сіпак і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Сіпак-оў. ФП: сіпаць (‘гаварыць сіплым гола-сам’), сіпак (‘сіплы’) — Сіпак (мя-нушка, потым прозвішча) — Сі-пакоў. Або ад апелятыва сіп ‘буйная драпежная птушка ат-рада сокалападобных з бурым апярэннем і белым пухам на галаве і шыі’ (з дабаўленнем фіналі -ак (сіп-ак) дзеля боль-шай выразнасці наймення асо-бы мужчынскага полу, параўн. Чыж і Чыжак (Андрэй).
  16. Сірэнка (Віктар) — вытвор з суфіксам -энка ад антрапоніма Сіры і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Сір-энка. ФП: сіры (укр. сірий ‘шэры’ (пра ваўка, зайца) (В. Лемцюгова. Украінска-бела-рускі слоўнік (с. 561)) — Сіры (мянушка, пазней прозвішча)) — Сірэнка.
  17. Сіўковіч (Валя-нціна) — вытвор з суфіксам ба-цькаймення -овіч ад антра-поніма Сіўко і значэннем ‘на-шчадак (дачка) названай асо-бы': Сіўк-овіч. ФП: сіўко (‘конь сівой масці’) — Сіўко (мянушка, пазней прозвішча) — Сіўковіч.
  18. Скібінскі (Баля-слаў) — вытвор з фармантам —інскі ад антрапоніма Скіба і семантыкай ‘нашчадак названай асобы': Скіб-інскі. Або шляхе-тная форма ад прозвішча Скі-ба. ФП: скіба (‘луста — звы-чайна: хлеба'; а таксама ‘пласт узаранай зямлі’) — Скіба (мя-нушка, потым прозвішча) — Скібінскі. Або ад Скібіна (з суфіксам прыналежнасці -ін-а: Скіб-іна).
  19. Скорыкаў (Мі-калай) — вытвор з прыналеж-ным суфіксам -аў ад антрапо-німа Скорык і значэннем ‘на-шчадак названай асобы': Ско-рык-аў. ФП: скоры (‘які адбы-ваецца з вялікай скорасцю, у кароткі прамежак часу; які мае вялікую скорасць'; (перан.) ‘здольны хутка працаваць, дзейнічаць'; ‘схільны спяшацца'; ‘які адбываецца ў кароткі час, тэрміна’, ‘які павінен адбыцца хутка’) — Скоры (мянушка, по-тым прозвішча) — Скорык (‘на-шчадак Скорага’, — суфікс —ык: Скор-ык (параўн. Худык, Хворык, Лукашык) — Скоры-каў.
  20. Сліж (Тамаш) — семантычны вытвор ад апеля-тыва сліж (рэг.) ‘слімак’ — смоўж, які мае ракавіну і вель-мі марудна рухаецца, а таксама ‘доўгае бервяно ўздоўж маста’ (Слоўнік народнай мовы Зэль-веншчыны, с. 112). Або ад сліж ‘рыба галец’ («Слоўнік Заход-няй Беларусі», т. 4, с. 482).
  21. Смольскі (Дзмі-трый) — вытвор з фармантам —скі ад тапоніма Смолы / Смоль і семантыкай ‘народзінец, жы-хар названай мясціны, паселі-шча': Смоль-скі.
  22. Смушкевіч (Якаў) — вытвор з суфіксам ба-цькаймення -евіч ад антрапо-німа Смушак і значэннем ‘на-шчадак названай асобы': Сму-шак-евіч — Смушк-евіч. ФП: смушак (‘шкурка, знятая з но-вароджанага ягняці некаторых каштоўных парод, а таксама футра такога ягняці’) — Смушак (мянушка, пазней прозвішча) — Смушкевіч.
  23. Смяляк (Ягор) — семантычны вытвор ад апе-лятыва смяляк (утварэння ад смелы (смел-як) — адэквата (слоўнікавага) смяльчак). («Вялікі слоўнік беларускай мовы» Ф. Піскунова падае: смяляк, смялека, смялец, смя-ляк (с. 928)). ТСБМ змяшчае: смяльчак (разм.) ‘смелы чала-век’ (т. 5, кн. 1, с. 225).
  24. Снітка (Рыгор) — семантычны вытвор ад апе-лятыва снітка (ст.-бел. батан.) ‘дзягіль’. Бытуе і ў форме Сны-тка (тое ж Нас., Бяльк.).

(Працяг у наступным нумары.)

 

Калі б не кніга, не было б і помніка Пятру Мсціслаўцу

У  чэрвені сябры ТБМ уздымаліся па пагорках старажытнага Мсціслава, наве-двалі замчышча, спыняліся ля помнікаў друкару і пакінулі свае ўражанні на старонках газеты. На публікацыю ада-зваўся вядомы пісьменнік Эр-нест Ялугін. Яго эсэ «Ля жывой вады» было прысвечана стара-жытнаму гораду над рэчкай Віхрай, а кніга » Мсціслаўцаў посах» паспрыяла прыцягнен-ню ўвагі да постаці Пятра Мсціслаўца.

Прыемна было пагу-тарыць са старэйшым калегам, які з 1990 па 1997 год быў рэ-дактарам «Нашага слова», фар-міраваў калектыў аўтараў  і выпрацоўваў канцэпцыю га-зеты, пісаў на тэмы гісторыі і культуры.

Эрнест Васільевіч у мінулым — журналіст, карэспан-дэнт «Знамени юности»,  «Се-льскай газеты» і «Літаратуры і мастацтва», загадчык аддзела крытыкі і мастацтва, намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Нёман», аўтар выдатных на-рысаў і эсэ пра літаратараў і навукоўцаў: В. Быкава, А. Ма-льдзіса, М. Улашчыка , цікавых апавяданняў і аповесці пра Ці-шку Гартнага,  аўтар сцэнары-яў дакументальных тэлефіль-маў і твораў драматургіі. Яго гістарычныя аповесці і раманы «Без эпітафіі», «Мсціслаўцаў посах», «Ідзі і кажы», «Перад патопам», разыходзіліся вялі-кімі накладамі і карысталіся поспехам у чытачоў. Яго акту-альны гістарычны крыміналь-ны раман «Алжырская пастка» (2004)  чытачы  праглыналі на адным дыханні. Спадар Эрнест падзяліўся ўспамінамі пра плённыя гады літаратурнай працы.

 

— Эрнест Васільевіч, Вы хадзілі аднымі сцяжы-намі з Караткевічам. У эсэ «Ля жывой вады» Вы ўзгад-валі апошняе падарожжа Ка-раткевіча па Мсціславу.

— Караткевіч быў ра-мантыкам і паэтам. Чытаць яго раман «Дзікае паляванне ка-раля Стаха» — адна асалода! Калі я працаваў у часопісе «Нёман» і быў рэдактарам аддзела літа-разнаўства і крытыкі, Валодзя заходзіў да мяне. Ён ставіўся даволі раўніва да тых, хто так-сама піша пра гісторыю. Але я быў упэўнены, што толькі ўсе разам мы гэта зробім. Не ве-даю, колькі пакаленняў трэба, каб пераасэнсаваць нашу гісто-рыю ў літаратуры. Сапраўды, я ў нейкай ступені паслядоўнік Караткевіча, бо пра беларус-кую гісторыю хацеў напісаць цікава.

Паколькі, я па прафесіі — журналіст, першасным для мяне з’яўляецца факт. Мне трэ-ба было пералапаціць безліч фактаў. У мяне захоўваюцца горы летапісаў. Колькі блакно-таў спісана і зроблена канспек-таў! У тыя мясціны, пра якія я пісаў, я спецыяльна ездзіў, рас-пытваў людзей і ўжываўся ў тую абстаноўку.

— Як Вы ўпершыню патрапілі ў Мсціслаў?Вашы родныя жылі паблізу гэтых мясцін?

— Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, майго бацьку прызвалі ў армію, маці з трыма дзецьмі дабралася да Крычава і ў хаце бацькавай сястры, зна-йшла прытулак да самага вы-звалення Беларусі. Пасля вай-ны мае бацькі жылі ў Крычаве. Старажытная вялікая вёска з курганамі, дзе таксама распа-вядалі пра Мсціслаў. Туды мая мама ішла пешкі, каб набыць парсючка. Сям’я была вялікая, трое дзетак. Жылі мы ў дзеда-вай хаце. Мяне акружала гіс-торыя.

Мне пашчасціла, што мяне запрасілі працаваць у Мсціслаўскую раённую газе-ту. Рэдактар Сяргей Дзям’яна-віч Хахлоў паслаў мяне пагля-дзець горад. Там ёсць гара, якая называецца Дзівавай, бо там было старажытнае капіш-ча. Пад такой назвай яна і заста-лася ў мяне ў рамане.

Слава горада пачалася з праўлення Сямёна Лугвена, якому яго бацька Вялікі князь Альгерд аддаў Мсціслаў з на-вакольнымі землямі і дабра-славіў яго на шлюб з дачкой Дзмітрыя Данскога напярэдад-ні Кулікоўскай бітвы. Тады ж Лугвен заснаваў за дзевяць вёрст ад Мсціслава Пустынскі манастыр як фарпост абароны. Працавалі ў Мсціславе ганча-ры і разьбары, кавалі і бонда-ры, хадзілі купецкія стругі па Сажы ўніз, у Дняпро, а ўверх — па Дзвіне ў Полацк, у Лівонію, у Рыгу.

Потым мне давялося вывучаць гісторыю жыцця Пятра Мсціслаўца. Кніга «Апостал», якую выдалі ў Ма-скве, падпісана  двума прозві-шчамі: Іван Фёдараў і Пётр Цімафееў Мсціславец. Да таго, як не было Мсціслаўца ў Ма-скве,там не было друкарні, не было каму выдаваць кнігі. То-лькі тады, калі ён прынёс туды сваё майстэрства, (а магчыма, што ён пераняў яго ад Фран-цішка Скарыны) справа зава-рушылася і пайшла выдатна.

Я вырашыў, што Пётр пайшоў юнаком з Мсціслава, і ўявіў, як гэта магло быць. Імк-нуўся пераканаць сваіх чыта-чоў, што не Пётр Мсціславец быў падручным Івана Фёда-рава, а, наадварот, ён быў яго настаўнікам. Усё гэта вылілася ў кніжку для дзяцей старэй-шых класаў, якая называлася «Мсціслаўцаў посах». Нечакана для мяне самога, кніжка была запатрабавана і разышлася вя-лікім тыражом па ўсім Савец-кім Саюзе. Пасля гэтага, я па-чаў сустракацца з Мікалаем Улашчыкам і з іншымі наву-коўцамі. Спадар Мікола пада-рыў мне том летапісаў. Мне да-вялося пісаць пра яго.

Я спрачаўся з маскоў-скімі гісторыкамі. Маёй апове-сцю для старэйшых класаў за-цікавіліся ў райкаме. Мяне пад-трымалі іншыя краязнаўцы, пачалі пісаць ў раённую газету, звязаліся з Катушкіным — кіра-ўніком райкама Мсціскаўскага раёна. Ён запоўніў шафу асоб-нікамі маёй кнігі, бо імкнуўся зацікавіць людзей мінуўшчы-най раёна. Мы ўзнялі грамад-скую кампанію за тое, каб па-ставіць помнік Пятру Мсці-слаўцу. Да гэтага падключыўся і Уладзімір Караткевіч. Я  ба-чыў эскізы помніка ў скульп-тара. Потым значным  накла-дам выйшла кніга на рускай мове «Только камни» .

— Пётр Мсціславец і Іван Фёдараў пачыналі  кніга-друкаване  з «Апостала». Да гэтага ў 1525 годзе «Апо-стал» выдаваў Францішак Скарына  ў  Вільні.

— «Апостал» быў запа-трабаванай кнігай у святароў, быў напрастольнай кнігай для царквы. Па ёй вучыліся, бук-вара як такога яшчэ не было. Пётр Мсціславец  і Іван Фёда-раў зрабілі яе з асаблівым май-стэрствам. Асалода была пагля-дзець! А потым царкоўнікі ўзбунтаваліся і прагналі Мсці-слаўца  і Фёдарава з Масквы. Яны спалілі друкарню. Пер-шая прычына была ў тым, што Пётр быў для іх чужаком. Дру-гая: ён адразу станавіўся моц-ным канкурэнтам для тых, хто перапісваў кнігі ад рукі.

— Вы гадаваліся ў са-вецкай традыцыі. Як Вы ад-чулі дух «Апостала»?

— Я рос у рускамоўным асяроддзі, бацькі размаўлялі па-руску, але мая савецкасць была фармальнай. Мая цётка Матрона была пабожнай. Яна мяне павяла ў царкву. Я не стаў адразу пабожным, малітоў-ным, але атрымаў павагу да ве-ры. У дзедавай хаце была ста-ражытная ікона, цётка малілася штодня. Я чуў, як яна звярта-ецца да Бога. Калі я пачаў пісаць свае кніжкі, у іх з’явіліся персана-жы, звязаныя з царк-вой. У рамане » Ідзі і кажы» ёсць супрацьпа-стаўленне маскоўскага бацюшкі і беларускага святара. Я стараўся сты-лізаваць іх размоўную гутарку. Другая мая цётка, што жыла на станцыі ў Крычаве была заўзятай царкоўніцай, хадзіла на малітвы, спя-вала ў хоры. Я бачыў, з якой павагай людзі ста-віліся да веры.

— Калі кніга «Мсціслаўцаў посах» разышлася, стала па-пулярнай, была пры-цягнута ўвага да асобы Пятра Мсціслаўца і быў пастаўлены яму помнік яшчэ ў 80-тыя гады мінулага стагоддзя?

— Каб не было гэтай кні-жкі, не было б там ніякага пом-ніка! Каб не бы-ло саміх мсці-слаўскіх дзея-чаў, хоць яны былі і савецкімі, але хацелі, каб у людзей была до-брая душа, каб самі яны былі добрыя! Адно сплавілася з другім. Туды я заахвоціў пае-хаць Валодзю Караткевіча і ін-шых.

Часопіс «Нёман» быў ва-жнай крыніцай для беларускіх літаратараў. Маладыя аўта-ры з Полацка прызнаваліся, што чыталі мае эсэ ў кожным нумары часопіса і былі зары-ентаваныя на гістарычнае чы-тво. Выйшлі мае эсэ пра Васіля Быкава, Адама Мальдзіса і Мікалая Улашчыка. Хаця часо-піс друкаваўся спачатку на рускай мове, яго чыталі мас-коўскія эліты, і яны ведалі пра Быкава і Мальдзіса. Лазар Ла-зараў прачытаў пра Васіля Бы-кава і напісаў мне ліст.

— Эрнест Васільевіч, Вы рэдагавалі «Наша  слова»у  90-тыя гады? Якія  ў  Вас за-сталіся ўспаміны пра гэты перыяд?

— Завабіў мяне Алег Трусаў, мы многа з ім размаў-лялі. Я не адразу пагадзіўся, вагаўся. Мяне запрашаў да ся-бе Ніл Гілевіч і дабраславіў быць рэдактарам «Нашага сло-ва». Ён мне падараваў сваю кнігу з надпісам: «Сапраўднаму пісьменніку-беларусу, калегу і паплечніку  ў вялікім змаганні за лёс народа. З сардэчнай па-вагай, Ніл Гілевіч.»

«Эрнесту Ялугіну, мас-таку, рэдактару, сябру з най-лепшымі пажаданнямі ў жыц-ці, журналістыцы і ў літа-ратуры, у бюро секцыі прозы», — так напісаў Васіль Быкаў. Ён быў старшынём секцыі прозы, а мяне выбраў сваім намес-нікам. Такому чалавеку, як Бы-каў, трэба было больш прасто-ры, а я быў маладзейшы і з ім-пэтам, дапамагаў яму рэцэнза-ваць новыя кніжкі.

— Хто пісаў  у той час у газету?

— Мне пашанцавала, што ў той час была хоць мале-нечкая дзяржаўная падтрымка. Ніл Гілевіч і Алег Трусаў былі ўплывовымі дэпутатамі і ўвахо-дзілі ў секцыі. Яны дамагліся таго, каб газета існавала на дзя-ржаўным балансе. Мне дазво-лілі набраць невялічкі штат: па-дабраліся людзі з энтузіазмам. Усіх я вучыў. Сярод іх літсу-працоўнікаў быў Алесь Кар-люкевіч. Ірына Крэнь пісала з задавальненнем і вучыла ма-ладых журналістаў  публіцыс-тычнаму стылю. З вялікай па-вагай я стаўлюся да цяпераш-няга галоўнага рэдактара га-зеты Станіслава Судніка.

— Як казалі Вашы ка-легі, Вы былі глыбокакапаль-нікам у гісторыі. У Вашых працах Вы цытуеце даслед-ванні вядомых бібліёграфаў: Антаніны Зёрнавай і Яўгена Неміроўскага.

— Гісторыя дае нам на-вуку выжывання. Я спачатку пісаў свае раманы на рускай мо-ве. Тыражы былі вялікія! Вы-шыхтоўваліся чэргі і чыталі. Кніга пра Цішку Гартнага на-зывалася «Без эпітафіі». Першы яе варыянт на рускай мове быў надрукаваны ў часопісе «Нё-ман» пад назвай «После не-бытия». Мне важна было пака-заць, што зрабіў Зміцер Жы-луновіч як дзяржаўны дзеяч. Я знайшоў, дзе яго пахавалі, гэта ўсё напісана ў мяне.

Раман «Перад патопам» апісвае канец праўлення Яге-лонаў. Прафесар Анатоль Грыцкевіч адзначаў, што «пісь-меннік падае зрэз сярэднявеч-нага грамадства. Эпахальны твор варта прачытаць усім, хто неабыякавы да лёсу Бела-русі.»  «Тое, што гэта цікавае чытво, няма сумневу,— пісаў акадэмік Гарэцкі. — Аўтар выдатна валодае прыгодні-цка-дэтэктыўным жанрам і прымушае чытаць нагбом, бо інтрыгуе. Карціць даведацца, што будзе далей, чым скон-чыцца той ці іншы эпізод. Асо-бныя эпізоды асветлены на-гэтулькі яскрава і дэталёва, што складваецца ўражанне прысутнасці там самога пісь-менніка.»

Гутарыла Эла Дзвінская.

  1. Эрнест Ялугін;
  2. Помнік Пятру Мсці-слаўцу;
  3. Кніга пісьменніка «Мстиславцев посох»;
  4. Экспазіцыя мясцо-вага музея.

 

Памятны знак імя Віктара Івашкевіча ўручаны

Паўлу Белавусу за #БНР100

27 ліпеня Партыя БНФ абвесціла сёлетняга лаў-рэата памятнага знака імя Вік-тара Івашкевіча, якім партыя ўганароўвае арганізатараў най-больш значных масавых акцы-яў. Старшыня БНФ Рыгор Кастусёў уручыў памятны знак заснавальніку культурнай пляцоўкі Арт-сядзіба, лідзяні-ну, Паўлу Белавусу.

Такім чынам была ад-значаная роля Паўла Белавуса ў арганізацыі сёлетняй акцыі «Свята Незалежнасці» 25 са-кавіка ў Менску, якая была прымеркаваная да стагоддзя абвяшчэння трэцяй устаўной граматы Беларускай Народнай Рэспублікі.

Перадаючы Паўлу Белавусу памятны знак імя Віктара Івашкевіча, старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў сказаў:

— Ад імя Партыі БНФ я маю гонар абвесціць, што па выніках галасавання сяброў Сойму Партыі БНФ сёлетні па-мятны знак імя Віктара Іваш-кевіча за ўдзел у арганізацыі і правядзенні масавых акцыяў партыя ўручае Паўлу Белаву-су, заснавальніку Арт-сядзібы і крамы symbal.by, дзе мы з ва-мі цяпер знаходзімся.

Такім чынам нашая па-ртыя вырашыла адзначыць ро-лю Паўла Белавуса як арганіза-тара масавай акцыі «Свята Не-залежнасці » 25 сакавіка ў Мен-ску каля Опернага тэатра ў дзень абвяшчэння Трэцяй ўстаўной граматы БНР, якой была абвешчана незалежнасць Беларускай Народнай Рэспуб-лікі. З вялікай упэўненасцю магу сказаць, што гэта была ад-на з самых масавых і самых ду-хоўна моцных акцыяў, якія былі зладжаныя беларускай грама-дзянскай супольнасцю за апо-шнія гады.

Знак імя Віктара Іваш-кевіча мы ўручаем ужо ў пяты раз. Хачу нагадаць, што кры-тэрамі для вызначэння асобы, якая будзе ўганаравана знакам, з’яўляецца актуальнасць тэмы акцыі і яе адпаведнасць нацы-янальна-дэмакратычным пры-нцыпам і праграме Партыі БНФ, актуальнасць узнятай у часе акцыі праблемы, крэатыў-насць і творчы падыход пры планаванні і правядзенні акцыі, грамадскі розгалас і масавасць акцыі, яе ўплыў на грамадства ды іншыя дасягнутыя вынікі акцыі. Па ўсіх гэтых крытэрах сёлетняя акцыя 25 сакавіка стала беспрэцэдэнт-най і паспяховай — і я рады, што такая мая ацэнка аказала-ся сугучнай ацэн-кам іншых сябраў сойму, якія галаса-валі па вызначэнні кандыдату-ры на уручэнне памятнага зна-ка.

Мушу адзначыць, што мне асабліва прыемна ўручаць памятны знак імя Івашкевіча менавіта Паўлу Белавусу яшчэ з двух прычынаў:

Па-першае, Павел — чалавек наш, фронтаўскі, і я рады што БНФ па-ранейшаму дае старт людзям у рэалізацыі паспяховых грамадскіх праек-таў, у тым ліку непалітычнага кшталту.

Па-другое, працуючы ў межах юбілейнага аргкамітэта па адзначэнні 100-годдзя БНР я з упэўненасцю магу сказаць, што роля Паўла ў арганізацыі свята 25 сакавіка ў Менску была вызначальная не толькі як арганізатара ўласна самога  мерапрыемства (што таксама вельмі важна), але і як грамад-скага дзеяча. Дастаткова прыга-даць паседжанне аргкамітэта акцыі, дзе быў фактычна клінч паміж прыхільнікамі розных фарматаў акцыі — і менавіта аргументаваная, жорсткая і адначасова адкрытая да камп-рамісаў пазіцыя, заяўленая Па-ўлам, якую ўсе маглі бачыць на ютуб-трансляцыі пасяджэн-ня, дазволіла выпрацаваць ап-тымальны для шырокай гра-мадскасці фармат Свята Неза-лежнасці, якое мы з вамі годна адзначылі 25 сакавіка. Такім чынам Павел праявіў сабе не толькі як таленавіты арганіза-тар, але і як палітык.

Я ўпэўнены, што мена-віта заслугамі Паўла і дзесят-каў, калі не сотняў, людзей, валанцёраў, якія шмат праца-валі на правядзенне святкаван-ня стагоддзя БНР, мы цяпер маем магчымасць сказаць — мы адсвяткавалі стагоддзе аднаў-лення нашай незалежнасці го-дна, гэтым мерапрыемствам можна ганарыцца. Спадзяюся, наперадзе ў Паўла і ў нас з вамі яшчэ не адна такая паспяховая акцыя будзе ў будучыні.

 

— Натуральна, мне вельмі прыемна, але тое, што ўдалося правесці сёлета «Свя-та Незалежнасці» — гэта наша агульная заслуга. Таму прэмія — такая калектыўная ўзнагарода ўсім, хто спрычыніўся. Асаб-лівая падзяка Партыі БНФ і яе старшыні Рыгору Кастусёву, які дапамагаў у шматлікіх ар-ганізацыйных пытаннях, — ска-заў belsat.eu Белавус.

Ён падкрэсліў, што асаблівае значэнне для яго мае памятны знак менавіта імя Вік-тара Івашкевіча, які стаяў на чале многіх вулічных акцый у 90-я гады.

— Мы ўжо думаем над месцам і фарматам святка-вання наступных угодкаў БНР. Шукаем партнёраў і спонса-раў. Хочацца правесці свята як мінімум не горш, а нават лепей, чым летась. Формула ўдалага свята для нас простая: максі-мальная колькасць удзельнікаў і мінімальная — затрыманняў, — падзяліўся планамі Павел Бе-лавус.

 

Памят-ны знак імя Вік-тара Івашкевіча быў заснаваны Партыяй БНФ у памяць пра выбіт-нага палітыка, ар-ганізатара шмат-лікіх дэманстра-цыяў ды шэсцяў, які пайшоў з жыц-ця ў 2013 годзе. Сёлета ўзнагаро-да была ўручана ў пяты раз. Абвяшчэнне лаўрэ-ата памятнага знака традыцый-на прымеркаванае да 27 ліпеня — дня абвяшчэння Дэкларацыі пра дзяржаўны суверэнітэт Беларусі.

Крытэрамі для ўру-чэння знака з’яўляюцца: акту-альнасьць тэмы акцыі і яе адпа-веднасць нацыянальна-дэма-кратычным прынцыпам і пра-граме Партыі БНФ, актуаль-насць узнятай у часе акцыі пра-блемы, крэатыўнасць і творчы падыход пры плянаванні і пра-вядзенні акцыі, грамадскі роз-галас і масавасць акцыі, яе ўплыў на грамадства ды іншыя дасягнутыя вынікі акцыі.

Летась памятным зна-кам імя Віктара Івашкевіча бы-ла ўганаравана ветэран нацыя-нальна-адраджэнцкага руху Ніна Багінская, а да таго знак імя Віктара Івашкевіча ўру-чаўся лідару грамадскай арга-нізацыі «Альтэрнатыва» Алегу Корбану, кінарэжысёрцы і гра-мадскай актыві-стцы Вользе Мікалайчык, лідару «Маладо-га Фронта» Змітру Дашкевічу.

narodny.by.

 

Навіны Германіі

Беларусь і Германія ў гэтым годзе могуць выйсці на $3 млрд тавараабароту

Беларусь і Германія ў 2018 годзе могуць выйсці на $3 млрд тавараабароту, заявіў у эфіры тэлеканала «Беларусь 1″ Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў ФРГ Дзяніс Сідарэнка, паведамляе БЕЛТА.

— У эканамічным плане дынаміка нашых адносін вельмі і вельмі пазітыўная. Мы ба-чым, што ў гэтым годзе зможам, хутчэй за ўсё, выйсці на ўзро-вень $3 млрд у гандлі паміж краінамі, — сказаў Дзяніс Сі-дарэнка.

У ліку беларускіх та-вараў, якія шырока вядомы ў Германіі, ён назваў тэхніку Ме-нскага трактарнага завода.

— Традыцыйна ва ўсхо-дніх землях, у невялікіх фер-мерскіх гаспадарках наш трак-тар даволі актыўна выкарыс-тоўваўся і па-ранейшаму мае вельмі добрую рэпутацыю. У нямецкай тэрміналогіі асноўная характарыстыка гучыць як «яго нельга зламаць», — адзна-чыў пасол, дадаўшы, што мена-віта надзейнасць выпусканай прадукцыі ставіцца ў аснову пры пашырэнні беларускіх тавараў на рынак ЕС.

Дыпламат з задава-льненнем канстатаваў і знач-ную інтэнсіфікацыю палітыч-ных кантактаў. Так, важнай гістарычнай падзеяй стаў афі-цыйны візіт у канцы чэрвеня ў Беларусь Федэральнага Прэ-зідэнта Германіі Франка-Валь-тэра Штайнмаера.

БЕЛТА.

 

Навіны Германіі

Дзіцячы лагер «Брэменскія музыкі»

У лідскай  СШ № 1 для дзяцей ад 6 да 14 гадоў у ліпені адчыніў свае дзверы ла-гер «Брэменскія музыкі». Як сапраўдныя трубадуры, кож-ны дзень яны вандруюць па не-знаёмых вуліцах, бульварах, завулках казачнага горада Брэ-мена. Хтосьці знайшоў новых сяброў, хтосьці адкрыў у сабе новыя творчыя здольнасці, а хтосьці навучыўся не засму-чацца пры маленькiх няўдачах. Кожны наступны дзень непа-добны на папярэдні і напоўнены новымі ўражаннямі. Дзеці сталі ўдзельнікамі пазнавальных і спартыўных мерапрыемстваў, конкурсных, забаўляльных праграм і віктарын.

У лагеры ў выхаван-цаў шмат спраў: яны ходзяць на экскурсіі, глядзяць фільмы ў кінатэатры. А таксама малю-юць, гуляюць у рухомыя і на-стольныя гульні.

Вялікая ўвага тут на-даецца прапагандзе культуры і здаровага ладу жыцця, зама-цаванню Правіл дарожнага руху і пажарнай бяспекі. Усё гэта праходзіць у ненадакуч-лівай, цікавай і займальнай для дзяцей форме. Кожны дзень праводзіцца хвілінка бяспекі.

Лагер «Брэменскія музыкі» цесна супрацоўнічае з Лідскім раённым цэнтрам тво-рчасці дзяцей і моладзі, Лідскім раённым экалагічным цэнтрам, Лідакінавідэасеткай, АДАІ Лід-скага РАУС, Лідскім раённым аддзелам па НС, Лідскім раён-ным цэнтрам турызму і края-знаўства, Лідскім раённым цэнтрам тэхнічнай творчасці. Працаўнікі гэтых устаноў пра-водзяць з выхаванцамі лагера майстар-класы, квэст-гульні, інтэрактыўныя пляцоўкі, май-стэрні, экскурсіі, практыкумы.

Вядома, гатовага рэ-цэпту выдатнага лета не існуе. Але педагогі школ перакананы, што паразуменне і добры на-строй — сакрэт поспеху. Дарос-лыя імкнуцца, каб дзецям было весела, а кожны дзень стаў незабыўным.

Л. Шаўчук,

дырэктар лагера «Брэменскія музыкі».

 

Чарговыя заняткі “Гістарычнай школы” з Алегам Трусавым

 

Чарговыя лекцыі ў “Гістарычнай школе” Алега Трусава будуць прачытаны на тэмы “Ліда. Горад” і “Ліда. Замак”. Яны пройдуць 8 і 9 жніўня з 17:30 да 19:00.

Адрас: офіс ТБМ (вул. Румянцава, 13).

Уваход вольны.

 

Да 155-годдзя паўстання 1863 г.

Апалонія з Далеўскіх Серакоўская

 

У с п а м і н ы

Францішак у час паў-торнага побыту ў Сібіры пад-даўся перад сілай роспачлівых пакут душы. Сумненне пхала яго да прагнення забыцца ў смерці, пагружала яго ў доў-гую, цяжкую хваробу, але ён ніколі не перастаў быць вер-ным мэтам, акрэсленым у мала-досці. Ніколі не аслабла яго вя-лікая любоў да Бацькаўшчы-ны. Розум, памяць (надзвычай-ная), хуткае меркаванне пра рэчы, пачуццё праўды і спра-вядлівасці ніколі яго не пакідалі да хвіліны смерці.

Да канца цікавіўся інтэ-лектуальным рухам сярод на-шай моладзі. Любіў яе так, як бы хіба мог любіць уласных сыноў.  На іх від твар яго пра-мяніўся жыццём. Верыў у яе, верыў, што большасць заўсёды імкнецца да добрага, хоць не раз рабіла памылкі, але павод-ле яго, яна толькі ў стане вы-правіць тыя памылкі — не сёння, то заўтра. Любіў моладзь, лю-біў да яе прыслухоўвацца, гля-дзець на яе.

Хвароба сэрца і астма хутка развіваліся. Што дзень была відна змена ў арганізме. У апошнія гады быў дзіўна за-глыблены ў сябе. Пра што ду-маў? Калі пыталася — смутна ўсміхаўся. Што думаў пра лёсы Краю? Ці пра дзяцей? Ці пра блізкую смерць. Чытаў над-звычай шмат, да апошняй хвілі цікавіўся грамадскімі справамі ў Краі і ўва ўсёй Еўропе.

 

Смутна глядзець на чалавека, душа якога жыве поўным жыццём, думка ясная, лагічная, пругка рушыць на-перад з часам; а цела адстае, па-ступова замірае, слабне.

Размаўляючы з ім у апошнія часы пра Спасовіча. пра згоднікаў94, пыталася, што ён думае пра супольнае з Расіяй жыццё?

“Ні сёння, ані праз сто гадоў поўнай супольнасці быць не можа і не будзе. Уся мінуў-шчына Польшчы і Расіі будзе таму перашкодай. Сёння не маем паміж сабой нічога агу-льнага. Праз доўгія гады мо-жа дайсці толькі да побыту федэратыўнага. Кіраўніцтва будзе належаць да найбольш здольнага народа са славян. Якога? Сёння прадказаць ця-жка. Польшча не згіне, пера-трывае, перацерпіць яшчэ многа, пройдзе, можа, праз доўгія гады выпрабаванняў, але ператрывае, жыць будзе”.

У апошнія дні жудасна пакутаваў. Не скардзіўся, не прасіў ратунку. Сядзеў у сва-ім любімым фатэлі з рукамі сплеценымі, як да малітвы, з выразам адрачэння, як бы раз-малення душы.

Апошнюю найдаўжэй-шую размову, перад смерцю, правёў з п[анам] Міхалам Гры-боўскім, якога высока цаніў, і які пакінуў пакой Францішка ўзрушаны, са словамі на вус-нах: “Сапраўдны хрысціянін”.

Дзіўнае супадзенне, па-добны выраз прамовіў каплан, выходзячы ад Аляксандра ў 1862 годзе.

Францішак памёр 25 красавіка 1904 года каля чац-вёртай па паўдні.

 

Некалькі ўрыўкаў з успамінаў і лістоў маіх братоў Канстанціна і Цітуса Далеўскіх

У выніку пад’ёму ся-лянскай праблемы95 думка мо-ладзі, якая вучылася па ўнівер-сітэтах пачала паварочвацца да практычных заняткаў, каб тым шляхам наблізіцца да народа, эфектыўней над ім працаваць, нішчачы пры тым шкодны, падбухторчы ўплыў ураду.

Канстанцін Далеўскі, студэнт маскоўскага ўніверсі-тэта, адзін з першых перахо-дзіць з другога курса матэма-тычнага факультэта на камор-ніцтва. У сакавіку 1862 года пасля ўвядзення новага ўла-жэння96 заняў пасаду земля-мера ў Ковенскай губерні. Ра-зумнасць, трапнасць, справяд-лівасць і вернасць светлым мэ-там руху з’ядналі на ім гара-чую любоў і веру люду, а так-сама сяброўства і прызнанне аколічных зелеўладальнікаў.

Дзень майго шлюбу 11 жніўня новага стылю 1862 года быў днём, у якім яго ў апошні раз у жыцці бачыла.

Калі Серакоўскі на трэ-ці дзень велікодных святаў прыбыў у Шаты97 да Флары-яна Даноўскага, Канстанцін стаў каля яго, а сельская мо-ладзь, з якой зжыўся ў час вы-канання сваіх абавязкаў па-спяшыла за ім, як і грамадка блізкай яму моладзі, з якой не расставаўся аж да апошняй хві-лі паўстання, менавіта трое Гей-штараў98, сыны Стэфана з За-белішак99, двое Шэнгельме-ераў, Шукшта, Мілашэвіч і не-калькі іншых.

З Шатаў Серакоўскі выправіў Яна Жахоўскага з дзясяткам з лішнім маладых людзей у Тарэсбор (Квеле) 100, у фальварак князя ў Андронін-скіх лясах101 для заснавання ла-гера, а сам у кампаніі Ігнацыя Ляскоўскага, д-ра Траскоўска-га і невялікага аддзела (16 ча-лавек) свежа сабраных накіра-ваўся да Пашумера102, маёнтка Генрыка Вялічкі (камісара). (Тут, а не ў Вільні, як няправі-льна апісвае аўтар “Гісторыі двух гадоў”103, Зыгмунт змяніў вайсковую форму на цывіль-ную, у якой яго ўбачыў Генрык Вялічка).

Падаю тут некалькі ўрыўкаў з розных лістоў, на-пісаных да сястры Апалоніі Се-ракоўскай, і перасланых пры пасярэдніцтве пані Гадэбскай пасля смерці Канстанціна.

“Ледзьве мы аддаліліся ад Шатаў на нейкія некалькі дзясяткаў крокаў па лужку ў бок бору, убачылі маскоўскі аддзел, які сунуўся гасцінцам. Было нас звыш дзясятка, і амаль зусім не ўзброеных. Я меў фузейку, падобную да той, якою (можа памятаеш?) будучы дзяцьмі пужалі вера-б’ёў з прыдарожных вішань, з той толькі розніцай, што мая даўняя страляла, а гэтая, якую цяпер меў перавешаную цераз плячо, слухаць мяне не хацела. Таварышы мае мелі стрэльбы ад дзядоў і прадзе-даў, дастаныя са схованак, дзе да таго хаваліся, як памяць, ад вока паліцыі. Не адна з іх, роўна як і мая, у гэтую хвілю не была прыдатная для абаро-ны. Гледзячы на шэрагі мар-шыруючых маскалёў, думаў сабе: пакуль дабяжым да лесу, перастраляюць нас на лузе, як качак. Не ведаю, што думалі мае таварышы. Што да мяне, не адчуваў страху, толькі ве-льмі было цікава ведаць, што Зыгмунт зробіць у тым ста-новішчы? Сталі ўсе, як укапа-ныя. Паглядзеў на нас — бачыў — шкода яму нас было. Раптам гукнуў: “Падай на зямлю!” У адзін момант расцягнуліся ўсе на лужку непадалёк дарогі, а снег, які за паўгадзіны пачаў падаць, сыпаў і сыпаў, пакры-ваючы нас сваім белым пухам.

Масква прамаршыра-вала тут жа каля нас — нехта, відочна, данёс, што новы ад-дзел збіраецца ў Шатах. Увар-валіся, білі няшчаснага Фла-рыяна [Даноўскага], надзявалі яму некалькі разоў вяроўку з пятлёю на шыю, дапытваю-чыся, у які бок пайшлі паў-станцы? А мы так блізка і не ведалі, што там адбываецца. На шчасце пайшлі, а мы ўско-чылі ў Шаты ў час, каб урата-ваць жыццё высакароднаму Фларыяну”.

Даноўскі пасля ўпадку паўстання да позняй старасці жыў у маёнтку Альфрэда Ро-мера, аточаны добразычліва-сцю ўсёй сям’і, і сам да іх быў шчыра прывязаны.

У Пашумер з Коўні прыйшоў запыт, дзе Даленга104 загадае размяшчацца аддзелам для пераходу пад яго каманда-ванне. Указаны Трускоўскія105 лясы ў Крамянецкай пушчы106, паміж Кейданамі107 і Сурвілі-шкамі108, як найвыгаднейшы пункт для скіраваных з нека-лькіх бакоў большых аддзелаў, як і з-за патрыятычна настро-енай люднасці.

“У Пашумеры, — піша Канстанцін, — прынятыя з гарачымі пачуццямі Вялічкам, затрымаліся аднак коратка, толькі столькі, колькі наш ваявода запатрабаваў часу для паразумення з камісарамі (а было іх шмат, як: губернскі, павятовыя, парафіяльныя, ла-герныя, раз’ездныя), натура-льна, не ўсе былі тут патрэб-ныя і прысутныя. (Вышэйшыя па пасадзе ведалі сваіх ніжэ-йшых, але ніжэйшыя і найні-жэйшыя нічога не ведалі пра начальнікаў вышэйшых, якія не былі ў непасрэдным судакра-нанні з імі). Для нас побыт у Пашумеры быў неабходны, каб пры дапамозе кавалёў на-правіць як такую нашую зброю, нягледзячы на тое, што перад выхадам кожны з нас з вялікай стараннасцю аг-лядаў сваю; і асадзіць патрэ-бную колькасць кос для свежа прыбылых дабраахвотнікаў.

Пакуль мы прыбылі ў Трускоўскія лясы мелі яшчэ ад-ну сустрэчу з непрыяцелем, не-вялікага значэння для ходу справы, але для нас асабіста велізарнага. Даленга жарта-ваў з нас, гаворачы, што адчу-вае ўсю нашую нікчэмнасць су-праць сілы ворага, пакорна па-падалі ў Шатах перад ім тва-рам уніз, за тую нашую гань-бу — дадаў — належыць нам са-тысфакцыя.

Нядоўга на яе чакалі. Калі мы крочылі краем Трус-коўскіх лясоў, дагнала нас ве-стка, што масква на нашым следзе — даганяе нас. Даленга гукае:

— За крыўду, нанесеную Даноўскаму, за нашую ганьбу і з-за неабходнасці здабыцця хоць жмені зброі тут будзем чакаць і біцца! Адступіць на некалькі дзясяткаў крокаў, каб хто нас не высачыў і не здра-дзіў, вынырнуць з лесу і паўзучы на чацвярэньках зблізіцца да дарогі, туды, дзе бачылі, буйна растучы ядловец, расцягнуцца доўгай лініяй: стрэльба — дзве касы, стрэльба — дзве касы…, а калі масква параўняецца з даўжынёй нашай лініі, па ка-мандзе адначасова выстрал, звон у косы і скок на каркі не-прыяцелю!

Як сказана, так і зроб-лена. Было нас у той час каля сямідзесяці пяці чалавек. Па большай частцы прыбылі ад-начасова з Зыгмунтам з Пе-цярбурга, Масквы і Вільні, то-лькі замарудзіліся пры разві-танні з сем’ямі.

На неспадзяваны гук стрэльб, звон кос, на крыкі: Бі! Забівай!, як пусцяцца нашы маскалі ўбок цераз равы, цераз палі, лугі, а мы — за імі. Чапля-ліся, як п’яўкі. Не жыццё іхняе нам было патрэбнае, а іхняя добрая зброя. Якога даганялі, не адпускалі іначай як пасля аскубання найперш багатага пер’я. Дурні не аглянуліся, на-ват, ані разу, не ведалі, як нас было няшмат.

Наш любімы ваявода свяціўся — рады быў за нас — і мы радаваліся, тулілі да сябе, як прывыклі гаварыць даўнія жаўнеры, здабытую зброю, як каханку (няхай толькі мае ся-стрычкі не абураюцца такім выразам).

Пасля таго нашага пе-ршага хрышчэння, правадыр наш прадказваў нам, калі так далей пойдзе, аднаго парты-зана хопіць на трох маскоўскіх салдатаў: аднаго пераможа адвага, атрыманая ў спадчы-ну ад продкаў, другога — любоў да Бацькаўшчыны і тэцяга — абарона ўласнага жыцця.

Расейскі салдат слухае каманды. Калі афіцэр струсіць і ўцякае, нічога не стрымае салдата ад яго прыкладу, а калі падае забіты, салдат лічыць сябе вольным ад усякіх абавяз-каў і таксама ўцякае).

Ад гэтай хвілі многія з нас перайшлі як стральцы пад каманду палкоўніка Антане-віча. Не было гэта, аднак, поў-ным развітаннем з касой, вяр-таліся да яе не раз, калі нам не хапала боепрыпасаў”.

 

Падрабязнасці тыя з першых дзён пасля прыбыцця Зыгмунта на Ковеншчыну апа-вядаў мне таксама Уладзіслаў Сыпнеўскі, асістэнт на працягу васьмі гадоў прафесара Кра-соўскага, слаўнага хірурга ў Пецярбургу. Сыпнеўскі быў ардынатарам адной з хірур-гічных залаў, потым практыка-ваў у Коўне, чалавек ужо з сі-вымі валасамі не вагаўся кінуць усё, што здабыў працай і здо-льнасцямі, каб у хвілі краёвай патрэбы стаць як просты жаў-нер пад каманду Зыгмунта, а пасля бітвы як хірург лячыць і даглядаць параненых.

(Працяг у наст. нумары.)

 

94 Згоднікі — прыхільнікі паразумення з Расіяй узамен на нацыянальную канцэсію, асабліва рэпаланізацыю адміністрацыі і школьніцтва.

95 Ад 1856 г. у Расіі ішлі работы над сялянскай рэформай, якая ўключала ліквідацыю прыгону.

96 Пасля ліквідацыі прыгону (улажэнне ад 19.ІІ/3.ІІІ 1861 г.) і ўвядзення для асобных рэгіёнаў асобных улажэнняў, якія датычылі разняволення, распачалі на Літве вясной 1862 г. абмер сялянскіх зямель. Канстанцін працаваў як каморнік пры так зв. пасярэдніку ў Ковенскім пав.

97 Шаты (літ. Seta, кейданскі р-н), мястэчка ў Вількамірскім пав., над ракой Абелай за некалькі кіламетраў ад Кейдан. Даноўскі быў там у той час гмінным пісарам.

98 Гаворка пра Баляслава, Браніслава і Юзава Гейштараў.

99 Забелішкі (літ. Zabieliskis,  Кейданаўскі р-н), двор і добры Стэфана Гейштара ў Ковенскім павеце, страчаныя ў выніку паўстання (маёнткі секвестраваны і выстаўлены на продаж).

100 Тарэсбор (літ. Teresboras, Анікшцкі р-н) — фальварак паблізу Кнэбі (Kniebiai) і мястэчка Анікшты ў Вількамірскім павеце. Тут Серакоўскі стварыў лагер і фармаваў рэгулярнае войска. У лагеры было каля 2500 паўстанцаў. Праводзілі вучобу, заснавалі збройную майстэрню, дзе кавалі косы і выраблялі кулі. 21.IV.1863 г. праз тыдзень аддзел пакінуў лагер.

101 Андроніскія лясы, у Вількамірскім пав., у ваколіцы казённага мястэчка Андронішкі (літ. Andrioniskis, Анікшцкі р-н) над ракой Святой.

102 Пашумер (літ. Pasumeris) — двор Вялічкаў у Вількамірскім павеце.

103 Гаворка ідзе пра кнігу Валерыя Прыбароўскага “Historia dwoch lat, 1861-1862” (т. 1-5, Кракаў, 1892-1896), якая з’явілася пад псеўданімам Z.L.S.

104 Псеўданім Зыгмунта Серакоўскага ад гербу Серакоўскіх.

105 Трускоўскія лясы ў Панявежскім павеце; казённае мястэчка Трускаў (літ. Truskava), каля 26 км ад Кейдан.

106 Крэмянцінская пушча (літ. Kremenciskiu vienkiemis), назва паходзіць ад хутара Крэмянцішкі ў Тарэборскіх лясах.

107 Кейданы (літ. Kedainai, Кейданскі р-н) горад у Ковенскім павеце.

108 Сурвілішкі (літ. Surviliskis, Кейданскі р-н), казённае мястэчка ў Ковенскім павеце над Невяжай, на Панявежскім гандлёвым тракце.

 

(Заканчэнне. Пачатак у папяр.. нумарах.)

— Мне няёмка выслу-хоўваць ваша малітоўства Не-бу, раствору, медыкам.

— Муж вам так высока гаворыць? — скіроўвае на мед-сястру вочы  Бадановіч.

— Што вы, у яго языка няма. Ён за кашу і боршч, дранікі і блінцы дзякуе адным словам.

— Якім?

— Смачна, ой як смачна.

— Болей нічога?

— Не ведае. Ён шафёр у мяне. Словы мяккія аддае час-цей матору, чым дзецям і мне.

— Хваліце мужчынскае маласлоўе. Ён вас і так высока ставіць, вышэй за матор. Ра-дуйцеся.

Твары хворага і меды-чкі свецяцца. Медсястра: дур-ныя бабы ў такія хвіліны ве-раць мужыкам. А вы шэпчаце не нам, раствору, ампулам, кні-гам. Несправядліва.

Двое разумеюцца, не поўнасцю.

— Дзяржаўнікі вінава-тыя ў агульным. Паўтараю. Школа адну гадзіну ў месяц на лекцыю супраць курава не мо-жа выдзеліць старшакласнікам. Адна гадзіна на месяц. І яшчэ гадзіну супраць лаянкі. А ледзь што — вінаваты народ, сям’я, школа, вуліца, далдоняць дзяржаўцы. Сабаччо ў кватэры вучаць любіць, а здароўе, ма-раль  і лад народа губяць.

 

Не будзе кропельні-цаў — некаторым хворым каюк.

Медсястра няўдзячная пацалаваламу ёй руку хво-раму: «Я не жанчына, я мед-сястра».

Танюткая, як запалка, гнуценькая драцянка. Па яе сценцы збіраецца яшчэ танчэй-шая вадкасць. Як нядаўна вы-капвала ампула, так цяпер цэ-дзіцца з неба плафона і бялізны марлі воблакаў імжатныя кро-плі. Вадзяныя ніткі яднаюць млявасць набраклага неба, сі-візну небакраю.

 

Доктар Юлія Віктара-ўна вядзе платны прыём хво-рых. Медустанова мусіць па-вышаць рэнтабельнасць. Уп-раўляецца ў палатах і на плат-ных прыёмах.

— Замучыла запарка, — спачувае ёй Ігар Бадановіч.

— Хворы заплаціць пяць рублёў, абследавацца хоча на дзесяць, а то і дваццаць. Валіць платнік нам сюды неўралогію і тэрапію. Як жа, ён у бальніцы, ён заплаціў. У паліклініцы атрымаў бы дзесяць хвілін у доктара, а тут паўгадзіны, га-дзіну. Вось і запарка.

— Чаго рана яго выпра-ўляюць?

— Восем дзён ён у нас быў. Пракапалі алкаголіка, та-блеткі, масаж — і дамоў, на працу.

— Як вы трапілі ў рэа-білітацыю? — новаму хвораму цесніцца.

— Тры гады пасля інсу-льту, вось і палажылі.

Тлумачэнне доктара: тут у асноўным тыя, хто хоча групу атрымаць…

— Якую?

— Трэцюю.

Праз год зноў на ло-жак, правяраюць, акрыяў ці не. Праз тры гады перэатэста-цыя, раённая камісія. Другая група, або знімаем і трэцюю.

 

Школьныя сябры ў бальніцы бачаць пацыентаў нервовага аддзялення, ім зане-падобала, у тым ліку выгляд школьнай сяброўкі. Цяжкая праца, не пойдуць вучыцца ў медкаледж.

Веды ратуюць ад пус-тых забавак, нейтралізуюць маладзёвую актыўнасць, пад-купляюць моладзь ад пафігі-зму, абыякавасці. Маладыя ад-зыўлівыя, усюды адзыўлівыя.

 

Нармальны хворы ад-розніваецца ад перапоўненага кропелькамі. І піўцом. Сонны, вялы, усё для яго невыразна ўдзень і ўночы.

Праверку хворых ле-пей ад усяго рабіць за абедзен-ным сталом.

Тут выпісваюць хутка, за спазненні, неўжыванне та-блетак, парушэнні рэжыму.

 

Аляксей Бялько пра-ведваў Ігара Бадановіча, ён аба-вязаны любіць хворых па аба-вязку лекара і доктара. Да кож-нага ставіцца належна. Яны да доктара адносяцца не належна. Я да іх, як да роўні, балазе пасля пяцідзесяцігадовага ўзросту мы ўсе трохі прыпыленыя, а хворыя дурацца, чакаюць кло-пату адно пра сябе. А самі? Ле-жні. Нават вядомае, самымі перажытае расказаць не ўме-юць, мовы няма. Сорам у іх ці абсалютная старэчая закаруз-насць, цемра. Няўжо яны такія з унукамі?

 

Вымольванні і дры-жыкі сэрца, фібраванне кожнай клетачкі мозгу далі-такі Бада-новічу паскораны вынік. Мова не аднавілася, а дрыжыкі ў руцэ і назе зніклі, замест чаты-рох-пяці таблетак ураніцы і ўвечары пераключыўся на дзве-тры.

Чатырнаццаць дзён вы-мольваў «Пашкадуйце мяне кропелькі», не сарвіцеся ў ві-хурнасць штопара няўдалага прызямлення, не дапускайце аварыі на няроўным і роўным месцах. Дайце перадых абедз-вюм паловам галоўкі.

Пустацельству не мес-ца ў маіх нейронах і нейтронах. Мова не становіцца нармаль-наю, а нага нармальная, правая, і левая рука.

Дзякую вам, кропель-кі, за ласку ўзнёсу з беспамяц-тва, за прылёт ў нармальнае зямное існаванне, дзякуй кро-пелькам за адзыўнасць і шка-добу. Вы жывыя, вы чуеце жы-вое карыснае, прыгоднае.

 

Пасля выступлення:

— Я прачытаў вашу кні-гу «Эрозіі глебаў будуць шы-рыцца пакуль жыве чалавек на планеце». Да вас пару пытан-няў. Па-першае…

— Першае, так Колас гаварыў і Купала. Не па-пер-шае. Другое пытанне таксама не прамаўляйце.

— Я з добрых пазіцыяў, пахваліць за праблемы вас мо-жна?

— Хваліць акурат не трэба, — звычна лектар ссоўвае ўласныя лісцікі і дасланыя слу-хачамі ў сінюю пластмасавую вокладку, ласкава раіць дасла-ныя пытанні дасылаць у міні-стэрствы, Акадэмію, райвы-канкамы.

Бадановіч гадамі збі-раў фактуру, трамбаваў па раздзелах, а цяпер гадзіну бу-дзе даказваць разумнаму аспі-ранту ці настаўніку логіку збо-раў. Думайце самі.

На выхадзе трое дапы-тнікаў у роспытах могуцца вы-хапіць што-нішто з праблемаў эразійнасці. Іранізуюць з сябе, лектара Бадановіча, хмурацца. Скажыце, дзе і калі ваша чарго-вая лекцыя. І гэта не ведаеце, глебазнавец. Блага, блага.

— Маладыя людзі, чы-таць трэба не адну-дзве кнігі аднаго-двух аўтараў, а ўсе кнігі па тэме, ахопней, болей кары-сці.

Не існуе панацэі ад усіх бед. Неасветнасць, абсалютная неадукаванасць і невуцтва спа-раджаюць страх, ўсіхны вынік — зласлівасць у рабацяжных да ўсіх. Інтэлігентны чытач сярдуе не на сваё няведанне, а на разумнейшага, падказалага.

 

У аднаго хворага бліз Ясельды памерла маці. Хло-пчык трох гадоў амаль забра-ўся на труну. Плача, просіць маму: «Маму, маму, уставай-це. Паглядзіце, колькі людзей да вас прыйшло. Увесь вечар і дзень шкадуюць нас. Просяць устаць. Маму, хто мне кашуль-ку памые». Гаворыць і смарка-ецца, плача.

Хлопчыка жаночыя рукі знімаюць з услончыка, а той упарта мосціцца падлезці, прытуліцца да мамы. Рукі мамы расплеценыя ім, адна з іх ук-рывае галоўку малечы. Харак-тэрным палескім пінскім дыя-лектам малы паўтарае «Маму, маму, прашу вас, уставайце». Сабраныя выціраюць вочы.

Каб хто супыняў яго, вучыў не плакаць ці гаварыць, каб недзіцячая горненькая бя-да вылівалася наўселюдзь, яго б асадзілі, завялі ў другі пакой, а то малы сам запёк людское чарнобыльскае гора.

Бацька і яго сябры раз-губіліся, шкадуюць, што пры-везлі жанчыну хаваць на Пін-шчыну.

 

Мне шмат трэба зра-біць. Расхваліць не ўсю Случ-чыну, а хоць свой інстытут, прафесію.

Гатовы я кроплямі рас-цячыся па сваёй вёсцы і Случ-чыне, як кроплі бліз сябе. Ня-хай знікнуць крывацёкі радыя-цыйныя.

Ядзя перад выхадам у калідор, з прышэптам: не ўме-юць мужыкі стагнаць, шап-таць, гаварыць не ўмеюць, нічога не ўмеюць.

— А вы ўсё ўмееце? Ко-жная трэцяя з вас тупіца. Не дарэмна сяброўка прызнала: усяго адно дзіця нарадзіла, ма-ла. Усё ішло і прыйшло да раз-воду. З кожным месяцам і тыд-нем усё радзей лятала з мужы-ком. Толькі нас, мужыкоў, бэс-ціце, харошыя і ўмелыя… Чаго разумніца дала свайму адстаў-ку, чаго па чужых лётала?

 

— Ты пайшла і я згу-блены. Без цябе адзінокі.

— Яно так. Хто без мяне таблетку дасць. Не пераблы-твай іх, не раскісай.

— З працы за дзень мала хто пазвоніць.

— Усе круцяцца. Ды-сертацыі абедзве праглядзеў? Хоць пару аспіранцкіх арты-кулаў асіліў?

 

Жонка сто разоў на-казвала, не трэба выбірацца Ба-дановічу ў блізкі лес. Грыб знойдзеш, не знойдзеш — упа-дзеш, ляжацьмеш пад кустом, ніхто не ўбачыць, як бедны Мі-калай Ганчароў на вуліцы. Ад ляснога берагу да дзвярэй Мінскага міжраённага цэнтра мазгавых інсультаў нямала, за сто пяцьдзясят метраў.

Не вытрымала душа паэта. Бадановіч паклыпаў не ў лясную гушчу. Поўзае ўскрай. Сыраежкі, ваўнушкі, гарку-шы, валуі, радоўкі, бабкі, ры-жыкі, маслякі, кабылянкі, ра-бушкі, мухаморы, сярушкі, падарэшавікі мала каго ра-дуюць з мясцовых людзей, ім падабаюцца баравікі, спра-вядліўцы, падасінавікі, лісічкі, чырвонагаловікі.

Бадановіч збірае ўсе. Аддае жонцы. Замарынаваныя грыбцы — мілата.

Дождж насоўваецца, імжака, церусілаўка. Нарэшце дажджыла, макрэць. Разгой-танае лісце, атрэсваюцца па-дзёўбаныя шпакамі вішні.

Грыбы вартныя, магу зрэзваць праз адзін, цяжка прысядаць перад любою сыра-ежкай.  З палкай лягчэй ха-дзіць. Няўжо ўжо старасць, так рана, нечакана.

 

Цябе чакае праца. На-вошта ўзірацца ва ўсе зіхацінкі жыцця. Навогулле ці трэба табе што апрача спраў дзяцей і жонкі. Вось дзве кнігі не за-кончыў. Шкада.

Нічога справядлівага на свеце. Справядлівыя наро-дзяцца.

— Не кажы так.

Хто плануе Там быць мудрым, можа займець вар’яц-твы Тут, у гэтай плыні і веку.

 

Ці моцна хваліць Той свет Біблія, зноў трэба спра-баваць разбірацца.

Да гэтага часу прак-тычна не асветлены дыспут Скарыны і Парацэльса. Пара-цэльс прайграў у Вільні ды-спут Скарыну, упершыню ў Еўропе ў полацкага ліцвіна той адчуў сілу і роўную доказ-насць. Дзве сустрэчы Скары-ны і Марціна Лютэра. У роў-ных дыскусіях вялікіх шмат пра што можна даведацца.

 

Наадпачывалася, што пра работу забыла, дзе пача-лася, павінна закончыцца.

Не трэба ратаваць ча-лавецтва, калі суседа не бачыш, памагчы не можаш.

Трывожная нязвыч-насць адыходу ад жыцця няда-ўняга сябра, аднаго, другога. Мала хто з іх будзе клапатаць пра цябе ў Тагасвецці, калі ты не патурбаваўся пра зямную радню і суседства, сяброў.

Бег цягніка мала роз-ніцца ад вечных знакаў неба.

Хацелі лепей, як быва-ла атрымлівалася ў савецкіх мысляроў і думнікаў. Суседзі жывуць мірна, лагодзяцца, афі-цыйныя замовы на ўзаемную саступку дзесяці-пятнаццаці сантыметраў зямлі ў разоры не заключылі. Не будзем мы дро-бязнічыцца. Гаспадыні ў суседа не стала, новая памочніца, вед-ка законаў, пачала плот гара-дзіць — адразу няўсміхі паміж суседзямі, напружанасць. На-вучыліся, асветліліся, жыццё ў нашай вёсцы становіцца гра-шоўным. Так многія сем’і, ро-ды, дзяржавы. На роўным ме-сцы платы гародзяць, згры-зоты наладжваюць.

Пабылі б яны ў інсуль-тных палатах, з інсультнымі і псіхаванымі, тады цанілі б да-ванае Богам і жыццём.

 

У Слоніме адкрылася галерэя «АртБуш»

У вялікім прыватным доме беларускага мастака, сябра Саюза мастакоў Беларусі Міколы Бушчыка ў Слоніме ў мікра-раёне Альбярцін адкрылася галерэя «АртБуш». Галерэя ство-рана гаспадарамі дома Міколам Бушчыкам і яго жонкай Святланай Бушчык, якая ўзначальвае Слонімскае ТБМ.

Мэта стварэння галерэі «АртБуш»- сустрэчы з цікавымі і таленавітымі людзьмі Слонімшчыны, Гарадзеншчыны і ўсёй Беларусі, а таксама Еўропы. Па словах Міколы і Святланы Буш-чыкаў, у перспектыве ў галерэі «АртБуш» плануюцца таксама выставы мастакоў, знаёмствы з творчасцю таленавітых людзей мастацтва. Адкрыў галерэю «АртБуш» літаратар, гісторык, краязнавец і журналіст Сяргей Чыгрын. Вядомы слонімец пазнаёміў прысутных са сваёй паэтычнай творчасцю. Ён прачытаў вязанку вершаў пра гістарычных асобаў Бацькаўшчыны, лірыч-ныя і сатырычныя вершы, адказаў на пытанні прысутных. Шчы-рыя словы пра Сяргея Чыгрына і пра добрую задумку стварэн-ня галерэі распавядалі мастак Аляксандр Стацэнка, былы настаў-нік, паэт Уладзімір Лабко, іншыя прысутныя госці галерэі «АртБуш». Наступная сустрэча ў галерэі запланавана ў жніўні.

Аксана Шпак, Беларускае Радыё Рацыя,

Слонім. Фота аўтара.

 

Па чыстым Нёмане песня плыве

22 ліпеня ў аграга-радку Беліца адбылося (брэн-давае) экалагічнае свята «Па чыстаму Нёману песня плыве»

Аграгарадок Беліца — адзін з самых маляўнічых ку-точкаў Лідскага раёна, стаіць на беразе Нёмана — буйнейшай ракі ў Еўропе. У чацвёрты раз у Беліцы святкуецца экалагіч-нае свята «Па чыстаму Нёману песня плыве».

З прывітальнымі сло-вамі ў час адкрыцця свята вы-ступіў старшыня Беліцкага вы-канаўчага камітэта — Сяргей Станіслававіч Кулеш. Шмат цікавага чакала гледачоў у гэты дзень, а іх, дарэчы, было няма-ла: і дарослыя, і дзеці завітвалі сюды, каб паслухаць меладыч-ныя песні і паўдзельнічаць у конкурсах і спаборніцтвах. Нават буслы, пачуўшы прыго-жыя мелодыі, прыляцелі да сцэны і некалькі хвілін кружы-лі карагод у небе.

Напярэдадні мера-прыемства быў абвешча-ны конкурс на самую вялі-кую рыбіну, злоўленую дазволеным спосабам — вудай ці спінінгам. Кон-курс выклікаў у гледачоў шмат эмоцый. На сцэну выйшлі рыбакі з рыбаю, якую яны злавілі ў Нёма-не. Гэта былі, вядома, му-жчыны — Вадзім Малец, Анатоль Рудзевіч і Яўген Кракоўскі. Больш за ўсіх «пацягнуў» язь, якога зла-віў Вадзім Малец: рыба заважыла 1,3 кг. Рыбак выйграў білет на рыца-рскі турнір «Меч Лідскага замка».

Экалагічная квэст-гу-льня прыйшлася даспадобы дзіцячай аўдыторыі. Хутчэй за ўсіх выканаў заданне — па пра-панаванай карт-схеме  знайшоў на геаграфічных пікетах усе літары і склаў зашыфраванае слова «Экалогія» — Аляксей Мілюць, які і стаў пераможцам квэст-гульні. Дарэчы, хлопчык прыехаў на лета да бабулі ў госці. Адпачынак яму запом-ніцца — Аляксей таксама вы-йграў білет на рыцарскі турнір «Меч Лідскага замка».

На імправізаванай святочнай сцэне выступалі ка-лектывы і артысты мастацкай творчасці з Пескаўскага, Хода-раўскага, Мажэйкаўскага, Ган-чарскага Дамоў культуры.

Народны тэатр «Бе-раг» Мінойтаўскага культур-на-дасугавага цэнтра прадста-віў прэм’ерную мініяцюру «Лялькі-шоў», а Святлана Чай-ко (кіраўнік тэатра) захапіла гледачоў сваім талентам і апо-ведам прыгожай старажытнай легенды пра Нёман і Лошу.

На свяце была прад-стаўлена выстаўка вырабаў майстроў дэкаратыўна-пры-кладнога мастацтва, а пасля свята для ўсіх ахвочых была прапанавана экскурсія ў Белі-цкі Дом культуры ў этнагра-фічны пакой «Вяртанне да вытокаў».

Калектыў Беліцкага Дома культуры з адданасцю рыхтаваў брэндавае мерапры-емства «Па чыстаму Нёману песня плыве», якое ўсім пры-йшлося даспадобы і пакінула самыя лепшыя ўражанні.

Падводзячы вынікі свята, неабходна сказаць, што прырода — наш агульны дом, і ў нас з вамі ёсць агульны аба-вязак — зберагчы яе ў цэлас-насці і захаванасці!

Алена Габіс,

ДУ ЛЦКНТ.

 

У Лідскім замку адкрылася карчма «Львiная хата»

Тут можна паспраба-ваць шляхецкую кухню, на-стойку з ядлоўцу ўласнага вы-рабу, «падыхаць» XIV стагод-дзем і прыемна правесці час. Пра ўстанову агульхарчу ўся-рэдзіне галоўнай славутасці го-рада даўно прасілі лідзяне. Па-жаданні выказвалі і шматлікія турысты. І вось мара збылася!

Зараз на тэрыторыі за-мка — у бярвеннай хатцы — зна-ходзіцца невялікі рэстаранчык. У аб’екта адразу тры сузасна-вальнікі — Зміцер Бабарык, Во-льга Біга і Ігар Коц. Усе гэтыя людзі маюць досвед працы ў гандлі. Усярэдзіне «Львiная хата» разлічана на 30 чалавек, яшчэ 60 могуць размясціцца на тэрасе.

Пра тэматыку рэста-ранчыка разважаць не пры-йшлося. Якой яшчэ можа быць тут атмасфера, калі не гіста-рычнай?! Фармат установы таксама ў стылі мінулага часу — карчма.

А вось з назвай пры-йшлося паламаць галаву.

— У нас было каля 50 варыянтаў, — адзначае адзін з уладальнікаў карчмы Зміцер. — У выніку спыніліся на назве «Львіная хата». Леў, як вядома, знак нашага горада.

Дарэчы, на адной са сцен рэстаранчыка мы заўва-жылі ключы. «А ці не тыя са-мыя, ад нашага горада, якія па легендзе захоўвае леў? Можа, невыпадкова яны тут?» — міль-ганула думка.

Ва ўстанове адразу адчуваецца гістарычны дух. Акцэнт на дрэва — з гэтага ма-тэрыялу шырокія сталы і крэ-слы, паліцы, барная стойка. Усё прадумана да дробязяў: масіў-ныя кованые жырандолі, свя-цільні ў выглядзе падпаленых паходняў, ільняныя занавесы, перавязаныя аборкай, посуд — гліняны і чыгунны, слоікі з хат-німі нарыхтоўкамі і многае іншае.

У «Львiную хату» ўжо сёння з задавальненнем прыходзяць і лідзяне, і туры-сты. Дарэчы, нядаўна тут абе-далі госці з Кубы і Бразіліі. «Вельмі вясёлыя маладзёны, нахвальвалі нашы збанкі з дра-нікамі, свінінай, грыбамі, вярш-камі і духмянай травой», — ад-значаюць у карчме.

Стравы, і праўда, ве-льмі смачныя. Зрэшты, як і ўся астатняя кухня. Тут вам і ма-чанка з мясам і блінамі, і вяс-ковая патэльня з каўбасой, і смажаніна з вэнджанай ку-рыцай…

У далейшым асарты-мент будзе толькі папаўняцца. Акцэнт — на шляхецкую кухню. Яшчэ адна разыначка ўстано-вы — настойкі ўласнай падрых-тоўкі з розных ягад. З ядлоў-цу — ужо ў меню!

У перспектыве — улас-ная пякарня!

Задумак у гаспадароў карчмы «Львiная хата» шмат. Так, тут можна будзе паспра-баваць дзівосную каву. Ужо набыта італьянскае абсталяван-не. А таксама ў планах добрая лінейка вінаў, і, вядома, усе гатункі «Лідскага піва». У па-надворку змесціцца пякарня — свежая выпечка, хлеб уласнага вырабу…

Што больш за ўсё не любяць кліенты? Чакаць! У «Львiной хаце» прадумалі, як прыхарашыць наведвальнікам гэты час. Спачатку аперытыў за кошт установы. А затым не-вялікая забаўка ў гістарычным стылі.

Цяпер наведаць карч-му можна, пакуль адкрыты за-мак — з 10.00 да 19.00. Аднак плануецца, што ўжо з верасня рэстаранчык будзе працаваць да гадзіны ночы!

Вольга Ніканенка,

0154.by.

 

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *