НАША СЛОВА № 33 (1392), 15 жніўня 2018 г.

Панядзелак, Жнівень 20, 2018 0

У Зэльве ўшанавалі памяць Ларысы Геніюш

У суботу, 11 жніўня, у Зэльве ўшанавалі найвялік-шую беларускую паэтку і зма-гарку, вязня сталінскіх лаге-раў, дысідэнтку Ларысу Гені-юш (1910-1983). Ушанаванне пачалося паніхідай у Зэльвен-скай Свята-Троіцкай царкве, якую па-беларуску правёў яе настаяцель айцец Георгій Су-баткоўскі. Каля помніка Лары-сы Геніюш, які знаходзіцца на тэрыторыі царквы, кіраўнік Гарадзенскага аддзялення Са-юза беларускіх пісьменнікаў Валянцін Дубатоўка прыгадаў апошні год жыцця паэткі, ля-чэнне яе ў гарадзенскай баль-ніцы. Пісьменнік Сяргей Чы-грын распавёў пра новыя фак-ты з біяграфіі Ларысы Геніюш, а таксама тых людзей, якія не-калі з ёй сябравалі і да сён-няшніх дзён заставаліся невя-домымі. На Зэльвенскіх гарад-скіх могілках, на магілу Ларысы і Янкі Геніюшаў былі ўскла-дзены кветкі і запалены лам-падкі. Наталля Карповіч з Га-родні прачытала некалькі па-трыятычных вершаў паэткі.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Зэльва. Фота аўтара.

Да дня нараджэння Ларысы Геніюш нагадаем яшчэ раз некалькі патрыятычных твораў паэткі. Іх павінен ведаць кожны беларус на памяць.

*   *   *

Адзінай мэты не зракуся,

І сэрца мне не задрыжыць:

Як жыць – дык жыць для Беларусі.

А без яе – зусім не жыць!

 

*   *   *

Ці мо сэрца малое маё,

Ці мой дух неузлётны і вузкі? –

Для Цябе толькі, Краю мой, б’е,

Для Цябе, мой Народ Беларускі!

*   *   *

Мая мова – як шчасце на вуснах,

Хвалявання гарачы прыбой.

Можа быць, на чужой засмяюся,

Ўсё ж заплачу з тугі на сваёй.

 

*   *   *

Хай славіцца наш беларускі род –

Душой з вясны і воляю са сталі,

Каб з гнёздаў нам не пеўнікі на плот,

А горда арляняты выляталі!

 

*   *   *

Не згінай мяне, я не сагнуся,

Не баюся ні страхаў, ні зла.

Нездарма я з зямлі беларускай

Непахіснай сасною ўзрасла.

 

*   *   *

Народнае шчасце мы выкупім ў боі,

Пад вёсны засеем зялёную рунь –

Шумець будуць нівы над вольнай Дзвіною,

Над Бугам, над Нёмнам: “Жыве Беларусь!”

Барыс Баль,

Беларускае Радыё Рацыя.

 

Сёння – Зельна

Зельна лічыцца адным з першых значных восеньскіх святаў, адзначаецца паводле ката-ліцкага календара 15 жніўня. Традыцыйна ўспрымалася як свята ўраджаю, калі асвячаўся сёлетні хлеб. У гэты дзень асвячалі таксама жыта на засеў і розныя зёлкі, што яшчэ былі ў гэты час (як адзначаюць даследчыкі, традыцыя асвя-чэння зёлак замацавалася ў Х стагоддзі). Больш характэрна для каталіцкай традыцыі, дзе нека-торыя элементы захаваліся да сённяшніх дзён. У Ваўкавыскім раёне, паводле звестак В.І. Ба-сько і Т.І. Кухаронак, асвячэнне пачыналася ўрачыстым шэсцем з крыжам, што бралі з кас-цёла, за крыжам няслі сноп і пірог, а таксама розную гародніну і садавіну. З аўсу і жыта вілі вяночак. Усё гэта ставілі ў касцёле перад алта-ром. Абавязковым лічылася і асвячэнне на Зельну лекавых раслінаў. Пазней яны выкары-стоўваліся не толькі як лекавы, але і як ахоўны сродак: ад пярэпалаху, ад навальніцы, для аховы кароў і г.д. Дзень гэты не працавалі, заканчваўся ён святочным застоллем. У некаторых рэгіёнах пасля Зельны пачыналіся засеўкі азімых.

У турыстычнай справе можа быць выка-рыстана як аснова для арганізацыя наведвання турыстамі традыцыйных рэгіянальных фэстаў, а таксама пастановак з элементамі традыцыйнай абраднасці і арганізацыі вечарынаў для знаём-ства з рэгіянальнай кухняй.

І.С. Чарнякевіч.

 

105 гадоў з дня нараджэння Анатоля Багатырова

Анатоль Васільевіч БАГАТЫРОЎ (13 жніўня 1913, Віцебск — 13 верасня 2003, Менск) — беларускі саве-цкі кампазітар, педагог і гра-мадскі дзеяч. Заслужаны ар-тыст Беларусі (1940). Заслужа-ны дзеяч мастацтваў Беларусі (1944). Прафесар (1960). Лаў-рэат Дзяржаўнай прэміі Бела-русі (1969). Народны артыст РСФСР (1981). Народны ар-тыст БССР (1968). Лаўрэат Сталінскай прэміі другой сту-пені (1941). Ганаровы грама-дзянін Віцебска (2002).

Закончыў Беларускую дзяржаўную кансерваторыю па класе кампазіцыі прафесара В. А. Залатарова ў 1937. З 1948 года выкладчык кампазіцыі ў Беларускай акадэміі музыкі, у 1948-1962 гады яе рэктар. У 1938-1949 гадах старшыня праўлення СК БССР. Дэпутат ВС БССР (1938-1959).

А. В. Багатыроў памёр 19 верасня 2003 года. Пахаваны ў Менску на Усходніх могілках.

 

Належаў да першага пакалення беларускіх кампа-зітараў, творчасць якіх фармі-равалася ў рэчышчы савецкага музычнага мастацтва. Кампазі-тарскаму мысленню Багаты-рова ўласцівыя шырокі дыяпа-зон вобразнага мыслення, схі-льнасць да ўвасаблення глы-бока жыццёвых канцэпцый, дэмакратычная накіраванасць.

Тэмы сучаснасці, гума-ністычнай ідэі ўвасоблены ў музыцы Багатырова яснай, пе-раканаўчай музычнай мовай, заснаванай на беларускай на-роднай песеннасці. Нацыяналь-ныя рысы выяўляюцца ў мэла-се, рытміцы, ладавых формах. Музыкальная тканіна твораў звычайна прасякнута развіты-мі меладычнымі ўтварэннямі, якія фарміруюць поліфаніза-ваную фактуру. Для твораў характэрна працяглае дына-мічнае развіццё тэматычнага матэрыялу, вытокі якога знахо-дзяцца ў фальклорных жанрах (балада, жніўныя песні і інш.).

Творчай манеры ўлас-цівая эпічнасць выказвання. Узнёслая філасофская лірыка, псіхалагічная паглыбленасць.

Вікіпедыя.

 

Леанід Лыч, Мікола Савіцкі

Слова да паважаных чытачоў газеты і жнівенскіх педсаветаў

Як гэта ні дзіўна мо-жа падацца, але ў нас з усіх сфераў грамадскай дзейнасці людзей у найбольшай меры адрывае беларусаў ад уласных і інтэгруе ў чужыя  культурна-моўныя каштоўнасці — гэта аду-кацыя. Яе русіфікатарскі ха-рактар не толькі не аслабеў, а, наадварот, яшчэ больш узмац-ніўся. Адарванасць сферы аду-кацыі ад беларускага  нацыяна-льнага інтарэсу непакоіць усіх, хто жыве, працуе на яго ка-рысць. Да людзей  такой здаро-вай нацыянальнай свядомасці належым і мы, таму і палічылі неабходным выказаць свае мер-каванні кіраўніцтву Міністэр-ства адукацыі Рэспублікі Бела-русь, як гэтую важную дзяр-жаўную сферу з яе вялізным інтэлектуальным патэнцыялам трансфармаваць з нацыяруй-навальнай у нацыяствараль-ную.

Кіраўніцтва Міністэр-ства адукацыі Беларусі адрэа-гавала на нашы прапановы, за што мы ўдзячныя яму. На жаль, у адказе адсутнічае дыя-лог па сутнасці праблемы. Та-му просім рэдакцыю змясціць на сваіх старонках нашу пера-піску з Міністэрствам. Яна, ду-маецца, выкліча зацікаўленасць у чытачоў, прымусіць заду-мацца, што трэба рабіць, каб  маладыя пакаленні пасля закан-чэння вучобы не былі нямымі ў сваёй роднай беларускай мове.

Мяркуем, наша пера-піска з Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь выкліча зацікаўленасць, прынясе няма-лую карысць нацыянальнаму інтарэсу, калі з ёю пазнаёмяц-ца, возьмуць на ўзбраенне і ўдзельнікі штогадовых жні-веньскіх «Педагагічных канфе-рэнцый» (педсаветаў). Ката-страфічная становішча ў на-роднай адукацыі з-за страшэн-нага спаду ролі нацыянальнага фактару, робіць неабходным змагацца з гэтым ліхам і кож-наму настаўніку, максімальна выкарыстоўваючы дазволе-ныя ў дэмакратычнай Рэспу-бліцы Беларусь сродкі. Жыццё пераканаўча паказала, што прынятыя ў ёй нарматыўныя акты датычна моўнага рэжыму ў выхаваўчых і навучальных установах, сама праца ў іх пе-дагагічных калектывах не да-юць станоўчых вынікаў. Мала-дая змена ў Беларусі ўступае ў жыццё не беларускамоўная, не  са здаровай нацыянальнай свядомасцю. Нават не ведаюць, што ад нараджэння беларусы з’яўляюцца носьбітамі  мовы, якая ЮНЭСКА  занесена ў спіс выміраючых.

*   *   *

 

Нацыянальная адукацыя — галоўны гарант рэальнага северэнітэту, будучыня беларускага народа

 

Міністру адукацыі Рэспублікі Беларусь

Карпенку Ігару Васілевічу

 

Мінуў ужо не адзін дзясятак гадоў, як беларусы перасталі быць народам паўнавартасным, са здаровай нацыянальнай сама-свядомасцю, з выразным  этнічным пачаткам, з роднай этнічнай  мовай на вуснах. І ў такіх  нацыянальна-гаротных, асірацелых ва ўласнай бацькоўскай хаце пераўтварыліся яны не самі па сабе, не ў выніку якой-небудзь жалезнай гістарычнай заканамернасці, а  пад  уздзеяннем не аднаго стагоддзя дзяржаўнай русіфікатарскай  палітыкі і асабліва двух апошніх дзесяцігоддзяў.  Цэнтральным жа, ударным  звяном такой разбуральнай антынацыянальнай па-літыкі з’яўлялася і з’яўляецца франтальна навязаная дзяржавай народу рускамоўная сістэма адукацыі.

Гэтая галоўная нацыястваральная сфера не прынесла аніводнаму з  еўрапейскіх народаў такой вялізнай шкоды, як  бе-ларускаму. І пачалося такое ліха тады, як ён апынуўся ў складзе Рэчы Паспалітай. На высокім прафесійным узроўні многія гады вяла сваю асімілятарскую дзейнасць рэакцыйная ў нацыянальным плане расійская сістэма адукацыі. Галоўным чынам па яе віне  мільёны этнічных беларусаў Смаленшчыны, Браншчыны, Пскоў-шчыны, Чарнігаўшчыны трансфармаваліся ў рускіх. Што на гэтых тэрыторыях некалі жылі беларусы сёння сведчаць толькі назвы некаторых населеных пунктаў і штосьці з мясцовай гаворкі людзей сталага веку.

Да гонару педагагічнай інтэлігенцыі  і ўвогуле адукаваных колаў беларускага грамадства можна залічыць, што ў іх асяроддзі  заўжды хапала сур’ёзных, смелых  апанентаў царскай русіфікатар-скай сістэме адукацыі. Без асобаў такога здаровага нацыянальнага гарту цар не пагадзіўся б дазволіць пасля рэвалюцыі 1905 — 1907 гадоў адкрыццё школ на беларускай мове. У досыць масавым парадку ствараліся і працавалі яны  на  занятай у Першую сусвет-ную вайну кайзераўскімі войскамі тэрыторыі  нашага краю, з якой вымушана была з’ехаць царская адміністрацыя з усімі сваімі  русіфікатарскімі кадрамі і планамі па асіміляцыі яго карэннага жыхарства.

Нельга не стаць на калені перад педагагічным корпусам маладой Савецкай Беларусі, асабліва яе наркамамі асветы Аляк-сандрам Чарвяковым, Усеваладам Ігнатоўскім, Антонам Баліц-кім — бязвіннымі ахвярамі бальшавіцкіх масавых фізічных рэпрэ-сій. Іх уклад у стварэнне, развіццё беларускай нацыянальнай сістэмы адукацыі — гэта адна з самых славутых старонак у нашай айчыннай гісторыі. У гады  міжваеннай беларусізацыі настаўніцтва пад кіраўніцтвам цвёрдай нацыянальнай пазіцыі працаўнікоў рэспубліканскага, акруговых, абласных, раённых (гарадскіх) апаратаў асветы дапамагло не толькі школьнікам, студэнтам, але і ўсяму беларускаму народу глянуць на сябе, як на самабытны, адрозны ад усіх суседзяў этнас. Людзі па-сапраўднаму ганарыліся сваёй прыналежнасцю да беларускай нацыі, шанавалі як зрэнку вока яе культуру і мову.

Пад уздзеяннем гістарычных дасягненняў у сферы асветы ў гады беларусізацыі вялася ўпартая барацьба за нацыянальную школу на той частцы тэрыторыі Беларусі, што паводле неспра-вядлівай Рыжскай дамовы 1921 года апынулася ў складзе По-льшчы.

За беларускамоўную  сістэму асветы было каму заступіц-ца і ў пасляваенныя гады. Шчырых нацыянальных патрыётаў з ліку педагогаў асабліва непакоіла адсутнасць беларускай мовы ў практыцы сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных устаноў, бо многімі добра разумелася, што такая крайне адмоўная, нічым не абгрунтаваная практыка не можа не перакінуцца і ў самае шматлікае па колькасці навучэнцаў звяно асветы — агуль-наадукацыйную школу. Тым шчырым прыхільнікам, змагарам за абавязковую, нязменную прысутнасць роднага слова ў педа-гагічным працэсе сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай школы  ніяк не пазайздросціш: многія з іх пазбавіліся  сваіх пасад, у тым ліку і кіраўнічых. Самыя сур’ёзныя выпрабаванні за прыхільнасць да беларускасці выпалі на долю і міністра асветы БССР Платона Саевіча (1947-1951). За шчырую адданасць беларускаму нацы-янальнаму ідэалу яго арыштавалі і прысудзілі да 25 гадоў па-праўча-працоўных лагераў. Яго імя даўно павінна была б насіць  адна з вуліц беларускай сталіцы і Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт, бо радзіма гэтай моцнай нацыянальнай беларускай арыентацыі асобы знаходзіцца на берасцейскай зямлі.

Шмат дзеячаў, адданых нацыянальнаму пачатку ў сферы народнай адукацыі БССР, выйшла на арэну ў апошнія гады існавання СССР, асабліва калі быў прыняты цалкам камуністыч-ным Вярхоўным Саветам 12 склікання БССР 26 студзеня 1990 года гістарычнай важнасці Закон «Аб мовах у Беларускай ССР», якім  паводле ўсталяванай ва ўсіх монанацыянальных краінах практыцы справядліва, апраўдана і ўлады Беларусі надалі роднай мове сваёй тытульнай нацыі статус адзінай дзяржаўнай у  краіне.

Інакш, як гістарычнымі, нельга назваць дасягненні парламенцкай сістэмы кіравання краінай па стварэнні сапраўднай беларускай нацыянальнай адукацыі. У правамернасць існавання толькі яе, а не якой-небудзь іншай, на нашай змардаванай палі-тыкай русіфікацыі зямлі, паверыла абсалютная бальшыня людзей. Светлыя нацыянальна-адраджэнцкія мары нашага народа не збыліся, бо з лета 1994 года над яго зямлёй уварваліся, пачалі праносіцца  магутныя ўсходнія вятры. Як і трэба было чакаць, яны ў першую чаргу пачалі ўрывацца ў адукацыю, дзе ішоў натуральны ў  найвышэйшай ступені прагрэсіўны  працэс фар-мавання вольнай ад  любых формаў асіміляцыі маладой змены беларускай нацыі. Нягледзячы на  ўпарты супраціў трывалай нацыянальнай пазіцыі педагагічнай інтэлігенцыі, у сістэме аду-кацыі пачаў крок за крокам усталёўвацца, узмацняцца рускі па-чатак, які актыўна падтрымліваў магутны дзяржаўны чыноўніцкі апарат. Створаная пры яго непасрэдным удзеле знізу і да самага верху сістэма кіравання адукацыяй цалкам перайшла на  пра-расійскія пазіцыі, перастала быць носьбітам, архітэктарам усяго нацыянальнага ў сферы сваёй прафесійнай дзейнасці. Гэта ўні-кальная  — прычым не толькі для Еўропы! — з’ява, калі органы адукацыі на зямлі свайго народа аддаюць прыярытэты чужарод-наму, а не нацыянальнаму. Ва ўсіх  жа цывілізаваных краінах праводзіцца ў адукацыйнай сферы прама процілеглая палітыка.

Больш як за дваццаць апошніх гадоў не было выпадку, каб Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь узяло на сябе ініцыятыву па ўмацаванні нацыянальнага пачатку ў сферы сваёй дзейнасці. Наадварот, яно ўсяляк супраціўляецца гэтаму, калі хтосьці з нацыянальна-патрыятычных колаў патрабуе ад яго ўтаймаваць русіфікацыю, даць хоць трохі прасторы нацыяналь-наму. Як заканамерны вынік, сёння ў нашай сістэме адукацыі адсутнічае так неабходнае ёй нацыянальна-беларускае аблічча. Яна носіць амаль цалкам прарасійскі характар, не ў стане зрабіць з маладых пакаленняў беларускага народа  носьбітаў яго прырод-ных культурна-моўных традыцый, бязлітасна разбурае этнакуль-турную самабытнасць Рэспублікі Беларусь, няшчадна  дэфармуе нацыянальную ідэнтычнасць яго карэннай нацыі.

Вось такую бяду прынесла і прыносіць нам прарасійская сістэма адукацыі. Нацыянальна-прагрэсіўныя колы беларускага грамадства не раз крытыкавалі, прасілі кіраўніцтва Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь карэнным чынам змяніць свае падыходы да навучання і выхавання моладзі, не пазбаўляць яе гістарычнай памяці, не адрываць ад культурна-моўных традыцый Бацькаўшчыны. І ўсё безвынікова! Чужародная адукацыя як была, так і застаецца магутным рэактарам этнічнай пераплаўкі моладзі з беларусаў у бязродных рускіх. І, думаецца, застаецца такой галоўным чынам па волі найперш за ўсё саміх уладных структур краіны, дзякуючы якім і створаная ў ёй адпаведная сістэма адукацыі. У мэтах русіфікацыі маладых пакаленняў беларусаў яе з належнай аддачай выкарыстоўвалі кіраўнікі гэтага міністэрства В.І. Стражаў (1994-2001), П.І. Брыгадзін (2001-2003), А.М. Радзькоў (2003- 2010), С.А. Маскевіч (2010-2014), М.А. Жураўкоў (2014-2016).

Хоць і з недаравальна вялікім спазненнем (не па Вашай віне), Вам, глыбокапаважаны Ігар Васілевіч, неабходна стварыць з ліку высокаэрудзіраваных, здаровай нацыянальнай пазіцыі супрацоўнікаў калектыў па  выпрацоўцы Канцэпцыі аб поўным пераходзе на працягу дзесяцігадовага тэрміну ад рускамоўнай да беларускамоўнай нацыянальнай сістэмы адукацыі і падаць яе на разгляд у Адміністрацыю Прэзідэнта краіны. Неабходнасць пайсці на такі крок абумоўлена тым, што ў самога міністэрства занадта мала правоў і магчымасцяў, каб чужародную сістэму адукацыі зрабіць па-сапраўднаму нацыянальнай.  Не выключаем, што на гэта можа не хопіць смеласці, адвагі нават і ў самога Прэзі-дэнта, бо сучасная нашая сістэма адукацыі на ўсе сто адсоткаў задавальняе ўрад, шавіністычна настроеных палітыкаў і інтэлек-туалаў Расіі. Што для нас значаць іх воля, настрой, кожнаму вя-дома. І ўсё ж трэба ісці на любую рызыку, не зважаючы на ўсходняга суседа, бо без уласнай, адпаведнай  нацыянальнаму інтарэсу беларускага народа сістэмы адукацыі, яго немінуча ча-кае этнічнае выміранне. Гісторыя дае Вам шанец стаць бацькам, а Вашым супрацоўнікам быць стваральнікамі сапраўднай беларускай  нацыянальнай  сістэмы адукацыі  і ўвайсці ў шэрагі славутых асобаў нашага часу.

Да таго як распачаць карэнную ломку існай сістэмы аду-кацыі, не рэкамендуем Вам падключаць  да гэтай не толькі тонкай, але і надзвычай  адказнай  справы сам народ. Не рэкамендуем таму, што ён вельмі раз’яднаны русіфікацыяй, амаль цалкам адар-ваны ад уласнай нацыянальнай глебы.  Да таго ж адукацыя — гэта надзвычай складаная з’ява, разабрацца з якой падуладна толькі прафесіяналам высокай эрудыцыі, багатага практычнага досведу  і да таго ж яшчэ тым, хто ведае цану нацыянальнаму.

У святле ўсяго выкладзенага вышэй зразумела, чаму ў 2015 годзе выйшла ў свет рускамоўная «Белорусская педгоги-ческая энциклопедия» і чаму ў ёй так мала беларускага. Логіка тут вельмі простая: рускамоўнай адукацыі патрэбная і рускамоў-ная энцыклапедыя, прычым такая, у якой да  мінімуму зведзены артыкулы, дзе хоць штосьці асвятлялася б з беларускай  нацыя-нальнай сістэмы адукацыі. Усё гэта на выдатна выканана рэдак-цыйнай калегіяй і аўтарамі «Белорусской педгогической энцикло-педии». Аднак чытацкім попытам на яе нельга пахваліцца. Распаў-сюджвалася і распаўсюджваецца з вялікімі цяжкасцямі і  галоўным чынам  па спісу, па бібліятэках. Таму вельмі добра, што гэты эн-цыклапедычны даведнік выйшаў на рускай, а не на  беларускай мове, бо ўсе цяжкасці з распродажам былі б спісаны на яе адрас…

… З розных крыніц нам вядома, што рэдакцыйная калегія «Белорусской педгогической энциклопедии» прызнала адным з істотных недахопаў яе поўную адсутнасць артыкулаў аб самых вядомых дзеячах сферы адукацыі і збіраецца прысвяціць ім трэці том. Думаецца, што так рабіць не варта, бо ён будзе выглядаць нейкім  другарадным дадаткам да  асноўнага выдання. Найлепш за ўсё пакінуць так, як адбылося і з усёй сур’ёзнасцю прыступіць да  падрыхтоўкі і выдання паўнавартаснай беларускамоўнай педагагічнай  энцыклапедыі, напісанай пераважна на беларускім матэрыяле, не дапускаючы ўсіх тых хібаў, з якімі выйшла ў свет яе  рускамоўная папярэдніца. Калі ў беларускамоўнай педага-гічнай энцыклапедыі будуць аб’ектыўна паказаны гісторыя айчын-най народнай адукацыі, нястомнае   змаганне перадавых людзей нашага краю за наданне ў ёй належнага  месца нацыянальнаму пачатку, будуць прысутнічаць імёны соцень слынных айчынных вучоных педагогаў і перадавых настаўнікаў, такі каштоўны даведнік, нягледзячы на сваю беларускамоўнасць, абавязкова  будзе карыстацца шырокім попытам у чытачоў, прычым не толькі педагогаў. У якасці прыкладу можна спаслацца на   выдадзеную ў 1993-2003 гг. на беларускай мове «Энцыклапедыю гісторыі Беларусі». Мець яе ў асабістай бібліятэцы — гэта вялікі гонар для кожнага свядомага беларуса. Такі гонар здабудзе і » Беларуская педагагічная энцыклапедыя», калі з яе артыкулаў чытач даведаец-ца пра тых, хто самаахвярна  змагаўся за  права беларусаў мець нацыянальную сістэму адукацыі і  хто перашкаджаў ім у гэтым; калі даведаецца пра шляхі, як сёння рускамоўную адукацыю  ператварыць у беларускамоўную, зрабіць яе па-сапраўднаму ўласнай, а не чужароднай. Бо толькі такая адукацыя прадухіліць нас ад этнічнага  вымірання, не дасць нікому пазбавіць Рэспубліку Беларусь нацыянальнага суверэнітэту, знішчыць яе прыроднае культурна-моўнае аблічча.

Можна лічыць спрыяльнай для ажыццяўлення карэнных перамен у сістэме адукацыі  сітуацыю, што сёння ўрад Рэспублікі Беларусь і яе галоўную нацыястваральную сферу (адукацыю) ўзначальваюць асобы рускай нацыянальнасці Андрэй Кабякоў і    Ігар   Карпенка. Калі па  ініцыятыве гэтых уплывовых ва ўладных структурах асобаў пачнецца не мяккая, а так неабходная ў інта-рэсах Бацькаўшчыны канструктыўная беларузізацыя сучаснай рускамоўнай адукацыі, ніхто, у тым ліку і ў Расіі, не  абвінаваціць гэтых асобаў ў беларускім наступальным, агрэсіўным нацыяна-лізме ці ў русафобіі, чаго ў нас не назіраецца на практыцы. Дарэ-чы, у міжваенны перыяд самая высокая выніковасць белару-сізацыі, яе сапраўдны пік у сферы адукацыі назіраліся акурат ў час, калі першымі сакратарамі Камуністычнай партыі  Беларусі з’яўляліся прысланыя сюды Масквою асобы рускай нацыяна-льнасці. Чаму б не ўзяць з іх прыкладу?

Творачы ў сябе дома беларускамоўную  сістэму адука-цыі, мы менш за ўсё павінны глядзець, як да гэтага будуць ставіцца ўзгадаваны ў нас «русский мир» ці ў Расіі. Мы беларусы, таму і ўсе тыпы навучальных устаноў у нас  павінны быць беларуска-моўнымі. Такое дыктуецца не толькі нашымі глыбіннымі нацыянальнымі  інтарэсамі, але і  практыкай усіх цывілізаваных народаў, асабліва еўрапейскіх, да якіх, на вялікае шчасце, належаць беларусы. Калі на сваёй дарагой, роднай зямлі мы насуперак разумнаму сэнсу будзем заставацца рускамоўнымі, нас рана ці позна немінуча напаткае гістарычна-трагічны лёс адносін паміж Расеяй і Украінай.

Ліпень 2018 г.                                Леанід Лыч, прафесар,

Мікола Савіцкі, прафесар.

*   *   *

 

МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

 

15.12.2015 № 05-3058

 

Накіроўваецца па электроннай пошце

Савіцкаму М.

mikola.savicki@mail.ru

(для інфармавання зацікаўленых)

 

Міністэрствам адукацыі разгледжаны Ваш зварот аб бела-рускай мове, які паступіў з Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. У межах сваёй кампетэнцыі паведамляем наступнае.

Згодна з артыкулам 17 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь дзяржаўнымі мовамі ў Рэспубліцы Беларусь з’яўляюцца беларус-кая і руская мовы. Рэспубліка Беларусь забяспечвае ўсебаковае развіццё і функцыянаванне беларускай і рускай моў ва ўсіх сферах грамадскага жыцця, праяўляе дзяржаўны клопат аб сва-бодным развіцці і ўжыванні ўсіх нацыянальных моў, якімі карыстаецца насельніцтва краіны.

Артыкулам 50 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь уста-ноўлена, што кожны мае права захоўваць сваю нацыянальную прыналежнасць, карыстацца роднай мовай, а дзяржава гарантуе ў адпаведнасці з законам свабоду выбару мовы выхавання і навучання.

Рэалізацыя вышэйазначаных канстытуцыйных норм знайшла сваё развіццё ў Законе Рэспублікі Беларусь «Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь».

Закон Рэспублікі Беларусь «Аб мовах у Рэспубліцы Бе-ларусь» (далей — Закон) мае на мэце ўрэгуляванне адносiн у галiне развiцця i ўжывання беларускай, рускай i iншых моў, якiмi карыстаецца насельнiцтва рэспублiкi ў дзяржаўным, сацыяльна-эканамiчным i культурным жыццi, ахову правоў i свабод грама-дзян Рэспублiкi Беларусь, замежных грамадзян i асоб без грама-дзянства ў гэтай сферы, выхаванне паважлiвых адносiн да нацыя-нальнай годнасцi чалавека, яго культуры i мовы, далейшае ўма-цаванне дружбы i супрацоўнiцтва народаў.

Сёння беларуская мова — гэта высокаразвітая літаратур-ная мова, якая можа паспяхова абслугоўваць усе камунікатыў-ныя патрэбы сучаснага грамадства. Як і любая іншая мова, яна аб’ектыўна выконвае ў грамадстве тры асноўныя функцыі: каму-нікатыўную (сродак зносін), культурную (з’яўляецца часткай і сродкам нацыянальнай духоўнай культуры), ідэнтыфікацыйную (сродак нацыянальнай ідэнтыфікацыі і самаідэнтыфікацыі).

Беларуская мова распаўсюджана і функцыянуе на ўсёй тэрыторыі нашай дзяржавы. Яна шырока выкарыстоўваецца ва ўстановах адукацыі, з’яўляецца не толькі вучэбным прадметам, але і рэальным сродкам навучання, прысутнічае ў сферы навукі, сродках масавай інфармацыі, у сферы справаводства і кіравання, а таксама і ў ваеннай сферы. Яна з’яўляецца мовай дзяржаўных і афіцыйных дакументаў, мовай візуальнай і гукавой інфармацыі і рэкламы.

У адпаведнасці з артыкулам 90 Кодэкса Рэспублікі Бела-русь аб адукацыі дзяржава гарантуе грамадзянам права выбару навучання і выхавання на адной з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь і стварае ўмовы для рэалізацыі гэтага права. Мова навучання і выхавання вызначаецца заснавальнікам установы адукацыі з улікам жаданняў навучэнцаў (законных прадстаўнікоў непаўналетніх навучэнцаў). У заяве законных прадстаўнікоў непаўналетніх навучэнцаў вызначаецца пажаданая мова навучання дзіцяці.

Ва ўстановах дашкольнай адукацыі дзеці далучаюцца да багацця беларускай мовы, фарміруюцца каштоўнасныя адносіны да яе. Ва ўсіх узроставых групах ажыццяўляецца знаёмства з беларускімі народнымі святамі, звычаямі, творамі беларускіх пісьменнікаў і кампазітараў, выхоўваецца пачуццё этнічнай прыналежнасці, фарміруюцца ўяўленні аб роднай краіне, устой-лівая цікавасць і станоўчыя адносіны да беларускай мовы. У розных відах дзіцячай дзейнасці развіваецца культура маўленчых зносін, фарміруецца актыўны і пасіўны слоўнік, граматычны лад маўлення, правільнае вымаўленне гукаў, дыялагічнае і манала-гічнае маўленне як сродак зносін.

Вывучэнне беларускай мовы ва ўстановах агульнай ся-рэдняй адукацыі пачынаецца з першага класа. З наступнага наву-чальнага года ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі пачы-наючы з ІІ класа незалежна ад мовы навучання на вывучэнне беларускай і рускай моў, беларускага і рускага літаратурнага чытання будзе адведзена аднолькавая колькасць гадзін (на вывучэнне беларускай і рускай моў — 3 гадзіны на тыдзень, беларускага і рускага літаратурнага чытання — 2 гадзіны на тыдзень). Адпаведна для ІІІ класа пераход на новы тыпавы ву-чэбны план адбудзецца з 2017/2018 навучальнага года, для ІV класа — з 2018/2019 навучальнага года.

Незалежна ад мовы навучання ў V-ХІ класах на вывучэнне вучэбных прадметаў «Беларуская мова», «Беларуская літарату-ра» і «Русский язык», «Русская литература» адводзіцца адноль-кавая колькасць гадзін.

З 2015/2016 навучальнага года вывучэнне беларускай мовы і літаратуры ў Х класе ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання (з 2016/2017 навучаль-нага года і ў ХІ класе) арганізавана на двух узроўнях — базавым і павышаным. На базавым узроўні на вывучэнне беларускай мовы прадугледжана 1 гадзіна на тыдзень, беларускай літаратуры — 1,5 гадзіны на тыдзень, на павышаным узроўні на вывучэнне беларускай мовы — 3 гадзіны на тыдзень, беларускай літаратуры — таксама 3 гадзіны на тыдзень.

Пачынаючы з 2012 года Міністэрствам адукацыі выву-чаецца запатрабаванасць устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з рускай мовай навучання, вучні якіх жадаюць вывучаць вучэб-ныя прадметы «Гісторыя Беларусі» і «Геаграфія» на беларускай мове, што ўлічваецца пры фарміраванні тыражу на падручнікі па дадзеных вучэбных прадметах.

Прадугледжаны абавязковы выпускны экзамен па бела-рускай і рускай мовах за перыяд навучання і выхавання на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі, выпускны экзамен па адной з дзяржаўных моў на выбар вучняў — на ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі. Выпускнікам устаноў агульнай сярэдняй аду-кацыі забяспечана права выбару тэстаў на рускай або беларускай мове пры праходжанні цэнтралізаванага тэсціравання.

Вывучэнне беларускай мовы дадаткова ажыццяўляецца праз правядзенне факультатыўных заняткаў. Міністэрствам адукацыі зацверджана больш за 40 праграм факультатыўных заняткаў па вучэбных прадметах «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура».

З мэтай выяўлення адораных вучняў, раскрыцця іх твор-чага патэнцыялу, уласных здольнасцей, заахвочвання іх да паглыб-ленага вывучэння пэўнай тэмы ці адпаведнага матэрыялу Міні-стэрствам адукацыі праводзяцца рэспубліканская алімпіяда па вучэбных прадметах «Беларуская мова» і «Беларуская літара-тура», рэспубліканскі конкурс работ даследчага характару (кан-ферэнцыя) вучняў. Штогод удзельнікамі інтэлектуальных рэс-публіканскіх спаборніцтваў з’яўляюцца каля 280 тысяч вучняў нашай краіны. Названыя мерапрыемствы садзейнічаюць раз-віццю творчых здольнасцей вучняў, і іх правядзенне запланавана як на ўзроўні ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, раёнаў, абла-сцей, так і на рэспубліканскім узроўні.

Грамадскім аб’яднаннем «Беларуская асацыяцыя «Кон-курс» у лютым месяцы для вучняў ІІ — ХІ класаў традыцыйна праводзіцца гульня-конкурс «Буслік». Штогод у конкурсе пры-мае ўдзел каля 104 тысяч вучняў.

Нацыянальная сістэма адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь стварае ўсе неабходныя   ўмовы   для   выхавання   рознабакова    развітай,   свабоднай, маральна сталай, творчай асобы навучэнца, здольнай будаваць адносіны паміж людзьмі, народамі і дзяржавамі на аснове павагі, талерантнасці, добрасуседства і справядлівасці.

Развіццё сістэмы выхавання ажыццяўляецца ў адпа-веднасці з асноўнымі палажэннямі ідэалогіі беларускай дзяржавы, прынцыпамі дзяржаўнай палітыкі ў сферы адукацыі, дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі, палажэннямі Канцэпцыі і Праграмы бес-перапыннага выхавання дзяцей і навучэнскай моладзі ў Рэспу-бліцы Беларусь на 2011-2015 гг.

З мэтай захавання мовы як культурнай спадчыны бела-рускага народа штогод у лютым адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. У межах свята ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі арганізуюцца навуковыя канферэнцыі, выставы мас-тацкай літаратуры, Дні і Тыдні беларускай мовы, алімпіяды, ко-нкурсы, тэматычныя выхаваўчыя гадзіны.

Ва ўстанове адукацыі «Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі» ў 2015 годзе рэалізуецца рэспуб-ліканскі інтэрактыўны праект «Рэцытацыя» з удзелам навучэнцаў устаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Праект падрыхтаваны ў адпаведнасці з канцэпцыяй «Рэцытацыя. Караткевіч. Повязь часоў». Таксама праводзяцца рэспублікан-ская выстаўка-конкурс дэкаратыўна-прыкладной творчасці навучэнцаў «Калядная зорка», інтэлектуальныя гульні сярод вучняў «Беларусь сінявокая» і інш.

Магчымасць атрымаць адукацыю на беларускай мове забяспечваецца і ўсім дзецям з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Адукацыйны працэс пры рэалізацыі адукацыйных праграм спецыяльнай адукацыі ажыццяўляецца з улікам стру-ктуры і ступені цяжкасці парушэнняў развіцця дзіцяці і мае карэкцыйную накіраванасць.

Ва ўстановах прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецы-яльнай і вышэйшай адукацыі для абавязковага вывучэння ўведзены курс «Беларуская мова (прафесійная лексіка)».

У шэрагу ўстаноў вышэйшай адукацыі (далей — УВА) ажыццяўляецца адпаведная работа па пашырэнні межаў выка-рыстання беларускай мовы ў адукацыйным працэсе. Распра-цоўваюцца і выдаюцца вучэбна-метадычныя комплексы па асобных дысцыплінах, у тым ліку і спецыяльных. Для ажыццяў-лення якаснага выкладання дысцыплiн на беларускай мове арганi-завана павышэнне квалiфiкацыi выкладчыкаў (праз спецыяльныя курсы). У асобных УВА (звыш 20) створаны вучэбныя групы, у якіх студэнты навучаюцца на рускай і беларускай мовах. Пашыраецца колькасць спецыяльных дысцыплін, якія выклада-юцца на беларускай мове.

Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь право-дзіцца сістэмная работа, накіраваная на далейшае паглыбленне выкарыстання беларускай мовы і яе папулярызацыі ва ўстановах адукацыі краіны.

У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года «Об обращениях граждан и юридических лиц» адказ Міністэрства адукацыі Вы маеце права абскардзіць у парадку, які ўстаноўлены заканадаўствам.

Намеснік Міністра            Р.С. Сідарэнка.

 

Павел Сцяцко

Прозвішчы Беларусі

Новая серыя. Частка 2

(Працяг. Пачатак у папярэднім нумары.)

  1. Фок (Аксана) — семантычны вытвор ад апеля-тыва фок (спец.) ‘ніжні прамы ветразь на пярэдняй мачце ка-рабля або трохвугольны вет-разь на караблі з адной мачтай’ (ТСБМ, т. 5. Кніга 2, с. 173).
  2. Франко (Іван) — украінская форма імені Фран-цішак (<ст.-герм. frank ‘воль-ны, адкрыты’) набыла ролю прозвішча Франко (Іван) — знакавай постаці ўкраінскай і сусветнай літаратуры, гісто-рыі і культуры (яго спадчына налічвае больш за сто тамоў). У беларускай мове гэтае афі-цыйнае імя мае свае вытворы: Франак, Франук, Франчук, Франь, Прань, Пранко, Прань-ко, Прануза і адпаведныя прозвішчы, а таксама суфікса-выя дэрываты ад іх: Фран-чанка, Францкевіч, Праневіч, Пранкевіч, Прановіч.
  3. Фядэцкі (Зема-віт, Зёмак) — вытвор з фарман-там -скі(-цкі) ад антрапоніма Фядэц і значэннем ‘нашчадак названай асобы’ ці з семантыкай прэстыжнасці: Фядэц-скі — Фя-дэцкі. ФП: Фёдар (імя, з мовы грэкаў Theodoros: theos ‘Бог’ і daron ‘дар’ = ‘божы падарунак’) — Федец (1528 г.) — Фядэц — Фядэцкі.
  4. Хаданёнак (Ма-рыя) — вытвор з суфіксам -ёнак ад антрапоніма Ходан і значэн-нем ‘нашчадак (дачка) названай асобы': Ходан-ёнакХаданё-нак. ФП: ходацца (‘дужацца, бароцца’, «Вялікі слоўнік бела-рускай мовы» Ф. Піскунова, с. 1065) — ходан (‘той, хто ходаецца — дужаецца, борацца’) — Ходан (мянушка, потым прозвішча) — Хаданёнак.
  5. Хаменка (Алег) — вытвор з фармантам -енка ад антрапоніма Хама і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Хаменка. ФП: Фама (імя <арам. ‘блізнюк’) — Хома (1528 г.) — (народная форма) — Хама (празванне, потым прозвішча) — Хаменка.
  6. Ханінаў (Міхаіл) — вытвор з прыналежным су-фіксам -аў ад антрапоніма Ха-нін і значэннем ‘нашчадак на-званай асобы': Ханін-аў. ФП: хан (‘тытул манарха, феадаль-нага правіцеля ў некаторых цю-ркскіх і мангольскіх народаў, а таксама асоба, якая мае гэты тытул’) — Хан (мянушка, потым прозвішча) — Ханін (‘нашчадак хана’, прыналежны суфікс -ін) — Ханінаў.
  7. Харэвіч (Аляк-сандр) — вытвор з суфіксам бацькаймення -эвіч ад антра-поніма Хар і значэннем ‘нашча-дак (дачка) названай асобы': Хар-эвіч. ФП: Харытон (імя <грэч. ‘дабрадушны, шчодры, надзейны’) — Харко (1597) — Хар (празванне) — Харэвіч (прозві-шча). Або ад рус. хорь (‘тхор’) — Хор (мянушка) — Хорэвіч — Харэвіч.
  8. Хіжынкова (Во-льга) — вытвор з фармантам —ова ад антрапоніма Хіжынка і значэннем ‘нашчадак (дачка) названай асобы': Хіжынк-ова. ФП: хіжынка — памянш.-ласк. ці зневаж. ад хижина (рус.) ‘ха-ціна’) — Хіжынка (мянушка, по-тым прозвішча) — Хіжанкова.
  9. Хмурова (Ніна) — вытвор з фармантам -ова ад антрапоніма Хмуры і значэннем ‘нашчадак (дачка) названай асобы': Хмур-ава — Хмурова. ФП: хмуры (‘пахмурны, воб-лачны (пра неба, надвор’е і пад.)’, перан. ‘сумны, пануры’) — Хмуры (мянушка, потым про-звішча) — Хмурова.
  10. Храпіцкая (На-дзея) — семантычны вытвор ад апелятыва храпіцкая ‘тая, хто храпе — утварае храп’ або (разм.) ‘спіць моцным сном’. Параўн. даць (задаць) храпака ‘захрапець, заснуць’.
  11. Худзякоў (Юрый) — вытвор з прыналеж-ным суфіксам -оў ад антра-поніма Худзяк і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Худзяк-оў. ФП: худы (‘з тонкім, хударлявым целам’) — худзяк (‘пра худога чалавека’) — Худзяк (мянушка, пазней прозвішча) — Худзякоў.
  12. Худык (Андрэй) — вытвор з суфіксам -ык ад ант-рапоніма Худы і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Худ-ык. ФП: худы (‘з тонкім, хударлявым целам’) — Худы (мянушка, потым прозвішча) — Худык. Мадэль утварэння ўла-сцівая славянскім мовам: Вут-лік (<вутлы), Хворык (<хво-ры), Белік (<Белы), Лукашык, Pawlik (Pawel).
  13. Цівунчык (Мі-калай) — вытвор з суфіксам —чык ад антрапоніма Цівун і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Цівун-чык. ФП: цівун (‘наглядчык за працай сялян у памешчыка ў часы прыгону’) — Цівун (мянушка, потым про-звішча) — Цівунчык. Або як па-мяншальна-ласкальнае ад ці-вун, Цівун.
  14. Ціж (Галіна) — другасная форма, першасная Чыж — семантычны вытвор ад апелятыва чыж ‘невялікая ляс-ная пеўчая птушка сямейства ўюркавых’. Мена гукаў [ч] на [ц] уласцівая гаворкам Захаду Беларусі і адлюстроўваецца ў антрапаніміі: Чыгрын — Цігрын (цігра ‘тыгр’). Гэта фанетычны працэс знайшоў фіксацыю ў «Слоўніку народнай мовы Зэ-львеншчыны» і ў «Падручным гістарычным слоўніку суб-стантыўнай лексікі» (Мінск, 2013): цярэшня — чарэшня.
  15. Чабатарэўская (Тамара) — вытвор з суфіксам —эўск-ая ад тапоніма Чабатары і значэннем ‘народзінка, жыхар-ка названай мясцовасці': Чаба-тар-эўская. ФП: чобат (‘бот’) — Чобат (мянушка, потым прозвішча) — Чабатары (‘мяс-ціна з прозвішчамі Чабатар‘) — Чабатарэўская.

(Працяг у наст. нумары.)

 

Фотасесія з першадрукаром

Скарынаўскі леташні год, хоць і мінуў, але запомні-ўся шматлікімі акцыямі, вы-ставамі, публікацыямі. Юбілей-ная дата 500-годдзя з часу вы-хаду ў свет скарынаўскай «Бі-бліі» на старабеларускай мове адзначалася не толькі ў Бела-русі. 6 жніўня стала святам бе-ларускага першадрукарства ва ўсім свеце, найперш у чэш-скай Празе, месцы выдання вялікай кнігі.

Нясвіж да гэтага свята мае крэўную гістарычную прыналежнасць. У сярэдзіне ХVI стагоддзя ў горадзе пра-цавала друкарня Сымона Буд-нага — асветніка, філосафа, вы-даўца, паслядоўніка Франціш-ка Скарыны на Беларусі.

На прапанову  ўшана-ваць 6 жніўня як дзень бела-рускага першадруку ахвотна адгукнуліся ў дзіцячым садку № 4.  Ранічкай сустракалі ўсіх  народнай загадкай: «Белае поле, чорнае семя; хто яго сее, той разумнее».  Выхавацелі расказвалі маленькім пра рука-пісныя ды друкаваныя кнігі. Асобныя групы наведаліся да помніка нясвіжскаму перша-друкару. Калі ж вечарам баць-кі забіралі маленькіх з садка,  то кіравалі не дадому, а зноў жа да помніка, каб зладзіць там сямейную фотасесію «Мы і Будны», «Я і Будны».

Крыху здзіўленыя га-раджане  і заезджыя турысты пазіралі на тое, як маленькія клалі на подыум букецікі кве-так, артыстычна пазіравалі з «фаліянтамі» буквароў ды сваіх любімых кніжак. А то і проста гулялі, забаўляліся на прастор-ным пляцы перад помнікам. Адным словам, у дзіцячым садку № 4 зрабілі ўсё, каб вя-лікі дзень у гісторыі беларус-кай мовы і кнігадрукавання не прайшоў будзённа і незаўва-жна, а напоўніўся святочнымі фарбамі і каларытам.

Хочацца верыць, што сёлетні добры прыклад не за-станецца эпізадычна адзінка-вым, а ў наступным годзе пры-множыцца энтузіязмам іншых адукацыйна-культурных ася-родкаў, што вядомы афарызм «Мы нашчадкі Скарыны» на-поўніцца дзейнай канкрэтыкай ушанавальнага святкавання.

Акцыя атрымалася не-чакана шматлюднай — бацькі, дзеці, выпадковыя мінакі, ту-рысты. На фотаконкурс адпра-ўлена 34 фотаздымкі. А  пера-маглі ўсе: у добрай справе няма лепшых і горшых.

Старшыня Нясвіжскай арганізацыі ТБМ

Наталля Плакса.

 

Я чую песню старажытнага Крэва

На бардаўскім фэсце  ў Вайцюшках узорамі высокай па-эзіі падзяліўся малады спявак Максім Знак. Яго цыкл «Гарады»  напісаны са шляхетнымі, патрыя-тычнымі пачуццямі. Калі ён ба-чыць стракатыя дахі Вільні і вежу Гедыміна, заўважае ў завулку постаць Скарыны і адчувае  яго-ны дух, у ім прачынаецца памяць дзядоў з любоўю да нашай кры-віцкай Мекі.

Палымнее касцёл святой Ганны,

На далоні не змесціцца ён,

Захаваю ў душы той цагляны,

Скіраваны ў  неба агонь.

 

Паэт і выканаўца нарадзіўся ў Менску, але вельмі пранікнёна напісаў пра Ракаў, паў-ночныя Афіны, край талерантных прафесій.

Ракаў — яму ўсміхаюцца зоры,

Ракаў — праходзяць тут межы душы.

Мястэчка пад Менскам,

Дзе Іслач і горы,

Дзе можна застацца, застацца ды жыць.

 

Уражвае слухачоў яго песня пра ста-ражытнае Крэва, пранізаная інтуітыўным адчу-ваннем гісторыі.

Я бачу тое, чаго ўжо даўно няма:

Прывіды сцягоў над прывідамі вежаў,

І сажалку, якой даўно няма,

Высокія муры замест каменных рэштаў.

Я чую, як спяваюць камяні…

 

У вершы «Ветразь» Максім уявіў, як белы ветразь вынырнуў з падземнай ракі Нямігі, што цячэ па трубах, і прамільгнуў каля Траец-кага прадмесця паміж новых шэрых гмахаў.

У маладога паэта ёсць цыкл раманты-чных песень «Мора», які перагукваецца з адна-йменнай баладай Рыгора Барадуліна. Уражлівая душа назірае за колерамі вады, за сонцам над морам і апявае прыгажосць:

Яно шапоча, яно грукоча,

І днём, і ноччу

Зашыфраваны шле сігнал.

І  будзе вечна спяваць аб нечым

Той спеў адвечны пакуль ніхто не разгадаў.

 

Пра сябе Максім Знак распавёў:

— Вершы я пішу са школьных гадоў, з 8 класа. З інстытуцкіх часоў я пачаў пісаць вершы і песні менавіта па-беларуску. Мне падабаецца песенная паэзія Уладзіміра Караткевіча і Рыгора Барадуліна, ёсць цікавасць да Анатоля Сыса, да англійскіх і расійскіх паэтаў.

Запісаў ужо тры альбомы песень. Яшчэ ёсць матэрыял на 7-8 альбомаў, ён чакае свайго часу. Некалькі разоў я ездзіў на Бардаўскую восень у Бельск і кантактаваў з іншымі  выка-наўцамі. Удзельнічаў у музычнай праграме «Пе-шаходка», якая праводзіцца ў Менску ў Верхнім горадзе. Займаюся таксама спортам.

Мы з жонкай Надзеяй працуем у адвака-цкім бюро ў юрыдычнай фірме. Нашаму сыну Алесю 10 гадоў.

У цыкле спеваў пра каханне ёсць думка, што калі ўсё добра, песні не складаюцца. Калі нічога не турбуе, то і творы не нараджаюцца. Паэзія — гэта заўсёды хваляванне, перажыванне. Бывае, што перажыванне светлае і радаснае. Калі нешта ўразіла не ў станоўчым плане  — пішаш песню.

Некалькі разоў я ўдзельнічаў у «Бардаў-скай восені». У журы адборачнага туру былі Міхал Анемпадыстаў, Зміцер Вайцюшкевіч, Сяргей Будкін, Алесь Камоцкі. У 2010 годзе мяне адабралі, але я не змог паехаць, бо быў у замежнай камандзіроўцы. У 2011 годзе праз інтэрнэт-галасаванне я патрапіў на фэст. У Бе-льску было вельмі цікавае шоў, паўсюль у го-радзе віселі афішы, падзея была значнай. Кож-нага выступоўцу ўважліва выслухоўвалі.

Гэта выдатны фестываль для бардаў, магчымасць знайсці сваю аўдыторыю, атрымаць падтрымку. Ёсць квота для беларускіх выканаў-цаў  і квота для выступоўцаў з Падляшша, тых, хто ў Польшчы піша песні і спявае па-беларуску. Наступны раз я паехаў у Бельск  у 2016 годзе. Цікавасці і ўвагі да гэтага мерапрыемства было ўжо значна меней. Але ў любым разе, гэты фес-тываль — выдатны шанец для бардаў.

Эла Дзвінская,

фота аўтара.

 

Менш чым праз месяц  штогадовы фестываль Lidbeer («Лідбір»), які ладзіць кампанія «Лідскае піва», пройдзе 8 верасня ў Лідзе. Хэдлайнерам музычнай часткі праграмы стане гурт «Ленинград».

LIDBEER — адзін з самых буйных, гучных і душэўных опэн-эйраў Беларусі.

Уваход на LIDBEER вольны! Кошт квітка на пляцоўку гала-канцэрту — ад 25 BYN.

Набыць квіткі можна на сайце lidbeer.by.

 

Навіны Германіі

Нямецкая паліцыя ўратавала чалавека ад ваверчаняці 

Нямецкая паліцыя прыбыла на выклік, каб аба-раніць чалавека ад нападу ма-лой вавёркі. Калі афіцэры ў горадзе Карлсруэ прыбылі на месца здарэння, яны сталі свед-камі таго, як звярок працягвае тэрарызаваць мужчыну, піша bbc.com.

Калі ваверчаня знясі-лілася і заснула, яго ўзялі пад варту.

У паведамленні права-ахоўнікаў сказана, што грызун стаў іх новым талісманам, і яго назвалі Карлам-Фрыдрыхам.

Цяпер яго даглядаюць ў цэнтры выратавання жывёл.

Вавёркі звычайна пе-раследуюць людзей, калі ім трэба ежа або дапамога. Прэс-сакратар паліцыі Крысціна Крэнц распавяла, што вавер-чаняты, якія страцілі маці, мо-гуць замест іх пераключаць усю сваю ўвагу на чалавека, які ім сустрэнецца. «Гэта можа быць даволі страшна», — сказала яна, дадаўшы, што чалавек, які выклікаў паліцыю, «безумоўна, адчуваў сябе ў небяспецы».

Карл-Фрыдрых ця-пер у бяспецы — у выніку яго дзеянняў ніхто не пацярпеў. Але не ўсе гісторыі, у якіх фі-гуруюць вавёркі, маюць такія шчаслівыя завяршэнні. Летась група з шасці вавёрак пакусала да моцнага крывацёку трох-гадовага хлопчыка ў англійскім графстве Карнуэл.

bbc.com.

 

За гады незалежнасці рэстаўратары ўзнялі Лідскі замак

У жніўні заняткі гістарыч-най школы ТБМ былі прысвечаны Лідзе і Лідскаму замку.

8 жніўня на лекцыю Алега Трусава на тэму «Ліда. Горад», якая прайшла ў офісе ТБМ, пры-йшло два дзясяткі чалавек. Акрамя лекцыі былі па-казаны фільмы Алеся Краўцэвіча (тэлеканал Белсат з серыі «Загадкі беларускай гісторыі» «Горад Ліда. Родам з Вялікага Княства» і «Лідскія касцёлы — ад велічы да заня-паду»).

9 жніўня Алег Анато-льевіч Трусаў прачытаў лек-цыю «Ліда. Замак» і пазнаёміў наведвальнікаў з дзвюмя да-кументальнымі стужкамі.

Цікава, што навуковая кар’ера маладога археолага пачыналася менавіта ля муроў Лідскага замка.

— Калі я пачынаў рас-копкі, то не думаў, што праз 30 гадоў замак будзе стаяць, — кажа навуковец.

У стужцы доктара гіс-тарычных навук Алеся Краў-цэвіча адлюстраваны факты з мінуўшчыны старадаўняй фар-тэцы.

Будаўніцтва замка бы-ло пачата ў 1323 г. вялікім кня-зем ВКЛ Гедымінам. Замак будаваўся на насыпным пясча-ным узгорку, акружаным бе-рагамі рэк Лідзея і Каменка, і ровам, які злучаў гэтыя рэкі з поўдня і аддзяляў замак ад горада.

Верагодна, што мена-віта адсюль у 1410 годзе на Грунвальдскую бітву выпраў-лялася Лідская харугва. У 1422 годзе ў Лідскім замку свя-ткавалася вяселле караля Ула-дзіслава Ягайлы і Сафіі Галь-шанскай, якая стала маці кара-лёў дынастыі Ягелонаў.

За сваю гісторыю за-мак вытрымаў мноства бітваў і аблог. У XVIII ст. ён страціў сваё стратэгічнае значэнне і па-чаў паступова разбурацца.

У 1891 г. цэнтральная частка горада Ліда моцна па-цярпела пры пажары, і камяні з паўднёва-заходняй вежы і часткі заходняй сцяны замка былі выкарыстаны для аднаў-лення будынкаў, што пацярпелі ад агню. У 1920-я гады пача-лася кансервацыя замка, якая завяршылася ў 1982 г.

Археалагічныя да-следаванні тут праводзілі Міхась Ткачоў, Алег Трусаў і Алесь Краўцэвіч. Рэстаўра-цыйныя працы вяліся па пра-екце архітэктара Сяргея Баг-ласава пры падтрымцы стар-шыні Лідскага гарвыканкама Уладзіміра Логаша (1969-1980).

У 1982 годзе была зроблена поўная кансервацыя Лідскага замка. Затым два дзе-сяцігоддзі вяліся (з перапын-камі) рэстаўрацыйныя работы. Маштабная рэстаўрацыя зам-ка была праведзена ў 2010 г. З 2006 года замак стаў цэнтрам рыцарскіх фэстаў.

Кіна-стужка па сцэна-ры і з каментарамі Алега Трусава зацікавіла гасцей сядзібы най-больш.

У вера-сні заняткі гіста-рычнай школы будуць прысве-чаны Наваградку і Любчы. Наве-даць іх змогуць усе, каго захап-ляюць вандроўкі ў мінулае.

Э. Оліна.

 

Маёнтак Дамбавецкага гасцінна сустрэў гасцей свята!

У цёплы сонечны дзень — 4-га жніўня маёнтак Дамбавецкага сабраў на брэн-давым свяце ўсіх жыхароў аг-рагарадка Бердаўка і яго гас-цей — тых, хто любіць сваю ма-лую Радзіму, захоўвае яе гіста-рычную спадчыну і цікавіцца яе будучым.

На пачатку свята гле-дачоў вітаў народны сямейны ансамбль Парфенчыкаў «Мы з вёскі-калыскі» і прадставіў ін-тэрактыўную экскурсійна-па-знавальную праграму ў музеі сям’і «Падарожжа ў сямейны дабрабыт». Цікавым атрымаў-ся і агляд музейных экспазіцый: «Творчая лабараторыя народ-нага сямейнага ансамбля Пар-фенчыкаў» і «Вяселле — пачатак сямейнага жыцця», дзе ўдзе-льнікамі аматарскага аб’яднан-ня «Ойра» Бердаўскага куль-турна-дасугавага цэнтра быў прадстаўлены вясельны абрад «Надзяванне вэлюму».

Даспадобы прыйшоў-ся гасцям свята паркавы шпа-цыр «Спадчына Дамбавецкага» з аглядам рэдкіх парод дрэў. У прыгожым пейзажным парку наведвальнікі ўбачылі блакіт-ныя елкі, лістоўніцы еўрапей-скія, піхты і іншыя дрэвы, па-саджаныя ў свой час самім спа-даром Дамбавецкім.

У рамках свята была арганізавана выстаўка дэкара-тыўна-прыкладнога мастацтва «Рамеснае сузор’е». У шыро-кім выставачным асарціменце свае вырабы прадставілі тале-навітыя майстры Бердаўскага сельсавета. Дзівілі позірк цу-доўныя вырабы з саломы, тка-ніны і дрэва, а таксама выці-нанка, шыццё і ткацтва. Філіял «Інтэграваная бібліятэка агра-гарадка Бедаўка» ДУК «Лід-ская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы» падрыхтаваў тэматычную выстаўку літара-турных твораў пра Бердаўку, яе гісторыю і жыхароў. Праца-вала інтэрактыўная пляцоўка Мінойтаўскага культурна-да-сугавага цэнтра.

Меў месца на свяце і цудоўны момант! Па запрашэн-ні гаспадыні свята — ахмістрыні маёнтка, праз вякі і час стагод-дзяў завітаў у свой палац спа-дар Дамбавецкі! На ўпрыгожа-най брычцы ён прыехаў на свя-та, каб павітаць землякоў, пача-ставаць усіх смачнай фамільнай «дамбавецкай юшкай» і алад-камі ад сваёй кухаркі Адэліны, разам паспяваць песні, патан-чыць, пасмяяцца, пагуляць у гульні, і наогул, убачыць, як бердаўчане карыстаюцца той спадчынай, якую ён пакінуў сваім нашчадкам.

На свяце было шмат вясёлых гульняў, танцаў і пе-сень. Пад час правядзення сю-жэтна-забаўляльнага прадстаў-лення «Кола часу», гледачы гу-лялі ў гарадкі, «пяклі» бліны, спрытна «даілі» кароў, танцава-лі разам з панам Дамбавецкім старадаўнія танцы: кракавяк, падыспань, польку-бабачку, вясковы вальс і іншыя.

У канцэртнай прагра-ме «Таленты зямлі Бердаўскай» гледачоў парадавалі выдатным выкананнем  бердаўчане — Сяр-гей Баранаў, Наталля Новікава, народны сямейны ансамбль Парфенчыкаў «Мы з вёскі-ка-лыскі».

Як сведчыць гістары-чны летапіс, А. Дамбавецкі лю-біў наладжваць у маёнтку тэа-тральныя, паэтычныя і гума-рыстычныя вечарыны. Пад-трымліваючы традыцыі куль-турных падзей гістарычнай ся-дзібы, арганізатары свята  пра-вялі фестываль гумару «Паце-шкі ды ўсмешкі — даўгалецця сцежкі», у якім прынялі ўдзел прадстаўнікі аматарскай твор-часці з Беліцкага, Крупаўскага, Тарноўскага, Першамайскага Дамоў культуры, Бердаўскага і Мінойтаўскага культурна-дасугавых цэнтраў, а таксама госці свята — удзельнікі аматар-скага аб’яднання «Актыўнае даўгалецце» Лідскага тэрыта-рыяльнага цэнтра сацыяль-нага абслугоўвання насельні-цтва.

Пераможцам фесты-валю, па выніках глядацкіх сім-патый,  вызначыўся гумарыс-тычны дуэт Акуліны і Агры-піны Бердаўскага культурна-дасугавага цэнтра. Пад авацыі прысутных ва ўрачыстых аб-ставінах ім быў уручаны га-лоўны прыз — дыплом і мяшок зерня новага ўраджаю ад КСУП «Бер-даўка-Агра»!

Пада-рункам для ўсіх стала канцэтна-забаўляльная праграма салі-стаў эстраднага калектыву рэт-ра-песні «Ме-рыдыян» Па-лаца культура г. Ліды. Пра-доўжыў свято-чную праграму танцавальны вечар адпачынку «Танцуем усе!»

Напрыканцы, спадар Дабавецкі выказвў словы па-дзякі бердаўчанам за цудоўнае свята, што зберагалі маёнтак, пакінуты ім у спадчыну. Пажа-даў, каб Бердаўка квітнела, а яе жыхары былі заўсёды шчас-лівыя на сваёй роднай зямлі!

Удзельнікам і гасцям свята прыйшлося даспадобы і пакінула самыя лепшыя і неза-быўныя ўражанні. Работнікі Бердаўскага культурна-дасу-гавага цэнтра на чале з вяду-чымі метадыстамі ДУ «Лідскі раённы цэнтр культуры і на-роднай творчасці» з адданасцю рыхтавалі свята, якое прайшло на высокім мастацкім узроўні. За падрыхтоўку мерапрыем-ства калектыў узнагароджаны Падзячным лістом дырэктара ДУ «Лідскі раённы цэнтр ку-льтуры і народнай творчасці».

Падводзячы вынікі свята, неабходна сказаць, што нас усіх аб’ядноўвае любоў да роднай зямлі, дзе ўсе мы блізкія людзі, а сугучча стагоддзяў да-памагае нам памятаць пра тое, што засталося ў спадчыну ад нашых продкаў!

Алена Габіс.

 

Да 155-годдзя паўстання 1863 г.

Апалонія з Далеўскіх Серакоўская

 

У с п а м і н ы

(Працяг. Пачатак у папярэдніх нумарах.)

“Пазіцыя нашая па-водле меркаванняў усіх вайс-коўцаў была выбрана даскана-ла. Да 12 1/2 гадзін чакалі на ёй. Не бачачы непрыяцеля атрымалі загад пакінуць яе. У хвілю, калі калоны пачалі спу-скацца з узвышша, раздаліся выстралы. Мы былі здраджа-ны. Зноў завязалася бітва, гэтым разам страшная, рос-пачная. Нашы касінеры два разы кідаліся ў атаку, два разы сустрэтыя густым градам куль мусілі адступаць. Частка стральцоў пайшла за іх пры-кладам. Мы, якія стаялі блі-жэй да нашага палкоўніка Ан-таневіча, трымалі пазіцыю, але калі той палёг і ў нас скон-чыліся боепрыпасы, многія з нас, шчасліва адступіўшы, сха-піліся за косы. Найбліжэйшыя мае таварышы ў шарэнзе леглі. Юзя Гейштар з куляй у сэрцы з разгону прабег яшчэ некалькі крокаў, упаў, а я не падняў, не вынес яго з поля біт-вы, не мог адарваць вачэй ад непрыяцельскіх шарэнг, чуў адзін толькі голас: “Наперад! Наперад! Каса сёння ўжо на-ша адзіная зброя!” Вівульскага з цяжкай ранай вынеслі з поля бітвы. Гаварылі мне — я там не прысутнічаў, што Зыгмунт на кані, прашыты куляй у бок, пакладзены на мураве, сказаў сябе прыпадняць і напалову ўкленчыўшы супакойваў, заах-вочваў да далейшай бітвы, кі-раваў ёю, неба засланілі хмары, халодны, пранізлівы вецер мяце нам снег у вочы. Кожны з нас адчувае, што прабіла рашучая гадзіна, вырашальная для да-лейшых лёсаў нашай кампаніі, а з ёй і ўсёй справы.

Пад моцным напорам і націскам касінераў, якімі ўжо ў тую хвілю ніхто не кіруе, не-прыяцель хістаецца. Божа! молімся ў душы, калі Мацкевіч у час выканае свой абавязак, непрыяцель пад агнём з двух бакоў будзе загнаны ў балота. Перамога будзе ў нас.

Чытаў потым апісан-не гэтай бітвы ў газеце. Маск-ва гаварыла, што адступіла з-за набліжаўшайся ночы, але мы бачылі, што яе шэрагі за-хісталіся пад нашым напорам, пад ударамі нашых кос. Можа, меркавалі па яго сіле, што новыя аддзелы прыбылі нам на дапамогу? Адступілі. Мы ўтрымаліся на пазіцыях пры значных стратах не так у колькасці азвяр, як камандных сілаў. Зыгмунт паранены каля шостай вечарам. Перад дзяся-тай маскоўскае войска адсту-піла.”

 

Як жа тая “Гісторыя двух гадоў” па-дзіцячы іджы-вая. На некаторай там старон-цы, з жадання абвінаваціць Зыгмунта, напісана — ён забраў з сабой Колышку. Дзіця нават зразумела б нонсанс такога сцверджання. Бітва такая кры-тычная, столькі камандных афіцэраў забітых або паране-ных. Ён сам, Даленга, мусіць адысці і здаць камандаванне Ляскоўскаму, якому пакінуў акрамя сваёй калоны яшчэ і калону Колышкі без каман-дзіра.

З Зыгмунтам адышлі апрача Касакоўскага, Траскоў-скага і Касцялкоўскага дзесяць чалавек. Не дазволіў на боль-шую колькасць, прадбачачы ў блізкім часе далейшую бітву. Быў прывезены з 8 на 9 траўня ў Скробішкі123, у той жа дзень — у Мядэйкі124, куды прывёў аддзел войска Колышка, 10 ра-ніцай — у Вільню, дзе ваколь-най дарогай яго прывезлі ў шпіталь св. Якуба.

Пасля Біржанскай біт-вы Канстанцін у ранзе афіцэра застаўся ў аддзеле Ляскоўскага. Я пазнаёмілася з ім у Вільні, прыбыў туды адначасова з Зы-гмунтам. З дзяцінства выхоўва-ны ў школе кадэтаў па-польску гаварыць не ўмеў, што яму пе-рашкаджала ў прыцягненні сімпатый людзей. Ацэньвалі яго вялікую сумленнасць як правадыра, яго вялікую дбай-насць і працавітасць. Гаварылі яго падначаленыя: “Калі б раней не ведалі і не мелі над сабой Серакоўскага, можа б Ляскоўскі нас задаволіў”. Тыя словы пацвярджае і кс. Жа-хоўскі. У Вільні, чуючы яго, які гаварыў так кепска па-по-льску, звярнулі на гэта ўвагу. “Так, — адказаў, — гаварыць па-польску не ўмею, але адчуваць і памерці па-польску патра-флю”.

 

9 траўня а шостай га-дзіне , г.зн. на другі дзень пасля адходу Зыгмунта падцягнуўся кс. Мацкевіч, пад Шнуркі-шкамі125 завязалася зноў заў-зятая бітва, але нашае войска змучанае і вычарпанае двух-дзённай бітвай ад раніцы амаль да ночы, галоднае, пазбаўленае сваіх любімых камандзіраў (Даленга, Колышка, Вівульскі, Антаневіч), без боепрыпасаў і раззлаванае на кс. Мацкевіча за спазненне не магло ўжо на-строіцца на геройскую, як у мінулы дзень, бітву, сёння ўжо не бітву, але на пэўную смерць, даць сябе цалкам вы-біць.

Ляскоўскі пасля збору аддзела, часткова рассеянага, з калонамі Зыгмунта і Колышкі вярнуўся ў Панявежскі павет.

Біржанскія ваколіцы былі пераважна заселены нем-цамі, а, дакладней, кальвініс-тамі. Дзве тамашнія парафіі вя-домыя былі варожым духам да палякаў і паўстання (пад уплы-вам, як гаварылі, пастараў). Гэ-та іхнія людзі былі праваднікамі нашых аддзелаў, яны быццам бы навялі маскоўскае войска. Мне распавядалі, што бедны Гружэўскі, які як кальвініст на-лежаў да тых парафій, пасля Біржанскай бітвы ўпаў у род шалу — дакараў сябе, што з тым выбарам праваднікоў можа мі-мавольна стаўся прычынай па-разы.

 

Ксёндз Мацкевіч ад гэтага часу трымаўся пушчы, якая называлася Павятоўка126 недалёка ад Кракінава127, з якой час ад часу вынырваў, але заўсёды сюды вяртася, калі ра-сейскае войска шукала яго ў вялікіх лясах.

У адной з такіх вылазак з Павятоўкі яго аддзел быў на-гнаны расійскім войскам каля Панявежыка128. Ані геройства, ані адчаянасць аддзела не маглі яго зберагчы, амаль увесь мац-кевічаўскі аддзел быў вымарда-ваны, і так страшна здзекава-ліся над параненымі і трупамі, што на другі дзень маці не ма-глі пазнаць сваіх сыноў у тых нялюдска змасакраваных па-рэштках. Мацкевіч у тавары-стве некалькіх ацалелых і свай-го ад’ютанта Андрыёлі129 вяр-нуўся ў Павятоўку. З гэтага ча-су не была гэта ўжо партызан-ская барацьба, але толькі бач-насць яе працягу і чаканне кан-ца, а, дакладней, сродкаў, каб перабрацца за мяжу. Вясной, пасля крушэння надзеяў кс. Мацкевіч у таварыстве свайго ад’ютанта стаў над ярам неда-лёка ад вёскі Вількі132 з наме-рам перайсці мяжу. Каб пад-мацавацца перад дарогай, за-йшоў у самотна стаяўшую хату. Кружацца сёння там апо-весці, што гаспадар паведаміў стражнікам і выдаў у іхнія рукі кс. Мацкевіча, пасля чаго сам згінуў без вестак. Іншыя гаво-раць, што стражнікі, якія кру-жылі па мяжы, што аддзяляла Літву ад Польшчы, выпадкова ў хаце яго знайшлі і пазналі. Ва ўсякім разе няшчасны кс. Мац[кевіч] са сваім ад’ютантам былі дастаўлены ў Коўню, дзе першы загінуў на шыбеніцы, а другі, г.зн. Андрыёлі, уцёк з вязніцы. Так дзіўна ад таго ча-су ішоў яго шлях, што многія прымаюць аповесць пра яго лёсы за выдуманую, аднак жа была праўдзівая. Тым часам камісарам у Коўні быў мой швагер Міхал Беркман, выкон-вала яго абавязкі ў многіх вы-падках жонка Юлія пад імем Юльяна Далеўскага, пад гэтым імем Мураўёў шукаў ковен-скага камісара. Пасля Беркмана быў прызначаны і выдатна свае абавязкі выконваў яўрэй д-р Шапіра.

 

Канстанцін пасля рас-стання з Ляскоўскім быў нейкі час з Грахоўскім, пасля чаго меў свой аддзел. Цяжка пара-нены здаў яго Руткоўскаму, а сам лячыўся пад стараннай апе-кай высакароднай, шляхетнай пані Ціш…

Літва, жывая ілюзор-най надзеяй збройнай інтэрвен-цыі, трывала да вясны 1865 го-да, трывала да апошняга гола-су, які выгукнуў: “Перастаць, усё страчана”. А якім гэтае трыванне было ў нас цяжкім, Богу і тым, якія цярпелі і жыцці свае няслі ў ахвяры, было ва ўсёй сваёй сіле вядомым.

Пасля выгнання з Краю ўсёй нашай сям’і, пасля смерці Цітуса застаўся толькі Канстанцін, які туляўся па ко-венскіх пушчах.

Выканаўчы аддзел на Літве раскіданы або выбіты. Тыя, хто застаўся ў жывых, мелі адно толькі заданне для выка-нання: ратаваць, хаваць і шу-каць сродкі ратунку для яшчэ жывых, але ўжо прыгавораных ахвяр, а менавіта рэшткаў ад-дзелаў.

На вестку пра смерць Цітуса Ковенская губерня пра-сякнутая літасцю, засяродзі-лася на шуканні сродкаў, каб (як прывыклі выказвацца ў тыя часы) выпхнуць найперш Канстанціна за мяжу. Некалькі месяцаў прайшло ад хвілі, як прыйшло з Варшавы распара-джэнне: “Перастаць, усё стра-чана!”, а партыі усё яшчэ ту-ляліся. Літва не мела грашовых сродкаў, каб выправіць іх за мяжу. Канстанцін толькі ў ве-расні ледзь змог выбрацца за мяжу праз Рыгу. Якім споса-бам, мне не сказалі. Канстанцін выбраўся сам, але ён не мог це-шыцца з атрыманай свабоды, ведаючы, што церпяць пазаста-лыя ў Краі яго таварышы. Вяр-таецца восем разоў. Збірае рас-кіданых і часцёва выводзіць іх за мяжу. Пані Ціш…, дачка бы-лога камісара, якая ведала пра гэта, паўтарала мне словы свайго бацькі: “На тое, што зрабіў  Канстанцін, трэба больш ахвярнасці і мужнасці, чым памерці пад слупам ад кулі”. Бо колькі ж ён мусіў пе-раадолець цяжкасцяў і небяс-пек, калі брат камісара Ц.131, каб перабрацца за мяжу, лічыў за адзін мажлівы сродак даць сябе закруціць у карабельны ветразь і так кіданым і калыха-ным паміж небам і марской про-пасцю выбрацца з межаў Расій-скай дзяржавы.

На працягу ўсіх васьмі гадоў не адступаўся і дапамагаў Канстанціну Малашэвіч, мала-ды ліцвін з засцянковай шлях-ты. Партыя, якія выводзіў Ка-нстанцін, складаліся, апроч мо-ладзі  са шляхты, з сялян-жму-дзінаў і засцянковай шляхты, якія не хадзелі здавацца і пры-носіць прысягу на вернасць. Пасля прыбыцця ў Парыж ба-чыў многіх з эміграцыі, якія змагаліся з сапраўднай, край-няй нэндзай. Ён, будучы ў ран-зе афіцэра, мог бы карыстацца месячнай дапамогай, якую вы-дзяляў французскі ўрад132, але тыя, якія змагаліся як шарагоў-цы, нічога не атрымалі, і Пары-жскі камітэт133 пра такіх не кла-паціўся. Што з імі пачаць? Край падтрымліваць не быў у стане. Еўрапейскія ўрады неахвотна прымалі польскіх уцекачоў. Італьянцы давалі нават на да-рогу, абы іх пазбыць. Мелі ў Парыжы шмат знаёмых, як Га-лянзоўскага (Галіноўскага), Халхоўскіх, Багдана Залескага і шмат іншых. Але Канстанцін патрабаваў дапамогі не для сябе, а для тых няшчасных, адарваных ад сваіх сядзіб. Па-трабаваў для іх не міласціны, а працы, спосабу для жыцця.

 

Канстанцін, будучы ў школах, не прыдаваў вялікага значэння вывучэнню чужых моваў. Умеў толькі столькі, ко-лькі школа навучыць магла. Сцвярджаў, што ані забаўляц-ца, ані перапісвацца з чужа-земцамі не будзе, хоча ўмець то-лькі столькі, колькі трэба для разумення вартых рэчаў на чужых мовах. Лёс распарадзіў-ся іначай. І ў тым была новая цяжкасць знайсці працу для сябе і для тых няшчасных, якіх прывёў на чужыну. Не траціў энергіі. Найперш сам падаецца ў Швейцарыю, знайходзіць там працу для сябе, а потым для сваіх таварышаў у Ст. Галене на заводзе жалезных вырабаў. Палякі, прынятыя заводскім кіраўніцтвам, рабочымі ўспры-маліся як няпрошаныя госці. Мусілі зносіць шмат прыдзі-рак і пераследаванняў. Такі быў лёс і Канстанціна да пэў-нага дня, калі пасля звыклых насмешак адзін з рабочых кінуў на яго голую нагу жалеза, рас-паленае да белага. Жалеза за-шыпела. Канстанцін не агляну-ўся нават, хто і што кінуў. Ад-хіліў нагу і далей без прызнаку болю ці гневу на твары каваў сваю работу. Тая халодная кроў, тое валоданне сабой і бо-лем заімпанавала рабочым, а можа адчулі сорам з-за брута-льнасці таварыша, досыць, што ад той пары пачалі больш зблі-жацца, атачаць клопатам і слу-жыць палякам сваімі парадамі.

У той час, калі ён прай-ходзіў звыклае пекла ў жыцці эмігранта, я была ў Ноўгарадзе. У лістах яго не было скаргаў і нараканняў; былі яны толькі  невыказна журботныя. У ад-ным з іх гаворыць: “Не хачу дастаткаў і шчасця, калі ўвесь мой Край енчыць у нэндзы і нядолі”.

 

Цяжкія былі шляхі жыцця маіх бедных братоў! Усе тыя, аднак, цярпенні былі б ні-чым, калі ў душы тлела хоць іскра веры ў збавенне Бацькаў-шчыны пасля ўсіх тых вялікіх расчараванняў. З тою верай нічога б ім не было цяжкім для знясення, для ператрывання. але ці захавалі яны тую веру, раскідваючыся па свеце? Ду-маю, што так.

Канстанцін заспакоены ў канцы за лёс тых сваіх най-бяднейшых вярнуўся ў Па-рыж. Не ведаю, хто яму выста-раўся месца ў чытальні Міцке-віча, з якім мы пазнаёміліся ў 1861 годзе, калі размаўлялі з Францішкам пра намеры Літвы ў выпадку выбуху паўстання ў каралеўстве.

“Месца гэтае, — піша Канстанцін, — лёгкае па аба-вязках, але разам з тым цяж-кае, бо да 11 1/2 вечара”. У іншым лісце гаворыць: “Я ў адной з найбольшых сталіц свету, а пачуваюся больш са-мотным, чым у літоўскай пу-шчы. Гэты холад, гэтую абы-якавасць да долі нашага краю, гэтую нязносную чужаземш-чыну часам не вытрымаць. Ве-даю, што не можа быць іна-чай у гэтым адарванні ад та-го ўсяго, што сваё, ва ўмовах супраціўных натуры паляка з погляду на мясцовасць, клі-мат, паняцці і грамадскія ста-сункі”.

Найахвотней і найча-сцей Канстанцін бываў у тава-рыстве Браніслава Залескага. Андрыёлі, Эдварда Пажэр-скага.

Піша яшчэ: “Калі ўсе свае церпяць, не хачу асабіс-тага шчасця, хаця і прызна-юся, што часамі дазваляю ма-рам уносіцца ў іншы свет, у мой, у акрэс іншай карыснай працы. Рад быў бы выехаць з Парыжа, калі не ў Галіцыю, то ў Турцыю, у Амерыку, хоць ку-ды-небудзь, абы пазбыцца наяўнай у Францыі палітыч-най атмасферы. Паўстала партыя ці групоўка (не ведаю ўжо, нават, як яе назваць) бяссільная, без пэўна абазна-чанага шляху, мэты, а на маю думку неразумная і несумлен-ная, якая хацела даказаць вялі-кія рэчы з дапамогай крыку і галасу, а паказала ў выніку ўсю сваю штучнасць і шкоднасць; не ўмела ані пацягнуць, ані пе-раканаць масы і дала ўраду ў рукі зброю, легалізуючы яго тэрарызм, а сама канчатко-ва здэмаскавалася. выказваю-чы ўсю сваю нікчэмнасць”.

(Працяг у наступным нумары.)

123 Скробішкі (літ. Skrebiskis, Біржанскі р-н), уласнасць сям’і Тызенгаўзаў у Нова-аляксандраўскім пав. Ковенскай губерні.

124 Мядэйкі (літ.Medeikiai, Біржанскі р-н), вёска на поўнач ад Біржаў у Панявежскім пав.

125 Шнуркішкі (літ. Sniurkiskiai, Біржанскі р-н), вёска ў Панявежскім пав. на захад ад блізкіх Біржаў.

126 Пушча Павятоўка (Pavietava), нізкі лес недалёка ад вёскі Лебедзі (Lebedziai, Ковенскі р-н).

127 Кракінаў (літ. Krekenava, Панявежскі р-н, казённае мястэчка над Нявяжай у Панявежскім пав.

128 Панявежык (літ. Paneveziukas, Ковенскі р-н) мясцовасць у Ковенскім павеце.

129 Ад’ютантам кс. Мацкевіча быў Фларыян д’Артузі, а не Андрыёлі, як была пераканана Серакоўская.

130 Вілька (літ. Vilkija, Ковенскі р-н), вёска ў Ковенскім пав. Тут разыгралася апошняя бітва аддзела кс. Мацкевіча.

131 Быць можа: Клеты (Анаклеты) Цішкевіч (Кілінскі), пра сям’ю няма інфармацыі.

132 Французскі ўрад выплачваў падтрымку эмігрантам пасля заверкі звестак спецыяльнай камісіяй у прэфектуры паліцыі.

133 Цэнтральны польскі камітэт, які называлі таксама Французска-польскім, заснаваны ў 1831 г., узнавіў дзейнасць пасля 1863 г. Атрымаў буйныя фундушы і дапамог дзясяткам палякаў.

ВОЕНАЧАЛЬНІКІ  З  БЕЛАРУСІ

Струменскі, С. В. Военачальнікі з Беларусі (XVIII — XX стст.) : біяграфічны даведнік / Сымон Струменскі. — Мінск : Зміцер Колас, 2018. — 316 с. [4 л.] іл. ISBN 978-985-23-0013-1.

Гэта кніга — зборнік біяграфічных нарысаў пра военачальнікаў, генералаў і адміралаў, якія нарадзіліся ў Беларусі або продкі іх паходзяць з нашай краіны. Нарысы згрупаваны па гістарычных тэмах. Пры падборы асоб аўтар не звяртаў увагі на  іх веравызнанне, нацыянальнасць, сацыяльнае паходжанне і  партыйнасць, хоць і даецца такая інфармацыя. Звярталася ўвага на іх ролю ў гісторыі той ці іншай дзяржавы. Гэтыя военачальнікі — самі ўдзельнікі многіх гістарычных падзей. Яны самі тварылі гісторыю сваёй краіны або суседніх краін. Таму ў кнігу трапілі чырвоныя і белыя, бальшавікі і іх праціўнікі, нашы патрыёты і іх ворагі. Некаторыя военачальнікі ваявалі і на адным, і на другім варожым баку. Большасць генералаў і адміралаў невядомыя нашым чытачам, бо пра іх раней нічога не пісалі. Кніга па сваім змесце разлічана на школьных настаўнікаў і на кадэцкія класы. Але яна будзе вельмі карысная для кожнага, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі, Расіі і Польшчы ХVІІІ — ХХ стагоддзяў.

Дай жа, Божа, каб у Беларусі было шмат вучоных, інжынераў і лекараў, а было зусім мала генералаў, але па-куль што і без іх нам не абы-сціся.

Каму яны служылі і за што ваявалі? Беларускі народ мае надзвычай цікавую гісто-рыю, якую належным чынам беларусы не ведаюць і не ганарацца гэтым. Адрадзіўшы сваю дзяржаўнасць, яны да гэтага часу не зрабілі належныя высновы. Нібы і не трэба ім урокі са сваёй гісторыі. З канца XVIII ст. да канца XX ст. нашы продкі не мелі сваёй дзяржаў-насці. А ў першай палове мінулага стагоддзя яны аказа-ліся падзелены, як і курды, паміж трымя дзяржавамі. Кур-дам, па-ранейшаму не шанцуе. Яны так і не маюць сваёй дзяр-жавы і таму вядуць барацьбу. Нам пашанцавала. Але бела-русы — дзіўны народ! Ім бы трэ-ба ганарыцца сваёй гісторыяй і цаніць свае нацыянальныя набыткі, а яны сваім зусім не даражаць. А таму часта слу-жаць не свайму народу, а сусе-дзям.

У ХІХ ст. беларусы пачалі служыць у Рускай ім-ператарскай арміі, якая вяла частыя войны. У  французска-рускай вайне 1812 г. нашы во-еначальнікі ваявалі на двух ва-рагуючых баках: за рускіх і за французаў. А чаму так? У кож-нага былі свае спадзяванні на дапамогу моцнага, што дапа-можа аднавіць дзяржаву Вялі-кае Княства Літоўскае. На баку Банапарта Напалеона выступа-лі пяць літоўскіх палкоў пяхоты і чатыры ўланскія палкі. Адным з напалеонаўскіх военачальні-каў і арганізатарам славутай імператарскай гвардыі быў генерал Ян Канопка. Апрача яго на баку Напалеона ваявалі Стэфан Грабоўскі, Міхал Гра-боўскі, Кароль Прозар, Ян Генрых Вітольд Валадковіч, Юзаф Антон Касакоўскі, Раму-альд Тадэвуш Гедройц, Дамі-нік Геранім Радзівіл, Тадэвуш Тышкевіч. Юзаф Антон Каса-коўскі пасля ўзяцця Масквы займаў пасаду маскоўскага гу-бернатара. Іншыя ваявалі ў рускай арміі, як напрыклад, Яўхім Чапліц, Іван Сухазанет, Тамаш Ваўжэцкі, Пётр Капцэ-віч, Платон Казлоўскі, Аляк-сандр Грабоўскі. Яўхім Чапліц выкарыстаў бесшабашнасць Яна Канопкі і ўзяў яго ў палон. Трэба адзначыць, што Каця-рына ІІ і Аляксандр І да поль-скіх, і літоўскіх камандзіраў, якія траплялі ў палон да рускіх, праяўлялі памяркоўнасць і стрыманасць. Калі яны пера-ходзілі на бок рускага войска, дык ім даравалі прычыненую шкоду і не пазбаўлялі іх маё-масці. І нават калі яны не пе-раходзілі на расійскую служ-бу, дык іх доўга ў палоне не трымалі і амнісціравалі. Гэта не ідзе ні ў якое параўнанне з тым, што было ў СССР пасля Пера-могі ў 1945 годзе, калі нават тых, хто вяртаўся з германскага палону, каралі высылкай.

Ліцвіны (беларусы) ра-зам з палякамі тройчы паўста-валі супроць расійскай акупа-цыі: у 1794 г., 1830-1831 гг. і ў 1863-1864 гг.

Паўстаннем 1794 г. кі-раваў генерал Т. Касцюшка.

У 1830-1831 гадах  аса-бліва вызначылася паненка Эмілія Плятэр, якая ваявала сярод паўстанцаў у чыне афі-цэра.

Сярод кіраўнікоў паў-стання 1863-1864 гадоў на тэ-рыторыі Беларусі варта адзна-чыць між іншых дзвюх асоб — генерала Рамуальда Траўгута і Кастуся Каліноўскага.

У Крымскай вайне так-сама ўдзельнічалі нашы зем-лякі-афіцэры: Л.Л. Радзівіл, М.А. Кучэўскі, М.А. Сухаза-нет, А.А. Непакойчыцкі, браты М.І. і Д.І. Святаполк-Мірскія, Б.Г. Кутневіч. Праявіў сябе геройствам у баях маёр М.Р.  Чарняеў. Беларусы могуць га-нарыцца тым, што ў руска-турэцкай вайне 1877- 1878 гадоў ваеннымі аперацыямі камандавалі каля 10 нашых землякоў: фельдмаршал Іосіф Гурка, генерал ад інфантэрыі Артур Непакойчыцкі, генерал-лейтэнант Мартын Кучэўскі і генерал-лейтэнант Казімір Ля-віцкі і іншыя. Тая вайна закон-чыліся Сан-Стэфанскім дагаво-рам, пад якім 19 лютага (3 са-кавіка) 1878 года свае подпісы паставілі Непакойчыцкі і Ля-віцкі. Нашы землякі-генералы займалі высокія ўрадавыя паса-ды. Мікалай Сухазанет быў ва-енным міністрам Расіі (у 1856-1861 гг.). Нашы землякі, выпу-скнікі Полацкага кадэцкага корпуса, сталі міністрамі аба-роны — А.Ф.  Рагоза на Украіне і І.В. Ляснеўскі ў Польшчы. Губернатарамі былі Ян Казімір Сапега, М.Н. Кайгародаў, С.Ф. Хамінскі, М.Р. Чарняеў, П.М.  Капцэвіч, а камендантамі цвер-дзяў  — Б.Г.  Кутневіч, І.К.  Сакалоўскі, М.І. Лавіцкі і А.Ф. Рагоза, Н.Н. Кайгародаў. Ваен-нымі акругамі камандавалі І.У. Рамейка-Гурка — Варшаўскай,  М.С. Ганецкі  — Віленскай, І.І. Мрозаўскі  — Маскоўскай, П.А. Лячыцкі — Прыамурскай, а Я.А. Радкевіч  — Іркуцкай. Ін-жынер-генерал-лейтэнант К.А. Шыльдэр стварыў першую ў свеце падводную лодку.

На Беларускай зямлі нарадзілася шмат генералаў. Іх колькасць налічваецца парай сотняў. Для некаторых воена-чальнікаў гэта стала сямейная прафесія. Былі браты-генера-лы, а было і так, што сыны ішлі па бацькавым шляху і таксама атрымоўвалі заслужаны чын генерала. Атрымліваліся гене-ральскія дынастыі. У Вялікім Княстве Літоўскім славіліся ваенныя дынастыі Радзівілаў, Сапегаў, Грабоўскіх. Самая сла-вутая генеральская дынастыя ў Расіі — віцебская сям’я Рамей-ка-Гуркі, у якой да пачатку ХХ стагоддзя былі ўжо аж тры военачальнікі (фельдмаршал і два яго сыны генералы). По-лацкая сям’я Кайгародавых — гэта генерал-маёр Нікіфар Іва-навіч і яго сыны генерал-лей-тэнант Нестар Нікіфаравіч і генерал ад інфантэрыі Міхаіл Нікіфаравіч. Чын генерал-лейтэнанта мелі віцябчане, род-ныя браты Казімір і Мікалай Васілевічы Лявіцкія. З Магі-лёўшчыны праславіліся браты Агапеевы — генералы ад інфан-тэрыі Мікалай Ерамееіч і Пётр Ерамееіч, а таксама ягоны сын генерал-маёр Уладзімір Пят-ровіч. З Магілёўшчыны родам — генерал-лейтэнант Барыс Герасімавіч Кутневіч, а яго сын Мікалай таксама даслужыўся да чыну генерала ад інфан-тэрыі. У гады Першай сусвет-най вайны дабавіліся новыя генеральскія дынастыі  — гэта віцябчане Адам і Максіміліян Цвецінскія, Яўген і Мікалай Радкевічы. Адразу двое гене-ралаў было ў віцебскай сям’і Радкевічаў: Яўген стаў каман-дзірам 10-й арміі Заходняга фронту, а яго брат Мікалай у чыне генерал-лейтэнанта ўзна-чальваў падчас вайны Адэскі кадэцкі корпус. Малодшы брат генерала ад інфантэрыі У.І.  Гуркі, Дзмітрый, даслу-жыўся да чыну генерал-маёра, ваяваў, як і брат, у Беларусі. А ў барысаўскай сям’і Махровых афіцэрамі сталі трое братоў  — Пётр, Мікалай і Васіль. Васіль даслужыўся да чыну падпал-коўніка, а Пётр і Мікалай у 1917 годзе атрымалі пагоны генерал-маёра. У 1905 годзе, калі пачалася руска-японская вайна за Маньчжурыю, браты Пётр і Мікалай Махровы (кур-санты акадэміі Генеральнага штаба) папрасіліся добраах-вотна на фронт. Туды іх і ад-правілі. За ваенныя подзвігі былі абодва ўзнагароджаны ордэнам Святой Ганны 4-й ступені «За храбрость». А Грамадзянская вайна раздзя-ліла лёсы генералаў Махро-вых: Пётр і Васіль ваявалі на баку белых, а Мікалай — на баку чырвоных. Падчас гэтай вайны ім аднойчы нават давялося су-стрэцца, але не ў баі. У ходзе баявых дзеянняў 1914-1916 гадоў сямёра беларускіх гене-ралаў (І. Мрозаўскі, П. Лячы-цкі, М. Трыкоўскі, В. Гурка, С. Сцяльніцкі, У.  Токараў, Ю. Белазор) атрымалі вышэйшую вайсковую ўзнагароду Расіі часоў Першай сусветнай вайны — ордэн Святога Георгія 3-й ступені. Нагадаем, што гэтая заснаваная Кацярынай ІІ у 1769 г. узнагарода дзялілася на чатыры ступені. Вышэйшую, 1-ю ступень, у гады Першай сусветнай вайны не атрымаў ніхто, а ордэн 3-й ступені атры-малі ўсяго 60 чалавек. Ордэн Св. Георгія 2-й ступені ўдасто-іліся шэсць военачальнікаў, у тым ліку два замежнікі. Цяпер, на жаль, дакладна вядомыя далёка не ўсе лёсы военачаль-нікаў Першай сусветнай вайны — нашых землякоў. Не заха-валася, да прыкладу, ні адной фатаграфіі М.Н. Караткевіча, невядома, як і пры якіх абста-вінах скончылі свой зямны шлях К.А. Аляксееўскі,  П.А. Парчэўскі і С.Ф.  Сцельніцкі. Ніяк не ўвекавечана памяць славутых военачальнікаў на нашых картах. Адзінае выклю-чэнне — генерал-маёр А.В. Станкевіч, у гонар рэвалюцы-йных заслуг якога названа вуліца ў Паставах. На працягу толькі 1914-1917 гадоў два ўраджэнцы з Беларусі каман-давалі франтамі (Заходнім і Румынскім), 9 — арміямі, 13 — карпусамі. Вядомы даследчык Першай сусветнай вайны В.В. Бандарэнка піша: «Калі разгле-дзець гэтыя лічбы ў працэнтнай адносіне, то акажыцца, што 13 працэнтаў (9 з 63) камандармаў Першай сусветнай былі нашы-мі землякамі. Для параўнання — у гады Вялікай Айчыннай вайны пасаду камандуючага арміяй займалі 10 % нашых зем-лякоў (19 з 183)». Трэба адзна-чыць, што беларускім гене-ралам давяралі і царыца Ка-цярына І, і імператар Мікалай І, Напалеон Банапарт і Іосіф Сталін. Так, ахову Сталіна доў-гі час узначальваў наш зямляк Мікалай Уласік. Не зайдросны лёс нашых землякоў-генера-лаў, якім давялося ў гады Гра-мадзянскай вайны ў Расіі ў 1918-1920 гадах выбіраць на якім ваюючым баку ім быць. Так здарылася, што яны вая-валі паміж сабой, бо сталі вора-гамі (адныя прымкнулі да бе-лых. І толькі некаторыя з бела-рускіх военаначальнікаў спра-бавалі змагацца за незалеж-насць Беларусі, але ім мала дапамаглі свае генералы-зем-лякі і суседнія народы, якім не хацелася нас адпускаць са сваёй дзяржавы.

Даючы тут кароткія звесткі пра генералаў, звяртаю ўвагу чытачоў на тое, што шмат хто з іх не заслугоўвае паважанага слова «патрыёт», бо яны не абаранялі сваю Радзіму, а заваёўвалі суседнія краіны для пашырэння царскай імпе-рыі — пралівалі кроў сваіх і чу-жых салдат, пазбаўлялі іх жыц-ця. Яны ваявалі за хрысціян-скую веру, за цара і душылі народныя паўстанні ў імперыі. Горш таго, некаторыя з іх ста-навіліся здраднікамі: спачатку ваявалі на адным баку, а потым сталі ваяваць на варожым баку. І такіх каралі свае за здраду і такіх караў Бог. Такім быў Шы-ман Касакоўскі, якога павесілі паўстанцы. Большасць з ге-нералаў — гэта дзеці шляхты, дваран, памешчыкаў, а пасля і самі былі памешчыкамі. Вось па гэтай прычыне пра іх у са-вецкай школе дзецям і не рас-казвалі. Нават студэнты гіста-рычных факультэтаў педага-гічных інстытутаў пра іх мала што ведалі.

У Другую сусветную вайну шэраг беларускіх гене-ралаў павялічыўся, іх ужо на-лічваліся дзясяткі. Адным з першых генералаў у 1941 го-дзе стаў Леў Даватар, слаўны кавалерыст.

Нашы землякі мелі са-мыя высокія ваенныя чыны: фельдмаршала —  Іосіф Гурка, Ян Сапега і Маршала Савец-кага Саюза — Васіль Сакалоўскі, Іван Якубоўскі, які быў нават намеснікам Міністра абароны СССР. Званне адмірала атры-малі Лука Багдановіч і Мікалай Амелька. Мы можам ганарыц-ца, што ў Савецкай арміі нашы землякі праявілі сябе ўва ўсіх родах войскаў: маршал авіяцыі Сцяпан Красоўскі, маршал тан-кавых войск Алег Лосік, мар-шал артылерыі Уладзімір Мі-халкін, віцэ-адмірал Георгій Халасцякоў. Былі сярод нашых вышэйшых афіцэраў і паспя-ховыя разведчыкі — Якаў Се-рабранскі, Пётр Івашуцін, Аляксей Бацян, Іван Колас, Леў Маневіч, Юрый Драздоў і іншыя. Не ўсе беларускія во-еначальнікі мелі афіцыйнае званне генерала. Некаторыя з іх былі камандзірамі на гене-ральскіх пасадах. Гэта Кастусь Езавітаў, Антон Сокал-Куты-лоўскі і Францішак Кушаль.

Паводле С. Струменскага.

 

Выстаўкі прац Ядвігі Сенько пройдуць у Валожыне, Браславе, Івацэвічах

Велічны абраз Маці Божай Будслаўскай, выкананы Ядвігай Сенько, знаходзіцца ў алтары касцёла св. Сымона і Алены. Яе пэндзлю належаць больш за 2000 абразоў і карцін на біблейскія сюжэты. У ліпені лепшыя творы мастачкі дэман-страваліся на выстаўцы ў кас-цёле.

Пані Ядвіга мае дабра-славенне мітрапаліта Філарэта на духоўную творчасць. У жні-ўні выстаўка будзе экспанавац-ца ў Валожынскім краязнаў-чым музеі. Пазней з яе творамі можна будзе пазнаёміцца на Гомельшчыне. Працы пані Яд-вігі знаходзяцца ва Украіне, Расіі, Арменіі, краінах Балтыі, Францыі, Польшчы, Бельгіі, Італіі, ЗША. На Беларусі пра-йшло больш за 200 выставак у розных установах і парафіях. Улюбёная тэма пані Ядвігі — пя-лёсткавы рай: 500 кветкавых кампазіцый і букетаў напісаны мастачкай. Выяву санктуарыя Божай Міласэрнасці ў Лагеў-ніках, створаную пані Ядвігай для касцёла Св. Сымона і Але-ны, асвячаў прэфект Кангрэга-цыі па справах біскупаў карды-нал Марк Уэле (Канада). У сонечны жнівеньскі дзень мы сустрэліся з Ядвігай Аляк-сандраўнай ля Чырвонага кас-цёла.

— Пані Ядвіга, Вы імк-нецеся напоўніць свет даска-наласцю і гармоніяй. Светлы жаночы погляд на праваслаў-ныя і каталіцкія абразы — ад-куль ён ідзе? Магчыма, ад пяш-чоты матулі, сястры?

— Сапраўды, так. Маёй матулі Яніне Адамаўне Кадуш-кевіч у жніўні споўніцца 88 га-доў. У маладосці яна была ве-льмі прыгожай. У яе нас трое, тры дачкі. Яна шыла нам пек-ныя строі. Закладзены з мален-ства эталон прыгажосці скіроў-вае мяне на тое, каб зрабіць усё вакол прыгожым. Абстаноўка і асяроддзе ў маёй двухпака-ёвай кватэры ствараюць кам-фортныя ўмовы для працы: светлая мэбля, люстэркі. Усё гэта дапамагае займацца жы-вапісам. Я павінна несці куль-туру людзям. Упэўнена, што жанчына павінна быць акурат-най. Прыгожы і гарманічны чалавек нясе толькі дабро ў свет!

— Дазвольце даведац-ца,  адкуль Вы родам?

— Я нарадзілася ў Па-лачанах на Маладзечаншчыне. З 1961 года я жыву ў горадзе Маладзечна. У дзяцінстве мы ездзілі ў касцёл Унебаўзяцця Дзевы Марыі ў пасёлку Чыр-воным. Наш тата Ян Аляксанд-равіч быў столярам, ён дапа-магаў касцёлу св. Юзафа ў Маладзечне  і іншым касцёлам Беларусі. Ён быў майстрам на ўсе рукі. Яго адпраўлялі ад фа-брыкі, і ён аздабляў іканастас у царкве Успення Прасвятой Багародзіцы ў г. Маладзечна. Ён меў бачанне, як будаваць, у хаце рабіў сваім рукамі ўсю мэблю. Маму цягнула да маля-вання. Я марыла быць арты-сткай, хадзіла ў тэатральную студыю. Бабуля першай заўва-жыла мае схільнасці да маля-вання.

Я займалася ў студыі Юрыя Герасіменкі, потым ско-нчыла Маскоўскі інстытут ма-стацтваў завочна. Да 1997 года я працавала мастаком-афар-міцелем на прадпрыемстве, пі-сала плакаты і наглядную агіта-цыю. Першы мой абраз — Сэрца Марыі — захаваўся. Ён быў на-пісаны ў 20 гадоў.

У момант скарачэння на працы я знайшла аб’яву, якая запрашала да супрацоўніцтва іканапісцаў у краму «Права-слаўная кніга». Яе дырэктар Уладзімір Уладзіміравіч Чар-товіч пазнаёміўся з маімі пра-цамі і даў мне заданне напісаць абраз Божай Маці Скорапа-слушніцы. Я ехала дадому з ра-дасцю! Паступова пачала ат-рымліваць заказы на стэнды вялікага памеру, на абразы для цэркваў, а таксама для асобаў, якія жадалі мець той ці іншы абраз у сябе дома. Дзевяць га-доў мы супрацоўнічалі, у «Праваслаўнай кнізе» прахо-дзіла выстаўка-продаж маіх прац. Вялікія карціны мятро-вага памеру набывалі святары з розных прыходаў. Я праца-вала па заданні і прыслухоў-валася да патрабаванняў.

— У той перыяд аднаў-ляліся і  будаваліся  храмы  ў  розных куточках Беларусі.

— Была вялікая патрэба ў абразах. Аднойчы, каб па-глядзець узор, я пайшла ў Ма-ладзечна ў царкву Успення Прасвятой Багародзіцы. Му-жчына ў кіёску ў звычайнай вопратцы запытаў у мяне, з якой мэтай я шукаю абраз. Ака-залася, што гэта быў настая-цель прыходу.

Я крыху разгубілася. Бацькі выхавалі нас у павазе да святароў. Але ўсе мае родныя былі каталікамі. Зараз мяне за-прашаюць на асвячэнне хра-маў, а тады я не ведала, як сябе паводзіць.

“Давайце будзем пі-саць!” — сказаў бацюшка. І мы пісалі. Праз увесь горад для мяне не-слі вялізныя лісты ДВП. З’явіліся вы-явы: Хрыш-чэнне Ісуса, Серафім Са-роўскі, Еўф-расіння По-лацкая, св. Ге-оргій Пера-можца, св. апосталы Пётр і Павел, святы прарок Ілля, Віленскія па-кутнікі, разам больш за 30 абразоў. Я пішу алеем на па-латне, бо ўпэўнена, што праца можа захавацца на 100 гадоў. Пісаць па тынкоўцы менш на-дзейна. Я лічу, што трэба ве-льмі адказна падыходзіць да сваёй працы.

Шмат абразоў напісана мной для храма Нараджэння Хрыстовага ў горадзе Мала-дзечна. Гэта іканастас, святая Ксенія Пецярбургская, Мат-рона Маскоўская, Сафія, Вера, Надзея і Любоў, Еўфрасіння Полацкая. У новай царкве Ге-оргія Пераможцы ёсць таксама мае працы. Усё, што мы пакі-даем на зямлі, застаецца пасля нас. Дзякуючы працы ў «Пра-васлаўнай кнізе», я зразумела еднасць традыцый праваслаў-ных і католікаў. Мой муж — пра-васлаўны. Мітрапаліту Паўлу я перадала ў дар абраз святога апостала Паўла, калі ён наве-дваў Маладзечна. Цяпер я па-чала пісаць больш каталіцкіх абразоў.

— Вы пішаце выявы Маці Божай, Найсвяцейшай  Панны Марыі. Як прыходзіць досвед?

— Лічаць, што існуе больш за 200 праваслаўных выяў Маці Божай. Аднойчы ў мяне заказаў абразы мецэнат з Пецярбурга, ён замовіў 50 аб-разоў, ён іх калекцыянаваў. Та-ды я пісала рэдкія выявы Маці Божай. Розныя працы — добрая практыка. Мастак заўсёды хо-ча пісаць новую працу і больш складаную. Белае палатно  пры-цягвае, і пачуццё страху пера-адольваецца. Наношу алоўкам контур, жывапіс раблю алеем, ідзе штодзённы працэс. Абразы заказваюць вядомыя, часцей -Вострабрамскую і Будслаў-скую, Гудагайскую і Браслаў-скую. Абразы атрымліваюцца строгія, аскетычныя, адпаведна колеру металу. Таксама я су-працоўнічаю з сёстрамі-наза-рацянкамі з Гародні. Для  іх я напісала абраз заснавальніцы назарацянскага ордэна Фран-цішкі Сядліскай, 11 наваград-скіх пакутніц, сёстраў-назара-цянак.

— Вы адчуваеце па-трэбу ў выстаўках?

— Выстаўкі дазваляюць мне знаёміцца з новымі людзьмі і святарамі. У горадзе Мсці-славе Магілёўскай вобласці ай-цец Цімафей, настаяцель храма Тупічэўскай Маці Божай, сяб-руе  з дырэктарам гістарычна-краязнаўчага музея. Ён даў за-мову напісаць іканастас, які складаецца з 16 абразоў, і яшчэ 11 абразоў для царквы, у тым ліку — рэдкі абраз Божай Маці Тупічэўскай. Абразы, напіса-ныя мной, можна ўбачыць ў касцёлах і цэрквах на Беларусі і не толькі… Я гэтым жыву, пра гэта чытаю і ўжо не змагу пра-жыць без маленькага Езуса, без Мадоннаў. Яны ствараюць мой унутраны свет і маё ася-роддзе.

Я суправаджаю выста-ўку тэчкай з кароткім апісан-нем абразоў. Навуковыя су-працоўнікі музея чытаюць лек-цыі на духоўныя тэмы для шко-льнікаў і інтэлігенцыі. Адна-часова дзве мае выстаўкі пера-мяшчаюцца па розных гарадах. Іншая мая выстаўка знаходзіц-ца ў горадзе Міёры, у кастры-чніку яна пераедзе ў  Браслаў. Трэццяя выстаўка называецца «Кветкавы рай». Я падрых-тавала яе да аднаго са сваіх юбілеяў, і зараз яна экспану-ецца ў карціннай галерэі ў го-радзе Бяроза Берасцейскай во-бласці, у верасні яе пабачаць жыхары Івацэвічаў. Мае вы-стаўкі іконапісу і кветкавых кампазіцый праходзілі не толькі ў малых гарадах Беларусі, але і ў Віцебску ў музеі М.Ф. Шмы-рова, у Менску ў Нацыяна-льным гістарычным музеі, у музеі Якуба Коласа, у галерэі «Універсітэт культуры» ў Па-лацы Рэспублікі. У 2016 годзе праходзіла мая выстаўка ў га-лерэі Гаўрыіла Вашчанкі ў Го-мелі.

— Жадаем Вам поспе-хаў!

Гутарыла

Эла Дзвінская,

фота аўтара і з архіва Ядвігі Сенько.

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *