НАША СЛОВА № 32 (1391), 8 жніўня 2018 г.

Аўторак, Жнівень 14, 2018 0

На Лідчыне адзначылі 155-я ўгодкі паўстання 1863 года

5 жніўня ў былым фальварку Шчытнікі паміж вёскамі Малое Ольжава і Мохавічы адбылося ўшана-ванне памяці паўстанцаў 1863 года.

Сёлета споўнілася 155 гадоў ад пачатку паў-стання, да гэтай даты актывісты лідскіх грамадскіх арга-нізацый закончылі афармленне мемарыялу “Невядо-мым паўстанцам”, паколькі дакладна вядома, што тут пахаваны паўстанцы, а вось, хто, выявіць не ўдалося.

Сабраліся людзі з многіх месцаў Беларусі: з Мен-ска, Слоніма, Дзятлава, нават Гомеля, ну і, канешне, з Лід-чыны.

Фэст-рэквіем пачаўся з чытання спіскаў паўстанцаў Лідскага павета. На сёння ў гэ-тых спісках 424 імені. Гонар чы-таць спісы быў аказаны ад Лід-скага раёна старшыні Ёдкаў-скай суполкі ТБМ Валерыю Мінцу, ад Ліды — сябру Лід-скай гарадской рады ТБМ Алегу Лазоўскаму, ад г. Бяро-заўкі — кіраўніку Бярозаўскай суполкі Партыі БНФ Вітольду Ашурку.

Чытанне спіскаў доў-жылася амаль гадзіну. За гэты час паспеў пайсці і перастаць летні дождж. Як сказаў пры-сутны тут старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў само неба заплакала над трагічнымі лёсамі ўдзельнікаў паўстання і ўсяго нашага народа.

Пасля чытання спісаў адбылася памінальная служба, акую адправілі святары Бела-рускай Аўтакефальнай Права-слаўнай Царквы айцы Леанід Акаловіч і Вікенцій Кавалькоў. Яны ж асвяцілі камень мема-рыялу і крыжы пасля рэстаў-рацыі.

Пасля малітвы прагу-чалі патрыятычныя песні ў выкананні слынных беларускіх бардаў Андрэя Мельнікава, Таццяны Матафонавай, Змі-цера Захарэвіча і Сержука Чар-няка. Алег Лазоўскі прачытаў верш Станіслава Судніка “Кроў Франціішка”, памяці паўстанца Францішка Багу-шэвіча, які ваяваў і быў пара-нены на Лідчыне.

Фэст-рэквіем прай-шоў з дазволу лідскіх уладаў. Цяпер ад іхняй добрай волі залежыць унесці мемарыял у спіс гістарычна-культурных каштоўнасцяў раёна.

Яраслаў Грынкевіч.

Ігару Лучанку – 80

Ігар Міхайлавіч ЛУ-ЧАНОК (нар. 6 жніўня 1938; Менск) — беларускі кампазітар. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1973), народны ар-тыст Беларусі (1982) і СССР (1987), заслужаны дзеяч куль-туры Польшчы. Прафесар. Ганаровы грамадзянін Мар’і-най Горкі, Менска і Сальска (Растоўская вобласць, Расія).

Нарадзіўся ў Менску ў сям’і лекара Міхаіла Лукіча Лучанка і настаўніцы Аляк-сандры Герасімаўны, якія па-браліся шлюбам у 1931 годзе. Жылі ў здымным пакоі ў доме па Ігуменскім тракце (цяпер вул. Маякоўскага). Праз 38 дзён пасля народзінаў сям’я пераехала ў пасёлак Пячэрск (Магілёўскі раён), бо бацька атрымаў накіраванне на працу ў Магілёўскую псіхіятрычную лякарню. Да атрымання адука-цыі лекара ў Беларускім меды-чным інстытуце бацька з 20 лютага 1926 г. працаваў скры-пачом у Беларускім вандроў-ным тэатры пад кіраўніцтвам Уладзіслава Галубка. Маці бы-ла родам з Бабруйска, пахо-дзіла са шляхецкага роду Жу-коў і скончыла Беларускі дзяр-жаўны ўніверсітэт па спецыя-льнасці «Хімія і біялогія». З лета 1940 г. да канца чэрвеня 1941 г. сям’я жыла ў Магілёве, у доме чыгуначнікаў на Пер-шамайскай вуліцы. З пачаткам Нямецка-савецкай вайны ба-цьку адправілі вайсковым ле-карам 3-га рангу ў Гомель у складзе самаходнай лятучкі № 710 для ратавання параненых.  Потым выехаў з сям’ёй у Сальск (Растоўская вобласць), куды бацьку накіравалі слу-жыць вайсковым лекарам. Там пайшоў у 1-шы клас чыгунач-най школы № 9.

На пачатку жніўня 1946 г. вярнуўся з сям’ёй у тавар-ным вагоне ў Беларусь, дзе ба-цька Міхаіл Лукіч пачаў праца-ваць лекарам у чыгуначнай ам-булаторыі на станцыі Пухаві-чы і атрымаў жытло. У жніўні 1950 г. пераехаў на наёмную кватэру ў Менск, дзе паступіў у 6-ты клас па цымбалах му-зычнай школы пры Дзяржаў-ным тэатры оперы і балету Бе-ларусі.

У 1961 г. скончыў Бела-рускую дзяржаўную кансер-ваторыю па класах кампазіцыі яе рэктара Анатоля Багатыро-ва і піяніна Рыгора Шаршэў-скага. У 1963 г. на прапанову рэктара Беларускай кансерва-торыі Уладзіміра Алоўнікава здаў іспыты ў Леніградскую кансерваторыю Дзмітрыю Шастаковічу. У 1965 г. скончыў асістэнтуру-стажыроўку Ле-нінградскай кансерваторыі пад кіраўніцтвам прафесара Вадзі-ма Салманава і ўступіў у Саюз кампазітараў Беларусі. У каст-рычніку 1967 г. пакінуў выкла-данне на кафедры кампазіцыі Беларускай кансерваторыі  і паступіў у аспірантуру Мас-коўскай кансерваторыі. У 1970 г. скончыў аспірантуру Мас-коўскай кансерваторыі пад кі-раўніцтвам прафесара Ціхана Хрэннікава.

З 1980 г. старшыня Бе-ларускага саюза кампазітараў. У 1982-1986 гг. рэктар Бела-рускай дзяржаўнай кансерва-торыі. У 1985 г. песня «Майскі вальс» на ягоную музыку і словы Міхаіла Ясеня прагуча-ла ў выкананні Яраслава Еўда-кімава на Усесаюзным тэлефе-стывалі «Песня году». У лю-тым 1985 г. стаў дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР. У 1989 г. — дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР. У 1993 г. высту-піў адным з ініцыятараў ства-рэння Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці.

Удзельнічаў у 3-х Су-светных фестывалях моладзі і студэнтаў у Берліне (ГДР), Гаване (Куба) і Маскве. На Кубе сустракаўся з Фідэлем і Раулем Кастра. Да 2012 г. пра-вёў 20 сольных канцэртаў у Маскве паводле сваіх твораў.

Сваімі галоўнымі тво-рамі Ігар Лучанок лічыць песні «Мой родны кут» і «Спадчына», як і «Польку беларускую».

Таксама Лучанок ства-рыў шэраг значных акадэміч-ных твораў, а яго «Песню пра Менск» штодня адбіваюць ку-ранты на Менскай ратушы.

Ігар Лучанок — аўтар адной з першых рок-опер у СССР. Гэта «Гусляр», на словы Купалы, напісаны супольна з «Песнярамі».

Жонка — Аляксандра (у дзявоцтве Чэканава), супра-цоўніца музычнай школы. Дач-ка — Святлана, музыка. Сын — Андрэй, юрыст.

Вікіпедыя.

 

Запрашаем да супрацы

На ліпеньскім паседжанні сакратарыята ТБМ было прынята некалькі важных рашэнняў, якія датычаць дзейнасці арганізацыі ў звязку з правядзеннем Еўрапейскіх гульняў і Перапісам насельніцтва ў 2019 г., а таксама пра падпіску на «Наша слова».

І. Для таго, каб падчас правядзення Еўрапейскіх гульняў наша краіна была прэзентавана як адметная сваёй культурай (у тым ліку і мовай,) гісторыяй, цікавымі мясцінамі, месцамі адпачынку, ёсць прапанова стварыць сіламі краязнаўцаў па ўсіх раёнах Беларусі буклеты на беларускай мове па наступным прыкладным узоры.

  1. Кароткая гістарычная даведка пра раён і яго цэнтр.
  2. Мясцовыя культурныя ўстановы (музеі і інш.).
  3. Помнікі гісторыі (замкі, палацы, храмы).
  4. Месцы адпачынку: сядзібы, гасцініцы, кавярні і г.д.

Некалькі адпаведных фотаздымкаў, па магчымасці — карта праезду ад сталіцы і маршрут па саміх мясцінах. Буклеты плануем рабіць дзвюхмоўнымі: беларуска-англійскі, -французскі, -іспанскі, -польскі, -літоўскі, -нямецкі, -італьянскі. Галоўнае — мець на першым этапе беларускі тэкст. Такія буклеты можна было б прапанаваць для размяшчэння па гасцініцах сталіцы ў якасці інфармацыйных матэрыялаў для замежных турыстаў.

ІІ. Для правядзення кампаніі па Перапісе някепска было б мець аргкамітэт з удзелам зацікаўленых асоб з розных арганізацый. У межах такой кампаніі можна было б правесці шэраг публікацый у СМІ, распрацаваць і выпусціць прадукцыю ў выглядзе налепак, буклетаў, абвестак, надпісаў на майках, відэа-ролікаў і інш. Калі такая супраца кагосьці зацікавіць, то напачатку верасня можна сабрацца для складання сумеснага плану дзейнасці.

ІІІ. Для таго, каб мець лепшыя камунікацыі ўнутры арганізацыі і даваць інфармацыю пра нашыя справы шырэй, прапануем нашым структурным арганізацыям павялічыць падпіску на газету «Наша слова» на 50%. Гэта дазволіць распавядаць пра нашыя справы не «на пальцах», а праз публікацыі і тым самым паспрыяе пашырэнню кола нашых прыхільнікаў, чытачоў і чальцоў.

Далучайцеся!

Пра падзею падрабязна

Арт-рэзідэнцыя ў Слоніме чакае гасцей

Днямі на куль-турнай карце Гарадзе-ншчыны з’явілася яш-чэ адна кропка, да ўзні-кнення якой спрычы-нілія сябры Тавары-ства беларускай мовы  імя Францішка Скары-ны. Гэта творчая гале-рэя «АртБУШ», якую адкрылі ў Слоніме, у сваім альбярцінскім доме каля бору, Мікола і Святлана Бушчыкі, нядаўнія менчукі, а за-раз — даўншыфтары, што пакінулі сталіцу і вярнуліся на малую радзіму з мэтай абу-дзіць тут мастацкае жыццё і з марай зрабіць Слоні-мскі край больш прыцягаль-ным для ўсіх, хто шануе прыга-жосць. Дом сям’і Бушчыкаў яшчэ раней стаў «штаб-кватэ-рай» слонімскай арганізацыі ТБМ, а новаствораная галерэя мае зрабіцца сапраўднай ціка-восткай горада і краю: варта зазначыць, што ўжо зараз тут захоўваецца некалькі сотняў карцін гаспадара, знанага бела-рускага мастака Міколы Буш-чыка. Прыехаўшы ў Слонім на сталае месца жыхарства напры-канцы мінулага года, маэстра адразу зладзіў гучную перса-нальную выставу ў раённым цэнтры культуры (выстава працуе дагэтуль і адкрыта для наведнікаў), прыняў чынны ўдзел у мастацкім праекце Сло-німскага краязнаўчага музея да 500-годдзя беларускага кніга-друкавання, двойчы прадстаў-ляў Слонім на арт-дыплама-тычнай сустрэчы і міжнарод-ным пленэры ў Сергіевым Пасадзе (Расія).

Да першай сустрэчы ў гасцёўні галерэі «АртБУШ» гаспадары наладзілі прадстаў-нічую экспазіцыю палотнаў Міколы Бушчыка, якая без слоў расказала пра непаўторны талент майстра, яго самабыт-насць і непадобнасць на іншых сучасных мастакоў, філасофскі погляд на рэчаіснасць, глыбокі сімвалічны сэнс твораў. Словы ж гучалі пазней: першым гос-цем галерэі, героем першай сустрэчы-гутаркі стаў паэт і краязнавец, літаратуразнавец, журналіст і перакладчык, ся-бар ТБМ Сяргей Чыгрын. У цэнтры ўвагі гэтым разам былі яго літаратурныя, дакладней — паэтычныя здабыткі. Паэт чы-таў вершы, рабіў да іх дасціп-ныя каментары, аздабляў рас-повед цікавымі ўспамінамі. Уласныя вершы прысвяцілі Сяргею Чыгрыну слонімскі па-эт, былы настаўнік Уладзімір Лабко і мастак Аляксандр Ста-цэнка. Сярод слухачоў былі слонімскія літаратары і жур-налісты, мастакі і грамадскія дзечы, аматары паэзіі і мас-тацтва.

Па словах ствараль-нікаў, галерэя «АртБУШ» ста-нецца месцам сустрэч для ўсіх, каму неабыякавыя беларускае мастацкае слова — у паэзіі, жы-вапісе, музыцы, скульптуры. Тут таксама чакаюць белару-саў, захопленых краязнаўствам і літаратуразнаўствам, белару-скай даўніной, захаваннем гіс-тарычнай і мастацкай спадчы-ны. Тут чакаюць цікавых твор-чых людзей з Беларусі і за-межжа, аматараў прыгожага і сапраўднага мастацтва. Фармат сустрэч будзе таксама самы розны: ад паэтычных чытанняў (як сустрэча з С. Чыгрыном) — да тэатральных спектакляў і музычных вечарын, прэзен-тацый літаратурных, музыч-ных, жывапісных твораў, перса-нальных ці калектыўных вы-стаў і г.д. Нязменным застанец-ца адно: цікавыя госці, гасцін-насць гаспадароў, смачныя кава ды гарбата. Гаспадары галерэі плануюць, што камерныя су-стрэчы ў «АртБУШ» стануць  рэгулярнымі, і ўжо зараз вя-дома: у жніўні тут будзе прэ-зентавана ўнікальнае выданне — штодзённы краязнаўчы ка-лянадар Слонімшчыны, які склалі Сяргей Чыгрын і Ула-дзімір Хільмановіч. Чакаецца, што на прэзентацыю завітаюць літаратары і барды Гарадзен-шчыны. Далучыцца да пра-ектаў галерэі і наведаць яе пер-шую экспазіцыю ахвотныя мо-гуць у любы час, дамовіўшыся з гаспадарамі па тэлефонах: 8029-266-34-36 і 8029-164-82-98.

Альбярцінская арт-рэзідэнцыя адкрытая да су-працоўніцтва і чакае гасцей!

Святлана Адамовіч,

г. Слонім.

 

Навіны Германіі

Немец вывучыў беларускую і рамантуе школу пад Ракавам

Адкуль такая маты-вацыя?

— Гэта вынік маёй ціка-васці да Беларусі, дзе я апы-нуўся выпадкова, — тлумачыць Бэньямін Гаўзнер.

Пасля заканчэння школы ў 2013-м ён не хацеў адразу паступаць ва ўніверсі-тэт, каб папрацаваць валанцё-рам у іншай краіне. Знайшоў такую магчымасць у Беларусі і падумаў, што гэта будзе ціка-вы досвед, таму што гэта — «не-вядомая краіна», якая знахо-дзіцца зусім недалёка ад Гер-маніі. Бэн валанцёрыў 10 ме-сяцаў.

— Гэта быў цудоўны час, і краіна мяне вельмі ўразіла. Упершыню я пачуў беларус-кую мову (калі не ў метро) на культурным імпрэзе ў Менску. Тады я нічога не разумеў, таму што вучыў толькі расейскую, — узгадвае Бэн.

Два гады таму ён зноў наведаў Беларусь, тады і выра-шыў вывучыць мову, каб лепш разумець краіну:

— Купіў падручнік у Менску і, як толькі прыехаў дадому, пачаў.

Бэн вучыўся ў Поль-шчы і Літве, а цяпер вывучае сацыялінгвістыку ў Германіі. У свае 23 ён валодае 8-мю мовамі, у тым ліку літоўскаю, поль-скаю ды расейскаю. Ён ціка-віцца сувяззю паміж імі, а так-сама тапонімамі нашага рэгіёна.

— У беларускай мове ёсць значны ўплыў іншых мо-ваў, што бачна і ў тапонімах. Шмат якія беларускія тапоні-мы маюць балтыйскае пахо-джанне, напрыклад, Жодзішкі або Ашмяны. Да таго ж, мне проста падабаецца, як тапонімы гучаць. Напрыклад Шышчы-цы, Іўе, — тлумачыць ён.

— Ці ведаеш, што бела-русаў называюць славянскімі немцамі? — пытаю.

— Не, але я насамрэч сам часам так гавару. Я быў у су-седніх з Беларуссю краінах і лічу, што беларусы спакайней-шыя і сціплейшыя, чым, на-прыклад, украінцы ці расейцы. Такія рысы характару асацыю-юць звычайна і з немцамі. Па-радак і добрая інфраструк-тура ў Беларусі напамінаюць мне таксама пра маю радзіму.

Гэтым летам Бэн зноў прыехаў у Беларусь, каб ра-мантаваць школу на Менш-чыне.

Інга Астраўцова, belsat.eu.

 

Перамога ў Баранавічах

У Баранавічах першы беларускі клас з 10 чалавек бу-дзе навучацца ў гімназіі № 4 у цэнтры горада. Гэта адна з най-лепшых навучальных устаноў у горадзе. Але за яе бацькі пер-шакласнікаў змагаліся два га-ды. Ім прапаноўвалі іншыя школы, у якія было складана дабірацца. Прыйшлося нават накіраваць зварот у Міністэр-ства асветы, кажа маці адной з вучаніц Таццяна Малашчанка:

— Вельмі цяжка нам да-лася гэтая перамога. Гэтага не павінна быць. Усё павінна быць па Канстытуцыі і па законах. Але прыйшлося пазмагацца. Можна сказаць, сем колаў пек-ла прыйшлося прайсці. Для іншых гэта было б вельмі скла-дана. Многія проста адмоліся б і не сталі змагацца. Яны не разумелі б, чаму, калі яны заха-целі аддаць у першы клас дзіця вучыцца па-беларуску, трэба некуды ісці, нешта прасіць, па-трабаваць.

Таццяна Малашчанка лічыць, што ў будучым такога не павінна быць. Беларуская мова — гэта першая дзяржаўная мова, мова этнічнай нацыі. Для яе павінны быць створаны самыя лепшыя ўмовы і самыя лепшыя месцы.

Беларускае Радыё Рацыя,

г. Баранавічы.

 

Валеры Петрыкевіч узначаліў Дзятлаўскую раённую арганізацыю ТБМ

Новым старшынём Дзятлаўскай раённай арганіза-цыі Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны стаў Валеры Петрыкевіч. Сход прайшоў падчас другога Гара-дзенскага абласнога свята мо-вы і паэзіі  4-га жніўня.  Былая старшыняАлена Абрамчык па-прасілася ў адстаўку, і яе про-сьбу задаволілі. Валеры Пет-рыкевіч да таго быў намесні-кам, ён з даўніх часоў вядзе актыўную працу ў ТБМ.

Намеснікам старшыні Дзятлаўскай раённай суполкі ТБМ выбрана Наталля Ляўке-віч — старшыня найбуйнейшай суполкі ТБМ з вёскі Дварэц. Суполцы ў Дварцы штогод удаецца падпісваць 10-12  асоб-нікаў газеты «Наша слова».

На сходзе раённай ар-ганізацыі прысутнічалі наме-снік старшыні ТБМ Станіслаў Суднік, старшыня Гарадзен-скай абласной рады ТБМ Вік-тар Парфёненка.

Задача, якая стаіць у найбліжэйшы час: прыцяг-ненне да працы ў ТБМ моладзі. Яе істотна бракуе ва ўсіх струк-турах Таварыства: ад раёнаў да сталіцы.

Беларускае Радыё Рацыя.

 

Імперскі наступ

на нацыянальныя мовы

З канца 1980-х гадоў народам, якія дагэтуль знахо-дзяцца ў палоне Расейскай імпе-рыі, удалося дасягнуць знач-ных перамог у змаганні за свае мову, культуру і традыцыю. Нябачаны з 1917-18 гадоў уз-дым грамадска-палітычнай ак-тыўнасці меў вынікам заваёву пазіцый, якія здаваліся назаўж-ды страчанымі пасля знішчэн-ня маскоўскімі акупантамі на-цыянальнай інтэлігенцыі ў 1930-40-я гады і палітыкі та-тальнай русіфікацыі на праця-гу ўсяго доўгага перыяду кала-ніяльнай залежнасці ад Маск-вы. Намаганнямі многіх тысяч энтузіястаў і нават многіх прад-стаўнікоў нацыянальнай адмі-ністрацыі пачалося выратаван-не і адраджэнне роднай мовы, культуры і школы татарамі, ба-шкірамі, марыйцамі, чувашамі, калмыкамі і іншымі народамі. Паўсюль утвараліся нацыяна-льныя ансамблі песні і танцаў, тэатральныя калектывы, тво-рчыя клубы і цэнтры.

Нацыянальныя святы прыйшлі ў самыя далёкія і кан-тужаныя русіфікацыяй раёны аўтаномій, актывізавалася жыц-цё нацыянальных дыяспар. Да сваёй мовы вярнуліся вялікія колькасці людзей, вярнуўся нацыянальны гонар і сэнс паў-навартаснага жыцця ў сваёй традыцыі. Размаўляць на род-най мове, насіць нацыянальны строй, прытрымлівацца трады-цыі стала прэстыжным сярод моладзі. З пачатку 1990-х гадоў (калі Масква вымушана была «даць рэспублікам столькі суверэнітэту, колькі яны здо-льныя ўзяць») вырасла ўжо цэлае пакаленне народаў РФ, якое не ведае, як выглядала му-тнае існаванне ў СССР. Шмат-тысячныя дэманстрацыі з на-роднымі патрабаваннямі пера-каналі Крэмль, што без састу-пак не абысціся. Быў значна (у параўнанні з папярэднім ча-сам) павялічаны аб’ём навучан-ня на нацыянальных мовах у школах (спрэс расейскіх па РФ) нацыянальных рэспублік. Пры чым вывучалі нацыянальныя мовы аўтаномій усе дзеці, не-залежна ад этнічнага паходжан-ня. Цікава, што за амаль 30 га-доў гэтай практыкі не назіра-лася якіх-кольвечы пратэстаў так званых «русскоязычных» з гэтай нагоды.

Вяртанне да роднага не выклікала ў аўтаноміях РФ ніякага абвастрэння міжэтніч-ных канфліктаў. Наадварот, гэта паспрыяла ўсталяванню культурнай раўнавагі і міжэт-нічнай стабільнасці ўнутры лакальных грамадстваў. Лю-дзей (незалежна ад нацыяналь-нага паходжання) хвалююць агульныя для ўсіх эканамічныя, сацыяльныя, палітычныя пы-танні. Міжэтнічнай нянавісці, якой вечна палохала народы камуністычная прапаганда, не ўзнікла. Зразумела, што аўта-номіі Паўночнага Каўказа — спецыфічны рэгіён у гэтым сэн-се. Масква, баючыся страціць гэты рэгіён, вяла там дзве зні-шчальныя вайны, праводзіла адкрытую палітыку генацыду. Бальшыня «русскоязычных» проста ўцякла з рэгіёна (то бок прычынай уцёкаў неаўтахтон-нага насельніцтва стала мена-віта агрэсіўная, антычалавечая палітыка імперскага цэнтру).

У апошнія гады Маск-ва прыступіла да рэстаўрацыі акупацыйных парадкаў савец-кага і царскага часоў. У Крамлі разумеюць, што гарманічнае развіццё культуры і мовы пад-нявольных народаў стварае пагрозу для расейскай імперыі. Народы дзякуючы існаванню ў роднай культуры і мове не проста не губляюць тоеснасць, але ідуць да фармавання сваіх нацыянальных дзяржаваў — ім-перыя становіцца для іх усё больш чужой і непатрэбнай. Спробы правакацый у нацыя-нальных рэспубліках (абвіна-вачванні лідэраў нацыяналь-нага адраджэння ў рэлігійным і палітычным экстрэмізме, фа-льшывая прапаганда) права-ліліся. Правакацыі не былі падтрыманы мясцовым неаў-тахтонным («русскоязычным») насельніцтвам. Тады за справу ўзяліся засланыя ў рэспублікі «расейскія актывісты», якія па-чалі заяўляць пра «ўціск рус-скоязычных з боку нярускіх». Нічога не выйшла і з гэтага, крыклівых дзялкоў не падтры-малі мясцовыя нетатары і не-чувашы.

Крэмль прыступіў да «канчатковага вырашэння та-тарскага, башкірскага і іншых пытанняў» непасрэдна ў імпер-скім цэнтры. Дзярждума пры-няла закон пра неабавязкавае вывучэнне нацыянальных мо-ваў у аўтаномных рэспублі-ках. Цяпер, каб вывучаць прадмет, напрыклад, «татар-ская мова», бацькі вучня павін-ны пісаць адпаведную заяву (якраз, як цяпер у Беларусі). Быў рэзка зніжаны да міні-муму (2 гадзіны ў тыдзень) аб’ём вывучэння нацыянальнай мовы і літаратуры. Беларусам добра вядомыя гэтыя маніпу-ляцыі. Нетатары і небашкіры збольшага не будуць пісаць та-кія заявы, яны ўпэўнены, што пражывуць і так (ім пра гэта настойліва нагадвае маскоўская прапаганда). Вывучэнне род-най мовы ператворыцца ў пра-цэс павярхоўнага азнаямлен-ня з ёю на фоне нічым не аб-межаванага панавання расей-шчыны. Пры чым «знаёміцца» з ёю ўжо не будзе вялікая ча-стка насельніцтва нацыяналь-ных рэспублік.

Такім чынам, грамад-ства брутальна падзяляецца на дзве часткі, якія a priori не бу-дуць разумець адна адну. Ма-сква пастараецца запоўніць гэтую шчаліну паміж людзьмі, што жывуць на адной зямлі, і вядома чым: недаверам, нецяр-пімасцю, падазрэннем. Сацы-яльная сегрэгацыя заўжды прыводзіць да канфліктаў і нічым добрым не заканчваецца. Зразумела, што Масква імк-нецца дэстабілізаваць сітуацыю ў нацыянальных рэспубліках, а потым «навесці парадак» жа-лезнай рукой. Апошнім часам каланіяльная адміністрацыя за-бараніла ўсе легальныя дэман-страцыі ў падтрымку роднай мовы. Сцяўшы зубы, народы прымаюць гэты ўдар і не пад-даюцца на правакацыі. Адэк-ватныя нацыянальныя лідэры заклікаюць да самаарганізацыі грамадства і стварэння неза-лежнай ад імперыі народнай сістэмы адукацыі дзяцей і мо-ладзі ў сваёй мове.

Развіццё падзей, уся статыстыка расейскай эканомікі паказвае, што імперыя імкліва набліжаецца да калапсу і свайго канчатковага распаду. У сувязі з гэтым паўстае пытанне: калі абваліцца імперыя, што бу-дуць рабіць у новых нацыяна-льных дзяржавах тыя, хто з лёг-касцю адмахнуўся ад вывучэн-ня мовы народа, на зямлі якога яны жывуць? Яны ж нават не зразумеюць, што адбываецца вакол іх, з імі і што ўсё значыць. Не зразумеюць ні слова! Ім-перская маніпуляцыя ў чарго-вы раз робіць расейскіх асад-нікаў закладнікамі антынарод-най палітыкі. Ім прыйдзецца проста пакінуць новыя нацыя-нальныя краіны, дзе яны не знайшлі ды і не шукалі свайго надзейнага месца ў чужым доме іншага народа.

Кур’ёзна, што наступ на нацыянальныя мовы ў РФ супаў з правакацыямі Масквы на тэрыторыі Латвіі, дзе расей-ская агентура арганізоўвае шу-мныя выступы «за рускую школу, я хочу учиться на рус-ском языке, я тоже гражда-нин Латвии». Шызафрэнічная амбівалентнасць такой палі-тыкі не павінна нікога здзіў-ляць. І там, і там імперыя ро-біць нядобрую паслугу расей-цам, якія акажуцца глуханя-мымі, калі паваліцца імперыя зла.

У дзень 28-й гадавіны прыняцця Дэкларацыі аб су-верэнітэце Беларусі (27 ліпеня 1990 г.) мы, беларусы, павінны ацаніць вялікую важнасць гэ-тай падзеі, што прывяла да заваявання дзяржаўнай неза-лежнасці нашай краіны ў 1991 годзе. Калі б, крый Божа, мы б патрапілі ў склад маскоўскай імперыі на правах «саюзнай аўтаноміі», то працэсы разгро-му нашай культуры, мовы і школы былі б значна больш глыбокімі. Рэжым «унутранай акупацыі» і маскоўскага васа-літэту не вечны. Існаванне сва-ёй нацыянальнай дзяржавы дае нам перспектыву развіцця, аб-рання нацыянальнага патрыя-тычнага кіраўніцтва і вяртан-ня да паўнавартаснага існаван-ня ў сваёй мове і культуры.

Але сама сабой гармо-нія не настане, сваё не вернец-ца. Народы разумеюць, што за свой духоўны свет, за сваю душу трэба весці палітычнае змаганне і асветніцкую працу. Калі народы абароняць і заха-ваюць свае мову і культуру, то імперыя не забярэ і іхнія тэ-рыторыю і багацці. Русіфіка-цыя — гэта шлях да недараз-вітасці і пагібелі.

Народная Перамога.

 

 

Павел Сцяцко

Прозвішчы Беларусі

Новая серыя. Частка 2

(Працяг. Пачатак у папярэднім нумары.)

  1. Сніцар (Іван) — семантычны вытвор ад апеля-тыва сніцар (укр.) ‘разбяр, скульптар, каляснік, карэтнік’ (Грынч.).
  2. Сняжко (Ірына) — другасная форма ад Снежка, што ад апелятыва снежка (се-мантычны вытвор) ‘невялікі тугі камяк, злеплены з снегу’. Форма з канцавым о (Сняжко) для адмежавання ад апелятыва.
  3. Солтыс (Іон) — семантычны вытвор ад апеля-тыва солтыс < польск. soltys ‘сельскі стараста’.
  4. Сончык (Сця-пан) — вытвор з суфіксам -ік (>-ык) ад антрапоніма Сонца з значэннем ‘нашчадак названай асобы': Сонч(ц/ч)-ык — Сончык. ФП: сонца (‘святло, цяпло, якое вылучаецца гэтым свяцілам’) — Сонца (мянушка, потым про-звішча) — Сончык (Бірыла).
  5. Сосна (Кацяры-на) — семантычны акцэнтаваны вытвор ад апелятыва сасна ‘хваёвае вечназялёнае дрэва з доўгімі іголкамі і акруглымі шышкамі'; форма Сосна для адмежавання ад апелятыва сасна.
  6. Спіцын (Алесь) — вытвор з суфіксам прына-лежнасці -ын (-ін) ад антрапо-німа Спіца і значэннем ‘на-шчадак названай асобы': Спіц-ын. ФП: спіца (‘адзін з драў-ляных або металічных стрыж-няў, які злучае калодку кола з вобадам’, ‘драўляны або мета-лічны стрыжань рознага пры-значэння’, ‘шыла для пляцення лапцяў’, ‘тонкі драцяны стры-жань для вязання’) — Спіца (мя-нушка, потым прозвішча) — Спіцын.
  7. Спрытніч (Але-на) — вытвор з суфіксам баць-каймення -іч ад антрапоніма Спрытны і семантыкай ‘на-шчадак названай асобы': Спры-тн-іч. ФП: спрытны (‘якому ўласцівы фізічны спрыт; лоўкі, умелы, паваротлівы ў рабоце'; ‘які знаходзіць выхад з любога становішча, прадпрымальны, кемлівы, знаходлівы'; ‘зграбны, прыгожага аблічча, стройнага складу'; ‘зручны для карыстан-ня (пра рэчы, прылады; разм.)’) — Спрытны (мянушка, а потым прозвішча) — Спрытніч.
  8. Сталярэнка (Алена) — вытвор з фармантам -энка ад антрапоніма Сталяр і значэннем ‘нашчадак (дачка) названай асобы': Сталяр-энка. ФП: сталяр (‘рабочы, спецыя-ліст па апрацоўцы дрэва і вы-рабаў з яго’) — Сталяр (мянуш-ка, потым прозвішча) — Ста-лярэнка.
  9. Старыкевіч (Ле-анід) — вытвор з суфіксам -евіч ад антрапоніма Старык і се-мантыкай ‘нашчадак названай асобы': Старык-евіч. ФП: ста-рык (‘старое рэчышча, стары-ца’. — «Вялікі слоўнік беларус-кай мовы» Ф. Піскунова, с. 946) — Старык (антрапонім) — Старыкевіч.
  10. Старычэўскі (Іван) — вытвор з фармантам —эўскі ад тапоніма Старык і се-мантыкай ‘народзінец, жыхар названай мясціны, паселішча': Старык-эўскі — Старычэўскі.
  11. Стрыжак (Анд-рэй) — семантычны вытвор ад апелятыва стрыжак / стрыж ‘невялікая птушка сямейства стрыжоў з доўгімі вострымі крыламі’.
  12. Стэпук/ Сцяпук (Іван) — вытвор з суфіксам -ук ад антрапоніма Стэпа/ Сцёпа і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Стэп-ук, Сцёп-ук — Сцяпук. ФП: Сцяпан (імя <грэч. stephanas ‘вянок’, ‘вя-нец, карона’) — Стец (1528), Стэфан (1588) (народныя ва-рыянты) — Стэпук, Сцяпук, (рус. Степук).
  13. Суравы (Антон) — семантычны вытвор ад апе-лятыва суравы ‘грубы, нябе-лены (пра тканіну, ніткі)’.
  14. Суранок (Адам) — вытвор з суфіксам -анок ад антрапоніма Сура і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Сур-анок. ФП: сура (‘раздзел Карана’ — ТСБЛМ, 2016, с. 799) — Сура (мянушка, а потым про-звішча) — Суранок.
  15. Сурмач (Ганна) — семантычны вытвор ад апе-лятыва сурмач (укр.) ‘трубач’ (ад сурма ‘труба’).
  16. Суслаў (Іван) — вытвор з прыналежным суфі-ксам -аў ад антрапоніма Сусла і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Сусл-аў. ФП: сусла (‘адвар крухмалістых і цукры-стых рэчываў у стане браджэн-ня, з якога вырабляюць піва і квас’, а таксама ‘сок адціснутага вінаграду’) — Сусла (мянушка, потым прозвішча) — Суслаў.
  17. Сцяшковіч (Таццяна) — вытвор з суфіксам -овіч ад антрапоніма Сцяшко і значэннем ‘нашчадак (дачка) названай асобы': Сцяшк-овіч. ФП: Сцяпан (імя <грэч. step-hanos ‘вянок’) — Сцяпан (1610 г.) — Сцяшко (народны экспрэ-сіўны варыянт) — Сцяшко (пра-званне, потым прозвішча) — Сцяшковіч.
  18. Таранцей (Вік-тар) народная форма ад Цярэ-нцій (< лац. terere ‘церці, рас-ціраць, малаціць’), з XVI ст. як Терентий (1629), потым Та-рэнць (польск. Terencjan, Te-rencjusz) набыла ролю прозві-шча. Бытуе і ў форме Церан-цей. Некаторыя даследчыкі расшыфроўваюць як ‘гладзе-нькі’, ‘вытанчаны’, ‘вельмі разу-мны’, ‘прыгожы’, ‘мяккі’ (Трій-няк, І.І. Словник украінських имен. — Киіів, 2005).
  19. Татусь (Кастусь) — семантычны вытвор ад апе-лятыва татусь (рэг.) <польск. tatus — ласк. ‘татка, татачка’.
  20. Ткацэвіч (Геор-гій) — вытвор з акцэнтаваным суфіксам бацькаймення -эвіч ад антрапоніма Ткач і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Ткач-эвіч — Ткацэвіч (дысіміля-цыя чч>цч). ФП: ткач (‘май-стар, рабочы, які вырабляе тка-ніну на ткацкім станку’) — Ткач (мянушка, пазней прозвішча) — Ткацэвіч.
  21. Трацяк (Іван, Янка) — семантычны вытвор ад апелятыва трацяк, які мае тры значэнні: 1) ‘цяля, жарабя ва ўзросце трох гадоў'; 2) ‘траціна ў надзеле зямлёю'; 3) ‘трэцяя частка чаго-небудзь’ (ура-джаю, намалоту і пад.). Утва-рэнне ад лічэбніка трэці: трэц-як — трацяк. У антрапаніміі сустракаецца памылковая фо-рма Траццяк — перанос рас. Третьяк, напісанага беларус-кай графікай: Трацjак > Трац-цяк (з асіміляцыяй[j], які пе-раходзіць у [ц]. Адсюль і не-нарматыўныя беларускія фор-мы вытвораў Траццяковіч, Траццякевіч і пад.
  22. Трыбухан (Галі-на) — семантычны вытвор ад апелятыва з суфіксам -ан тры-бухан (падаецца «Вялікім слоў-нікам беларускай мовы» Ф. Піскунова (с. 990) ‘пра чала-века з вялікім трыбухом'; тое, што і трыбухач.
  23. Трыгалас (Да-р’я) — ад словаспалучэння «тры + галасы«, якое стала адным словам з націскам на пачатко-вым складзе: трыгалас і набы-ло ролю празвання, а пазней прозвішча. Своеасаблівы сіно-нім да нарматыўнага трыа (‘музычны твор’ і ‘ансамбль’).
  24. Турчак (Іван) — семантычны вытвор ад апе-лятыва турчак (рэг.) ‘цвыркун’ (насякомае атрада прастакры-лых, якое трэннем крыл утва-рае строкат — «турчыць»: турч-ак).
  25. Умрэйка (Сафія) — семантычны вытвор ад апе-лятыва умрэйка (рэг.) ‘нябо-жчык’ (Зэльва). Параўн. по-льск. umrzyk ‘мярцвяк, нябо-жчык’.
  26. Фалінскі (Юрый) — вытвор з фармантам -інскі ад антрапоніма Фаля і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Фал-інскі. ФП: Фаласей (імя <грэч. ‘марскі’) — Фаля (народная форма) — Фаля (пра-званне, потым прозвішча) — Фа-лінскі.
  27. Фент (Ілья) — на-родная форма канан. імя Іа-фет, Яфет (<ст.-яўр. ‘пашы-рэнне, павелічэнне’, ‘Бог рас-паўсюдзіць’ (яўр.)) набыла ро-лю прозвішча.
  28. Філінская (Ла-рыса) — вытвор з фармантам —ская ад антрапоніма Філін і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Філін-ская. Або прэс-тыжная форма ад антрапоніма Філін. ФП: Філімон (імя <грэч. philemon < phileo‘любіць’) — Філін (народны варыянт) — Філінскі (-ая). Ці ад апелятыва філін (‘драпежная начная птуш-ка атрада соў’) шляхам антра-панімізацыі.

(Працяг у наступным нумары.)

 

Голас з мінулага — запавет, як любіць Бацькаўшчыну

У Івянецкім музеі тра-дыцыйнай культуры адбылася запамінальная сустрэча-рэк-віем прыхільнікаў творчасці краязнаўцы, публіцыста, паэ-та — Генадзя Антонавіча Равін-скага (15.07.1933 — 25.06.1999), з нагоды яго 85-ці гадовага юбілею.

Эпафіёзам культур-ніцкай акцыі быў зварот-пра-мова Генадзя Равінскага, зафік-саваная супрацоўнікамі музея ў сярэдзіне 90-х гадоў мінулага стагоддзя на магнітафонную стужку.

Ягоны натуральны голас, са знаёмымі адценнямі і нюансамі тэмбру, гучаў на па-чатку імпрэзы больш за гадзі-ну, выклікаючы настальгічныя асацыяцыі і эфект прысутнасці самога юбіляра ў мурах музея.

Развярэджаныя ўспа-мінамі, прысутныя шчыра апа-вядалі аб чалавеку, які быў у свой час аўтарытэтнай асобаю не толькі для жыхароў Вало-жыншчыны, але і ў асяродку творчай інтэлегенцыі Беларусі.

У 2004 годзе, праз пяць гадоў пасля смерці, у вы-давецстве «Рымска-каталіцкая парафія Святога Сымона і Святой Алены», дзякуючы на-маганням сяброў прыхільнікаў, пабачыла свет унікальная для нашага рэгіёна кніга Генадзя Равінскага «Млын жыцця». У кнізе, стаўшай ужо бібліягра-фічнай рэдкасцю (наклад 500 экз.), сабраны артыкулы, апа-вяданні, вершы, прысвечаныя гісторыі Валожыншчыны, сла-вутым дзеячам культуры і літа-ратуры: В. Дуніну-Марцінке-вічу, Кастусю Каліноўскаму, Уладзіславе Луцэвіч, Канстан-цыі Буйло, Старому Уласу, Канстанціну Паплаўскаму і інш., жыццё якіх было зніта-вана з гэтым краем. Літарату-рная спадчына Г. Равінскага не толькі дае багатую інфарма-цыю. Яна прасякнута вялікай любоўю да Бацькаўшчыны, клопатам пра яе будучыню.

На вечарыне гучалі вершы Рыгора Барадуліна, Ніла Гілевіча, Уладзіміра Гра-доўкіна, Івана Асіпацкага, Дмітрыя Краскоўскага, пры-свечаныя ў розныя часы юбі-ляру. Адзначалася яго грамад-ская дзейнасць як дэпутата Івянецкага сельсавета, дэлегата ІІ і ІІІ з`ездаў Таварыства бе-ларускай мовы і асабліва яго асветная дзейнасць на пасадзе дырэктара Шакуцёўскай шко-лы.

Чым больш мінае ча-су, тым больш творчасць па-трыёта Беларусі набывае ак-туальную запатрабаванасць у грамадстве.

Алег Раманоўскі,

г.п. Івянец.

 

ПА КАЛЕНДАРЫ ХВЕДАРА ВІНІЦКАГА

Прэзентацыя календара «Ідыліі  мас-така Хведара Вініцкага» дала штуршок аднаўлен-ню дзейнасці ТБМ на Нясвіжчыне. Чарговае выданне са шматгадовай серыі Валерыя Дранчу-ка «Маляўнічая Баць-каўшчына» прысвечана 100-годдзю БНР. На-стаўнік, мастак-самавук з нясвіжскага Малева Хведар Вініцкі і яго брат Алесь — заснавальнік першай беларускамоў-най гімназіі на тэрыторыі па-ваеннай Нямеччыны — людзі, узгадаваныя той гістарычнай падзеяй. Нядаўняя сустрэча ў Альхоўцы сталася працягам зімовай прэзентацыі, сяброў-скім спатканнем тых, хто жыве па календары Вініцкіх.

 

Альхоўка — суседка Малева, у якім жыў і ствараў на даматканым палатне свае ідыліі Хведар Вініцкі. Любіў мастак наведвацца да суседзяў, меў тут сяброў-прыяцеляў, па-дабаўся яму нораў смелых, зухаватых альхоўцаў. Тут, у альхоўскіх хатах, яшчэ захоў-ваюцца яго жывапісныя творы. Не дзіўна, што менавіта альхоў-цы сталі  актыўнымі спонсарамі календара.

Сябры Карцэвіцкай суполкі ТБМ прывезлі ў Аль-хоўку некалькі невядомых  па-лотнаў Вініцкага.  Гадзіны дзве на вясковай вуліцы дзейнічала  выстава імправізаванага музея. Маладая сям’я з Карцэвіч, ад-нафамільцы мастака Аксана і Яўген Вініцкія, паказалі тры работы малеўскага самавука. Трапілі яны ў іхнюю хату вы-падкова: Яўгену ўдалося ўра-таваць іх ад занядбання. Дэ-манстраваўся на выставе і па-двойны абраз работы Вініц-кага.

У плыні гаворкі міну-лае і сучаснасць, падзеі стога-давай даўніны і сённяшняга дня неяк вельмі ж нязмушана паяд-ноўваліся, ператвараючы раз-мову ў суцэльны маналог пра нас, нашых продкаў і наступ-нікаў на шляхах гісторыі.

Вольга Карчэўская. Нясвіж.

 

«Беларусь — мая Радзіма,  Лідчына — мой родны кут!»

Праблема патрыятыч-нага выхавання падрастаючага пакалення ў Год малой радзі-мы — адна з актуальных. Сёння перад дарослымі стаіць склада-ная задача: раскрыць у дзіцяці непаўторнасць, багацце і хара-ство роднага краю, узрасціць у дзіцячай душы насенне лю-бові да роднай прыроды, гісто-рыі і культуры краіны, створа-най працай родных і блізкіх лю-дзей, супрацоўнікаў.

Чым больш змястоў-нымі будуць веды аб родным краі, яго людзях, мінулым і су-часным, тым больш эфектыўна будзе вырашацца задача выха-вання грамадзяніна-патрыёта.

У Дзяржаўнай ўстано-ве адукацыі  «Лідскі спецыяль-ны яслі-сад №16 для дзяцей з парушэннямі зроку» педагогі вялікую ўвагу ўдзяляюць да-лучэнню дзяцей да багацця бе-ларускай мовы, выхаванню ў іх пачуцця любові да роднай Лідчыны і гонару за яе. Так, з мэтай маўленчага і эстэтычнага развіцця дашкольнікаў ў спе-цыяльнай дашкольнай устано-ве рашэннем педагагічнай на-рады адзін дзень ў тыдзень (се-рада) прызнаны беларуска-моўным.

Эфектыўным сродкам вырашэння гэтых задач з’яўля-ецца выкарыстаннне прадмет-на-прасторавага асяроддзя як сродку выхавання гонару і павагі да гісторыі і культуры роднага горада. Летні перыяд спрыяе арганізацыі падарож-жаў і экскурсій па родным го-радзе, якія садзейнічаюць фар-міраванню ў выхаванцаў уяў-ленняў пра выдатныя мясціны і помнікі архітэктуры Лідчы-ны, выхаванню пачуцця лю-бові да роднай прыроды, ку-льтурнай спадчыны свайго народа.

У межах правядзення Дзён беларускай мовы з выха-ванцамі спецыяльнай дашколь-най установы арганізаваны штотыднёвыя гульні-падарож-жы па родным горадзе  на тэму «Беларусь — мая Радзіма, Лід-чына-мой родны кут!», падчас якіх  педагогі разам з дзецьмі наведалі Лідскі замак, Лідскі гістарычна-мастацкі музей, прынялі ўдзел у тэатралізава-най пастаноўцы народнага лялечнага тэатра «Батлейка», азнаёміліся з вырабамі дэкара-тыўна-прыкладнога мастацтва беларусаў, раслінным і жывё-льным светам Лідскага краю.

З мэтай фарміравання ўяўленняў аб выдатных мясці-нах горада Ліды арганізаваны пешыя прагулкі з выхаванцамі да помнікаў Ф. Скарыну, А. Міцкевічу «Па старонках гіс-торыі», да аб’ектаў малых архі-тэктурных форм:  «Сонечны гадзіннік», «Ключы ад горада», дзе  хлопчыкі і дзяўчынкі  ат-рымалі шмат цікавых ўражан-няў.

У ліпені нашы выхаванцы наведалі ўтульныя пакоі Дома Валян-ціна Таўлая па ву-ліцы Замкавай, дзе навуковы супра-цоўнік Лідскага гістарычна-мас-тацкага музея Алесь Хітрун пра-вёў з дзецьмі вель-мі цікавы інтэрак-тыўны музейны занятак «Моўная хвіліна з Таўлаем Валянцінам».

У выніку праведзеных  мера-прыемстваў можна зрабіць высновы аб іх эфектыў-насці: у выхаванцаў узрасла цікавасць да гісторыі і культу-ры Лідчыны, значна пашыры-ўся слоўнікавы запас, дзеці па-чынаюць усведамляць сябе грамадзянамі Рэспублікі Бе-ларусь.

І самае галоўнае, ім падабаецца знаёміцца з прыга-жосцю родных краявідаў і па-знаваць свет малой Радзімы.

Будзем вандраваць  разам і вывучаць родную мо-ву!

Ала Васільеўна Ганчар,

намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці.   

 

Віншуем сяброў ТБМ, якія нарадзіліся ў жніўні

Адамін Іван

Адамчык Валерый Зянонавіч

Азаранка Аляксандр Іванавіч

Акіменка Антаніна

Акрамава Іна

Акрушка Яўген Анатольевіч

Александровіч Ала Ібрагім.

Альхіменка Лідзія

Альховік Надзея Васільеўна

Аляксандровіч Валянціна

Анацка Алег

Андрэеў Ілля Аляксандравіч

Антановіч Кастусь Уладзімір.

Антанюк Раіса Рыгораўна

Анціпенка Алесь Ілліч

Арлоў Уладзімір Аляксеевіч

Арэшкава Марыя

Асаула Рыгор Міхайлавіч

Астапенка Анатоль Уладзімір.

Бакач Алесь Уладзіміравіч

Бандарчык Уладзімір Мікал.

Банцэвіч Ілья Сямёнавіч

Барадзіна Інга Мікалаеўна

Бардашэвіч Яна Валер’еўна

Бартноўская Яна Аляксандр.

Барысік Таццяна Іванаўна

Басанец Анастасія Ільінічна

Басін Якаў Зіноўевіч

Бахметава Святлана

Бацюкоў Аляксей Мікалаевіч

Белахвостава Людміла Ігараўна

Більскі Ілья Андрэевіч

Блоцкая Ірына Мікалаеўна

Бранішэўская Света

Бубешка Антаніна

Бука Алег Рывалдавіч

Бурко Іосіф Віктаравіч

Бут-Гусаім Святлана Феадос.

Вайноўскі Міхаіл

Валатоўскі Вячаслаў Валянцін.

Варапееў Уладзімір

Васіляўскайце Таццяна

Васько Яніна Мікалаеўна

Ваўранюк Ірына Ільінічна

Войніч Станіслаў Эдуардавіч

Воўк Яўген

Вуек Ул. Ул.

Вырвіч Барыс Іванавіч

Вячорка Аляўціна Сямёнаўна

Габец Ягор Валер’евіч

Галавіна Клаўдзія Іванаўна

Галаўнёў Мікалай Іванавіч

Галоцік Ірына Пятроўна

Галубовіч Ксенія Леанідаўна

Гаплічнік Аксана Мікалаеўна

Гапоненка Алег Паўлавіч

Гаравая Ніна Віктараўна

Гарэлікаў Уладзімір Марат.

Глазырын Сяргей

Грудніцкая Тамара

Грыгенча Вераніка

Грынюк Вольга Віктараўна

Грышуніна Наталля

Губскі Уладзімір

Гудкова Вольга Уладзіміраўна

Гундар Марына Юр’еўна

Гедрэвіч Валянціна

Дабравольскі Андрусь

Дабрадзей Алеся Пятроўна

Дакурна Генрых Фабіянавіч

Дарафяюк Міхаіл

Дваранчук Юры Яўгенавіч

Дзергачова Любоў Рыгораўна

Дзешчыц Алена Аляксандр.

Дзьячкова Ларыса

Дзянісік Алена

Догелева Ала

Доўгі Уладзімір

Драздоў Юры

Другакоў Уладзімір Пятровіч

Дрыгайла Зміцер Ісаакавіч

Дычок Сяргей Уладзіміравіч

Ерашэня Раман Віктаравіч

Жаркоў Аляксандр Іванавіч

Жаўрыд Марына Аляксандр.

Жукоўская Алеся Іванаўна

Забенька Сяргей Аляксандр.

Зайка Аляксандр Фаміч

Запрудскі Сяргей Мікалаевіч

Зверава Тамара

Зуева Валянціна Дзмітрыеўна

Зянько Аляксей Андрэевіч

Іваноў Мікалай Аляксеевіч

Іскарцкая Марына

Каваленка Анастасія Уладзім.

Кавалеўскі Яўген Міхайлавіч

Кажарская Эліна Сяргееўна

Казак Алег

Казмірук Аліна Вітальеўна

Камарова Алена Аляксандр.

Камароўскі Мікалай Міхайл.

Камароўскі Мікола Іванавіч

Камбалава Анжаліка Набіл.

Камянецкая Ірына

Кананенка Тамара Міхайлаўна

Канкаловіч Вера

Кануннікава Ніна Паўлаўна

Капціловіч Тамара

Карабельнікава Алена

Карніенка Мінай Лявонавіч

Кароль Алег

Карпекін Канстанцін Рыгор.

Карповіч Андрэй Уладзімір.

Касаты Людвіг Канстанцінавіч

Касьяненка Антон

Кірвель Юзаф Юзафавіч

Князева Часлава Вячаславаўна

Коваль Альвіна

Козіч Ганна Леанідаўна

Колесень Ірына

Копыл Ілля Піліпавіч

Корбут Аляксандр Іванавіч

Косінец Анатоль

Краснік Вольга

Краснова Наталля

Красюк Фёдар

Краўцоў Генадзь Сямёнавіч

Краўчанка Пётр Кузьміч

Крокас Ірына

Круглая Марына Віктараўна

Кручонак Ігар Мікалаевіч

Кузьміч Леанід Пятровіч

Кузьмянкоў Зміцер Уладзімір.

Куксар Наталля

Куль Дзмітры

Кунцэвіч Святлана Віктараўна

Купава Вітаўт Мікалаевіч

Куплевіч Віталь Эдуардавіч

Курловіч Аляксандр Адамавіч

Кушаль Глафіра Васільеўна

Леановіч Алена Георгіеўна

Лемеш Яўген Вікенцевіч

Лепяшко Аляксандр Віктар.

Лойка Тамара

Лук’янава Марыя Рыгораўна

Ляскоўскі Уладзіслаў Канстан.

Ляўкевіч Наталля Міхайлаўна

Ляшкевіч Таццяна

Маёрава Вольга Уладзімір.

Макарэвіч Віталь Сяргеевіч

Малашчанка Уладлена Алег.

Малей Кацярына

Маліноўскі Макар Яўгенавіч

Мальдзіс Адам Восіпавіч

Мандрык Наталля

Мандрыкін Раман Аляксанд.

Марцінкевіч Андрэй Андр.

Марчанка Дзяніс Васільевіч

Марчык Віктар

Машчэнская Алена

Мілевіч Ларыса Васільеўна

Мінчук Уладзімір

Міхайлоўская Анастасія Вяч.

Міхайлоўская Таццяна Васіл.

Міцкевіч Марыя Міхайлаўна

Мішкевіч Аліна Міхайлаўна

Мудроў Алег Л.

Муха Анатоль Міхайлавіч

Муха Барыс Ібрагімавіч

Мыслівец Андрэй Аляксандр.

Мялешка Аляксей Аляксеевіч

Мясніковіч Юры

Навумец Яўген Часлававіч

Наліўка Лідзія Вячаславаўна

Неткачава Валянціна Алякс.

Нікіценка Мікалай

Оліна Эла Ігараўна

Пабірушка Надзея

Палівода Святаслаў Мікітавіч

Панамарова Жанна Сцяпан.

Папова Варвара Сяргееўна

Пархімчык Святлана Мікал.

Патапчук Леанід

Паўловіч Іван Іванавіч

Пацёмкін Уладзімір Леанідавіч

Петухоў Алесь

Піваварчык Сяргей Аркадз.

Плявака Валеры Сцяпанавіч

Плотнікаў Уладзімір

Правалінскі Віталь

Пухоўская Юлія Аляксандр.

Пучынскі Уладзімір Станісл.

Пушкін Аляксандр Мікал.

Пшэннік Тамара Францаўна

Пятровіч Ева Іванаўна

Рагачэўская Валянціна Пятр.

Раманава Юльяна Ігараўна

Раманчык Надзея Дзмітрыеўна

Рамук Андрэй

Раткевіч Лілея

Рачко Віктар

Русакевіч Юры Яўгенавіч

Руснак Ганна Вітальеўна

Рынкевіч В. У.

Рысявец Уладзімір Аляксандр.

Рэйда Святлана Юр’еўна

Сабаленка Аляксандр Міхайл.

Сабінін Сяргей Юр’евіч

Савіцкая Ірына Канстанцінаўна

Савосценка Ігар

Садаўнічы Дзмітры В.

Садоўская Анастасія Раман.

Сак Міхал Міхалавіч

Салодкіна Святлана

Самайлюк Тамара Андрэеўна

Самусенка Кім Андрэевіч

Санько Валер Аляксеевіч

Сармант Сяргей Аляксандр.

Саўко Марыя

Сафонава Вольга Віктараўна

Сека Васіль

Сенькавец Ганна

Сідарэвіч Наталля

Скрыган Ігар Генадзевіч

Скрыпаль Аляксей Сяргеевіч

Смаленкін Іван Анатольевіч

Сом Алена Уладзіміраўна

Стамінок Наталля

Стаціўка Алесь Канстанцінавіч

Сташкевіч Яна Ігараўна

Стукала Алена

Субоцін Аляксандр Аляксан.

Супрановіч Віталь Канстанцін.

Сушчэўскі Алесь Аляксандр.

Сцефановіч Здзіслаў Уладзіс.

Сцяцэнка Наталля Валер’еўна

Сырапеня Пётр Андрэевіч

Сямашка Я. І.

Торап Аляксандр Валер’евіч

Тоўсцік Святлана Сяргееўна

Трафімчык Дамініка Сярг.

Трубач Таццяна Георгіеўна

Трусаў Алег Анатольевіч

Трухановіч Ларыса

Трухановіч Леанід Мікалаевіч

Тупянец Дзмітры Валянцін.

Туронак Людміла Данатаўна

Тэжык Ірына

Утачкіна Людміла

Фёдарава Таццяна Дзмітр.

Федуковіч Васіль

Філімонава Іна Уладзіміраўна

Філіпчык Васіль Іванавіч

Форнэль Кастусь Іванавіч

Халіпскі Рыгор Веніамінавіч

Хітрун Алесь Часлававіч

Царук Вольга Іванаўна

Цвірко Іван Яўгенавіч

Цімашэвіч Уладзімір Максім.

Цыганкова Анастасія Дзмітр.

Чабанава Таццяна Аляксандр.

Чарнякоўскі Віталь Радзівон.

Чэчат Алесь Віктаравіч

Шаўчук Ігар Іванавіч

Шкель Ульяна Андрэеўна

Шумскі Андрэй Мікалаевіч

Шчэрбіч Мікола Аляксандр.

Шыла Святлана Іванаўна

Шымко Лілея Канстанцінаўна

Юч Галіна

Ярмоленка Тамара Іосіфаўна

Ясюк Іван Вітальевіч

Яцкоўская Святлана Анатол.

Азбука дзядулі  Кастуся  ўсім  даспадобы

Нядаўна пабачыла свет новая папяровая версія вершаванай  азбукі  віцебскага паэта, журналіста і пераклад-чыка  Кастуся Севярынца.

Лета коціцца з гары.

Вось і восень на двары,

Вучым азбуку, сябры!

Гэта азбука свая

Бо яна ад А да Я,

Наша БЕЛАРУСКАЯ!

 

На кожную літарку складзены вершыкі пра жывё-лак і птушак: коціка, лася і мя-дзведзя, пра саву і чаплю, і ўпрыгожаны дзіцячымі ма-люнкамі.

Зубр глядзіць па-гаспадарску,

Пачуваецца па -царску,

Зубр — не проста  мажны бык:

Белавежы вартаўнік.

 

Канстанцін Паўлавіч  выпусціў у 2016 годзе бела-рускую хрысціянскую азбуку. Новая «Свая азбука» выйшла ў 2018 годзе накладам 800 асобнікаў і праілюстравана навучэнцамі Акадэміі творча-сці TALENT: Ульянай Амбра-жэй, Альбінай Дашкевіч, Ліза-ветай Лаўрышавай, Палінай Панчанка і іншымі.

Парады аўтару пры складанні азбукі  давалі  док-тар  філалагічных навук, пра-фесар  Іван Чарота  і кандыдат  філалагічных навук Мікалай  Антропаў. Вершыкі можна знайсці ў інтэрнэце ў агучцы Паўла Харланчыка і Ганны Хітрык  і  на сайце tbm-mova.by.

У добрага дзядулі ся-мёра ўнукаў. Улетку ён лю-біць адпачываць з імі на Дняп-ры ў роднай вёсцы Унорыцы.

Эла Дзвінская,

фота аўтара.

На здымку: паэт Кан-станцін Севярынец.

 

Чарговыя заняткі “Гістарычнай школы” з Алегам Трусавым

Чарговыя лекцыі ў “Гістарычнай школе” Алега Трусава будуць прачытаны на тэмы “Ліда. Горад” і “Ліда. Замак”. Яны пройдуць 8 і 9 жніўня з 17:30 да 19:00.

Адрас: офіс ТБМ (вул. Румянцава, 13).

Уваход вольны.

 

Да 155-годдзя паўстання 1863 г.

Апалонія з Далеўскіх Серакоўская

 

У с п а м і н ы

(Працяг. Пачатак у папярэдніх нумарах.)

5/17 красавіка прыбыў Колышка з аддзелам каля ся-мідзесяці чалавек, за ім — кс. Мацкевіч з пяцюдзесяццю па-рафіянамі з Ляўды109. З аддзе-лам Даленгі, які вырас пасля выхаду з Шат да ста дваццаці, было ў той час пад яго камандай наогул не больш за дзвесце со-рак чалавек.

Рухаючыся якраз у Трускоўскія лясы Колышка ўвёў у зман маскалёў дэманст-ратыўным маршам, прабраўся паміж войскамі непрыяцеля, пасля чаго злучыўся з Дален-гам, за што атрымаў публічную пахвалу перад усім войскам.

Канстанцін у перасла-ных лістках дзеліцца з намі атрыманым уражаннем пры сустрэчы даводцаў і аддзелаў ў глыбокай пушчы, пры пры-няцці прысягі, пры электрызу-ючай прамове Серакоўскага да камандзіраў і да аддзелаў. Да-лей апісвае набажэнства і да-браславенства злучаных вой-скаў, прыбыццё засцянковай шляхты, бліжэйшых зелеўлада-льнікаў і сястры Юліі Беркман з Кейдан з лістамі з Вільні. У канцы — паход у Андроніс-кую110 пушчу, бітву пад Гене-тамі111, недалёка ад Рогава112, выдатную перамогу, узяцце лагера і смерць блізкіх яму, ме-навіта Баляслава Гейштара, які вяртаўся з распараджэннямі з Вільні ад Аддзела, куды быў пасланы з рапартам і просьбай даць зброі.

Няпраўду гаворыць аўтар “Гісторыі двух гадоў”. што Длускі распусціў свой ад-дзел па загаду Літоўскага ад-дзела, што быццам бы гэта спрычынілася для змарнаван-ня людзей і часу. Пасля выбуху паўстання Длускі быў адным з першых, як чалец партыі руху. сабраў аддзел і распачаў пар-тызанку, неўзабаве, аднак, рас-пусціў свой аддзел па загаду той жа партыі руху, якая пры-значыла яго камісарам Ковен-скай губер[ні]. Зыгмунт дару-чыў яму, аддаючы пад яго ка-мандаванне найлепшую мо-ладзь, накіравацца ў бок мора (Палангі)113.

Па дарозе да Тэрас-бору далучыўся Люткевіч з пяццюдзесяццю чалавекамі, узброенымі цапамі. Касакоўскі з малым аддзельчыкам, але ўзброеным, прыбыў з Вілька-мірскага [павета]  ў Тэрасбор (Кнэбе), дзе ўжо чакалі Стані-шэўскі, Дамінік Малецкі і За-хоўскі. Малым аддзельчыкам, як Кушлейца, якому ў пачатку здаў свой аддзел Длускі, Шы-лінга і іншым загадана было затрымацца па паветах, у той час, калі шляхі калоны Даленгі, Колышкі і кс. Мацкевіча з Тэ-расбору накіраваліся на поў-нач.

 

Ведаю сёння, што Кан-станцін дзяліўся з намі толькі тымі ўражаннямі, дзе не было болю, мукі, падставы, каб нас засмуціць, аднак змяшчаю яш-чэ адзін урывак з асобных ліст-коў, прысланых нам з Парыжа.

“Ці памятаеш, што я табе пісаў пра нашае ляжанне пад лёгкай пуховай снежнай пярынай у Шатах? У той час Зыгмунт жартаваў, але я ба-чыў таемны смутак і тугу на яго твары. Ён не пагодзіцца з лёсам, які яму дастаўся ва ўдзел, з-за недахопу зброі мар-на гуляць з маскоўцамі ў ката і мышку па нашых пушчах! Гэта добра для мяне, для кож-нага з нас — тут ні мудрасці, ні энергіі не трэба, толькі му-жыцкі спрыт і шмат бравур-насці. Паб’ю, ці мяне паб’юць — малая шкода і малы прыбы-так; знайдзецца хутка той, хто мяне заменіць. Не для та-го Серакоўскі выракся і кінуў усё, у што верыў, што добрае і карыснае. Ён дзеяч і здзейсніць мусіць нешта, што сапраўды будзе карысным для краю. Так я ў той час думаў — бачыў, што мае нейкія планы, што кож-ная хвіля бяздзейна, бясплана-ва праведзена нецярплівіць яго, але што тут пачаць? Што значаць мэты і планы ў вайне без зброі! Каб жа ж яна нам як найхутчэй прыбыла! (Сёння ведаю, што мы чакалі таго, што не мела ніколі прыбыць!)

Шэпт кружыць па на-шых аддзелах, што ў выпадку неабходнасці, што да зброі, пахапаўшы прыватную, да-стаўленую з ваколіцы Бірж, Бенедыктам Тышкевічам, у роспачы пойдзем з ёй па больш (у Дынабургскую фартэцу)114

Апавядаюць рухаўцы, прыбылыя з разбітай партыі Звяждоўскага, што і ён меў намер напасці на Дынабург пры дапамозе работнікаў, засланых унутр. Тое, што тут у нас шэпчуць паміж сваімі падаецца мне пры ўплывах і стасунках Зыгмунта за рэч зусім мажлівую. (Ведаеш, на-пэўна, пра што гавару?)

Першае ўражанне па-сля прыбыцця ў Тэрасбор было чыста жывёльнай натуры, есці і спаць як найболей. Мы ўжо тры дні не нюхалі паху мяса, не здымалі з ног ботаў, не засыналі спакойна. Толькі сёння наеліся. Забілі некалькі валоў для ўшанавання дня пры-быцця ў лагер нашага ваяво-ды. Што за рух! Што за го-ман! Пастаянна сустракаеш каго-небудзь неспадзяванага. Пастаянныя выгукі:

— Што? І ты тут?

— А ты што думаў? Што без мяне Польшчу адва-юеш!

Смех, жарты, вяселле. Што за рознароднасць поста-цяў! Старэйшыя, маладыя, ксяндзы, вайскоўцы, студэн-ты яшчэ ў сваіх мундзірах, чы-ноўнікі, бацькі з сынамі і г.д. Бачыў інжынера, 70-гадовага старога з сівой галавой і з 25-гадовым сынам, прыбылі з глыбокай Расіі.

На ноч нашая стар-шына размяшчаецца ў ляму- сах115, свірнах і адрынах116. У дворыку размяшчаецца нашая сёння ўсяўладная майстэрня зброі і фабрыка боепрыпасаў. Мы шэрыя размяшчаемся, дзе хто можа. Я на ўскрайку лесу ўпаў на землю, як камень, бо-таў зняць не магу, ногі маю апухшыя да калень, а разразаць боты шкада. Нягледзячы на жудасную змучанасць заснуць не магу.

Каб быў жанчынай, плакаў бы ў тую хвілю голасна. Гэты вялікі мурашнік, бачаны хвілю назад. Гэта ўсе свае. Тут няма ворага. Адно вялікае па-чуццё ажыўляе тут усіх — су-польныя для ўсіх вера і надзея!

Ноч цудоўна прыго-жая, шум дрэваў, месяц узбіўся высока над намі. Здаецца, што яго вясёлы ўсмешлівы твар га-ворыць: “Бачу вас, сачу за ва-мі, павяду вас дарогай збавен-ня!” Думка мая адарвалася ад атачэння і павандравала да-лёка ў нашую дзяціных гадоў Рудніцкую пушчу117 і Салеч-нікі118 (Туды, дзе нядаўна Нар-бут змагаўся з верай і надзе-яй! Сумны канец).

Хвілю назад я бачыў некалькі постацяў, якія кіру-юцца ў бок лесу, дзе стаяць пі-кеты119. Гэта быў Зыгмунт — яшчэ не спіць — ішоў з некім мне незнаёмым, напэўна, каб пра-верыць, ці ўсё ў парадку. Ад часу нашага сюды прыбыцця што хвіля прыводзяць то адзіноч-ных людзей, то грамадкі мо-ладзі. Лічба пастаянна расце. Заўтра пачнецца нашая шко-ла. Так мне пільна патрэбна тая навука, што быў бы рады яе сёння пасля ночы пачаць.

Прыпамінаў сабе тваю просьбу, перасланую мне праз Беркмана: “Зыгмунт. ведаю, будзе клапаціцца пра вас; кла-паціся і ты пра яго”. Не такя гэта латвая рэч, як табе мо-жа падасца. Па-першае, я трымаюся далёка ад галоўна-га штабу, каб не думалі, што Зыгмунт атачаецца сваімі; па-другое, не паслухае мяне і з таго пункта погляду мае поў-ную рацыю. Раз паспрабаваў. На маю просьбу, каб бярогся, каб выбраў паміж намі такіх, на якіх цалкам мог бы абапер-ціся, і паставіў іх на варту, а сам спачыў з верай, што ўсё выканана , як павінна быць, бо такіх, як мы, тут усюды поў-на ў Краі, але калі яго сярод нас не стане, прападзе ўся справа і мы з ёю разам. Абняў мяне сардэчна, смяяўся, гаво-рачы: “Дух хоча, але цела млее”. Жыццё аддасце, але на доўгатэрміновую пільнасць і дакладнае выкананне абавяз-каў сёння гэтая ўся моладзь не здольная — з часам, г.зн. праз пару тыдняў загартуецца.”

 

У першы дзень пасля прыбыцця Зыгмунт зноў вы-слаў рапарт з патрабаванне зброі ў Вільню, у Пецярбург (ці не прыйшла зброя, якую чакалі, цераз Кранштадт) і ў Парыж. Ва ўсім нашым лагеры было ледзьве трохі больш за дзесяць пісталетаў, якія належа-лі выключна камандзірам.

Зыгмунт нецярплівіў-ся, рваўся да поспеху, да дзей-насці, пакуль непрыяцель не апамятаўся ад першай хвілі адпору, пакуль не сцягнуў на нашую зямлю сваіх большых сілаў, звычайна расцяруша-ных, г.зн. раскіданых па вялікіх прасторах.

Канстанцін запытаны Зыгмунтам, да чаго адчувае ся-бе найбольш здольным як пар-тызан, адказаў з уласцівай яму праматой: “Зброі не маю і валодаць ёй добра не ўмею, з ваенным мастацтвам не знаёмы. Магу ў гэтую хвілю як найле-пей прыдасца, як просты ша-раговец, касінер, бо рукі маю моцныя, а зрок слабы, таму му-шу мець непрыяцеля блізка, пад рукой”. Аднак пазней, калі ўжо здабыў сабе зброю, слу-жыў у стральцах пад камандай палкоўніка Антаневіча. У сваіх лістах да сясцёр жаліўся на смутны лёс партызанкі, пера-можац ці пераможаны, пар-тызан заўсёды мусіць адсту-паць. Рапарты, аднак, гаварылі, што заўсёды адступаў апош-нім, каб хоць пад градам куль збіраць зброю па палеглых, або выносіць параненых.

 

Быў звычай у нашых родзічаў два разы на год пры-водзіць патрэбных рамеснікаў для задавальнення патрэб уся-го двара. У той час у якасці ўзнагароды і забавы можна было нашым малым брацікам прыглядацца і вучыцца, што аказалася неацэнным досведам у лагерным жыцці.

У перапынках парты-занскай барацьбы, у лясных трушчобах мацнейшыя вучы-ліся жаўнерскай спраўнасці, лілі кулі, рамантавалі зброю і вопратку, вастрылі і насаджалі косы. Слабейшыя лячыліся і адпачывалі. А трэба было ка-рыстацца з кожнай хвілі, бо гэтыя адпачынкі былі кароткія.

“З усіх рамеснікаў, — пісаў да нас Канстанцін, — у нашым лагеры найбольш ліслі-васці і падлізвання атрымоў-валі шаўцы, бо ад іх ласкі і спе-шнасці залежыць наш абутак, а я прыйшоў да ўсведамлення, што лягчэй прызвычаіцца да ўсякай нястачы, чым да мар-шыравання басанож, або ў па-рваным боце”.

 

У лістах  сваіх гаво-рыць, што нягледзячы на час-ты вялікі недахоп найнеабход-нейшых рэчаў, нягледзячы на няпэўнасць лёсу паўстання, ня-гледзячы на голад і холад, лі-чыць за сваё найшчасліўшае жыццё тыя хвілі з часоў паў-стання, якія правёў пад кіраў-ніцтвам Даленгі.

“Мы перамагалі, — піша, — пераследавалі не раз трохкратна мацнейшага не-прыяцеля на адлеглаць цэлых вёрст, бралі палонных, адбівалі вязняў і боепрыпасы”.

 

Канстанцін верыў у перамогу нават пад Біржамі120, калі б прыбыў у час кс. Мац-кевіч і не цяжкая рана Зыг-мунта, а з-за таго неабходнасць яго аддалення з лагера.

“Хвілі, — піша Кан-станцін, — якія я перажыў пад яго кіраўніцтвам, былі хвілямі трыумфу польскага духу над гвалтам, былі шчасцем, упаен-нем. Люд дабраслаўляў нас з плачам, абдымаў, цалаваў, а перад Зыгмунтам кленчыў. Маці роўна як з двароў, так і з вёсак самі прыводзілі і аддавалі сыноў сваіх, а шэрыя сукманы так нас дэмакратызавалі, так нас збраталі, што са-праўды адчувалася глыбока ў душы, што ўсе мы сыны адной маці.

Зыгмунт мучыўся ду-мкай пра бязмэтавае, бяздзей-нае пражыванне дзён, калі, па-водле яго, кожная хвіля плаціць крывёй і будучай нядоляй краю, а я гледзячы на тую дзіўную з’яву, пра якую датуль не меў паняцця, сяўбы шляхетных, узнёслых думак, пачуццяў і не-абходнасці выканання абавяз-каў, думаў, што тое, што ён сёння сее ў душах соцень ідучых за ім, ёсць дастатковая праца для чалавека ў кароткія дні яго жыцця. Сяўба тая павін-на даць багатыя плёны ў ду-шах унукаў і праўнукаў . Больш вартая адна хвіля такога жыцця, чым жыццё без следу доўгія гады да сівых валасоў.

Бачачы той дзіўны ўплыў, які рабіў на цэлыя гра-мады, пытаўся не раз са здзіў-леннем, пад уздзееннем якой сілы ёсць гэтая з’ява? Магне-тызм? Іскры генія? Ці іскры Божай? Ведаеш, калі яго ўба-чыў у першы раз у дзень твай-го шлюбу, жаль меў да цябе, што выходзіла не за таго, каго табе ў сваіх думках пры-значаў. Дзівіўся, што бачачы яго наледзве тры разы, адва-жылася выйсці за яго. Сёння не дзіўлюся ўжо нічаму, разу-мею цябе. Прабач мне, што ва ўспамінах маіх звяртаю мае словы да тваіх асабістых па-чуццяў”.

 

Пасля выхаду з Тэрас-бору пад Латвелямі122 непры-яцель пераважнымі сіламі ак-ружыў нашыя аддзелы. Заця-тая бітва трывала да ночы. Пад Зыгмунтам конь забіты, шапка прастрэлена. З наступленнем ночы непрыяцель адступіў. Мы ўтрымаліся на нашых па-зіцыях, падабралі зброю. Ня-гледзячы на безумоўную пе-рамогу, Даленга, прадбачачы напад наступнага дня, пасунуў аддзелы глыбей у бок маршу кс. Мацкевіча. Раз’ездны ка-місар Гружэўскі, родам з той ваколіцы, ведаючы яе даскана-ла, пераважна заселеную каль-віністамі, сам таго  ж вызнання, указаў двух праваднікоў: лес-ніка і селяніна, якія ведалі да-сканала кожную сцяжынку ў тых пушчах. Яны, па пераходу, вядомаму толькі ім самім і най-бліжэйшым жыхарам, правялі нашыя аддзелы на невялікае ўзвышша, не надта густа паро-слае дрэвамі, а за ўзгоркам цягнулася бездарожная пу-шча. Гружэўскі, як я чуў, пасля прызначэння праваднікоў ру-шыў у бок кс. Мацкевіча для таго, каб прымусіць яго паспя-шацца.

(Працяг у наступным нумары.)

 

109 Ляўда (літ. Liaude) тэрыторыя ў Паневежскім і Ковенскім паветах над ракой Ляўдай (прытокам Нявежы), заселеная дробнай шляхтай.

110 Андроніская пушча (літ. Andrioniskio miskas, Анікшцкі р-н).

111 Генеты (літ. Genetiniai) мясцовасць у Вількамірскім павеце. Бітва 6.IV.1863), выйграная аддзелам Серакоўскага.

112 Рогаў або Рогава (літ. Raguva), мястэчка над Нявежай (Вількамірскі пав.) пры тракце з Вількаміра ў Панявежу. У ваколіцы найбольшыя ў павеце лясы, у якіх арганізаваўся аддзел Серакоўскага.

113 Паланга (літ. Palanga), горад у паўднёвай Курляндыі, недалёка ад мяжы з Прусіяй, які належаў у той час гр. Юзафу Тышкевічу.

114 Дынабург (латв. Daugavpils), павятовы горад і цвердзь у Віцебскай губерні (Польскія Інфлянты) над Дзвіной.

115 Лямус — склад, дом звычайна мураваны і асобны для захоўвання розных рэчаў, забяспечаны ад агню.

116 Адрына — гумно, стадола для сена.

117 Рудніцкая пушча (літ. Rudninku giria, Панявежскі р-н) расцягнулася паміж вёскай Руднікі і Нёманам у Троцкім пав.

118 Салечніцкая пушча расцягнулася ў Віленскім павеце, галоўнае мястэчка Салечнікі (літ. Salcininkai, Салечніцкі р-н).

119 Пікет — малы аддзел жаўнераў, які стаіць на пасту або паблізу варты.

120 Найвялікшая бітва (25-27.IV.1863), праведзеная групоўкай Серакоўскага, закончылася разбіццём і рассейваннем аддзела.

121 Аддзел Мацкевіча дабраўся на другі дзень вечарам.

122 Латвелі (літ. Latveliai, Біржанскі р-н), вёска ў Панявежскім пав., на поўнач ад Біржаў, недалёка ад Мядэяк.

 

«Вецер удачы» ў Нясвіжы

Малаверагодна, што на свеце ёсць больш цікавы музычны жанр для ўсіх плас-тоў насельніцтва, чым шансон.

Але не той шансон,  які ўвайшоў у моду на пачатку 20-га стагоддзя — «басяцкі», альбо так  званы «рваны жанр», вы-кліканы цікавасцю грамадства таго часу да людзей свету «ад-рынутых», ахвяр сацыяльнай няроўнасці, бунтарскага духу.  І як лічыць адзін з самых зна-камітых рускіх шансанье Вяр-цінскі, шансон — тэатр аднаго акцёра, дзе і песні, і словы, і музыка, і выканавец часта адзін таленавіты чалавек.

Шансон у перакладзе з французскай мовы (shanson) азначае народная песня.

Так, яшчэ з эпохі ся-рэднявечча, менавіта француз-скія менестрэлі даравалі на да-рогах і ў замках Еўропы ўдзя-чным слухачам свае балады і рандо, якія раскладаліся  на галасы і сталі продкамі суча-снай аднагалоснай бардаўскай песні.

Сёння  песні шансон, у адрозненні ад песень сум-неўнай якасці, гэта песні лю-бімых выканаўцаў Шарэза Аз-навура і Джо Дасена, Аку-джавы і Высоцкага, Візбара і Галіча, Эдзіт Піаф і Патрысіі Каас, Лешчанкі і Шафуцін-скага.

З задавальненнем, на-ведваючы так званы музычны «тэатр аднаго акцёра», мы па-вінны добра разумець, што кожны таленавіты спявак му-сіць мець усё ж сваю школу, падтрымку, нацыянальную  са-маіндэнтычнасць. І ўрэшце рэшт фестывалі шансону, якія праходзяць у нашых суседзяў даюць магчымасць  маладым выканаўцам аўтарскай песні мець сваё кола зносін, удаска-нальваць майстэрства  і заслу-жана атрымліваць прызнанне. Патрэбна  і нам паклапаціцца   аб сваіх выканўцах. А іх шмат.

Чаму мы павінны то-лькі слухаць «чос»  ужо неадна-разова праслаўленых спевакоў гэтага жанру?! Таму ІІ Між-народны фестываль аўтарскай песні і самадзейных паэтаў «Вецер удачы», які прайшоў на Нясвіжчыне 28 ліпеня паспра-баваў  пачаць вырашаць зада-чы прапаганды і распаўсюдж-вання аўтарскай песні, твораў пачынаючых паэтаў-песеннікаў.

Фестываль, у рамках якога прайшоў конкурс аўтар-скай песні і верша, прысвячаўся Году малой радзімы, і вельмі прыемна было, што бардаўская песня і верш часта гучалі на беларускай роднай мове, што мясцовыя творцы заслужана сталі побач з вядомымі паэтамі і выканаўцамі замежжа — Ізра-іля, Расіі, Украіны, Казахстана.

З вялікім задавальнен-нем журы і ўдзельнікі, гледачы конкурсу аўтарскай песні і са-мадзейнай паэтычнай творча-сці сустракалі маленькіх несві-жан, выхаванцаў дзяржаўнай установы адукацыі «Дзіцячы сад № 4 г. Нясвіжа», якія прывіталі прысутных на доб-рай беларускай мове, уручылі старшыні журы, заслужанаму паэту і сябру Саюза пісьмен-нікаў Расіі Андрэю Ліхачову беларускі каравай. Выхаванцы дзяржаўнай установы адука-цыі «Путчанскі вучэбна-педа-гагічны комплекс» парадавалі прысутных  цікавымі вырабамі  беларускіх народных рамёст-ваў, выкананых сваімі рукамі.

Знакамітае журы, у склад якога ўваходзілі прад-стаўнікі краін-удзельніц: вядо-мы беларускі паэт-публіцыст Ф. Баравы (сябар Саюза пісь-меннікаў Расіі і Рэспублікі Бел-арусь), паэт-песеннік, скульп-тар А. Пракарына, паэтка, пі-сьменніца, сябра творчага аб’я-днання «Валошкі» і літаратур-на-музычнага аб’яднання «Мір» г. Вільні Зоя Капуста (ад Рэспублікі Беларусь); вэб-ды-зайнер, член саюза творчых пе-дагогаў, спецыяліст па інфарма-цыйных тэхналогіях Наталля Кулік, аўтар, выканаўца, паэт-песеннік, неаднаразовы лаўрэ-ат міжнародных конкурсаў і фе-стываляў песні шансон Міхаіл Бурляш (ад Украіны); спявак, неаднаразовы лаўрэат міжна-родных конкурсаў і фестыва-ляў Расіі, Ізраіля, Германіі Ана-толь Гураў (ад Ізраіля); паэт-песеннік, аўтар, выканаўца, неаднаразовы лаўрэат міжна-родных конкурсаў і фестыва-ляў, дыпламант, уладальнік Гран-пры міжнароднага фес-тывалю «Казачье нашествие», уладальнік медаля «400 год Дома Раманавых» і нагруднага крыжа ІІ ступені «Заслуги пе-ред Казачеством» Арман Ал-маацінскі (ад Казахстана) — было задаволена ўзроўнем вы-ступлення канкурсантаў. Ад-значана прафесійнасць і пад-рыхтаванасць выканаўцаў, паэ-таў, высокая літаратурная якасць выбраных твораў для конкурсу як музычных, так і паэтычных. Творы  мелі патры-ятычную, ваенную, лірычную  тэматыку, прадстаўленыя ў розных жанрах гарадскога ра-мансу, лірычнай і бардаўскай песні, балад.

Вельмі прыемна, што арганізатарам і прадусарам ІІ Міжнароднага фестывалю аў-тарскай песні  і самадзейных па-этаў «Вецер удачы» стала  вя-домая спявачка Наталля Калес-нікава, неаднаразовы прызёр, дыпламант, лаўрэат міжнарод-ных фестываляў  песні  шансон.

Дыпломы фестывалю і падарункі атрымалі:

Гран-пры — Ігар Аксёнаў (Масква);

І месца —  Вольга Грын (Менск);

ІІ месца — Міхаіл Радж (Гародня)

ІІІ месца — Сяргей Пракоф’еў (Нясвіж) і Ва-дзім Круг (Клецк).

У намінацыі «Па-трыятычная песня»  І месца  прысуджана Мі-калаю Зіміну (Валга-град).

У намінацыі «Дуэты» — В. Грын і М. Радж.

Прыз сімпатыі гледачоў  атрымаў Мі-калай Галаўко (Масква).

Сярод паэтаў-песенні-каў першае месца аддадзена аднагалосна Мікалаю Майсю-ку (літаратурнае аб’яднанне «Вясёлка», Капыль). Вершам і выкананню конкурсных тво-раў на беларускай мове Міка-лаем Майсюком старшыня жу-ры Ліхачоў А.Ю. даў вельмі высокую адзнаку. Другое мес-ца атрымалі вершы С. Прако-ф’ева (Нясвіж), ІІІ месца —  вер-шы Т. Спасюк (Слонім).

Міжнародны фесты-валь і конкурс выканаўцаў аў-тарскай песні і самадзейных па-этаў «Вецер удачы» стаў пачат-ковай вехай для развіцця бар-даўскай творчасці ў нашай кра-іне, цікавым спалучэннем вопы-ту для аўтараў-пачаткоўцаў  і настаўніцтвам ім ад знакамітых выканаўцаў, упэўненасці для далейшых творчых здзяйснен-няў і прызнанння ад тых, каму і прызначаны гэты цікавы жанр шансону, бардаўскай песні, які ўжо шмат стагоддзяў будзіць думкі, праймае сэрца, распавя-дае таямніцы пакутлівых душ чалавечых.

Аб чым плача,  з чаго смяецца песня шансон?! Аба-вязкова даведаемся!

Чакаем ІІІ Міжнарод-ны фестываль аўтарскай песні  і самадзейных паэтаў «Вецер удачы».

Зоя Кулік,

Нясвіж.

Фота С. Польскіх.

 

Памятная шыльда ў гонар заснавальніка Дзятлаўскага музея

4 жніўня адбылося ўрачыстае  адкрыццё  памятнай  шыльды на фасадзе будынка Дзятлаўскага гістарычна-края-знаўчага музея  яго  заснаваль-ніку і першаму дырэктару Мі-хаілу Петрыкевічу (1913-1999). Ды і нагода была: сёлета Міхасю Петрыкевічу спаўня-ецца 105 гадоў з дня нараджэн-ня. У гэты дзень сабраліся лю-дзі, якія захоўваюць гістарыч-ную памяць малой радзімы. У Дзятлава прыехалі на ўрачы-стасць пісьменнікі і краязнаўцы з іншых рэгіёнаў Беларусі. А свята распачала дырэктар му-зея Дзінара Харошка і супра-цоўнік ідэалагічнага аддзела Дзятлаўскага райвыканкама Васіль Шыцько. Выступоўцы адзначылі вялікі ўклад Міхася Петрыкевіча ў гісторыю Дзят-лаўскай зямлі і ў тое, што ён пакінуў Дзятлаву добры му-зей. Калі б не Петрыкевіч, то Дзятлаўшчына не мела б такога ўнікальнага музея, які ёсць сёння. Словы падзякі за памяць пра бацьку сказаў сын Міхася Петрыкевіча Валер Петрыке-віч. Сяргей Чыгрын прачытаў верш, прысвечаны Петрыкеві-чам. А барды Таццяна Мата-фонава з Менска, Міла Раж-кова з Масквы і Сяргей Чар-няк з Ліды выканалі некалькі песень на словы беларускіх паэтаў. Мемарыяльную шыль-ду Міхасю Петрыкевіча ўра-чыста адкрылі сын і ўнучка Міхася Петрыкевіча. А потым у выставачнай зале музея адбылася невялікая імпрэза памяці заснавальніка музея. Яго супрацоўнікі распавядалі пра жыццёвы шлях Міхася Петрыкевіча, паказалі шмат слайдаў з яго дзейнасці, прыга-далі шчырымі словамі гэтага апантанага і зацікаўленага ў музейнай справе чалавека, які зусім нядаўна жыў на Дзятлаў-шчыне.

Згадвае яго сын Ва-леры Петрыкевіч, які і сам вя-лікія намаганні прыклаў да развіцця беларускага краязна-ўчага руху на Дзятлаўшчыне.

— Бацька вагаўся: ехаць ці не ехаць, усё ж за 50 гадоў, хутка на пенсію. І ўсё-такі ў 54-гадовым узросце ён прыехаў сюды і апантана за год і тры месяцы з нуля сабраў амаль 6 тысяч экспанатаў. Сабраць іх — гэта адна справа. Трэба ж было яшчэ аформіць залы, адкрыць экспазіцыю, скончыць рамонт будынка. Было вельмі склада-на, ён спаў па 4 гадзіны, не бо-лей. У 6 гадзін ён ужо быў на нагах. А колькі ён аб’ездзіў ды абхадзіў…

Арганізатары свята спадзяваліся, што, апрача ме-марыяльнай дошкі на мурах Дзятлаўскага гістарычна-края-знаўчага музея, гэтая культу-рная ўстанова таксама будзе насіць імя Міхася Петрыкевіча. Але гэтага не адбылося.

Беларускае Радыё Рацыя.

 

У Зачэпічах адбылося другое свята паэзіі Гарадзеншчыны

У суботу, 4 жніўня, у вёсцы Зачэпічы Дзятлаўскага раёна адбылося другое Гара-дзенскае абласное свята бела-рускай паэзіі. Арганізатарамі культурніцкага мерапрыем-ства сталі Гарадзенскае ад-дзяленне Саюза беларускіх пі-сьменнікаў, Таварыства бела-рускай мовы і Дзятлаўскі гіста-рычна-краязнаўчы музей. Ме-рапрыемства было ўзгоднена з мясцовымі раённымі ўладамі. Вёска Зачэпічы на Дзятлаўш-чыне — гэта радзіма трох заход-небеларускіх паэтаў Пятруся Граніта, Гарасіма Праменя і Ва-сіля Струменя. Два гады таму грамадскія актывісты Дзятлаў-шчыны начале з Валерыем Пе-трыкевічам устанавілі мемары-яльны камень памяці гэтых паэтаў. Тады і было вырашана штогод праводзіць абласное свята беларускай паэзіі. Сёлета на свята прыехалі літаратары з Гародні, Ліды, Наваградка, Слоніма, Дзятлава. Свята ад-крыў і вёў пісьменнік са Сло-німа Сяргей Чыгрын. Ён пачаў з паэтычных радкоў:

Прамень, Граніт і Струмень

Збіраюць нас на сустрэчы…

Каб вершы, хоць раз у дзень, Паслухалі нашы Зачэпічы…

Потым выступалі і чыталі свае паэтычныя творы Ала Петрушкевіч, Ала Нікі-порчык, Юрка Голуб, Мікола Канановіч, Станіслаў Суднік, Алена Абрамчык і іншыя паэ-ты Гарадзеншчыны. Барды Таццяна Матафонава, Сяргей Чарняк, Міхась Зюзюк,  аздаб-лялі паэзію беларускімі песня-мі. Асабліва шчыра віталі ўсе прыгожую і таленавітую спя-вачку з Масквы Мілу Ражко-ву, якая цудоўна вы-канала «Паланез Агін-скага» на словы Сяр-жука Сокалава-Вою-ша, песню «Цячэ вада ў ярок…» і песні ра-сейскіх паэтаў у пера-кладзе на беларускую мову Алы Петрушке-віч. Шчырыя словы ў адрас гасцей і тых, хто завітаў на свята, казалі яго арганізатар — дзят-лаўскі грамадскі акты-віст Валеры Петры-кевіч, прафесар з Га-родні Аляксей Пятке-віч, кіраўнік Гарадзен-скага аддзялення Са-юза беларускіх пісь-меннікаў Валянцін Ду-батоўка.

Як ніколі моц-на былі прадстаўлены на свяце навакольныя арганізацыі ТБМ. Прысутнічалі: старшы-ня Гарадзенскай абласной арганізацыі ТБМ Віктар Пар-фёненка, старшыня Гарадзен-скай гарадской арганізацыі ТБМ Аляксей Пяткевіч, наме-снік старшыні ТБМ, старшыня Лідскай гарадской арганізацыі ТБМ Станіслаў Суднік, стар-шыня Слонімскай раённай арганізацыі ТБМ Святлана Бу-шчык, старшыня Дварэцкай суполкі ТБМ Наталля Ляўке-віч, былая і новы старшыні Дзятлаўскай раённай аргані-зацыі ТБМ Алена Абрамчык і Валеры Петрыкевіч, намеснік старшыні Слонімскай раённай арганізацыі ТБМ Сяргей Чыг-рын, намеснік старшыні Лід-скай гарадской арганізацыі ТБМ Сяргей Чарняк, а таксама шмат шараговых сяброў Тава-рыства.

У гэты самы дзень удзельнікі свята наведалі мяс-цовыя могілкі, дзе пахаваныя Пятрусь Граніт і Гарасім Пра-мень, каб ускласці кветкі на іх магілы.

Беларускае Радыё Рацыя, Дзятлаўскі раён.

 

 

Сяргей ЧЫГРЫН

Вершы

з Дзятлаўскага блакнота

 

Дзятлава

 

Будаваў драўляны замак гетман

Слаўны сын, вялікі наш Астрожскі,

Тут байніцы размаўлялі з ветрам,

Тут збіраў вялікі гетман  войска.

 

Солтанаў сляды тут і Сапегаў,

Храмы ім пяюць на святы гімны.

Пад дажджом, пад лёгкім белым снегам

Горад наш прыгожы і адзіны.

 

Тут хадзіў Дамейка і Дварчанін,

І кружылі ў вальсах Радзівілы.

Бо зямля тут смела і адчайна

Надавала волі ім і сілы.

 

Каб сабраць ў адзін музей дабро —

Петрыкевіч жыў сваім музеем,

Каб цікава людзям тут было,

Каб не страціць веры і надзеі.

 

Слаўны шлях ад Здзенцела да сёння,

Горад наш прайшоў усе вякі…

Каб над Дзятлаўкай заўсёды вольна

Ў неба узляталі жаўрукі.

 

На беразе Моўчадзі

 

Валерыю Міхайлавічу Петрыкевічу,

 грамадскаму актывісту з Дзятлава

 

На беразе Моўчадзі прыгадваем з вамі Дамейку,

І вашага бацьку таксама прыгадваем мы.

Ад успамінаў нам радасць маленькаю жменькай

Сыпне ад траўня да самай халоднай зімы.

Слаўны Міхалыч — наш беларускі вандроўнік,

Кожную сцежку прайшоў пехатой па зямлі.

Потам прапахлі заплечнік яго і ватоўкі,

Што ў падарожжах надзейныя побач былі.

Моўчадзі хвалі спяшаюцца як на спатканне,

Іх не стрымаць, не абняць, нікуды не вярнуць.

Хвалі здымаюць дзённае ў нас хваляванне,

Хвалі, як мы, і пяюць, і бягуць, і жывуць.

Мудры Міхалыч з шырокай, як Моўчадзь, душою,

Ён для сяброў даражэй на зямлі і радней.

Зычыць ён нам і Радзіме заўсёды спакою,

Сілы свае аддае ён для добрых людзей.

Моўчадзь бяжыць, даганяючы хвалю за хваляй,

Моўчадзь вяртацца ніколі не будзе назад…

Моўчадзь надзеі, як сонца на хвалях трымае,

Як спелыя яблыкі трымае Міхалыча сад.

 

Зачэпічы*

 

Сюды прыехаць хочацца,

Вады жураўлём зачэрпаць.

Тут сонца па хатах коціцца —

Зачэпічы.

 

На самай вузенькай вуліцы,

Дзе бэз нам казыча плечы,

Дзе месяц да комінаў туліцца —

Зачэпічы.

 

Тут вершы пісалі у Вільню

Пры лямпе хлопцы штовечар,

За імі сачылі тут пільна

Зачэпічы.

 

Прамень, Граніт і Струмень

Збіраюць нас на сустрэчы…

Каб вершы, хоць раз у дзень,

Паслухалі нашы Зачэпічы.

 

* Вёска ў Дзятлаўскім раёне, дзе нарадзіліся заходне-беларускія паэты Гарасім Прамень, Пятрусь Граніт і Васіль Струмень. У гэтай вёсцы штогод адбываецца Гарадзенскае абласное свята беларускай паэзіі.

 

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *